1224

Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

Аўторак, 5 сакавіка 2019 года

• Навіны БДПУ

Дарагія жанчыны!

У

АДПАВЕДНАСЦІ з загадам рэктара БДПУ А. І. Жука, у мэтах сацыяльнай падтрымкі і ў сувязі з Днём абаронцаў Ай­ чыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь (23 лютага) і Днём жанчын (8 сакавіка) усім штатным работнікам універсітэта 1 сакавіка аказана матэрыяльная дапамога ў памеры 60 BYN (прапарцыянальна займаемай стаўцы). “Н”-даведка. Адзначым, што дзякуючы фінансавай палітыцы, якую праводзіць кіраў­ ніцтва ўніверсітэта, у 2018 г. паказчыкі па сярэдняй заработнай плаце супрацоўнікаў БДПУ павысіліся на 13% у параўнанні з 2017 г. ЛОВЫ “маладосць”, “праца”, “раман­ тыка” залатымі літарамі ўпісаны ў дзейнасць легендарнага педагагічнага атрада БДПУ “Ветразь”. Гэты факт быў абвешчаны на ўсю рэспубліку падчас правядзення Усе­ беларускага злёту студэнцкіх атрадаў. Пад­ водзячы вынікі працоўнага семестра‑2018, журы Рэспубліканскага конкурсу назвала ме­ навіта “Ветразь” лепшым у спецы­ яльнай намінацыі “За адданасць руху беларускіх сту­ дэнцкіх атрадаў”. Віншуем прадстаў­ нікоў БДПУ з пе­ рамогай! РАЦЯГВАЮЧЫ тэму актыўнай жыццёвай пазіцыі танкаўцаў, паведамім, што ва ўніверсітэце завершана фарміраванне каман­ды валанцёраў для работы на ІІ Еўра­ пейскіх гульнях. Больш за 400 студэнтаў alma mater паспяхова прайшлі конкурсны адбор, а затым — адпаведную падрыхтоўку, каб дапамагчы арганізатарам канты­ нентальнага спар­ тыўнага форуму ў правядзенні спа­ борніцтваў. А ЎНІВЕРСІТЭЦЕ створаны цэнтр арганізацыйна-метадычнага забеспя­ чэння адукацыйнай дзейнасці, у склад яко­ га ўвайшлі вучэбна-метадычны аддзел (на­ чальнік — А. А. Лешык) і аддзел магістратуры (начальнік — В. В. Андрэева). Новую струк­ туру ўзначаліла Юлія Віктараўна Строгая. ЗЕНЬ роднай мовы студэнты і вы­ кладчыкі філалагічнага факультэта адзначылі конкурсам чытальнікаў “Я хаце абавязаны прапіскаю…”. Мерапрыемства прайшло пад эгідай адразу двух 105-годдзяў —

С

П

В

Д

універсітэта і яго знакамітага выпускніка Аркадзя Куляшова. Беларускае паэтычнае слова прагучала ў выкананні студэнтаў роз­ ных нацыянальнасцей, у ліку якіх былі турк­ менкі Шатлыка Анагылыджава і Гулнабат Гурбанава, кітайцы Тань Эньцзэ і Фан Інін. Падрыхтаваць яркія выступленні гасцям на­ шай краіны дапамагла намеснік дэкана па рабоце з замежнымі студэнтамі і адначасова кіраўнік СНДЛ “Лінгвакультуралагічны ас­ пект вывучэння рускай мовы ва ўстанове вы­ шэйшай адукацыі і школе” Л. А. Бяссонава. Лепшымі выканаўцамі твораў Аркадзя Куля­ шова сталі: Святлана Калесніковіч (1-ы курс); Тань Эньцзэ (3-і курс); Кацярына Ісаенка (2-і курс). Спецыяльны прыз журы атрымала другакурсніца Кацярына Каляда.

№ 3 (1224)

Напярэдадні цудоўнага свята вясны, радасці ды прыгажосці дазвольце ад імя ўсіх мужчын БДПУ звярнуцца да вас з самымі шчырымі словамі віншаванняў і ўдзячнасці. Мне прыемна ўсведамляць, што большая частка нашага педагагічнага калектыву — прадстаўніцы чароўнай паловы чалавецтва. І гэта залог таго, што ў ім пануюць зладжанасць, гармонія, цёплая і ўтульная атмасфера. Менавіта жанчына-педагог нясе ў сабе невычэрпны патэнцыял дабрыні, любові і ласкі, якія так неабходны нашым дзецям і ў пачатку іх жыццёвага шляху, і ў няпросты час сталення. Ваш прафесіяналізм, жаданне дзяліцца з выхаванцамі душэўнай спагадлівасцю, жыццёвай мудрасцю ў многім паспрыялі таму, што сёння БДПУ з’яўляецца найбуйнейшым у рэспубліцы асяродкам валанцёрскай дзейнасці. Дзякую за вашыя вялікія сэрцы, цеплыні якіх хапае на многія лёсы! У сучасным дынамічным свеце жанчынам даводзіцца вырашаць шэраг адказных задач, выконваць розныя сацыяльныя ролі. Вы бліскуча спраўляецеся з кіраваннем факультэтамі і кафедрамі, курыруеце важныя навуковыя праекты, дапамагаеце развіваць таленты сваіх выхаванцаў. У клапатлівых жаночых руках — чысціня і ўтульнасць нашага агульнага дома, смачныя абеды… І пры ўсім гэтым вы заўсёды застаяцеся прывабнымі, дорыце ўсмешкі і радасць тым, хто побач. Прыміце ў гэты сакавіцкі дзень самую шчырую ўдзячнасць за плённую працу на карысць універсітэта і адданасць педагагічнай дзейнасці ў цэлым. Шчыра жадаю вам моцнага здароўя, бадзёрасці, сямейнага дабрабыту, узаемаразумення з калегамі і блізкімі, творчых здзяйсненняў. Няхай сонечны вясновы настрой суправаджае вас круглы год!

Рэктар БДПУ

А. І. ЖУК

• Спартыўны навігатар

СКАЖАМ «ДЗЯКУЙ» ТАМУ ДНЮ, ШТО ПАКЛІКАЎ НА ЛЫЖНЮ! Наш універсітэт заслужана лічыцца адной з самых спартыўных ВНУ краіны. Імкненне да здаровага ладу жыцця праяўляецца і ў тым, што танкаўцы ахвотна бяруць удзел у масавых фізкультурных мерапрыемствах гарадскога і рэспубліканскага маштабу. З уласцівай нам карпаратыўнай еднасцю аматары зімовых відаў спорту выйшлі на трасы “Усебеларускай студэнцкай лыжні‑2019”, каб у чарговы раз засведчыць выдатную фізічную форму нашай вялікай і дружнай універсітэцкай сям’і. Фізкультурна-аздараўленчае свята прай­ шло 16 лютага на Мінскай гарадской лы­ жаролернай трасе ў мікрараёне “Вяс­ нянка”. Яно сабрала больш за тысячу студэнтаў з 51 установы вышэйшай адукацыі краіны. У стар­тах бралі ўдзел таксама іх вы­ кладчыкі, супра­цоўнікі і прадстаўнікі адмі­ ністрацыі. Праграма спаборніц­тваў уключа­ла біятлонную і лыжную эс­тафетныя гонкі сту­ дэнцкіх каманд, а таксама масавыя старты ў лыжных гонках. Па-сапраўднаму горача было не толькі на лыжні, але і на трыбунах. Больш за 170 сту­ дэнтаў нашага ўніверсітэта падтрымлівалі спартсменаў і выкладчыкаў БДПУ, не шка­ дуючы галасоў і ствараючы святочную атма­ с­феру шчы­рымі ўсмешкамі. Пры такой падтрымцы нашы спартсмены проста не маглі падвесці сваіх балельшчы­ каў і выступіць дрэнна. Падапечныя трэнера А. У. Холада з годнасцю склалі канкурэнцыю вядучаму спартыўнаму ўніверсітэту краіны ў дзвюх эстафетных гон­ках. Так, у біятлоннай эстафеце зборная БДПУ заняла 3-е мес­ ца, а наша лыжная каманда заваявала ся­ рэбраныя медалі, упусціўшы “золата” толькі на апошніх метрах дыстанцыі. Для поўнага камплекта не хапала толькі перамогі. Яна здарылася ўжо ў наступным

забегу, калі на старт дыстанцыі 1,2 км выйшлі прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Рэс­ публікі Беларусь, а таксама кіраўнікі ўста­ноў вышэйшай адукацыі і іх намеснікі. У гонцы не было роўных рэктару БДПУ А. І. Жуку! Пе­ раможцу, а таксама прарэктара па вучэбнай рабоце А. В. Макоўчыка на фінішы гледачы сустракалі бур­нымі апладысментамі. Каменці­ руючы выступленне нашай каманды, Аляк­ сандр Іванавіч адзначыў: “Ва ўсіх спартыўных мерапрыемствах мы стараемся прымаць удзел разам. Разам стартавалі ў Мінскім паўмара­ фоне, удзельнічалі ў заплывах, сёння — спаборнічалі ў лыжных гонках... Ніякіх кампрамі­ саў: рэктар павінен быць са сваёй камандай!”

Віншуем удзельнікаў спаборніцтваў з па­ спяховым выступ­леннем і жадаем далейшых поспехаў і дасягненняў! Іван МОРГУН, дырэктар спартыўнага клуба “Педагог”


• Свет без межаў

ПРА ІНК ЛЮЗІЮ – НА АГ УЛЬНАЙ МОВЕ Выканаўчы камітэт СНД на падставе рашэння Савета Міністраў замежных спраў Садружнасці Незалежных Дзяржаў у верасні 2018 г. надаў Беларускаму дзяржаўнаму педагагічнаму ўніверсітэту імя Максіма Танка статус Базавай арганізацыі па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы, павышэнні кваліфікацыі педагагічных работнікаў і спецыялістаў у галіне інклюзіўнай і спецыяльнай адукацыі. Для кансалідацыі намаганняў профільных устаноў адукацыі і навукі краін — удзельніц СНД, а таксама з мэтай аператыўнага вырашэння праблем, якія ўзнікаюць, створаны Грамадскі савет Базавай арганізацыі (далей — ГС), які ўзначаліў рэктар БДПУ А. І. Жук. На сваё першае пасяджэнне эксперты з Арменіі, Беларусі, Казах­ стана, Кыргызстана, Расійскай Фе­ дэрацыі і Узбекістана сабраліся… каля манітораў службовых камп’ютараў. У рэжыме анлайн Аляксандр Іванавіч прапанаваў калегам абмер­ каваць і ўзгадніць распрацаваныя спецыялістамі БДПУ асноўныя напрамкі дзейнасці ГС, а таксама план работы Савета на 2019 г. Ці трэба казаць, што дакументы, якія Базавая арганізацыя падрых­ тавала для разгляду, былі цалкам адобраны замежнымі экспертамі. Так, віцэ-прэзідэнт Расійскай ака­ дэміі адукацыі М. М. Малафееў адзначыў: “Стварэнне Грамадскага савета — важная падзея для сістэм адукацыі краін Садружнасці. Мы бачым, што БДПУ паставіў перад усімі намі актуальныя і вельмі амбіцыйныя задачы. Абяцаю, што навуковая ўстанова, якую я прад­

стаўляю, накіруе ўвесь назапашаны вопыт на іх выкананне”. Рэктар Ташкенцкага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Нізамі Ш. С. Шарыпаў (Узбекістан) далучыўся да слоў папярэдняга сураз­ моўцы і дадаў, што дзейнасць Гра­ мадскага савета дапаможа аб’яднаць намаганні і ўзмацніць патэнцыял усіх устаноў, якія працуюць у сфе­ ры інклюзіўнай і спецыяльнай аду­ кацыі. Таксама Шаўкат Сафаравіч прапанаваў стварыць сумесныя падручнікі і дапаможнікі, па якіх будуць весціся падрыхтоўка, перапад­ рыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі спецыялістаў адпаведнага профілю. Прарэктар па інклюзіўнай адукацыі Расійскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя А. І. Герцэна В. З. Кантар выказаў меркаванне, што дзейнасць ГС прынясе неацэн­ ную дапамогу грамадству, паколькі стане імпульсам да пабудовы і ўка-

ранення цэлай сістэмы бесперапын­ най інклюзіўнай адукацыі ў краінах СНД. Акрамя таго, Віталій Зорахавіч акрэсліў яшчэ адну надзённую патрэ­ бу — стварэнне безбар’ернага ася­ роддзя для інклюзіі грамадзян розных узроставых катэгорый, пачы­ наючы з устаноў дашкольнай аду­ кацыі і завяршаючы вышэйшай шко­ лай і месцамі наступнага праца­ ўладкавання. Дэкан факультэта спецыяльнай і інклюзіўнай адукацыі Армянскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсі­ тэта імя Х. Абавяна С. Г. Карапецян зрабіла акцэнт на пытаннях ранняй дыягностыкі і комплекснай дапамогі дзецям. Таксама Сірануш Геворкаўна заклікала калег дасягнуць адзін­ства навуковага і практычнага склад­нікаў. Напрыканцы абмеркавання старшыня Грамадскага савета А. І. Жук расказаў суразмоўцам пра магчы­

масці БДПУ як Базавай аргані­ зацыі СНД. Аляксандр Іванавіч прапанаваў калегам азнаёміцца з перадавым вопытам Беларусі ў галіне інклюзіўнай і спецыяльнай адукацыі ў Рэспубліканскім рэ­ сурсным цэнтры, што створаны ў нашым універсітэце пры ўдзеле ЮНІСЕФ у 2017 г. і сёння актыўна развіваецца ў цесным узаемадзеянні з Інстытутам інклюзіўнай адукацыі БДПУ (дырэктар ІІА, намеснік старшыні ГА — В. В. Хітрук). Або прайсці навучанне ў Інсты­ туце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі нашага ўнівер­ сітэта (дырэктар ІПКіП, намеснік старшыні ГС — І. У. Шасцітка), дзе актыўна рэалізуюцца шмат­ лікія курсы і праграмы, у тым ліку стажыроўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі. Усе яны вельмі запатрабаваны і атрымалі

найвышэйшую ацэнку ў іх выпуск­ нікоў. Падводзячы вынікі пасяджэння, яго ўдзельнікі прынялі рашэнне па далейшым сеткавым узаемадзеян­ ні і ўключэнні ў План работы Гра­ мадскага савета на 2019 г. некалькіх слушных прапаноў. Адна з іх даты­ чыць распрацоўкі Палажэння аб часовых міжуніверсітэцкіх наву­ кова-даследчых калектывах, дру­ гая — стварэння слоўніка тэрмі­ наў, агульнага для ўстаноў адукацыі, прадстаўнікі якіх уваходзяць у склад ГС. Па словах Аляксандра Іванавіча, “агульная тэрміналагіч­ ная платформа па інклюзіўнай і спецыяльнай адукацыі, спецыяль­ най педагогіцы і дэфекталогіi дазволіць экспертам лепш арыента­ вацца ў працэсах і размаўляць на агульнай навуковай мове”. Таццяна БАШМАКОВА

• Цэнтр развіцця педагагічнай адукацыі паведамляе

П

ашыранае пасяджэнне Каардына­цыйнага савета па пытаннях бес­перапыннай педагагічнай адукацыі прой­дзе ў БДПУ 14 сакавіка. На ім будзе аб­мерка­вана і прадстаўлена справа­здача за 2018 г. аб выкананні суб’ектамі вучэбна-навуковаінавацыйнага кластара бесперапыннай педагагічнай аду­кацыі Плана мерапрыем­ стваў па рэа­лізацыі Канцэпцыі раз­віц­ця педагагічнай аду­кацыі на 2015–2020 гг. Таксама ў парадак дня ўключана пытанне аб удасканаленні формаў, метадаў і срод­ каў прафесійнай пад­рыхтоўкі педагога ва ўстановах кластара з улікам па­тра­ баванняў да якасці сучаснай педага­гічнай адукацыі. Гэтай тэме будзе прысвечана выступленне старшыні Каардынацыйнага савета па пытаннях беспера­пыннай педа­ гагічнай адукацыі рэктара БДПУ А. І. Жука.

Н

а базе ІПКіП БДПУ 11–15 лютага ажыццяўлялася рэалізацыя адукацыйнай праграмы павышэння кваліфі­ кацыі “Тэорыя і практыка дзейнасці педа­

З

авяршылася серыя семінараў-практыкумаў у рамках праксіялагічна­га этапу Рэспубліканскага эксперыменталь­ нага праекта “Апрабацыя мадэлі дапро­філь­ най педагагічнай падрыхтоўкі наву­чэнцаў на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі” (2016– 2019 гг.). Кіраўніцтва праектам, удзельні­камі якога сталі 15 дзяржаўных устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з усіх абласцей Беларусі, ажыццяўлялі рэктар БДПУ А. І. Жук і на­ чальнік ЦРПА ўнівер­сітэта А. В. Пазняк. Унікальны марафон з 6 семінараў, накі­раваны на па­пулярызацыю педагагічнай прафесіі, пашырэнне ўзаемадзеяння, супрацоўніцтва, абмену лепшым педа­га­гічным вопытам і метадычнымі распра­цоўкамі, завяршыўся 21 лютага ў сярэд­няй школе № 8 г. Сло­ німа заключным семі­нарам-практыкумам. На працягу года эстафету арганізацыі і правядзення рэгіянальнага семінара-практы­ кума прыняла кож­ная з аб­ласцей. Удзель­нікі семінараў ужо наведалі СШ № 126 г. Мінска

гагічных класаў”. Слухачамі курсаў сталі спецыялісты, якія вядуць факультатыўныя заняткі “Уводзіны ў педагагічную прафе­ сію”, педагогі-псіхолагі, прадстаўнікі ад­

і № 40 г. Гомеля, гімназіі № 7 г. Мала­ дзечна і № 5 г. Віцебска, а таксама Жам­ чужненскую ся­рэднюю школу. З вопытам арганізацыі дапрофільнай педа­гагічнай падрыхтоўкі ў 5–9-х класах змаглі пазнаё­ міцца не толькі ўдзельнікі эксперымента,

міністрацыі г. Мінска і Мінскай вобласці. Змест вучэбнай праграмы распрацаваны ЦРПА на аснове аналізу цяжкасцей, якія адчуваюць педагогі пры падрыхтоўцы і пра­ вядзенні “Уводзінаў…”. З мэтай вырашэння дадзеных адукацыйных запытаў для працы на курсах павышэння кваліфікацыі былі прыцягнуты аўтары-распрацоўшчыкі названых факультатыўных заняткаў (А. П. Лабанаў, М. Ф. Бакуновіч, Ю. М. Ягорава), дацэнты кафедры менеджменту і адукацый­ ных тэхналогій ІПКіП (Ю. М. Кіс­лякова, М. В. Кудзейка, В. У. Гракава), супрацоўнікі ЦРПА (А. В. Баранава, А. А. Бядноў). Прак­ тычныя заняткі былі арганізаваны на базе сталічных школ-лабараторый (СШ № 6 г. Мінска, СШ № 126 г. Мінска).

школы-лабараторыі ву­чэбна-навуковаінавацыйнага кластара бесперапыннай педагагічнай аду­кацыі, але таксама ўсе ўстановы адукацыі вобласці, у якіх ажыццяўляецца профільная пад­рыхтоўка педа­ гагічнай накіраванасці.

Ц

РПА ажыццяўляе суправаджэнне працэсу прысваення грыфа ВМА па педагагічнай адукацыі. З пачатку бя­ гучага навучальнага года ён прысвоены двум вучэбна-метадычным дапаможнікам, шасці дапаможнікам, тром практыкумам і аднаму рабочаму сшытку, аўтарамі якіх з’яўляюцца выкладчыкі як нашага ўніверсітэта, так і іншых устаноў вышэйшай адукацыі краіны. Таксама ВМА праводзіла работу па рас­працоўцы дзяржаўнага кампанента новых тыпавых вучэбных планаў магістратуры па трох спецыяльнасцях: “Дашкольная адукацыя”, “Тэорыя і методыка наву­чання і выхавання (па галінах і ўзроўнях адукацыі)”, “Інклюзіўная адукацыя”. Вольга КАТЛАБАЙ, метадыст ЦРПА

2

5 сакавіка 2019 г.


ALMA MATER С ЛАЎЛЮ Я: Т У Т І ПРАЦА, І СЯМ’Я Канец зімы і пачатак вясны ўпрыгожваюць тры святы. Два з іх — Дзень жанчын і Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь — маюць у нас традыцыйна супрацьлеглую гендарную накіраванасць. А вось трэцяе — Дзень закаханых, які адзначаецца 14 лютага, — нібы яднае два вялікія сусветы — мужчынскі і жаночы — у адно цэлае. Менавіта дзякуючы ўзаемнаму каханню героі гэтага артыкула стварылі трывалыя шчаслівыя сем’і. А вось адбыцца гэтаму маленькаму цуду дапамог наш універсітэт! І праз гады ўспаміны пра лёсавызначальныя знаёмствы такія дэталёвыя, быццам тое было ўчора…

Людміла Яўгенаўна ВАСІЛЕНЯ, мастацкі кіраўнік народнага ансамбля музыкі, песні і танца “Рэй”: —  З маім мужам Віктарам (В.С. Васіле­ ня — мастацкі кіраўнік народнага ансамбля музыкі, песні і танца “Рэй”) мы пазнаёміліся ў 1991 годзе. Я, сту­дэнтка 2-га курса Інсты­ тута культуры, спас­цігала мастацтва народ­ нага танца. Віктар жа быў выпускніком Бе­ ларускай дзяржаўнай кансерваторыі імя А. В. Луначарскага. Узгад­ваю, які перапалох пачаўся ў нас на кур­се, калі прыйшла на­віна: едзе высокая ка­місія, каб выбраць выканаў­ цаў для стварэння пра­ фесійнага ансамбля музыкі, танца і песні “Блiскавiца”. Усе дзяў­ чаты хацелі трапіць у калектыў! І вось на­ дышоў “час ікс”: у залу ўвайшла камісія на ча­ ле з высокім маладым чалавекам. У пэўны момант нашы позіркі сустрэліся… І я зразумела, што прапала! Гэта было менавіта тое, пра што столькі гавораць і спрачаюцца: каханне з першага погляду! (Пазней я даведалася, што Віктар адчуў тое ж самае.) Зразумела, мяне выбралі! Мара спраўдзілася: я — артыстка балета ансамбля “Блiскавiца”. Далей бясконцыя знясіль­ ваючыя рэпетыцыі і, нарэшце, першыя гастролі — турнэ па Германіі, Францыі, Люк­ сембургу ў снежні 1991 года. Менавіта ў Люк­ сембургу мы з Віктарам узяліся за рукі і з таго часу іх не адпускалі… На жаль, калектыў праіснаваў толькі пяць гадоў. У 1996-м Віктара запрасілі ў БДПУ ўзначаліць факультэцкі ансамбль “Рэй”. Праз год ён угаварыў перайсці ва ўніверсітэт і мяне. З таго часу і па сёння мы працуем разам. Часта даводзіцца чуць: “Напэўна, складана працаваць у адным калектыве з мужам…” Асабіста мне — не. Нас з Віктарам многае аб’ядноўвае, мы заўжды знаходзім тэмы для размоў, маем што абмеркаваць. У маім жыцці быў выдатны прыклад — мае бацькі. Тата — музыкант, мама — выдатнік прафтэхадукацыі, натура артыстычная, выдатна спявала, тан­ цавала, пісала вершы. Успамінаю, як яны маглі гадзінамі пра нешта размаўляць, спрачацца, абмяркоўваць. І ў выніку ў іх нараджалася новая песня, якую затым выкон­ валі маміны вучні. Мне заўсёды здавалася, што інакш быць не можа! Менавіта таму, калі мы з Віктарам сталі працаваць над стварэн­ нем праграмы ансамбля “Рэй”, то цалкам паглыбіліся ў працэс. І гэта доўжыцца ўжо 23 гады… 5 сакавіка 2019 г.

Часам творчыя пары сапернічаюць у сва­ ім саюзе. У нашым выпадку гэта аб­са­лютна бессэнсоўна! Мы ў шлюбе 27 гадоў і за гэты час зразумелі, што не сталі б такімі, як ёсць, паасобку. Мы — адзінае цэлае, мы — дапаўненне і працяг адзін аднаго. Аднак акрамя творчасці ёсць і сям’я. І гэ­ та, безумоўна, таксама праца. Проста для кагосьці — любімая, а для кагосьці — не зусім. У нашым сямейным жыцці, вядома, узнікалі крызісы: пэўныя неспрыяльныя аб­ ставіны, стомленасць, раздражненне… Але мы заўсёды шукалі кампраміс, які магчымы толькі тады, калі разумееш, навошта ён па­ т­рэбны. Хочаш, каб чалавек быў побач, — вучыся падладжвацца пад яго. І гэты працэс абавязкова павінен быць узаемным! Для мяне ў сям’і галоўнае — правільна пабудаваць дыялог: заўсёды стараюся не замоўчваць праблемы, проста тлумачу, чаго я хачу. Відаць, мне пашанцавала: мяне разумеюць… Мы ніколі не спрабавалі перарабіць адзін аднаго, наадварот, заўсёды імкнуліся падтрымаць і дапоўніць. Вядома, гэтаму спры­ ялі наяўнасць агульных інтарэсаў і творчасць. Мы ганарымся сваім працягам! Малодшы сын, Павел, заканчвае ў гэтым годзе Му­ зычны ўніверсітэт імя Ф. Шапэна ў Варшаве. Ён з’яўляецца ўдзель­ нікам і лаўрэатам між­ народных конкурсаў выканаўцаў на ўдар­ ных інструментах. Рыхтуецца да сур’ёзнай кар’еры музыканта. Старэйшы, Ілья, — артыст ансамбля “Рэй”. Ён скончыў БДПУ па спецыяльнасці “Су­ светная і айчынная культура. Рытміка. Харэаграфія”. Выдат­ны танцор, адданы справе ўсяго нашага жыцця. У ансамблі ён сустрэў сваю другую палавінку, шэсць гадоў таму ў іх нарадзіўся сын Яўген. Хлопчык так­ сама вучыцца танцаваць… Не магу абмінуць той факт, што за 23 гады існавання ансамбль паяднаў лёсы шасці пар, у якіх падрастае но­ вае пакаленне артыстаў. Напрыканцы хацелася б падкрэсліць простую, але такую важную ісціну: галоўнае ў сямейным жыцці — каханне! І гэта не тое слова, якое мы вымаўляем у 20 гадоў. Гэта тое пачуццё, калі ты не маеш ніякіх прэтэнзій да партнёра, проста шчаслівы бачыць яго, быць побач, гаварыць, маўчаць, нешта рабіць разам… Кахаць — гэта велізарнае шчасце! Будзьце шчаслівыя! Анастасія Аляксандраўна ДЗЕРАВІНСКАЯ, дацэнт кафедры агуль­най біялогіі і батанікі: — Наша знаёмства з Андрэем (А. В. Дзеравінскі — загад­чык кафедры агульнай біялогіі і батанікі) адбылося 20 гадоў таму, калі я, сямнац­ цацігадовая выпуск­ ніца, прыехала ў Мінск з горада Северадзвін­ ска, дзе жыла з баць­ камі і малодшым бра­ там. Паступаць у беларускую ўстанову вы­ шэйшай адукацыі было выраша­на даўно: мая

­ ама — карэнная мінчанка, тут жывуць усе м яе родныя. Выбар спыніўся на факультэце пры­рода­ знаўства БДПУ, спецыяльнасць — “Біялогія і практычная псіхалогія”. Мой будучы муж працаваў тут выкладчыкам-асістэнтам на кафедры батанікі. Упершыню мы сустрэліся на першым курсе на лабараторных занятках па батаніцы. Я — студэнтка, ён — мой педагог. Вакол столькі прыгожых маладых дзяўчат! (Хлопцаў у нашай групе было ўсяго двое.) Андрэю пашанцавала: выбар быў багаты. Але тады ні я, ні ён абсалютна не думалі пра асабістае жыццё: у мяне ў галаве была вучоба, у яго — напісанне дысертацыі і праца. Так прайшоў навучальны год, паспяхова былі здадзены экзамены, і нашы шляхі разы­ шліся. Другі раз мы сустрэліся падчас выяз­ ной практыкі па біялогіі пасля заканчэння другога курса. І зноў: я — студэнтка, ён — мой педагог. Практыка праходзіла ў вёсцы Косіна Лагойскага раёна. Наша група разам з двума выкладчыкамі цэлы месяц жыла ў мясцовай школе. Напэўна, тут сваю ролю адыграла сама абстаноўка — лета, прырода, сумесная цікавая праца... І вось пасля таго, як я атрымала нарэшце з другога разу залік па батанічнай практыцы, у нас нечакана для ўсіх і для нас саміх пачаліся рамантычныя адносіны. Усё развівалася досыць хутка: доўгія пра­ гулкі, сустрэчы світанняў, пасля вяртання ў Мінск — штодзённыя спатканні і тэле­ фонныя званкі; знаёмства Андрэя з маім дзядулем (бацькі тады яшчэ жылі ў Расіі). На новы год я пазнаёмілася з сям’ёй будуча­ га мужа. Дарэчы, мая мама і яго бацькі — настаўнікі, таму, відаць, гэта гены прывялі нас у выкладчыцкую дзейнасць. І вось у красавіку 2001 года мы пажаніліся. За пражытыя гады шмат чаго паспелі. Нарадзілі дваіх прыгожых і самых любімых сыноў — Аляксея (у гэтым годзе заканчвае 11 класаў) і Аляксандра (прафесійна зай­ маецца бальнымі танцамі). Змянілі пяць месцаў пражывання і нарэшце пабудавалі сваё жыллё. Абое абаранілі кандыдацкія дысертацыі. Атрымалі вадзіцельскія правы, купілі для сям’і аўта­ мабіль, паспелі паван­ драваць… Разам перажылі нямала цяжка­­ сцей, сварак, але мы паранейшаму разам. Бясконца ўдзячна БДПУ за самае важнае ў маім жыцці спатканне. Выпадковая сустрэча — самая невыпадковая рэч у свеце…

Дарэчы, дзякуючы Анастасіі Аляксанд­ раўне і Андрэю Васільевічу адбылося яш­ чэ адно знаёмства, якое скончылася ства­рэннем цудоўнай сям’і. Вось як пра гэта ўспамінае Святлана Аляксандраўна ТУРСКАЯ, выкладчык кафедры агульнай біялогіі і батанікі: —  З Анастасіяй мы сябруем са студэнцкай парты, а Андрэй вучыўся з маім мужам Ба­ ляславам (Б.Т. Турскі — начальнік вучэбнаарганізацыйнага аддзела ІІА) у аспірантуры. У агульнай кампаніі і паз­наёміліся… У той час я была яшчэ студэнт­кай, а ён — маладым выкладчыкам. Мэтана­кіраваны, адказны, са­ мастойны хлопец са своеасаблівым пачуццём гумару мяне прыемна ўразіў. Да таго ж ака­ залася, што ён вельмі нядрэнна гатуе. Калі я скончыла ўніверсітэт, мы аформілі нашыя адносіны афіцыйна. І вось у шлюбе ўжо амаль 16 гадоў!

Наша сям’я не ідэальная, але адназначна шчаслівая. У нас расце цудоўны сын, дома ўтульна і камфортна. Дзякуючы агульнай прафесіі заўсёды знойдзем тэму для аб­ меркавання. Мы разумеем адзін аднаго, падтрымліваем, дапамагаем у працы. Спе­ цыяльнасці ў нас розныя, захапленні і ін­ тарэсы таксама, але гэта не раз’ядноўвае, а, наадварот, робіць жыццё ярчэйшым і больш разнастайным.

Мне здаецца, што сакрэт дабрабыту сям’і ў першую чаргу заключаецца ва ўзаемнай павазе і клопаце, а таксама ва ўменні са­ ступаць і знаходзіць кампраміс. Можа, пры­ гожыя словы пра каханне ў нашым доме гучаць не так часта, але ўвесь сямейны ўклад, нашы дзеянні і ўчынкі сведчаць, што пачуцці жывыя, што мы патрэбны адзін аднаму, што мы — адно цэлае. Так што дзякую табе, БДПУ, і за любімую сям’ю, і за выдатных сяброў! Матэрыялы старонкі падрыхтавала Вераніка МАНДЗІК

3


• Спартыўны навігатар

• Калі вярстаўся нумар

• Да 75-годдзя вызвалення Беларусі

М

НІВОДНАЕ ІМЯ НЕ МУСІЦЬ БЫЦЬ ЗАБЫТА

АГІСТРАНТ факультэта фізічнага выхавання БДПУ Юрый Голуб — трыумфатар чэм­ піянату свету па лыжных гонках і біятлоне сярод па­р алімпійцаў. На спаборніцтвах у г. Прынс-Джор­ джы (Канада) Юрый у тандэме з гайдам Дзміт­ рыем Будзіловічам здабылі ажно чатыры медалі: у катэгорыі спартсменаў са слабым зрокам яны тройчы ўздымаліся на верхнюю прыступку п’едэстала, а па выніках лыж­ нага спрынту дадалі да залатых медалёў “серабро” чэмпіянату. Віншуем і ганарымся! ЭМПІЁНКА свету па фрыстайле Аляксандра Раманоўская працягвае залатую серыю выступленняў. У суперфі­ нале этапу Кубка свету па лыжнай акрабатыцы ў Маскве 5-курсніца фа­ культэта фізічнага выхавання БДПУ (завочная форма атрымання адука­ цыі) заявіла самы складаны скачок і здабыла ўпэўненую перамогу, не пакінуўшы шанцаў саперніцам. Так трымаць! ІНШУЕМ студэнта 2-га курса фа­ культэта фізічнага выхавання Аляксандра Сідорыка з “серабром” этапу Кубка Еўропы па дзюдо сярод юніёраў да 21 года, які праходзіў у Санкт-Пецярбургу (Расія). У фінале спаборніцтваў Аляксандр (вагавая катэгорыя да 90 кг) пра­дэманстраваў волю да перамогі, саступіўшы роўнаму саперніку толькі ў дабаўлены час.

У

Оршы падчас Рэспубліканскага свята “Маладзёжная сталіца Рэспублікі Бе­ларусь‑2019” за актыўны ўдзел у 54-м Зорным паходзе, прысвечаным 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх

Напярэдадні святкавання 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне выдавецкі дом “Беларусь сегодня” сумесна з Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь пачаў працу па стварэнні мультымедыйнага шматфункцыянальнага інтэрнэт-партала “Партызан Беларусi”. Мэта праекта — увекавечанне памяці ўдзельнікаў партызанскага і падпольнага руху на тэрыторыі нашай краіны. Да вялікай справы далучыліся выхаванцы гістарычнага і філалагічнага факультэтаў, а таксама ФСПТ — члены студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі “Спадчына” БДПУ.

Ч

Партал “Партызан Беларусi” стане інфар­ мацыйным рэсурсам адкрытага доступу. Любы, хто пажадае, зможа свабодна зайсці ў інтэрнэт і знайсці біяграфічныя звесткі пра кожнага партызана і падпольшчыка. Акрамя таго, карыстальнікам будуць даступны кароткая гісторыя і інтэрактыўная карта партызанскага і падпольнага руху ў Беларусі, партызанскі фоталетапіс. Алічбаваныя ў Нацыянальным архіве матэрыялы дасылаюцца па інтэрнэце ў БДПУ. Студэнты ўважліва вывучаюць кож­ны адсканаваны дакумент і ўносяць усе неабходныя звесткі ў базу ў фармаце Word. Інтэрактыўная картка партызана, з якой працуюць маладыя даследчыкі, ук­ лючае асабістыя звесткі (прозвішча, імя, год і месца нараджэння), прыналежнасць да партызанскага атрада і брыгады, узнагароды,

В

асабістыя лісткі па ўліку, узнагародныя лісты, характарыстыкі і іншыя матэрыялы. Фактычна гаворка ідзе пра стварэнне са­ праўднай анлайн-энцыклапедыі партызан­ с­кага і падпольнага руху ў Рэспубліцы Бе­ ларусь. Сімвалічна, што гэтае даследаванне праводзіцца ў Год малой радзімы: парты­ занскім рухам быў ахоплены амаль кожны куток нашай краіны. Удзел у праекце — унікальны вопыт для членаў СНДЛ. Гэта магчымасць атрымаць досвед працы з ар­ хіўнымі дакументамі, яшчэ не ўведзенымі

ў навуковае абарачэнне. Студэнты ганарацца аказаным ім даверам, бо адчуваюць сваю далучанасць да важнай для кожнага беларуса справы. Юлія РОГАВА, старшыня СНДЛ “Спадчына”

захопнікаў, граматамі Міністэрства адукацыі краіны ўзнагароджаны: камандзір атрада “Зорны фэст”, намеснік дэкана факультэта эстэтычнай адукацыі Л. М. Ядлоўская і камандзір атрада “Дзеці Эйнштэйна”, намеснік дэкана фізікаматэматычнага факультэта Д. А. Ігнатовіч. Падзякі атрымалі студэнткі БДПУ — друга­ курсніца ФЭА Арына Захарава і трэцякурсніцы ФМФ Ангеліна Сушчанка і Марыя Сямёнава. ершы тур гарадскога конкурсу прафе­ сійнага майстэрства “Сталічны на­ стаўнік — сталічнай адукацыі” ў намінацыі “Пе­ дагагічны дэбют” завяршыўся сенсацыйнай перамогай каманды БДПУ! Усе прадстаўніцы нашага ўніверсітэта выйшлі ў другі тур, дзе ім належыць падрыхтаваць публічнае вы­ ступленне і правесці ўрок у незнаёмым класе. З вялікім адрывам лідзіруюць: Вікторыя Гец — студэнтка гістарычнага факультэта, стыпен­ дыятка спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1-е месца) і Ганна Со­кал — актыўная ўдзельніца рэспубліканскіх і міжна­ родных навукова-практычных кан­ферэнцый (2-е). Крыху ніжэй размясціліся Ганна Шыд­ лоўская, Дар’я Данільчык і Тацця­на Сезень. Заўважым, што па выніках І тура з дыстанцыі ўжо сышлі 3 удзельнікі, а да фіналу дойдуць толькі шасцёра.

П

МАЙСТЭРСТВАМ ЗА ЛУ ПАК АРЫЎ НАШ ЗНАК АМІТЫ К А ЛЕКТЫЎ Выступленне ансамбля “Фестываль” — сапраўднае ўпрыгожанне любой канцэртнай праграмы. Яго творчасць пакарыла сэрцы шырокай аўдыторыі — у тым ліку танкаўцаў. Чарговым свед­чаннем поспеху “Фестываля” стаў вялікі канцэрт “VIVAT ACCORDEON!”, які з аншлагам прай­шоў 12 лютага ў вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі і быў прымеркаваны да 190-годдзя гэтага музычнага інструмента.

А. Сідорык — першы злева

• Аддзел кадраў Установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка” АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад педагагічных работнікаў з ліку прафесарскавыкладчыцкага складу з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны наймальнікам: загадчыка кафедры (д. н., к. н., 23 разр. АТС) агульнай біялогіі і батанікі; дацэнта кафедры (к. н., 20 разр. АТС) педагогікі; старшых выкладчыкаў кафедраў (19 разр. АТС) спартыўна-педагагічных дысцыплін, спецыяльнай педагогікі, мастацка-педа­ гагічнай адукацыі (2); выкладчыкаў кафедраў (18 разр. АТС) сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, фізіч­ нага выхавання і спорту (2). Тэрмін падачы дакументаў — 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18/1. Тэл. 226-46-59.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

Асновай ансамбля з’яўляецца акардэонны дуэт музыкантаў еўрапейскага ўзроўню: лаў­ рэата міжнародных конкурсаў і фестываляў, выдатніка адукацыі Рэспублікі Беларусь, уладальніка медаля Францыска Скарыны, прафесара факультэта эстэтычнай адукацыі БДПУ Уладзіміра Паўлавіча Бубена і старшага выкладчыка гэтага ж факультэта, аўтара п’ес і аранжыровак, удзельніка гурта “Лепрыконсы” Уладзіміра Рыгоравіча Федарука. Гэта выка­ наўцы-віртуозы, сапраўдныя майстры сцэны, якія заслужылі прызнанне шматлікіх аматараў і знаўцаў акардэоннай музыкі як у Беларусі, так і за яе межамі. Мерапрыемства выклікала такі ажыятаж, што ўжо за два тыдні да выступу ансамбля на галоўнай канцэртнай сцэне краіны ўсе квіткі былі раскуплены. Артысты прадставілі слу­ хачам насычаную, разнастайную праграму: са сцэны гучала папулярная акардэонная музыка розных краін і кантынентаў, лепшыя сусветныя хіты, эстрадна-джаза­выя кампазіцыі, французскія вальсы-мюзе­ты, шансоны, “новыя” Пр. Незалежнасці, 1, п. 207А, 220030, Мінск. 8-017-226-40-19 nastaunik__news

i

e-mail: nastaunik@bspu.by https://nastaunik.bspu.by

танга, арыгінальныя апрацоўкі народнай музыкі, а таксама ўласныя аўтарскія сачы­ ненні, якія былі выка­ наны на самым высо­ кім узроўні. Варта адзначыць, што ў дадзеным праекце на працягу многіх гадоў пры­ маюць удзел ад­ны з лепшых беларускіх му­ зыкантаў, якія працуюць у вядомых прафе­сій­ ных калектывах “Яблычны чай” (Аляксандр Сапега — ударныя і Міхаіл Філіпеня — гітара) і “Лепрыконсы” (Аляксей Зайцаў — бас-гітара). Канцэрт прайшоў на адным дыханні! Літа­ ральна ўсе музычныя кампазіцыі супра­ваджаліся выкры­камі “біс” ад удзячнай публікі. Сцэнарый мерапрыемства таксама быў до­ сыць арыгінальным. Вядучая Наталія Ганул рас­ казала гледачам гісторыю ўзнікнення і развіцця акардэона. Ведаючы, што многія з прысутных у канцэртнай зале з’яўляюцца навучэнцамі і выпускнікамі музычных школ, каледжаў, яна дала ім слушную параду: пра­цягнуць навучанне

Выходзіць два разы ў месяц на беларускай мове. Аб’ём 4 паласы фармату А3. Распаўсюджваецца ў вучэбных карпусах і інтэрнатах БДПУ бясплатна.

на факультэце эстэтычнай адукацыі нашага ўніверсітэта. Няма сумнення ў тым, што кожны, хто хоць аднойчы пачуе ансамбль “Фестываль”, стане яго самым шчырым прыхільнікам. Выканаль­ ніцкае майстэрства музыкантаў адрозніваецца сапраўдным прафесіяналізмам, віртуознасцю, разнастайнасцю фарбаў і на­строяў. Калек­ тыў з’яўляецца адным з лепшых у ансамб­ левай беларускай акардэоннай куль­туры! Мы віншуем яго са­лістаў — нашых су­працоўнікаў У. П. Бубе­на і У. Р. Федарука — з паспяховым выс­тупленнем у Беларускай дзяржаўнай філар­моніі, а таксама спадзяёмся ўбачыць гэтую канцэртную праграму на сцэне нашага ўніверсітэта. Ірына МЯЦЕЛІЦА

Газета надрукавана ў рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве «Выдавецкі цэнтр БДУ». Рэдактар ЛП № 02330/117 ад 14.04.2014. Т. А. БАШМАКОВА Вул. Чырвонаармейская, 6, Мінск, 220030. Тыраж 500 экз. Заказ 87. Падпісана ў друк 01.03.2019.


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.