MASTACTVA Magazine 5/2021

Page 1

5 /2021 май

• Нотны Мінскае стан нашэсце Кацярыны скульптуры Семянчук • Знаходкі НЦСМ: Калі «Ліры» спячы напрачнецца… Залатой горцы • Беларускі Праўда пра тэатр савецкіх лялек: гномаў што лекар прапісаў

16+


Вы­с та­в а ад­н ой ску­л ьп­т у­р ы « П’ета » ў Ме­м а­р ы­я ль­н ым му­з еі - май­с тэр­н і За­і ра Азгу­ра. Аляк­сандр Са­ка­лоў: «Чар­но­бы­льс­кую тра­ ге­дыю мож­на лі­чыць не­ад’емнай час­ткай на­шай на­цы­яна­ль­най свя­до­мас­ці. Бо­ль­шасць з нас жы­ве ні­бы­та ад­асоб­ле­на і не чуе рэ­ха тра­ге­дыі, якое і сён­ня гу­чыць у па­вет­ры. Я не ўяў­ляю, ці мож­на да кан­ца пе­ра­жыць боль Чар­но­бы­ля. Вы­па­ле­ная, счар­не­лая зям­ля, маг­чы­ма, не ад­но­віц­ца, а зда­роў­е лю­дзей, што па­тра­пі­лі ў тыя мес­цы, за­ўсё­ды бу­дзе пад па­гро­зай. Ме­ма­ры­яль­ная ску­льп­ту­ра да­па­ма­гае зняць за­сло­ну маў­чан­ня, пе­ра­маг­чы і пра­га­ра­ваць тра­ге­дыю, каб пры­нес­ці гле­да­чу ачыш­чэн­не і су­па­кой. «П’ета» з’яўля­ецца спро­бай падзя­ліц­ ца сва­ім асэн­са­ван­нем і пе­ра­жы­ван­нем з гле­ да­чом. У яе сэр­цы па­ля­гае воб­раз пры­няц­ця і ў той жа час асу­джэн­ня. Яна і суд­дзя, і ахвя­ра. Ма­ла­дая, але ўжо па­ста­леў­шая праз боль. Воб­раз яе аса­біс­тай тра­ге­дыі, яе ня­здзей­с­ не­ных мар — на яе ка­ле­нях. Ён ад­на­ча­со­ва з’яўля­ецца сім­ва­лам ска­ле­ча­най пры­ро­ды і ты­сяч лю­дзей, у жыц­ці якіх пры­йшлі цяж­кія па­ку­ты. Сам твор ні­бы раз­бу­ра­ецца і зні­кае. У плас­ты­цы не за­ста­ецца мес­ца за­вер­ша­нас­ці. Яна на­ро­джа­ная з аб­па­ле­най зям­лі». Аляк­сандр Са­ка­лоў. П’ета. Тэ­ра­ко­та. 2021.


З м ест

мастацтва № 5 (458) Май 2021

Ві­зу­аль­ныя мас­тац­твы Слоў­нік 2 • Сло­вы мая «Стан рэ­чаў» з Лю­бай Гаў­ры­люк 4 • СЯР­ЖУК МЯ­ДЗВЕ­ДЗЕЎ. БЕ­ЛА­РУС­КАЯ МА­РА Гу­тар­кі на вы­ста­ве 8 • Але­ся Бе­ля­вец — Дзміт­рый Са­лод­кі УСЁ БЫ­ЛО НЕДА ­ ­РЭМ­НА «Ча­му Ты Мя­не па­кі­нуў?» у На­цы­яна­ль­ным мас­тац­кім му­зеі Рэ­цэн­зія 16 • Жан­на Іва­но­ва «А ЧА­ЛА­ВЕК ГРАЕ НА ТРУ­БЕ» «Лу­чос­кія экзер­сі­сы» Ва­лян­ці­ны Ля­хо­віч у Ві­цеб­скім арт-цэн­тры Мар­ка Ша­га­ла Ку­ль­тур­ны пласт 18 • Ве­ра­ні­ка Кра­соў­ская ФО­ТА­ЗДЫМ­КІ МІР­СКА­ГА ЗА­МКА (1889—1939)

У гры­мёр­цы 24 • Але­на Ба­ла­ба­но­віч КА­ЦЯ­РЫ­НА СЕ­МЯН­ЧУК: «ПРА­ПУСКА ­ ЦЬ ­ КОЖ­НУЮ НО­ТУ ПРАЗ СЯ­БЕ…» Сус­вет­ная опер­ная зор­ка ў Мін­ску Ку­ль­тур­ны пласт 28 • Во­ль­га Са­віц­кая ЯРАС­ЛАЎ ВАШ­ЧАК. ЗА­ЛА­ТАЯ ЭПО­ХА Да 100-го­ддзя сла­ву­та­га ды­ры­жо­ра 33 • Аса­біс­ты ка­бі­нет Дзміт­рыя Пад­бя­рэз­ска­га Тэ­атр Агля­ды, рэ­цэн­зіі 34 • Ка­ця­ры­на Яро­мі­на НЕ АБ­МЕ­ ЖА­ВАЦ­ЦА ПЕР­ШАЙ СПРО­БАЙ «У ві­ры» На­цы­яна­ль­на­га тэ­атра імя М. Гор­ка­га 36 • Жа­на Лаш­ке­віч НЕ­ПРА­МОЎ­ЛЕ­НЫ АБ­АВЯ­ЗАК «За­цем­кі юна­га ле­ка­ра» ў Бе­ла­рус­ кім дзяр­жаў­ным тэ­атры ля­лек Тэма 40 • Жа­на Лаш­ке­віч КАНФЛІКТ ЧАЛАВЕЧАГА ЦЕЛА ­ І СВЕТУ

За­с на­в а­л ь­н ік часопіса — Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь. Вы­даецца са сту­дзеня 1983 года. Рэ­гіс­тра­цый­нае па­свед­чан­ не № 638 выдадзена Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Спецыялізацыя (тэматыка) — грамадска-палітычная, літаратурна-мастацкая. Вы­д а­в ец — Рэ­дак­цый­на-вы­да­вец­кая ўста­но­ва «Ку­л ь­т у­ра і мас­тац­т ва» Першая намесніца дырэктара Людміла Аляксееўна Крушынская Рэдакцыя: Галоўная рэ­дак­тарка алена андрэеўна каваленка Намеснік галоўнай рэ­дак­таркі Дзмітрый Падбярэзскі, ­ рэдактары аддзелаў Алеся Белявец, Тац­ця­на Му­ш ын­с кая, Жа­на Лаш­к е­в іч, Антон сідарэнка, мас­тац­кі рэ­дак­тар вячаслаў ПАЎЛАВЕЦ, ­ літаратурная рэдактарка Лідзія НаліўКА, фо­та­ка­рэс­пан­дэнт сяргей ждановіч, ­ на­бор: іна адзі­н ец, вёр­стка: акса­на кар­та­ш о­в а. Ад­рас выдавецтва і рэ­дак­цыі: 220013, г. Мінск, пра­спект Не­за­леж­нас­ці, 77, пакоі 9, 10, 4 паверх. Тэлефон 292-99-12, тэлефон/факс 334-57-35 (бух­гал­тэ­рыя). E-mail: art_mag@tut.by. www.kimpress.by/mastactva. Аў­тар­скія ру­ка­пі­сы не рэ­цэн­зу­юц­ца і не вяр­та­юц­ца. Аўта­ры над­ру­ка­ва­ных ма­тэ­ры­ялаў ня­суць ад­каз­насць за пад­бор пры­ве­ дзе­ных фактаў, а так­са­ма за змеш­ча­ныя да­ныя, якія не пад­ля­га­юць ад­кры­тай пуб­ лі­ка­цыі. Рэ­дак­цыя мо­жа дру­ка­ваць арты­ку­лы ў па­ра­дку аб­мер­ка­ван­ня, не падзя­ля­ ючы пун­кту гле­джан­ня аўта­раў. Пад­пі­са­на ў друк 15.05.2021. Фармат 60х90  1/8. Па­пе­ра ме­ла­ва­ная. Друк афсет­ны. Гар­ні­ту­ра «PT Sans Narrow». Ум. друк. арк. 6,0. Ум.-выд. арк. 10,1. Ты­раж 459. Заказ 0916. Надрукавана ў ТАА «Альтиора Форте». Ліц. №02330/471 ад 29.12.14. 220072, г. Мінск, вул. Сурганава, д.11.

SUMMARY 20 44 8

«Х-традыцыя — да дна нараджэння» Вячаслава Іназемцава ў Палацы культуры чыгуначнікаў Служ­бо­вы ўва­ход 43 • Тэ­атра­ль­ныя бай­кі ад Вер­гу­но­ва Кі­но

18 Му­зы­ка Агля­ды, рэ­цэн­зіі 20 • Надзея Бун­цэ­віч ПРА «ЛІ­РУ» Ма­на­ло­гі з лі­рыч­ным ад­ступ­лен­нем 23 • Тац­ця­на Му­шын­ская ВЫ­ТАН­ЧА­НЫ ГУ­КА­ПІС «Ча­ром­ха­вы ад­вя­чо­рак» Іры­ны Пят­ке­віч у Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най фі­лар­мо­ніі © «Мас­тац­тва», 2021.

Агляд 44 • Антон Сі­да­рэн­ка ШЧЫ­РЫ СУС­ВЕТ Між­на­род­ны кі­на­фес­ты­валь Vision du Réel In Design 48 • Ала Пі­га­льс­кая ГРА­ФІЧ­НЫЯ ЗНАКІ СА ­ ­ВЕЦ­КА­ГА МІ­НУ­ЛА­ГА Ці вар­та пры­ха­рош­ваць успа­мі­ны аль­бо лепш на­ву­чыц­ца жыць з імі?

1

The fifth issue of the magazine in 2021, Mastactva of May, greets its readers with the VISUAL ARTS section. It opens with the Glossary rubric, which comprises all the words from the art sphere topical in this month (May Words, p. 2). The State of the Art with Liuba Gawryliuk this month presents a substantial and inspiring talk with Siarzhuk Miadzviedziew on the art of photography and translation (Siarzhuk Miadzviedziew. The Belarusian Dream, p. 4). Alesia Bieliaviets’ May Talks at the Exhibition are with Dzmitry Salodki, founder and curator of the exhibition “Why Did You Leave Me?” at the National Art Museum (Everything Was Not in Vain, p. 8), and Zhana Ivanova comes up with a Review of Valiantsina Liakhovich’s “The Luchosa Exercises” at the Vitsiebsk Marc Chagall Art Centre (And the Man Plays the Trumpet, p. 16). At the end of the section is a fundamental Cultual Layer containing the photo images of Mir Castle throughout its history (Pictures of Mir Castle (1889-1939), p. 18). The MUSIC section in May begins with Reviews and Critiques from Nadzieya Buntsevich: the music critic has prepared for the Mastactva readers monologues with lyrical digressions (About “The Lyre”, p. 20), and Tattsiana Mushynskaya writes about Iryna Piatkievich’s “The Bird-cherry Twilight” at the Belarusian State Philharmonic (The Refined Sound Writing, p. 23). Alena Balabanovich visited the Dressing-room of Ekaterina Semianchuk, the world-famous opera star (Ekaterina Semianchuk: “To Process Every Note in Your Heart and Soul”, p. 24). The May Cultual Layer from Volha Savitskaya is dedicated to the centenary of a renowned conductor (Yaraslaw Vaschak. The Golden Age, p. 28). At the end of the section is Dzmitry Padbiarezski’s Personal Study (p. 33). The THEATRE section, as usual, contains noteworthy materials. The Reviews and Critiques in the world of theatre art throughout the ungenerous and unpredictable May—2021 include the following: Katsiaryna Yaromina reviews In the Whirlpool at the Maxim Gorky National Theatre (Not to Be Confined to the First Attempt…, p. 34), Zhana Lashkievich appraises A Young Doctor’s Notebook at the Belarusian State Puppet Theatre (The Unspoken Commitment, p. 36). The section also carries the Theme dedicated to the anniversary of Viachaslaw Inaziemtsaw and InZhest theater (p. 40). At the end of the set, traditionally, we take a glimpse at Melpomene’s realm Through the Service Entrance (Viergunow’s Theatre Anecdotes, p. 43). In the CINEMA section, Anton Sidarenka discusses the Vision du Reel International Film Festival (A Sincere World, p. 44). The regular conclusion of the issue is the IN DESIGN rubric about design and its remarkable representatives and events in the world and in Belarus from Ala Pigalskaya: is it worthwhile to embellish our memories or had we better learn to live with them? (The Graphical Signs of the Soviet Past, p. 48).

На першай старонцы вокладкі: Павел Татарнікаў. «Біблія» Скарыны. Папера, акварэль, гратаж. 2016.


2

В і ­з у а­ л ь­н ы я м а с­т ац­т в ы / Слоў­н і к

Сло­вы мая Лю­боў Гаў­ры­люк

В я р ­та н ­н е

Ве­не­цы­янскае архі­тэк­тур­нае бі­ена­ле. 2018. Га­лоў­ны ку­ра­тар­скі пра­ект «Freespace».

«Мастацтва» № 5 (458)

Май — час Ве­не­цыі. У пер­шы ты­дзень мая ад­кры­ва­ецца бі­ена­ле — што­год мас­тац­тва і архі­тэк­ту­ра змя­ ня­юць ад­но ад­на­го, каб па­ка­заць све­ту, што з імі ад­бы­ва­ецца, што мож­на зра­біць, як да­па­маг­чы. У дні ад­крыц­ця сю­ды з’яз­джа­юцца мас­та­кі, архі­тэк­та­ры і ды­зай­не­ры, ку­ра­та­ры, му­зей­шчы­кі і га­ле­рыс­ты, жур­ на­ліс­ты і кры­ты­кі, вы­даў­цы і ка­лек­цы­яне­ры, арт-ме­не­джа­ры, тэ­арэ­ты­кі мас­тац­тва і яго ад­да­ныя пры­ хі­ль­ні­кі. А арт-ту­рыс­ты мо­гуць уба­чыць экс­па­зі­цыі ў Арсе­на­ле і Джар­дзі­ні да по­зняй во­се­ні: Ве­не­цыя аб­авяз­ко­ва ёсць у іх ка­лен­да­рах. Пра­цу­юць не то­ль­кі асноў­ныя ла­ка­цыі — па ўсім го­ра­дзе, у зна­ка­мі­тых па­ла­цах, у не­вя­лі­кіх, сха­ва­ных у глы­бі­нях ка­ле, га­ле­рэ­ях, і на астра­вах так­са­ма вы­стаў­ля­юцца мас­та­кі, ке­ра­міс­ты, фа­тог­ра­фы, вы­сту­па­юць пер­фор­ме­ры. У 2020-м, зра­зу­ме­ла, ні­чо­га гэ­та­га не бы­ло — Ве­не­цыя, як і ўся пра­він­цыя Ве­не­та, як і ўся по­ўнач Іта­ліі бы­ла на са­мым пі­ку ка­ран­цін­ных мер. На­ват у лю­тым 2021 го­да тра­ды­цый­ны ве­не­цы­янскі кар­на­вал пра­хо­дзіў у анлайн-фар­ма­це, са спе­цы­яль­на за­пі­са­ны­мі пра­гра­ма­мі. Ну а тэр­мі­ны пра­вя­дзен­ня бі­ена­ле пе­ра­мяс­ці­лі­ся на 22 мая — 21 ліс­та­па­да гэ­та­га го­да. Ві­ да­воч­ны плюс пе­ра­но­су ў тым, што падзея бу­дзе доў­жыц­ца на­леж­ныя па­ўго­да, без ска­ра­чэн­ня на тры ме­ся­цы, як пла­на­ва­ла­ся ра­ней. Апош­ні раз Бе­ла­русь удзе­ль­ні­ча­ла ў арт-бі­ена­ле ў 2019-м з пра­ектам Кан­стан­ці­на Се­лі­ха­на­ва «Вы­хад». А ў архі­тэк­тур­ных бі­ена­ле мы не ўдзе­ль­ні­ча­ем, але спа­дзя­юся, што архі­тэк­та­ры со­чаць за інфар­ма­цы­яй і ў Ве­не­цыю, вя­до­ма, ездзяць. За­яўле­ная год та­му кан­цэп­цыя XVII бі­ена­ле рэ­алі­зу­ецца то­ль­кі ця­пер. Ку­ра­тар Сар­кіс Ха­шым (архі­тэк­ тар, пра­фе­сар МIT) сфар­му­ля­ваў яе ў вы­гля­дзе пы­тан­ня: «Як мы бу­дзем жыць раз­ам?» Хоць увесь свет аб­мяр­коў­вае сён­ня су­пра­ць­лег­лы тэ­зіс — як мы жы­вём па­асоб­ку? — акту­аль­насць пра­бле­мы раз­ам/ асоб­на вы­рас­ла шмат­кроць. Ха­шым тлу­ма­чыць: «Маг­чы­ма, гэ­та сап­раў­ды су­па­дзен­не, што та­кая тэ­ма бы­ла пра­па­на­ва­ная за не­ка­ль­кі ме­ся­цаў да пан­дэ­міі. Ад­нак мно­гія пры­чы­ны, якія пер­ша­па­чат­ко­ва за­ ахво­ці­лі нас за­даць гэ­тае пы­тан­не, — уз­мац­нен­не клі­ма­тыч­на­га кры­зі­су, ма­са­вая міг­ра­цыя на­се­ль­ніц­тва, па­лі­тыч­ная не­ста­бі­ль­насць ва ўсім све­це і рост рас­авай, са­цы­яль­най і эка­на­міч­най ня­роў­нас­ці — ся­род інша­га і пры­вя­лі нас да пан­дэ­міі». На­ват у гэ­тым не­спа­кой­ным го­дзе ў бі­ена­ле пры­муць удзел 112 аўта­раў з 46 кра­ін. Тры кра­іны — упер­ шы­ню! На мой дос­вед, архі­тэк­тур­нае бі­ена­ле — гэ­та агляд кан­цэп­таў, тут ня­ма звы­чай­ных ма­ке­таў, чар­ця­жоў і пла­наў. На­прык­лад, Бры­та­нія на XV арх-бі­ена­ле за не­ка­ль­кі га­доў да пан­дэ­міі па­ка­за­ла жы­лыя кап­су­лы для ад­на­го ча­ла­ве­ка, два­іх-тра­іх. Па­чы­на­ючы лі­та­ра­ль­на ад мес­ца для сну і пун­кту за­рад­кі га­джэ­таў, на дум­ку аўта­раў кан­цэп­цыі, гэ­та­га до­сыць у сі­ту­ацыі не­дас­туп­на да­ра­го­га жыл­ля ў ме­га­по­лі­се. Асноў­ны ку­ра­тар­скі пра­ект Ха­шы­мі скла­да­ецца з пя­ці тэм: «Праз межы» і «Як ад­на пла­не­та» па­ка­жуць у цэн­тра­ль­ным па­ві­ль­ёне ў Джар­дзі­ні, «Ся­род раз­на­стай­ных істот», «Но­выя су­по­ль­нас­ці» і «Но­выя хат­нія гас­па­дар­кі» — у Арсе­на­ле. Сё­ле­та, як за­ўсё­ды, бу­дуць ці­ка­выя ра­бо­ты су­се­дзяў. Рас­ійскі па­ві­ль­ён (па­бу­да­ва­ны ў 1914 го­дзе, архі­тэк­тар Аляк­сей Шчу­ сеў) пад кі­раў­ніц­твам іта­ль­янска­га ку­ра­та­ра Іпа­лі­та Пес­це­ лі­ні Ла­па­рэ­лі рэ­кан­стру­ююць — з рэ­кан­струк­цыі і зра­бі­лі ўлас­на пра­ект. Пра­вя­лі ад­кры­ты кон­курс, ства­ры­лі дыс­ку­ сій­ную анлайн-плат­фор­му Open і пад­рых­та­ва­лі для бі­ена­ле на­ват два ва­ры­янты — фі­зіч­ны ў са­мім бу­дын­ку і вір­ту­аль­ ны. Поль­скія архі­тэк­та­ры з бю­ро «Пра­лог +1» зра­бі­лі пра­ект «Бя­да ў раі», пры­све­ча­ны жыц­цю па-за га­ра­да­мі. Гла­ба­ль­ная ўрба­ні­за­цыя і яе тэн­дэн­цыі апош­ніх га­доў зра­бі­лі вяс­ко­вае ася­род­дзе мар­гі­на­ль­ным, хоць па плош­чы яно за­ймае 93% тэ­ры­то­рыі Поль­шчы. Для мно­гіх еўра­пей­скіх кра­ін «су­по­ль­ нае жыц­цё» — пан­яцце пра­ктыч­на за­бы­тае. Пад­обна, праб­ ле­ма для бе­ла­ру­саў так­са­ма ве­ль­мі зра­зу­ме­лая. Апты­міс­ тыч­ная на­ві­на ў мас­та­коў Эсто­ніі: на 2022 год, на на­ступ­нае арт-біе­на­ле, да яко­га ўсе ўжо рых­ту­юцца, яны за­про­ша­ныя ў па­ві­ль­ён Ні­дэр­лан­даў, што пе­ра­мес­ціц­ца на іншую пля­цоў­ку ў го­ра­дзе. Вы­бар кра­іны-гос­ця і Эстон­ска­га цэн­тра су­час­на­ га мас­тац­тва (арга­ні­за­тар) вы­ключ­ны, але не вы­пад­ко­вы —


В і­з у­а л ь­н ыя мас­т ац­т вы / Сл оў ­н ік

3

мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры і інсты­ту­цыя доб­ра за­рэ­ка­мен­да­ва­лі ся­бе на сус­вет­най арт-сцэ­не, з 1997 го­да ўдзель­ні­ча­юць у бі­ена­ле на аран­да­ва­ных мес­цах (як і Бе­ла­русь), а ця­пер у па­ві­ль­ёне на цэн­тра­ль­най алеі Джар­дзі­ні атрым­лі­ва­юць вы­дат­ныя шан­цы. Аб­ме­жа­ва­ль­ныя ме­ры на бі­ена­ле су­р’ёз­ныя: ува­ход­ныя квіт­кі прад­аюц­ца то­ль­кі анлайн і то­ль­кі ў пэў­ най ко­ль­кас­ці, ува­хо­ды ў Арсе­нал і Джар­дзі­ні аб­ста­ля­ва­ныя тэр­мас­ка­не­ра­мі (лі­мі­та­вая тэм­пе­ра­ту­ра 37,5°C), мас­кі аб­авяз­ко­выя ў па­мяш­кан­нях і ў ад­кры­тых пра­сто­рах, дыс­тан­цыя — 1 м.

П а д з я ка ­ У вя­сен­не-лет­ніх фэс­тах і прэ­мі­ях — усплёск тэ­мы ге­ра­ічнай пра­цы мед­ыкаў, пры­чым лі­та­ра­ль­на на роз­ных кан­ты­нен­тах. Рэ­дкі вы­па­дак, ка­лі ўсё надзвы­чай пра­зрыс­та і зра­зу­ме­ла: лі­тасць, вы­со­кі пра­фе­ сі­яна­лізм і ад­каз­насць ле­ка­раў ро­бяць іх цэн­тра­ль­ны­мі по­ста­ця­мі гра­мад­скай ува­гі і ўдзяч­нас­ці. Іра­нец Ка­рым Ма­та­гі, фа­тог­раф і пе­ра­клад­чык кніг пра фа­таг­ра­фію, у са­ка­ві­ку-кра­са­ві­ку 2020 го­да зняў се­рыю «Блок 65» пра мед­пер­са­нал на мес­цы па­ха­ван­ня ахвяр пан­дэ­міі. У тым жа мес­цы яго пад­тры­маў Са­ед Ма­цін Ха­шэ­мі Агха­яры, які, на дум­ку кры­ты­каў, пад­крэс­лі­вае атмас­фе­ру апа­ка­ліп­сі­су: яе ства­рае «бе­лая смерць». Для мя­не гэ­тыя се­рыі, па­ка­за­ныя на Між­на­род­ным фо­та­фес­ты­ва­лі ў Ві­ль­ні, ста­лі зы­ ход­ным пун­ктам у раз­ва­жан­нях пра тое, што са­мо мас­тац­тва мо­жа вы­кон­ваць ро­лю мес­ца ры­ту­алу. Ка­лі мі­ні­мі­за­ва­ныя ўмо­вы ў мес­цах па­мя­ці, ка­лі ў іх за­хоў­ва­ецца не­бяс­пе­ка для лю­дзей, мас­тац­тва мо­жа сфар­му­ля­ваць этыч­ныя па­тра­ба­ван­ні да ры­ту­алу, яго но­выя рам­кі. Для Кон­га акту­аль­ная тэ­ма не пан­дэ­міі, але дзя­ся­тай эпі­дэ­міі эбо­лы, дру­го­га па раз­бу­ра­ль­най сі­ле ві­ру­ са ў гіс­то­рыі кра­іны. Ня­мец­кі фа­тог­раф Ёнас Урэш зняў тут «Ба­ра­ць­бу з эбо­лай» — у Кон­га ма­са і іншых пра­блем, але мед­ыкі зноў апы­ну­лі­ся на пе­рад­авой. Сі­ту­ацыя там экс­трэ­ма­ль­ная: ка­ля 65% інфі­ка­ва­ных па­мі­рае, а да экс­пе­ры­мен­та­ль­най вак­цы­ны стаў­лен­не скеп­тыч­нае і на­ват агрэ­сіў­нае. Дзе­ля спра­вяд­лі­вас­ці адзна­чым, што іта­ль­янская фа­тог­раф­ка Але­на Ве­ра­нэ­зе яшчэ за год да пан­дэ­міі зня­ла «Па­эзію шпі­та­ля» і па­спе­ла па­ка­заць яе ў ма­ёй улю­бё­най ве­не­цы­янскай га­ле­рэі Ikona Venezia (ку­ра­тар Жы­ва Кра­ус). Яе па­зі­цыя — з су­пра­ць­лег­ла­га бо­ку: ро­ля і ры­ту­алы па­цы­ента. Пра­ект на­ра­ дзіў­ся з анлайн-бло­га, які Але­на вя­ла пад­час ля­чэн­ня, каб «саў­ла­даць з адзі­но­тай, бо­лем і тры­вож­ным ася­род­дзем. ...Фа­таг­ра­фія да­па­маг­ла вы­зва­ліць па­трэ­бу быць і вы­каз­ваць, ру­хац­ца і эва­лю­цы­яна­ваць да су­вя­зяў і ад­но­сін, да ўклю­чэн­ня і пры­няц­ця». У Ві­цеб­скім шпі­та­лі хут­кай да­па­мо­гі да­зво­лі­лі зды­ маць Але­сю Пі­лец­ка­му — не са­мыя цяж­кія па­цы­енты, не экс­трэ­ма­ль­ныя сі­ту­ацыі, але ўзру­ша­ль­ныя па сі­ле ду­ху (у кра­са­ві­ку 2020-га, у пер­шую хва­лю ка­ра­на­ві­ру­су ніх­то яшчэ не раз­умеў, што нас ча­кае), па эмпа­тыі кад­ра. За пра­цай ле­ка­ры, мед­сёс­тры, ня­неч­кі. Сам Алесь пры­знае гэ­тую се­рыю най­мац­ней­шай у сва­ёй ка­р’е­ры. Падзя­ка мед­ыкам ва ўсім све­це, вя­до­ма, яшчэ атры­мае год­нае пры­знан­не ў мас­тац­тве, агу­ль­ны трэнд ужо ві­да­воч­ны. Па­сля со­тняў ты­сяч зня­тых кад­раў, па­сля со­тняў ты­сяч гіс­то­рый у фар­ма­тах вы­стаў і фо­ та­кніг, мас­тац­тва, на­ро­джа­нае ў по­лі гіс­та­рыч­на­га да­ку­мен­та, то­ль­кі крыш­та­лі­зу­ецца.

Ёнас Урэш. Ба­ра­ць­ба з эбо­лай. Ліч­ба­вы друк. 2019.

Н е - парт ­р э т Не­ча­ка­на жанр парт­рэ­та ва ўсёй яго ўнут­ры­жан­ра­вай раз­на­стай­нас­ці апы­нуў­ся на вы­ста­вач­ных пля­цоў­ ках: мас­та­кі раз­ва­жа­юць пра гра­ні ча­ла­ве­чай і ўлас­най ідэн­тыч­нас­ці, вы­клю­ча­ючы вон­ка­вае ася­род­дзе, па­глыб­ля­ючы­ся ва ўмоў­ныя амаль фэн­та­зі-пра­кты­кі. Ад­ра­зу аб­моў­лю­ся, што пад­ра­бяз­ны экс­курс у раз­ віц­цё бе­ла­рус­кай парт­рэт­най шко­лы мож­на бы­ло здзей­сніць на вы­ста­ве «Су­час­ні­кі ХХ. Ста­год­дзе бе­ ла­рус­ка­га парт­рэ­та» (2018—2019) у НММ. Ад­нак вось но­выя вы­клі­кі — но­выя парт­рэ­ты. Най­час­цей пе­ ра­асэн­са­ва­ныя да ўзроў­ню по­ўнай знеш­няй не­паз­на­ва­ль­нас­ці. На­прык­лад, у се­рыі «Люс­тэр­ка» (2020) Маў­ры­цыа Да­нцэ­лі пра­цуе з аптыч­ным эфек­там, які ро­біць парт­рэт цал­кам ска­жо­ным, аб­страк­тным ма­люн­кам. Гэ­та кан­чат­ко­вая зме­на ідэн­тыч­нас­ці, але асаб­лі­ва ці­ка­ва, што ўжо і на­зі­ра­ль­нік па­чы­нае сум­ня­вац­ца ў сва­ёй. У ро­лі гле­да­ча вы­сту­па­юць аб­одва — і гля­дач, і сам мас­так. Твор­чае люс­тэр­ка Да­нцэ­лі — гэ­та ўза­ема­ адно­сі­ны ма­дэ­лі і аўта­ра, па­трэ­ба гля­дзець і па­трэ­ба быць уба­ча­ным. Па­ра­дак­са­ль­на, але мо­ва гэ­та­га пра­цэ­су — ад­люс­тра­ван­не, ска­жэн­не, а за­тым тран­сфар­ма­цыя ў не­шта не­тлу­ма­ча­ль­нае. Да­нцэ­лі па-май­ стэр­ску вы­ка­рыс­тоў­вае ма­лю­нак, ко­лер, свят­ло, шкло і тэк­стыль, ге­амет­рыч­ныя і пры­род­ныя фор­мы. (Пры­зна­ючы вар­тас­ці гэ­тай но­вай па­ра­дыг­мы з сум­не­ва­мі гле­да­ча ад­нос­на ся­бе, за­ста­ну­ся на ба­ку свай­го бо­льш тра­ды­цый­на­га вы­ба­ру — парт­рэ­ты-ка­ла­жы з фраг­мен­та­мі кан­тэк­стна­га ася­род­дзя.) «Я за­ўва­жыў шмат но­вых асоб у ма­ім лю­бі­мым пры­тул­ку» на­зы­вае сваю вы­ста­ву ў га­ле­рэі «А&V» бе­ ла­рус­кі мас­так Мак­сім Ба­ро­дзіч. Яго тран­сфар­ма­цыя парт­рэ­та знач­на бо­льш аб­ме­жа­ва­ная ў срод­ках,­ і ме­та­фа­ра пры­тул­ку, дзе яна рэ­алі­зу­ецца, ро­біц­ца сэн­са­фа­рмоў­най. Мож­на ка­заць, што ў па­ра­ўнан­ні з Да­нцэ­лі Ба­ро­дзіч бо­льш за­глыб­ле­ны ў дра­ма­тыч­ныя пры­чы­ны ска­жэн­няў, у траў­ма­тыч­ны дос­вед і не­абход­насць мас­кі для сва­іх пер­са­на­жаў. У пэў­най сту­пе­ні яго парт­рэ­ты — гэ­та мес­ца сха­ва­най сцэ­ны, ка­лі ма­лю­нак не рас­кры­вае, але ха­вае ма­дэль, як у арха­ічных пра­кты­ках. Збо­ль­ша­га — спраш­ча­ючы яе ры­сы ў ку­біс­тыч­ным клю­чы і за­сце­ра­га­ючы ата­чэн­не «на­зі­ра­ль­ні­каў» і «лю­бі­мы пры­ту­лак». Мак­сім Ба­ро­дзіч. Парт­рэт №5. Алей. 2020. май, 2021


4

Рэ­ц эн­з ія

Сяр­жук Мя­дзве­дзеў. Бе­ла­рус­кая ма­ра

Сяр­жук Мя­дзве­дзеў. Фо­та Сяр­гея Жда­но­ві­ча.

Б

е­ла­рус­кі Марс, но­вая За­па­вет­ная Зям­ля… Ве­да­еце, Сяр­жук, я рас­па­вя­ду вам пра ва­шу вы­ста­ву. Вы змаг­лі спа­лу­чыць фа­таг­ра­фію, уяў­лен­ні бе­ла­ру­саў пра во­ль­ную зям­лю з лё­са­мі ге­ні­яў Драз­ до­ві­ча і Ко­ла­са, якія жы­лі і на­тхня­лі­ся кра­інай, шу­ка­лі яе ду­шу, ад­чу­ва­лі яе імкнен­ні. Мес­ца і пра­сто­ра — як зям­ля для ча­ла­ве­ка, гас­па­да­ра — бы­лі для твор­цаў не пус­тым гу­кам, але ася­род­дзем. Час быў для іх ка­тэ­го­ры­яй не то­ль­кі фі­ла­соф­скай, але пры­клад­ной, на­ват інстру­мен­та­ль­най. І Драз­ до­віч, і Ко­лас — у ва­шым пра­екце да­клад­на — ма­ры­лі пра зям­лю, пра но­вы бе­ла­рус­кі Марс, які існуе рэ­аль­на, хі­ба што да­лё­ка… Бы­ло гэ­та шмат га­доў та­му. Але адзін крок фа­тог­ра­фа — і сус­вет­нае да­сяг­нен­не по­бач. Адзін раз азір­ нец­ца су­час­ны гля­дач — і ўзга­дае.

«Мастацтва» № 5 (458)

Ра­к е­т ы за­пус ­ка ю ­ цца з жыц­ц я ...Што да вы­ста­вы «Но­вая Зям­ля» ў му­зеі Азгу­ра. Чым для Драз­до­ві­ча быў Марс — фан­та­зі­яй, сном, ві­дзе­жай? Ці, мо­жа, рэ­аль­нас­цю? Ка­жуць, што сны на­ра­джа­юцца з акту­аль­ных пе­ра­жы­ван­няў. Ад­нак ча­сам яны мо­гуць нас пе­ра­нес­ці ве­ль­мі да­лё­ка ад рэ­аль­нас­ці. Або ў тую рэ­аль­насць, якую б нам ха­це­ла­ся мець. У ча­сы Драз­до­ві­ча ніх­то не ве­даў, што там, на іншых пла­не­тах. На бо­ль­шас­ці яго­ных ма­люн­ каў мы ба­чым звык­лыя бе­ла­рус­кія кра­яві­ды. Але гэ­тыя фо­та­здым­кі на вы­ста­ве, якія ні­бы­та з Мар­са, маг­лі б быць зроб­ле­ныя і на Зям­лі, у не­йкай пус­ ты­ні. Дзе іх Драз­до­віч зняў і ці ён, не так важ­на. Ку­ды важ­ней тое, аб чым ён ду­маў, ка­лі ад­ля­таў у та­гас­вет­ную да­ля­чынь і ка­лі ад­туль вяр­таў­ся. У якім з гэ­тых све­таў ён на­сам­рэч жыў? Які з іх быў для яго сап­раў­дным? Як аўтар пра­екта, я не ства­раю фан­та­зій. Я кан­ стру­юю гі­па­тэ­тыч­ную рэ­аль­насць. Усё па­бу­да­ва­на так, як маг­ло б быць, тэх­ніч­на ўсё гэ­та бы­ло маг­ чы­ма. Зра­зу­ме­ла, скла­да­на ўя­віць кас­міч­ныя па­ лё­ты ў 1930-я, але ў гіс­то­рыі шмат за­га­дак — тыя ж пі­ра­мі­ды ці элек­тра­ма­бі­лі Тэс­лы. Быў Драз­до­віч на Мар­се ці не, не так важ­на. Ві­да­воч­на, што на­зва вы­ста­вы — пра­мая ад­сыл­ка да Ко­ла­са. Но­вая Зям­ля — бе­ла­рус­кая ма­ра. Ма­ра мець свой кут, улас­ную сва­бо­ду, быць гас­па­да­ ром на сва­ёй зям­лі. Та­кое ма­ле­нь­кае бе­ла­рус­кае шчас­це, але — на дзі­ва, і праз 100 га­доў па­сля на­ пі­сан­ня тво­ра — для вя­лі­кай ко­ль­кас­ці бе­ла­ру­саў гэ­тая ма­ра акту­аль­ная і ця­пер. Пры­гон­нае пра­ва, ка­лек­ты­ві­за­цыя, са­вец­кае мі­ну­лае так і не да­лі ёй здзей­сніц­ца. Гэ­та ка­лі гля­дзець на бы­та­вым уз­ роў­ні. Ка­лі ісці да­лей, ад­кры­ва­юцца но­выя сэн­сы, а за імі яшчэ і яшчэ. Як да­лё­ка трэ­ба сяг­нуць, каб гэ­тую ма­ру спраў­дзіць? Ці маг­чы­ма зра­біць гэ­та тут, у сва­ім краі? Тэ­ма по­шу­ку за­па­вет­най зям­лі акту­аль­ная не то­ль­кі для бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры, кан­цэпт зям­ліма­ры — агу­ль­на­ча­ла­ве­чы. Але мне бы­ло важ­на зра­біць пра­ект бе­ла­рус­кі, бліз­кі нам. Драз­до­віч і Ко­лас у ім — по­ста­ці не­вы­пад­ко­выя. Ме­на­ві­та на су­ты­ку гэ­тых двух ге­ні­яў, іх сус­ве­таў і за­па­лі­ла­ся тая іскра, з якой гэ­ты пра­ект і вы­рас. Ша­л ё­н а ці­ка в­ а Шмат бе­ла­ру­саў з’е­ха­лі за мя­жу — па леп­шую до­ лю, над­вор’е, дзе­ля дзя­цей. Ад­ны — да блі­жэй­шых су­се­дзяў, у Поль­шчу, Рас­ію, дру­гія да­лей, у Шта­ты, а не­хта, мо­жа быць, і на Марс. Прад­мет­ныя ідэі ка­ла­ні­за­цыі Мар­са з’яві­лі­ся яшчэ ў 1970-х, ця­ пер — но­вы ві­ток: ужо на­ват ёсць пад­ра­бяз­ны план да 2050 го­да, ко­ль­кі лю­дзей там бу­дзе, якія тэх­на­ло­гіі, які быт. Зра­зу­ме­ла, не­ль­га спа­дзя­вац­ ца, што бу­дзе рай: ча­ла­век па­ўсюль но­сіць свае пра­бле­мы з са­бой. У Клі­фар­да Сай­ма­ка ёсць цыкл апа­вя­дан­няў «Го­рад». У ім ёсць гіс­то­рыя, дзе лю­дзі да­ля­це­лі да Юпі­тэ­ра, і там ад­быў­ся за­баў­ны ка­зус. Ча­ла­век


В і­з у­а л ь­н ыя мас­т ац­т вы / « Стан рэ­ч аў» з Л ю­б ай Гаў ­р ы ­л ю к вы­йшаў з ба­зы і пе­ра­тва­рыў­ся ў не­йкую жы­вё­ лі­ну, пад­обную да кен­гу­ру. І ку­ды­сь­ці па­ска­каў. Праз не­йкі час ён вяр­нуў­ся, зноў зра­біў­ся ча­ла­ ве­кам і рас­па­вёў, што ад­чу­ваў у юпі­тэ­ры­янскім вы­мя­рэн­ні: тое быў стан аб­са­лют­на­га шчас­ця. Рай­скае па­чуц­цё. На­заў­тра ён збег і ўжо не вяр­нуў­ся. Па­сля та­го бо­ль­шая час­тка зям­но­га на­се­ль­ніц­тва зля­це­ла на Юпі­тэр, пе­ра­тва­ры­ла­ся ў тых «кен­гу­ру» і там і за­ста­ла­ся. Усе за­бы­лі­ся пра Зям­лю. Яны вы­бра­лі іншы шлях — по­ўнае шчас­це, але па той бок сва­ёй сут­нас­ці. Та­кая са­бе ана­ло­ гія ду­хоў­най смер­ці ў не­спаз­на­най да­ле­чы­ні. У гэ­тым клю­чы для мя­не важ­ны факт, што Драз­ до­віч ад­туль вяр­нуў­ся. Вяр­нуў­ся, каб пе­ра­жыць вай­ну, быць фак­тыч­на бяз­дом­ным і ака­лець у пры­да­рож­най ка­на­ве. Але і каб быць па­ха­ва­ным на род­най зям­лі. Не бу­дзем з па­фа­сам раз­ва­жаць пра па­тры­ятызм. Як і пра тое, ці ад­ля­таў ён ту­ды ў дум­ках, снах, ві­зі­ях ці на­праў­ду, — га­лоў­нае, ён вяр­нуў­ся. Гэ­та для мя­не пры­нцы­по­ва. То-бок дум­кі пра Марс яго не за­хлы­ну­лі на­сто­ль­кі, каб стра­ціць су­вязь з рэ­аль­нас­цю. Драз­до­віч не пра­ мя­няў Бе­ла­русь на іншы край. Не зра­зу­ме­ла, адзін ён ту­ды лё­таў ці не, — на ад­ным здым­ку ёсць уз­ара­нае поле, мо яго аб­ра­ бі­лі бе­ла­ру­сы, якія па­ля­це­лі з ім і там за­ста­лі­ся. Маг­чы­ма, яны бы­лі пер­шы­мі ка­ла­ні­за­та­ра­мі на Мар­се і ця­пер там жы­вуць іх пра­ўну­кі і пра­праў­ ну­кі, мы не ве­да­ем. Маг­чы­ма, ка­ла­ні­за­цыя, якую пла­ну­юць за­раз, ужо ад­бы­ла­ся. Нам не­вя­до­ма. Хо­чац­ца ве­рыць, што ў тых бе­ла­ру­саў атры­ма­ ла­ся. Хто ве­дае, ці ёсць жыц­цё на Мар­се? Ці маг­чы­ма рэ­алі­за­ваць бе­ла­рус­кую ма­ру па-за меж­амі Бе­ла­ру­сі? Ува­х од у бе­л а­рус ­ку ю з англій­ска й У мя­не про­фі­ль­ная ад­ука­цыя тэх­ніч­ная, не звя­за­ная ні з лі­та­ра­ту­рай, ні з фа­таг­ра­фі­яй. Ці­ка­ васць да лі­та­ра­ту­ры, на­пэў­на, ідзе яшчэ з уро­каў бе­ла­рус­кай у шко­ле. На­стаў­ні­ца бы­ла доб­рая, ма­ла­дая, за­хоп­ле­ная, ві­даць, яшчэ не стра­ці­ла энту­зі­язму па­сля ўні­вер­сі­тэ­та. Вя­до­ма, дзі­цён­ку гэ­та пе­рад­аец­ца. На­пры­кан­цы шко­лы я рап­там па­чаў раз­маў­ляць па-бе­ла­рус­ку — ад­куль яно пры­йшло, звыш ці збо­ку, не зра­зу­ме­ла. Я та­ды не ве­даў ні­вод­на­га ча­ла­ве­ка, які раз­маў­ляў па-бе­ ла­рус­ку. Па­сля сус­трэў ад­на­дум­цаў, па­зна­ёміў­ся з хлап­ ца­мі і дзяў­ча­та­мі з філ­фа­ка, ся­род якіх бы­лі ма­ла­дыя лі­та­ра­та­ры. У мя­не з’яві­ла­ся на­тхнен­не не­шта пі­саць са­мо­му, але ўрэш­це тое пе­ра­рас­ло ў за­нят­кі пе­ра­кла­да­мі. Для мя­не яны па­тра­бу­ юць ме­ней твор­чай энер­гіі — усё ж не са­мо­му пры­дум­ляць з ну­ля не­шта зу­сім но­вае. Па­га­тоў гэ­та не мая асноў­ная пра­ца. Ва ўся­кім разе гэ­та вы­дат­ная маг­чы­масць пе­ра­клю­чыц­ца на не­шта іншае, да та­го ж і зра­біць свой не­вя­лі­кі ўнё­сак у скар­бон­ку бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры. На жаль, па­куль з ма­іх пе­ра­кла­даў над­ру­ка­ва­ны то­ль­кі адзін — «Бай­цоў­скі клуб» Ча­ка Па­ла­ню­

ка. Над ды­зай­нам кні­гі мы пра­ца­ва­лі раз­ам з За­ха­рам Ку­дзі­ным. Ха­це­лі зра­біць арт-аб’­ект, каб кні­га ў ру­цэ вы­гля­да­ла як ка­ва­лак мы­ла. Та­му на вок­лад­цы ня­ма на­звы, то­ль­кі ма­лю­нак. Але атры­ маў­ся, з шэ­ра­гу пры­чын, кам­пра­міс­ны ва­ры­янт. Ка­лі бу­дзе маг­чы­масць, ха­чу над­ру­ка­ваць хоць адзін асоб­нік ме­на­ві­та та­кім, як мы з За­ха­рам пры­ду­ма­лі ад па­чат­ку. Бу­дзе вы­гля­даць эфек­тней, чым ця­пер. У інтэр­нэт-ча­со­пі­се «Пра­йдзіС­вет» пуб­лі­ка­ва­лі­ся мае пе­ра­кла­ды з О’Ген­ры і Ко­на­на Дой­ла. Ужо га­то­вы «Ча­раў­нік кра­іны Оз» Фрэн­ка Баў­ма, які ча­кае вы­дан­ня. Зроб­ле­ныя «Каз­кі дзя­дзеч­кі Ры­ му­са», так­са­ма з англій­скай мо­вы. Але там яшчэ шмат рэ­дак­тар­скай работы. Ця­пер пра­цую над пе­ра­кла­да­мі Ру­ала Да­ла «Не­ве­ра­год­ны міс­тар Ліс» і «Чар­лі і Ша­ка­лад­ная фаб­ры­ка». У нас не пе­ра­кла­дзе­ныя мно­гія кні­гі, якія ўжо ёсць на шмат­лі­кіх мо­вах све­ту. У тым лі­ку зна­ка­выя тво­ры кла­січ­най лі­та­ра­ту­ры. Мож­на пе­ра­кла­даць і су­час­ныя тэк­сты, але мы існу­ём у пра­сто­ры рас­ійска­га кніж­на­га рын­ку, і вы­даць бе­ла­рус­кі пе­ра­клад ра­ней за рус­кі ве­ль­мі цяж­ка. Ме­на­ві­та та­му я па­чаў пе­ра­кла­даць дзі­ця­чую лі­ та­ра­ту­ру. Яна, ба­дай, са­мая за­пат­ра­ба­ва­ная сён­ня з уся­го, што ў нас дру­ку­ецца. І на­ват ка­лі дзе­ці не раз­маў­ля­юць па-бе­ла­рус­ку, у іх бу­дзе маг­ чы­масць да­кра­нуц­ца па бе­ла­рус­кай мо­вы хоць праз кніж­ку з пры­го­жы­мі ма­люн­ка­мі, і, маж­лі­ва, за­ста­нец­ца ўспа­мін з дзя­цін­ства, што ёсць та­кая мо­ва і ёсць на ёй ці­ка­выя кні­гі. На жаль, ні­во­дзін мой дзі­ця­чы пе­ра­клад па­куль не над­ру­ка­ва­ны, але над «Ча­раў­ні­ком кра­іны Оз» ужо пра­цуе мас­так Ян Жвір­бля, вя­до­мы як аўтар гра­фіч­на­га ра­ма­на па апа­вя­дан­ні Ва­сі­ля Бы­ка­ва «Сва­які». Ілюс­тра­цыі бу­дуць клас­ныя, у лі­та­ граф­­скай сты­ліс­ты­цы 1950-х. Хут­чэй за ўсё кні­га вы­йдзе ў свет у на­ступ­ным го­дзе. Да­рэ­чы, з вы­ста­вай «Но­вая зям­ля» мне да­па­ма­ га­ла вы­дат­ная мас­тач­ка Лі­за Лян­ке­віч, за што я ёй ве­ль­мі ўдзяч­ны. Ду­маю, мно­гія му­сяць ве­даць яе па ілюс­тра­цы­ях да «Азбу­кі» Ба­ра­ду­лі­на (2017). Спа­дзя­юся, гэ­та не апош­няя на­ша су­пра­ца, і яна афор­міць адзін з ма­іх дзі­ця­чых пе­ра­кла­даў. У ад­ука ­ц ыі важ­н ае кры­т ыч­н ае стаў­л ен­н е У фа­таг­ра­фіі збо­ль­ша­га я са­ма­вук. Па­ча­ло­ся ўсё да­ўно, з ці­ка­вас­ці, без вя­лі­кіх амбі­цый, на ўзроў­ні хо­бі. То­ль­кі тры га­ды та­му я па­чаў па-інша­му гля­ дзець на фа­таг­ра­фію, вы­ву­чаць і ба­чыць у ёй не про­ста кар­цін­ку, а па­ўна­вар­тас­ны сро­дак твор­чай рэ­алі­за­цыі. І мас­тац­тва ў цэ­лым — як мо­ву да­сле­ да­ван­ня і вы­каз­ван­ня. Як і мно­гія, па­чаў я са стрыт-фа­таг­ра­фіі. У ёй звы­чай­на кож­ны кадр ка­жа сам за ся­бе, мае свой на­ра­тыў. На­тхняў­ся фа­тог­ра­фа­мі з аген­цтва «Magnum Photos». Зды­маў у асноў­ным у Мін­ску і пад­час ван­дро­вак. Мож­на дзень ха­дзіць і зра­біць то­ль­кі адзін год­ны кадр, але кайф тут бо­льш у са­ мім пра­цэ­се, по­шу­ку не­звы­чай­на­га, ка­му­ні­ка­цыі

5

з лю­дзь­мі. Гэ­та на­ват бо­льш пра псі­ха­ло­гію, чым улас­на пра фа­таг­ра­фію. Але з ча­сам імпэт сы­шоў, за­тое з’яві­ла­ся жа­дан­не за­ну­рыц­ца ў фа­таг­ра­фію глы­бей. У вы­ні­ку па­йшоў у Фо­та­Шко­лу №1 на тэ­арэ­тыч­ны курс Але­ны Пра­та­се­віч па су­час­най фа­таг­ра­фіі, каб зра­зу­мець, што ця­пер ад­бы­ва­ецца з фа­та­гра­­ фі­яй у све­це і што ў нас. По­тым быў пра­ктыч­ны курс Мак­сі­ма Шу­мі­лі­на па стуж­ка­вай фа­таг­ра­фіі, які даў мне ба­за­вы дос­вед руч­но­га дру­ку фо­та­ здым­каў. Да­рэ­чы, да вы­ста­вы «Но­вая зям­ля» ўсе ад­біт­кі зроб­ле­ныя і над­ру­ка­ва­ныя ана­ла­га­вым ме­та­дам. Дзя­ку­ючы ФШ1 я за­крыў пэў­ныя пра­бе­лы ў са­ма­ аду­ка­цыі, па­зна­ёміў­ся з лю­дзь­мі з фа­таг­ра­фіч­на­ га ко­ла. Мне пад­аба­ецца, што ФШ1 ро­біць акцэнт на твор­чым раз­віц­ці на­ву­чэн­цаў і ары­енту­ецца на іх за­пы­ты: ты мо­жаш рас­ка­заць пра свае по­шу­кі, сум­не­вы, пра­бле­мы і атры­маць ад­ка­зы, пад­трым­ку. Тэх­ні­цы і тэ­орыі мож­на на­ву­чыц­ца і са­мо­му, інфар­ма­цыі шмат, але ка­рыс­на, ка­лі ёсць ча­ла­век, які мо­жа ця­бе скі­ра­ваць, каб ты не ка­паў ва ўсе ба­кі. Важ­на чуць мер­ка­ван­ні жы­вых лю­дзей, якія ў тэ­ме, у тым лі­ку і кры­ты­ку. Яшчэ я на­вед­ваў твор­чую ла­ба­ра­то­рыю па фі­на­ лі­за­цыі фо­та­пра­екта ў вы­гля­дзе кні­гі (Ула­дзі­мір Па­рфя­нок, Але­на Пра­та­се­віч) пры му­зеі Азгу­ра. Удзе­ль­ні­кі пры­хо­дзяць з ідэ­ямі і га­то­вы­мі ма­тэ­ ры­яла­мі, ку­ра­та­ры да­па­ма­га­юць да­вес­ці ўсё гэ­та да фо­та­кні­гі. Але так вы­йшла, што ў мя­не фі­на­лі­ за­цыя ад­бы­ла­ся ў вы­гля­дзе вы­ста­вы. Спа­дзя­юся, і кні­гу па­вод­ле вы­ста­вы зро­бім — за­ўсё­ды ці­ка­ва ра­біць не­шта но­вае. У 2018-м мне па­шчас­ці­ла на­ве­даць Бер­лін на Gallery Weekend, а ў 2019-м — Нью-Ёрк і Ка­лі­ фор­нію. Па­бы­ваць у му­зе­ях МО­МА, Гу­ген­хай­ма, Мет­ра­по­лі­тэн, The Broad, па­гля­дзець у ары­гі­на­ле пра­цы Ро­бер­та Мэп­лтор­па, Ірвін­га Пэ­на, Андрэ­ аса Гур­скі, То­ма­са Стру­та, Мар­ка Рот­кі, Бар­та­на Нью­ма­на, Сая Твом­блі, Бас­кіі, Роя Ліх­тэн­штэй­на, Дэм’ена Хёр­ста, Джэ­фа Кун­са і мно­гіх іншых — бяс­цэн­ны дос­вед. Ка­лі ка­заць пра ці­каў­насць да су­час­най фа­та­ г­ра­фіі, то па­ва­рот­ным пун­ктам для мя­не бы­ло зна­ёмства з пра­ектам «The Innocents» (2002) аме­ры­кан­скай да­след­чы­цы і мас­тач­кі Та­рын Сай­ман. Гэ­та се­рыя парт­рэ­таў па­мыл­ко­ва асу­джа­ ных лю­дзей, якія 15-20 га­доў ад­бы­лі за кра­та­мі, а по­тым іх вы­пус­ці­лі, бо знай­шлі­ся до­ка­зы іхнай не­ві­на­ва­тас­ці. Фа­таг­ра­фіі зня­тыя на мес­цах зла­чын­стваў, якіх яны не здзяй­сня­лі. Сай­ман пра­ца­ва­ла над пра­ектам ка­ля пя­ці га­доў, шу­ка­ла лю­дзей, уга­вор­ва­ла, мно­гія ад­маў­ля­лі­ся. Вось гэ­та пад­ыход — са­цы­яль­на важ­ная тэ­ма, ка­ла­са­ль­ныя на­ма­ган­ні, да­сле­да­ван­ні. Вось пра­ект фа­таг­ра­ фіч­ны, і вось якая пра­ца за ім ста­іць. Па­трэб­ная вя­лі­кая ўпар­тасць, вя­лі­кая сме­ласць. Для мя­не гэ­та ідэ­ал су­час­на­га мас­та­ка. У мя­не па­куль та­кіх тэм і та­кой сме­лас­ці ня­ма. У пра­цы для мя­не пе­рад­усім важ­ныя сэнс, па­сыл, а ўжо фор­ма му­сіць да­па­ма­гаць іх рас­крыць. Ці­ ка­ва ра­біць скла­да­нае, не­адназ­нач­нае. Ка­лі тое май, 2021


6

В і ­з у а­ л ь­н ы я м а с­т ац­т в ы / «Ст ан р э ­ч аў» з Лю ­б ай Гаў­р ы­л юк

не про­ста ка­му­сь­ці пад­аба­ецца, а ёсць пра­бле­ма ці мож­на не­ка­му да­па­маг­чы. То-бок ад­каз­ная да­след­чыц­кая пра­ца. Не гра­м ад­ст ва вы­ра ша ­ е, а ры­н ак Вяр­та­ючы­ся да лі­та­ра­ту­ры: сус­вет­ны кніж­ны ры­нак хай і сціс­ка­ецца, але ўсё ад­но ве­ль­мі ды­ на­міч­ны. Вы­хо­дзіць но­вая зна­ка­вая кні­га — і за год-два ўжо дзя­сят­кі пе­ра­кла­даў на мо­вы све­ту. Ха­це­ла­ся б, каб і Бе­ла­русь ішла ў на­гу са све­там. Як па хут­кас­ці з’яўлен­ня бе­ла­рус­кіх пе­ра­кла­даў, так і ў пла­не якас­ці і раз­на­стай­нас­ці. На жаль, па­куль не так, але па­тэн­цы­ял ёсць. Апош­нім ча­сам бе­ла­ру­сы па­ча­лі бо­льш ці­ка­віц­ца сва­ім, бе­ла­рус­кім, ад­кры­ваць для ся­бе шмат но­ва­га тут. Мно­гія і не ду­ма­лі, што ўжо ёсць сто­ль­кі клас­ных бе­ла­рус­кіх кніг і пе­ра­кла­даў. Для якас­ных пе­ра­кла­даў па­трэб­ныя шко­ла і ры­нак. І пе­ра­клад­чык, і ілюс­тра­тар му­сяць мець на­леж­ную пла­ту за сваю пра­цу. У нас шмат ро­

«Мастацтва» № 5 (458)

біц­ца на энту­зі­язме: пе­ра­клад­чык сам вы­бі­рае тэкст, сам шу­кае вы­да­вец­тва і г.д. У Іта­ліі, Шве­цыі, кра­інах з моц­ным кніж­ным рын­кам усё пра­цуе на­адва­рот: ёсць аген­цтвы, якія да­юць маг­чы­ масць ма­ла­дым аўта­рам, ёсць вы­да­вец­твы, якія вя­дуць раз­лі­кі і вы­да­юць за­ка­зы пе­ра­клад­чы­кам. У нас жа бе­ла­рус­кая лі­та­ра­ту­ра — гэ­та ні­ша. Па сут­нас­ці мы жы­вём у пра­сто­ры, дзе 80% — рас­ій­ скія вы­дан­ні, 20% — бе­ла­рус­кія. А бе­ла­рус­ка­моў­ ных яшчэ знач­на менш. Амаль ніх­то не за­йма­ецца бе­ла­рус­кай кні­гай як па­ўна­вар­тас­ным рын­кам. Бо тут мно­га не за­ро­ біш. Трэ­ба мець вя­лі­кі бю­джэт на друк і ад­па­ вед­ны по­пыт, каб вы­да­вец­тва пра­ца­ва­ла. По­пыт у гра­мад­стве ёсць, і, спа­дзя­юся, у не­да­лё­кай бу­ду­чы­ні на бе­ла­рус­кім кніж­ным рын­ку ад­бу­дуц­ ца па­зі­тыў­ныя зме­ны. У мя­не ёсць ча­ты­ры амаль га­то­выя пе­ра­кла­ды, якія ча­ка­юць свай­го ча­су. Але ў энту­зі­язме ёсць і свае плю­сы. У ана­та­цыі да кні­гі Умбэр­та Эка «Ска­заць амаль тое са­мае. Дос­ вед пе­ра­кла­ду» (2002) ёсць адзін сказ, які ве­ль­мі

трап­на пе­рад­ае га­лоў­ны сэнс усёй пра­цы: «Пе­ ра­клад маг­чы­мы, ка­лі пе­ра­клад­чык не­абы­яка­вы да тво­ра, які пе­ра­кла­дае». Гэ­та мож­на пе­ра­вес­ці на ўсё мас­тац­тва і на маю вы­ста­ву так­са­ма — не­ абы­яка­васць, улас­ная ці­каў­насць, тэ­ма, якую хо­чаш перш асэн­са­ваць для ся­бе, а по­тым ужо падзя­ліц­ца з лю­дзь­мі. Кні­гі для пе­ра­кла­ду я вы­бі­раў на ўлас­ны густ, але спяр­ша гля­дзеў на сус­вет­ную кла­сі­ку, якой па-бе­ла­рус­ку яшчэ ня­ма. «Ча­раў­ні­ка кра­іны Оз» я чы­таў у дзя­цін­стве ў пе­ра­кла­дзе Воў­ка­ва. Тым ці­ка­вей бы­ло па­зна­ёміц­ца з ары­гі­на­лам Баў­ма. Ну і пе­ра­кла­даць, вя­до­ма, з ары­гі­на­лу, а не з пе­ра­кла­ду. Брат­ка Трус і брат­ка Ліс — гэт­кія пра­та­ты­пы То­ма і Джэ­ры і ге­ро­яў «Ну, па­га­дзі» — гэ­та збор ка­рот­ кіх гіс­то­рый з афра­аме­ры­кан­ска­га фа­льк­ло­ру пра жыц­цё, хіт­ры­кі і пры­го­ды звя­роў. Але ў пла­не пе­ра­кла­ду бы­ло ня­прос­та: ары­гі­нал на­пі­са­ны на «eye dialect» — та­кой фор­ме за­пі­су англій­скай мо­вы, які му­сіць пе­рад­аць асаб­лі­вас­ці вы­маў­лен­


В і­з у­а л ь­н ыя мас­т ац­т вы / « Стан рэ­ч аў» з Л ю­б ай Гаў ­р ы ­л ю к

ня пер­са­на­жаў, пра­сцей ка­жу­чы «што чую, тое і пі­шу». Гэ­та з бе­ла­рус­кай про­ста, а з англій­скай ся­рэ­дзі­ны XIX ста­год­дзя пры­йшло­ся лад­на па­пра­ца­ваць, каб усё дэ­шыф­ра­ваць. Скла­да­на, за­тое ці­ка­ва. Ну і са­мі гіс­то­рыі па­цеш­ныя. «Чар­лі і Ша­ка­лад­ную фаб­ры­ку» мно­гія ве­да­юць па фі­ль­ме Ці­ма Бэр­та­на са зна­ка­мі­тым Джо­ні Дэ­пам — так­са­ма вя­сё­лая кніж­ка, якую пры­емна пе­ра­кла­даць. Але ад дзі­ця­чых пры­год ужо тро­хі ста­міў­ся. На­ступ­ны пе­ра­клад, ві­даць, зраб­лю ўжо для да­рос­лых. Ві­зу­а ль­н ая і вер­ба ­л ь­н ая мо­в ы існу­ю ць па­ра ­л е­л ь­н а Так вы­йшла, што ў вы­ста­ве «Но­вая зям­ля» сыш­ лі­ся два све­ты, лі­та­ра­тур­ны і ві­зу­аль­ны. Ко­лас і Драз­до­віч. У фа­таг­ра­фіі веч­ная ды­ле­ма: па­трэб­ныя ёй сло­вы, ці не. Доб­ры зды­мак са­ма­дас­тат­ко­вы і ўсё

ка­жа, а ка­лі трэ­ба, гля­дач са­бе не­йкую на­зву сам пры­ду­мае. Не тое каб я быў пры­хі­ль­ні­кам гэ­тай тэ­зы, але мяр­кую, што кож­ны аб­ра­ны сро­дак мас­тац­ка­га вы­каз­ван­ня па­ві­нен быць да­рэч­ным і дзей­сным. Ка­лі трэ­ба да­даць не­йкі не­ві­да­воч­ны сэнс, мож­ на вы­ка­рыс­тоў­ваць не­шта яшчэ — аб’ект, іншыя фа­таг­ра­фіі, ві­дэа. У мас­та­ка ёсць пэў­ны на­бор інстру­мен­таў і ён мае вы­бар, які з іх най­лепш пад­ыхо­дзіць для рэ­алі­за­цыі па­стаў­ле­ных за­дач. Ка­лі не­абход­на, мож­на пра­ца­ваць на сты­ку мед­ыяў, але гэ­та ўжо іншы жанр. Спа­лу­чаць ві­зу­аль­нае і вер­ба­ль­нае мож­на, але доб­ра, ка­лі яны не скра­да­юць пра­сто­ру інтэр­прэ­та­цыі ад­но ў ад­но­га. Я ста­ра­юся ра­біць так, каб кож­ны сро­дак вы­кон­ваў сваю фун­кцыю, ад­нак не пе­ра­шка­джаў дру­го­му. У твор­чым пла­не для мя­не не бы­ло ні­яка­га пе­ра­ хо­ду з лі­та­ра­ту­ры ў фа­таг­ра­фію, гэ­та два асоб­ныя шля­хі. Адзін не вы­рас­тае з інша­га і не за­мя­няе. Яны кан­ку­ру­юць то­ль­кі за час.

7

З па­ж а­д ан­н ем на­т хнен­н я Апош­нім ча­сам я бо­льш за­йма­юся фа­таг­ра­фі­яй, бо­льш твор­чай энер­гіі ідзе ме­на­ві­та сю­ды. Ка­лі ты но­вы ча­ла­век у ася­род­дзі, за­ўсё­ды ад­кры­ва­ еш для са­бе шмат но­ва­га. Ад­ра­зу зда­ецца, так шмат уся­го, але по­тым гля­дзіш ужо спа­кай­ней. Па­куль імпэт за­ймац­ца фа­таг­ра­фі­яй ёсць, хо­чац­ца па­шы­раць га­ры­зон­ ты, зна­ёміц­ца з фа­тог­ра­фа­мі і іх пра­цай. Час­та ўра­жан­ні за­ле­жаць ад ча­кан­няў, ад­нак для мя­не ўсё ж са­мае ці­ка­вае — гэ­та лю­дзі, а ўжо по­тым тое, што яны ро­бяць. Я атры­маў ка­ла­са­ль­нае за­да­ва­ль­нен­не, па­куль рых­та­ваў вы­ста­ву ў му­зеі Азгу­ра, што ўжо не так бы­ло важ­на, як ме­на­ві­та яна ад­бу­дзец­ца. Для мя­не гэ­та вы­хад на но­вае поле ад­ука­ва­ных, та­ ле­на­ві­тых ка­лег, гле­да­чоў. Не тое каб я на гэ­тае поле лез ад­мыс­ло­ва, але сту­піў, і па­куль мне ці­ка­ва па ім пра­гу­ляц­ца, на­тхніц­ца на не­шта но­вае.

1—7. З выставы «Новая зямля».

май, 2021


8

ВРэ­ і ­зцуэн­ а­ лзь­ іян ы я м а с­т ац­т в ы / Гу ­т ар ­к і н а в ы ­с т а­в е

Усё бы­ло не­да­рэм­на Пра­е кт « Ча­м у Ты Мя­н е па­к і­н уў » у На­ц ы­я на­л ь­н ым мас­тац­к ім му­з еі Ку­ра­тар­скі пра­ект Дзміт­рыя Са­лод­ка­га ў На­цы­яна­ль­ным мас­тац­кім му­зеі пры­све­ча­ны тра­гіч­най падзеі еван­ге­льс­ка­га апо­ве­ду — рас­пяц­цю Ісу­са Хрыс­та. Хрыс­ці­янская гіс­то­рыя, што раз­гля­да­ецца з экзіс­тэн­цы­яль­на­га ра­кур­су, пад­аец­ца праз тво­ры сак­ра­ль­на­га мас­тац­тва: драў­ля­ныя разь­ бя­ныя ску­льп­ту­ры XVII—XX ста­год­дзяў, на­прас­то­ль­ныя кры­жы і аб­ра­зы.

«Мастацтва» № 5 (458)


В і­з у­а л ь­н ыя мас­т ац­т вы / Гу ­т ар­к і на Рэ­ выц­сэн­ т аз­віяе

9

май, 2021


10

В і ­з у а­ л ь­н ы я м а с­т ац­т в ы / Гу ­т ар ­к і н а в ы ­с т а­в е

Але­ся Бе­ля­вец

Б

о­ль­шасць прад­ме­таў на вы­ста­ве экс­па­ну­ецца ўпер­шы­ню, га­лоў­ным чы­ нам та­му, што яны ма­юць ня­выс­та­вач­ны вы­гляд — роз­на­га кштал­ту па­ шко­джан­ні, стра­ты фраг­мен­таў і фар­ба­ва­га слою. Та­кім чы­нам ку­ра­тар ува­саб­ляе тэ­му бо­га­па­кі­ну­тас­ці: «Па­шко­джа­ная ча­сам і ўмо­ва­мі бы­та­ван­ня, ма­тэ­рыя ку­ль­та­вых по­мні­каў уз­мац­няе пе­рад­ачу бо­лю і па­кут Хрыс­та». Пра­ ект за­ймае ча­ты­ры за­лы і ўлу­чае двац­цаць адзін экс­па­нат, так­са­ма вы­ка­ рыс­та­ны гук, роз­нас­кі­ра­ва­нае свят­ло і ад­мыс­ло­выя под­ыу­мы. Пра шлях праз вы­ста­ву, кан­цэпт, на­ме­ры і рэ­алі­за­цыю я раз­маў­ляю з Дзміт­ры­ем Са­лод­кім, ку­ра­та­рам і стар­шым на­ву­ко­вым су­пра­цоў­ні­кам ад­дзе­ла бе­ла­рус­ка­га мас­ тац­тва ХХ—ХХI ста­год­дзяў.

Вы рэ­лі­гій­ны ча­ла­век? За­даю та­кое не­да­лі­кат­нае пы­тан­не, бо спра­бую зра­зу­мець, што ля­жа­ла ў асно­ве кан­цэп­ту гэ­тай вы­ста­вы. — Да­стат­ко­ва рэ­лі­гій­ны, але вы­ста­ва не пла­на­ва­ла­ся ад­мыс­ло­ва да Вя­лі­ка­ дня, про­ста атры­ма­ла­ся так, што якраз у гэ­ты час за­лы ака­за­лі­ся во­ль­ныя. Вы­ пад­ко­вае су­па­дзен­не. А са­ма ідэя з’яві­ла­ся бо­льш за год та­му, ка­лі я за­ду­маў зра­біць вы­ста­ву, пры­све­ча­ную ўва­саб­лен­ню Хрыс­та і рас­пяц­ця ў бе­ла­рус­кім мас­тац­тве. Да гэ­та­га я ра­біў пра­ект «Чыр­во­ны — код на­цыі», у якім спа­лу­чыў тво­ры свец­кіх і рэ­лі­гій­ных мас­та­коў. Я вы­ра­шыў па­ўта­рыць гэ­ты ход і пра­ са­чыць, як на­шы су­час­ныя мас­та­кі праз ма­дэр­ніс­цкія ідэі пра­цу­юць з тэ­май рас­пяц­ця, і су­мяс­ціць іх ра­бо­ты з артэ­фак­та­мі тра­ды­цый­най ку­ль­ту­ры. Па­чаў над гэ­тай тэ­май раз­ва­жаць, пра­ца­ваць з му­зей­най ка­лек­цы­яй, збі­раць ма­тэ­ ры­ял, ува­хо­дзіць у пра­бле­ма­ты­ку. І чым бо­льш гэ­тым за­ймаў­ся, тым бо­льш раз­умеў, што про­стае драў­ля­нае рас­пяц­це ўтрым­лі­вае ў са­бе не­ве­ра­год­ную пры­га­жосць і не­йма­вер­ную сі­лу. І ад­ной­чы, ка­лі я з за­ха­ва­ль­ні­ка­мі пра­ца­ваў з ка­лек­цы­ямі, па­ба­чыў не­вя­лі­кую ску­льп­ту­ру Хрыс­та ў вяз­ні­цы, уся­го ка­ля

«Мастацтва» № 5 (458)


В і­з у­а л ь­н ыя мас­т ац­т вы / Гу ­т ар­к і на вы ­с т а ­в е

двац­ца­ці сан­ты­мет­раў, і зра­зу­меў, што не ха­чу ўлу­чаць у пра­ект ні­якіх су­ час­ных тво­раў, а бу­ду ра­біць акцэнт на ста­рых. Я вы­ра­шыў скан­цэн­тра­ваць ува­гу на не­вя­лі­кіх аб’ектах, ад­на­ча­со­ва зра­зу­меў­шы, што не па­він­на быць вя­лі­ка­га ві­зу­аль­на­га шэ­ра­гу ў экс­па­зі­цыі, та­му адзін твор сы­хо­дзіў за дру­гім. Ка­лі раз­умеў, што эма­цый­на не­йкія пра­цы ні­чо­га не да­да­юць, я стаў ад іх ад­маў­ляц­ца. У вы­ні­ку з блі­зу со­тні тво­раў ста­ра­жыт­на­бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва я вы­браў двац­цаць адзін прад­мет. Ні­ко­лі ра­ней наш му­зей не ра­біў та­кія мі­ні­ма­ліс­тыч­ныя вы­ста­вы, за­сна­ва­ныя на ўлас­ных ка­лек­цы­ях. За­да­чы я са­бе па­ста­віў у тым лі­ку ды­зай­нер­скія: як зра­біць та­кім чы­нам, каб кож­ны прад­мет вы­клі­каў ці­ка­васць у гле­да­ча, каб ха­пі­ла ўва­гі і сіл, каб яго раз­гле­дзіць. Мне

11

не пад­аба­ецца, ка­лі на вы­ста­ве шмат тво­раў, я стам­ля­юся іх су­зі­раць, бо звы­ чай­на па­мя­та­еш па­ча­так і ка­нец, а не­шта важ­нае мо­жаш і пра­пус­ціць. У ма­ім пра­екце мне ха­це­ла­ся да­сяг­нуць ві­зу­аль­най лёг­кас­ці. Да­вай­це вер­нем­ся да ва­ша­га апош­ня­га, кан­чат­ко­ва­га ад­бо­ру тво­раў на вы­ста­ву… Па­ра­не­ная ску­льп­ту­ра — так? Як вы пры­йшлі да гэ­тай ідэі? — У мя­не, мож­на ска­заць, зда­рыў­ся ка­тар­сіс, ка­лі я ўба­чыў ма­ле­нь­кую драў­ ля­ную ску­льп­ту­ру Хрыс­та ў вяз­ні­цы. У той жа дзень ад­шу­каў у схо­віш­чы па­ шко­джа­ныя ску­льп­ту­ры, без рук, з ад­ла­ма­ны­мі на­га­мі. Бы­ло зра­зу­ме­ла, што рэ­стаў­ра­та­ры да­бя­руц­ца да іх ня­хут­ка, гэ­та не тыя прад­ме­ты, якія лёг­ка рэ­ стаў­ра­ваць. Ад­чуў, што, па­куль ім не над­алі глян­цу, трэ­ба іх за­кан­сер­ва­ваць

май, 2021


12

В і ­з у а­ л ь­н ы я м а с­т ац­т в ы / Гу ­т ар ­к і н а в ы ­с т а­в е

і па­каз­ваць у віт­ры­нах ме­на­ві­та так, як яны за­хоў­ва­лі­ся, у та­кім вы­гля­дзе пе­ра­нес­ці ў вы­ста­вач­ныя за­лы. Мы па­клі­ка­лі рэ­стаў­ра­та­раў, каб яны да­лі да­звол на па­каз ску­льп­ту­ры ме­на­ві­та ў та­кім ста­не — са стра­та­мі, з ра­на­мі, з па­шко­джан­ня­мі фар­ба­ва­га слою. Шэ­раг экс­па­на­таў не ўвай­шоў, бо рэ­стаў­ ра­та­ры не ме­лі ча­су, каб іх за­кан­сер­ва­ваць. Я з жа­лем рас­стаў­ся з вы­бра­ны­мі прад­ме­та­мі, але тыя, што да­зво­лі­лі па­ка­заць, най­леп­шым чы­нам маг­лі рас­ крыць маю тэ­му па­кі­ну­тас­ці, па­кут на кры­жы, тра­ге­дыі Ісу­са Хрыс­та. У мя­не скла­ла­ся ло­гі­ка апо­ве­ду, ка­лі я ўба­чыў гэ­тую ску­льп­ту­ру Хрыс­та ў цям­ні­цы, у ста­не адзі­но­ты… А я ве­даў, што по­стаць Хрыс­та ў вяз­ні­цы — гэ­та вы­ключ­на на­род­ная трак­тоў­ка, бо ў Еван­гел­лі апі­са­ны зу­сім іншы сю­жэт: Хрыс­та сха­пі­лі і пры­вя­лі да пер­шас­вяш­чэн­ні­ка, і ён быў у два­ры, а не ў вяз­ні­цы, з ра­ні­цы яго ад­вя­лі да По­нція Пі­ла­та. І гэ­та ўжо быў дзень. То-бок не бы­ло та­ко­га, што ён ся­дзеў ноч у тур­ме. А на­род, інтэр­прэ­ту­ючы пры­тчу Хрыс­та, ка­лі ён ка­жа, што я быў у вяз­ні­цы, а вы мя­не не на­ве­да­лі, ува­со­біў гэ­ты сю­жэт лі­та­ра­ль­на. Для мя­не стан адзі­но­ты гэ­тых ску­льп­тур — без рук-ног і фар­ба­ва­га слою — і ёсць кас­цяк эма­цы­яна­ль­нас­ці пра­екта. Так­са­ма ў на­шым схо­віш­чы за­хоў­ва­ецца рас­пяц­це ХVІІ ста­год­дзя, адзі­ная ста­ра­жыт­на­бе­ла­рус­кая ску­льп­ту­ра, пад­пі­са­ная аўта­рам. Яна да та­го ж ад­рэс­ таў­ра­ва­ная, і мне ве­ль­мі ха­це­ла­ся яе па­ка­заць. Так скла­лі­ся гэ­тыя тэ­мы — тур­ма, па­ку­ты і Гал­го­фа. Ча­го я да­клад­на імкнуў­ся па­збег­нуць — лі­та­ра­ль­на­га ілюс­тра­ван­ня Еван­гел­ля, гэ­та быў бы за­над­та пра­мы ход. Важ­на бы­ло, каб гля­дач на вы­ста­ве да­сяг­нуў ста­ну ка­му­ні­ка­цыі з прад­ме­та­мі сак­ра­ль­на­га ха­ рак­та­ру, каб ён ад­чуў, як еван­ге­льс­кі тэкст інтэр­прэ­ту­ецца роз­ны­мі май­стра­ мі. На­па­чат­ку сап­раў­ды бы­ла ідэя па­ка­заць кры­жо­вы шлях, але я вы­ра­шыў ад­ысці ад яе, каб гля­дач ад­ра­зу па­гру­зіў­ся ў ка­му­ні­ка­ван­не з тво­рам. Мая

«Мастацтва» № 5 (458)

за­дум­ка — па­ка­заць не па­фас цар­коў­на­га мас­тац­тва, а на­род­ны дух, на­род­ны стан, ве­ль­мі аса­біс­ты па ха­рак­та­ры. Экзіс­тэн­цыю. І ка­лі я па­ба­чыў па­шко­ джа­ную ску­льп­ту­ру, ад­ра­зу зга­даў усё, што ву­чыў на кур­сах фі­ла­со­фіі, псі­ха­ ло­гіі, пра быц­цё і сваю ка­неч­насць. Бо ка­лі ты ба­чыш не­шта па­шко­джа­нае, то ўспры­ма­еш гэ­та як след кан­ца, рэ­ха смер­ці. Та­му што цэ­лас­насць — гэ­та гар­мо­нія, жыц­цё, ад­нак, ка­лі ты ма­еш па­шко­джан­не, на це­ле на­прык­лад, гэ­та свед­чыць пра не­бяс­пе­ку, знак смер­ці. А што та­кое смерць Бо­га — не ніц­ шэ­анская, а смерць на кры­жы, — пры­чы­на жыц­ця ўва­хо­дзіць у смерць. Гэ­та скла­да­ны ба­гас­лоў­скі па­сту­лат, як гэ­та зда­ры­ла­ся, та­ямні­ца гэ­та вя­лі­кая… Але дзя­ку­ючы сім­ва­ліз­му мас­тац­тва мы мо­жам па­чаць раз­ва­жаць над гэ­ты­мі скла­да­ны­мі тэ­ма­мі, а праз усве­дам­лен­не фі­зіч­най стра­ты і бо­лі мо­жа ўклю­ чыц­ца тум­блер іншых ад­чу­ван­няў… Та­кім чы­нам, я раз­умеў, што па­шко­джа­ныя ску­льп­ту­ры аб­авяз­ко­ва па­він­ны пры­сут­ні­чаць на вы­ста­ве, і мы з на­ву­ко­вы­мі су­пра­цоў­ні­ка­мі ад­дзе­ла ста­ра­ жыт­на­бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва вя­лі доў­гія пе­ра­мо­вы, ці пры­ма­ль­на іх па­каз­ ваць у та­кім ста­не. Я ста­раў­ся аргу­мен­та­ваць, што ў тэ­ме па­кут гэ­тыя артэ­ фак­ты — яшчэ адзін крок да раз­умен­ня і рас­крыц­ця ў са­бе но­вых унут­ра­ных ад­чу­ван­няў. Су­пра­цоў­ні­кі пра­па­ноў­ва­лі мне менш па­шко­джа­ныя — але не! Якая ва­ша тэ­ма да­сле­да­ван­няў у му­зеі? — Я за­йма­юся інтэг­ра­цы­яй сак­ра­ль­на­га бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва ў су­час­нае, так­са­ма су­вя­зя­мі і спро­ба­мі рэ­прэ­зен­та­цыі сак­ра­ль­на­га мас­тац­тва. То-бок амаль па тэ­ме і дзей­ні­ча­лі, пры­нам­сі ну­ля­вую зо­ну за­да­лі, ба­зіс вы­ зна­чы­лі. Але што мя­не тут ураж­вае: вы спра­ца­ва­лі як аўтар-аван­гар­дыст, як Пі­ка­са, на­прык­лад, які ў сва­ёй «Гер­ні­цы» ды­на­міч­на ма­дэ­люе фор­мы, лі­та­ра­ль­на рэ­жа іх, гэ­та тыя ж стра­ты, што тут, з ты­мі ж мэ­та­мі ро­бяц­ца... — Па­сля та­го як я пра­вёў ку­ра­тар­скую сус­трэ­чу з на­шы­мі су­пра­цоў­ні­ка­мі, ка­ля­жан­ка ска­за­ла мне: «Ве­да­еш, гэ­та не про­ста ку­ра­тар­скі пра­ект, гэ­та артпра­кты­ка, тваё мас­тац­кае вы­каз­ван­не». Мяр­кую, так, на­ват з той пры­чы­ны, што тут я шмат ча­го спра­екта­ваў: под­ыу­мы, на якіх раз­меш­ча­ны тво­ры, боль­­ шасць аб­ста­ля­ван­ня зроб­ле­на ад­мыс­ло­ва. Бо як ску­льп­ту­ру Хрыс­та экс­па­на­ ваць у пус­той за­ле? Па­ста­віць на стан­дар­тную тум­бу — бу­дзе не той эфект. І я спе­цы­яль­на вы­мя­раў, про­ста жыў у за­лах, каб раз­умець, як гэ­та па­він­на вы­гля­даць. Спа­чат­ку з’яві­ла­ся ідэя змяс­ціць ску­льп­ту­ру на доў­гую лаў­ку. Па­ сля па­ўстаў воб­раз ка­ме­ня па­ма­зан­ня, ахвяр­нас­ці. А ўво­гу­ле гэ­тая ску­льп­ту­ра Хрыс­та ў вяз­ні­цы з’яві­ла­ся ту­т вы­пад­ко­ва, я па­ехаў у наш фі­лі­ял у Раў­бі­чы, каб па­маг­чы су­пра­цоў­ні­ку па­пра­ца­ваць з ка­лек­цы­яй і ўба­чыў гэ­тую ску­льп­ту­ру. Як жа я мог яе пра­пус­ціць! Вы­ра­шыў, што не з’еду ад­туль без гэ­та­га тво­ра.


В і­з у­а л ь­н ыя мас­т ац­т вы / Гу ­т ар­к і на вы ­с т а ­в е

13

Па­ча­так экс­па­зі­цыі па­зна­ча­ецца моц­ным сім­ва­лам — кры­жам, та­кім шмат­плас­та­вым, скла­да­ным. Ча­му ме­на­ві­та гэ­ты артэ­факт рас­па­чы­нае шлях па вы­ста­ве? — Крыж — агу­ль­ны сім­вал хрыс­ці­янства, у экс­па­зі­цыі ён змеш­ча­ны як сім­вал па­кут, зга­дай­ма вы­ра­зы «не­сці крыж», «уз­ысці на крыж». З яко­га хра­ма ён па­хо­дзіць — не­вя­до­ма. Па­зна­ча­на, што вёс­кі Мац­кі, а іх пад Мін­скам тры. Мя­ не ўра­зі­ла, на­ко­ль­кі вы­раз­на крыж гля­дзіц­ца без рэ­стаў­ра­цыі, як пра­сту­пае на ім чыр­во­ная фар­ба. Не­ка­ль­кі раз­оў яго пе­ра­стаў­ляў, шу­каў мес­ца. Ве­ль­ мі важ­нае свят­ло, яно ўсю­ды тут ве­ль­мі важ­нае, та­му я ад­мыс­ло­ва ра­біў з іза­ля­цый­най фо­ль­гі ту­бы на свя­ці­ль­ні­кі, каб скі­ра­ваць свят­ло вы­ключ­на на прад­ме­ты. Мы шу­ка­лі ву­гал свят­ла, каб це­нем пад­крэс­ліць аб’ект. Я ха­цеў, каб гля­дач ба­чыў гэ­ты крыж на пра­стрэл — у ад­чы­не­ных дзвя­рах, яшчэ з фае. І яшчэ істот­ны мо­мант — крыж без рас­пяц­ця. Мы па­чы­на­ем ім экс­па­зі­цыю, а за­кан­чва­ем шлях па ёй кры­жам з рас­пяц­цем. У гэ­тай пер­шай за­ле ўся­го тры экс­па­на­ты: крыж, ску­льп­ту­ра Хрыс­та ў цям­ ні­цы і жы­ва­піс­ная вы­ява, на якой ува­соб­ле­на, як Ісус Хрыс­тос ня­се крыж. І сло­вы на сця­не «Ча­му Ты Мя­не па­кі­нуў?» — страш­нае пы­тан­не. Усё раз­ам пра­цуе на агу­ль­ны вы­нік: гук, свят­ло і са­мі артэ­фак­ты. — Гук кроп­ляў гу­чыць раз у дзве хві­лі­ны. Мне пад­аба­ецца, што ён не для ўсіх. Хто­сь­ці хут­ка про­йдзе за­лу — і не па­чуе, а іншы за­тры­ма­ецца і якраз па­тра­ піць у гэ­ты час. Трэ­ці твор у за­ле — створ­ка ахвяр­ні­ка, на якой па­ка­за­ны шлях Хрыс­та на Гал­го­фу. Гэ­та цяр­но­вы шлях — і цяр­ноў­нік сап­раў­ды ля­жыць пад на­га­мі, та­кое лі­та­ра­ль­нае на­род­нае ўва­саб­лен­не. У на­ступ­най за­ле вы па­ка­за­лі ста­ра­бе­ла­рус­кія ску­льп­ту­ры. Каб пад­крэс­ ліць гэ­тыя экзіс­тэн­цый­ныя ста­ны — па­ку­ты, адзі­но­ты — вы па­к ла­лі по­ста­

май, 2021


14

В і ­з у а­ л ь­н ы я м а с­т ац­т в ы / Гу ­т ар ­к і н а в ы ­с т а­в е

ці (пры ства­рэн­ні за­пла­на­ва­ныя вер­ты­ка­ль­на — рас­пя­ты­мі на кры­жы) на под­ыу­мы, змяс­ціў­шы іх у віт­ры­ны. — Так. За­ўва­жыў, што з-за та­ко­га раз­мяш­чэн­ня з’яві­ла­ся не­шта хі­рур­гіч­нае: яны ля­жаць на ста­ле, аб­са­лют­на без­да­па­мож­ныя. Ка­лі шчы­ра, то пад­час пра­цы над гэ­тай экс­па­зі­цы­яй я на­тхняў­ся іта­ль­янскім па­ві­ль­ёнам на Ве­не­цы­янскім бі­ена­ле 2017 го­да. Мя­не ўра­зі­ла, як адзін з аўта­раў да­сле­да­ваў гіс­та­рыч­ныя вы­явы па­кут Хрыс­та. То­ль­кі за­мест рас­пяц­ цяў ён змяш­чаў ску­льп­ту­ры ў надзі­ма­ныя бок­сы, ні­бы ў кас­міч­ныя ла­ба­ра­то­ рыі, дзе быў не­вы­нос­ны пах, яны бы­лі не­чым па­кры­тыя — мо­хам ці цвіл­лю. І я пад­умаў: «Вось гэ­та ён іграе з ма­імі не­рва­мі!» Вам бы да­к лад­на не да­лі не­шта та­кое зра­біць з гіс­та­рыч­ны­мі артэ­фак­ та­мі… — Я б сам у та­кое кар­ды­на­ль­нае «мя­са» не па­лез, бо я ста­раў­ся пе­рад­аць ве­ль­мі кра­на­ль­ныя, інтым­ныя рэ­чы. Гэ­тыя по­ста­ці без рук... У кож­на­га бы­вае та­кі стан, ка­лі ад­чу­ва­еш ся­бе аб­са­лют­на без­да­па­мож­ным. Ва ўсіх за­лах вы­ста­вы чор­ныя сце­ны, вер­хнія час­ткі под­ыу­маў так­са­ма па­ фар­ба­ва­ныя ў чор­ны ко­лер. Так бы­ло не ад­ра­зу, спа­чат­ку под­ыу­мы бы­лі цал­ кам бе­лыя, а па­сля я іх пе­ра­фар­ба­ваў. З бе­лым быў не той на­строй. Ка­лі яшчэ па­чы­наў ра­біць экс­па­зі­цыю, я за­хо­дзіў у гэ­тыя за­лы і экс­пе­ры­мен­та­ваў са свят­лом, і ў вы­ні­ку зра­зу­меў, што не трэ­ба, каб свят­ло трап­ля­ла на сце­ны, усё ва­кол рэ­чаў па­він­на быць агор­ну­тае цем­рай. Ці­ка­ва, што без ма­іх на­ўмыс­ных дзея­нняў усе экс­па­на­ты праз тры апош­нія за­лы, праз гэ­ту анфі­ла­ду па­ко­яў вы­бу­да­ва­лі­ся ў су­цэ­ль­ную лі­нію, якая ідзе ту­ды — на Гал­го­фу. То­ль­кі ў не­йкіх мес­цах гэ­ты рух раз­ыхо­дзіц­ца — ні­бы пе­ра­кла­дзі­ны ў кры­жа. Атрым­лі­ва­ецца, што мы ідзём праз усе па­ку­ты і за­вяр­ша­ем свой шлях у цар­кве, дзе ство­ра­ныя ўмо­вы для ма­літ­вы? — Ло­гі­ка шля­ху бы­ла за­ду­ма­на та­кім чы­нам: ка­лі ў пер­шай за­ле за­да­ецца пы­тан­не: «Ча­му ты мя­не па­кі­нуў?» — то ў апош­няй за­ле змеш­ча­ныя сло­вы, ска­за­ныя Хрыс­том на кры­жы пе­рад са­мым кан­цом: «Ойча, у ру­кі твае ад­даю дух свой». Там пы­тан­не, тут ад­каз. А вось гэ­та ўсё па­між пы­тан­нем і ад­ка­зам — пе­ра­жы­ван­не бо­лю. Та­му апош­няя за­ла — сва­ёй цэ­лас­нас­цю прад­ме­таў — па­ чы­нае на­строй­ваць на іншае… Тут як ран­няе хрыс­ці­янства, а там усё афор­мі­ла­ся ў ка­на­ніч­ную цар­коў­ную струк­ту­ру. І там ня­ма рва­най ра­ны… — Так, і там ня­ма рва­най ра­ны... Там ужо гу­чыць спеў — ма­літ­ва Ца­ру Ня­бес­ на­му, пры­хо­дзіць су­ця­шэн­не. Гэ­тыя на­род­ныя па­шко­джа­ныя ску­льп­ту­ры — якім чы­нам іх мож­на ад­рэс­ таў­ра­ваць? Вы ка­за­лі, што яны не пры­зна­ча­ныя для экс­па­на­ван­ня… — Тут стра­ча­ныя фар­ба­выя слаі, згуб­ле­ныя фраг­мен­ты не бу­дуць уз­наў­ляц­ ца, то­ль­кі спе­цы­яль­ны­мі сас­та­ва­мі бу­дзе счыш­чац­ца бруд. Уво­гу­ле на гэ­тай вы­ста­ве ёсць не­ка­ль­кі асаб­лі­вых экс­па­на­таў, мож­на бы­ло б па­кі­нуць то­ль­кі іх. І ідэя бы­ла б вы­ка­за­ная. Усё астат­няе то­ль­кі яе да­паў­няе. Вось, на­прык­лад, ве­ль­мі па­шко­джа­нае рас­пяц­це ХVІІІ ста­год­дзя з вёс­кі Дзе­раў­ная Брэс­цкай воб­лас­ці. Ка­лі я тра­піў у му­зей­нае схо­віш­ча, я пра­сіў ме­на­ві­та гэ­ты артэ­факт. Гэ­тае ўкры­жа­ван­не зна­хо­дзі­ла­ся на ад­кры­тым па­вет­ры — трыс­та год пад даж­джом, над­вор’е яго з’ела бо­льш вы­раз­на, чым пад­обную фор­му мог бы зра­біць су­час­ны мас­так, змяс­ціць на па­вер­хню штуч­ную цвіль ці мох. Скульп­ ту­ра бы­ла аб­вя­за­ная мнос­твам сла­ёў руч­ні­коў. Су­пра­цоў­ні­кі му­зея шу­ка­лі ў тра­ве пад кры­жам ру­кі, бо яны звы­чай­на ў та­кіх драў­ля­нах тво­рах асоб­ на вы­ра­за­лі­ся і па­сля пры­ма­цоў­ва­лі­ся. Шка­да, не знай­шлі, бо па ха­рак­та­ры разь­бы гэ­та зу­сім не пры­мі­тыў­ны твор, ску­льп­ту­ра скла­да­ная па плас­ты­цы, па­гля­дзі­це, як сур’ёзна ску­льп­тар вы­ву­чаў ана­то­мію, як ці­ка­ва раз­вяр­нуў торс. Ве­ль­мі кра­на­юць дэ­та­лі — ра­на ад кап’я і сля­ды чыр­во­най фар­бы. Вось ску­льп­ту­ра, якую я змяс­ціў у цэнтр дру­гой за­лы. Тут асаб­лі­ва вы­раз­на пра­чыт­ва­ецца ідэя ахвя­ры, бо я ад­мыс­ло­ва па­вяр­нуў па­шко­джа­най час­ткай да гле­да­ча — тым мес­цам, дзе ві­даць па­ча­так ад­ла­ма­най ру­кі. Мя­не ад­га­ вор­ва­лі, маў­ляў, гля­дач ад­ра­зу ба­чыць злом. Злом якраз ён і па­ві­нен ад­ра­зу ўба­чыць… Для мя­не асаб­лі­ва пры­емны быў той факт, што су­пра­цоў­ні­кі ад­дзе­ла ста­ра­ жыт­на­бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва пры­йшлі па­слу­хаць маю экс­кур­сію і ў вы­ні­ку ска­за­лі: ні­ко­лі не ду­ма­лі, што гэ­тыя тво­ры мо­гуць так вы­гля­даць… Амаль усе артэ­фак­ты вы­стаў­ле­ныя ўпер­шы­ню. «Мастацтва» № 5 (458)

Ад­ной з за­дач бы­ло па­ка­заць роз­насць ты­па­жу. На­прык­лад, гэ­тая ску­льп­ту­ ра са зла­ма­най ру­кой ве­ль­мі рэ­дкая, у Хрыс­та тут ад­кры­тыя во­чы — ве­ль­мі ран­няя іка­наг­ра­фія. Да та­го ж ён сі­мет­рыч­ны, не схі­ляе га­ла­ву ў пра­вы бок. У да­ль­нім кан­цы за­лы — не­ка­ль­кі рас­пяц­цяў з Буд­сла­ва, усе бы­лі ка­ля­ро­выя, драў­ні­на рас­фар­боў­ва­ла­ся. Зу­сім як антыч­ная ску­льп­ту­ра, якую мы пры­вык­лі ба­чыць зроб­ле­най з бе­ла­га мар­му­ру, а ад па­чат­ку яна бы­ла ка­ля­ро­вая. Ад­на са ску­льп­тур зной­дзе­ная на мо­гіл­ках, на за­кі­ну­тых кры­жах. Ураж­вае вы­тан­ ча­насць форм, тон­касць, эма­цы­яна­ль­насць, у іх ад­чу­ва­ецца не­шта мань­ерыс­ тыч­нае. Пад­час гэ­та­га ўмоў­на­га шля­ху, што вя­дзе на Гал­го­фу, па­мер рас­пяц­ цяў у экс­па­зі­цыі па­вя­ліч­ва­ецца.

У трэ­цяй за­ле саб­ра­ныя жы­ва­піс­ныя аб­ра­зы з роз­ных цэр­кваў, у му­зеі за­ хоў­ва­юцца мі­ні­яцюр­ныя іко­ны з раз­на­стай­ны­мі рэ­лі­гій­ны­мі сю­жэ­та­мі — ад Тай­най Вя­чэ­ры да Увас­кра­шэн­ня. І я пад­умаў, што доб­ра не­йкую да­ро­гу ўсё ж на­ме­ціць, раз у нас ад­на лі­нія вы­бу­доў­ва­ецца, і атры­маў­ся та­кі шэ­раг — ня­ сен­не кры­жа, пры­бі­ван­не да яго і са­мо рас­пяц­це. У кож­ным з гэ­тых рас­пяц­ цяў ёсць не­шта, што да­паў­няе іка­наг­ра­фію, рас­кры­вае яе. Гэ­ты шэ­раг да­поў­ ніў ста­ра­абрад­най іко­най Укры­жа­ван­ня з Прад­ста­ячы­мі ХІХ—ХХ ста­год­дзяў, бо я не акцэн­та­ваў­ся на не­йкай кан­фе­сіі, гэ­та агу­ль­ная тэ­ма… Чым ці­ка­вая гэ­тая іко­на — тут шмат раз­на­стай­ных сю­жэ­таў: і По­нцій Пі­лат на ка­ні, і пры­бі­ван­не да кры­жа, і рус­кі крыж з ды­яга­на­ль­най пе­ра­кла­дзе­най пад на­га­мі. Уся гіс­то­рыя сэн­су ўвас­крэ­сен­ня ў гэ­тай тра­ды­цыі пе­рад­аец­ца праз над­пі­сы, тэкст. Тут на­пі­са­на, што гэ­та мес­ца — Гал­го­фа, тут рас­пя­ты Хрыс­тос, а ўні­зе раз­меш­ча­на га­ла­ва Ад­ама, чэ­рап і кос­ці. Та­кім чы­нам да­но­сіц­ца дум­ ка, што пер­шы ча­ла­век, які згра­шыў, амы­ва­ецца кры­вёй Хрыс­та, а праз Хрыс­


В і­з у­а л ь­н ыя мас­т ац­т вы / Гу ­т ар­к і на вы ­с т а ­в е та вы­ра­тоў­ва­ецца і ўсё ча­ла­вец­тва. Са­ма ідэя та­го, на­вош­та Хрыс­тос ішоў на крыж, ува­саб­ля­ецца ў гэ­тай іко­не ве­ль­мі сім­ва­ліч­на… Як уво­гу­ле вы­зна­ча­ ецца ста­ра­абрад­ная іко­на: ка­лі ў таб­ліч­цы над кры­жам, мес­цы, дзе пі­шац­ца ві­на, па­зна­ча­на: Ісус Хрыс­тос — Цар сла­вы, гэ­та ста­ра­абрад­цы, бо Па­тры­ярх Ні­кан увёў над­піс над га­ла­вой Хрыс­та — Ісус На­за­рэй Цар іўдзей­скі. А ста­ра­ абрад­цы ка­жуць: рас­пя­лі Ца­ра сла­вы. Та­кім чы­нам, кож­ны крыж па­шы­рае іка­наг­ра­фію гэ­та­га рэ­лі­гій­на­га сю­ жэ­та. У ка­та­ліц­кім рас­пяц­ці з’яўля­юцца ча­ты­ры еван­ге­ліс­ты з тэт­ра­мор­фа­ мі — жы­вё­ла­мі, што сім­ва­лі­зу­юць кож­на­га еван­ге­ліс­та. А мы ве­да­ем, што з ХІІ ста­год­дзя ў сю­жэ­це рас­пяц­ця ў за­ход­нех­рыс­ці­янскай іка­наг­ра­фіі цар­ква

вы­яўля­ецца з пра­ва­га бо­ку, пер­са­ні­фі­ка­цыя цар­квы, і гэ­та цар­ква едзе на тэт­ра­мор­фе, жы­вё­ле апа­ка­ліп­сі­су, з ча­тыр­ма га­ло­ва­мі: ця­ль­ца, арла, ільва і анё­ла. Гэ­та сім­ва­ліч­ныя воб­ра­зы еван­ге­ліс­таў, то-бок свед­чан­не та­го, што цар­ква тры­ма­ецца на пі­сан­ні. Усё, што мы ве­да­ем пра свяш­чэн­ныя падзеі, пра ву­чэн­не, усё, што з’яўля­ецца ка­мер­то­нам ду­хоў­на­га жыц­ця, мы атрым­лі­ ва­ем з еван­ге­льс­ка­га тэк­сту. І звя­ра­ем ся­бе за­ўсё­ды з еван­ге­льс­кім тэк­стам, ка­лі па­чы­на­ем жыць ду­хоў­ным жыц­цём хрыс­ці­яні­на. Та­му без чы­тан­ня Еван­ гел­ля не аб­ыхо­дзіц­ца ні­вод­ная служ­ба. А Рас­пяц­це — сэнс уся­го, та­му ча­ты­ ры еван­ге­ліс­ты па­каз­ва­юцца па ча­ты­рох кан­цах рас­пяц­ця, так ства­ра­ецца ўмоў­ны воб­раз цар­квы. У апош­няй за­ле ўзноў­ле­на кап­лі­ца, то-бок гэ­та не про­ста мес­ца, дзе мо­жа быць лі­тур­гія, а мес­ца, дзе ты мо­жаш пры­йсці і па­ма­ліц­ца. Ці быў та­кі вы­па­дак, каб пры­йшла рэ­лі­гій­ная асо­ба і не­йкім чы­нам зрэа­ га­ва­ла?

15

— Пры­хо­дзяць, так. Па­куль я сус­тра­каў да­во­лі ад­экват­ную рэ­акцыю, ад­ной­чы быў свя­тар, які ўба­чыў фа­таг­ра­фіі з экс­па­зі­цыі. Ён ска­заў, што ад­мыс­ло­ва не надзеў крыж, бо ха­цеў пры­йсці сам, про­ста па­гля­дзець. Ад­на дзяў­чы­на ска­за­ ла, што ў цар­кве да­ўно не бы­ла, але зра­зу­ме­ла, што сваё жа­дан­не па­быць з Бо­гам яна тут рэ­алі­за­ва­ла. Яна про­ста ішла на вы­ста­ву і не ду­ма­ла, што гэ­та бу­дзе не­чым бо­ль­шым для яе. Я ж аб­са­лют­на не пла­на­ваў та­ко­га ўздзе­яння, яно бы­ло не­ча­ка­ным. Яшчэ гле­да­чы адзна­ча­юць, што ў экс­па­зі­цыі не ад­чу­ва­ ецца па­фа­су, пан­уе спа­кой. Дзя­ку­юць, што гэ­та бе­ла­рус­кія тво­ры: ты пры­хо­ дзіш, каб па­ба­чыць не­шта сваё. У вас атры­маў­ся да­во­лі шмат­слой­ны пра­ект — ад па­ста­ноў­кі экзіс­тэн­цый­ ных пы­тан­няў да дэ­ман­стра­цыі цар­коў­най да­гма­ты­кі. — Так, гле­да­чы ўва­хо­дзяць у пер­шы зал і чы­та­юць за­пыт «Ча­му Ты Мя­не па­ кі­нуў?», у апош­няй за­ле за­мы­ка­ецца тое пы­тан­не, і на­пру­жа­ны стан без­на­ дзей­нас­ці атрым­лі­вае раз­вяз­ку. Бы­ла вя­лі­кая спа­ку­са да­ба­віць не­шта пра ўвас­крэ­сен­не, але я вы­ра­шыў спы­ніц­ца. Та­му што ўвас­крэ­сен­ня яшчэ ня­ма, па­куль ёсць Гал­го­фа. Але за кож­най Гал­го­фай праз тры дні на­стае ўвас­крэ­ сен­не, та­му не трэ­ба ад­чай­вац­ца. Важ­на пры­йсці і па­быць ля Гал­го­фы ў ці­шы­ ні, спа­коі, па­слу­хаць пес­на­пен­ні, якія згла­джва­юць вос­трыя ку­ты ўнут­ра­на­га ста­ну. Мы ад­мыс­ло­ва па­ста­ві­лі бан­кет­кі, каб ча­ла­век мог пры­сес­ці. Гэ­та на­ гад­вае ка­та­ліц­кія хра­мы, але той, хто бы­ваў у Грэ­цыі, ве­дае, што там у пра­ вас­лаў­ных хра­мах так­са­ма ста­яць лаў­кі. Та­му вар­та па­ся­дзець, пад­умаць і вяр­нуц­ца да па­чат­ку шля­ху — у пер­шую за­лу. Бо з экс­па­зі­цый­ных за­лаў то­ль­кі ад­но вы­йсце — там жа, дзе ўва­ход. Ня­гле­дзя­чы на тое, што тво­раў ня­шмат, мне зда­ецца, я змог ства­рыць на­поў­ не­насць пра­сто­ры за кошт кам­па­зі­цыі, акцэн­таў у гэ­тай тра­гіч­най гіс­то­рыі. На апош­нім рас­пяц­ці за­ха­ва­лі­ся імя аўта­ра — Ка­зі­мір Кру­по­віч — і да­та — 1696 год. Гэ­та доб­ра ад­рэс­таў­ра­ва­ны твор, адзін з са­мых ста­рых, які ёсць у На­цы­яна­ль­ным мас­тац­кім му­зеі. А флан­кі­ру­юць ЦЦЦраспяцце дзве ску­льп­ ту­ры з інша­га ансам­бля — Ба­га­ро­дзі­цы і Іва­на Ба­гас­ло­ва, якія ві­зу­аль­на пад­ ыхо­дзяць па сты­ліс­ты­цы. Ка­лі гэ­тыя ску­льп­ту­ры ўжо бы­лі вы­стаў­ле­ныя, вы­свет­лі­ла­ся, што яны па­хо­ дзяць з хра­ма май­го ро­ду, ку­ды мы кож­ны год пры­язджа­ем на Ра­да­ні­цу на мо­гіл­кі. Там па­ха­ва­ныя мае пра­ба­бу­лі-прадзя­ду­лі, і яны, без­умоў­на, ба­чы­лі гэ­тыя ску­льп­ту­ры, не про­ста ба­чы­лі, а ца­ла­ва­лі іх, ка­лі за­хо­дзі­лі ў храм, бо яны ста­ялі ля Гал­го­фы. Для мя­не гэ­та ста­ла зна­кам, што ўсё бу­дзе доб­ра. Тобок праз ся­мей­ныя су­вя­зі тут мож­на ад­чуць су­вязь са сва­імі про­дка­мі, бо і на­шы су­пра­цоў­ні­кі, і гле­да­чы па­зна­юць мясц­іны, ад­куль пры­ве­зе­ныя артэ­ фак­ты і ад­куль па­хо­дзіць іх род. 1. Невядомы майстар. Крыж надкупальны. Метал, коўка, зварка кавальская. Пачатак­ XIX ст. Мінская вобласць, вёска Мацкі. 2. Невядомы майстар. Хрыстос у вязніцы. Дрэва, разьба, паліхромія. XIX ст. Гродзенская вобласць, вёска Міжэвічы. 3. Невядомы майстар. Укрыжаванне. Дрэва, разьба, паліхромія. XVIII ст. Брэсцкая­ вобласць, вёска Дзераўная. 4. Невядомы майстар. Абраз «Нясенне крыжа». З цыкла «Пакуты Хрыстовы». Дрэва, тэмпера. Канец XVIII — пачатак XIX ст. 5. Невядомы майстар. Абраз «Укрыжаванне з прадстаячымі» з урэзаным крыжам. Дрэва, тэмпера, пазалота, медны сплаў, ліццё, эмаль (сіняя). XIX–XX стст. 6. Невядомы майстар. Укрыжаванне. Дрэва, разьба, паліхромія. Канец XVII — пачатак XVIII ст. 7. Невядомы майстар. Укрыжаванне. Першая палова XVII ст. Дрэва, разьба, паліхромія. Віцебская вобласць, вёска Галубічы (?). 8. Невядомы майстар. Абраз «Нясенне крыжа». З цыкла «Пакуты Хрыстовы». Дрэва, тэмпера. Канец XVIII — пачатак XIX ст. 9. Невядомы майстар. Укрыжаванне. Першая палова XVII ст. Дрэва, разьба, паліхромія. Віцебская вобласць, вёска Галубічы (?). Фрагмент. 10. Невядомы майстар. Крыж каталіцкі. 1791. Метал, чаканка, ліццё, пазалота, пасерабрэнне. Мінская вобласць, вёска Астраўкі. 11. Невядомы майстар. Укрыжаванне. Першая палова XVIIІ ст. Дрэва, разьба, паліхромія. Віцебская вобласць, вёска Бабруйшчына. 12. Фрагмент экспазіцыі. май, 2021


16

ВРэ­ і ­зцуэн­ а­ лзь­ іян ы я м а с­т ац­т в ы / Рэ ­ц э н ­з і я Жан­на Іва­но­ва

Н

о­вы аўтар­скі пра­ект ство­ра­ны ад­мыс­ло­ва для ша­га­лаў­ска­га цэн­тра. Гэ­та аўта­бі­ягра­ фіч­ны апо­вед пра твор­чы лёс, сус­трэ­чы і рас­стан­ні, зна­ход­кі і стра­ты, по­ўны ўра­жан­няў, ду­мак, мер­ка­ван­няў. Во­сем ме­ся­цаў плён­най пра­цы, со­рак па­лот­наў і арт-аб’ектаў, у тым лі­ку ўні­ка­ль­ныя імі­та­цыі віт­ра­жоў на вок­нах за­лы, — сю­жэ­ты ад­на­го апа­вя­дан­ня пра жыц­цё. Муд­ра­ге­ліс­тае рэ­чыш­ча Лу­чо­сы, не­вя­лі­кай, але сва­во­ль­най і пе­ра­мен­лі­ вай рэ­чкі, — чым не воб­раз жыц­ця ста­ла­га ча­ла­ ве­ка? Якіх то­ль­кі «экзер­сі­саў» тут не зной­дзеш! Па­­воль­­ны ход і шпар­кая мі­тус­ня, ка­мен­ныя пе­ра­ ка­ты і пяс­ча­ны плёс, хва­лі і зыб­кі вет­рык, кра­са­ віц­кая гул­лі­васць і ліс­та­па­даў­ская шэ­расць… На бе­ра­зе гэ­тай ра­кі ста­іць ба­ць­коў­скі дом мас­тач­кі. На­ра­дзі­ла­ся Ва­лян­ці­на Ля­хо­віч у Ле­нін­град­скай воб­лас­ці ў 1945 го­дзе, а дзя­цін­ства пра­вя­ла ў Ві­цеб­ску. Ня­лёг­кі быў лёс па­ва­енна­га па­ка­лен­ня, але ж за вон­ка­вай су­ро­вас­цю ха­ва­лі­ся шчы­рая спа­гад­лі­васць і не­абы­яка­васць да чу­жой бя­ды.

1. Жанчына-крытык. 2021. 2. Раз­ва­жан­ні на пры­ро­дзе. Акрыл, зме­ша­ная тэх­ні­ка. 2021. 3. Лу­чос­кая ма­дон­на. Аўтар­ская тэх­ні­ка. 2021. Фо­та Вя­час­ла­ва Па­бя­дзін­ска­га.

Ва­лян­ці­на Ля­хо­віч не про­ста мас­тач­ка, а сап­раў­дная з’ява ў на­шай арт-пра­сто­ры — шмат­гран­ная, сюр­рэ­аліс­тыч­на яркая і ары­гі­на­ль­ная. А кож­ная яе вы­ста­ва — не­звы­чай­ны сім­бі­ёз жы­ва­пі­су і ску­льп­ту­ры, аса­біс­тая гіс­то­рыя з вы­раз­ным сю­жэ­там.

«А ча­ла­век грае на тру­бе»

« Лу­ч ос­к ія экзер­с і­с ы » Ва­л ян­ц і­н ы Ля­х о­в іч у ві­ц еб­с кім Арт- цэн­т ры Мар­к а Ша­га­л а

«Мастацтва» № 5 (458)

Воб­ра­зы зем­ля­коў ува­со­бі­лі­ся ў па­лот­нах і ску­льп­ту­рах. Га­лоў­ная інста­ля­цыя мае на­зву «Лу­чос­кая ма­дон­на». Шэ­ры фу­та­рал у кан­трас­ це з жыц­цес­цвяр­джа­ль­ным жоў­тым, чыр­во­ныя гу­зі­кі вус­наў, за­сло­на вон­ка­вых пе­ра­ка­нан­няў і штам­паў раз­ам з чул­лі­вым сэр­цам, ра­ман­тыч­най ду­шой і му­зы­кай на­строю — збі­ра­ль­ны воб­раз, а мо­жа, і воб­раз аўта­ркі? Квет­ка і тру­ба — га­лоў­ныя акцэн­ты. Жыц­ця­ ра­дас­насць і апты­мізм — гэ­та на­ша Ва­лян­ці­на Анто­наў­на. Ільф і Пят­роў не­ка­лі за­зна­чы­лі: «Лёс грае ча­ла­ве­ кам, а ча­ла­век грае на тру­бе». Ва­лян­ці­на Ля­хо­віч раз­умее тое да­клад­на і перадае вір­ту­озна.


Рэ­ц эн­з ія Ка­ле­га Ва­сіль Ва­сі­ль­еў вы­дат­на пра яе ска­заў: «Та­лент — гэ­та не дог­ма, а бяс­кон­цы пра­цэс. Гэ­та што­дзён­ная вай­на са штам­па­мі і звыч­кай. Ка­лі ты спы­ніў­ся, то гэ­та ўжо не та­лент, а не­шта іншае. Ва­лян­ці­на Ля­хо­віч ува­саб­ляе па­ста­янны экс­пе­ры­мент і на­ва­тар­ства. Яна за­ўсё­ды здзіў­ляе, за­хап­ляе і пры­ўно­сіць рух у жыц­цё». «Ста­бі­ль­насць, спа­кой, за­да­ва­ль­нен­не — не маё, — тлу­ма­чыць спа­да­ры­ня Ва­лян­ці­на. — Мне сум­на ад­па­чы­ваць на лаў­рах. Вось ра­бі­ла я парт­рэ­ты. І пад­обныя яны бы­лі і за­каз­чы­кам пад­аба­лі­ся. Ад­ной­чы змеш­ваю фар­бу і раз­ва­жаю: "Ізноў охра, сі­няя, ко­лер тва­ру, ад­но і тое ж… Ай, не ці­ка­ва". Кі­ну­ла. Ця­пер ка­лі раб­лю парт­рэ­ты, то не вон­ка­ вае пад­абен­ства пе­рад­аю, а ха­рак­тэр­ныя ры­сы ду­шы. Бы­вае і не пад­аба­ецца ча­ла­ве­ку, але ж, каб спа­то­ліць жа­дан­не рэ­аліз­му, мож­на гля­дзець у люс­тэр­ка, а мой парт­рэт пра іншае. А яшчэ мне ха­ це­ла­ся пра­ца­ваць з аб’ёмам. Кла­січ­ная ску­льп­ту­ра бы­ла не­ці­ка­вая. Ад­ной­чы ў Гер­ма­ніі я тра­пі­ла на вы­ста­ву і зра­зу­ме­ла, які стыль мне па­суе». «Мас­тац­тва мо­жа да­зво­ліць са­бе мак­сі­ма­лізм, та­му па­тра­буе "ну­ля­вых ад­кі­даў"», — лі­чыў Курт Шві­тэрс. Суп­рэ­ма­тыч­ны на­пра­мак трэш-арт — гэ­ та якраз тое, што ляг­ло на сэр­ца і скла­ла асно­ву твор­чых по­шу­каў мас­тач­кі. Фі­ла­со­фія «мас­тац­ ка­га смец­ця», за­сна­ва­ль­ні­кам якой лі­чыц­ца Курт Шві­тэрс, за­ра­дзі­ла­ся ў па­чат­ку ХХ ста­год­дзя. Кан­цэп­цыя яго — «смец­це як час­тка су­час­най рэ­ча­існас­ці». Ча­ла­век за­ва­ле­ны смец­цем. Ёсць не­пат­рэб­ныя сло­вы, дум­кі, дзея­нні, дый асо­ба, якая не мае ду­шы і роз­уму, — бі­яла­гіч­ны ма­тэ­ры­ял. А яшчэ смец­це — рас­паў­сю­джа­ны прад­укт на­ша­га ча­су. На зям­лі, у акі­яне, у кос­ма­се — мі­ль­ёны тон не­па­ т­рэб­нас­ці! Зда­ецца, што і ча­ла­век са­бе не ве­ль­мі па­трэб­ны. За­ля, Ма­па­сан, Да­ста­еўскі, Тал­стой пі­са­лі пра жы­ вое зер­не ду­шы, за­ва­ле­нае гра­мад­скім смец­цем. Гра­мад­скае смец­це ста­ла асноў­ным ма­тэ­ры­ялам для аб’ёмных інста­ля­цый Ва­лян­ці­ны Ля­хо­віч: «Бы­вае, не­йкая рэч на­ра­джае воб­раз, бы­вае на­адва­рот. Пад воб­раз на­бі­ра­ецца ма­тэ­ры­ял, по­тым рас­пра­цоў­ва­ецца тэх­на­ла­гіч­на — хі­міч­ная тэх­на­ло­гія, по­тым на­стае пра­цэс ства­рэн­ня. Бы­вае, што кан­чат­ко­вы ва­ры­янт не ад­па­вя­дае за­дум­цы. Та­ды зноў да­во­дзіц­ца ад­ра­заць, ад­клей­ваць і пе­ра­раб­ляць. Час­та гэ­тая пра­ца на­гад­вае акра­ба­ тыч­ныя эцю­ды». За­ўва­жыць ад­мет­нае ў звы­чай­ным — га­лоў­ная ры­са та­ле­на­ві­та­га ча­ла­ве­ка. Пер­шы свой экс­па­нат Ва­лян­ці­на Ля­хо­віч уба­чы­ла на кух­ні ба­ць­коў­скай ха­ты. Звы­чай­ны ста­ры чай­нік, які, да та­го ж, да­вя­ ло­ся скрас­ці, стаў ха­рак­тэр­най дэ­тал­лю «Хлоп­чы­ ка, які сі­кае». На вы­ста­ве ў ша­га­лаў­скім цэн­тры — не­ка­ль­кі ску­льп­тур. «Лу­чос­кая ма­дон­на» ў кам­па­ніі «Жан­ чы­ны-кры­ты­ка», ні­бы му­мія, аб­гор­ну­тая ве­да­мі і шэ­рай тка­ні­най штам­паў. З інша­га бо­ку ад ма­дон­ны — «Блу­кан­не па сцеж­ках не­вя­до­мых». На­суп­раць, у ку­це, ся­дзіць жу­дас­ны «Дэ­ман», зроб­ле­ны па­вод­ле ма­ты­ву вя­до­ма­га «Дэ­ма­на»

Уру­бе­ля. Чор­на-сі­няя по­стаць па­ме­рам па­ўта­ра мет­ра, з ні­так, сан­тэх­ніч­ных тру­бак і яшчэ не­йкіх дзіў­ных ма­тэ­ры­ялаў. Ад­ной­чы Ва­лян­ці­на ска­за­ла, што з не­йкі­мі сва­імі тво­ра­мі жу­дас­на за­ста­вац­ца пад ад­ным да­хам. На сця­не за ску­льп­ту­ра­мі пра­ма­ву­го­ль­ныя па­лот­ ны: ад­но — чор­ны гля­нец з раз­во­да­мі, дру­гое — з ня­ясны­мі аб­ры­са­мі і ад­цен­ня­мі шэ­ра­га. Не­ка­ то­рыя кар­ці­ны Ва­лян­ці­на змя­ня­ла не­пас­рэд­на ў за­ле. Гэ­та асаб­лі­вая ры­са аўтар­кі: ка­лі твор за­стаў­ся до­ма, то ён бу­дзе бяс­кон­ца мя­няц­ца, вар­та яму то­ль­кі па­тра­піць на во­чы мас­тач­цы. Ма­ле­нь­кае па­мяш­кан­не Арт-цэн­тра не ве­ль­ мі пад­ыхо­дзіць для дэ­ман­стра­цыі маш­таб­ных тво­раў спа­да­ры­ні Ля­хо­віч. Не ха­пае Ві­цеб­ску,

17

го­ра­ду з суп­рэ­ма­тыч­ны­мі тра­ды­цы­ямі, су­час­най пра­стор­най за­лы, ад­нак Ва­лян­ці­на знай­шла вы­й­ сце: каб вы­ста­ва ад­па­вя­да­ла за­дум­цы, мас­тач­ка зра­бі­ла віт­раж­ную імі­та­цыю для вок­наў цэн­тра (згад­ка пра віт­раж­ную спад­чы­ну Мар­ка Ша­га­ла). Ура­жан­ні ад пра­екта цяж­ка ўкла­да­юцца ў сло­вы. Трэ­ба аса­біс­та ўба­чыць гэ­тае цу­доў­нае спа­лу­чэн­ не май­стэр­ства, эмо­цый і не­звы­чай­на­га ды­зай­ну. «Эма­цы­яна­ль­насць, — лі­чыць Ва­лян­ці­на, — гэ­та ры­са ха­рак­та­ру, муж­чы­на ці жан­чы­на мас­так — тут не важ­на. Эмо­цыі на­ра­джа­юць на­тхнен­не, а не на­адва­рот. Каб пе­рад­аць па­чуц­ці, трэ­ба ад­чу­ваць іх — вы­йсці з раў­на­ва­гі, за­ка­хац­ца ці хоць па­сва­рыц­ца з кім­сь­ці. Дру­гое лепш, не так не­бяс­печ­на». май, 2021


18

В і ­з у а­ л ь­н ы я м а с­т ац­т в ы / Ку­л ь­т ур ­н ы пласт

Мір­скі за­мак, які па­ча­лі бу­да­ваць у па­чат­ку XVI ста­год­дзя, да 1939 го­да з’яўляў­ся пры­ват­най рэ­зі­дэн­цы­яй: на­ ле­жаў Іль­іні­чам, Ра­дзі­ві­лам, Віт­ген­штэй­нам і Свя­та­полк-Мір­скім. На пра­ця­гу 500-га­до­ва­га існа­ван­ня шмат­ра­ зо­ва раз­бу­раў­ся і ра­ба­ваў­ся, але ўла­да­ль­ні­кі за­ўсё­ды ад­на­ўля­лі і пе­ра­бу­доў­ва­лі ком­плекс, з-за ча­го яго вы­гляд мя­няў­ся. Ад­нак у якім бы ста­не за­мак ні зна­хо­дзіў­ся, ён пры­цяг­ваў да ся­бе ўва­гу пі­сь­мен­ні­каў, мас­та­коў, жур­ на­ліс­таў. Вы­ву­ча­лі яго кра­язнаў­цы, архе­ола­гі і архі­тэк­та­ры. А з раз­віц­цём фо­та­мас­тац­тва за­мак не­адна­ра­зо­ва трап­ляў у аб’екты­вы та­кіх вя­до­мых май­строў, як Ген­рык Пад­дэм­бскі (1890—1945), Ад­ам Віс­лоц­кі (1888—1942), Зоф’я Ха­мян­тоў­ска (1902—1991). За­ха­ва­ла­ся шмат ама­тар­скіх здым­каў, якія, на жаль, цяж­ка або не­маг­чы­ма ідэн­ты­фі­ка­ваць.

Фо­та­здым­кі Мір­ска­га за­мка

(1889—1939)

Ве­ра­ні­ка Кра­соў­ская

С

а­мыя ран­нія з вя­до­мых нам фо­та­здым­каў архі­тэк­тур­на­га по­мні­ка бы­ лі зроб­ле­ныя ама­та­рам Ёха­нам Хік­сам (1859—1934). Ён на­ра­дзіў­ся ў Вер­ках — у ад­ным з ма­ёнткаў кня­зёў Віт­ген­штэй­наў, не­па­да­лёк ад Віль­ ні. З 17-га­до­ва­га ўзрос­ту Ёхан пра­ца­ваў у кня­зя Пят­ра Віт­ген­штэй­на, а па­ сля — у яго сяс­тры Ма­рыі Га­ген­лоэ. Час­та су­пра­ва­джаў сва­іх гас­па­да­роў у па­ездках па бе­ла­рус­кіх і лі­тоў­скіх ма­ёнтках. На­ве­даў і Мір. Свед­ка­мі гэ­тай падзеі з’яўля­юцца фо­та­здым­кі, зроб­ле­ныя ім у 1889 го­дзе. На не­ка­то­рых з іх за­мак у за­ня­па­лым ста­не: ад­сут­ні­ча­юць па­ла­ца­выя кар­пу­сы, вок­ны, дзве­ ры. Ад­нак з па­ўднё­ва­га бо­ку бу­дын­кі аб­не­се­ныя драў­ля­най ага­ро­джай і ўсе ве­жы, акра­мя па­ўноч­на-ўсход­няй, па­кры­тыя да­хам. Вя­до­ма, што пра­цы па кан­сер­ва­цыі архі­тэк­тур­на­га по­мні­ка бы­лі зроб­ле­ны пры Пят­ры Віт­ген­штэй­ не яшчэ ў 1870-м. Да­рэ­чы, фо­та­здым­кі з вы­явай за­мка бы­лі над­ру­ка­ва­ныя ў Вер­ках, дзе май­стар з да­зво­лу кня­зя меў не­вя­лі­кую май­стэр­ню. На гэ­та ўказ­ вае пя­чат­ка «Atelier de Werki / J. Hiksa», якая ста­іць на іх ад­ва­рот­ным ба­ку. Ці­ка­ва, што ідэн­тыч­ная вы­ява пад на­звай «Ру­іны за­мчыш­ча ў Мі­ры» бы­ла змеш­ча­ная на ты­ту­ль­най ста­рон­цы га­зе­ты «На­ша Ні­ва» ў 35-м ну­ма­ры за 1910 год. Аўтар­ства здым­ка не па­зна­ча­нае. Ад­нак тое, што гэ­тая пра­ца зроб­ ле­ная Ёха­нам Хік­сам, не вы­клі­кае сум­нен­няў. За ад­ну з пер­шых вы­яў мож­на лі­чыць пра­цу, пад­пі­са­ную «Ст. Меж­эеў­скі» (St. Mierzejewski). Гэ­та рэ­пра­дук­цыя фо­та­здым­ка «За­мак у Мі­ры», змеш­ ча­ная ў 12-м ну­ма­ры ча­со­пі­са «Fotograf Warszawski» за 1905 год. Зды­мак,­ без­умоў­на, вар­ты ўва­гі. Аўтар вы­ка­рыс­таў амаль той жа ра­курс, што і Ёхан Хікса. Ад­нак ага­ро­джа ад­сут­ні­чае, а по­бач з па­ўраз­бу­ра­ным за­мкам за­ўва­ жа­ем не­вя­лі­кую да­ро­гу, па якой едуць лю­дзі ў па­воз­цы. З’явіў­шы­ся ў пер­шай па­ло­ве XIX ста­год­дзя, фа­таг­ра­фія не­ўза­ба­ве ста­ла агуль­­на­дас­туп­най. Ад­ной з пры­чын яе па­пу­ляр­нас­ці ў між­ва­енны час бы­ло раз­віц­цё кра­язнаў­ства. У За­ход­няй Бе­ла­ру­сі, якая зна­хо­дзі­ла­ся пад поль­скай ула­дай у пе­ры­яд з 1921-га па 1939 га­ды, актыў­на дзей­ні­ча­лі та­ва­рыс­твы па арга­ні­за­цыі ту­рыс­тыч­ных мар­шру­таў і пра­вя­дзен­ні экс­кур­сій. Та­му і не

«Мастацтва» № 5 (458)

дзіў­на, што ў па­чат­ку XX ста­год­дзя рэ­пра­дук­цыі фо­та­здым­каў з вы­ява­мі по­мні­каў гіс­то­рыі і ку­ль­ту­ры, у тым лі­ку і Мір­ска­га за­мка, актыў­на дру­ ка­ва­лі­ся на ста­рон­ках ту­рыс­тыч­ных да­вед­ні­каў, пе­ры­ядыч­ных вы­дан­няў і на па­штоў­ках. На жаль, фо­та­здым­кі, змеш­ча­ ныя ў пе­ры­ядыч­ных вы­дан­нях, не ма­юць пры­вяз­кі да ча­су. У га­ зе­це «Światowid: ilustrowany kurjer tygodniowy» ў 40-м ну­ма­ры за 1925 год бы­ла змеш­ча­на рэ­ пра­дук­цыя пра­цы А. Урбан­ска­га (А. Urbański), на якой вы­гляд за­мка не ад­па­вя­дае рэ­алі­ям та­го ча­су. Дзя­ку­ючы та­му, што аўтар вы­браў ра­курс з па­ўднё­ва­га бо­ку, лёг­ка за­ўва­жыць знач­ную рас­ко­лі­ну ў сця­не за­м­ ка. Бу­ды­нак хоць і аб­не­се­ны драў­ля­най ага­ро­джай, але на­гляд за ім, ві­даць, быў не ве­ль­мі доб­ры. Пра гэ­та свед­чаць за­рос­лая дрэ­ва­мі і тра­вой пра­сто­ ра ва­кол яго, а так­са­ма рас­лін­насць, якая раз­бу­рае цаг­ля­ныя сце­ны. Сён­ня ана­ла­гіч­ны фо­та­зды­мак без па­зна­чэн­ня аўтар­ства мож­на ўба­чыць у збо­рах Інсты­ту­та мас­тац­тва Поль­скай ака­дэ­міі на­вук у Вар­ша­ве. Здым­кі вя­до­ма­га і та­ле­на­ві­та­га фа­тог­ра­фа і кі­не­ма­таг­ра­фіс­та Ад­ама Віс­ лоц­ка­га ўказ­ва­юць на грун­тоў­ныя ад­на­ўлен­чыя пра­цы ў за­мку, якія рас­па­ чаў князь Мі­ха­іл Свя­та­полк-Мір­скі яшчэ ў 1922 го­дзе. Пад­час зна­хо­джан­ня ў Мі­ры ў 1923-м май­стар за­да­ку­мен­та­ваў збу­да­ва­ныя з до­шак рыш­та­ван­ні ва­кол па­ўднё­ва-за­ход­няй ве­жы і ўздоўж сцен усход­ня­га кор­пу­са па­ла­ца, унут­ра­ны двор за­мка, на якім вы­раб­ля­юць цэ­мен­тную цэг­лу. На не­ка­то­рых


В і­з у­а л ь­н ыя мас­т ац­т вы / Ку­л ь­т ур­н ы пл а ст кад­рах мож­на за­ўва­жыць рэ­кан­стру­ява­ную ўнут­ра­ную пра­сто­ру, а так­са­ма бу­даў­ні­коў за пра­цай. Ужо цал­кам ад­ра­ман­та­ва­ную па­ўднё­ва-за­ход­нюю ве­жу за­мка праз ча­ты­ры га­ды па­сля Ад­ама Віс­лоц­ка­га за­фік­са­ваў на сва­ім фо­та­здым­ку Ген­рык Пад­ дэм­бскі. Ён быў вя­до­мы як май­стар мас­тац­кай кра­язнаў­чай фа­таг­ра­фіі. На яго здым­ку за­ўва­жа­ем, што бу­даў­ні­кі па­кры­лі ве­жу но­вым да­хам, уста­ві­лі вок­ны і дзве­ры, аб­на­ві­лі тын­коў­ку на сце­нах, а па­між дру­гім і трэ­цім па­вер­ ха­мі ўлад­ка­ва­лі лес­ві­цу. Вя­до­ма, што пер­шыя два яру­сы ве­жы ў той час бы­лі аб­ста­ля­ва­ны пад жыл­лё пры­слуг кня­зя Мі­ха­іла. Іншыя ж тры ве­жы, за­ход­няя і па­ўноч­ная сце­ны па­ўста­юць на фо­та­здым­ку раз­бу­ра­ны­мі. Пер­шым на­тхнен­нем для прац Зоф’і Ха­мян­тоў­скай, ве­ль­мі актыў­най фа­то­­ граф­кі між­ва­енна­га ча­су, ста­лі ма­ляў­ні­чыя тэ­ры­то­рыі Па­лес­ся і лю­дзі, якія там жы­вуць. Яна шмат фа­таг­ра­фа­ва­ла ва­ко­лі­цы род­ных ма­ёнткаў: Па­ра­хо­ньск, Га­ ра­дзіш­ча, Да­брас­лаў­ка, Пінск. У дру­гой па­ло­ве 1930-х пе­ра­еха­ла ў Вар­ша­ву, пра­ца­ва­ла ў Мі­ніс­тэр­стве ка­му­ні­ка­цыі. З та­го ча­су яна па­ча­ла фа­таг­ра­фа­ваць архі­тэк­ту­ру. Ся­род яе прац, што за­хоў­ва­юцца ў Фон­дзе «Архе­ало­гія фа­та­ гра­фіі», асаб­лі­ва вы­лу­ча­юцца вы­явы з па­ла­ца­мі і за­мка­мі кня­зёў Ра­дзі­ві­лаў. Дзя­ку­ючы твор­чай спад­чы­не фа­тог­раф­кі да на­шых дзён за­ха­ва­лі­ся ўні­ка­ль­ ныя кад­ры Мір­ска­га за­мка, яго інтэр’ераў і ўнут­ра­най тэ­ры­то­рыі. Каш­тоў­ны­мі ся­род іх з’яўля­юцца здым­кі па­ко­яў: спа­ль­ні кня­зя Мі­ха­іла Свя­та­полк-Мір­ска­ га і Сла­но­вай за­лы. За­фік­са­ва­ныя прад­ме­ты мэб­лі, печ і ўму­ра­ва­ная ў сця­ну ша­фа, по­ўная кніг. За­да­ку­мен­та­ва­ла Зоф’я Ха­мян­тоў­ска і за­мка­вы двор, на якім пад па­ўднё­вай сця­ной бы­лі па­са­джа­ныя ру­жы. Ся­род за­меж­ных май­строў фа­таг­ра­фіі вар­та зга­даць аме­ры­кан­ска­га фо­та­ жур­на­ліс­та Джо­на Фі­ліп­са (1914—1996). Ён на­ве­даў Мір пад­час служ­бо­вай ка­ман­дзі­роў­кі ў Поль­скую рэ­спуб­лі­ку, ка­лі рых­та­ваў арты­кул для вя­до­ма­га аме­ры­кан­ска­га ча­со­пі­са Life. Пад­час сва­ёй пра­цы ён фа­таг­ра­фа­ваў бу­дын­ кі, лю­дзей, а так­са­ма ад­мет­ныя мясц­іны. На пер­шым пла­не яго фо­та­здым­ка Мір­ска­га за­мка 1938 го­да ад­люс­тра­ва­ны за­ход­ні зем­ля­ны вал. За ім ве­ліч­на ўзвы­ша­юцца тры ве­жы, кры­ху да­лей — час­тка Па­ўноч­на­га кор­пу­са па­ла­ца і па­ўднё­ва-ўсход­няя ве­жа. Звяр­тае на ся­бе ўва­гу тое, што вок­ны ўяз­ной і па­ўноч­на-за­ход­няй ве­жаў, а так­са­ма трэ­ця­га па­вер­ха ўсход­ня­га па­ла­ца на­

19

глу­ха за­бі­тыя дош­ка­мі. Фо­та­зды­мак Джо­на Фі­ліп­са па­цвяр­джае той факт, што да 1938 го­да бы­лі ад­ ноў­ле­ныя, але не за­вер­ша­ныя тры за­мка­выя ве­жы і час­тка ўсход­ня­га па­ла­ца. Зга­да­ны фо­та­зды­мак на­ле­ жыць да фо­та­архі­ва ча­со­пі­са «Life». Здым­кі, раз­гле­джа­ныя ў арты­ку­ле, без­умоў­на, не ўсе вя­до­мыя нам вы­ явы Мір­ска­га за­мка. Му­зей актыў­ на пра­во­дзіць да­след­чую пра­цу па вы­яўлен­ні фо­та­да­ку­мен­та­ль­ных кры­ніц у архіў­ных збо­рах Бе­ла­ру­ сі, Рас­іі, Літ­вы, Поль­шчы ды іншых кра­ін. Што­год зна­хо­дзяц­ца но­выя ма­тэ­ры­ялы, якія з’яўля­юцца важ­ны­ мі для вы­ву­чэн­ня гіс­то­рыі ком­плек­

су. Дзя­ку­ючы фо­та­здым­кам, зроб­ле­ным да 1939 го­да, мы мо­жам пра­са­чыць зме­ны, што ад­бы­ва­лі­ся з по­мні­кам да­ўні­ны пад­час пра­вя­дзен­ня ра­мон­тнаад­на­ўлен­чых ра­бот у 20—30-я га­ды ХХ ста­год­дзя, а так­са­ма ад­ка­заць на шмат­лі­кія пы­тан­ні: як вы­гля­даў за­мак, яго асоб­ныя архі­тэк­тур­ныя эле­мен­ты, тэ­ры­то­рыя по­бач і за­мка­вы двор да па­чат­ку рэ­стаў­ра­цый­ных ра­бот. 1. Фо­та­зды­мак Ёха­на Хік­сы. 1889 год. З ка­лек­цыі му­зея «За­мка­вы ком­плекс “Мір”». 2. Фо­та­зды­мак, змеш­ча­ны на ты­ту­ль­най ста­рон­цы га­зе­ты «На­ша Ні­ва». 1910 год. 3. Фо­та­зды­мак, змеш­ча­ны на ста­рон­цы ча­со­пі­са Fotograf Warszawski. 1905 год. 4. Мір­скі за­мак. З ка­лек­цыі Інсты­ту­та мас­тац­тва Поль­скай ака­дэ­міі на­вук у Вар­ша­ве. 5, 6. Фо­та­здым­кі Ад­ама Віс­лоц­ка­га. 1923 год. З ка­лек­цыі Інсты­ту­та мас­тац­тва Поль­скай ака­дэ­міі на­вук у Вар­ша­ве. 7. Фо­та­зды­мак Ген­ры­ха Пад­дэм­бска­га. 1927 год. З ка­лек­цыі Інсты­ту­та мас­тац­тва Поль­скай ака­дэ­міі на­вук у Вар­ша­ве. май, 2021


20

Рэ­ц эн­з ія

Пра «Лі­ру» Ма­н а­л о­г і з лі­р ыч­н ым ад­с туп­л ен­н ем

Ад­ной з яркіх му­зыч­ных падзей кра­са­ві­ка стаў­ся ХVІ фес­ты­валь ду­хоў­най му­зы­кі «За­ла­та­гор­ская лі­ра». Ня­гле­дзя­чы на свой да­во­лі знач­ны пе­ры­яд існа­ван­ ня, сё­лет­няя «Лі­ра» зра­бі­ла­ся сап­раў­дным мас­тац­кім ад­крыц­цём. Яна не то­ль­кі за­йгра­ла на но­вых стру­нах ду­шы, але і ад­кры­ла но­выя твор­чыя імё­ны. Надзея Бун­цэ­віч

М

у­зыч­ныя ве­ча­ры­ны і на­ват су­цэ­ль­ныя фес­ты­ва­лі, пры­чым з во­ль­ным ува­хо­дам для ўсіх ахвот­ных, да­ўно ста­лі доб­рай тра­ды­цы­яй кас­цё­ ла Най­свя­цей­шай Трой­цы (свя­то­га Ро­ха) на За­ла­той Гор­цы ў Мін­ ску. Уз­імку там ла­дзяц­ца «Ка­ляд­ныя ве­ча­ры на За­ла­той Гор­цы», якія сё­ле­та пра­йшлі ў 21-ы раз. Увес­ну — зга­да­ны фес­ты­валь ду­хоў­най му­зы­кі «За­ла­та­ гор­ская лі­ра», што ў 2021-м стаў 16-м па лі­ку. Да та­го ж уз­нік но­вы твор­чы пра­ект: арган­ныя ве­ча­ры ў кас­цё­ле свя­то­га Ро­ха па­ча­лі пра­хо­дзіць кож­ны ты­дзень, звы­чай­на па суб­отах. Пра­блем са слу­ха­ча­мі ня­ма: уту­ль­ную за­лу ў цэн­тры ста­лі­цы да­ўно ўжо аб­лю­ба­ва­лі пры­хі­ль­ні­кі ўзнёс­лай кла­сі­кі і асаб­ лі­ва арга­на. Інстру­мент тут — адзін з леп­шых у кра­іне. На та­кім сап­раў­ды ба­га­тым фо­не — чым жа вы­зна­чаў­ся ця­пе­раш­ні фэст? Сё­лет­няя «За­ла­та­гор­ская лі­ра» ўтрым­лі­ва­ла шэсць кан­цэр­таў — арган­ных і ха­ра­вых. Лі­та­ра­ль­на ў кож­ным ад­чу­ва­ла­ся імкнен­не да аб­наў­лен­ня рэ­ пер­ту­ару, да ўклю­чэн­ня ў пра­гра­мы не­ча­ка­ных вы­ка­на­ль­ніц­кіх скла­даў і най­ноў­шых айчын­ных тво­раў.

***

Мас­тац­кі кі­раў­нік фес­ты­ва­лю, кам­па­зі­тар, арга­ніст, жур­на­ліст, гу­ка­рэ­жы­сёр Вік­тар Кіс­цень: — За гэ­тыя га­ды «За­ла­та­гор­ская лі­ра» зда­бы­ла доб­ры імідж, на­бра­ла аба­ ро­ты. Ве­ль­мі ра­дуе, што пуб­лі­ка, ня­гле­дзя­чы на пан­дэ­мію, го­ра­ча нас пад­ трым­лі­вае: за­лы ва ўсе ве­ча­ры бы­лі па­ўнют­кія. Рас­це і ко­ль­касць му­зы­ кан­таў, ка­лек­ты­ваў, што ха­це­лі б пры­няць удзел. Скла­да­ючы фес­ты­ва­ль­ныя «Мастацтва» № 5 (458)

пра­гра­мы, ёсць маг­чы­масць вы­ба­ру, бо ахво­чых вы­сту­піць сап­раў­ды шмат. І гэ­та пры­тым, што ўсе кан­цэр­ты ла­дзяц­ца на да­бра­чын­най асно­ве: му­ зы­кан­ты не атрым­лі­ва­юць га­на­ра­раў, а слу­ха­чы не куп­ля­юць ні квіт­кі, ні пра­грам­кі ці бук­ле­ты, але мо­гуць ахвя­ра­ваць гро­шы на пад­трым­ку кас­цё­ла і ажыц­цяў­лен­не яго пра­ектаў. Уліч­ва­ючы, што арган­ныя ве­ча­ры ў кас­цё­ле па­ча­лі ла­дзіц­ца сё­ле­та рэ­гу­ляр­на, пра­ктыч­на кож­ны ты­дзень, у фес­ты­ва­ль­ ныя кан­цэр­ты ха­це­ла­ся ўнес­ці не­йкую раз­ынач­ку, зра­біць так, каб яны ад­ роз­ні­ва­лі­ся ад што­тыд­нё­вых. Та­му з со­ль­ных арган­ных ве­ча­роў мы па­кі­ну­лі то­ль­кі адзін — за­слу­жа­най артыс­ткі Бе­ла­ру­сі, са­ліс­ткі По­ла­цка­га Са­фій­ска­ га са­бо­ра Ксе­ніі Па­га­рэ­лай, якая спе­цы­яль­на пры­еха­ла да нас. Мін­скія ж арга­ніс­ты мо­гуць вы­сту­піць са сва­ёй со­ль­най пра­гра­май у якую за­ўгод­на суб­оту. А фес­ты­ва­ль­ную пра­гра­му мы аздо­бі­лі не­ча­ка­ны­мі спа­лу­чэн­ня­мі арга­на з іншы­мі інстру­мен­та­мі. З тру­бой, на­ват з сак­са­фо­нам гэ­ты інстру­мент у нас ужо гу­чаў, а вось з ду­ду­кам — упер­шы­ню. Ледзь не сен­са­цы­яй для мно­гіх ста­ла і яднан­не арга­на з бе­ла­рус­кі­мі цым­ба­ла­мі. Да та­го ж акцэнт ра­біў­ ся на бе­ла­рус­кую ду­хоў­ную му­зы­ку: та­кія тво­ры пры­сут­ні­ча­лі ў кож­ным з кан­цэр­таў. Бы­ла і ве­ча­ры­на, што з та­кіх тво­раў скла­да­ла­ся цал­кам: кан­цэрт Ха­ра­во­га ансам­бля су­час­най му­зы­кі Concertino Бе­ла­рус­ка­га са­юза кам­па­ зі­та­раў. Да­рэ­чы, у ха­ра­вых кан­цэр­тах мы так­са­ма імкну­лі­ся да спа­лу­чэн­ня спе­ваў з арга­нам.

***

Сап­раў­ды, так і бы­ло. Доб­ры тон за­даў ужо кан­цэрт ад­крыц­ця фес­ты­ва­лю з кра­са­моў­най на­звай «Гра­ві­та­цыі на­су­пе­рак». З Дзяр­жаў­ным ка­мер­ным хо­ рам Бе­ла­ру­сі вы­сту­па­ла арга­ніс­тка (і ў іншых сва­іх іпас­та­сях му­зы­каз­наў­ца, вы­клад­чы­ца, лек­тар­ка) Вар­ва­ра Ца­рук. Гу­ча­ла ма­гут­ная Ме­са №2 Анто­на Брук­не­ра, у ары­гі­на­ле пры­зна­ча­ная для хо­ру і ду­ха­вых (ме­на­ві­та іх і за­мя­ ніў арган), а так­са­ма ду­хоў­ныя тво­ры Вац­ла­ва з Ша­мо­тул — прад­стаў­ні­ка бе­ла­рус­ка­га Рэ­не­сан­су, Фран­ца Шу­бер­та, Ка­мі­ля Сен-Сан­са — еўра­пей­скіх кла­сі­каў эпо­хі ра­ман­тыз­му, су­час­ных кам­па­зі­та­раў Эры­ка Эшэн­вал­дса (Лат­вія), Ма­рэ­ка Ясін­ска­га (Поль­шча).


Музыка / Агляд

1. Ха­ра­вы ансамбль су­час­най му­зыкі Concertino. 2. Глеб Яку­шаў пад­час кан­цэр­ту «Ды­ялог ку­ль­тур: арган і ду­дук». 3. Аляк­сей Сніт­ко, мас­тац­кі кі­раў­нік і ды­ры­жор ансам­бля Concertino. 4. Хор Му­зыч­най ка­пэ­лы «Са­но­рус». Фо­та Сяр­гея Жда­но­ві­ча.

21

Арга­ніс­тка, кан­цэр­тмай­стар­ка Дзяр­жаў­на­га ка­мер­на­га хо­ру Бе­ла­ру­сі Вар­ва­ра Ца­рук: — Мя­не час­ця­ком за­пыт­ва­юць, на­вош­та мне — му­зы­каз­наў­цы, аспі­ран­тцы Ака­дэ­міі му­зы­кі, якая пра­цуе над ды­сер­та­цы­яй, — яшчэ і арган. Але я свя­ до­ма аб­ра­ла гэ­ты кі­ру­нак, ён стаў ма­ёй дру­гой спе­цы­яль­нас­цю. Бо ве­ль­мі ха­це­ла­ся, каб, акра­мя му­зы­каз­наў­ства, у мя­не бы­ла яшчэ ад­на пра­фе­сія, не­ пас­рэд­на звя­за­ная ме­на­ві­та з вы­ка­на­ль­ніц­кай твор­час­цю. Арган — надзвы­ чай ба­га­ты па му­зыч­ных фар­бах інстру­мент, ён дае шмат маг­чы­мас­цей. А ў да­чы­нен­ні да бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры гэ­та яшчэ і вяр­тан­не да на­шых гіс­та­рыч­ ных ка­ра­нёў. Пра­ўда, кас­цёл на За­ла­той Гор­цы за­ста­ецца на сён­ня ледзь не адзі­най ста­ліч­най пра­сто­рай, дзе арган­ныя кан­цэр­ты ад­бы­ва­юцца до­сыць рэ­гу­ляр­на. Ёсць, вя­до­ма, Вя­лі­кая за­ла Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най фі­лар­мо­ніі, але там саб­раць пуб­лі­ку ў та­кі скла­да­ны час, ка­лі ўсе асце­ра­га­юцца ка­ра­ на­ві­ру­су, на­шмат ця­жэй. І мож­на то­ль­кі ра­да­вац­ца, што на фес­ты­ва­лі «За­ла­та­гор­ская лі­ра» гу­ча­лі як бо­льш про­стыя для шы­ро­кай пуб­лі­кі кам­па­зі­цыі, так і надзвы­чай аб’ёмныя, скла­да­ныя — тая ж Ме­са Брук­не­ра. Яе вы­ка­нан­не шмат у чым ста­ла твор­ чым вы­клі­кам і для Дзяр­жаў­на­га ка­мер­на­га хо­ру. Мас­тац­кая кі­раў­ні­ца ка­ лек­ты­ву, за­слу­жа­ная артыс­тка Бе­ла­ру­сі На­тал­ля Мі­хай­ла­ва да­ўно ха­це­ла ўзяць у рэ­пер­ту­ар гэ­тую парт­ыту­ру ад­на­го са сва­іх лю­бі­мых кам­па­зі­та­раў — і на­рэш­це на­го­да з’яві­ла­ся. Мы аб­апі­ра­лі­ся на цу­доў­нае пе­ра­ла­жэн­не для арга­на, зроб­ле­нае ня­мец­кім му­зы­кан­там і кам­па­зі­та­рам Він­цэн­сам Го­ле­ рам. Але скла­да­насць бы­ла яшчэ ў акус­тыч­ных асаб­лі­вас­цях за­лы. І ў тым, што арга­ніст мо­жа ба­чыць ды­ры­жо­ра (а гэ­та быў хор­май­стар Андрэй Кун­ цэ­віч) хі­ба на экра­не. Але ўсё здзей­сні­ла­ся — і пуб­лі­ка атры­ма­ла аб­яца­ны пад­ару­нак.

***

Мож­на то­ль­кі па­шка­да­ваць, што гэ­тую маг­чы­масць — вы­ступ з арга­нам — не ска­рыс­таў хор Му­зыч­най ка­пэ­лы «Са­но­рус». Не­ка­то­рыя ну­ма­ры гу­ча­лі ў іх a cappella, іншыя — у су­пра­ва­джэн­ні сін­тэ­за­та­ра. Вя­до­ма, та­кі ва­ры­янт пры­дат­ны для вы­язных вы­ступ­лен­няў на лю­бой сцэ­не, на­ват у са­май ад­да­ ле­най глы­бін­цы, бо да­зва­ляе не раз­ліч­ваць на ра­яль ці доб­ра на­стро­енае, ад­ла­джа­нае пі­яні­на. Але ж ка­лі ёсць уста­ля­ва­ны арган, дык ча­му б не змя­ніць пла­ны? У «Са­но­ру­се» ня­ма арга­ніс­та, але аркестр мае ба­га­ты во­пыт вы­ка­нан­ ня тво­раў з удзе­лам арга­на. Дык ча­му б і хо­ру яго не пе­ра­няць? Трэ­ба бы­ло то­ль­кі па­пя­рэ­дзіць арга­ні­за­та­раў, прад­аста­віць не­абход­ны нот­ны ма­тэ­ры­ял і, вя­до­ма, па­рэ­пе­та­ваць у та­кім «но­вым скла­дзе». Бо апош­нім ча­сам у Бе­ла­ ру­сі з’яві­ла­ся су­цэ­ль­ная ка­гор­та ма­ла­дых доб­ра пад­рых­та­ва­ных арга­ніс­таў, здоль­ных, ка­лі трэ­ба, і пе­ра­ла­жэн­не зра­біць, і вы­сту­піць не то­ль­кі со­ль­на, але і з кім­сь­ці ў ансам­блі. май, 2021


22

Музыка / Агляд

Лі­рыч­нае ад­ступ­лен­не Ужо шмат га­доў у Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі му­зы­кі пра­цуе фа­ ку­ль­та­тыў­ны клас ігры на арга­не. З 2001-га да 2019-га існа­ва­ла на­ват спе­цы­ялі­за­цыя па гэ­тым інстру­мен­це, у хут­кім ча­се па­він­на ад­крыц­ца асоб­ная спе­цы­яль­насць. Вы­кла­дае арган кан­ды­дат мас­тац­тваз­наў­ства, да­цэнт Ула­дзі­мір Не­ўдах. Бы­лы вы­ха­ва­нец гэ­тай ВНУ па кла­се му­зы­ каз­наў­ства, па­сля за­кан­чэн­ня аспі­ран­ту­ры ён пра­цяг­ваў ад­ука­цыю ў га­лі­не цар­коў­най му­зы­кі і ігры на арга­не ў Аўстрыі, ста­жы­ра­ваў­ся ў Гер­ма­ніі. Атры­маў пры­знан­не ў нас і за меж­амі кра­іны як да­след­чык і вы­ка­наў­ца — і шчод­ра дзе­ліц­ца сва­ім ба­га­тым во­пы­там з ма­ла­ды­мі му­зы­кан­та­мі. З яго кла­са вы­йшлі лаў­рэ­аты і дып­ла­ман­ты арган­ных кон­кур­саў: Во­ль­га Пад­гай­ская, што ўда­ла су­мяш­чае кам­па­зі­тар­скую дзей­насць з пуб­ліч­ны­мі арган­ны­мі кан­цэр­та­мі, Ка­ця­ры­на Ні­ка­ла­ева, Ма­ры­на Пін­чу­ко­ва. А га­лоў­нае, вы­ха­ван­цы кла­са плён­на пра­цу­юць не то­ль­кі ў ста­лі­цы, але і ў Ві­цеб­ску, Пін­ску, На­ва­по­лац­ку, іншых га­ра­дах. З’яві­лі­ся кад­ры — і, каб рых­та­ваць зме­ну, ігру на арга­не па­ча­лі вы­кла­ даць так­са­ма ў не­ка­то­рых му­зыч­ных ка­ле­джах. Та­му ня­дзі­ва, што ў час пан­дэ­міі, ка­лі арга­ні­за­цыя гас­тро­лей ста­ла ку­ды бо­льш скла­да­най, на­шы арга­ніс­ты на­поў­ні­цу вы­яві­лі га­тоў­насць не то­ль­кі за­мя­ніць за­ меж­ні­каў (ну не па­він­ны слу­ха­чы за­ста­вац­ца без улю­бё­ных арган­ных кан­цэр­таў!), але і кан­ку­ры­ра­ваць на роў­ных. Ну а спа­лу­чэн­не арга­на з на­шы­мі цым­ба­ла­мі, што ад­бы­ло­ся на за­ ключ­ным кан­цэр­це «Бе­ла­рус­кі акцэнт», — уво­гу­ле ве­ль­мі ад­мет­ная на­цы­яна­ль­ная раз­ынач­ка. Бо гэ­та не про­ста два роз­ныя му­зыч­ныя інстру­мен­ты, якія ма­юць не­пас­рэд­нае да­чы­нен­не да Бе­ла­ру­сі. За кож­ ным з іх па­ўста­юць роз­ныя склад­ні­кі, плас­ты на­шай на­цы­яна­ль­най куль­­ту­ры — рэ­лі­гій­ны, звя­за­ны з на­ба­жэн­ствам у кас­цё­ле, і фа­льк­лор­ ны, што на­ўпрост вя­дзе да на­род­на­га тан­ца­ва­ль­на­га мас­тац­тва з яго най­гры­ша­мі. У та­кой вер­сіі но­выя ад­цен­ні на­бы­лі тво­ры Ба­ха, Ві­ва­ль­ дзі, што цал­кам за­ка­на­мер­на: эпо­ха ба­ро­ка сён­ня доб­ра прад­стаў­ле­ на ў рэ­пер­ту­ары і ад­на­го, і дру­го­га інстру­мен­та. Дый цым­ба­лы, перш чым стаць «бе­ла­рус­кі­мі на­род­ны­мі», бы­лі вя­до­мыя ў еўра­пей­скім ка­ ра­леў­скім по­бы­це — у ча­сы Рэ­не­сан­су. Але ў цэн­тры кан­цэр­та — бе­ла­ рус­кая му­зы­ка, пры­чым не то­ль­кі пе­ра­ла­жэн­ні вя­до­мых пе­сень Іга­ра Лу­чан­ка «Мой род­ны кут», «Жу­раў­лі на Па­лес­се ля­цяць», але і су­час­ ныя ака­дэ­міч­ныя тво­ры. Да пры­кла­ду, дру­гая час­тка зна­ка­мі­та­га Кан­ цэр­та для цым­ба­лаў з ка­мер­ным аркес­трам Ула­дзі­мі­ра Кур’яна, дзе гу­чан­не со­ль­на­га інстру­мен­та, дзя­ку­ючы вы­най­дзе­на­му кам­па­зі­та­рам пры­ёму, на­гад­вае га­вай­скую гі­та­ру. У ска­ро­ча­най рэ­дак­цыі — у вы­гля­ дзе Кан­цэр­ці­на — гэ­ты твор гу­чаў на кла­січ­ным «Еўра­ба­чан­ні» ў Ве­не ў вы­ка­нан­ні Аляк­сан­дры Дзе­ні­се­ні. А тут — яшчэ і з арга­нам. Кос­мас, дый то­ль­кі! Арга­ніс­тка і вы­клад­чы­ца Лі­за­ве­та Ма­ро­за­ва: — З сяс­трой Іры­най (яна ма­ла­дзей­шая за мя­не ўся­го на 12 хві­лін) мы не ўпер­шы­ню вы­сту­па­ем раз­ам. Спа­чат­ку ду­эт быў да­во­лі тра­ды­цый­ным: яна — на цым­ба­лах, я — на фар­тэ­пі­яна. За­пі­са­лі кам­пакт-дыск на Бе­ла­рус­ кім ра­дыё. А по­тым ра­шы­лі­ся на сво­еа­саб­лі­вы экс­пе­ры­мент, бо для мно­гіх цым­ба­лы і арган — быц­цам з роз­ных га­лак­тык. А яны цу­доў­на гу­чаць ра­ зам! У та­кім скла­дзе мы вы­сту­па­лі і ў Чыр­во­ным кас­цё­ле, і ў Го­ме­лі, ад­куль ро­дам: мы што­год на сва­ёй ма­лой ра­дзі­ме да­ём да­бра­чын­ныя кан­цэр­ты. Пра­ўда, спа­чат­ку амаль не ігра­лі бе­ла­рус­кую му­зы­ку. Але ў кам­па­зі­тар­кі Во­ль­гі Пад­гай­скай, да пры­кла­ду, ёсць не­ка­ль­кі п’ес, якія так і па­зна­ча­ны: «для арга­на і сяб­ра арга­ніс­та». Дык ча­му тым сяб­рам не мо­жа стаць цым­ ба­ліст? Мо­жа! А ў Вік­та­ра Кіс­це­ня ёсць «Ста­ра­даў­няя сю­іта». Мы ўзя­лі з яе «Га­вот», са­мі зра­бі­лі пе­ра­ла­жэн­не. За­ха­це­ла­ся не­як адзна­чыць і той факт, што наш кан­цэрт пры­па­даў аку­рат на 35-ю га­да­ві­ну Чар­но­бы­льс­кай ава­ рыі. Мы звяр­ну­лі­ся да фар­тэ­пі­яннай Эле­гіі Сяр­гея Рах­ма­ні­на­ва, пры­свя­ціў­ шы яе вы­ка­нан­не ахвя­рам. У гэ­та­га рус­ка­га кла­сі­ка за­ўжды шмат­слой­ная фак­ту­ра, фар­тэ­пі­янныя тво­ры ча­сам за­на­та­ва­ныя не на двух нот­ных рад­ ках, як звы­чай­на, а на трох. Так што цым­ба­лы з со­ль­най ме­ла­дыч­най лі­ні­яй у да­да­так да арга­на ака­за­лі­ся ве­ль­мі да­рэ­чы. «Мастацтва» № 5 (458)

Цым­ба­ліс­тка і вы­клад­чы­ца Іры­на Ма­ро­за­ва, пя­ці­ра­зо­вая лаў­рэ­атка спе­цы­яль­най прэ­міі прэ­зі­дэн­та Бе­ла­ру­сі па пад­трым­цы та­ле­на­ві­ тай мо­ла­дзі: — Мы з Лі­зай з вя­лі­кай сям’і, дзе га­да­ва­ла­ся пя­цё­ра дзя­цей. Ад­на са ста­ рэй­шых сяс­цёр ве­ль­мі ха­це­ла граць на пі­яні­на, і ёй ку­пі­лі інстру­мент. Та­му і нас аб­едзвюх пры­вя­лі ў му­зыч­ную шко­лу за­ймац­ца па фар­тэ­пі­яна. Рап­там я па­чу­ла там цым­ба­лы: дзяў­чын­ка гра­ла што­сь­ці вя­сё­лае ды хут­кае. І так мне спа­да­ба­ла­ся! А тут яшчэ на ад­ным з пер­шых уро­каў Лі­зу па­са­дзі­лі за ра­яль, я ж за­ста­ла­ся за пі­яні­на. Крыў­дна! І я ста­ла пра­сіц­ца на цым­ба­лы. Так і скла­ла­ся. Ані не шка­дую! Асаб­лі­ва ця­пер, ка­лі ў нас та­кі ду­эт сяс­цёр Ма­ро­за­вых.

***

Цым­ба­лы і арган — то­ль­кі ад­но з не­ча­ка­ных спа­лу­чэн­няў. Пры­кла­дам яшчэ ад­на­го зра­біў­ся кан­цэрт «Ды­ялог ку­ль­тур: арган і ду­дук». Глеб Яку­шаў, флей­тыст па пер­шай спе­цы­яль­нас­ці і юрыст па дру­ гой, які ў нас ад­ным з пер­шых за­сво­іў ду­дук: — Па­сля му­зыч­на­га ка­ле­джа я атры­маў іншую пра­фе­сію, у якой і пра­цую. Му­зы­ка ж за­ста­ла­ся чым­сь­ці на­кшталт хо­бі. Іграю ў гур­це Shaman Jungle, у яго скла­дзе не­адной­чы ўдзе­ль­ні­чаў у між­на­род­ных фес­ты­ва­лях, іншых знач­ных пра­ектах. А з ду­ду­кам, лі­чы­це, вы­пад­ко­ва атры­ма­ла­ся, ха­ця ка­ ла­рыт­най му­зы­кай Усхо­ду я ці­ка­віў­ся за­ўжды. Сяб­ра-гі­та­рыст пра­па­на­ваў па­спра­ба­ваць: ён са­бе за­маў­ляў у май­стра з Арме­ніі. Ду­маў, што хут­ка на­ву­чыц­ца, ажно не. Там да­во­лі хіт­рая ме­ха­ні­ка, скла­да­ная вы­ка­на­ль­ніц­ кая тэх­ні­ка, дый ву­чыц­ца ў нас ня­ма ў ка­го. У Ерэ­ван­скай кан­сер­ва­то­рыі, на­ко­ль­кі ве­даю, вы­кла­да­юць ігру на гэ­тым інстру­мен­це. Дый сам ду­дук, што лі­чыц­ца армян­скім на­цы­яна­ль­ным інстру­мен­там, удас­ка­на­ль­ва­юць, каб па­шы­рыць ды­япа­зон. Бо ў тра­ды­цый­ных інстру­мен­тах ён уся­го кры­ ху бо­льш за акта­ву. Я шу­каў анлайн-уро­кі, нот­ны ма­тэ­ры­ял, звяр­таў­ся па кан­су­ль­та­цыі да Ка­ры­нэ Дра­на­ян. У Арме­ніі, да­рэ­чы, ду­ду­кіс­ты доб­ра су­ пра­цоў­ні­ча­юць з хра­ма­мі, вы­кон­ва­юць і «Ave, Maria», і Ад­ажыа Аль­бі­но­ні. Рас­паў­сю­джа­ны ва­ры­янт, ка­лі ад­на­ча­со­ва гра­юць два інстру­мен­ты. Адзін вы­сту­пае ў якас­ці бур­до­на, на ім цяг­нец­ца якая-не­будзь ніз­кая но­та. А дру­гі вя­дзе ме­ло­дыю. Ве­ль­мі бліз­ка да арга­на! Ці, да­рэ­чы, да бе­ла­рус­кай ду­ды. Уво­сень мне па­тэ­ле­фа­на­ва­ла Ксе­нія Па­га­рэ­лая, пра­па­на­ва­ла вы­сту­піць раз­ам з ёй у Са­фій­скім са­бо­ры, на ХХV Між­на­род­ным фес­ты­ва­лі «Зва­ны Са­фіі». Не­вы­моў­ныя ад­чу­ван­ні! А лі­та­ра­ль­на на­заў­тра па­сля «За­ла­та­гор­ скай лі­ры», дзе я граў з арга­ніс­ткай Ка­ця­ры­най Іва­но­вай, у нас з ёй на­ дары­ла­ся со­ль­ная ве­ча­ры­на ў Ві­цеб­скай фі­лар­мо­ніі — у пра­гра­ме «За­хадУсход». У та­кім спа­лу­чэн­ні цу­доў­на гу­чаць і армян­скія на­род­ныя ме­ло­дыі, і тво­ры там­тэй­шых кам­па­зі­та­раў, па­чы­на­ючы з іх кла­сі­ка Ка­мі­та­са.

***

Слу­ха­ючы Гле­ба, Лі­зу, Іры­ну, я не маг­ла не за­ду­мац­ца і пра су­час­ных бе­ ла­рус­кіх кам­па­зі­та­раў. Мо­жа, не­ўза­ба­ве на­пі­шуць ары­гі­на­ль­ныя тво­ры для та­кіх скла­даў? Ці ж не по­пыт на­ра­джае пра­па­но­ву? А па­куль зга­да­ем фес­ ты­ва­ль­ны ве­чар, цал­кам скла­дзе­ны з бе­ла­рус­кіх ду­хоў­ных тво­раў. Аляк­сей Сніт­ко, мас­тац­кі кі­раў­нік і ды­ры­жор Ха­ра­во­га ансам­бля су­ час­най му­зы­кі Concertino Бе­ла­рус­ка­га са­юза кам­па­зі­та­раў: — Наш кан­цэрт не­вы­пад­ко­ва на­зы­ваў­ся «Му­зы­ка бе­ла­рус­кіх кам­па­зі­та­ раў — па­ка­лен­ню XXI ста­год­дзя». Гэ­та на­зва буй­но­га пра­екта, на рэ­алі­за­ цыю яко­га мы атры­ма­лі Грант прэ­зі­дэн­та. Вы­ступ­лен­не на «За­ла­та­гор­скай лі­ры» ўтрым­лі­ва­ла то­ль­кі ма­ле­неч­кую час­тку на­за­па­ша­на­га на­мі рэ­пер­ту­ ару, што ўвесь час па­паў­ня­ецца. Мы ўжо на­ве­да­лі Ра­каў, Баб­руйск. І ла­дзі­лі там не то­ль­кі ха­ра­выя кан­цэр­ты, але і інтэ­рак­тыў­ныя сус­трэ­чы з на­шы­мі твор­ца­мі — стар­шы­нёй Бе­ла­рус­ка­га са­юза кам­па­зі­та­раў Але­най Атраш­ ке­віч, сяб­рам пра­ўлен­ня гэ­тай су­пол­кі Дзміт­ры­ем Лы­бі­ным. На­пе­ра­дзе — па­ездкі ў Оршу, Ма­гі­лёў, Го­мель. Хо­чам аб’ехаць з вы­ступ­лен­ня­мі як ма­га бо­льш школ мас­тац­тваў, бо та­кая па­пу­ля­ры­за­цыя айчын­най му­зы­кі праз дзя­цей і іх ба­ць­коў — адзін з най­бо­льш плён­ных шля­хоў.


М у­з ы­к а / Рэ­ц э н­з ія

Вы­тан­ча­ны гу­ка­піс « Ча­р ом­х а­в ы ад­в я­ч о­рак » Іры­н ы Пят­к е­в іч Тац­ця­на Му­шын­ская

Т

вор­чых ве­ча­рын айчын­ных кам­па­зі­та­раў апош­нім ча­сам у афі­шах або на­огул ня­ма, або яны зда­ра­юцца рэ­дка. Ча­му? Ві­даць, уплы­вае агу­ль­ ная эпі­дэ­мі­яла­гіч­ная сі­ту­ацыя. Але рэч і ў тым, што твор­чая ве­ча­ры­на — надзвы­чай пра­ца­ёмкі пра­ект, за­ўжды раз­авая акцыя. Яе на­ўрад ці бу­дзеш пра­кат­ваць, каб по­тым ра­дас­на і бес­кла­пот­на «стрыг­чы баб­ло». У да­да­так да вы­ні­ку аўта­ру му­зы­кі трэ­ба ісці доў­га. Тво­ры па­він­ны спа­чат­ку ўзнік­нуць, склас­ці­ся ў пэў­ную струк­ту­ру і кан­цэп­цыю (а гэ­та спра­ва не ад­на­го дня, тыд­ ня і на­ват ме­ся­ца). Да­лей ідуць по­шу­кі вы­ка­наў­цаў, пра­цэс раз­вуч­ван­ня. У на­шай ку­ль­тур­най сі­ту­ацыі кам­па­зі­тар, асаб­лі­ва ка­лі ён пра­цуе ў ака­дэ­міч­ ных жан­рах, — яшчэ і ўлас­ны ме­не­джар, прадзю­сар, пі­яр-ме­не­джар, ад­мі­ ніс­тра­тар, ру­ха­вік усіх спраў, скла­да­ль­нік пра­гра­мы. Інакш ка­жу­чы, на ўсе ру­кі май­стар. Зноў-та­кі ча­му? Ды та­му, што прэ­зен­та­ваць улас­ную твор­часць хо­ча ў пер­шую чар­гу ён сам. Струк­тур, якія ў пад­обнай спра­ве да­па­ма­га­юць і бя­руць на ся­бе час­тку кло­па­таў, па­куль на на­шым да­ляг­ля­дзе зу­сім не від­но. Та­кі доў­гі ўступ спат­рэ­біў­ся, каб рас­па­вес­ці пра твор­чы пра­ект бе­ла­рус­кай кам­па­зі­тар­кі Іры­ны Пят­ке­віч. Ве­ча­ры­на з па­этыч­най на­звай «Ча­ром­ха­вы ад­ вя­чо­рак» пра­йшла ў за­ле Шыр­мы Бел­дзяр­жфі­лар­мо­ніі. Ка­лі аўтар і яго­ны пра­ект імпа­нуе, за­ўжды за­дум­ва­ешся пра склад­ні­кі по­ спе­ху. Што вы­клі­ка­ла ўва­гу і па­ва­гу? Імпрэ­за ішла на бе­ла­рус­кай мо­ве, усе ну­ма­ры ме­лі бе­ла­рус­кія на­звы. На­огул з на­зва­мі ў Іры­ны Пят­ке­віч усё ў па­ ра­дку. Рэч не то­ль­кі ў іх раз­на­стай­нас­ці, але і прад­ума­нас­ці кож­на­га тво­ра, у тым, што яны да­юць штур­шок для фан­та­зіі і вы­ка­наў­цаў, і слу­ха­чоў, для раз­гор­тван­ня воб­ра­за, вы­ба­ру інстру­мен­таў, му­зыч­най мо­вы, сты­лю. Пры­вя­ ду кра­са­моў­ныя пры­кла­ды: «У аб­дым­ках со­неч­на­га свят­ла», «Аліў­ка­вы гай», «Са­ра­бан­да асен­няй но­чы», «Ве­цер над Га­ль­ша­на­мі». Ува­гу і па­ва­гу вы­клі­кае і твор­чы імпэт, які ві­да­воч­ны на­ват у бі­ягра­фіі ма­ла­ дой кам­па­зі­тар­кі. Му­зыч­ная ву­чэ­ль­ня імя Агін­ска­га ў Ма­ла­дзеч­не, два дып­ ло­мы Бе­ла­рус­кай ака­дэ­міі му­зы­кі — па фар­тэ­пі­яна (клас Сяр­гея Мі­ку­лі­ка) і па кам­па­зі­цыі (клас Га­лі­ны Га­рэ­ла­вай), ма­гіс­тра­ту­ра па кам­па­зі­цыі, аспі­ран­ ту­ра па му­зы­каз­наў­стве. На мой по­гляд, то­ль­кі бе­ла­рус­кія жан­чы­ны здат­ныя на та­кія подзві­гі. Але ж ёсць яшчэ і вы­кла­дан­не ў шко­ле мас­тац­тваў, сям’я, ма­ле­нь­кі сын, са­чы­нен­не му­зы­кі. Як гэ­та ўсё мож­на спа­лу­чыць і па­яднаць, дзі­ву да­юся! На сён­няш­ні дзень Іры­на — лаў­рэ­атка між­на­род­на­га кон­кур­су кам­па­зі­та­раў імя Юрыя Се­мя­ня­кі (2007, Грод­на), лаў­рэ­атка кам­па­зі­тар­ска­га кон­кур­су ад­на­го вер­ша Anno Domini (2009, Мінск), фі­на­ліс­тка між­на­род­ных кам­па­зі­тар­скіх спа­бор­ніц­тваў Connecting music (2009, Кі­еў). Як ні дзіў­на, але за­ла пад­час твор­чай ве­ча­ры­ны ака­за­ла­ся по­ўнай. Ду­маю, гэ­та свед­чан­не і ці­ка­вас­ці да айчын­най му­зы­кі, і жа­дан­не па­чуць но­выя, све­

23

жыя са­чы­нен­ні. Кам­па­зі­тар­ку і вы­ка­наў­цаў лі­та­ра­ль­на за­ва­лі­лі квет­ка­мі, не­ слі і не­слі па­сля кож­на­га ну­ма­ра. Так што атмас­фе­ра ўтва­ры­ла­ся пры­язная і ду­шэў­ная. Кан­цэрт ішоў па­ўта­ры га­дзі­ны, без антрак­ту. Ён ака­заў­ся не­вя­лі­кі па пра­цяг­лас­ці, і гэ­та доб­ра. Бо ча­сам шчод­расць аўта­ра не мае ні­якай ме­ ры. «Пе­ра­кар­міць» му­зы­кай лёг­ка. Ка­лі хо­чац­ца ска­заць: «До­сыць! Бо­лей не ха­чу!» — а та­бе да­юць но­выя по­рцыі ўра­жан­няў: «Не, бу­дзеш есці да­лей!» Але ж кож­ны сап­раў­дны твор энер­ге­тыч­на ёміс­ты і па­тра­буе свай­го асэн­ са­ван­ня. Цэ­лас­насць пра­гра­мы ў да­дзе­ным вы­пад­ку аб­умоў­ле­на жан­рам — ме­на­ві­ та ка­мер­на-інстру­мен­та­ль­ная му­зы­ка. Да­рэ­чы, кам­па­зі­тар­ка лю­біць аб­іраць ня­звык­лыя скла­ды інстру­мен­таў. На­прык­лад, у яе ёсць «Па­ляў­ні­чая ба­ла­да» для флей­ты, га­боя, вал­тор­ны, фар­тэ­пі­яна, ба­ры­то­на, імпра­ві­за­ва­ных удар­ ных; «Не­кан­тэм­па­ра­ль­ная сю­ іта» для трам­бо­на, ві­ялан­чэ­лі, фар­тэ­пі­яна і маг­ні­та­фон­най стуж­кі; «Се­рэ­на­да да­жджу» для квін­тэ­та флейт, удар­ных і фар­ тэ­пі­яна. Ме­на­ві­та гэ­тыя опу­сы не гу­ча­лі пад­час «Ча­ром­ха­ ва­га ад­вя­чор­ку», але так­са­ма з’яўля­юцца свед­чан­нем ары­гі­ на­ль­нас­ці му­зыч­на­га мыс­лен­ ня, по­шу­ку но­вых тэм­бра­ль­ных фар­баў. Ма­ла­дыя аўта­ры звы­чай­на су­ты­ка­юцца з та­кой пра­бле­май: як знай­сці год­ ных вы­ка­наў­цаў, ка­го за­ці­ка­вяць іхнія опу­сы? Зор­кі звы­чай­на ду­жа за­ня­тыя, іх трэ­ба ча­каць, дый іх удзел ро­біць пра­ект фі­нан­са­ва скла­да­ным. У пад­ обных вы­пад­ках кам­па­зі­та­ры ідуць та­кім шля­хам: пра­па­ноў­ва­юць свае тво­ры юным артыс­там або сту­дэн­там му­зыч­ных ВНУ. Пад­час «Ча­ром­ха­ва­га ад­вя­чор­ку» ўсе яны вы­гля­да­лі ве­ль­мі год­на. І Вар­ва­ра Гля­ка­ва з Дзі­ця­чай му­зыч­най шко­лы мас­тац­тваў №19 Мін­ска. І вы­ха­ван­цы Эле­ано­ры Ахрэм­чык з гім­на­зіі-ка­ле­джа пры Ака­дэ­міі му­зы­кі. І квар­тэт ман­да­лін Ака­дэ­міі, мас­тац­ кай кі­раў­ні­цай яко­га з’яўля­ецца Надзея Ла­зуц­кая. Два фі­на­ль­ныя фар­тэ­пі­ янныя ду­эты вы­кон­ва­лі вы­ха­ван­цы вя­до­ма­га пі­яніс­та Сяр­гея Мі­ку­лі­ка. Раз­ ня­во­ле­насць, упэў­не­насць і вір­ту­ознасць му­зы­кан­таў не­вы­пад­ко­вая: мно­гія з іх з’яўля­юцца лаў­рэ­ата­мі між­на­род­ных кон­кур­саў. У пра­гра­ме бы­лі шы­ро­ка прад­стаў­ле­ны фар­тэ­пі­янныя ду­эты (ці­ка­васць да жан­ру, ві­даць, аб­умоў­ле­на пер­шай ад­ука­цы­яй кам­па­зі­тар­кі) і ўлю­бё­ныя ду­эты дом­ры і фар­тэ­пі­яна. На­огул у тво­рах Іры­ны Пят­ке­віч шмат гу­ка­вой па­эзіі. Слу­ха­еш опус «У ма­ ёнтку Свен­тар­жэц­кіх» — і пе­рад ва­чы­ма ўзні­кае по­стаць пан­енкі ў ра­ман­тыч­ най су­кен­цы, хва­лі воз­ера, та­ямні­чыя шо­ла­хі па­рку, гу­кі му­зы­кі з рас­чы­не­ных вок­наў. Ду­эт «На ро­ва­ры» за­хап­ляе вы­раз­нас­цю мо­вы, тэм­пе­ра­мен­там і імклі­вым тэм­пам. У «Бла­кіт­ных вяр­гі­нях» ва­бяць джа­за­выя інта­на­цыі і ўва­саб­лен­не ма­гут­най гу­ка­вой сты­хіі. У «Му­зы­цы тэ­атра ма­ры­яне­так» спа­лу­ча­юцца і лі­ ры­ка, і гу­мар, і па­ра­дый­на-сар­кас­тыч­ныя інта­на­цыі. «Ме­ся­цо­вы ка­мень» інтры­гуе за­гад­ка­вас­цю. Надзі­ва вы­раз­ным атры­маў­ся «Ра­нак у Ве­не­цыі», ка­лі пе­рад ва­чы­ма па­ўстае го­рад, што аб­уджа­ецца. Як у кі­но, ба­чыш ву­лі­цы, ган­до­лы, па­ла­цы над зя­лё­най ва­дой ка­на­лаў, па­кой пры­га­жу­ні, якая збі­ра­ ецца на баль, а на плош­чы хто­сь­ці тан­цуе та­ран­тэ­лу. Атры­маў­ся вы­тан­ча­ны гу­ка­піс! Я пе­ра­ка­на­ная: вар­та са­чыць за но­вы­мі са­чы­нен­ня­мі ма­ла­дой кам­па­зі­тар­кі Іры­ны Пят­ке­віч. Па­гар­таць яе збор­нік «У ма­ёнтку Свен­тар­жэц­кіх» (тво­ры для фар­тэ­пі­яна), які ня­даў­на вы­пус­ці­ла вы­да­вец­тва «Каў­чэг». Да­ча­кац­ца на­ступ­ най твор­чай ве­ча­ры­ны. Іры­на ру­ха­ецца ў твор­час­ці інтэн­сіў­на, але без ліш­ няй мі­тус­ні і рэ­клам­на­га шу­му. На­пэў­на, гэ­та і ёсць бе­ла­рус­кі стыль па­во­дзін у жыц­ці і му­зы­цы? 1. Ансамбль мандалін Беларускай акадэміі музыкі. 2. Піяніст Ілля Пятроў. Фо­та Тац­ця­ны Ма­ту­се­віч. май, 2021


24

М ы к­заія/ У г р ы­м ё р ­ц ы Рэ­уц­зэн­

Ка­ця­ры­на Се­мян­чук: «Пра­пус­каць кож­ную но­ту праз ся­бе…» Сус­в ет­н ая опер­н ая зор­к а ў Мін­с ку Але­на Ба­ла­ба­но­віч

Яна на­ра­дзі­ла­ся ў Мін­ску, але вось ужо ка­ля 25 га­доў жы­ве ў Санкт-Пе­цяр­бур­гу. Пры­ма Ма­ры­інска­га тэ­атра да­ўно за­ва­ява­ла сцэ­ны най­буй­ней­шых опер­ных пля­цо­вак све­ту. Фі­на­ліс­тка са­мых прэс­тыж­ных ва­ка­ль­ных кон­кур­саў — Operalia ў Лос-Анджэ­ле­се і BBC у Кар­ды­фе, яна вы­сту­па­ла ў мі­лан­скім Ла Ска­ла, Ка­ра­леў­скім тэ­атры ў Мад­ры­дзе, Па­рыж­скай на­цы­яна­ль­най опе­ры, Мет­ра­по­лі­тэн-опе­ра ў Нью-Ёрку, Вя­лі­кім тэ­атры Рас­іі, на зна­ка­мі­тых фес­ты­ ва­лях у За­льц­бур­гу і Эдын­бур­гу. Яе го­лас у бе­ла­рус­кім Вя­лі­кім упер­шы­ню па­чу­лі сем га­доў та­му, на кан­цэр­це да Дня са­юзнай дзяр­жа­вы. Ма­быць, з та­го ча­су пры­хі­ль­ні­кі опер­на­га мас­тац­тва не вы­пус­ка­лі з поля зро­ку ўла­да­ль­ні­цу рас­кош­на­га мец­ца-сап­ра­на, ча­ка­лі маг­чы­мас­ці зноў па­чуць спя­вач­ку ў род­ным Мін­ску. Гэ­тая падзея ад­бы­ла­ся 25 кра­са­ві­ка: бе­ла­ру­сы све­ту — Надзея Ку­чар, Ка­ця­ры­на Се­мян­чук, Па­вел Пят­роў і Аляк­сандр Рос­ла­вец — вы­ка­на­лі «Рэ­кві­ем» Джу­зэ­пэ Вер­дзі на сцэ­не Вя­лі­ка­га. Жа­лоб­ная імша ста­ла сво­еа­саб­лі­вай «Чар­но­бы­льс­кай ма­літ­вай»: твор пра­гу­чаў на­пя­рэ­дад­ні чор­на­га для ўсёй Бе­ла­ру­сі дня — 26 кра­са­ві­ка, ка­лі ад­бы­ла­ся Чар­но­бы­льс­кая тра­ге­дыя. Ка­ця­ры­на Се­мян­чук пры­еха­ла ў Мінск лі­та­ра­ль­на на не­ка­ль­кі дзён. Усе яны бы­лі ве­ль­мі на­сы­ча­ныя: рэ­пе­ты­цыі, вы­ступ, сус­трэ­чы з жур­на­ліс­та­мі і на­ват май­стар-клас для ма­ла­дых са­ліс­таў опе­ры. Чуць яе го­лас са сцэ­ны, раз­ маў­ляць з зор­кай, якая ака­за­ла­ся ве­ль­мі ад­кры­тым ча­ла­ве­кам, бы­ло шчас­цем. Пад­час прэс-кан­фе­рэн­цыі ў Вя­лі­ кім опер­ная дзі­ва шчы­ра, без ліш­ня­га па­фа­су за­кра­ну­ла мно­гія тэ­мы…

«Мастацтва» № 5 (458)


Му­з ы­к а / У гры­м ёр­ц ы Пра Чар­но­бы­льс­кую тра­ге­дыю — Для кож­на­га з нас, хто па­мя­тае гэ­тую страш­ную да­ту — 26 кра­са­ві­ка 1986 го­да, — жыц­цё падзя­лі­ла­ся на «да» і «па­сля». І ня­важ­на, бы­ло та­бе та­ды два га­ды або 25 га­доў, ты ўсё роў­на пра­круч­ва­еш па га­дзі­нах гэ­ты чор­ны дзень: што ра­біў, ці па­тра­піў пад дождж, ці доў­га шпа­цы­ра­ваў, як да­ве­даў­ся пра ава­рыю... Ма­быць, кож­на­га з нас за­кра­ну­ла гэ­тае го­ра, у ду­шы кож­на­ га яно ад­клі­ка­ецца бо­лем. Смя­рот­нае воб­ла­ка кру­жы­ла над усёй зям­лёй... І ця­пер адзі­нае, што мы мо­жам зра­біць, — ад­даць да­ні­ну па­мя­ці тым, хто за­гі­нуў, зма­га­ючы­ся з агнём на Чар­но­бы­льс­кай стан­цыі, тым, хто бяс­страш­ на кі­нуў­ся да­па­ма­гаць, ры­зы­ку­ючы жыц­цём і зда­роў­ем. «Рэ­кві­ем» Джу­зэ­пэ Вер­дзі гу­чыць не то­ль­кі як па­мі­на­ль­ная ма­літ­ва, але і як на­па­мін усім жы­ вым, што мы па­він­ны быць бо­льш сум­лен­ныя, перш за ўсё — пе­рад са­мі­мі са­бой, па­він­ны быць бо­льш доб­рыя да тых, хто ва­кол. Бо ад нас, што жы­ вуць сён­ня, за­ле­жыць на­ша жыц­цё і жыц­цё бу­ду­чых па­ка­лен­няў, да­лей­шы рос­квіт і да­бра­быт. «Рэ­кві­ем» на­пі­са­ны, ма­быць, най­вя­лік­шым гу­ма­ніс­там з усіх, хто жыў на на­шай зям­лі. Вер­дзі — са­мы яскра­вы пры­клад ма­ра­ль­нас­ці і ча­ла­ве­ка­люб­ства. Та­му і му­зы­ка яго жы­ве ста­год­дзі, дзя­ку­ючы ге­ні­яль­ным тво­рам мы па­мя­та­ем пра гэ­тую Асо­бу. А гэ­та са­мае каш­тоў­нае. Пра шчас­це пра­цы з сап­раў­дны­мі май­стра­мі — На­ват і не ска­жу, ко­ль­кі раз­оў пры­ма­ла ўдзел у вы­ка­нан­ні «Рэ­кві­ема» Вер­дзі. Але кож­ная та­кая сус­трэ­ча бы­ла не­за­быў­най. Лі­чу, мне не­ве­ра­год­на па­шан­ца­ва­ла. Упер­шы­ню спя­ва­ла «Рэ­кві­ем» у сцэ­ніч­най вер­сіі Ахі­ма Фра­ ера на сцэ­не Ня­мец­кай опе­ры ў Бер­лі­не. За пу­ль­там ста­яў Мі­ха­іл Юроў­скі. З та­го мо­ман­ту мы шмат раз­оў пе­ра­ся­ка­лі­ся з ды­ры­жо­рам. А да пры­езду ў Мінск вы­кон­ва­ла «Рэ­кві­ем» зі­мой 2020-га з ма­эстра Ва­ле­ры­ем Гер­гі­евым на сцэ­не Ма­ры­інска­га тэ­атра ў дзень па­мя­ці вя­лі­ка­га ды­ры­жо­ра Ма­ры­са Янсан­са. А не­ве­ра­год­ная сус­трэ­ча з Джэй­мсам Лі­вай­нам у Мет­ра­по­лі­тэнопе­ра! На зна­ка­мі­тай сцэ­не ў Нью-Ёрку ве­ль­мі доў­га не гу­чаў гэ­ты Рэ­кві­ем. І на­ша се­рыя кан­цэр­таў су­па­ла з да­тай смер­ці Дзміт­рыя Хва­рас­тоў­ска­га. І зноў жа та­кое сум­нае су­па­дзен­не: гэ­та быў апош­ні вы­ступ са­мо­га ма­эстра Лі­вай­на, па­сля ён ужо не вы­хо­дзіў на сцэ­ну да сва­ёй смер­ці. Не за­быць пра­цу з Анто­нія Па­па­на або з Гус­та­вам Ду­да­ме­лем. Сус­трэ­чы з ге­ні­яль­ны­ мі му­зы­кан­та­мі за­ўсё­ды до­раць шчас­це — шчас­це ста­сун­каў. Гэ­тыя лю­дзі, без­умоў­на, па­ўплы­ва­лі і на маё вы­ка­нан­не «Рэ­кві­ема», і на маё стаў­лен­не да гэ­та­га тво­ра. Рэ­жы­сёр Да­ні­эле Фін­цы Па­ска па­ста­віў дзіў­на-пра­ніз­лі­вы «Рэ­кві­ем» на сцэ­не Ма­ры­інкі, злу­чыў­шы му­зы­ку, сцэ­ніч­ны рух і акцёр­скае дзей­ства. Гэ­та бы­ло пра­мое па­па­дан­не, ён вы­ка­рыс­таў усё сваё май­стэр­ ства, каб ства­рыць крох­кі свет, ілю­зор­насць рэ­аль­нас­ці, у якой мы ўсе жы­ вём. Шчас­це пра­ца­ваць з та­кі­мі рэ­жы­сё­ра­мі і ды­ры­жо­ра­мі, якія ва­ло­да­юць та­лен­там і вы­ка­рыс­тоў­ва­юць гэ­ты та­лент як на ка­рысць гле­да­чоў, так і на ка­рысць нам, артыс­там, та­му што па­каз­ва­юць глы­бі­ню не то­ль­кі му­зыч­на­га тво­ра, але і рас­кры­ва­юць кож­на­га з нас. Пра Дзміт­рыя Чар­ня­ко­ва і Гек­та­ра Бер­лi­ёза — Пер­шы спек­такль, у якім Дзміт­рый Чар­ня­коў за­явіў пра ся­бе як пра безу­ моў­на та­ле­на­ві­та­га май­стра, — «Пад­анне пра ня­бач­ны град Кі­цеж і дзе­ву Феў­рон­ню» Рым­ска­га-Кор­са­ка­ва на сцэ­не Ма­ры­інска­га тэ­атра. Спек­такль пры­го­жы, шчы­ры, сум­лен­ны, да бо­лю ў сэр­цы, ён быў на­­столь­­кі пра­ніз­лі­вы. Я за­пом­ні­ла гэ­тую пра­цу (спя­ва­ла парт­ыю От­ра­ка), бо яна ста­ла для мя­не пэў­ным эта­пам. З гэ­тай па­ста­ноў­кай мы шмат дзе гас­тра­ля­ва­лі, у тым жа «Мэ­це» ў Нью-Ёрку. На­ступ­ны наш спек­такль Чар­ня­коў вы­пус­ціў ужо ў Па­ры­жы, у опе­ры «Бас­ ты­лія». Гэ­та бы­лі «Тра­янцы» Гек­та­ра Бер­лі­ёза, пры­мер­ка­ва­ныя да свят­ка­ ван­ня юбі­лей­на­га го­да як са­мо­га тэ­атра, так і фран­цуз­ска­га кам­па­зі­та­ра. Я спя­ва­ла парт­ыю Ды­до­ны. Ма­быць, гэ­та ад­на з са­мых моц­ных ра­бот, якую я зра­бі­ла раз­ам з Дзміт­ры­ем. Люб­лю гэ­тую ро­лю, лі­чу, што яна для мя­не про­ста клю­ча­вая. Ме­на­ві­та па­сля яе я ста­ла раз­ві­вац­ца ў бок су­р’ёз­на­га дра­ма­тыч­на­га рэ­пер­ту­ару. Ды­до­на, пяш­чот­ны, кра­на­ль­ны і не­ве­ра­год­на моц­ны пер­са­наж, пад­ары­ла мне кры­лы. Гек­тар Бер­лі­ёз — той му­зы­кант, які так­са­ма мо­жа з’яў­ляц­ца для мно­гіх з нас вы­ключ­ным пры­кла­дам. Ён жыў не­ве­ра­год­на цяж­ка, яго апа­ноў­ва­лі ня­ўда­чы, а тво­ры час­та пры­зна­ва­лі­ся

25

не­пры­дат­ны­мі для вы­ка­нан­ня. Але ён пер­шы кам­па­зі­тар у све­це, хто на­ пі­саў ва­ка­ль­ны цыкл для го­ла­су і аркес­тра. Най­вя­лік­шы на­ва­тар, ства­рыў сто­ль­кі ці­ка­ва­га! І ніш­то яго не зла­ма­ла, ён ішоў сва­ім сва­ім шля­хам, меў улас­ны по­гляд і ўлас­нае ба­чан­не. Тэ­афіль Га­цье ва ўспа­мі­нах пі­саў: «Ка­лі яшчэ мож­на спра­чац­ца, ці быў ён вя­лі­кім ге­ні­ем, ніх­то не асме­ліц­ца ад­маў­ ляць, што ён ва­ло­даў вя­лі­кім ха­рак­та­рам». Бер­лі­ёз быў ад­да­дзе­ны му­зы­цы, і то­ль­кі ёй ад­ной. Для мя­не гэ­та пры­клад по­ўнай са­ма­ахвяр­нас­ці — дзе­ ля мас­тац­тва. (У 2021 го­дзе Ка­ця­ры­на Се­мян­чук атры­ма­ла рас­ійскую На­цы­яна­ль­ную тэ­атра­ль­ную прэ­мію «За­ла­тая мас­ка» як вы­ка­наў­ца леп­шай жа­но­чай ро­лі ў опе­ры «Сад­ко» ў па­ста­ноў­цы Чар­ня­ко­ва ў Вя­ лі­кім тэ­атры Рас­іі. — А.Б.) Пра бе­ла­рус­кія ка­ра­ні — Ка­лі б з дзя­цін­ства не бы­ло ма­ры спя­ваць на сцэ­не Вя­лі­ка­га тэ­атра Бе­ ла­ру­сі, на­пэў­на, я б ця­пер не зна­хо­дзі­ла­ся тут. З са­мых ран­ніх га­доў на­вед­ ва­ла ўсе спек­так­лі на­ша­га тэ­атра і ве­да­ла ўвесь яго рэ­пер­ту­ар: мае ба­бу­лідзя­ду­лі ве­ль­мі актыў­на ва­дзі­лі мя­не на опе­ру і ба­лет. «Ія­лан­та», «Ка­ця­ры­на Ізмай­ла­ва», «Кар­мэн», «Кар­мі­на Бу­ра­на», «Бах­чы­са­рай­скі фан­тан» — вы­ дат­на па­мя­таю і на­шы спек­так­лі, і на­шых артыс­таў. У тыя га­ды ста­ві­ла­ся «Дзі­кае па­ля­ван­не ка­ра­ля Ста­ха», ра­да, што і ця­пер ідзе пра­ца над но­вай вер­сі­яй опе­ры Ула­дзі­мі­ра Со­лта­на. Гэ­та ве­ль­мі важ­на. На пра­ця­гу ўся­го свай­го жыц­ця, зна­хо­дзя­чы­ся ўда­ле­чы­ні ад мес­ца, дзе на­ ра­дзі­ла­ся, вы­рас­ла і якое моц­на люб­лю, ні­ко­лі не губ­ля­ла су­вя­зі з ма­ім го­ра­дам і кра­інай, бе­ла­рус­кія ка­ра­ні тры­ма­юць мя­не ве­ль­мі тры­ва­ла. Ад­чу­ ва­ла ся­бе бе­ла­рус­кай за­ўсё­ды. Зна­хо­дзя­чы­ся ўда­ле­чы­ні, маг­ла раз­гар­нуць кні­гу, якую пры­вез­ла з са­бой з Мін­ска, па­чы­таць не­шта на бе­ла­рус­кай мо­ве. Я, на­пэў­на, ад­на з тых бе­ла­ру­саў, хто не жы­ве на ра­дзі­ме, але пра­цяг­вае лю­біць і пра­па­ган­да­ваць бе­ла­рус­кае мас­тац­тва, твор­часць і бе­ла­рус­кіх кам­па­зі­та­раў. У сва­іх кан­цэр­тах час­та вы­кон­ваю тво­ры Дзміт­рыя Смо­льс­ ка­га, лі­чу яго ад­ным з кла­сі­каў са­вец­кай му­зы­кі. Не за­быць, як ён, жы­вы і зда­ро­вы, ха­дзіў па ка­лі­до­рах мін­скай кан­сер­ва­то­рыі. І ўспа­мі­ны гэ­тыя ве­ль­мі ра­дас­ныя. Так, мы не па­він­ны ні­ко­га аб­агаў­ляць. І ўсё ж та­кі маё па­ка­лен­не гля­дзе­ла на тых, хто ста­рэй­шы і бо­льш во­пыт­ны за нас, на сва­іх пед­аго­гаў, на та­кіх кам­па­зі­та­раў, як Дзміт­рый Смо­льс­кі, на та­кіх спе­ва­коў, як На­тал­ля Гай­да, як на жы­ха­роў не­ба. Мне пад­аец­ца, што ў нас усё-та­кі бы­ло кры­ху іншае вы­ха­ван­не. Пра ста­год­дзе ўсё­дас­туп­нас­ці — Мы жы­вём у век Інтэр­нэ­ту, у век не­йкай, як мне пад­аец­ца, усё­дас­туп­нас­ ці. Ужо ня­ма та­ко­га: зна­ка­мі­ты артыст спя­вае ў тэ­атры — трэ­ба тэр­мі­но­ва бег­чы і па­слу­хаць яго! Не, бо хто­сь­ці аб­авяз­ко­ва за­пі­ша, вы­ра­шыць вы­ клас­ці ў са­цы­яль­ныя сет­кі, а маг­чы­ма, бу­дзе анлайн-тран­сля­цыя. І ўсе ве­ да­юць, як трэ­ба і як не трэ­ба спя­ваць. Ча­сам аку­рат­на, каб не па­крыў­дзіць, ка­жаш сту­дэн­ту: «Тут да­рэ­чы зра­біць так і вось так, мне зда­ецца, што бу­дзе лепш...» А ён у ад­каз: «Ды ве­даю я!» Вя­до­ма, не ўсе та­кія. На­прык­лад, ка­лі я ха­дзі­ла па ка­лі­до­рах Санкт-Пе­цяр­бур­гскай кан­сер­ва­то­рыі, гля­дзе­ла на парт­рэ­ты зна­ка­мі­тых кам­па­зі­та­раў, якія ўсла­ві­лі Рас­ію і Са­юз на ўвесь свет, якія ад­да­ва­лі ся­бе цал­кам му­зы­цы, і за­хап­ля­ла­ся кож­ным з іх, у мя­не ўзні­ ка­ла жа­дан­не быць пад­обнай да іх. Ця­пер я гля­джу на 25-га­до­вых артыс­ таў, якія ўжо да­юць май­стар-кла­сы і ка­жуць пра ся­бе вы­ключ­на як пра зо­рак сцэ­ны. Ча­ла­век, ні­чо­га па сут­нас­ці не ства­рыў­шы, збі­рае прэс-кан­фе­ рэн­цыю. Мо­жа, сап­раў­ды пры­йшоў іншы час. Не ша­ну­ецца не­шта глы­бо­кае, што ха­ва­ецца за вы­ву­ча­ны­мі но­та­мі. На жаль... Але на­ша за­да­ча — артыс­ таў, спе­ва­коў, му­зы­кан­таў — асвет­ніц­кая: на­стой­лі­ва і ня­гле­дзя­чы ні на што пра­ца­ваць над са­бой і да­рыць свой та­лент, усё, чым ты ва­ло­да­еш, лю­дзям. Не па­тра­бу­ючы ні­чо­га ўза­мен. І гэ­та са­мае га­лоў­нае. Час­та мож­на чуць: вы вы­хо­дзі­це да пуб­лі­кі, але атрым­лі­ва­еце ад гле­да­чоў іх энер­гію. Ве­да­еце, ка­лі вы­хо­джу на сцэ­ну, не важ­на, гэ­та со­ль­ны кан­цэрт ці спек­такль, ні­ко­лі не ду­маю, што не­шта атры­маю ад гэ­та­га. Я ад­даю, ад­даю і ад­даю. І час­та за­ ста­юся цал­кам аб­яскроў­ле­най. Але ўзнаў­ля­юся, та­му што чым бо­льш я даю, тым бо­льш у мя­не з’яў­ля­ецца сіл. Гэ­та так­са­ма сак­рэт, які трэ­ба ад­кры­ваць на май­стар-кла­сах. Ра­ней чу­ла: вар­та па­бе­раг­чы ся­бе… Не атры­ма­ецца! май, 2021


26

Рэ­ц эн­з ія

Усё трэ­ба ра­біць на по­ўную сі­лу. Вя­до­ма, трэ­ба быць зда­ро­вым. Але пра­фе­ сі­яна­лізм у тым і за­клю­ча­ецца: у сва­ім ста­лым уз­рос­це ты па­ві­нен здо­лець пра­спя­ваць у роз­ным ста­не. Бо мы ні­ко­лі не бы­ва­ем зда­ро­вы­мі на ўсе сто ад­сот­каў. Асаб­лі­ва ва­ка­ліс­ты. Мы не про­ста дзіў­ныя лю­дзі, якім увесь час пад­аец­ца, што з імі не­шта не так, якія ба­яцца кож­на­га вет­ры­ку, ад­чы­не­на­га акна. Спя­вак — інстру­мент, які за­ўсё­ды ад­кры­ты. І гэ­та ро­біць нас да­лі­кат­ ны­мі, ад­чу­ва­ль­ны­мі і ве­ль­мі ўраз­лі­вы­мі. Та­му ка­рыс­та­юся па­ра­дай свай­го дзя­ду­лі: трэ­ба быць за­гар­та­ва­ным, бо ў тэ­атры пры­сут­ні­ча­юць скраз­ня­кі, пыл і лю­дзі, што не за­ўсё­ды жа­да­юць та­бе да­бра. Пра пед­аго­гаў — Дру­гі раз вы­сту­паю на сцэ­не Вя­лі­ка­га тэ­атра Бе­ла­ру­сі і ад­чу­ваю не­ве­ра­ год­нае за­хап­лен­не і на­тхнен­не. Сто­ль­кі ўспа­мі­наў пры­йшло да мя­не! Мой дзя­ду­ля Ула­дзі­мір Вік­та­ра­віч вы­кла­даў у шко­ле № 77 За­вод­ска­га ра­ ёна Мін­ска. Ве­ль­мі моц­ная бы­ла шко­ла — ха­ра­вая, дзе яшчэ ву­чы­лі граць на акар­дэ­оне, гі­та­ры, фар­тэ­пі­яна. Не ве­даю як, але мы ўсё па­спя­ва­лі. Наш пед­агог і кі­раў­нік хо­ру «Кры­ніч­ка» (та­ды ён яшчэ не на­сіў зван­не ўзор­на­га) На­тал­ля Ага­ра­ва мне па­ра­іла: «Ты па­він­на па­йсці ў кан­сер­ва­то­рыю — пра­ слу­хац­ца, мне зда­ецца, у ця­бе ўсё атры­ма­ецца». Там я сус­трэ­ла пра­фе­са­ра Сяр­гея Аскол­ка­ва. Па­мя­таю, пра­спя­ва­ла яму «Вол­гу-ре­че­нь­ку», ён ад­кі­нуў­ ся на спін­ку крэс­ла і, гле­дзя­чы на мя­не праз тоў­стыя лін­зы аку­ля­раў, пра­ мо­віў: «Ня­бла­га». Тут я зра­зу­ме­ла: усё зма­гу! На сцэ­не Вя­лі­ка­га га­доў сем та­му я спя­ва­ла ду­эт з «Аі­ды» раз­ам з Ні­най Ша­ру­бі­най, так­са­ма вы­ха­ван­кай Ва­лян­ці­ны Ра­го­віч. У Ва­лян­ці­ны Мі­ка­ла­ еўны сто­ль­кі цу­доў­ных вуч­няў, якія зі­ха­цяць па ўсім све­це. Яна бы­ла ве­ль­мі цёп­лым, ра­ні­мым, па­чуц­цё­вым ча­ла­ве­кам і спя­вач­кай. За­раз ся­дзе­ла на сцэ­не і ўспа­мі­на­ла яе, як яна спя­ва­ла, як гу­чаў яе го­лас, як яна ды­ха­ла, як яна ду­ма­ла... Ва­лян­ці­на Мі­ка­ла­еўна ні­ко­лі не ле­на­ва­ла­ся, на ўро­ках вы­ клад­ва­ла­ся цал­кам, усё па­каз­ва­ла нам у по­ўны го­лас. У па­мяць пра яе час­та на сва­іх кан­цэр­тах вы­ка­рыс­тоў­ваю тво­ры, якія ёй асаб­лі­ва пад­аба­лі­ся, якія яна са­ма спя­ва­ла і якія ха­це­ла, каб вы­кон­ва­ла я. На маё 20-год­дзе яна пад­ ары­ла мне плас­цін­ку — за­піс опе­ры «Аі­да» 1951 го­да, у якой удзе­ль­ні­ча­лі Ма­рыя Ка­лас і Ара­лія Да­мін­гес, — з над­пі­сам: «Бу­ду­чай вя­лі­кай Амне­рыс». «Мастацтва» № 5 (458)

Гэ­так жа ў мя­не ве­рыў і Сяр­гей Дзміт­ры­евіч Аскол­каў. Яны не про­ста на­тх-­ ні­лі мя­не, але ні­бы вы­зна­чы­лі мой шлях. Так, я шмат ча­му ву­чу­ся ў ка­лег, парт­нё­раў па сцэ­не. Гля­джу, як яны ды­ха­ юць, як ду­ма­юць. Але ба­за­вая ад­ука­цыя, якую атры­ма­ла ад сва­іх пед­аго­гаў у Мін­скай кан­сер­ва­то­рыі, а по­тым у Пе­цяр­бур­гу, да­ла мне ўсё. У нас бы­лі ўро­кі фех­та­ван­ня, сцэ­ніч­на­га ру­ху, акцёр­ска­га май­стэр­ства. І ка­лі рэ­жы­сёр ста­віць за­да­чу: ска­чы, па­мры, пад­ай, — ве­даю, як гэ­та зра­біць. Нас га­да­ва­ лі як асо­бу. Спя­вак — гэ­та су­куп­насць шмат ча­го. Го­лас, та­лент, знеш­насць, інтэ­лект, ве­ды, на­чы­та­насць, псі­хі­ка, са­ма­арга­ні­за­цыя, інтэ­лі­ген­тнасць — важ­ны кож­ны эле­мент. Бо га­лоў­нае на­ву­чыц­ца не про­ста спя­ваць, але пра­ пус­каць кож­ную но­ту праз ся­бе.


Рэ­ц эн­з ія

27

1. Кацярына Семянчук. Фота з адкрытых крыніц. 2. Ганна Нятрэбка (Аіда), Кацярына Семянчук (Амнерыс). «Аіда». Зальцбургскі фестываль. 2017. Фота з адкрытых крыніц. 3. Кацярына Семянчук (Сантуца). «Сельскі гонар». San Francisco Ohera's. 2018. Фота Cory Weaver. 4. Надзея Кучар, Кацярына Семянчук, Павел Пятроў падчас выканання «Рэквіема». Вялікі тэатр Беларусі. 2021. Фота Міхаіла Несцерава. 5. У вобразе лэдзі Макбет. «Макбет». LA Opera. Фота Karen Almond/ LA Opera. 6. У вобразе Дыдоны. «Дыдона і Эней». Эдынбургскі фестываль. Фота Robbie Jack/www.thetimes.co.uk. май, 2021


28

М у ­з ы к­ а / Ку­л ь­т у р ­н ы пласт

Я

рас­лаў Ваш­чак на­ра­дзіў­ся ў Бро­дах (Львоў­ ская воб­ласць Укра­іны). Пра­ца­ваў га­лоў­ным ды­ры­жо­рам опер­ных тэ­атраў Льво­ва, Ад­эсы, Ва­ро­не­жа, Ка­за­ні. У 1972-м зра­біў­ся га­ лоў­ным ды­ры­жо­рам бе­ла­рус­ка­га Вя­лі­ка­га тэ­атра, у якім слу­жыў да 1989 го­да. Глы­бі­ня па­гру­жэн­ня ў му­зы­ку, сі­ла яго ды­ры­жор­скай дум­кі зда­ва­лі­ ся не­спас­ці­га­ль­ны­мі. Та­лент му­зы­кан­та ска­раў, здзіў­ляў, вы­клі­каў за­йздрасць. Пра­фе­сі­яна­лізм і пры­нцы­по­васць за­хап­ля­лі, але мно­гіх і раз­ драж­ня­лі. У 1979-м ды­ры­жо­ру бы­ло пры­сво­ена зван­не на­род­на­га артыс­та СССР. А праз год Ваш­чак быў не­ча­ка­на зня­ты з па­са­ды га­лоў­на­га ды­ры­жо­ра. Пра маш­таб яго асо­бы і твор­час­ці, пра знач­насць гэ­та­га му­зы­кан­та ў гіс­то­рыі тэ­атра рас­па­вя­да­юць ка­ле­гі, якія пра­ца­ва­лі з ім у за­ла­ тыя га­ды бе­ла­рус­ка­га Опер­на­га.

Ва­лян­цін Елі­за­р’еў, мас­тац­кі кі­раў­нік Вя­лі­ка­га тэ­атра Бе­ла­ру­сі — Я не быў зна­ёмы з Ярас­ла­вам Ваш­ча­ком да пры­езду ў Мінск. На па­са­ду га­лоў­на­га ба­лет­май­ стра ў Ака­дэ­міч­ны тэ­атр опе­ры і ба­ле­та Бе­ла­ру­сі я быў пры­зна­ча­ны ў 26 га­доў — пра­ктыч­на хлап­ чу­ком. Пры пер­шым зна­ёмстве га­лоў­ны ды­ры­жор здаў­ся мне ча­ла­ве­кам ве­ль­мі рэ­спек­та­бе­ль­ным і ўпэў­не­ным у са­бе — та­кі «пан» з ня­гуч­ным, спа­ кой­ным го­ла­сам. Мы «па­вы­ву­ча­лі» адзін ад­на­го ў час пер­шай сус­трэ­чы, і не ма­гу ска­заць, што ён зра­біў на мя­не моц­нае ўра­жан­не. А вось у пра­ цэ­се пра­цы я ўба­чыў ве­ль­мі глы­бо­ка­га, ці­ка­ва­га ча­ла­ве­ка. Як ды­ры­жор ён не про­ста імкнуў­ся вы­чыс­ціць гу­чан­не аркес­тра, але ён глы­бо­ка ўва­хо­дзіў у сэнс па­ста­ноў­кі, спра­ба­ваў ад­чуць і зра­зу­мець га­лоў­нае ў ма­іх по­гля­дах, ідэ­ях, зра­

зу­мець, што мя­не як ха­рэ­огра­фа хва­люе ў гэ­тым спек­так­лі. Мы шмат раз­маў­ля­лі пра сэн­са­вае на­паў­нен­не му­зыч­на­га тво­ра, у Ваш­ча­ка за­ўсё­ды меў­ся ўлас­ ны по­гляд на ўсё. Гэ­та мне ве­ль­мі пад­аба­ла­ся, бо гу­тар­кі з ім на­во­дзі­лі мя­не на но­выя дум­кі, спры­ ялі све­жа­му ба­чан­ню. У ма­ім архі­ве за­хоў­ва­юцца пер­шыя пра­грам­кі ба­ле­та «Кар­мэн-сю­іта», дзе ёсць яго па­зна­кі на па­лях, важ­ныя дум­кі з на­го­ды спек­так­ля, якія да­ты­чаць глы­бін­на­га сэн­су па­ ста­ноў­кі. З ім як з ды­ры­жо­рам-па­ста­ноў­шчы­кам я пра­ца­ваў так­са­ма над ба­ле­та­мі «Ле­бя­дзі­нае воз­ера», «Спар­так», «Ба­ле­ро», «Кар­мі­на Бу­ра­на». Вя­до­ма, мне па­шан­ца­ва­ла з лю­дзь­мі, што ра­бі­лі са мной мой пер­шы спек­такль у тэ­атры, а за­тым і мно­гія іншыя па­ста­ноў­кі. Ды­ры­жор Ярас­лаў Ваш­чак і мас­так Яўген Лы­сік бы­лі да­свед­ча­ны­мі

Ярас­лаў Ваш­чак. За­ла­тая эпо­ха Да 100- год ­д зя сла­в у­та­га ды­р ы­ж о­ра Во­ль­га Са­віц­кая

У лю­тым наш Вя­лі­кі тэ­атр адзна­чыў 100-год­дзе з дня на­ра­джэн­ня Ярас­ла­ ва Ваш­ча­ка (1921—1989), бе­ла­рус­ка­га, укра­інска­га, рас­ійска­га ды­ры­жо­ра, на­род­на­га артыс­та СССР. Яго твор­часць — гэ­та цэ­лая эпо­ха ў гіс­то­рыі му­ зыч­на­га тэ­атра Бе­ла­ру­сі.

«Мастацтва» № 5 (458)


М у­з ы­к а / Ку­л ь­т ур­н ы пл а ст пра­фе­сі­яна­ла­мі, ма­гут­ны­мі асо­ба­мі, пра­ца­ваць з які­мі аказ­ва­ла­ся надзвы­чай ці­ка­ва. Гэ­та быў за­ла­ты час для тэ­атра, хоць та­ды, маг­чы­ма, та­кім не ўспры­маў­ся, а ця­пер раз­уме­еш, што бы­ло ме­на­ві­та так. Ду­маю, тэ­атр раз­ві­ва­ецца хва­ ліс­та — не па пра­мой лі­ніі ўверх ці ўніз, а гэ­та хва­ля, якая то пад­ыма­ецца, то апус­ка­ецца. І гэ­та на­рма­ль­на, жыц­цё так­са­ма раз­ві­ва­ецца хва­ліс­та. Ярас­лаў Ваш­чак быў у да­чы­нен­нях пры­емным ча­ла­ве­кам. Умеў сяб­ра­ваць, не кож­ны надзе­ле­ ны та­кой якас­цю, для гэ­та­га так­са­ма трэ­ба мець та­лент. Умеў слу­хаць і чуць. Опер­ныя са­ліс­ты ве­ль­мі хва­лі­лі яго за ўмен­не пра­ца­ваць з імі. Лю­бі­лі інды­ві­ду­аль­ныя рэ­пе­ты­цыі з ім, ка­лі ідзе ня­бач­ная пра­ца з кан­крэт­ным артыс­там па пад­рых­тоў­цы спек­так­ля. Га­ды, ка­лі ён з’яўляў­ся га­лоў­ным ды­ры­жо­рам, а за­тым про­ста ды­ры­жо­ рам, ака­за­лі­ся ве­ль­мі плён­ны­мі для тэ­атра. У яго па­ста­ноў­ках, вы­ба­ры са­ліс­таў, пра­цы з аркес­ трам за­ўжды пры­сут­ні­ча­ла ве­ль­мі шмат мас­тац­ ка­га, тон­ка­га. Ён за­ўсё­ды меў улас­ную па­зі­цыю. Я пе­ра­ка­на­ны: у тэ­атры ве­ль­мі мно­гае за­ле­жыць ад га­лоў­ных спе­цы­яліс­таў, ад маш­та­бу іх асо­бы. Ска­заў бы, што за­ле­жыць і сам тэ­атр. Ні­на Ла­ма­но­віч, га­лоў­ная хор­май­стар­ка Вя­лі­ка­га тэ­атра Бе­ла­ру­сі — Ка­лі яшчэ сту­дэн­ткай у 1976 го­дзе я пры­йшла ў тэ­атр, уз­ро­вень тру­пы ўспры­маў­ся як ка­ла­ саль­н­ ы, гэ­та быў ка­зач­ны час бе­ла­рус­кай опе­ры. Ярас­лаў Анто­на­віч з’яўляў­ся га­лоў­ным ды­ры­жо­ рам і меў аўта­ры­тэт бяс­спрэч­ны. Уні­ка­ль­ны ды­ры­жор-дра­ма­тург, ён умеў маш­ таб­на, ма­гут­на пра­ца­ваць з су­час­ны­мі кам­ па­зі­та­ра­мі. Успа­мі­наю, як ка­лі­сь­ці во­се­ньс­кім ве­ча­рам сус­трэ­ла ка­ля Тра­ецка­га прад­мес­ця Сяр­гея Кар­тэ­са, які так­са­ма ішоў у тэ­атр, на сус­ трэ­чу да Ваш­ча­ка, і нёс дзве вя­лі­кія парт­ыту­ры сва­ёй опе­ры «Джар­да­на Бру­на». У вы­ні­ку іх кар­пат­лі­вай су­мес­най пра­цы за­стаў­ся са­мы яркі ма­тэ­ры­ял. А ко­ль­кі ён пра­ца­ваў з Ула­дзі­мі­рам Со­лта­нам над яго опе­рай «Дзі­кае па­ля­ван­не ка­ ра­ля Ста­ха»! Надзвы­чай­ны спек­такль атры­маў­ся. З тых тво­раў, якія Ярас­ла­ву Анто­на­ві­чу пры­но­сі­лі кам­па­зі­та­ры, мно­гае ад­кі­да­ла­ся, пе­ра­пра­цоў­ва­ ла­ся, але за­тое спек­такль вы­дат­на вы­бу­доў­ваў­ся дра­ма­тур­гіч­на. Мне па­шчас­ці­ла пра­ца­ваць дру­гім хор­май­страм, ка­лі ён з кам­па­зі­та­рам Ці­ха­нам Хрэн­ні­ка­вым ста­віў опе­ру «У бу­ру». У Мінск пры­язджа­лі і зна­ ка­мі­тыя са­вец­кія кам­па­зі­та­ры з іншых рэ­спуб­лік, на­прык­лад Атар Так­та­кіш­ві­лі — ста­віць опе­ру «Мін­дыя». І Ярас­лаў Ваш­чак вы­дат­на пра­во­дзіў гэ­тыя спек­так­лі. Ка­лі я пры­йшла пра­ца­ваць у тэ­ атр, за­лы бы­лі по­ўныя. Ме­лі­ся, вя­до­ма, спек­так­лі, якія менш на­вед­ва­лі, але на «Аі­дзе», «Ба­ры­се Га­ ду­но­ве», на­прык­лад, аншла­гі на­зі­ра­лі­ся за­ўсё­ды. Я дзі­ві­ла­ся з та­го, як ён пра­ца­ваў са спе­ва­ка­мі і аркес­трам. У яго бы­ло чуй­нае «ва­ка­ль­нае ву­ха», ён доб­ра раз­умеў, як да­па­маг­чы са­ліс­ту, мог пад­ка­заць, як тэх­ніч­на лепш зра­біць парт­ыю.

Акра­мя тэх­ні­кі, па­тра­ба­ваў асэн­са­ва­нас­ці спе­ваў, на­сы­ча­нас­ці дра­ма­тур­гіі. Пры гэ­тым вы­гля­даў ве­ль­мі стры­ма­на і спа­кой­на. Пры ім спе­ва­кі рас­ лі ва­ка­ль­на, пра­фе­сій­на і ве­ль­мі гэ­та ша­на­ва­лі. У вы­ні­ку ў іх вы­ка­нан­ні не бы­ло ні­вод­най пус­той но­ты, кож­ны гук быў асэн­са­ва­ны. Не бы­ло пра­хад­ных парт­ый, яны ўсе аказ­ва­лі­ ся знач­на­га, сур’ёзна­га ўзроў­ню: і акцёр­ска­га, і асаб­лі­ва ва­ка­ль­на­га. Каб які-не­будзь са­ліст ча­го­сь­ці не ве­даў ці спя­ваў не­вы­раз­на, на­паў­го­ ла­су аркес­тра­вую рэ­пе­ты­цыю — та­ко­га не ад­бы­ ва­ла­ся ні­ко­лі! Пры­зна­чэн­не на парт­ыю так­са­ма вы­гля­да­ла аб­са­лют­на пра­фе­сій­на: ка­лі ў ця­бе не гу­чыць па­ру ніж­ніх нот або ты дрэн­на вы­хо­дзіш на верх — ты не мо­жаш спя­ваць гэ­тую парт­ыю і не бу­дзеш яе спя­ваць, гэ­та вы­клю­ча­на! Та­му быў уз­ро­вень вы­ха­ду на сцэ­ну. Ад­ной­чы Ваш­чак з’е­хаў ды­ры­жа­ваць у Мас­кву, а ў Мін­ску ў гэ­ты ве­чар прад­стаў­ля­лі «Аі­ду». Парт­ыю Амне­рыс па­він­на бы­ла вы­кон­ваць Свят­ ла­на Да­ні­люк, але яна за­хва­рэ­ла. Яе за­мя­ні­лі на іншую са­ліс­тку, так­са­ма ня­дрэн­ную, але, маг­чы­ ма, з пун­кту гле­джан­ня га­лоў­на­га ды­ры­жо­ра, не та­го ўзроў­ню май­стэр­ства і інтэ­лек­ту. Пры­ехаў Ваш­чак, і я са­ма ба­чы­ла, як «трым­цеў» увесь тэ­атр з-за гэ­тай за­ме­ны... У спек­так­лі «Се­ві­льс­кі цы­ру­ль­нік» Раз­іну спя­ ва­ла зу­сім ма­ла­дзе­нь­кая Ма­рыя Гу­ле­гі­на, якая пры­еха­ла да нас па­сля Ад­эскай кан­сер­ва­то­рыі. А ро­лю гра­фа Аль­ма­ві­вы вы­кон­ваў Ула­дзі­мір Экна­ды­ёсаў — на­сто­ль­кі вы­раз­на і тэм­пе­ра­мен­т­ на, што я ся­дзе­ла ў за­ле і ду­ма­ла: ён спя­вае так, што мне са­мой хо­чац­ца вы­йсці на бал­кон. Яны бы­лі вы­дат­ныя! Мне за­поў­ніў­ся па­каз спек­так­ля «Дон Кар­лас» у Мас­кве, які мы пры­вез­лі на Дні бе­ла­рус­кай куль­­ту­ры, — пад­час сцэ­ны «Ка­бі­нет ка­ра­ля Фі­лі­ па» не маг­ла стры­маць слёз, у та­кой сту­пе­ні вы­ раз­най успры­ма­ла­ся гэ­тая му­зы­ка. Па­мя­таю, як гу­чаў антракт да 3-й дзеі «Ма­дам Ба­тэр­фляй» — я слу­жу ў тэ­атры ўжо 45 га­доў, але па­сля Ваш­ча­ка ні ў ка­го не чу­ла ні­чо­га пад­обна­га. Не та­му, што ды­ры­жо­ры сла­быя, а та­му, што ён быў дзі­вос­ным май­страм. Тое, што ён ра­біў з му­зы­кай Пу­чы­ні, успры­ма­ла­ся як не­шта фе­на­ме­на­ль­нае, шка­да, не за­ста­ло­ся за­пі­саў. Мне як хор­май­стру па­шан­ца­ва­ла па­пра­ца­ваць з ім над ба­ле­там «Кар­мі­на Бу­ра­на» і опе­рай «Дон Кар­лас». Маг­чы­ма, ён не ва­ло­даў та­кой ма­ну­аль­най тэх­ні­кай, якой сён­ня на­ву­ча­ныя мно­гія ды­ры­жо­ры. Але ён мог ста­яць, за­крыў­шы твар ру­ка­мі, і про­ста слу­хаць му­зы­ку, а аркестр вы­да­ваў бу­ру эмо­цый. Ярас­лаў Анто­на­віч шмат пра­ца­ваў над штры­хом. У «Кар­мі­на Бу­ра­на» ў тыя га­ды спя­ва­лі На­тал­ля За­ла­та­ро­ва, На­тал­ля Кас­тэн­ка, Ма­рыя Гу­ле­гі­на, Надзея Губ­ская, якія ва­ло­да­юць га­ла­са­мі шчы­ль­ны­мі, на­сы­ча­ны­мі. Га­лоў­ны ды­ры­жор не да­пус­каў у гэ­ты твор лёг­кія сап­ра­на­выя лі­ры­ка-ка­ла­ра­тур­ныя га­ла­сы, раз­у­ ме­ючы, што му­зы­ку пра страсць і ка­хан­не па­ві­ нен вы­кон­ваць ба­га­ты жа­но­чы го­лас, на­поў­не­ны тэм­бра­ль­на. Га­лоў­ная каш­тоў­насць аказ­ва­ла­ся ў

29

тым, што моц­ныя сап­ра­на доб­ра спя­ва­лі ся­рэ­дзі­ ну і вы­хо­дзі­лі на фан­тас­тыч­ны верх. Ярас­лаў Ваш­чак меў ка­ла­са­ль­ны му­зыч­ны, пра­ фе­сій­ны аўта­ры­тэт у бы­лым Са­вец­кім Са­юзе. Яго ша­на­ва­лі і час­та за­пра­ша­лі ды­ры­жы­ра­ваць на буй­ныя кон­кур­сы, кан­цэр­ты, спек­так­лі. Ка­лі я тра­пі­ла на кур­сы па­вы­шэн­ня ква­лі­фі­ка­цыі ў Вя­лі­кім тэ­атры ў Мас­кве, артыс­ты, да­ве­даў­шы­ ся, што я з Мін­ска, пы­та­лі­ся пра ўзру­ша­ль­на­га ды­ры­жо­ра Ваш­ча­ка. Спе­ва­кі імкну­лі­ся па­тра­ піць да яго на пра­слу­хоў­ван­не, улад­ка­вац­ца на пра­цу ў наш тэ­атр, пры­язджа­лі без кан­ца. Але ён ка­заў, што тэ­атр — гэ­та не кан­сер­ва­то­рыя, што ў ка­лек­тыў трэ­ба браць то­ль­кі «пер­ша­коў». Та­му тру­па ака­за­ла­ся ве­ль­мі вы­со­ка­га ўзроў­ню, і тра­піць сю­ды бы­ло ве­ль­мі цяж­ка. Так­са­ма ў тыя га­ды тэ­атр мог вы­бі­раць і за­пра­шаць ці­ка­вых му­зы­кан­таў, артыс­таў з уся­го Са­юза, да­ючы ім пры­стой­нае жыл­лё. Па­між сцэ­най і аркес­тра­вай ямай уз­ні­каў пра­ктыч­на ідэ­аль­ны ба­ланс, аркестр ні­ко­лі не за­глу­шаў са­ліс­таў. Ваш­чак як га­лоў­ны ды­ры­жор за­ймаў­ся і аркес­трам, і спе­ва­ка­мі. Ма­эстра мог па­пра­сіць му­зы­кан­та аркес­тра па­ўта­рыць сло­вы, якія ў да­дзе­ны мо­мант спя­вае са­ліст. Ка­лі той не мог гэ­та­га зра­біць, Ваш­чак ка­заў: ка­лі му­зы­кант аркес­тра не раз­умее, што спя­вае са­ліст, зна­чыць, аркес­трант іграе за­над­та гуч­на. Над асэн­са­ва­ нас­цю спе­ваў, над му­зыч­най дум­кай, на­поў­не­ нас­цю гу­ку ён шмат пра­ца­ваў — не про­ста над фра­зі­роў­кай дзе­ля фра­зі­роў­кі. У гэ­тым сэн­се аркестр, вя­до­ма, быў вы­дат­на вы­ха­ва­ны ім. І гэ­ты ўзро­вень ды­ры­жор за­ўсё­ды пад­трым­лі­ваў. Му­зы­ка або ёсць, або не. У яго ўсё пра­хо­дзі­ла праз сэр­ца. Сён­ня ў нас так­са­ма год­ ныя аркес­тран­ты, але яны на­ле­жаць да інша­га па­ка­лен­ня, у іх не тое раз­умен­не му­зы­кі, якое спа­вя­даў Ваш­чак. Па­мя­таю, не­за­доў­га да яго сы­ хо­ду мы пры­еха­лі на­ве­даць яго ў ба­ль­ні­цу, і як ён жы­ва ці­ка­віў­ся аркес­трам, тэ­атрам, спек­так­ ля­мі, рэ­пе­ты­цы­ямі і ка­заў, як крыў­дна, што, ка­лі не па­пра­цу­еш пэў­ны час, усё сы­хо­дзіць у пя­сок. Ка­лі ён пры­хо­дзіў у хор на спеў­кі, гэ­та ра­бі­ла­ся свя­там і падзе­яй. Усе рых­та­ва­лі­ся, бы­лі пры­ го­жа апра­ну­тыя. Па­мя­таю, рэ­пе­ці­ра­ва­лі опе­ру «Сель­скі го­нар» з удзе­лам Але­ны Аб­раз­цо­вай. Яна спя­ва­ла та­ды Сан­ту­цу і бы­ла ў леп­шай сва­ёй фор­ме. Яны з Ярас­ла­вам Анто­на­ві­чам пры­йшлі ў ха­ра­вы клас, і мы па­ча­лі з ма­літ­вы Сан­ту­цы. Аб­раз­цо­ва за­спя­ва­ла, Ваш­чак ды­ры­жуе, хо­ру трэ­ба ўсту­паць, а хор маў­чыць... Та­му што ўсе ў сту­па­ры: па-пер­шае, ад пры­га­жос­ці гэ­тай жан­ чы­ны, а па-дру­гое, ад яе го­ла­су. Гэ­ты спек­такль ака­заў­ся аша­лам­ля­ль­ны. Ваш­чак ды­ры­жы­ра­ваў, пуб­лі­ка то­ль­кі што на люс­трах не ві­се­ла. Я ўлад­ ка­ва­ла­ся на пры­ступ­ках бал­ко­на, бо не тое што сес­ці, ста­яць не бы­ло дзе. Га­лоў­ны ды­ры­жор па­ві­нен умець у лю­бы мо­мант прад­ыры­жы­ра­ваць якім за­ўгод­на спек­так­лем, як быц­цам ён — яго па­ста­ноў­шчык. Уз­ро­вень Ваш­ча­ка як пра­фе­сій­на­га ды­ры­жо­ра ілюс­труе на­ступ­ная гіс­то­рыя. Ад­ной­чы ма­эстра, што ста­віў май, 2021


30

М у ­з ы к­ а / Ку­л ь­т у р ­н ы пласт

«Пі­ка­вую да­му», раз­нер­ва­ваў­ся і не стаў ды­ ры­жа­ваць спек­такль. Та­ды за пу­льт стаў Ярас­лаў Анто­на­віч, які не ды­ры­жы­ра­ваў гэ­тай опе­рай у тэ­атры і ні­ко­лі не меў рэ­пе­ты­цый. Гэ­та ака­заў­ся дзі­вос­ны спек­такль, я ні­ко­лі яго не за­бу­ду. Апра­наў­ся ён за­ўсё­ды без­да­кор­на, «з іго­лач­кі». На­сіў не га­льш­ту­кі, а шый­ныя хус­ткі. За­ўсё­ды доб­рая па­рфу­ма. Па­ліў лю­ль­ку. Вя­до­ма, быў эстэт. Та­ды ста­тус кі­раў­ні­коў — га­лоў­на­га ды­ры­жо­ра, рэ­жы­сё­ра, хор­май­стра, ве­ль­мі па­ва­жа­ных лю­дзей у тэ­атры — аб­авяз­ваў. І на­ват у сэн­се дрэс-ко­да ўплы­ваў на аркестр, артыс­таў, на ўсіх су­пра­цоў­ ні­каў тэ­атра. Аркестр быў вы­ха­ва­ны на­ват чыс­та знеш­не: ма­ты­лі, фра­кі, смо­кін­гі. Ідэ­аль­ны аб­утак. У жан­чын-му­зы­кан­таў пры­го­жыя су­кен­кі. Ка­лі га­лоў­ны ды­ры­жор ішоў па ка­лі­до­ры, усе рас­сту­ па­лі­ся не та­му, што ба­ялі­ся яго, а та­му, што гэ­та бы­ло пра­явай глы­бо­кай па­ва­гі. Ён ні­ко­лі не ла­яў артыс­таў аркес­тра, мог пад­ысці, ска­жам, да га­ба­іста і ска­заць: «Дзе­тач­ка, так іграць не­ль­га!» «Дзе­тач­ка» ста­на­віў­ся чыр­во­на­га ко­ле­ру і бо­льш пад­обных па­мы­лак не па­ўта­ раў. За­ўсё­ды ўспа­мі­наю, як му­зы­кан­ты ста­ялі ля сце­нач­кі, ка­лі Ваш­чак ішоў у аркес­тра­вую яму або вы­хо­дзіў з яе. Ця­пер усё не­як спрас­ці­ла­ся, змік­шы­ра­ва­ла­ся. Я бы­ла шчас­лі­вая пра­ца­ваць по­бач з та­кім ча­ла­ ве­кам і пра­фе­сі­яна­лам; ад­крыў­шы рот, слу­ха­ла, убі­ра­ла і за­ўсё­ды пры­сут­ні­ча­ла на ўсіх рэ­пе­ты­ цы­ях, спек­так­лях, бо ў му­зы­цы ня­ма дро­бя­зей. Ён за­ўсё­ды за­ўва­жаў мо­ладзь. Ка­лі мне да­ру­ча­лі ды­ры­жы­ра­ваць хо­рам за ку­лі­са­мі, ён ча­сам спы­ няў­ся дзе-не­будзь уба­ку і на­зі­раў. Пры гэ­тым быў ве­ль­мі доб­ра­зыч­лі­вы, і не­як па­ра­іў мне пе­ра­ву­ чыц­ца на ды­ры­жо­ра. Але я бы­ла пе­ра­ка­на­ная, што гэ­та ме­на­ві­та муж­чын­ская пра­фе­сія.

«Мастацтва» № 5 (458)

Ма­рыя Гу­ле­гі­на, сап­ра­на — Вя­лі­кі дзя­куй Ярас­ла­ву Анто­на­ві­чу! Ніз­кі па­ клон! Мая за­ўсёд­ная падзя­ка, што на­ву­чыў мя­не быць сап­раў­днай на сцэ­не, не прад­стаў­ляць, а пра­жы­ваць. І шу­каць усё ў но­тах, ад­ухоў­лі­ва­ ючы кож­ную но­ту. Як уваж­лі­ва ён ста­віў­ся да кож­най па­зна­кі ў парт­ыту­ры! Як руп­лі­ва са­чыў, каб усё бы­ло пра­спя­ва­на, а вер­хняя но­та бы­ла не про­ста но­тай, а вы­бу­хам эмо­цый, ка­тар­сі­сам! Як ён за­ймаў­ся! У мя­не да гэ­та­га ча­су за­ха­ва­лі­ся сшыт­кі з парт­ыя­мі, дзе шмат-шмат уся­го та­го, пра што на­ват не пад­азра­юць не­ка­то­рыя ця­пе­раш­нія ма­ла­дыя і за­ўзя­тыя «ды­ры­жо­ры». Мне па­шан­ца­ ва­ла, што ён быў ма­ім На­стаў­ні­кам і за­ста­ецца ім на­заў­сё­ды! Мі­ка­лай Ка­ляд­ка, ды­ры­жор Вя­лі­ка­га тэ­атра Бе­ла­ру­сі — Упер­шы­ню мы па­зна­ёмі­лі­ся з Ярас­ла­вам Анто­ на­ві­чам у 1976 го­дзе, ка­лі я скон­чыў Гне­сін­скі інсты­тут і з’я­віў­ся ў Мін­ску. Па­чаў пра­ца­ваць дру­гім ды­ры­жо­рам у На­цы­яна­ль­ным ака­дэ­міч­ ным на­род­ным аркес­тры імя Іо­сі­фа Жы­но­ві­ча, але ма­рыў пра тэ­атр, ха­цеў па­спра­ба­ваць ся­бе ў якас­ці ды­ры­жо­ра сім­фа­ніч­на­га аркес­тра. І здо­леў да­мо­віц­ца пра сус­трэ­чу з га­лоў­ным ды­ры­жо­рам Вя­лі­ка­га тэ­атра. Ярас­лаў Анто­на­віч пры­няў мя­не ве­ль­мі цёп­ла. Уваж­лі­ва вы­слу­хаў. Ён лю­дзей ба­чыў на­скрозь, ва­ло­даў та­кім псі­ха­ла­гіч­ным да­рам. І за­пра­сіў мя­не ў тэ­атр, але ўжо па­сля служ­бы ў вой­ску, ку­ ды я на па­ўта­ра го­да сы­шоў з аркес­тра Жы­но­ві­ча. Я пра­йшоў су­моў­е і быў пры­ня­ты. Лі­та­ра­ль­на праз ме­сяц ды­ры­жы­ра­ваў сва­ім пер­шым спек­ так­лем, опе­рай «Це­рам-Це­ра­мок». У тым жа се­зо­не ад­бы­ла­ся прэ­м’е­ра ба­ле­та «Дон Кі­хот» — мая пер­шая са­ма­стой­ная па­ста­ноў­ка.


М у­з ы­к а / Ку­л ь­т ур­н ы пл а ст Бы­ло ча­ты­ры ка­рэк­ту­ры. Ваш­чак ста­яў у мя­не за спі­най і стра­ха­ваў. Прэ­м’е­ра су­па­ла з днём май­го вя­сел­ля, на якое ма­эстра так­са­ма быў за­про­ша­ ны, бо ме­на­ві­та ён па­зна­ёміў мя­не з бу­ду­чай жон­кай. Гэ­та зда­ры­ла­ся ў 1979-м. Ён змя­ніў маё жыц­цё — і ў пра­фе­сій­ным пла­не, і ў аса­біс­тым, і ў агу­ль­на­ча­ла­ве­чым. З 1972 да 1980 года Ярас­лаў Анто­на­віч з’яўляў­ся га­лоў­ным ды­ры­жо­рам на­ша­га тэ­атра, по­тым про­ста ды­ры­жо­рам. Ваш­чак па­ста­ віў цу­доў­ныя опер­ныя спек­так­лі: «Дон Кар­лас» Вер­дзі, «Мін­дыя» Ата­ра Так­та­кіш­ві­лі, «У бу­ру» Хрэн­ні­ка­ва; ба­ле­ты «Спар­так» Ха­ча­ту­ра­на, «Кар­ мэн-сю­іта» Бі­зэ—Шчад­ры­на і іншыя. Аркестр у яго гу­чаў як зо­ла­та ў акса­мі­це. Ярас­лаў Анто­на­віч шмат ува­гі над­аваў мед­ным інстру­мен­ там, пры­му­шаў іх іграць на­поў­не­на, але мяк­ка. На жаль, гэ­тая якасць сён­ня пра­ктыч­на згуб­ле­ная. Ён умеў кан­цэн­тра­вац­ца і ўмеў пе­рад­аваць гэ­тую сі­лу му­зы­кан­там. І струн­ны аркестр у яго вы­дат­на гу­чаў, бо ён сам быў струн­ні­кам — ві­ ялан­чэ­ліст па­вод­ле ад­ука­цыі. Ён умеў імпра­ві­ за­ваць, пры­чым не­ча­ка­на, і аркестр ішоў за ім. Ён быў «нут­ра­ны» ды­ры­жор. Ваш­чак ве­даў свае моц­ныя і сла­быя ба­кі. Ка­лі да­хо­дзі­ла да не­йкіх ра­цы­яна­ль­ных штук, то тут ён не быў моц­ны,

31

а вось кан­ты­ле­на, дра­ма­тыч­ныя ку­ль­мі­на­цыі, кан­трас­ты ўспры­ма­лі­ся яго моц­ным бо­кам. Пры­чым, кан­трас­ты ў яго аказ­ва­лі­ся не крык­лі­ выя, ён не гуч­нас­цю браў, і гэ­та ве­ль­мі важ­на, бо сап­раў­дная ку­ль­мі­на­цыя не ў гуч­нас­ці і сі­ле, а ў на­поў­не­нас­ці. Ваш­чак лю­біў му­зы­кан­таў, і яны гэ­та ад­чу­ва­лі і па­ва­жа­лі яго. Хоць зда­ра­лі­ся і кан­флік­ты. Ён ве­ль­мі ўваж­лі­ва ста­віў­ся да мо­ла­дзі ў аркес­тры. Лю­бі­мае яго сло­ва бы­ло «дзе­тач­ка». Усіх так на­зы­ваў. Ярас­лаў Анто­на­віч пры­няў актыў­ны ўдзел у арга­ні­за­цыі ў Мін­ску не­ка­ль­кіх ма­ла­дзёж­ных опер­ных фес­ты­ва­ляў са­юзна­га зна­чэн­ня. На ад­ным з та­кіх фо­ру­маў упер­шы­ню з’я­віў­ся Аляк­ сандр Ані­сі­маў. І Ва­ле­рый Гер­гі­еў сю­ды так­са­ма пры­язджаў. Я так­са­ма быў удзе­ль­ні­кам і ўба­чыў, як пра­цуе фан­тас­тыч­ны ды­ры­жор Джан­суг Ка­ хі­дзэ. З Гру­зіі та­ды пры­вез­лі спек­такль «Му­зы­ка для жы­вых» Гіі Кан­чэ­лі. З Таш­кен­та — опе­ру «Вог­нен­ны анёл» Пра­ко­ф’е­ва, з дэ­ка­ра­цы­ямі, уся тру­па пры­язджа­ла. Ваш­чак быў ад­важ­ным ча­ла­ве­кам. Уя­ві­це, но­вая па­ста­ноў­ка «Пі­ка­вай да­мы», а ды­ры­жор ад­маў­ля­ ецца вы­хо­дзіць да аркес­тра. Та­ко­га ў нас у тэ­атры

1, 7 . Ярас­лаў Ваш­чак. 2. Уладзімір Экнадыёсаў (Дон Карлас), Ма­рыя Гу­ле­гі­на (Лі­за­ве­та). «Дон Кар­лас». 3. Таццяна Шаметавец (Дзяўчына). «Ба­ле­ро». 4. «Спар­так». Сцэ­на са спек­так­ля. 5. «Дзікае паляванне караля Стаха». Сцэ­на са спек­так­ля. 6. Святлана Данілюк (Амнерыс). «Аіда». Фо­та з архі­ва тэ­атра. май, 2021


32

М у ­з ы к­ а / Ку­л ь­т у р ­н ы пласт

яшчэ не зда­ра­ла­ся! Спа­чат­ку мне пра­па­на­ва­лі па­спра­ба­ваць яго за­мя­ніць, але ў мя­не не бы­ло ні ад­ной аркес­тра­вай рэ­пе­ты­цыі. І та­ды Ваш­чак, не ве­да­ючы ўсіх рэ­жы­сёр­скіх тон­кас­цей, вы­дат­на пра­вёў прэм’еру, стаў­шы на ча­ле аркес­тра. Па­сля та­го як Ярас­лаў Анто­на­віч пе­ра­стаў быць га­лоў­ным і быў пе­ра­ве­дзе­ны на па­са­ду чар­го­ ва­га ды­ры­жо­ра, ён за­ста­ваў­ся не­фар­ма­ль­ным лі­да­рам. Усе да яго ішлі па па­ра­ду, пад­трым­ку, але ха­па­ла і тых, хто яго тры­ваць не мог, — з са­ ліс­таў, якіх ён не браў у спек­так­лі. Ён акрэс­лі­ваў стро­гія па­тра­ба­ван­ні па скла­дзе спе­ва­коў, са­чыў за пад­бо­рам му­зы­кан­таў. Ён ні­чо­га асаб­лі­ва не па­тра­ба­ваў і не ка­заў, то­ль­кі: «Ты ж, дзе­тач­ка, му­зы­кант. Для ця­бе важ­ней што?» А хто ця­пер так пра му­зы­кан­та ска­жа? Ярас­лаў Анто­на­віч па­ўста­ ваў ма­гут­най асо­бай. Ён быў му­зы­кан­там, які без ліш­ніх слоў мог да­маг­чы­ся ад аркес­тра, спе­ва­коў та­кіх глы­бінь, пра якія яны са­мі не ве­да­лі. Яго па­ва­жаў і пад­трым­лі­ваў Ва­лян­цін Мі­ка­ла­ евіч Елі­за­р’еў. Яны раз­ам ажыц­ця­ві­лі па­ста­ноў­кі су­час­ных ба­ле­таў, што за­ста­юцца ў рэ­пер­ту­ары да гэ­та­га ча­су. Упер­шы­ню ў Са­вец­кім Са­юзе яны па­ста­ві­лі як спек­такль сцэ­ніч­ную кан­та­ту «Кар­ мі­на Бу­ра­на» Кар­ла Орфа. Гэ­та бы­ла ўні­ка­ль­ная пра­ца, якую тры­умфа­ль­на па­ка­за­лі ў Мас­кве. У па­ста­ноў­цы спя­ва­ла Ма­рыя Гу­ле­гі­на, Ярас­лаў Анто­на­віч яе пад­трым­лі­ваў і ца­ніў. Яна ве­ль­мі пла­ка­ла, ка­лі яго не ста­ла. Яго за­ўсё­ды хва­ля­ва­лі пра­бле­мы сус­вет­на­ га маш­та­бу. Гла­ба­ль­ныя. Ча­ла­ве­чыя ад­но­сі­ны. Раз­віц­цё му­зыч­на­га мас­тац­тва. Гэ­та быў ча­ла­век глы­бо­кіх ве­даў. Ён вы­ву­чаў гіс­та­рыч­ную лі­та­ра­ту­

«Мастацтва» № 5 (458)

ру. Ці­ка­віў­ся не­йкі­мі не­звы­чай­ны­мі рэ­ча­мі. Ваш­чак вы­гля­даў ста­рэй­шым за свае га­ды. Але, тым не менш, ад­ра­зу ра­біў ура­жан­не, вы­лу­чаў­ся з агу­ль­най ма­сы. Апра­наў­ся з іго­лач­кі, вы­гля­даў за­ход­нім ча­ла­ве­кам. Умеў пры­го­жа за­ля­цац­ца і ка­рыс­таў­ся вя­лі­кім по­спе­хам у жан­чын. Аўта­ама­ тар, ве­ль­мі доб­ра ва­дзіў ма­шы­ну, бо ўсё жыц­цё быў за ру­лём. Да яго не­ль­га бы­ло звяр­тац­ца за­па­ніб­ра­та. Адзін то­ль­кі ча­ла­век мог яго «Ярас­ лаў­чы­кам» на­зы­ваць — пры­ёмны сын Ва­ле­ра Па­лі­ва­наў, му­зы­кант-удар­нік, які ця­пер іграе ў На­цы­яна­ль­ным фі­лар­ма­ніч­ным аркес­тры Рас­іі. Па­сля сы­хо­ду з па­са­ды га­лоў­на­га Ярас­лаў Анто­ на­віч ды­ры­жы­ра­ваў то­ль­кі ад­ной опе­рай, «Дон Кар­лас». І па­ста­віў то­ль­кі «Дзі­кае па­ля­ван­не ка­ра­ля Ста­ха» ў 1989-м. З кла­січ­ных ба­лет­ных па­ста­но­вак ён ды­ры­жы­ра­ваў у 1980-х ба­ле­та­мі «Ша­пэ­ні­яна» і «Жы­зэль». Яму пра­па­ноў­ва­лі ­ ку­ды­сь­ці з’е­хаць, але ён за­ста­ваў­ся тут. Тра­гіч­ ная фі­гу­ра ў гіс­то­рыі бе­ла­рус­ка­га тэ­атра. Ка­лі ўлі­чыць, які маш­таб асо­бы. Раз­мах ча­ла­ве­чых якас­цей. Ён за­да­ваў вы­со­кую план­ку... «ЯК МНЕ ЯГО НЕ ХА­ПАЕ!» Ва­ле­рый Па­лі­ва­наў, пры­ёмны сын, му­зы­кант, за­слу­жа­ны артыст Рас­іі Му­зы­ка, тэ­атр, спек­так­лі для Ярас­ла­ва Анто­на­ ві­ча бы­лі за­ўсё­ды на пер­шым мес­цы? Вы­йшаў­ шы з тэ­атра, ён лёг­ка пе­ра­к лю­чаў­ся? — Усё пе­ра­лі­ча­нае ў яго за­ўсё­ды за­ста­ва­ла­ся на пер­шым мес­цы. Вы­йшаў­шы з тэ­атра, не пе­ра­клю­

чаў­ся на іншыя дум­кі. Ішоў і ру­кой яшчэ не­шта ды­ры­жы­ра­ваў. Які ён быў па-за сце­на­мі тэ­атра? — Па-за тэ­атрам — доб­ры, актыў­ны, не ўмеў рас­ каз­ваць анек­до­ты, але слу­хаць лю­біў. Ці бы­лі ў яго хо­бі, акра­мя му­зы­кі? — Хо­бі не бы­ло, шмат па­ліў, асаб­лі­ва лю­ль­ку. Лю­ біў са­бак, лю­біў ездзіць за ру­лём. Ці за­ста­лі­ся ў вас у па­мя­ці не­йкія ска­зы, афа­ рыз­мы, ці­ка­выя гіс­то­рыі ад Ваш­ча­ка? — Гіс­то­рый шмат. Фра­зы за­па­мі­на­лі­ся, асаб­лі­ва ка­лі ён блы­таў рус­кую, укра­інскую і поль­скую мо­вы ад­на­ча­со­ва. Ён ве­ль­мі лю­біў твор­часць Тас­ка­ні­ні, гэ­та быў яго ку­мір. І не­ве­ра­год­нае су­па­дзен­не! Тас­ка­ні­ні быў ві­ялан­чэ­ліст, і не­як на спек­так­лі з ды­ры­жо­рам не­шта ад­бы­ло­ся. Па­ко­ль­кі Тас­ка­ні­ні за­хап­ляў­ ся ды­ры­жы­ра­ван­нем, яму пра­па­на­ва­лі да­вес­ці опе­ру «Аі­да» да кан­ца. Усё пра­йшло цу­доў­на. Ярас­лаў Анто­на­віч так­са­ма быў ві­ялан­чэ­ліст па сва­ёй пер­шай му­зыч­най ад­ука­цыі, і ад­ной­чы ў ды­ры­жо­ра пад­час спек­так­ля «Аі­да» так­са­ма з’я­ві­ла­ся не­йкая пра­бле­ма. І гэ­так­са­ма Ваш­ча­ку ў час антрак­ту пра­па­на­ва­лі да­ды­ры­жы­ра­ваць спек­такль да кан­ца. Якія склад­ва­лі­ся ва­шы з ім уз­ае­ма­адно­сі­ны? — Ве­даю, што мя­не ён ве­ль­мі лю­біў, ня­гле­дзя­ чы на тое, што меў і дзвюх род­ных да­чок. Мы з ім бы­лі ве­ль­мі друж­ныя, але не да пан­ібрацт­ ва, асаб­лі­ва на лю­дзях. Ярас­лаў­чык пры­му­сіў мя­не здаць на пра­вы, каб мы раз­ам ездзі­лі на ма­шы­не. Так мы ка­та­лі­ся з Мін­ска ў Мас­кву і па іншых мар­шру­тах. З’яз­джа­ючы з ма­май з Ад­эсы ў Гроз­ны, ён ра­іў пры­ехаць да іх і за­няц­ца му­зы­кай. Але я, як сап­раў­дны ад­эсіт, збі­раў­ся ісці ў ма­ра­ход­ку і за­адно за­ймаў­ся фут­бо­лам у ка­ман­дзе «Чар­на­мо­рац». Але ў якой сту­пе­ні ён меў ра­цыю! Ад­ной­чы я на­ва­жыў­ся, па­ехаў і... па­ сту­піў у му­зыч­ную ву­чэ­ль­ню па кла­се «ўдар­ныя інстру­мен­ты». Ды што там ка­заць, ён пра­ктыч­на за­ўсё­ды меў ра­цыю, але не ціс­нуў, а цяр­плі­ва ча­каў, ка­лі ча­ла­век сам пры­йдзе да пра­ві­ль­на­га ра­шэн­ня. У чым гла­ба­ль­нае зна­чэн­не гэ­тай асо­бы для тэ­атра бе­ла­рус­ка­га і не то­ль­кі? Ча­му ён ле­ген­ дар­ны ды­ры­жор? — Ён лю­біў опе­ру і пры­свя­ціў ся­бе пе­ра­важ­на ёй. Я шмат іграў з ім кан­цэр­таў у сім­фа­ніч­ных аркес­трах, і тое, што ён ра­біў, за­ўсё­ды аказ­ва­ ла­ся на вы­со­кім уз­роў­ні. У тыя ча­сы існа­ва­лі кір­ма­шы опер­ных спе­ва­коў, на якіх ён за­ўсё­ды ўдзе­ль­ні­чаў у жу­ры і ве­ль­мі мно­гіх ва­ка­ліс­таў рэ­ка­мен­да­ваў у вы­со­кап­ра­фе­сій­ныя опер­ныя тэ­атры. Ён так­са­ма пра­ца­ваў у жу­ры ўсе­са­юзных і між­на­род­ных кон­кур­саў ва­ка­ліс­таў і кон­кур­саў ды­ры­жо­раў, акра­мя та­го, у жу­ры кон­кур­су імя Чай­коў­ска­га. А ле­ген­дар­ны та­му, што ўсе му­зыч­ ныя пля­цоў­кі, на якіх ён пра­ца­ваў, яго да гэ­та­га ча­су ўспа­мі­на­юць. І тыя, хто яго па­мя­тае, лі­чаць, што та­кім ды­ры­жо­рам за­ме­ны ня­ма. Асаб­лі­ва гэ­та ты­чыц­ца ця­пе­раш­ня­га ча­су. А як мне яго не ха­пае!..


Музыка / Аса­б іс­т ы ка­б і­н ет Дзміт­р ыя Пад­б я­р эз­с ка­г а

33

пры­лаў­ка вы­цяг­ну­лі «та­вар» і па­пра­сі­лі тры руб­лі. Гэ­та бы­ла пе­ра­пла­та, але што ра­біць? Так аль­бом «Пес­ня­роў» за­няў у ма­ёй фа­на­тэ­цы сваё мес­ца по­бач з плыт­ка­мі поль­скіх Czerwonych gitar і вен­гер­скай Omega Red Star. І па­зней яны між са­бой ні­ко­лі не сва­ры­лі­ся… Ге­ній ды­зай­не­ра

Д 50 га­доў па­чат­ку но­вай эры

М

я­жа апош­ніх дзе­ся­ці­год­ дзяў сіг­на­ліць адзін па ад­ ным пра па­ўве­ка­выя юбі­леі зна­ка­вых аль­бо­маў па­пу­ляр­най му­зы­кі. І не то­ль­кі за­меж­ных вы­ дан­няў. Так, сё­ле­та спаў­ня­ецца па­ўста­год­дзя (!) з ча­су вы­дан­ня дэ­ бют­на­га аль­бо­ма ансам­бля «Пес­ ня­ры», які ўжо праз не­вя­лі­кі час зра­біў сап­раў­дную рэ­ва­лю­цыю ў поп-му­зы­цы СССР і за­клаў пад­му­ рак па­зней­шай надзвы­чай­най па­ пу­ляр­нас­ці ка­лек­ты­ву. По­спех вы­ дан­ня тлу­ма­чыў­ся мно­гі­мі пры­чы­на­мі, але са­мым істот­ным, ба­дай, бы­ло тое, што ты­ра­жа­ва­ныя за­пі­сы мнос­твам лю­дзей ацэ­нь­ва­лі­ся ка­лі не роў­ны­мі, дык ве­ль­мі бліз­кі­мі па ўзроў­ні да аль­бо­маў за­ход­ніх рок-ка­лек­ты­ваў. Най­бо­льш на­блі­жа­ным да «Пес­ня­роў» па сты­ліс­ты­цы быў на той час вя­до­мы ўжо ў СССР поль­скі бэнд No To Co, асно­ву рэ­пер­ту­ару яко­га так­са­ма скла­да­лі апра­цоў­кі фа­льк­лор­ных пе­сень. Тым не менш «Пес­ня­ры» бы­лі блі­жэй­шыя ў пер­шую чар­гу для бе­ла­рус­кіх ама­та­раў му­зы­кі як па мо­ве, так і па «ту­тэй­шас­ ці» на­огул. Вар­та на­га­даць, што ўся­го тры­ма га­да­мі ра­ней у Мін­ску ад­быў­ся пер­шы ў СССР фес­ты­валь-кон­курс са­ма­дзей­ных біт-ансам­бляў, а сам лі­дар «Пес­ня­роў», як свед­чаць су­час­ні­кі, час­та бы­ваў на рэ­пе­ты­цы­ях пе­ра­мож­цы кон­кур­су — ансам­бля «Алго­рит­мы». Ён уваж­лі­ва слу­хаў тое, што ра­бі­лі сту­ дэн­ты, і па­чу­тае, воб­раз­на ка­жу­чы, ма­таў на вус. Упэў­не­ны, мно­гае з гэ­та­га пры­да­ло­ся яму па­зней, пад­час ства­рэн­ня дэ­бют­най плыт­кі. Гэ­ты аль­бом за­пі­саў у сту­дыі фір­мы «Ме­ло­дия» гу­ка­рэ­жы­сёр Аляк­сандр Шці­ль­ман ця­гам уся­го дзвюх змен (2 х 4 га­дзі­ны). Пад­час пер­шай зме­ны за­піс­ва­лі­ся інстру­мен­та­ль­ныя парт­ыі, пад­час дру­гой — ва­ка­ль­ныя. Аль­бом уклю­чаў шмат пе­сень, якія по­тым гу­ча­лі са сцэ­ны ця­гам мно­гіх га­доў: «Ка­сіў Ясь ка­ню­шы­ну», «Ой, ра­на на Йва­на», «Руш­ні­кі», «Алек­сан­дры­на». Ула­дзі­мір Му­ля­він склаў рэ­пер­ту­ар вы­ключ­на з бе­ла­рус­ка­моў­ных пе­сень і, ві­даць, не пе­ра­ймаў­ся тым, што мно­гія слу­ха­чы не зра­зу­ме­юць сло­вы. І не па­мы­ліў­ся, бо, маг­чы­ма, ме­на­ві­та праз гэ­та ў тым лі­ку і вы­яві­ла­ся ары­гі­на­ль­нае, не­паў­ тор­нае аб­ліч­ча ансам­бля. Па­зней пра­гра­ма не­адна­ра­зо­ва пе­ра­вы­да­ва­ла­ся з роз­ны­мі ва­ры­янта­мі вок­ла­дак, так­са­ма быў вы­да­дзе­ны не­вя­лі­кім ты­ра­жом і экс­пар­тны ва­ры­янт аль­бо­ма, за які ка­лек­цы­яне­ры га­то­выя ця­пер ад­даць ве­ль­мі вя­лі­кія гро­шы. Да­ве­даў­шы­ся пра вы­дан­не, я бес­пас­пя­хо­ва шу­каў плыт­ку ў Мін­ску і не­ўза­ ба­ве пра­цяг­нуў по­шу­кі ў Ле­нін­гра­дзе. На­рэш­це ў ад­ной з крам мне з-пад

ру­гое вы­дан­не, яко­му ў кра­са­ві­ку так­са­ма споў­ні­ла­ся 50 га­доў, — гэ­та аль­бом «Sticky Fingers» англій­скай гру­пы Rolling Stones. Апра­ча та­ го, што пра­гра­ма з ця­гам ча­су ака­за­ла­ся ад­ной з най­леп­шых ва ўсім да­роб­ку ка­лек­ты­ву (63-я па­зі­цыя ў спі­се «500 най­вя­лік­шых аль­бо­маў усіх ча­соў» па­вод­ле ча­со­пі­са Rollіng Stone), яна бы­ла пер­шай, за­пі­са­най без ад­ на­го з за­сна­ва­ль­ні­каў гру­пы Брай­ яна Джон­са, які да та­го ча­су па­мёр. Без­умоў­на, най­вя­лік­шым шля­ге­рам зра­бі­ла­ся пес­ня «Brown Sugar»: як і пес­ня­роў­ская «Алек­сан­дры­на», яна вы­кон­ва­ла­ся Rolling Stones мно­гія га­ды. Акра­мя та­го, вок­лад­ка аль­бо­ ма вы­зна­ча­ла­ся звы­ша­ры­гі­на­ль­ным, на­ват сен­са­цый­ным ды­зай­нам (11 мес­ца ў спі­се най­леп­шых вок­ла­дак аль­бо­маў усіх ча­соў па­вод­ле мер­ ка­ван­ня чы­та­чоў інтэр­нэт-вы­дан­ня MusicRadar, 2011 год). Рэч у тым, што па­ка­за­ная на вок­лад­цы вер­хняя час­тка джын­саў утрым­лі­ва­ла не на­ма­ля­ва­ную ды­зай­не­рам Джо­нам Па­шэ за­шпі­ль­ ку-ма­лан­ку, а цал­кам сап­раў­дную, якую да та­го ж мож­на бы­ло пры жа­дан­ні рас­шпі­ліць! Што і ра­біў кож­ны ахво­чы. Пра­ўда, у па­зней­шых пе­ра­вы­дан­нях аль­бо­ма ад гэ­та­га ад­мо­ві­лі­ся: ма­лан­ка та­кі дра­па­ла па­вер­хню плыт­кі. Ці­ка­ ва так­са­ма, што ў Іспа­ніі за ча­сам дык­та­та­ра Фран­ка гэ­тая вок­лад­ка бы­ла за­ба­ро­не­ная і за­ме­не­ная іншай — на маю дум­ку, цал­кам па­чвар­най ды скан­ да­ль­най, кар­цін­кай з кан­сер­ва­вай бля­шан­кай, по­ўнай чыр­во­на­га со­усу з ад­ рэ­за­ны­мі па­ль­ца­мі. Як па мне, дык ма­лан­ка вы­гля­дае ку­ды бо­льш арга­ніч­на. Пер­шы ро­ка­вы ўла­да­ль­нік «Но­бе­ля»

25

траў­ня сла­ву­ты аўтар і вы­ка­наў­ца пе­сень Боб Ды­лан свят­куе 80 га­доў з дня на­ра­джэн­ня. Улас­на ка­жу­чы, твор­чыя па­мкнен­ні Ро­ бер­та Ала­на Цы­мер­ма­на не аб­мя­жоў­ва­юцца то­ль­кі му­зы­кай. Ён вя­до­мы яшчэ і як мас­так, пі­сь­мен­нік, кі­на­акцёр. Усё гэ­та ў су­куп­нас­ці і пры­вя­ ло яго да атры­ман­ня ў 2016-м Но­бе­леў­скай прэ­міі ў га­лі­не лі­та­ра­ту­ры, хоць яго­нае імя ра­ней пры­сут­ні­ча­ла ў спі­се прэ­тэн­дэн­таў не­адна­ра­зо­ва. А па­чы­наў ён твор­чы шлях, вы­сту­па­ючы, быц­цам айчын­ныя бар­ды, со­ла з акус­тыч­най гі­та­рай. Па­зней па­спра­ба­ваў ся­бе ці не ва ўсіх сты­лях поп-му­зы­ кі: блюз, кан­тры, гос­пел (вы­да­дзе­ны без лі­цэн­зіі ў СССР аль­бом «Slow Train Coming»), рок-н-рол, джаз, тра­ды­цый­ныя аме­ры­кан­скія пес­ні. Мно­гія яго­ныя тво­ры зра­бі­лі­ся «веч­на­зя­лё­ны­мі» ў рок-му­зы­цы і атры­ма­лі но­вае жыц­цё ў вер­сі­ях шмат­лі­кіх вы­ка­наў­цаў. Пе­ра­ліч­ваць усе вы­зна­чэн­ні і ўзна­га­ро­ды Ды­ ла­на бес­сэн­соў­на, хоць адзін мо­мант не­абход­на зга­даць. Ён стаў пер­шым му­ зы­кам у гіс­то­рыі, чые аль­бо­мы ця­гам 60 га­доў, па­чы­на­ючы ад 1960-х, трап­ля­ лі ў спіс 40 най­леп­шых аме­ры­кан­ска­га хіт-па­ра­ду «Billboard 200». За­ста­ецца зга­даць, што не­ка­ль­кі тэк­стаў пе­сень Бо­ба Ды­ла­на пе­ра­кла­лі на бе­ла­рус­кую мо­ву Андрэй Ха­да­но­віч, Макс Шчур і Ян Мак­сі­мюк.

1. Адзін з ва­ры­янтаў вок­лад­кі дэ­бют­на­га аль­бо­ма «Пес­ня­роў». 2. Вок­лад­ка аль­бо­ма «Sticky Fingers». 3. Боб Ды­лан. Фо­та spiritofrock.ru.


34

Тэ­а тр / Рэ­ц эн ­з і я

М

а­лая сцэ­на тэ­атра імя Мак­сі­ма Гор­ка­га ва ўмо­вах вы­му­ша­на­га гас­ ця­ван­ня тру­пы на пля­цоў­цы Па­ла­ца ку­ль­ту­ры пра­фса­юзаў па­кры­се так­са­ма па­ча­ла пе­ра­тва­рац­ца ў «тэ­атра­ль­ную пя­соч­ні­цу» для ма­ла­ дых рэ­жы­сё­раў — вы­пус­кні­коў кур­са мас­тац­ка­га кі­раў­ні­ка тэ­атра Сяр­гея Ка­ ва­ль­чы­ка — Ві­та­лі­ны Бі­дзюк, Ма­рыі Ма­тох, Яго­ра Ляш­ка і Дэ­ві­да Раз­ума­ва. Ма­ла­дых лю­дзей пры­ня­лі ў тру­пу ў 2019 го­дзе як артыс­таў, та­ды ж рэ­пер­ту­ар Ма­лой сцэ­ны па­поў­ні­ла дып­лом­ная ра­бо­та Ві­та­лі­ны Бі­дзюк «Аскар і Ру­жо­вая да­ма» Эры­ка-Эма­ну­эля Шмі­та. А на­пры­кан­цы 2020-га свае спек­так­лі «Сны Ры­ты» і «Вір», што так­са­ма па­ўста­лі з дып­лом­ных па­ста­но­вак, прад­ста­ві­лі Ягор Ля­шок і Дэ­від Раз­умаў. Два ка­мер­ныя ад­на­акто­выя спек­так­лі, аб’ядна­ныя пад агу­ль­най на­звай «У ві­ ры», цал­кам ла­гіч­на па­каз­ва­юць у адзін ве­чар, бо іх сап­раў­ды яднае пад­а­ бен­ства тэ­ма­ты­кі. Га­вор­ка ў аб­едзвюх ра­бо­тах ідзе пра стра­ту і роз­ныя стра­ тэ­гіі яе пе­ра­жы­ван­ня, ня­ўмен­не спра­віц­ца з го­рам і пры­няць рэ­ча­існасць, эска­пізм, жа­дан­не сха­вац­ца ад мі­ну­ла­га — не­бяс­печ­ны вір, у які трап­ля­юць пер­са­на­жы. Агу­ль­ным для спек­так­ляў з’яўля­ецца і іх мо­ла­дзе­васць: у па­ста­ ноў­ках за­ня­тыя Ма­рыя Ма­тох, Ві­та­лі­на Бі­дзюк («Сны Ры­ты») і Дэ­від Раз­умаў («Вір»). Пры­го­жыя ма­ла­дыя лю­дзі, якім не бра­куе сцэ­ніч­на­га тэм­пе­ра­мен­ту ды імпэ­ту, — ад­на з са­мых пры­ця­га­ль­ных рыс пра­екта «У ві­ры» (апроч са­мо­га фак­ту яго існа­ван­ня). Ад­нак уз­рос­там вы­ка­наў­цаў ды рэ­жы­сё­раў «мо­ла­дзе­ васць» па­ста­но­вак, на жаль, і аб­мя­жоў­ва­ецца. Ня­спраў­джа­ныя ча­кан­ні, на­ту­ ра­ль­на, пра­бле­ма та­го, хто іх мае, але, вы­праў­ля­ючы­ся на спек­такль ня­даў­ніх вы­пус­кні­коў, усё ж раз­ліч­ва­еш на сме­ласць, дзёр­зкасць, ху­лі­ган­ства. Ра­бо­ты

Не аб­ме­жа­вац­ца пер­шай спро­бай « У ві­р ы » На­ц ы­я на­л ь­н а­га тэ­атра імя Мак­с і­м а Гор­к а­га Ка­ця­ры­на Яро­мі­на

Ма­лыя ды ка­мер­ныя сцэ­ны ў айчын­ным тэ­атры ня­ рэд­ка слу­жаць пля­цоў­ка­мі не так для па­ста­но­вак ад­ па­вед­на­га фар­ма­ту, ко­ль­кі пра­сто­рай, дзе ўва­саб­ля­ юцца ра­бо­ты з па­знач­кай «экс­пе­ры­мент», пры­чым сут­насць апош­ня­га мо­жа па­ля­гаць вы­ключ­на ў зва­ ро­це да бо­льш-менш су­час­на­га тэк­сту ды по­шу­каў тэ­атра­ль­най мо­вы, ка­лі свае сі­лы спра­бу­юць рэ­жы­ сё­ры-па­чат­коў­цы.

1, 3, 4. «Сны Ры­ты». Сцэ­ны са спек­так­ля. 2. «Вір». Сцэ­на са спек­так­ля. Фо­та з архі­ва тэ­атра. «Мастацтва» № 5 (458)

спа­да­роў Ляш­ка і Раз­ума­ва хо­чац­ца на­зваць... асця­рож­ны­мі. Па-вуч­нёў­ску. Тое, што спек­так­лі па­ўста­лі з дып­лом­ных ра­бот, пра­чыт­ва­ецца і ў тым, як тры­ма­юцца рэ­жы­сё­ры за ўсё, што за­сво­ілі пад­час на­ву­чан­ня, і ў аске­тыч­най сцэ­наг­ра­фіі, зве­дзе­най да мі­ні­му­му не­абход­ных прад­ме­таў. На­ват да­свед­ча­ным май­страм важ­на на­тра­піць на свой ма­тэ­ры­ял: тэкст мо­ жа пе­ра­кі­нуц­ца дрыг­вой, з якой не вы­ка­рас­кац­ца, а мо­жа за­бяс­пе­чыць по­ спех па­ста­ноў­кі. Вы­бар Яго­ра Ляш­ка п’есы Яні­ны Но­вак «Сны Ры­ты» на­зваць асаб­лі­ва ўда­лым скла­да­на. Пе­ра­маг­чы ма­тэ­ры­ял, чые лі­та­ра­тур­ныя якас­ці сум­неў­ныя, а пер­са­на­жы до­сыць шаб­лон­ныя, рэ­жы­сёр у по­ўнай сту­пе­ні не змог. Сёс­тры Ры­та (Ма­рыя Ма­тох) і Алі­на (Ві­та­лі­на Бі­дзюк) — ува­соб­ле­ныя су­пра­ць­лег­лас­ці: ма­лод­шая кі­дае пра­він­цый­ны інсты­тут, ла­дзіць ста­сун­кі з жа­на­тым муж­чы­нам, пра­цуе афі­цы­янткай, ста­рэй­шая — за­муж­няя док­тар­ка, жы­ве ў Мас­кве. Ягор Ля­шок уз­мац­няе кан­трас­насць у вы­ра­шэн­ні воб­ра­заў пан­енак, але ро­біць гэ­та за­над­та про­ста­лі­ней­на. Алі­на і Ры­та ў спек­так­лі — бы па­зі­тыў і не­га­тыў: вы­со­кай пры­чос­цы, стро­га­му сі­лу­эту чор­на­га ўбран­ня, стры­ма­най плас­ты­цы раз­важ­лі­вай ста­рэй­шай сяс­тры ад­па­вя­да­юць рас­пуш­ ча­ныя доў­гія ва­ла­сы, свет­лы сва­бод­ны кас­цюм ды раз­ня­во­ле­насць ма­лод­ шай. Пра­ўда, у гэ­тай пра­ста­це пры жа­дан­ні мож­на ад­шу­каць сваю ці­ка­вос­тку і сэнс. Бо і вы­ключ­ная «пра­ві­ль­насць» ды ра­цы­яна­ль­насць Алі­ны, і ўяў­ная лег­ка­дум­насць Ры­ты аказ­ва­юцца спро­бай спра­віц­ца з мі­ну­лым, ад­ме­жа­вац­ ца ад яго — ад­но мас­ка­мі, якія ха­ва­юць агу­ль­нае го­ра і скі­да­юцца то­ль­кі ў сцэ­нах «сноў». Плас­тыч­на вы­ра­ша­ныя, гэ­тыя фраг­мен­ты дэ­ман­стру­юць доб­ рую фі­зіч­ную пад­рых­тоў­ку вы­ка­наў­цаў ды ажыў­ля­юць не­ка­то­рую ма­на­тон­


Тэ­а тр / Рэ ­ц э н­з ія

35

насць спек­так­ля. Тра­гіч­ныя падзеі мі­ну­ла­га (здра­да ба­ць­кі, смерць ка­ха­на­га Ры­ты) раз­во­дзяць пан­енак, а шля­хам да аб’яднан­ня ста­но­віц­ца но­вая стра­ та — і вось сёс­тры-су­пра­ць­лег­лас­ці злі­ва­юцца ў аб­дым­ках. У спек­так­лі Яго­ра Ляш­ка до­сыць вы­раз­на пра­чыт­ва­ецца тэ­ма ад­чу­жа­нас­ці бліз­кіх лю­дзей, пе­ рад­адзе­ная праз асаб­лі­вас­ці фі­зіч­на­га ўза­ема­дзе­яння артыс­так і мі­зан­сцэ­ ны. Мо ў зва­ро­це да гэ­тай тэ­мы (пра­бле­мы) і трэ­ба шу­каць га­лоў­ную вар­тасць ра­бо­ты ма­ла­до­га рэ­жы­сё­ра? Ці­ка­васць да тра­гіч­на­га ўнут­ра­на­га све­ту ча­ла­ве­ка і яго аса­біс­тых пе­ра­ жы­ван­няў вы­каз­вае і Дэ­від Раз­умаў. Бо­льш амбіт­ны за ка­ле­гу, ён па­ста­віў аўтар­скі мо­нас­пек­такль — вы­сту­піў ад­на­ча­со­ва дра­ма­тур­гам, рэ­жы­сё­рам ды вы­ка­наў­цам. На­тхнен­не для ства­рэн­ня свай­го тэк­сту «Вір» спа­дар Разу­

маў, мяр­ку­ючы па ўсім, чэр­паў з п’есы Ва­лян­ці­на Азер­ні­ка­ва «Аб­анент ча­со­ ва не­дас­туп­ны». Ад­нак п’еса Азер­ні­ка­ва аб раз­бу­рэн­ні ілю­зій, а рап­тоў­нае знік­нен­не жон­кі пер­са­на­жа ў ёй — спус­ка­вы кру­чок, што за­пус­кае жу­дас­ны ме­ха­нізм, які ця­гам ад­на­го ве­ча­ра ня­ве­чыць ча­ла­ве­чае жыц­цё. Па­ста­ноў­ка Дэ­ві­да Раз­ума­ва, на­адва­рот, пра ства­рэн­не ілю­зіі, хва­ра­ві­тае пе­ра­жы­ван­не стра­ты ка­ха­най і вяр­тан­не да жыц­ця. Пра­цяг­ва­ючы не­паз­беж­нае па­ра­ўнан­ не, адзна­чым, што праз ма­на­ло­гі ў п’есе Азер­ні­ка­ва па­ўста­ваў да­ты­ка­ль­ны воб­раз ча­ла­ве­ка: яго­ны за­ня­так, мі­ну­лае, ня­прос­тыя ста­сун­кі з ся­мей­ні­ка­мі, ка­ле­га­мі, пра­фе­сій­ныя пра­бле­мы. Дэ­від Раз­умаў, за­ся­ро­дзіў­шы­ся на пэў­най тэ­ме і па­чуц­ці, па­кі­нуў свай­му пер­са­на­жу Па­ўлу ба­дай што адзі­ную сфе­ру жыц­ця ды адзін бок асо­бы, звя­за­ныя з усё­паг­лы­на­ль­ным ка­хан­нем да жон­кі Ле­ры. Ве­ра­год­на, праз гэ­та спек­такль не па­збег ме­лад­ра­ма­тыз­му (да та­го ж уз­моц­не­на­га вы­ка­рыс­тан­нем му­зы­кі Эры­ка Са­ці — Gnossienne No.1), асаб­лі­ ва ад­чу­ва­ль­на­га ў фі­на­ле. Ме­лад­ра­ма­тызм кра­нуў і акцёр­скую ра­бо­ту, хоць на­па­чат­ку тэм­пе­ра­мент і ды­япа­зон эмо­цый, прад­эман­стра­ва­ныя вы­ка­наў­ цам, вы­гля­да­лі шма­та­бя­ца­ль­ны­мі, асаб­лі­ва іра­ніч­ныя, ка­міч­ныя нот­кі ў асоб­ ных ма­на­ло­гах. Да­рэ­чы, ме­на­ві­та пад­обныя фраг­мен­ты вы­клі­ка­лі най­бо­льш жы­вы ды спа­гад­лі­вы вод­гук за­лы. У аб­одвух спек­так­лях ві­да­воч­най ро­біц­ца яшчэ ад­на агу­ль­ная ры­са: пэў­ны кшталт і ўзро­вень рэ­жы­сёр­скіх ра­шэн­няў, за які­мі не сха­ваць ні ад­сут­нас­ ці сэн­су, ні хі­бы дра­ма­тур­гіі або не­дас­ка­на­ласць вы­ка­наў­ча­га май­стэр­ства. Пад­аец­ца, ме­на­ві­та па­ста­но­вач­ныя міт­рэн­гі за­бра­лі ўсю ўва­гу Яго­ра Ляш­ка і Дэ­ві­да Раз­ума­ва, і та­кі вы­бар, ка­лі ён свя­до­мы, цал­кам мае пра­ва на існа­ван­ не. Вы­кштал­цо­насць фор­мы, ад­мет­ныя тэк­сты, стыль му­сяць пры­йсці з ча­сам, га­лоў­нае — каб пры­йшлі, каб пер­шай спро­бай усё не аб­ме­жа­ва­ла­ся. Пра гэ­та вар­та дбаць, бо з ра­бот ма­ла­дых па­ста­ноў­шчы­каў на ма­лых сцэ­нах вя­лі­кіх тэ­атраў, як пра тое свед­чыць дос­вед Ку­па­лаў­ска­га, ча­сам мо­жа склас­ці­ся ад­ мыс­ло­вы рэ­пер­ту­ар. Пры­га­дай­ма спек­так­лі Ка­мер­най сцэ­ны: ад рэ­за­нан­с­ на­га «Вой­цэ­ка» ў рэ­жы­су­ры Юрыя Дзі­ва­ко­ва да сап­раў­дна­га тэ­атра­ль­на­га бес­тсэ­ле­ра «Ра­дзі­ва “Пру­док”» у па­ста­ноў­цы Ра­ма­на Пад­аля­кі. Ве­ра­год­на (пры­нам­сі, хо­чац­ца ду­маць), у Тэ­атры імя Мак­сі­ма Гор­ка­га ра­бо­ты мо­ла­дзі на­пат­кае за­ці­каў­ле­ная пад­трым­ка і яны не зро­бяц­ца ча­со­вым вы­ра­шэн­нем пра­бле­мы па­паў­нен­ня рэ­пер­ту­ару. май, 2021


36

Не­пра­моў­ле­ны аб­авя­зак « За­ц ем­к і юна­га ле­к а­ра » па­в од ­л е Мі­х а­і ла Бул­га­к а­в а ў Дзяр­ж аў­н ым тэ­атры ля­л ек «Знай­шлі ка­му даць ве­ры — док­та­ру». «У мед­ыцы­не час­цей за ўсё ле­куе ве­ра». Жа­на Лаш­ке­віч

Ві­да­воч­на, у гра­мад­стве лу­нае не­йкі за­пыт — па-мас­тац­ку вы­ явіць ды па­тлу­ма­чыць ча­ла­ве­чую асо­бу ў аб­ста­ві­нах не­па­ра­зу­ мен­ня з са­мою са­бой; спа­то­ліць яе со­рам, сум­нен­ні, рос­пач або пад­тры­маць го­нар і гу­мор. Ку­па­ла­вы бе­ла­ру­сы, што ха­це­лі лю­ дзь­мі звац­ца, рап­тоў­на па­чу­лі­ся ад­каз­ны­мі ледзь не за ўвесь свет: мя­ня­ецца «якасць су­вя­зяў па­між лю­дзь­мі і каш­тоў­нас­ці, які­мі кі­ру­ецца гра­мад­ства».

«За­цем­кі юна­га ле­ка­ра». Сцэ­ны са спек­так­ля. Фота Сяргея Ждановіча.

П

рэ­м’е­ры спек­так­ляў — ад­на­го за ад­ным — у Дзяр­жаў­ным тэ­атры ля­лек і пры­ват­ным плас­тыч­ным тэ­атры «ІнЖэст» вы­раз­на да­вя­лі да гле­да­чоў, што «пер­шы аб­авя­зак ча­ла­ве­ка — не за­гу­біць ся­бе». За­цем­кі, на­тат­кі, цы­дул­кі і на­ват ад­на за­вея з пра­зрыс­та­га рэ­чы­ва — на сцэ­ не ў на­яўнас­ці ўсё па­пя­ро­вае... Га­доў трыс­та за­пар су­пра­ва­джае яно ад­мыс­ лоў­ца-мед­ыка. Што пад­умае ён пра зва­рот-про­сь­бу пер­шай ля­леч­най сцэ­ ны кра­іны — пра сво­еа­саб­лі­вы інтэ­лі­ген­тны за­клік да яго, доб­ра­га док­та­ра, праў­да, не пра­моў­ле­ны на по­ўны го­лас: па­апе­ка­вац­ца са­бою, па­шка­да­ваць ся­бе (так­са­ма і дзе­ля што­дзён­на­га зма­ган­ня за па­цы­ентаў); як бу­дзе мер­ка­ ваць пра спек­такль, дзе ве­ль­мі іра­ніч­на ад­люс­тра­ва­ла­ся вя­до­мае на­род­нае стаў­лен­не да су­час­най мед­ыцы­ны як да маг­чы­мас­ці да­мо­віц­ца з ле­ка­рам пра ўлас­нае зда­роў­е, а да пра­цэ­ду­ры ці агля­ду — як да цы­ры­мо­ніі з ад­кла­ дзе­най ка­рыс­цю і да­меш­кам по­бы­та­вай ма­гіі.

«Мастацтва» № 5 (458)

Па­ста­ноў­шчы­кі «За­це­мак...» быц­цам на­мац­ва­юць і ага­ля­юць межы па­між ча­ла­ве­чы­мі «ха­чу-ма­гу» і «трэ­ба», апа­вя­да­ючы пра ад­каз­насць мед­ыкаў не ад­но за тых, хто ім да­ве­рыў­ся, але і за са­міх ся­бе. Аль­бо, па­вод­ле зна­ка­ва­га па­эта эпо­хі, пра доб­рае стаў­лен­не не ад­но да ко­ней, але і да сва­іх ле­кар­ скіх асоб. «Жа­дан­не слу­жыць лю­дзям, вы­со­кая ма­ты­ва­цыя і пра­фе­сій­насць не ра­та­ва­лі ад па­ста­янна­га стрэ­су: як ад­мыс­лоў­цы яны вы­кла­да­лі­ся цал­кам і праз не­йкі час па­чу­ва­лі­ся спус­то­ша­на, зду­ша­на, а за­мест энту­зі­язму ча­ му­сь­ці за­ра­жа­лі­ся цы­ніз­мам». Праз па­ўста­год­дзе па­сля да­кта­роў, апі­са­ных Бул­га­ка­вым (на­па­мін пра 1918 год гу­чыць то­ль­кі ад­ной­чы і блі­жэй да фі­ на­лу), з’я­віц­ца вы­зна­чэн­не «вы­га­ран­не» — да­рэ­чы, па­сля по­шу­ку спо­са­баў да­па­мо­гі ме­на­ві­та да­кта­рам і мед­ыцын­скім сёс­трам. Блі­жэй да на­ша­га ча­ су — вы­сно­ва пра ра­бо­ту «як пра спо­саб над­аць сэнс свай­му жыц­цю, ка­лі рэ­лі­гія, пар­тыйная па­лі­ты­ка і гра­мад­скае жыц­цё сас­лаб­лі і ад­ышлі ў мі­ну­


Тэатр / Рэцэнзія

лае». «На­заў­жды за­пом­ню: пер­шае, што трэ­ба зра­біць, — пе­ра­ка­нац­ца ва ўлас­най бяс­пе­цы. Ка­лі я па­цяр­плю (атры­маю), то на­праў­ду бо­льш ні­ко­га не вы­ра­тую. І ка­му­сь­ці да­вя­дзец­ца да­па­ма­гаць яшчэ і мне. А маг­чы­ма, бо­льш ні­ко­га ва­кол і ня­ма», — гэ­та так­са­ма ўзя­та не з Бул­га­ка­ва, а з раз­ваг су­час­най мед­сяс­тры-кур­сіс­ткі. На­ма­ган­ня­мі рэ­жы­сё­ра Яўге­на Кар­ня­га свет­лыя дра­ма­тыч­ныя гіс­то­рыі ле­ ка­ра Бом­гар­та шчы­ль­на злі­лі­ся з па­кут­ніц­кай пра­кты­кай ура­ча Па­ля­ко­ва, пад­ра­бяз­нас­ці двух лі­та­ра­тур­ных жыц­цяў (і гэ­та цал­кам пры­ма­ль­на) — у ад­ ну сцэ­ніч­ную фа­бу­лу: ма­ла­до­га док­та­ра, ка­та­ва­на­га не­шчас­лі­вым ка­хан­нем, стра­хам не­дас­ка­на­лас­ці ды ад­каз­нас­цю, па­во­лі за­бі­вае спо­саб па­збыц­ца бо­ лю. Ліш­не ка­заць, што хва­ро­ба сум­лен­на за­роб­ле­ная на пра­цоў­ным док­тар­ скім мес­цы. Вар­та ска­заць, што праз гэ­тае мес­ца ма­ла­до­му ча­ла­ве­ку па­чы­нае ба­лець... усё і па­ўсюль.

37

А што яго­ны па­пя­рэд­нік? Мед­ычкі свед­чаць: ста­рэ­нь­кі быў, па­мёр. Вы­яву яго­най ба­ра­да­тай га­ла­вы (рых­тык Леў Тал­стой!) аста­лёў­ва­юць на рыш­та­ван­ нях-па­лі­цах ба­ль­ніч­на­га скла­ду-ла­ба­ра­то­рыі, і яна па­зі­рае на сва­іх (і гля­ дзель­­ню) праз фар­ма­лін і сло­ік. А на­вас­пе­ча­на­га док­та­ра па пры­ездзе сім­ ва­ліч­на се­ляць про­ста ў ля­кар­ні: апе­ра­цый­ны стол зро­біц­ца лож­кам, ван­най, ра­дзі­ль­няй. Не бу­дзе юна­му ле­ка­ру ні спа­кою, ні са­мо­ты, ні за­ся­ро­джа­нас­ці (яго­ны вы­ка­наў­ца Дзміт­рый Чуй­коў, зда­ецца, ка­лі і пры­ся­дзе на сцэ­не, дык па­мыл­ко­ва або вы­пад­ко­ва — ро­ля вы­ма­гае про­ць­мы фі­зіч­ных дзея­нняў). ...Аб­ры­на­юцца дзяр­жа­вы, ка­ло­цяц­ца ў дзве­ры рэ­ва­лю­цыі, па­чы­на­юцца і кан­ча­юцца вой­ны. У імпер­скай глух­ме­ні (на­ват у глух­ме­ні!) го­лас Вяр­цін­ска­ га спя­вае пра га­рот­ных і па­крыў­джа­ных лю­дзей. Збо­ль­ша­га гля­дач уяў­ляе прык­ме­ты ча­су, пра які га­во­раць на сцэ­не, але час­цей за ўсё пер­са­на­жы аказ­ ва­юцца як бы па-за ім: мед­ыцын­ская пра­кты­ка — за­ня­так устой­лі­вы і ўсё­паг­ лы­на­ль­ны, вы­ма­гае ад­да­нас­ці, і ле­кар ад­чу­вае час зу­сім не так, як па­цы­енты і тым бо­льш гле­да­чы. Уво­гу­ле мед­ыцы­ну — як пан­ятак і за­ня­так — па­ста­ ноў­шчы­кі пад­аюць з доб­рым (ча­сам чор­ным) гу­ма­рам, аку­рат­ным да­меш­кам цы­ніз­му і пэў­най сту­пен­ню звык­ла­га ле­кар­ска­га ша­ман­ства, ча­ра­дзей­ства стэ­ры­лі­за­цыі і са­нап­ра­цоў­кі, якое грун­ту­ецца на вы­па­ку­та­ва­ных ве­дах. Рэ­ жы­сёр раз­гор­не і міс­тэ­рыю ро­даў, і — як аб­ра­ды — дзея­нні па ра­та­ван­ні (і не­вы­ра­та­ван­ні), асу­джэн­не і на­ват ахвя­рап­ры­на­шэн­не — як з ня­вес­тай кан­тор­ні­ка аль­бо з дзі­цем, што ро­дзіц­ца мёр­твым. Мед­ыкі (ці ад­но ў глух­ ме­ні?) су­пра­цьс­та­яць ча­ла­ве­чай за­ба­бон­нас­ці, цям­рэ­чы і ад­на­ча­со­ва як бы сіл­ку­юць су­по­ль­ную ле­кар­скую ма­гію (о, як пе­ра­ка­нае ў гэ­тым сцэ­на сяб­роў­ скай вя­чэ­ры ма­ла­до­га ле­ка­ра з ка­ля­жан­ка­мі!). Я гля­джу спек­такль і, за­мест каб спа­чу­ваць-су­пе­ра­жы­ваць, хоць як дрэн­чыц­ ца, спа­кой­на фік­сую тэкст, му­зы­ку ды гу­кі, па­бу­до­ву мі­зан­сцэн: вы­яўляю ці­ каў­насць. І то­ль­кі та­ды, ка­лі ад­на­ўлю, аб­ду­маю дзея­нне ад фі­на­лу да пра­ло­гу, не­шта на­крые... але не хаў­тур­ны жаль, жа­ло­ба, ту­га. Свет­лы сум, па­ядна­ны са зда­во­ле­нас­цю ўваж­лі­ва­га гле­да­ча: у пры­ездзе (з’яў­лен­ні ў сцэ­ніч­ных дзвя­рох і сне­зе) док­та­ра, у ча­кан­ні пер­са­на­лу і пад­рых­тоў­цы да яго­на­га пры­езду пра­ гля­да­ецца не­йкая па­сля­доў­ная цвёр­дая ўпа­рад­ка­ва­насць... важ­на­га іспы­ту? Іні­цы­яцыі? Ве­ра­год­на­га ахвя­рап­ры­на­шэн­ня? Су­во­ра-шэ­рая сцэ­наг­ра­фіч­ная ля­кар­ня і мед­ычкі пры ёй лёг­ка аса­цы­ююц­ца з упа­рад­ка­ва­ным све­там (ён пад­трым­лі­ва­ецца праз дзей­сныя ры­ту­алы ўбор­ кі, пры­га­та­ван­ня ле­каў, улас­на ле­ка­ван­ня) і ха­осам па-за сце­на­мі зем­скай ба­ль­ні­цы — дзяр­жаў­ных пе­ра­ва­ро­таў, вай­ны, фры­ка­ва­тых па­цы­ентаў-ся­лян, ці не кож­ны з якіх прэ­тэн­дуе на прэ­мію Да­рві­на. А яшчэ ту­тэй­шае ле­ка­ван­ не — але­го­рыя ру­ці­ны і вы­пра­ба­ван­ня на кем­лі­васць. Зна­ка­мі­тае з Тал­сто­га (га­ла­ва ў сло­іку на­ве­яла) пра тое, што «з лю­дзь­мі ня­мож­на аб­ыхо­дзіц­ца без лю­бо­ві, і гэ­та не мо­жа быць інакш, та­му што ўза­емная лю­боў між лю­дзь­мі з’яў­ля­ецца асноў­ным за­ко­нам жыц­ця ча­ла­ве­ча­га», вы­клі­кае ледзь не аб­урэн­ не, вы­дае на не­ўра­зу­мен­не ці здзек, бо па­цы­енты не ўме­юць і не жа­да­юць вы­явіць хоць не­йкую лю­боў да ўлас­ных асоб. Пра­цэс ле­ка­ван­ня ўяў­ляе з ся­ бе не над­та ба­га­ты, але да­сціп­ны аса­цы­ятыў­ны шэ­раг — вы­цяг­ван­не цві­коў, шну­роў, пры­шы­ван­не і ад­ры­ван­не, пе­ра­лі­ван­не вад­кас­цей — але ж ме­на­ві­та гэ­ты на­род, па трэ­цім разе аб’­едзе­ны пра­нца­мі, хут­ка тра­піць між мо­ла­там і ка­вад­лам ства­рэн­ня «но­ва­га са­вец­ка­га ча­ла­ве­ка». Што рас­ка­заць яму пра аб­авя­зак не за­гу­біць ся­бе? Пра­ца мас­тач­кі Тац­ця­ны Не­рсі­сян і рэ­жы­сё­ра Яўге­на Кар­ня­га пад­аец­ца ледзь не эта­лон­най: па­ме­ры, фор­мы (ча­сам да­сціп­ныя аль­бо на мя­жы фо­лу, гэт­кія ка­вал­кі апе­ра­цый­на­га мя­са й кос­так) ды кан­струк­цыі ля­лек ураж­ва­юць і раз­ ма­ітас­цю, і (ку­ды бо­льш) эстэ­тыч­най вар­тас­цю, і сэн­са­вай да­рэч­нас­цю — ад дроб­ных план­шэт­ных да па­ркет­ных (у тым лі­ку «час­так цел»), ад ве­лі­зар­ных на фур­ках і мяк­кіх кштал­ту спар­то­вай ма­кі­ва­ры (на іх зруч­на пра­кты­ка­вац­ца, мо­вім так, у ва­ло­дан­ні ле­кар­скі­мі інстру­мен­та­мі, іх мож­на сім­ва­ліч­на па­рад­ ка­ваць, па­ка­ваць, ця­гаць). Ма­ецца пу­дзі­ла­па­доб­ны са­ба­ка — рэ­плі­ка-ад­сыл да «Са­ба­ча­га сэр­ца» і цу­даў, здзей­сне­ных ле­ка­ра­мі Прэ­абра­жэн­скім і Бар­ мен­та­лем, а ба­ць­кам дзеў­чы­нё­хі, што тра­пі­ла ў мял­ку, лі­та­ра­ль­на па­мы­юць пад­ло­гу — у шчы­рай про­сь­бе-пры­ні­жэн­ні ўра­та­ваць дзі­ця... Па­цы­енты ў ба­ль­ні­цы па­ўсюль (у кож­най на­ступ­най сцэ­не іх усё бо­лее), імі по­ўны кож­ны цём­ны кут, кож­ная свет­лая пля­ма пе­ра­вя­зач­най і апе­ра­цый­ на­га ста­ла. У стро­гай па­ста­но­вач­най раз­ма­ітас­ці ча­сам мір­сціц­ца то пэў­ная май, 2021


38

Рэ­ц эн­з ія

«Мастацтва» № 5 (458)


Тэатр / Рэцэнзія пра­змер­насць, то пра­жы­ван­не-пра­га­вор­ван­ не пун­кці­рам (пры­кла­дам, артыст Аляк­сей Сян­чы­ла не­за­мен­ны, але яго­ны фе­ль­чар Дзя­ м’ян Лу­кіч ча­сам за­шы­ва­ецца, сціш­ва­ецца, вы­па­дае са сцэ­ніч­на­га ва­руш­ня­ку), ад­нак па­ ва­рот­кі сю­жэ­та фік­су­юць для гле­да­чоў ад­мет­ ныя ля­ль­кі — воб­раз­ныя, кід­кія, гэт­кія кліч­ні­кі, пы­та­ль­ні­кі або шмат­кро­п’і сцэ­ніч­най «гіс­то­ рыі ад­ной хва­ро­бы». Імі, ля­ль­ка­мі-зна­ка­мі, спек­такль пе­ры­ядыч­на ад­па­ль­вае, ад­стрэ­ль­ вае ды вы­бу­хае па за­вяр­шэн­ні важ­най падзеі або эпі­зо­ду. Так, па­ста­ноў­шчы­кі ры­зы­ку­юць па­ўта­рыц­ца, але па­куль што іх су­по­ль­ны по­

39

пяш­чо­та (хоць бы ў аб­ыхо­джан­ні з са­ба­ кам), — якраз тое, што вы­яўле­на ску­льп­ та­рам праз за­цвер­джа­нае аб­ліч­ча ля­лек. А вось дзей­снае спа­чу­ван­не, ад­ступ­лен­не ад на­ка­на­ва­на­га, та­кое зра­зу­ме­лае жа­ но­чае шка­да­ван­не, што пра­явіць Ган­на Кі­ры­лаў­на і якое над­арыц­ца праз укол мор­фію дзе­ля аб­язбо­ль­ван­ня, на­бу­дзе фа­та­ль­ныя вы­ні­кі для га­лоў­на­га пер­са­ на­жа. Ган­на Гас­па­да­рык, На­тал­ля КотКузь­ма, Свят­ла­на Ці­мо­хі­на — ад­мет­нае і ве­ль­мі спрак­ты­ка­ва­нае акцёр­скае трыа. Акра­мя за­па­мі­на­ль­на­га вы­ка­нан­ня ро­

чырк не вы­ма­гае рас­ шыф­роў­кі. А тое, што ў якас­ці кам­па­зі­та­ра да ля­леч­ні­каў да­лу­чы­ла­ ся вя­до­мая рэ­жы­сёр­ ка дра­мы Ка­ця­ры­на Авер­ка­ва, па­цвяр­джае вы­мо­гі ча­су — гра­ніч­ нае зблі­жэн­не аль­бо на­ват зліц­цё жан­раў і ві­даў тэ­атра­ль­на­га мас­тац­тва, пра­фе­сій­ ную раз­ма­ітасць і аба­ зна­насць у шмат­лі­кіх

склад­ні­ках тэ­атра­ль­ных спе­цы­ялі­за­цый. ...Вы­ра­ша­юцца ча­ла­ве­чыя лё­сы, па­чы­на­юцца і кан­ча­юцца жыц­ці, а гля­ дзель­­ня аб­са­лют­на шчы­ра ра­го­ча з да­чы­нен­няў лю­дзей і ля­лек, з люд­ско­ га стаў­лен­ня да прад­ме­таў; бес­па­мыл­ко­ва зна­хо­дзяць ад­ра­са­таў і дос­ці­пы пісь­мен­ні­ка — у рэ­жы­сёр­скім вы­ра­шэн­ні ўнут­ра­ны го­лас док­та­ра-па­чат­ коў­ца на­бы­вае сцэ­ніч­нае аб­ліч­ча ка­ха­най ка­бе­ты, спя­вач­кі (пра­ўда, не опер­най). Гэ­ты го­лас-воб­раз кры­ху ка­міч­на і да­клад­на ўва­саб­ляе Ка­ця­ры­на Тра­фі­мук — яе пер­са­наж ярка­ва­ты, ма­нер­ны і... бяз­лі­тас­ны. Ле­зе пад ру­ку, сум­ня­ва­ецца, раз­драж­няе і драж­ніц­ца, вы­кон­вае пра­ва­ка­цый­ныя пе­се­нь­кі. Мя­няе строі, па­ліць, а пад фі­нал за­спя­вае пра хва­ро­бы і хво­рых, адзе­не бліс­ку­чую чор­ную сук­ню з мах­ра­мі й фа­ль­бо­на­мі ды сці­шыц­ца, на­зі­ра­ючы ад­ыход свай­го не-су­джэн­ца. Мед­ычкі (Мой­ры, ве­дзь­мы і г.д.), хоць і ма­юць агу­ча­ныя дэ­та­лі бі­ягра­фій раз­ам з ча­ла­ве­чай пры­ро­дай, пад­час дзея­ння не раз­ня­во­ль­ва­юцца ды вы­ сту­па­юць ля­леч­ным ма­на­лі­там з ня­змен­ны­мі аб­ліч­ча­мі — гэт­каю сця­ной спры­яння, асіс­та­ван­ня, да­па­мо­гі па­вод­ле ле­кар­ска­га пра­та­ко­лу. Вы­дае, што ў пра­цэ­се кштал­та­ван­ня хлоп­ца ў муж­чы­ну яны так­са­ма му­сяць не ве­даць лі­тас­ці. Ацэн­кі артыс­так ве­ль­мі ску­пыя, пе­ра­ва­жае аль­бо за­ся­ро­джа­насць, аль­бо за­глыб­ле­насць у мед­ыцын­скія ма­ні­пу­ля­цыі (як у ры­ту­алы), аль­бо

ляў «жы­вым пла­нам», яно за­бяс­печ­вае пры­ха­ва­ную дра­ма­тур­гію «для сва­іх» або для знаў­цаў: артыс­ткі, што ўва­саб­ля­юць мед­ычак, вя­до­мыя праз іншы сцэ­ ніч­ны бес­тсе­лер Яўге­на Кар­ня­га як тры ве­дзь­мы, так што на «За­цем­кі юна­ га ле­ка­ра» з ча­сам мож­на бу­дзе гля­дзець як на іх пе­ ра­ўтва­рэн­не ў пер­са­на­жаў «Інтэрв’ю з ве­дзь­ма­мі». Дзміт­рый Чуй­коў, не шка­ ду­ючы ні ся­бе, ні ле­ка­ра Па­ля­ко­ва, вы­явіў гры­му­чую су­месь ад­каз­нас­ці і стра­ху праз яе, жа­дан­ня ра­біць як най­ле­пей і адзі­на маг­чы­мую ўпар­тую ве­ру — у мед­ыцын­скія ве­ды і пра­кты­ку да стра­ты свя­до­мас­ці. Пе­ра­там­лен­не, рос­пач, брак мо­цы і ад­па­чын­ку пра­ва­ку­юць за­ра­жэн­не (ра­та­ваў дзяў­чын­ку ад дыф­тэ­рый­ных пле­вак у гор­ле) і асу­джа­юць ма­ла­до­га муж­чы­ну... Ча­сам і дзея­нне спек­так­ля мож­на ўспры­маць як трыз­нен­не ча­ла­ве­ка, яко­га пад­ ступ­на атруч­вае мор­фій. Тэх­ніч­на гэ­та вы­ра­шыў так зва­ны ад­ыгра­ны антракт: пуб­лі­ка мо­жа ад­па­чы­ваць, але артыст пра­цяг­вае дзея­нне і пер­са­наж воб­раз­на страч­вае шанц на пе­ра­пы­нак. Так што сло­ік з вы­явай га­ла­вы док­ та­ра-па­пя­рэд­ні­ка ў фі­на­ле зме­ніць іншая вы­ява — іншая па­кут­ная ахвяр­ная га­ла­ва. ...А на сцвяр­джэн­не пра тое, што пер­шы аб­авя­зак ча­ла­ве­ка — не за­гу­біць ся­бе, я на­тра­пі­ла ў на­тат­ках зна­ка­мі­тай мас­тац­тваз­наў­цы Іры­ны Анто­на­вай, за са­вец­кім ча­сам — прэ­зі­дэн­та Дзяр­жаў­на­га му­зея вы­яўлен­чых мас­тац­тваў імя Пуш­кі­на, пад­час Вя­лі­кай Айчын­най — ма­лод­ша­га сяр­жан­та мед­служ­бы, апе­ра­цый­най сяс­тры. У ма­тэ­ры­яле ска­рыс­та­ныя цы­та­ты з Ага­ты Крыс­ці і Джа­аны Бігс. май, 2021


40

Тэацтр Тэ­ Рэ­ эн­з/ія м а

Кан­флікт ча­ла­ве­чага це­ла і све­ту « Х-тра­д ы­ц ыя — Да дна на­ра­д жэн­н я » Вя­ч ас­л а­в а Іна­з ем­ц а­в а ў Па­л а­ц ы ку­л ь­т у­р ы чы­г у­н ач­н і­к аў Жа­на Лаш­ке­віч

Па­во­ль­нае (ды што там — ма­руд­лі­вае!) ця­лес­нае пра­жы­ван­не кож­на­га сцэ­ніч­на­га імгнен­ня, пад­ра­бяз­нае вы­спя­ван­не лю­бой сю­жэт­най па­ва­ рот­кі, за­глыб­ле­нае да­сле­да­ван­не лан­цуж­ка з пры­чы­ны і на­ступ­ства, уз­іран­не, су­зі­ран­не, пад­гля­дан­не — што гэ­та за тэ­атр та­кі? Ну, фі­зіч­ны, ну і што? Дзе экшн? Стра­ка­тая пе­ра­мен­лі­васць уся­го на ўсё? Пі­ру­эты на цыр­лах «да­ра­жэ­нь­кі гля­дач! та­бе цёп­ла? та­бе су­ха?»…

«Мастацтва» № 5 (458)

З

а­це­мім: дно Іна­зем­ца­ва (чы­тай­це — тэ­атра «ІнЖэст») — гэ­та вам не хрэс­та­ма­тый­нае лі­та­ра­тур­нае дно Мак­сі­ма Гор­ка­га. Ані вы­кры­ва­ль­ных ды­яло­гаў, ані са­цы­яль­най ня­ роў­нас­ці. Ві­на­ва­тых ня­ма. На­ват ка­лі тра­ды­цыя свед­чыць, што со­рак га­доў мож­на ха­дзіць па пус­тэ­ль­ні. У вы­пад­ку са­ра­ка­год­дзя тэ­атра Вя­ час­ла­ва Іна­зем­ца­ва да яе мож­на пры­па­доб­ніць мясц­іны, дзе тэ­атра­ль­ны рух стро­га рэ­гла­мен­та­ ваў­ся, падзя­ля­ючы­ся не ад­но на ві­ды ды жан­ры, але так­са­ма на пры­ма­ль­нае і ўхва­ле­нае. Ся­род апош­ніх трап­ля­лі­ся плас­тыч­ныя ві­до­віш­чы. Ад­нак пра тое, ку­ды ся­гаў ства­ра­ль­нік фі­зіч­на­га тэ­атра «ІнЖэст» і фес­ты­ва­лю «ПлаSтфор­ма», ка­лі­сь­ці не ўяў­ля­лі ні ме­та­дыс­ты, ні кры­ты­кі. Прад­угле­дзець Іна­зем­ца­ва не вы­па­да­ла на­сто­ль­кі, што ён ледзь не апы­нуў­ся па-за кры­ты­кай! На­конт ме­то­ды­ кі не ска­жу, бо яна ў яго ўлас­ная. Акра­ба­ты­ка, гім­нас­ты­ка, пан­та­мі­ма, усход­нія адзі­на­бор­ствы, та­нец бу­то ядна­юцца дзе­ля ўва­саб­лен­ня та­кіх са­бе цал­кам дра­ма­тыч­ных сю­жэ­таў з уцям­най фа­бу­лай і ха­рак­тар­ны­мі пер­са­на­жа­мі, якія ча­сам пад­аюц­ца ў за­ўваж­ным раз­віц­ці. Ві­до­віш­чы рэ­жы­сё­ра ўраж­ва­юць лі­рыч­ны­мі ад­ступ­лен­ня­мі, па­то­чыс­ты­мі за­глыб­лен­ня­мі ў мед­ыта­цыю і, па кан­трас­це, імгнен­ны­мі вы­бу­хо­вы­мі пе­ра­ме­на­мі, шчы­ль­ны­мі, пра­ва­ка­цый­ны­мі кід­ка­мі, скі­ра­ва­ ны­мі про­ста ў гля­дзе­ль­ню, але ку­ды час­цей — лі­ та­ра­ль­ным па­ста­но­вач­ным на­сту­пам (што на ха­ду­нах па­ся­род плош­чы, што па сцэ­ніч­ных мас­ ні­цах, а яшчэ ці­ка­вей — у за­ле па­ся­род крэс­лаў, па­пя­рэд­не па­пра­сіў­шы пуб­лі­ку на сцэ­ну). Дык што там з дном на­ра­джэн­ня тэ­атра? З са­ра­ ка га­да­мі? Што па­ўста­ла? …Той, хто не пі­ль­нуе на сцэ­не жыц­цё на­пру­жа­ ных аго­ле­ных це­лаў, не змі­ра­ецца з го­жы­мі лю­ дзь­мі ў ру­ху дзе­ля ру­ху, не со­чыць, як вы­раз­ная, дых­тоў­ная ра­бо­та іх цяг­ліц ды сус­та­ваў па­соў­вае, раз­ві­вае дзіў­ны сю­жэт… на­рэш­це, хто не цэ­ніць кра­са­моў­ства за­кры­та­га ча­ла­ве­ча­га ро­та — на­ вош­та яму да­ваць ныр­ца на дно чу­жых тэ­атра­ль­ ных на­ро­дзі­наў — хоць са­бе і ўслед за ка­ры­фе­ем маў­клі­ва­га хо­ру (пра­ва­ды­ром плас­тыч­на­га ва­ярства)? Яму ўсё бу­дзе над­та за­цяг­ну­та, ду­жа ад­на­стай­на, ве­ль­мі ску­па… Ску­па, хоць і вы­на­ход­лі­ва бу­да­ва­лі­ся сцэ­ны дон­на­га існа­ван­ня. За­да­чы «зга­даць усё» ге­рой са­бе не ста­віў, тым бо­льш па­мяць за­ўсё­ды пе­ра­ бор­лі­вая. Ён, хут­чэй за ўсё, сніў «сон на за­мо­ву»


Тэатр / Тэ ­м а 1. Вя­час­лаў Іна­зем­цаў. 2. Дзміт­рый Скач­коў. 3—5. «Х-тра­ды­цыя — Да дна на­ра­джэн­ня». Сцэ­ны са спек­так­ля. Фо­та Сяр­гея Жда­но­ві­ча.

41

для вы­тлу­ма­чэн­ня ча­го­сь­ці вы­ра­ша­ль­на­га (пра пад­обныя вя­до­ма яшчэ з па­пі­ру­саў ста­ра­жыт­на­га Егіп­та). У пе­ра­бі­ран­ні зга­дак (ма­на­тон­ным ва­ру­ шэн­ні хваль) ба­чы­лі­ся то бяс­крыў­дныя ке­пі­кі з вя­лі­кай ды­яга­на­лі кла­січ­на­га ба­ле­та, то ад­сыл­кі да зна­ка­мі­та­га раз­умна­га акі­яна з «Са­ля­ры­са» Андрэя Тар­коў­ска­га. На­ту­ра­ль­нае фа­наг­рам­нае мо­ра не да­ва­ла па­мы­ліц­ца: ча­ла­век на­ма­гаў­ ся не па­цяр­пець, аца­лець ва ўчэ­піс­тым рэ­чы­ве ўспа­мі­наў. Асця­рож­на спус­каў­ся з-пад ка­лас­ні­коў. Ко­ль­кі раз­оў яго ад­кі­да­ла або па­чы­на­ла за­ смок­тваць. Ён на­мац­ваў мес­ца, дзе мож­на бы­ло за­тры­мац­ца і агле­дзец­ца. Пра­зрыс­тыя хва­лі за­па­во­ль­ва­лі­ся і спы­ня­лі­ся на яго­нае жа­дан­не. Свет­ла­выя пра­стрэ­лы вы­хоп­лі­ва­лі з-пад іх чы­ есь­ці тва­ры, ру­кі, но­гі, тор­сы. Ві­да­воч­на, пэў­ных лю­дзей (і падзеі, звя­за­ныя з імі) ча­ла­ве­ку трэ­ба бы­ло пры­гад­ваць, збі­раць па ка­вал­ках вы­яў. Праз гэ­ты пра­цэс зва­руш­лі­вае рэ­чы­ва дна то на­бры­нь­ва­ла жы­вой сі­не­чай, то пе­ра­тва­ра­ла­ся ў ле­дзя­ныя та­ро­сы, цал­кам спы­ня­ючы рух, а ча­ ла­век усё ўзі­раў­ся і згад­ваў, быц­цам вы­праў­ляў, удак­лад­няў зда­бы­тыя ві­дзе­жы... Так, яны сус­трэ­лі­ся на са­мым дне на­ра­джэн­ ня: ста­лы ча­ла­век з са­мім са­бой — ма­ла­дым, дзёр­зкім, на­іўным (у гэ­тай ро­лі за­ня­ты Дзміт­ рый Скач­коў). Сцэ­на па­лым­не­ла чыр­ван­ню: гэ­та юнак пра­гнуў жыць. То-бок ру­хац­ца. Та­му ска­каў, ку­ляў­ся, вы­раб­ляў ку­ль­бі­ты і не­йкія ба­лет­нагім­нас­тыч­ныя пі­ру­эты па­хо­джан­нем з ба­явых усход­ніх пра­ктык. Ста­лы дзі­віў­ся (здзіў­ляў­ся) ды на­зі­раў. Мер­ка­ваў і пры­гад­ваў. Пра­жы­ваў. А тым ча­сам яго­най во­ляй, імпу­ль­сам, дум­кай жы­ві­ла­ ся… дно пра­жы­ван­ня — у про­стым і пе­ра­нос­ным сэн­се сло­ва: так утва­раў­ся воб­раз яркі і жор­сткі. Каб усвя­до­міць, па­тлу­ма­чыць, штур­ха­нуць ся­бе сён­няш­ня­га, пер­са­наж му­сіў да­сяг­нуць гэ­та­га дна — па­чат­ку, па­хо­джан­ня, жа­дан­ня. І не­шта вы­ ра­шыць. Пры­нам­сі, ад­штур­хнуц­ца, каб усплыць. «Х-тра­ды­цыя» — плынь пер­фор­ман­саў і спек­ так­ляў, якія быц­цам пе­ра­ця­ка­юць адзін у дру­гі, не фік­су­юцца, бо грун­ту­юцца на імпра­ві­за­цыі і раз­лі­ча­ныя на лю­быя не­тэ­атра­ль­ныя ўмо­вы. Сва­ім уз­нік­нен­нем і існа­ван­нем яны аб­авя­за­ныя су­пра­цьс­та­янню акцёр­ска­га це­ла і пра­сто­ры. Та­му і пер­са­на­жы ў іх, мо­вім так, уз­ае­ма­за­мя­ ня­ль­ныя — на­ву­ча­ны пад­хоп­лі­ваць і пе­ра­хоп­ лі­ваць су­пра­цьс­та­янне адзін ад ад­на­го ў лю­бых умо­вах. Але сус­трэ­чу з са­мім са­бой не­маг­чы­ ма ўтва­рыць то­ль­кі праз імпра­ві­за­цыю, якой без­да­кор­на ва­ло­дае і якой дых­тоў­на на­ву­чае Вя­час­лаў Іна­зем­цаў. Імпра­ві­за­цыі «Х-тра­ды­цыі» ад­мет­на прад­ума­ныя, ве­ра­год­на, аб­га­во­ра­ныя па ча­се, раз­мер­ка­ва­ныя па пры­ёмах і пры­бу­ до­вах, а так зва­ная кан­ва для іх час­цей за ўсё за­ме­не­ная акту­аль­ным кан­тэк­стам, у апош­нім вы­пад­ку — падзе­яй з на­го­ды важ­кай тэ­атра­ль­ най да­ты. Са­ра­ка­год­дзе не­рэ­пер­ту­арна­га тэ­атра, чые спек­так­лі (у леп­шым вы­пад­ку) фі­ль­му­юцца і ро­бяц­ца пад­ста­вай для на­ступ­ных. А кан­тэкст хо­ць­ма-ня­хо­ць­ма вы­дае на аса­цы­яцыі… Што ж гэ­ты раз вы­ра­шыць Іна­зем­цаў? май, 2021


42

Рэ­ц эн­з ія насць сім­ва­ла­мі, гру­вас­ткая кан­цэп­ту­аль­насць, за­ціс­ну­тасць у рам­кі, межы, не­йкія ад­мыс­ло­выя за­ко­ны — тут у нас чор­ныя, тут бе­лыя, хо­дзім па крат­ках або з шас­та­мі... Без­умоў­на, мае пер­шыя ўра­жан­ні ад Мар­се­ля Мар­со ні з чым не па­ра­ўна­ еш, але кож­ны му­сіць це­ра­біць свой шлях. Я за тое, каб не ілюс­тра­ваць фі­ла­соф­скія ідэі. ­ Я не люб­лю да­дум­ваць усё да кан­ца, на­ват ба­юся. За­ўжды ча­каю ідэю ад пра­сто­ры, вос­тра­га дзея­н-­ ня. Як на­ра­дзі­ла­ся ідэя спек­так­ля «ДК Данс»?

Вя­час­лаў Іна­зем­цаў: — Ле­тась мы са сту­дый­ца­мі бы­лі ўзя­лі­ся рых­та­ ваць мой юбі­лей (60 га­доў) і ад­на­ўляць вя­до­мы спек­такль «Дос­туп да це­ла». Па­ста­ві­лі­ся да пан­дэ­міі як да чар­го­ва­га гры­пу, а по­тым уба­чы­лі, як за­кры­ва­ецца кра­іна за кра­інай. Зра­бі­ла­ся ві­да­воч­ным: шы­ро­кая пуб­лі­ка не пры­йдзе. Тру­па раз­гу­бі­ла­ся. Я ска­заў, што ў та­кім разе вы­йду адзін з імпра­ві­за­цы­яй, я гэ­та доб­ра ўмею. Але маг­чы­масць уба­чыц­ца з пуб­лі­кай пе­ра­ва­жы­ла, знай­шлі­ся ад­на­дум­цы, пад­цяг­ну­лі­ся тыя, хто сум­ня­ваў­ся. Так што, каб не ко­від, мы б спек­такль не зра­бі­лі.

«Мастацтва» № 5 (458)

Што да на­шай фір­мо­вай «Х-тра­ды­цыі»: ад­куль яна ўзя­ла­ся і ча­му? А та­му што час­ця­ком бы­ ва­ем так: аб­веш­ча­ны і прад­аец­ца прэм’ерны спек­такль, а якім ён му­сіць быць, што бу­дзем па­каз­ваць — усё яшчэ не вы­ра­ша­на. Як пра­ві­ ла, мы ства­ра­ем свае па­ста­ноў­кі ў кан­флік­це з пра­сто­рай. Шу­ка­ем не­йкі не­звы­чай­ны злом, скрыў­лен­не, шчы­лі­ну, каб це­лу бы­ло ня­ўту­ль­на або зу­сім бла­га, каб пра­сто­ра зму­ша­ла да пе­ра­ мен. І як то­ль­кі зной­дзе­на не­шта не­звы­чай­нае, уся за­ду­ма па­чы­нае ды­хаць і гу­чаць. Мы за­ўсё­ды ад­штур­хва­емся ад та­го, што ма­ем. А ў апош­нім вы­пад­ку бы­ла то­ль­кі пус­тая сцэ­на і не­йкія ўмен­ ні — мае і парт­нё­раў. Ста­ры плас­тык, маг­чы­масць не­шта пад­ве­сіць над сцэ­най, ля­бёд­ка... Пра­па­на­ ва­ныя аб­ста­ві­ны вы­свет­ле­ныя, утва­ра­ецца схе­ма дзея­нняў, пры­нам­сі я ве­даю, з ча­го мы па­чнём, чым скон­чым. Гэ­тым раз­ам, на­прык­лад, ме­лі цэ­ль­ную аўды­яін­ста­ля­цыю з тэк­ста­мі і шу­мам мо­ра — пад­ару­нак га­лан­дцаў, та­му пе­рад­усім ары­ента­ва­лі­ся на яе. Улас­на, гэ­та пад­ста­ва май­го ме­та­ду: ска­рыс­тоў­ваць тое, што пад ру­кой, і ні­ чо­га інша­га ад­мыс­ло­ва­га не шу­каць. Ну не ўмею я ра­біць са­ль­та на­зад! Та­му ад­штур­хва­юся ад та­го, што маё це­ла мо­жа. Пры­кла­дам, мне ўжо не так лёг­ка спус­ціц­ца з-пад ка­лас­ні­коў да­га­ры на­га­мі, не так про­ста ві­сець ад­ной на­гой у пят­лі ды яшчэ і кру­ціц­ца, та­му спек­такль па­чы­наю не я, а Дзміт­рый Скач­коў, на хві­лі­нач­ку, вы­клад­чык і мас­тац­тваз­наў­ца. І па­віс­нуць на ад­ной на­зе бы­ла яго­ная ідэя, так бы мо­віць, ува­со­біць ста­ра­жыт­ны архе­тып шы­бе­ні­ка. Я не ма­гу пра­ца­ваць так, як пры­ня­та: успры­няць ідэю, знай­сці вы­ра­шэн­не і шмат ча­го для ўва­саб­ лен­ня. У мя­не маг­чы­мас­ці та­кой ня­ма­ша­ка, бо «ІнЖэст» — тэ­атр не рэ­пер­ту­арны, не антрэп­рыз­ ны, не звык­лых фор­маў. Фі­зіч­ныя дзея­нні, ра­бо­та з прад­ме­там — я сваю за­ду­му за­піс­ваю пун­кці­ рам, але цяр­пець не ма­гу ся­дзець і пры­дум­ваць. Я шмат ба­чыў пан­та­мім-але­го­рый (ад­сы­лаю да зна­на­га пед­аго­га, артыс­та, рэ­жы­сё­ра Іллі Рут­бер­га ўзо­ру 1970-х), удзе­ль­ні­чаў у іх і ве­ль­мі хут­ка (і стра­шэн­на) ад іх ста­міў­ся. Пе­ра­на­сы­ча­

Мы яго гра­лі пят­нац­цаць га­доў. Рых­та­ва­лі­ся ды вы­ха­ду ў збор­ным кан­цэр­це, за ку­лі­са­мі по­ўна на­ро­ду, я на ха­ду­нах і — па­ва­ліў­ся. Не­хта бе­гае, смя­ецца... А як пад­няц­ца? А ка­лі б гле­да­чы бы­лі? Як вы­хо­дзіць са ста­но­віш­ча? Мож­на по­ўзаць, кру­ціц­ца на мес­цы, не­шта імі­та­ваць. Так з’яўля­ ецца зер­не дра­ма­тур­гіі. Да­да­ём анта­га­ніс­та, які не про­ста ра­іць пад­пі­ла­ваць ха­ду­ны, але сам-пер­шы агрэ­сіў­на іх пад­пі­лоў­вае: з’яўля­ецца па­сля­доў­насць дзея­ння і сю­жэт, ад­нак усё ўзні­кае з фі­зіч­на­га дзея­ння, бу­ду­ецца на ад­ка­зах це­ла. Важ­на здзі­віць гля­дзе­ль­ню, важ­ны трук, але та­кі, які ўтва­рае кан­флікт ча­ла­ве­ча це­ла і све­ту. Не менш. Ка­лі ў ма­ёй ідэі ма­ецца не­йкая за­гад­ка, не­йкая глы­бі­ня, якую не ма­гу асяг­нуць, — яно! Та­ды і па­чы­наю рас­пра­цоў­ку да ўва­саб­лен­ня. ­ А ка­лі мне ўсё зра­зу­ме­ла, ня­ма не­ча­ка­нас­ці, — ­ я не бя­ру­ся.


Тэатр / Сл ужбовыРэ­ўцвэн­ а ход з ія

43

Тэ­атра­ль­ныя бай­кі ад Вер­гу­но­ва

В

і­таю вас! Як час­та мы чу­ем гэ­ты ве­ль­мі ўстой­лі­вы вы­раз «вес­на­вое аб­вас­трэн­не». І ве­ль­мі ма­ла над­аем яму зна­чэн­ня. Хі­ба што за­ўсмі­ ха­емся, раз­уме­ючы яго сэнс, спа­гад­лі­ва па­кі­ва­ем га­ла­вой ды хут­ка за­бы­ва­ем па­чу­тае. А між тым тэ­му ўза­ема­адно­сін слу­жы­це­ляў Ме­ль­па­ме­ ны і слу­жы­це­ляў Аскле­пія ніх­то не за­кры­ваў. Так, але ж і артыс­ты так­са­ма хва­рэ­юць, па­ку­ту­юць ад роз­ных бо­лек, якія на­за­паш­ва­юцца з га­да­мі праз гас­тро­лі, скраз­ня­кі, што­дзён­ныя ўнут­ра­ныя на­пру­жан­ні і аб­вас­тра­юцца з над­ыхо­дам вяс­ны. Доб­ра па­мя­таю, як не­на­ві­дзеў Рас­ціс­лаў Янкоў­скі схо­ды на служ­бо­вым ува­хо­дзе ў тэ­атр, па­кру­час­тыя і доў­гія. Пры­клад­на гэ­так жа, як не­на­ві­джу ця­пер іх я...

Д

зміт­рыю Шас­та­ко­ві­чу ба­ле­лі но­гі, яму бы­ло цяж­ка ха­дзіць. Ле­ка­ваў­ся ён у сла­ву­та­га док­та­ра Гаў­ры­іла Ілі­за­ра­ва. Дзя­ку­ючы яго ква­лі­фі­ка­ ва­най да­па­мо­зе кам­па­зі­тар па­йшоў на па­праў­ку. Удзяч­ны Шас­та­ко­віч за­пра­сіў Ілі­за­ра­ва на свой аўтар­скі кан­цэрт у Ма­лую за­лу Ле­нін­град­скай фі­ лар­мо­ніі. Гаў­ры­іл Аб­ра­ма­віч ся­дзеў на доб­рым мес­цы, і Шас­та­ко­віч адзна­чыў, што вы­гля­даў ле­кар ве­ль­мі за­да­во­ле­ным. Па скан­чэн­ні кан­цэр­та вя­лі­кі кам­ па­зі­тар пад­ышоў да не менш вя­лі­ка­га арта­пе­да і спы­таў та­го пра ўра­жан­ні. «Ура­жан­ні ў мя­не са­мыя вы­дат­ныя, Дзміт­рый Дзміт­ры­евіч, — ад­ка­заў Ілі­за­ раў. — На маю дум­ку, вы вы­дат­на ўзды­ма­лі­ся па лес­віч­цы на сцэ­ну і гэ­так жа вы­дат­на па ёй спус­ка­лі­ся».

К

а­лі ўжо гу­тар­ка па­йшла пра му­зы­кан­таў, дык вар­та зга­даць і вя­лі­ка­га Дзміт­рыя Ка­ба­леў­ска­га — кам­па­зі­та­ра, пі­яніс­та, ды­ры­жо­ра, пуб­лі­цыс­та і шы­ро­ка вя­до­ма­га гра­мад­ска­га дзея­ча, лаў­рэ­ата ўсіх маг­чы­мых дзяр­ жаў­ных прэ­мій, ча­ла­ве­ка з надзвы­чай­ным па­чуц­цём гу­ма­ру. Ён пер­ша­га кра­ са­ві­ка вы­пад­ко­ва апы­нуў­ся на ад­ным са збор­ных кан­цэр­таў кла­січ­най му­зы­ кі, на якім не­йкі му­зы­кант па­ві­нен быў іграць на ра­ялі. Дзміт­рыю Ба­ры­са­ві­чу, ві­даць ад ну­ды, пры­йшла ў га­ла­ву ідэя раз­ам з груз­чы­ка­мі вы­цяг­нуць ра­яль на сцэ­ну. Ён уга­ва­рыў ад­на­го з ра­бо­чых за­мя­ніц­ца і раз­ам з іншы­мі вы­ка­ціў інстру­мент. Груз­чык той быў за­да­во­ле­ны: за­мест пра­цы ад­па­чыў. За­да­во­ле­ны быў і кам­па­зі­тар — яго­ная ма­ра спраў­дзі­ла­ся. А ка­лі ра­яль ужо ста­яў на сцэ­не, ча­му б і не сес­ці за яго і не­шта вы­ка­наць? Пры­кла­дам, кан­та­ту Ба­ха. Гле­да­чы ў за­ле про­ста аша­ле­лі: про­сты груз­чык рап­там сеў за інстру­мент і гэ­так вір­ ту­озна сыг­раў! Асаб­лі­ва ка­лі ўлі­чыць, што па­сля вы­йшаў анан­са­ва­ны артыст і сыг­раў на тым жа ра­ялі ў разы горш... Скан­дал быў ка­ла­са­ль­ны!

Ёсць! І не­пас­рэд­ная. Пры­кла­дам, кра­са­вік — ве­ль­мі зна­ка­вы ме­сяц. І зга­да­ ла­ся мне не­паз­беж­ная да­та кож­на­га са­вец­ка­га го­да — 22 кра­са­ві­ка, дзень на­ро­дзі­наў пра­ва­ды­ра пра­ле­та­ры­яту Ле­ні­на. У БССР пра­ва­ды­ра ня­змен­на іграў Сан Са­ныч Да­бро­цін, за­слу­жа­ны артыст РСФСР, ча­ла­век-ле­ген­да, акцёр і рэ­жы­сёр, які не­ка­то­ры час уз­на­ча­ль­ваў у Мін­ску Рус­кі тэ­атр. Мне на­ват па­ шан­ца­ва­ла па­ўдзе­ль­ні­чаць у ад­ным, як мод­на ця­пер ка­заць, з пер­фор­ман­саў з Да­бро­ці­ным. Але вось у Мас­кве «Ле­ні­ных» ка­тас­тра­фіч­на не ха­па­ла. А ішоў 1970-ы, год ста­год­дзя пра­ва­ды­ра. Лю­дзі ста­рэй­ша­га ве­ку па­мя­та­юць гэ­тае пан­яцце, гэ­тую хва­лю пад на­звай «Ле­ні­ні­яна». І вя­лі­кія роз­умы ў ЦК парт­ыі да­ду­ма­лі­ся саб­раць у Мас­кве на се­мі­нар усіх артыс­таў, якія прэ­тэн­да­ва­лі на ро­лю Ле­ні­на. Ту­ды ж з’явіў­ся і адзін з на­тхня­ль­ні­каў гэ­тай ідэі. Вя­ліз­ная за­ла, не­ка­ль­кі со­цень за­гры­мі­ра­ва­ных «Ле­ні­ных», ім чы­та­юць лек­цыю пра тое, як важ­на пра­ві­ль­на вы­кон­ваць ро­лю, не­хта з МХА­Та дэ­ман­струе «пра­ві­ль­ныя» жэс­ты... Со­тні «Ле­ні­ных» ад­на­ча­со­ва за­кла­да­лі па­ль­цы за ка­мі­зэ­ль­ку, вы­кід­ ва­лі ру­ку на­пе­рад і хо­рам усклі­ка­лі: «Са­цы­яліс­тыч­ная гэ­ва­лю­цыя, пра якую ўсю да­го­гу ка­за­лі ба­ль­ша­ві­кі...» Рас­па­вя­да­юць, што той член ЦК, уба­чыў­шы та­кое, збя­леў, ці­ха пры­крыў за са­бой дзве­ры і... се­мі­нар спы­ні­лі.

К А

а­жуць, што Ста­ніс­лаў­скі спра­ба­ваў у ла­ба­ра­тор­ных умо­вах за­ймац­ца акцёр­скім май­стэр­ствам па сіс­тэ­ме з бе­лы­мі мы­ша­мі. Мы­шы па­во­дзі­лі ся­бе арга­ніч­на. Але ж не пе­ра­ўва­со­бі­лі­ся.

ртыст Тэ­атра са­ты­ры Мі­ха­іл Дзяр­жа­він пэў­ны час быў зя­цем Бу­дзён­на­ га. Вось ад­ной­чы вя­зе ён свай­го ле­ген­дар­на­га цес­ця на да­чу і па да­ро­ зе за­баў­ляе яго анек­до­та­мі пра Ва­сі­ля Іва­ны­ча Ча­па­ева. Бу­дзён­ны ўсё ўваж­лі­ва і сур’ёзна слу­хаў, на­круч­ваў вус на па­лец, але по­тым з пры­крас­цю кі­нуў: «Э-эх, ка­заў жа я яму: ву­чы­ся!»

К

э­жы­сёр на па­ру з ды­рэк­та­рам лё­та­юць уз­ад-упе­рад па хо­ле — хва­лю­ юцца. Рап­там з гля­дзе­ль­най за­лы вы­хо­дзіць муж­чы­на і кі­ру­ецца да вый­ сця. Ды­рэк­тар з рэ­жы­сё­рам пад­бя­га­юць да яго і па­чы­на­юць да­ймаць пы­тан­ня­мі: «Што, па­ста­ноў­ка не­ці­ка­вая?» — «Ды не, усё быц­цам на­рма­ль­ на...» — «А што, акцё­ры дрэн­на ігра­юць?» — «Ды быц­цам ні­чо­га так...» — «Маг­чы­ма, кас­цю­мы не спа­да­ба­лі­ся аль­бо дэ­ка­ра­цыі?» — «Ну ча­му? На­р­ маль­­ныя кас­цю­мы...» — «Дык ча­му ж вы сы­хо­дзі­це?» — «Вы ве­да­еце, ад­на­му ў за­ле ся­дзець страш­на!»

ож­ны ўчы­нак пра­цяг­вае ства­раць нас са­міх. Ад­нак та­кое ства­рэн­не без яго асэн­са­ван­ня — ка­тас­тро­фа. Ле­анід Уцё­саў рас­па­вя­даў ад­ной­чы пра вя­лі­ка­га му­зы­кан­та Ба­ры­са Тра­яноў­ска­га. Гэ­та быў вір­ту­оз-ба­ла­ла­ечнік, арга­ні­за­тар і пер­шы кі­раў­нік мас­коў­ска­га Вя­лі­ка­рус­ка­га аркес­тра на­род­ных інстру­мен­таў. І вось не­як ён змог сфа­таг­ра­фа­вац­ца з Львом Тал­стым. Тра­яноў­ скі быў ча­ла­век прад­пры­ма­ль­ны, ён зра­біў з гэ­та­га фо­та клі­шэ і над­ру­ка­ваў афі­шу, на якой быў адзна­ча­ны раз­ам з вя­лі­кім пі­сь­мен­ні­кам. Яго­ны антрэп­ рэ­нёр ад­на­го разу пра­па­на­ваў кан­цэрт ба­ла­ла­ечні­ка не­йка­му гас­па­дар­ні­ку і па­ка­заў афі­шу. Той па­гля­дзеў уваж­лі­ва і спы­таў: «Ну, гэ­ты з ба­ла­лай­кай бу­дзе іграць, а што бу­дзе ра­біць ста­ры з ба­ра­дой?» Антрэп­рэ­нёр па­крыў­джа­на ад­ ка­заў: «Гэ­ты ста­ры з ба­ра­дой, ка­лі па­чуе ва­шы сло­вы, у тру­не пе­ра­вер­нец­ ца». — «Зра­зу­ме­ла, — ад­ка­заў гас­па­дар­нік, — гэ­та акра­бат. Не трэ­ба!»

Т

«Т

Р

э­атр — мес­ца для та­го, каб і па­смя­яцца, і па­пла­каць. Ка­лі ў гле­да­ча не пад­сту­пае ка­мяк да гор­ла ці не з’яўля­ецца хоць цень усмеш­кі — гэ­та звы­чай­ны лек­то­рый, але ж не тэ­атр. У тэ­атры га­лоў­ны «бу­даў­ні­чы» ма­ тэ­ры­ял — гэ­та па­чуц­ці, страс­ці, і акцёр па­ві­нен зна­хо­дзіц­ца ў са­мым цэн­тры тых па­чуц­цяў, ня­гле­дзя­чы ні на над­вор’е, ні на са­ма­адчу­ван­не. Ды хо­піць пра хва­ро­бы, вер­нем­ся да смеш­на­га і вес­на­во­га. Зда­ва­ла­ся б, дзе тут су­вязь?

э­атр!.. Якое з усіх мас­тац­тваў ва­ло­дае та­кі­мі ма­гут­ны­мі срод­ка­мі на­паў­няць ду­шу ўра­жан­ня­мі і граць ёю са­ма­ўлад­на...» Якое з мас­ тац­тваў ва­ло­дае та­кім бліс­ку­чым гу­ма­рам, та­кой ду­шэў­най на­поў­ не­нас­цю?! З апош­нім ме­ся­цам вяс­ны вас, да­ра­гія! За­ўсё­ды ваш Шу­ра Вер­гу­ноў. май, 2021


44

Рэ­ц эн­з ія

«Мастацтва» № 5 (458)


Кі­н о / А гл яд

45

1. «Looking for horses», рэж. Стэфан Паўлавіч. 2. «Splinters», рэж. Наталья Гарайалдэ. 3. «The Great Void», рэж. Себастьян Мец. 4. «1970», рэж. Томаш Вольскі. 5. «Les Enfants terribles», рэж. Ахмед Неджэт Капур. 6. «Малая Палестына», рэж. Абдала Аль-Хаціб. 7. «Калі ты ўбачыш яе, прывітайся», рэж. Хі Янг П'юн і Хуаху Оскар Чанг. 8. «Мой каранцінны мішка», рэж. Вея Ма. 9. Афіцыйны постар фестывалю Visions du Réel 2021.

Антон Сі­да­рэн­ка

Дру­гі за­пар год ка­ра­нак­ры­зі­су па­сту­по­ва пры­ву­чае кі­наг­ра­мад­скасць да не­звы­чай­най фес­ты­ва­ль­най сі­ ту­ацыі. Бо­ль­шасць кі­на­фо­ру­маў змі­ры­ла­ся з тым, што анлайн-па­ка­зы ста­лі не­паз­беж­ны­мі і на­ват у не­чым ка­рыс­ны­мі, бо па­шы­ра­юць фес­ты­ва­ль­ную ге­агра­фію ды аўды­то­рыю. Уплы­во­вы фес­ты­валь Visions du Réel, «Ба­чан­ні рэ­аль­нас­ці» ў пе­ра­кла­дзе з фран­цуз­скай, у швей­цар­скім Ньё­не ад­ным з пер­шых вы­ра­шыў­ся ла­ дзіць па­ка­зы ў інтэр­нэ­це ле­тась і не пра­га­даў. Сё­ле­та анлайн-па­ка­зы тут ужо ідуць ці не ў звык­лым рэ­жы­ме, пры­тым што ка­ран­цін па­слаб­ле­ны і час­тка аўта­раў і гас­цей усё-ткі да­бра­ла­ся да гэ­та­га пры­га­ра­ду Жэ­не­вы. Та­кім чы­нам, з 15 па 25 кра­са­ві­ка ад­бы­ва­ла­ся як анлайн-вер­сія фэс­ту, так і тра­ды­цый­ныя па­ка­зы ў кі­на­тэ­ атрах, у тым лі­ку ме­рап­ры­емствы кі­на­рын­ку, ве­ль­мі важ­най і ўплы­во­вай час­ткі Visions du Réel. Бо­ль­шасць ша­ра­го­вых гле­да­чоў і жур­на­ліс­таў, у тым лі­ку агля­да­ль­нік «Мас­тац­тва», за­ста­ла­ся та­кі пе­рад сва­ імі хат­ні­мі ма­ні­то­ра­мі. Мас­тац­тва су­час­най кі­на­да­ку­мен­та­ліс­ты­кі збо­ль­ша­га мае ві­зу­аль­ны ха­рак­тар, па­тра­ буе ўваж­лі­ва­га па­глыб­лен­ня ў воб­раз­ную струк­ту­ру фі­ль­маў, та­му пра­екцыі на вя­лі­кі экран ві­да­воч­на бра­ка­ ва­ла. Але фес­ты­валь у інтэр­нэт-ва­ры­янце мае і свае пе­ра­ва­гі. Се­ці­ва да­зва­ляе вір­ту­аль­на пры­сут­ні­чаць на най­важ­ней­шых фес­ты­ва­ль­ных івэн­тах, сус­трэ­чах з аўта­ра­мі, а га­лоў­нае, з да­па­мо­гай ад­мыс­ло­ва­га сай­та — плат­фор­мы для пра­гля­ду сту­жак мож­на ўба­чыць на­шмат бо­льш, чым у звык­лым ва­ры­янце, пе­ра­соў­ва­ючы­ся па­між кі­на­се­анса­мі. А па­гля­дзець сё­ле­та на Visions du Réel бы­ло на што. Пя­ць­дзя­сят дру­гі фес­ты­валь у Ньё­не прад­ста­віў 142 фі­ль­мы з 58 кра­ін.

Шчы­ры сус­вет Між­н а­р од­н ы кі­н а­ф ес­т ы­в аль да­ку ­м ен­та ­л ь­н а­га к і­н о Visions du RÉel 2021

май, 2021


46

К і ­н о / А гл яд

М

ы шмат раз­оў пі­са­лі, што су­час­ная да­ку­мен­та­ліс­ты­ка мае ві­да­воч­нае антра­па­ла­гіч­нае, ча­ла­ве­ка­вы­ву­ча­ль­нае ад­цен­не. Швей­цар­скі фэст асаб­лі­ва скан­цэн­тра­ва­ны ме­на­ві­та на гэ­тым ра­кур­се не­ігра­во­га кі­но. Пе­ра­важ­ную бо­ль­шасць сту­жак Visions du Réel 2021 скла­да­юць тво­ры, зня­тыя ў са­мых роз­ных ку­точ­ках све­ту, пе­ра­важ­на ў кра­інах, якія пры­ня­та са­рам­лі­ва на­зы­ваць «ты­мі, якія раз­ві­ва­юцца». Вось і фі­льм-пе­ра­мож­ца га­лоў­на­га по­ўна­мет­раж­на­га кон­кур­су «Faya Dayi» зня­ты мек­сі­кан­скай рэ­жы­сёр­кай Джэ­сі­кай Бе­шыр у Эфі­опіі. Стуж­ка атры­ма­ла і прыз жу­ры Між­на­род­най фе­дэ­ра­цыі кі­нап­рэ­сы, і кі­нак­ры­ты­кі FIPRESCI, што ро­біць яе пе­ра­мо­гу яшчэ бо­льш важ­кай. Па-эстэц­ку пры­го­жая, чор­на-бе­лая кар­ці­на рас­па­вя­дае пра спе­цы­фіч­ную ку­ль­ту­ру вы­рош­чван­ня і ўжы­ван­ня рас­ лі­ны, якая на­зы­ва­ецца «кат». У су­фій­скай іслам­скай тра­ды­цыі га­во­рыц­ца, што жа­ван­не ліс­та ка­ту па­каз­вае шлях да веч­нас­ці. Кат з’яў­ля­ецца са­май рас­паў­ сю­джа­най і пры­быт­ко­вай сель­ска­гас­па­дар­чай ку­ль­ту­рай у Эфі­опіі. Яго псі­ха-­ т­роп­ныя эфек­ты ста­лі на­сто­ль­кі па­пу­ляр­ны­мі, што мно­гія мясц­овыя фер­ме­ры вы­рош­чва­юць то­ль­кі гэ­тую не­вя­лі­кую кус­ціс­тую рас­лі­ну. Та­кім чы­нам, ган­даль ім стаў важ­най кры­ні­цай да­хо­ду для мясц­ова­га на­се­ль­ніц­тва. Дэ­бют­ны фі­льм Джэ­сі­кі Бе­шыр да­сле­дуе існа­ван­не лю­дзей, чыё жыц­цё за­ле­жыць ад гэ­та­га ма­гут­на­га ліс­та, але з пер­ша­га кад­ра ста­но­віц­ца ясна, што рас­сле­да­ван­не фі­ль­ма вы­хо­дзіць за рам­кі про­стай хро­ні­кі су­по­ль­нас­ці, якая су­тык­ну­ла­ся з су­ро­вас­цю га­ле­чы і це­нем вай­ны. Рэ­жы­сёр­цы ўда­ло­ся пе­рад­аць на экра­не спе­цы­фіч­ную атмас­фе­ру кра­іны і гра­мад­ства, што існу­юць у сво­еа­саб­лі­вым рыт­ме ку­ль­ту­ры экза­тыч­най рас­лі­ны. Жу­ры по­ўна­мет­раж­на­га кон­кур­су Visions du Réel сё­ле­та падзя­лі­ла свой спе­ цы­яль­ны прыз. У фі­ль­ме рэ­жы­сё­ра Ахме­да Нэ­джэ­та Ка­пу­ра ад­люс­тра­ва­ная гіс­то­рыя ста­лен­ня ў ту­рэц­кай пра­він­цыі. У «Les Enfants terribles» ён зды­маў сва­іх бра­та і сяс­тру, якія пра­гнуць па­збег­нуць на­ка­на­ва­на­га ім ба­ць­ка­мі лё­су і па­рваць з тра­ды­цы­яй ран­ня­га бра­ку. Ахмед Нэ­джэт Ка­пур пра­па­нуе гле­да­чу не то­ль­кі па­глы­біц­ца ў па­во­ль­ны рытм і атмас­фе­ру пра­він­цый­най ся­м’і, але і да­зва­ляе па­ра­зва­жаць пра пе­ра­ме­ны ў ту­рэц­кім гра­мад­стве, якое ўпэў­не­на ідзе па шля­ху не­паз­беж­най ма­дэр­ні­за­цыі. І кар­ці­на Джэ­сі­кі Бе­шыр, і фі­льм Ахме­да Нэ­джэ­та Ка­пу­ра ва­бяць жы­ха­ра кра­ін з по­стін­дус­тры­яль­ным і на­ват індус­тры­яль­ным ла­ дам ві­да­воч­най экзо­ты­кай, шмат­лі­кі­мі пры­кме­та­мі ня­ста­чы, га­ле­ чы, якія ці не аўта­ма­тыч­на вы­клі­ка­юць так зва­ны «ком­плекс ві­ны».­ Стуж­ка «1970» поль­ска­га да­ку­мен­та­ліс­та То­ма­ша Во­льс­ка­га, якая атры­ма­ла дру­гую час­тку спец­пры­за, рас­па­вя­дае пра падзеі ку­ды бо­льш бліз­кія, пры­ нам­сі для бе­ла­ру­саў. Гэ­ты фі­льм вы­гля­дае ні­бы дру­гая час­тка ды­ло­гіі: год та­му ад­бы­ла­ся прэ­м’е­ра стуж­кі Во­льс­ка­га «Звы­чай­ная кра­іна», за­сна­ва­най на аўдыя- і ві­дэ­аза­пі­сах поль­скіх спец­служб са­вец­кіх ча­соў. У но­вым фі­ль­ ме рэ­жы­сёр ізноў ка­рыс­та­ецца ўні­ка­ль­ны­мі ма­тэ­ры­яла­мі: рас­па­вя­дае пра пад­аўлен­не га­лод­на­га бун­ту ў Гды­ні і Гда­ньс­ку ў 1970 го­дзе. Пры­чым на гэ­ты раз То­маш Во­льс­кі ро­біць не­ча­ка­ны ход — раз­ам з кі­нах­ро­ні­кай і архіў­ны­мі за­пі­са­мі пе­ра­га­во­раў вы­шэй­шых служ­бо­вых асоб ён ка­рыс­та­ецца ля­леч­най ані­ма­цы­яй. Апош­няя якраз да­па­ма­гае ві­зу­алі­за­ваць тэ­ле­фон­ныя раз­мо­вы па­ між кан­крэт­ны­мі парт­ыйны­мі і мі­лі­цэй­скі­мі кі­раў­ні­ка­мі Вар­ша­вы і Труй­мяс­та. У вы­ні­ку фі­льм ства­рае не­за­быў­нае ўра­жан­не гіс­та­рыч­на­га да­ку­мен­та, які мае ве­ль­мі эма­цый­ны і на­блі­жа­ны да су­час­на­га гле­да­ча ха­рак­тар. Дру­гая па ве­лі­чы­ні і знач­нас­ці кон­кур­сная пра­гра­ма Visions du Réel на­зы­ва­ ецца «Burning Lights», то-бок «Па­ла­ючыя агні», і скі­ра­ва­ная на ві­зу­аль­ныя экс­пе­ры­мен­ты, фар­ма­ль­ныя вы­каз­ван­ні ды по­шу­кі ары­гі­на­ль­ных воб­ра­заў у да­ку­мен­та­ліс­ты­цы. Пе­ра­мож­цам тут стаў Стэ­фан Па­ўла­віч, рэ­жы­сёр бас­ній­ ска­га па­хо­джан­ня, які зняў стуж­ку «У по­шу­ках ко­ней» на гіс­та­рыч­най ра­дзі­ме, у не­ве­ра­год­на ма­ляў­ні­чых, за­па­вед­ных мясц­інах. Зрэш­ты, гэ­ты фі­льм уяў­ляе з ся­бе якраз экс­пе­ры­мент, па­стаў­ле­ны са­мім аўта­рам у якас­ці ад­на­го з пра­ та­га­ніс­таў. Дру­гі ге­рой фі­ль­ма — ста­ры, што стра­ціў слых на вай­не. Ге­рой, які не раз­умее мо­вы сва­іх про­дкаў, і ча­ла­век, які гэ­тай мо­вай ва­ло­дае, але амаль ні­чо­га не чуе, спра­бу­юць зра­зу­мець адзін ад­на­го, знай­сці мост па­між па­ка­лен­ ня­мі, су­час­нас­цю і мі­ну­лым, гу­кам і ці­шы­нёй. Стуж­ку «The Great Void» аўстрый­ца Се­бас­ць­яна Ме­ца мож­на раз­гля­даць у кан­тэк­сце су­час­най Вя­лі­кай Пан­дэ­міі. Зрэш­ты, бо­ль­шасць яе кад­раў зроб­ле­ на яшчэ да пры­хо­ду Covid 19. Тут мож­на ка­заць пра ге­ні­яль­нае прад­ба­чан­не

«Мастацтва» № 5 (458)

мас­та­ка, бо ў ні­вод­ным эпі­зо­дзе зня­тай у роз­ных кра­інах і га­ра­дах стуж­кі ня­ ма ні­вод­на­га ча­ла­ве­ка. Фі­льм не­здар­ма атры­маў спе­цы­яль­ную згадку жу­ры кон­кур­су «Burning Lights», у су­час­ным кі­но, і ігра­вым так­са­ма, не так шмат та­кіх глы­бо­кіх, фі­ла­соф­скіх і мас­тац­кіх вы­каз­ван­няў аб пры­ро­дзе ча­ла­вец­тва і тэх­на­ген­най цы­ві­лі­за­цыі. У ве­ль­мі ма­ляў­ні­чых, прад­ума­ных кад­рах ме­га­по­ лі­саў і пры­род­ных з’яў без адзі­на­га сло­ва рэ­жы­сёр пе­рад­ае сваю тры­во­гу за лёс пла­не­ты і яе на­се­ль­ні­каў. Зра­зу­ме­ла, што ў кон­кур­сных ды па­за­кон­кур­сных пра­гра­мах бо­льш за іншыя бы­лі прад­стаў­ле­ны фі­ль­мы з са­мой Швей­ца­рыі, Фран­цыі, іншых кра­ін з вы­со­ кім уз­роў­нем пад­трым­кі і фі­нан­са­ван­ня да­ку­мен­та­ліс­ты­кі. Але амаль усе стуж­ кі Visions du Réel 2021 з по­стса­вец­кай пра­сто­ры так­са­ма за­слу­гоў­ва­юць ува­гі. Што ты­чыц­ца бе­ла­рус­ка­га сле­ду на ста­рон­ках вір­ту­аль­на­га фес­ты­ва­ль­на­га ка­ та­ло­гу, то ён быў прад­стаў­ле­ны некалькімі стуж­ка­мі (пра фі­льм «Це­ла ха­на» Крыс­ці­ны Са­ву­ці­най чы­тай­це ў мі­ну­лым ну­ма­ры ча­со­пі­са). Вя­лі­кую ці­каў­насць вы­клі­ка­юць стуж­кі і з Рас­іі і Укра­іны. Га­лоў­ны прыз у кон­кур­се ся­рэд­не­мет­ раж­ных фі­ль­маў атры­маў сту­дэнт мас­коў­скай шко­лы да­ку­мен­та­ліс­ткі Ма­ры­ны Раз­беж­кі­най Мі­кі­та Яфі­маў. Яго «Стро­гі рэ­жым» да­зва­ляе за­зір­нуць ту­ды, ку­ды звы­чай­на­му аб­ыва­це­лю гля­дзець за­ба­ро­не­на, — у тур­му, а су­час­най рус­кай ка­жу­чы, «на зо­ну». Зня­ты ў рэ­пар­таж­ным сты­лі ві­дэ­астры­му, фільм па­каз­вае ма­ле­нь­кі ка­ва­лак жыц­ця-быц­ця ма­ла­до­га афі­цэ­ра-ахоў­ні­ка і яго пад­апеч­ныхасу­джа­ных. Га­лоў­ная ці­ка­вос­тка «Стро­га­га рэ­жы­му» на­ват не пад­ра­бяз­нас­ці по­бы­ту і су­во­рыя пры­кме­ты існа­ван­ня «за дро­там». Вуч­ню Раз­беж­кі­най уда­ ло­ся пад­ысці да сва­іх пер­са­на­жаў на гра­ніч­на не­вя­лі­кую дыс­тан­цыю, знай­сці ве­ль­мі спа­кой­ную ды да­вер­лі­вую інта­на­цыю, з да­па­мо­гай якой Мі­кі­ту Яфі­ма­ ву ўда­ецца рас­па­вес­ці не то­ль­кі пра спе­цы­фіч­ную ку­ль­ту­ру рас­ійскай вяз­ні­цы, але і пра гра­мад­ства і ад­но­сі­ны ў ім у цэ­лым. Ка­рот­ка­мет­раж­ны «Го­рад Со­нца» Ма­ры­ны Ся­мё­на­вай атры­маў каш­тоў­ны спе­цы­яль­ны на­па­мін жу­ры. Стуж­ка зроб­ле­на ў вы­гля­дзе ма­на­ло­гу хлоп­чы­ка, баць­ка яко­га ся­род ча­ль­цоў та­та­лі­тар­най сек­ты не­дзе ў Сі­бі­ры і цяг­не з са­бой у сек­ту ма­ло­га. Жу­дас­ная гіс­то­рыя ня­во­лі, ад якой ня­ма ні­яка­га вы­ра­та­ван­ня, прад­стаў­ле­на аўтар­кай з усі­мі па­трэб­ны­мі до­ка­за­мі ды дэ­та­ля­мі, што ро­біць вя­лі­кае ўра­жан­не. «Zonta Award» уру­ча­ецца ў Ньё­не жан­чы­нам-кі­не­ма­таг­ра­фіс­там, чые ра­бо­ ты «рас­кры­ва­юць май­стэр­ства і та­лент і за­клі­ка­юць да пад­трым­кі бу­ду­чых тво­раў». Бліс­ку­чы по­ўна­мет­раж­ны гру­па­вы парт­рэт «Пе­ра­ся­ка­ючы межы» ўкра­інскай рэ­жы­сёр­кі Ле­сі Кар­да­нец па­каз­вае жыц­цё ўдзе­ль­ні­каў Па­ра­алім­ пій­скай збор­най Укра­іны, якія ака­за­лі­ся па­збаў­ле­ны­мі крым­скай трэ­ні­ро­ вач­най ба­зы па­сля падзей 2014 го­да. Ця­пер яны вы­му­ша­ныя трэ­ні­ра­вац­ца ў не­спры­яль­ных умо­вах не­прыс­та­са­ва­ных па­мяш­кан­няў, але во­ля да пе­ра­мо­гі і жа­дан­не пры­нес­ці ка­рысць сва­ёй кра­іне да­па­ма­га­юць ім на спар­то­вых арэ­ нах са­ма­га вы­со­ка­га ўзроў­ню. На­рэш­це, не­ль­га не ўзга­даць і по­ўна­мет­раж­ны «Вос­траў» рас­іян­кі Свят­ла­ны Ро­дзі­най і швей­цар­ска­га фа­тог­ра­фа і кі­не­ма­таг­ра­фіс­та Ла­рэ­на Сту­па. Фі­льм, зрэш­ты, не атры­маў ані­якіх пры­зоў і ўзна­га­род, тым не менш стаў ад­ным з сап­раў­дных ад­крыц­цяў Visions du Réel 2021. Ге­роі стуж­кі жы­вуць на не­вя­ліч­ кім вос­тра­ве не­дзе ля кас­пій­ска­га ўзбя­рэж­жа Да­гес­та­на. Амаль на­ту­ра­ль­ная гас­па­дар­ка, шчы­рыя су­се­дзі, блі­жэй­шыя за са­мую бліз­кую рад­ню, ра­дасць і го­ра, амаль га­ле­ча і ха­рас­тво пры­ро­ды і мо­ра на­во­кал. Аўта­ры «Вос­тра­ва» здо­ле­лі змяс­ціць у па­ўта­ры га­дзі­ны стуж­кі цэ­лы сус­вет, про­сты і сап­раў­дны, по­бач з якім амаль усе да­сяг­нен­ні сус­вет­най цы­ві­лі­за­цыі вы­гля­да­юць зу­сім ня­знач­ны­мі. 10. «Строгі рэжым», рэж. Мікіта Яфімаў. 11. «Горад Сонца», рэж. Марыя Сямёнава. 12.«Хронікі гэтых часоў», рэж. Марыя Лорыа і Рафаэль Куома. 13. «Faya Dayi», рэж. Джэсіка Бешыр. 14. «Дрэвы летам», рэж. Сую Лі. 15. «Камунія маёй кузіны Андрэа», рэж. Брэндан Чэрвіньё. 16. «Зрушваючы межы», рэж. Леся Карданец. 17. «Нострама», рэж. Фіснік Максвэл. Ілюстрацыі прадастаўленыя прэс-службай фестывалю.


Рэ­ц эн­з ія

47

май, 2021


48

I n D es i g n

Гра­фіч­ныя зна­кі са­вец­ка­га мі­ну­ла­га Ці вар­та пры­х а­р ош­в аць успа­м і­н ы аль­б о лепш на­в у­ч ыц­ц а жыць з імі? Ала Пі­га­льс­кая

«М

і­ну­лае на­ву­чы­ла нас не за­гляд­ваць да­лё­ка на­пе­рад», — на­пі­саў ад­ной­ чы Эрых Ма­рыя Рэ­марк. У га­рад­скім ася­род­ку ход гіс­то­рыі фік­су­ецца ў пе­ра­йме­на­ ван­ні ву­ліц і ме­ма­ры­ялаў. Мы шмат раз­ва­жа­ем пра тое, як ву­лі­цы на­зы­ва­лі­ся ў мі­ну­лым, якія кра­мы і шы­ль­ды мы па­мя­та­ем з дзя­цін­ства, і на­шмат менш — пра ві­зу­аль­ны і сім­ва­ліч­ны ася­ ро­дак га­ра­доў у бу­ду­чы­ні. Ад­нак пы­тан­не, як і ў якой пра­пор­цыі мі­ну­лае па­він­на пры­сут­ні­чаць і вы­зна­чаць бу­ду­чы­ню, акту­аль­нае ме­на­ві­та сён­ня. Бо ад та­го, ко­ль­кі зна­каў мі­ну­ла­га і ў якой якас­ці бу­дзе за­ха­ва­на, за­ле­жыць, на­ко­ль­кі мы бу­дзем во­ль­ныя ад яго ў бу­ду­чы­ні. Най­бо­ль­шую ко­ль­касць пы­тан­няў вы­клі­кае са­вец­кае мі­ну­лае: і та­му, што яно ад­нос­на ня­даў­няе, і та­му, што афі­цый­ны і не­афі­цый­ ны на­ра­тыў пра яго ў Бе­ла­ру­сі ра­ды­ка­ль­на раз­ыхо­дзяц­ца ў ацэн­цы. Та­му ці­ка­ва па­ра­ўнаць спо­са­бы асэн­са­ван­ня і ўбу­да­ван­ня са­вец­ка­га мі­ну­ла­га ў су­час­насць на пры­кла­дзе гра­фіч­ных зна­каў, ство­ра­ных і так ці інакш за­ха­ва­ных у Бе­ла­ру­сі, Літ­ве і Поль­шчы. Гра­фіч­ныя зна­кі ня­час­та раз­гля­да­юць са­мі па са­бе, хут­чэй яны ўспры­ма­юцца ў кан­тэк­сце га­рад­ско­га ася­род­ку, рэ­клам­най кам­па­ніі ці на прад­уктах, для якіх яны рас­пра­цоў­ва­лі­ся, хоць у роз­ныя ча­сы яны вы­кон­ва­лі роз­ныя ро­лі ў ві­зу­аль­най ка­му­ні­ка­цыі і цал­кам за­слу­гоў­ва­юць асоб­най ува­гі. З не­вя­лі­кай роз­ні­цай у ча­се ў Бе­ла­ру­сі, Літ­ве і Поль­шчы вы­йшлі ка­та­ло­гі з гра­фіч­ны­мі зна­ка­мі і ла­га­ты­па­мі, што ў яўнай ці не­ві­да­воч­най фор­ ме ад­ра­са­ва­лі да пы­тан­няў гіс­то­рыі зна­каў. У 2009 го­дзе Бе­ла­рус­кі са­юз ды­зай­не­раў вы­ пус­ціў ка­та­лог «Знак-Ла­га­тып. Вы­пуск 2», у якім у алфа­віт­ным па­ра­дку прад­стаў­ле­ны аўта­ры і рас­пра­ца­ва­ныя імі ў са­вец­кі і по­стса­вец­кі пе­ры­ яды ла­га­ты­пы. У ка­та­ло­гу ёсць як тво­ры, вы­ка­на­ ныя не для за­моў­цы, так і зна­кі, што атры­ма­лі шы­ро­кае рас­паў­сю­джан­не. Алфа­віт­ны па­ра­дак раз­мяш­чэн­ня ды­зай­не­раў у ка­та­ло­гу вы­клю­чае ўспры­ман­не ла­га­ты­паў у гіс­та­рыч­най пер­спек­ ты­ве. Гіс­то­рыя пра­гляд­вае праз па­зна­ва­ль­ныя з са­вец­кіх ча­соў гра­фіч­ныя зна­кі, якія ме­лі з тых ча­соў ма­са­вы рас­паў­сюд. У Літ­ве кні­га Аўдру­са Клі­ма­са «Лі­тоў­скія ган­длё­ выя зна­кі. Гіс­то­рыя, фун­кцыя, кла­сі­фі­ка­цыя» («Lietuvos prekių ženklai») так­са­ма вы­йшла ў 2009 го­дзе. У кні­зе прад­стаў­ле­ная гіс­то­рыя

«Мастацтва» № 5 (458)

ла­га­ты­паў у кан­тэк­сце лі­тоў­ска­га гра­фіч­на­га ды­зай­ну і са­вец­кі ла­га­тып упі­са­ны ў агу­ль­ны кан­тэкст гіс­то­рыі ві­зу­аль­най ка­му­ні­ка­цыі і на­ цы­яна­ль­най гіс­то­рыі. Дзве час­ткі пры­све­ча­ныя са­вец­ка­му пе­ры­яду, да ства­рэн­ня Ві­ль­нюс­ка­га фі­лі­ялу ВНІ­ІТЭ і па­сля, і ўклю­ча­ныя ў агу­ль­ную па­сля­доў­насць іншых пе­ры­ядаў, што ства­рае пры­емную маг­чы­масць па­ра­ўнаць зна­кі з да­са­ вец­кім і па­сля­са­вец­кім пе­ры­яда­мі. У пер­спек­ты­ве ста­га­до­вай гіс­то­рыі лі­тоў­ска­ га ды­зай­ну най­бо­льш сім­ва­ліч­на на­сы­ча­ным і каш­тоў­ным з пун­кту гле­джан­ня на­цы­яна­ль­най гіс­то­рыі і са­ма­свя­до­мас­ці аказ­ва­ецца пе­ры­яд пер­шай тра­ці­ны ХХ ста­год­дзя. Пе­ра­ўтва­рэн­ні, звя­за­ныя з пра­мыс­ло­вай рэ­ва­лю­цы­яй, у тым лі­ку і ў са­цы­яль­ных сфе­рах (урба­ні­за­цыя, дэ­ мак­ра­ты­за­цыя сіс­тэ­мы ад­ука­цыі і інш.), пе­ры­яд рос­кві­ту на­цы­яна­ль­ных дзяр­жаў па­цяг­ну­лі і вы­біт­ныя вы­ні­кі ў сфе­ры ды­зай­ну. Рос­квіт пе­ра­ жы­ва­лі не то­ль­кі пры­клад­ныя мас­тац­твы, але і вы­да­вец­кая дзей­насць, уз­моц­не­ныя дэ­мак­ра­ тыч­ны­мі інсты­ту­та­мі і лі­бе­ра­ль­най эка­но­мі­кай:

сва­бо­да сло­ва і кан­ку­рэн­цыя ва ўсіх сфе­рах да­зво­лі­лі да­сяг­нуць вы­со­кай раз­на­стай­нас­ці. У гэ­тым кан­тэк­сце са­вец­кі ды­зайн, які фар­ма­ ваў­ся ва ўмо­вах цэн­зу­ры і цэн­тра­лі­за­ва­най эка­но­мі­кі, не мо­жа вы­гля­даць вы­йгрыш­на, тым не менш гэ­та знач­ны пе­ры­яд у гіс­то­рыі ды­зай­ну, і ён па­каз­вае, якія вы­ні­кі мо­гуць быць атры­ма­ ныя ва ўмо­вах аб­ме­жа­ва­ных сва­бод і рэ­сур­саў. У Поль­шчы ў 2015 го­дзе пра­йшла Дру­гая поль­ ская вы­ста­ва гра­фіч­ных сім­ва­лаў, у меж­ах якой Рэ­нэ Ваў­шке­віч і Па­трык Хар­дзей рэ­кан­стру­ ява­лі вы­ста­ву гра­фіч­ных зна­каў 1969 го­да па ка­та­ло­гу «Пер­шая поль­ская вы­ста­ва гра­фіч­ных зна­каў 1945—1969» і да­поў­ні­лі іх ка­лек­цы­яй ла­га­ты­паў 2000—2015 га­доў. Па­ра­ўнан­не та­кіх роз­ных пе­ры­ядаў ча­сам дае не­ча­ка­ныя вы­ні­кі. Так Рэ­нэ Ваў­шке­віч за­ўва­жае: не­да­хоп рэ­сур­саў, ня­якас­ны друк, ма­ле­нь­кі вы­ бар но­сь­бі­таў у поль­скіх ды­зай­не­раў ка­му­ніс­ тыч­на­га пе­ры­яду вя­дзе да та­го, што та­га­час­ныя ла­га­ты­пы вы­гля­да­юць ве­ль­мі ла­ка­ніч­ны­мі і вы­раз­ны­мі. Час­та зна­кі вы­ка­рыс­тоў­ва­лі­ся без тэк­сту, та­му му­сі­лі быць зра­зу­ме­лыя не то­ль­кі пры дрэн­ным дру­ку, але і без тлу­ма­ча­ль­ных под­пі­саў. Та­му кон­трфор­ма аказ­ва­ецца да­во­лі рас­паў­сю­джа­ным пры­нцы­пам фар­ма­ван­ня гра­ фіч­на­га зна­ку. Ды­зай­не­ры зда­бы­ва­лі мак­сі­мум вы­раз­нас­ці з про­стых фор­маў, бо раз­уме­лі, што ла­га­тып бу­дзе вы­ка­рыс­тоў­вац­ца ва ўмо­вах, ка­лі не бу­дзе маг­чы­мас­ці са­чыць за якас­цю дру­ку, ці змяш­чац­ца не ў са­мы вы­йгрыш­ны кан­тэкст. Ла­га­ты­пы 2000-х ства­ра­лі­ся з мен­шай ко­ль­кас­ цю аб­ме­жа­ван­няў як цэн­зур­ных, так і тэх­на­ла­ гіч­ных. Да та­го ж поль­скі ла­га­тып 2000-х існуе


яко­га за­ма­цоў­ва­ецца су­час­ная пра­фе­сій­ная ідэн­тыч­насць. Та­му на­зі­ра­ецца па­ра­дак­са­ль­ная сі­ту­ацыя, ка­лі са­вец­кі ды­зайн па­зі­цы­яну­ецца як каш­тоў­ны ў Бе­ла­ру­сі, але за­ха­ван­не і архі­ва­ ван­не артэ­фак­таў ажыц­цяў­ля­ецца асоб­ны­мі энту­зі­яста­мі і не зна­хо­дзіць да­стат­ко­вай пуб­ ліч­най ува­гі. Рас­тлу­ма­чыць гэ­ты па­ра­докс мо­жа мер­ка­ван­не, што па­мяць пра са­вец­кае на пра­ця­гу апош­ніх дзе­ся­ці­год­дзяў за­мяш­ча­ла­ся не­йкай мі­фа­ло­гі­яй, і гэ­та да­зво­лі­ла ад­чу­ваць на­тхнен­не пры інды­ ві­ду­аль­ным ка­лек­цы­яна­ван­ні аб’ектаў са­вец­ка­га ды­зай­ну, але не ства­ра­ла та­го гра­мад­ска­га за­пы­ту (як з бо­ку пуб­лі­кі, так і істэб­ліш­мен­ту), які б да­зво­ліў інсты­ту­цы­яна­лі­за­ваць гэ­тую дзей­насць: арганізоўваць вы­ста­вы, збі­раць на­ву­ко­выя кан­ фе­рэн­цыі, ла­дзіць рэ­за­нан­сныя ме­рап­ры­емствы. Ад­ва­жу­ся на мер­ка­ван­не, што, ка­лі пер­са­на­ль­ная твор­чая і ся­мей­ная па­мяць пра са­вец­кае су­па­дзе

ва ўмо­вах ад­кры­та­га між­на­род­на­га рын­ку, кан­ ку­руе не то­ль­кі на ўнут­ра­ным, але і на знеш­нім рын­ку. Раз­на­стай­ныя мар­ке­тын­га­выя тэх­на­ло­гіі і ася­род­кі ка­му­ні­ка­цыі зні­жа­лі знач­насць ла­га­ ты­па, та­му зна­кі не не­слі на са­бе та­кой на­груз­кі ў агу­ль­ным пра­екце. Ці­ка­выя сэн­са­выя эфек­ты і ад­крыц­ці, што ўзні­ка­лі пры змяш­чэн­ні аб’ектаў са­вец­ка­га ча­су ў гіс­та­рыч­ны і ку­ль­тур­ны кан­тэкст, ма­ты­ву­юць сум­лен­на вы­ву­чаць і архі­ва­ваць артэ­фак­ты са­вец­ка­га мі­ну­ла­га. Па­пу­ляр­насць Дру­гой поль­ скай вы­ста­вы гра­фіч­ных зна­каў, якія пра­хо­дзі­ла ў поль­скіх га­ра­дах і за мя­жой з 2015-га па 2018 год, вы­ста­ва Му­зея Вік­то­рыі і Аль­бер­ та «Ма­дэрн ха­лод­най вай­ны», пуб­лі­ка­цыі пра са­вец­кі ды­зайн у Поль­шчы і Літ­ве пе­ра­ка­наў­ ча да­во­дзяць, што са­вец­кае мі­ну­лае вы­клі­кае вя­лі­кую ці­ка­васць, ка­лі ў ад­но­сі­нах да яго вы­бу­да­ва­на вы­раз­ная кан­цэп­ту­аль­ная дыс­тан­ цыя. У Літ­ве і Поль­шчы існуе да­во­лі кры­тыч­нае стаў­лен­не да са­вец­ка­га пе­ры­яду, тым не менш на­ват са­мае кры­тыч­нае асэн­са­ван­не да­зва­ляе арга­ні­за­ваць архі­вы і зра­біць бач­ны­мі ды­зай­ нер­скія тво­ры дру­гой па­ло­вы 1940—1960-х га­доў у пуб­ліч­най пра­сто­ры, пры­цяг­нуць ува­гу пуб­лі­кі.

ці на­блі­зіц­ца да на­ра­ты­ваў пуб­ліч­най гіс­то­рыі, мі­ну­лае пе­ра­ста­не вы­зна­чаць су­час­насць і бу­ду­ чы­ню і з’явіц­ца маг­чы­масць вы­ка­рыс­таць свой па­тэн­цы­ял пры пра­гра­ма­ван­ні бу­ду­чы­ні. І мы змо­жам пра­нік­нуц­ца ідэ­яй Оска­ра Уай­ль­да, што адзін з плю­саў мі­ну­ла­га ў тым, што яно ў мі­ну­лым.

У Бе­ла­ру­сі не бы­ло сфар­му­ля­ва­на вы­раз­най па­лі­ты­кі ў стаў­лен­ні да са­вец­ка­га мі­ну­ла­га. З ад­на­го бо­ку, не­маг­чы­ма не ба­чыць, што аб­ ліч­ча са­вец­кіх прад­уктаў вы­зна­ча­ецца ўмо­ва­мі іх ства­рэн­ня, да­к лад­ней — аб­ме­жа­ван­ня­мі, з які­мі да­во­дзі­ла­ся мець спра­ву ды­зай­не­рам і мас­та­кам. З інша­га бо­ку, фар­му­ецца ўяў­лен­ не пра тое, што гэ­та быў пе­ры­яд рос­кві­ту для бе­ла­рус­ка­га ды­зай­ну, ва­кол ме­та­даў і гіс­то­рыі

1. «Знак-Ла­га­тып». Да­ве­дач­нае вы­дан­не. Вы­пуск 2. Бе­ла­рус­кі са­юз ды­зай­не­раў. 2009. 2. Ста­рон­ка з да­ве­дач­на­га вы­дан­ня «Знак-Ла­га­тып» (БСД, 2009) з ла­га­ты­па­мі ды­зай­не­ра Ва­ле­рыя Ша­га­ ві­ка для бе­ла­рус­кіх прад­пры­емстваў. 3. Аўдрус Клі­мас. «Лі­тоў­скія ган­д лё­выя зна­кі. Гіс­то­ рыя, фун­кцыя, кла­сі­фі­ка­цыя». Ві­ль­нюс­кая ака­дэ­мія мас­тац­тваў. 2009. 4. Ста­рон­ка з кні­гі «Лі­тоў­скія ган­д лё­выя зна­кі. Гіс­ то­рыя, фун­кцыя, кла­сі­фі­ка­цыя» (2009) з ла­га­ты­па­мі для лі­тоў­скіх прад­пры­емстваў, рас­пра­ца­ва­ных у пе­ры­яд 1970—1990-х. 5, 6. Вок­лад­ка ка­та­ло­га Пер­шай поль­скай вы­ста­вы гра­фіч­ных сім­ва­лаў. 1969. 7. Ста­рон­ка з ка­та­ло­га Пер­шай поль­скай вы­ста­вы гра­фіч­ных сім­ва­лаў. 1969. 8. Вокладка каталога Другой польскай выставы графічных сімвалаў. 2015.


50

Рэ­ц эн­з ія

Колькі можа пацягнуць чалавек? Колькі вытрымае. «Зацемкі юнага лекара» ў Дзяржаўным тэатры лялек акурат пра тое, як нялёгка гэтая вы­ трымка чалавеку дастаецца і як хутка пачынае яго выпрабоўваць. Балазе пастаноўшчыкам не забракавала гумару і ўяўленняў пра лекарскае жыццё — а яно вымагае ведання глыбіннага, пакутлівага, атрымана­ га з вялікім цярпеннем. На колькі іх абодвух хопіць — лекарскага жыцця і ведання? На колькі дазволіць славу­ тая вытрымка... «Зацемкі юнага лекара». Сцэна са спектакля. Фота Сяргея Ждановіча.

issn 0208-2551 падпісныя Індэксы 74958, 749582. рознічны кошт — па дамоўленасці. «Мастацтва» № 5 (458)


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.