1225

Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г. • Жыццё БДПУ

Д

Н

Н

№ 4 (1225)

• Абітурыентам на заметку

П

ОСПЕХІ студэнтаў, магістрантаў, ас­ пірантаў нашай установы не застаюцца па-за ўвагай галіновага міністэрства. Напя­ рэдадні 8 Сакавіка міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь І. В. Карпенка аб’явіў Падзяку студэнтцы факультэта пачатковай адукацыі Паліне Харонжа — за паспяховую вучобу і актыўную грамадскую дзейнасць у складзе валанцёрскага аб’яднання «Адкрытае сэрца» і педагагічнага атрада «Данка». А днямі Ігар Васільевіч падчас урачыстай сустрэчы з грамадзянамі КНР у межах Года адукацыі Беларусі ў Кітаі адзначыў прадстаўнікоў БДПУ — Лю Цзіна, які завяршыў вучобу ў аспірантуры нашага ўніверсітэта абаронай дысертацыйнага даследавання, магістранта Фэн Есі і студэнта 4-га курса факультэта эстэтычнай адукацыі Чжаа Міна. Віншуем! АСЯГНЕННІ выхаванцаў БДПУ на спаборніцтвах самага высокага ўзроўню, а таксама створаная ў alma mater грунтоўная матэрыяльна-тэхнічная база даюць магчымасць нашаму ўніверсітэту займаць лідзіруючыя пазіцыі сярод устаноў вышэйшай адукацыі краіны. Фарміраванню іміджу са­ мага спартыўнага ўніверсітэта таксама спры­ яе нядаўняе выступленне зборных БДПУ на Рэспубліканскай універсіядзе‑2019. Гэта — “золата”, здабытае жаночай і муж­ чынскай зборнымі па міні-футболе, другое агульнакаманднае месца ў лыжных гонках і трэцяе — у біятлоне. Выдатны вынік, выдатны старт! А базе факультэта фізічнага выхавання нашага ўніверсітэта створаны вучэбны студэнцкі турыстычны цэнтр Planeta БДПУ, задачамі якога з’яўляюцца: ажыццяўленне турысцкай дзейнасці, рэалізацыя адукацый­ ных праграм у сферы гасціннасці, далучэнне вучнёўскай і студэнцкай моладзі, грамадзян Беларусі і замежных краін да азнаямлення з гісторыка-культурнай спадчынай нашай краіны. У добры шлях! А агульным сходзе пярвічнай аргані­ зацыі РГА “Белая Русь” яе старшынёй абраны загадчык навукова-даследчага сектара Павел Аркадзьевіч Мацюш. Плённай працы!

Пятніца, 22 сакавіка 2019 года

А ДКРЫТА Я РА ЗМОВА, РЭА ЛЬНЫЯ ПЕРСПЕКТЫВЫ Восенню бягучага года наш універсітэт рыхтуецца адзначыць знамянальную дату — 105-ы дзень нараджэння. У шэрагу мерапрыемстваў, прымеркаваных да гэтай падзеі, ёсць адно, якое падкрэслівае не столькі сур’ёзны ўзрост і такія ж сур’ёзныя набыткі ўстановы, колькі яе перспектыўнасць і стратэгічны погляд у будучыню. Так, яшчэ адным пацвярджэннем даверу да БДПУ з боку патэнцыйных абітурыентаў і, у сваю чаргу, зацікаўленасці і шчырасці з боку кіраўніцтва нашага ўніверсітэта стала адкрытая размова навучэнцаў 11-х педагагічных класаў з рэктарам вядучай установы педагагічнай адукацыі краіны А. І. Жуком.

У

108-й аўдыторыі-трансформеры 20 сакавіка сабраліся прадстаўнікі асаблівай катэгорыі навучэнцаў, якая сёлета налічвае 4 400 старшакласнікаў — вучняў 420 педагагічных класаў і груп з розных куточкаў нашай краіны. Гэта актыўныя, паспяховыя, ініцыятыўныя хлопцы і дзяў­ чаты, таму не дзіўна, што прапанова асабіс­ та пазнаёміцца з рэктарам, магчыма, буду­ чай alma mater сыходзіла менавіта ад іх. У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел выпускнікі педагагічных класаў, якія зараз навучаюцца ў БДПУ: Валерыя Урбан, Аляк­ сандра Дашкевіч (ІІА) і Анастасія Субко (ФПА). Тыя ж зацікаўленыя школьнікі, якія не змаглі прысутнічаць асабіста, сачылі за ходам сустрэчы ў рэжыме рэальнага часу на YouTube-канале БДПУ. На працягу некалькіх месяцаў навучэнцы педагагічных класаў дасылалі ў цэнтр раз­ віцця педагагічнай адукацыі пытанні рэктару, лепшыя з якіх былі зададзены пры сустрэчы. Таймінг мерапрыемства ніяк не мог дазволіць кожнаму школьніку звярнуцца да Аляксандра Іванавіча асабіста. Таму дасланыя загадзя пытанні былі размеркаваны па тэмах, і самыя хвалюючыя з іх былі асветлены найбольш поўна. У асноўным патэнцыяльных абітурыентаў цікавілі магчымасці, якія ўніверсітэт прада­

стаўляе сваім выхаванцам, перспектывы працаўладкавання выпускнікоў розных спецыяль­ насцей, традыцыі і культурнае жыццё ў БДПУ, тэмы студэнцкай навуковай дзейнасці і валанцёрства. Прадказальна вялікі блок пытанняў тычыўся паступлення ў БДПУ. Так, вучаніца Грэскай СШ (Слуцкі р-н) Дар’я Бікмаева паці­ кавілася асаблівасцямі залічэння выпускнікоў педагагічных класаў на педагагічныя спецы­ яльнасці ў 2019 годзе. “Першае, што б я рэка­ мендаваў адзінаццацікласнікам, — прыехаць 30 сакавіка на Дзень адчыненых дзвярэй

у БДПУ, — параіў Аляксандр Іванавіч. — Прадстаўнікі факультэтаў і інстытутаў будуць гато­ вы адказаць на ўсе пытанні па канкрэтных спецыяльнасцях, раскажуць пра паслядоў­ насць вашых дзеянняў у перыяд прыёмнай кампаніі, пра распаўсюджаныя памылкі абі­ турыентаў, дадуць інфармацыю, карысную кожнаму з вас”. Таксама рэктар БДПУ агу­чыў школьнікам агульныя правілы прыёму на педа­ гагічныя спецыяльнасці (дарэчы, нязменныя з мінулага года).  (Пачатак. Заканчэнне на стар. 2.)

НЯХАЙ НЕ СЦІХАЮЦЬ АВАЦЫІ ТАЛЕНТУ, РОЗУМУ, ГРАЦЫІ! Гармонія знешняга хараства і ўнут­ранай прыгажосці — ідэал, да якога імкнуцца многія. Фіналісткі конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства “Міс БДПУ”, які прайшоў ва ўніверсітэце 12 са­кавіка, здаецца, дасягнулі гэтага ідэалу. Іх талент, розум, абаяльнасць і вялікая папярэдняя падрыхтоўчая работа ў садружнасці з камандай студэнтаў-актывістаў сталі залогам поспеху мерапрыемства — тэатралізаванага арыгінальнага шоу.

Д

ванаццаць прыгажунь (большасць з іх — першакурсніцы), што паспяхова прайшлі кастынг і сумоўе, з усёй сур’ёзнасцю і адказнасцю падышлі да ўдзелу ў конкурсе. Пад­рыхтавацца да шматлікіх заданняў (прад­ стаўленне арыгінальнага вобраза ў розных стылях адзення, творчы нумар, інтэ­лекту­аль­ны конкурс) ім дапамагалі студэнты і выкладчыкі, а так­сама арганізатары мерапрыемства. У пер­ шую чаргу хочацца адзначыць зладжаную працу студсавета БДПУ на чале са старшынёй Паўлам Ла­пацінскім. Важкі ўнёсак зрабілі супрацоўнікі цэнтра студэнцкай творчасці: рэжысёрскае ўвасабленне рэалізаваў Георгій Зельскі, ролю вядучага бліскуча выканаў Аляксандр Камароўскі, аўтарскі гук і музычнае суправаджэнне забяспечыў Аляксей Ярмоліч… Усіх і ўсяго не пералічыць. І, вядома, свята стала магчымым пры падтрымцы рэктарата БДПУ! Ацэньвала творчы патэнцыял і артыс­тызм студэнтак прафесійнае журы: уладальніца

тытула “Міс Еўропа‑2018” Марыя Васілевіч; намеснік дырэкта­ра Нацыянальнай школы прыгажосці Дзміт­рый Урублеўскі; вядомая гімнастка, шматразовы прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы, заслужаны майстар спорту Беларусі Меліціна Ста­нюта; работнікі Белтэлерадыёкампаніі — намеснік галоўнага дырэктара Агенцтва тэленавін Вікторыя Сянкевіч і вядучы-шоўмен Яўген Перлін;

артыст беларускай эстрады Егіазар Фарашан. Узначаліла журы пер­ шы прарэктар БДПУ Святлана Іванаўна Копцева. Дэфіле ўдзельніц кож­ ны раз зрывала шквал апладысментаў публікі. У рамках інтэлекту­аль­ нага конкурсу дзяўчаты праявілі эрудыцыю і паказалі шырыню кругагляду: пытанні са­ май рознай тэматыкі ад членаў журы сталі нагодай паразважаць пра ролю ў нашым жыцці малой радзімы, пра музычныя густы, пра тое, ці можа прыгажосць выратаваць свет… Самым яркім відовішчам стаў творчы конкурс. Прыемна, што многія з удзельніц так ці інакш звязалі яго з будучай прафесіяй. Напрыклад, студэнтка факультэта пачатковай адукацыі

Крысціна Віткоўская з’явілася на сцэне з дзеткамі і выканала песню “Анёлы даб­ра”; прад­ стаўніца ФСПТ Марыя Чачко запрасіла выступіць разам з ёй людзей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця; будучы сурда­педа­ гог Кацярына Ціхан выканала песню, выка­ рыстоўваючы мову жэстаў. Пры вызначэнні пераможцаў у намінацыях журы пераважна абстрагавалася ад знешніх даных і прыродных параметраў (хоць і гэта ўлічвалася таксама). Гля­дзелі глыбей — пры­ гажосць унутранага свету і гарманічнасць асобы ў цэлым. Такім чынам, уладальніцай тытула “Міс БДПУ‑2019” стала першакурс­ ніца Інстытута інклюзіўнай адукацыі Каця­ рына Ціхан; таксама дзяўчыну назвалі “Міс элегантнасць”. Студэнтка 3-га курса факультэта пачатковай адукацыі Яўгенія Кудлач цяпер мае ганаро­выя тытулы першай віцэ-міс і “Міс фотаге­нічнасць”, а другакурсніца гістфака Святлана Лютарэвіч — другой віцэ-міс і “Міс чароў­насць”. “Міс артыстычнасць” — Вера­ ніка Сойка (ФЭА), “Міс грацыя” — Наталля Атраднава (ФДА), “Міс інтэлект” — Юльяна Лемяшэўская (ФДА), “Міс пяшчота” —  (Пачатак. Заканчэнне на стар. 3.)


• Абітурыентам на заметку

А ДКРЫТА Я РА ЗМОВА, РЭА ЛЬНЫЯ ПЕРСПЕКТЫВЫ (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

 Даведаўшыся пра нюансы ўступнай кам­ паніі, Яна Райценка з СШ № 4 г. Віцебска пацікавілася, ці рэальна першакурсніку атрымаць інтэрнат і што неабходна для таго, каб захаваць месца ў ім на ўсе гады вучобы. На гэтае

вострае для іншагародніх абітурыентаў пытан­ не А. І. Жук даў адназначны адказ: “У БДПУ на сённяшні дзень 93% іншагародніх студэн­таў забяспечаны месцам для пражывання ў інтэр­ наце. На працягу апошніх 5 гадоў у нас ёсць традыцыя: усім іншагароднім першакурснікам прадастаўляць права на засяленне ў інтэрнат. У далейшым усё залежыць ад шэрагу фак­ тараў, такіх як добрая вучоба, удзел у грамад­ скім, спартыўным і навуковым жыцці факуль­ тэта і ўніверсітэта”. У БДПУ не па чутках ведаюць, што выпуск­ нікі педагагічных класаў становяцца вельмі матываванымі студэнтамі. Сустрэча дала магчымасць яшчэ раз у гэтым пераканацца. Так, Глеб Мяшок (ДУА “Беларускамоўная гімназія № 2 г. Барысава”) стаў

ініцыятарам наступнага дыялогу з рэктарам універсітэта: —  Ці могуць студэнты БДПУ праходзіць стажыроўку за мяжой? —  Так, могуць. У рамках праграмы акадэ­ мічнай мабільнасці Эразмус + наш універсітэт супрацоўнічае з універсітэтамі такіх краін, як Аўстрыя, Італія, Іспанія, Кітайская Народная Рэспубліка, Латвія, Літва, Польшча, Румынія, Славакія, Эстонія і г. д. Нашы студэнты маюць магчымасць прайсці стажыроўку ў замежных ВНУ тэрмінам ад 3 да 6 месяцаў пры ўмове валодання адпаведнымі замежнымі мовамі. Акрамя гэтага, важнае значэнне маюць дасягненні ў акадэмічнай і навуковай сферы, актыў­ ная жыццёвая пазіцыя студэнта. Асаблівую цікавасць у прысутных выклікалі адказы Аляксандра Іванавіча на асабістыя пытанні. Так, Кацярына Станская, вучаніца сярэдняй школы № 215 г. Мінска, спытала ў кіраўніка ўніверсітэта наступнае: “Мы ведаем, што Вы скончылі БДУ па спецыяль­

насці “Матэматыка”. Як жыццё звязала Вас з педагогікай, з адукацыяй? Ска­жыце, стаць рэктарам было Вашай марай, Вы паставілі сабе такую мэту?” У адказ Аляксандр Іванавіч распавёў пра свой першы педагагічны вопыт і поспехі на гэтай ніве, пра складаныя і ўдалыя праекты (стварэнне ліцэя БДУ, праца над кан­ дыдацкай і доктарскай дысертацыямі і інш.).

А таксама падкрэсліў, што любыя мары здзей­ сняцца, калі многа і адказна працаваць, бо толькі ў гэтым выпадку можна дасягнуць прафесіяналізму, а прафесіяналы цэняцца ў любой сферы. Напрыканцы сустрэчы Марыя Бяздольная, вучаніца сярэдняй школы № 54 г. Мінска, звярнуўшыся да А. І. Жука, падзялілася сваімі планамі на паступленне ў БДПУ і раска­ зала, што ў школе ў яе заўсёды добры на­строй. “А з якім настроем Вы прыходзіце ва ўніверсітэт, ці бываеце Вы на працы не ў гуморы?” — пацікавілася дзяўчына ў Аляксандра Іванавіча. “Эмацыйны стан на працы сапраўды

важны. Добры, бадзёры настрой кіраўніка перадаецца камандзе, а гэта палова пос­пе­ ху справы”, — адказаў рэктар і падзяліўся сакрэтамі добрага настрою. На яго думку, гэта любімая праца, здаровы лад жыцця і сістэма­ тычныя заняткі спортам. У аўдыторыі працягвалі гучаць прозвішчы юнакоў і дзяўчат, назвы розных устаноў адукацыі і населеных пунктаў. Актыўныя і цікаў­ ныя школьнікі пераходзілі з тэмы на тэму, пытанні змяняліся адказамі, і вось ужо здавалася, што ў памяшканні сабраліся не госці, а сапраўдныя члены нашай дружнай педа­ гагічнай сям’і. Пасля заканчэння размовы, што доўжылася дзве з паловай гадзіны, удзельнікі сустрэчы атрымалі памятнае фота з аўтографам рэктара БДПУ Аляксандра Івана­віча Жука і накіраваліся на экскурсію па ўнівер­ сітэце, які — хто ведае? — магчыма, ужо вельмі хутка стане іх alma mater… Да новых сустрэч! Антаніна БАРАНАВА, Ірына МЯЦЕЛІЦА

• Справы кафедральныя Філіял кафедры геаграфіі і методыкі выкладання геаграфіі працягвае пошук і ўкараненне новых формаў супрацоўніцтва са школамі. Накіраваны ён у першую чаргу на прафарыентацыйную працу — фарміраванне і развіццё ў школьнікаў цікавасці да педагагічнай дзейнасці. Многія старшакласнікі сярэдняй школы № 24 г. Мінска, на базе якой дзейнічае філіял, паспелі паспрабаваць свае сілы ў ролі настаўнікаў, праводзячы ўрокі пад умелым кіраўніцтвам педагогаў і супрацоўнікаў кафедры. Мы вырашылі пайсці далей і прапанаваць вучням паспрабаваць сябе ў ролі... выкладчыкаў універсітэта. Так, намаганнямі старшага выкладчыка кафедры Наталлі Леанідаўны Барысавай і вучаніц 9 “Г” класа Вікторыі Кеды і Лізаветы Фралоўскай былі падрыхтаваны і праведзены заняткі для студэнтаў 4-га курса БДПУ спецыяльнасці “Біялогія і геаграфія” па тэме “Індыя”.

ДЭМАНСТРУЮЦЬ ВУ ЧНІ І СТУДЭНТЫ НАВУ ЧАННЯ НОВЫЯ АКЦЭНТЫ

С

устрэча адбылася 21 лютага і прайшла ў форме семінара з элементамі інтэрак­ тыўнай гутаркі паміж студэнтамі, будучымі настаў­нікамі, і навучэнцамі, якія выступалі ў ролі выкладчыкаў. Метадалагічнай асновай семі­нара сталі кампетэнтнасны і прак­ тыкаарыентаваны падыходы. Выбар пер­шага быў абумоўлены яго магчымасцямі пашыраць сферу ўплыву адукацыі на асобу студэнта за кошт устаноўкі на самаразвіццё. Як вя­дома, кампетэнтнасны падыход мае на мэце падрых­ таваць выпускніка ўнівер­сітэта да паспяховай адаптацыі ў зменлівых, дына­мічных умовах сучаснага гра­мадства. Змена роляў (школьнікі сталі педаго­гамі, а без пяці хвілін настаўнікі — вучнямі) паслу­жыла прыкладам такіх но­вых, нестандартных умоў. З улікам высокага ўзроўню падрыхтаванасці студэнтаў на занятках разглядаліся праблем­ ныя пытанні: “Чаму не дае вынікаў дэмагра­ фічная палітыка, якая праводзіцца індыйскім урадам?”; “У чым заключаецца станоўчая і негатыўная роля каставай арганізацыі ін­ дыйскага грамадства?” і інш. Такі падыход дазволіў праверыць не толькі веданне пэў­ных

2

фактаў, але і ўменне будаваць лагічны ланцужок разважанняў, тлу­мачыць і ад­ стойваць сваю пазіцыю перад апанентамі. “У нас у школе ёсць тра­ дыцыя арганізацыі дзён самакіравання, падчас якіх вучні старшых класаў замяняюць настаўнікаў і право­дзяць урокі. Аднак паспрабаваць сябе ў ролі выклад­чыкаў універ­ сітэта — гэта зусім іншая праца і адказ­насць, — адзначылі Вікторыя і Ліза­вета пасля заканчэння семінарскага занятку. — Некаторыя з прысут­ ных студэнтаў былі нам знаёмыя, бо праходзілі практыку ў нашай школе. Ведаючы, наколь­кі сур’ёзна яны рыхта­валіся да ўрокаў, мы таксама ста­раліся быць на вышыні. Упэўнены, што такія сумесныя заняткі вельмі карысныя. З аднаго боку, яны дапамагаюць нам больш дэталёва вывучыць якую-небудзь тэму, а з друго­га — дазваляюць у рэаль­ных умовах убачыць, што такое выкладчыцкая праца і чым яна адрозні­ ваецца ад дзейнасці школьнага настаўніка”. Прымяненне падчас семінарскага занятку практыкаарыентаванага падыходу было накі­ равана на набыццё нашымі патэнцыйнымі абітурыентамі не толькі ведаў, уменняў і навыкаў, але і вопыту практычнай дзейнасці з мэтай дасягнення прафесійных і сацыяльна значных кампетэнцый. Вучні ўба­чылі працу выкладчыка “знутры”, зразумелі сутнасць пра­ цэсу падрыхтоўкі да лекцыйных, семінарскіх і лабараторных заняткаў.

ПАШЫРАЕМ ГАРЫЗОНТЫ: АД ВЫТВОРЧАСЦІ ДА САЦЫЯЛЬНАЙ СФЕРЫ За два гады сваёй рэалізацыі на базе СШ № 24 г. Мінска праект філіяла кафедры геаграфіі і мето­дыкі выкладання геаграфіі “Тэматычныя канікулы” паспеў стаць візітнай карткай не толькі школы, але і ўсяго факультэта прыродазнаў­ства. У падрыхтоўцы будучых настаўнікаў важную ролю адыгрываюць як веданне вытворчасці і тэхналогій, так і разуменне асаблівас­цей функцыянавання невытворчай сферы, напрыклад, сацыяльнакультурнай. Гэтым меркаваннем і быў абумоўлены выбар чарговага аб’екта экскурсійнага агляду для вучняў і студэнтаў: 23 лютага яны накіраваліся ў Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь.

Б

удынак тэатра — гэта велізарны комп­лекс вышынёй у 18 паверхаў (7 з якіх — падзем­ныя) са сваімі цэхамі (бутафорскі і фарбавальны, майстэрні па пашыве адзення і абутку для артыстаў, мяккіх дэкара­ цый для спектакляў) і інфраструктурай (вучэб­ ныя класы і рэпеты­цыйныя залы, касцю­мер­ ныя, грымёрныя). Акрамя таго, тут ёсць свой медыцынскі цэнтр, у якім падчас кожнага спектакля дзяжураць урачы. І, вядома ж, адміністрацыйны корпус, які забяспечвае працу ўсяго гэтага вялікага комплексу. У тэатры працуюць больш за 1100 чалавек. Лічыцца, што для кожнага работніка ў глядзе­ льнай зале ёсць месца (месцаў каля 1200). Падчас знаёмства з інфраструктурай тэатра студэнты і вучні наведалі закуліссе, дзе сталі сведкамі падрыхтоўкі сцэны да вячэрняга спектакля “Жаніцьба Фігаро”, даведаліся пра асаблівасці працы памочніка рэжысёра, дырыжора, касцюмераў, работнікаў сцэны, прайшлі па вузкіх калідорах тэатра, пабывалі ў малой зале (тут праходзілі рэпетыцыі артыстаў тэатра), якая па сваіх тэх­нічных характа­ рыстыках цалкам адпавядае галоўнай сцэне. Пасядзелі ў цэнтральнай ложы і нават атры­ малі запрашэнне на Калядны баль, які прахо­ дзіць тут штогод у ноч на Стары Новы год з 13 на 14 студзеня. Варта адзначыць, што дадзеная экскурсія не толькі дапамагла больш дэталёва даведацца пра асаблівасці арганізацыі і функцыянавання

Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета, але і шмат у чым паспрыяла развіццю эстэтычнага густу студэнтаў і наву­ чэнцаў. Яны зразумелі, што за вонкавай лёгкасцю, прыгажосцю, святочнасцю стаіць най­ цяжэйшая праца многіх людзей, сапраўдных прафесіяналаў, якія верна служаць сваёй Музе, свайму прызванню — Мастацтву.

Матэрыялы рубрыкі падрыхтавала Наталля ЯСТРАБАВА, старшы выкладчык кафедры геаграфіі і методыкі выкладання геаграфіі 22 сакавіка 2019 г.


• Формула поспеху

З КАГОРТЫ ПЕРШЫХ — У ЛІКУ ЛЕПШЫХ! Разважаючы над пытаннем, што такое футбольны фрыстайл, адны разгублена паціска­ юць плячыма, а іншыя пераходзяць да апісання яго як эфектнай гульні з мячом. Насамрэч гэты від спартыўнай дзейнасці — выкананне разнастайных трукаў усімі часткамі цела, акрамя рук, — прайшоў досыць доўгі шлях ад вулічнай субкультуры да маштабнага руху ва ўсім свеце. А паколькі ў БДПУ вучацца самыя крэатыўныя студэнты краіны, не дзіўна, што сузаснавальнікам адной са школ па падрыхтоўцы новага пакалення фрыстайлераў стаў дзеючы спартсмен і будучы педагог — студэнт 4-га курса факультэта фізічнага выхавання БДПУ Ягор ЦЯЛУШКА. Хлопец — шматразовы пераможца спаборніцтваў па футбольным фрыстайле — мае што расказаць чытачам “Н”. АД ФУТБОЛА ДА ФРЫСТАЙЛА Як вядома, штуршком да развіцця фры­ стайла некалі паслужылі мудрагелістыя тру­ кі футба­лістаў. Вось і для мяне спартыўным стартам у жыцці сталі заняткі ў адпаведнай секцыі. Я прысвяціў футболу 8 гадоў, але ў нейкі момант зразумеў, што страціў былую цікавасць да яго. Паступова гэтую нішу заняла новая для мяне справа: выпадковая сустрэча ў футбольным манежы з фрыстайлерам

Антонам Нікалаёнкам стала лёсавызначаль­ най. Сям’я здзівілася майму выбару — пра футбольны фрыстайл тады мала хто ведаў. Мой бацька сам сябраваў са спортам (быў КМС па настольным тэнісе і няблага гуляў у вялікі) і, натуральна, перажываў за маё рашэнне. Аднак я не падвёў, і сёння фрыстайл стаў справай майго жыцця. Спадзяюся, што з часам ён здабудзе такую папулярнасць, якая дазволіць яму вылучыцца ў самастойны від спорту і захаваць пры гэтым унутраную свабоду і агонь, што некалі запаліў сэрцы сваіх першых прыхільнікаў. ШЛЯХ ДА П’ЕДЭСТАЛА Фрыстайл у пацвярджэнне сваёй назвы дае спартсмену вялікую ступень свабоды: кожны трэніруе тыя элементы, якія яму больш даспа­ добы, у якіх ён мае перавагу над іншымі. Своеасаблівымі алімпійскімі гульнямі для футбольных фрыстайлераў сёння з’яўляюцца чэмпіянаты свету і “RedBullStreetStyle”. Гэтыя спаборніцтвы ўключаюць выступленні ў парных батлах у фармаце 3×30 (тры выхады па 30 секундаў). Як і ў многіх відах спорту, батл фрыстайлераў прадугледжвае барацьбу не толькі з сапернікам, але і з унутраным хваляваннем. Я, на шчасце,

умею спраўляцца з нервамі і атрымліваць задавальненне ад выха­д у на сцэну. Не мае значэння, ці гэта барацьба за перамогу на спаборніцтвах, ці святочны канцэрт, ці выступленне перад выхаванцамі дзіцячага інтэрната — я аднолькава шчаслівы выходзіць да гледачоў і абменьвацца з імі энер­ге­ тыкай. Лепш за ўсё ў мяне атрымліваюцца трукі на галаве, а вось уменне скакаць — не самы моцны мой бок, даводзіцца лічыцца з гэтым. На чэмпіянаце свету ў Чэхіі (жнівень 2018 г.) я хоць і здабыў перамогу ў намінацыі “Intermediate battle”, але не лічу сваё выступленне ўдалым. Мая бліжэйшая мэта — годна выступіць у асноўным сольным батле і трапіць у лік 32 мацнейшых фры­стайле­раў у свеце. Я імкнуся да развіцця, а не да стабіль­ насці, таму працую над сабой і іду наперад! ФРЫСТАЙЛ: СВАБОДА БЕЗ МЕЖАЎ Ці не ўсім, што я сёння маю, — светапо­ глядам, унутранай свабодай, фінансавай незалежнасцю, магчымасцю развівацца ў спартыў­ ным і прафесійным плане — я абавязаны футбольнаму фрыстайлу. Калісьці я быў до­ сыць закрытым, некамунікабельным хлопцам. Завесці ці падтрымаць размову, адказаць на тэлефонны званок незнаёмаму чалавеку было для мяне няпроста. Аднак заняткі футбольным фрыстайлам сфарміравалі новае кола зносін і паступова навучылі мяне заводзіць знаёмствы, кантактаваць з людзьмі, знаходзіць сваё месца ў розных калектывах. У многім гэтаму па­ спрыялі і падарожжы, якія сталі магчымымі з удзелам у сур’ёзных спаборніцтвах. Яшчэ два гады таму я ўпершыню сеў у самалёт, а сёння ўжо маю значны спіс краін і гарадоў, у якіх давялося пабываць. Адной з самых яскравых старонак у маім жыцці стала паездка ў Катар на трэніровачныя зборы перад чэмпіянатам свету. Здзейсніцца гэтай мары дапамагла падтрымка і разуменне з боку кіраўніцтва факультэта і ўніверсітэта. Упэўнены, што далёка не кожная ўстанова адукацыі па­ спрыяла б у такім пытанні, таму рады, што мая alma mater падтрымлівае імкненні сваіх студэнтаў! Карыстаючыся нагодай, выказваю падзяку рэктару БДПУ А. І. Жуку і дэкану

факультэта фізічнага выхавання А. А. Каспя­ ровічу: прыемна адчуваць да сваёй асобы добразычлівае стаўленне і шчырыя чалавечыя адносіны. Да таго ж, удзельнічаючы ў між­ народных спаборніцтвах, я аналізую розныя моманты, карысныя для мяне як для бу­ дучага спецыяліста ў галіне турыстычнага менеджменту: арганізацыя і правядзенне мерапрыемстваў, работа з гасцямі, цікавыя рашэнні ці недахопы — нічога не застаецца па-за маёй увагай. Таму падарожжы для мяне — гэта яшчэ і цудоўная магчымасць здабыць новыя веды па спецыяльнасці. ДОБРЫ ТРЭНЕР — ЗАЛОГ ПОСПЕХУ У часы майго старту, 8 гадоў таму, у Мінску футбольным фрыстайлам займаліся ўсяго не­ калькі чалавек. Да заўважных поспехаў я ішоў досыць доўга, бо мы, прадстаўнікі першай хвалі беларускіх фрыстайлераў, трэніраваліся абсалютна няправільна. У нас не было ні трэнераў, ні відэаўрокаў, ні падручнікаў, якія маглі б дапамагчы ў разуменні сістэмы заняткаў і засваенні трукаў. Мы працавалі на вуліцах і ў падземных пераходах, не зважаючы на надвор’е; займаліся шчыра, апантана, але бяздумна, да апошніх сіл — як умелі і лічылі правільным, бо не хацелі губляць ні хвіліны на шляху да мэты. У выніку ж атрымалася наадварот: шмат часу было патрачана на “пустыя” трэніроўкі. Сёння, маючы багаты вопыт выступленняў і спецыяльныя веды, разумею, наколькі важна мець добрага трэ­ нера, настаўніка, усведамляю, што ад яго ў многім залежыць паспяховасць спартсмена. Таму разам з сябрамі па камандзе мы аб’ядналі свае намаганні і заснавалі школу фрыстайла “LifeStyle”, дзе імкнёмся стаць для сваіх вучняў той крыніцай інфармацыі, якой у свой час не было ў нас. Сёння я ўклад­ ваю сілы ў выпрацоўку правільнага падыходу да трэніровак. У гэтым значна дапамагаюць веды, якія атрымліваю на факультэце фізіч­ нага выхавання. Дзякуючы ім правесці за­

няткі, сістэмна падаць матэрыял, скласці пра­ граму трэніровак для мяне зусім не складана. Стараюся задаволіць вучняў у плане ведаў, уменняў і навыкаў. А яшчэ падтрымліваць падчас трэніровак свабодны, “вулічны” дух фрыстайла. Калі бачу, як у іх атрымліваюцца першыя элементы, якую радасць гэта вы­ клікае, на душы становіцца цёпла. Прыемна дзяліцца сваім вопытам і бачыць плён. Так, хлопцы, з якімі мы займаемся 1,5 года, уме­ юць рабіць 3-абаротны трук, на засваенне якога я ў свой час патраціў 6 гадоў! Ці гэта не яскравы доказ важнасці трэнерскай работы? Сёння ў выкананні некаторых элементаў мае вучні мацнейшыя за мяне, і гэта толькі радуе — расце дастойная змена! УРОКІ БДПУ Вопыт трэнерскай работы і ўсведамленне важнасці асобы педагога ў навучанні да­ памаглі мне пераасэнсаваць сваё стаўленне да гэтага віду дзейнасці. У многім на мяне паўплывала паступленне ў БДПУ і станоўчы прыклад маіх выкладчыкаў. У наш універсітэт я прыйшоў з прыватнай установы вышэйшай адукацыі і адзначыў для сябе шэраг плюсаў у арганізацыі навучальнага працэсу, узроўні выкладання, стаўленні да студэнтаў і г. д. З уласнага вопыту ведаю, як няпроста за­ своіць некаторыя прадметы, таму ідэальны выкладчык для мяне не лектар, а чалавек, які здольны весці з групай дыялог па тэме. Яскравым прыкладам такіх педагогаў для мяне з’яўляюцца А. А. Балай, Н. Г. Салаўёва, А. В. Дрыгін. Паважаю іх за прафесіяналізм, уменне знаходзіць кантакт з аўдыторыяй і зацікавіць матэрыялам. Прыемна вучыцца ў выкладчыкаў, якія ідуць у нагу з часам і раз­ віваюцца ў прафесіі згодна з новымі ўмовамі. Дарэчы, важныя ўрокі ў БДПУ я атрымаў не толькі ад педагогаў ФФВ: прафесійныя парады Георгія Зельскага наконт сцэнічнага ўвасаблення нумароў дапамаглі мне ўдаска­ наліць свае выступленні, зрабіць іх больш гарманічнымі, відовішчнымі і запамінальнымі. Азіраючыся назад, разумею, што БДПУ даў мне вельмі многа не толькі як студэнту, трэ­ неру ці спартсмену, а і як асобе. Акрамя маг­ чымасці сумяшчаць вучобу і развіццё ў фут­ больным фрыстайле я атрымаў шанц пазнаё­ міцца з цікавымі людзьмі. З цеплынёй уз­ гадваю шматлікія выступленні перад студэнтамі і супрацоўнікамі alma mater, удзел у дабрачынных акцыях і праектах, паездкі ў “Зуб­ раня”, зорныя паходы… Спадзяюся, што напе­ радзе — не менш яркія эмоцыі і не менш прыемныя адкрыцці! Запісала Ірына МЯЦЕЛІЦА

НЯХАЙ НЕ СЦІХАЮЦЬ АВАЦЫІ ТАЛЕНТУ, РОЗУМУ, ГРАЦЫІ! (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

 Крысціна Віткоўская (ФПА), “Міс неар­ ды­нарнасць” — Анастасія Сафонава (філалагічны факультэт), “Міс абаянне” — Марыя Чачко (ФСПТ), “Міс эмацыйнасць” — Марыя Місько (факультэт прыродазнаўства),

“Міс глядацкіх сімпа­тый” — Алена Пана­ марова (Інстытут інклю­зіўнай адукацыі), “Міс дружба” — Валерыя Жукоўская (ФФВ). 22 сакавіка 2019 г.

Прыз глядацкіх сімпатый быў вызначаны шырокай аўдыторыяй гледачоў шляхам анлайн-галасавання ў групе студсавета БДПУ. А вось пераможцу ў апошняй намінацыі выбралі самі ўдзельніцы: у рамках падрыхтоўкі да задан­ няў конкурсу яны назвалі тую, якая аказалася самай ветлівай і прыемнай у зносінах. Нагадаем, што ўладальніца тытула “Міс БДПУ‑2019” прыме ўдзел у кваліфікацыйным адборы беларускага фіналу Міжнароднага міжвузаўскага конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства “Каралева Вясна‑2019”, які прой­ дзе ў красавіку гэтага года. Конкурс у чарговы раз паказаў, што ў нашым універсітэце вучацца не толькі прыгожыя і разумныя, але і творчыя студэнткі. А яшчэ — вельмі добрыя і спагадлівыя людзі, прыгожыя ў сваіх справах і ўчынках. Тым больш склада­ ная задача была ў членаў журы, якія пасля конкурсу не хавалі захаплення і прыўзнятага настрою.

Меліціна СТАНЮТА: “У журы конкурсу прыгажосці я ўдзельнічала ўпершыню. Было складана, бо прыгажосць — паняцце вельмі суб’ектыўнае. Таму сваё меркаванне я склала на падставе творчага і інтэ­ лектуальнага кон­курсаў. Вылучаліся дзяў­ чаты з Інстытута інклюзіўнай адукацыі: адразу відаць, што педа­гогі ў гэтай сферы павінны быць асаблівыя, а яны такія і ёсць! Плюс — парадаваў сур’ёзны падыход да мерапрыемства як удзельніц, так і груп падтрымкі”. Яўген ПЕРЛІН: “Мерапрыемства атрымалася неверагодна душэўным. Хочац­ца пад­крэсліць прафесійны ўзровень арганізацыі — дакладнасць сцэнарыя, дарэчнасць кожнага этапу праграмы… Ну і, натуральна, не магу не адзначыць вельмі складаныя ўмовы судзей­ства: сярод такіх чароўных студэнтак выбар зрабіць няпроста!”

Дзмітрый УРУБЛЕЎСКІ: “У сілу спецы­ фікі сваёй дзейнасці наведваю даволі шмат конкурсаў прыгажосці. Магу з упэўненасцю сказаць, што “Міс БДПУ” быў арганізаваны на самым высокім узроўні. Фіналісткі сапраў­ ды паказалі сябе як творчыя, абаяльныя і разумныя дзяўчаты — эліта студэнцкага актыву БДПУ. Вялікі дзякуй арганізатарам за запрашэнне і добры настрой!”

Алена ЖУРАЎСКАЯ, начальнік цэнтра студэнцкай творчасці

3


• Абітурыентам на заметку

БДПУ: СУПЕРУНIВЕРСIТЭТ, ЯКI РЫХТУЕ СУПЕРГЕРОЯЎ Дарагія абітурыенты, іх бацькі і ўсе тыя, хто завітаў да нас у Дзень адчыненых дзвярэй! Вас чакае інфармацыйна насычаная праграма, знаёмства з матэрыяльна-тэхнічнай базай нашай установы, сустрэча з кіраўнікамі і студактывам інстытутаў і факультэтаў. Да таго ж вам прадставіцца магчымасць убачыцца з рэктарам БДПУ, доктарам педагагічных навук, прафесарам А. І. Жуком. Ён у лічбах і фактах пераканае, што наша alma ­ mater — не звычайны ўніверсітэт, а сапраўдная акадэмія, якая рыхтуе суперпедагогаў, суперпрафесіяналаў… Супергерояў! А як БДПУ крок за крокам спраўляецца з гэтай суперзадачай, мы вырашылі паказаць наглядна.

Запрашае пазнаёміцца асабіста

У Дзень адчыненых дзвярэй у БДПУ заўсёды аншлаг! З кожным годам жадаючых убачыць суперуніверсітэт на свае вочы становіцца больш прыкладна на 25 %.

Стварае лепшыя ўмовы для вучобы і жыцця

У БДПУ працуюць Рэспубліканскі рэсурсны цэнтр адукацыйнай робататэхнікі, Рэспуб­ лі­ канскі рэсурсны цэнтр інклюзіўнай адукацыі, інтэрак­ т ыўныя класы і г. д. Да таго ж на ба­ лансе ўніверсітэта зна­ ходзіцца 8 студэнцкіх інтэрнатаў з утульнымі пакоямі і сучаснымі спартыўнымі аб’ектамі.

Выбірае самых дастойных і перспектыўных

У мінулым годзе студэнтамі нашага суперуніверсітэта сталі 1145 юнакоў і дзяўчат, сярод якіх — 185 медалістаў і ўладальнікаў дыпломаў з адзнакай, 223 матываваныя выпускнікі педагагічных класаў, 350 выпускнікоў гімназій і ліцэяў.

Адкрывае новыя гарызонты

Узбройвае грунтоўнымі ведамі

Суперуніверсітэт — месца працы суперпрафесіяналаў, запатрабаваных не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Прафесарска-выкладчыцкі склад БДПУ — гэта 740 педагогаў, сярод якіх 325 кандыдатаў навук, дацэнтаў і 52 дактары навук, прафесары.

Развівае індывідуальныя здольнасці…

Студэнты нашай установы маюць магчымасць паглыбляць веды па спецыяльнасці за межамі ўніверсітэта і знаёміцца з педагагічным вопытам і перадавымі ідэямі іншых краін — Ізраіля, Італіі, Кітая, Эстоніі, Літвы, Азербайджана, Расіі, Украіны і інш.

Фарміруе лепшыя духоўныя якасці

…і вучыць працаваць у камандзе У летні перыяд 2018 года больш за 1 000 студэнтаў універсітэта працавалі ў 34 педагагічных і 8 сервісных ат­ радах, штабе “Абітурыент” і валанцёрскім атрадзе “Дзеці сталіцы”.

За актыўную дзейнасць у гуманітарнай галіне, значны ўклад у развіццё і папулярызацыю валанцёрскага руху сярод студэнцкай моладзі калектыў БДПУ атрымаў узнагароду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь “За духоўнае адраджэнне”.

У alma mater дзейнічаюць 102 клубныя фарміраванні (харэаграфічныя, вакальныя, інструментальныя, тэатральныя і інш.). Сярод творчых калектываў 6 маюць званне “народны”, 5 з’яўляюцца вядучымі.

Далучае да здаровага ладу жыцця Для падтрымання добрай фізічнай формы суперуніверсітэт прапануе заняткі ў басейне, спартыўных і трэнажорных залах, на стадыёне, а таксама здаровае, карыснае хар­ чаванне па даступных коштах. Да рэкордаў вялікую дружную сям’ю БДПУ вядзе самы спартыўны рэктар краіны — А. І. Жук. Падтрымка кіраўніка ўніверсітэта і сусветны поспех спартсменаў з ліку выхаванцаў БДПУ — чэмпіёна Паралімпійскіх гульняў у Пхёнчхане ў лыжных гонках і біятлоне Ю. Голуба, чэмпіёнкі свету па фры­ стайле А. Раманоўскай і іншых — добры стымул для будучых супергерояў.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

Пр. Незалежнасці, 1, п. 207А, 220030, Мінск. 8-017-226-40-19 nastaunik__news

i

e-mail: nastaunik@bspu.by https://nastaunik.bspu.by

Забяспечвае супермесца працы

В

РU

БДПУ рыхтуе сапраўдных прафесіяналаў у сваёй справе, таму ў 2018 годзе на 662 выпускнікоў, якія падлягалі размеркаванню, універсітэт атрымаў ажно 1303 заяў­кі — амаль у два разы больш! Такім чынам, спецыялісты з дыпломам вядучай установы педагагічнай адукацыі краіны маюць магчы­ масць выбраць дастойнае месца першай працы.

Выходзіць два разы ў месяц на беларускай мове. Аб’ём 4 паласы фармату А3. Распаўсюджваецца ў вучэбных карпусах і інтэрнатах БДПУ бясплатна.

Газета надрукавана ў рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве «Выдавецкі цэнтр БДУ». Рэдактар ЛП № 02330/117 ад 14.04.2014. Т. А. БАШМАКОВА Вул. Чырвонаармейская, 6, Мінск, 220030. Тыраж 500 экз. Заказ 118. Падпісана ў друк 22.03.2019.


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.