MASTACTVA Magazine 11/2019

Page 18

16

Рэ­ц эн­з ія

боў­ні­кі» Пі­лі­па Га­рэ­ля, і «Уцё­кі» з П’е­рам Ры­ша­рам, і бо­льш ран­няя «Мі­лу ў траў­ні» Луі Ма­ля. І ле­ген­дар­ны зрыў Кан­ска­га кі­на­фес­ты­ва­лю ў 1968-м з іні­цы­яты­вы Тру­фо і Га­да­ра. Цэ­лая кі­на­эпа­пея ёсць у гэ­та­га го­да, асаб­лі­ва ка­лі па­мя­таць пра падзеі ў Чэ­хіі і ЗША. Пы­тан­не «як гэ­та ўсё ўлад­ка­ва­на?» мож­на за­да­ваць са­бе ка­ля інста­ля­цыі Сяр­гея Гу­дзі­лі­на «New Olympia/Backstage». Па­ра­ды і пад­ра­бяз­нас­ці іх пад­ рых­тоў­кі ча­ка­на ці­ка­выя: у роз­ныя га­ды хто­сь­ці ба­чыў іх па тэ­ле­ві­за­ры або ў рэ­аль­ным жыц­ці, хто­сь­ці мае дос­вед удзе­лу, най­ноў­шыя інтэр­нэт-гіс­то­рыі так­са­ма по­ўныя ма­са­вых ма­ні­фес­та­цый, дэ­ман­стра­цый і г.д. у бо­льш су­час­ най упа­коў­цы. Што гэ­та на­огул та­кое? Пра­па­ган­да — то­ль­кі адзін з ма­ты­ваў, і «Алім­пія» за­ся­ро­джа­ная на ёй, але вы­сно­вы ўсё ж ідуць за межы. Сяр­гей Бруш­ко прад­ста­віў свой яркі воб­раз ма­са­ва­га дзея­ння — рок-кан­ цэрт у го­нар Дня не­за­леж­нас­ці Бе­ла­ру­сi ў мін­скім скве­ры імя Янкі Ку­па­лы 3 лі­пе­ня 1997 го­да. Та­ды рок-му­зы­ка яшчэ за­хоў­ва­ла па­тэн­цы­ял аль­тэр­ на­тыў­най, фо­та­зды­мак упіс­ва­ецца ў на­ра­тыў пе­ры­яду по­стпе­ра­бу­до­вы пер­шых га­доў не­за­леж­нас­ці. Пра­ект Май­кла Крыс­та­фэ­ра Браў­на «Я — Фі­ дэль» — фо­та­да­ку­мен­та­ван­не пра­цэ­сii раз­ві­тан­ня (2016) з Фі­дэ­лем Кас­ трам. Тыг­ран Ха­чат­р’ян на­зі­рае падзеі ў Ерэ­ва­не (2015) і ро­біць сваю ві­ дэ­авыс­но­ву: «Пад­аба­ецца вам гэ­та ці не, Ка­му­ніс­тыч­ную парт­ыю Арме­ніі трэ­ба ад­даць гэ­тай мо­ла­дзі». Аб­одва кан­тэк­сты, у па­ра­ўнан­ні з бе­ла­рус­кі­мі, зна­ёмыя нам менш — маг­чы­ма, та­му яны ўспры­ма­юцца бо­льш як да­ку­ мен­ты. Але і тут ві­да­воч­ная спро­ба знай­сці воб­ра­зы, ды не гер­ме­ты­за­ваць гіс­та­рыч­ную сі­ту­ацыю, а ўба­чыць яе за­зо­ры, па­ры­вы, тое, што вы­па­дае з ча­ка­най падзеі (кан­цэп­ту­аль­ны блок «За­зо­ры гіс­то­рыі»). Вер­шы і тан­цы Ма­ша Свя­та­гор у пра­екце «Тан­чаць усе!» да­во­дзіць ідэю дэ­кан­струк­цыі гіс­то­рыі да смеш­на­га і нават дэ­ка­ра­тыў­на­га. Яе та­нец-ка­лаж за­пля­тае ў адзі­ны арна­мент са­вец­кіх сал­дат і ба­ле­рын, кі­но і кос­мас, Ле­ні­на з пі­яне­ ра­мі і шмат яшчэ ча­го, зной­дзе­на­га ў ча­со­пі­сах. Стро­га ка­жу­чы, гэ­та ўжо не «Мастацтва» № 11 (440)

фа­таг­ра­фія, а photo-based art, але, як і гіс­то­рыя, ві­зу­алі­за­цыя не за­не­па­ко­ еная рам­ка­мі дэ­фі­ні­цый. Ка­ла­жы зроб­ле­ны ўруч­ную, воб­ра­зы мас­ку­ль­ту­ры і пра­па­ган­ды пе­ра­мя­ша­ныя, як за­ўсё­ды ў Ма­шы, ярка і да­сціп­на. Але ча­му гэ­тыя «вя­сё­лыя кар­цін­кі» ўсё ж та­нец, а не не­шта іншае? Цал­кам пе­ра­ка­ наў­ча тлу­ма­чыць вы­бар гэ­тай ха­рак­та­рыс­ты­кі вы­зна­чэн­не тан­ца бры­тан­ скім сэк­со­ла­гам і пі­сь­мен­ні­кам Хэў­ло­кам Элі­сам як «вір­ту­ознае раз­віц­цё сэк­су­аль­на­га імпу­ль­су»; а аме­ры­кан­ская ха­рэ­ограф­ка Мар­та Грэм занураецца ў тэ­му і так­са­ма мае ра­цыю з «сап­раў­дным вы­ра­жэн­нем най­глы­бей­ шых ду­шэў­ных па­чуц­цяў, што вы­зва­ля­юцца праз рух це­ла». На­рэш­це, фі­ ло­саф Мі­ха­іл Бах­цін з яго «гра­мад­ствам спек­так­ля» кан­ста­туе: «кар­на­вал вы­пра­ца­ваў цэ­лую мо­ву сім­ва­ліч­ных кан­крэт­на-па­чуц­цё­вых фор­маў — ад вя­лі­кіх і скла­да­ных ма­са­вых дзей­стваў да асоб­ных кар­на­ва­ль­ных жэс­таў. Мо­ва гэ­тая ды­фе­рэн­цы­ра­ва­ная, мож­на ска­заць, вы­раз­на (як кож­ная мо­ва) вы­каз­вае адзі­нае (але скла­да­нае) кар­на­ва­ль­нае све­та­адчу­ван­не, пра­ні­ка­ ючы ва ўсе яго фор­мы». Да­клад­на, гэ­та ўсё і ёсць кар­на­вал! З гэ­тай па­зі­цыі пра­ект вы­гля­дае яшчэ бо­льш на­сы­ча­ным. А ку­ра­тар­ка МФМ Анта­ні­на Сця­ бур якраз на­стой­вае на «са­цы­яль­най ха­рэ­агра­фіі» як на адзі­ным з трох век­та­раў фес­ты­ва­ль­най кан­цэп­цыі. Ва­ле­рыя Мар­ты­на­ва, архі­тэк­тар­ка асноў­най экс­па­зі­цыі МФМ, па­бу­да­ва­ла цэ­лую кан­струк­цыю для пра­екта «Тан­чаць усе!»: каб да­брац­ца да кар­на­ ва­лу, трэ­ба пе­ра­адо­лець ага­ро­джы, яны на­кі­роў­ва­юць гле­да­ча да асоб­ных фраг­мен­таў пра­екта. Шчы­ра ска­жу: я не пра­чы­та­ла тут за­яўле­най ана­ло­гіі


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.