Навуковая работа Традыцыi УКараткевича у аповести

Page 1

2

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ДУА “Залеская сярэдняя школа”

Навуковая работа

Традыцыі У. Караткевіча ў аповесці А. Федарэнкі “Шчарбаты талер”

Работу выканала: вучаніца 10 класа Лазюк Кацярына

Навуковы кіраўнік: настаўнік беларускай мовы Азёма Ігар Фёдаравіч

Залессе 2012


3

Змест Уводзіны…………………………………………………………………………...3 Глава I. Гісторыя і сучаснасць у прыгодніцка-дэтэктыўных аповесцях У. Караткевіча і А. Федарэнкі……………………………………………………7 Глава II. Пазнавальны элемент і спосабы яго ўключэння ў аповесці У. Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха” і А. Федарэнкі “Шчарбаты талер”……………………………………………………………………………..13 Глава III. Мастацкія прыёмы стварэння дэтэктыўна-прыгодніцкіх сюжэтаў твораў У. Караткевіча і А. Федарэнкі…………………………………………..18 Глава IV. Мастацкае прызначэнне фальклорна міфалагічнага матэрыялу на старонках твораў…………………………………………………………………22 Заключэнне……………………………………………………………………….27 Спіс выкарыстаных крыніц……………………………………………………..28


4

Уводзіны Беларуская прыгодніцкая літаратура, пачынаючы з другой паловы XX стагоддзя, заняла перадавыя пазіцыі ў рэчаіснасці іншых жанравастылістычных адгалінаванняў літаратуры. Гэта звычайна творы, якія апавядаюць пра незвычайныя прыгоды герояў. Гэта “Творы з нечаканымі паваротамі дзеяння, вострымі і таму займальнымі сюжэтамі, з хуткай зменай падзей з тайнамі і загадкамі ў жыцці персанажаў”[2,с.16]. Значнае месца ў прыгодніцкай літаратуры займае дэтэктыў. Так, дэтэктыўная

літаратура

традыцыйна

вызначаецца

як

адгалінаванне

прыгодніцкай літаратуры. “Гэта творы, сюжэты якіх пабудаваны на раскрыцці загадкавай тайны, звязанай са злачынствам” [2, с. 16]. Прааналізаваўшы дэтэктыўную літаратуру апошніх гадоў, можна адзначыць, што яна яшчэ развіваецца, і таму пакуль што многія дэтэктывы (нават на сучасную тэму), аўтары якіх намагаюцца пісаць творы падкрэслена беларускія, яшчэ знаходзяцца пад уплывам беларускай міфалогіі і гісторыі. Так, яскравым прыкладам з’яўляецца “Солешскі прывід” Тэафіліі Сабацкай, дзеянне якога адбываецца ў канцы 20 ст., але ў аповедзе пра з’яўленне прывіда закранаецца гісторыя краіны з 1885 г. па 1939 г. Дзеянне дэтэктыва “Ліхія прыгоды Генрыха Войніча, злодзея і прайдзісвета” адбываецца ў наш час, але згадваецца гісторыя пасольства Льва Сапегі да Івана Шахлівага, які падарыў паслам гасянцкага павета. Наша гісторыя дае ўнікальныя па сваёй разнастайнасці і заблытанасці дэтэктыўныя сюжэты. У часы розных дзяржаўных зменаў цяжка вырашыць праблему

сучаснасці

і

нерухомасці, з’яўляецца шмат несправядліва

пакрыўджаных мсціўцаў за забітых родзічаў. Наша гісторыя – трагічная для жыхароў Беларусі і адначасова вельмі зручныя для аўтараў-дэтэктэвістаў. Так, мы можам назваць прозвішчы плённа працуючых у гэтым жанры аўтараў: Віктар Праўдзін, Мікола Шайбак і М. Клімковіч. Значны ўклад у


5

развіццё

беларускай

дэтэктыўнай

літаратуры

ўнёс

А.

Федарэнка.

Супаставіўшы яго твор “Шчарбаты талер” з аналагічнымі творамі (У. Караткевіча, Я. Маўра, А. Рыбакова і інш.), можна адзначыць, што і “Шчарбаты талер” – прыгодніцка-дэтэктыўны твор з надзвычай цікавай гісторыяй. Інтрыга яго найперш звязана з легендай, пошукам скарбу і “геолагамі” – бандай Павука. Многія даследчыкі і крытыкі звярнуліся да даследавання і крытычнага аналізу творчасці А. Федарэнкі: А. Марціновіч,Л. Галубовіч,М. Верціхоўская, Г. Шупенька і інш. Вельмі лагодна адклікаецца крытыка пра творчасць А. Федарэнкі. Так, А. Марціновіч у артыкуле “Знаёмы… і непрадсказальны” гаворыць, што “пра Андрэя Федарэнку даводзілася пісаць неаднойчы, паколькі кожны яго чарговы твор выклікае такую пільную зацікаўленасць, што не сказаць пра яго проста не магчыма” [10, с. 70]. “А. Федарэнка нават у, здавалася б, адным што ні ёсць звыклым зробіць нечаканы паварот, здатны “павярнуць” сюжэт у такі бок, у які б, прытрымліваючыся звычайнай логікі, ён ніяк не павінен “ паварочвацца” [10, с. 71]. Адзначае А. Марціновіч і непрадказальнасць А. Федарэнкі: “ Яго непрадказальнасць у нечаканым павароце у адлюстраванні рэчаіснасці. А яна, гэтая рэчаіснасць, паўстае ў апавяданнях у самым непрыглядным выглядзе…” [10, с. 72]. Ацаніў творчасць А. Федарэнкі і Генадзь Шупенька, які ў артыкуле “Яго нельга не чытаць” выказвае думку, што “А. Федарэнка, адна з самых прыкметных фігур на нашым сучасным літаратурным Алімпе, даўно ўжо гатовы да ўсяго на гэтым сапраўды не надта зайздросным, нягледзячы на ўсе яго прывабныя праявы, шляху” [12, с. 78].


6

Але акрамя гэтага, Г.Шупенька адзначае і слабы бок творчасці А. Федарэнкі і зазначае, што “… законы жанру ўсё такі ігнараваць не варта, бо пакуль што “гэта ў яго – найбольш слабое…” [12, с. 80]. На твор А. Федарэнкі “Шчарбаты талер” адклікаецца і Аляксей Ненадавец, які лічыць, што “… гэты твор адносіцца да беларускай літаратурнай спадчыны… А. Федарэнка ўдала зарыентаваўся на лепшыя дасягненні нацыянальнай літаратуры ў гэтым кірунку. Найперш на Я. Маўра і У. Караткевіча” [11, с. 312]. Па-іншаму разглядалі аповесць А. Федарэнкі “Шчарбаты талер” В. У. Верціхоўская і М. І. Верціхоўская. Яны звяртаюць на яго ўвагу больш як на дзіцячы прыгодніцкі твор і адзначаюць, што “А. Федарэнка часткова вырашыў патрэбу сучаснай дзіцячай літаратуры ў цікавых, займальных, вострасюжэтных формах” [2, с. 104]. Такім чынам, твор А. Федарэнкі “Шчарбаты талер” з’яўляецца неад’емнай часткай у працэсе фарміравання беларускай прыгодніцкай літаратуры. Вельмі шчырыя словы крытыкі пра пісьменніка і яго творчасць, дазваляюць зазначыць, што тэматыка твора з’яўляецца патрэбнай і неабходнай. Абраная намі тэма курсавой работы “Традыцыі У. Караткевіча ў аповесці А. Федарэнкі “Шчарбаты талер” ” з’яўляецца актуальнай на сённяшні дзень, таму што аповесць з’яўляецца новым этапам у развіцці беларускай дзіцячай прозы. Мэта нашай працы заключаецца ў тым, каб даследаваць традыцыі У. Караткевіча ў аповесці А. Федарэнкі “Шчарбаты талер”. Прадметам нашага даследвання з’яўляецца аповесць А. Федарэнкі “Шчарбаты талер”. Задачы даследавання: 1. Выявіць гісторычнае і сучаснаснае ў прыгодніцка-дэтэктыўных аповесцях У. Караткевіча і А. Федарэнкі;


7

2. Вызначыць пазнавальны элемент і спосабы яго ўключэння ў аповесці “Дзікае паляванне караля Стаха” і “Шчарбаты талер”; 3. Вызначыць мастацкія прыёмы стварэння дэтэктыўна- прыгодніцкіх сюжэтаў. 4. Выявіць месца фальклорна-міфалагічнага матэрыялу.


8

Глава I. Гісторыя і сучаснасць у прыгодніцкадэтэктыўных аповесцях У. Караткевіча і А. Федарэнкі “Мінулае вучыць нас, Як жыць сёння” Я.Баршчэўскі Без мінулага няма будучага. Памяць пра мінулае заўсёды скіравана ў будучыню. Таму цяжка пераацаніць ролю і значэнне твораў беларускай літаратуры на гістарычную тэму, у тым ліку і прыгодніцка-дэтэктыўных аповесцей. Значнае месца сярод такіх твораў займаюць аповесці У. Караткевіча (“Дзікае паляванне караля Стаха”, “Чорны замак Альшанскі”, “Чазенія” і інш.) і А. Федарэнкі (“Шчарбаты талер” і інш.). Гэтыя творы вяртаюць нашаму народу памяць, бо без памяці пра мінулае народ пазбаўлены будучыні. Разгледзеўшы аповесці У. Караткевіча і А. Федарэнкі, можна зазначыць, што ў іх цесна пераплятаецца гісторыя і сучаснасць. Так, у аповесці У. Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха” падзеі адбываюцца ў канцы 80-х гадоў мінулага стагоддзя. Вучоны-фалькларыст Андрэй Беларэцкі ў пошуках народных легенд трапляе ў глухі, закінуты маёнтак Балотныя Яліны, уладальнікам якога з’яўляецца Надзея Яноўская, апошняя з


9

слаўнага і магутнага роду. Там ён становіцца сведкам многіх фантастычных і незвычайных здарэнняў. Падзеі ж у аповесці А. Федарэнкі “Шчарбаты талер” пачынаюцца ў нашай сталіцы, а працягваюцца ў адной з беларускіх вёсак паблізу Беразіно. Тут жыве бабуля галоўнай гераіні, пяцікласніцы адной з мінскіх школ. Сяброўка Каця падаравала ёй старадаўнюю манету часоў Вялікага Княства Літоўскага – сярэбраны талер. Ад свайго бацькі навукоўца-археолага дзяўчынка пачула легенду пра скарб. Тут жа і пачаліся ўсе незвычайныя здарэнні… Так, можна зазначыць, што ў абедзьвюх аповесцях (У. Караткевіча і А. Федарэнкі), дзеянне адбываецца не ў горадзе, а па-за яго межамі, у вёсцы. Яднае аповесці У. Караткевіча і А. Федарэнкі і тое, што пісьменнікі на канкрэтным гістарычным матэрыале ствараюць цікавыя і арыгінальныя сюжэты, закранаюць у іх значныя агульначалавечыя праблемы, глыбока пранікаюць і ў духоўны свет і псіхалогію сваіх герояў. Так, У. Караткевіч у сваім творы асудзіў сацыяльны прыгнёт, уціск і дэспатызм, увасабленнем якіх можна назваць дзікае паляванне, а калі быць дакладней, тых, хто яго арганізаваў. Адначасова ў аповесці пісьменнік ставіць вечныя пытанні аб прызначэнні чалавека на зямлі, аб сутнасці яго жыцця і любові да Радзімы, паказвае вялікае, трывожнае і чыстае каханне. Галоўнай жа думкай А. Федарэнкі з’яўляецца наступнае: сапраўднымі з’яўляюцца не зямныя, а духоўныя скарбы – любоў да роднага краю, багатай гісторыі

свайго

народа,

роднай

мовы,

сяброўства,

шчырасць

і

ўзаемаразуменне паміж людзьмі. Агульным для пісьменнікаў з’яўляецца і іх зварот да гісторыі, яны абодва звяртаюцца да яе ў розных гістарычных дадзеных, гістарычных звестках і г.д. Так, У. Караткевіч звяртаецца да гісторыі роду Яноўскіх і звязанай з гэтым легенды, падзеі якой закранаюць пачатак 17 стагоддзя, што суправаджаецца шматлікімі апісаннямі вобразу жыцця шляхты таго часу, звычаямі і абрадамі. Разгледзім легенду, пачатак якой напісаны пісьменнікам


10

на літаратурнай мове 17 стагоддзя: “Року уссеча шэсць сот перша-зямлі. Толькі што копны судзе Балвановіч справу разгледзеў пра забіццё і атрутны морд праз хлопцаў пана літасцівага іхняга Янука Бабаеда. У ў іншых мясцінах тапаждзе спакою не было. Дубіна да месца Віцебскага прыходзіў, пад Крычавам і Мсціславам і ў нас хлопцы морд, і забойства, і шкоду чынілі. Чатырнаццаць паноў забілі. Ім без бытнасці нашае, казалі, яшчэ траіх білі так, што ад таго біцця не ведалі, яко жывы будуць” [8, с. 220]. Легенда расказвае аб тым, як у пачатку 17 стагоддзя радавіты беларускі пан Стах Горскі паставіў перад сабой задачу – дабіцца самастойнасці. Гэтаму спрыяла тое, што ў яго жылах цякла каралеўская кроў і яго падтрымлівалі навакольнае панства і “месныя браты”. Стах Горскі быў таленавіты воін, меў вялікае войска. А галоўнае – поспехам яго спрыялі “жахлівая галеча, цалкам безнадзейнае існаванне сялян… а войска было моцным, а кароль рашучым – цалкам магло здарыцца, што ў гісторыю Беларусі была б запісана новая яскравая старонка” [8, с. 210]. А вось законы роду тых часоў: “Гэтыя законы роду чыстае глупства, але супраць іх не пойдзеш. Гэтыя каміны, гэта правіла абавязкова жыць у гэтым доме камусьці з нашчадкаў, забарона прадаваць яго. А між іншым, паброкі. І на нас як праклён які ляжыць. Двойчы пазбаўлялі герба, труцілі” [8, с. 210]. А. Федарэнка не звярнуўся да гісторыі 1812 года, а менавіта да адступлення Напалеона. Тут расказваецца пра скарб, схаваны амаль два стагоддзі назад каля вёскі Паплавы: “Сведкі мясцовых сялян паказалі: сапраўды, увосень 1812 года каля самай вёскі, на ўзлеску, натыкнуліся на “пранцуза”, параненага, абмерзлага, непрытомнага, абвязанага жаночай хусткаю, у нейкіх лахманах зверху падранага ўшчэнт мундзіра… “Пранцуза” занеслі ў бліжэйшую хату, спрабавалі выхаяць, але марна. Паранены нават не варушыўся, дужа шмат страціў крыві на марозе. Уночы ў Паплавы падышоў абоз рускіх. На лафеце везлі трох мёртвых салдат. За ноч ціха, не прамовіўшы не слова, сканаў і француз. Ледзь золак, абоз крануўся далей,


11

пакінуўшы сваіх нябожчыкаў, і мясцовыя сяляне пахавалі іх разам х французам. І вось пасля вайны, пры раскопцы той магілы, знаходзяць медную пазелянелую пласцінку, на якой ледзь-ледзь можна разабраць: “Anri-B…n ingenir…”, два талеры іспанскага чакана, а таксама кавалак звычайнай бяросты, у якую талеры былі ўкручаны” [3, с. 387]. Легенда дае нам успаміны і аб часах ВКЛ, і аб праўленні Жыгімонта ІІ Аўгуста, і пра тыя часы, калі Беларусь была ўжо ў складзе Расеі. Цікава даведацца і аб тым, як на Беларусі з’явіліся першыя грошы і чым карысталіся да гэтуль: “…У нас, як ні дзіўна, напачатку зусім не было сваіх грошай, калі не лічыць малюсенькія срэбныя манеткі-дэнарыі – вагою менш за адзін грош. Толькі пазней змаглі наладзіць выпуск сваіх талераў, якія чаканіліся ў Гродне. На пачатку ні карысталіся манетамі іншаземнымі, імпартнымі, якія пастаўляла ў Вялікае княства амаль уся Заходняя Еўропа, – шылінгамі, дукатамі, дырхемамі, гэтак званымі “чэскімі грошамі”…” [3, с. 357]. Так, можна адзначыць, што творы У. Караткевіча і А. Федарэнкі маюць дзве гістарычныя праекцыі, якія паяднаны паміж сабой і зусім невыпадкова ў творах: “Дзікае паляванне караля Стаха” гэта 80-я г. 19 ст. і пачатак 17 ст., а ў “Шчарбатым талеры” – 20 стагоддзе і 18 стагоддзе. Значную ўвагу надаюць пісьменнікі і сучаснасці. Гэта можна растлумачыць рознымі прычынамі. Так, значным з’яўляецца той час, у які гэтыя творы пісаліся. Аповесць “Дзікае паляванне караля Стаха” напісана ў час так званай “хрушчоўскай адлігі”, калі пасля смерці Сталіна ў краіне было асуджэнне яго культу. Усё, што адбывалася, грамадская думка ўспрыняла з вялікай надзеяй на будучае. Зразумелым з’яўляецца і тое, што праблемы тагачаснага жыцця Беларусі не могуць не хваляваць аўтара, таму ён у сваім творы звяртаецца да іх. У “Дзікім паляванні караля Стаха” У. Караткевіча сама назва ўжо сімвалізуе тагачасную сучаснасць. Там сімвалічны канец аповесці: “Зброя ў руках. Вось яна. Няхай возьмуць. Не паеду. Маё царства – лясы. І гэтае царства павінна быць шчаслівым” [8, с. 366]. Галоўны герой у


12

1902 годзе трапляе ў Сібір. Ён думае, што не прайшоў яшчэ час дзікага палявання: “Пакуль ёсць цемра, голад, нераўнапраўе і цёмны жах на зямлі. Яно – сімвал усяго гэтага” [8, с.367]. І сапраўды, у аповесці расказваецца пра тыя часы, калі Беларусь трымалася ў цяжкім становішчы, а жыццё нашага народа было невыносным. Звяртаецца да праблемы свайго часу і А. Федарэнка. Ён выкрывае парокі часу, расказвае пра чалавечыя хібы характару і г. д. Так, у “Шчарбатым талеры” выкрываецца і паказваецца тое, што ў людзей на першым месцы стаяць матэрыяльныя каштоўнасці, грошы, сацыяльнае становішча. “Так, яна лічыць мяне горшаю за ўсіх, бо я непрыгожая. Бо ў мяне бацька небагаты. Бо ў мяне няма маці…” [3, с. 337] – гаворыць яшчэ маленькая Аксана. Людзі займаюцца пошукамі скарбаў, каб разбагацець, з’яўляецца бандытызм. Усе забыліся пра сапраўдны скарб, які непатрэбна шукаць, бо ён заўсёды побач з намі – гэта наша родная мова. Беларуская мова ў аповесці з’яўляецца галоўным героем, без якога б пошукі скарбаў не далі б вынікаў. Антаніна Дубасава, даследчык творчасці А. Федарэнкі, справядліва назвала “Шчарбаты талер” гімнам роднай мове. Абодвух пісьменнікаў хвалююць аднолькавыя праблемы. Такія, як праблема звужэння ўжывання беларускай мовы ў школах, упаўсядзённым жыцці насельніцтва Беларусі; праблема ўсведамлення людзьмі сваёй нацыянальнай прыналежнасці. Так, У. Караткевіч уздымае ў сваім творы трагічныя перыяды ў гісторыі Беларусі – 17-19 стст. У канцы 17 ст. беларускія магнаты прагаласавалі за дзяржаўнасць у Рэчы Паспалітай, у тым ліку і на тэрыторыі ВКЛ, толькі польскай мовы. У 1967 годзе быў выдадзены закон, паводле якога ўрадавай мовай у краіне аб’яўлялася польская. У 19 ст., калі Беларусь апынулыся ў складзе Расійскай імперыі, пасля трох падзелаў РП, царскі ўрад вёў інтэнсіўную русіфікацыю Беларусі.


13

Сваё хваляванне аб мове і ўвогуле беларускай нацыі У. Караткевіч перадае праз вобраз галоўнага героя-інтэлігента Андрэя Беларэцкага, якога хвалюе трагічнае становішча Беларускай мовы, якая не была ў афіцыйным ужытку з канца 17 ст. Па-іншаму раскрывае гэтую ж праблему А. Федарэнка ў “Шчарбатым талеры”. ““Шчарбаты талер” – гэта, па сутнасці, гімн роднай мове. Беларуская мова з’яўляецца тут адным з галоўных герояў. Уласна яна і з’яўляецца, побач з сяброўствам і каханнем, тым скарбам, які ўрэшце знаходзяць героі” [2, с. 139]. У сваім творы А. Федарэнка спрабуе паказаць неабходнасць ведання беларускай мовы, адзначае яе значымасць, звяртае ўвагу і на яе мілагучнасць, прыгажосць. І робіць ён гэта праз развязку апавядання, у якой расказваецца аб тым, што вясковы хлопчык едзе ў горад і чуе там ад сваіх аднагодкаўшкольнікаў чыстую беларускую мову: “У Міхала аж адвісла сківіца. Ва ўсе вочы ён глядзеў на хлопчыка. Гарадскія, чыста па-беларуску – ніяк не ўкладвалася ў галаве…”[3, с. 421]. Гэта ашаламляе хлопчыка, не дае спакою, ён прыходзіць да думкі, што і яму трэба абавязкова размаўляць на прыгожай, чыстай беларускай мове. Менавіта зварот да сваёй роднай мовы раскрыў таямніцу, над якой біліся шляхам дзесяцігоддзяў дарослыя: “… Крыжыкі слова “CLAD” – гэта і ёсць прывязка, – сказаў ён, знарок мудра расцягваючы словы. – “КЛАД” – звычайныя кладкі, мост цераз Бярэзіну. Старыя людзі і цяпер называюць тое месца Кладамі” [3, с. 492]. Такім чынам, адлюстраваныя ў аповесцях У. Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха” і А. Федарэнкі “Шчарбаты талер” падзеі для сучасных чытачоў ужо сталі далёкай гісторыяй. Пісьменнікі праз свае творы паказваюць гісторыя свайго краю, якая паказваецца імі і велічнай, і прыгожай, і рамантычнай. Гэта дазваляе чытачам не толькі даведацца шмат новага для сябе, але і паглядзець на гісторыю свайго краю з іншага боку.


14

Знаёмым з’яўляецца і зварот пісьменнікаў да сучасных праблем і пытанняў, значнае месца сярод якіх займае праблема роднай мовы. Чытач у гэтых творах знойдзе яе як нешта прыгожае, як частку сваёй нацыі, свайго жыцця.

Глава ІІ. Пазнавальны элемент і спосабы яго ўключэння ў аповесці У. Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха” і А. Федарэнкі “Шчарбаты талер” Аповесці

У.

Караткевіча

“Дзікае

паляванне

караля

Стаха”

і

А. Федарэнкі “Шчарбаты талер” унесены ў вывучэнне школьнай праграмай, што толькі пацвярджае іх значнасць у беларускай літаратуры. Шмат чаго могуць даведацца чытачы з гэтых твораў – гэта як і гістарычны аспект, які раскрывае невядомыя або дрэнна вядомыя старонкі нашай краіны, так і сучаснае становішча. Акрамя гэтага, у творах вучні знойдуць для сябе шмат і маральна-філасофскіх урокаў, шырока ў творах прадстаўлены пазнавальны кампанент. Так, да першага пазнавальнага элемента можна аднесці час і эпоху, якія адлюстроўваюцца пісьменнікамі ў іх творах. Не проста так У. Караткевіч зрабіў свайго галоўнага героя, Андрэя Беларэцкага, вучоным-фалькларыстам. Гэта з’яўляецца характэрнай рысай канца 19 ст., бо менавіта ў гэты час з’яўляецца зацікаўленасць вучоных да беларускага

краю,

пачынаюць

выходзіць

як

этнаграфічныя,

так

і

фальклорныя зборнікі Беларусі. Вучонымі робіць сваіх герояў і А. Федарэнка, так, напрыклад, бацька Аксаны навуковец – археолаг, а Навум працуе ў музеі. Гэта дазваляе чытачу больш даведацца пра гэтыя незвычайныя прафесіі і ўзмацняе гістарычныя элементы аповесці.


15

Адлюстроўвае аўтар і эпоху, паказвае чытачу асноўныя яе моманты. Вельмі трапна характарыстыка часу падаецца з вуснаў Беларэцкага: “І паўсюль я бачыў гора народнае, бачыў брудных дзяцей, бачыў сляпых жабракоў, бачыў гора народа майго, даражэй за які – я зараз ведаю гэта – у мяне не было нічога на свеце… Але найбольш бачыў я апошнюю бульбу ў місе, чорны, як зяліны хлеб…” [8, с. 238]. Гэтыя словы адлюстроўваюць цяжкі лёс народа, яго беднату, нядолю. Адлюстроўвае аўтар і цяжкае становішча беларускай шляхты, якая ў той час ужо “дагнівала” ў сваіх “вялікіх” магільніках: “якраз падыходзіў да канца доўгі працэс вымярэння нашай шляхты” [8, с. 256]. Праўдзіва падкрэсліў пісьменнік заняпад нашай шляхты пры дапамозе апісання балю ў апісаных з прычыны паўналецця гаспадыні.Аб цяжкім становішчы шляхты гаворыць і апісанне самога палаца: “Палац нагадваў нарумяненую бабулю, якая ў апошні раз вырашыла пайсці на баль, успамянуць маладосць і пасля легчы ў магілу” [8, с. 218]. Тое ж падкрэслівае і апісанне шляхецкіх карэт, іх коней: “Расінант здаўся б побач з імі Буцэфалам”, у іх былі з’едзеныя зубы, вупраж амаль з вяровак, але на яе перакачавалі некаторыя азробы з “залатога веку”. Усё гэта малюе аўтар, каб больш цэласна маглі ўявіць сабе чытачы тое асяроддзе і той час, пра які апавядае аўтар. Паказвае

каларыт эпохі і А. Федарэнка, але гэта ён робіць праз

гісторыю трох срэбных талераў, якія павінны прывесці да скарбу: “– Вы, можа, не ведаеце, што наш помнік на пагорку каля Бярэзіны, – паказаў бацька дубчыкам сабе за спіну, – проста сімвал. Гэта проста знак памяці салдатам усіх войнаў, якія закранулі нашу мясціну: напалеонаўскай 1812 года, Першай сусветнай, грамадзянскай, Другой сусветнай… А непасрэдна захаванні былі, вядома, у самых розных месцах. Напрыклад, першае захаванне, яшчэ з часоў адступлення французскага войска, было куды далей ад ракі – прыблізна там, дзе цяпер Чэсевы соткі, а можа, і яшчэ вышэй, вось тут, дзе мы сядзім.


16

Чэсь уздрыгнуў. Самыя неверагодныя загадкі кружылі яму галаву. Ён слухаў, забываючы адмахвацца ад машкарэчы, лавіў кожнае слова. У кішэні ён сціскаў знойдзены на сваіх сотках талер” [3, с. 386]. Аўтар праз гэтую гісторыю апавядае чытачу пра цяжкае становішча народа ў тыя страшэнныя гады напалеонаўскай вайны, пра разруху і беднату насельніцтва краіны. Апавядае і пра самі ваенныя падзеі, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі, ля вёскі Поплавы на Бярэзіне: “І вось якая выходзіць цікавая гісторыя. Неўзабаве пасля канца вайны з Напалеонам цар выдае два ўказы, у якіх цывільныя ўлады абавязваюць збіраць кінутую непрыяцелем амуніцыю, зброю і іншыя трафеі. Усё гэта не бясплатна. Напрыклад, гармата каштавала аж пяцьдзесят рублёў, ружжо – трохі танней… Сабраць амуніцыю было, вядома, куды больш складана – сяляне яшчэ раней парасцягвалі. І доўга пасля вайны беларускія сяляне францілі ў балотах і ў галаўных уборах усіх еўрапейскіх армій, якія ўваходзілі ў склад Вялікай напалеонаўскай арміі. У вёсках на шляхах адступлення, гэта значыць і ў нашых Паплавах, доўга не куплялі жалеза, з шабляў і палашоў мясцовыя кавалі рабілі нажы і сярпы, з кірасаў – патэльні, конаўкі… Гузікі, на якіх часта былі выгравіраваны нумары палкоў, і праз сто гадоў пасля французскага нашэсця ўпрыгожвалі світкі і кажухі беларусаў. Шукаючы трафеі, яны раскопвалі старыя, спехам зробленыя магілы, перазахоўвалі іх – ужо ў іншых месцах, урачыста, з пашанаю, малебнам… Прысутнічалі і мясцовыя ўлады. Так была раскапана магіла ў Паплавах. У магіле знайшлі астанкі трох рускіх салдат і французскага афіцэра” [3, с. 386]. Пазнавальным элементам у творах можна назваць і атмасферу беларускага грамадства мінулай эпохі, пададзеную, напрыклад, праз шматлікія гістарычныя апісанні, этнаграфічныя і бытавыя падрабязнасці. Так, у аповесці У. Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха” пісьменнік апісвае танцы, якія былі ў маёнтку Яноўскай падчас балю: “Ветрык”, “Лявоніха”: “З першымі тахтамі “Ветрыку” ён стукнуўся абцасамі і пайшоў трайным крокам, то з правай, то з левай нагі. І яго туша рухалася


17

нечакана лёгка, спачатку прыстукваючы абцасамі пасля кожных трох крокаў, а пасля проста так, на цыпках. А поруч з ім плыла яна, проста плыла ў паветры, залацістая, белая, блакітная, як райская птушка, і вэлюм яе віўся ў паветры” [8, с. 50]. Расказвае аўтар пра стравы і напоі, якімі частавалі Беларэцкага ў доме Дубакоўка: гарэлку на дваццаці сяміх травах “трыс дзівінірыс” ці губы ў падсалоджаным воцаце: “ – А вось пампушкі з часнаком… А вось, пане, кавалачак шыначкі дзікага япрука, наперчаны, агнём гарыць. – Вось як у нас па-беларуску частуюць, – рагатаў гаспадар, пабачыўшы, што я зусім разгубіўся” [8,с. 256]. Незвычайна зацікаўлівае і апісанне “дрыкгантаў”, коней дзікага палявання, якія, як мядзведзі, ступаюць спачатку левай нагой, а потым – правай. Гэта вельмі рэдкая парода коней, якія былі ў нашых продкаў: “Коні, ведаеце, такой старажытнай пароды, якую зараз з агнём не знойдзеш: сапраўдныя палескія дрыкганты з падрэзанымі жыламі ля хвастоў. Грывы веюць на ветры…” [8, с. 256]. А ў “Шчарбатым талеры” яскрава апісваецца працэс рыбнай лоўлі: “У правес – гэта значыць, паплавок падцягваецца да самага кончыка вудзільна, а грузік, надварот, апускаецца да кручка” [3, с. 466]. Да пазнавальнага элементу у творах пісьменнікаў можна аднесці і “незвычайныя” прыдумы продкаў. Так у “Дзікім паляванні караля Стаха” Беларэцкі ўспамінае, што ў палацы Любамірскі у Дуброўне чуліся дзікі лямант і шоргат. Аказалася, што хтосьці замураваў сасуды з ртуццю і залатымі манетамі ў коміне якраз у тым месцы, дзе ён выходзіў на сонечны прыпёк. Перамена тэмпературы выклікала гэтыя таемныя гукі. Іх называлі “галаснякі”. У “Шчарбатым

талеры”

такім

пазнавальным

элементам

можа

выступаць аповед пра карту-схему, на якой не была абазначана прывязка, ад якой трэба было б “танцаваць”. А ключом з’явілася старажытная беларускае слова “клады”, якое мела значэнне не скарбу, а кладкі, якую паклалі людзі…


18

Павучальна-пазнавальным элементам можа з’яўляцца адлюстраванне такіх вобразаў, як Дубатоўк з “Дзікага палявання караля Стаха”,

і Дзед

Макар са “Шчарбатага талеру”. Так, гэтыя вобразы навучаюць чытача, таму што не заўжды мы бачым тое, што ёсць на самай справе. Так, Дубатоўк паўстае спачатку шчырым, любячым апекуном , а потым высвятляецца яго зусім іншы бок. Дзед Макар, як здаецца спачатку, хутчэй за ўсё прымкне да злачынцаў, раз у яго спыніліся нейкія надта ж ужо падазроныя па сваіх паводзінах “геолагі”, ля якіх круціцца – аціраецца ягоны ўнук. Але на самой справе сталася зусім не так, што падало героям чарговы жыццёвы ўрок. Такім чынам, можна зрабіць вывад, што творы У. Караткевіча і А. Федарэнкі нясуць у сабе моцны пазнавальны элемент, які дазваляў чытачу не толькі даведацца нешта новае і цікавае, але і больш паглыбіцца ў сам мастацкі твор, засвоіць пададзеныя ў ім жыццёвыя ўрокі і ўбачыць аўтарскія пажаданні маладому чытачу.


19

Глава ІІІ. Мастацкія прыёмы стварэння дэтэктыўнапрыгодніцкіх сюжэтаў твораў У. Караткевіча і А. Федарэнкі Аповесці

У.

Караткевіча

“Дзікае

паляванне

караля

Стаха”

і

А. Федарэнкі “Шчарбаты талер” адносяць да дэтэктыўна-прыгодніцкай літаратуры. Разглядаючы гэтыя творы, можна вылучыць у іх аднолькавыя рысы дэтэктыўнай літаратуры. Так, можна зазначыць, што пісьменнікі, пачынаючы пісаць творы, адразу ведаюць, хто злачынца: яны нібы намотваюць клубок нітак на паперку з яго імем, а чытач наадварот – клубок размотвае дзеля паперкі з гэтым імем, або з разгадкай зададзенай пісьменнікам загадкі. Пры прачытанні апавядання складваецца уражанне, што творы пісаліся па пэўнаму плану, якога і прытрымліваліся аўтары. Менавіта гэты план і ўключае ў сябе паслядоўнасць усіх падзей. Можна сказаць, што аўтар, які ўжо ведаў якім чынам у канцы раскрываецца злачынства або раскрываецца загадка, пазначаў ў плане дзе даць падказку, дзе пазнаёміць чытачоў са злачынцам сапраўды і як падаць злачынцаў магчымых, як падказаць вырашэнне праблемы, і дзе больш заблытаць. Так, напрыклад у “Дзікім паляванні караля Стаха” У. Караткевіч дае нам магчымасць думаць пра злачынцу добра, і нават прыняць за злачынцу зусім іншага. Заблытвае нас у сваім сюжэце і А. Федарэнка, які падае загадку з картай і гісторыю пра супрацоўніка музея – Павука.


20

Так, можна зазначыць, што для абодвух твораў характэрны складаны і напруджаны сюжэт, які вызначаецца сваей дынамічнасцю. У аповесці “Дзікае паляванне караля Стаха” дзеянне спачатку ідзе запаволена, аўтар можна сказаць знаёміць нас з наваколлем, падрыхтоўвае да асноўных падзей. А потым, яны як бы “набіраюць хуткасць”, пачынаюць развівацца імкліва. Так, па Беларэцкаму нехта страляў з кустоў… Дзікае паляванне наганяе страх на ўсё наваколле… Беларэцкі і Свеціловіч дзейнічаюць з мужыкамі, якія выступаюць супраць злачынцаў… Гіне Свеціловіч. Беларэцкага выклікаюць у павет. Рыгор знаходзіць дарогу ў пушчы па якой рухаецца дзікае паляванне і г. д. У “Шчарбатым талеры” А. Федарэнка надае імклівасць за кошт увядзення ў яго своеасаблівых “цудаў”. Гэта такія цуды, “якія ёсць вакол нас”, але, на вялікі жаль, мала хто здольны іх заўважыць.” [5, с. 36]. Менавіта гэты цуд можна разглядаць як выпадак, які аўтар пасылае сваім героям, чым дапамагае ім у іх нялёгкай справе – пошуку скарбу. Так, Міхалку пашчасціла на выпадковую сустрэчу з беларускамоўнымі дзецьмі ў горадзе. Менавіта перад Міхалкам пакаяўся дзед Макар і расказаў пра клады на Бярэзіне. Гэта здаваліся б і нязначным у нейкай ступені выпадкі, звязваюць у адно цэлае ўсе іхнія пошукі, і гісторыю з талерамі і пошукі скарбу, дапамагае знайсці арыенцір на карце. Наогул, у аповесці вельмі часта выкарыстоўваецца слова “раптам”. Яно як прадвеснік чарговага цуда – “невыпадковая выпадковасць”. [5, с. 37] Частае ўжыванне ў тэксце слова “раптам”, на нашу думку, стварае ўражанне нейкай імклівасці, хуткасці здарэнняў у творы. Значнай асаблівасцю аповесцей “Дзікае паляванне караля Стаха” і “Шчарбаты талер” з’яўляецца і ўвядзенне аўтарскіх апісанняў. Заўважым, што ў большасці выпадкаў, у творах яны маюць нейкае дачыненне да злачынства або нейкага здарэння, або іх раскрыцця. Таму можна зазначыць, што ў тэкстах яны з’яўляюцца пэўнай мэтай. Напрыклад, калі У. Караткевіч апісвае стары парк, чытач міжволі чакае развязкі гэтага апісання, альбо ў


21

працэсе чытання шмат увагі надае парку: “… пад бэзам раслі высокія, вышэй за чалавека, жоўтыя вяргіні, мясісты дзядоўнік, глухая крапіва і іншая дрэнь. Высоўваў там-сям, як ва ўсіх вільготных мясцінах, свае лапчастыя сцябліны падтыннік, буяла мядзведжая дуда, шыпшыны, ліснік…” [8, с. 207]. А. Федарэнка змяшчае дзеянне свайго твора на лоне прыроды, таму часта прыбягае да яго апісання напярэдадні нейкага здарэння: “Дзень абяцаў быць пагодным. На чыстым сінім небе ні хмурыначкі. Сонца паднялося даволі ўжо высока, а на траве, на ствалах дрэў, на лісцях – усё яшчэ раса…” [3,393]. Значную ўвагу пісьменнікі надзяляюць месцу, дзе адбываюцца падзеі. Так і У. Караткевіч апісвае і архітэктуру дома Яноўскіх, размяшчэнне пакояў: “Амаль з сярэдзіны прыхожай шырокія бела-мармуровыя сходы вялі на другі паверх, падзяліліся на два і прыгожа, закруглена ўзбягалі амаль у такі самы па памерах пакой…” [8, с. 196]. Звяртаецца да апісання памяшкання і А. Федарэнка, толькі ён апісвае не вялікі дом, а будан, месца сустрэч дзяцей, іх “маленькую таямніцу”: “Цяпер, калі надыходзілі выхадныя, ужо ўсе ўтрох, звязаныя, вядома, найстрогай тайнаю, уладкоўвалі будан і будан пакрысе набываў усё больш абжыты, нават утульны, як хлопцам здавалася, выгляд…” [3, с. 375]. Незвычайны выбар зробілі пісьменнікі і падчас стварэння сваіх галоўных герояў. Так, У. Караткевіч выбірае Андрэя Беларэцкага, які зусім не нагадвае дэтэктыва, як у звычайных дэтэктывах. Беларэцкі не проста выкрывае таямнічыя і злыя сілы, а змагаецца з імі, і ў канцы канцоў дасягае перамогі над імі, у чым яму дапамагае народ. Незвычайным вобразам можна назваць і Свеціловіча – гэта вобраз рэвалюцыянера, змагара за народнае шчасце. Менавіта, разглядаючы гэты вобраз, можна зрабіць выснову аб сацыяльным змесце твора. Неардынарна падыходзіць да выбару сваіх герояў і А. Федарэнка. Гэтая неардынарнасць, па-першае, у тым, што героі – гэта дзеці 10-11 гадоў. Але малыя героі “Шчарбатага талеру” сапраўдныя следапыты. Разважлівыя і


22

ўважлівыя нават да драбнейшых зрухаў, якія адбываюцца ці даўно адбываліся ў прыродзе ці навакольным свеце, дапытлівыя і надзвычай кемлівыя, пастаянна спрабуюць лагічна разважаць. Вельмі часта А. Федарэнка надае сваім малым героям неадпаведныя рысы характару іх узросту. Можна сказаць, робіць іх у нейкай

ступені

занадта “дарослымі”. Іх не так лёгка, як здавалася б на першы погляд, абвесці вакол пальца, заблытаць або наўмысна навесці не на той след. Аўтар свядома ідзе на такую канстатацыю факта, каб паказаць, як жа яны, малыя героі, могуць арыентавацца ў прыродзе, жыцці, падзеях далёкага мінулага. Можна адзначыць, што значную ролю ў творах адыгрывае выбар. Які ў той ці іншай меры прыходзіцца рабіць героям. Самае цяжкае ў жыцці чалавека – зрабіць выбар. Нават, можна сказаць, што заўжды, амаль ва ўсіх сваіх учынках людзі выпрабоўваюцца выбарам. Таму, відавочным з’яўляецца і зварот аўтараў да выбару, які робяць героі. Так, у “Дзікім паляванні караля Стаха”, Андрэй Беларэцкі стаіць перад выбарам: пайсці ці застацца, выратаваць або пакінуць Надзею. Перад выбарам ставіць сваіх герояў і А. Федарэнка. Так, ён дае права выбару і сваім малым героям, і дзеду Макара, і іншым. Відавочным, з’яўляецца і тое, што сітуацыя выбару створаная аўтарамі, стварае адпаведную вастрыню сюжэту. Такім

чынам,

усе

мастацкія

прыёмы

стварэння

дэтэктыўна-

прыгодніцкіх сюжэтаў у аповесцях “Дзікае паляванне караля Стаха” і “Шчарбаты талер” надаюць творам імклівасць, як гэта і патрабуе адпаведны жанр. Тое, што адбываецца ў аповесцях, увесь час трымае ў напружанні чытача, не дае яму раслабіцца, прымушае яго суперажываць.


23

Глава IV. Мастацкае прызначэнне фальклорнаміфалагічнага матэрыялу на старонках твораў Значнае месца ў жыцці народа займала паэтычная творчасць – песні і прыпеўкі, прыказкі і прымаўкі, легенды і казкі і іншыя жанры, развіццё якіх неаддзельна ад гісторыі іх стваральнікаў – народа. Узятыя разам, гэтыя мастацкія творы складаюць своеасаблівую галіну духоўнай дзейнасці чалавека. Таму без іх увядзення ў тэкст твораў, у якіх аўтары звяртаюцца да гістарычнай тэмы, пісьменнікі не здолелі б перадаць каларыт эпохі, да якой яны звяртаюцца, духоўнае жыццё народа, яго светапогляд і мараль не былі б поўнасцю раскрыты. Так, для У. Караткевіча “фальклор быў арганічнай часткай духоўнай спадчыны народа, яго светаўспрымання і гістарычнай памяці. Пісьменнік глыбока, шматгранна і па-мастацку дасканала выкарыстоўваў народную паэтычную творчасць. Яна заўсёды была для яго крыніцай натхнення” [1, с. 25]. І сапраўды, амаль праз усю творчасць У. Караткевіча праходзяць фальклорныя матывы – гэта, напрыклад, легенды пра крычаўскае паўстанне 1743-1744 гг., пра вужовую карону, пра горад на дне возера, пра лешага і пра многае іншае. Можна адзначыць, што менавіта схільнасць У. Караткевіча да легендаў, казак, паданняў і ўплывала на паэтыку яго твораў, дзе прысутнічаюць

элементы

міфалагічна-фальклорнага,

займальнага,

незвычайнага і таямнічага. Менавіта гэты ўплыў заўважны ў яго аповесці “Дзікае паляванне караля Стаха”.


24

У сваёй аповесці У. Караткевіч уздымае вельмі важнае пытанне: захавання творчай спадчыны народа. Менавіта таму галоўны герой яго твора – Андрэй Беларэцкі – вучоны-фалькларыст, які шукае і запісвае народныя легенды. Вось гэтая прага сабраць, захаваць як мага больш народных набыткаў і прыводзяць яго ў так званую “мядзведжую глуш”. Аўтар нібы сцвярджае гэтым, што толькі ў самых далёкіх ад цывілізацыі, дакладней ад яе разбуральнай сілы, яшчэ захоўваюцца ў невялікай колькасці легенды і паданні. Яго ж герой, Андрэй Беларэцкі, сцвярджае ў сваю чаргу, што ўсе легенды можна падзяліць на дзве вялікія групы. Першыя жывуць сярод большай часткі народа: “У беларускім фальклоры гэта легенды пра вужыную каралеву, пра бурштынавы палац, большая частка рэлігійных легенд” [8, с. 235]. А да другіх належаць легенды, звязаныя з пэўнай мясцінай, з назвай вёскі або ўрочышча. Вось такія легенды яму і патрэбны, і ён лічыў, што трэба спяшацца, бо менавіта такія легенды і казкі выміраюць. Так Беларэцкі напісаў у сваёй прадмове да “Беларускіх песень, балад і легенд”: “Горка стала беларускаму майму сэрцу, калі пабачыў я такую занядбанасць нашых лепшых, залатых нашых слоў і спраў” [8, с. 211]. Звярнуўся да фальклорна-міфалагічнага матэрыялу на старонках аповесці “Шчарбаты талер” А. Федарэнка. Змест яго твора складаюць менавіта загадкі, таямніцы, цуды і гісторыя. Аповесці У. Караткевіча і А. Федарэнкі пабудаваны так, што ў іх аснове ляжыць легенда, без якой не было б і саміх апавяданняў, бо ўвесь сюжэт разгортваецца менавіта вакол іх. Так, асновай для аповесці А. Федарэнкі “Шчарбаты талер” служыць легенда пра захаваны “хітрым французам” скарб. Аўтар строіць свой твор так, што гэтая легенда па меры прыбліжэння герояў да яе разгадкі абрастае сапраўднымі гістарычнымі дадзенымі, пацвярджэннем чаго з’яўляецца тое, што скарб сапраўды існаваў, і яго ўжо даўно знайшлі.


25

Як і У. Караткевіч, А. Федарэнка ўздымае пытанне “забыцця народнага”. Пісьменнік словамі свайго героя, бацькі Аксаны, навукоўцаархеолага, гаворыць аб тым, што людзі нават не ведаюць таго, што раней было на іх зямлі, а ў большасці выпадкаў гэта вынікае з іх нявер’я ў легенды і паданні. Цікава прыводзяць да гэтых легенд сваіх герояў аўтары. Так А. Федарэнка стварае выпадковасць: да Аксаны трапляе сярэбраны талер, такі ж у сваім агародзе знаходзіць і Чэсь. Пабачыўшы талер у Аксаны, бацька і расказвае ёй легенду. Па-іншаму даведваецца пра легенду Андрэй Беларэцкі. Ігнась Бермангацэвіч дае яму кнігу, з якой ён шмат аб чым даведваецца. І тут аўтар прыводзіць прыгожую і жудасную легенду. У пачатку 17 ст. радавіты беларускі пан Стах Горскі паставіў перад сабой мэту дабіцца самастойнасці. Аднойчы ён прыязджае з малым атрадам да ўладара Балотных Ялін магната Рамана Яноўскага паляваць на драпежнага звера – балотную рысь. Стах выратоўвае Рамана ад смерці. Яны становяцца пабрацімамі, аднак Раман забівае Стаха і яго воінаў. У перадсмяротны час Стах праклінае ўвесь род Яноўскіх. І вось праз стагоддзі пракляцце прыходзіць да Надзеі Яноўскай. Значную ўвагу У. Караткевіч і А. Федарэнка надаюць увядзенню ў плынь аповесцей прыказак і прымавак, трапных выразаў. Большасць з уведзеных прыказак і прымавак маюць у сваёй аснове жыццёвы вопыт людзей, яго выпрабаванні. Так, У. Караткевіч у “Дзікім паляванні караля Стаха” падае такія прыказкі і прымаўкі: “Тут не начуюць, хоць з гарматы страляй” [8, с. 208] “Галоўнае сумленне, а дзірка ў роце, куды чарка просіцца – апошняя справа” [8, с. 236]. У сваю чаргу, А. Федарэнка ўводзіць у аповесць “Шчарбаты талер” крылатыя выразы: “Дыму без агню не бывае”[8, с. 428]; “Будзеш сядзець у мяне, як мыш пад венікам” [8, с. 428].


26

Так, можна адзначыць, што увядзенне пісьменнікамі прыказак і прымавак,

дапамагае ім адлюстроўваць мудрасць народа, яго багаты

жыццёвы вопыт, маральна-этычныя ідэалы, дапамагае раскрыць погляд на свет, жыццё, наваколле. Акрамя ўсяго гэтага, увядзенне прыказак і прымавак у мову герояў надае ёй мілагучнасць. Каб перадаць водар мінулага часу, каларыт і дух роднай зямлі, У. Караткевіч у аповесці “Дзікае паляванне караля Стаха” выкарыстоўвае шмат гістарычных апісанняў. Вельмі важным з’яўляецца ўвядзенне У. Караткевічам у аповесць розных песенных матываў. Так, аўтар падае нам калыханку, якую спявала, люляючы калыску, дзяўчынка: “Не хадзі коцю, па лаўцы – Буду біці па лапцы, Не хадзь, коцю, па масту – Буду біці па хвасту! А-а-а!” [8, с. 190]. Праз гэтую калыханку аўтар паказвае чытачу ўяўленні простага чалавека аб жыцці, у нейкай ступені, яго язычніцкія ўяўленні. Праз галашэнне па Свецілавічу аўтар паказвае чытачу старадаўні звычай пахавання, які прыйшоў і да нашых часоў, але ўжо ў вельмі змененым выглядзе: “А і на каго ж ты нас пакінуў?! А і чаго ж ты заснуў, радзімец? А чаго ж твае вочы ясныя закрыліся, ручкі белыя склаліся?...”[8, с. 316]. Уводзіць аўтар у твор і застольныя жарты і песні, што гучалі ў хаце Дубатоўка: “Мая жонка ў хаце, А я п’ю, гуляю. Карчмару вала, а душу


27

Д’яблу прапіваю” [8, с. 258]. Такім чынам, асновай для развіцця сюжэту абедзвюх аповесцей паслужылі легенды, вакол якіх і адбываецца ўсё дзеянне. Акрамя таго, увядзенне

пісьменнікамі

этнаграфічных

элементаў

ў

свае

спрыяе

аповесці выяўленню

розных

фальклорных

каларыту

эпохі,

і

якую

адлюстроўвалі пісьменнікі ў сваіх творах. Усё

гэта

раскрывае

разнастайнасць

шматвяковых

традыцый

бясмеротнага народа, дазваляе аўтарам стварыць незвычайна прыгожы, цікавы свет даўніны. Праз аповесці прасочваецца міфалагічны свет даўніны, які прычыніўся да стварэння жывой панарамы нашай даўняй гісторыі. Менавіта ўсё гэта дае чытачу магчымасць апынуцца ў незнаёмым яму да гэтага часу жыцці продкаў, дапамагае маляўніча ўявіць прыгажосць і таямнічасць прыроды, спазнаць народную мудрасць і традыцыі.


28

Заключэнне Праведзенае намі даследванне паказвае, што У. Караткевіч і А. Федарэнка ў сваіх аповесцях пры стварэнні сюжэту звяртаюцца да легенды. З прааналізаванага намі крытычнага матэрыялу відаць, што творчасць А. Федарэнкі была станоўча сустрэта крытыкамі. Яны зазначаюць значнасць яго творчасці ў літаратуры, асабліва ў галіне дзіцячай дэтэктыўнапрыгодніцкай літаратуры, да якой і належыць “Шчарбаты талер”. Аповесці У. Караткевіча і А. Федарэнкі маюць у сабе некаторыя адпаведныя дэтэктыўна-прыгодніцкія рысы: напружанасць і дынамічнасць, напоўненасць незвычайнымі здарэннямі, імклівасцю ходу падзей. Асаблівасцю аповесцей з’яўляецца тое, што пісьменнікі паказваюць нам даўняе мінулае, усе яго рысы, характэрнае асяроддзе, тагачаснае становішча грамадства, праз што выяўляюць сучаснасць, а менавіта падымаюць пытанне адыходу ад роднай мовы і выкрываюць хібы сучаснага грамадства. Прааналізаваны намі матэрыял паказвае, што У. Караткевіч і А. Федарэнка ўводзяць у сваі аповесці фальклорна-міфалагічныя матэрыялы. Гэта легенды, песні, прыказкі, прымаўкі, калыханкі і галашэнні. Усе яны садзейнічаюць сучаснаму раскрыццю характараў герояў і нясуць у сабе значную ідэйна-тэматычную нагрузку. Яны маюць як павучальны характар, так і садзейнічаюць развіццю ўяўленняў і светапогляду людзей.


29

Спіс выкарыстаных крыніц 1. Верабей, А. Прыгажосць і неўміручасць народнай душы / А. Верабей // Роднае слова. – 2004. – № 11. – С. 25-29. 2. Верціхоўская, М. Якія кніжкі чытаюць дзеці / М. Верціхоўская, В. Верціхоўская // Маладосць. – 2005. – № 6. – С.104-117. 3. Вір жыцця: Сучасная беларуская проза: Для сярэд. шк. узросту / Склад. Л. Ф. Леўкіна. – Мінск: Бел. Эн, 2002. – 528 с. 4. Галубовіч, Л. З. Побач з А. Федарэнкам гутарыць Леанід Галубовіч / Л. Галубовіч // Крыніца. – 1995. – № 9. – с. 52-57. 5. Гарадко, Г. С. Пошукі жыццёвага ідэалу і сваёй бацькаўшчыны (Вывучэнне аповесці У. Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха” ў школе) / Г. С. Гарадко // Беларуская мова і літаратура. – 2000. – № 4. – С. 36-55. 6. Гарадко, Г. С. Вывучэнне аповесці У. Караткевіча “Дзікае палыванне караля Стаха” з улікам характару ўспрымання мастацкага твора вучнямі / Г. С. Гарадко // Новы змест літаратурнай адукацыі і яго рэалізацыя: Матэрыялы Рэсп. навук. – метад. канф. Ч. II. – Мазыр, 1996. – С. 26-29. 7. Дубасава, А. “Казачны рэалізм” Андрэя Федарэнкі. / А. Дубасава // Маладосць. – 2003. – № 5. – С. 134-150. 8. Караткевіч, У. Аповесці /У. Караткевіч. – Мінск: Юнацтва, 1995. – 386 с.


30

9. Марціновіч, А. Адраджэнне? Адрачэнне? Ачмурэнне? / А. Марціновіч // Крыніца. – 1995. – № 9. – С. 312-315. 10.Марціновіч, А. Знаёмы і … непрадказальны / А. Марціновіч // Крыніца. – № 9. – С. 70-75. 11.Ненадавец, А. Дзе адшукаўся талер? / А. Ненадавец // Полымя. – 2000. – № 3. – С. 312-315. 12.Шупенька, Г. Яго нельга не чытаць / Г. Шупенька // Крыніца. – 1995. – № 9. – С. 77-80.


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.