Навуковая работа Традыцыi УКараткевича у аповести

Page 19

20

Так, можна зазначыць, што для абодвух твораў характэрны складаны і напруджаны сюжэт, які вызначаецца сваей дынамічнасцю. У аповесці “Дзікае паляванне караля Стаха” дзеянне спачатку ідзе запаволена, аўтар можна сказаць знаёміць нас з наваколлем, падрыхтоўвае да асноўных падзей. А потым, яны як бы “набіраюць хуткасць”, пачынаюць развівацца імкліва. Так, па Беларэцкаму нехта страляў з кустоў… Дзікае паляванне наганяе страх на ўсё наваколле… Беларэцкі і Свеціловіч дзейнічаюць з мужыкамі, якія выступаюць супраць злачынцаў… Гіне Свеціловіч. Беларэцкага выклікаюць у павет. Рыгор знаходзіць дарогу ў пушчы па якой рухаецца дзікае паляванне і г. д. У “Шчарбатым талеры” А. Федарэнка надае імклівасць за кошт увядзення ў яго своеасаблівых “цудаў”. Гэта такія цуды, “якія ёсць вакол нас”, але, на вялікі жаль, мала хто здольны іх заўважыць.” [5, с. 36]. Менавіта гэты цуд можна разглядаць як выпадак, які аўтар пасылае сваім героям, чым дапамагае ім у іх нялёгкай справе – пошуку скарбу. Так, Міхалку пашчасціла на выпадковую сустрэчу з беларускамоўнымі дзецьмі ў горадзе. Менавіта перад Міхалкам пакаяўся дзед Макар і расказаў пра клады на Бярэзіне. Гэта здаваліся б і нязначным у нейкай ступені выпадкі, звязваюць у адно цэлае ўсе іхнія пошукі, і гісторыю з талерамі і пошукі скарбу, дапамагае знайсці арыенцір на карце. Наогул, у аповесці вельмі часта выкарыстоўваецца слова “раптам”. Яно як прадвеснік чарговага цуда – “невыпадковая выпадковасць”. [5, с. 37] Частае ўжыванне ў тэксце слова “раптам”, на нашу думку, стварае ўражанне нейкай імклівасці, хуткасці здарэнняў у творы. Значнай асаблівасцю аповесцей “Дзікае паляванне караля Стаха” і “Шчарбаты талер” з’яўляецца і ўвядзенне аўтарскіх апісанняў. Заўважым, што ў большасці выпадкаў, у творах яны маюць нейкае дачыненне да злачынства або нейкага здарэння, або іх раскрыцця. Таму можна зазначыць, што ў тэкстах яны з’яўляюцца пэўнай мэтай. Напрыклад, калі У. Караткевіч апісвае стары парк, чытач міжволі чакае развязкі гэтага апісання, альбо ў


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.