Issuu on Google+

2

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ДУА “Залеская СШ”

Навуковая работа Постчарнобыльскае жыццё ў мастацкім выяўленні Віктара Карамазава (“Краем белага шляху”)

Выканала: вучаніца 11 класа Несцярчук Аляксандра Навуковы кіраўнік: настаўнік беларускай мовы Азёма Ігар Фёдаравіч

Залессе 2012


3

Змест Уводзіны………………………………………………………………………… 3 Глава 1. Праблема постчарнобыльскай трагедыі ў ацэнцы крытыкаў і літаратуразнаўцаў…………………............................................................. 7 Глава 2. Чалавек і абставіны ў мастацкім адлюстраванні Віктара Карамазава……………………………………………………………. 10 Глава 3. Маральна – філасоўская праблематыка……………………………. 16 Заключэнне…………………………………………………………………….. 20 Спіс выкарыстанай літаратуры……………………………………………….. 21


4

УВОДЗІНЫ ПРАБЛЕМА ЧАРНОБЫЛЯ Ў БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ “Калі вечнасць насамрэч мае пачатак, то для беларусаў ён напэўна пазначаны Чарнобылем” (А. Адамовіч) “Чарнобыль” – гэтае слова балюча адгукаецца ў сэрцах беларусаў. Менавіта чарнобыль аб’яднаў тысячы людзей адным страшэнным горам. Таму зразумелым з’яўляецца і тое, што ў апошні час у беларускай літаратуры пачынаюць гучаць трывожныя словы аб будучым нашай прыроды, аб тым, што паветра, зямля і вада – аснова ўсяго жывога на планеце – забруджваюцца. Атручванне прыроды звязана з безгаспадарчай дзейнасцю чалавека, якая і прывяла да самай страшнай катастрофы сучаснасці – аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Менавіта гэтай тэме прысвечаны творы І. Шамякіна (“Злая зорка”), І. Пташнікава (“Львы”), Б. Сачанкі (“Родны хутар”, “Запіскі аб радыяцыі”) і іншыя. Значнае месца ў раскрыцці праблемы чарнобыля займае творчасць А.Адамовіча. Яго антыўтопію “Апошняя пастараль” можна назваць першым буйным мастацкім творам, які пазначаны чарнобыльскім светапоглядам. менавіта ў гэтым творы А.Адамовіч зазначае, што “чарнобыль у якасці тэмы мастацтва, літаратуры, увогуле культуры, магчыма, не здзейсніцца ніколі, бо самі чарнобыльцы стаміліся ад сапраўднай бяды, а суседзі блізкага і далёкага чарнобыльскага замежжа ніколі не зразумеюць нас так, як разумеем мы самі, існуючы пад штодзённым уціскам катастрофы...” А. Адамовіч у сваім творы піша аб “мёртвай,неадушаўлённай” прыродзе. Пісьменнік неаднойчы параўноўваў наступствы XX стагоддзя для беларусаў з рэпетыцыяй ядзернай вайны, толькі звычайнымі сродкамі, асэнсоўваючы трагедыю “атамнай” Евы


5

з “Апошняй пастаралі”(“...праз яе жаночую існасць даецца адвечнае, а вечнасці ж і няма для пасляатамных людзей”) Праз увесь твор А.Адамовіча праходзіць думка аб тым, што пасля Чарнобылю мы згубілі мінулае. Яно спарадзіла катастрофу, але само зрабілася міфам, дачарнобыльскім раем, бо ніколі ўжо не зможа абумовіць тое, што мае сваю адмысловую логіку развіцця, трапна вызначаную А. Адамовічам, як “апакаліпсіс па графіку”. Душэўным болем за родную краіну прасякнуты і такія творы Б. Сачанкі як “Родны кут”, “Запіскі аб радыяцыі” ці “Паездка ў ”зону””. У аснове гэтых твораў падзеі (рэальныя ці выдуманыя), якія адбываліся на Палессі. Прырода ў іх палеская, героі – людзі, надзеленыя своеасаблівай паляшуцкай псіхалогіяй, глыбокім арыгінальным розумам, насычаны творы паветрам палескіх балот і лясоў, у іх роднае неба бацькоўскай зямлі. І раптам ўсё гэта перакрэсліваецца некалькімі страшэннымі словамі: “зона”, “радыяцыя”, “смерць”. Пачатак у гэтых творах вострапубліцыстычны, у многім выкрывальны. Праз твор праходзіць эмацыянальны настрой болю, глыбокай зрушанасці, што стварае адпаведны настрой. Сам Б. Сачанка з болем у голасе кажа:” Раней ездзіў я ў сваю вёску, каб набрацца сіл, асвяжыць памяць, памаладзець душою, падужэць. Цяпер пасля паездкі дадому падоўгу хварэю. І фізічна і маральна. Мілы, дарагі куточак – і яго атруцілі, так раптоўна адабралі ў мяне ды і ў многіх, хто нарадзіўся там, жыў...”. Адабралі яго пасля чарнобыльскай катастрофы, што адбылася ўсяго за якую паўсотню кіламетраў ад роднай пісьменнікавай вёскі. таму для Б.Сачанкі ўсё гэта стала асабістым, асабліва балючым. Знікае цэлю свет, свет для яго самы блізкі і дарагі, свет, з якога ён выйшаў, але які ўзяў з сабою і панёс у сабе, свет, дзе знаходзіліся тыя крыніцы, якія жывілі яго духоўна, жывою вадою загойвалі душэўныя раны і наталялі пачуцці.


6

Не абмінуў чарнобыльскай тэмы і Васіль Быкаў. У сваёй аповесці “Ваўчыная яма” (“Полымя” 1999 №1) пісьменнік паказвае чарнобыль праз экзістэнцыялізм. “Ваўчыная яма” – твор гуманістычны, але адначасова яго можна назваць і антычалавечным. Здаецца, у ім дзеёнічаюць пэўныя героі, але яны не маюць нават імёнаў: проста Салдат, проста Бомж. Ідучы рознымі жыццёвымі шляхамі, сышліся яны ў страшным месцы – чарнобыльскай зоне, якая і стала іх апошнім прытулкам. Салдат-дызертыр ды стары алкаголік наўрадці меркавалі калі-небудзь скончыць жыццё паяданнем жабаў з забруджанага балота, апынуўшыся ў ваўчынай яме, выкапанай чалавецтвам для сваіх сыноў: “...каму хочацца лішні раз лезці ў атамнае пекла? Не хацелася салдату, але во мусіў.”[2,с. 40] “Радыяцыя”,

“зона”,

“пекла”

гэтыя

словы

найбольш

часта

сустракаюцца ў аповесці, вызначаючы яе асноўны тон і эмацыянальны настрой. Радыяцыя набывае тут персаніфікаваны анімічны характар: “...калі раней радыяцыя не скруціць. Яна – паскудная сука, падбіраецца на каціных лапках, а хапае, як тыгра.”[2,с. 43] Можна зазначыць, што ўсеабдымнасць і разам з тым нябачнасць чарнобыльскай напасці прымушаюць герояў адухаўляць яе, як калісь нашы продкі адухаўлялі незразумелыя ім з’явы прыроды. Часта героі нават баяцца ўслых вымаўляць слова “радыяцыя”, робяць паузы: “ тады і не скруціць...калі за месяц не ўзяла, дык і не возьме”[2,с.45]. Даходзіць да смешнага: салдат, не здымаючы ніколі шапкі, шчыра спадзяецца, што яна выратуе яго ад радыёнуклідаў. Радыяцыяй працяты кожны радок твора В. Быкава, бо па сутнасці, яна і з’яўляецца яго асноўным героем, вызначаючы думкі і ўчынкі чалавечых персанажаў. Менавіта так, у некалькі незвычайнай форме, В. Быкаў паказвае ўвесь той жах, да якога па сваёй неахайнасці прывяло чалавецтва, да Чарнобыльскай катастрофы. Абраная намі тэма курсавой работы “ Постчарнобыльскае жыццё ў мастацкім выяўленні В. Карамазава”(аповесці “Краем белага шляху”) з’яўляецца актуальнай на сённяшні дзень. Што тлумачыцца як “свежасцю”


7

раскрываемай пісьменнікам праблемы, так і спозабам паказу Чарнобыльскай катастрофы. Увогуле, на маю думку, гэтая тэма будзе з’яўляцца актуальнай да тых пор, пакуль “доўгім стонам” будуць далятаць да нас галасы Чарнобыльскай зямлі. Мэтай

нашай

працы

мы

ставім:

Даследаваць

і

раскрыць

постчарнобыльскае жыццё, паказанае Віктарам Карамазавым у аповесці “Краем белага шляху”. У адпаведнасці з мэтай мы вылучаем наступныя задачы: 1.

Прасачыць раскрыццё праблемы Чарнобыльскай катастрофы ў беларускай літаратуры.

2.

Прасачыць за “прыстасаваннем” чалавека да абставін, выявіць іх уплыў на чалавека як асобу.

3.

Даследаваць маральна-філасоўскую праблематыку твора Віктара Карамазава.


8

Глава 1. Аповесць В. Карамазава “Краем белага шляху” ў ацэнцы крытыкаў і літаратуразнаўцаў. У 60-х гадах у літаратуру прыйшоў Віктар Філімонавіч Карамазаў. Першую яго кнігу “Падранак” (1968) склалі апавяданні і невялікія лірычныя дзённікі. Яны былі прасякнуты незвычайнай дабрынёй і паказам хараства. Да тэмы моцу і годнасці чалавека пісьменнік звяртаецца ў такіх кнігах як “Па талым снезе” (1973), “Спіраль” (1974). Ужо ў гэтых творах быў заўважаны зварот В. Карамазава да прыроды. “Маральную вартасць сваіх герояў пісьменнік вымярае іх адносінамі да зямлі і ўсяго жывога на ёй”. Захапляе нас і апісанне прыроды, яе прыгажосць і багацце ў апавяданнях “Букініч” і “Апошняе паляванне з лайкай”. Але найбольш яскрава і поўна адносіны чалавека з прыродай, з навакольным светам і пошукі духоўных каштоўнасцей паказвае нам пісьменнік у рамане “Пушча”. Можна адзначыць, што ўся творчасць В. Карамазава прасякнута ідэяй непарыўнай еднасці з прыродай, з зямлёй, дзе нарадзіўся і вырас чалавек, дзе прайшлі яго лепшыя гады жыцця. Балюча ва ўсё гэта “урываецца” боль за знішчэнне чалавекам усяго гэтага. Боль, які аўтар адлюстроўвае ў сваўй аповесці “Краем белага шляху”. Звярнулі сваю ўвагу на творчасць В. Карамазава многія даследчыкі (В.Локун, Н.Навагродская, Д.Бугаёў і іншыя), яны імкнуліся да раскрыцця вобразна-ідэйнага зместу апавядання, раскрыцця яго “сімвалістычнай” накіраванасці. Звярнуў сваю ўвагу на творчасць В. Карамазава і Дзмітрый Бугаёў, ён адзначае, што “Карамазаў – празаік надзвычай сучасны, і самае дарагое ў гэтай ягонай па-свойму таксама дарагой рысе тое, што ён падрыхтаваны, як не кожны сённяшні празаік, да творчай трансфармацыі сучаснага матэрыялу


9

ўсім сваім жыццёвым і асабовым вопытам: выхаваннем, уласцівасцямі ўражлівай, артыстычным складам сваёй натуры, любоўю да чалавечага ўмення ў любой галіне, няхай нават і ў такой, здавалася б, далёкай ад літаратара, ды яшчэ з філалагічнай адукацыяй, галіне, як тэхніка”. [3,с. 164] Акрамя гэтага, Д. Бугаёў гаворыць і аб тым, што “В. Карамазаў не ніша сучаснай ідыліі, хоць любімы ��ерой чгоны звычайна чалавек

добры,

уражлівы, трохі летуценны...”. [3,с. 164] Усё гэта толькі спрыяе раскрыццю творчага таленту пісьменніка, і з гэтым не можна не пагадзіцца. Адметнасць творчасці В. Карамазава адзначае Валянціна Локун у артыкуле “Кругі жыцця”. Яна гаворыць, што яго творы незвычайныя, у іх яна адзначае глыбіню пастаўленых маральна – філасоўскіх праблем. В. Локун піша: “Яго публіцыстычны голас зазсёды біў трывогу, непакоіў. Чалавек і прырода – дзве ўзаемазвязаныя сферы, глыбокія, складанасупярэчлівыя, турбуюць яго”. [4,с. 251] І сапраўды гэта так. Тэма чалавека і прыроды праходзіць праз усю аповесць В. Карамазава, напаўняе яе своеасаблівым маральна – філасоўскім сэнсам. Так, даследчыца Дзіна Дудзінская ў сваёй працы “Чалавек і прырода ў творчасці В. Карамазава” адзначае, што “В. Карамазаў праз усю творчасць нясе выяўленне дабра, дабрачыннасці ў чалавеку як сутнасці, вытворнай ад маці-прыроды.

Ён

даследуе

сувязі

людзей

і

прыроды,

адначасова

асэнсоўваючы ўплыў якасці гэтай сувязі на асобу і яе лёс, на “вытворнасць” суб’ектам такіх ідэальных рэалій, як сацыяльная пазіцыя, адносіны да іншых людзей, да працы, разуменне дабра і зла, веданне праўды сітуацыі і інш.”[5,с. 101] Гаворыць пра глыбінны падтэкст твора В. Карамазава Наталля Навагродская ў працы прысвечанай 60-годдзю нараджэння пісьменніка “Сумленне і адказнасць мастака”. Яна адзначае, што “эстэтычнае і этычнае крэда пісьменніка – сцвярджэнне духоўнасці і чалавечнасці – не захавана недзе глыбока ў падтэксце твораў, яно выяўляецца на ўсіх узроўнях, а найбольш выразна – у выбары героя – трывалага і надзейнага. Ідэя


10

сцвярджэння

духоўнасці

і

чалавечнасці

ў

творах

В.

Карамазава

падкрэсліваюцца характарам лексічных сродкаў, невыпадкова слова “душа” з’яўляецца дамінантам у моўным матэрыяле яго твора...” [6,с. 13] Акрамя гэтага, даследчыца піша, што “... у аповесці “Краем белага шляху”

аўтар

аналітычнай

па-ранейшаму

манеры

пісьма.

строга Яна

прытрымліваецца выключае

аб’ектыўна

прышчавы

дыдактызм,

нарысавую апісальнасць. Пісьменнік застаецца верным сабе, ён не мяняе сваіх творчых арыенціраў. устойлівым у мастацкім свеце В. Карамазава застаецца прыём пераносу акцэнту з дзеяння, учынку герояў на свет яго душы”. [6,с.18] Усё пералічанае даследчыцай сведчыць аб сталасці пісьменніка, можна смела адзначыць высокі ўзровень яго майстэрства, ацаніць яго перажыванні за прыроду, якую мы павінны будзем пакінуць нашчадкам. Разважаючы пра творчасць В. Карамазава, выказаліся наконт яе і іншыя даследчыкі. Так, запатрабаванасць прыродай чалавечай маральнасці высока ацаніў яе В. Каваленка: “Пушча ў аповесці В. Карамазава выступае і як дом чалавека, і як святыня”. [5,с. 102] Л.Совік наблізілася да разумення асяроддзя як вытворцы параметраў парадку чалавечага жыцця і эвалюцыі: “ ... у аповесці прырода быццам дыктуе свае маральныя патрабаванні, заклікае не толькі да мужнасці, смеласці вынаходніцтва, але і да чалавечнасці...” Такім чынам, прааналізаваўшы крытычныя артыкулы, можна зрабіць выснову, што ўсе даследчыкі вельмі лагодна ставяцца да творчасці пісьменніка, высока ацэньваюць яго талент і мастацкія здольнасці...


11

Глава 2. Чалавек і абставіны ў мастацкім адлюстраванні В. Карамазава. “Тата едзе ў аб’езд – дзеткам будзе што паесць…” [1,c. 127] “Чалавек”, “жыццё”, “абставіны” – гэтыя тры паняцці цесна пераплятаюцца і ўзаемадзейнічаюць у сюжэтнай канве твора В. Карамазава. Пісьменнік рашуча дакладна адлюстроўвае сацыяльна і маральна-этычныя нормы жыцця грамадства, а паралельна з гэтым, паказвае ўнутраную дэградацыю чалавека, якая вядзе да яго духоўнага збяднення. Увесь трагізм абставін, жудасную карціну Чарнобыльскай аварыі і бяздзеянне дзяржавы В. Карамазаў паказвае вачамі свайго галоўнага героя – доктара-хірурга, Васіля Паўлавіча Валетава. Мінавіта ён “сочыць” за астатнімі героямі, заўважаеіх змены (як фізічныя, так і душэўныя). І першым з герояў, які трапляе пад уплыў абставін жыцця, з’яўляецца яго ўласны сын Віця. Гэты хлопец-падлетак апынуўся ў цяжкіх сямейных абставінах: яго маці беспрабудна п’е, сходзіць з дому, зусім не даглядае за малодшай сястрой і гаспадаркай; бацька – увесь час на рабоце, або ў аб’ездах. Адзінае, што Валетаў можа зрабіць з п’яніцай жонкай: часам скруціць вяроўкай, замкнуць у сараі, або, часцей за ўсё, толькі працадзіць скрозь зубы: “Сука!”. І ў такіх абставінах хлопец расце, сталее… З некалі вясёлага і шчырага хлопчыка пачынае ператварацца ў “чужога для ўсіх”: “Заўсёды (Віця) калі злаваў на маці, дык і з бацькам не жадаў гаварыць, сноўдаў па хаце міма ўсіх, як ваўчанё, нешта шукаючы і не знаходзячы. Што з ім робіцца?.. Ніколі і не заплача, і не засмяецца. Усё ў сабе носіць, не паказвае. Ад усіх хавае.” [1,c. 6] Далей у творы пра дзяцінства Валетава і пра яго бацькоў мы дазнаемся з яго ўспамінаў. І зноў мы бачым чалавека і абставіны. Так, мо маці – цётка Аксіня таксама трапіла ў цяжкія жыццёвыя абставіны. Яна доўга змагалася з усім іх цяжарам, але ў рэшце рэшт не вытрымала, зламалася. Яна: “… была такім ціхім, ласкавым, услужлівым чалавекам, яе так паважалі ўсе… Жыццё пражыла, шануючы і Бога, і ўсё жывое, зямное і нябеснае… ” [1,c. 8] Але лёс


12

не зламаў яе маральна, яна да апошняга такою і засталася, і ўспаміны Валетава аб ёй напоўнены незвычайнай дабрынёй і цеплынёй. Па іншаму перанёс жыццёвыя выпрабаванні бацька Валетава – Хвядос. Вайна, арышт, па вяртанні дадому смерць жонкі. Палічыўшы сябе там больш нікому непатрэбным, ён застаецца жыць пад Чытою: “…не пажадаўшы дадому звяртацца, з’явіўся, калі зусім пастарэў, знясілеў, калі ўжо яго трэба было глядзець і глядзець”. [1,c. 9] Мабыць, пабачыўшы ўжо дарослага сына, у якога і сям’я ўжо была, стары адчуў сваю віну перад ім, а можа проста не зіог да яго прывыкнуць, таму ўвесь час і цураўся. Цяжкае жыццё зрабіла яго дзікім, адвыкшым ад чалавечай дабрыні і павагі: “Бывала, Васіль завядзе бацьку ў хату, пасадзіць за стол, каб разам паесці, дык тай па-звярынаму, нібы сабака ў чужым двары, чаго-небудзь пасёрае, нікому ў вочы не зірнуўшы, і назад у пуню” [1,c. 9] З гэтых апісанняў складваецца ўражанне, што да героя ў жыцці вельмі жорстка адносіліся, ён баяўся людзей, чакаў ад іх нечага дрэннага, таго, што ён бачыў у сваім жыцці. Але В. Карамазаў “пераводзіць” успаміны героя ў іншы, у сучасны час. І “дапамагае” яму гэта зрабіць вобраз суседа Толіка, якога можна назваць увасабленнем народа ў цяжкіх абставінах тагачаснага жыцця: “Сусед быў глухі і нямы, што пень, ні слова нельга было ад яго пачуць, мычаў ды стагнаў”. [1,c. 12] І далей, расказваючы аб тым, як нёс з завода Толік гарэлку і тое, што выпадала аўтар заўважае: “Іншы надышоў час – змяніліся норавы і правілы жыцця. Нёс ён, неслі ўсе, хто што мог… і з гэтакім рукзачком (як у Толіка), цяпер хадзіў кожны чалавек, які хацеў жыць і есці…” [1,c. 12] Такім чынам аўтар уводзіць нас у тагачасныя абставіны жыцця, раскрывае маральныя і этычныя нормы грамадства, якія складваюцца падчас своеасаблівай “барацьбы за выжыванне”. На першых жа старонках аповесці В. Карамазаў смела выказваецца наконт дзяржаўнага забыцця пра свій народ: “Чатыры гады трубяць пра


13

высяленне ўсяго жывога, а пад размовы і сеюць, і жнуць, і жывёлу гадуюць у забруджаных цэзіем ды стронцыем вёсках”. [1,c. 13] Можна адзначыць, што гэтыя словы з’яўляюцца своеасаблівым уступам перад раскрыццём усёй астатняй думкі аўтара, і адначасова – тлумачэннем чалавечых учынкаў у гэтых абставінах. І вось у гэты час пісьменнік “разам са сваімі героямі, на чале з доктарам Валетавым, шукае сэнс жыцця, імкнецца ўсвядоміць ролю чалавекаў свеце, і галоўнае, знайсці адказ на пытанне: чаму так адбывалася, хто ў гэтым вінаваты і дзе шукаць выйсце?” [4,с. 252] Так, кожны з герояў шукае выйсце са склаўшыхся абставін па-свойму, па-рознаму героі і прыстасоўваюцца да ўмоў жыцця. Так, праз увесь твор праходзіць воброз Цэзараў. Цэзары – гэта “новыя людзі. Людзі зоны…Цэзару галоўнае – гарэлка, а за гарэлку лепш – чарніла. Мазгі залье, тады ціхі, не бунтуе, не ўспамінае цэзій і стронцый, нават жыццю рады”. Аўтар паглыбляе гэты вобраз, можна адзначыць, што ён робіцца нарыцацельным, і нават яго за прозвішча прымаюць. Так, аўтар падае такую гісторыю: “У Радзімцах адбыўся такі выпадак, калі чалавек атрымаў новы пашпарт і ў графе аб нацыянальнасці было напісана – Цэзар. Пісарчук у пашпартным стале памыліўся? Ці палічыў, што з’явілася новая нацыя?” І сапраўды, аўтар расказвае аб жыцці ў зоне, як аб іншай краіне. Яскравым прыкладам жыхароў гэтай краіны з’яўляюцца вобразы Мармышкі і Цітка, якія заўжды былі сябрамі. І вось Ціток стаў Цэзарам, а Мармышка не, так як жыў на другім беразе. Тут-та і пачалося: адзін аднаму пакасціць, а ўсё таму, што адзін з іх Цэзар: “Неяк прывёз Мармышка лес, надумаў ставіць хату на другім беразе, каб зрабіцца Цэзарам. Упільнаваў Ціток дзень, калі сябра з’ехаў у горад, прывёў хлопцаў з бензапілою, выставіў дзве пляшкі віна і сказаў, што гэта Мармышка ім ставіць, каб яны дровы парэзалі…” [1,c. 25] На гэтых жа вобразах аўтар паказвае і занякад чалавечага гонару, поўную страту ўсялякіх іаральных якасцей: “Валетаў азірнуўся…Пазнаў


14

маленькага Мармышку з чырвоным, нібы аленьчык, капялюшыкам на галаве, з авоськаю пляшак у руцэ. Другую руку Мармышка працягнуў уніз са стромы і следам за ім, з яго дапамогаю, на строму ўскараскаўся здаровы Ціток – стаяў на каленях і не мог падняцца на ногі… Зірнуў у той бок, яны на портках поўзалі – збіралі акуркі…”. [1,c. 33] У гэтым апісанні аўтар гаворыць “маленькі Мармышка” – гэтым ён падкрэслівае не яго рост, не ўзрост, а яго нікчэмнасць перад агромным сусветам, аб яго слабасці, у немагчымасці бароцца са склаўшыміся жыццёвымі абставінамі. “Хазяінам радыяцыі” малюе В. Карамазаў лясніка Лаўрэна, на вобразе якога паказвае безатвецтвеныя адносіны ўсёй дзяржавы, да чарнобыльскай бяды, да забруджанасці. Ён адказваў за тое, каб у лесе, дзе радыяцыя прывышала норму, стаялі шчыты, але ён не толькі не ведаў, дзе тыя павінны стаяць, а ўвогуле ляпіў іх дзе, і калі хацеў. Прыстасоўвацца да жыцця прыйшлося і яму. Так, Лаўрэн лічыўся інвалідам вайны, “меў трэцюю групу, і Валетаў, працуючы два гады назад старшынёю раённага ВТЭКа, зрабіў яму другую групу, па якой Хросны атрымаў ад дзяржавы добрую пенсію, а пасля яшчэ бясплатную машыну… Валетаў яе выбіў – Валетаў і ездзіў, трымай пенсію і маўчы, тым больш яе кожны год трэба пацвердзіць на камісіі, а без Валетава не пацвердзіш…” [1,c. 41] З гэтага прыкладу добра відаць, што, каб ”выжыць”, Лаўрэн дае своеасаблівы хабар. Ён ведае, што абавязаны за дапамогу Валетаву, і ведае, што проста так доктар дапамагаць яму не стане. На гэтым жа прыкладзе, можна сказаць, што аўтар паказвае і адмоўныя бакі самога доктара Валетава. Ён, увогуле, з’яўляецца тыповым прадстаўніком зоны. Аб гэтым у сваім артыкуле “Кругі жыцця” гаворыць і В. Локун, якая

адзначае,

што:

“Абумоўленасць

лёсу

героя

гістарычнымі

заканамернасцямі асабліва выразна выступае на фоне падкрэслена бытавой завязкі”. [4,c. 253] Два разы ў месяц доктар ездзіць у аб’езд па навалольных вёсках і “збірае даніну – з тых, каму ўжо дапамог, і з тых, каму толькі збіраецца дапамагчы”. Так аўтар паказвае, як Валетаў прыязджае да пчаляра


15

Шурыка. Ён амаль на прамую гаворыць аб тым, што дасць таму інваліднасць у замен на мядок. На вобразе Шурыка-Мядка аўтар паказвае чалавечае прыніжэнне з абставінамі. У яго была “нездаровая жаўтлявасць на хударлявым, з ямкамі на шчоках, твары, надта рана, не па гадах, завораным старэчымі маршчынкамі, і па твары Валетаў прачытаў усе хваробы – і шлунак,і пячонка,і ныркі”.[1,c.28] Пісьменнік малюе стомленага, бальнога чалавека, які робіць сваю справу, і ведае “як людзі любяць яго мядок”, таму ён і спадзяецца, што гэта яму дапаможа. Можна сказаць, В. Карамазаў досыць жорстка ставіцца да свайго героя, выстаўляючы на паказ усе яго адмоўныя рысы. Ён параўноўвае аб’езды Валетава з аб’ездкамі маёнткаў Чычыкавым, бо і той скупаў “душы”, толькі адзін мёртвыя, а другі яшчэ жывыя. Акрамя ўсяго, Валетаў лічыць свае ўчынкі дабрачыннымі: “Я зайду ў хату – чалавек рады, што доктар зайшоў. У кожнага баліць, а я – лекар!”. [1,c. 58] Аб Чычыкаўскіх замашках Валетаву гаворыць Міцька Будавей. Вельмі цікава падае пісьменнік гэты вобраз. Ён зазначае, што: “адзін Будавей, сам сабе і пан, і мужык”. [1,c. 67]

Аўтар апавядае пра складаны лёс гэтага

чалавека, аб яго адзіноце, што падкрэслівае яго гутаркамі з сасонкамі і елкамі, на яго “Салаўках”. Гэты чалавек да Чарнобыля жыў, няхай сабе і адзінока жыў сярод людзей. Жыў з нерэалізаванай марай аб сваім шчасці, аб сям’і, толькі музыка яму дапамагала жыць, яна заварожвала ўсё наваколле. Але людзі ім усё жыццё пагарджалі, і тут у яго з’явілася магчымасць стаць патрэбным. Ён пачаў хлусіць, што на яго полі цэзію няма, што яго прадукты чыстыя, хоць і ведаў, што няпраўда гэта, але хацеў, мабыць, абмануць і сябе і людзей. В. Карамазаў паказвае, як рушыцца гэтае яго шчасце. Так Валетаў скажа яму: “…А ты ўхапіўся за нулі. На нулях хацеў утрымацца? Не, хрэна! Нуль – ёсць нуль!..Кранты табе,Міцька…І мне. Усім нам, Цэзарам”. [1,c. 101]


16

Але тое, што герой пакутуе са свайго ўчынка, разумее тое зло, якое ён прычыніў, гаворыць аб тым, што яго душа яшчэ жывая, не паспела яна зусім зачарствець, бо шкада яму малога хлопчыка, які захварэў… У сваім творы В. Карамазаў адлюстроўвае цесна пераплеценую вобразную сістэму з часам і яго абставінамі. Пісьменнік паказвае, што амаральнасць, узброеная сучаснай тэхнікай, прывяла да трагедыі, якая глыбока пашкодзіла адначасова і прыроднае асяроддзе і многія важныя аспекты

чалавечага

палітычны,

існавання:

дэмаграфічны,

экалагічны,

генетычны,

пабытовы,

самасвядомасны,

эканамічны, традыцыйны,

этычны, эстэтычны і г. д., бо гэты спіс можна працягваць новымі і новымі тэрмінамі, якія ўжо не маюць для герояў ніякага значэння.


17

Глава 3. Маральна – філасоўская праблематыка аповесці В. Карамазава “Краем белага шляху” Праз аповесць В. Карамазава “Краем белага шляху” праходзіць вобраз прыроды, навакольнага асяроддзя і самога героя. Можна зазначыць, што гэта тры асновы мастацкай філасофіі пісьменніка. Маргарыта Прохар у сваім артыкуле “Хварэе прырода – хварэе душа” адзначае, што: “Вызначальнай ідэяй, што праходзіць праз тварчасць пісьменніка, з’яўляецца прынцып гармоніі, а праблема экалогіі, у тым ліку глабальны чарнобыльскі крызіс, адлюстроўваецца як дыягназ духоўнага стану чалавека і чалавецтва”. [7,с. 14 ] Можна сказаць, што на першы план маральна-філасоўскай праблематыкі твора выходзіць прырода, а дакладней сустрэча чалавека з прыродай, суцэльнасць чалавека з прыродай. В. Карамазаў у аповесці паказвае прыроду да – і пасля Чарнобыля, што стварае незвычайны кантраст, дазваляе чытачу ў супастаўленні гэтых “двух прырод” зрабіць свае высновы, убачыць увесь жах трагедыі. Усе дачарнобыльскія апісанні прыроды паказваюцца ва ўспамінах герояў і маюць у асноўным характар параўнання, што ўзмацняе трагедыйнасць твора: “магутны дуб стаяў на строме Сожа, і Сож, робячы вакол дрэва пятлю, паважліва абыходзіў яго з трох бакоў, ведаючы моц каранёў асілка, іх трывалую повязь з зямлёю… валетаў з маленства любіў гэтую мясціну. Адсюль маляўніча адкрываўся далёкі абсяг зямлі і неба, і ён (Валетаў) мала сустракаў куточкаў, каб давалі гэткае моцнае адчуванне сілы і еднасці з роднай зямлёю. І цяпер…, як некалі, хацеў разлегчыся на сухіх лісцях і доўга глядзець у высознае верхавінне, у неба, па якім плылі белыя, нібы астраўкі снегу, аблачаты, у веліч і вечнасць, волю і годнасць прыроды”. [1,c. 32]

У гэтым урыўку герой успамінае прыроду з

дзяцінства, бачыць яе веліч і моц, але адразу ж за гэтым апісаннем ідзе іншае, у якім гучыць непадсвядомае разуменне катастрофы, страты нечага святога: “Але глядзеў под сябе на лісце, на зямлю, і нешта перашкаджала зрабіць тое, што рабіў


18

раней, заўсёды. Рукі паклаў на камель дуба, абняўшы, нібы чалавека, задраў галаву ў шэрае неба…” [1,c. 32] Пастчарнобыльская прырода перадаецца аўтарам у змрочных фарбах, дапамагае аўтару раскрыццю ўжо здзейсненага, страшэннага зходу супраць прыроды: “За акном днела, было зацягнутае шэрае неба. …Зямля ў садзе незвычайна падсвечаная. Можа за ноч насеяла снегу?” [1,c. 6] У гэтым апісанні аўтар задае пытанне, на якое далей не дае адказ, бо пад ім, можна зразумець “радыяцыйнае” падсвечванне зямлі. Непрыгожай, забруджанай малюе аўтар і раніцу, якая не вызывае захаплення, а, наадварот, уяўляецца нечым брыдкім: “І дарогі, і ўсё навокал заплыло гразёй і вадой, бо з неба ліло лета і восень…” [1,c. 18] У пейзажных замалёўках пісьменнік падае вобразы зямлі і неба. В. Карамазаў паказвае адчужэнне чалавека ад зямлі, і адбываецца гэта не па яго волі. Радыяцыя забрудзіла ўсё: зямлю, ваду, паветра, але селяніну не проста адказацца ад спрадвечнай карміцелькі-зямлі. Так Карамазаў піша пра зямлю: “І не воўчая, а наша з табою, родненькая”. [1,c. 16] У Валетава баліць сэрца, калі ён бачыць пустое, зарослае быльнікам поле, калі ён успамінае, як на ім каласілася жыта і ён баіцца таго, што адчувае: “Зямля ў ваўчынай поўсці?...Калі зямля, дык і ўсё астатняе? І ён, чалавек? Усё зарасло воўчай поўсцю”. Страшэнным падаецца Валетаву будучыня, калі ён глядзіць на пагрозлівае неба: “Хмара ў небе схавала сонца, поле пад хмараю выдавала яшчэ больш дзікім, пагрозліва шэрым…” [1,c. 111]

Але далейшае апісанне дае надзею на

выратаванне, на прымірэнне з прыродаю: “…далягляд быў пад сонцам, блішчэў іскрыста-белымі, нібы з цукру, плоскасцямі. Белыя, злёгку блакітныя, нібы светлы міраж, яны паўставалі над безвыхадна-мёртвай зямлёй…” [1,c. 111] Разуменне еднасці з прыродай, прымірэнне з ёй чалавека, аўтар перадае праз адчуванні Валетава: “Валетаў ляжаў тваром да зорнага начнога неба і надзіва ясна адчуваў, можа ўсё, што рабілася пад ім і над ім. Пад ім была зямля, вялікая і жывая, над ім – неба, таксама вялікае, родненькая…” [1,c. 125]


19

Філасоўскі сэнс нясе ў сябе і адлюстраванне поўні, якое аўтар падае і ў пачатку, і ў канцы твора: “Поўня глядзела з неба ў акно круглым дзяціным тварыкам, на ёй былі і вочкі, і носік, і роцік, іцяпер, ужо сапраўды здавалася, што поўня з Зініным голасам”. [1,c. 5] Тут Карамазаў параўноўвае поўню з дзіцём, з самым чыстым і нявінным, з тым, што грэх крыўдзіць, але пакрыўдзілі, заставілі пла��аць – ціхенька, амаль нячутна, але плакаць. У канцы, поўня таксама параўноўваецца з дзіцям, але зараз гэты дзіцячы тварык іншы: “Ясны дзяціны тварык зноў з’явіўся на небе. Ён смяяўся.” [1,c. 127] Гэта можна растлумачыць па-рознаму: як весялосць ад таго, што хтосці прыйдзе да яе, яны будуць разам, і як радасць ад “помсты” за пралітыя слёзы. Значную філасоўскую нагрузку нясе вобраз-сімвал белых буслоў. Героі твора “глядзяць з-пад Сожа на дуб і вачам не вераць: аж белы ад буслоў. Налічылі пятнаццаць птахаў на адным дрэве. Што з імі, чаму збіліся ў кучу? Жахліва зрабілася. Няўжо і птушкі ў бядзе? Белы ад буслоў дуб, можа, быў самы моцны сігнал бяды. Першы раз адчуў, што ёсць бяда з усіх бед – смерць усяго жывога: вады, травіны, птушкі, чалавека, зямлі. Усяго – адразу. Калі ўсё жывое ў адной яміне”. [1,c. 32] Гэты вобраз сімвалізуе чысціню і свет прыроды. І аўтар перадае праз спалох белых буслоў саму “трывогу” прыроды, адчуванне непапраўнай бяды, якую прынёс Чарнобыль. Сімвалічным, можна адзначыць у аповесці і вобраз варання – які яшчэ ў нашых продкаў лічыўся сімвалам бяды: “Вараннё чорнай хмараю ўзнялося з зялёнага поля і шуганула цераз дарогу на блішчаста-чорнае. Доўгія і стракатыя цені слізганулі перад коламі машыны, і з-за зялёнай высшы насустрач пакацілася шэрая хаціна” [1,c. 39] Гэты вобраз аўтар перадае ў чорных і шэрых колерах. Вараннё

ў

Карамазава

сімвалізуе

страшэнны

вынік

Чарнобыльскай

катастрофы, які, ці сёння, ці заўтра, абавязкова прыйдзе: “…пад бярозамі аж цёмна ад варання. Вялізным чорныя птушкі кружылі ў небе, садзіліся на дрэвы і ўзляталі, хлябалі ў голлі бяроз чорнымі анучамі крылаў…” [1,c. 110]


20

Сімвалічным з’яўляецца і груган, які выступае ў аповесці як нешта пагрозліва навісшае над усім чалавецтвам: “Вялікі чорны груган сядзеў на шчыце, што абяцаў 90 кюры на кв. км, пагойдваўся і нахабна крумкаў у вочы. Валетаў пасігналіў, але гругана не спалохаў.” [1,c. 45] Сімвалічна абмалёўвае Карамазаў Белы шлях, які бачыць у канцы аповесці Валетаў: “А над агнём, ад вёсачкі, у небе ішоў белы, як той агонь, шлях”, “… здавалася, што Белы шлях – крыж, і не ляжаў ён, а стаяў над зямлёю. І стаяў, і плыў са сваёю белаю крыжавінаю.” [1,c. 126] Гэты Белы шлях можна зразумець, як увасабленне адвечнага і светлага, што дапаможа людзям пераадолець страх і пагрозу. Аўтар гаворыць, што людзі выстаяць у гэтым выпрабаванні лёсу, але і папярэджвае ад яшчэ больш страшэнных учынкаў. Такім чынам, мы можам адзначыць, што праз сімвалічныя вобразы, праз апісанне прыроды, В. Карамазаў паказвае жудасныя вынікі Чарнобыльскай бяды. Аўтар гаворыць аб неабходнасці зберажэння маральных каштоўнасцей, без якіх немагчыма жыць на зямлі. Таксама, В. Карамазаў гаворыць аб неабходнасці любіць жыццё і адчуваць сваю еднасць з прыродай.


21

Заключэнне. Праведзенае даследванне паказвае, што тэма Чарнобыля была, ёсць і будзе актуальнай яшчэ доўгі час. Нездарма, да яе звярталіся В. Быкаў, Б. Сачанка, І. Шамякін, І. Пташнікаў. Не змог не звярнуць сваю ўвагу да гэтай трагедыі і Віктар Карамазаў. Скразной ідэяй яго творчасці з’яўляецца ідэя непарыўнай сувязі чалавека і прыроды. Мэтай

нашай

работы

было

даследванне

і

раскрыццё

постчарнобыльскага жыцця, паказанага ў аповесці В. Карамазава “Краем белага шляху”. У дадзенай аповесці мы бачым два асноўныя накірункі, якія імкнуўся данесці да нас аўтар: прырода ў постчарнобыльскі перыяд і змены ў светапоглядзе чалавека ў дадзеных абставінах. Аўтар падае нам дастаткова шмат апісанняў прыроды ў супастаўленні з дачарнобыльскім часам. З дадзеных апісанняў мы бачым, наколькі жудасныя змены адбыліся з нашай роднай прыродай. Жыць у грамадстве і быць свабодным ад грамадства нельга. В. Карамазаў паказвае гэта на вобразе галоўнага хірурга райбальніцы Валетава. Усе людзі хварэюць… Гэтым кіраваўся Валетаў, калі вёў работу з пацыентамі у форме бартару. Але па-іншаму тады было складана выжыць. Таксама, вельмі рэалістычна паказана тэма п’янства ў чарнобыльскай зоне. У галовы людзей мэтанакіравана ўбівалася, што гарэлка і віно – лепшыя “лекі” ад радыяцыі. Такім чынам, правёўшы наша курсавое даследванне, мы можам адзначыць, што В. Карамазаў – празаік надзвычай сучасны, які змог у звышрэалістычнай манеры паказаць увесь жах і ўпадак чалавечай годнасці ў чарнобыльскай зоне.


22

Спіс выкарыстанай літаратуры: 1. Карамазаў, В. Аброчны крыж: Аповесці, апавяданні / В. Карамазаў. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1994. – 382 с.

2. Быкаў, В. Ваўчыная яма / В. Быкаў. // Полымя. – 1999. – №1. 3. Страцьцоў, М. Вясёлка і стрэчны вецер / М. Стральцоў // Маладосць. – 1984. – №6. С. 162-165. 4. Локун, В. Кругі жыцця / В. Локун // Полымя. – 1995. – №10. С. 251-256. 5. Дудзінская,

Дз. Чалавек і прырода ў творчасці В. Карамазава (на

прыкладзе аповесці “Краем белага шляху”) / Дз. Дудзінская // Весці АНБ. Серыя гуманітарных навук. – 1997. – №3. С. 100-107. 6. Навагродская, Н. Сумленне і адказнасць мастака (штрыхі да творчага партрэта Віктара Карамазава) / Н. Навагродская // Роднае слова. – 1994. – №6. С. 13-18. 7. Іваноў, В. Крыж на зямлі і поўня ў небе / В. Іваноў. // Роднае слова. – 2008. – №3. С. 99-100. 8. Прохар, М. Экалогія прыроды і экалогія душы / М. Прохар. // Полымя. – 2007. – №4. С. 194-209. 9. Дудзінская, Дз. Маральна-этычны свет творчасці В. Карамазава / Дз. Дудзінская. // Весці АНБ: Серыя гуманітарных навук. – 1999. – №4. С. 115120.


Постчарнобыльскае жыццё в мастацк¦м выявленн¦ В¦ктара Карамазава (УКраем белага шляхуФ)