nastaunik 10(1059)

Page 4

КАЛІ ЗАКАНЧВАЕЦЦА ДЗЯЦІНСТВА… Роздумы першакурсніцы

Амаль год прайшоў з таго моманту, як мы пераступілі парог ужо роднага для нас БДПУ. За гэты нядоўгі час кожны з нас паспеў не па чутках даведацца, што такое студэнцкія гады: заняткі і лекцыі, горы хатніх заданняў, гадзіна пік у чытальнай зале, першая сесія, пасля якой вы­ пускныя экзамены ўспамінаюцца хіба што з іроніяй... І толькі пазней пачынаеш усведамляць: мы ступілі на сцежку сталення.

перагортваць на наступную. Спачатку, калі почырк яшчэ зусім нясмелы, бацькі і настаўнікі сваёй дарос­ лай рукой выпраўляюць памылкі, пазней, калі мы падрастаем, вучаць самастойна разважаць, прымаць рашэнні… Кожны з нас для сваіх родных — гонар і надзея, і час даказаць, што іх вера ў нас недарэмная. Штодзень мы адчыняем дзверы ва універсітэцкія аўдыторыі, знаёмімся з разнастайнасцю падыходаў выкладчыкаў, і гэта надае вучобе яшчэ большую цікавасць, непаўторнасць і адметнасць. Так, вучыцца прыходзіцца нямала — але хто казаў, што будзе лёг­ ка? Папросту трэба не марнаваць час, а брацца за справу. Бо студэнцкае жыццё толькі пачынаецца…

Вольга ЧАБАТАРЭНКА Эх, калі ж было яно, дзяцінства? А здаецца, што прайшла цэлая вечнасць… Усё змянілася: і кола сяброў, і рытм жыцця, і погляды. Знаёмай стала вуліца, па якой крочыш ва універсітэт і дадому, людзі, якіх кожны дзень бачыш на сваім шляху. Вось знаёмы вакзал — месца, дзе пера­ сякаюцца тысячы лёсаў. Тут вясёлая кампанія. Там хлопец праводзіць дзяўчыну, спадзеючыся на хуткую сустрэчу. Крыху далей — чарга за білетамі… Некалькі хвілін — і ўсё замерла. Змя­ няецца надпіс на табло, дзелавы голас дыспетчара аб’яўляе новыя маршруты. Ужо вельмі рэдка ўзгадваюцца тыя дні, калі, вяртаючыся ў свой новы дом, мог заблукаць, прызабыўшы дарогу. Яшчэ ЖанЖак Русо казаў, што амаль у кожнай справе самае складанае — пачатак. Пачатак той старонкі, на якой мы, аўтары, пішамзанатоўваем аж пакуль не прыйдзе час

Усміхніцеся! У пусты пакой у інтэрнаце пракрадваецца студэнт, не запальваючы святло падыходзіць да акна, выдзірае з вазона кактус, высыпае частку зямлі і хавае туды піражок, потым вяртае расліну на месца і кладзецца спаць. Вечарам наступнага дня, вярнуўшыся з заняткаў, кідаецца да хованкі, раскапвае зямлю… і знаходзіць запіску: «Не раскідвай свае рэчы! Піражок з’елі, каб не сапсаваўся». *** Тры студэнты вырашаюць задачу па тэорыі верагоднасцей. Сто разоў падкінулі манетку — і сто разоў выпадала рэшка. Што выпадзе ў сто першы раз? Матэматык: «З верагоднасцю 50 % гэта будзе рэшка!» Фізік: «Эксперымент паказаў, што павінна выпасці рэшка».

Паважаныя калегі!

Прапануем Прапануем падпісацца падпісацца на на часопіс часопіс

«ВЕСЦІ БДПУ» БДПУ» Часопіс выдаецца ў трох серыях «Весці БДПУ. Серыя 1. Педагогіка. Псіхалогія. Філалогія» • для індывідуальных падпіс­ чыкаў — кошт 35 180 руб., індэкс 74806; • для прадпрыемстваў і арганізацый — кошт 36 872 руб., індэкс 748062.

«Весці БДПУ. Серыя 2. Гісторыя. Філасофія. Паліталогія. Сацыялогія. Эканоміка. Культуралогія» • для індывідуальных падпісчыкаў — кошт 35 340 руб., індэкс 74816; • для прадпрыемстваў і арганізацый — кошт 37 030 руб., індэкс 748162.

«Весці БДПУ. Серыя 3. Фізіка. Матэматыка. Інфарматыка. Біялогія. Геаграфія» для індывідуальных падпісчыкаў — кошт 23 600 руб., індэкс 74832; • для прадпрыемстваў і арганізацый — кошт 24 692 •

Школьныя тэхналогіі навучання і выхавання: вуч.метад. дапаможнік / Л. В. Пянкрат, А. Р. Барысевіч, Л. М. Волкава і інш.; пад рэд. Л. В. Пян­ крат. — Мінск: БДПУ, 2009. — 235 с. У дапаможніку разглядаюцца тэа­ рэтычныя падыходы да арганізацыі навучальнавыхаваўчага працэсу ў СШ, прыводзяцца эфектыўныя для школь­ най практыкі тэхналогіі, прадстаўлены тэсты для самаправеркі. Змест выдання распрацаваны і структурыраваны ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай курса «Педагагічныя сістэмы і тэхналогіі: практычны аспект». Гісторыя Беларусі перыяду капіта­ лізму: вучэб.метад. дапам. У 5 ч. Ч. 4. Буржуазныя рэформы ў другой палове ХІХ — пачатку ХХ ст. / А. П. Жытко, М. М. Забаўскі, А. Ф. Рацько і інш. — Мінск: БДПУ, 2009. — 168 с. У дапаможніку асвятляюцца най­ важнейшыя рэформы другой паловы ХІХ — пачатку ХХ ст. у галіне сістэмы кіравання, суда, сацыяльнай сферы, культуры і ваеннай справы. Маўрышчаў, В. В. Асновы экалогіі: вуч. дапаможнік / В. В. Маўрышчаў, В. Ф. Кулеш, Т. А. Боніна. — Мінск: БГПУ, 2009. — 258 с. У дапаможніку выкладаюцца асноўныя канцэпцыі сучаснай экалогіі, абмяркоўваюцца пытанні энергазбера­ жэння і сучаснай экалагічнай сіуацыі ў свеце. Матэрыял вучэбнага дапаможніка накіраваны на фарміраванне ў студэнтаў новага экалагічнага мыслення. Сучасная руская мова: лексікалогія, фразеалогія, лексікаграфія: дапаможнік / В. Дз. Старычонак, Т. У. Балуш, В. Я. Гарбацэвіч і інш.; пад рэд. В. Дз. Старычонка. — Мінск: БДПУ, 2009. — 144 с. У дапаможніку разглядаецца лексіка сучаснай рускай мовы з пун­ кту гле­д жання яе сістэмных сувя­ зей, пахо­джання, сферы ўжывання, стылістычнай стратыфікацыі, актыўнага і пасіўнага запасу. Падрабяз­ на характарызуюцца фразеалагічны фонд мовы і сучасная лексікаграфія. Экалагічны маніторынг і экалагічная экспертыза: вуч. дапаможнік / М. Р. Ясавееў, Н. Л. Страха, Э. В. Какарэка і інш./ пад рэд. праф. М. Р. Ясавеева. — Мінск: БДПУ, 2009. — 256 с. Дапаможнік утрымлівае матэрыялы экалагічнай праблематыкі, а такса­ ма методыкі ацэнкі ўздзеяння тэх­ нічных і прыроднатэхнічных сістэм і комплексаў на навакольнае асярод­ дзе. Асвятляюцца прынцыпы і працэдура правядзення дзяржаўнай

Па пытаннях падпіскі звяртацца ў аддзяленне «Белпошта», а таксама па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18, каб. 130, тэл. 2278974 Навуковаметадычны часопіс «Весці БДПУ» выдаецца з чэрвеня 1994 года. Матэрыялы друкуюцца на беларускай мове (выключэнне складаюць артыкулы па рускай філалогіі, а таксама матэрыялы, прадстаўленыя замежнымі аўтарамі). Часопіс уключаны ў пералік выданняў, зацверджаных ВАК Рэспублікі Беларусь для публікацыі вынікаў навуковых даследаванняў. Рэдкалегію прадстаўляюць 35 дактароў навук, вядучых спецыялістаў па тэматычных напрамках

Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 579.

220809, г. Мінск50, вул. Савецкая, 18, п. 127. 2264019 www.bspu.unibel.by/newspaper

Выходзіць раз у два тыдні на беларускай мове. Аб’ём 4 паласы фармату А3. Распаўсюджваецца ў вучэбных карпусах і інтэрнатах БДПУ бясплатна.

Газета надрукавана з дыяпазітываў заказчыка ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». ЛП № 02330/0494178 ад 03.04.2009. 220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6. Тыраж 1000 экз. Зак. № 680. Падпісана ў друк 19.06.2009 г. у 9.00.

Рэдактар Т. А. Башмакова


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.