Постчарнобыльскае жыццё в мастацк¦м выявленн¦ В¦ктара Карамазава (УКраем белага шляхуФ)

Page 8

9

ўсім сваім жыццёвым і асабовым вопытам: выхаваннем, уласцівасцямі ўражлівай, артыстычным складам сваёй натуры, любоўю да чалавечага ўмення ў любой галіне, няхай нават і ў такой, здавалася б, далёкай ад літаратара, ды яшчэ з філалагічнай адукацыяй, галіне, як тэхніка”. [3,с. 164] Акрамя гэтага, Д. Бугаёў гаворыць і аб тым, што “В. Карамазаў не ніша сучаснай ідыліі, хоць любімы герой чгоны звычайна чалавек

добры,

уражлівы, трохі летуценны...”. [3,с. 164] Усё гэта толькі спрыяе раскрыццю творчага таленту пісьменніка, і з гэтым не можна не пагадзіцца. Адметнасць творчасці В. Карамазава адзначае Валянціна Локун у артыкуле “Кругі жыцця”. Яна гаворыць, што яго творы незвычайныя, у іх яна адзначае глыбіню пастаўленых маральна – філасоўскіх праблем. В. Локун піша: “Яго публіцыстычны голас зазсёды біў трывогу, непакоіў. Чалавек і прырода – дзве ўзаемазвязаныя сферы, глыбокія, складанасупярэчлівыя, турбуюць яго”. [4,с. 251] І сапраўды гэта так. Тэма чалавека і прыроды праходзіць праз усю аповесць В. Карамазава, напаўняе яе своеасаблівым маральна – філасоўскім сэнсам. Так, даследчыца Дзіна Дудзінская ў сваёй працы “Чалавек і прырода ў творчасці В. Карамазава” адзначае, што “В. Карамазаў праз усю творчасць нясе выяўленне дабра, дабрачыннасці ў чалавеку як сутнасці, вытворнай ад маці-прыроды.

Ён

даследуе

сувязі

людзей

і

прыроды,

адначасова

асэнсоўваючы ўплыў якасці гэтай сувязі на асобу і яе лёс, на “вытворнасць” суб’ектам такіх ідэальных рэалій, як сацыяльная пазіцыя, адносіны да іншых людзей, да працы, разуменне дабра і зла, веданне праўды сітуацыі і інш.”[5,с. 101] Гаворыць пра глыбінны падтэкст твора В. Карамазава Наталля Навагродская ў працы прысвечанай 60-годдзю нараджэння пісьменніка “Сумленне і адказнасць мастака”. Яна адзначае, што “эстэтычнае і этычнае крэда пісьменніка – сцвярджэнне духоўнасці і чалавечнасці – не захавана недзе глыбока ў падтэксце твораў, яно выяўляецца на ўсіх узроўнях, а найбольш выразна – у выбары героя – трывалага і надзейнага. Ідэя


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.