Bielaruskaja encyklapedyja 03 беларусы варанец part 2

Page 161

460

ВАЙНІЛОВІЧЫ

Літвы і Беларусі ў Варшаве», адзін са стваральнікаў «Польска-беларускага таварыства для палітычнага і культурнага супрацоўніцтва на Беларусі». Займаўся грамадскай дзейнасцю ў Мінску, Варшаве і Слуцку. Быў прыхільнікам незалежнай Беларусі ў саюзе з Польшчай, выступаў супраць падзелу Беларусі. У доме В. ў Слуцку 14— 15.11.1920 прахо-

М.Р.Вайнруб.

Я.РВайнруб

дзіў бел. з’езд Случчыны, які ўзняў Слуцкае паўстанне 1920. Аўтар успамінаў. А.П.Грыцкевіч. ВАЙНІЛОВІЧЫ, шляхецкі род уласнага герба («Сыракомля» змененая) y ВКЛ. Паводле некаторых крыніц, заснавальнікам роду быў Вайніла (канец 14 ст.). Мелі зямельныя ўладанні ў Мазырскім (лінія савіцка-пузаўская, 17 ст.), Пінскім (лінія макранская, 19 ст.), Навагрудскім (лінія нянькаўская, 19 ст.) пав. Найб. вядомыя: Трaян , падчашы мсціслаўскі (1648); Л е ў К а з і м і р , падчашы слонімскі (1648); Л ю д в і к , стольнік мазырскі (1661); T a м a ш , сакратар каралеўскі, харужы ваўкавыскі, сеймавы пасол (1662); Г а б р ы э л ь , староста літунскі (1667), стольнік навагрудскі; Станіслаў, мечнік лідскі; Крыштоф (1649—?), падчашы, стольнік мазырскі (1688); Ф р а н ц і ш a к , падчашы мазырскі; Я н , падваявода навагрудскі; П a в е л , падчашы слонімскі; С е б а с ц ь я н , стольнік мазырскі; T a м a ш , падстолі навагрудскі; С т a ф a н , падстолі слонімскі; A д a м , канюшы навагрудскі, падкаморы, сеймавы пасол; Я н , падкаморы слуцкі; A н т о н і (1773— 1885), маршалак шляхты Слуцкага пав.; Т а д э в y ш (1804—78), маршалак шляхты Слуцкага пав.; М і к a л a й , доктар тэалогіі; Ю з a ф , маршалак шляхты Навагрудскага пав.; Ю з а ф , маршалак шляхты Слуцкага пав. (1863—75); К с а в е р ы й Э д в а р д (псеўд. Яцак Бурчымуха), паэт, перакладчык твораў АС.Пушкіна на польск. мову; A н т о н Станіслававіч, гл. Вайніловіч А.С.; В о с і п М і к а л а е в і ч , гл. Вайніловіч В.М.; Э д в а р д Адам, гл. Вайніловіч ЭА. Р.В.Баравы, Л.Л. Чарняўская.

ВАЙНІЛЫ, вёска ў Беларусі, y Чавускім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 18 км на 3 ад г. Чавусы, 25 км ад Магілёва, 6 км ад чыг. ст. Чавусы. 645 ж., 253 двары (1995). Пачатковая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. ВАЙНОВІЧ Уладзімір Мікалаевіч (н. 26.9.1932, Душанбе), рускі пісьменнік. Вучыўся ў Маскоўскім пед. ін-це (1958—59). Першае апавяд. «Мы тут жывём» (1961). Аўтар аповесцей «Два таварышы» (1967), «Ступень даверу» (1972), рамана «Жыццё і незвычайныя прыгоды салдата Івана Чонкіна» (1969—75, y СССР 1988; працяг — раман «Прэтэндэнт на прастол», 1979). У 1974 выключаны з СП СССР, y 1980 выехаў y ФРГ. Апублікаваў сатыр. аповесць «Іванькіяда» (1976, y СССР 1989), зб. прозы і публіцыстыкі «Шляхам узаемнай перапіскі» (1979), п’есу «Трыбунал», кнігу нарысаў «Антысавецкі Савецкі Саюз» (абедзве 1985), фантаст. раман-утопію «Масква 2042» (1986). У 1990 вярнуўся ў Расію. Тв '. Малое собр. соч. T. 1—5. М., 1993. С.Ф.Кузьміна. ВАЙНОНЕН Васіль Іванавіч (21.2.1901, С.-Пецярбург — 23.3.1964), балетмайстар. Засл. арт. Расіі (1939). Скончыў Петраградскае харэагр. вучылішча (1919). 3 1919 артыст і балетмайстар (да 1938) Ленінградскага т-ра оперы і балета імя Кірава. У 1946— 50 і 1954—58 балетмайстар Вял. т-ра ў Маскве. Сярод найб. значных пастановак: балеты «Полымя ГІарыжа» Б.Асаф’ева (1932), «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага (1934), танцы ў оперы «Прададзеная нявеста» Б.Сметаны (1948, Вял. т-р); на бел. сцэне — балет «Арлекіна» Р.Дрыга і танцы ў оперы «Кармэн» Ж.Бізэ (1945). Аўтар сцэнарыяў балетаў «Князь-возера» В.Залатарова (з М.Клімковічам, 1949, т-р оперы і балета Беларусі), «КанёкГарбунок» Р.Шчадрына (з П.Маклярскім, 1960, Вял. т-р). Дзярж. прэміі СССР 1947, 1949. Літ.: А р м а ш е в с к а я К., В а й н о н е н Н. Балетмейстер Вайнонен. М., 1971. Л.М.Ражанава. ВАЙНРУБ Мацей Рыгоравіч (н. 2.5.1910, г. Барысаў), Герой Сав. Саюза (1945). Ген.-лейт. танк. войск (1968). Скончыў Аб’яднаную бел. ваен. школу (1931), ваен. акадэміі імя Фрунзе (1941), Генштаба (1951). У Чырв. Арміі з 1929. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Зах., Паўд.-Зах., Сталінградскім, 3-м Укр., 1-м Бел. франтах: нач. разведкі дывізіі, камандзір танк. палка, нам. камандуючага войскамі 62-й (з 1943 — 8-й гвардз.) арміі. Удзельнік абароны Сталінграда. Вызначыўся ў студз. 1945 y час прарыву ўмацаванай паласы абароны ворага на левым беразе Віслы на Пд ад Варшавы. Да 1970 y Сав. Арміі. ВАЙНРУБ Яўсей Рыгоравіч (н. 15.5.1909, г. Барысаў), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Маскоўскі індустр. ін-т (1931), курсы ваен. перакладчыкаў

(1937), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1941). У Чырв. Арміі з 1931. У Вял. Айч. вайну удзельнік абароны Беларусі, баёў пад Смаленскам, Масквой, Тулай, Арлом, вызвалення Беларусі. Танк. брыгада пад камандаваннем палк. В. выэначылася ў Вісла-Одэрскай аперацыі, вызваліла больш за 400 нас. пункгаў Польшчы, адна з першых уварвалася ў Берлін. Да 1955 y Сав. Арміі. ВАЙНШТЭЙН Арон Ісакавіч (парт. псеўд. Р а х м і э л ь , Рахмілев і ч ; 23^11.1877, Вільня — 1938), удзельнік рэв. руху. Скончыў Віленскі яўр. настаўніцкі іл-т (1897). 3 1897 чл. Бунда, з 1901 чл. яш ЦК, y 1917—21 старшыня ЦК Бунда. Неаднаразова арыштоўваўся царскімі ўладамі, y 1914—17 сасланы ў Сібір. 3 1917 чл. выканкома Мінскага гар. Савета, старі і ш н я Мінскай гар. думы. Ад імя Бунда падпісаў Дэкларацыю аб абвяшчэнні незалежнасці Беларускай ССР (31.7.1920). У 1920 чл. ВРК БССР. Пасля 2-га Усебел. з ’езда Саветаў (снеж. 1920) старшыня Саўнаргаса БССР. У 1921 чл. ЦБ КП(б)Б, чл. Прэзідыума ЦВК БССР. 3 канца 1921 y Кіргізіі. 3 1923 чл. калегіі Наркамфіна СССР, нач. Гал. ўпраўлення дзярж. фін. кантролю. У 1938 рэпрэсіраваны. Э.А.Ліпецкі. ВАЙПРЭХТ (Weyprecht) Карл (8.9.1838, Кёніг, зямля Гесен, Германія — 28.3.1881), аўстрыйскі палярны даследчык. У 1872—74 узначаліў разам з Ю.Паерам экспедыцыю на судне «Тэгетгоф», якая павінна была прайсді Паўн.-ўсх. праходам з Баранцава м. ў Берынгаў праліў. Каля Новай Зямлі карабель быў зацёрты льдамі і 371 сут дрэйфаваў на Пн і ПнУ. У гэты час быў адкрыты архіпелаг, названы Зямлёй Франца-Іосіфа. Падарожнікі прайшлі па архіпелагу да 83° паўн. ш. У час зімоўкі В. правёў геафіз. даследаванні і вывучыў прыроду палярных ільдоў. На Новай Зямлі экспедыцыю падабраў рус. карабель. Літ:. П a й е р Ю. 725 дней во льдах Арктлкн: Пер. с нем. Л., 1935. ВАЙСКАЯ, В о й с к a я , вёска ў Беларусі, y Камянецкім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калект. сялянскага аб’яднання «Колас». За 13 км на 3 ад г. Камянец, 59 км ад Брэста, 19 км ад чыг. ст. Высока-Літоўск. 938 ж., 295 двароў (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Малітоўны дом евангельскіх хрысціян-баптыстаў. Помнік архітэктуры — царква Раства Багародзіцы (1751—75). Каля вёскі курганны могільнік дрыгавічоў (10— 12 ст.). ВАЙСКОВА-ДЫПЛАМАТЬІЧНАЯ МІСІЯ БНР y Л а т в і і і Эстон i і , дыпламатычнае прадстаўніцгва Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1919— 21. Накіравана ў вер. 1919 Радай нар. міністраў на чале з А.ІЛуцкевічам для консульскай працы і арганізацыі бел.


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.