1222

Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г. • Жыццё БДПУ

С

ТУДЭНТЫ і выкладчыкі alma mater штогод прымаюць актыўны ўдзел у Рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці». У яе рамках больш чым 500 удзельнікаў валанцёрскіх клубаў і аб’яднанняў БДПУ наведалі звыш 50 устаноў і арганізацый, дзе віншавалі дзяцей з навагоднімі святамі, выступалі з канцэртамі і спектаклямі, праводзілі ранішнікі, арганізоўвалі спартыўныя гульні і спаборніцтвы.

П

АДЧАС зімовых святаў ва ўніверсітэце пануе асаблівая атмасфера дзякуючы шматлікім канцэртам і мерапрыемствам, якія ладзяцца танкаўцамі. Так, сапраўдны Калядны вечар з казою і абрадавымі спевамі адбыўся 19 снежня. У актавай зале БДПУ народныя ансамблі ўніверсітэта «Рэй» і «Ярыца» падаравалі прысутным свае лепшыя нумары. Няхай жа святочны настрой суправа­ джае ўсіх нас яшчэ доўга!

Аўторак, 15 студзеня 2019 года

ЦУД ПАД СІЛУ ЗДЗЕЙСНІЦЬ КОЖНАМУ Калядныя ды навагоднія святы — ​асаблівы час. Незалежна ад узросту людзі пачынаюць верыць у цуды і чакаць чагосьці незвычайнага… Вось толькі мы, дарослыя, у адрозненне ад дзяцей добра ведаем: каб цуд адбыўся, трэба знайсці ў сваім сэрцы трошкі любові і дабрыні ды прыкласці крыху намаганняў. Удзельнікі Рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці», якая праходзіла ў краіне з 10 снежня па 10 студзеня, на працягу месяца добраахвотна працавалі сапраўднымі чараўнікамі. Танкаўцы традыцыйна далучыліся да святочных мерапрыемстваў, бо для многіх з іх валанцёрская работа — ​не проста пэўная разавая акцыя, а стыль жыцця.

Студэнты ўсіх факультэтаў і ін­ стытутаў БДПУ, выкладчыкі, прадстаўнікі рэктарата нашага ўніверсітэта з падарункамі і канцэртнымі праграмамі наведвалі дзіцячыя дамы, школы-інтэрнаты, цэнтры медыцынскай рэабілітацыі і іншыя сацыяльныя ўстановы. Перад імі стаяла простая, але ў той жа час і неверагодна складаная задача: стварыць святочны настрой тым, хто мае ў гэтым асаблівую патрэбу. Мяркуючы па шчырай радасці і захопленасці, што чыталася ў вачах самых удзячных гледачоў на свеце, яны сапраўды змаглі паверыць у казку. Напярэдадні Новага года студэнты і выкладчыкі БДПУ на чале з рэктарам універсітэта А. І. Жуком прыехалі ў Крывіцкае спецыяльнае лячэбна-выхаваўчае прафесійна-тэхнічнае вучылішча закрытага тыпу. З надыходзячымі

П

ЯЦЬ студэнтак alma mater —​ Вікторыя Гец (гістарычны факультэт), Ганна Сокал (фізіка-матэматычны факультэт), Таццяна Сезень (факультэт эстэтычнай адукацыі), Дар’я Данільчык (факультэт прыродазнаўства) і Ганна Шыдлоўская (факультэт пачатковай адукацыі) прайшлі папярэдні адбор і заваявалі права прадстаўляць БДПУ на конкурсе прафесійнага майстэрства «Сталічны настаўнік — ​сталічнай адукацыі». Хто з будучых спецыялістаў пераможа ў намінацыі «Педагагічны дэбют», пакажа час. Аднак ужо сёння вядома, што першы тур гарадскога этапу пройдзе 12–27 лютага, і падчас яго канкурсантам належыць выступіць з творчай прэзентацыяй сваёй каман­ды і ўніверсітэта, а таксама правесці ўрок у незнаёмым класе. АРПАРАТЫЎНАЯ газета БДПУ «Настаўнік» — ​цяпер і ў сацыяльных сетках! Фота, каментарыі, анонсы, спасылкі на матэрыялы новых і мінулых выпускаў цяпер можна ўбачыць на @nastaunik_news. Заходзьце, падпісвайцеся, адзначайце нас у сваіх пастах!))

К

№ 1 (1222)

святамі яго выхаванцаў павіншавалі таксама міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь І. В. Карпенка, намеснік старшыні Мя­ дзельскага райвыканкама І. І. Барыева, рэктар Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі В. М. Галубоўскі. Ладзіць візіт у гэтую ўстанову падчас зімовых святаў ужо стала добрай традыцыяй. Трэці год запар студэнты і выкладчыкі нашага ўніверсітэта наведваюць вучылішча ў г. п. Крывічы, каб павіншаваць яго выхаванцаў з Новым годам, уручыць ім салодкія пачастункі і падараваць канцэртную праграму з удзелам лепшых творчых калектываў і выканаўцаў БДПУ. І справа тут не толькі ў тым, што ў краіне праходзіць дабрачынная акцыя. Справа ў на-

шым педагагічным прызванні і проста чалавечым сэрцы. А свята —​ гэта час, калі ў кожнага чалавека зноў з’яўляецца надзея на лепшыя змены ў жыцці, на ажыццяўленне сваіх мараў і спадзяванняў. Аказваецца, чалавеку, а тым больш дзіцяці, не патрэбна нешта надзвычайнае. Часам куды больш важна адчуць сябе ў коле сям’і, ведаць, што цябе любяць і цэняць. І робяць гэта не за штосьці, а проста таму, што ты ёсць. Вось і кожнаму з выхаванцаў вучылішча, упэўнена, важна было трапіць у атмасферу ўвагі і клопату, у эпіцэнтр шчырых пачуццяў і творчага хараства. А нам, дарослым, таксама было важна ўсведамляць, што мы з’яўляемся стваральнікамі гэтага чарадзейства. Ва ўстанове больш за 80 выхаванцаў ва ўзросце ад 12 да 17 гадоў, і ў кожнага свой тэрмін знаходжання там — ​ад месяца да 2 гадоў. Але ж мы з вамі ведаем, што нават адна сустрэча можа крута змяніць цэлае жыццё, можа дапамагчы ўбачыць сваё асабістае прызначэнне і асвятліць шлях да яго. Спадзяёмся, што ў нас гэта атрымалася. Выступленні мужчынскай вакальнай групы «Модус», дуэта фрыстайлістаў, танцавальнага калектыву «Арт-Юніці», папулярнага трыа «Байсіці», віншаванні Дзеда Мароза і Снягуркі выклікалі выключна станоўчыя эмоцыі: весялосць, радасць і задавальненне. А падрыхтаваныя выхаванцамі нумары «ў адказ» — ​вершы, песні, камічныя мініяцюры — з​ упэўненасцю можна лічыць рэальнымі крокамі насустрач новаму жыццю, бо чалавек, схільны заўважаць прыгожае, а тым больш ствараць яго, мяняецца да лепшага сам. Алена ЖУРАЎСКАЯ, начальнік цэнтра студэнцкай творчасці


ЗАВЯРШЫЎСЯ ГОД ЧАРГОВЫ — Не сакрэт, што для дасягнення поспеху ў любой сферы не апошнюю ролю адыгрывае перспектыўнае планаванне. Пастаноўка мэт і задач, прадумванне шляхоў іх дасягнення — ​ вось той фундамент, на якім грунтуецца вялікая і важная справа. А падвядзенне вынікаў работы, усведамленне таго, што задуманае ажыццявілася, прыкладзеныя намаганні далі свой плён, — ​найлепшы стымул для далейшай руплівай працы. Так ужо склалася, што падобнае падсумаванне мы звычайна робім напрыканцы года. Давайце ж разам азірнемся і ўзгадаем, якім быў ужо мінулы 2018-ы для нас, танкаўцаў.

СТВАРАЛІ. ДАСЛЕДАВАЛІ-ЎКАРАНЯЛІ…

І МЕНЕДЖМЕНТ ЯКАСЦІ ГОДНА ТРЫМАЛІ…

Сёння БДПУ — ​акрэдытаваная навуковая арганізацыя, якая трымае курс на пацвярджэнне статусу ўніверсітэта даследчага тыпу па аналогіі з лепшымі ўстановамі адукацыі свету. Як кіруючы цэнтр вучэбна-навукова-інавацыйнага кластара бесперапыннай педагагічнай адукацыі на працягу мінулага года мы дбалі пра павышэнне ўзроўню навуковаінавацыйнай дзейнасці. А сведчаннем таго, што нам гэта ўдалося, з’яўляецца наступны факт. За дасягненне найлепшых паказчыкаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця сярод навуковых арганізацый у 2018 годзе БДПУ быў занесены на Рэспубліканскую дошку гонару! Наш універсітэт стаў адзінай установай вышэйшай адукацыі, якая перамагла ў дадзенай намінацыі. БДПУ з’яўляецца галаўной арганізацыяй-выканаўцам (су­ мес­на з Нацыянальным інсты­ ту­там адукацыі) падпраграмы «Адукацыя» ДПНД «Эканоміка і гуманітарнае развіццё беларускага грамадства». Сёння танкаўцы прымаюць удзел у выкананні 9 навуковых праграм: сямі дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў, адной дзяржаўнай навуковатэхнічнай праграмы «Эталоны і навуковыя прыборы», адной галіновай навуковатэхнічнай праграмы «Выхаванне праз навучанне». Наш універсітэт — ​базавая ўстанова па правядзенні Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў (секцыя № 17 — ​«Педагогіка, тэорыя і методыка навучання і выхавання. Сацыяльныя праблемы выхавання. Інфармацыйныя тэхналогіі ў адукацыі. Воінскае навучанне і выхаванне»). У мінулым годзе БДПУ прадставіў на конкурс 82 працы, 77 з якіх былі ўдастоены прызавых месцаў (21 атрымала першую катэгорыю, 38 — ​другую, 15 — ​трэцюю). Трое прадстаўнікоў alma mater сталі лаўрэатамі XXIV Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў. Вынікі фундаментальных і прыкладных даследаванняў апрабуюцца і выкарыстоўваюцца ў навучальным працэсе ва ўстановах дашкольнай, агульнай сярэдняй, вышэйшай і спецыяльнай адукацыі. На працягу мінулага года 80 распрацовак былі ўкаранёны ў адукацыйную і сацыяльную сферы. БДПУ паспяхова ўдзельнічае ў выкананні 5 эксперыментальных і 11 інавацыйных праектаў. Пашырэнне эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці на аснове атрыманых у НДР вынікаў дазваляе істотна павышаць якасць адукацыі на ўсіх узроўнях за кошт асваення прагрэсіўных новаўвядзенняў, умацоўваць і развіваць статус БДПУ як «Універсітэта 3.0».

Напрыканцы года каманда экспертаў-аўдытараў Беларускага дзяржаўнага інстытута стандартызацыі і сертыфікацыі (БелДІСС) правяла інспекцыйны аўдыт сістэмы менедж­ менту якасці БДПУ ў галіне праектавання і прадастаўлення паслуг па даўніверсітэцкай падрыхтоўцы, падрыхтоўцы спецыялістаў на першай і другой ступенях вышэйшай адукацыі, выхаваўчай работы, міжнароднай дзейнасці, бібліятэчнага і інфармацыйнага забеспячэння. Падчас наведвання БДПУ прадстаўнікі БелДІСС працавалі ў наступных структурных падраздзяленнях: упраўленні выхаваўчай работы з моладдзю, цэнтры развіцця інфармацыйных тэхналогій, сектары менеджменту якасці педагагічнай адукацыі, вучэбнаметадычным аддзеле, факультэце пачатковай адукацыі, кафедры педагогікі і псіхалогіі пачатковай адукацыі, факультэце даўніверсітэцкай падрыхтоўкі, кафедры методыкі выкладання інтэграваных школьных курсаў. Па выніках дэталёвага азнаямлення з сістэмай менеджменту якасці ўніверсітэта камісія дала высокую ацэнку дзейнасці нашай установы адукацыі і пацвердзіла адпаведнасць сертыфікаванай сістэмы менеджменту якасці БДПУ патрабаванням СТБ ISO 9001–2015 у Нацыянальнай сістэме пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь.

ВЯЛІ МІЖНАРОДНУЮ ПЛЁННА РАБОТУ… У мінулым годзе было падпісана 22 дагаворы аб супрацоўніцтве з замежнымі ўстановамі вышэйшай адукацыі. Зараз БДПУ ўзаемадзейнічае са 144 універсітэтамі і арганізацыямі з 29 краін. Упершыню ў гэтым спісе з’явіліся ўстановы з Бразіліі і ЗША. Сярод партнёраў БДПУ павялічваецца колькасць устаноў адукацыі з Усходнееўрапейскага рэгіёну, Кітайскай Народнай Рэспублікі і Расійскай Федэрацыі. На працягу года стажыроўку ў 7 краінах свету прайшлі 23 супрацоўнікі ўніверсітэта. Сямнаццаць вядучых навукоўцаў з 8 краін чыталі для танкаўцаў лекцыі ў рамках праграмы «Запрошаны прафесар». Па праграме ўключанага навучання на філалагічным фа-

І КАДРАВЫ ПАТЭНЦЫЯЛ ПАВЫШАЛІ… У 2018 г. навучанне з праходжаннем папярэдняй экспертызы дысертацыі ў межах устаноўленага тэрміну завяршылі восем аспірантаў і адзін дактарант, што складае 31 % ад агульнай колькасці выпускнікоў (у 2014 г. — 13,5 %; у 2016 і 2017 гг. — 20 %). Трэці год запар аспірантурай і дактарантурай БДПУ выконваецца паказчык абарон дысертацый датэрмінова. У мінулым годзе сямёра аспірантаў абаранілі кандыдацкія дысертацыі ў перыяд навучання, а гэта 26 % ад агульнай колькасці выпускнікоў (параўнаем: у 2016 г. — 10 %, у 2017-м — ​8 %). З пяці аспірантаў — ​уладальнікаў стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2018 г. — ​абарону ў межах устаноўленага тэрміну прайшлі чацвёра. Плённым аказаўся 2018 г. і для работнікаў БДПУ: у суме яны правялі 17 абарон (адной доктарскай і 16 кандыдацкіх дысертацый), у той час як у 2017-м было абаронена толькі 10 кандыдацкіх.

2

культэце БДПУ займаюцца шасцёра прадстаўнікоў Паўночна-Заходняга педагагічнага ўніверсітэта (КНР), адзін студэнт-філолаг накіраваны на вучобу ў Кітай. За 2018 год 8 танкаўцаў атрымалі грантавую падтрымку па заяўках Праграмы мабільнасці для мэтанакіраваных міжасобасных кантактаў MOST і прынялі ўдзел у навукова-метадычных мерапрыемствах у Аўстрыйскай Рэспубліцы, Грэчаскай Рэспубліцы і Рэспубліцы Польшча. Усяго ж 124 прадстаўнікі БДПУ сталі ўдзельнікамі міжнародных мерапрыемстваў, якія прайшлі ў 26 краінах свету. Шэраг важных і перспектыўных дамоўленасцей дасягнуты падчас удзелу БДПУ ў выставачна-кірмашовых мерапрыемствах за мяжой: Днях беларускай адукацыі ў Азербай­ джане (г. Баку) і ў Рэспубліцы Узбекістан (г. Ташкент), Нацыянальнай выстаўцы Рэспублі­ кі Беларусь у Рэспубліцы Та­ джы­кістан, выстаўцы «Кір­ маш ведаў» у г. Ашхабад (Турк­меністан) і інш. У рамках міжнароднага су­працоўніцтва рэалі­ зуюцца сумесныя адукацыйныя праграмы. Напрыклад, з Маскоўскім гарадскім педагагічным уні­ вер­сітэтам — сеткавая ма­ 15 студзеня 2019 г.


​РАЗАМ ГЛЯНЕМ НА ВЫСНОВЫ гістратура па спецыяльна­сцях «Ранняя комплексная дапамога дзецям з адхіленнямі ў развіцці» і «Дзейнасць псіхолага-медыка-педагагічнай ка­місіі і псіхолагамедыка-педагагічнага кансіліуму на этапе мадэрнізацыі адукацыі». Дзейнічае праграма магістарскай падрыхтоўкі выпускнікоў Лінаньскага ўніверсітэта ў сферы інклюзіўнай адукацыі. Сумесна з Расійскім дзяржаўным фондам фундаментальных даследаванняў рэалізаваны наступныя праекты: «Змест і методыка ўніверсальнай псіхолага-педагагічнай падрыхтоўкі выкладчыкаў вышэйшай школы на аснове рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу як умовы іх асобасна-прафесійнага развіцця», «Развіццё эмпатыі ў сацыянамічных прафесіях», «Сістэматыка тэрміналагічнага апарата сучаснай парадыгмы адукацыі як метадалогія адбору зместу педагагічнай адукацыі». Сумесна з Акадэміяй навук Арменіі выконваецца праект «Крытэрыяльна-дыягнастычны інструментарый маніторынгу выніковасці і ацэнка якасці інклюзіўнай адукацыі».

ВУ ЧЫЛІСЯ МНОГА, ЦІКАВА, З АХВОТАЙ… Вынікі вучэбна-метадычнай працы ва ўніверсітэце таксама не могуць не радаваць. Яны праяўляюцца найперш у поспехах выхаванцаў БДПУ. Так, прадстаўніца гістарычнага факультэта Вікторыя Гец стала лепшай у намінацыі «Вучэбна-прафесійная дзейнасць» традыцыйнага ўніверсітэцкага конкурсу «Студэнт года». Званне лаўрэата атрымалі студэнтка філалагічнага факультэта Юлія Рогава і прадстаўніца Інстытута інклюзіўнай адукацыі Ганна Самусевіч. У верасні ва ўніверсітэце пачаў работу пастаянна дзеючы метадычны семінар «Інтэнсіўныя адукацыйныя тэхналогіі ў падрыхтоўцы педагагічных кадраў». Рэалізацыя на працягу года цыкла тэматычных семінараў спрыяе стварэнню ўласнай метадычнай пляцоўкі, на якой ажыццяўляецца азнаямленне з вопытам выкарыстання інтэнсіўных адукацыйных тэхналогій, ак­туалі­зуюц­ ца прафесійныя веды, фармі­ руюцца новыя падыходы да арганізацыі працэсу навучання ва ўніверсітэце. Актыўна вялася работа, накіраваная на павышэнне іншамоўнай кампетэнтнасці студэнтаў і выкладчыкаў. У 2017/2018 навучальным годзе выкладчыкі ўніверсітэта распрацавалі на англійскай мове 87 тэм лекцый па вучэбных дысцыплінах спецыяльнасцей вышэйшай адукацыі I і ІІ ступеняў агульным аб’ёмам 420 аўдыторных гадзін. Дваццаць сем дысцыплін па­ д­рыхтаваны да англамоўнай рэалізацыі цалкам (1594 аўдыторныя гадзіны). Таксама рас­ працавана 27 экспартна-арыентаваных прадметаў, якія не ўваходзяць у вучэбныя планы спецыяльнасцей (агульны аб’ём 1020 аўдыторных гадзін). Для забеспячэння даступнасці і зручнасці ў выкарыстанні распачата праца па стварэнні і размяшчэнні на сайтах факультэтаў і інстытутаў каталогаў вучэбных дысцыплін (модуляў) на беларускай, рускай, англійскай і кітайскай мовах. Іх анатацыі ўтрымліваюць актуальную інфармацыю і суправа­джаюцца структурнай схемай адукацыйнай праграмы з заліковымі адзінкамі. У магістратуры на англійскую мову перакла­дзены 14 вучэбных планаў і 42 праграмы. У верасні 2018 г. падпісана пагадненне да Мемарандума аб супрацоўніцтве паміж БДПУ і Ташкенцкім дзяржаўным педагагічным універсітэтам імя Нізамі, у выніку чаго пачалася падрыхтоўка бакалаўраў на сумесным факультэце «Інавацыйная педагогіка» па спецыяльнасцях «Да­ школьная адукацыя», «Ла­ гапедыя» і «Практычная псіхалогія». У ма­гі­стра­ту­ ры адкрыта новая спецыяльнасць «Інклюзіўная адукацыя».

дам быў названы «Данка‑2» факультэта пачатковай адукацыі, лепшым байцом стала Кацярына Карташэвіч («Шыпшына» філалагічнага факультэта), не было роўных і штабу працоўных спраў БДПУ. Таксама з прыемнасцю адзначаем, што студэнтка Інстытута інклюзіўнай адукацыі БДПУ Ілона Грышчук была ўдастоена дыплома II ступені Рэспубліканскага конкурсу «Валанцёр года». Дзевяць прадстаўнікоў БДПУ мелі гонар быць запрошанымі на Рэспубліканскі баль выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. А 28 снежня сем лепшых студэнтаў БДПУ прынялі ўдзел у Рэспубліканскім навагоднім балі, які праходзіў у Палацы Незалежнасці. З нагоды памятнай даты — с​ тагоддзя ВЛКСМ — у​ БДПУ праходзіў шэраг мерапрыемстваў. На факультэтах і ў інстытутах студэнты сустракаліся з прадстаўнікамі розных пакаленняў кам­ самоль­цаў: ад ветэранаў руху да цяперашніх яго пераемнікаў — ​актывістаў БРСМ.

І БІЛІ РЭКОРД НА АРЭНАХ СПАРТЫЎНЫХ ­Стабільна насычаным рэкордамі і дасягненнямі было спартыўнае жыццё БДПУ. Тут абмяжуемся кароткай канстатацыяй фактаў, за якімі — ​мора эмоцый і пачуццё гонару. Выпускнік факультэта фізічнага выхавання, магістрант БДПУ Юрый Голуб стаў чэмпіёнам, двухразовым сярэбраным і бронзавым прызёрам Паралімпійскіх гульняў па біятлоне і лыжных гонках. Футбольны клуб «Педуніверсітэт» выйграў золата чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па міні-футболе сярод жанчын. Услед за гэтай перамогай каманда здабыла і Суперкубак краіны. У Рэспубліканскай універсіядзе‑2018 прадстаўнікі БДПУ спаборнічалі ў 44 відах спорту. Прарывам года можна назваць выступленне жаночай каманды па валейболе на чале з трэнерам Ягорам Аляксандравічам Пімахіным: дзяўчаты падняліся з 10-га на 2-е прызавое месца. Жаночая каманда па вольнай барацьбе (трэнер — ​Аляксандр Уладзіміравіч Катлоўскі) таксама ўзяла сярэбраную ўзнагароду. Мужчынская зборная па грэка-рымскай барацьбе аказалася ў пяцёрцы лепшых. Вярнула сабе чэмпіёнства мужчынская зборная па гандболе, падняўшыся з 12-га на 1-е месца. Цудоўнага выніку каманда дабілася пад кіраўніцтвам трэнераў Сяргея Аркадзьевіча Траско і Віктара Казіміравіча Мухляда. Такі ж трэнерскі састаў і ў жаночай зборнай па міні-футболе, якая з’яўляецца нязменным лідарам Рэспубліканскай універсіяды па гэтым відзе спорту.

ІМКНУЛІСЯ ЛЕПШЫМІ БЫЦЬ ТРАДЫЦЫЙНА… ­У межах выхаваўчай работы, непарыўна звязанай з адукацыйным працэсам, праводзіўся цэлы шэраг мерапрыемстваў. Так, былі вызначаны пераможцы конкурсу «Студэнт года» ў 5 намінацыях: навукова-даследчая, вучэбна-прафесійная, фізкультурна-аздараўленчая і спартыўная, мастацка-творчая дзейнасць, сацыяльна значная дзейнасць і маладзёжнае лідарства. Напярэдадні Сусветнага дня донара крыві, 13 чэрвеня, за вялікі ўклад у развіццё бязвыплатнага донарства калектыў БДПУ быў удастоены дыплома ІІІ ступені ў намінацыі «Лідар года». У гэтым жа месяцы адбылося падпісанне плана рэалізацыі сумеснага з Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтрам «Кардыялогія» адукацыйнааздараўленчага праекта «Разам — ​да здароўя нацыі!». Па выніках Рэспубліканскага конкурсу «Працоўны семестр‑2017» пераможцам у намінацыі «Лепшы педагагічны атрад» стала «Ніка» факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій БДПУ. Лепшым камандзірам прызнана кіраўнік гэтага атрада, дацэнт кафедры сацыяльна-педагагічных тэхналогій Святлана Якаўлеўна Ярмоліч. Восенню 2018 г. па выніках конкурсу Мінскага гарадскога камітэта БРСМ атрад «Ветразь» БДПУ перамог у намінацыі «Лепшы студэнцкі педагагічны атрад г. Мінска». А вось у конкурсе «Працоўнае лета‑2018», што праводзіўся адміністрацыяй Маскоўскага раёна сталіцы, БДПУ атрымаў ажно тры ўзнагароды. Так, лепшым студэнцкім педагагічным атра15 студзеня 2019 г.

Стабільна высокі вынік (І–ІІ месцы) на Рэспубліканскай універсіядзе на працягу многіх гадоў паказваюць мужчынскія і жаночыя каманды па дзюдо і самба. Трэнеры зборных — ​Аляксандр Уладзіміравіч Катлоўскі і Алег Віктаравіч Хіжэўскі. На заключэнне дададзім, што ў 2018 г. у БДПУ паступілі 15 майстроў спорту, 32 кандыдаты ў майстры спорту, якія ўзмоцняць нашы зборныя ў сёлетняй Рэспубліканскай універсіядзе. Падрыхтавала Вераніка МАНДЗІК

3


СЯМЕЙНАЕ ЦЯПЛО ДАЛЁКА АД РАДЗІМЫ Навагоднія святы прынята адзначаць у коле блізкіх і сваякоў — ​дарыць падарункі, жадаць найлепшага, гаварыць цёплыя словы. Не ўсім замежным студэнтам БДПУ ўдаецца трапіць у гэтыя дні дадому. Аднак атмасферу прыязнасці і сямейнай утульнасці можна стварыць нават за тысячы кіламетраў ад радзімы. Прынамсі, удзельнікам ІІ Міжнароднага фестывалю сям’і «Традыцыі. Быт. Культура» — ​с тудэнтам-замежнікам з філалагічнага факультэта БДПУ — ​гэта ўдалося. Пра тое, як праходзіла мерапрыемства, карэспандэнту «Н» расказалі намеснік дэкана Людміла БЯССОНАВА і кіраўнік філіяла кафедры беларускай і зарубежнай літаратуры Ала ГАРАНІНА.

калі студэнты распавядалі пра традыцыі святкавання Новага года, у іх галасах з’яўлялася нотка суму: «Нашы сем’і далёка. Аднак тут, у Беларусі, мы жывём адзінай дружнай універсітэцкай сям’ёй». Дзякуем усім замежным студэнтам, якія прынялі ўдзел у гэтым выдатным свяце, за ініцыятыву, энергію і добры настрой. Дарэчы, у многіх з іх з’явілася жаданне прыйсці ў ­191-ю школу на практыку. Спадзяёмся, правядзенне фестывалю сям’і на базе філіяла кафедры стане добрай факультэцкай традыцыяй.

Фестываль адбыўся на базе СШ № 191 г. Мінска, дзе функцыянуюць Мінскі гарадскі рэсурсны цэнтр па сямейным і гендарным выхаванні і філіял кафедры беларускай і зарубежнай літаратуры БДПУ. Студэнты з Рэспублікі Туркменістан распавялі пра традыцыі сваіх сем’яў, у нацыянальных касцюмах выканалі народны танец, прадэманстравалі свае добрыя вакальныя дадзеныя. Прысутным вельмі спадабаўся ролік пра туркменскае вяселле, падрыхтаваны першакурснікамі. Студэнты 3-га курса (уключанае навучанне) з Кітайскай Народнай Рэспублікі таксама ўразілі гасцей мерапрыемства сваімі нацыянальнымі касцюмамі, а яшчэ расчулілі лірычнай песняй пра маму, якую спецыяльна развучылі да мерапрыемства. На свяце можна было прыняць удзел у дабрачынным кірмашы, пакаштаваць узбекскі плоў і нацыянальныя стравы беларускай кухні. Прадстаўнікі Кітая і Туркменістана таксама прадэманстравалі свае кулінарныя здольнасці. Падчас гутаркі,

*** Спецыяльна для чытачоў «Н» лаўрэаты ІІ Міжнароднага фестывалю сям’і раскрылі рэцэпты любімых нацыянальных страў, якія яны прэзентавалі падчас кулінарнага паядынку. Тым, каму не ўдалося пакаштаваць туркменскую самсу і кураня па-кітайску «Гунбаа» на мерапрыемстве, прапануем прыгатаваць іх уласнымі рукамі.

САМСА Самса нагадвае добра знаёмыя піражкі з мясам, бо галоўнымі складнікамі тут з’яўляюцца цеста і бараніна. Каб страва

ўдалася, прадукты для цеста трэба папярэдне астудзіць. Спатрэбіцца 250 г сметанковага масла, 250 г смятаны, 1 яйка, прыкладна 4 шклянкі пшанічнай мукі, трохі солі і соды. Масла тром на тарцы і перасыпаем жменяй мукі. Яйка злучаем з соллю, содай, смятанай і астатняй мукой, дадаём сюды ж масляную крошку і хутка замешваем цеста. Самы час даць яму адпачыць у халадзільніку і заняцца падрыхтоўкай начынкі. Для яе бяром 500 г свежай бараніны, 300 г рэпчатай цыбулі, соль, перац і іншыя спецыі і травы (да страў з баранінай добра пасуюць кінза, пятрушка, мята). Мяса і цыбулю вельмі дробна рэжам, дадаём спецыі, перамешваем — начынка гатовая. Застаўся самы творчы этап — л ​ епка самсы. Халоднае цеста добра раскачваем, выразаем з яго кружочкі. У цэнтр кожнага з іх кладзём мясную начынку і дадаём невялікую колькасць дробна парэзанага лою. Злучаем вугалкі цеста такім чынам, каб атрымаўся трохвугольнік, аднак зашчапляць іх надта шчыльна не варта. Запякаем самсу ў духоўцы пры сярэдняй тэмпературы да гатоўнасці і смакуем вынік! КУРАНЯ «ГУНБАА» Каб прыгатаваць кураня «Гунбаа» ў беларускай кватэры, трэба ведаць два асноўныя кулінарныя сакрэты: правільна нарэзаць

і правільна абсмажыць з мінімумам алею. Рыхтуем прадукты: арахіс замочваем у вадзе; курынае філе наразаем дробнымі кубікамі, націраем соллю і перцам; часнок, рэпчатую цыбулю і імбір дробна крышым; невялічкімі кубікамі рэжам агурок, моркву і бульбу; разразаем уздоўж стручок пякучага перцу і акуратна з дапамогай нажа выдаляем семкі. Цяпер усе інгрэдыенты трэба па чарзе абсмажыць на алеі ў глыбокай патэльні. Спачатку на некалькі хвілін адпраўляем смажыцца арахіс, пасля да белага колеру трымаем на агні курынае філе, затым хуценька абсмажваем перац, дастаём, а яго месца на патэльні займаюць часнок, імбір і цыбуля. Застаецца пасмажыць моркву і бульбу, а пасля дадаць да іх астатнія інгрэдыенты, яшчэ некалькі хвілін разам патрымаць на агні і выкласці ў талерку. Апошні штрых: змешваем соевы соус (1 ст. лыжка), алей (1 ст. лыжка), воцат (0,5 ст. лыжкі) і цукар (0,5 ст. лыжкі) і атрыманай запраўкай паліваем гатовую страву. Смачна есці!

• Аддзел кадраў Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка»

АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС

на замяшчэнне пасад педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны наймальнікам: дацэнта кафедры (к. н., 20 разр. АТС) агульнай і дашкольнай педагогікі; старшага выкладчыка кафедры (19 разр. АТС) інфарматыкі і методыкі выкладання інфарматыкі; выкладчыкаў кафедраў (18 разр. АТС) інфарма­ тыкі і методыкі выкладання інфарматыкі, сацыяльнай работы, сацыяльнай педагогікі, карэкцыйна-развіваючых тэхналогій, лагапедыі. Тэрмін падачы дакументаў — ​1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18/1. Тэл. 226-46-59.

КАЛІ Ў ГАСЦЯХ — ​Н ІБЫТА ДОМА БДПУ — ​член Еўразійскай Асацыяцыі ўніверсітэтаў, і гэты факт сведчыць не толькі аб прызнанні высокай якасці падрыхтоўкі спецыялістаў у нашай alma mater, але і пра яе інтэграцыю ў міжнародную адукацыйную супольнасць. Таму і не дзіўна, што з кожным годам у нашых аўдыторыях становіцца ўсё больш студэнтаў з іншых краін. Самым багатым у БДПУ на прадстаўнікоў зямляц­тваў з’яўляецца філалагічны факультэт. Сёлета сюды паступіла больш за 100 грамадзян Туркменістана, а ўвогуле філфак зараз трымае пад сваім крылом каля 300 замежных студэнтаў. Напярэдадні Новага года карэспандэнт «Н» вырашыў даведацца, як праходзяць іх студэнцкія будні далёка ад Радзімы.

Тайгелдзі Чарыеў (магістрант, філалагічны факультэт): — Пра БДПУ я даведаўся ад сваіх знаёмых, і менавіта яны дапамаглі мне паступіць ва ўніверсітэт і прыехаць у Беларусь. Я адразу вызначыўся з факультэтам, бо мой бацька філолаг, а працягваць педагагічныя традыцыі сям’і — ​гонар! Першы дзень у новай краіне пачаўся так: знаёмы сустрэў мяне ў аэрапорце і прывёз у 8-ы інтэрнат. Калі я размясціўся, выхавальніца Наталля Уладзіміраўна падказала мне, як дабрацца да ўніверсітэта. Я сеў у метро, пачаў лічыць станцыі і збіўся. Цягнік даехаў да Інстытута культуры, я падумаў, што гэта і ёсць патрэбны прыпынак (слова «інстытут» мяне заблытала), і выйшаў. Недзе каля дзвюх гадзін блукаў, але потым знайшоў запаветны БДПУ. Памятаю, моцна ўразіла прыгажосць універсітэта як звонку, так і ўнутры. Я падняўся на паверх філалагічнага факультэта і спыніўся каля раскладу, на якім нічога не зразумеў. Добра, што праз некаторы час мяне заўважыла намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце і правяла да аўдыторыі. Так пачаўся мой першы вучэбны дзень. Я даволі хутка адаптаваўся да жыцця ў інтэрнаце, вучобы ва ўніверсітэце, але не скажу, што гэта было лёгка. Прыехаўшы ў Беларусь, я разумеў рускую мову, але размаўляць на ёй не мог —​ гэта была галоўная праблема, з якой я сутыкнуўся. Працэс навучання ва ўніверсітэце мне, безумоўна, падабаецца, тут вельмі ўтульная, прыязная абстаноўка, таму пасля першага тыдня ўжо не так моцна хацелася дадому. Выкладчыкі заўсёды ставяцца з паразуменнем, падтрымліваюць і дапамагаюць. Асабіста мне падабаліся заняткі Веры Міхайлаўны Шэлег і Вольгі Яўгенаўны Гарбацэвіч, якія выкладаюць, адпаведна, англійскую мову і сучасную рускую мову. З упэўненасцю скажу, што ў БДПУ створаны ўсе ўмовы для эфектыўнага навучання і камфортнага пражывання. З першых дзён я пачаў прымаць актыўны ўдзел у жыцці факультэта і ўніверсітэта. А напачатку 4-га курса мне прапанавалі стаць старшынёй туркменскага зямляцтва. Мая задача заключалася ў дапамозе суайчыннікам, калі ў іх узнікалі нейкія праблемы, а таксама ў арганізацыі мерапрыемстваў, каб разнастаіць вольны час і не забываць традыцыі нашай краіны. Імідж БДПУ за мяжой ствараюць студэнты. Зараз ва ўніверсітэце вучыцца мая стрыечная сястра. Вядома, я паспрыяў гэтаму. Яе бацькі бачылі, што я атрымліваю сапраўды добрую адукацыю, што ўніверсітэт дае мноства магчымасцей, таму яны, не раздумваючы, адправілі сястру вучыцца да нас, у БДПУ. Пр. Незалежнасці, 1, п. 207А, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

226-40-19

i

e-mail: nastaunik@bspu.by www.bspu.by

На заключэнне хачу сказаць, што, калі б у мяне была магчымасць вярнуцца на першы курс і прайсці ўвесь гэты незабыўны шлях яшчэ раз, я б ніколі не адмовіўся. Я шчаслівы, што знайшоў такое месца, дзе адчуваю сябе як дома! Марал Аннаклычава (4-ы курс, фізіка-матэматычны факультэт): — Маё знаёмства з БДПУ пачалося з аповедаў брата, які вельмі цікава расказваў пра лепшы ўніверсітэт у Беларусі. Наша мама —​ настаўніца па прафесіі — ​заўжды марыла, каб я працягнула педагагічную дынастыю сям’і, таму без усялякіх сумненняў выбар быў зроблены на карысць БДПУ. Ну а з факультэтам не было ўвогуле ніякіх ваганняў: матэматыкай я захапляюся з дзяцінства. У першы ж дзень прыезду ў прыёмнай камісіі сустрэла нашага дэкана Сяргея Іванавіча Васільца, які пасля непрацяглай гутаркі адзначыў: «Нам патрэбны такія студэнты!» Гэтыя словы, безумоўна, акрылілі мяне. Вучыцца ў БДПУ здорава (брат не падмануў). Ёсць любімыя выкладчыкі: Вольга Мікалаеўна Пірутка, Ірына Мікалаеўна Гуло, Аксана Аркадзьеўна Барковіч, Міхаіл Вячаслававіч Мілаванаў і яшчэ многія іншыя. Здзіўляюся дабрыні і цярплівасці педагогаў, яны заўсёды даходліва тлумачаць, некалькі разоў паўтараюць, каб мы, студэнты, усё зразумелі. І нават дапамагаюць вырашаць праблемы, не звязаныя з вучобай. Люблю геаметрыю і матэматычны аналіз. Міхаіл Вячаслававіч неяк сказаў: «З вас атрымаецца добры настаўнік». Такая пахвала пераканала мяне ў правільнасці выбару. У нашым універсітэце створаны ўсе ўмовы для атрымання грунтоўнай адукацыі, галоўнае — ​мець матывацыю. Пабудаваны ўтульныя інтэрнаты, асабліва восьмы, жыць у якім зручна і камфортна: тут ёсць нават паўнавартасная аўдыторыя, дзе можна працаваць каля дошкі і за партай. Гэта вельмі важна, бо рашэнне задач каля дошкі дапамагае добра засвоіць матэрыял. Гатуем мы звычайна свае народныя стравы. Але асабіста мне вельмі падабаецца меню ўніверсітэцкай сталовай (пюрэ з курыным філе — ​гэта проста хіт!). Сёлета па маёй парадзе ў БДПУ паступіла мая родная сястра. Я ўпэўнена, што яна атрымае тут выдатную адукацыю. І бацькам спакайней, калі яны ведаюць і бачаць, што пра іх дзяцей клапоцяцца. Гэта яшчэ і добрая матэрыяльная палёгка, бо калі вучацца двое студэнтаў з адной сям’і, ёсць зніжкі ў аплаце. Я вельмі люблю свой універсітэт, бо тут няма розніцы, хто ты — ​туркмен ці беларус. Мы ўсе з гонарам завёмся студэнтамі БДПУ. Запісала Алена РАГІЛЕВІЧ

Газета надрукавана Выходзіць два разы ў месяц ў рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве на беларускай мове. «Выдавецкі цэнтр БДУ». Рэдактар Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/117 ад 14.04.2014. Т. А. БАШМАКОВА Распаўсюджваецца Вул. Чырвонаармейская, 6, Мінск, 220030. ў вучэбных карпусах Тыраж 500 экз. Заказ 8. і інтэрнатах БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 15.01.2019.


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.