MASTACTVA Magazine 11/2019

Page 48

46

I n D es i g n

эксперыментальны дызайн і візуальная айдэнтыка ІІІ беларускае трыенале графічнага дызайну

Ала Пі­га­льс­кая

Т

ры­ена­ле, арга­ні­за­ва­нае сек­цы­яй гра­фіч­на­га ды­зай­ну Бе­ла­рус­ка­га са­ юза мас­та­коў, пра­хо­дзі­ла сё­ле­та ў ве­рас­ні ў Па­ла­цы мас­тац­тва. На вы­ста­ве бы­лі прад­стаў­ле­ны пла­ка­ты, бра­шу­ры і кні­гі ў вы­гля­дзе артаб’ектаў, ство­ра­ныя за апош­нія тры га­ды. Экс­па­зі­цыя сфар­ма­ва­ная па вы­ні­ ках ад­бо­ру аргка­мі­тэ­та тры­ена­ле, у які ўвай­шлі Сяр­гей Сар­кі­саў (стар­шы­ня сек­цыі гра­фіч­на­га ды­зай­ну БСМ і ку­ра­тар тры­ена­ле), Юрый Та­рэ­еў і Ге­надзь Ма­цур. Арга­ні­за­та­ры не аб­мя­жоў­ва­лі ко­ла ўдзе­ль­ні­каў вы­ключ­на сяб­ра­мі сек­цыі — аўта­ры маг­лі пад­аць свае тво­ры са­ма­стой­на. Та­ко­га ро­ду вы­ста­вы ка­рыс­ныя і для фар­ма­ван­ня пра­фе­сій­на­га ася­род­ку, і для раз­умен­ня тэн­дэн­ цый і тэ­маў, якія хва­лю­юць ды­зай­не­раў. Ка­лек­тыў­ная вы­ста­ва — на­го­да за­ду­мац­ца як пра сэн­сы інды­ві­ду­аль­ных ра­ бот, так і пра тыя зна­чэн­ні, што ўзні­ка­юць пры су­па­стаў­лен­ні тво­раў роз­ных аўта­раў. Ідэн­тыч­насць фар­му­ецца ў вы­ні­ку ўза­ема­дзе­яння, ды­яло­гу і мо­жа быць арты­ку­ля­ва­на ўсвя­дом­ле­на, а мо­жа пра­яўляц­ца ад­во­ль­на, у тым лі­ку і ў меж­ах ка­лек­тыў­ных вы­стаў і пра­ектаў. Ві­зу­аль­ная ідэн­тыч­насць вы­яўля­ецца праз тэ­мы, якія па­ўта­ра­юцца. На тры­ена­ле вы­лу­ча­юцца два та­кія ма­ты­вы — юбі­леі Баў­хаўза і УНО­ВИСа і ка­ліг­ра­фіч­ныя экс­пе­ры­мен­ты. Баў­хаўз — гэ­та шко­ла, што да­ла ві­зу­аль­ную мо­ву пра­гра­ме са­цы­яль­най ма­ дэр­ні­за­цыі пры да­па­мо­зе тэх­на­ло­гій і мас­тац­тва. Срод­ка­мі пра­мыс­ло­ва­га, гра­фіч­на­га ды­зай­ну і архі­тэк­ту­ры ма­дэрн на­цэ­ле­ны на тран­сфар­ма­цыю са­цы­яль­ных ста­сун­каў, каб па­вя­лі­чыць эфек­тыў­насць і фун­кцы­яна­ль­насць і ўзмац­ніць пры­яры­тэт эка­на­міч­ных інта­рэ­саў. Ута­піч­нае і амбі­цый­нае ба­ чан­не ро­лі ды­зай­ну па-роз­на­му рэ­алі­за­ва­ла­ся ў роз­ных пла­ка­тах. У тво­рах Сяр­гей Сар­кі­са­ва «BAUHAUS 100» ві­зу­аль­нае вы­каз­ван­не фар­му­ецца праз про­стыя ге­амет­рыч­ныя фор­мы, спа­яныя ў муд­ра­ге­ліс­тыя кам­па­зі­цыі. У пла­ ка­тах Юрыя Та­рэ­ева «Фрыдл Дзі­кер-Бран­дэйс» пры да­па­мо­зе спрош­ча­ных ге­амет­рыч­ныя фор­маў, але эма­цый­на прад­стаў­ле­на гіс­то­рыя ад­ной з ву­ча­ ніц шко­лы Баў­хаўз — Фрыдл, якая ста­ла вя­до­май па­сля та­го, як быў зной­ дзе­ны ча­ма­дан з пяц­цю ты­ся­ча­мі дзі­ця­чых ма­люн­каў з кан­цэн­тра­цый­на­га ла­ге­ра, дзе яна пра­во­дзі­ла ўро­кі ма­ля­ван­ня, перш чым са­ма за­гі­ну­ла ў га­ за­вай ка­ме­ры. Пра­екты пра УНО­ВИС прад­стаў­ле­ны ра­бо­та­мі Юрыя Та­рэ­ева

«Мастацтва» № 11 (440)

«Bauhaus — УНО­ВИС 100», Мi­кi­ты Рас­оль­кі, Па­ўла Ка­шэў­ска­га. У пра­екце Рас­оль­кі вы­лу­чаюцца пла­кат-пры­свя­чэн­не архі­тэк­та­ру Ла­за­ру Хі­дэ­ке­лю і по­ ста­р з макраздымкам ра­га­ві­цы во­ка, дзе зрэн­ка прад­стаў­ле­на ў вы­гля­дзе квад­ра­та, што сім­ва­лі­зуе но­вае ба­чан­не. Ці­ка­васць да ста­год­дзя Баў­хаў­за і УНО­ВИ­Са мо­жа азна­чаць імкнен­не ба­чыць бе­ла­рус­кі ды­зайн у ма­дэр­ніс­цкім ута­піч­ным клю­чы і сён­ня. Ге­амет­рыч­ная гра­фі­ка сус­тра­ка­ецца ў пра­цах шы­ро­ка­га ды­япа­зо­ну — ад руч­но­га вы­ка­нан­ня пра­екта Ула­дзі­мі­ра Ва­сю­ка «Код Ска­ры­ны» да алга­рыт­ міч­най ва­ры­ятыў­най кам­па­ноў­кі ў се­рыі арку­шаў Сяр­гея Сар­кі­са­ва «Game with a line», а так­са­ма ў тво­рах Анто­на Ба­ра­на­ва «Дыс­пут» і Андрэя Вя­рэ­ні­ча «YN770ASW12VZ». Алга­рыт­міч­ныя тво­ры з чы­тэ­ль­ны­мі рэ­гу­ляр­ны­мі па­тэр­ на­мі і іра­цы­яна­ль­ным пры­нцы­пам кам­бі­на­ван­ня фор­маў пра­цяг­ва­юць лі­нію прад­стаў­лен­ня ды­зай­ну ў ма­дэр­ніс­цкім клю­чы. Гэ­та эстэ­ты­ка, у якой на­цы­ яна­ль­ныя і ла­ка­ль­ныя ма­ты­вы за­мя­ня­юцца ўні­вер­са­ль­най мо­вай на асно­ве ге­амет­рыч­ных фор­маў, а на­поў­не­ныя ры­ту­аль­ны­мі сім­ва­ла­мі тра­ды­цый­ныя арна­мен­ты за­мяш­ча­юцца па­тэр­на­мі, і ў іх з роз­най сту­пен­ню рэ­гу­ляр­нас­ці кам­бі­ну­юцца про­стыя і скла­да­ныя ге­амет­рыч­ныя фор­мы. Ка­ліг­ра­фія і шрыф­ты — га­лі­на ды­зай­ну, яе знач­насць рас­це раз­ам з ліч­ ба­вы­мі тэх­на­ло­гі­ямі. Вя­ліз­ная ко­ль­касць інфар­ма­цыі, якую мы па­глы­на­ем, да­ступ­ная нам дзя­ку­ючы шрыф­там. Ко­ль­касць пры­лад і сэр­ві­саў — праз іх мы атрым­лі­ва­ем дос­туп да інфар­ма­цыі — так­са­ма па­вя­ліч­ва­ецца, і гэ­та то­ ль­кі ўзмац­няе тэн­дэн­цыю. Ліч­ба­выя тэх­на­ло­гіі не то­ль­кі дэ­мак­ра­ты­за­ва­лі індус­трыю шрыф­тоў (зра­бі­лі бо­льш да­ступ­ны­мі інстру­мен­ты іх ства­рэн­ня, іх рас­паў­сюд і вы­ка­рыс­тан­не), але і збу­да­ва­лі плац­дарм для экс­пе­ры­мен­таў і рас­пра­цоў­кі шрыф­тоў, звя­за­ных з ла­ка­ль­най ідэн­тыч­нас­цю. Айдэн­ты­ка Анда­лу­зіі ці Уэ­ль­са бу­ду­ецца не на воб­ра­зах, а на шрыф­тах, гэ­ та но­вы і эка­на­міч­ны спо­саб кан­стру­яван­ня ідэн­тыч­нас­ці. Вы­яўлен­чае ло­га чы­тач ба­чыць на блан­ках і на «шап­ках» сай­таў, фір­мо­вым шрыф­там да­ецца інфар­ма­цыя пра рэ­гі­ён як на дру­ка­ва­ных, так і на элек­трон­ных но­сь­бі­тах. Ка­ліг­ра­фія, пра­кты­кі па­ўся­дзён­на­га пі­сь­ма — гэ­та асно­ва і рам­ка шрыф­та­вай ку­ль­ту­ры. Плат­фор­ма, якая да­зва­ляе ства­раць аўтэн­тыч­ныя і ары­гі­на­ль­ныя


Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.
MASTACTVA Magazine 11/2019 by MASTACTVA magazine - Issuu