MASTACTVA Magazine 8/2021

Page 1

8 /2021

жнівень

• Опера: сезон «Палявання» адкрыты • Фотавірус Валерыя Лабко • 263 неспакойныя ночы

16+


Выстава «ВЕЖЫ. KASIA&BASIA» (Палац мастацтва) прэзентуе работы гродзенскіх мастакоў Юрыя Якавенкі, Аляксандра Сільвановіча, Сяргея Грыневіча, Уладзіміра Панцялеева, Валянціны Шоба, Вікторыі Ільіной. Менавіта ў дзвюх гарадскіх былых воданапорных вежах, празваных Касяй і Басяй, месцяцца творчыя майстэрні — сэрца гродзенскага выключна яркага і адметнага мастацкага асяродка. Сяргей Грыневіч. Табун. Акрыл. 2019. Юрый Якавенка. Ангельскі сняданак. Кераміка.


Зм ест

мастацтва № 8 (461) Жнівень 2021

Ві­зу­аль­ныя мас­тац­твы

Тэ­атр

Слоў­нік 2 • СЛО­ВЫ ЖНІЎ­НЯ Гу­тар­кі на вы­ста­ве 4 • Во­ль­га Рыб­чын­ская СЕМ СУС­ТРЭЧ З ВА­ЛЕ­РЫ­ЕМ ЛАБ­КО З гіс­то­рыі ад­на­го пра­екта Агля­ды / Рэ­цэн­зіі 10 • Лю­боў Гаў­ры­люк РА­КА І МАЙ­СТЭР­НЯ «Ня­мі­га-17» у Па­ла­цы мас­тац­тва 14 • Але­на Атраш­ке­віч-Злат­ка­віч МОЦ РАС­ПАЎ­ЛЕ­НА­ГА ШКЛА Вы­ста­ва Ула­дзі­мі­ра Му­рах­ве­ра ў На­цы­яна­ль­ным мас­тац­кім му­зеі In memoriam 18 • Па­вел Вай­ніц­кі ПА­МЯ­ТАЦЬ НЕ­ЛЬ­ГА ЗА­БЫЦЬ Па­мя­ці Крыс­ці­яна Бал­тан­скі Зга­да­ла­ся 20 • Ула­дзі­мір Сця­пан «З ЛЮ­БОЎ­Ю! ВА­ША СВЯТ­ЛА­НА КАТ­КО­ВА»

Ку­ль­тур­ны пласт 40 • Эма­ну­іл Іо­фе «ВЫ­ХО­ДЗЯ­ЧЫ З ПА­ТРЭБ ЖЫЦ­ЦЯ…» Да 125-год­дзя Мі­ка­лая Кра­сін­ска­га Служ­бо­вы ўва­ход 43 • Тэ­атра­ль­ныя бай­кі ад Вер­гу­но­ва

«Сла­вян­скі ба­зар у Ві­цеб­ску»: да 30-год­дзя 22 • Надзея Бун­цэ­віч ФЕС­ТЫ­ВАЛЬ ЯК УРАЎ­НЕН­НЕ З ІКСА­МІ 24 • Але­ся Бе­ля­вец СУП­РЭ­МА­ТЫЗМ І ПРА­ЦА ДЛЯ МІ­ЛЬ­ЁНАЎ Вы­ста­ва Але­ны Кі­та­евай у Ві­цеб­скім ЦСМ Му­зы­ка Рэ­цэн­зіі « Дзі­к ае па­л я­в ан­н е ка­ра­л я Ста­х а » ў оперным 26 • Тац­ця­на Му­шын­ская ПРЫГОЖАЕ І СТРАШНАЕ ПАДАННЕ 31 • Надзея Бун­цэ­віч УСЁ ПА-НОВАМУ! 33 • Аса­біс­ты ка­бі­нет Дзміт­рыя Пад­бя­рэз­ска­га In memoriam 34 • Тац­ця­на Му­шын­ская ПО­СТАЦЬ Па­мя­ці кам­па­зі­та­ра Андрэя Мды­ва­ні Ха­рэ­агра­фія У гры­мёр­цы 36 • Але­на Ба­ла­ба­но­віч ДЗЯ­НІС КЛІ­МУК. ГО­ЛАД ДА ТВОР­ЧАС­ЦІ На першай старонцы вокладкі: Зоя Луцэвіч. Левітацыя. Змешаная тэхніка. 2018. © «Мас­тац­тва», 2021.

Кі­но Рэ­цэн­зія 44 • Канстанцін Грыкін ПО­ЎНАЕ ВЯР­ТАН­НЕ ПА­МЯ­ЦІ «263 но­чы» Іры­ны Та­ра­са­вай Бы­ло кі­но 46 • Антон Сі­да­рэн­ка «МНЕ ТРЫЦ­ЦАЦЬ ГОД» 1961: бе­ла­ рус­кі дэ­бют Ва­лян­ці­на Ві­наг­ра­да­ва In Design 48 • Ала Пі­га­льс­кая ДУ­ГА СА­МА­ВЫЗ­НА­ЧЭН­НЯ Пра што маў­чаць ілюс­тра­цыі да па­эмы «Пан Та­дэ­вуш» Ад­ама Міц­ ке­ві­ча?

1

За­сна­ва­ль­н ік часопіса — Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь. Вы­даецца са сту­дзеня 1983 года. Рэ­гіс­тра­цый­нае па­свед­чан­ не № 638 выдадзена Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Спецыялізацыя (тэматыка) — грамадска-палітычная, літаратурна-мастацкая. Вы­д а­вец — Рэ­дак­цый­на-вы­да­вец­кая ўста­но­ва «Ку­ль­ту­ра і мас­тац­тва» Першая намесніца дырэктара Людміла Аляксееўна Крушынская Рэдакцыя: Галоўная рэ­дак­тарка алена андрэеўна каваленка Намеснік галоўнай рэ­дак­таркі Дзмітрый Падбярэзскі, рэдактары аддзелаў Алеся Белявец, Тац­ця­на Му­шын­ская, Жа­на Лаш­ке­віч, Антон сідарэнка, мас­тац­кі рэ­дак­тар вячаслаў ПАЎЛАВЕЦ, літаратурная рэдактарка Лідзія НаліўКА, фо­та­ка­рэс­пан­дэнт сяргей ждановіч, на­бор: іна адзі­нец, вёр­стка: акса­на кар­та­шо­ва. Ад­рас выдавецтва і рэ­дак­цыі: 220013, г. Мінск, пра­спект Не­за­леж­нас­ці, 77, пакоі 9, 10, 4 паверх. Тэлефон 292-99-12, тэлефон/факс 334-57-35 (бух­гал­тэ­рыя). E-mail: art_mag@tut.by. www.kimpress.by/mastactva. Аў­тар­скія ру­ка­пі­сы не рэ­цэн­зу­юц­ца і не вяр­та­юц­ца. Аўта­ры над­ру­ка­ва­ных ма­тэ­ры­ялаў ня­суць ад­каз­насць за пад­бор пры­ве­ дзе­ных фактаў, а так­са­ма за змеш­ча­ныя да­ныя, якія не пад­ля­га­юць ад­кры­тай пуб­ лі­ка­цыі. Рэ­дак­цыя мо­жа дру­ка­ваць арты­ку­лы ў па­ра­дку аб­мер­ка­ван­ня, не падзя­ля­ ючы пун­кту гле­джан­ня аўта­раў. Пад­пі­са­на ў друк 16.08.2021. Фармат 60х90  1/8. Па­пе­ра ме­ла­ва­ная. Друк афсет­ны. Гар­ні­ту­ра «PT Sans Narrow». Ум. друк. арк. 6,0. Ум.-выд. арк. 10,1. Ты­раж 428. Заказ 1445. Надрукавана ў ТАА «Альтиора Форте». Ліц. №02330/471 ад 29.12.14. 220072, г. Мінск, вул. Сурганава, д.11.

Па­м я­ц і Га­л і­н ы Баг­да­н а­в ай

Ужо ко­ль­кі дзён ве­даю, а ўсё ні­як не ма­гу змі­рыц­ца і па­ве­рыць, што Га­лі Баг­да­на­вай ня­ ма бо­льш на бе­лым све­це. Зда­ецца, мы бы­лі зна­ёмыя не­ве­ра­год­ную ко­ль­касць га­доў. Ці не ўсё мі­ну­лае жыц­цё. Ву­чы­лі­ся ў БДУ на жур­фа­ку на бліз­кіх кур­сах, аб­едзве фа­на­це­лі най­перш ад мас­тац­тва. Час­та ба­чы­лі­ся на прэм’ерах ці вы­ста­вах. Аб­мяр­коў­ва­лі ўра­жан­ні, чы­та­лі ка­лег і ад­на ад­ну. Я ве­да­ла: яна — да­чка пі­сь­мен­ні­ка Ба­ры­са Са­чан­кі, вя­до­ма­га пра­за­іка, сак­ра­та­ра Са­юза пі­сь­мен­ні­каў, біб­лі­яма­на і біб­лі­яфі­ла, які меў адзін з са­мых каш­тоў­ных у Мін­ску кніж­ных збо­раў. Дру­ка­вац­ца Га­лі­на па­ча­ла пад гэ­тым про­звіш­чам. Але на­ват у ча­сы сту­дэн­цтва і па­зней ні­ко­лі не ка­зы­ра­ла сва­яцтвам. Зда­ва­ла­ся сціп­лай і не па ўзрос­це муд­рай. Уме­ла на­мё­кам, гу­ма­рам, усмеш­кай па­тлу­ма­чыць псі­ха­ло­гію, ня­прос­тыя ста­сун­кі, якіх за­ўжды ха­пае ў пра­фе­сій­най твор­час­ці. У 1983-м, ка­лі ства­ры­ла­ся «Мас­тац­тва», яна пры­йшла пра­ца­ваць у ча­со­піс. Бы­ла ў яго пер­шым скла­дзе і кі­ра­ва­ла ад­дзе­лам на­род­най твор­час­ці. Бы­ла ім за­хоп­ле­ная, шмат дру­ка­ва­ла­ся са­ма, шу­ка­ла і зна­хо­дзі­ла апан­та­ных аўта­раў. Зда­ецца, у той час Баг­да­на­ва ве­да­ла аса­біс­та ўсіх май­стрых са­ло­мап­ля­цен­ня, ган­чар­най спра­вы, усіх, хто ткаў, вы­шы­ ваў, ма­ля­ваў. Яна лю­бі­ла іх — і яны лю­бі­лі яе. За ўва­гу, цеп­лы­ню, жа­дан­не пад­тры­маць, умен­не за­хап­ляц­ца плё­нам іхняй твор­час­ці. Ка­лі вы­йшла грун­тоў­ная энцык­ла­пе­дыя «Этнаг­ра­фія Бе­ла­ру­сі», дык фі­гу­ра Га­лі ў на­род­ным строі, ды яшчэ на су­пер­вок­лад­цы, зда­ла­ся аб­са­лют­на на­ту­ра­ль­най. Аб­ліч­ча, у якім ядна­лі­ся га­рад­ская кніж­ная ку­ль­ту­ра і вяс­ко­вая, ся­ лян­ская спрад­веч­ная муд­расць. Вя­до­ма, хто­сь­ці за­хап­ляў­ся, а хто­сь­ці, не сак­рэт, ёй за­йздрос­ціў. Па­мя­таю маё здзіў­лен­не, ка­лі Га­лі­на пад­ара­ва­ла, ды яшчэ з аўтог­ра­фам, сваю пер­шую кніж­ку про­зы — «Ча­ла­век без ад­ра­са». Уз­ра­да­ ва­ла­ся за яе і пад­ума­ла: вось мне скла­да­на ўзнаў­ляць сі­ту­ацыі псі­ха­ла­гіч­най бес­пры­ту­ль­нас­ці. А ёй ха­па­ла тры­ван­ня, не­рваў, та­лен­ту, каб уха­піць і ад­люс­тра­ваць бо­ле­выя кроп­кі ча­су. Услед за пер­шай вы­йшла на­ступ­ная кні­га про­зы — «Дом іхняе ма­ры». Ці­ка­ва, што мас­тац­тваз­наў­чыя пуб­лі­ка­цыі ў Га­лі­ны ўвесь час ішлі па­ра­ле­ль­на з про­зай. На па­чат­ку но­ва­га ста­год­дзя, ка­лі «Мас­тац­тва» пе­ра­жы­ва­ла не леп­шыя ча­сы, Га­лі­на Ба­ры­саў­на сыш­ла ў пед­аго­гі­ку, вы­кла­да­ла на жур­ фа­ку Бел­дзяр­жу­ні­вер­сі­тэ­та і ў Па­рна­це, ка­ле­джы мас­тац­тваў імя Ахрэм­чы­ка. Ве­даю, якім аўта­ры­тэ­там ка­рыс­та­ла­ся ў сту­дэн­таў аб­одвух уста­ноў, з якой цеп­лы­нёй ста­ві­лі­ся да яе ка­ле­гі. Мя­не за­ўжды дзі­ві­ла шы­ры­ня ды­япа­зо­ну пані Баг­да­на­вай. Яна — скла­да­ль­ні­ца кні­гі «Вя­лі­кія мас­та­кі ХХ ста­год­дзя», аўтар­ка вы­дан­ня «У прад­чу­ван­ні пе­ра­мен. Мас­тац­тва ся­рэ­дзі­ны 1970—1980-х га­доў» — а гэ­та ёміс­тая кні­га ў 250 ста­ро­нак. Ся­род на­быт­каў Га­лі­ны Баг­да­на­вай — па­эзія для дзя­цей, п’есы, кі­нас­цэ­на­рыі. Па­мя­таю, з аса­ло­дай чы­та­ла яе не­звы­чай­на ці­ка­вую п’есу «АС-лі­нія» (1997), што ўзнаў­ля­ла аб­сур­дыс­цкія сі­ту­ацыі і бы­ла пра­сяк­ну­тая чор­ным гу­ма­рам і гра­тэс­кам. Па­га­дзі­це­ся, та­кія фар­бы рэд­кія і ма­ла ка­му пад­улад­ныя. Ко­ль­кі га­доў та­му ў ча­со­пі­се «Ма­ла­досць» дру­ка­ваў­ся яе ра­ман «Па­ля­ван­не на Лю­ба­ву», ён вы­хо­дзіў з пра­ця­гам. Бы­ло шка­да, што твор так і за­стаў­ся ў ча­со­піс­ным ва­ры­янце. Ду­маю, ве­ль­мі ра­да­ва­ла­ся аўтар­ка, што сё­ле­та яе ра­ман усё-та­кі вы­да­дзе­ны кні­гай. А са­мой Га­лі мне ве­ль­мі не ха­пае. Яе ду­шэў­нас­ці, цеп­лы­ні, муд­рас­ці. Но­вых кні­жак з кра­на­ль­ным да­рчы­мі над­пі­са­мі, сус­трэч на прэм’ерах. Яе за­ўсёд­на­га апты­міз­му і жыц­ця­ра­дас­най усмеш­кі. Умен­ня і жа­дан­ня вы­слу­хаць. І яшчэ не­ве­ра­год­най, рэ­дкай якас­ці, якую я на­зы­ваю «ва­зь­му твой боль». Ма­ла хто здо­ль­ны так пад­тры­маць і да­па­маг­чы ў скла­да­ныя мо­ман­ты жыц­ця. Каб тваю скру­ху по­тым раз­ве­яць, пе­ра­тва­рыць у смех ці воб­раз. Эх, Га­ля… Ну ча­му ж ты так ра­на?! Таццяна мушынская.


2

В і ­з у ­а л ь­н ы я м а с­т ац­т в ы / Слоў­н і к

Сло­вы жніўня Лю­боў Гаў­ры­люк

К а­л аж

Валянціна Ля­хо­віч. «Лу­чос­кія экзер­сі­сы». Фраг­мент экс­па­зі­цыі ў Му­зеі Мар­ка Ша­га­ла.

У мас­тац­тве ка­ла­жу най­перш ба­чу спро­бу ад­олець час, зру­шыць ра­ней­шы дос­вед у су­час­насць. Та­кі па­ста­янны бег у present continuous. На­во­дзя­чы мас­ты з ко­мік­са­мі, з фэн­тэ­зі, дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­ной твор­час­цю і по­стсюр­рэ­аліз­мам, ка­лаж раз­ві­ва­ецца да­во­лі па­спя­хо­ва. За­йма­ль­на на­зі­раць, з які­мі ма­тэ­ры­яла­мі пра­цу­юць мас­та­кі ў гэ­тай ад­сут­най рам­цы. Вы­ка­рыс­тоў­ва­юць свае пра­цы, па­ка­ме­ча­наю па­пе­ру, фо­ль­гу, тэк­стыль, ка­ва­лач­кі шкла і люс­тэр­каў, сшы­ва­юць у фор­му світ­ка і раз­веш­ва­юць, вы­трым­лі­ва­юць тра­ды­цый­ную сек­вен­цыю. Да­паў­ня­юць па­чат­ко­вы пласт гра­фі­ кай, аква­рэл­лю, вы­шыў­кай і апраў­ля­юць у кла­січ­ную разь­бу па дрэ­ве. У лю­бым з гэ­тых на­плас­та­ван­няў доб­ры ка­лаж вы­лу­чае ста­ран­ная дэ­та­лі­за­цыя, а яго аўта­ра — лі­та­ра­ль­на юве­лір­нае па­чуц­цё пра­пор­цый і гра­фіч­ная ку­ль­ту­ра. Зрэш­ты, з раз­на­стай­ных эле­мен­таў ча­сам на­ра­джа­ецца не мі­тус­лі­вы бег, а амаль па­эзія, пяш­чот­ная пра­зрыс­тая тка­ні­на эмо­цый, па­чуц­цё­вай энер­гіі, прад­чу­ван­не но­ва­га апо­ве­ду. Сяр­гей Па­ра­джа­наў — ге­ ні­яль­ны пры­клад, ка­лі аўтар здо­леў да­маг­чы­ся ўсіх маг­чы­мых эфек­таў ка­ла­жу, уклю­ча­ючы кі­не­ма­та­гра­ фіч­ны і му­зыч­ны. Як і лю­бы жанр, ка­ла­жы ўбі­ра­юць у ся­бе агу­ль­ныя ры­сы мас­тац­тва кра­іны. Пра­цы Ма­шы Свя­та­гор — бліс­ку­чы пры­клад су­час­на­га бе­ла­рус­ка­га ка­ла­жу, сты­ль­на­га і на­кі­ра­ва­на­га на раз­ва­жан­ні пра ся­бе, сваё мес­ца ў пра­сто­ры. Ма­ры­на Ба­цю­ко­ва, Ва­дзім Ка­чан, Аляк­сандр Ве­ле­дзі­мо­віч за­йма­юцца фо­та­ка­ла­жам, ад­нак ро­бяць гэ­та эпі­за­дыч­на. Ві­цеб­ская мас­тач­ка Ва­лян­ці­на Ля­хо­віч пра­цуе ў тэх­ні­цы, якую на­зы­ва­юць зме­ша­най, але яе ка­ла­жы на асно­ве жы­ва­пі­су — са­мы пе­ра­ка­наў­чы сім­бі­ёз. Вы­ста­ва Ва­лян­ці­ны Анто­ наў­ны «Лу­чос­кія экзер­сі­сы» пра­йшла ў Му­зеі Мар­ка Ша­га­ла ў маі. «Яна не спы­ня­ецца! — за­хап­ля­ецца ку­ра­тар­ка вы­ста­вы Але­на Ге. — Усе ра­бо­ты на вы­ста­ве но­выя! Яшчэ ў кан­цы 1980-х мас­тач­ка па­ча­ла рух ад аква­рэ­лі да ка­ла­жу, і гэ­та яе ўлас­нае раз­віц­цё як май­стра, не­за­леж­на ад мо­ды. У 2000-я яна пры­й­ шла да асам­бля­жу, да пра­ектаў ready made. Ка­ла­жы бы­лі інтэг­ра­ва­ныя ў бо­льш скла­да­ныя струк­ту­ры. Та­му на вы­ста­ве мы га­во­рым сап­раў­ды аб зме­ша­най тэх­ні­цы. Ва­лян­ці­на Анто­наў­на — цу­доў­ны пры­клад, уні­ка­ль­ны!» Між­на­род­ная вы­ста­ва «Мас­тац­тва не веч­нае» ў рам­ках пер­ша­га фес­ты­ва­лю ка­ла­жу Cutout Collage Festival па­ка­за­ла не­ве­ра­год­ную экс­прэ­сію ўкра­інска­га мас­тац­тва, мнос­тва раз­на­стай­ных пе­ра­хо­даў унут­ры жан­ру: ад чор­на-бе­ла­га мі­ні­ма­ліз­му да ко­ле­ру, да не­ча­ка­на гру­бых сю­жэ­таў з тэ­ма­мі смер­ці, па­чва­ра­мі і пры­ві­да­мі. Ці, на­прык­лад, ка­ла­жы на маг­ні­тах — іх мож­на бы­ло кра­наць. Па твор­час­ці бо­льш ста­лых, зна­ка­мі­тых мас­та­коў мож­на на­зі­раць, як прад­уктыў­на, на­ват дра­ма­тыч­на пад­час ка­р’е­ры яны імкну­лі­ся да но­ва­га мед­ыя. У Рас­іі май­стры ка­ла­жу аб’­ядна­лі­ся ў ве­ль­мі іра­ніч­нае і пра­су­ну­тае ка­м’ю­ні­ці «Рэж ды клей» і ўвай­шлі ў «Між­на­род­ны да­вед­нік ка­лаж­ных су­по­ль­нас­цей». Акту­аль­насць уся­ля­кіх ка­ ла­ба­ра­цый, за­кла­дзе­ных у пры­ро­дзе жан­ру, па­цвер­дзі­ла ства­рэн­не ў 2020 го­дзе Інсты­ту­та ка­ла­жу (Kolaj Institute). Інсты­ту­цыя дэ­цэн­тра­лі­за­ва­ная, ад­нак пра­во­дзіць вы­ста­вы і рэ­зі­дэн­цыі, вы­дае кні­гі і ча­со­піс ды лі­чыць ся­бе ла­біс­там ка­ла­жу «як срод­ку, жан­ру, су­по­ль­нас­ці і ру­ху XXI ста­год­дзя». Пер­спек­тыў­ны ён да­клад­на. Так­т ы ­л ь н ­ ас ц ь На фо­не ці­ка­вас­ці да ліч­ба­ва­га мас­тац­тва (гля­дзі не­ве­ра­год­ную RecycleGroup у пі­цер­скім Ма­не­жы) не­ ча­ка­на вы­яві­ла­ся ця­га да так­ты­ль­на­га, руч­но­га, цёп­ла­га — уся­го та­го, што пры­ня­та лі­чыць тра­ды­цый­ным і як бы не га­лоў­ным, не трэн­да­вым. Ад­нак вось акту­алі­зу­ецца пра­ца з ма­тэ­ры­ялам, з аб’­ёмам, і ке­ра­мі­ка ў гэ­тым клю­чы аказ­ва­ецца за­пат­ра­ба­ва­най на цал­кам «да­рос­лым», вы­со­кім уз­роў­ні. Пра што ка­заць, ка­ лі на­ват Пі­ка­са, Да­лі, Уру­бель ства­ра­лі аб’екты мас­тац­тва з арха­ічнай глі­ны. Пры­чым экс­пе­ры­мен­та­ва­лі з гэ­тым ма­тэ­ры­ялам шмат га­доў. Што ж ад­бы­ва­ецца на но­вым віт­ку раз­віц­ця? «Ця­пер, ка­лі мож­на ра­біць мас­тац­тва, не пры­кла­да­ючы рук, мно­гія ке­ра­міс­ты пе­ра­хо­дзяць да 3D-ску­льп­тур, — рас­па­вя­ла рас­ійская мас­тач­ка На­тал­ля Бя­ло­ва-Ве­бер, з пра­ца­мі якой я па­зна­ёмі­ла­ся ў Чар­на­го­рыі. — Я так­са­ма ду­ма­ла пра ліч­ба­выя тэх­на­ло­гіі, ад­нак за­над­та люб­лю пра­ца­ваць ру­ка­мі, з аб’­ёмам, з плас­ты­кай. Га­лоў­нае, ма­быць, што ў пра­цэ­се ра­бо­ты глі­на са­ма ло­міць, мя­няе аб’­ект. А ў вір­ту­ аль­ных пра­ектах усё ад­бы­ва­ецца так, як мас­так пры­ду­маў пер­ша­па­чат­ко­ва, і ён не сы­хо­дзіць ад свай­го пла­на. У мя­не ж ма­тэ­ры­ял па­ста­янна пра­па­нуе свае ўмо­вы, увесь час не­шта но­вае. І ка­лі я ўсё ж бу­ду не­шта мя­няць, то па­йду ў бок ме­та­лу або тэк­сты­лю, то-бок зноў за ма­тэ­ры­ялам». Лі­та­ра­ль­на вяс­ной у На­тал­лі ад­бы­ла­ся вы­ста­ва «Ме­га­по­ліс» у най­ста­рэй­шай пі­цер­скай га­ле­рэі «Лаў­ка мас­та­коў». Се­рыя атры­ма­ла­ся цал­кам рэ­флек­сіў­най, на хва­лі вы­ха­ду з кры­зіс­на­га го­да. Хоць ад­ра­зу

«Мастацтва» № 8 (461)


В і­з у­а л ь­н ыя мас­т ац­т вы / Сл оў н­ ік за­ду­ма бы­ла іншай, ад­нак усё змя­ня­ецца... Пры­ тым што га­ле­рэя не над­та пры­ста­са­ва­ная для прэ­ зен­та­цыі ке­ра­міч­ных тво­раў, экс­па­зі­цыя здзі­ві­ла гле­да­чоў. За­кры­тыя до­ма лю­дзі... Ся­род ра­бот не то­ль­кі ску­льп­ту­ры, а і пра­ктыч­на плос­кія пано, што ро­біць га­рад­скія воб­ра­зы яшчэ бо­льш аб­стра­га­ ва­ны­мі. У пра­цэ­се пра­цы На­тал­ля звяр­та­ла­ся да роз­ных лю­дзей з амаль дзі­ця­чым пы­тан­нем: ча­му вы жы­вя­це ў го­ра­дзе? Хто­сь­ці ад­кры­та ка­заў, што вы­му­ша­ны тут жыць; а не­хта, на­адва­рот, не ба­чыць ся­бе па-за га­рад­скім кам­фор­там і інфрас­трук­ту­ рай. Так ці інакш, мі­ну­лыя па­ўта­ра го­да зра­бі­лі гла­ба­ль­ны го­рад зу­сім іншым... Мо­жа быць, то­ль­кі мас­та­кам, якія здо­ле­лі за­стац­ца ў май­стэр­нях, гэ­та пры­нес­ла хоць не­йкую твор­чую ка­рысць. «На Фла­рэн­тый­скім бі­ена­ле мас­тац­тва (2019) бы­ ла ўзна­га­ро­джа­ная мая се­рыя «Omnia mea mecum porto», — ка­жа На­тал­ля. — Гэ­тыя «па­ке­ты» вы­гля­ да­юць да­лі­кат­ны­мі, іх хо­чац­ца ўзяць у ру­кі. А на­ сам­рэч яны цяж­кія і з рэ­ль­ефа­мі па ма­ты­вах воб­ ра­заў Ве­ро­кіа, Да­на­тэ­ла. Там так­са­ма бе­лы ко­лер, які мне ве­ль­мі ці­ка­вы. Ча­сам вы­ка­рыс­тоў­ваю не­ вя­лі­кі гра­ды­ент, але за­ўсё­ды хо­чац­ца, каб бе­лы аб’­ект свя­ціў­ся знут­ры. У "Ме­га­по­лі­се" гэ­та атры­ма­ла­ся дзя­ку­ючы свят­ло­ды­ёдным свя­ці­ль­ням унут­ры да­моў. Хоць мая ке­ра­мі­ка ве­ль­мі да­лё­кая ад уты­лі­тар­най, гэ­та за­ўсё­ды ску­льп­тур­ныя аб’­екты».

3

На­тал­ля Бя­ло­ва-Ве­бер. З се­рыі «Ме­га­по­ліс». 2021.

А рт- кам­п е н ­са­ц ы я Мас­тац­кі ры­нак вяр­та­ецца да актыў­на­га жыц­ця. Па­сля па­ўта­ра­га­до­вых аб­ме­жа­ван­няў, якія ад­бі­лі­ся не то­ль­кі на буй­ных між­на­род­ных пра­ектах, але і на маг­чы­мас­цях ста­сун­каў пуб­лі­кі з мас­та­ка­мі, у лет­ нія ме­ся­цы сі­ту­ацыя па­тро­ху вы­праў­ля­ецца. Але не ўсё так ад­на­знач­на: ад­ны га­ле­рыс­ты пад­ліч­ва­юць стра­ты, а дзе­сь­ці ры­нак і не за­ві­саў. За­су­ма­ва­лі ама­та­ры мас­тац­тва па вы­ста­вах у фі­зіч­ных пра­сто­рах, ад­нак у той жа час у іншых мес­цах да кры­зіс­ных падзей па­ста­ві­лі­ся інакш: кар­па­ра­тыў­ныя і пры­ват­ныя ка­лек­цыі куп­ля­лі арт-пра­цы, раз­гля­да­ючы іх у якас­ці інвес­ты­цый­ных укла­дан­няў. У мас­коў­скай пра­сто­ры Art Play па­спя­хо­ва прад­аец­ца кла­січ­ны і тра­ды­цый­ны жы­ва­піс і, вя­до­ма, антык­ ва­ры­ят — ды­ле­ры адзна­ча­юць, што не па­мя­та­юць та­ко­га по­пы­ту з бо­ку па­куп­ні­коў. Про­да­жы ідуць у інтэр­нэ­це, най­час­цей на анлайн-аўкцы­ёнах. У Кі­таі па­сля ад­ме­ны ўсіх аб­ме­жа­ван­няў рэ­зка вы­рас по­пыт на luxury, і арт-ры­нак ад­рэ­ага­ваў ад­па­вед­на. «Гэ­та ро­біць чэ­хаў мац­ней­шы­мі, — рас­па­вя­дае Ган­на Тра­фі­мо­віч, бе­ла­рус­кая арт-ме­не­джар­ка, якая даў­ но жы­ве ў Пра­зе. — Яны ве­да­юць і па­ва­жа­юць сваё мас­тац­тва, цэ­ны на доб­рых чэш­скіх мас­та­коў на ўзроў­ні сус­вет­ных. І ка­лі па­між імі трэ­ба бы­ло б вы­бі­раць, чэ­хі вы­бе­руць сва­іх. Гэ­та зна­чыць, што яны ве­раць у свой унут­ра­ны ры­нак, у тое, што кош­ты на чэш­скае мас­тац­тва то­ль­кі рас­туць. Тра­ды­цый­на доб­ра прад­аюц­ца тво­ры мас­тац­тва ў ка­ляд­ныя тыд­ні, і на­ват скла­да­ны 2020 год не быў вы­клю­чэн­нем. У пра­мо­цыі су­час­на­га чэш­ска­га мас­тац­тва вя­лі­кая ро­ля на­ле­жыць J & T Bank, які вы­дае "Арт-індэкс", дзе саб­ра­ная інфар­ма­цыя пра буй­ныя на­цы­яна­ль­ныя і за­меж­ныя вы­ста­вы чэш­скіх аўта­раў, пуб­лі­ку­ юцца топ-10 про­да­жаў на аўкцы­ёнах, топ-10 арты­ку­лаў і рэ­цэн­зій у дру­ка­ва­ных і анлайн-кры­ні­цах, ста­тыс­ты­ка мас­та­коў па­вод­ле ўзрос­ту і по­лу... Банк за­сна­ваў што­га­до­вую прэ­мію Індржы­ха Ха­лу­пец­ка­га (мас­тац­тваз­наў­ца, па­эт, пе­ра­клад­чык. — заўв. рэд.): жу­ры фар­муе топ-5 або топ-10 удзе­ль­ні­каў, рых­туе вы­ні­ко­вую вы­ста­ву, і гэ­та за­ўсё­ды падзея для арт-сцэ­ны кра­іны. Ці­ка­ва на­ват тое, як ка­жуць чэ­хі пра ку­ль­ту­ру — пра інсты­ту­цыі, пра дзяр­жаў­ныя і пры­ват­ныя іні­цы­ яты­вы, на­ко­ль­кі шы­ро­ка яны раз­уме­юць су­час­нае мас­тац­тва. Па тэ­ле­ба­чан­ні ідзе што­ве­чар пра­гра­ма "Арт-на­ві­ны" з агля­дам падзей; што­тыд­нё­вая "Арт-зо­на" за­пра­шае шы­ро­кае ко­ла мас­та­коў, уклю­ча­ючы му­зы­каў, пі­сь­мен­ні­каў, ані­ма­та­раў, ха­рэ­огра­фаў, тэ­атра­ль­ных і кі­на­дзе­ячаў. А што­ме­сяч­ны да­йджэст "Арт-мікс" цал­кам пры­све­ча­ны ві­зу­аль­на­му мас­тац­тву: гэ­та 3-5 бло­каў з рэ­пар­та­жа­мі пра вер­ні­са­жы, юбі­ля­раў і іх вуч­няў, ад­крыц­ці но­вых арт-пра­стор, ад­ука­цый­ныя пра­екты. Ча­сам га­вор­ка ідзе пра пра­ екты ме­цэ­на­таў і ка­лек­цы­яне­раў у пра­він­цый­ных га­ра­дах, гэ­та ве­ль­мі важ­на. Дзя­ку­ючы ўсім гэ­тым фак­ та­рам уплы­ву і на­ма­ган­ням мно­гіх лю­дзей про­да­жы мас­тац­тва не спы­ня­лі­ся ў пан­дэ­мію. А маг­чы­ма, дзя­ку­ючы анлайн-фар­ма­там яны на­ват вы­рас­лі. У кра­са­ві­ку ў пра­жскай DSC Gallery ад­кры­ла­ся вы­ста­ва Па­ўла Пэ­пер­штэй­на і Іржы Чар­ніц­ка­га, ка­ла­ба­ра­ цыя зна­ка­мі­та­га рас­ія­ні­на і чэш­ска­га мас­та­ка-фі­ло­са­фа ў пра­екце "Dharmanautica 4300 n.l.". За­мест трох ме­ся­цаў вы­ста­ва пра­ца­ва­ла ўся­го 21 дзень. Не ўсе ахво­чыя па­спе­лі па­гля­дзець яе ў рэ­аль­най пра­сто­ры, тым не менш бо­ль­шая час­тка ра­бот бы­ла прад­адзе­ная ў анлай­не».

Лю­ба­мір Тыплт. Ма­тэ­ма­тык. Алей. 2020.

жнівень, 2021


Ві ­зцуэн­ ­а лзь­ Рэ­ іян ы я м а с­т ац­т в ы / Гу ­т ар к­ і н а в ы ­с т а­в е

4

Сем сус­трэч з Ва­ле­ры­ем Лаб­ко З гіс­то­рыі ад­на­го пра­екта Во­ль­га Рыб­чын­ская

Я ве­ль­мі ўдзяч­ная лё­су, на­го­ дзе, збе­гу аб­ста­він, што ўклю­чы­лі мя­не ў арбі­ту ру­ху вы­дат­ных лю­ дзей: сяб­роў, па­плеч­ні­каў, вуч­няў і про­ста зна­ёмых Ва­ле­рыя Лаб­ко. У вы­ні­ку мы зра­бі­лі фі­льм «Ма­на­ ло­гі пра Ва­ле­рыя Лаб­ко» (здым­кі, ман­таж ві­дэа — Дзя­ніс Хво­рас­таў, кан­цэп­цыя, ка­му­ні­ка­цыя — Во­ль­ га Рыб­чын­ская), за­пус­ці­лі вы­ста­ вач­ны пра­ект «Ад­кры­ты архіў VL», пры­све­ча­ны 70-га­до­ва­му юбі­лею Ва­ле­рыя (8.07—29.08.2021, НЦСМ, вул. Ня­кра­са­ва, 3; ку­ра­тар­ская гру­ па: Сяр­гей Ка­жа­мя­кін, Ігар Кор­зун, Ула­дзі­мір Па­рфя­нок, Во­ль­га Рыб­ чын­ская, Іры­на Су­хій, Юрый Элі­ за­ро­віч), арга­ні­за­ва­лі Пле­нэр VL (24—28.06.2021). Здым­кі фі­ль­ма ста­лі для мя­не ча­ сам успа­мі­наў, шчы­рых, ад­кры­тых гіс­то­рый, пры­ват­ных вы­каз­ван­няў і на­тхнен­ня. Кож­ны з ма­іх су­раз­моў­ цаў агуч­ваў час­тку жыц­ця Ва­ле­рыя Лаб­ко. Іх гіс­то­рыі ажы­ві­лі сам час, да­лё­кія падзеі. Свед­чан­ні ства­ры­лі сім­ва­ліч­ны парт­рэт гэ­та­га ча­ла­ве­ка, ста­лі сво­еа­саб­лі­вы­мі пра­екцы­ямі май­го не­маг­чы­ма­га ды­яло­гу са спа­ да­ром Лаб­ко. Я не бы­ла аса­біс­та з ім зна­ёмая, але праз гэ­тыя інтэр­в’югу­тар­кі я быц­цам раз­маў­ляю з ім. Паглядзець фільм «Маналогі пра Валерыя Лабко» можна тут

Сус­трэ­ча пер­шая Ко­л а Яўген Юноў, удзе­ль­нік арт-гру­пы «Бе­ла­рус­кі клі­мат». З 1997 го­да крэ­атыў­ны ды­рэк­тар афі­лі­ра­ва­на­га офі­са аген­цтва Bates Saatchi & Saatchi, а з 2012 го­да — J. Walter Thompson

Я

ве­ль­мі ўдзяч­ны ко­лу, у вя­лі­кім сэн­се гэ­та­га сло­ва, якое ў мо­мант кан­ца 1980-х вы­нес­ла мя­не ў шэ­раг вы­дат­ных лю­дзей, што моц­на і, мне зда­ецца, доб­ра па­ўплы­ва­ла на тое, кім я стаў, пад­ары­ла шмат шчас­лі­вых мо­ман­таў у ма­ім жыц­ці. Ва­ле­ра быў, вя­до­ма, ад­ным з та­кіх лю­дзей. На­ша ка­ман­да «Бе­ла­рус­кі клі­мат» — гру­па ад­на­дум­цаў, сяб­роў, гэ­та мо­жа на­зы­вац­ца як за­ўгод­на, і Ва­ле­ра быў не­ад’ем­най

«Мастацтва» № 8 (461)

яе час­ткай. Надзвы­чай­нае спа­лу­чэн­не інтэ­лек­ту, ад­кры­тас­ці, роз­уму, дру­жа­люб­нас­ці, пры­ман­не лю­дзей і падзей. На мя­не, ча­ла­ве­ка, які па­чы­наў сваё жыц­цё на чы­жоў­скіх пус­тках, гэ­та ра­бі­ла не­звы­чай­нае ўра­жан­не. Мы саб­ра­лі­ся, вя­до­ма, ва­кол Іркі (Іры­ны Су­хій), але та­ды Ірка і Ва­ле­ра бы­лі та­кой ма­на­дай, якая скла­да­ла­ся з дзвюх аб­са­лют­на не­па­рыў­ных час­так. Я то­ль­кі ця­пер уяў­ляю, як мы вы­гля­да­лі, як цяж­ка нас бы­ло зра­зу­мець, пры­няць, а тым бо­льш на­кі­ра­ваць ці не­шта рас­тлу­ма­чыць. На пер­шы по­гляд, мы бы­лі з Ва­ле­рам зу­сім з роз­ных све­таў: па ўзрос­це, не ве­даю, ці мож­на ў Са­вец­кім Са­юзе ка­заць аб са­цы­яль­ным сас­лоў­і, мож­на, на­пэў­на, у не­йкім вы­гля­дзе яны ўсё ж та­кі існа­ва­лі. Але дзіў­ная спра­ва, я не па­мя­таю мо­ман­ту на­шай пер­шай сус­трэ­чы, ад­нак я па­мя­таю вось гэ­тае ад­чу­ван­не імгнен­на­га без­ба­р’ер­на­га ася­род­дзя. Гэ­та пер­шае,

што ад­бы­ло­ся. Ву­са­ты дзя­дзь­ка быў не ве­ль­мі зра­зу­ме­лы з са­ма­га па­чат­ку, хто ён і на­вош­та та­кі ў на­шым жыц­ці і ці мо­жам мы, бун­та­ры і нон-кан­фар­міс­ты, раз­маў­ляць з ча­ла­ве­кам у пін­жа­ку. Але ў да­чы­нен­ні да Ва­ле­ры гэ­та ад­чу­ ван­не пра­хо­дзі­ла з пер­шых мо­ман­таў зно­сін. Мне цяж­ка ўя­віць ча­ла­ве­ка, з якім ён не змог бы ка­му­ні­ка­ваць. У кан­тэк­сце на­шай гру­пы цяж­ка ска­заць, што мы та­кія ўжо фа­тог­ра­фы-фа­тог­ра­фы, ну ў доб­рым сэн­се гэ­та­га сло­ва. Вось мне зда­ецца, сап­раў­дны­ мі фа­тог­ра­фа­мі бы­лі хлоп­цы з гру­пы «Пра­він­ цыя», якія так­са­ма ўваб­ра­лі ў ся­бе і Ва­ле­ра­ва чуц­цё, і кі­раў­ніц­тва. Усё доб­рае, што ён мог даць. Мы да гэ­та­га ча­су ўнут­ры ся­бе спра­ча­емся, на­ко­ль­кі су­р’ёз­ным бы­ло тое, чым мы за­йма­лі­ся. І дзіў­на тое, што Ва­ле­ра ні се­кун­ды не сум­ня­ваў­ ся ў тым, што мы ра­бі­лі. Я сум­ня­ваў­ся бо­льш, чым


В і­з у­а л ь­н ыя мас­т ац­т вы / Гу ­т ар­к і на вы ­с т а ­в е

ён. Якая бы­ла на­ша страш­ная пер­шая вы­ста­ва ў пад­ва­ле! Та­ды мы збі­ра­лі­ся і бал­ба­та­лі, пі­лі ві­но знач­на бо­льш, чым дру­ка­ва­лі і пра­яўля­лі плён­кі. У не­йкі мо­мант трэ­ба бы­ло па­ка­заць ся­бе, я разу­ мею, што і Ва­ле­ру трэ­ба бы­ло даць спра­ваз­да­чу пе­рад сва­ім кі­раў­ніц­твам, што мы тут ро­бім. На­ко­ль­кі лёг­ка па-ча­ла­ве­чы бы­ло ка­му­ні­ка­ваць, на­сто­ль­кі су­р’ёз­ным бы­ло стаў­лен­не да пра­цы і фа­таг­ра­фіі. Та­му, які­мі б не­са­цы­яль­ны­мі мы ні бы­лі, пер­шая спра­ваз­дач­ная вы­ста­ва фа­таг­ра­фіі ў клу­бе бы­ла для нас су­р’ёз­ным за­нят­кам, мы моц­на раз­гу­бі­лі­ся, не­ка­то­рыя ўцяк­лі... Я раз­ва­жаю, ча­му мы ў гэ­тым Ва­ле­ра­вым све­це за­тры­ма­лі­ся, апы­нуц­ца мы маг­лі дзе за­ўгод­на. Трэ­ба раз­умець, якія мы бы­лі та­ды. Гэ­та гру­па лю­дзей, ад якіх ма­мы дзя­цей ад­во­дзі­лі на ву­лі­цы, 18-га­до­вы ўзрост, гэ­ты жах­лі­вы клу­бок, якім кі­ра­ ваць не­маг­чы­ма... З бо­ку Ва­ле­ры гэ­та спа­лу­чэн­не

5

аб­са­лют­най ад­кры­тас­ці, та­ле­ран­тнас­ці да лю­бо­га дзея­ння. Яго пры­ман­не, спа­кой, по­ўнае ад­чу­ван­ не та­го, што нам мож­на да­ве­рыць як мі­ні­мум фо­та­апа­рат. Мы га­ва­ры­лі пра мас­тац­тва, ня­хай з роз­на­га бэк­граў­нду, з роз­ных ба­коў, але ад­ра­зу на ад­ной мо­ве! Фа­таг­ра­фія для мя­не бы­ла час­ткай пра­ектаў, пры­го­ды, сто­ры­тэ­лін­гу. Мне зда­ецца, што гру­па «Бе­ла­рус­кі клі­мат» — ад­на з най­леп­шых рэ­чаў, якія зда­ра­лі­ся ў ку­ль­тур­най пра­сто­ры Бе­ла­ру­сі. Пра­ект па­ўстаў ва­кол Фі­лі­па Чмы­ра, раз­віў­ся і на­кі­ра­ваў­ся дзя­ку­ючы Іры Су­хій. Не­ль­га ска­заць, што Ва­ле­ра моц­на гэ­тым пра­цэ­сам за­ймаў­ся. Нам да­па­маг­ло тое, што ча­ла­век іншай ку­ль­тур­ най фар­ма­цыі, іншай шко­лы па­ста­віў­ся да нас з вя­лі­кай ува­гай. Мы пры­вык­лі ўвесь час тры­ маць удар аль­бо ўдар на­но­сіць, а яго стаў­лен­не бы­ло са­май вя­лі­кай каш­тоў­нас­цю. Са шчы­рай ці­ка­вас­цю вы­со­ка­інтэ­лек­ту­аль­на­га, вы­со­ка­пра­ фе­сій­на­га ча­ла­ве­ка з надзвы­чай­ным гус­там, з та­кім мы сус­тра­ка­лі­ся ня­час­та, з ча­ла­ве­кам з вос­трым зро­кам. Та­кой вас­тры­ні гле­джан­ня мож­на да­сяг­нуць то­ль­кі та­ды, ка­лі та­бе ці­ка­ва ўсё, што ад­бы­ва­ецца на­во­кал. У Ся­рэд­нія вя­кі лі­чы­ла­ся, што зрок — гэ­та фун­кцыя та­го, хто гля­ дзіць, з яго ва­чэй вы­ля­та­юць пра­мя­ні, які­мі той аб­мац­вае свет. У лю­бым вы­пад­ку ў гла­ба­ль­ным све­та­пог­ляд­ным сэн­се свя­до­мас­ці гэ­та ўза­емная рэч. Гэ­тыя пра­мя­ні, якія на ця­бе на­кі­роў­ва­юць, ты ад­чу­ва­еш. І я ду­маю, што пер­шая та­кая гла­ба­ль­ ная, мен­та­ль­ная, бо­ль­шая, чым ча­ла­ве­чая, су­вязь па­між на­мі, ве­ль­мі глы­бо­кая сім­па­тыя ўзні­ка­ла та­му, што Ва­ле­ры бы­ло ці­ка­ва тое, што по­бач з ім з’яў­ля­ецца не­шта, ча­го ра­ней не бы­ло. Я ду­маю, што «Бе­ла­рус­кі клі­мат» быў бы аб­са­лют­на іншым, ка­лі б не Ва­ле­ра. Рас­сы­пац­ца ў ды­фі­рам­бах — гэ­ та ма­ла ка­му ці­ка­ва. Але лю­дзям, якім з Ва­ле­рам атры­ма­ла­ся пе­ра­сек­чы­ся на по­лі фа­таг­ра­фіі, ды і про­ста на по­лі жыц­ця, я за­йздрош­чу гэ­так жа са­ма, як я за­йздрош­чу са­бе, вось. Маё ўяў­лен­не пра твор­часць, ку­ль­ту­ру, маё ста­наў­лен­не зу­сім не­па­рыў­на з Ва­ле­рам звя­за­на.

тая сва­бо­да, якую ён нам даў, вы­кі­ну­ла нас у но­ вую хва­лю. Я рас­тлу­ма­чу: усё, што ў нас скла­ла­ся ў «Пра­він­цыі», у на­шай сту­дыі з Ва­ле­ры­ем у гэ­ты пе­ра­бу­до­вач­ны час, гэ­та ўсё сам­кну­ла­ся — час пе­ра­мен, но­вая тэх­ні­ка, но­вае мыс­лен­не, но­вае ба­чан­не, не­пры­вяз­ка да ста­ро­га. Гэ­та да­зво­лі­ла ра­біць не­шта но­вае — на­шы ра­бо­ты пад­аба­лі­ся, чап­ля­лі. Не­дар­ма ў 1992 го­дзе я, а ў 1993-м мы з Ула­дзі­мі­рам Шах­ле­ві­чам ста­но­вім­ся най­леп­шы­мі фо­та­мас­та­ка­мі Рас­іі. На та­кім моц­ным уз­роў­ні мы па­ча­лі пра­ца­ваць. У кан­цы 1970-х — па­чат­ку 1980-х у раз­ві­тых кра­інах све­ту ў мас­тац­кіх му­зе­ях па­ча­лі ства­раць фон­ды і ад­дзе­лы фа­таг­ра­фіі. У 1983 го­дзе гэ­та пры­хо­дзіць і да нас: Лаб­ко па­чы­нае рых­та­ ваць лю­дзей ме­на­ві­та да арт-фа­таг­ра­фіі, а не да ама­тар­ска-мас­тац­кай або клу­баў­скай плы­ні. Ме­на­ві­та та­ды ён ро­біць вуч­няў фо­та­мас­та­ка­мі, якія пра­цу­юць на му­зей­ным уз­роў­ні, га­вор­ка ідзе пра мас­тац­тва. Мы та­ды гэ­та­га не раз­уме­лі. А што ў нас та­ды бы­ло? Жур­на­ліс­цкая фа­та­ гра­­фія, рэ­клам­ная то­ль­кі па­чы­на­ла­ся (я са­ма пра­ца­ва­ла ў пер­шым глян­ца­вым ча­со­пі­се «Лэ­дзі Прэс­тыж» Граў­цо­ва), жан­ра­вая, ама­тар­ская. Наш зва­рот да ідэі і кан­цэп­ту­аль­ная яе рас­пра­цоў­ка, зна­хо­джан­не фар­ма­ль­ных пры­ёмаў яе пад­ачы — вось тое, што скла­ла но­вую плынь арт-фа­таг­ра­ фіі, да­рэ­чы, якую я по­тым двац­цаць адзін год вы­кла­да­ла ў Мас­кве. Тут на­огул не ве­да­лі, што та­кое арт-фа­таг­ра­фія, і не раз­уме­лі. Фе­но­мен Лаб­ко якраз у тым, што ён не­йкі­мі інту­ітыў­нымі шля­ха­мі пад­рых­та­ваў і вы­пус­ціў фо­та­мас­та­коў, якія ста­лі му­зей­ны­мі мас­та­ка­мі. Вя­лі­кая ўдзяч­ насць Ва­ле­рыю за гэ­та! Яго тран­сцэн­дэн­тнасць, ве­ль­мі да­клад­на вы­бу­да­ва­ная тэх­ні­ка, пра­гра­ма, пад­рых­тоў­ка, вы­зва­лен­не га­ла­вы, як той ка­заў, — усё гэ­та пры­вя­ло да та­го, што мы змаг­лі стаць фо­та­мас­та­ка­мі.

Сус­трэ­ча дру­гая

Іры­на Су­хій, удзе­ль­ні­ца арт-гру­пы «Бе­ла­рус­кі клі­мат», эка­ла­гіч­ная акты­віс­тка, за­сна­­ валь­­ні­ца ГА «Эка­дом», за­йма­ецца раз­віц­цём устой­лі­вай энер­ге­ты­кі ў Бе­ла­ру­сі

Ге­н іі з « Пра­він­ц ыі » Га­лі­на Мас­ка­лё­ва, фо­та­мас­тач­ка

З

гад­ваю 1985 год, мы та­кія ма­ла­дыя, амбі­ цый­ныя. І Ва­ле­рый даў нам та­ды ад­чу­ван­не та­го, што мы — ге­ні­яль­ныя, што тое, як мы ду­ма­ем, — так­са­ма ге­ні­яль­на. Мы та­ды ад­кі­ну­лі ад ся­бе пы­тан­ні, што та­кое фа­таг­ра­фія, якой яна па­він­на быць. Для нас гэ­та бы­ло не кан­цэп­ту­аль­ нае пы­тан­не. Гэ­та бы­ло на­огул не пы­тан­не. Тое нам ве­ль­мі да­па­ма­га­ла. Мы ад­ра­зу за­яві­лі, што фа­таг­ра­фія мо­жа быць лю­бой, мець зу­сім лю­бое фар­ма­ль­нае ра­шэн­не, яна па­він­на вы­каз­ваць ідэю, кан­цэп­цыю. І тут Ва­ле­ра пра­па­на­ваў нам цэ­лую тэх­на­ло­гію та­ні­ра­ван­ня, дру­ку, по­ўную лі­ ней­ку тэх­ні­кі. І по­ўную сва­бо­ду вы­каз­ван­ня... І гэ­

Сус­трэ­ча трэ­цяя На­стаў­н ік жыц­ц я і фа­таг­ра­фіі

К

а­лі я па­ча­ла за­ймац­ца фа­таг­ра­фі­яй, мне ска­за­лі, што я аб­авяз­ко­ва па­він­на па­знаё­ міц­ца з Лаб­ко. Я пры­йшла, па­зна­ёмі­ла­ся і за­ста­ла­ся. І мне зда­ецца, што гэ­та быў па­ва­рот­ ны мо­мант у ма­ім жыц­ці. Якраз та­ды фо­та­клуб «Мінск» шу­каў ла­ба­ран­та, Ва­ле­ра пра­па­на­ваў мне ўлад­ка­вац­ца. З гэ­та­га шмат рэ­чаў па­ча­ло­ся. Я ста­ла сту­дэн­ткай сту­дыі ІІІ, якая та­ды арга­ні­ за­ва­ла­ся. І пад­вал фо­та­клу­ба стаў мес­цам збо­ру роз­ных лю­дзей. Я клі­ка­ла ўсіх, да­зва­ля­ла ка­рыс­ тац­ца ла­ба­ра­то­ры­яй... Па аўтор­ках тут збі­ра­ла­ся сту­дыя, па чац­вяр­гах — клуб. Увесь астат­ні час ні­ко­га гэ­тае мес­ца не ці­ка­ві­ла. Мож­на бы­ло дру­ ка­ваць фа­таг­ра­фіі ноч­чу, мож­на бы­ло збі­рац­ца, жнівень, 2021


6

В і ­з у ­а л ь­н ы я м а с­т ац­т в ы / Гу ­т ар к­ і н а в ы ­с т а­в е

раз­маў­ляць, піць ві­но, чай, тор­цік, слу­хаць Брай­на Іна. Там у нас быў ба­бін­ны маг­ні­та­фон і гэ­тыя ўсе дзіў­ныя за­пі­сы. Гэ­та быў не­йкі псі­ха­дэ­ліч­ны пад­вал, бы­ло трош­кі чу­ваць, як ездзяць трам­ваі, асаб­лі­ва ве­ча­рам. Цу­доў­ны быў час! І, вя­до­ ма, на­ву­чан­не ў сту­дыі. З ад­на­го бо­ку, тэх­ніч­на, тэх­на­ла­гіч­на ста­віў­ся пра­цэс, у ця­бе з’яў­ля­ла­ся маг­чы­масць атрым­лі­ваць вы­нік зу­сім інша­ га ўзроў­ню, чым той, што атрым­лі­ваў­ся ра­ней. Усе гэ­тыя ма­гіч­ныя за­меш­ван­ні пра­яўля­ль­ні­ка, я та­ды не ўні­ка­ла ў хі­мію: сто­ль­кі гэ­та­га, сто­ль­кі та­го — для мя­не гэ­та бы­ла ма­гія. І ў мя­не доб­ра атрым­лі­ва­ла­ся на­сам­рэч! Я не ве­даю ча­му. Я за­ўсё­ды ка­жу, што Ва­ле­ра — гэ­та мой на­стаў­ нік жыц­ця і фа­таг­ра­фіі. І гэ­та не зна­чыць, што ён са мной вёў раз­мо­вы пра жыц­цё ці там ка­заў, што трэ­ба пры­трым­лі­вац­ца дэ­мак­ра­тыч­ных пры­нцы­паў. Не бы­ло ні­чо­га та­ко­га спе­цы­яль­ на­га або зна­ро­чыс­та­га. Тым не менш ме­на­ві­та та­ды, у гэ­тым пад­ва­ль­чы­ку фо­та­клу­ба «Мінск», я за­раз раз­умею, фар­ма­ваў­ся мой све­та­пог­ляд, эстэ­тыч­ныя по­гля­ды. Гэ­та бы­ло, як ця­пер бы ска­за­лі, воб­ла­ка тэ­гаў, то-бок ты існу­еш у та­кой на­сы­ча­най пра­сто­ры, дзе ты вы­бі­ра­еш тое, што та­бе трэ­ба, ця­бе ніх­то ні да ча­го не пры­му­шае, гэ­та та­кі вель­­мі ці­ка­вы пра­цэс вы­бу­доў­ван­ня ся­бе, у чым­сь­ці сва­ёй бу­ду­чы­ні. Успа­мі­наю на­шу дзей­насць у бе­ла­рус­кай час­тцы Next Stop Soviet. Спра­ва ў тым, што ў 1987 го­дзе да­цкія ма­ла­дыя ка­му­ніс­ты вы­ра­шы­лі, што трэ­ба раз­бу­рыць жа­лез­ную за­сло­ну і сус­трэц­ца з мо­ лад­дзю Са­вец­ка­га Са­юза. Так атры­ма­ла­ся, што мой брат, які вы­ву­чаў да­цкую мо­ву, быў у гэ­та з са­ма­га па­чат­ку ўцяг­ну­ты і, ад­па­вед­на, пры­цяг­ нуў мя­не, а я ўжо, у сваю чар­гу, за­пра­сі­ла Ва­ле­ру і фа­тог­ра­фаў з ту­тэй­шай ту­соў­кі. Лаб­ко стаў стар­шы­нёй бе­ла­рус­ка­га ад­га­лі­на­ван­ня гэ­тай іні­ цы­яты­вы. Гэ­та быў яшчэ Са­вец­кі Са­юз, ад­бы­лі­ся на­шы пер­шыя вы­езды за мя­жу. Вя­до­ма, лю­дзям, якія на­ра­дзі­лі­ся па­сля раз­ва­лу СССР ве­ль­мі скла­да­на ўя­віць са­бе на­шы ад­чу­ван­ні. Ты жы­веш з по­ўнай упэў­не­нас­цю ў тым, што ў ця­бе ёсць усе гэ­тыя гіс­то­рыі пра «дзі­кі за­хад», ка­пі­та­ліс­тыч­ ны, жу­дас­ны, яшчэ раз­умен­не та­го, што шан­цаў ка­лі-не­будзь ту­ды з’ез­дзіць пра­ктыч­на ня­ма. Ты існу­еш у гэ­тай са­вец­кай рэ­аль­нас­ці, імкну­чы­ся знай­сці ў ёй не­йкую сваю ні­шу, каб не пе­ра­ся­ кац­ца з афі­цы­ёзам. І тут рап­там гэ­тая жа­лез­ная за­сло­на прадзі­ра­ві­ла­ся: пе­ра­бу­до­ва, Гар­ба­чоў, і нас, «не­кам­са­мо­ль­цаў», вы­пус­ка­юць! І мы та­ды, «Мастацтва» № 8 (461)

з Ва­ле­рам у тым лі­ку, упер­шы­ню вы­еха­лі. Да­лей гэ­та быў та­кі пра­цэс са­ма­арга­ні­за­цыі, бы­лі кан­ так­ты з гэ­ты­мі на­шы­мі скан­ды­наў­скі­мі парт­нё­ра­ мі. Бы­ла за­пла­на­ва­на клю­ча­вая ку­ль­мі­на­цый­ная гіс­то­рыя — пры­езд 5 ты­сяч скан­ды­на­ваў у Са­ вец­кі Са­юз, не­йкія твор­чыя акцыі. Па­мя­таю, бы­ла вы­ста­ва да­цкай або скан­ды­наў­скай фа­таг­ра­фіі ў Мін­ску. Дзя­ку­ючы Next Stop Soviet і ўся­кім та­кім гіс­то­ры­ям та­ды «шко­ла бе­ла­рус­кай фа­таг­ра­фіі» ста­ла вы­хо­дзіць на між­на­род­ную арэ­ну. У гэ­тым вы­пад­ку Ва­ле­ра, які цал­кам мог бы за­няц­ца пра­ соў­ван­нем ся­бе, тым не менш, на сус­трэ­чу з ку­ ра­та­ра­мі або ў па­ездкі збі­раў усіх, браў кам­плект фа­таг­ра­фій роз­ных аўта­раў. Та­кі ёсць гіс­то­рыя! Пра швед­скі ча­со­піс Photo & Video. Гэ­та быў са­мы пер­шы вы­езд за мя­жу, у Стак­го­льм. Мы па­зна­ёмі­лі­ся са швед­скім ма­ла­ дым фа­тог­ра­фам, Торб’ёрнам Ла­га. Ён пра­па­на­ваў сха­дзіць у ча­со­піс Photo & Video, та­ды гэ­та быў вя­ду­чы швед­скі ча­со­піс у га­лі­не фа­таг­ра­фіі. Як я ця­пер раз­умею, на За­ха­дзе не пры­ня­та пры­ хо­дзіць без па­пя­рэд­няй да­моў­ле­нас­ці. Торб’ёрн, на­пэў­на, так­са­ма быў та­кіх ле­вых по­гля­даў фа­тог­раф. Ён ка­заў: «А што, па­йшлі, фа­таг­ра­фіі па­ка­жам». І мы та­кія топ-топ, пры­хо­дзім, у кно­ пач­ку тэ­ле­фа­ну­ем, там пы­та­юцца: «Хто вы?» Мы та­кія: «Фа­тог­ра­фы з Са­вец­ка­га Са­юза». Нас пус­ці­лі. Рэ­дак­тар ка­жа: «Вы ве­ль­мі сво­еча­со­ва. Учо­ра на пла­нёр­цы мы ка­за­лі, доб­ра б над­ру­ка­ ваць што-не­будзь з са­вец­кай фа­таг­ра­фіі. І тут вы ў дзве­ры гру­ка­еце». І та­ды вы­йшаў ну­мар, у якім па­ло­ву ча­со­пі­са скла­да­лі на­шы фа­таг­ра­фіі. Мне зда­ецца, сут­насць Ва­ле­рыя Лаб­ко, яго пры­ зна­чэн­не — гэ­та на­стаў­нік. Хоць ён за­ймаў­ся роз­ ны­мі рэ­ча­мі. Крыў­дна, што ён так ра­на па­йшоў. Бо для ве­ль­мі мно­гіх лю­дзей ён змог зра­біць не­шта ве­ль­мі важ­нае, лё­са­выз­на­ча­ль­нае... Сус­трэ­ча чац­вёр­тая Ві­рус Ула­дзі­мір Па­рфя­нок, фа­тог­раф, ку­ра­тар вы­стаў, за­сна­ва­ль­нік і кі­раў­нік га­ле­рэі ві­зу­ аль­ных мас­тац­тваў «NOVA»

В

а­ле­ра быў на­поў­не­ны ідэ­ямі і ве­да­мі, якія ад­па­вя­да­лі яго ча­су. Ад­нак у чым­сь­ці ён час апя­рэ­джваў: не­йкія рэ­чы ён хут­ка інту­ітыў­ на схоп­лі­ваў, па-свой­му іх усве­дам­ляў, шу­каў і

зна­хо­дзіў лю­дзей, якія ва­кол гэ­тых ідэй мо­гуць аб’­яднац­ца, па­ве­рыць у іх і раз­ві­ваць. Для мя­не гэ­та бы­ло важ­ным. Я не ха­чу ацэ­нь­ваць Ва­ле­ру як фа­тог­ра­фа, гэ­та не ве­ль­мі пра­ві­ль­на з той пры­чы­ны, што ён, на жаль, не па­кі­нуў нам не­йка­га арты­ку­ля­ва­на­га за­вяш­ чан­ня. Мы ўсе пры­зна­ва­лі яго вы­со­кі ўзро­вень і пра­зор­чыя якас­ці — у фа­таг­ра­фіі ў тым лі­ку. Але яго спад­чы­на ім са­мім не бы­ла пра­пра­ца­ва­на, а ты­мі, хто ішоў за ім, па­куль яшчэ ні­як не ацэ­не­ на, то бу­дзем успры­маць Ва­ле­ру як фа­тог­ра­фа, які за­стаў­ся ў раз­віц­ці, фі­на­ль­ная кроп­ка не па­стаў­ле­на. Пра­цу­ючы з архі­вам Ва­ле­ры, не пе­ра­стаю здзіў­ ляц­ца яго гі­ган­цка­му маш­та­бу! Ён быў надзвы­чай прад­уктыў­ны і пра­цаз­до­ль­ны. Да­ку­мен­та­ваў усё. Мяр­кую, што яшчэ не на­стаў час аца­ніць, які ўклад ён унёс, на­прык­лад, у раз­віц­цё бе­ла­рус­ка­га ба­ле­та. Фік­са­ваў амаль усе спек­так­лі, пра­цоў­ныя мо­ман­ты, гэ­та бы­ла і тэх­ніч­ная здым­ка. Ён знай­ шоў тут сваю тэ­му і зра­біў шэ­дэў­ра­ль­ную вы­ста­ву парт­рэ­таў артыс­таў ба­ле­та. Ме­на­ві­та па­сля гэ­тай вы­ста­вы, якая пра­хо­дзі­ла ў Мін­ску, я і вы­ра­шыў, што ха­чу за­ймац­ца фа­таг­ра­фі­яй. А праз не­ка­то­ры час вы­свет­лі­ла­ся, што Ва­ле­ра на­бі­рае гру­пу. У архі­ве ве­лі­зар­ная ко­ль­касць да­ку­мен­та­ль­най інфар­ма­цыі, звя­за­най з тым ча­сам. Уз­ні­кае ад­чу­ ван­не пры­крас­ці, ча­му гэ­та ўсё ля­жыць да­гэ­туль не­апра­ца­ва­нае, не ўклю­ча­на ні ў адзін на­цы­я­ наль­­ны архіў, гэ­та інфар­ма­цыя, што рас­па­вя­дае пра час, пра жыц­цё ў тыя га­ды, пра­цу ўнут­ры інсты­ту­цый, Лаб­ко шмат фа­таг­ра­фа­ваў, ра­біў тэх­ніч­ную здым­ку ў роз­ных на­ву­ко­вых уста­но­вах! Я яшчэ не да­браў­ся да ма­тэ­ры­ялаў та­го пе­ры­яду, ка­лі Ва­ле­ра вёў сту­дыю ў Ака­дэ­міі мас­тац­тваў, там так­са­ма, на­пэў­на, ёсць шмат ці­ка­ва­га. Дзя­ку­ючы та­му, што по­бач пра­ца­ва­лі та­кія ці­хія падзвіж­ні­кі Ва­ле­ры, як Сяр­гей Су­ка­ві­цын, за­ха­ва­лі­ся скрын­кі, на­бі­тыя не­га­ты­ва­мі. Там сто­ль­кі інфар­ма­цыі, якую, на­пэў­на, па­ві­нен апра­цоў­ваць не адзін на­ву­ко­ вы інсты­тут і не адзін год! Не па­кі­дае ад­чу­ван­не маш­та­бу і ва­р’яц­кай пра­ца­з­до­ль­нас­ці, уся­еднас­ці ў доб­рым сэн­се сло­ва, ён ні­чо­га не кі­даў, як я раз­умею. Ён шмат­ра­зо­ва вяр­таў­ся да не­йкай ідэі, да­пра­цоў­ваў яе. У мя­не, на­прык­лад, ня­ма та­кой пра­цаз­до­ль­нас­ці. Я хут­ка за­па­ль­ва­юся і хут­ка губ­ляю да не­ча­га ці­ка­васць. А Ва­ле­ра вось мог ме­та­дыч­на не­шта да­раб­ляць, па­глыб­ляц­ца. Я ўжо не ўспа­мі­наю пра ўсе яго спро­бы ў пла­не та­ні­ра­ ван­ня, рас­пра­цоў­кі пра­яўля­ль­ні­ка, спо­са­баў дру­ку,


В і­з у­а л ь­н ыя мас­т ац­т вы / Гу ­т ар­к і на вы ­с т а ­в е суш­кі, рэ­ту­ша­ван­ня. Та­ні­ра­ван­не ў са­мых роз­ных ва­ры­янтах — гэ­та ўсё адзін ча­ла­век зра­біў, як ака­ за­ла­ся! У Ва­ле­ры ўсё гэ­та атрым­лі­ва­ла­ся! Яшчэ адзін важ­ны мо­мант у да­чы­нен­ні да архі­ва Ва­ле­ры Лаб­ко, архі­ва не ка­на­ніч­на­га, а, як я яго на­зваў, «ра­бо­ча­га»: бы­ло ве­ль­мі не­ча­ка­на ўба­чыць, што Ва­ле­ра быў не то­ль­кі на­стаў­ні­ кам, а і вуч­нем. Ён ад­чу­ваў, што змя­ня­ецца час, пры­хо­дзіць но­вая ге­не­ра­цыя з іншым уз­роў­ нем раз­умен­ня сва­бо­ды ў твор­час­ці. І Ва­ле­ра не са­ро­меў­ся па­ву­чыц­ца ў іх. У яго пра­цоў­ным архі­ве ёсць та­кія ме­та­дыч­ныя кад­ры. Гэ­та ста­

пэў­ная пе­рад­ача на­ват не ве­даў, а не­йкіх імпуль­­ саў іншым лю­дзям. Вось у гэ­тым сэн­се Лаб­ко — гэ­та ві­рус. І мно­гія з тых, хто су­ты­каў­ся з гэ­тым ві­ру­сам, кож­ны па-свой­му яго пе­ра­жы­ваў, хва­рэў на яго і вы­леч­ваў­ся, вы­зва­ля­ючы­ся ад яго, аль­бо жыў з ім да­лей. Вось гэ­тая ме­та­фа­ра, мне пад­а­ ец­ца, са­мая прад­уктыў­ная, асаб­лі­ва ў ця­пе­раш­ні час. Лаб­ко — гэ­та ві­рус. У Ва­ле­ры не бы­ло рэ­ка­мен­да­цый, што нам трэ­ ба ра­біць у сва­ім да­лей­шым жыц­ці. Ён саб­раў роз­ных лю­дзей, і ака­за­ла­ся, што інта­рэ­сы ва ўсіх роз­ныя. Да­рэ­чы, ме­на­ві­та Ва­ле­ра Лаб­ко

7

Ме­лі­кян. Яны гля­дзе­лі на фа­таг­ра­фію з не­йкай іншай па­зі­цыі, з іншых на­огул аб­ло­каў. І гэ­та быў вы­бух, но­вае асэн­са­ван­не та­го, што ад­бы­ва­ецца тут, на тэ­ры­то­рыі той жа га­ле­рэі «NOVA». Па­сту­ по­ва з’я­ві­лі­ся па­ра­ле­ль­ныя пра­екты. У ча­со­пі­се мы ста­лі спра­ба­ваць уба­чыць пер­спек­ты­вы бе­ла­ рус­кай фа­таг­ра­фіі на тэ­ры­то­рыі бо­льш шы­ро­кай, чым Бе­ла­русь, як мы вы­гля­да­ем на фо­не су­сед­ніх кра­ін або бо­льш да­лё­кіх. Вось та­кая бы­ла ідэя, якая вы­рас­ла на­ту­ра­ль­на, а не та­му, што быў план. Акра­мя та­го, га­ле­рэя пра­ца­ва­ла, па­чаў на­ за­паш­вац­ца архіў ра­бот бе­ла­рус­кіх аўта­раў, якім ця­пер вы­дат­на ка­рыс­та­емся. Фа­таг­ра­фія та­го ча­су, у тым лі­ку Ва­ле­ра­ва, зроб­ ле­ная ана­ла­га­вым спо­са­бам, рэ­аль­на іншая. Яна не горш і не лепш за су­час­ную, там бы­ло бо­льш гу­ль­ні на су­пра­ціў, трэ­ба бы­ло пе­ра­адо­лець ку­чу пе­ра­шкод, каб атры­маць кан­ды­цый­ны зды­мак. І гэ­тыя на­ма­ган­ні пры­кмет­ныя на­ват ця­пер. Гэ­та як не­йкае па­слан­не з мі­ну­ла­га тым, хто за­раз зай­ ма­ецца фа­таг­ра­фі­яй як твор­час­цю і мас­тац­т­вам. А Ва­ле­ра Лаб­ко — гэ­та ве­ль­мі ка­рыс­ны штам фа­ таг­ра­фіч­на­га ві­ру­са, які не­абход­на пад­ха­піць, каб бе­ла­рус­кая фа­таг­ра­фія маг­ла да­лей за­хоп­лі­ваць но­выя тэ­мы, тэ­ры­то­рыі, пра­сто­ры... раз­ві­вац­ца! Сус­трэ­ча пя­тая Кас­міч­н ы по­гляд, або Сіс­тэм­ны пад­ы ход Юрый Элі­за­ро­віч, фо­та­мас­так, ства­ра­ль­нік і ку­ра­тар сту­дыі-клу­ба «Пан­ара­ма»

Я ла для мя­не ад­крыц­цём, кра­ну­ла. Па-пер­шае, гэ­та га­во­рыць пра яго як пра ча­ла­ве­ка, які не за­сты­лая ле­ген­да, ні ў якім разе. На­ша спро­ба ге­ра­іза­цыі, пе­ра­тва­рэн­ня яго ў не­йкую ле­ген­ ду — ня­пра­ві­ль­ны пад­ыход. Нам па­трэб­ныя ма­які, лю­дзі-ары­енці­ры, але Ва­ле­ра, як мне зда­ецца, быў іншым. Яго ме­тад на­ву­чан­ня ў тым, што ён не ву­чыў фак­тыч­на, а збі­раў лю­дзей та­ле­на­ві­ тых, твор­чых, ад­кры­тых і да­зва­ляў ім ра­біць тое, што яны хо­чуць. Вось гэ­та, мне зда­ецца, мож­на бы­ло б на­зваць ме­та­дам Лаб­ко. Гэ­тым тэр­мі­нам ка­рыс­та­юцца, але, ві­даць, кож­ны ўклад­вае ў яго сваё зна­чэн­не. А я б ме­на­ві­та гэ­та на­зы­ваў ме­та­ дам Лаб­ко — «Ад­кры­тая шко­ла са­ма­на­ву­чан­ня лю­дзей, якія да гэ­та­га здо­ль­ныя». Пад­час гу­тар­кі з Сяр­ге­ем Ка­жа­мя­кі­ным, Юры­ем Элі­за­ро­ві­чам, якая ад­бы­ла­ся па­сля смер­ці Лаб­ко і бы­ла над­ру­ка­ва­на ў «Мас­тац­тве», мы раз­ва­жа­ лі, у чым жа фе­но­мен Лаб­ко. І не­як спан­тан­на на­пры­кан­цы раз­мо­вы ўзнік­ла ідэя, што Ва­ле­ра Лаб­ко — гэ­та не­йкі ві­рус, вось гэ­тая ві­рус­ная сіс­тэ­ма ўклю­чэн­ня / да­лу­чэн­ня іншых лю­дзей і

спра­ва­ка­ваў мя­не па­йсці ў ча­со­піс «Мас­тац­тва». Гэ­та бы­ла яго ідэя. Не ве­даю, што ён змог ува мне раз­гле­дзець, пры­тым што я ні­ко­лі не пі­саў, я хлоп­чык, які скон­чыў хім­фак, і ў пры­нцы­пе не па­ві­нен быў пра­ца­ваць у ча­со­пі­се бе­ла­рус­ка­моў­ ным рэ­дак­та­рам, але так атры­ма­ла­ся. У той час, на па­чат­ку 1990-х, та­кое бы­ло маг­чы­ма. А да­лей ты па­чы­на­еш асэн­соў­ваць сваю но­вую па­зі­цыю і на­паў­няць яе тым, чым лі­чыш па­трэб­ным. Ка­лі б не бы­ло пра­цы ў «Мас­тац­тве», не бы­ло б га­ле­рэі «NOVA». Яна з’я­ві­ла­ся та­му, што ў не­йкі мо­мант ста­ла зра­зу­ме­ла: ні­чо­га не ад­бы­ва­ецца, ня­ма пра што пі­саць. Спа­чат­ку я знай­шоў спо­саб звя­зац­ца з рэ­дак­цы­ямі мно­гіх за­меж­ных ча­со­пі­саў і стаў атрым­лі­ваць іх вы­пус­кі. Так у ча­со­пі­се з’я­віў­ся блок пуб­лі­ка­цый пра тое, што ад­бы­ва­ецца за меж­амі Бе­ла­ру­сі. А да­лей бы­ло жа­дан­не да­ве­дац­ ца, што ў нас. Так з’я­ві­ла­ся ідэя га­ле­рэі «NOVA». По­тым па­ўста­ла ка­ман­да аўта­раў: Дзі­ма Ка­роль і Аляк­сандр Да­выд­чык, фі­ло­саф і фі­ло­лаг, якія пра­ца­ва­лі ў ад­дзе­ле мар­ке­тын­гу біб­лі­ятэ­кі Янкі Ку­па­лы. Па­зней да­лу­ча­юцца Нэ­лі Бе­кус, Арсен

ча­сам сам за­дум­ва­юся, ча­му Лаб­ко стаў та­кой рэ­за­нан­снай фі­гу­рай у бе­ла­рус­ кай фа­таг­ра­фіі. І ду­маю, што яго ад бо­ль­шас­ці тых, хто быў у фа­таг­ра­фіі і хто та­ды пры­йшоў у фа­таг­ра­фію, ад­роз­ні­ваў сіс­тэм­ны пад­ыход да ўся­го, чым ён за­ймаў­ся. На лю­бую з пра­блем, ня­хай гэ­та бу­дзе тэх­ніч­ная, эстэ­тыч­ ная, па­лі­тыч­ная, ма­ра­ль­ная аль­бо ку­ль­тур­ная, ён гля­дзеў з пун­кту гле­джан­ня не гэ­тай кан­крэт­най пра­бле­мы, а як на пры­ват­насць ся­род інша­га, раз­уме­ючы, што са­ма па са­бе пра­бле­ма не мо­жа быць вы­ра­ша­на, ка­лі вы­ра­шаць то­ль­кі яе ад­ну. Та­му на­ра­дзі­лі­ся не про­ста пра­яўля­ль­нік Лаб­ко ці спо­саб тэх­ніч­на­га дру­ку, пад­рых­тоў­кі ад­біт­каў Лаб­ко, а ме­на­ві­та су­цэ­ль­ная сіс­тэ­ма, па­чы­на­ючы ад пра­цэ­су зды­мак, не­га­тыў­на­га пра­цэ­су, па­зі­тыў­ на­га пра­цэ­су, да­дат­ко­ва­га аздаб­лен­ня ад­біт­каў і на­ват сіс­тэ­мы экс­па­на­ван­ня. І, на­пэў­на, та­кі яго пад­ыход быў ве­лі­зар­най сі­лай. Гэ­тая сет­ка, якую Ва­ле­ра спля­таў, маг­ла ком­плек­сна вы­ра­шаць мно­гія пра­бле­мы. Та­му і рэ­за­нанс яго дзей­нас­ці та­кі вя­лі­кі. Я на­ве­даў не­ка­ль­кі вы­стаў, якія ця­пер у Мін­ску пра­хо­дзяць, і ўба­чыў, што за вы­клю­чэн­ нем не­ка­ль­кіх но­вых аўта­раў най­бо­льш моц­ныя пра­цы — гэ­та да гэ­та­га ча­су пра­цы аўта­раў «мін­скай шко­лы», прад­укту дзей­нас­ці Ва­ле­рыя Лаб­ко. Мяр­кую, бе­ла­рус­кай фа­таг­ра­фіі па­шан­ жнівень, 2021


8

В і ­з у ­а л ь­н ы я м а с­т ац­т в ы / Гу ­т ар к­ і н а в ы ­с т а­в е

ца­ва­ла, што ў не­йкі мо­мант Ва­ле­рыю яна бы­ла ці­ка­вая. Ці­ка­вая на­сто­ль­кі, што ён вы­дат­ка­ваў на яе да­стат­ко­вы ка­ва­лак свай­го жыц­ця. По­тым ён за­няў­ся інтэр­нэт-пра­бле­ма­мі, гэ­так жа са­ма ве­ль­ мі хут­ка стаў там за­ўваж­най фі­гу­рай, за­йма­ючы­ся ўжо зу­сім іншы­мі рэ­ча­мі. Рас­пра­ца­ваў­шы не­йкую су­цэ­ль­ную сіс­тэ­му ў па­ д­ы­хо­дах у фа­таг­ра­фіі, па­чы­на­ючы ад здым­кі да кан­чат­ко­ва­га вы­ні­ку, Ва­ле­ра атры­маў інстру­мент, які доб­ра б бы­ло да­ваць у ру­кі та­го, ка­му ён спат­ рэ­біц­ца па-сап­раў­дна­му, каб атры­маць у вы­ні­ку вар­тую гэ­та­га інстру­мен­та фа­таг­ра­фію. Ма­быць, сту­дыі і ста­лі чар­го­вым яго экс­пе­ры­мен­там. З хра­на­ло­гі­яй тут мо­жа ўсё блы­тац­ца: пер­шую па­чы­наў Жы­лін­скі, дру­гую вёў ужо Лаб­ко цал­кам, а трэ­цяя — тая, на ба­зе якой ужо вы­рас­ла по­тым «Пра­він­цыя». Я вы­пус­кнік сту­дыі ІІ. Ка­лі з на­шай сту­ды­яй Ва­ле­ра апра­ба­ваў не­йкія пад­ыхо­ды, то ў «Пра­він­цыі» ён быў ужо знач­на бо­льш сме­лым і во­ль­ным. Час­та за­да­юцца пы­тан­нем, ча­му не зрэ­за­на­ва­ла та­кім жа чы­нам яго дзей­насць у ака­дэ­міі, ча­му не бы­ло та­кой ад­да­чы, як ад тых кур­саў. Хоць, без­умоў­на, Ва­ле­ра спа­дзя­ваў­ся, што, вы­ка­рыс­тоў­ва­ючы ака­дэ­міч­ную ба­зу, ён змо­жа атры­маць ана­ла­гіч­ны ці­ка­вы вы­нік. Але я ду­маю, што пры­чы­на бы­ла перш за ўсё ў гэ­тай не­сва­бо­ дзе. Ён, упіс­ва­ючы­ся ўжо ў за­да­дзе­ную, існу­ючую струк­ту­ру, па­ві­нен быў ад­па­вя­даць пра­ві­лам гэ­тай струк­ту­ры. На­прык­лад, пра­ца­ваць не з ты­мі, з кім сам ха­цеў, а з ты­мі, хто за­пла­ціў за маг­чы­ масць ву­чыц­ца на гэ­тых кур­сах. І быў ад­па­вед­ны рэ­гла­мент: пла­ны, пра­гра­мы, ко­ль­касць. Важ­на ўспом­ніць і тое, што Ва­ле­ра па­ла­маў не то­ль­кі сіс­тэ­му ўспры­ман­ня фа­таг­ра­фіі, не то­ль­кі гус­та­выя пры­хі­ль­нас­ці фа­тог­ра­фаў та­го ча­су, не то­ль­кі тэх­на­ла­гіч­ную ба­зу, якая та­ды якас­ную фа­таг­ра­фію вы­зна­ча­ла як фа­таг­ра­фію з вя­лі­ка­га шы­ро­ка­га не­га­ты­ву. Ён па-доб­ра­му па­ла­маў жыц­ цё ве­ль­мі мно­гіх лю­дзей, якія па­кі­ну­лі свае пра­ цы, пра­фе­сіі, бу­ду­чыя кан­ды­дац­кія і док­тар­скія і за­ня­лі­ся фа­таг­ра­фі­яй, ве­ра­чы ў тое, што гэ­та вар­та та­го, і ка­му­сь­ці з іх уда­ло­ся гэ­та да­ка­заць. Так скла­ла­ся, я сам ужо да­клад­на не па­мя­таю ўсіх аб­ста­він, што бы­ло па­мяш­кан­не, бы­лі лю­дзі, якія ха­це­лі ву­чыц­ца фа­таг­ра­фіі, і, вы­ка­рыс­тоў­ва­ ючы ме­то­ды­ку Ва­ле­рыя Лаб­ко, я пра­вёў не­ка­ль­кі сту­дый, з якіх склаў­ся по­тым фо­та­клуб «Пан­ара­ ма». Ён до­сыць па­спя­хо­ва пра­існа­ваў не­ка­ль­кі га­доў, кан­ку­рэн­тна і пры­кмет­на. Я ба­юся пе­ра­йсці на вы­са­ка­моў­ныя сло­вы, ба­юся, што яны не бу­дуць пе­ра­ка­наў­чыя, у ка­го­сь­ці мо­ гуць вы­клі­каць іро­нію, але ва ўся­кім разе Лаб­ко пра­па­на­ваў не­йкі кас­міч­ны по­гляд на сі­ту­ацыю, на лю­бую сі­ту­ацыю, які да­зва­ляў фар­ма­ваць іншыя пад­ыхо­ды ў вы­ра­шэн­ні гэ­тай сі­ту­ацыі, зна­хо­джан­не шля­хоў для та­го, каб не­шта змя­ніць. Я ду­маю, што ад­ыход Ва­ле­ры ад фа­таг­ра­фіі та­ды, ка­лі па­ча­лі­ся чар­го­выя спро­бы фар­ма­лі­за­цыі фа­тог­ра­фаў, по­шу­кі но­вых фа­таг­ра­фіч­ных струк­ тур, якія за­йма­лі­ся б ра­шэн­нем пра­фе­сій­ных пра­ блем, ад­быў­ся та­му, што ён гля­дзеў на гэ­та звер­ху і тро­хі з бу­ду­чы­ні. Я не вы­клю­чаю, што пра­бле­ма «Мастацтва» № 8 (461)

сён­няш­няй бе­ла­рус­кай фа­таг­ра­фіі, яе раз­роз­ не­насць, не­маг­чы­масць кан­са­лі­да­цыі ў рам­ках цэ­ха, ня­гле­дзя­чы на тое, што існуе струк­ту­ра для гэ­та­га, у не­йкай ме­ры тлу­ма­чыц­ца ад­сут­нас­цю маш­таб­най асо­бы, якая маг­ла б па­гля­дзець на гэ­та не з пун­кту гле­джан­ня ўлас­ных інта­рэ­саў, пры­ват­най пра­бле­мы, а раз­гле­дзець звер­ху і з бо­ку, на жаль... Сус­трэ­ча шос­тая Стыў Джобс Мі­ха­іл Га­рус, фо­та­мас­так

Я

не ад­ной­чы раз­ва­жаў пра тое, кім быў Ва­ле­рый Лаб­ко. І ка­лі бу­дзе да­пуш­ча­ль­ на та­кая гіс­та­рыч­ная па­ра­лель, Ва­ле­рый быў пры­клад­на тым жа, кім быў Стыў Джобс для IТ-індус­трыі, вы­со­кіх тэх­на­ло­гій. Стыў так­са­ма быц­цам не быў інжы­не­рам, пра­гра­міс­там, тым бо­льш ён не быў кі­не­ма­таг­ра­фіс­там і ні­ко­лі не меў спра­ву з ані­ма­цы­яй. Але за што ні браў­ся, по­бач уз­ні­ка­лі яго па­плеч­ні­кі, і спра­ва хут­ка

ру­ха­ла­ся, пры­чым на­ва­тар­скія рэ­чы зна­хо­дзі­лі сваю рэ­алі­за­цыю ў жыц­ці. Пры­клад­на та­кім жа быў і Лаб­ко. Мо­жа быць, ад­роз­нен­не ад Джоб­са ў тым, што ён быў яшчэ і вы­дат­ным фа­тог­ра­фам. У Лаб­ко ёсць дзі­вос­ныя се­рыі ра­бот. Ён быў пра­ зор­цам, здо­ль­ным уя­віць, што да­стат­ко­ва хут­ка ста­не ці­ка­вым у гра­мад­стве, на­тхніць гэ­ты­мі ідэ­ямі, за­ра­зіць сва­іх па­плеч­ні­каў-саў­дзе­ль­ні­каў. Тэм бы­ло ве­ль­мі шмат. Ска­жам, быў за­ду­ма­ны ці­ ка­вы пра­ект, да яко­га я быў да­тыч­ны, — вы­дан­не пер­ша­га фа­таг­ра­фіч­на­га ча­со­пі­са. Пра­ўда, яму не па­шан­ца­ва­ла, та­му што гэ­та зда­ры­ла­ся ў па­чат­ку 1990-х, ка­лі ры­нак яшчэ не склаў­ся, але пі­лот­ны ну­мар быў зроб­ле­ны, усё бы­ло вы­дат­на! У свой час Лаб­ко меў кан­флік­ты з фа­тог­ра­фа­мі ста­рэй­шых па­ка­лен­няў, якія на­сто­ль­кі пры­вык­ лі да ка­лек­тыў­най пра­цы, што мыс­лі­лі аўта­ра то­ль­кі час­ткай ча­го­сь­ці агу­ль­на­га. Фа­тог­раф та­ды про­ста прад­стаў­ляў свае пра­цы, па­ру раз­оў у год ра­бі­ла­ся ве­лі­зар­ная ка­лек­тыў­ная вы­ста­ва. Ва­ле­ру да­во­дзі­ла­ся спра­чац­ца і да­каз­ваць ві­да­воч­ныя рэ­чы, што аўтар мо­жа рэ­алі­за­вац­ца са­ма­стой­на, у адзі­ноч­ку, рэ­алі­зоў­ва­ючы інды­ві­ду­аль­ныя пра­ екты. Гэ­та бы­ло ў ся­рэ­дзі­не 1980-х. Мой шлях зна­ёмства і су­пра­цоў­ніц­тва з Ва­ле­ ры­ем ад­роз­ны ад іншых аўта­раў. Спра­ва ў тым,

што, па­сту­піў­шы ў дру­гую сту­дыю на­ву­чац­ца да Лаб­ко, гэ­та бы­ла во­сень 1984 го­да, я ўжо ве­ль­мі мно­гае змог да­ве­дац­ца ад вы­пус­кні­коў па­пя­рэд­ няй сту­дыі. Та­му мно­гае мне бы­ло зна­ёма. По­тым з’яві­ла­ся за­хап­лен­не экран­най фа­таг­ра­фі­яй — з’я­ вай знач­на блі­жэй­шай да кі­не­ма­таг­ра­фіі, чым да фа­таг­ра­фіі, та­му пэў­ны час я быў уба­ку, хоць на не­ка­то­рых за­нят­ках пры­сут­ні­чаў, яны мя­не ўраж­ва­лі. Са­мае га­лоў­нае зда­ры­ла­ся ўжо по­тым, па­сля за­кан­чэн­ня гэ­тых трох вы­пус­каў. Та­ды Ва­ле­ра пра­па­на­ваў вы­пус­кні­кам не раз­бя­гац­ца хто ку­ды, а сус­тра­кац­ца што­ты­дзень і аб­ме­нь­ вац­ца ідэ­ямі. Гэ­ты пе­ры­яд і стаў для мя­не са­мым важ­ным. Гэ­та бы­ла су­по­ль­насць, не­ль­га ска­заць, што аб­са­лют­ных ад­на­дум­цаў, але лю­дзей, якія, без­умоў­на, за­бяс­печ­ва­лі ад­но ад­на­го не­йкі­мі ідэ­ ямі, мер­ка­ван­ня­мі. Мо­жа, та­му мы да гэ­та­га ча­су, ка­лі пра­йшло ўжо сто­ль­кі га­доў, пад­трым­лі­ва­ем ад­но­сі­ны і вы­дат­на ад­но да ад­на­го ста­вім­ся. На мой по­гляд, Ва­ле­рый быў вы­дат­ным аўта­рам, цу­доў­на эру­ды­рава­ным ча­ла­ве­кам, экс­пер­там у мно­гіх га­лі­нах. Са­мае га­лоў­нае, што змя­ні­ла на­шае жыц­цё, зу­сім не на­ву­чан­не ў тых сту­ды­ях, а да­лей­шае ўза­ема­дзе­янне і су­пра­цоў­ніц­тва...

Сус­трэ­ча сё­мая Інку­ба­тар Ала Пі­га­льс­кая, Phd, да­след­чы­ца ды­зай­ну, ды­зай­нер­ка

З

Ва­ле­рам Лаб­ко мы па­зна­ёмі­лі­ся ў Еўра­пей­скім гу­ма­ні­тар­ным уні­вер­сі­тэ­це мін­ска­га пе­ры­яду (1992—2004). Та­ды ў Ва­ле­рыя і Ула­дзі­мі­ра Ду­на­ева, пра­рэк­та­ра ЕГУ, бы­ла ідэя за­пус­ціць пры­нцы­по­ва но­вую пра­гра­ му, якая б спа­лу­ча­ла кам­п’ю­тар­ныя тэх­на­ло­гіі, вэб-ды­зайн і гу­ма­ні­тар­ную ад­ука­цыю. У Ва­ле­рыя Дзміт­ры­еві­ча, мне зда­ецца, быў трош­кі та­кі рас­фа­ку­са­ва­ны по­гляд. Гэ­та бы­ло ве­ль­мі важ­на для та­го, каб змяс­тоў­на злу­чыць гу­ма­ні­тар­ную ад­ука­цыю і інфар­ма­цый­ныя тэх­на­ло­гіі. Ён раз­у­ меў, што рын­ку па­трэб­ныя вуз­кія спе­цы­яліс­ты па пра­гра­ма­ван­ні і вэб-ды­зай­не, але для фар­ма­ ван­ня індус­трыі і пра­фе­сій­на­га поля важ­ныя шмат па­гра­ніч­ных рэ­чаў. Ён за­ўсё­ды пра­па­ноў­ваў шу­каць су­вя­зі, не­йкія эле­мен­ты маг­лі б звяз­ваць пра­фе­сі­яна­лаў роз­ных на­прам­каў і на­сы­чаць ася­


Рэ­ц эн­з ія род­дзе. Сы­ход Ва­ле­рыя Дзміт­ры­еві­ча па­ся­род вяс­но­ва­га се­мес­тра быў для ўсіх не­ча­ка­ным. У вы­ні­ку фа­ку­ль­тэт інфар­ма­цый­ных тэх­на­ло­гій быў ство­ра­ны, але гэ­та ўжо быў дэ­пар­та­мент з пра­гра­міс­цкай скі­ра­ва­нас­цю. Тое, што ў вы­ні­ку ства­ры­лі па­сля сы­хо­ду Лаб­ко, ста­ла пра­мым ад­ка­зам на за­пыт рын­ку. У мя­не та­ды скла­ла­ся ўра­жан­не, што ён сы­шоў якраз та­му, што за­над­ та шмат інвес­та­ваў сіл і энер­гіі ў гэ­ты пра­ект і ў не­йкі мо­мант ад­чуў спус­та­шэн­не і зра­зу­меў, што бо­льш уклад­вац­ца ён не мо­жа, а менш не хо­ча. Я б па­ра­ўна­ла Ва­ле­рыя з апе­ра­та­рам інку­ ба­та­ра. Ён ана­лі­за­ваў, што мо­жа на­сы­ціць атмас­фе­ру не­йкі­мі па­трэб­ны­мі для твор­час­ці мік­ра­эле­мен­та­мі. За­тым па­чы­наў зда­бы­ваць гэ­тыя эле­мен­ты, каб фар­ма­ваць спры­яль­нае ася­род­дзе, гле­бу, якая ўжо да­зво­лі­ла б ка­му­сь­ці сас­пець і рэ­алі­зоў­ваць свае пра­екты. Мне зда­ецца, гэ­та та­кі прад­уктыў­ны пад­ыход, які не ўсе, на­пэў­на, маг­лі раз­умець, бо знач­на пра­сцей гля­дзець у вуз­кім пра­фе­сій­ным клю­чы. Ад гэ­та­га якраз і каш­тоў­насць та­ко­га по­гля­ду Ва­ле­рыя Дзміт­ры­еві­ча. Я б ска­за­ла, ён ба­чыў су­вя­зі, а ка­лі

не ба­чыў, то спра­ба­ваў вы­бу­доў­ваць іх: па­між роз­ны­мі сфе­ра­мі кам­пе­тэн­цый, аб­лас­ця­мі ве­даў, каб лю­дзі не за­ста­ва­лі­ся за­мкнё­ны­мі ў сва­ім пра­ фе­сій­ным ко­ле, а маг­лі на­ла­джваць та­кія мос­ці­кі, кан­так­ты, якія б уз­ба­га­ча­лі. Дзя­ку­ючы ўза­ема­дзе­ янню спе­цы­яліс­таў з роз­ных сфер фар­му­юцца но­выя астраў­кі ве­даў.

По­тым, ка­лі ЕГУ па­чаў ад­бу­доў­вац­ца ў Ві­ль­ню­се, мне пра­па­на­ва­лі ра­біць пра­гра­му па ды­зай­не — «Ві­зу­аль­ны ды­зайн і мед­ыя». Якраз па­ўста­ла пы­ тан­не пра тое, які­мі срод­ка­мі бу­дзе апе­ры­ра­ваць ды­зай­нер, і фа­таг­ра­фія бы­ла ад­ным з та­кіх важ­ ных мед­ыя. Я за­пра­сі­ла Ва­ле­рыя Лаб­ко, та­му што ве­да­ла пра яго фа­таг­ра­фіч­ную дзей­насць, чу­ла пра «клуб­ныя» пра­екты. І сап­раў­ды, ён збі­раў ва­кол ся­бе сту­дэн­таў, ка­му­ні­ка­ваў не ў фар­ма­це стан­дар­ты­за­ва­на­га кур­су, а ме­на­ві­та ста­раў­ся іх за­ха­піць, спра­бу­ючы ства­рыць не­йкую атма­­ сфе­­ру, ася­род­дзе, якое да­зва­ля­ла па­глыб­ляц­ца, зы­хо­дзя­чы з улас­ных інта­рэ­саў, у тэ­му фа­таг­ра­фіі. Я ду­маю, што гэ­та са­мая яркая якасць — умен­ не ства­рыць атмас­фе­ру, з ад­на­го бо­ку цёп­лую, з дру­го­га — пра­фе­сій­ную. Ён гуртаваў ва­кол ся­бе людзей, пры­чым у яго бы­лі до­сыць вы­раз­ныя ўста­ноў­кі, звя­за­ныя з фа­таг­ра­фі­яй. Ён за­ўсё­ды шу­каў ве­ль­мі не­стан­дар­тныя шля­хі, якім чы­нам ма­тэ­ры­ял пад­нес­ці сту­дэн­там, актыў­на ўклю­чаў­ся ў раз­віц­цё дыс­тан­цый­най ад­ука­цыі. Вы­клад­чы­каў ён так­са­ма арга­ні­зоў­ваў, лю­біў ва­кол ся­бе ўсё за­кру­ціць, а да­лей каб яно ўжо

9

па інер­цыі кру­ці­ла­ся. Ён як бы ўсіх пад­хоп­лі­ ваў у сва­ім ру­ху, на сва­ёй энер­гіі, а по­тым усё кры­ху рас­сей­ва­ла­ся. У мя­не бы­ло ад­чу­ван­не, што яму не ха­па­ла ад­да­чы. Яму бы­ло важ­на ба­чыць зва­рот­ную су­вязь, і ка­лі не ба­чыў, то пе­ра­жы­ваў. Але сту­дэн­ты за­хап­ля­лі­ся, за­йма­лі­ся сту­дый­най і стуж­ка­вай фа­таг­ра­фі­яй, усё гэ­та па­каз­ва­ла, што яго на­ма­ган­ні не зні­ка­юць да­рма. *** Пад­рых­тоў­ка гэ­та­га ма­тэ­ры­ялу, гэ­тыя сем сус­трэч з’я­ві­лі­ся для мя­не дос­ве­дам су­до­ты­ку з «па­зі­тыў­ ным шта­мам фа­таг­ра­фіч­на­га ві­ру­са», мік­ра­кос­ мам, «ко­лам», час­ткай пра­сто­ры, ство­ра­най і на­сы­ча­най Ва­ле­ры­ем Лаб­ко. У пра­цэ­се стварэння канцэпцыі вы­ста­вы, збі­ра­ ючы­ся і аб­мяр­коў­ва­ючы спад­чы­ну, знач­насць, ро­лю і фе­но­мен Лаб­ко, не­як са­мо са­бой па­ўстаў воб­раз грыб­ні­цы як ме­та­фа­ры сво­еа­саб­лі­вай сет­кі ўза­ема­дзе­янняў і ўплы­ваў, сіс­тэ­мы ўза­ема­ адно­сін, ім зге­не­ра­ва­най. Так, «грыб­ні­ца Лаб­ко» з ня­бач­ны­мі, але тры­ва­лы­мі ніт­ка­мі, праз якія пра­хо­дзяць імпу­ль­сы, віб­ра­цыі, улоў­лі­ва­юцца сіг­на­лы, пра­цуе і па гэ­ты дзень. 1. Ва­ле­рый Лаб­ко. Аўта­пар­трэт. Скан не­га­ты­ва. З ра­ бо­ча­га архі­ва Ва­ле­рыя Лаб­ко. За­ха­ва­ль­нік — Сяр­гей Су­ка­ві­цын, ад­бор, дыгіта­лі­за­цыя — Ула­дзі­мір Па­рфя­ нок. Кры­ні­ца: facebook.com/valerylobko. 2—5. Ула­дзі­мір Шах­ле­віч. Вы­ста­ва «Па­ча­так» у До­ме кі­но (Чыр­во­ным кас­цё­ле). 1988. З архі­ва га­ле­рэі ві­ зу­аль­ных мас­тац­тваў «NOVA». Кры­ні­ца: ста­рон­ка не­фар­ма­ль­на­га твор­ча­га аб’­яднан­ня «Пра­він­цыя» (facebook.com/pravincyja). 6—8. Ва­ле­рый Лаб­ко. Ска­ны не­га­ты­ва. (Па­ра­ле­ль­ная) здым­ка пер­фор­ман­су «Бе­ла­рус­ка­га клі­ма­ту». 1991. З ра­бо­ча­га архі­ва Ва­ле­рыя Лаб­ко. За­ха­ва­ль­нік — Сяр­гей Су­ка­ві­цын, ад­бор, дыгі­та­лі­за­цыя — Ула­дзі­мір Па­рфя­нок. Кры­ні­ца: facebook.com/valerylobko. 9, 10. Фраг­мен­ты экс­па­зі­цыі «Ад­кры­ты архіў VL» у НЦСМ. Фо­та Сяр­гея Жда­но­ві­ча. жнівень, 2021


10

ВРэ­ і ­зцуэн­ ­а лзь­ іян ы я м а с­т ац­т в ы / Рэ ­ц э н з­ і я

Ра­ка і май­стэр­ня « Ня­мі­га-17» у Па­ла­цы мас­тац­тва Лю­боў Гаў­ры­люк Час Пункт ад­лі­ку — 1986... Сцвяр­джаць, што час быў асаб­лі­вы, — ні­чо­га не ска­заць. Ка­лі пра вя­лі­кія на­ра­ты­вы, гэ­та, вя­до­ма, Чар­но­ быль. На XXVII з’ез­дзе КПСС пра­гу­ча­ла кры­ты­ка «эпо­хі за­стою», Ген­сак Мі­ха­іл Гар­ба­чоў рас­па­чаў раз­мо­вы пра пе­ра­бу­до­ву. Пе­ра­ста­лі глу­шыць «Го­лас Аме­ры­кі» і BBС, з вы­сыл­кі вяр­ну­лі­ся ака­ дэ­мік Са­ха­раў і Але­на Бо­нэр. Быў пры­ня­ты «За­кон аб інды­ві­ду­аль­най пра­цоў­най дзей­нас­ці», які да­зво­ліў пры­ват­ную іні­цы­яты­ву пад кан­тро­лем дзяр­жа­вы. Дзя­ку­ючы звыш­па­пу­ляр­най і ўжо гіс­та­рыч­най тэ­ле­ві­зій­най «Між­на­род­най пан­ара­ме» са­вец­ кі на­род су­пе­ра­жы­ваў за­гі­ну­лым астра­наў­там аме­ры­кан­ска­га «Чэ­лен­джа­ра» — падзеі ў кос­ма­се вы­клі­ка­лі та­ды тра­пят­кі вод­гук ва ўсім све­це, за імі са­чы­лі, як за бліз­кі­мі, амаль зям­ны­мі. Але лі­та­ ра­ль­на ўзру­шы­ла лю­дзей смерць швед­ска­га прэ­ м’е­ра Ула­фа Па­ль­мэ, які быў за­бі­ты на га­рад­скім скры­жа­ван­ні, па да­ро­зе да­до­му. Пад­ра­бяз­нас­ці ад­кры­ва­лі акно ў іншы лад жыц­ця, іншыя ста­сун­кі ў гра­мад­стве, дзе прэ­м’ер хо­дзіць у кі­на­тэ­атр з жон­кай, вяр­та­ецца пеш­шу по­зна ве­ча­рам... Па­ўся­дзён­нае так­са­ма хва­ля­ва­ла: ва ўсёй вя­лі­кай кра­іне пра­цяг­ва­лі­ся пра­бле­мы з прад­укта­мі, на­пе­ра­дзе ма­ячыў спа­жы­вец­кі кры­зіс. Але ўжо вы­йшаў фі­льм «9 тыд­няў» з Мі­кі Рур­кам і Кім Бэ­сін­гер. І гэ­та так­са­ма бы­ла сен­са­цыя, шэ­дэўр, дзе эро­ты­ка пан­ава­ла і за­хап­ля­ла лю­боў­ю да жыц­ця. На ЧС па фут­бо­ле за­ззя­ла імя Ды­ега Ма­ ра­до­ны. Сла­ва The Beatles уз­рас­та­ла і квіт­не­ла: не­маг­чы­ма бы­ло па­ве­рыць, што гурт рас­паў­ся і на гэ­тым усё скон­чыц­ца. І бар­даў­ская пес­ня і тое, што па­зней бу­дзе на­зва­на рус­кім ро­кам, бы­лі на пі­ку па­пу­ляр­нас­ці. А яшчэ ў мо­дзе бы­лі «ва­ра­ныя» джын­сы і шчас­ліў­чы­кі на­сі­лі «Avanti Italy». Юбі­л ей­н ая гіс­то­рыя Падзеі ў мас­тац­тве не ад­бы­ва­юцца па­вод­ле ка­лен­да­ра, ад­нак мы ўсё ж ад­ліч­ва­ем дзе­ся­ці­ год­дзі, па­ўве­ка­выя да­ты, з ка­рэ­ля­цы­яй — ве­ль­мі ўмоў­най — да гра­мад­ска­га жыц­ця. Пры­нам­сі да па­чат­ку XXI ста­год­дзя бы­ло так, а ў ліч­ба­вым ча­се, маг­чы­ма, за­мест звык­лай хра­на­ло­гіі пры­йдуць іншыя алга­рыт­мы для ана­лі­зу. Ёсць та­кое прад­чу­ ван­не, і па­ра­ле­ль­ная вір­ту­аль­ная рэ­аль­насць яго ўзмац­няе і па­ска­рае.

«Мастацтва» № 8 (461)

Па­чнём з Га­лі­ны Га­ра­вой. Ёй бы­ло б 80 га­доў з дня на­ра­джэн­ня. Ка­ва­лер фран­цуз­ска­га Ордэ­ на мас­тац­тва і лі­та­ра­ту­ры. Не дзіў­на, што яе твор­часць ста­ла пун­ктам ад­лі­ку для ку­ра­та­раў Мі­ка­лая Па­гра­ноў­ска­га і Ган­ны Ма­лі­ноў­скай. Пер­са­на­ль­ныя «Мыс­ле­фор­мы» (2017; ку­ра­тар­ка Ган­на Ба­біч) у Ме­ма­ры­яль­ным му­зеі-май­стэр­ні За­іра Азгу­ра па­кі­ну­лі та­кое моц­нае ўра­жан­не, што да іх да­клад­на ха­це­ла­ся вяр­нуц­ца: яе воб­ ра­зы-мас­кі ства­ра­лі­ся па-за ча­сам, а плас­ты­ка бы­ла звер­ну­тая ў бу­ду­чы­ню. Ды яшчэ ў су­пра­ва­ джэн­ні саўндтрэ­ка Яўге­на Ра­го­зі­на, спе­цы­яль­на на­пі­са­на­га да вы­ста­вы. Да­рэ­чы, ску­льп­тар Ула­ дзі­мір Сла­бод­чы­каў пры­гад­ваў, што не­шмат­ слоў­ная, не­пуб­ліч­ная Га­лі­на Га­ра­вая бы­ла ў лі­ку 12 удзе­ль­ні­каў пер­ша­га пле­нэ­ру бе­ла­рус­кіх ску­льп­та­раў у Клай­пе­дзе ў 1988 го­дзе — з усі­мі да­зво­ла­мі парт­ыйных і га­рад­скіх кі­раў­ні­коў. Ідэя бы­ла ў тым, каб атры­маць но­вы імпу­льс раз­віц­ця ску­льп­ту­ры ў гра­мад­скіх пра­сто­рах: у мін­скім па­рку Янкі Ку­па­лы та­ды ўста­ля­ва­лі іх аб’екты, спрэ­чак бы­ло шмат, але ча­со­вая экс­па­зі­цыя ста­ла па­ста­яннай. «Ня­мі­га-17». 35 га­доў з дня за­сна­ван­ня. Ня­ ма да­ве­дач­ных, на­ву­ча­ль­ных, агляд­ных і г.д. арты­ку­лаў, дзе б не згад­ва­ла­ся гэ­та аб’­яднан­не. Пра­існа­ва­ла яно не так ужо доў­га, з 1986 да 2006-га. Але час які! Ка­лі гля­дзець з пер­спек­ты­ вы сён­няш­ня­га дня, то са­ма па­трэ­ба ў твор­чых су­пол­ках не ад­на­знач­ная: яшчэ па са­вец­кіх ля­ка­лах, да­клад­ней, па інер­цыі фар­ма­ва­лі­ся ад­ны гур­ты, але ў кан­цы 1980-х па агу­ль­нас­ці інта­рэ­саў — ужо іншыя. На­га­да­ем у гэ­тай су­вя­зі яшчэ ад­ну гру­пу вя­до­мых бе­ла­рус­кіх мас­та­коў — «Фор­ма», якая так­са­ма ў гэ­тыя ж га­ды імкну­ла­ся да экс­пе­ры­мен­таў. Зра­зу­ме­ла, што тут ад аўта­раў цяж­ка ча­каць шмат­га­до­вых су­вя­зяў, устой­лі­ вых вы­ні­каў і афі­цый­ных спра­ваз­дач. У рэ­шце рэшт, да гэ­та­га ча­су не аспрэ­ча­на мер­ка­ван­не, што ў тэ­атраў, сту­дый, па­этыч­ных чы­тан­няў і г.д. ёсць пры­клад­на ад­но актыў­нае дзе­ся­ці­год­дзе, а по­тым яны рас­тва­ра­юцца, тран­сфар­му­юцца ў но­вых ча­сах. Сяр­гей Кі­руш­чан­ка. 70 га­доў. Мас­так быў апош­ нім кі­раў­ні­ком гру­пы (Ле­анід Хо­ба­таў уз­на­ча­ліў яе ад­ра­зу ў 1986—1999-х, по­тым яго змя­ніў Мі­ко­ла Буш­чык, 1999—2000). Гэ­ты юбі­лей яшчэ ча­кае свай­го асоб­на­га тэк­сту, а тут ска­жам, што


В і­з у­а л ь­н ыя мас­т ац­т вы / Рэ Рэ­ц­ ээн­ н­з ія

11

Сяр­гей Кі­руш­чан­ка мя­няў­ся ўсе гэ­тыя га­ды ра­шу­ ча і ярчэй за іншых: ад жы­ва­пі­су да да­сле­да­ван­ ня арха­ікі і ўрба­ніз­му, да лэнд-арту і шаў­каг­ра­фіі. На­га­да­ем, што 70-год­дзе Ле­ані­да Хо­ба­та­ва бы­ло ле­тась, і юбі­лей­ная вы­ста­ва «Ня­мі­га-17» — так­ са­ма знач­ная падзея для мас­та­ка. Ме­на­ві­та май­стэр­ні, дзе пра­ца­ва­лі Кі­руш­чан­ка, Хо­ба­таў і Ма­ці­евіч, на 17-м па­вер­се ў вя­до­мым бу­дын­ку на ву­лі­цы Ня­мі­га, гру­па аб­авя­за­на сва­ёй на­звай. Так знач­ныя юбі­леі су­па­лі ў пра­екце і па­слу­жы­лі для яго ма­ты­ва­цы­яй. Як быц­цам раз­вяз­ва­ецца ву­зел успа­мі­наў, аса­цы­яцый, на­зі­ран­няў за ўза­ ема­су­вя­зя­мі мас­та­коў. Вя­до­ма, яны і сва­ры­лі­ся, і раз­ыхо­дзі­лі­ся, дый ву­зел гэ­ты ве­ль­мі ўмоў­ны. ««Ня­мі­га-17» — яна як ра­ка, яна пе­ра­мен­лі­ вая, — рас­па­вя­дае пра свае ўра­жан­ні ад пра­цы над пра­ектам Ган­на Ма­лі­ноў­ская. — І мас­та­кі, лю­дзі не­за­леж­ныя, не за­ўсё­ды ад­кры­тыя, мно­гія ця­пер не кан­так­ту­юць ад­но з ад­ным. Тым ці­ка­вей бы­ло ў дум­ках вяр­нуц­ца да па­чат­ку «Ня­мі­гі», пра­са­чыць, як мас­та­кі спа­чат­ку звяр­ну­лі­ся да на­цы­я­наль­най тра­ды­цыі, а по­тым усё ста­ла пе­ра­ пля­тац­ца, пе­ра­лам­ляц­ца ў но­вым ча­се». Та­кім чы­нам, у склад гру­пы ўвай­шлі аўта­ры роз­ ных па­ка­лен­няў: Мі­ко­ла Буш­чык, Га­лі­на Га­ра­вая, Сяр­гей Кі­руш­чан­ка, Ана­толь Куз­ня­цоў, Зоя Літ­ві­ на­ва, Аль­герд Ма­лі­шэў­скі, Алег Ма­ці­евіч, Та­ма­ра Са­ка­ло­ва, Ле­анід Хо­ба­таў, Алесь Цыр­ку­ноў. Але ў роз­ныя га­ды ў вы­ста­вах аб’­яднан­ня ўдзе­ль­ні­ча­лі Аляк­сандр Са­лаў­ёў, Ула­дзі­мір Пра­ві­до­хін, Аляк­ 1. Галіна Гаравая. Татэм. Дрэва. 1990. 2. Зоя Літвінава. Мадона. Алей, акрыл. 1998. 3, 8. Фрагменты экспазіцыі. 4. Сяргей Кірушчанка. Чаканне. Алей. 1987. 5. Альгерд Малішэўскі. Вітражы. Космас. 1996. 6. Леанід Хобатаў. Узровень вады ў акіяне. Змешаная тэхніка. 1999. 7. Мікалай Бушчык. Прастора світання. Алей. 2002. 9. Альгерд Малішэўскі. Лес. Алей. 1978.

жнівень, 2021


12

В і ­з у ­а л ь­н ы я м а с­т ац­т в ы / Рэ ­ц э н з­ і я

сандр Мят­ліц­кі. З мас­та­ка­мі актыў­на пра­ца­ва­лі мас­тац­тваз­наў­цы Ва­ле­рый Буй­вал і Іры­на Сталь­­ ная, якой ку­ра­та­ры да сён­ня ве­ль­мі ўдзяч­ныя за пад­трым­ку. А ў тыя га­ды яны змаг­лі аб’­яднаць ку­ра­тар­скія і ме­не­джар­скія за­да­чы ў арга­ні­за­цыі бе­ла­рус­кіх і за­меж­ных вы­стаў. Да­рэ­чы, як і Га­лі­на Га­ра­вая, Зоя Літ­ві­на­ва і Іры­на Ста­ль­ная так­са­ма бы­лі ўзна­га­ро­джа­ныя Ордэ­нам фран­цуз­ска­га ўра­да. Фар­му­лёў­ка «за актыў­ную вы­ста­вач­ную дзей­насць і раз­віц­цё ку­ль­тур­ных ад­но­сін па­між Фран­цы­яй і Бе­ла­рус­сю» цал­кам ад­па­вя­дае рэ­ ча­існас­ці. Фар­ма­ван­не экс­па­зі­цыі ста­ла скла­да­най за­да­чай для ку­ра­та­раў: су­пол­ка да­во­лі да­ўно рас­па­ла­ся, яе ўдзе­ль­ні­кі за­йма­юцца со­ль­ны­мі ка­р’е­ра­мі і, на жаль, не ўсе жы­выя. У пер­шую чар­гу бы­ло ці­ка­ва па­ка­заць пра­цы мі­ну­лых га­доў, тое, з чым аўта­ры «Мастацтва» № 8 (461)


В і­з у­а л ь­н ыя мас­т ац­т вы / Рэ ц­ э н­з ія

13

уста­но­вак, мас­тац­тваз­наў­цы за­ўсё­ды раз­уме­лі знач­насць гру­пы. У вы­ні­ку му­зей­ным пра­цаў­ні­ кам уда­ло­ся на­быць да­во­лі шмат прац мас­та­коў. І па-свой­му гэ­та так­са­ма ўні­ка­ль­ная з’яв­ а. Ад­ы сці ад сац­рэ­аліз­му Па­сля дог­маў по­зня­га са­вец­ка­га пе­ры­яду, ка­лі мас­тац­тва па­він­на бы­ло «рас­кры­ваць тэ­му», ад­быў­ся вы­хад да не­фі­гу­ра­тыў­на­га. Па­сля лі­та­ ра­тур­ных інтэр­прэ­та­цый і сю­жэ­таў з вяс­ко­ва­га жыц­ця да струк­тур Сяр­гея Кі­руш­чан­кі, аб­страк­

пры­йшлі ў аб’яднан­не, у пры­ват­нас­ці ста­лыя ўжо май­стры Аль­герд Ма­лі­шэў­скі і Алесь Ма­ці­евіч. Га­ ды імкнен­няў да но­ва­га ста­лі на­ступ­ным эта­пам твор­ча­га раз­віц­ця ў гру­пе, якім бы фар­ма­ль­ным мно­гія ні лі­чы­лі свой удзел у ёй. Не лі­ней­на, не лі­та­ра­ль­на пад уплы­вам ад­но ад­на­го, але да­лі­ кат­ная, ня­бач­ная рам­ка «Ня­мі­гі» ўсё ж існа­ва­ла доў­га. На­рэш­це, этап во­ль­на­га пла­ван­ня, ка­лі аб’яднан­не афі­цый­на рас­па­ла­ся, — які­мі ста­лі май­стры? Што іх хва­люе ў мас­тац­тве сён­ня? У вы­ні­ку маш­таб­ная экс­па­зі­цыя ў Па­ла­цы

мас­тац­тва бы­ла саб­ра­ная час­тко­ва з ся­мей­ных ка­лек­цый (асоб­ны дзя­куй ку­ра­та­раў ся­м’і Га­лі­ны Га­ра­вой), але ў асноў­ным з фон­даў не­ка­ль­кіх інсты­ту­цый: Бе­ла­рус­ка­га са­юза мас­та­коў, На­ цы­яна­ль­на­га мас­тац­ка­га му­зея, На­цы­яна­ль­на­га цэн­тра су­час­ных мас­тац­тваў. Экс­па­зі­цыю пад­рых­ та­ваў Ле­анід Хо­ба­таў, які па-май­стэр­ску ва­ло­дае і ма­тэ­ры­ялам, і ды­зай­нам арт-пра­сто­ры. Па­вод­ле слоў пер­ша­га на­мес­ні­ка стар­шы­ні БСМ На­тал­лі Ша­ран­го­віч, ня­гле­дзя­чы на тое, што «Ня­мі­ га-17» ад­кры­та дыс­тан­цы­ява­ла­ся ад афі­цый­ных

цы­яніз­му Ана­то­ля Куз­ня­цо­ва і Ле­ані­да Хо­ба­та­ва, які­мі мы іх ве­да­ем ця­пер. Ад дэп­рэ­сіў­ных, змроч­ ных пей­за­жаў да бес­прад­мет­нас­ці, да аптыч­на­га раз­бу­рэн­ня жы­ва­піс­най па­вер­хні, да мі­ні­ма­ліз­му і чыс­тай фор­мы ў пра­сто­ры. Гэ­та не­сум­нен­на быў пра­рыў. І гэ­та бы­ло не­ча­ка­нас­цю для та­га­час­ных гле­да­чоў: то­ль­кі ця­пер мы ўба­чы­лі, як доў­га зжы­ ва­юцца стэ­рэ­аты­пы, а мно­гія не сыш­лі да гэ­та­га ча­су. «Мы раз­уме­лі, што моц­на вы­бі­ва­емся з агу­ль­на­га, яшчэ са­вец­ка­га ася­род­дзя. Та­му ад­ра­зу гля­дзе­лі ў бок еўра­пей­скіх кра­ін, ха­це­лі па­тра­ піць на за­меж­ныя вы­ста­вач­ныя пля­цоў­кі», — успа­мі­нае Ле­анід Хо­ба­таў. Пры­кла­дам та­ко­га вы­ха­ду на між­на­род­ную арт-сцэ­ну на­зы­ва­юць вы­ста­ву ў Му­зеі су­час­на­га мас­тац­тва імя Андрэ Ма­ль­ро (Фран­цыя) у 1991 го­дзе. Сы­ход ад сац­рэ­аліз­му не за­ўсё­ды быў лёг­кім, у пэў­ным сэн­се гэ­та бы­ла ба­ра­ць­ба ўнут­ры кож­най твор­чай гіс­то­рыі. Не вы­пад­ко­ва Сяр­гей Кі­руш­чан­ка раз­ві­вае кан­цэп­цыю су­час­на­га му­ зея, які існуе па­куль у анлай­не. У пла­не да­сле­да­ ван­няў і кан­цэп­ту­алі­за­цыі мас­тац­тва, асаб­лі­ва апош­ніх дзе­ся­ці­год­дзяў, гіс­то­ры­кам яшчэ шмат ча­го трэ­ба зра­біць. Зоя Лу­цэ­віч і Мі­ко­ла Буш­чык дзі­вяць цэ­лас­нас­цю, пе­ра­ме­на­мі не сто­ль­кі вон­ка­вы­мі, ві­зу­аль­ны­мі, а глы­бо­кі­мі па сут­нас­ці, па сім­ва­ліч­ных ары­енці­ рах і зна­ках. Ці­ка­ва су­аднес­ці ўра­жан­ні з 2002 го­дам, з апош­няй буй­ной вы­ста­вай «Ня­мі­гі-17» у рас­ійскай Трац­ця­коў­скай га­ле­рэі на Крым­скім ва­ле. Яны та­ды за­ха­пі­лі мя­не но­вы­мі воб­ра­за­мі і ві­зу­аль­най мо­вай: гэ­та бы­лі пра­цы пе­ра­мож­ цаў — рас­кош­ныя ко­лер і маш­таб, рас­кош­ная но­вая Бе­ла­русь. жнівень, 2021


14

ВРэ­ і ­зцуэн­ ­а лзь­ іян ы я м а с­т ац­т в ы / Рэ ­ц э н з­ і я

1. Ві­ху­ра. Ка­ля­ро­вае шкло, ма­лі­ра­ван­не. Фрагмент. 1982. 2. Фрагмент экспазіцыі ў Нацыянальным мастацкім музеі. 3. Пра­лес­кі. Ка­ля­ро­вае шкло, ма­лі­ра­ван­не. 1979. 4. Зоа­мар­фо­за. Ка­ля­ро­вае шкло, ліц­цё. 1991. 5. Дон Кі­хот. Ка­ля­ро­вае і бяс­ко­лер­нае шкло, склей­ка, ма­лі­ра­ван­не, ліц­цё, гра­ві­роў­ка. 2012. 6. Тэ­атр. Ка­ля­ро­вае і бяс­ко­лер­нае шкло, ліц­цё, ма­лі­ра­ван­не. 1992. 7. Моц зям­лі. Дым­ча­тае шкло, гут­ная тэх­ні­ка, ма­лі­ра­ван­не. 1978.

моц рас­паў­ле­на­га шкла Вы­ста­ва Ула­дзі­мі­ра Му­рах­ве­ра ў На­цы­яна­ль­ным мас­тац­кім му­зеі Але­на Атраш­ке­віч-Злат­ка­віч

Маш­таб­най рэ­трас­пек­ты­ве твор­час­ці Ула­дзі­мі­ра Му­рах­ве­ра з на­го­ды 90-год­дзя з дня на­ра­джэн­ня вы­дзе­лі­лі вя­лі­кую му­зей­ную за­лу. Ча­ла­векэпо­ха, інтэ­лі­ген­тны і вы­со­ка­аду­ка­ва­ны жы­хар Лід­чы­ны, з ім звя­за­на гіс­ то­рыя бе­ла­рус­ка­га мас­тац­ка­га шкла. Ён рас­па­чаў міс­тэ­рыю аўтар­ска­га шкла ў на­шым мас­тац­тве.

«Мастацтва» № 8 (461)


В і­з у­а л ь­н ыя мас­т ац­т вы / Рэ ц­ э н­з ія

У

15

па­мя­ці за­ста­ла­ся май­стэр­ня мас­та­ коў Люд­мі­лы Мяг­ко­вай і Ула­дзі­мі­ра Му­рах­ве­ра на шкло­за­во­дзе «Нё­ман». Апы­нуц­ца ў му­зеі за­во­да мож­на бы­ло праз двое дзвя­рэй. Ад­ны вя­лі праз мас­та­коў­скія май­стэр­ ні. І ад­ной­чы пад­час на­шай пер­шай сту­дэн­цкай пра­кты­кі — ка­лі мы кры­ху асво­ілі­ся і да­зва­ля­лі са­бе пра­шпа­цы­ра­ваць у му­зей з пра­цоў­на­га ўва­ хо­ду, — тра­пі­лі ў вет­лі­ва ад­чы­не­ную Ула­дзі­мі­рам Му­рах­ве­рам май­стэр­ню. Ве­ль­мі ўра­зі­ла та­ды сад­руж­насць раз­на­стай­ных прад­ме­таў, фор­маў і ма­тэ­ры­ялаў. Тут бы­лі кні­гі, ча­со­пі­сы, пра­мыс­ло­выя ка­та­ло­гі, гіпс з плас­ты­ лі­нам і стэ­ка­мі, арку­шы ват­ма­ну з чар­ця­жа­мі,

ма­люн­каў да­браў­ся да па­ўноч­най ста­лі­цы. Ку­ды ма­рыў, не па­сту­піў, але апы­нуў­ся на ад­дзя­лен­ ні шкла і ке­ра­мі­кі Ле­нін­град­скай вы­шэй­шай мас­тац­ка-пра­мыс­ло­вай ву­чэ­ль­ні імя Му­хі­най. На ня­даў­на ство­ра­най ка­фед­ры пра­ца­ва­лі ве­ль­мі моц­ныя вы­клад­чы­кі. Рых­та­ва­лі ўні­вер­са­лаў: боль­­шасць вуч­няў ва­ло­да­лі вы­ключ­ны­мі на­вы­ ка­мі ака­дэ­міч­най пад­рых­тоў­кі і аб­страк­тна­га мыс­лен­ня, што да­зва­ля­ла пра­ца­ваць у роз­ных сфе­рах і ма­тэ­ры­ялах. З 1952 го­да не­йкі час ка­ фед­рай за­гад­ваў Ба­рыс Смір­ноў. Раз­ам з Ве­рай Му­хі­най, інжы­не­рам Фё­да­рам Энтэ­лі­сам і пра­ фе­са­рам Мі­ка­ла­ем Ка­ча­ла­вым Ба­рыс Смір­ноў па­сля вай­ны ад­на­ўляў зна­ка­мі­ты Ле­нін­град­скі

за­ста­нуц­ца не­вы­чар­па­ль­най кры­ні­цай на­тхнен­ ня на шмат год на­пе­рад. З лёг­кай ру­кі Ба­ры­са Смір­но­ва — па яго­най рэ­ ка­мен­да­цыі — мас­так раз­ам з жон­кай Люд­мі­лай Мяг­ко­вай апы­нуў­ся на шкло­за­во­дзе «Нё­ман», спа­чат­ку на пра­кты­цы, а праз год па за­кан­чэн­ ні ву­чэ­ль­ні ў 1959 го­дзе і ў якас­ці мас­та­коў. Як рас­па­вя­даў сам Ула­дзі­мір Му­рах­вер — «спа­да­ ба­ла­ся, што ві­та­юцца не­зна­ёмыя дзе­ці… Лес по­бач». Бя­ро­заў­ка бы­ла на­сам­рэч ве­ль­мі вы­ біт­ным мяс­тэч­кам. Яно яшчэ па­мя­та­ла за­ла­тыя пе­рад­ва­енныя ча­сы. Са­мыя леп­шыя ўспа­мі­ны бя­ра­заў­чан да­ты­чы­лі­ся ўла­да­ль­ні­каў фаб­ры­кі — Вільгельма Кра­еўска­га і Юліуса Сто­ле. Ка­лі­сь­ці

жы­ва­піс і гра­фі­ка на сце­нах, афі­шы не вя­до­мых нам вы­стаў. І аб’ядноў­ва­лі ўсю гэ­ту ма­ляў­ні­ чую кар­ці­ну свят­ло і ка­ля­ро­выя ўсплёс­кі шкла. Ула­дзі­мір Ся­мё­на­віч якраз да­пра­цоў­ваў ма­дэль «пад прэс». Та­ды мы на свае во­чы па­ба­чы­ лі кух­ню пра­фе­сіі і зра­зу­ме­лі, якім мнос­твам умен­няў па­ві­нен ва­ло­даць мас­так шкла. Не сак­рэт, вы­твор­часць пра­цуе як доб­ра ад­ла­джа­ ны ме­ха­нізм. Та­му ад ве­даў і пра­цы мас­та­ка на прад­пры­емстве за­ле­жаць і аль­фа і аме­га ўся­го пра­цэ­су. Па­сля вы­му­ша­най эва­ку­ацыі пад­час вай­ны Ула­ дзі­мір Му­рах­вер скон­чыў мас­тац­кую ву­чэ­ль­ню ў па­ўднё­вым Таш­кен­це. Па­сля з сяб­рам і скрут­кам

за­вод мас­тац­ка­га шкла. Гэ­тая ха­рыз­ма­тыч­ная асо­ба — архі­тэк­тар, фа­тог­раф, ды­зай­нер, гра­фік, пед­агог і вы­ключ­ны мас­так шкла — ад­ыгра­ ла важ­ную ро­лю не то­ль­кі ў жыц­ці Ула­дзі­мі­ра Му­рах­ве­ра, але цэ­лай пле­яды мас­та­коў ДПМ та­га­час­на­га СССР. Сап­раў­дны ма­дэр­ніст, ён ака­ заў ве­лі­зар­ны ўплыў на ста­наў­лен­не не­арды­ нар­ных фор­маў мыс­лен­ня ў шкла­роб­стве. Сам мас­так успа­мі­наў, што Ба­рыс Смір­ноў «ма­ля­ваў, ні­бы гу­ля­ючы». Пра­цяг сво­еа­саб­лі­ва­га ды­яло­гу з лю­бі­мым вы­клад­чы­кам пра­соч­ва­ецца ў ад­ной з пер­шых прац Ула­дзі­мі­ра Му­рах­ве­ра на бе­ла­рус­ кай зям­лі — ку­ляў­ках «Ба­ры­ня»(1961), зроб­ле­ ных па­вод­ле мясц­овых гут­ных тра­ды­цый, якія

тут бы­лі і тэ­ніс­ныя кор­ты, і спар­тыў­ныя ска­ку­ны. На­ват па­сля вай­ны жан­чы­ны на­сі­лі ка­пе­лю­шы, а муж­чын мож­на бы­ло сус­трэць з вы­кштал­цо­ным кій­ком. Шчас­лі­вая зор­ка пры­вя­ла мас­та­коў на вы­твор­часць, якая ў пер­шай трэ­ці ХХ ста­год­дзя да­сяг­ну­ла ўзроў­ню брэн­да і кан­ку­ра­ва­ла з вя­до­ мы­мі шкля­ны­мі кам­па­ні­ямі Еўро­пы і Аме­ры­кі. Раз­ам з мясц­овым ад­ора­ным мас­та­ком-ама­та­ рам Яўге­нам Глад­ко­вым Ула­дзі­мір Му­рах­вер і Люд­мі­ла Мяг­ко­ва ста­лі пер­шы­мі штат­ны­мі мас­та­ка­мі «Нё­ма­на». За­вод за­пус­ці­лі ўжо ў 1944 го­дзе, на­ла­дзіў­шы вы­пуск па­трэб­на­га ў по­бы­це шкла. Пер­шае па­сля­ва­еннае дзе­ся­ці­год­дзе знач­ную час­тку пра­мыс­ло­ва­га аб­аро­ту скла­да­лі жнівень, 2021


16

В і ­з у ­а л ь­н ы я м а с­т ац­т в ы / Рэ ­ц э н з­ і я

рэ­чы, рас­пра­ца­ва­ныя са­ма­быт­ны­мі май­стра­ мі вя­до­мых мясц­овых ды­нас­тый, і прад­укцыя па да­ва­енных уз­орах. Так­са­ма за­вод пра­ца­ваў па эта­ло­нах Га­лі­ны Іса­евіч, Ве­ры Му­хі­най і мас­та­коў з Мас­коў­ска­га кам­бі­на­та пры­клад­ но­га мас­тац­тва. Па­ча­так пра­фе­сій­най пра­цы Ула­дзі­мі­ра Му­рах­ве­ра на «Нё­ма­не» су­паў з хруш­чоў­скай ад­лі­гай — ча­сам, ка­лі змя­ня­ла­ся фун­кцыя мас­тац­тва ў но­вым жыц­ці, уяў­лен­не пра ро­лю звы­чай­най по­бы­та­вай рэ­чы, пры­нцы­ пы су­вя­зі фор­мы і дэ­ко­ру: «но­выя ў ад­но­сі­нах да 1940—50-х га­доў і ста­рыя ў ад­но­сі­нах да 1920—30-х га­доў» — як трап­на пры­кме­ці­ла ра­ с­ійская мас­тац­тваз­наў­ца Люд­мі­ла Ка­за­ко­ва. Ва ўжы­так ува­хо­дзяць за­меж­нае сло­ва «ды­зай­нер» (якое так і не пры­жы­вец­ца на прад­пры­емствах мас­тац­кай індус­трыі) і «індус­тры­яль­ны, пра­мыс­

ло­вы ды­зайн». У 1958 го­дзе ў Бру­се­лі ад­бы­ва­ ецца Сус­вет­ная вы­ста­ва. Праз год у Мас­кве з вя­лі­кім рэ­за­нан­сам тры­умфа­ль­на пра­хо­дзіць вы­ста­ва чэ­хас­ла­вац­ка­га шкла. Пра­рыў інфар­ ма­цый­най іза­ля­цыі пра­яўля­ецца ў да­ступ­нас­ці шэ­ра­гу пе­ра­клад­ных пе­ры­ядыч­ных вы­дан­няў і вы­да­вец­тва ўлас­ных. Ледзь не адзі­ным ары­енці­ рам у вуз­кай га­лі­не мас­тац­тва шкла быў чэш­скі ча­со­піс Glass Review. У ім час ад ча­су дру­ка­ва­лі­ ся да­сяг­нен­ні са­вец­ка­га шкла­роб­ства, у тым лі­ку і пра­цы Ула­дзі­мі­ра Му­рах­ве­ра. Як кам­па­нент ДПМ мас­тац­кае са­вец­кае шкло за­ста­ло­ся па-за каў­па­ком цэн­зу­ры. Яскра­вым пры­кла­дам но­ва­га мыс­лен­ня ў мас­тац­тве шкла стаў пра­цэс, які ад­бы­ваў­ся ў та­га­час­най Чэ­хас­ла­ ва­кіі. Мед­ыум шкла сцвер­дзіў­ся як са­ма­стой­ны від мас­тац­тва, здо­ль­ны да вы­ра­шэн­ня пра­сто­ра­ ва-архі­тэк­тур­ных мэт на­роў­ні з ма­ну­мен­та­ль­ным жы­ва­пі­сам. Та­ды ў чэ­хас­ла­вац­кім шкле надзвы­ чай моц­на вы­яві­ла­ся інды­ві­ду­аль­нае ба­чан­не яго па­тэн­цы­ялу. Гэ­та быў сап­раў­ды рэ­ва­лю­цый­ны крок. На гэ­тым фо­не ў 1960-я за­мест вы­твор­час­ці ста­рых прэ­са­вых вы­кштал­цо­ных фор­маў эпо­хі Юлі­уса Сто­ле льюц­ца, то­чац­ца, пра­екту­юцца но­выя. На­ват пе­ра­плаў­ля­юцца шы­коў­ныя ста­рыя «бур­жу­азныя». На прад­пры­емстве ўка­ра­ня­ «Мастацтва» № 8 (461)

юцца но­выя ме­та­ды мас­тац­ка­га кан­стру­яван­ня. Ма­бі­ль­насць вы­твор­чых ма­гут­нас­цей да­зва­ляе ма­ла­дым мас­та­кам пра­ца­ваць і над ма­са­вай прад­укцы­яй, і над ма­ла­се­рый­ны­мі рэ­ча­мі, і над уні­ка­ль­ны­мі аўтар­скі­мі. Прад­пры­емства пра­ца­ ва­ла на план, ураж­вае інтэн­сіў­ны тэмп но­вых пра­па­ноў ад мас­та­коў. Гэ­та з улі­кам, што па­сту­ по­ва ка­лек­тыў да­поў­ніў­ся спа­чат­ку вы­біт­ны­мі прад­стаў­ні­ка­мі та­лін­скай і ле­нін­град­скай школ, а па­зней — мін­скай і чэш­скай. Усе яны бліс­ку­ ча спраў­ля­лі­ся, але ві­да­воч­на, што Ула­дзі­мі­ру Му­рах­ве­ру бы­ло цес­на ў меж­ах ра­цы­яна­ль­на­га пра­екта­ван­ня і аўта­ма­тыч­ных лі­ній вы­пра­цоў­кі шкла. І сап­раў­днай ад­ду­шы­най бы­ло спа­чат­ку ства­рэн­не на «Нё­ма­не» яшчэ на­пры­кан­цы 1950х мас­тац­кай ла­ба­ра­то­рыі, а па­зней — экс­пе­ры­ мен­та­ль­на­га мас­тац­ка­га ад­дзе­ла. Гэ­ты ад­дзел скла­даў­ся з та­ле­на­ві­тых май­строў гут­ні­каў, гра­ні­льш­чы­каў, якія пра­ца­ва­лі з мас­та­ка­мі, да­ па­ма­га­ючы ажыц­ця­віць за­ду­ма­нае. Та­кім чы­нам у Ула­дзі­мі­ра Му­рах­ве­ра з са­ма­га па­чат­ку пра­цы з’яві­ла­ся на­тхня­ль­ная маг­чы­масць ба­чыць на ўлас­ныя во­чы жы­выя тра­ды­цыі мясц­ова­га гут­ніц­тва. На яго тры­ва­лай асно­ве мас­так усё сваё твор­чае жыц­цё грун­туе ўлас­ныя тэх­ніч­ныя пры­ёмы. Па іні­цы­яты­ве Ула­дзі­мі­ра Му­рах­ве­ра на шкло­за­во­дзе час­тка ма­са­вай прад­укцыі вы­ раб­ля­ла­ся тра­ды­цый­ным гут­ным спо­са­бам. Гэ­та ве­ль­мі спры­яла за­ха­ван­ню са­ма­быт­нас­ці «Нё­ма­ на». Тра­ды­цыя гэ­тая тры­ма­ецца яшчэ і сён­ня. Ула­дзі­мір Му­рах­вер па пры­зван­ні — ску­льп­тар. Ён вы­дат­на ад­чу­ваў пры­ро­ду шкла, здо­ль­насць пра­пус­каць свят­ло і кан­цэн­тра­ваць ко­лер. Гэ­та пра­яві­ла­ся ў яго лю­бо­ві да ці­ха­вы­дзі­ма­ных фор­маў, ліц­ця, пра­са­ван­ня шкла ў ме­та­ліч­ныя


В і­з у­а л ь­н ыя мас­т ац­т вы / Рэ ц­ э н­з ія ко­ле­раў шкла, якое га­та­ва­ла­ся ў спе­цы­яль­най гар­шко­вай пе­чы — а іх бы­ва­ла і 14! — мож­на зра­зу­мець пры­ваб­насць та­кіх ма­гут­нас­цей для твор­час­ці. Лі­тыя шкля­ныя плас­ты Ула­дзі­мі­ра Му­рах­ве­ра ве­ль­мі экс­прэ­сіў­ныя і (у су­праць­­ лег­ласць яго­ным дэ­ка­ра­тыў­ным ску­льп­ту­рам) ад­кры­ва­юць нам амаль бру­та­ль­ную пра­цу з фор­май. Ве­ль­мі па­ка­за­ль­ныя ў гэ­тым сэн­се «Ві­ху­ра» (1979) і «Вы­дзі­ма­льш­чы­кі»(1976). Тую ж моц і энер­гію мы ба­чым і ў ці­ха­вы­дзі­ма­най пра­цы «Пра­ме­тэй» (1973), і ў во­пы­це інтэг­ра­цыі шкла ў архі­тэк­тур­ную пра­сто­ру. Пад уплы­вам лі­тоў­скіх віт­ра­жыс­таў ство­ра­ны мі­ні­ма­ліс­тыч­ны лі­ты віт­раж у вес­ты­бюль за­во­да. У ім з най­бо­ль­ шай сі­лай ад­чу­ва­ецца ме­та­фі­зіч­насць свят­ла і глы­бі­ня шкла. У стро­га струк­ту­ра­ва­ным віт­ра­жы вы­ка­рыс­та­на ўся па­літ­ра ко­ле­раў «Нё­ма­на»: дзя­ сят­кі ад­цен­няў бла­кіт­на­га, смач­ныя бур­шты­на­ выя, сма­раг­да­выя, бэ­за­выя. Так­са­ма не­ве­ра­год­на шы­ро­кая мас­та­коў­ская па­літ­ра фак­тур. Гэ­та не то­ль­кі па­вер­хня га­ра­ча­га рас­пла­ву шкла. Ад­на з най­вя­до­мей­шых прац Ула­дзі­мі­ра Му­рах­ве­ра «Вы­дзі­ма­льш­чык» (1966), акра­мя ад­мыс­ло­ва сты­лі­за­ва­най і мі­ні­ма­ліс­тыч­

фор­мы. Да­сціп­насць не­ка­то­рых кан­струк­цый­ных ра­шэн­няў ства­ра­ла ма­гіч­ныя ме­та­мар­фо­зы з га­ра­чай шкла­ма­сай. Ула­дзі­мір Му­рах­вер за­стаў той шчас­лі­вы пе­ры­яд у гіс­то­рыі шкло­за­во­да, ка­лі «Нё­ман» меў да­стат­ко­ва рэ­сур­саў для ма­бі­ль­ най пра­цы мас­та­ка, та­му што шмат тво­раў трэ­ба бы­ло пра­вес­ці праз этап ліц­ця фор­мы з чы­гу­на. Та­ды ж з «Нё­ма­нам» актыў­на су­пра­цоў­ні­ча­лі віт­ра­жыс­ты з уся­го Са­юза. За­вод ад­бу­да­ваў вя­ ліз­ныя га­за­выя апеч­кі спе­цы­яль­най кан­струк­цыі, што да­зва­ля­ла вы­раб­ляць маш­таб­ныя шкля­ ныя эле­мен­ты. Ка­лі да­даць да та­го ко­ль­касць

на на­рэ­за­най вы­явы по­ста­ці гут­ні­ка, мае ні­бы ста­мес­кай апра­ца­ва­ны фон. Рэ­дка­зя­ме­ль­нае шкло за­ззя­ла зо­ла­там. І мы ба­чым не та­лер­ку, а гімн ча­ла­ве­ку. Да­рэ­чы, сярод аўтараў і да­гэ­туль акту­аль­на ўвасабленне ўражлівых выяў працэсу нараджэння шкла — здаў­на вя­до­май ча­ла­вец­ тву тэх­на­ло­гіі, не над­та зме­не­най на пра­ця­гу ты­ся­ча­год­дзяў. Гэ­тая тэ­ма не ад­ной­чы раз­ві­ва­ ецца Ула­дзі­мі­рам Му­рах­ве­рам ні­бы ў веч­ным ды­яло­гу па­між сяб­ра­мі, ка­ле­га­мі, ге­не­ра­цы­ямі, эпо­ха­мі. Уво­гу­ле мас­так ве­ль­мі сва­бод­на пра­цуе з ма­ты­вам ча­ла­ве­чай вы­явы на шкля­ной фор­ме,

17

праз пра­зрыс­тасць ма­тэ­ры­ялу па­гру­жае яе ва ўмоў­ную пра­сто­ру. Ула­дзі­мір Му­рах­вер быў ве­ль­мі мі­ра­лю­бі­вым, чул­лі­вым, але пры­нцы­по­вым ча­ла­ве­кам. Мас­так быў уша­на­ва­ны прэс­тыж­ны­мі зван­ня­мі і ўзна­ га­ро­да­мі, але зван­не «За­слу­жа­на­га» яму да­лі з трэ­ця­га за­хо­ду, «з-за ха­рак­та­ру». Яго пра­цы і арты­ку­лы пра твор­часць бы­лі над­ру­ка­ва­ны ў шэ­ра­гу за­меж­ных аўта­ры­тэт­ных вы­дан­няў. Пры ўсім тым ён быў не­вы­язны, маг­чы­ма — з-за яўрэй­ска­га па­хо­джан­ня. З тых жа пры­чын Ула­дзі­мір Му­рах­вер не браў удзел у за­меж­ных між­на­род­ных шкля­ных сім­по­зі­умах, ку­ды ча­сам з’язджа­лі­ся яго сяб­ры. А вось у 1992 го­дзе мас­ так раз­ам з Та­ра­сам Па­ра­жня­ком і сту­дэн­тка­мі ка­фед­ры ДПМ акадэміі мастацтваў Але­най Тка­чо­вай і Во­ль­гай Угры­но­віч ста­лі ўдзе­ль­ні­ка­мі ле­ген­дар­на­га між­на­род­на­га гут­на­га сім­по­зі­ ума ў Льво­ве. Ма­тыў вы­ка­нан­ня дзяў­ча­та­мі арха­ічных бе­ла­рус­кіх пе­сень быў па­кла­дзе­ны Ула­дзі­мі­рам Му­рах­ве­рам у асно­ву ма­лі­ра­ва­на­ га рэ­ль­ефу «Ду­эт» (1992). А з Тка­чо­вай, да­рэ­чы, праз ко­ль­кі год яны ста­лі ка­ле­га­мі на «Нё­ма­ не». То­ль­кі знач­на па­зней і аж двой­чы (у 2009 і 2010 га­дах) мас­так на­рэш­це да­ча­ка­ецца пра­вя­ дзен­ня між­на­род­ных шкля­ных сім­по­зі­умаў на бя­ро­заў­скім шкло­за­во­дзе. Мас­та­коў­ская ўні­вер­са­ль­насць Ула­дзі­мі­ра Му­рах­ве­ра яскра­ва вы­яві­ла­ся і ў ад­мыс­ло­вас­ ці ма­ля­ва­льш­чы­ка-парт­рэ­тыс­та. Ма­ля­ваў усіх і ўсю­ды, на­ват з тэ­ле­ві­за­ру пад­час пра­гля­ду «Пан­ара­мы». Парт­рэ­ты мас­так ра­біў на без­да­ кор­на вы­со­кім уз­роў­ні, воб­раз­ныя, надзвы­чай ха­рак­тар­ныя. У му­зей­ных і пры­ват­ных ка­лек­ цы­ях за­ха­ваў­ся жы­ва­піс і вы­дат­ныя парт­рэ­ты, за­ма­лёў­кі вя­до­мых май­строў-гут­ні­каў, про­стых бя­ра­заў­чан. Ча­сам ра­біў са­ма­роб­ныя вы­дан­ні кі­шэн­на­га фар­ма­ту. Мас­так так­са­ма пра­ца­ваў з дзе­ць­мі — дзе­ся­ці­год­дзя­мі вёў мас­тац­кую сту­ дыю і на­ват спар­тыў­ную сек­цыю. Са­мая вя­лі­кая па па­ме­рах і апош­няя пра­ца мас­та­ка «Дон Кі­хот» (2012) важ­ка пад­су­моў­вае тэ­му гра­тэс­ка­вых воб­ра­заў у твор­час­ці май­стра, як і вы­нік яго­на­га жыц­ця. Пе­рад на­мі не про­ста не­са­ма­ві­ты ван­дроў­нік-ры­цар, але змар­не­лая асо­ба. З ран­гу смеш­ных фі­гур яна трап­ляе ў тра­гіч­ныя, з не­йкіх не­вя­до­мых нам пры­чын ад­ чу­ва­ючы ся­бе не­да­рэч­на ў звар’яце­лым све­це. Аўтар­скае шкло за­ўсё­ды ме­ла аб­са­лют­ную сва­бо­ду са­ма­вы­яўлен­ня, якую не маг­лі стры­ маць на­ват тэх­на­ла­гіч­ныя «не­маг­чы­мас­ці». З ся­рэ­дзі­ны ХХ ста­год­дзя гуч­на за­яві­ла пра ся­бе сту­дый­нае шкло, між­на­род­ны сту­дый­ны рух (international studio glass movement). І нам з гуг­лам у кі­шэ­ні зу­сім не­скла­да­на ве­даць пра яго бо­льш за на­шых ка­лег, та­га­час­ных удзе­ль­ ні­каў мас­тац­кай сцэ­ны. Тым з бо­ль­шай па­ва­гай мы ад­да­ём па­ша­ну ча­ла­ве­ку, які стаў сла­ву­тай час­ткай бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва шкла, чый аўтар­ скі да­ро­бак за­стаў­ся пры­кла­дам сак­ра­ль­на­га ды­яло­гу мас­та­ка з ма­тэ­ры­ялам.

жнівень, 2021


18

Ві­ а ль­ н ыя Рэ­зцу­эн­ з ія мас­т ац­т вы / In memoriam

Па­мя­таць не­ль­га за­быць Па­мя­ці Крыс­ці­яна Бал­тан­скі Па­вел Вай­ніц­кі

«Ка­лі мі­ну­лае ўспа­мі­на­ ецца "ў агу­ль­ным і цэ­лым", яно, ве­ра­год­на, па­мер­ла або про­ ста не мае кош­ ту. То­ль­кі дэ­та­лі ад­на­ўля­юць кар­ці­ну», — сцвяр­джае ў ад­ной з па­пу­ляр­ных са­ вец­кіх апо­вес­цей мой лю­ бі­мы дзі­ця­чы пі­сь­мен­нік Ана­толь Алек­сін, май­стар ад­бо­ру і кам­па­ноў­кі гэ­тых са­мых дэ­та­ляў, якія склад­ ва­юцца ў асаб­лі­вую — за­ хап­ля­ль­ную для дзі­ця­чых і юнац­кіх душ — сі­му­ля­тыў­на-ідэ­алі­за­ва­ную (і пры гэ­ тым глы­бо­ка ідэ­ала­гі­за­ва­ную) рэ­аль­насць, што зда­ецца вель­­мі жы­вой. Крыс­ці­ян Бал­тан­скі, у сва­іх мас­тац­кіх дос­ле­дах аку­му­ лю­ючы сап­раў­дныя — прад­мет­ныя — дэ­та­лі, па-май­ стэр­ску сі­му­люе мі­ну­лае ў інсты­ту­цый­ных рам­ках вы­со­ ка­га мас­тац­тва. Яго най­леп­шыя інста­ля­цыі ўраж­ва­юць да­клад­нас­цю і пе­ра­ка­на­ль­нас­цю, здо­ль­ны­мі за­кра­нуць не­ча­ка­на глы­бо­ка — пры­тым што сфа­ль­сі­фі­ка­ва­насць іх па­слан­няў цал­кам ві­да­воч­ная.

Н

а­ро­джа­ны ў Па­ры­жы ў апош­ні год апош­няй сус­вет­най вай­ны — у фран­ цуз­ска-яўрэй­скай інтэ­лі­ген­цкай ся­м’і, — Крыс­ці­ян Бал­тан­скі не атры­маў сіс­тэм­най мас­тац­кай ад­ука­цыі, кі­нуў­шы шко­лу пад­лет­кам. «Я быў ве­ль­ мі дзіў­ным у юнац­тве, ве­ль­мі-ве­ль­мі дзіў­ным», — ка­жа Бал­тан­скі ў ад­ным з інтэр­в’ю і тлу­ма­чыць, што ка­лі б не за­няў­ся мас­тац­твам, то звар’яцеў бы. Ён здо­леў суб­лі­ма­ваць сваё дзі­вац­тва ў мас­тац­тва, істот­на яго пе­ра­бо­ль­шыў­шы. Ся­род ра­бот юна­га Крыс­ці­яна, прад­стаў­ле­ных на пер­шай пер­са­на­ль­най вы­

«Мастацтва» № 8 (461)

1. Пра­ект «Алтар лі­цэя Чэй­заў». Му­зей су­час­на­га мас­тац­тва Лос-Анжэ­ле­са. 1988. 2. Крысціян Балтанскі на сваёй выставе ў Цэнтры Пампіду. Парыж, 2019. Фота Жульена Міньё для «THE WORLD». 3. Пра­ект «Шанс». На­цы­яна­ль­ны па­ві­ль­ён Фран­цыі 54-га бі­ена­ле су­час­на­га мас­тац­тва ў Ве­не­цыі. 2011. 4. Пра­ект «Personnes». Гранд-Па­ле. Па­рыж. 2010.

ста­ве ў пра­тэс­ным 1968 го­дзе, раз­ам з інста­ля­цы­ямі са ста­рых фо­та­здым­каў, адзен­ня і іншых «зной­дзе­ных рэ­чаў», по­бач з тэ­атрам це­няў і ма­ры­яне­так, якія ста­лі да­лей трэй­дмар­ка­мі бу­ду­ча­га кла­сі­ка, асаб­лі­ва ці­ка­вы ка­рот­ка­ мет­раж­ны фі­льм «Не­маг­чы­мае жыц­цё Крыс­ці­яна Бал­тан­скі». У ім мас­так у ма­ляў­ні­ча-экс­прэ­сіў­ных дэ­ка­ра­цы­ях вы­пра­боў­вае на тры­ва­ласць маг­чы­мас­ ці дэ­фар­ма­цыі ўлас­най бі­ягра­фіі. Ігна­руе важ­ныя фак­ты і гі­пер­тра­фуе ран­ дом­ныя і та­кім чы­нам пе­ра­тва­рае аса­біс­тае мі­ну­лае ў іра­ніч­ную бу­фа­на­ду. Ство­ра­ны ў на­ступ­ным го­дзе пер­шы фо­та­аль­бом Бал­тан­скі «Да­сле­да­ван­ні і прад­стаў­лен­не ўся­го та­го, што за­ста­ло­ся ад май­го дзя­цін­ства ў 1944—1950 га­дах», бо­ль­шасць фа­таг­ра­фій яко­га на­ўпрост ні­як не звя­за­ная з аўта­рам, за­клаў асно­ву бу­ду­чых фа­ль­шы­вых «архі­ваў», «інвен­та­роў» і «скла­доў», якія пра­сла­ві­лі ма­ла­до­га мас­та­ка. У хут­кім ча­се, па­сля ка­рот­ка­га за­хап­лен­ня лэнд-артам і мэйл-артам, Крыс­ці­ян Бал­тан­скі дэ­бю­туе на буй­ных на­цы­я­наль­


Ві­з у­а ль­н ыя мас­т ац­т вы / In memoriam ных і між­на­род­ных вы­ста­вах, уклю­ча­ючы Expo’72 і documentа-5, вы­стаў­ляе там шкля­ныя віт­ры­ны (1971), на­поў­не­ныя да­во­лі бес­сэн­соў­най ме­ма­ра­ бі­лі­яй пад ма­на­тон­ны­мі шэ­ра­га­мі фа­таг­ра­фій («Аль­бом фа­таг­ра­фій ся­м’і Д. 1939—1964», 1971), што пе­ра­тва­ра­юць вы­ста­вач­ныя пра­сто­ры ў пад­абен­ ства фэй­ка­ва­га антра­па­ла­гіч­на­га му­зея. Пры­чым пе­рад гэ­тым на іра­ніч­ным арт-аўкцы­ёне сап­раў­ды рас­пра­дае рэ­аль­ныя артэ­фак­ты, якія ма­юць да­чы­

нен­не да свай­го пра­ўдзі­ва­га жыц­ця, ні­бы па­збаў­ля­ючы­ся ад аўтэн­тыч­ных дэ­та­ляў улас­на­га мі­ну­ла­га. Да­лей­шыя пра­цы Крыс­ці­яна Бал­тан­скі ўжо не апе­лю­юць да аса­біс­тай гіс­то­ рыі, ён ства­рае асам­бля­жы пра лжы­вую па­мяць, на­ват пра са­му маг­чы­масць па­мя­ці, якая з пры­чы­ны сва­ёй ня­выз­на­ча­нас­ці і не­кан­крэт­нас­ці пе­ра­хо­дзіць у ста­тус мі­фа­ло­гіі. І над­алей, не­ка­ль­кі дзе­ся­ці­год­дзяў за­пар, Бал­тан­скі ўпар­та скла­дае sitespecific асам­бля­жы з фа­таг­ра­фій, да­ку­мен­таў і аса­біс­тых рэ­чаў, якія на­ле­жа­лі не­вя­до­мым. Ста­ран­на і па-тэ­атра­ль­на­му эфек­тна мас­так збі­рае і аран­жы­руе рэ­шткі ўлас­нас­ці ад­сут­ных лю­дзей. Яго тво­ры не ба­на­ль­ныя му­зей­ныя аб’екты і най­бо­ль­шае ўздзе­янне аказ­ва­ юць на ча­ла­ве­ка, які зна­хо­дзіц­ца ўнут­ры іх. Лю­бі­мы фар­мат — му­ль­ты­ме­ дый­ная інста­ля­цыя, пра­цоў­ныя ма­тэ­ры­ялы — пра­сто­ра: на­прык­лад, пус­та­та; свят­ло або ад­сут­насць свят­ла: да пры­кла­ду, па­ўзмрок; гук: у вы­гля­дзе ці­хай му­зы­кі або на­ту­ра­ль­на­га шор­га­ту кро­каў гле­да­чоў; пах: маг­чы­ма, ста­рой па­ пе­ры або адзен­ня… Се­рыя «Уро­кі цем­ры», па­ча­тая Крыс­ці­янам Бал­тан­скі ў ся­рэ­дзі­не 1980-х, уклю­чае ў ся­бе «Ма­ну­мен­ты» (1985, 1986), роз­ным чы­нам скам­па­на­ва­ныя на сце­нах і пад­свет­ле­ныя сля­пу­чы­мі элек­трыч­ны­мі лям­пач­ка­мі ў змро­ку дзі­ ця­чыя парт­рэ­ты бо­льш чым дзе­ся­ці­га­до­вай да­ўнас­ці. Іры­на Ку­лік, рас­ійская мас­тац­тваз­наў­ца і пуб­лі­цыс­тка, за­ўва­жае, што дзя­цін­ства аб­авяз­ко­ва звя­за­на з ад­чу­ван­нем аб­са­лют­най стра­ты, бо гэ­та за­ўсё­ды гіс­то­рыя пра знік­ла­га ча­ ла­ве­ка. Бо «ця­бе ў дзя­цін­стве» — ня­хай гэ­та бу­дзе Крыс­ці­ян Бал­тан­скі ці ж лю­бы з нас, да­рос­лы, — бо­льш ня­ма. З гэ­тай пры­чы­ны лю­бая спро­ба мас­та­ка скан­стру­яваць не­йкі воб­раз або архіў дзя­цін­ства асу­джа­ная на пад­абен­ства з ме­ма­ры­ялам або ка­лум­ба­ры­ем. Надзвы­чай трап­ная дэ­таль «Ма­ну­мен­ таў» — іржа­выя ме­та­ліч­ныя скры­нач­кі для пе­чы­ва, у якіх дзе­ці за­хоў­ва­юць свае дроб­ныя цац­кі і сак­рэ­ты па­сля та­го, як з’е­дзе­ныя пры­сма­кі. У Бал­тан­скі яны пе­ра­тва­ра­юцца ў мі­ні-сей­фы, ячэй­кі архі­ва аль­бо ка­та­ло­га і на­ват рэ­ лік­ва­рыі. І гэ­та сап­раў­ды алтар — «Алтар лі­цэя Чэй­заў» (1988), — дзе Бал­тан­скі вы­ ка­рыс­тоў­вае зной­дзе­ныя ім парт­рэ­ты вы­пус­кні­коў 1931 го­да яўрэй­ска­га

19

лі­цэя ў Ве­не, што не аб­авяз­ко­ва за­гі­ну­лі, але на­пэў­на бы­лі так ці інакш траў­ма­тыч­на за­кра­ну­тыя Ха­ла­кос­там. Пры пры­нцы­по­вай ад­сут­нас­ці под­ пі­саў, якія аб­ця­жар­ва­лі б успры­ман­не кан­трас­ту экс­па­зі­цый­на­га змро­ку і рэ­зка­га свят­ла, што рэ­жа во­чы пры спро­бе раз­гле­дзець дэ­та­лі. А лям­пы на­па­ль­ван­ня ва­кол фо­та­кар­так — цал­кам са­бе лам­па­ды, а ана­нім­ныя фа­ таг­ра­фіі — амаль што іко­ны... Маг­чы­ма, та­му інста­ля­цыі Бал­тан­скі так арга­ ніч­на гля­дзяц­ца пад скля­пен­ня­мі сак­ра­ль­ных па­мяш­кан­няў. У гэ­тай і мно­гіх на­ступ­ных пра­цах па­слан­не мас­та­ка на­бы­вае кры­тыч­навы­кры­ва­ль­нае гу­чан­не, пры­вяз­ва­ючы­ся да дра­ма­тыч­ных падзей гіс­то­рыі кра­іны і све­ту. У та­кой інтэр­прэ­та­цыі кры­ты­каў тво­ры Бал­тан­скі — ты­по­выя «мес­цы па­мя­ці», дзе, па сло­вах фран­цуз­ска­га гіс­то­ры­ка і са­цы­ёла­га П’е­ра На­ра, «раў­на­ва­га па­між сён­няш­нім і мі­ну­лым па­ру­ша­ная». А яго твор­часць вы­дат­на ўклад­ва­ецца ў тэ­орыю по­стпа­мя­ці, сфар­му­ля­ва­ную Ма­р’я­най Хірш, якая вы­зна­чае мас­та­ка по­стпа­мя­ці як прад­стаў­ні­ка «па­ка­лен­ня па­сля», што мае «ўні­ка­ль­нае стаў­лен­не да аса­біс­тых, ка­лек­тыў­ных і ку­ль­тур­ных траў­ маў тых, хто пры­йшоў ра­ней», пе­ра­жы­вае гэ­тыя траў­мы бо­льш ба­лю­ча за ба­ць­коў і ро­біць іх час­ткай свай­го ўлас­на­га мі­ну­ла­га. Ці­ка­ва, што сам мас­так ві­таў множ­насць інтэр­прэ­та­цый: праз ад­сут­насць тлу­ма­ча­ль­ных тэк­стаў і свя­до­мую рас­фа­ку­сі­роў­ку фа­таг­ра­фіі ён як быц­цам бы сці­раў пер­са­на­ль­ныя гіс­то­рыі, хай на­ват вы­ду­ма­ныя. Адзі­нае, што мы мо­жам ве­даць на­пэў­на, — гэ­та тое, што за­ха­ва­ныя на фо­та лю­дзі існа­ва­лі. І зноў: фа­таг­ра­фія ў Крыс­ці­яна Бал­тан­скі не пра пры­сут­насць, а пра ад­сут­ насць, бо пер­са­на­жы інста­ля­ва­ных фо­та­здым­каў ві­да­воч­на ўжо не тут, а імклі­ва на­блі­жа­юцца да знік­нен­ня і смер­ці. С’юзан Со­нтаг сцвяр­джае: «З та­го ча­су, як ка­ме­ра да­зво­лі­ла нам "зла­віць" мі­ма­лёт­нае, гнят­лі­вае ад­чу­ван­ не не­даў­га­веч­нас­ці за ўсё на све­це ста­ла бо­льш вос­трым», — гэ­та ве­ль­мі пра Бал­тан­скі. Крыс­ці­ян Бал­тан­скі пад­ыма­ецца на ўзро­вень пра­цы з ка­лек­тыў­най траў­ май і ка­лек­тыў­най па­мяц­цю цал­кам свя­до­ма. Яго зна­ка­вая ра­бо­та «Reserve Canada» (1987) — склад стра­ка­та­га пан­оша­на­га адзен­ня — апе­люе да на­ цыс­цка­га эўфе­міз­му для аб­азна­чэн­ня кан­цэн­тра­цый­ных ла­ге­раў. Для за­ спа­ка­ення дэ­пар­та­ва­ных яўрэ­яў ім па­ве­дам­ля­ла­ся, што іх вя­зуць у Ка­на­ду на па­ся­лен­не, але ў рэ­аль­нас­ці ў мар­шру­та быў іншы, тра­гіч­ны пункт пры­ зна­чэн­ня. Тут мас­так упер­шы­ню вы­ка­рыс­тоў­вае ма­ну­мен­та­ль­ны асам­бляж з адзен­ня мнос­тва не­вя­до­мых лю­дзей, які ства­рае эфект ча­ла­ве­чай пры­сут­ нас­ці і ў той жа час ад­сут­нас­ці і тры­во­гі. Асаб­лі­ва ма­гут­на­га гу­чан­ня гэ­тая тэ­ма да­ся­гае на пер­са­на­ль­най экс­па­зі­цыі ў па­рыж­скім Гранд-Па­ле ў 2010 го­дзе. На­зва рэ­прэ­зен­та­ва­най там са­май маш­таб­най інста­ля­цыі Крыс­ці­яна Бал­тан­скі «Personnes» па-фран­цуз­ску мае два зна­чэн­ні — «лю­дзі» і, па­ра­ дак­са­ль­на, «ніх­то». У ня­ўту­ль­най атмас­фе­ры, ство­ра­най рыт­міч­ным гу­лам біц­ця мнос­тва ча­ла­ве­чых сэр­цаў і шас­ціг­ра­дус­най пра­ха­ло­дай, Бал­тан­скі сіс­тэм­на вы­сці­лае пад­ло­гу вя­ліз­на­га па­мяш­кан­ня но­ша­ным, пад­свят­ля­ючы яго не­она­вы­мі лям­па­мі, а акцэн­там экс­па­зі­цыі ста­но­віц­ца ве­лі­зар­ная, пят­ нац­ца­ці­мет­ро­вай вы­шы­ні, кі­па гэ­та­га са­ма­га адзен­ня, над якой «пра­цуе» кран-бэ­ль­ка, за­хоп­лі­ва­ючы, пад­ыма­ючы воп­рат­ку да шкля­но­га ку­па­ла па­ ла­ца, і там, са стог­нам пра­цоў­на­га ме­ха­ніз­му, рас­ціс­кае ме­ха­ніч­ную клюш­ ню і скід­вае з вы­шы­ні на­зад ана­нім­ныя су­кен­кі, пін­жа­кі і ка­шу­лі… З ад­на­го бо­ку, дэ­та­лі­за­цыя вы­клі­кае не­пе­ра­адо­ль­нае па­чуц­цё аўтэн­тыч­ нас­ці ка­тас­тро­фы, а з дру­го­га — Бал­тан­скі цал­кам свя­до­ма вы­ка­рыс­тоў­вае су­час­ную воп­рат­ку, пе­ра­сце­ра­га­ючы нас ад бяз­дум­най ве­ры ў без­умоў­ную «да­ку­мен­та­цыю рэ­аль­нас­ці». І ўсё ж ча­му тут мож­на ве­рыць? Не­сум­нен­на, бес­сэн­соў­нас­ці, бяз­лі­тас­нас­ ці, не­пе­ра­адо­ль­нас­ці і не­пап­раў­нас­ці мі­ну­ла­га — вы­раз­на за­да­дзе­ны­мі мас­та­ком і шмат­кроць уз­моц­не­ны­мі маш­та­бам і множ­нас­цю па­ўто­раў у кож­най з яго дзіў­ных ра­бот. Ра­бот з ад­кры­тым ко­дам, якія лю­бы во­ль­ны інтэр­прэ­та­ваць зы­хо­дзя­чы з улас­най тра­гіч­най «шка­лы знач­нас­ці» страт, ка­тас­троф і, на­рэш­це, смер­ці. 14 лі­пе­ня гэ­та­га ба­га­та­га на стра­ты го­да мас­так, які па­ста­янна ка­заў пра смерць, сам стаў ста­тыч­най «іко­най» пад­руч­ні­каў гіс­то­рыі мас­тац­тва. І хоць у апош­ніх пра­цах Крыс­ці­ян Бал­тан­скі хут­чэй лі­рыч­ны, яго спад­чы­ на пра­цяг­не актыў­на за­пыт­ваць у нас: як пра­ві­ль­на па­мя­таць і ці вар­та за­бы­ваць? жнівень, 2021


20

Ві­з у­а ль­н ыя мас­т ац­т вы / З га ­д а­л а­с я …

«З лю­боў­ю! Ва­ша Свят­ла­на Кат­ко­ва» Ула­дзі­мір Сця­пан

«Мастацтва» № 8 (461)


Ві­з у­а ль­н ыя мас­т ац­т вы / З га­д а ­л а ­с я…

С

а Свят­ла­най Кат­ко­вай мя­не па­зна­ёмі­ла рэ­жы­сёр­ка Надзя Гар­ку­но­ва. Так я тра­піў у Смор­гаў­скі за­ву­лак, у вя­лі­кі драў­ля­ны дом, па­бу­да­ва­ны Сяр­ге­ем Пят­ро­ві­чам Кат­ко­вым — мас­та­ком і сап­раў­дным на­стаў­ні­кам. Праз яго сту­дыю вы­яўлен­ча­га мас­тац­тва пра­йшло шмат дзя­цей, мно­гія з якіх зра­бі­лі­ся зна­ка­мі­ты­мі жы­ва­піс­ца­мі, гра­фі­ка­мі, ску­льп­та­ра­мі, архі­тэк­та­ра­мі — го­на­рам айчын­на­га мас­тац­тва. Мы па­ся­дзе­лі за вя­лі­кім са­ма­роб­ным ста­лом, па­пі­лі чаю з пі­ра­га­мі, па­га­ва­ ры­лі пра дом, сад, Сяр­гея Пят­ро­ві­ча… А по­тым Све­та (яна са­ма па­пра­сі­ла зваць яе так) пра­па­на­ва­ла на­пі­саць кні­гу пра яе ба­ць­ку. Вя­до­ма ж, я па­га­ дзіў­ся. Кніж­ка, над якой пра­ца­ваў амаль два га­ды, хоць і з пра­бле­ма­мі, але вы­йшла. А зна­ёмства пе­ра­рас­ло ў шчы­рае сяб­роў­ства. Тэ­ле­фон­ныя раз­мо­вы доў­жы­ лі­ся га­дзі­на­мі, а сус­трэ­чы зра­бі­лі­ся та­кі­мі час­ты­мі, што ў мя­не з’яві­ла­ся сваё мес­ца за ста­лом, на­суп­раць гас­па­ды­ні. Мы маг­лі га­ва­рыць пра жы­ва­піс, ма­ ляў­ні­чы Усход, чор­ных індый­скіх сло­ні­каў, вы­шы­ва­ныя пад­ушкі і стра­ка­тыя хус­ткі, ка­ра­лі, пра зна­ёмых мас­та­коў… Маг­лі са­дзіць квет­кі, бу­да­ваць у са­дзе

ша­цёр, ра­ман­та­ваць плот, зды­маць з дрэ­ваў яблы­кі і са­лод­кія гру­шы… За­бі­ ва­лі­ся цві­кі ў но­выя дош­кі, а Све­та рас­каз­ва­ла, як цяж­ка жы­ло­ся ў эва­ку­ацыі, як вяр­та­лі­ся ў Мінск, як Сяр­гей Пят­ро­віч на ад­ну га­дзі­ну пры­бег у 1945-м да­моў (яго вай­ско­вую час­тку пе­ра­кі­да­лі на Да­лё­кі Усход), каб па­гля­дзець на ча­ты­рох­га­до­вую да­чку (Свят­ла­на на­ра­дзі­ла­ся у эва­ку­ацыі 16 жніў­ня 1941 го­да ў да­лё­кай Андро­саў­цы, і ба­ць­ка яе яшчэ не ба­чыў…). Све­та па­лі­вае сад. Ста­іць са шлан­гам, пыр­скі раз­ля­та­юцца, быц­цам яна ча­ роў­ны ве­ер тры­мае. Ва­да сып­лец­ца на квет­кі, яблы­ні, тра­ву, на сцеж­кі, а мас­ тач­ка смя­ецца, як дзі­ця, Він­цэн­та Ван Го­га згад­вае, яго квет­кі, кра­яві­ды... І тут жа рас­каз­вае, як ра­ні­цай зга­рэ­лі ў ду­хоў­цы пі­ра­гі з ка­пус­тай, а та­му бу­дзем піць чай з мё­дам. 16 жніў­ня ў Свят­ла­ны юбі­лей (1941—2021), да яко­га яна не да­жы­ла зу­сім ня­шмат… Ся­дзе­лі б за ста­лом у яе гас­цін­ным до­ме, смя­ялі­ся, жар­та­ва­лі пра ўзрост юбі­ ля­ра, пі­лі-елі, хва­лі­лі б яе пі­ра­гі і кар­ці­ны, аб­ды­ма­лі яе і ца­ла­ва­лі. Гос­ці б на­нес­лі кве­так по­ўны стол… По­тым, на на­ступ­ны дзень, мас­тач­ка па­ча­ла б ма­ля­ваць тыя ўра­чыс­тыя і свя­точ­ныя бу­ке­ты, яна за­ўсё­ды так ра­бі­ла. І на бе­лым све­це да­да­ло­ся б пры­га­жос­ці! Смерць, тым бо­льш не­ча­ка­ная, на­гад­вае па­ве­лі­ча­ль­нае шкло. Яна за­бі­рае і на­блі­жае. Па­чы­на­еш пі­ль­на ўзі­рац­ца ў воб­раз та­го, хто ад­ышоў. Па­чы­на­еш згад­ваць ня­знач­ныя раз­мо­вы, у якіх бы­ло ма­ла інфар­ма­цыі, але праз край эмо­цый, шчы­рас­ці, ра­дас­ці, смут­ку… Па­чу­тыя сло­вы, якія ра­ней зда­ва­лі­ся

21

звы­чай­ны­мі, не­ча­ка­на на­бы­ва­юць ва­гу і знач­насць, успры­ма­юцца як пра­ роц­твы ці за­па­вет. На тво­ры гля­дзіш іншым по­зір­кам. Ця­пер ён скі­ра­ва­ны ў глы­бі­ню. Раз­уме­еш, што бо­льш не бу­дзе но­вых па­лот­наў, не бу­дзе ма­люн­ каў, ке­ра­мі­кі, аква­рэ­ляў, пту­шак, кве­так, пад­арун­каў… Бо­льш мас­так ні­чо­га не ство­рыць. Ні-чо-га… І ро­біц­ца не­вы­нос­на гор­ка, бо пры­хо­дзіць раз­умен­не па­ме­раў стра­ты, маш­та­бу і не­паў­тор­нас­ці твор­цы. Ад­ной­чы (Све­та не ве­ль­мі лю­бі­ла хва­ліц­ца но­вы­мі пра­ца­мі) яна па­каз­ва­ла па­лат­но. На ім бы­лі снег, ві­наг­рад — сап­раў­дная пле­це­ная арка і шмат шэ­ рых пту­шак, якія зна­хо­дзяць і дзяў­буць цём­ныя яга­ды ў ру­дым ліс­ці. На­ват я ад­чуў кіс­ла-са­лод­кі смак тых ягад, пры­хоп­ле­ных пер­шым ма­ро­зам. Ста­яў ага­ лом­ша­ны тым, як про­ста і ве­ліч­на ўсё гэ­та на­ма­ля­ва­на, як амаль бу­дзён­ная кар­ці­на пе­ра­тва­ры­ла­ся ў сім­вал… Не стры­маў­ся, па­чаў шчы­ра хва­ліць. Све­та, хоць ёй і бы­ло пры­емна слу­хаць, мах­ну­ла ру­кой у пяр­сцён­ках і бран­за­ле­тах, па­мір­га­ла, па­вя­ла бры­вом і ска­за­ла: «А, у сва­ім са­дзе ба­чы­ла… Снег вы­паў, а ра­ні­цай птуш­кі пры­ля­це­лі і ўвесь мой ві­наг­рад з’елі… Але ім не шка­да. Па­й­ шлі чай піць, што тут гля­дзець». Не­як за­га­ва­ры­лі пра ван­дроў­кі і за­мор­скія кра­іны. Кат­ко­ва рас­ка­за­ла, дзе бы­ла і ку­ды ха­це­ла­ся б па­тра­піць. Зга­да­ла твор­чыя па­ездкі ча­соў ма­ла­дос­ці: на Усход і За­хад, на По­ўдзень і По­ўнач, а по­тым уз­дых­ну­ла: «Ця­пер раз­умею, што і жыц­ця не хо­піць, каб усё тое, што бліз­ка, што ва­кол, што люб­лю: у до­ме, са­дзе, на па­ліч­ках і за вок­на­мі — на­пі­саць. Мне ця­пер да­стат­ко­ва та­го, што ёсць… А ван­дра­ваць хто ж не лю­біць?» Мас­тач­ка га­ва­ры­ла ні­бы­та жар­там. Ця­пер згад­ваю тую інта­на­цыю і тыя сло­вы і раз­умею: Свят­ла­на Кат­ко­ва вы­ ка­за­ла та­ды сваю па­зі­цыю, пус­ці­ла ў сваю твор­чую кух­ню, пры­адчы­ні­ла та­ ямні­цу. Сап­раў­дны мас­так ру­ха­ецца на­воб­ма­цак, як сля­пы ў доў­гім ка­лі­до­ры, ад сця­ ны да сця­ны. Мож­на яго па­ра­ўнаць і з руп­лі­вай пча­лой, якая збі­рае не­ктар з роз­ных кве­так, бліз­кіх і да­лё­кіх, вя­лі­кіх і дроб­ных. І па ко­ле­ры мё­ду, па во­да­ ры і сма­ку мож­на ска­заць, з якіх ён кве­так. Так і з твор­ца­мі. За­ўсё­ды мож­на вы­зна­чыць, над які­мі квет­ка­мі пча­ла лё­та­ла. Све­та пры­зна­ла­ся, што яе лю­бі­мыя мас­та­кі Мі­ха­іл Уру­бель і Анры Ма­ціс. Але, ка­лі пры­гле­дзец­ца, хут­ка пе­ра­гар­таць ста­рон­кі з яе тво­ра­мі, то мож­на ўба­ чыць уплыў Мар­ка Ша­га­ла, Мі­ро, Ма­ран­дзі, Маў­ры­най, Ру­со, Пі­рас­ма­ні і шмат яшчэ ка­го… Ды пры ўсім гэ­тым Кат­ко­ва — мас­тач­ка ве­ль­мі са­ма­стой­ная і цэ­ лас­ная. Ка­лі яна і збі­ра­ла не­ктар з да­лё­кіх кве­так, то пе­ра­тва­ра­ла яго ў мёд. Ёй пад­аба­ла­ся гля­дзець і са­чыць, як ля­ні­ва сця­кае гус­тая і жы­вая вад­касць са срэб­най лы­жач­кі на хлеб ці ў ку­бак з ва­дой. Яна пры гэ­тым, як са­ва, па­ва­роч­ ва­ла га­ла­ву на­бок, а пад­ма­ля­ва­ныя бро­вы ўзды­ма­лі­ся. «Гэ­та ча­роў­на, як вер­шы Пуш­кі­на… Усё жыц­цё ма­ры­ла зра­біць ілюс­тра­цыі да яго ка­зак. Ма­ры­ла-ма­ры­ла — і не зра­бі­ла… А мёд крыш­ку гор­кі… Ган­дляр­ка пад­ма­ну­ла, ка­за­ла лі­па­вы…» Мас­тач­ка ішла на кух­ню па свае зна­ка­мі­тыя пі­ра­гі. По­зняй во­сен­ню, ка­лі ха­лод­ны дождж ся­чэ па вок­нах, а ў са­дзе граз­ка і змроч­на, Кат­ко­ва па­ка­за­ла ра­дас­ныя на­цюр­мор­ты з лет­ні­мі квет­ка­мі. Та­ды, у май­стэр­ні, я і па­ці­ка­віў­ся, ці ве­рыць яна ў тое, што пры­га­жосць ура­туе свет. Мас­тач­ка пы­тан­не зра­зу­ме­ла. «Якая роз­ні­ца, ве­ру ці не ве­ру… Я ж ні­чо­га інша­га, акра­мя вось гэ­та­га, і ра­біць не ўмею… А да та­го ж ма­ля­ваць мне пад­аба­ецца…» — кры­ху раз­драж­нё­на пры­зна­ла­ся Свят­ла­на. Сён­ня, ка­лі гу­та­ру пра твор­часць Свят­ла­ны Кат­ко­вай з яе най­леп­шай сяб­роў­ кай мас­тач­кай Зоя Літ­ві­на­вай і да­чкой Зо­яй Лу­цэ­віч, мы сы­хо­дзім­ся ў дум­цы, што Кат­ко­ва — не­паў­тор­ная з’ява, маш­таб якой яшчэ не да кан­ца зра­зу­ме­лы. Што яе твор­часць да­вя­дзец­ца ад­кры­ваць на­ноў. P.S. У нас до­ма ёсць па­штоў­ка-кар­ці­на. На ёй яркі на­цюр­морт з бу­ке­та­мі па­ля­ вых кве­так у глі­ня­ных гар­ла­чах. На ад­ва­рот­ным ба­ку над­піс, зроб­ле­ны чор­ ным тон­кім фла­мас­та­рам: «З лю­боў­ю! Ва­ша Свят­ла­на Кат­ко­ва». 1.Святлана Каткова на Мемарыяле дзецям — ахвярам Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы Чырвоны Бераг. Па перыметры плошчы стаяць скульптуры-мальберты з каляровымі вітражамі, якія выкананы па эскізах мастачкі з дзіцячых малюнкаў навучэнцаў студыі яе бацькі Сяргея Каткова. 2007. Фота Мікалая Батвінніка. 2. Святлана Каткова. Палявыя кветкі. Алей. 1974. жнівень, 2021


22

«Рэ­ Слц аэн­ в­ яз ія н ­с кі б а ­з а р у Ві ­ц е б­с ку»

Фес­ты­валь як ураў­нен­не з ікса­мі Юби­лей­ны « Сла­вян­скі ба­зар у Ві­цеб­ску »

Надзея Бун­цэ­віч

Гэ­ты Між­на­род­ны фес­ты­валь мас­тац­тваў за­ўжды ста­но­віц­ца ад­ной з най­бо­льш знач­ных падзей лі­пе­ня. Сё­ле­та ўва­га да яго бы­ла яшчэ бо­ль­шай — у су­вя­зі з юбі­ле­ем, бо фэст ака­заў­ся 30-м па лі­ку. Са­мы час пад­вес­ці вы­ні­кі не то­ль­кі ця­пе­раш­ня­га ХХХ фо­ру­му, але і шмат­га­до­ва­га раз­віц­ця гэ­та­га «фес­ты­ва­лю фес­ты­ва­ляў», як яго час­ця­ком на­зы­ва­юць.

Я

к вя­до­ма, вы­ні­кі па­тра­бу­юць не сто­ль­кі эмо­цый, ко­ль­кі ма­тэ­ма­тыч­ных пад­лі­каў. На ма­тэ­ма­ты­ку на­строй­вае і ла­цін­ская «трыц­ цат­ка», што вы­гля­дае ці то як тры іксы, ці то як трой­чы на­ма­ля­ва­ны знак мно­жан­ня. Ад­мет­насць «Сла­вян­ска­га ба­за­ру ў Ві­цеб­ску» най­перш у тым, што ён ні разу не пра­пус­каў­ся, ня­гле­дзя­чы ні на якія скла­да­нас­ці, на­кшталт пан­дэ­міі. Кры­ху ста­тыс­ты­кі, што сяб­руе з ма­тэ­ма­ты­кай. У юбі­лей­ным, ХХХ «Сла­вян­скім ба­за­ры» ўдзель­­ ні­ча­лі прад­стаў­ні­кі 32-х кра­ін агу­ль­най ко­ль­ кас­цю бо­льш за 5 ты­сяч 300 ча­ла­век. З іх ад­ных то­ль­кі ра­бот­ні­каў СМІ — 410. А пуб­лі­кі — бо­льш як 73 ты­ся­чы. Фес­ты­ва­ль­ная пра­гра­ма скла­да­ ла­ся са 150 ме­рап­ры­емстваў, што пра­йшлі на 25 пля­цоў­ках. Ад­ных то­ль­кі прэс-кан­фе­рэн­цый у між­на­род­ным прэс-цэн­тры — ажно 12. І гэ­та — на афі­цый­ныя ча­ты­ры фес­ты­ва­ль­ныя дні (раз­ам

«Мастацтва» № 8 (461)

з «прэ­лю­ды­яй» і «па­стлю­ды­яй» — шэсць, але ўсё роў­на ліч­бы за­шка­ль­ва­юць). Ко­ль­касць кра­ін скла­да­ецца най­перш за кошт кан­кур­сан­таў і жу­ ры. Удзе­ль­ні­каў — праз не­ка­ль­кі буй­ных ха­ра­вых ка­лек­ты­ваў. Жур­на­ліс­таў — дзя­ку­ючы тэ­ле­ба­чан­ ню, дзе за спі­на­мі вя­ду­чых ста­іць шмат іншых су­пра­цоў­ні­каў і тэх­ніч­на­га пер­са­на­лу. А пуб­лі­ ка — гэ­та яшчэ і мі­на­кі, што ста­но­вяц­ца свед­ка­мі бяс­плат­ных ву­ліч­ных імпрэз (мож­на ўя­віць, ко­ль­кі на­ро­ду саб­ра­ла­ся на плош­чы па­слу­хаць та­го ж Ры­го­ра Леп­са), кож­ная з якіх па­паў­няе спіс падзей і да­дае да фес­ты­ва­ль­ных пля­цо­ вак кож­ны пя­та­чок га­рад­ской пра­сто­ры. Дзе­ля мас­тац­тва і за­ха­ван­ня зда­роў­я мно­гія пуб­ліч­ныя ме­рап­ры­емствы ку­ды час­цей пе­ра­во­дзяц­ца ў анлайн-рэ­жым, хоць той і мае свае мі­ну­сы. Таму пра­вес­ці та­кі фес­ты­валь у сё­лет­ніх скла­да­ ных умо­вах раў­наз­нач­на подзві­гу.

Гран-пры дзі­ця­ча­га кон­кур­су па­ля­це­ла ў Чар­на­ го­рыю (Ком­нен Ву­ка­віч), да­рос­ла­га — у Ка­зах­ стан (Ру­хія). Але аб­одва на­шы ўдзе­ль­ні­кі (пад­ ле­так Кос­ця Ма­зур­ке­віч з яго пер­шай прэ­мі­яй і Да­ні­іл Мыш­ка­вец ся­род да­рос­лых — з дру­гой) рэ­аль­на ака­за­лі­ся на ве­ль­мі доб­рым уз­роў­ні. І на­мно­га пе­ра­ўзы­хо­дзі­лі план­ку не­ка­то­рых ра­ ней­шых Гран-пры. Пры гэ­тым агу­ль­ны кон­кур­сны ўзро­вень сё­ле­та ўспры­маў­ся як не са­мы вы­со­кі ў па­ра­ўнан­ні з мі­ну­лы­мі. І гэ­та на­рма­ль­ная з’ява, на­ват без скід­кі на эпі­дэ­мі­яла­гіч­ную сі­ту­ацыю: кон­курс — гэ­та яшчэ і ла­та­рэя, раз на раз не вы­па­дае. Што ж да кан­цэр­тных пра­грам, дык най­леп­шай ся­род іх (ду­маю, да май­го мер­ка­ван­ня да­лу­чац­ ца мно­гія) трэ­ба лі­чыць га­ла-кан­цэрт май­строў мас­тац­тваў Бе­ла­ру­сі «Крок by крок», пад­рых­ та­ва­ны мас­тац­кай кі­раў­ні­цай Ма­ла­дзёж­на­га


« Сл а­в я н­с к і ба­з ар у В і­Рэ­ ц ецб­ эн­ с ку з ія»

Фі­нал фэс­ту. Фо­та з сай­та фес­ты­ва­лю.

тэ­атра эстра­ды Ула­дзіс­ла­вай Арцю­коў­скай. Уво­гу­ле сё­лет­няй асаб­лі­вас­цю ўся­го фэс­ту стаў надзвы­чай вы­со­кі ад­со­так бе­ла­рус­кіх артыс­таў. У по­ўную ме­ру спра­ца­ва­ла вя­до­мая пры­каз­ка: не бы­ло б шчас­ця, ды ня­шчас­це да­па­маг­ло. Тая ж пры­чы­на вы­му­сі­ла бо­льш ра­цы­яна­ль­на вы­ ка­рыс­тоў­ваць пры­езд кож­най за­меж­най зор­кі, чым фэст не мог па­хва­ліц­ца ра­ней. Між тым, гэ­тая да­ўно рас­пра­ца­ва­ная схе­ма дзей­ні­чае на ўсіх між­на­род­ных фо­ру­мах «скнар-ка­пі­та­ліс­ таў», што ўме­юць пад­ліч­ваць гро­шы і ні­ко­лі не за­пра­ша­юць ні­ко­га дзе­ля 3-хві­лін­на­га вы­ступ­ лен­ня ў га­ла-кан­цэр­це. «Сла­вян­скі ба­зар у Ві­цеб­ску» эка­но­міць іна­ чай — на тэ­атрах-удзе­ль­ні­ках «Ля­леч­на­га квар­ та­лу», га­на­рар якіх не па­кры­вае іх вы­дат­каў на пра­езд, што ажыц­цяў­ля­ецца за свой кошт. Між тым звы­чай­на ме­на­ві­та гэ­ты фес­ты­ва­ль­ны пра­

ект, што пра­йшоў сё­ле­та ў сё­мы раз, аказ­ва­ецца най­бо­льш ба­га­тым на мас­тац­кія зда­быт­кі. Яшчэ ад­на раз­ынач­ка фэс­ту — раз­на­стай­ныя ву­ліч­ныя вы­ступ­лен­ні, што да­ўно ста­лі час­ткай лю­бо­га за­ход­ня­га ту­рыс­тыч­на­га аб’екта: ме­на­ві­та яны скла­да­юць атмас­фе­ру сап­раў­дна­га фес­ты­ва­ль­ на­га ві­ру. За га­ды існа­ван­ня фес­ты­валь знач­на змя­ніў­ся. За­сна­ва­ны дзе­ля не­абход­нас­ці знай­сці пры­мя­ нен­не амфі­тэ­атру, па­бу­да­ва­на­му для фес­ты­ва­лю поль­скай пес­ні аку­рат у той час, як са­вец­каполь­скія ад­но­сі­ны да­лі рас­ко­лі­ну ў па­лі­тыч­най га­лі­не, ён быў скі­ра­ва­ны на за­ха­ван­не агу­ль­нас­ ла­вян­ска­га адзін­ства. Гэ­та бы­ла пэў­ная аль­тэр­ на­ты­ва ўзды­му на­цы­яна­ль­най са­ма­свя­до­мас­ці, і ў якас­ці сво­еа­саб­лі­вай раў­на­ва­гі двух пра­цэ­саў у 1993-м уз­нік На­цы­яна­ль­ны фес­ты­валь бе­ла­ рус­кай пес­ні і па­эзіі ў Ма­ла­дзеч­не. Не­ка­то­ры час два буй­ныя фо­ру­мы быц­цам спа­бор­ні­ча­лі між са­бой у пе­сен­ным жан­ры, але фі­нан­са­выя маг­чы­мас­ці бы­лі ня­роў­ны­мі. Дый пуб­лі­ка бо­льш апан­та­на рэ­ага­ва­ла на рас­кру­ча­ных у тэ­ле­эфі­ры рас­ійскіх спе­ва­коў. «Сла­вян­скі ба­зар» па­чаў імклі­ва рас­ці ўшыр, да­лу­ча­ючы ўсё но­выя ды но­выя ві­ды мас­тац­тва. На пэў­ным эта­пе гэт­кі экс­тэн­сіў­ны шлях раз­віц­ ця змя­ніў­ся інтэн­сіў­ным, па­зна­ча­ным сап­раў­ дны­мі мас­тац­кі­мі пер­лі­на­мі і на­ват ад­крыц­ця­мі. Але по­тым быў уз­яты курс на са­ма­акуп­насць і ту­рыс­тыч­ную пры­ця­га­ль­насць, што пра­цяг­ ва­ецца і да­гэ­туль. Гэ­та пры­вя­ло не то­ль­кі да змя­нен­ня эстэ­тыч­ных ка­арды­нат фо­ру­му. Ад­на­ ча­со­ва вы­яві­лі­ся пра­бле­мы су­мяш­чэн­ня роз­ных фес­ты­­валь­ных мэт. Фес­ты­ва­ль­ны рух у Бе­ла­ру­сі да­стат­ко­ва ма­ла­ды і най­бо­льш актыў­на па­чаў раз­ві­вац­ца з ча­су атры­ман­ня Не­за­леж­нас­ці. Ка­лі на За­ха­дзе ён па­спеў раз­га­лі­на­вац­ца на мнос­тва са­мых роз­ ных ма­дэ­лей, дык у нас яшчэ не пры­звы­ча­ілі­ся да са­мо­га існа­ван­ня шмат­ва­ры­яцый­нас­ці, пры якой не шу­ка­юць «адзі­на­га леп­ша­га», што пра­ кты­ка­ва­ла­ся ў са­вец­кія ча­сы, а прад­астаў­ля­юць маг­чы­мас­ці па­ра­ле­ль­на­га су­існа­ван­ня роз­ных ва­ры­янтаў — стро­га інды­ві­ду­аль­ных. Да­рэ­чы, та­кі по­шук інды­ві­ду­аль­нас­ці змя­няе ад­кры­тую кан­ку­рэн­цыю на ўза­ема­вы­гад­нае су­пра­цоў­ніц­ тва, надзвы­чай акту­аль­нае для ку­ль­ту­ры, дзе кож­ны мо­жа знай­сці сваю ўлас­ную ні­шу. Фес­ты­ва­лі падзя­ля­юцца ў све­це не то­ль­кі па ві­ дах мас­тац­тва, маш­та­бах (буй­ныя і ла­ка­ль­ныя), але і па сва­іх фун­кцы­ях, што да­во­лі час­та су­ мяш­ча­юцца. У ідэ­але фес­ты­валь па­ві­нен вы­кон­ ваць ад­ра­зу во­сем ро­ляў: асвет­ніц­кую, ка­му­ні­ ка­тыў­ную, эка­на­міч­ную, на­ву­ко­ва-ана­лі­тыч­ную, па­пу­ля­ры­за­тар­скую, вы­ха­ваў­чую, ад­ука­цый­ную, за­баў­ля­ль­ную. Ка­мер­цый­ны раз­лік пры­сут­ні­чае пра­ктыч­на па­ўсюд­на, але вы­яўля­ецца не то­ль­кі ў тым, ко­ль­кі гро­шай атры­ма­на за прад­адзе­ныя квіт­кі. Да­во­лі час­та пра­ліч­ва­ецца да­лей­шая пер­спек­ты­ва — як у біз­не­се: маў­ляў, сён­ня ўкла­ да­ем у рэ­кла­му і па­шы­рэн­не вы­твор­час­ці — за­ ўтра атрым­лі­ва­ем плён.

23

Ка­лі спяр­ша фес­ты­валь па­зі­цы­яна­ваў­ся як сво­ еа­саб­лі­вая вы­ста­ва мас­тац­кіх да­сяг­нен­няў кра­ ін-сёс­траў Бе­ла­ру­сі, Рас­іі, Укра­іны, дык апош­нім ча­сам усё бо­льш на­гад­вае так зва­ны лет­ні фес­ты­валь за­баў­ля­ль­на-ад­па­чын­ка­ва­га ты­пу. Гэ­та ві­да­воч­на на­ват па тэ­ле­ві­зій­ных дзён­ні­ках фэс­ту. Апош­нія два га­ды за­мест агля­ду падзей чар­го­ва­га фес­ты­ва­ль­на­га дня ў іх дэ­ман­стру­ ецца ад­кры­ты за­клік, пры­чым най­перш для мо­ла­дзі: пры­язджай­це «па­ту­сіць», бу­дзе кру­та! Бо тут мож­на зра­біць доб­рае сэл­фі, па­тан­чыць з сяб­ра­мі ў час кан­цэр­та, на­быць мод­ную тор­ бач­ку і т.п. — гэт­кае вя­сё­лае баў­лен­не ча­су. Ва ўсім гэ­тым ёсць хі­ба што ад­но «але»: пла­на­ваць та­кую па­ездку мож­на роў­на на адзін дзень, каб зран­ку вы­ехаць, днём па­блу­каць па фес­ты­ва­ль­ ным цэн­тры, уве­ча­ры сха­дзіць на кан­цэрт у той жа амфі­тэ­атр, а па­сля ру­шыць да­до­му, ска­рыс­ таў­шы да­дат­ко­выя цяг­ні­кі «Мінск — Ві­цебск» і на­зад, пры­мер­ка­ва­ныя да фес­ты­ва­ль­на­га рас­кла­ду. За­стац­ца ў го­ра­дзе на ўвесь тэр­мін не атры­ма­ецца: не то­ль­кі га­тэ­лі, але і інтэр­на­ты за­се­ле­ны ўдзе­ль­ні­ка­мі. Тым не менш, за­баў­ля­ль­ную фун­кцыю «Сла­вян­ скі ба­зар» вы­кон­вае на­поў­ні­цу. За­кра­нае так­са­ ма па­пу­ля­ры­за­тар­ства, зна­ёмя­чы пуб­лі­ку з но­ вы­мі імё­на­мі — най­перш эстрад­ны­мі. Не мі­нае ка­му­ні­ка­тыў­ную ро­лю, ад­каз­ную за на­ла­джван­ не твор­чых су­вя­зей. З вы­ха­ван­нем спраў­ля­ецца на­па­ло­ву, бо доб­ра­му гус­ту ад­па­вя­дае да­лё­ка не ўсё, што трап­ляе ў пра­гра­му. Асвет­ніц­тву пад­па­рад­коў­ва­юцца вы­ста­вач­ныя пра­екты, якіх звы­чай­на да­во­лі ба­га­та. Усё шы­рэй за­кра­на­ецца эка­на­міч­ная фун­кцыя фес­ты­ва­лю. Бо, апроч Го­ ра­да май­строў, дзе ра­мес­ні­кі ган­длю­юць сва­імі вы­ра­ба­мі (і ад­на­ча­со­ва спа­бор­ні­ча­юць у ад­па­ вед­ных кон­кур­сах), про­даж сва­ёй вы­твор­час­ці раз­гор­тва­юць мно­гія буй­ныя прад­пры­емствы. Чым не тра­ды­цыі ста­ра­даў­ніх кір­ма­шоў? Тыя, да­рэ­чы, так­са­ма аздаб­ля­лі­ся тэ­атра­лі­за­ва­ны­мі прад­стаў­лен­ня­мі. Да ад­ука­цый­на­га на­прам­ку мож­на ад­нес­ці май­ стар-кла­сы, што раз-по­раз ла­дзяц­ца ў тым жа Го­ра­дзе май­строў. Ку­ды бо­льш скла­да­на з на­ву­ко­ва-ана­лі­тыч­най фун­кцы­яй, па­вод­ле якой фэст па­ві­нен да­ваць гле­бу для на­ву­ко­вых да­сле­да­ван­няў у пэў­най га­лі­не. Бо ана­лі­ты­кай там мож­на аха­піць не ўлас­на мас­тац­тва, а са­цы­яль­ны аспект: хто, як і ча­му на­вед­вае тыя ці іншыя імпрэ­зы. Та­му не бу­дзе пе­ра­бо­льш­ван­нем ска­заць, што наш фес­ты­валь усё яшчэ ў по­шу­ках, як раз­ві­ вац­ца да­лей. Яго за­ключ­ны кан­цэрт сё­ле­та быў спа­лу­ча­ны з дру­гім днём кон­кур­сных пра­слу­ хоў­ван­няў ма­ла­дых вы­ка­наў­цаў. Та­кое шмат у чым вы­му­ша­нае вы­лу­чэн­не кон­кур­су ў цэнтр уся­го фес­ты­ва­лю на­гад­вае сво­еа­саб­лі­вую «пе­ра­заг­руз­ку»: «Сла­вян­скі ба­зар у Ві­цеб­ску» па­чы­нае но­вы ві­ток свай­го раз­віц­ця. Якім ён бу­дзе? Па­куль гэ­та ўраў­нен­не з тры­ма ікса­мі.

жнівень, 2021


24

« Сл а в­ я н ­с кі б а ­з а р у Ві ­ц е б­с ку»

Суп­рэ­ма­тызм і пра­ца для мі­ль­ёнаў Вы­ста­ва Але­ны Кі­та­евай у Ві­цеб­скім ЦСМ Але­ся Бе­ля­вец

Вы­ста­ва Але­ны Кі­та­евай ад­кры­ла­ся ў меж­ах юбі­лей­на­га «Сла­вян­ска­га ба­ за­ру ў Ві­цеб­ску» з шэ­ра­гу ві­да­воч­ных пры­чын: мас­тач­ка за­йма­ла­ся афар­ млен­нем I Усе­са­юзна­га фес­ты­ва­лю поль­скай пес­ні, што пра­хо­дзіў у Ві­цеб­ ску ў 1988 го­дзе. У 1994-м рас­пра­ца­ва­ла фір­мо­вы стыль, які лёг у асно­ву 11 фес­ты­ва­ль­ных афіш і пла­ка­таў, а так­са­ма — ды­зайн вок­лад­кі бук­ле­та пя­та­га «Сла­вян­ска­га ба­за­ру». У 1998 го­дзе зра­бі­ла эскіз фес­ты­ва­ль­на­га пла­ка­та. Пла­ка­ты да фес­ты­ва­лю поль­скай пес­ні і яго спад­ка­емца — «Сла­ вян­ска­га ба­за­ру» — бы­лі прад­стаў­ле­ны на вы­ста­ве ў ха­рак­тэр­най для аўтар­кі сты­ліс­ты­цы.

Т

вор­часць Кі­та­евай злу­ча­на з Ві­цеб­скам сім­ва­ліч­ны­мі, мас­тац­кі­мі су­вя­зя­мі, якія на вы­ста­ве пра­яўля­лі­ся ў працах, вы­ка­на­ных пад уплы­вам гіс­та­рыч­на род­нас­на­му гэ­та­му го­ ра­ду суп­рэ­ма­тыз­му: ігра­ль­ных кар­тах, та­лер­ках, пла­ка­тах, па­рца­ля­на­вых «лялько­ідах» і кні­зе «Суп­рэ­ма­тыч­ная азбу­ка». Кан­струк­ты­віз­мам і суп­рэ­ма­тыз­мам Але­на Кі­та­ ева за­ха­пі­ла­ся на па­чат­ку твор­ча­га шля­ху, хоць пад­час яе ву­чо­бы ў Бе­ла­рус­кай ака­дэ­міі мас­ тац­тваў (вы­пуск 1986 го­да) аван­гард быў тэ­май не над­та ўхва­ле­най. Па­сля 1990-х, а асаб­лі­ва ў по­стпе­ра­бу­до­вач­ны час, рас­па­ча­лі­ся грун­тоў­ныя да­сле­да­ван­ні і мас­та­коў­скае яго пе­ра­асэн­са­ ван­не. Ві­цеб­ская вы­ста­ва — рэ­трас­пек­тыў­ная, з глы­бінь шуф­ляд вы­цяг­ну­ты ста­рыя тво­ры па­чат­ку 1990-х, пла­ка­ты «Пер­шы са­вец­кі» — з ві­да­воч­ны­мі

«Мастацтва» № 8 (461)

ад­сыл­ка­мі да рус­ка­га фу­ту­рыз­му, з вы­раз­ны­ мі, род­чан­скаў­скі­мі, пер­спек­ты­ва­мі, асаб­лі­вай сты­ліс­ты­кай грун­тоў­ных, ад­на­ча­со­ва про­стых і вы­раз­ных рэ­чаў. Кі­та­еўскія пла­ка­ты та­го ча­су, пры­све­ча­ныя зна­ным аван­гар­дыс­там — Ма­ ле­ві­чу, Лі­сіц­ка­му, Стрэ­мін­ска­му, — ста­лі для яе шко­лай сты­лі­за­цыі: яна пе­ра­асэн­соў­вае эле­ мен­ты сты­ліс­ты­кі кож­на­га май­стра, ства­ра­ючы да­ска­на­лыя па кам­па­зі­цыі і вы­кштал­цо­ныя па фор­ме гра­фіч­ныя тво­ры. Яна лі­та­ра­ль­на ўзнаў­ляе суп­рэ­ма­тыч­ныя пры­ёмы ў гэ­тых пла­ка­тах, цы­туе Чаш­ні­ка ці Лі­сіц­ка­га ў сва­ёй кні­зе «Суп­рэ­ма­тыч­ная азбу­ка», шу­ка­ючы да­клад­най і вы­раз­най арты­ку­ля­цыі, пе­ра­тва­ра­ючы эле­мен­ты аван­гар­ду ў сваю шмат­фун­кцы­яна­ль­ную (як па­ка­жа да­лей­шая пра­кты­ка) ві­зу­аль­ную мо­ву. Пра­ект Кі­та­евай «Суп­рэ­ма­тыч­ная азбу­ка» (1991) да­след­чы­ца

аван­гар­ду Ла­ры­са Міх­не­віч на­зва­ла най­вя­ лік­шым да­сяг­нен­нем аўтар­кі: «Дзёр­зкасць "Суп­рэ­ма­тыч­най азбу­кі" — у ала­гіч­нас­ці ідэі, у за­да­чы рас­ка­зу пра бес­прад­мет­насць праз… прад­мет. Кі­та­ева па­ста­ві­ла та­кія пан­яцці, як "суп­рэ­ма­тызм" і "Ма­ле­віч", по­бач з "азбу­кай". З ад­на­го бо­ку, са­мая знач­ная мас­тац­кая тэ­орыя ХХ ста­год­дзя. Твор­часць ча­ла­ве­ка, які здо­леў у жор­сткія фор­мы ге­амет­ры­за­ва­най плас­ты­кі змяс­ціць най­ноў­шыя ўяў­лен­ні пра сус­вет, пра­ сто­ру, энер­гію, час, эстэ­ты­ку, які ўвесь мас­тац­кі свет пры­му­сіў ду­маць іна­чай. З дру­го­га бо­ку, азбу­ка як сіс­тэ­ма са­мых эле­мен­тар­ных звес­так. Тэр­мін, які для нас мо­жа мець і не­га­тыў­ную афар­боў­ку, бо ён сі­но­нім ніз­кай сту­пе­ні ве­даў. З ад­на­го бо­ку, Ка­зі­мір Ма­ле­віч, для яко­га рэ­аль­ насць як фор­ма не існа­ва­ла, з дру­го­га — азбу­ка, дзе зна­ёмства з лі­та­ра­мі ад­бы­ва­ецца праз рэ­аль­ны прад­мет-пад­каз­ку. Бо­льш за тое, гэ­ты прад­мет па­ві­нен быць лёг­ка па­зна­ва­ль­ны, ледзь не ба­на­ль­ны. Ідэя "Суп­рэ­ма­тыч­най азбу­кі" (пра бес­прад­мет­насць праз прад­мет) і скла­да­ецца з вы­ра­шэн­ня за­да­чы пры­сут­нас­ці рэ­аль­нас­ці ва ўмоў­най пра­сто­ры. Вы­ра­ша­ючы за­да­чы да­след­ чыц­кія, яна пер­шая пад­ышла да раз­умен­ня та­го, што рэ­аль­насць не вы­га­ня­ецца, не зніш­ча­ецца аван­гар­дам, а інтэр­прэ­ту­ецца…» Але­на Кі­та­ева — шмат­гран­ная асо­ба, што ві­даць на­ват па раз­на­стай­нас­ці яе пра­цоў­ных мес­цаў: вы­пус­кні­ца мас­тац­ка-пра­мыс­ло­ва­га фа­ку­ль­тэ­та на­шай ака­дэ­міі, з 1988 па 1991 год пра­ца­ва­ ла для мін­ска­га Вя­лі­ка­га ака­дэ­міч­на­га тэ­атра опе­ры і ба­ле­та. Па­сля як мас­тач­ка рэ­алі­за­ва­ла­ся ў Рас­іі. У 1990-х яна бы­ла ды­зай­не­рам «Ху­до­ жест­вен­но­го жур­на­ла» — пе­ры­ядыч­на­га вы­ дан­ня, пры­све­ча­на­га су­час­на­му мас­тац­тву, пад рэ­дак­цы­яй Вік­та­ра Мі­зі­яна. З 1999 го­да пра­цуе га­лоў­най ды­зай­нер­кай тэ­ле­ка­на­ла «Ку­ль­ту­ра», ства­рае яго ві­зу­аль­ны воб­раз. Мас­тач­ка-па­ста­ ноў­шчы­ца не­ка­ль­кіх фі­ль­маў. У 1997 го­дзе Але­на Кі­та­ева ў су­аўтар­стве з Ле­ані­дам Па­рфё­на­вым ства­ры­ла пра­ект но­вых рас­ійскіх гра­шо­вых ку­пюр, змяс­ціў­шы на іх га­лоў­ным чы­нам дзея­чаў ку­ль­ту­ры, якія зна­хо­ дзяц­ца па-за па­лі­ты­кай і па-за ча­сам, а зна­чыць, у вы­пад­ку якіх-не­будзь па­лі­тыч­ных ме­та­мар­фоз не бы­ло б не­абход­нас­ці змя­няць вы­явы. «Кон­ курс» вы­яў ака­заў­ся та­кім вя­лі­кім, што да­вя­ло­ся змяш­чаць па дзве асо­бы на ад­ной ку­пю­ры, што пры­вя­ло да ці­ка­вых ві­зу­аль­ных ра­шэн­няў (і ледзь не пры­вя­ло да гра­мад­скай пан­ікі з на­го­ды ўвя­дзен­ня но­вых гро­шай). Яшчэ адзін аван­тур­ ны пра­ект Кі­та­евай — «Дзяў­чы­на і смерць», зроблены су­мес­на з Рэ­на­тай Літ­ві­на­вай, на­поў­не­ны тэ­атра­лі­за­ва­ны­мі пе­ра­ўтва­рэн­ня­мі. У твор­час­ці Але­на Кі­та­ева рэ­алі­зу­ецца на су­меж­най тэ­ры­то­рыі мас­тац­тва і ды­зай­ну (у тым лі­ку тэ­ле­ві­зій­на­га). Ад пла­ка­таў і іншай вы­да­вец­кай прад­укцыі яна па­сту­по­ва пе­ра­йшла да «чыс­та ску­льп­тур­ных гіс­то­рый». Сва­імі ўлю­ бё­ны­мі вы­ста­ва­мі на­зы­вае «Элек­тра­ме­ха­ніч­ны ба­лет» 2005 го­да, на якой дэ­ман­стра­ва­лі­ся


« Сл а­в я н­с к і ба­з ар у В і­ц е б­с ку »

25

га­лоў­ных пры­нцы­паў аван­гар­да: мас­тац­тва — у жыц­цё. Шы­ла су­кен­кі з тка­нін па­вод­ле ўлас­ных ма­люн­каў, са­ма іх на­сі­ла. Кі­та­еўскія па­рца­ля­на­ выя «ля­ль­ко­іды» зроб­ле­ны пад ура­жан­нем рас­ пра­ца­ва­на­га Сця­па­на­вай адзен­ня. Але­на Кі­та­ева тлу­ма­чыць фар­ма­ль­ны пры­нцып свай­го пра­екта: «У мя­не атры­ма­ла­ся пры­го­жая ўні­фі­ка­цыя: у ля­лек бы­ла пры­клад­на ад­но­ль­ка­вая жор­сткая ге­амет­рыч­ная фор­ма, але роз­нае адзен­не, бо, па дум­цы Сця­па­на­вай, фор­ма ў стро­яў му­сі­ла быць ад­на, а іх ўпры­гож­ван­не — роз­ным. І та­му вось гэ­тыя ля­ль­кі пад­обныя па фор­ме, але ў іх роз­ная воп­рат­ка». Акра­мя па­рца­ля­на­вых ста­ту­этак, у пра­ект ува­хо­дзяць два на­бо­ры дэ­ка­ра­тыў­ных та­ле­рак, якія так­са­ма бы­лі прад­стаў­ле­ны на ві­цеб­скай вы­ста­ве. Адзін ство­ра­ны па ма­ты­вах ма­люн­каў Сця­па­на­вай для тка­нін, а дру­гі — пад на­звай «Ну­ма­ры» — звя­за­ны з яе ты­па­гра­фі­кай. Сён­ня амаль увесь мас­та­коў­скі час за­ймае тэ­ле­ ві­зій­ны ды­зайн. За кан­цэп­цыю мас­тац­ка­га афар­ млен­ня тэ­ле­ка­на­ла «Ку­ль­ту­ра» Але­на Кі­та­ева не­ка­ль­кі раз­оў атрым­лі­ва­ла ТЭ­ФІ — рас­ійскую

фа­нер­ныя ба­ле­ры­ны ў ру­ху, і «Сня­да­нак. Аб­ед. Вя­чэ­ра» 2011-га, дзе аб­ыгры­ва­ла­ся «га­лоў­ная суп­рэ­ма­тыч­ная ісці­на» — лік тры. Та­му ску­льп­ тур­ная шмат­фі­гур­ная кам­па­зі­цыя бы­ла пад­а­ дзе­на ў вы­гля­дзе трып­ці­ха, вы­ра­ша­на­га ў трох ко­ле­рах — чор­ным, чыр­во­ным і бе­лым. Бе­лы, як і ў Ма­ле­ві­ча, па­зна­чаў сус­вет­ную пра­сто­ру, у якім раз­ыгры­ва­ецца дра­ма чор­на­га і чыр­во­на­га. Ко­ль­касць фі­гур так­са­ма крат­ная тром. Тры фі­гу­ ры ў «сня­дан­ку», дзе­вяць — у «вя­чэ­ры», два­нац­ цаць — у «аб­едзе», без улі­ку дзе­вя­ці по­ста­цей «вар­та­вых», якія ахоў­ва­лі тэ­ры­то­рыю, за­ня­тую тры­ма асноў­ны­мі кам­па­зі­цы­ямі. Чыр­во­ны і чор­ны — га­лоў­ныя ко­ле­ры прад­ стаў­ле­най на вы­ста­ве ка­лек­цыі фар­фо­ру «Сця­па­на­ва-style», пры­све­ча­най 120-год­дзю з дня на­ра­джэн­ня аван­гар­дысткі Вар­ва­ры Сця­па­на­вай. Мас­тач­ка, сцэ­ног­раф­ка, на­ва­тар­ка тэк­сты­ль­на­га ды­зай­ну, мас­тац­кая рэ­дак­тар­ка шмат­лі­кіх ча­со­пі­саў, яна ўва­саб­ля­ла адзін з

прэс­тыж­ную ўзна­га­ро­ду ў тэ­ле­ві­зій­ных мас­тац­ твах, а ў 2004 вы­бра­на ака­дэ­мі­кам ТЭ­ФІ. А ў афар­млен­ні інтэр’ераў для тэ­ле­ві­зій­ных пра­грам мас­тач­ка і ды­зай­нер­ка вы­ка­рыс­тоў­вае ўсе свае на­пра­цоў­кі, за­шыф­роў­ва­ючы фраг­мен­ты вя­лі­кіх тво­раў, цы­ту­ючы і да­ючы аб­азна­ным гле­да­чам ві­зу­аль­ныя пад­каз­кі. «Тэ­ле­ві­зій­ная аўды­то­рыя — мі­ль­ёны, — тлу­ма­чыць мас­тач­ка. — Гэ­та на­сам­рэч пра­ца, што за­бі­рае энер­гію цал­кам. Фак­тыч­на су­так не ха­пае. А па­сля я ж ды­зай­нер. Я ву­чы­ла­ ся на ды­зай­не­ра, я і пра­цую ды­зай­не­рам. Я не здра­дзі­ла сва­ёй пра­фе­сіі». 1. Пла­кат да I Усе­са­юзна­га фес­ты­ва­лю поль­скай пес­ні. 1988. 2. Адзін з варыянтаў плаката да фестывалю «Славянскі базар у Віцебску». 3. Суп­рэ­ма­тыч­ныя ігра­ль­ныя кар­ты. 2010. 4, 6. «Суп­рэ­ма­тыч­ная азбу­ка». 1991. 5. Пра­ект «Сця­па­на­ва-style». Фар­фор, рос­піс. 2014. жнівень, 2021


26

Рэ­ц эн­з ія/ Рэ­ц эн­з іі Музыка

«Дзі­кае па­ля­ван­не ка­ра­ля Ста­ха» Но­вая вер­сія опе­ры па­вод­ле Ула­дзі­мі­ра Ка­рат­ке­ві­ча Тац­ця­на Му­шын­ская

Прыгожае і страшнае паданне

С

вой чар­го­вы се­зон Вя­лі­кі тэ­атр Бе­ла­ру­сі за­ вяр­шыў у лі­пе­ні дву­ма прэм’ерны­мі па­ка­за­мі опе­ры «Дзі­кае па­ля­ван­не ка­ра­ля Ста­ха». Гэ­ тым спек­так­лем, мяр­ку­ецца, ад­крые і но­вы се­зон у ве­рас­ні. Ці­ка­васць ку­ль­тур­най гра­мад­скас­ці да па­ста­ноў­кі надзвы­чай вя­лі­кая. Пе­ра­ка­на­на: пра но­вую вер­сію і но­вае ўва­саб­лен­не опе­ры Ула­ дзі­мі­ра Со­лта­на бу­дзе на­пі­са­на шмат. Ча­му? Бо ства­рэн­не на­цы­яна­ль­ных опер — ве­лі­зар­ная і па сут­нас­ці не­абдым­ная му­зыч­ная пра­бле­ма (за­да­ча, кло­пат). Та­кіх са­чы­нен­няў апры­ёры не мо­жа быць шмат, яны не на­ра­джа­юцца час­та. Пе­рад­гіс­то­рыя З’яўлен­не но­вых парт­ытур і на­зваў, ува­саб­лен­не но­вых сю­жэ­таў, як пра­ві­ла, вы­нік на­пру­жа­най пра­цы, якая па­тра­буе ад аўта­ра ад­клю­чэн­ня ад іншых твор­чых і ня­твор­чых кло­па­таў. Па­тра­буе не ад­на­го го­да пра­цы. Бо опе­ру по­хап­кам і між іншым не пі­шаш. У да­да­так тое, што зда­ецца важ­ным кам­па­зі­та­ру, не за­ўсё­ды ўспры­мае як акту­аль­нае сам тэ­атр. Ві­до­віш­чная ўста­но­ва на­ту­ ра­ль­на зы­хо­дзіць з та­го, на­зва бу­дзе прад­авац­ца ці не? Не­ма­лыя вы­дат­кі аку­пяц­ца ці ўтво­рыц­ца фі­нан­са­вы мі­нус? Не вы­пад­ко­ва, што ў да­дзе­ным вы­пад­ку па­ста­но­вач­ная гру­па звяр­ну­ла­ся да на­ звы, якая пра­йшла вы­пра­ба­ван­не ча­сам. Доб­ра па­мя­таю вер­сію «Па­ля­ван­ня…», ува­соб­ ле­ную ў 1989-м. У ёй шмат ураж­ва­ла. І зва­рот да ку­ль­та­вай апо­вес­ці Ула­дзі­мі­ра Ка­рат­ке­ві­ча (а хі­ба так мож­на бы­ло?!), дзе ядна­лі­ся ра­ман­тыч­ная гіс­то­рыя, ле­ген­да, тры­лер. І грун­тоў­нае, пе­ра­ка­ наў­чае ліб­рэ­та Свят­ла­ны Клім­ко­віч. І не­ве­ра­год­ ная му­зы­ка Ула­дзі­мі­ра Со­лта­на — экс­прэ­сіў­ная, па­бу­да­ва­ная на кан­трас­тах, з эле­мен­та­мі міс­ты­кі і фан­тас­ма­го­рыі. І рэ­жы­су­ра Вя­час­ла­ва Цю­пы, які за­ўжды асаб­лі­ва во­ль­на ад­чу­ваў ся­бе ў атмас­фе­ры, дзе пры­сут­ні­ча­юць та­ямні­часць і за­гад­ ка­васць. На­рэш­це, у спек­так­лі па­ўста­ва­лі яркія воб­ра­зы га­лоў­ных ге­ро­яў. На­тал­ля Кас­тэн­ка — Яноў­ская, Вік­тар Скара­ба­га­таў — Бе­ла­рэц­кі, Ула­ дзі­мір Экна­ды­ёсаў — Ду­ба­тоўк. Тое «Па­ля­ван­не…» не­здар­ма бы­ло адзна­ча­на ў 1990-м Дзяр­жаў­най прэ­мія Бе­ла­ру­сі. Яно па­каз­ва­ла­ся ў на­ту­ра­ль­ных дэ­ка­ра­цы­ях Тра­ецка­га прад­мес­ця ў Мін­ску і ме­ла арэ­ол ле­ген­ды. Но­вая вер­сія Але на­ту­ра­ль­на, што з ця­гам ча­су спек­такль сы­шоў са сцэ­ны. Чым ад­мет­ная но­вая вер­сія? Най­перш рэ­жы­сёр­ка Ган­на Ма­тор­ная і ды­ры­жор

«Мастацтва» № 8 (461)


Музыка / Рэ­ Рэ­ццэн­ эн­ззія іі Андрэй Іва­ноў уваж­лі­ва вы­ву­чы­лі па­пя­рэд­нія рэ­дак­цыі опе­ры (пад­ра­бяз­на і дэ­та­лё­ва пра іх — у арты­ку­ле Надзеі Бун­цэ­віч). Ства­рэн­не парт­ыту­ры ідзе ў не­пас­рэд­ным су­пра­цоў­ніц­тве з тэ­атрам, і на­ту­ра­ль­на, што пэў­ныя фраг­мен­ ты і эпі­зо­ды за­ста­юцца не за­тра­ба­ва­ны­мі і не вы­ка­рыс­та­ны­мі, існу­юць роз­ныя ва­ры­янты парт­ыту­ры. Як вя­до­ма, пер­ша­па­чат­ко­вы аўтар­ скі ва­ры­янт тво­ра згуб­ле­ны. За­тое існу­юць рэ­дак­цыі «Па­ля­ван­ня…», над які­мі пра­ца­ва­лі ды­ры­жо­ры Ярас­лаў Ваш­чак і Вя­час­лаў Во­ліч. Андрэй Іва­ноў лі­чыць: парт­ыту­ра Ула­дзі­мі­ ра Со­лта­на — шэ­дэўр. Але пры­зна­ецца, што пад­рых­тоў­чая пра­ца над нот­ны­мі ма­тэ­ры­ялам ні­ко­лі не аказ­ва­ла­ся та­кой доў­гай. Бо су­па­стаў­ ля­лі­ся роз­ныя вер­сіі, ад­на­ўля­лі­ся фраг­мен­ты, якія не гу­ча­лі ў па­пя­рэд­няй вер­сіі, да­во­дзі­ла­ся пра­ца­ваць з ары­гі­на­лам ру­ка­пі­су і кла­ві­рам. Ка­лі ацэ­нь­ваць вы­ні­ко­вую пра­цу аркес­тра і пад­ыхо­ды Іва­но­ва ў інтэр­прэ­та­цыі парт­ыту­ры, вар­та за­ўва­жыць: му­зы­ка Со­лта­на па­ўстае ва ўсім сва­ім ба­гац­ці, раз­на­стай­нас­ці і кра­се. Яна не­ве­ра­год­на экс­прэ­сіў­ная і ўвесь час існуе на кан­трас­тах. Асаб­лі­ва за­па­да­юць у ду­шу пяш­ чот­ны, ня­бес­на­га гу­чан­ня ва­льс, арыя Надзеі (свет­лыя, кра­на­ль­ныя, уз­нёс­лыя фраг­мен­ты), а так­са­ма бру­та­ль­ная, сап­раў­ды жу­дас­ная тэ­ма

27

па­ля­ван­ня, што пра­хо­дзіць праз увесь спек­ такль. У парт­ыту­ры шмат інстру­мен­та­ль­ных со­ ла, якія вы­кон­ва­юцца з за­хап­лен­нем і глы­бо­кім па­чуц­цём. Ды­ры­жо­ры, ка­ле­гі Іва­но­ва, са­ліс­ты, за­ня­тыя ў спек­так­лі, ад­на­душ­на сцвяр­джа­юць, што яго інтэр­прэ­та­цыі да­лі­кат­ныя, да­клад­ныя, а сам ма­эстра ні­ко­лі не імкнец­ца да тан­ных эфек­таў. Ка­лі за­йшла га­вор­ка пра му­зы­ку Со­лта­на, на­га­даю: кам­па­зі­тар на­пі­саў яшчэ ад­ну опе­ ру — «Пані Ядві­га». Ліб­рэ­та так­са­ма Свят­ла­ны Клім­ко­віч, а ство­ра­на яно па­вод­ле апо­вес­ці Кан­стан­ці­на Та­ра­са­ва «Чор­ны шлях». Раз­гор­ ну­тыя фраг­мен­ты з той опе­ры, якая мае вос­тры і дэ­тэк­тыў­ны сю­жэт, па­каз­ва­лі­ся ў вы­ка­нан­ні на­шых опер­ных спе­ва­коў у фі­лар­мо­ніі не­ўза­ ба­ве па­сля не­ча­ка­най смер­ці кам­па­зі­та­ра. Ён пра­жыў ве­ль­мі ка­рот­кае жыц­цё — уся­го 44 га­ды. І тэ­атр, і му­зыч­ная гра­мад­скасць бы­лі так ура­жа­ныя той рап­тоў­най смер­цю, што, сто­ячы ля тру­ны, ледзь не клят­ву да­ва­лі: да­вес­ці парт­ыту­ру «Пані Ядві­гі» да сцэ­ніч­на­га ўва­ саб­лен­ня. Але мі­ну­ла амаль 25 га­доў — і ні­якіх зру­хаў ня­ма. Тут мож­на ад­шу­каць тлу­ма­чэн­не. Сту­пень за­вер­ша­нас­ці тво­ра па­куль не­вя­до­мая. Да­ра­біць мо­гуць то­ль­кі про­фі, але яны ча­сам за­ня­тыя ўлас­ны­мі са­чы­нен­ня­мі, не мо­гуць ад­клас­ці сваё і за­ймац­ца чу­жым. Пра­ўда, каб хтось акрэс­ліў пад­обную за­да­чу, то і вы­ка­наў­цы ад­па­вед­на­га ўзроў­ню знай­шлі­ся б. Спа­дзя­юся, по­спех «Дзі­ка­га па­ля­ван­ня» спра­ва­куе не­ўза­ ба­ве інта­рэс і да «Пані Ядві­гі». Ві­зу­аль­ны воб­раз Але вер­нем­ся да апош­няй прэм’еры. Ві­да­воч­на: тры дзе­ся­ці­год­дзі та­му тэ­атр меў іншыя тэх­ ніч­ныя і фі­нан­са­выя маг­чы­мас­ці. Сцэ­ног­ра­фам мі­ну­лай вер­сіі вы­сту­паў зна­ка­мі­ты Эрнст Гей­ дэб­рэхт, но­вае ві­зу­аль­нае ра­шэн­не спек­так­ля на­ле­жыць Андрэю Ме­ран­ко­ву. Ку­ль­тур­ная гра­ мад­скасць ве­дае яго па шмат­лі­кіх спек­так­лях у тру­пе Му­зыч­на­га. «Па­ля­ван­не…» — пер­шы пры­клад су­пра­цоў­ніц­тва з Опер­ным, і зда­ецца, у гэ­тай сі­ту­ацыі Андрэй пе­ра­ўзы­шоў ся­бе. Ця­пе­раш­няя сцэ­наг­ра­фія бо­льш су­час­ная, шмат­пла­на­вая і шмат­слой­ная, яе ці­ка­ва раз­гля­даць і раз­гад­ваць. Ру­хо­мыя ажур­ныя ме­та­ліч­ныя кан­струк­цыі зле­ва і спра­ва ад цэн­ тра сцэ­ны, якія сі­лу­эта­мі на­гад­ва­юць цар­кву і кас­цёл, шмат­фун­кцы­яна­ль­ныя. Гэ­та мо­жа быць і біб­лі­ятэ­ка Яноў­скіх, дзе што­сь­ці шу­кае ў ста­рых фа­лі­янтах Ігнат Бер­ман (Юрый Ба­ла­ць­ко). Па тых пры­ступ­ках кро­чыць Бе­ла­рэц­кі (Ула­дзі­мір Пят­роў), імкну­чы­ся раз­га­даць за­гад­кі та­ямні­ ча­га ма­ёнтка. На лес­ві­цы ўзбі­ра­ецца Надзея (Мар­та Да­ну­се­віч), каб, за­стаў­шы­ся на са­мо­ це-адзі­но­це, даць во­лю стра­ху або ўсвя­до­міць сваю не­ча­ка­ную за­ка­ха­насць. Шмат­лі­кія парт­рэ­ты маг­на­таў, што ўзні­ка­юць у пра­сто­ры сцэ­ны, да­юць уяў­лен­не пра ма­гут­нае ста­ра­жыт­нае ге­не­ала­гіч­нае дрэ­ва ро­ду Яноў­ скіх, пра яго за­мож­насць. Гэ­тая ж ака­ліч­насць жнівень, 2021


28

Рэ­ц эн­з ія/ Рэ­ц эн­з іі Музыка спек­так­ля, вар­та аб­авяз­ко­ва зга­даць пра­цу Тац­ця­ны Лі­са­вен­ка, мас­тач­кі па кас­цю­мах. Тут ба­чыш та­кую рас­ко­шу, та­кую вы­на­ход­лі­васць! У ва­ры­янтах стро­яў га­лоў­ных ге­ро­яў і шлях­ты, якая пры­язджае на дзень на­ра­джэн­ня Надзеі. Вы­раз­насць ко­ле­ра­вых ра­шэн­няў, кан­струк­цыя адзен­ня, вы­ка­рыс­тан­не ма­люн­каў і пры­нтаў, што ад­сы­ла­юць да слуц­кіх па­ясоў і гіс­та­рыч­ных кас­ цю­маў пэў­най эпо­хі, — усё вы­клі­кае сап­раў­днае за­хап­лен­не. Ду­маю, з’явяц­ца асоб­ныя мас­тац­ тваз­наў­чыя да­сле­да­ван­ні, да­тыч­ныя ме­на­ві­та сцэ­ніч­най воп­рат­кі «Па­ля­ван­ня…». Ды на­ват не ве­да­ючы ўсіх пра­фе­сій­ных та­ямніц бе­ла­рус­ ка­га гіс­та­рыч­на­га кас­цю­ма, інту­ітыў­на ве­рыш

не­на­вяз­лі­ва тлу­ма­чыць, ча­му ва­кол Надзеі, за­йздрос­най і ба­га­тай ня­вес­ты і адзі­най спад­чын­ ні­цы, кру­цяц­ца-за­ві­ха­юцца сто­ль­кі ка­ва­ле­раў і па­тэн­цый­ных жа­ні­хоў. Ста­ра­даў­нія драў­ля­ныя крэс­лы з вы­со­кі­мі спін­ка­мі, рас­стаў­ле­ныя дзе-ні­дзе на сцэ­не, аказ­ва­юцца, ка­лі іх па­вяр­нуць, яшчэ і шах­мат­ ны­мі фі­гу­ра­мі. А тыя на­гад­ва­юць пра інтры­ гі, змо­вы, за­ку­ліс­ныя гу­ль­ні, у якія за­ўсё­ды ўцяг­ну­тыя, свя­до­ма ці між­во­лі, са­мыя роз­ныя лю­дзі. Шах­мат­нае поле з яго квад­ра­та­мі — ні­ бы­та пад­каз­ка: хто з ге­ро­яў на ба­ку да­бра, а ў ка­го ду­ша чор­ная. Га­дзін­ні­кі ў роз­ных мес­цах пля­цоў­кі зноў-та­кі сім­вал. Яны на­ра­джа­юць дум­кі і пра хут­кап­лын­насць ча­су, і пра тое, што ў кож­на­га з ге­ро­яў ёсць час яго жыц­ця, прад­выз­на­ча­ны лё­сам. Ка­лі вес­ці га­вор­ку пра ба­га­тае і ві­зу­аль­на раз­на­стай­нае ра­шэн­не «Мастацтва» № 8 (461)


Музыка / Рэ­ Рэ­ццэн­ эн­ззія іі

29

1—3, 7—10. «Дзікае паляванне караля Стаха». Сцэны са спектакля. 4. Аляксандр Гелах (Першы шляхціц). 5. Уладзімір Пятроў (Беларэцкі). 6. Марта Данусевіч (Надзея Яноўская). 11. Дзмітрый Шабеця (Дубатоўк). 12. Юрый Гарадзецкі (Свеціловіч). Фота Міхаіла Несцерава.

жнівень, 2021


30

Рэ­ц эн­з ія/ Рэ­ц эн­з іі Музыка

мас­тач­цы, яе да­свед­ча­нас­ці і гус­ту. Вы­раз­нас­ці і не­ве­ра­год­най эма­цый­нас­ці да­дае мно­гім сцэ­нам пра­ца Нэ­лы Агрэ­ніч, мас­тач­кі ві­дэ­акан­тэн­ту. Ка­лі па­чы­нае гу­чаць раз­гор­ну­тая па ча­се ўвер­цю­ра «Па­ля­ван­ня…» і ад­на­ча­со­ва ба­чыш на экра­не змроч­ны чор­на-бе­лы пей­заж, во­се­ньс­кі лес, ахі­ну­ты ту­ма­нам, су­хія га­лі­ны дрэў, зла­вес­ныя сі­ лу­эты не­вя­до­мых за ага­ро­джаю ма­ёнтка, чор­ныя сі­лу­эты по­мні­каў на за­кі­ну­тых мо­гіл­ках, уз­ні­кае ду­шэў­нае трым­цен­не і ця­бе пра­ці­нае сап­раў­дны страх. А ка­лі ўслед на ві­дэа з’яўля­юцца чор­ныя ко­ні — тыя са­мыя, з дзі­ка­га па­ля­ван­ня! — ад­чу­ ван­не бліз­кай бя­ды ці на­ват ка­тас­тро­фы пе­ра­лі­ ва­ецца ў гля­дзе­ль­ную за­лу. Уво­гу­ле сцэ­ны па­ля­ван­ня вы­ра­ша­ны рэ­жы­сёр­кай і мас­та­ка­мі ве­ль­мі моц­на. Асаб­лі­ва ка­лі ві­дэ­авоб­ ра­зы спа­лу­ча­юцца са змроч­ны­мі чор­ны­мі дрык­ ган­та­мі (зроб­ле­ны­мі з вя­лі­кім вы­на­ход­ствам), якія імчаць у пра­сто­ры. На пра­ця­гу спек­так­ля тэ­ма па­ля­ван­ня ўвесь час уз­мац­ня­ецца. Ад па­чат­ ку, ка­лі гэ­та эпі­зо­ды мо­ра­ку, трыз­нен­ня Надзеі, і да фі­на­лу, ка­лі ві­да­воч­ны­мі ста­но­вяц­ца за­ку­ліс­ се, ме­ха­нізм і не­пас­рэд­ныя ўдзе­ль­ні­кі за­страш­ва­ль­на­га шоу. Па­ля­ван­ня як цы­ніч­най і бяз­душ­ най оргіі. Сап­раў­дную вір­ту­ознасць Яўге­на Лі­сі­цы­на, мас­ та­ка па свят­ле, мож­на за­свед­чыць на пры­кла­дзе ад­ной сцэ­ны. Гос­ці, што саб­ра­лі­ся на дзень на­ро­ дзі­наў Яноў­скай, ма­юць раз­на­стай­ную і ба­га­тую воп­рат­ку. Гэ­ты­мі стро­ямі між­во­лі лю­бу­ешся. Але ў пэў­ны мо­мант, ка­лі вы­яўля­ецца агрэ­сіў­насць і жор­сткасць шля­хец­ка­га ася­род­дзя, за­ла­ціс­тае свят­ло рап­там зні­кае і па­чы­нае пан­аваць шэ­ры ка­ла­рыт. Тая адзе­жа імгнен­на пе­ра­стае быць ці­ка­вай, ад­мет­най, раз­на­стай­най. Бо яе ўла­да­ль­ні­кі — лю­дзі шэ­рыя і ба­на­ль­ныя, но­сь­бі­ты звы­ чай­ных ча­ла­ве­чых за­га­наў. І ў шэ­рас­ці — іхняя сут­насць. Ле­ту­цен­нае бла­кіт­нае свят­ло су­пра­ва­ джае ў мно­гіх сцэ­нах га­лоў­ную ге­ра­іню, на­гад­ ва­ючы і пра та­ямні­чую Бла­кіт­ную жан­чы­ну, і пра ра­ман­тызм на­ту­ры Яноў­скай. Кан­цэп­цыя Раз­мо­ву пра но­вую вер­сію «Па­ля­ван­ня…» я зна­рок па­ча­ла з пра­цы аркес­тра і ві­зу­аль­на­га «Мастацтва» № 8 (461)

склад­ні­ка, а не ўлас­на рэ­жы­сёр­скай кан­цэп­цыі Ган­ны Ма­тор­най. Яе па­пя­рэд­няя пра­ца — «Фа­ўст» на му­зы­ку Шар­ля Гу­но — свед­чы­ла, што Ган­на, ма­ючы дзве вы­шэй­шыя му­зыч­ныя ад­ука­цыі (ха­ра­во­га ды­ры­жо­ра і опер­на­га рэ­жы­сё­ра), мо­жа па­спя­хо­ва вы­ра­шаць ве­ль­мі скла­да­ныя па­ста­ноў­ кі. Зна­хо­дзіць су­час­нае і акту­аль­нае ў пра­чы­тан­ні кла­січ­ных сю­жэ­таў. У тым пе­ра­кон­вае і но­вае «Па­ля­ван­не…». Бо пе­рад на­мі так­са­ма сю­жэт кла­січ­ны, у якім шмат за­гад­ка­вас­ці, шмат сэн­саў, ад­цен­няў, пад­тэк­сту. Па­ля­ван­не як по­мста. Не­ка­лі спра­вяд­лі­вая, а ця­ пер як под­лы спо­саб звес­ці ра­хун­кі з ня­ўгод­ны­мі і ты­мі, хто за­мі­нае. Бо мож­на за­ма­ніць у ба­ло­та, дзе ахвя­ра за­гі­не, і сля­доў яе бо­лей ніх­то не ад­шу­кае. Па­ля­ван­не як маг­чы­масць чы­ніць тэ­рор і быць ула­да­ра­мі сі­ту­ацыі. Ёсць і па­ля­ван­не, дзе ахвя­рай па­він­на зра­біц­ца Надзея Яноў­ская, а яе ма­ёнтак і ба­гац­це пя­рой­дуць апе­ку­ну ці му­жу. Га­лоў­ны сэнс пра­цы па­ста­ноў­шчы­ка не ў тым, каб пры­ду­маць, вы­най­сці ці­ка­вую і све­жую кан­цэп­цыю і кра­са­моў­на пра яе рас­па­вес­ці, хоць і гэ­та важ­на. Сэнс най­перш у тым, каб з’яднаць па­ста­но­вач­ную гру­пу і вы­ка­наў­цаў адзі­най мас­тац­кай пе­ра­ка­наў­чай мэ­тай і плён­най ідэ­яй. І та­ды атрым­лі­ва­ецца, што асоб­ныя склад­ні­кі спек­так­ля — му­зы­ка, сцэ­наг­ра­фія, ха­рэ­агра­фія, улас­на рэ­жы­су­ра, ва­ка­ль­ныя і артыс­тыч­ныя зда­быт­кі — не то­ль­кі ад­па­вя­да­юць ад­но ад­на­му, але і па­чы­на­юць моц­на рэ­за­на­ваць, шмат­кроць уз­мац­ня­ючы гу­чан­не кож­на­га. У спек­так­лі ха­пае шмат­знач­ных ра­шэн­няў, кра­са­моў­ных мі­зан­сцэн. На­прык­лад, жа­лез­ная кан­струк­цыя — ці то гар­сэт для су­кен­кі Надзеі, ці то клет­ка для птуш­кі, з якой імкнец­ца і не мо­жа вы­брац­ца Яноў­ская. А по­бач хо­дзіць Алесь Ва­ро­ на (Андрэй Ся­лю­цін), чыя плас­ты­ка і па­во­дзі­ны на­гад­ва­юць дра­пеж­на­га кор­ша­ка. Надзея — гас­ па­ды­ня ма­ёнтка, але ад­на­ча­со­ва і без­аба­рон­ная ахвя­ра. І ў гэ­тым шмат сэн­саў і сім­ва­ліч­нас­ці. Бо Надзея (як яе грае Мар­та Да­ну­се­віч) — чыс­тая, ад­ухоў­ле­ная асо­ба. Яна ўспры­ма­ецца ў спек­так­лі і як ува­саб­лен­не леп­шых жа­но­чых якас­цей, і як ідэ­ал. І шмат у чым як сім­вал Бе­ла­ру­сі, як сім­вал гэ­тай зям­лі, якую хці­выя і под­лыя ня­год­ні­кі

за­ўжды ха­це­лі за­ва­яваць і пры­браць да рук. Надзеі не­вы­пад­ко­ва да­дзе­на та­кое імя. Яна сап­раў­ды надзея, бо вы­пра­ме­нь­вае свят­ло. Ду­ шэў­нае і эма­цый­нае. Не­вы­пад­ко­ва аказ­ва­ецца, што сту­дэнт Све­ці­ло­ віч (Юрый Га­ра­дзец­кі) да­ўно за­ка­ха­ны ў дзяў­чы­ ну. Спа­чу­ван­не і жа­дан­не да­па­маг­чы, ура­та­ваць ад бліз­кай па­гі­бе­лі на­ра­джае глы­бо­кія і моц­ныя па­чуц­ці ў ду­шы Бе­ла­рэц­ка­га (Ула­дзі­мір Пят­роў). А вось іншых, на­прык­лад змроч­на­га і по­мслі­ ва­га Але­ся Ва­ро­ну (Андрэй Ся­лю­цін), ві­да­воч­на бо­льш хва­люе ба­гац­це Яноў­скіх, чым са­ма гас­па­ды­ня ма­ёнтка Ба­лот­ныя Ялі­ны. Ад­чу­ва­ецца, што і Ду­ба­тоўк (Дзміт­рый Ша­бе­ця) не­абы­яка­вы да той, чы­ім апе­ку­ном з’яўля­ецца. Не­вы­пад­ ко­ва гіс­то­рыю пра ка­ра­ля Ста­ха, «пры­го­жае і страш­нае пад­анне», ён з ра­дас­цю рас­па­вя­дае збі­ра­ль­ні­ку ле­генд і фа­льк­ло­ру. Бо яго га­лоў­ная мэ­та — чар­го­вы раз на­га­даць Надзеі, што яе ча­ кае не­паз­беж­ная рас­пла­та. Спек­такль па­бу­да­ва­ны ды­на­міч­на, ён увесь час тры­мае ўва­гу. За лё­сам ге­ро­яў со­чыш, за іх пе­ра­жы­ва­еш. Бо яны жы­выя, на­ту­ра­ль­ныя — і тыя, хто вы­клі­кае за­хап­лен­не, і тыя, хто вы­клі­кае змроч­ныя пад­азрэн­ні ці агі­ду. Чар­гу­юцца сцэ­ны ма­са­выя, со­ль­ныя, ду­этныя. У сцэ­не ба­лю ўраж­ вае кан­траст жу­дас­ці, звя­за­най з па­ля­ван­нем, і ма­ляў­ні­час­ці свя­та. Тут вар­та зга­даць і пра­цу ба­лет­май­стар­кі Во­ль­гі Кос­тэль, якая пры­ду­ма­ла надзвы­чай эфек­тную ха­рэ­агра­фію ў сцэ­не ба­лю. Эфект ад му­зы­кі і плас­ты­кі та­кі, што па сва­ёй ма­гут­нас­ці яны на­гад­ва­юць сла­ву­ты та­нец ры­ца­ раў у «Ра­мэа і Джу­ль­еце». Вы­раз­на і не­ча­ка­на вы­ра­шы­лі рэ­жы­сёр­ка, сцэ­ ног­раф і мас­тач­ка па кас­цю­мах сцэ­ну, якой рас­ па­чы­на­ецца 2-я дзея. Доб­ра па­мя­таю ра­шэн­не гэ­тых эпі­зо­даў у па­пя­рэд­няй вер­сіі опе­ры, ка­лі на цём­най і на­паў­пус­той сцэ­не ста­яў се­ля­нін Ры­гор і спя­ваў арыю. Та­ды пад­ава­ла­ся: гэ­та пер­са­наж з кры­ху інша­га спек­так­ля. Маў­ляў, па­ ві­нен жа быць прад­стаў­нік на­ро­да, што па­ку­туе ад пан­оў-кры­вас­мо­каў! Ця­пер па­ча­так 2-й дзеі, на­род­ная сцэ­на з ка­ля­доў­шчы­ка­мі, па­бу­до­вай снеж­най крэ­пас­ці, дзе­ць­мі, якія гу­ля­юць у снеж­кі, ды­ялог Бе­ла­рэц­ка­га і Све­ці­ло­ві­ча вы­гля­да­юць


Музыка / Рэ­ Рэ­ццэн­ эн­ззія іі

на­ту­ра­ль­ны­мі фраг­мен­та­мі па­ста­ноў­кі. Бо ўся сцэ­на пра­сяк­ну­тая ру­хам і сэн­сам. І та­ды арыя Ры­го­ра (Дзміт­рый Тра­фі­мук) аказ­ва­ецца на мес­ цы і да­рэ­чы. Амаль іды­ліч­ную кар­ці­ну доў­жыць арыя Све­ці­ ло­ві­ча «Люб­лю яе, пры­го­жую як ма­ра». Услед гу­чыць зна­ка­мі­тая арыя Яноў­скай «Як хо­ра­ша, як ве­ліч­на ста­яць…» Раз­ам з Ду­ба­тоў­кам (вы­дат­ная ва­ка­ль­ная і артыс­тыч­ная пра­ца Дзміт­рыя Ша­бе­ці) у му­зы­цы за­ўжды з’яўля­ецца тры­во­га і па­чуц­цё не­бяс­пе­кі. І для Надзеі, і для Бе­ла­рэц­ка­га, яе аб­арон­цы. Ве­ ча­рын­ка ў Ду­ба­тоў­ка на па­чат­ку ду­жа на­гад­вае сво­еа­саб­лі­вы «бай­цоў­скі клуб». На­паў­рас­пра­ну­ тыя п’яныя шлях­ці­цы, ве­лі­зар­ныя боч­кі з ві­ном, по­шлы гу­мар, на­хаб­ныя і па­хаб­ныя па­во­дзі­ны муж­чын, асаб­лі­ва Пер­ша­га і Дру­го­га шлях­ці­цаў (Аляк­сандр Ге­лах і Ілья Пеў­знер). Так спек­такль ру­ха­ецца, імчыць да сва­ёй раз­вяз­ кі, тут раз­гор­тва­ецца са­мы вос­тры і не­бяс­печ­ны кан­флікт — па­між апе­ку­ном і Бе­ла­рэц­кім, па­між аб­арон­цам Надзеі і згра­яй азвя­рэ­лых па­ма­га­ тых Ду­ба­тоў­ка. Кан­флікт, які ве­ль­мі лёг­ка мо­жа скон­чыц­ца смер­цю шу­ка­ль­ні­ка ле­генд. Зра­зу­ ме­ла, што на ба­ку зла, як за­ўсё­ды, ко­ль­кас­ная пе­ра­ва­га. Але ства­ра­ль­ні­кі спек­так­ля ўсё-та­кі па­кі­да­юць гле­да­чам надзею. У мро­ях ці на яве да ге­роя пры­хо­дзіць ка­ха­ная, яны спа­лу­ча­юць ру­кі і вус­ны. А за­ку­ліс­ны хор так кра­на­ль­на і пра­нік­нё­на спя­вае «Ой, ля­це­лі гу­сі…» Па­ко­ль­кі я па­ба­чы­ла той склад спе­ва­коў, які быў па­ка­за­ны мас­тац­кай ра­дзе, на­за­ву вы­ка­наў­цаў пер­шай і дру­гой прэм’еры. Гэ­та Ула­дзі­мір Гро­маў і Аляк­сандр Гон­ца (Бе­ла­рэц­кі), Але­на Зо­ла­ва і Тац­ця­на Гаў­ры­ла­ва (Надзея), Сяр­гей Фран­коў­скі і Дзміт­рый Ша­бе­ця (Ду­ба­тоўк), Ста­ніс­лаў Тры­ фа­наў і Андрэй Ся­лю­цін (Алесь Ва­ро­на), Та­рас Пры­сяж­нюк і Алек­сандр Міх­нюк (Све­ці­ло­віч), Вік­тар Мен­дзе­леў (Бер­ман), Андрэй Ва­лен­цій і Аляк­сандр Ке­да (Ры­гор). На маю дум­ку, «Дзі­кае па­ля­ван­не» ста­ла­ся шы­ коў­най пра­цай па­ста­но­вач­най гру­пы і вя­ду­чых са­ліс­таў. Знач­нас­ці ёй над­ае і тое, што гэ­та адзін з двух бе­ла­рус­ка­моў­ных спек­так­ляў, якія пры­ сут­ні­ча­юць на афі­шы Опер­на­га (іншая на­зва —

«Сі­вая ле­ген­да», так­са­ма па­вод­ле Ка­рат­ке­ві­ча). Ва­ка­ліс­ты спя­ва­юць без фа­не­тыч­ных па­мы­лак (і гэ­та важ­на!), бя­гу­чы ра­док дае рус­кую і англій­ скую вер­сію тэк­сту. Та­кім чы­нам раз­уме­еш, што на­рэш­це зна­хо­дзіш­ся не ў Вя­лі­кім тэ­атры Рас­іі або Вя­лі­кім тэ­атры Іта­ліі, а сап­раў­ды ў Вя­лі­кім тэ­атры Бе­ла­ру­сі. «Дзі­кае па­ля­ван­не ка­ра­ля Ста­ха» — гэ­та моц­ны спек­такль, які яркі­мі і су­час­ны­мі тэ­атра­ль­ным срод­ка­мі ўва­саб­ляе ге­ні­яль­ны твор Ка­рат­ке­ві­ча і Со­лта­на. Пе­ра­ка­на­на: яго ды­на­міч­насць і ві­до­ віш­чнасць бу­дуць спры­яць гля­дац­ка­му інта­рэ­су. Су­пра­цьс­та­янне да­бра і зла, ка­хан­ня і пад­ма­ну, без­аба­рон­нас­ці і агрэ­сіі, іх зма­ган­не хва­лю­юць за­ўсё­ды. Спек­такль акту­аль­ны, бо імкнец­ца даць ад­ка­зы на пы­тан­ні, якія сён­ня нас тур­бу­юць.

Усё па-но­ва­му! Надзея Бун­цэ­віч

К

а­лі ў СМІ па­ча­лі анан­са­ваць прэм’еру опе­ры Ула­дзі­мі­ра Со­лта­на «Дзі­кае па­ля­ван­не ка­ра­ля Ста­ха», мно­гія пе­ра­пыт­ва­лі, на­ват тэ­ле­фа­на­ва­лі ў тэ­атр: гэ­та ад­на­ўлен­не ста­рой па­ста­ноў­кі ці но­вая вер­сія? Вя­до­ма, ад­каз­ва­лі, што но­вая. Але, ка­лі вы­йшаў спек­такль, уба­ча­нае і па­чу­тае пе­ра­ка­на­ла: но­вы­мі ста­лі не то­ль­кі рэ­жы­сёр­скае пра­чы­тан­не, сцэ­наг­ра­фія, кас­цю­мы, але і… са­ма му­зы­ка. Ідэя опе­ры па­вод­ле гэ­тай апо­вес­ці Ула­дзі­мі­ ра Ка­рат­ке­ві­ча на­ле­жа­ла за­слу­жа­на­му артыс­ту Бе­ла­ру­сі, са­ліс­ту тэ­атра, апан­та­на­му па­пу­ля­ры­за­ та­ру і да­след­чы­ку бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры Вік­та­ру Ска­ра­ба­га­та­ву. Тэ­атр за­ду­му пад­тры­маў, ад­ра­зу бы­ла ство­ра­на па­ста­ноў­чая ка­ман­да, вы­лу­ча­ны вы­ка­наў­цы га­лоў­ных парт­ый. Так што на­пі­сан­не му­зы­кі ма­ла­дым на той час кам­па­зі­та­рам Ула­дзі­ мі­рам Со­лта­нам ад­бы­ва­ла­ся ў шчы­ль­най су­вя­зі з тэ­атрам і з улі­кам пэў­ных спе­ва­коў, якія так­са­ма вы­каз­ва­лі аўта­ру свае пра­па­но­вы і про­сь­бы. Та­кая фор­ма ра­бо­ты не бы­ла вы­на­ход­ніц­твам. Яна вы­ка­рыс­тоў­ва­ла­ся ў 1930-я, ка­лі ішло ства­рэн­не бе­ла­рус­ка­га са­вец­ка­га рэ­пер­ту­ару,

31

існа­ва­ла і ў за­ход­няй пра­кты­цы, пры­чым на­шмат ра­ней: опе­ры час­ця­ком пі­са­лі­ся ме­на­ві­та на за­мо­ву тэ­атра­ль­на­га кі­раў­ніц­тва, кам­па­зі­тар­скія фан­та­зіі за­ле­жа­лі ад пры­ха­ма­цяў пры­ма­дон­ны, што знай­шло ад­люс­тра­ван­не ў жан­рах ка­міч­ най опе­ры, ва­дэ­ві­ля, апе­рэ­ты і т.п. Плю­сы та­ко­га су­пра­цоў­ніц­тва ў бо­ль­шай пры­ста­са­ва­нас­ці тво­ра да тэ­атра­ль­най сцэ­ны і кан­крэт­най тру­пы. Мі­ну­сы — у бо­ль­шай тра­ды­цый­нас­ці, не­маг­чы­ мас­ці кам­па­зі­та­ра па­йсці на экс­пе­ры­мент. Бо вы­ка­наў­цы звы­чай­на ад­штур­хоў­ва­юцца ад ужо за­сво­ена­га рэ­пер­ту­ару. Рэ­жы­су­ра ж ра­ней не рас­ паў­сю­джва­ла­ся на што­сь­ці бо­ль­шае, чым «вы­йсці з ле­вай ку­лі­сы, сыс­ці ў пра­вую» ці на­адва­рот. Опе­ра Со­лта­на пі­са­ла­ся лі­та­ра­ль­на на ма­іх ва­чах. Ва­ло­дзя пра­ца­ваў ці за ра­ялем у Са­юзе кам­па­ зі­та­раў, ці ў ад­ным з кла­саў Рэ­спуб­лі­кан­ска­га му­зыч­на­га ка­ле­джа, што зна­хо­дзіў­ся по­бач і дзе ўвесь шос­ты па­верх быў ад­да­дзе­ны кан­сер­ва­ то­рыі. На­пі­ша той ці іншы ну­мар, сцэ­ну — ідзе ў тэ­атр па­каз­ваць. Вяр­таў­ся звы­чай­на змроч­ны, мно­гае пе­ра­піс­ваў на­но­ва. Роз­ні­ца між пер­шым кам­па­зі­тар­скім імпу­ль­сам і кан­чат­ко­вым ва­ры­ янтам ча­сам бы­ла амаль не­заў­важ­най, ча­сам — ка­ла­са­ль­най. І да­лё­ка не за­ўсё­ды зроб­ле­ныя зме­ны па­ляп­ша­лі па­чат­ко­вую аўтар­скую вер­сію. На­пя­рэ­дад­ні прэм’еры ўво­гу­ле зда­ры­ла­ся ка­тас­ тро­фа: скра­лі парт­фель з парт­ыту­рай. Ва­ло­дзя пры­йшоў, як за­ўжды, у Са­юз кам­па­зі­та­раў, што змяш­чаў­ся та­ды на плош­чы Сва­бо­ды, 5 (ця­пер там рэ­ста­ран і цы­ру­ль­ня), па­ста­віў парт­фель на пад­ва­кон­не ў фае. А праз не­ка­ль­кі хві­лін ба­ чым — ня­ма. Мо­жа, пе­ра­нёс у іншае мес­ца ды за­ быў­ся? Пе­ра­тру­сі­лі кож­ны за­ку­ток — ні­дзе ні­чо­га. Вы­клі­ка­лі мі­лі­цыю: кра­дзеж! Тыя хут­ка знай­шлі ві­на­ва­тых, маў­ляў, хто­сь­ці з бам­жоў спа­ку­сіў­ся, уба­чыў­шы зда­бы­чу праз акно. Але ж парт­фель быў ста­ры, па­рэ­па­ны-аб­шар­па­ны, дый нот­ныя ліс­ты з яго тыр­ча­лі, а не бу­тэ­ль­кі з за­кус­кай. Да­ клад­на хто­сь­ці з ка­лег «да­па­мог»! За­йздрос­ні­каў на­сам­рэч ха­па­ла: зу­сім ма­ла­ды — і опе­ру яму за­мо­ві­лі. Як так? Ча­му не мне? Я бо­льш за­слу­ жа­ны! Але спра­ву за­кры­лі, парт­ыту­ру кам­па­зі­тар ад­на­ўляў дзе па па­мя­ці, дзе па асоб­ных аркес­тра­ вых парт­ыях. жнівень, 2021


32

Музыка / Рэ­ц эн­з іі

Па­гля­дзеў­шы той спек­такль, я, пры­знац­ца, за­сму­ці­ла­ся: му­зы­ка, пры ўсёй яе пры­га­жос­ці, амаль ні­як не ўпіс­ва­ла­ся ў ХХ ста­год­дзе. Мно­гія фраг­мен­ты ме­лі да­клад­ных ад­ра­са­таў — асаб­ лі­ва з рус­кай кла­сі­кі. Не, ні­якіх за­па­зы­чан­няў, усе ме­ло­дыі ары­гі­на­ль­ныя, але ж дра­ма­тур­гіч­ны раз­горт — быц­цам па га­то­вых ля­ка­лах, з пе­ра­ ва­гай за­вер­ша­ных ну­ма­роў, а не аб’яднан­ня іх у сцэ­ны. Між тым яшчэ ў кан­сер­ва­тор­скіх опу­сах Со­лта­на бы­ло ві­да­воч­на, што яму як кам­па­зі­ та­ру ве­ль­мі бліз­кая пра­цэ­су­аль­насць му­зы­кі, а не чар­га­ван­не за­вер­ша­ных, са­ма­дас­тат­ко­вых «кар­ці­нак-ілюс­тра­цый». Гэ­тая ад­мет­насць твор­ ча­га по­чыр­ку Со­лта­на знай­шла ад­люс­тра­ван­не ў ця­пе­раш­няй па­ста­ноў­цы. Бо за асно­ву быў уз­яты аўтар­скі ва­ры­янт з ад­кры­ты­мі ку­пю­ра­мі: ды­ры­ жор Андрэй Іва­ноў і рэ­жы­сёр­ка Ган­на Ма­тор­ная вы­сту­пі­лі яшчэ і да­след­чы­ка­мі-тэк­сто­ла­га­мі, звя­

заў­шы­ся з на­шчад­ка­мі кам­па­зі­та­ра і вы­ву­чыў­шы яго архі­вы, па­чат­ко­выя на­кі­ды. У вы­ні­ку змя­ні­ла­ся ўсё. Не то­ль­кі агу­ль­ная дра­ма­тур­гія, але і сты­ліс­ты­ка опе­ры. Не­ча­ка­най ста­ла пер­шая дзея. Ра­ней­шая арыя Надзеі Яноў­ скай, з якой па­чы­на­ла­ся асноў­нае дзея­нне, пе­ ра­мяс­ці­ла­ся ў дру­гі акт. І не про­ста пе­ра­нес­ла­ся, а аб­рас­ла псі­ха­ла­гіч­на да­клад­ным да­дат­кам, уз­ба­га­ці­ла аб­ліч­ча ге­ра­іні. Та­кія ж рэ­чы­та­тыў­ на-ары­ёзныя фраг­мен­ты, што бо­льш дэ­та­лё­ва і роз­на­ба­ко­ва тлу­ма­чаць ха­рак­та­ры пер­са­на­жаў, уз­нік­лі ў іншых пер­са­на­жаў. Пры та­кім рас­кла­дзе зна­ка­мі­ты Ва­льс, які тран­сфар­му­ецца, раз­бу­ра­ ецца тэ­май дзі­ка­га па­ля­ван­ня, кры­ху ад­ышоў на дру­гі план. Бо на пер­шым ака­за­ла­ся не сто­ль­кі знеш­няя ме­ла­дыч­ная пры­ваб­насць му­зы­кі, што вы­му­шае гле­да­ча спы­ніц­ца і атрым­лі­ваць аса­ло­ду ад мо­ман­ту, ко­ль­кі са­мо раз­гор­тван­не

му­зыч­най тка­ні­ны, яе па­ста­янная змен­лі­васць, а гэ­та тры­мае ў на­пру­жан­ні і на­строй­вае ўваж­ лі­ва са­чыць за зме­на­мі сі­ту­ацыі і ру­хам падзей. Гэ­та ме­на­ві­та тое, што ўлас­ці­ва дэ­тэк­тыў­на­му жан­ру. Агу­ль­ная дра­ма­тур­гія так­са­ма ста­ла блі­жэй­шай да дэ­тэк­ты­ву, а не кла­січ­ных опер­ных тра­ды­цый, па­вод­ле якіх спа­чат­ку да­ецца парт­рэт­ная арыя ге­роя, а по­тым ён па­чы­нае дзей­ні­чаць. Ця­пер у спек­так­лі ўсё на­адва­рот: пер­шая дзея — імклі­вы лан­цу­жок за­гад­ка­вых падзей, дру­гая — бо­льш пад­ра­бяз­нае зна­ёмства з кож­ным іх удзе­ль­ні­кам, якое і вя­дзе да раз­вяз­кі. Пра­бле­ма фі­на­лу ўлас­ці­вая ўсім жан­рам, за вы­ клю­чэн­нем хі­ба дэ­тэк­ты­ву, дзе трэ­ба па­сля­доў­на рас­тлу­ма­чыць, што пры­вя­ло да та­ко­га раз­гор­ту. Але ж «Дзі­кае па­ля­ван­не…» Ка­рат­ке­ві­ча не про­ ста гіс­та­рыч­ны дэ­тэк­тыў, гэ­та, хут­чэй, улас­ці­вая «Мастацтва» № 8 (461)

пі­сь­мен­ні­ку фі­ла­соф­ская пры­па­весць. Та­му фі­нал ко­ліш­ня­га спек­так­ля 1989 го­да, па­стаў­ле­на­га Вя­час­ла­вам Цю­пам, за­ста­ваў­ся за­гад­кай. Муж­ чын­ская ве­ча­рын­ка ў Ду­ба­тоў­ка за­кан­чва­ла­ся фан­тас­ма­го­ры­яй, ге­роі па­та­на­лі ў ды­ме і пол­ымі. А по­тым усе ся­дзе­лі на крэс­лах у глы­бі­ні сцэ­ны, быц­цам сус­трэў­шы­ся дзе­сь­ці ў веч­нас­ці. Ця­пе­раш­ні спек­такль, на маю дум­ку, яшчэ па­ ві­нен знай­сці сваё фі­на­ль­нае шмат­кроп’е. Бо на ге­не­ра­ль­ным пра­го­не Яноў­ская і Бе­ла­рэц­кі, па­вяр­нуў­шы­ся да пуб­лі­кі спі­на­мі, па­во­ль­на сы­хо­ дзі­лі ў ні­ку­ды — быц­цам па ме­ся­цо­вай да­рож­цы, вы­клі­ка­ючы аса­цы­яцыі з «Май­страм і Мар­га­ры­ тай» Мі­ха­іла Бул­га­ка­ва. На прэм’еры ж уз­нік­ла но­вая вер­сія, бліз­кая звы­чай­най ме­лад­ра­ме са шчас­лі­вым зы­хо­дам: ге­роі аб­ды­ма­лі­ся ды ца­ла­ ва­лі­ся. Маў­ляў, ка­хан­не ўсё мо­жа-пе­ра­мо­жа. Спек­такль рых­та­ва­лі роз­ныя скла­ды артыс­таў. На не­ка­то­рыя парт­ыі — ажно па чац­вё­ра са­ліс­таў. На двух прэм’ерных па­ка­зах і па­пя­рэд­няй зда­чы мас­тац­ка­му са­ве­ту мож­на бы­ло ўба­чыць тры роз­ныя ўва­саб­лен­ні га­лоў­ных дзей­ных асоб, бо кож­ны з артыс­таў да­да­ваў што­сь­ці сваё, дый парт­нёр­скія ста­сун­кі з-за гэ­та­га змя­ня­лі­ся. Яноў­ская Мар­ты Да­ну­се­віч — моц­ная, са­ма­ дас­тат­ко­вая дзяў­чы­на, якая за­хоў­вае ўнут­ра­ны ва­ля­вы стры­жань, ня­гле­дзя­чы на ўсе сю­жэт­ныя пе­ры­пе­тыі. Але­на Зо­ла­ва над­ае сва­ёй ге­ра­іні кра­на­ль­нае лі­рыч­нае аб­ліч­ча. Тац­ця­на Гаў­ры­ла­ва за­ся­ро­джва­ецца на пе­ра­мен­лі­вым псі­ха­ла­гіч­ным ста­не Надзеі, бліз­кай да вар’яцтва. Ду­ба­тоўк Сяр­гея Фран­коў­ска­га ад­ра­зу па­ўстае за­кон­ча­ным лі­ха­дзе­ем і зла­чын­цам, быц­цам за­ ахвоч­ва­ючы гле­да­ча, спрак­ты­ка­ва­на­га на дэ­тэк­ тыў­ных тэ­ле­се­ры­ялах, ад­чуць ся­бе най­леп­шым сыш­чы­кам. Ма­ла­ды Дзміт­рый Ша­бе­ця ма­люе дву­душ­насць шлях­ці­ца: на ба­лі — ду­ша кам­па­ніі, ка­лі зняў мас­ку — па­чва­ра, якой ру­хае не шквал эмо­цый, здо­ль­ны пад­штур­хнуць да за­бой­ства, а жор­сткі раз­лік. Бе­ла­рэц­кі Ула­дзі­мі­ра Гро­ма­ва — тон­кі, ад­ухоў­ле­ ны ге­рой-па­лю­боў­нік. Ва Ула­дзі­мі­ра Пят­ро­ва гэ­та за­ся­ро­джа­ны на­ву­ко­вец, што кі­ру­ецца роз­умам і не­ад’емным для сап­раў­дна­га інтэ­лі­ген­та жа­ дан­нем аб­ара­ніць па­крыў­джа­ных і пры­гне­ча­ных. Аляк­сандр Гон­ца, які па­сля ву­чо­бы ў Ма­ла­дзеч­не і Санкт-Пе­цяр­бур­гу, а так­са­ма не­ка­ль­кіх га­доў пра­цы ў Рас­іі вяр­нуў­ся на ра­дзі­му, імкнец­ца спа­лу­чыць дзве іпас­та­сі свай­го пер­са­на­жа — за­ ка­ха­на­га, але раз­важ­лі­ва-ха­лод­на­га. Ідэ­аль­ны Све­ці­ло­віч, які па­праў­дзе све­ціц­ца знут­ры сва­ёй вы­тан­ча­нас­цю ду­хоў­на­га ста­ну, — Юрый Га­ра­дзец­кі: ура­жан­не, быц­цам і Ка­рат­ке­ віч, і Со­лтан спі­са­лі аб­ліч­ча сту­дэн­та ме­на­ві­та з гэ­та­га са­ліс­та. Та­рас Пры­сяж­нюк бо­льш акцэн­туе та­емную за­ка­ха­насць хлоп­ца ў гас­па­ды­ню ма­ёнтка, Аляк­сандр Міх­нюк — ча­му­сь­ці яго­ную са­ма­ўлю­бё­насць. Ад­мет­ным ха­рак­та­рам надзе­ле­ны кож­ны! А з ве­рас­ня нас ча­ка­юць но­выя ад­крыц­ці, бо спек­ такль — жы­вы і ды­хае раз­ам з удзе­ль­ні­ка­мі і ўдзяч­ны­мі гле­да­ча­мі.


Музыка / Аса­б іс­т ы ка­б і­н ет Дзміт­р ыя Пад­б я­р эз­с ка­г а

Personal Depeche

23

лі­пе­ня споў­ні­ла­ся 60 га­доў з дня на­ра­ джэн­ня лі­да­ра куль­­ та­вай ка­ман­ды Depeche Mode Мар­ці­на Го­ра, аўта­ра, ся­род іншых, та­кіх сус­вет­ных хі­тоў, як «Personal Jesus», «Everything Counts», «Enjoy the Silence». Ста­лы ўзрост і шмат вы­дат­на на­пі­са­ных пе­сень. Зрэш­ ты, на гэ­ты юбі­лей мож­на бы­ло б і не звяр­таць ува­гі — ці не што­дня зна­ка­мі­тыя му­зы­кі све­ту свят­ку­ юць за­ўваж­ныя да­ты. Але асо­ба Го­ра для Бе­ла­ру­сі асаб­лі­вая. Па-пер­шае, Depeche Mode двой­чы вы­сту­па­лі ў Мін­ску, пры­чым у 2018-м кан­цэрт не ад­быў­ся з пры­чы­ны та­го, што ва­ка­ліст Дэйв Га­ан атру­ціў­ся і тра­піў у мін­скую ля­кар­ню. Кан­цэрт пе­ра­нес­лі на бо­льш по­зні тэр­мін. А што та­кое пе­ра­нос кан­цэр­та для та­кой ка­ман­ды? Па­між інша­ га, гэ­та ман­таж і дэ­ман­таж ка­ля 47 тон сцэ­ніч­на­га, гу­ка­во­га аб­ста­ля­ван­ня… А вось іншая пры­чы­на асаб­лі­ва­га стаў­лен­ня Мар­ці­на Го­ра да Бе­ла­ру­сі. Спра­ ва ў тым, што ў снеж­ні 2002-га тут быў вы­да­дзе­ны трыб’ют Depeche Mode пад на­звай «Personal Depeche», які скла­даў­ся з ка­вер-вер­сій пе­сень аўтар­ ства Го­ра ў вы­ка­нан­ні бе­ла­рус­кіх му­зы­каў (пе­ра­вы­дан­не ў снеж­ні 2003-га). Прадзю­са­ра­мі аль­бо­му ста­лі бы­лы мін­ча­нін Рус­лан Ма­ка­раў і два мін­скія ды­джэі Ад­ам Стар­по­віч і Андрэй Ха­ла­дзін­скі. Што зна­мя­на­ль­на: каб апла­ціць аўтар­скія пра­вы, яны звяр­ну­лі­ся па да­па­мо­гу ў кам­па­нію «Philips». І яна за­ да­во­лі­ла про­сь­бу. Што яшчэ не­звы­чай­на­га: ад на­ра­джэн­ня ідэі трыб’юту да кан­чат­ко­ва­га прад­укту мі­нуў уся­го адзін год. Пры гэ­тым усе бе­ла­рус­кія ка­ве­ ры ўзгад­ня­лі­ся аса­біс­та з Мар­ці­нам Го­рам. У вы­ні­ку ў аль­бом увай­шлі 17 пе­ сень, якія ўтва­ры­лі яркую (за рэ­дкім вы­клю­чэн­нем), раз­на­стай­ную пра­гра­му, за­пі­са­ную прад­стаў­ні­ка­мі роз­ных жан­раў ды сты­ляў су­час­най му­зы­кі. Пес­ні гу­чаць на бе­ла­рус­кай, англій­скай і рус­кай мо­вах. Тут «Не­йро дю­бель» у кам­ па­ніі з гур­том Guda («I Feel You»), «Ля­пис Тру­бец­кой» («Question of Time»), «Трой­ца» («Freestate»), N.R.M. («Personal Jesus»), «Ка­ли Юга» («А Barrel of a Gun»), Kriwi («Freelove»), «Кра­ма» («Enjoy the Silence»), Аляк­сей Ша­дзь­ко («Dream On») і інш. А вось джа­за­вы Apple Tea пра­па­на­ваў інстру­мен­та­ль­ную вер­сію пес­ні «It’s No Good», а вы­ка­наў­цы элек­трон­най му­зы­кі Logika Metro прад­ста­ві­лі сваю вер­сію «Freestate» (на дру­гім вы­дан­ні аль­бо­ма). Не­ўза­ба­ве па­сля з’яўлен­ня «Personal Depeche» я гу­та­рыў з Ад­амам і Андрэ­ем, якія рас­па­вя­лі пра не­ка­то­рыя ці­ка­выя дэ­та­лі пра­екта. Высветлілася, што з бо­ ку Го­ра бы­ло адзі­нае па­тра­ба­ван­не: каб у вы­ні­ку гэ­та быў ме­на­ві­та Depeche

33

Mode, а не што іншае. Спра­ва ў тым, што Гор ве­ль­мі дбай­на ста­віц­ца да ўлас­ най твор­час­ці. Та­му, ка­лі ўзяць яго му­зы­ку і па­клас­ці на яе аб­са­лют­на іншы па сэн­се тэкст, які не мае ні­чо­га агу­ль­на­га з яго вер­ша­мі, ён про­ста не да­зво­ліць тое вы­ка­рыс­тоў­ваць. Тым не менш кан­такт з Го­рам па­ста­янна тры­маў Рус­лан Ма­ка­раў, і, па­вод­ле яго слоў, кам­па­зі­тар ад­рэ­ага­ваў на зроб­ле­нае бе­ла­ру­са­ мі ве­ль­мі ста­ноў­ча. Пры гэ­тым, як па­тлу­ма­чыў Ад­ам Стар­по­віч, Гор не чы­таў бе­ла­рус­кія і рус­кія тэк­сты. Ён іх слу­хаў, а по­тым чы­таў ад­ва­рот­ны пе­ра­клад, зва­жа­ючы на тое, ці су­па­дае сэнс, які ён за­клаў у свае вер­шы. Яшчэ ці­ка­вы факт: аль­бом быў афор­мле­ны пра­ца­мі бе­ла­рус­кіх мас­та­коў дэ­пэ­шаў­скай, так ска­заць, тэ­ма­ты­кі. Адзін з іх — Фе­лікс Януш­ке­віч, на той час прэ­зі­дэнт Бе­ла­рус­кай ака­дэ­міі жы­ва­пі­су, які прэ­зен­та­ваў сваю пра­цу «Personal Jesus». Яна раз­мяш­ча­ецца на тым раз­ва­ро­це, дзе над­ру­ка­ва­ны пе­ ра­клад Ля­во­на Во­льс­ка­га тэк­сту пес­ні «Твой Езус». Ма­юцца яшчэ не­ка­ль­кі прац Іга­ра Жу­ка. Як па­тлу­ма­чыў Ад­ам Стар­по­віч, іні­цы­ята­рам пра­екта ха­це­ ла­ся зра­біць пры­свя­чэн­не ў мас­тац­кім сэн­се — вер­шам, жы­ва­пі­су, ды­зай­ну. Вар­та так­са­ма адзна­чыць той факт, што ў па­ра­ўнан­ні з трыб’ютам «Пес­ня­рок», які ўба­чыў свет га­доў за пяць да гэ­та­га, уз­ро­вень пра­чы­тан­ня чу­жых пе­сень, уз­ро­вень зроб­ле­ных айчын­ны­мі му­зы­ка­мі аран­жа­ван­няў пры­кмет­на па­вы­ сіў­ся, у вы­ні­ку ча­го аль­бом «Personal Depeche» зра­біў­ся ад­ным з най­бо­льш ты­ра­жа­ва­ных у гіс­то­рыі бе­ла­рус­кай па­пу­ляр­най му­зы­кі. Па­зней лэйбл «MSH Records» (Ма­ка­раў, Стар­по­віч, Ха­ла­дзін­скі) пла­на­ваў за­ піс но­ва­га трыб’юта, гэ­тым раз­ам на пес­ні гру­пы The Doors, і на­ват пра­вя­лі па­пя­рэд­нія пе­ра­мо­вы, але з ча­сам за­ду­ма тая сціх­ла… Луі Армстранг — му­зы­кант і аэ­ра­порт

Я

шчэ ад­на ці­ка­вая да­та — да­клад­ней, дзве, — пра што вар­та на­га­даць сё­ ле­та ў жніў­ні. Па-пер­шае, спаў­ ня­ецца 20 га­доў з та­го ча­су, як гра­ма­дзян­скі аэ­ра­порт у НьюАрле­ане атры­маў на­зву ле­ген­ дар­на­га тру­ба­ча ды спе­ва­ка. На­огул гэ­та да­лё­ка не адзі­ны вы­па­дак, ка­лі пэў­на­му аэ­ра­ пор­ту над­аец­ца імя сла­ву­та­га ча­ла­ве­ка, у тым лі­ку му­зы­кі. Так, аэ­ра­порт у Вар­ша­ве но­сіць імя Ша­пэ­на, у За­льц­бур­гу — Мо­цар­та, у Лі­вер­ пу­лі — Джо­на Ле­на­на, у Бу­да­пеш­це — Ліс­та. І мне вось што ці­ка­ва: а на­ша­му На­цы­яна­ль­на­му аэ­ра­пор­ту чыё імя мож­на бы­ло б над­аць? Мо­жа, Ула­дзі­мі­ра Му­ля­ві­на? Два дзе­ся­ці­год­дзі аэ­ра­пор­та ў Нью-Арле­ане, го­ра­дзе, дзе на­ра­дзіў­ся джаз, яскра­вым ува­саб­лен­нем яко­га і быў на­ро­джа­ны там жа Луі Армстранг, амаль дзень у дзень су­па­да­юць сё­ле­та яшчэ і са 120-год­дзем з дня на­ра­джэн­ня гэ­та­га му­зы­кі. Армстран­гу пры­све­ча­на ці не най­бо­ль­шая ко­ль­касць ма­наг­ра­ фій, арты­ку­лаў, рэ­цэн­зій. У не­ма­лой сту­пе­ні гэ­та­му спры­яў ве­ль­мі ад­кры­ты і шчы­ры ха­рак­тар твор­цы, што і пры­цяг­ва­ла да яго лю­дзей. Быў вы­па­дак, ка­лі па скан­чэн­ні за­пі­су ў сту­дыі ён раз­ві­таў­ся з пры­сут­ны­мі і па­йшоў, але хві­ лін праз 20 вяр­нуў­ся са сло­ва­мі: «Пра­бач­це, я за­быў падзя­ка­ваць усім тым, хто сён­ня тут пра­ца­ваў». Так што ад зор­най хва­ро­бай ён ані­як не за­ле­жаў. А ўво­гу­ле пра Нью-Арле­ан і за­ра­джэн­ не джа­зу на­стой­лі­ва раю да­ве­дац­ца, пра­чы­таў­шы кні­гу «Па­слу­хай, што я та­бе рас­ка­жу» Нэ­та Ша­пі­ры і Нэ­та Хен­ та­фа (на рус­кай мо­ве). Ся­род змеш­ча­ ных там успа­мі­наў ёсць і рас­по­вед Луі Армстран­га… 1. Вок­лад­ка аль­бо­ма «Personal Depeche». 2. Луі Армстранг. Фо­та jazzPeople.ru. 3. Ла­га­тып аэ­ра­пор­та імя Луі Армстран­га. жнівень, 2021


34

Рэ­ц эн­з ія

Д

По­стаць Па­мя­ці кам­па­зі­та­ра Андрэя Мды­ва­ні Тац­ця­на Му­шын­ская

Сё­ле­та 19 лі­пе­ня па­мёр вя­до­мы айчын­ны кам­па­зі­тар, на­род­ны артыст Бе­ла­ру­сі, лаў­рэ­ат Дзяр­жаў­ных прэ­мій Андрэй Юр’е­віч Мды­ва­ні (1937—2021). Ён — асо­ба ў та­ кой сту­пе­ні маш­таб­ная і ма­гут­ная, што ня­ма па­трэ­бы пе­ра­ліч­ваць тут усе са­мыя яго знач­ныя тво­ры, рэ­га­ліі і пры­кме­ты гра­мад­ска­га пры­знан­ня. Та­му рас­па­вя­ду пра аса­біс­тыя ўра­жан­ні і ўлас­ныя мер­ка­ван­ні на­конт яго­ ных са­чы­нен­няў.

«Мастацтва» № 8 (461)

а та­го ча­су, ка­лі на бе­ла­рус­кай сцэ­не ад­бы­ла­ся гуч­ная і рэ­за­нан­сная прэм’ера ба­ле­та «Страс­ці» («Раг­не­да»), — гэ­та зда­ры­ла­ся ў да­лё­кім 1995-м, — Андрэй Мды­ва­ні быў вя­до­мы як кам­па­зі­тар, які шмат і з за­да­ва­ль­нен­нем пра­цуе ў жан­рах ха­ра­вой му­зы­кі. Не­вы­пад­ко­ва яго­ныя опу­сы і да­гэ­туль вы­кон­ва­юць шмат­лі­кія ха­ра­выя ка­лек­ты­вы. У Бе­ла­рус­кім му­зыч­ным тэ­атры доў­гі час ішоў спек­такль з яго му­зы­кай «Дзя­ніс Да­вы­ даў» (жанр акрэс­ле­ны як ге­ра­ічная му­зыч­ная ка­ме­дыя), там га­лоў­на­га ге­ роя іграў і спя­ваў ха­рыз­ма­тыч­ны Ры­гор Ха­рык. З па­ва­гай і ці­ка­вас­цю ста­віў­ся да твор­час­ці Андрэя Юр’еві­ча фі­лар­ма­ніч­ны Дзяр­жаў­ны сім­фа­ніч­ны аркестр (на ча­ле з Аляк­сан­драм Ані­сі­ма­вым), які не­адной­чы ўва­саб­ляў маш­таб­ныя сім­фа­ніч­ныя па­лот­ны Мды­ва­ні. Па­мя­таю свае ўра­жан­ні ад кан­цэр­та, ка­лі вы­кон­ва­ла­ся зна­ка­мі­тая 6-я сім­фо­нія кам­ па­зі­та­ра («По­ла­цкія пі­сь­мё­ны»). Дзя­ку­ючы вы­ключ­на гу­ка­вым ура­жан­ням па­ўста­ваў ма­гут­ны воб­раз на­шай зям­лі — ад ста­ра­жыт­нас­ці і да су­час­нас­ці. Не­вы­пад­ко­ва не­ка­то­рыя пе­ра­асэн­са­ва­ныя тэ­мы сім­фо­ніі ўвай­шлі по­тым у парт­ыту­ру ба­ле­та «Страс­ці». Сім­фо­нію «Па­ўноч­ныя квет­кі», што на­ле­жа­ла аўтар­ству А.Ю., ве­ль­мі лю­ біў уклю­чаць у афі­шу му­зыч­ны ка­лек­тыў «Са­но­рус», якім у той час кі­ра­ваў ды­ры­жор Аляк­сей Шут. Па­зней «Са­но­рус» стаў­ся адзі­ным у кра­іне вы­ка­ наў­цам опе­ры Мды­ва­ні «Ма­ле­нь­кі прынц». Га­лоў­ную парт­ыю ў спек­так­лі вы­кон­ва­ла Тац­ця­на Пят­ро­ва, вя­ду­чая са­ліс­тка «Са­но­ру­са». Вя­до­ма, кож­ны аўтар ма­рыць, каб яго­ная парт­ыту­ра зра­бі­ла­ся асно­вай ме­ на­ві­та тэ­атра­ль­на­га, ба­лет­на­га ці опер­на­га спек­так­ля. Бо як ні кру­ці, але вы­ка­нан­не сім­фо­ніі — гэ­та адзін­ка­выя па­ка­зы. А ка­лі спек­такль трап­ляе ў рэ­пер­ту­ар, ён га­ран­та­ва­на па­каз­ва­ецца ка­лі не праз ме­сяц, дык хоць не­ ка­ль­кі раз­оў на год. Пра ба­лет «Страс­ці» («Раг­не­да») на­пі­са­на сто­ль­кі, што ўсё пе­ра­лі­чыць і зга­ даць не­маг­чы­ма. Спек­такль, ха­рэ­огра­фам яко­га вы­сту­піў зна­ка­мі­ты Ва­лян­ цін Елі­зар’еў, а сцэ­ног­ра­фам — Вя­час­лаў Оку­неў, меў не­ве­ра­год­ны гра­мад­ скі рэ­за­нанс. Не­вы­пад­ко­ва ён быў адзна­ча­ны мнос­твам прэ­мій — у тым лі­ку прэ­мі­яй СТД, Дзяр­жаў­най (ёю адзна­чы­лі па­ста­ноў­шчы­каў і вы­ка­наў­цаў вя­ду­чых парт­ый), на­рэш­це між­на­род­най прэ­мі­яй «Бе­нуа дэ ля данс», што ўру­ча­ла­ся ў Па­ры­жы. Ча­му спек­такль атры­маў та­кі роз­га­лас? Па-пер­шае, на­цы­яна­ль­ных ба­ле­таў за­ўжды бы­ло (і на жаль, бу­дзе) ма­ла. Тым бо­льш та­кіх, якія да­ты­чаць і ад­ люс­троў­ва­юць падзеі не да­лё­кіх ад нас тэ­ры­то­рый, а тыя, што раз­гор­тва­ лі­ся на бе­ла­рус­кіх зем­лях. Па-дру­гое, парт­ыту­ры да­ўнія, на­пі­са­ныя 30 ці 50 га­доў та­му, ча­сам ма­юць у пад­ыхо­дзе, пры­ёмах ці аркес­троў­цы па­зна­ку пэў­на­га ча­су. Гэ­та не да­ты­чыць «Раг­не­ды». Пе­ра­ка­на­ная: кож­на­му ды­ры­жо­ ру і ха­рэ­огра­фу бо­льш ці­ка­ва пра­ца­ваць з ма­тэ­ры­ялам, на­пі­са­ным ня­даў­на, які «з пы­лу-жа­ру», не мае гіс­то­рыі і ка­на­ніч­ных пра­чы­тан­няў. З тым, дзе мож­на апы­нуц­ца пер­шы­мі. Тэ­ма По­ла­цка, Раг­не­ды, яе сям’і, кня­зёў Яра­пол­ка і Ула­дзі­мі­ра, а по­тым і хрыш­чэн­ня Ру­сі яшчэ ні­ко­лі не ўва­саб­ля­ла­ся ў на­шай му­зы­цы і ха­рэ­агра­ фіч­ным мас­тац­тве. І ні­ко­лі ра­ней гэ­та не бы­ло зроб­ле­на з та­кім маш­та­бам і раз­ма­хам. Зга­даю ці­ка­вую гіс­то­рыю, якая да­ты­чыць успры­ман­ня і асэн­са­ван­ня ба­ле­ та. На ста­рон­ках «Мас­тац­тва» ў 1996-м у ад­ным ну­ма­ры саб­ра­лі­ся аж тры пуб­лі­ка­цыі, пры­све­ча­ныя «Раг­не­дзе». Пуб­лі­ка­ва­лі­ся шмат­лі­кія фо­та: Інэ­са Душ­ке­віч — Раг­не­да, Ве­ні­ямін За­ха­раў — Ула­дзі­мір, Ула­дзі­мір Да­лгіх — Яра­ полк, Тац­ця­на Ша­ме­та­вец — Ган­на. Вы­йшаў ну­мар, і Змі­цер Пад­бя­рэз­скі, на­ мес­нік га­лоў­на­га рэ­дак­та­ра, не­за­да­во­ле­на і раз­драж­нё­на за­ўва­жыў: а на­ вош­та пра адзін спек­такль сто­ль­кі ста­ро­нак?.. Але аўта­рам, якія вы­каз­ва­лі ці­ка­выя і слуш­ныя дум­кі, не ха­це­ла­ся ад­маў­ляць. Пра­йшоў лі­та­ра­ль­на ме­ сяц ці два, і ста­ла вя­до­ма: фраг­мен­ты з «Раг­не­ды» па­каз­ва­лі­ся ў Па­ры­жы, за­ле Кан­грэ­саў, а Елі­зар’еў на­зва­ны леп­шым ба­лет­май­страм све­ту. Пра гэ­та «Мас­тац­тва» так­са­ма на­пі­са­ла. Пе­ра­мо­зе «Страс­цей» у Па­ры­жы па­спры­ялі эфек­тны фі­льм Вік­та­ра Ша­вя­ле­ві­ча (тэ­ле­вер­сія па­ста­ноў­кі) і жы­вое вы­ка­ нан­не фраг­мен­та ба­ле­та Інэ­сай Душ­кевіч і Ула­дзі­мі­рам Да­лгіх. Па­сля інфар­ма­цыі пра прыз «Бе­нуа дэ ля данс» аза­да­ча­ны Пад­бя­рэз­скі спы­таў: — А ты за­га­дзя ве­да­ла пра Па­рыж?


Музыка / In M em or ia m — Ага, Змі­цер, на­ўпрост з Па­ры­жа між­на­род­нае жу­ры за­га­дзя па­тэ­ле­фа­на­ ва­ла! — з іро­ні­яй за­ўва­жы­ла я. Не­маг­чы­ма пра­лі­чыць, якім бу­дзе гра­мад­скі рэ­за­нанс той ці іншай мас­тац­ кай з’явы. Але ж кож­на­му аб­азна­на­му ў тэ­атры зра­зу­ме­ла: па­ста­віць клас­ны спек­такль на ся­рэд­нюю му­зы­ку не­маг­чы­ма. Бо ме­на­ві­та парт­ыту­ра на­тхняе (ці не на­тхняе), на­ра­джае плас­тыч­ныя воб­ра­зы і той на­пал жар­сцей, без яко­ га ба­лет­нае мас­тац­тва не мо­жа існа­ваць. Сам кам­па­зі­тар пры­зна­ваў­ся: у свой час яго так ура­зі­ла апо­весць Кан­стан­ ці­на Та­ра­са­ва «Тры жыц­ці кня­гі­ні Раг­не­ды», што му­зы­ка ба­ле­та па­ча­ла ўзні­ каць ме­на­ві­та са сцэн спа­лен­ня По­ла­цка, кар­цін апа­ка­ліп­тыч­ных па сут­нас­ці. Ві­да­воч­на, што по­спех ба­ле­та па­чаў­ся з кам­па­зі­та­ра, яго му­зы­кі, на грун­це

якой вы­рас­та­юць по­тым ха­рэ­агра­фія і сцэ­наг­ра­фія. З’яўля­ецца шмат экс­прэ­ сіі, страс­ці, ма­гут­на­га тэм­пе­ра­мен­ту. Да­рэ­чы, тэ­ма По­ла­цка, ува­соб­ле­ная ў твор­час­ці Мды­ва­ні, По­ла­цка як ма­гут­на­га воб­ра­за, як ка­лыс­кі бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­нас­ці, ду­маю, яшчэ бу­дзе не­адной­чы ана­лі­за­вац­ца, да­сле­да­вац­ца. Інта­рэс гэ­ты быў не­вы­пад­ко­вы і за­ка­на­мер­ны, пра што свед­чыць зга­да­ная мной ма­гут­ная сім­фо­нія «По­ла­цкія пі­сь­мё­ны». Але шмат у чым штур­шком да гэ­тай ці­ка­вас­ці бы­ло і тое, што жон­ка А.Ю., док­тар­ка мас­тац­тваз­наў­ства Тац­ця­на Мды­ва­ні, на­ра­дзі­ла­ся ме­на­ві­та ў гэ­тым ста­ра­жыт­ным бе­ла­рус­кім го­ра­дзе. Па­мя­таю, пад­час на­шай раз­мо­вы з Андрэ­ем Юр’еві­чам у кла­се Ака­дэ­міі му­ зы­кі, дзе ён звы­чай­на за­ймаў­ся са сту­дэн­та­мі — бу­ду­чы­мі кам­па­зі­та­ра­мі, ён з го­на­рам згад­ваў, што не пра­пус­ціў ні­вод­на­га па­ка­зу «Раг­не­ды». І быў са­ п­раў­­ды шчас­лі­вы, што за гэ­ты час аркестр так ад­шлі­фа­ваў парт­ыту­ру, што зда­ва­ла­ся, лепш (вы­раз­ней, ярчэй) вы­ка­наць не­маг­чы­ма. Рэ­ха спек­так­ля, па­стаў­ле­на­га ў 1995-м, ака­за­ла­ся ма­гут­ным. І Год ку­ль­ту­ры Бе­ла­ру­сі ў Рас­іі ў 2000-м ад­кры­ва­лі ме­на­ві­та «Страс­ця­мі». Па­каз ад­бы­ваў­ся у Вя­лі­кім тэ­атры Рас­іі, на вы­со­кім дзяр­жаў­ным уз­роў­ні, у пры­сут­нас­ці мно­гіх афі­цый­ных асоб. Пра­ўда, сам кам­па­зі­тар і яго­ная жон­ка вы­пра­ві­лі­ся на тую імпрэ­зу як пры­ват­ныя асо­бы, уз­яўшы бі­ле­ты на цяг­нік. Ча­му­сь­ці іх не ўклю­ чы­лі ў склад афі­цый­най дэ­ле­га­цыі. На­пры­кан­цы 90-х я час­та бы­ва­ла ў тэ­атры і та­му ў пэў­ны мо­мант пра­па­ на­ва­ла мас­тац­ка­му кі­раў­ні­ку ба­ле­та: да­вай­це вы­да­дзім бук­лет пра ба­лет «Страс­ці»! На не­ка­ль­кіх мо­вах, са шмат­лі­кі­мі фо­та. Ва­лян­цін Елі­зар’еў ад­ка­ заў: «Ча­му вы не ска­за­лі пра гэ­та га­дзі­ну та­му? Ад мя­не то­ль­кі што вы­йшаў прад­стаў­нік бан­ка…» Урэш­це банк стаў спон­са­рам пуб­лі­ка­цыі. Атры­ма­ла­ся прад­стаў­ні­чае, цал­кам ка­ля­ро­вае вы­дан­не. Тры мо­вы (бе­ла­рус­кая, рус­кая,

35

англій­ская), крэй­да­ва­ная па­пе­ра. Бук­лет меў атам­ны ты­раж, асоб­ні­кі прада­ ва­лі­ся на спек­так­лях. Ад­ной­чы ў рэ­дак­цыю «Мас­тац­тва» за­зір­ну­ла па му­зыч­ных спра­вах кам­па­ зі­тарка Га­лі­на Га­рэ­ла­ва, я па­ка­за­ла бук­лет. Яна па­ра­іла: «Пад­ары­це адзін экзэм­пляр Андрэю Юр’еві­чу, яму бу­дзе ве­ль­мі пры­емна!» Я пад­ума­ла: а ча­му са­ма не зда­га­да­ла­ся? Гэ­та ж так про­ста! Кам­па­зі­тар падзя­ка­ваў, ён быў ра­ды ме­на­ві­та эма­цый­на-воб­раз­на­му ўспры­ман­ню яго­най му­зы­кі ў пер­шую чар­гу, а по­тым му­зы­каз­наў­ча­му ана­лі­зу іншых аўта­раў. З гэ­тым кам­па­зі­та­рам мя­не звяз­вае яшчэ ад­на ці­ка­вая су­мес­ная пра­ца. Ад­ на­акто­вая ка­міч­ная опе­ра, якую ў 2007—2008 га­дах А.Ю. на­пі­саў на маё ліб­ рэ­та. На жаль, да гэ­та­га ча­су твор не ўва­соб­ле­ны на сцэ­не, хоць для па­ка­зу фраг­мен­таў я пры­кла­ла ў свой час шмат на­ма­ган­няў. Сам А.Ю. на­зы­ваў яе «Пя­рэ­па­лах», а я — «Ды­рэк­тар тэ­атра» (на той час ча­му­сь­ці не згад­ва­ла­ся: і ў ге­ні­яль­на­га Мо­цар­та ёсць та­кая на­зва). У опу­се дзея­нне раз­гор­тва­ла­ся за ку­лі­са­мі, ся­род ге­ро­яў бы­лі ча­ты­ры пер­са­на­жы — Ды­рэк­тар тэ­атра, Пры­ма­ дон­на, Тэ­нар-ка­ха­нак і Дэ­бю­тан­тка, а кам­па­зі­тар пра­па­на­ваў да­даць но­выя сцэ­ны і сю­жэ­ты. Сам пра­цэс аб­мер­ка­ван­ня змен быў за­хап­ля­ль­ным. Пры­чым час­та ідэі пад­кід­ваў сам А.Ю. — Ты то­ль­кі ўя­ві! Пры­но­сяць па­шы­ты аб­утак для хо­ру. А там усе бо­ты то­ль­кі ле­выя… А дзе падзе­лі­ся пра­выя? Тут на аб­одвух кан­цах тэ­ле­фон­на­га дро­ту ўзні­каў га­ме­рыч­ны смех. — Мо­жа з’явіц­ца сцэ­на з па­жар­ні­ка­мі… — пра­цяг­вае кам­па­зі­тар. — … Якія за­ба­ра­ня­юць усе ге­ні­яль­ныя пры­дум­кі рэ­жы­сё­ра! — да­даю я. Ка­ра­цей, ве­ся­лос­ці і гу­ма­ру ў пра­цэ­се твор­час­ці ха­па­ла. Пра­ўда, па­ра­ўнаў­шы роз­ныя ва­ры­янты ліб­рэ­та, кам­па­зі­тар усё-та­кі спы­ніў­ся на ад­ной дзеі. Мо па­ба­яўся стра­ціць ды­на­мі­ку? Але ў кла­ві­ры шмат лёг­кас­ці, га­рэз­нас­ці і ка­міч­ нас­ці, якая ў опер­най му­зы­цы рэ­дкі і да­ра­гі госць. Спа­дзя­юся, ра­ней ці па­з­ ней гэ­ты твор кам­па­зі­та­ра бу­дзе ўва­соб­ле­ны на пра­фе­сій­най сцэ­не. То­ль­кі так мож­на аца­ніць вы­нік пра­цы аўта­ра — ме­ла­дызм, да­сціп­насць і вы­на­ход­ лі­васць му­зыч­най мо­вы, яркасць і вір­ту­ознасць ва­ка­ль­ных ха­рак­та­рыс­тык. Мож­на яшчэ ці­ка­ва­га шмат рас­па­вес­ці пра асо­бу А.Ю. Зга­даць, як я пе­ра­кон­ ва­ла яго сус­трэц­ца з фа­тог­ра­фам, каб з’явіў­ся но­вы парт­рэт для ды­яло­гу ў «Мас­тац­тве», а парт­рэт зро­біць сап­раў­дны май­стар Юрый Іва­ноў. А.Ю. су­пра­ ціў­ляў­ся. Ві­даць, яму не пад­аба­лі­ся ўлас­ныя фо­та або яны не ад­люс­троў­ва­лі яго на­ту­ру. Кам­па­зі­тар зга­даў: на мес­цы па­ха­ван­ня Аляк­сея Ло­се­ва, зна­ка­ мі­та­га рас­ійска­га фі­ло­са­фа, на­огул ня­ма фо­та. А імя, про­звіш­ча га­во­раць на­ шмат бо­лей, чым фо­та. Бо важ­на, што ча­ла­век зра­біў, які след па­кі­нуў, а не тое, як ён вы­гля­дае. Але ўсё ж я не­як пе­ра­ка­на­ла, Юрый Сяр­ге­евіч пры­йшоў у Ака­дэ­мію му­зы­кі. Парт­рэ­ты атры­ма­лі­ся вы­дат­ныя (адзін з іх на гэ­тых ста­ рон­ках), А.Ю. за­стаў­ся за­да­во­ле­ны, а сус­трэ­ча пе­ра­рас­ла ў сап­раў­днае сяб­ роў­ства. Згад­ва­ючы Андрэя Мды­ва­ні, мож­на пе­ра­лі­чыць кра­іны з ма­гут­ны­мі му­зыч­ ны­мі тра­ды­цы­ямі, дзе гу­ча­ла яго му­зы­ка (у тым лі­ку Англія, Гер­ма­нія, Фран­ цыя, ЗША і інш., кра­ін амаль двац­цаць). Зга­даць імё­ны яго вуч­няў, ся­род іх шмат вя­до­мых асоб — Ган­на Ка­рот­кі­на, Алі­на Без­енсон, Ра­дзі­вон Гле­баў, Аляк­сан­дра Да­нь­шо­ва, Ула­дзі­мір Саў­чык. Андрэй Юр’евіч на­ра­дзіў­ся ў Тбі­лі­сі, а свя­до­мае жыц­цё пра­жыў у Бе­ла­ру­сі. Уплыў яго твор­час­ці на айчын­ную му­зыч­ную ку­ль­ту­ру ве­лі­зар­ны. Ду­маю, та­кі ўплыў бу­дзе ана­лі­за­вац­ца і да­сле­да­вац­ца. Маг­чы­ма, яго са­чы­нен­ням бу­дзе пры­све­ча­ны асоб­ны му­зыч­ны фес­ты­валь. На­пэў­на, ра­ней ці па­зней з’явіц­ца кні­га ўспа­мі­наў пра яго. Але ве­ль­мі шка­да і ве­ль­мі сум­на, што та­кія асо­бы сы­ хо­дзяць са сва­ёй зям­ной пра­сто­ры. Ня­хай у веч­насць, ня­хай яны пе­ра­тва­ра­ юцца ў ле­ген­ду. Але жы­выя лю­дзі ці­ка­вей­шыя і бо­льш каш­тоў­ныя за ле­ген­ду і рэ­ха. Бо ў пэў­ны мо­мант усве­дам­ля­еш: на­ступ­нае па­ка­лен­не кам­па­зі­та­раў (пры ўсёй па­ва­зе да яго) — менш маш­таб­нае, з мен­шы­мі твор­чы­мі амбі­цы­ ямі і вы­ні­ка­мі. Та­ды між­во­лі згад­ва­юцца зна­ка­мі­тыя рад­кі Да­ві­да Са­мой­ла­ ва: «И ког­да по­мер­кли не­бе­са, // Слов­но в опус­тев­шем по­ме­ще­нии // Ста­ли слыш­ны на­ши го­ло­са». 1. Андрэй Мды­ва­ні. Фо­та Юрыя Іва­но­ва. 2. «Страс­ці» («Раг­не­да»). Сцэ­на са спек­так­ля. Фо­та з архі­ва Вя­лі­ка­га тэ­атра Бе­ла­ру­сі. .. жнівень, 2021


36

Ха э­азг ія ра ­ф і я / У гр ы ­м ё р ­ц ы Рэ­ц­рэн­

Дзя­ніс Клі­мук. Го­лад да твор­час­ці 1. З Дар’яй Паўленка ў мініяцюры «Трыстан і Ізольда». 2. У мініяцюры «Трыстан і Ізольда». 3. У партыі Хазэ. «Кармэн-сюіта». 4. З Дар’яй Паўленка ў мініяцюры «Гібель Ружы». 5. У партыі Спартака з аднайменнага балета. Фота Паўла Сушчонка (1,2,4) і з архіва Вялікага тэатра Беларусі (3,5).

Ён на­ра­дзіў­ся ў Брэс­це, але бо­льш за 20 га­доў ад­даў Мін­ску. Спа­чат­ку ву­чыў­ся ў ха­ рэ­агра­фіч­ным ка­ле­джы, по­тым тан­ца­ваў у бе­ла­рус­кім Вя­лі­кім. 12 се­зо­наў ён слу­жыў гэ­тай сцэ­не. По­тым яму апла­дзі­ра­ва­лі гле­да­чы Гру­зіі, Эсто­ніі, Рас­іі. Ця­пер ён вя­ду­чы са­ліст Тэ­атра ба­ле­та імя Ле­ані­да Якаб­со­на ў Санкт-Пе­цяр­бур­гу. Але на­ват з’е­хаў­шы, Дзя­ніс Клі­мук усё роў­на ні­ко­лі не па­кі­даў род­ны тэ­атр: ён стаў пра­та­ты­пам для по­ста­ ці Апа­ло­на ў ску­льп­тур­най кам­па­зі­цыі, што вян­чае бу­ды­нак Вя­лі­ка­га, — мас­так Ге­ надзь Бу­рал­кін ме­на­ві­та ў ім уба­чыў пры­га­жосць грэ­час­ка­га бо­га со­нца і мас­тац­тваў. Ён — доў­га­ча­ка­ны госць фес­ты­ва­лю «Ба­лет­нае ле­та ў Вя­лі­кім». Яго лю­біць бе­ла­рус­кі гля­дач. І ён ад­каз­вае пуб­лі­цы той жа лю­боў­ю. І пры­зна­ецца: кож­ны раз вяр­та­ючы­ся ў Мінск, ён вяр­та­ецца да­до­му. Сён­ня мы раз­маў­ля­ем з Дзя­ні­сам Клі­му­ком, артыс­там, які сва­ім існа­ван­нем на сцэ­не па­цвяр­джае, што ба­лет — гэ­та мас­тац­тва дум­кі.

«Мастацтва» № 8 (461)


Рэ­ц эн­з ія

37

Але­на Ба­ла­ба­но­віч — Мінск — мой дом, я тут вы­рас. Вя­лі­кі — мой тэ­атр. Да та­го, як па­чаць слу­ жыць тут, я мро­іў пра яго, скла­даў пла­ны, якой мо­жа быць мая ка­р’е­ра. Тан­ ца­ваць на гэ­тай сцэ­не бы­ло жа­да­най ма­рай, што не­адступ­на му­чы­ла мя­не ў ву­чы­ліш­чы. Бу­ды­нак — пры­го­жы, сцэ­на — уз­ру­ша­ль­ная, гле­да­чы — най­леп­ шыя, рэ­пер­ту­ар — клас­ны, які не губ­ляе сваё акту­аль­насц і па сён­няш­ні дзень і за­ўсё­ды ці­ка­вы. Су­му­еце па Мін­ску? — Без­умоў­на! Па Мін­ску, па тэ­атры... Ка­лі сус­тра­ка­юцца не­йкія пуб­лі­ка­цыі, на­ві­ны пра Вя­лі­кі тэ­атр Бе­ла­ру­сі, уз­гад­ваю се­зо­ны, што пра­вёў тут. Ко­ль­кі падзей звя­за­на з ім! За­раз сус­трэў Ва­лян­ці­на Елі­за­р’е­ва і пры­знаў­ся, што з ра­дас­цю б пры­ехаў сю­ды — стан­ца­ваць парт­ыі, якія не­ль­га за­быць, яны ў мя­не да гэ­та­га ча­су «ў на­гах». Ня­даў­на ўба­чыў сю­жэт пра ба­лет Пра­ко­ф’е­ва «Ра­мэа і Джу­ль­ета». Пры­га­даў, як вы­кон­ваў парт­ыю Ты­ба­ль­да ў па­ста­ноў­цы Елі­за­р’е­ва. Гэ­та ж та­кая ро­ля! У ёй на­сто­ль­кі ба­га­тая па­літ­ра эмо­цый і фар­баў, што ты­ся­чу раз­оў мож­на тан­ца­ваць — і кож­ны раз яна бу­дзе іншай. Мо­жаш раз­ма­лёў­ваць яе, як па­жа­да­еш, сто­ль­кі ў ёй тон­кас­цяў і ню­ансаў. Не­аба­вяз­ко­ ва ўва­саб­ляць ме­га-злыд­ня, як, на­прык­лад, Рот­барт, хоць і ў Злым ге­ніі мож­на знай­сці роз­ныя гра­ні. Бо Зло мо­жа быць ве­ль­мі аб­ая­ль­ным. 2020 год на­заў­ж ды за­пом­ніц­ца артыс­там. Як вы жы­лі ў пе­ры­яд та­та­ль­ на­га лак­даў­ну? — Ад­сут­насць тэ­атра, сцэ­ны, рэ­пер­ту­ару... Гэ­та бы­ло жу­дас­на! Пры­тым што ў Рас­іі гэ­та сап­раў­ды быў та­та­ль­ны лак­даўн, аж да та­го, што не­ль­га бы­ло вы­хо­дзіць з ква­тэ­ры. Спа­чат­ку за­йма­лі­ся ў пры­ват­най сту­дыі, спра­бу­ючы пад­трым­лі­ваць ся­бе ў фор­ме. Пры­чым кож­ны раз збі­ра­лі­ся ту­ды, ні­бы пар­ ты­за­ны: за­га­дзя пры­дум­ля­лі ле­ген­ду, ку­ды і на­вош­та мы едзем, — у вы­пад­ку, ка­лі сус­трэ­нем пост па­лі­цыі. Ка­лі та­кая маг­чы­масць знік­ла, па­сця­лі­лі до­ма ба­лет­ны лі­но­ле­ум і за­мо­ві­лі ста­нок — спра­ба­ва­лі за­ймац­ца. Але гэ­та бо­льш для за­спа­ка­ення ўлас­ных стра­хаў вы­йсці з фор­мы. Як і анлайн-за­нят­кі. Лі­чу, што ба­лет і дыс­тан­цый­ныя за­нят­кі не­су­мяш­ча­ль­ныя: па­ўна­вар­тас­най фі­зіч­ най на­груз­кі ня­ма. Дзе­сь­ці ў ся­рэ­дзі­не чэр­ве­ня 2020-га мы вяр­ну­лі­ся ў тэ­атр (Санкт-Пе­цяр­бур­гскі ака­дэ­міч­ны тэ­атр ба­ле­та імя Ле­ані­да Якаб­со­ на. — За­ўва­га аўта­ра), а вы­ступ­лен­ні па­ча­лі­ся блі­жэй да жніў­ня. І зноў-та­кі нас ча­ка­лі роз­ныя скла­да­нас­ці і аб­ме­жа­ван­ні, у тым лі­ку — ко­ль­кас­ці гле­да­ чоў у за­ле. Але вы­хо­дзіць на сцэ­ну для артыс­та архі­важ­на. Та­му што то­ль­кі так артыст за­ста­ецца артыс­там. Уся на­ша пра­ца, вя­лі­кая пра­ца, на­кі­ра­ва­ная на ад­но — вы­йсці на сцэ­ну ў тым ці іншым воб­ра­зе. Апа­фе­оз, вяр­шы­ня на­шай дзей­нас­ці — у маг­чы­мас­ці не­вер­ба­ль­ных зно­сін з гле­да­чом і аб­ме­ну энер­гі­ яй. Гэ­та адзі­нае, дзе­ля ча­го мы слу­жым у тэ­атры. А што ска­жа­це пра тое, што ме­на­ві­та ў гэ­ты час ста­ла за­пат­ра­ба­ва­ная анлайн-фор­ма тран­сля­цый спек­так­ляў? — Мне да­вя­ло­ся ўба­чыць не­ка­ль­кі анлайн-прэ­м’ер, якія пад­час пан­дэ­міі бы­лі ство­ра­ны тру­па­мі еўра­пей­скіх тэ­атраў на сва­іх сцэ­нах. Па­ста­ноў­кі тран­сля­ ва­лі­ся на ўвесь свет. І гэ­та бы­ло вы­дат­на, та­му што ў іншай сі­ту­ацыі, ма­быць, не бы­ло б у мя­не та­кой маг­чы­мас­ці. А так яна з’я­ві­ла­ся. Вось та­кая фор­ма мне пад­аба­ецца. Але вось анлайн-кан­так­ты, ка­лі ты ся­дзіш і раз­маў­ля­еш на ка­ме­ру, со­чыш за бя­гу­чы­мі рад­ка­мі, гля­дзіш, хто да­лу­чыў­ся да раз­мо­вы, хто па­ма­хаў, хто па­ста­віў пад­абай­ку, хто пе­рад­аў пры­ві­тан­не, — не маё. Гэ­та сум­ неў­нае дзей­ства, аб­са­лют­на штуч­нае. Па­мя­та­еце ва­шы па­чуц­ці, ка­лі вы зноў вы­йшлі на сцэ­ну да гле­да­чоў? — Я вы­йшаў да пуб­лі­кі, ні­бы да доб­рых сяб­роў ці род­ных, па якіх ве­ль­мі за­су­ма­ваў па­сля вы­му­ша­на­га доў­га­га рас­стан­ня. Мя­не пе­ра­паў­ня­лі па­чуц­ці цяп­ла і ззян­ня. Ра­дас­на бы­ло ўсве­дам­ляць, што і гле­да­чы су­ма­ва­лі, су­ма­ва­лі па ад­чу­ван­ні сва­бо­ды, ка­лі мож­на пры­йсці ў тэ­атр, вы­браць лю­бі­мы спек­такль — і атрым­ лі­ваць аса­ло­ду ад дзей­ства. У Мінск вяр­нуў­ся фес­ты­валь «Ба­лет­нае ле­та ў Вя­лі­кім» — і вы зноў па­га­ дзі­лі­ся пры­няць у ім удзел. — У мя­не на­ват не бы­ло ні­якіх сум­не­ваў. Люб­лю гэ­ты фес­ты­валь. Гэ­та вы­дат­ ная тра­ды­цыя, якая па­він­на за­хоў­вац­ца доў­гія-доў­гія га­ды. І не то­ль­кі для та­го, каб ра­да­ваць бе­ла­рус­кую пуб­лі­ку. Бо ў Мінск пры­язджа­юць артыс­ты з

са­мых роз­ных тэ­атраў, а гэ­та — аб­мен во­пы­там, аб­мен шко­ла­мі, аб­мен энер­ гі­яй, аб­мен па­сы­лам — іншым, не­па­доб­ным. А гэ­та за­ўсё­ды ці­ка­ва — ву­чыц­ца но­ва­му ад­но ў ад­на­го. Кож­ны год вы пры­во­зі­це на фес­ты­валь но­выя ну­ма­ры. Гэ­тым раз­ам — прэ­м’е­ры ў ва­шым з Да­р’яй Па­ўлен­ка вы­ка­нан­ні — «Гі­бель Ру­жы» ў ха­ рэ­агра­фіі Ра­ла­на Пе­ці на му­зы­ку Ма­ле­ра і «Трыс­тан і Ізо­ль­да» на му­зы­ку Ваг­не­ра ў па­ста­ноў­цы Ра­ду Па­к лі­та­ру. — Пры­язджаць з ад­ным і тым жа ну­ма­рам — гэ­та не­як цьмя­на. За­ўсё­ды хо­ чац­ца вы­бі­раць ці­ка­вае, тан­ца­ваць но­вае. Але гэ­ты год пад­ка­сіў усіх. Пад­ рых­та­ваць і вы­ву­чыць ары­гі­на­ль­ны ну­мар бы­ло не так про­ста. Але ў нас та­кая ўда­ча зда­ры­ла­ся. Дзя­ку­ючы Дар’і Па­ўлен­ка, пры­ма-ба­ле­ры­не Ма­ры­ інска­га тэ­атра, за­слу­жа­най артыс­тцы Рас­іі, яе ідэі, яе ка­му­ні­ка­цыі з фон­дам Ра­ла­на Пе­ці мы атры­ма­лі экс­клю­зіў­ныя пра­вы на вы­ка­нан­не ну­ма­ра «Гі­бель Ру­жы» на пра­ця­гу двух га­доў. А ў снеж­ні 2020-га ў Санкт-Пе­цяр­бур­гу, ня­хай і з вя­лі­кі­мі цяж­кас­ця­мі, пра­й­ шоў між­на­род­ны фес­ты­валь ба­ле­та Dance Open. Ка­лі я ўба­чыў, як Ган­на Ці­ха­ мі­ра­ва і Арцём Аўча­рэн­ка, артыс­ты Вя­лі­ка­га тэ­атра Рас­іі, вы­кон­ва­юць ну­мар Па­клі­та­ру, пад­умаў: як бы­ло б вы­дат­на... Я ні­ко­лі не тан­ца­ваў ха­рэ­агра­фію Ра­ду, і ўсё ж та­кі агу­чыў гэ­тую ідэю Да­шы. Пра­ўда, у мя­не бы­ла дум­ка вы­ву­ чыць і стан­ца­ваць адзін з ну­ма­роў, ужо па­стаў­ле­ных ім. Мне ве­ль­мі пада­баў­ся той, які Ра­ду ства­рыў для Юліі Дзят­ко і Кан­стан­ці­на Куз­ня­цо­ва, — на му­зы­ку з «Ле­бя­дзі­на­га воз­ера» Чай­коў­ска­га. Але на­ват пад­умаць не мог, што вы­па­дзе шчас­це: Па­клі­та­ру пры­ехаў да нас на не­ка­ль­кі дзён — і мы па­ста­ві­лі аб­са­ лют­на но­вы ну­мар. Яго сус­вет­ная прэ­м’е­ра якраз і пра­йшла ў Мін­ску, у ме­ жах фэс­ту «Ба­лет­нае ле­та-2021». Ра­ду за­ўсё­ды пра­цуе вы­ключ­на ў тан­дэ­ме з артыс­та­мі; гэ­та так важ­на, бо ме­на­ві­та та­ды — на ад­ной хва­лі, у імкнен­ні зра­зу­мець і спас­ціг­нуць ха­рэ­огра­фа — атрым­лі­ва­ецца сутвор­часць. жнівень, 2021


38

Рэ­ц эн­з ія

Вам на­огул па­шан­ца­ва­ла тан­ца­ваць са­мую роз­ную ці­ка­вую ха­рэ­агра­ фію — у тэ­атрах Гру­зіі, Эсто­ніі, Рас­іі. — У Гру­зіі я не пра­ца­ваў па­ста­янна — быў за­про­ша­ным са­ліс­там. Сён­ня я раз­умею, што гэ­та быў сап­раў­дны пад­ару­нак лё­су. У асо­бе Ні­ны Ана­ні­яшві­лі (усмі­ха­ецца). То­ль­кі дзя­ку­ючы ёй і яе за­пра­шэн­ням да­кра­нуў­ся да ха­рэ­агра­ фіі Ашта­на, Ба­лан­чы­на, По­са­ха­ва. Стан­ца­ваў тое, што ні­ко­лі і ні­дзе б не стан­ ца­ваў. Па­зна­ёміў­ся з вы­дат­най тру­пай гру­зін­ска­га ба­ле­та, з уз­ру­ша­ль­ны­мі лю­дзь­мі... Гэ­та да­ра­го­га вар­та. Сус­трэ­ча з Эйфма­нам — но­вы ві­ток у твор­час­ці. На­огул, га­ды па­сля бе­ла­рус­ ка­га ба­ле­та бы­лі ве­ль­мі плён­ныя і шчы­ль­на ішлі адзін за ад­ным. У Ба­ры­са Якаў­ле­ві­ча за адзін се­зон я стан­ца­ваў пра­ктыч­на ўсе ба­ле­ты, якія ішлі ў той час у рэ­пер­ту­ары яго тэ­атра ў Санкт-Пе­цяр­бур­гу. Гэ­та бы­ло інтэн­сіў­на і не­ве­ ра­год­на эма­цый­на. Спек­так­лі Эйфма­на — за мя­жой рэ­аль­нас­ці, у кож­ным з іх я рас­тва­раў­ся, у та­кой сту­пе­ні яны мне бы­лі да ду­шы. А вось на­ступ­ны се­зон у Эйфма­на аб­яцаў стаць для мя­не за­ціш­шам: бы­ло шмат па­ста­но­вач­ных ра­бот, ма­ла гас­тро­ляў і вы­сту­паў — ве­ра­год­на, я б год пра­вёў у ба­лет­най за­ле, не вы­хо­дзя­чы на сцэ­ну. А гэ­та ве­ль­мі скла­да­на для артыс­та. Та­ды я і атры­маў за­пра­шэн­не ў Эсто­нію ад То­ома­са Эду­ра. Ад­кры­лі­ся но­выя пер­спек­ты­вы, пла­на­ва­ла­ся пра­ца ў ба­ле­тах, якія яшчэ ні­ко­лі не вы­кон­ваў. У Вя­лі­кім тэ­атры Бе­ла­ру­сі я стан­ца­ваў усе спек­так­лі Елі­за­р’е­ва, але вось у кла­січ­ных ба­ле­тах на мін­скай сцэ­не амаль не з’яў­ляў­ся. Якраз То­омас Эдур па­ве­рыў у мя­не — і я стаў Пры­нцам у 30 га­доў. Тут усе га­лоў­ныя парт­ыі ў кла­ січ­ных па­ста­ноў­ках бы­лі ма­імі. Акра­мя «Дон Кі­хо­та»: яго про­ста не бы­ло ў рэ­пер­ту­ары тэ­атра ў Та­лі­не. Як вы ду­ма­еце, Тэ­атр імя Ле­ані­да Якаб­со­на ў Санкт-Пе­цяр­бур­гу, у якім слу­жы­це ця­пер, кан­чат­ко­вая кроп­ка ва­шых твор­чых шу­кан­няў? — Не ма­гу ні­чо­га за­гад­ваць, та­му што га­лод­ны да ўся­го, што ты­чыц­ца твор­ час­ці, но­вых пра­па­ноў, ад­крыц­цяў, ідэй. Вы­дат­на, ка­лі ад­кры­ва­юцца но­выя дзве­ры. Ба­юся су­ро­чыць, але ска­жу, што за­раз пра­цую з ха­рэ­огра­фам Ма­ры­ інска­га тэ­атра Іллёй Жы­вым — рых­ту­ем пра­ект для Па­ўднё­вай Ка­рэі. Спа­дзя­ юся, усё ад­бу­дзец­ца. «Мастацтва» № 8 (461)

Вы ўвесь час шу­ка­еце пра­цу з но­вай ха­рэ­агра­фі­яй або так атрым­лі­ва­ецца, што яна зна­хо­дзіць вас са­ма? — Спа­дзя­юся, з гэ­тай пан­енкай — роз­най ха­рэ­агра­фі­яй — мы не­як зна­хо­дзім агу­ль­ныя пун­кты су­дак­ра­нан­ня. (Усмі­ха­ецца.) Вось гля­дзі­це, я ні­ко­лі не тан­ ца­ваў ха­рэ­агра­фію Па­клі­та­ру, але мне ве­ль­мі гэ­та­га ха­це­ла­ся. Так, мя­не грыз­ ла сум­нен­не, бо Ра­ду — па­ста­ноў­шчык, які не кож­на­му да­зва­ляе да­кра­нуц­ца да сва­ёй твор­час­ці. Ха­рэ­огра­фы так­са­ма за­ле­жаць ад вы­ка­наў­цаў, і кож­ны з іх вы­бі­рае тых артыс­таў, у якіх ба­чыць ад­люс­тра­ван­не сва­іх ду­мак і ідэй. І я так­ са­ма ду­маў, што Ра­ду або не за­хо­ча са мной пра­ца­ваць, або я яму не па­ды­ду. Але ўсё атры­ма­ла­ся. За­ста­лі­ся тан­ца­ва­ль­ныя сты­лі, у якіх вы ха­це­лі б уба­чыць ся­бе на сцэ­не? — Ні­ко­лі не тан­ца­ваў Фар­сай­та. А ка­лі пра­ца­ваў у бе­ла­рус­кім ба­ле­це, так ма­ рыў пра Кі­лі­яна! Але ка­лі яго па­ста­ноў­кі з’яв­ і­лі­ся ў на­шым тэ­атры, я ўжо сы­шоў. Шмат ха­рэ­огра­фаў, якіх хо­чац­ца вы­кон­ваць і ў якіх хо­чац­ца зна­хо­дзіць ся­бе. Не­абход­на па­ста­янна быць у по­шу­ку і ўдас­ка­на­ль­вац­ца. Не­шта па­він­на ця­бе вес­ці на­пе­рад. На ця­пе­раш­нім эта­пе ва­ша­га існа­ван­ня ў ба­ле­це да чы­іх пра­фе­сій­ных па­ рад і ацэ­нак вы пры­слу­хоў­ва­еце­ся? — Слу­хаць мож­на ўсіх, пры­слу­хоў­вац­ца да не­ка­то­рых. Не за­ўсё­ды за­ўва­гі мо­ гуць па­йсці на ка­рысць. Але по­гляд збо­ку ве­ль­мі важ­ны. На­ват ка­лі ты ба­лет­ны артыст з уз­ру­ша­ль­ны­мі пры­род­ны­мі да­ны­мі, фак­ту­рай, акцёр­скім та­лен­там — та­бе не­абход­ны пед­агог, чый по­гляд цвя­ро­зы. І па­шан­ца­ва­ла, ка­лі ты са сва­ім на­стаў­ні­кам зна­хо­дзіш­ся на ад­ной эма­цый­най твор­чай хва­лі. Ве­ль­мі важ­на спа­дзя­вац­ца і цал­кам яму да­вя­раць, то­ль­кі та­ды чор­ная пра­ца ў рэ­пе­ты­цый­ най за­ле бу­дзе мак­сі­ма­ль­на эфек­тыў­най і за­ймее ства­ра­ль­ны эфект. Сён­ня для вас ёсць артыс­ты, які­мі за­хап­ля­еце­ся? — Хва­люе да­гэ­туль Аляк­сандр Га­ду­ноў. Не па­кі­да­юць у спа­коі ка­ла­са­ль­ная пра­цаз­до­ль­насць і энер­гія Ру­до­ль­фа Ну­ры­ева. Та­нец Мі­ха­іла Ба­рыш­ні­ка­ва рас­клад­ваю для ся­бе на ата­мы. На «Ба­лет­нае ле­та» ў Мінск вы пры­еха­лі раз­ам з жон­кай Лю­боў­ю Андрэ­ евай, вя­ду­чай са­ліс­ткай Тэ­атра Ба­ры­са Эйфма­на, яна так­са­ма бе­ла­рус­ка


Рэ­ц эн­з ія

і на­ра­дзі­ла­ся ў Мін­ску. І ўсё ж у ва­шым вы­пад­ку агу­ль­ная пра­фе­сія не ста­ла за­ру­кай та­го, што вы ўвесь час раз­ам. — Пра­фе­сія для кож­най амбіт­най асо­бы — у пры­яры­тэ­це. У на­шым вы­пад­ку гэ­та не по­бы­та­вая рэ­аль­насць, а эфе­мер­ная ба­лет­ная да­ро­га. Та­му для аса­ біс­та­га жыц­ця не ха­пае ча­су аб­са­лют­на. Мож­на ска­заць, мы пра­ктыч­на не ба­ чым­ся. Зда­ра­ецца, не­ка­ль­кі ме­ся­цаў доў­жац­ца мае гас­тро­лі, а ка­лі я вяр­та­юся да­до­му, яна ўжо з’е­ха­ла ўдзе­ль­ні­чаць у сва­іх пра­ектах. Мы мо­жам па 4-5 ме­ ся­цаў не ба­чыц­ца. Але гэ­та не ахвя­ра, гэ­та рэ­аль­насць, якая на сён­ня склад­ва­ ецца ме­на­ві­та так. Ра­ду­юся, ка­лі Лю­боў да­ся­гае но­вых твор­чых вы­шынь, мне ра­дас­на ба­чыць яе на сцэ­не, маг­чы­ма, у но­вай якас­ці. За­ўсё­ды пе­ра­жы­ваю і хва­рэю за яе. А ка­лі па­трэб­на мая да­па­мо­га і пад­трым­ка — імкну­ся зра­біць усё маг­чы­мае. Што з’яўля­ецца для вас га­лоў­ным склад­ні­кам по­спе­ху ў пра­фе­сіі артыс­та ба­ле­та? — Та­кая тэ­ма — ды­сер­та­цыі мож­на пі­саць... (Усмі­ха­ецца.) Усё за­ле­жыць ад жа­ дан­ня і імкнен­няў ча­ла­ве­ка. Для мя­не надзвы­чай важ­ны ўнут­ра­ны стан артыс­ та. Сён­ня тан­цоў­шчы­кі ўдас­ка­на­ль­ва­юць сваю тэх­ні­ку да кас­міч­на­га ўзроў­ню. Але за­бы­ва­юць пра ду­шу. Гэ­та ста­ла ад­ной з га­лоў­ных тэн­дэн­цый у ба­ле­це, і мя­не ве­ль­мі за­сму­чае. Артыст па­ві­нен вы­каз­вац­ца на сцэ­не, а не дэ­ман­стра­ваць бяс­кон­цую ко­ль­ касць пі­ру­этаў. Так, вір­ту­ознасць за­хап­ляе, ад яе за­ймае дух, але тэ­атр — гэ­та пра іншае. Тэх­ні­ка за­клі­ка­на ўзмац­няць акцёр­скі та­лент, пад­крэс­лі­ваць Асо­бу. Пра лю­быя не­да­хо­пы за­бы­ва­еш, ка­лі ба­чыш на сцэ­не гіс­то­рыю, якую тут і ця­ пер пра­жы­вае артыст, і ад­чу­ва­еш яго эма­цый­ны па­сыл. Ду­ма­лі ўжо пра тое, чым бу­дзе­це за­ймац­ца, ка­лі скон­чы­це ка­р’е­ру артыс­та ба­ле­та? — Гэ­та сап­раў­дная тра­ге­дыя для кож­на­га артыс­та. У све­це ба­ле­та то­ль­кі ў адзі­ нак склад­ва­ецца па­спя­хо­вая да­лей­шая ка­р’е­ра і лёс. У пе­ра­важ­най бо­ль­шас­ці артыс­ты — ні­бы дзе­ці: яны аб­са­лют­на не пад­рых­та­ва­ныя да рэ­аль­на­га жыц­ця. І ка­лі яны вы­па­да­юць са звык­ла­га ко­ла (да­клад­ней, з гэ­та­га бе­гу па ко­ле) — гэ­ та ста­но­віц­ца су­р’ёз­ным пе­ра­лом­ным мо­ман­там у жыц­ці кож­на­га.

39

Так, ка­лі эква­тар ка­р’е­ры про­йдзе­ны, та­кія дум­кі так ці іна­чай ця­бе на­вед­ва­ юць. Па­чы­на­еш раз­ва­жаць, як за­сце­раг­чы ся­бе ў бу­ду­чы­ні. Бо ча­ла­век за­ўсё­ды хо­ча ад­чу­ваць пэў­ны кам­форт. Хто­сь­ці пры­дум­ляе но­выя ма­ры і ста­віць пе­рад са­бой но­выя мэ­ты. Але пе­ра­бу­да­ваць ся­бе, пе­ра­ква­лі­фі­ка­вац­ца ў іншае амплуа, пра­фе­сію архіс­кла­да­на. Гэ­та па­тра­буе ве­ль­мі вя­лі­кіх вы­дат­каў — і эма­ цый­ных, і фі­зіч­ных, і псі­ха­ла­гіч­ных. Атры­маць но­вую пра­фе­сію, пе­ра­йна­чыць улас­нае мыс­лен­не ве­ль­мі ня­прос­та. Так, са­мы ла­гіч­ны пра­цэс пе­ра­хо­ду да но­ вай фор­мы існа­ван­ня — пед­агог-рэ­пе­ты­тар. Але не кож­ны артыст ба­чыць ся­бе ў гэ­тай пра­фе­сіі, бо­льш за тое — не кож­ны тан­цоў­шчык мо­жа быць пед­аго­гам. І на­шы рэ­аліі гэ­та да­каз­ва­юць. Мно­гія ідуць вы­кла­даць ад без­вы­ход­нас­ці, не ма­ючы пры­зван­ня. А псеў­да­пе­да­го­гі за­йма­юцца шкод­ніц­твам, бо­льш ка­ле­ чаць, чым да­па­ма­га­юць і ву­чаць. Артыст у пен­сій­ным уз­рос­це (па ба­лет­ных мер­ках), мож­на ска­заць, за­ста­ецца за бор­там. То­ль­кі та­ды ён па­чы­нае ву­чыц­ца і атрым­лі­ваць но­вую ква­лі­фі­ка­ цыю, бо пад­час ка­р’е­ры пра­ктыч­на не­маг­чы­ма стаць спе­цы­яліс­там у іншай га­лі­не: увесь твой сва­бод­ны і не­сва­бод­ны час за­ймае ба­лет. Та­кая вось па­лка з дву­ма кан­ца­мі. Па­куль у мя­не ня­ма ра­шэн­ня гэ­тай за­да­чы. Ду­мак шмат, не за­ўсё­ды яны вя­сёл­ка­выя і па­зі­тыў­ныя. Ма­ючы пэў­ны за­пас пра­фе­сій­ных ве­ даў, я мог бы да­ваць пра­ктыч­ныя па­ра­ды, але сён­ня пед­аго­гам ся­бе не ба­чу. А ха­рэ­огра­фам? — Гэ­та ад­на­знач­на не я. Ха­рэ­огра­фа­мі на­ра­джа­юцца, а не ста­но­вяц­ца. Ча­му трэ­ба ха­дзіць на ба­лет­ныя спек­так­лі? — Ха­дзіць на­огул ка­рыс­на для зда­роў­я. (Усмі­ха­ецца.) А ў тэ­атры ўзні­кае ня­ў­ лоў­нае эфе­мер­нае па­чуц­цё. Быц­цам бы ні­чо­га не ад­бы­ло­ся, ты про­ста па­мя­ няў ла­ка­цыі — хат­нюю ка­на­пу на крэс­ла ў гля­дзе­ль­най за­ле, але не­шта, што не мо­жаш рас­тлу­ма­чыць, лу­нае ў па­вет­ры. Ад­нак мо­жаш ад­чуць, ка­лі тра­піў на сап­раў­дны спек­такль. Бо гэ­та ста­сун­кі не­ацэн­ныя, сён­ня яны звя­лі­ся, на жаль, да мі­ні­му­му. І гэ­тае жы­вое вы­ка­нан­не — адзі­нае дзей­ства, якое ні­ко­лі бо­льш не па­ўто­рыц­ца. І ты шчас­лі­вы ча­ла­век: ты быў яго свед­кам, ты гэ­та ба­чыў. Та­му што ў тым жа тэ­атры, з ты­мі ж артыс­та­мі, але ў на­ступ­ны ве­чар гэ­та бу­дзе аб­ са­лют­на іншы спек­такль. жнівень, 2021


40

Тэ­а тр / Ку­л ь­т у р н­ ы пласт

М

а­лая ра­дзі­ма Мі­ка­лая Кра­сін­ска­га — мяс­тэч­ка Ві­лей­ка Ві­лей­ска­ мясц­овая бе­ла­рус­кая інтэ­лі­ген­цыя. Прад­стаў­лен­ні скла­да­лі­ся з па­ста­но­вак га па­ве­та Мін­скай гу­бер­ні. Тут у шля­хец­кай сям’і Фа­мы Кра­сін­ска­ дра­ма­тыч­ных тво­раў, вы­ступ­лен­няў хо­ру, тан­ца­ва­ль­ных ну­ма­роў, дэк­ла­ма­ га па­чаў­ся яго жыц­цё­вы шлях. Ва ўсіх энцык­ла­пе­ды­ях і да­вед­ні­ках цыі — мас­тац­кіх чы­тан­няў бе­ла­рус­кіх вер­шаў. Сам Мі­ка­лай Фа­міч у 1922 па­ве­дам­ля­ецца, што ён на­ра­дзіў­ся ў 1891 го­дзе, без ука­зан­ня да­ты, але ў го­дзе па­ста­віў спек­так­лі «У зі­мо­вы ве­чар» па­вод­ле Элі­зы Ажэш­ка і «Лес шу­ раз­мо­ве са мной ад­мет­ны бе­ла­рус­кі гіс­то­рык Ві­таль Ска­ла­бан удак­лад­ніў, міць» па­вод­ле Ула­дзі­мі­ра Ка­ра­лен­кі. што Мі­ка­лай Кра­сін­скі на­ра­дзіў­ся ў лі­пе­ні. Скон­чыў 1-ю гім­на­зію ў Ві­ль­ні і Арга­ні­за­та­ры Май­строў­ні ад­чу­ва­лі моц­ную пад­трым­ку на­се­ль­ніц­тва і дру­ку. юры­дыч­ны фа­ку­ль­тэт Пе­цяр­бур­гска­га ўні­вер­сі­тэ­та (1915). З 1920 года жыў Ужо ў пер­шым ну­ма­ры ча­со­пі­са «Ма­ла­дое жыц­цё» за 1922 год пад руб­ры­кай у Ві­ль­ні, пра­ца­ваў у Ві­лен­скай ду­хоў­най пра­вас­лаў­най се­мі­на­рыі на­стаў­ні­ «Наш тэ­атр» адзна­ча­ла­ся: «На сцэ­не — по­ўная жыц­цё­вай пра­ўды і глы­бо­ кам ды інспек­та­рам (у ася­род­дзі ві­лен­скіх бе­ла­рус­кіх дзея­чаў яго на­зы­ва­лі ка­га па­чуц­ця, люб­ві да род­най ста­рон­кі — дра­ма Элі­зы Ажэш­ка «У зі­мо­вы архі­ман­дры­там), по­тым — на­стаў­ні­кам бе­ла­рус­кай гім­на­зіі ў Ві­ль­ні (з 1922). ве­чар». Не згі­ну­ла мар­на пра­ца, па­кла­дзе­ная артыс­та­мі і на­шым рэ­жы­сё­рам У гіс­то­рыю бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры ХХ ста­год­дзя ўвай­шоў перш за ўсё як адзін з арга­ні­за­та­раў ама­тар­скай тэ­атра­ль­най сту­дыі ў Ві­ль­ні — Бе­ ла­рус­кай дра­ма­тыч­най май­строў­ні. Як і ча­му гэ­та ад­бы­ло­ся? Ва ўмо­вах па­ста­янна­га рос­ту па­лі­тыч­най свя­ до­мас­ці і ку­ль­тур­на­га ад­ра­джэн­ня Да 125- год­дзя Мі­ка­лая Кра­сін­ска­га ся­род бе­ла­рус­ка­га на­се­ль­ніц­тва За­ ход­няй Бе­ла­ру­сі на­спе­ла не­абход­ Эма­ну­іл Іо­фе насць ства­рэн­ня на­цы­яна­ль­на­га тэ­атра. На­ту­ра­ль­на, у Ві­ль­ні. За яго Сён­ня імя гэ­та­га ча­ла­ве­ка ма­ла ка­му вя­до­ма. А ў 1920-я яго на­зы­ва­лі «ма­то­рам раз­ арга­ні­за­цыю ўзя­лі­ся дра­ма­тург Ле­ віц­ця бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры»: адзін з арга­ні­за­та­раў і пер­шы кі­раў­нік Бе­ла­рус­кай апо­льд Ро­дзе­віч і на­стаў­нік бе­ла­ дра­ма­тыч­най май­строў­ні ў Ві­ль­ні, ад­каз­ны су­пра­цоў­нік На­рка­ма­та асве­ты БССР, на­ рус­кай гім­на­зіі Мі­ка­лай Кра­сін­скі. мес­нік стар­шы­ні сек­цыі мас­тац­тва і стар­шы­ня тэ­атра­ль­най пад­сек­цыі Інсты­ту­та бе­ Пер­шая, але не вы­пад­ко­вая па­ста­ ла­рус­кай ку­ль­ту­ры, ды­рэк­тар БДТ-2 і Бе­ла­рус­ка­га ра­бо­ча­га тэ­атра імя Цэн­тра­ль­на­га ноў­ка Май­строў­ні — сцэ­ніч­ны аб­ра­ са­ве­та пра­фса­юзаў Бе­ла­ру­сі, ву­чо­ны сак­ра­тар Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га му­зея, член зок тво­ра Янкі Ку­па­лы «На па­па­се». пра­ўлен­ня і ад­каз­ны сак­ра­тар Бе­ла­рус­ка­га та­ва­рыс­тва дра­ма­тур­гаў і кам­па­зі­та­раў. Як успа­мі­наў адзін з яе удзе­ль­ні­каў Супрацоўнікі мастацкай секцыі Інбелкульта, 1926 год. і арга­ні­за­та­раў А.На­сту­лін (псеў­да­ Злева направа: Ксенія Серада, Мікалай Красінскі, Юльян Дрэйзін, Паўліна Мядзёлка, Язэп Дыла, Вячаслаў Селях, Антон Грыневіч, нім Мі­ка­лая Кра­сін­ска­га. — заўв. Фларыян Ждановіч, Мікалай Шкачакаціхін. З архіва Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва. Э.І.), «...да­дзе­ны ў сім­ва­ліч­ных ры­ сах ма­лю­нак бе­ла­рус­ка­га жыц­ця з ча­соў рэ­ва­лю­цыі 1905—1906 га­доў, ка­лі бе­ла­рус­кая вёс­ка яшчэ не пра­ чну­ла­ся, але па­асоб­ныя ўсвя­дом­ле­ ныя адзін­кі ўжо спра­ба­ва­лі за­йсці ў цём­ныя гуш­чы ідэі на­цы­яна­ль­на­га і са­цы­яль­на­га ад­ра­джэн­ня, не­свя­до­ масць сель­скіх гуш­чаў, якія не маг­ лі яшчэ зра­зу­мець гэ­тыя но­выя для іх ідэі, але сэр­цам ад­чу­ва­лі не­шта сваё род­нае, што скла­дае асно­ву тра­ге­дыі га­лоў­на­га ге­роя аб­раз­ка Не­зна­ёма­га». Лі­чыц­ца, што Май­строў­ня існа­ва­ла ў 1922—1925 га­ды, ад­нак юры­дыч­на бы­ла афор­мле­на ў 1924-м. Яе га­ лоў­най мэ­тай бы­ла па­пу­ля­ры­за­цыя бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры ў За­ход­няй Бе­ла­ру­сі, ства­рэн­не асно­вы для бе­ ла­рус­ка­га пра­фе­сій­на­га тэ­атра. Га­ зе­та «Го­лас бе­ла­ру­са» па­ве­дам­ля­ла, што на ўста­ноў­чым схо­дзе быў за­ цвер­джа­ны ста­тут гэ­тай арга­ні­за­цыі і аб­ра­ны мас­тац­кі са­вет. Кі­раў­ні­ка­мі Май­строў­ні бы­лі Мі­ка­лай Кра­сін­скі, Арсен Кан­чэў­скі, Аляк­сандр Мі­ха­ле­ віч, Ле­апо­льд Ро­дзе­віч, а ўдзе­ль­ні­ ка­мі — на­ву­чэн­цы і на­стаў­ні­кі бе­ла­ рус­кай гім­на­зіі (у тым па­мяш­кан­ні і бы­ла ство­ра­на не­вя­лі­кая сцэ­на),

«Вы­хо­дзя­чы з па­трэб жыц­ця...»

«Мастацтва» № 8 (461)


Тэ­а тр / Ку­л ь­т ур­н ы пл а ст

41

М.Кра­сін­скім». Бе­ла­рус­кі тэ­атраз­наў­ца Арсень Ла­бо­віч cцвяр­джаў: «Імкнен­не пра­ўдзі­ва па­ка­заць жыц­цё бе­ла­рус­ка­га се­ля­ні­на, рас­крыць пе­рад гле­да­чом яго го­ра і па­ку­ты, яго надзею на леп­шае жыц­цё бы­ло га­лоў­ным для но­ва­ га тэ­атра­ль­на­га ка­лек­ты­ву… Са­мі ўдзе­ль­ні­кі Май­строў­ні зра­бі­лі не­вя­лі­кую сцэ­ну ў па­мяш­кан­ні бе­ла­рус­кай гім­на­зіі (ву­лі­ца Вас­траб­рам­ская, 9). Пер­шы­мі вы­ка­наў­ца­мі ро­ляў у спек­так­лях бы­лі вуч­ні і на­стаў­ні­кі бе­ла­рус­кай гім­на­зіі, прад­стаў­ні­кі мясц­овай інтэ­лі­ген­цыі, рэ­жы­сё­рам — на­стаў­нік Аляк­сандр Мі­ ха­ле­віч». 11—14 са­ка­ві­ка 1923 го­да ў Ві­ль­ні ад­быў­ся пер­шы з’езд пед­аго­гаў бе­ла­рус­кіх ся­рэд­ніх школ За­ход­няй Бе­ла­ру­сі, склі­ка­ны Та­ва­рыс­твам бе­ла­рус­кай шко­лы. На ім пры­сут­ні­ча­лі 44 дэ­ле­га­ты. На гэ­тым з’ездзе бы­лі пры­ня­ты рэ­за­лю­цыі: аб ты­пе і ўнут­ра­най арга­ні­за­цыі бе­ла­рус­кай ся­рэд­няй шко­лы, аб аб’яднан­ні ся­рэд­ніх школ і іх вы­клад­чы­каў у меж­ах За­ход­няй Бе­ла­ру­сі; аб вы­дан­ні пе­ ры­ядыч­на­га ча­со­пі­са па пы­тан­нях бе­ла­рус­кай шко­лы і пед­аго­гі­кі, аб арга­ні­ за­цыі кур­саў для пед­аго­гаў; на­ла­джван­ні сет­кі бе­ла­рус­кіх па­чат­ко­вых школ і бе­ла­ру­сі­за­цыі ду­хоў­ных се­мі­на­рый. Ся­род ці­ка­вых, змяс­тоў­ных і вос­трых вы­ сту­поў­цаў на пер­шым з’ездзе пед­аго­гаў бе­ла­рус­кіх ся­рэд­ніх школ За­ход­няй Бе­ла­ру­сі вы­лу­чыў­ся і Мі­ка­лай Кра­сін­скі. У тым са­мым 1923 го­дзе Мі­ка­лай Фа­міч эміг­ра­ваў у БССР. З 1925-га Мі­ка­лай Кра­сін­скі пры­няў са­мы актыў­ны ўдзел у дзей­нас­ці Інсты­ ту­та бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры як на­мес­нік стар­шы­ні сек­цыі мас­тац­тва і стар­шы­ня

і зняц­це ко­піі з ары­гі­на­ла бе­ла­рус­кай опе­ры «Ся­лян­ка» («Іды­лія») Він­цэн­та Ду­ні­на-Мар­цін­ке­ві­ча, у ле­нін­град­скіх архі­вах — п’ес бе­ла­рус­кіх аўта­раў, за­ба­ ро­не­ных цар­скай цэн­зу­рай, скла­дан­не пра­гра­мы бе­ла­рус­ка­га рэ­пер­ту­ару для Ле­нін­град­скай ака­дэ­міч­най ка­пэ­лы і ўкра­інскай ка­пэ­лы «Дум­ка». 20 мая 1925 го­да ад­бы­ло­ся па­ся­джэн­не Прэ­зі­ды­ума Інсты­ту­та бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры. У пра­та­ко­ле № 16 гэ­та­га па­ся­джэн­ня адзна­ча­ла­ся: «Стар­шын­ ства­ваў — Смо­ліч, сак­ра­тар­ства­ваў — Ча­рэп­нін… Слу­ха­лі 2. Па да­кла­ду нам. стар­шы­ні ІБК т. Смо­лі­ча пра­па­зі­цыю аб арга­ні­за­цыі ка­мі­сіі па свят­ка­ван­ні 20-га­до­ва­га юбі­лея лі­та­ра­тур­най дзей­нас­ці Янкі Ку­па­лы. Па­ста­на­ві­лі: 2.Пры­ зна­чыць у ка­мі­сію чле­наў ІБК: Кра­сін­ска­га, Бя­ду­лю, Пя­ту­хо­ві­ча, Ба­ба­рэ­ку і кі­раў­ні­ка спраў Ча­рэп­ні­на, апроч та­го, за­пра­сіць прад­стаў­ні­ка ад му­зыч­на­га тэх­ні­ку­ма. Cтар­шы­ня А. Смо­ліч. Сак­ра­тар Ча­рэп­нін». Па рэ­ка­мен­да­цыі тэ­атра­ль­най пад­сек­цыі Інбел­ку­ль­та па­між на­ву­чэн­ца­ мі Бе­ла­рус­кай дра­ма­тыч­най сту­дыі ў Мас­кве бы­ла ство­ра­на рэ­жы­сёр­ская гру­па, ку­ды ўвай­шлі сту­дэн­ты, схі­ль­ныя да за­нят­каў рэ­жы­су­рай, ся­род якіх бы­лі Мі­ка­лай Міц­ке­віч, Кан­стан­цін Сан­ні­каў, Лю­боў Ма­за­леў­ская, Во­ль­га Ба­ры­се­віч, Ці­мох Сяр­гей­чык. На па­чат­ку 1925 го­да ў су­вя­зі з за­кан­чэн­нем ву­чо­бы не­абход­на бы­ло вы­ра­шыць да­лей­шы лёс спе­цы­яліс­таў з вы­шэй­шай тэ­атра­ль­най ад­ука­цы­яй. Кан­чат­ко­вае ра­шэн­не На­рка­мас­ве­ты БССР да­ру­чыў тэ­атра­ль­най пад­сек­цыі Інбел­ку­ль­та. Бы­ла ство­ра­на спе­цы­яль­ная ка­мі­сія ў скла­дзе Язэ­па Ды­лы, Еўсціг­нея Мі­ро­ві­ча і Л.Мыш­коў­ска­га, якая му­сі­ла бы­ ла ўсе­ба­ко­ва азна­ёміц­ца з дзей­нас­цю бе­ла­ У са­ка­ві­ку 1930 го­да Мі­ка­лай Кра­сін­скі быў арыш­та­ва­ны і пра­хо­дзіў рус­кай і яўрэй­скай сту­дый. Вы­сно­вы ка­мі­сіі па спра­ве так зва­на­га «Са­юза вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі». Яго аб­ві­на­ аб­мер­ка­ва­лі на па­ся­джэн­ні тэ­атра­ль­най ва­ці­лі ў на­цы­янал-дэ­мак­ра­тыз­ме, кон­тррэ­ва­лю­цый­най, анты­са­ пад­сек­цыі на ча­ле з Мі­ка­ла­ем Фа­мі­чом, а вец­кай дзей­нас­ці. 10 кра­са­ві­ка 1931 г. ка­ле­гі­яй АД­ПУ ён быў асу­ по­тым за­цвер­дзі­лі ў На­рка­мас­ве­ты БССР. Яны джа­ны да 5 га­доў вы­сыл­кі ў Оханск (па­вод­ле іншых да­дзе­ных, свед­чы­лі, што бе­ла­рус­кая і яўрэй­ская сту­дыі у Шад­рынск). У 1935 го­дзе пе­ра­ехаў у го­рад Са­ра­пул (Удмур­ція). Там з’яўля­юцца пра­фе­сій­ны­мі мас­тац­кі­мі ка­лек­ яго арыш­та­ва­лі 12 чэр­ве­ня 1938 го­да дру­гі раз. 30 кас­трыч­ні­ка 1938 ты­ва­мі. На ба­зе Бе­ла­рус­кай дра­ма­тыч­най го­да Асо­бай на­ра­дай НКУС Тур­кмен­скай ССР Мі­ка­лай Кра­сін­скі быў сту­дыі быў арга­ні­за­ва­ны на­цы­яна­ль­ны тэ­атр пры­га­во­ра­ны да вы­шэй­шай ме­ры па­ка­ран­ня, і па гэ­тым пры­га­во­ з ба­зай у Ві­цеб­ску, ды­рэк­та­рам у 1926—1928 ры яго рас­стра­ля­лі. га­ды быў Мі­ка­лай Кра­сін­скі. Уста­но­ва атры­ ма­ла на­зву «Дру­гі бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны тэ­ тэ­атра­ль­най пед­сек­цыі ІБК. На агу­ль­ным схо­дзе Інсты­ту­та 12 лю­та­га 1925 атр» (БДТ-2), а з яўрэй­скай сту­дыі быў утво­ра­ны Дзяр­жаў­ны яўрэй­скі тэ­атр го­да быў за­цвер­джа­ны прэ­зі­ды­ум сек­цыі мас­тац­тва: стар­шы­ня Язэп Ды­ла, БССР з ба­зай у Мін­ску. У фон­дах На­цы­яна­ль­на­га архі­ва Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь на­мес­нік стар­шы­ні Мі­ка­лай Кра­сін­скі, сак­ра­тар Мі­ка­лай Шча­ка­ці­хін. 27 лю­та­ (НА РБ) за­хоў­ва­ецца ці­ка­вы і каш­тоў­ны да­ку­мент — ка­рот­кая спра­ваз­да­ча аб га 1925 го­да ад­быў­ся пер­шы сход но­вай сек­цыі, у яе склад увай­шлі 7 чле­наў Інсты­ту­це бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры за час з лю­та­га да жніў­ня 1925 г. Яна ацэ­нь­ Інбел­ку­ль­та і ўдзе­ль­ні­кі з іншых мас­тац­кіх уста­ноў ста­лі­цы БССР. вае дзей­насць мас­тац­кай сек­цыі Інбел­ку­ль­та, на­мес­ні­кам стар­шы­ні якой быў Тэ­атра­ль­най пад­сек­цы­яй мас­тац­кай сек­цыі Інсты­ту­та бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры кі­ Мі­ка­лай Кра­сін­скі: «Мас­тац­кая, пры­ро­даз­наў­чая і сель­ска­гас­па­дар­чая сек­цыі ра­ва­лі Мі­ка­лай Кра­сін­скі (стар­шы­ня), бе­ла­рус­кі дра­ма­тург, рэ­жы­сёр, пед­агог, падзя­ля­юцца на шэ­раг ад­па­вед­ных пад­сек­цый, якіх ма­ецца 13, 7 з якіх пра­ адзін са ства­ра­ль­ні­каў бе­ла­рус­ка­га тэ­атра, бу­ду­чы на­род­ны артыст Бе­ла­ру­сі цу­юць ве­ль­мі інтэн­сіў­на… Еўсціг­ней Мі­ро­віч (на­мес­нік стар­шы­ні), бе­ла­рус­кі акцёр, дра­ма­тург, тэ­атра­ 4.На­ву­ко­вая дзей­насць Інбел­ку­ль­та . Мас­тац­кая сек­цыя сваю ра­бо­ту па­бу­да­ ль­ны дзеяч Мі­ка­лай Іль­інскі (сак­ра­тар). Гэ­тая пад­сек­цыя Інбел­ку­ль­та па­ча­ла ва­ла па трох га­лі­нах — тэ­атру, му­зы­цы і воб­раз­ных мас­тац­твах. Вы­хо­дзя­чы з пра­ктыч­ную дзей­насць у са­ка­ві­ку 1925 го­да. У яе пра­цы пры­ма­лі актыў­ны па­трэб жыц­ця, тэ­апад­сек­цыя на­кі­ра­ва­ла сваю пра­цу ў бок да­па­мо­гі Дзяр­жаў­ ўдзел 15 асоб, ся­род іх бы­лі Язэп Ды­ла, Мі­ка­лай Кра­сін­скі, Фла­ры­ян Жда­но­ на­му тэ­атру і 2 на­шым драм­сту­ды­ям у Мас­кве: пад­шу­кан­не на­леж­на­га рэ­пер­ віч, Еўсціг­ней Мі­ро­віч, Ула­дзіс­лаў Га­лу­бок, Мі­ка­лай Іль­інскі, Зміт­рок Бя­ду­ля, ту­ару для гэ­тых сі­ту­ацый, па­леп­шан­не мо­вы п’ес ра­ней­ша­га іх рэ­пер­ту­ару, Чэс­лаў Ро­дзе­віч, Мі­хай­ла Гра­мы­ка, Во­ль­га Га­лі­на, Яўген Ра­ма­но­віч і іншыя. мас­тац­кі пе­ра­клад кла­січ­ных дра­ма­тыч­ных тво­раў, па­леп­шан­не мас­тац­ка­га Тэ­атра­ль­ная пад­сек­цыя падзя­ля­ла­ся на не­ка­ль­кі спе­цы­яль­ных ка­мі­сій для бо­ку па­ста­но­вак, па­ся­лен­не з гэ­тай мэ­тай сту­дый для ад­па­вед­на­га вы­ра­шэн­ кан­крэт­най пра­цы ў пэў­ных кі­рун­ках. На­прык­лад, ка­мі­сію па збі­ран­ні п’ес для ня НКА пы­тан­ня аб па­ры пе­ра­во­ду сту­дый на са­ма­стой­ную тэ­атра­ль­ную пра­ вёс­кі ўзна­ча­ль­ва­лі Мі­хай­ла Гра­мы­ка, Фла­ры­ян Жда­но­віч, Па­вел Арэш­ні­каў, цу. З ве­рас­ня ме­ся­ца па­чнец­ца т. зв. дра­ма­тур­гіч­ны се­мі­на­ры­ум, на якім ма­ пад­рых­тоў­ку ма­тэ­ры­ялаў па гіс­то­рыі бе­ла­рус­ка­га тэ­атра і збор экс­па­на­таў ла­дыя дра­ма­тур­гіч­на-пі­сь­мен­ніц­кія сі­лы БССР у пра­ця­гу 4 мес. пра­слу­ха­юць для тэ­атра­ль­на­га му­зея — Язэп Ды­ла, Зміт­рок Бя­ду­ля, Фла­ры­ян Жда­но­віч, цыкл тэ­арэ­тыч­ных ве­даў па тэх­ні­цы і іншых ба­ках дра­ма­тур­гіі і вы­мог сцэ­ны, Чэс­лаў Ро­дзе­віч. Скла­дан­нем збор­ні­ка тэ­атра­ль­най тэр­мі­на­ло­гіі за­ймаў­ся а на пра­ктыч­ных за­нят­ках з за­про­ша­ны­мі спе­цы­яліс­та­мі на­ву­чац­ца ана­лі­зу і Мі­ка­лай Па­поў. бу­до­ве дра­ма­тыч­ных тво­раў, што дасць но­вы ад­па­вед­ны су­час­нас­ці дра­ма­ У фон­дах Цэн­тра­ль­на­га на­ву­ко­ва­га архі­ва На­цы­яна­ль­най ака­дэ­міі на­вук Бе­ тыч­ны рэ­пер­ту­ар для на­шых дзяр­жаў­ных тэ­атраў, вяс­ко­вай і клуб­най сцэн». ла­ру­сі мне ўда­ло­ся знай­сці пра­та­кол № 4 агу­ль­на­га схо­ду чле­наў Інсты­ту­та У пра­ктыч­най дзей­нас­ці тэ­атра­ль­ная пад­сек­цыя га­лоў­ную ўва­гу скі­роў­ва­ла бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры ад 30 са­ка­ві­ка 1925 го­да. Ся­род пры­сут­ных на гэ­тым на за­бес­пя­чэн­не бе­ла­рус­кіх тэ­атраў на­цы­яна­ль­ным рэ­пер­ту­арам. Сцэ­ніч­ныя схо­дзе раз­ам з Усе­ва­ла­дам Ігна­тоў­скім, Арка­дзем Смо­лі­чам, Кан­стан­ці­нам ка­лек­ты­вы ме­лі пэў­ную дра­ма­тур­гіч­ную спад­чы­ну — тво­ры Він­цэн­та Ду­ні­ Міц­ке­ві­чам (Яку­бам Ко­ла­сам) і іншы­мі чле­на Інбел­ку­ль­та зна­чыц­ца і Мі­ка­лай на-Мар­цін­ке­ві­ча, Янкі Ку­па­лы, Яку­ба Ко­ла­са, Ула­дзіс­ла­ва Га­луб­ка, Ка­ру­ся Ка­ Кра­сін­скі. ган­ца, Кан­стан­цыі Буй­ло. Пі­са­лі п’есы Еўсціг­ней Мі­ро­віч, Мі­хась Ча­рот, Ціш­ка Ся­род шмат­лі­кіх каш­тоў­ных спраў, ажыц­цёў­ле­ных сек­цы­яй мас­тац­тва «вы­ Гар­тны, Яўген Ра­ма­но­віч, Язэп Ды­ла, Ва­сіль Ша­ша­ле­віч, Мі­хась За­рэц­кі, Ва­сіль хо­дзя­чы з па­трэб жыц­ця...», вар­та адзна­чыць вы­яўлен­не ў архі­вах Мас­квы Ста­шэў­скі, Мі­хай­ла Гра­мы­ка, Дзміт­рый Кур­дзін, Ва­сіль Гар­ба­цэ­віч. Ад­нак гэ­та жнівень, 2021


42

Тэ­а тр / Ку­л ь­т у р н­ ы пласт

не за­да­ва­ль­ня­ла по­пыт бе­ла­рус­кіх тэ­атраў на на­цы­яна­ль­ныя тво­ры. Тэ­атра­ль­ная пад­сек­цыя мас­тац­кай сек­цыі Інсты­ту­та бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры на ча­ле з Мі­ ка­ла­ем Кра­сін­скім па­ста­янна аб­мяр­коў­ва­ла гэ­тае ба­лю­чае пы­тан­не, ра­бі­ла пра­ктыч­ныя за­ха­ды для яго вы­ра­шэн­ня: ла­дзі­лі­ся кон­кур­сы най­леп­шай бе­ ла­рус­кай п’есы, ра­бі­лі­ся за­мо­вы дра­ма­тур­гам на кан­крэт­ную тэ­ма­ты­ку і інш. Звы­чай­на гэ­тым за­йма­ла­ся вы­да­вец­кая ка­мі­сія Інбел­ку­ль­та. На­рэш­це, на ба­зе ІБК бы­ло вы­ра­ша­на пра­вес­ці дра­ма­тур­гіч­ны се­мі­нар для ўсіх, хто жа­дае вы­пра­ба­ваць свае сі­лы ў на­пі­сан­ні п’ес. Ён па­чаў­ся ў снеж­ні 1925 го­да і пра­цяг­ваў­ся сем тыд­няў. Ся­род слу­ха­чоў дра­ма­тур­гіч­на­га се­мі­ на­ра бы­лі пра­цаў­ні­кі тэ­атраў, чле­ны пі­сь­мен­ніц­кай арга­ні­за­цыі «Ма­лад­няк», на­стаў­ніц­тва і інш. За­нят­кі пра­во­дзі­лі та­ле­на­ві­тыя лі­та­ра­ту­раз­наў­цы, тэ­атраз­ наў­цы і тэ­атра­ль­ныя дзея­чы Яўген Ба­ры­чэў­скі, Іван За­мо­цін, Еўсціг­ней Мі­ ро­віч, Фла­ры­ян Жда­но­віч, Чэс­лаў Ро­дзе­віч, Леў Да­шке­віч. Се­мі­нар пра­йшоў па­спя­хо­ва і вы­клі­каў шчы­рую за­ці­каў­ле­насць гра­мад­скас­ці Мін­ска і ўсёй рэ­ спуб­лі­кі. Ве­ль­мі важ­на, што пад­рых­тоў­ка ма­ла­дых кад­раў у га­лі­не бе­ла­рус­кай дра­ма­тур­гіі, за­ахвоч­ван­не да су­мес­най пра­цы з тэ­атрам та­ле­на­ві­тай пі­сь­мен­ ніц­кай мо­ла­дзі БССР бы­лі плён­ны­мі. Для пра­па­ган­ды сус­вет­най кла­сі­кі з іні­цы­яты­вы тэ­атра­ль­най пад­сек­цыі Інбел­ ку­ль­та бы­лі пе­ра­кла­дзе­ны на бе­ла­рус­кую мо­ву п’есы «Анты­го­на» Са­фок­ла, «Вак­хан­кі» Эўры­пі­да, «Сон у лет­нюю ноч», «Він­дзор­скія на­смеш­ні­цы» і «Цым­ бе­лін» Уі­ль­яма Шэк­спі­ра, «Эрас і Псі­хея» Ежы Жу­лаў­ска­га, інсцэ­ні­роў­ка ра­ма­ на «Та­мі­ла» Фер­ды­нан­да Дзю­шэ­на і іншыя тво­ры. Акра­мя плён­най пра­ктыч­най дзей­нас­ці, тэ­атра­ль­ная пад­сек­цыя пра­во­дзі­ла знач­ную на­ву­ко­ва-да­след­чую ра­бо­ту. З на­ву­ко­вы­мі да­кла­да­мі час­та вы­сту­ па­лі дзея­чы мас­тац­тва. Так, бы­лі пра­слу­ха­ны і аб­мер­ка­ва­ны да­кла­ды на­мес­ ні­ка стар­шы­ні тэ­атра­ль­най пад­сек­цыі Еўсціг­нея Мі­ро­ві­ча «Шля­хі Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га тэ­атра», Мі­ка­лая Па­по­ва «Дзі­ця-гля­дач», Мі­ка­лая Іль­інска­га «Тэ­ атр і рэ­ва­лю­цыя — рэ­ва­лю­цыя ў тэ­атры», Льва Літ­ві­на­ва «Яўрэй­скі тэ­атра­ль­ны ма­лад­няк» і інш. Пры­нцы­по­ва важ­на, што, як пра­ві­ла, га­лоў­ная ўва­га скі­ роў­ва­ла­ся на пра­бле­му на­цы­яна­ль­най са­ма­быт­нас­ці бе­ла­рус­ка­га тэ­атра, по­ шу­кі ўлас­на­га мас­тац­ка­га сты­лю і ме­та­ду. Су­пра­цоў­ні­кі тэ­атра­ль­най сек­цыі Інбел­ку­ль­та на ча­ле з яе кі­раў­ні­ком Мі­ка­ла­ ем Кра­сін­скім шмат зра­бі­лі ў га­лі­не да­сле­да­ван­ня гіс­то­рыі і су­час­на­га ста­ну бе­ла­рус­ка­га тэ­атра. Каш­тоў­ны­мі і ці­ка­вы­мі з’яўля­лі­ся звес­ткі пра ста­но­віш­ ча тэ­атра ў За­ход­няй Бе­ла­ру­сі (Мі­ка­лай Кра­сін­скі), вы­ступ­лен­не БДТ на Усе­ ра­сій­скай сель­ска­гас­па­дар­чай са­ма­туж­на-пра­мыс­ло­вай вы­ста­ве ў Мас­кве ў 1923 го­дзе (Ілля Гур­скі), па­каз БДТ-1 спек­так­ля «Пін­ская шлях­та» Він­цэн­та Ду­ні­на-Мар­цін­ке­ві­ча ў сель­скай мясц­овас­ці (Яўген Ра­ма­но­віч). Бы­ла саб­ра­ на ба­га­тая інфар­ма­цыя пра дзей­насць бе­ла­рус­кіх дра­ма­тыч­ных гур­ткоў на Случ­чы­не, Чэр­вен­шчы­не і ў Мін­ску. Без­умоў­на, гэ­тыя арты­ку­лы ўяў­ля­лі са­бой пер­шыя па­ра­сткі бе­ла­рус­ка­га тэ­атраз­наў­ства і, па сут­нас­ці, за­кла­да­лі грун­тоў­ ны пад­му­рак у бу­ды­нак на­цы­яна­ль­най на­ву­кі аб тэ­атры. Ве­ль­мі шка­да, што па роз­ных аб­ста­ві­нах іх так і не над­ру­ка­ва­лі. Не­ль­га не зга­даць і знач­ную на­ву­ко­ва-да­след­чую ра­бо­ту, якую зла­дзіў рэ­жы­ сёр Мі­ка­лай Па­поў па скла­дан­ні слоў­ні­ка тэ­атра­ль­най тэр­мі­на­ло­гіі. Ана­ліз архіў­ных да­ку­мен­таў свед­чыць, што ён быў пад­рых­та­ва­ны да дру­ку. Па­вод­ ле пра­та­ко­ла № 16 па­ся­джэн­ня прэ­зі­ды­ума тэ­атра­ль­най пад­сек­цыі ІБК ад 13 кас­трыч­ні­ка 1926 года па­ста­на­ві­лі вы­дат­ка­ваць «...200 руб. на вы­дан­не 2-х арку­шаў тэ­атра­ль­най тэр­мі­на­ло­гіі» і «...100 руб. на апра­цоў­ку тэ­атра­ль­най тэр­мі­на­ло­гіі». На вя­лі­кі жаль, і гэ­та вар­тае па­чы­нан­не не здзей­сні­ла­ся. З пер­шых дзён існа­ван­ня тэ­атра­ль­най пад­сек­цыі Інбел­ку­ль­та (са­ка­ві­ка 1925 го­да) па­чаў­ся збор экс­па­на­таў для тэ­атра­ль­на­га му­зея, на­за­паш­ва­лі­ся да­ку­ мен­ты, рэ­чы, кас­цю­мы, ма­ке­ты па­ста­но­вак, фо­та­здым­кі і інш. Асаб­лі­ва знач­ ную каш­тоў­насць уяў­ля­лі экс­па­на­ты, якія ахвя­ра­ва­лі му­зею дзея­чы мас­тац­тва Бе­ла­ру­сі, у тым лі­ку чле­ны гэ­тай пад­сек­цыі. Ула­дзіс­лаў Га­лу­бок пе­рад­аў архіў ван­дроў­на­га тэ­атра за 10 га­доў існа­ван­ня, у якім зна­хо­дзі­лі­ся шмат фо­та­ здым­каў, пра­грам, афіш і рэ­цэн­зій на спек­так­лі, эскі­заў, дэ­ка­ра­цый і кас­цю­маў. Пры­клад­на тое са­мае зра­бі­лі кі­раў­нік сек­цыі мас­тац­тва Інсты­ту­та бе­ла­рус­ кай ку­ль­ту­ры Язэп Ды­ла, кі­раў­нік тэ­атра­ль­най пад­сек­цыі Мі­ка­лай Кра­сін­скі, дзея­чы бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва Фла­ры­ян Жда­но­віч, Чэс­лаў Ро­дзе­віч, Аль­бэрт Па­ўло­віч і інш. Хут­ка тэ­атра­ль­ны му­зей на­ліч­ваў ужо бо­льш за ты­ся­чу адзі­нак да­ку­мен­таў, ма­тэ­ры­ялаў, экс­па­на­таў. «Мастацтва» № 8 (461)

У кас­трыч­ні­ку 1926 го­да склад тэ­атра­ль­най пад­сек­цыі знач­на па­шы­рыў­ся. У яе ўвай­шлі лі­та­ра­ту­раз­на­вец і тэ­атраз­наў­ца Аляк­сандр Ваз­ня­сен­скі, рэ­жы­сёр, акцёр, бу­ду­чы за­слу­жа­ны дзеяч мас­тац­тваў Бе­ла­ру­сі Мі­ка­лай Міц­ке­віч, дра­ ма­тург Ва­сіль Ша­ша­ле­віч, дзя­ячка ку­ль­ту­ры Па­ўлі­на Мя­дзёл­ка, акцёр, бу­ду­чы на­род­ны артыст Бе­ла­ру­сі Ці­мох Сяр­гей­чык і іншыя. Ха­рак­та­ры­зу­ючы мэ­ты і кі­рун­кі пра­цы тэ­атра­ль­най пад­сек­цыі Інбел­ку­ль­та, Язэп Ды­ла адзна­чаў: «Тэ­атра­ль­ная пад­сек­цыя на пер­шых сва­іх схо­дах вы­ пра­ца­ва­ла на­ступ­ны план сва­ёй чын­нас­ці: мас­тац­кая да­па­мо­га Бе­ла­рус­ка­му дзяр­жаў­на­му тэ­атру ў яго пра­цы; та­кая ж да­па­мо­га Бе­ла­рус­кай драм­сту­дыі, якая ў бліз­кі час ста­не ма­ла­дым бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным тэ­атрам; рас­пра­ цоў­ка пла­на арга­ні­за­цыі бе­ла­рус­кай тэ­атра­ль­най спра­вы ў БССР; дбан­не аб да­лей­шай пад­рых­тоў­цы бе­ла­рус­ка­га артыс­тыч­на­га ма­лад­ня­ку і пра­цаў­ні­ коў іншых га­лін тэ­атра­ль­на­га мас­тац­тва; вы­ву­чэн­не бе­ла­рус­ка­га на­род­на­га дра­ма­тыч­на­га рэ­пер­ту­ару, яго па­ве­лі­чэн­не і ад­бор п’ес для вяс­ко­вай сцэ­ны; пе­ра­клад кла­січ­ных дра­ма­тур­гіч­ных тво­раў; арга­ні­за­цыя дра­ма­тур­гіч­на­га се­ мі­на­ра для леп­шай пад­рых­тоў­кі ма­ла­дых дра­ма­тур­гаў; апра­цоў­ка тэ­атра­ль­най тэр­мі­на­ло­гіі і г.д.». У энцык­ла­пе­дыч­ных вы­дан­нях адзна­ча­ецца, што Мі­ка­лай Кра­сін­скі з ле­та 1926-га па са­ка­вік 1928 го­да пра­ца­ваў ды­рэк­та­рам БДТ-2. Але вя­до­ма, што На­цы­яна­ль­ны ака­дэ­міч­ны дра­ма­тыч­ны тэ­атр імя Яку­ба Ко­ла­са пад на­звай «Дру­гі бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны тэ­атр» (БДТ-2) ад­крыў­ся ў Ві­цеб­ску то­ль­кі 21 ліс­ та­па­да 1926 го­да. Як гэ­та раз­умець? Кі­раў­ніц­тва тэ­атра пры­зна­ча­ецца за не­ ка­ль­кі ме­ся­цаў да яго ад­крыц­ця. Так ад­бы­ло­ся і ў Ві­цеб­ску. Уся ве­ль­мі цяж­кая пра­ца па пад­рых­тоў­цы ад­крыц­ця БДТ-2, як арга­ні­за­тар­ская, гас­па­дар­чая, так і пра­ца з кад­ра­мі, лег­ла на пле­чы Мі­ка­лая Фа­мі­ча. Ці­ка­ва, што пер­шы мас­тац­ кі кі­раў­нік тэ­атра Су­рэн Ха­ча­ту­раў быў пры­зна­ча­ны то­ль­кі ў 1927 го­дзе. Ка­ лек­тыў БДТ-2 быў ство­ра­ны з вы­пус­кні­коў Бе­ла­рус­кай дра­ма­тыч­най сту­дыі ў Мас­кве, якая ў по­ўным скла­дзе пры­еха­ла пра­ца­ваць у Ві­цебск. БДТ-2 ад­крыў­ ся спек­так­лем «У мі­ну­лы час» Іллі Бэ­на. Ва ўра­чыс­тас­цях з на­го­ды ад­крыц­ця ўдзе­ль­ні­ча­лі Янка Ку­па­ла, Яніс Рай­ніс, Фран­ці­шак Алях­но­віч, Ціш­ка Гар­тны, Ку­зь­ма Чор­ны і інш. Як ды­рэк­та­ру тэ­атра Мі­ка­лаю Кра­сін­ска­му, акра­мя Су­рэ­ на Ха­ча­ту­ра­ва, ка­рот­кі час да­вя­ло­ся па­пра­ца­ваць і з дру­гім мас­тац­кім кі­раў­ ні­ком — Сяр­ге­ем Роз­ана­вым (1894—1957), які быў пры­зна­ча­ны ў 1928 го­дзе. З са­ка­ві­ка 1928 го­да ка­рот­кі час Мі­ка­лай Кра­сін­скі пра­ца­ваў ву­чо­ным сак­ ра­та­ром Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га му­зея, по­тым бо­льш за два га­ды — ды­ рэк­та­рам Бе­ла­рус­ка­га ра­бо­ча­га тэ­атра імя Цэн­тра­ль­на­га са­ве­та пра­фса­юза Бе­ла­ру­сі, які існа­ваў у Мін­ску ў 1928—1933 гг. Гэ­ты тэ­атр быў ство­ра­ны з дра­ ма­тыч­на­га гур­тка бух­гал­тар­скіх кур­саў як Бе­ла­рус­кі ра­бо­чы тэ­атр («Наш тэ­ атр»). У 1930 го­дзе ён быў пе­ра­йме­на­ва­ны ў тэ­атр імя ЦСПСБ. У 1928—1930 га­ды рэ­жы­сё­рам гэ­та­га тэ­атра пра­ца­ваў вя­до­мы бе­ла­рус­кі тэ­атра­ль­ны дзеяч, акцёр і рэ­жы­сёр Фла­ры­ян Жда­но­віч. Асноў­нае мес­ца ў рэ­пер­ту­ары ЦСПСБ за­йма­лі та­га­час­ныя надзён­ныя са­вец­кія п’есы, пры­све­ча­ныя са­цы­яліс­тыч­на­му бу­даў­ніц­тву, пра­бле­мам атэ­істыч­най пра­па­ган­ды. З 1926 го­да Мі­ка­лай Кра­ сін­скі быў чле­нам пра­ўлен­ня, а з 1930-га — ад­каз­ным сак­ра­та­ром Бе­ла­рус­ка­ га та­ва­рыс­тва дра­ма­тур­гаў і кам­па­зі­та­раў. Мі­ка­лай Кра­сін­скі быў та­ле­на­ві­тым ву­чо­ным-ку­ль­ту­ро­ла­гам і тэ­атраз­наў­цам. Пра гэ­та свед­чыць ана­ліз яго арты­ку­ла «Бе­ла­рус­кае мас­тац­тва» аб пра­бле­мах ку­ль­ту­ры і мас­тац­тва ў За­ход­няй Бе­ла­ру­сі, мас­тац­тва ў БССР (у збор­ні­ку арты­ ку­лаў, вы­да­дзе­ным Інбел­ку­ль­там), іншых яго арты­ку­лаў у дру­ку. У са­ка­ві­ку 1930-га Мі­ка­лай Кра­сін­скі быў арыш­та­ва­ны і пра­хо­дзіў па спра­ ве так зва­на­га «Са­юза вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі». Яго аб­ві­на­ва­ці­лі ў на­цы­яналдэ­мак­ра­тыз­ме, кон­тррэ­ва­лю­цый­най, анты­са­вец­кай дзей­нас­ці. 10 кра­са­ві­ка 1931 года ка­ле­гі­яй АД­ПУ ён быў асу­джа­ны да 5 га­доў вы­сыл­кі ў Оханск (па­ вод­ле іншых да­дзе­ных, у Шад­рынск). У 1935 го­дзе пе­ра­ехаў у го­рад Са­ра­пул (Удмур­ція). Там яго арыш­та­ва­лі 12 чэр­ве­ня 1938 го­да дру­гі раз. 30 кас­трыч­ні­ ка 1938 го­да асо­бай на­ра­дай НКУС Тур­кмен­скай ССР Мі­ка­лай Кра­сін­скі быў пры­га­во­ра­ны да вы­шэй­шай ме­ры па­ка­ран­ня, і па гэ­тым пры­га­во­ры яго рас­ стра­ля­лі. Праз двац­цаць два га­ды — 19 ве­рас­ня 1960 го­да — быў рэ­абі­лі­та­ва­ны су­до­ вай ка­ле­гі­яй Вяр­хоў­на­га су­да БССР. Спра­ва М.Ф.Кра­сін­ска­га і іншых № 20951 за­хоў­ва­ецца ў Цэн­тра­ль­ным архі­ве КДБ Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь.


Тэатр / Сл ужбовы ў в а ход

43

Тэ­атра­ль­ныя бай­кі ад Вер­гу­но­ва Ві­таю вас, сяб­ры тэ­атра, мас­тац­тва на­огул і, без­умоў­на, гу­ма­ру! Ад­ра­зу ча­му­сь­ці пры­га­даў­ся та­кі вось вер­шык-«пі­ра­жок»: Ви­сят на сце­не в пер­вом акте бен­зо­пи­ла, вед­ро и ёж. За­интри­го­ван Ста­нис­лав­ский, бо­ится вы­йти в ту­алет. Ну так, усім зра­зу­ме­ла: ка­лі ў пер­шым акце на сця­не ві­сіць руж­жо, дык за­га­дзя вя­до­ма, на што вар­та раз­ліч­ваць у трэ­цім. Але ж не ўсім да­дзе­на прад­ба­чыць, уба­чыць пер­спек­ты­ву не то­ль­кі ў спек­так­лі, кі­на­фі­ль­ме, ней­ кай спра­ве, але і ў акцё­ры, у ча­ла­ве­ку. Вось і хо­чац­ца па­гу­та­рыць сён­ня пра той са­мы да­вер, які мы іншым раз­ам на­зы­ва­ем Вя­лі­кім вы­пад­кам.

Ф

рун­зэ Мкртчан, най­та­ле­на­ві­цей­шы са­вец­кі і армян­скі акцёр тэ­атра і кі­но, тэ­атра­ль­ны рэ­жы­сёр. На­род­ны артыст СССР, лаў­рэ­ат Дзяр­жаў­ най прэ­міі СССР і іншае, іншае, іншае… Мы яго па­мя­та­ем як Фрун­зі­ка Мкртча­на. І на­па­чат­ку ён быў про­стым ра­бо­чым сцэ­ны ў тэ­атры, улад­ка­ваў­ шы­ся ў яго вы­ключ­на вы­пад­ко­ва. Тэ­атр быў не­вя­лі­кі, тру­па ма­ле­нь­кая, а та­му, ка­лі за­хва­рэў адзін з акцё­раў, Фрун­зі­ка па­пра­сі­лі вы­йсці на сцэ­ну ў спек­так­лі з арку­шам і ад­ной-адзі­най фра­зай: «Ліст да гра­фа». Фрун­зік не стаў ад­маў­ ляц­ца. Ён уз­яў той ліст, у па­трэб­ны мо­мант вы­йшаў на сцэ­ну, па­вяр­нуў­ся ў бок за­лы, усміх­нуў­ся — і за­ла за­смя­яла­ся ў ад­каз. Фрун­зік за­сму­ціў­ся і гуч­на пра­мо­віў: «За­бя­ры­це гэ­ты ліст! Я му­шу за­ймац­ца іншы­мі спра­ва­мі!» За­ла па­ та­ну­ла ў апла­дыс­мен­тах. Ме­на­ві­та так і па­чаў­ся шлях Мкртча­на ў мас­тац­тве. Ска­жа­це — вы­па­дак? І ён так­са­ма, але ж хут­чэй пра­нік­лі­вы по­гляд рэ­жы­сё­ра, які па­чаў да­ваць яму ро­лі. Тая са­мая вы­со­кая сту­пень да­ве­ру акцё­ру!

«Б В

о­жач­кі, хто вы­пус­ціў му­жы­ка ў ад­ных пад­шта­ні­ках на сцэ­ну?!» — «Су­па­кой­це­ся, гэ­та ба­лет…»

ы­па­дак з Мкрта­ча­нам — уну­ша­ль­ны пры­клад? А як жа! Ад­нак гэ­тым «а як жа» мно­гія акцё­ры ро­бяц­ца знач­на па­зней, ка­лі ўжо на­бы­ва­юць вя­до­масць. Вось вам яшчэ адзін пры­клад не­йма­вер­на­га та­лен­ту і аб­са­ лют­на­га да яго да­ве­ру. Усе мы ве­да­ем дзі­вос­на­га Яўге­на Еўсціг­не­ева — са­ вец­ка­га і рас­ійска­га акцё­ра тэ­атра і кі­но, пед­аго­га, на­род­на­га артыс­та СССР, ка­ва­ле­ра ордэ­на Ле­ні­на, лаў­рэ­ата Дзяр­жаў­най прэ­міі СССР і Дзяр­жаў­най прэ­міі РСФСР імя бра­тоў Ва­сі­ль­евых… Ну, вы ж раз­уме­еце, гэ­ты спіс яго да­ сяг­нен­няў не са­мы по­ўны. Сле­сар на за­во­дзе «Крас­ная Этна», ён за­ймаў­ся ў са­ма­дзей­нас­ці, іграў джаз, быў за­ўва­жа­ны дзя­ку­ючы сва­ёй вы­раз­нас­ці пад­ час ігры на ба­ра­ба­нах. Гэ­та бы­ла пра­ктыч­на акцёр­ская ігра… І тут зноў, мож­ на ска­заць, вы­па­дак, про­від… Не, усё ж умен­не рэ­жы­сё­раў, ка­лі яны рэ­жы­ сё­ры сап­раў­дныя, ка­лі яны твор­цы, уба­чыць, рас­паз­наць і да­ве­рыц­ца! У кі­но Раз­анаў да­ве­рыў­ся Еўсціг­не­еву, на­прык­лад, у фі­ль­ме «Сце­ра­жы­ся аўта­ма­ бі­ля». Там жа і ро­лі пра­ктыч­на не бы­ло. Раз­анаў па­пра­сіў: «Жэ­ня, ты про­ста пра­га­ва­ры што-не­будзь на сцэ­не, а мы ў гэ­ты час зды­мем га­лоў­ных ге­ро­яў…» І Еўсціг­не­еў «па­га­ва­рыў». Гэ­ты яго­ны ма­на­лог раз­ля­цеў­ся на цы­та­ты! Раз­анаў па­зней бе­да­ваў, што не ад­ра­зу стаў зды­маць Еўсціг­не­ева, а нам ця­пер за­ ста­ецца то­ль­кі зда­гад­вац­ца, што і як Яўген Са­ныч га­ва­рыў яшчэ… Але ў яго быў адзін істот­ны не­да­хоп: ён з цяж­кас­цю за­па­мі­наў тэк­сты. Імпра­ві­за­ваў жа лёг­ка, іграў так, што за­ла апла­дзі­ра­ва­ла сто­ячы. А вось тэк­сты — бя­да! На­прык­лад, сла­ву­ты поль­скі рэ­жы­сёр Анджэй Вай­да на­пя­рэ­дад­ні ўлас­най па­ста­ноў­кі ў «Со­вре­мен­ни­ке» вы­ра­шыў па­гля­дзець «На дне» па­вод­ле Гор­ ка­га, спек­такль, у якім Еўсціг­не­еў уз­ру­ша­ль­на іграў Са­ці­на. Ма­на­лог «Ча­ла­ век — гэ­та гу­чыць гор­да» ён пра­маў­ляў не па­фас­на, як гэ­та бы­ло пры­ня­та, а з па­пя­рос­кай у ро­це. І ў вы­ні­ку гэ­та ства­ра­ла гран­ды­ёзнае ўра­жан­не. Але ж па­мяць! Да­клад­ней, яе збоі. Пра­цяг­лы ма­на­лог праз увесь час ска­ра­чаў­ся

на ра­дасць парт­нё­рам. Рэ­жы­сёр­ка Га­лі­на Вол­чак стро­га па­пя­рэ­дзі­ла: «Жэ­ня, за­ўтра пры­йдзе Вай­да. За­ву­чы, на­рэш­це, ма­на­лог!» На спек­так­лі ўсё ішло доб­ра. Да ма­на­ло­га. «Ча­ла­век — гэ­та я, гэ­та ты…» — па­чаў акцёр. Па­віс­ла стра­шэн­ная па­ўза. Еўсціг­не­еў кан­чат­ко­ва за­быў сло­вы і здо­леў пра­мо­віць ад­но клю­ча­вую фра­зу: «Ча­ла­век — гэ­та гу­чыць гор­да!» Па­сля ча­го за­цяг­нуў­ ся па­пя­рос­кай і сплю­нуў. У жа­ху Вол­чак па­вяр­ну­ла­ся да Вай­ды, уба­чы­ла, што той пла­ча, і ска­за­ла: «Анджэй, пра­бач, ён не пра­мо­віў усе сло­вы!» Вай­да, пра­ ці­ра­ючы во­чы хус­ткай, ад­ка­заў: «Га­ля! На­вош­та сло­вы, ка­лі ён так іграе?!»

Н М

а­ві­ны ку­ль­ту­ры. Да юбі­лею Вя­лі­ка­га тэ­атра рых­ту­ецца па­ста­ноў­ка но­ ва­га ба­ле­та «Зла­чын­ства і па­ка­ран­не». Клю­ча­вой сцэ­най спек­так­ля бу­ дзе «Та­нец з ся­ке­ра­мі» на му­зы­ку Ара­ма Ха­ча­ту­ра­на.

но­гія пед­аго­гі жы­лі сва­ім ра­мяс­твом на­сто­ль­кі, што не пе­ра­пы­ня­лі гэ­ тую дзей­насць ні на хві­лі­ну. Не­як ка­ле­гі-ад­эсі­ты рас­па­вя­да­лі: жыў у іх слаў­ным го­ра­дзе ве­ль­мі вя­до­мы му­зыч­ны пед­агог Пётр Ста­ляр­скі. Гу­ля­ючы па го­ра­дзе, ён за­ўва­жаў дзе-не­будзь у па­рку ма­ла­дую ма­мач­ку з ма­лым, ад­ра­зу ж кі­даў­ся да іх і ўсклік­ваў: «Ма­дам, да­зво­ль­це па­гля­дзець руч­ку ва­ша­га дзі­ця­ці!» Браў руч­ку, асця­рож­на ка­мя­чыў яе, аб­мац­ваў, пад­ но­сіў да сва­іх блі­за­ру­кіх ва­чэй і з го­рыч­чу ўзды­хаў: «Ах, не, ма­дам, жы­ві­це спа­кой­на!» Але ж час­та зна­хо­дзіў, за­пра­шаў, вы­хоў­ваў і вы­рош­чваў вя­до­мых му­зы­кан­таў!

А

вось кам­па­зі­та­ра Мі­кі­ту Ба­гас­лоў­ска­га за­ўва­жы­лі на­сто­ль­кі, што пры­ня­лі да па­ста­ноў­кі ў Ле­нін­град­скім тэ­атры му­зыч­най ка­ме­дыі яго апе­рэ­ту «Ноч на­пя­рэ­дад­ні Рас­тва». На той мо­мант Мі­кі­ту споў­ ні­ла­ся 15 га­доў! Ці ж гэ­та не тры­умф да­ве­ру?! На­пэў­на, так і бы­ло б, але на мес­ца ўсё па­ста­ві­ла звы­чай­ная бі­ле­цёр­ка, якая не пус­ці­ла Ба­гас­лоў­ска­га на прэм’еру ўлас­най апе­рэ­ты, за­явіў­шы: «Хлоп­чык, та­бе не­ль­га, пры­йдзеш з ма­ ці ў ня­дзе­лю на ра­ніш­нік».

П Д

ад­час па­ка­зу опе­ры на сцэ­ну пе­рад жа­но­чым хо­рам вы­бег­ла мыш. Слых стра­ці­ла ўся ты­ся­ча ама­та­раў опе­ры ў за­ле…

у­маю, да­вер да акцё­ра ў на­шых рэ­алі­ях, як тое ні сум­на ка­заць, у не­ чым пад­обны да ад­ной па­цеш­най гіс­то­рыі, якую рас­па­вя­ла мая доб­ рая зна­ёмая. Яна па­спра­ча­ла­ся з пра­су­ну­тым, як і ўсе ця­пер, уну­кам на тое, ка­му пры­браць у ква­тэ­ры, што той не з’есць 25 штук пе­ль­ме­няў. «Ха! — пра­мо­віў унук, — яшчэ як з’ем!» І вось ён да­ядае 24-ы пе­ль­мень і з жа­хам раз­умее, што 25-га ў та­лер­цы про­ста ня­ма! Той са­мы мо­мант, ка­лі на­стае пра­свят­лен­не… Але да­вя­раць усё ж не­абход­на, як тое ро­бяць акцё­ры, вы­хо­дзя­чы на сцэ­ну да гле­да­чоў, ве­ра­чы, што гэ­та — са­мыя леп­шыя гле­да­чы і слу­ха­чы ва ўсім све­ це! Як тое ро­бяць на­шы лю­бі­мыя гле­да­чы, рас­хі­нуў­шы на­сус­трач твор­час­ці, мас­тац­тву, тэ­атру свае сэр­цы і ду­шы, ка­лі пры­хо­дзяць на спек­так­лі, кан­цэр­ты, вы­ста­вы! Дык да­лу­чай­це­ся! За­ўсё­ды ваш Шу­ра Вер­гу­ноў.


44

К і ­н о / Рэ­ц эн ­з і я

По­ўнае вяр­тан­не па­мя­ці Канстанцін Грыкін

Сло­ва «ўпер­шы­ню» як ма­га лепш апіс­вае но­вую бе­ла­рус­кую стуж­ку «263 но­чы». Упер­шы­ню ў гіс­то­рыі сту­дыі ані­ма­цый­ных фі­ль­маў На­цы­ яна­ль­най кі­нас­ту­дыі «Бе­ла­ру­сь­фі­льм» зроб­ле­ны фі­льм пра Ха­ла­кост. Упер­шы­ню на­шы ані­ма­та­ры рас­кры­ва­юць гіс­то­рыю Мін­ска­га ге­та праз акту­аль­ны трэнд — да­ку­мен­та­ль­ную ані­ма­цыю.

К

а­лі з на­ві­ной пра но­вы ані­ма­цый­ны фі­льм на тэ­му вай­ны з’яў­ля­ецца дум­ка «ізноў на­шы пра вай­ну зды­ма­юць», то сло­ва «ізноў» не­абход­на ад­ра­зу ж за­мя­ніць на сло­ва «на­рэш­це». Фі­ль­мы на ва­енную тэ­ма­ты­ку ў бе­ла­рус­кай ані­ма­цыі мож­на лёг­ка пе­ра­лі­чыць па па­ль­цах. Іх уся­го ча­ты­ры. Ка­лі гля­дзець пры­дзір­лі­ва, то шэсць. Гэ­та зна­чыць, мож­на па­чаць ад­лік з фі­ль­ ма аб вы­ду­ма­ным ге­роі-рэ­ва­лю­цы­яне­ры Кі­ба­ль­чы­шы «Скрозь шэ­ры ка­мень» (1987) Іга­ра Вол­ча­ка і зга­даць ме­та­фа­рыч­ныя «Сны» (1992) Ула­дзі­мі­ра Пят­ке­ ві­ча аб рэ­ва­лю­цый­ных падзе­ях. Ад­нак ка­лі ў на­шай кра­іне ка­жуць «вай­на», то пад гэ­тым сло­вам у пер­шую чар­гу ма­ецца на ўва­зе Вя­лі­кая Айчын­ная. З гэ­та­га пун­кту гле­джан­ня бе­ла­рус­кія ані­ма­та­ры рас­па­ча­лі ва­енную тэ­му лі­та­ра­ль­на ня­даў­на. Пер­шы фі­льм быў ство­ра­ны ў 2015 го­дзе да 70-год­дзя з дня Пе­ра­

«Мастацтва» № 8 (461)

мо­гі — «Лыж­ку для сал­да­та» рэ­жы­сі­ра­ва­ла Іры­на Та­ра­са­ва. На­ступ­най у 2017 го­дзе вы­йшла лі­рыч­на-па­тры­ятыч­ная «Ба­явая ма­шы­на» На­тал­лі Кас­цю­чэн­ка, а ў 2020-м — анты­ва­енная «Цац­ка» Ры­ты Шаг­рай. Кож­ны фі­льм ад­роз­ні­ва­ ецца і ры­соў­кай, і тэх­ні­кай, і жан­рам, і спо­са­бам апо­ве­ду. Фі­льм «263 но­чы» стаў чац­вёр­тым па лі­ку ў спі­се, але яго рэ­жы­сёр­ка Іры­на Та­ра­са­ва на да­дзе­ны мо­мант адзі­ны бе­ла­рус­кі ані­ма­тар, які мае на сва­ім ра­хун­ку дзве ані­ма­цый­ ныя стуж­кі на ва­енную тэ­му. У асно­ве «263 на­чэй» ля­жыць рэ­аль­ная гіс­то­рыя — ме­на­ві­та сто­ль­кі на­чэй ха­ва­лі­ся яўрэі Мін­ска­га ге­та ад фа­шыс­таў у вы­ка­па­ным пад ха­таю схо­ве. З 26 ча­ла­век змаг­ла вы­жыць па­ло­ва. Гэ­тую гіс­то­рыю знай­шоў і агу­чыў у сва­іх пра­цах бе­ла­рус­кі жур­на­ліст Ба­рыс Гер­стэн. Ад­на­ймен­ны лі­та­ра­тур­ны твор Ба­


К і­н о / Рэ­ц э н­з ія ры­са Гер­стэ­на ў фор­му ані­ма­цый­на­га сцэ­на­ра пе­ ра­вёў Канстанцін Андру­шач­кін. Апа­вя­дан­не ідзе ад асо­бы Яфі­ма Гі­ме­льш­тэй­на, які быў ся­род тых, хто вы­жыў. На той мо­мант яму бы­ло ўся­го шэсць га­доў. Сён­ня Яфім Гі­ме­льш­тэйн жы­ве ў Ізра­ілі і на­ват пры­сут­ні­чаў на пра­ве­дзе­ным 22 чэр­ве­ня гэ­та­га го­да спе­цы­яль­ным па­ка­зе стуж­кі ў Іе­ру­са­ лі­ме. Не­абход­на ад­ра­зу адзна­чыць, што га­лоў­ны ге­рой у фі­ль­ме не зу­сім га­лоў­ны. Так, ён га­лоў­ ны рас­каз­чык. Але ад­шу­каць хлоп­чы­ка ў кад­ры ся­род астат­ніх ге­ро­яў час­та ня­лёг­кая за­да­ча. Ёсць не­ка­ль­кі сцэн, дзе ён ста­но­віц­ца бач­ны. На­прык­лад, у сю­жэт­най «рам­цы»: у па­чат­ку гіс­то­ рыі хлоп­чык на­зі­рае за го­лу­бам, а ў кан­цы го­луб па­кі­дае ка­ля ма­ле­нь­ка­га Фі­мы га­лін­ку — сім­вал мі­ру. У астат­ні час Фі­ма адзін з мно­гіх. Умоў­ная ка­ме­ра не дае яму буй­ных пла­наў, не па­каз­вае дзея­нне ад яго асо­бы. Ві­даць, та­кім чы­нам рэ­ жы­сёр­ка вы­каз­вае про­стую і важ­ную дум­ку пра тое, што ў кож­на­га з ге­ро­яў гэ­тай гіс­то­рыі, у кож­ на­га яўрэя з Мін­ска­га ге­та быў адзін лёс на ўсіх, і тое, што хлоп­чык змог вы­жыць, — вы­клю­чэн­не з жорст­кіх пра­ві­лаў вай­ны. Да­ку­мен­та­ль­ная ані­ма­цыя ста­ла па­пу­ляр­ная па­ сля 2008 го­да, ка­лі вы­йшаў по­ўна­мет­раж­ны фі­ льм «Ва­льс з Ба­шы­рам» ізра­ільс­ка­га рэ­жы­сё­ра Ары Фо­ль­ма­на. Га­лоў­ны ге­рой гэ­та­га фі­ль­ма рас­ па­вя­даў пра свой удзел у Лі­ван­скай вай­не 1982 го­да і звя­за­ныя з ім псі­хат­раў­мы. «Ва­льс з Ба­шы­ рам» стаў пер­шай ані­ма­цый­най стуж­кай, якую на­мі­на­ва­лі на прэ­мію «Оскар» як най­леп­шы фі­льм на за­меж­най мо­ве. Сён­ня да­ку­мен­­таль­­ ная ані­ма­цыя — лю­бі­мы госць на фес­ты­ва­лях, а но­выя пра­екты ў гэ­тым жан­ры атрым­лі­ва­юць спе­цы­яль­ную фі­нан­са­вую пад­ трым­ку. Ня­даў­на ў Ка­нах ужо ад­бы­ла­ся прэ­м’е­ра но­вай пра­цы Фольмана — по­ўна­мет­раж­най ані­ма­цый­най вер­сіі «Дзён­ні­ка Ган­ны Франк». Сю­жэт фі­ль­ма лі­та­ра­ль­но аб­апі­ра­ецца на да­ку­мен­ты і фа­таг­ра­фіі з му­зея Ган­ны Франк у Амстэр­да­ме. Для Ізра­іля Ха­ла­кост — клю­ча­вая тэ­ма ў ані­ма­до­ку. Пад­час на­ву­ чан­ня ізра­ільс­кія сту­дэн­ты-ані­ма­та­ры аб­авяз­ко­ва ства­ра­юць кур­са­вы фі­льм па гіс­то­ры­ях сва­іх ба­буль і дзя­дуль. Па­сля гэ­тыя ані­ма­до­кі мо­гуць стаць час­ ткай му­зея па­мя­ці Ха­ла­кос­ту. Пра важ­насць за­ха­ван­ня гіс­та­рыч­най па­мя­ці ста­лі актыў­на га­ва­рыць ка­ля дзе­ ся­ці га­доў та­му, ка­лі ста­ла зра­зу­ме­ла, што асноў­ная час­тка но­ва­га па­ка­лен­ня сла­ба ары­енту­ецца ў гіс­то­рыі і час­та не ве­дае пра Дру­гую сус­вет­ную вай­ну на­ват апор­ных фак­таў. Гэ­та па­слу­жы­ла штур­шком для по­шу­ку но­вых спо­са­баў да­ня­сен­ня інфар­ма­цыі. Ані­ма­цыя ака­за­ла­ся доб­рым ра­шэн­нем, да­ку­мен­­таль­­ ная ані­ма­цыя — ідэ­аль­ным. На сён­няш­ні дзень пе­рад аўта­ра­мі ані­ма­до­каў ёсць два ўмоў­ныя шля­хі: мож­на зра­біць упор на ад­ука­цый­ны склад­нік або па­ста­віць акцэнт на твор­чую інтэр­прэ­та­цыю. Пры гэ­тым важ­на вы­тры­маць

45

ба­ланс па­між гіс­та­рыч­ны­мі падзе­ямі і іх ані­ма­ цый­ным ува­саб­лен­нем. Кан­цэн­тра­цыя на ад­ных фак­тах па­гра­жае ад­ня­сен­нем у ка­тэ­го­рыю ад­ука­ цый­ных фі­ль­маў, актыў­ная крэ­атыў­ная трак­тоў­ка мо­жа пад­ка­сіць ве­ру гле­да­ча ў пра­ўдзі­васць гіс­то­ рыі. Фі­льм «263 но­чы» дае нам пры­клад раў­на­ва­гі па­між дву­ма склад­ні­ка­мі. Дра­ма­тур­гія гіс­то­рыі раз­ві­ва­ецца на двух уз­роў­ нях: аўды­яль­ным і ві­зу­аль­ным. За­кад­ра­вы рас­ каз­чык, го­ла­сам яко­га стаў на­род­ны артыст Рас­іі Арыс­тарх Лі­ва­наў, за­дае тон і тэмп. Да­рос­лы го­лас за кад­рам з цяж­кас­цю аса­цы­юец­ца з ма­ле­нь­кім Фі­мам і ўспры­ма­ецца хут­чэй як са­ма­стой­ны ге­ рой. Су­хое апі­сан­не страш­най сі­ту­ацыі, у якой апы­ну­лі­ся лю­дзі, рас­кры­ва­ецца ў ві­зу­аль­ным і ані­ма­цый­ным ра­шэн­нях, пад­ма­ца­ва­ных му­зы­кай і вер­ша­мі. Фі­льм аб­грун­та­ва­на ня­прос­ты як ві­ зу­аль­на, так і эма­цый­на. Бо­ль­шая час­тка гіс­то­рыі вы­ра­ша­на ў чор­на-бе­лых то­нах з мі­ні­ма­ль­ным да­дат­кам жоў­та­га і чыр­во­на­га ко­ле­раў. Праз пе­ра­ ход у «та­гас­вет­ную» бе­ла-чор­ную ры­соў­ку гля­дач раз­ам з ге­ро­ямі пе­ра­жы­вае са­мыя скла­да­ныя мо­ ман­ты гіс­то­рыі, та­кія як смерць ад­на­го з уце­ка­чоў або аб­вал адзі­на­га вы­ха­ду ў схо­віш­ча. У про­ці­ва­гу ску­пым сло­вам рас­каз­чы­ка, дра­ма­тур­гія ані­ма­цыі ба­га­тая пе­ра­жы­ван­ня­мі: па­ка­за­ныя эма­цый­ны зрыў, за­ня­пад сіл, па­ку­ты ад го­ла­ду і сма­гі. Ко­лер і свят­ло ста­но­вяц­ца ма­гут­най сі­лай, якая пад­крэс­ лі­вае ўспа­мі­ны пра звы­чай­нае жыц­цё і імкнен­не да сва­бо­ды. Про­ці­пас­таў­лен­не свят­ла і цем­ры ад­ бы­ва­ецца і на ча­са­вай лі­ніі «та­ды-ця­пер». Со­неч­ нае, мір­нае сён­ня вы­яўля­ецца ў да­ку­мен­та­ль­ным склад­ні­ку, а цяж­кае мі­ну­лае ад­да­дзе­на на вод­куп

чор­на-бе­лай ані­ма­цыі. Кож­ная ме­та­фа­ра ў фі­ль­ме «263 но­чы» ад­на­ча­со­ва вы­ра­шае не­ка­ль­кі за­дач: слу­жыць умоў­ным фі­льт­рам-цэн­за­рам, дае за­па­мі­на­ль­ны воб­раз і па­каз­вае, як сі­ту­ацыя ўспры­ма­ецца дзі­ця­чы­мі ва­чы­ма. Тэ­ма «вай­на ва­ча­мі дзі­ця­ці» ў бе­ ла­рус­кім кі­не­ма­тог­ра­фе ад­на з са­мых моц­ных, род­ных. У айчын­най ані­ма­цыі яна знай­шла сваё пер­шае ўва­саб­лен­не ў фі­ль­ме Ры­ты Шаг­рай «Цац­ка», дзе ўвесь сю­жэт па­бу­да­ва­ны на па­этыч­ных срод­ках вы­раз­нас­ці. Вай­на, на­прык­ лад, у стуж­цы «Цац­ка» на­бы­вае аб­ліч­ча гі­ган­цкай чор­най фі­гу­ры з рас­кі­ну­ ты­мі ру­ка­мі-кры­ла­мі, а яе па­слан­цы, са­ма­лё­ты-тан­кі, дра­пеж­ныя на­ся­ко­мыя. У да­ку­мен­та­ль­най ані­ма­цыі зва­рот да ме­та­фар аб­ме­жа­ва­ны сі­лай жан­ру. Вы­ ка­рыс­тан­не вя­лі­кай ко­ль­кас­ці мас­тац­кіх срод­каў у фі­ль­ме «263 но­чы» маг­ ло б ства­рыць ілжы­вы воб­раз ге­роя, які ха­ва­ецца ад вай­ны ў сва­ім уяў­лен­ні. Та­му ме­та­фа­ры ў фі­ль­ме вы­ка­рыс­тоў­ва­юцца кроп­ка­ва і прад­ума­на. Нават малодшы школьнік не будзе баяцца таго, што зубасты монстар-душагубка на гусеніцах знішчае жоўтае пяціканцовае лісце. Ёсць шмат му­льт­­філь­­маў з больш страш­ны­мі па­чва­ра­мі. Вя­до­ма, гля­дач бо­льш ста­ла­га ўзрос­ту за­ўва­ жыць, што ў пер­шых сцэ­нах кар­ці­ны «263 но­чы» ўсе яўрэі хо­дзяць з жоў­ты­мі адзна­ка­мі на сва­ёй воп­рат­цы, і скла­дзе ў роз­уме два плюс два. Та­ды і бу­дзе да­сяг­ну­та га­лоў­ная мэ­та. Сус­вет­ная прэ­м’е­ра да­ку­мен­та­ль­най ані­ма­цыі «263 но­чы» за­пла­на­ва­на на во­сень. Вя­до­ма, што яна про­йдзе ў адзін дзень у трох кра­інах, якія пры­ня­лі ўдзел у ства­рэн­ні стуж­кі, — Бе­ла­ру­сі, Ізра­ілі і Рас­іі. Гіс­то­рыя вы­жы­ван­ня яўрэ­ яў у Мін­скім ге­та ў кан­тэк­сце гэ­та­га фі­ль­ма з’яў­ля­ецца час­ткай між­на­род­най гіс­то­рыі Ха­ла­кос­ту, але ў пер­шую чар­гу гэ­та час­тка гіс­то­рыі на­шай кра­іны, пра якую важ­на ве­даць і па­мя­таць усім па­ка­лен­ням. Яшчэ важ­на па­мя­таць, што ў це­ні за­ста­ло­ся шмат іншых гіс­то­рый, якія за­слу­гоў­ва­юць ува­гі. Да­ку­мен­та­ль­ ная ані­ма­цыя мо­жа стаць ідэ­аль­най фор­май для іх вяр­тан­ня з за­быц­ця. «263 но­чы». Кад­ры з фі­ль­ма. жнівень, 2021


46

Б ы­л о к і ­н о

Фі­ль­мы, у ад­роз­нен­не ад спек­так­ляў, не ста­рэ­юць раз­ам са сва­ імі аўта­ра­мі. Ста­рэ­юць ды сы­хо­дзяць іх гле­да­чы, та­му на кар­ ці­ны, на­ват год­ныя і важ­ныя, час­ця­ком про­ста за­бы­ва­юцца. У гіс­то­рыі бе­ла­рус­ка­га кі­но ёсць шмат ці­ка­вых ста­ро­нак, якія вар­та ўзгад­ваць ку­ды час­цей. Спа­дзя­ёмся, но­вая руб­ры­ка «Бы­ ло кі­но» да­па­мо­жа на­ша­му чы­та­чу ад­крыць шмат но­ва­га і ці­ка­ ва­га ў гіс­то­рыі айчын­на­га кі­на­мас­тац­тва.

Мне трыц­цаць год 1961: бе­ла­рус­кі дэ­бют Ва­лян­ці­на Ві­наг­ра­да­ва Антон Сі­да­рэн­ка

Па­чнём са стуж­кі, якой сё­ле­та споў­ні­ла­ся шэс­ць­дзя­сят. «Дзень, ка­лі спаўняецца 30 год» — дэ­бют Ва­лян­ці­на Ві­на­га­ра­да­ва, аўта­ра з яскра­вай, але ка­рот­кай ка­р’е­рай на «Бе­ла­ру­сь­фі­ль­ме». Імя і твор­часць Ві­наг­ра­да­ ва па­ча­лі гу­чаць у Бе­ла­ру­сі збо­ль­ша­га, на жаль, ужо па­сля яго сы­хо­ду ў 2011 го­дзе. Яго пер­шая по­ўна­мет­раж­ная пра­ца, зня­тая ў Мін­ску яшчэ ў меж­ах ВГІ­Каў­ска­га дып­ло­ма, да­сюль за­ста­ецца ў це­ню шэ­дэў­ра Ві­наг­ра­ да­ва «Усход­ні ка­лі­дор» і яго не менш ці­ка­вай стуж­кі «Ліс­ты да жы­вых». Кад­ры з дзвюх апош­ніх кар­цін за­раз час­та трап­ля­юць у пад­бор­кі мас­тац­ тваз­наў­чых да­сле­да­ван­няў як ты­по­выя пры­кла­ды шас­ці­дзя­сят­ніц­ка­га кі­ но. Пра «Дзень, ка­лі спаўняецца 30 год» па­мя­та­юць то­ль­кі спе­цы­яліс­ты. Па­спра­бу­ем вы­пра­віць гэ­тую не­да­рэч­насць. Тым бо­льш апра­ча шас­ці­дзе­ ся­ці­га­до­ва­га юбі­лею стуж­кі ёсць яшчэ два: сё­ле­та апе­ра­тар-па­ста­ноў­ шчык Алег Аўдзе­еў 15 чэр­ве­ня адзна­чыў 95 год, а вы­ка­наў­цу га­лоў­най муж­чын­скай ро­лі акцё­ру Мі­ка­лаю Ле­бе­дзе­ву 15 снеж­ня споў­ніц­ца сто. Лёс рэ­жы­сё­ра Ура­джэ­нец Ба­ку Ва­лян­цін Ві­наг­ра­даў меў ня­ лёг­кі рэ­жы­сёр­скі і жыц­цё­вы лёс. У 1954—1959 га­дах ён ву­чыў­ся на рэ­жы­сёр­скім фа­ку­ль­тэце ВГІ­Ка (курс Мі­ха­іла Ро­ма) раз­ам з Андрэ­ем Тар­ коў­скім і Ва­сі­лём Шук­шы­ным. На па­ра­ле­ль­ным кур­се сцэ­на­рыс­таў ву­чыў­ся Ге­надзь Шпа­лі­каў. «Дзень, ка­лі спаўняецца 30 год» — дэ­бют­ная пра­ца Ві­наг­ра­да­ва. У 1964 го­дзе свет уба­чы­ла яго дру­гая кар­ці­на — «Ліс­ты да жы­вых». Стуж­ка рас­па­вя­да­ла пра жыц­цё ге­ра­іні, пра­та­ты­пам якой бы­ла пад­по­льш­чы­ца Ве­ра Ха­ру­жая. Фі­льм быў успры­ня­ты ве­ль­мі доб­ра, а вось лёс трох на­ступ­ ных быў сап­раў­ды тра­гіч­ны: пер­шы ў гіс­то­рыі айчын­на­га кі­но фі­льм пра Мін­скае пад­пол­ле і Ха­ла­кост «Усход­ні ка­лі­дор» (1966) вы­тры­ваў жор­сткі ціск цэн­зу­ры і то­ль­кі цу­дам вы­йшаў у пра­кат мі­ні­ма­ль­ным на­кла­дам. Яшчэ бо­ль­шыя цэн­зур­ныя на­пад­кі вы­клі­ка­ла на­ступ­ная пра­ца Ва­лян­ці­на Ві­наг­ра­да­ва «Да­лё­ка ад вай­ны» (1969), якая вы­йшла ў пра­кат у ска­ро­ча­ным і пе­ра­ман­та­ва­ным чу­жы­мі ру­ка­мі вы­гля­дзе пад на­звай «Ча­кай мя­не, Ган­на». У 1969 го­дзе Ва­лян­ цін Ві­наг­ра­даў па­чаў зды­маць на Цэн­тра­ль­ным тэ­ле­ба­чан­ні се­ры­ял «Сі­няя пус­тка», ад­нак здым­кі бы­лі пе­ра­пы­не­ныя — з 8 се­рый бы­ло зня­та то­ль­кі ча­ты­ры, але і яны не ўба­чы­лі экра­на. Апош­ні фі­льм — «Бе­лы та­нец» — рэ­жы­сёр зняў у 1981 го­дзе і по­тым за­ймаў­ся дуб­ля­ван­нем інша­зем­ных сту­жак для са­вец­ка­га пра­ка­ту. У «Мастацтва» № 8 (461)

1988-м ён ха­цеў зра­біць кар­ці­ну па ра­ма­не Сяр­гея За­лы­гі­на «Са­лё­ная падзь», але і тут яму па­ча­лі ста­віць па­лкі ў ко­лы і ў вы­ні­ку зды­маць не да­лі. А апош­ні сцэ­нар — «Шкля­ны ча­ла­век» па ма­ты­вах твор­час­ці Сер­ван­тэ­са — так і за­стаў­ся ў ста­ле рэ­жы­сё­ра. Сам Ві­наг­ра­даў тлу­ма­чыў ня­лёг­кі лёс сва­іх фі­ль­маў так: «Не ішоў я ў ноз­дру з на­ча­льс­твам. Я ча­ла­век, які за­хап­ля­ецца. Я, ка­лі па­чы­наў пра­ца­ваць, ужо пра на­ча­льс­тва не ду­маў. Про­ста ха­цеў ажыц­ця­віць за­ду­му. А ўсё астат­няе мне пе­ра­шка­джа­ла. Гэ­та маё ня­шчас­це. У мя­не ні ад­ на­го жы­во­га фі­ль­ма не за­ста­ло­ся... Яны ка­жуць: «Ра­бі па­праў­кі!» А я: «Не, не бу­ду». Вы­бу­хаў — не так, як Тар­коў­скі. Яму ска­жуць: «Ра­бі па­праў­ кі», — а ён: «Я пад­умаю». Не вы­бу­хаў... Хоць якая роз­ні­ца, вы­нік адзін і той жа». Не над­та ўда­лы пра­кат­ны лёс і ў пер­шай стуж­кі Ва­лян­ці­на Ві­наг­ра­да­ва. У са­мым ты­раж­ным

та­га­час­ным кі­на­ча­со­пі­се «Са­вец­кі экран» бы­ла над­ру­ка­ва­ная аб’­ёміс­тая не­га­тыў­ная рэ­цэн­зія на кар­ці­ну, па­сля ча­го фі­льм пра­ктыч­на не дэ­ман­ стра­ваў­ся. Не спа­да­ба­ла­ся «Сцэ­на­рыст за­дум­ваў воб­раз жан­чы­ны ду­ шэў­на ба­га­тай, твор­ча ад­ора­най, якая не ўмее ні­чо­га ра­біць на­па­ло­ву. Ма­люе — уся ў гэ­тым. Ка­хае — за­бы­ва­ецца на ўсё ва­кол. Але, на­су­пе­рак гэ­тай за­ду­ме, на экра­не мы ба­чым жан­чы­ну не­да­лё­кую, эга­істыч­ную, ма­ла­ці­ка­ вую; усе яе па­ры­вы ма­лаз­нач­ныя і за­над­та лёг­ка тлу­ма­чац­ца. Пры­мі­тыў­ны сю­жэт, вя­лыя, не­вы­раз­ныя ды­яло­гі... Ня­хіт­рая ідэя атры­ма­ла та­кое са­мае ня­хіт­рае ўва­саб­лен­ не», — пі­са­ла ў арты­ку­ле «Схе­мы і жыц­цё» пра «Дзень, ка­лі спаўняецца 30 год» агля­да­ль­ні­ца «Са­вец­ка­га экра­на» Н. Му­ра­шо­ва. (Тут і да­лей цы­ та­ты па «Все бе­ло­рус­ские фи­ль­мы. Т.1», аўта­рыскла­да­ль­ні­кі І.Аўдзе­еў, Л.За­йца­ва). «...Знеш­не вы­яўлен­чая ма­не­ра — са­мае ці­ка­вае ў фі­ль­ме. Унут­ра­ны ж яго змест, яго ду­хоў­нае, ча­ла­ве­


Бы­л о кі­н о чае на­паў­нен­не ака­за­ла­ся знач­на бяд­ней­шы­ мі...» — пі­саў пра фі­льм Ва­лян­ці­на Ві­наг­ра­да­ва ў «Мін­скай пра­ўдзе» В. Смаль. Та­га­час­ны аўтар «Лі­М»а, бу­ду­чы га­лоў­ны рэ­дак­тар «Бе­ла­ру­сь­фі­ль­ ма» Сам­сон Па­ля­коў да­да­ваў: «Кі­да­ецца ў во­чы рэ­зкі кан­траст па­між га­лоў­ны­мі ге­ро­ямі, ха­рак­та­ры якіх у той ці іншай сту­пе­ні ўсё ж акрэс­ле­ны, і астат­ні­мі пер­са­на­жа­мі, якія пра­плы­ва­юць па экра­ну, ні­бы це­ні... Фі­льм атры­маў­ся ве­ль­мі ня­роў­ны, сты­ліс­тыч­на не вы­тры­ма­ны, за­ліш­не на­сы­ча­ны бы­та­вы­мі дэ­та­ля­мі. Не­да­хо­пы сцэ­нар­на­га ма­тэ­ры­ялу і яго рэ­жы­сёр­ска­га ўва­саб­лен­ня не кам­пен­ са­ва­ла ні ве­ль­мі раз­умная і тон­кая ра­бо­ та апе­ра­та­ра... ні та­ле­на­ві­тая му­зы­ка... Дзея­нне фі­ль­ма маг­ло з по­спе­хам ад­бы­вац­ца га­доў трыц­цаць на­зад. Аб­ліч­ча ча­су, сяк-так ад­люс­тра­ва­на­га ў вон­ка­вых пры­кме­тах, так і не бы­ло рас­кры­та ў ха­рак­та­рах лю­дзей».

ад­чу­ва­ецца. Ма­ла­ды аўтар ад­ра­зу пра­явіў ся­бе як нон­кан­фар­міст, які ішоў на­су­пе­рак не то­ль­кі чы­ноў­ні­кам з Дзяр­жкі­но і парт­ыйна­му кі­раў­ніц­ тву, але і мэй­нстры­му эпо­хі. І тым бо­льш не ад­ па­вя­да­ла апты­міс­тыч­на­му ма­жор­на­му на­строю шас­ці­дзя­ся­тых кра­са­моў­ная фра­за га­лоў­най ге­ра­іні: «За­хар, ты ду­маў ка­лі пра смерць?..» Ва­лян­цін Ві­наг­ра­даў яшчэ не ка­пі­руе на­ўпрост пры­ёмы зна­ка­мі­тай фран­цуз­скай «но­вай хва­лі», як тое бу­дзе ў «Ліс­тах да жы­вых» ды «Усход­нім ка­лі­до­ры», але пэў­ныя ры­сы, асоб­ныя эле­мен­ ты, кштал­ту лі­ніі ма­ле­нь­ка­га хлоп­чы­ка-ге­роя ў су­пра­ць­ва­гу све­ту да­рос­лых, у фі­ль­ме пры­сут­ні­ ча­юць. Ра­ман­ты­ка, а з ёю і сен­ты­мен­та­лізм для Ва­лян­ці­на Ві­наг­ра­да­ва бы­лі не та­кія важ­ныя, ён яўна цяг­нуў­ся да экс­прэ­сі­яніз­му, рос­квіт яко­га ў кі­но та­ды, зда­ва­ла­ся, мі­нуў раз­ам з ня­мы­мі двац­ца­ты­мі. Ві­зу­аль­ны шэ­раг фі­ль­ма ство­ра­ны апе­ра­та­рам-па­ста­ноў­шчы­кам Але­гам Аўдзе­евым,

«Схе­ма­тыч­насць», за­ліш­няя «ка­мер­насць», «ме­лад­ра­ма­тыч­насць». Па­ча­так шас­ці­дзя­ся­тых, агу­ль­ны энту­зі­язм па за­сва­енні кос­ма­су і ца­лі­ны, на­ву­ко­ва-тэх­ніч­на­га пра­грэ­су і ча­ка­на­га праз двац­цаць год ка­му­ніз­му па­тра­ба­ваў ад кі­не­ма­ таг­ра­фіс­таў інша­га пад­ыхо­ду да сю­жэ­таў. Сцэ­ на­рый мас­квіч­кі Але­ны Кап­лін­скай, гэ­так­са­ма дэ­бю­тан­ткі ў по­ўна­мет­раж­ным кі­но, рас­па­вя­даў кры­ху пра іншае, по­шу­кі «про­ста­га жа­но­ча­га шчас­ця». Пры­тым што меў ві­да­воч­ныя пры­кме­ты эпо­хі: і пра­фе­сію га­лоў­на­га ге­роя — лёт­чы­кавы­пра­ба­ва­ль­ні­ка, і ка­лек­тыў­ны энту­зі­язм ды апты­мізм пра­цаў­ні­коў ткац­ка­га кам­бі­на­ту — бу­ даў­ні­коў та­го са­ма­га ка­му­ніз­му, і па­ра­дныя, з па­штоў­кі, пан­ара­мы ад­бу­да­ва­на­га па­сля вай­ны Мін­ска. Рэ­жы­сёр ві­да­воч­на яшчэ не за­сво­іў но­вы для ся­бе го­рад. Ста­лі­ца БССР адзна­ча­на ў фі­ль­ме не­ка­ль­кі­мі па­ра­дны­мі, пра­ўда, доб­ра па­зна­ва­ль­ ны­мі ла­ка­цы­ямі. Ка­са­вым лі­да­рам стуж­ка не ста­ла, час і гля­дач, пэў­на, вы­ма­га­лі іншых ад­но­сін з рэ­аль­нас­цю на экра­не. Свет­лы апты­мізм вя­до­май па фі­ль­мам «ад­лі­гі» сты­ліс­ты­кі са­вец­ка­га кі­но, квін­тэ­сэн­ цы­яй і сім­ва­лам якой ста­ла стуж­ка Мар­ле­на Ху­цы­ева «Мне двац­цаць год» («За­ста­ва Іль­іча»), у дэ­бю­це Ва­лян­ці­на Ві­наг­ра­да­ва амаль не

які пры­ехаў на пра­цу ў Мінск за не­ка­ль­кі га­доў да Ві­наг­ра­да­ва і ўсё твор­чае жыц­цё цяг­нуў­ ся да імпрэ­сі­яніз­му. Але, вы­гля­дае, Ві­наг­ра­даў пра­па­на­ваў іншы стыль пра­цы: са­мыя мас­тац­кі яркія эпі­зо­ды стуж­кі — ды­ялог жан­чын у вы­гля­ дзе це­няў на сця­не або доў­гі пра­бег га­лоў­най ге­ра­іні Свят­ла­ны пад тры­вож­ную ме­ло­дыю кам­ па­зі­та­ра кар­ці­ны Дзміт­рыя Ка­мін­ска­га ўздоўж та­га­час­на­га Ста­лін­ска­га, а не­ўза­ба­ве, з ліс­та­па­да 1961 го­да, Ле­нін­ска­га пра­спек­та — пры­ві­тан­не ўжо ад двух бу­ду­чых экс­прэ­сі­яніс­цкіх шэ­дэў­раў рэ­жы­сё­ра. Моц­ная жан­чы­на ля акна Ці­ка­ва, што ўжо зна­ка­мі­тай на той мо­мант мас­коў­скай актры­се Ма­ла­га тэ­атра Ру­фі­не Ні­ фан­та­вай, якая сыг­ра­ла мас­тач­ку тэк­сты­ль­на­га кам­бі­на­та Свят­ла­ну, пад­час зды­мак у стуж­цы, як і яе ге­ра­іні, так­са­ма бы­ло трыц­цаць га­доў. У све­це кі­но гэ­тая актры­са бы­ла вя­до­мая сва­ім ве­ль­мі су­р’ёз­ным пад­ыхо­дам да пра­цы, зрэш­ты, як і ма­ла­ды рэ­жы­сёр Ві­наг­ра­даў. Воб­раз Свят­ла­ны, якая вы­му­ша­на раз­вес­ці­ся з му­жам і за­стац­ца ад­ной з ма­ле­нь­кім сы­нам, але по­тым сус­тра­кае сап­раў­днае ка­хан­не, шмат у чым апя­рэ­дзіў свой час. Твор­чы кры­зіс ге­ра­іні то­ль­кі з па­чат­ку вы­

47

гля­дае штуч­ным. На­сам­рэч ён не­пас­рэд­на звя­за­ ны з яе ўнут­ра­ным ста­нам. У фі­ль­ме пры­сут­ні­чае псі­ха­ла­гізм, які не за­ўва­жы­лі або мо не ха­це­лі за­ўва­жыць кі­нак­ры­ты­кі цэн­тра­ль­ных вы­дан­няў. «Дзень, ка­лі спаўняецца 30 год» ды­хае экзіс­ тэн­цы­яль­ны­мі пы­тан­ня­мі эпо­хі, якая на­сту­піць праз дзе­ся­ці­год­дзе, у ся­мі­дзя­ся­тыя. Рэ­жы­сёр і вы­ка­наў­цы га­лоў­ных ро­ляў — Ру­фі­на Ні­фан­та­ва і Сяр­гей Ле­бе­дзеў — унес­лі ў фі­льм інтым­ныя інта­на­цыі, ха­рак­тэр­ныя для за­стой­ных ся­мі­дзя­ ся­тых. Сі­ту­ацыя су­існа­ван­ня дзвюх моц­ных асоб у стуж­цы мае ві­да­воч­на акрэс­ле­нае ген­дар­нае ад­цен­не: сцэ­на, у якой Свят­ла­на вы­га­няе За­ха­ра з па­коя пад­час пра­цы над дып­лом­ным пра­ектам, сім­ва­лі­зуе аўта­ном­насць жан­чы­ны як па­ўна­вар­ тас­най асо­бы. Праз пяць год моц­ны са­ма­дас­ тат­ко­вы жа­но­чы ха­рак­тар у сва­іх «Ка­рот­кіх сус­трэ­чах» прад­эман­струе і як рэ­жы­сёр­ка, і як актры­са Кі­ра Му­ра­та­ва. Ге­ра­іня Ру­фі­ны Ні­фан­ та­вай і вы­гля­дае (бо трыц­цаць та­ды бы­ло ве­кам спе­лас­ці), і вя­дзе ся­бе не як пер­са­на­жы вя­сё­лых мо­ла­дзе­вых кам­са­мо­льс­кіх па­ста­но­вак: «Свят­ла­ на, ты ста­ла злая». — «Не ве­даю, ма­ма...» Дра­ма ка­хан­ня, унут­ра­ная, экзіс­тэн­цый­ная, якраз як по­тым у Кі­ры Му­ра­та­вай, — ка­ха­ны не на­ле­ жыць ге­ра­іні на сто ад­сот­каў. Унут­ра­ны кан­флікт ідзе на ўзроў­ні эмо­цый, яна ўвесь час прад­чу­ вае, што лёт­чык За­хар мо­жа за­гі­нуць, і гэ­тая дум­ка сап­суе іх ад­но­сі­ны, — ка­ха­ны Свят­ла­ны на­ле­жыць не то­ль­кі ёй, а яшчэ і іншай асо­бе жа­ но­ча­га по­лу — той са­май Смер­ці. Але ге­ра­іня вы­ ра­шае за­стац­ца ў Мін­ску, ка­лі За­хар атрым­лі­вае пра­цу на но­вым аві­яза­во­дзе ў іншым го­ра­дзе, не то­ль­кі з-за гэ­та­га. Дзвюм склаў­шым­ся асо­бам цяж­ка су­існа­ваць по­бач. «Дзень, ка­лі спаўняецца 30 год», та­кім чы­нам, ста­но­віц­ца фі­ль­мам пра ве­ка­вую пра­бл­ е­му ўсіх моц­на за­ка­ха­ных — «Я не ма­гу быць з та­бой раз­ам, я не ма­гу быць без ця­бе». У сва­ім дэ­бю­це, мас­тац­кім кі­раў­ні­ком яко­га быў Мі­ха­іл Ром, Ва­лян­цін Ві­наг­ра­даў пра­явіў за­дат­кі тон­ка­га мас­та­ка. Фі­льм пра­сяк­ну­ты ту­гой, якую на­па­чат­ку 1960-х не тое каб не маг­лі ві­таць, а па­прос­ту не раз­уме­лі ні ўла­ды, ні кры­ты­кі, ні гле­да­чы. «Ка­лі мож­на ўсё прад­ба­чыць, ча­му та­ды са­ма­лё­ты раз­бі­ва­юцца?..» — сло­вы ге­ра­іні рэ­за­ну­юць не то­ль­кі з та­га­час­ным апты­міз­мам і па­зі­ты­віз­мам на­ву­ко­ва-тэх­ніч­най рэ­ва­лю­цыі. Яны быц­цам прад­каз­ва­юць хут­кае за­кан­чэн­не ад­лі­гі, тан­кі на ву­лі­цах Пра­гі, пан­ылую цвіль за­стой­най са­вец­кай баг­ны. Хэ­пі-энд у вы­гля­дзе вяр­тан­ня За­ха­ра сап­раў­ды вы­гля­дае штуч­ным пры­ёмам і штам­пам, Кі­ра Му­ра­та­ва хэ­пі-энду ўжо са­бе не да­зво­ліць. 1. Ва­лян­цін Ві­наг­ра­даў. Кадр з ву­чэб­най ра­бо­ты Андрэя Тар­коў­ска­га і Аляк­сан­дра Гар­до­на «За­бой­цы» (1956) па апа­вя­дан­ні Эрнэс­та Хэ­мін­гу­эя. 2. Пла­кат да стуж­кі «Дзень, ка­лі спаўняецца 30 год». 3. Кос­ця Се­мі­жон (Бор­ка) і Мі­ка­лай Ле­бе­дзеў (За­хар). 4. Ру­фі­на Ні­фан­та­ва (Свят­ла­на) і Мі­ка­лай Ле­бе­дзеў (За­хар). жнівень, 2021


48

I n D es i g n

Ду­га са­ма­выз­на­чэн­ня Пра што маў­чаць ілюс­тра­цыі да па­эмы « Пан Та­дэ­вуш » Ад­ама Міц­ке­ві­ча? Ала Пі­га­льс­кая

У

руб­ры­цы In Design мы раз­гля­да­ем бе­ ла­рус­кі гра­фіч­ны ды­зайн у кан­тэк­сце ды­зай­ну рэ­гі­яна­ль­на­га — не па­вод­ле пры­нцы­пу моў­най бліз­кас­ці, а ў ад­па­вед­нас­ці з каш­тоў­нас­ця­мі. Мы па­ра­ўна­лі ды­зайн гро­шай; ды­зайн вы­дан­няў у аван­гар­днай эстэ­ты­цы (афар­млен­не вок­лад­кі, вёр­стка, шрыф­ты і па­ зі­цы­яна­ван­не аван­гар­дных мас­та­чак); ды­зайн

«Мастацтва» № 8 (461)

ла­га­ты­паў і ган­длё­вых ма­рак; пад­ыхо­ды да рэ­ прэ­зен­та­цыі спорту ў агі­та­цый­ным і рэ­клам­ным пла­ка­тах. Усе гэ­тыя тэ­мы мер­ка­ва­лі ўгля­дан­не ў пра­цэ­сы, якія ідуць па­ра­ле­ль­на, пад уплы­вам каш­тоў­нас­цей, што пе­ра­ва­жа­юць у кра­інах рэ­гі­ёна. Па­ра­ўнан­ні да­па­ма­га­юць ба­чыць гэ­тыя пра­цэ­сы ў аб’ёме, а так­са­ма ацэ­нь­ваць іх важ­ касць для мі­ну­ла­га і па­тэн­цы­ял для бу­ду­чы­ні. ...Твор­часць Ад­ама Міц­ке­ві­ча і эпо­ха ра­ман­тыз­ му су­па­лі з пра­цэ­сам фар­ма­ван­ня на­цы­яналь­­ ных дзяр­жаў: мясц­овыя тра­ды­цыі, аб­ра­ды і фа­льк­лор знай­шлі сваё вы­яўлен­не ў лі­та­ра­ту­ры, тэ­атры, жы­ва­пі­се і му­зы­цы ХІХ ста­год­дзя, агуль­­ ная ку­ль­тур­ная спад­чы­на і мі­ну­лае ства­ра­лі па­чуц­цё адзі­най су­по­ль­нас­ці ў лю­дзей роз­ных сас­лоў­яў і ве­ра­выз­нан­няў. Жыц­цё­вы шлях, бі­я­гра­фія і вы­да­вец­кая гіс­то­рыя Ад­ама Міц­ке­ ві­ча з-за ка­так­ліз­маў па­лі­тыч­най гіс­то­рыі ста­лі час­ткай ку­ль­тур­най спад­чы­ны ад­ра­зу не­ка­ль­кіх кра­ін на­ша­га рэ­гі­ёна, у тым лі­ку Бе­ла­ру­сі, Поль­ шчы і Укра­іны. Усплёск ці­каў­нас­ці да вы­дан­няў Міц­ке­ві­ча сыг­раў важ­ную ро­лю ў ру­ху на­цы­яна­ль­на­га ад­ ра­джэн­ня 1980—1990-х, якое су­па­ла з 200-га­ до­вым юбі­ле­ем пі­сь­мен­ні­ка. У гэ­ты пе­ры­яд у Бе­ла­ру­сі, Поль­шчы і Літ­ве актыў­на вы­да­юцца тво­ры па­эта, ся­род іх вы­лу­ча­ецца «Пан Та­ дэ­вуш, або Апош­ні на­езд у Літ­ве. Шля­хец­кая гіс­то­рыя 1811—1812 га­доў у два­нац­ца­ці кні­гах вер­шам». Па­ра­ўна­ем афар­млен­не і пад­ыхо­ды

да ілюс­тра­ван­ня тых вы­дан­няў, гэ­та да­па­мо­жа вы­свет­ліць но­выя нот­кі ў ха­рак­та­ры пра­цэ­саў на­цы­яна­ль­на­га ад­ра­джэн­ня кра­ін-су­се­дак у азна­ ча­ны пе­ры­яд. Твор­часць Ад­ама Міц­ке­ві­ча не бы­ла за­бы­тая за са­вец­кім ча­сам, бо яго­ны скеп­ты­цызм ад­нос­на ўла­даў Рас­ійскай імпе­рыі і не­ка­то­рая до­ля сім­па­ тыі да са­цы­яліс­тыч­ных по­гля­даў (улас­ці­выя для та­го ча­су і кі­рун­ку ра­ман­тыз­му) доб­ра ўклад­ва­ лі­ся ў са­вец­кую ідэ­ало­гію, гэ­та­му са­дзей­ні­ча­ла і амаль по­ўная за­ба­ро­на на вы­дан­не тво­раў Ад­ама Міц­ке­ві­ча ў ХІХ і па­чат­ку ХХ ста­год­дзяў імпер­скі­ мі ўла­да­мі. Са­вец­кая ідэ­ало­гія ві­та­ла кла­са­ вае пра­чы­тан­не тво­раў мі­ну­ла­га, спра­бу­ючы вы­сме­яць тра­ды­цыі шля­хец­ка­га сас­лоў­я, у той час як у па­эме па­ка­за­ны скла­да­ныя і аб’­ёмныя пер­са­на­жы, якія вы­свят­ля­лі ад­но­сі­ны між са­бой, у тым лі­ку і пры да­па­мо­зе «на­ездаў», але лёг­ка аб’­ядноў­ва­лі­ся дзе­ля аб­аро­ны сва­ёй ра­дзі­мы. Та­му ад­на з за­дач кніж­ных вы­дан­няў у кан­тэк­ сце на­цы­яна­ль­на­га ад­ра­джэн­ня — пе­ра­клю­чыць рэ­гістр успры­ман­ня, і ілюс­тра­цыі — дзей­сны спо­саб ства­рыць па­трэб­ную рам­ку для ўспры­ ман­ня тэк­сту. Най­бо­льш вя­до­мыя ілюс­тра­цыі да па­эмы «Пан Та­дэ­вуш» Мі­ха­іла Андры­ёлі, ура­джэн­ца Ві­ль­ні, ство­ра­ныя для львоў­ска­га вы­дан­ня 1882 го­да на поль­скай мо­ве і вы­да­дзе­ныя спа­чат­ку ў што­ме­ сяч­ных ча­со­піс­ных пуб­лі­ка­цы­ях, а тро­хі па­зней — пад ад­ной вок­лад­кай. Ва Укра­іне і Поль­шчы бы­ло шмат пе­ра­вы­дан­няў тво­раў Ад­ама Міц­ке­ві­ча з яго ілюс­тра­цы­ямі. На бе­ла­рус­кай мо­ве Міц­ке­віч з вы­ява­мі Андры­ёлі не дру­ка­ваў­ся — за вы­клю­чэн­нем ілюс­тра­цыі на су­


пер­вок­лад­цы «Пана Та­дэ­ву­ша» для двух­моў­на­га вы­дан­ня на поль­скай і бе­ла­рус­кай у пе­ра­кла­дзе Бра­ніс­ла­ва Та­раш­ке­ві­ча ў 1984 го­дзе. У 1969 го­дзе вы­хо­дзіць збор­нік, скла­дзе­ны Ад­амам Ма­ль­дзі­сам, дзе пры­во­дзяц­ца па­эзія і фраг­мен­ты буй­ных тво­раў Міц­ке­ві­ча, у тым лі­ку і фраг­мен­ты эпа­су «Пан Та­дэ­вуш». Кні­га ілюс­тра­ ва­ная Ва­сі­лём Ша­ран­го­ві­чам, лі­ней­ная гра­фі­ка і тэх­ні­ка афор­ту, у якіх угад­ва­ецца ўплыў Ма­ці­са, ад­па­вя­да­юць на­стро­ям «ад­лі­гі». Ілюс­тра­цыі для эпа­су «Пан Та­дэ­вуш» Ва­сі­ля Ша­ран­го­ві­ча, ство­ра­ныя для вы­дан­ня пе­ра­кла­ду Язэ­па Се­мя­жо­на 1985 го­да і пе­ра­вы­да­дзе­ныя ў 2018-м (з перакладам Пятро Бітэля), ство­ра­ныя ў рэ­аліс­тыч­най ма­не­ры, у ко­ле­ры. Буй­ны фар­мат кні­гі, ка­ля­ро­выя па­лос­ныя ілюс­тра­цыі і ілюс­тра­ цыі па хо­дзе тэк­сту ства­ра­юць эпіч­ны на­строй. Па сю­жэ­тах і кам­па­зі­цыі мно­гія вы­явы з гэ­тых вы­дан­няў на­гад­ва­юць ілюс­тра­цыі Мі­ха­іла Андры­ ёлі. Пры кам­па­зі­цый­ным і сю­жэт­ным пад­абен­ ствах ёсць і ад­роз­нен­ні. У тво­рах Андры­ёлі бо­льш ува­гі і акцэн­таў пры­па­дае на пад­ра­бяз­на дэ­та­лі­ за­ва­ныя інтэ­р’е­ры па­мяш­кан­няў і пей­за­жы, у якія арга­ніч­на ўпі­са­ныя гру­пы пер­са­на­жаў у за­па­ле ра­шэн­ня па­ўся­дзён­ных пра­блем. Раў­на­важ­нае раз­мер­ка­ван­не ўва­гі па­між пер­са­на­жа­мі і ата­ чэн­нем сім­ва­ліч­нае, бо час­цей за ўсё па­эму цэ­

няць за апі­сан­не ста­сун­каў па­між прад­стаў­ні­ка­мі шлях­ты, іх тра­ды­цый баў­лен­ня ча­су, ад­но­сі­наў да пры­ват­най улас­нас­ці, стаў­лен­ня да рас­ійскай імпер­скай ула­ды, якая бы­ла для іх аку­па­цый­най. У ілюс­тра­цы­ях Ва­сі­ля Ша­ран­го­ві­ча акцэн­ты пе­ра­ не­се­ныя на ге­ро­яў, пры­род­нае ата­чэн­не пры­сут­ ні­чае, але яно не за­ймае та­ко­га вя­лі­ка­га мес­ца. У су­вя­зі з гэ­тым вар­та адзна­чыць: у вы­дан­ні 2018 го­да да­да­дзе­ны ілюс­тра­цыі з пей­за­жа­мі і пан­ара­ма­мі, што на­блі­жае ілюс­тра­цыі да су­адно­сі­наў па­між дзея­ннем і апі­сан­нем пры­ро­ды ў тэк­сце па­эмы. На­цы­яна­ль­ныя ма­ты­вы прад­стаў­ле­ныя ў воп­рат­цы Зо­сі ў ад­ной з фі­на­ль­ных сцэн яе вян­ чан­ня з Та­дэ­ву­шам.

Ва ўкра­інскім вы­дан­ні «Пана Та­дэ­ву­ша» 1989 го­да ілюс­тра­цыі Але­га Літ­ві­на­ва за­ўваж­на ад­роз­ ні­ва­юцца ад эпіч­на­га пад­ыхо­ду Ва­сі­ля Ша­ран­го­ ві­ча. Літ­ві­наў вы­яўляе ка­ла­рыт­ных пер­са­на­жаў у гра­тэс­кным свят­ле, у шэ­ра­гу сцэн пра­гля­да­ецца ві­да­воч­на іра­ніч­ная трак­тоў­ка. Усе ілюс­тра­цыі ве­ль­мі дэ­та­лі­за­ва­ныя, і ў дэ­та­лях за­ўваж­ныя ла­ка­ль­ныя ры­сы, воб­ра­зы і сім­ва­лы. Так, раз­мо­вы між за­ка­ха­ны­мі прад­стаў­ле­ны ў ата­чэн­ні аму­ раў, спрэч­кі шлях­ты су­пра­ва­джа­юцца вы­ява­мі ка­жа­ноў у па­лё­це ці ча­ра­поў — у якас­ці дэ­ко­ру інтэ­р’е­ра або эле­мен­та пей­за­жу, пры ды­яло­гах мо­гуць пры­сут­ні­чаць чар­ця­ня­ты ды іншыя зда­ні з языч­ніц­кай пра­піс­кай. Воп­рат­ка муж­чын­скіх пер­са­на­жаў ве­ль­мі дэ­та­лі­за­ва­ная, пад­крэс­ле­ны шля­хец­кія атры­бу­ты ў вы­гля­дзе гер­баў і зброі. З-за вы­со­кай дэ­та­лі­за­цыі знеш­нас­ці пер­са­на­жаў яскра­ва прад­стаў­ле­ныя ад­роз­нен­ні ўзбро­енай шлях­ты, на­па­ле­онаў­скіх і рас­ійскіх вой­скаў. Жа­но­чыя пер­са­на­жы, на­адва­рот, прад­стаў­ле­ны ў ра­ман­тыч­ных убран­нях у ад­па­вед­нас­ці з мо­дай па­чат­ку ХІХ ста­год­дзя, без ад­сы­лак да ла­ка­ль­ ных ма­ты­ваў, на­ват у сцэ­не вян­чан­ня Та­дэ­ву­ша і Зо­сі, што кры­ху су­пя­рэ­чыць тэк­сту. У ілюс­тра­цы­ях ня­ма пей­за­жаў, але плас­тыч­нае ра­шэн­не дрэ­ваў на­­столь­кі вы­раз­нае, што яны з’яў­ля­юцца па­ўна­ вар­тас­ны­мі пер­са­на­жа­мі мно­гіх мі­зан­сцэн. Кні­га ве­ль­мі шчод­ра ілюс­тра­ва­ная, вы­явы мо­гуць за­ймаць тра­ці­ну аль­бо чвэрць па­ла­сы, афор­ мле­ныя ка­лон­ліч­бы і ад­біў­кі ўсіх час­так па­эмы. Час­ткі па­чы­на­юцца і за­кан­чва­юцца за­стаў­ка­мі, якія сім­ва­ліч­на ад­люс­троў­ва­юць іх змест. У 1985 го­дзе на поль­скай мо­ве вы­хо­дзіць «Пан Та­дэ­вуш» у афар­млен­ні вя­до­ма­га поль­ска­га ілюс­тра­та­ра Ёзэ­фа Ві­ль­ка­ня (па­зней — з яго­ны­мі ж вы­ява­мі — кні­га вы­йшла і на рус­кай). Ілюс­тра­ цыі вы­лу­ча­юцца ў шэ­ра­гу іншых вы­дан­няў тым, што фі­гу­ры і сі­лу­эты дзей­ных асоб вы­сту­па­юць (пра­сту­па­юць) скрозь фак­ту­ры і тэк­сту­ры, ство­ ра­ныя ў тэх­ні­цы ма­на­ты­піі. Ві­ль­кань пра­па­на­ваў

аб­са­лют­на аўтар­скі пад­ыход да ства­рэн­ня вы­яў, у якім пры­ро­да, сты­хія, ася­ро­дак ро­бяц­ца бо­льш актыў­ны­мі за пер­са­на­жаў. Бо на­роў­ні з дзея­ннем эпа­су пры­ро­да за­ймае важ­нае мес­ца ў апо­ве­дзе, апі­сан­не сты­хій по­ўнае сім­ва­ліз­му. Тэх­ні­ка ма­на­ ты­піі да­зва­ляе ве­ль­мі ўмоў­на па­каз­ваць пер­са­ на­жаў і дзея­нне і фа­ку­са­ваць асноў­ную ўва­гу на пры­род­ным ата­чэн­ні, яго сты­хій­нас­ці. Пры та­кім пад­ыхо­дзе моц пры­ро­ды пе­ра­ва­жае і пра­ктыч­на вы­ціс­кае на­цы­яна­ль­ныя і гіс­та­рыч­ныя ма­ты­вы з на­ра­ты­ву ілюс­тра­цый. Вар­та за­ўва­жыць, што тра­ды­цыя ілюс­тра­ван­ня Міц­ке­ві­ча са­мая ба­га­тая ў Поль­шчы, асаб­лі­ва ся­род мас­та­коў ХІХ ста­год­дзя, та­му рэ­аліс­тыч­ны і эпіч­ны (і на­ват гра­тэс­ка­вы) пад­ыхо­ды да ілюс­ тра­ван­ня па­эмы «Пан Та­дэ­вуш» ужо пры­сут­ні­ча­лі ў гіс­то­рыі гэ­тай кра­іны. Ілюс­тра­цыі да «Пана Та­дэ­ву­ша» па­каз­ва­юць пэў­ ны этап у ста­наў­лен­ні ідэн­тыч­нас­ці ў кан­тэк­сце мнос­тва іні­цы­ятыў на­цы­яна­ль­на­га ад­ра­джэн­ня 1980-х і ў роз­най сту­пе­ні пра­яўля­юць на­строі ў кож­най з кра­ін. Рэ­аліс­тыч­насць і эпіч­насць ілюс­тра­цыі дэ­ман­ стру­юць знач­насць перш за ўсё гіс­та­рыч­ную, у той час як аўтар­скі пад­ыход да ілюс­тра­ван­ня ўзмац­няе інды­ві­ду­аль­нае су­пе­ра­жы­ван­не і да­па­ ма­гае рас­тва­рыц­ца ў на­строі па­этыч­на­га тво­ра. 1. Мі­ха­іл Андры­ёлі. Тытульны ліст да па­эмы «Пан Та­дэ­ вуш». 1882. 2. Ва­сіль Ша­ран­го­віч. Ілюс­тра­цыя да па­эмы «Пан Та­дэ­ вуш». 1969. 3, 6. Мі­ха­іл Андры­ёлі. Ілюс­тра­цыя да па­эмы «Пан Та­дэ­ вуш». 1882. 4. Ёзэф Ві­ль­кань. Ілюс­тра­цыя да па­эмы «Пан Та­дэ­вуш». 1985. 5. Алег Літ­ві­наў. Ілюс­тра­цыя да па­эмы «Пан Та­дэ­вуш». 1989. 7. Ва­сіль Ша­ран­го­віч. Ілюс­тра­цыя да па­эмы «Пан Та­дэ­ вуш». 1985.


50

Рэ­ц эн­з ія

Якраз у ся­рэ­дзі­не ле­та, на за­вяр­шэн­не свай­го се­зо­на, Бе­ла­рус­кі ака­дэ­міч­ны му­зыч­ны тэ­атр па­ка­ заў прэ­м’е­ру ад­на­акто­ва­га ба­ле­та «Пад-свя­до­масць» (на му­зы­ку Арва Пяр­та). Ха­рэ­огра­фам-па­ста­ ноў­шчы­кам яго вы­сту­піў Сяр­гей Мі­кель, лаў­рэ­ат між­на­род­ных кон­кур­саў і На­цы­яна­ль­най тэ­атра­ль­ най прэ­міі. Не­звы­чай­ны спек­такль, па­бу­да­ва­ны ме­на­ві­та на су­час­най плас­ты­цы, дзі­віць і ўраж­вае. І раз­ам з тым істот­на мя­няе ўяў­лен­не пра стыль і по­чырк ба­лет­май­стра, маг­чы­мас­ці і ўзро­вень са­ліс­таў тру­пы. Рэ­цэн­зію на спек­такль чы­тай­це ў на­ступ­ным ну­ма­ры ча­со­пі­са. «Пад-свя­до­масць». Сцэ­на са спек­так­ля. Фо­та Тац­ця­ны Ма­ту­се­віч.

issn 0208-2551

падпісныя Індэксы 74958, 749582. рознічны кошт — па дамоўленасці. «Мастацтва» № 8 (461)


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.