MASTACTVA Magazine 01/2015

Page 9

агляды/рэцэнзіі

Фран­цыс­ку Ска­ры­не пры­ві­тан­не... Вы­ста­ва Юрыя Яка­вен­кі «Цар­ства Са­ла­мо­на»

Тац­ця­на Бем­бель

«П

ад­ма­цуй­це мя­не ві­ном, яблы­ка­мі асвя­жэ­це мя­не, бо я зне­маг­ ла ад ка­хан­ня...» Гэ­тыя зна­ка­мі­тыя рад­кі Фран­цыск Ска­ры­на пер­шым пе­ра­ клаў з ла­ты­ні на тую мо­ву, якая па­ўты­ся­чы га­доў та­му бы­ла зра­зу­ме­лай бо­ль­шас­ці жы­ха­роў Вя­лі­ка­га Княс­тва Лі­тоў­ска­га і па­пя­рэд­ні­ча­ла з’яў­лен­ню су­час­най лі­та­ра­тур­най бе­ла­рус­кай мо­вы. І пер­шым на­ дру­ка­ваў у лі­ку іншых час­так Біб­ліі гэ­тыя рад­кі з «Пес­ні Пес­няў» у 1517—1519 га­дах на зра­зу­ме­лай лю­дзям мо­ве, за што ўвай­шоў у гіс­то­рыю Усход­няй Еўро­пы як вы­дат­ ны гу­ма­ніст-асвет­нік, а ў гіс­то­рыю Бе­ла­ру­сі — як адзін са слу­поў на­цы­яна­ль­най ку­ль­ ту­ры. Сла­ва Ска­ры­ны як мас­та­ка-ілюс­тра­та­ра сас­ту­пае сла­ве дру­ка­ра — пра­ва­ды­ра най­ноў­шых інфар­ма­цый­ных тэх­на­ло­гій та­го ча­су (дру­кар­скі ста­нок Гу­тэн­бер­га) і па­сля­доў­ні­ка ва­ль­на­дум­ных ідэй чэш­ска­га рэ­лі­гій­на­га рэ­фар­ма­та­ра Яна Гу­са. Яскра­вая мас­тац­кая інды­ві­ду­аль­насць пе­ра­шко­дзі­ла кні­гам Ска­ры­ны быць ка­на­ні­ за­ва­ны­мі, пра што ка­жа і Ва­сіль Сё­му­ха, пе­ра­клад­чык Біб­ліі на су­час­ную бе­ла­рус­ кую мо­ву: «Ска­ры­на быў свец­кім ча­ла­ве­кам і зра­біў пе­ра­клад, на глы­бо­кі мой жаль і да со­ра­му ўсіх цэр­кваў, не пры­зна­ны гэ­ты­мі цэр­ква­мі да на­ша­га ча­су!» Але ме­на­ві­та вы­раз­на «аўтар­скае» вы­дан­не Біб­ліі Ска­ры­най — ад­на з клю­ча­вых кро­пак ад­лі­ку на­ шай інтэ­лек­ту­аль­най і мас­тац­кай тра­ды­цыі. Ма­ючы пер­спек­ты­вай блізкае 500-год­дзе пе­ра­кла­ду і вы­дан­ня ска­ры­наў­скай Біб­ ліі, гро­дзен­скі мас­так Юрый Яка­вен­ка прад­ста­віў свой вы­яўлен­чы ва­ры­янт «Пес­ні Пес­няў», аўтар­ства якой пры­піс­ва­юць ца­ру Са­ла­мо­ну — ле­ген­дар­на­му пер­са­ на­жу біб­лей­скай гіс­то­рыі. Наш зна­ка­мі­ ты (гэ­тае вы­зна­чэн­не мож­на ўжы­ваць ужо наўпрост) мас­так-гра­фік вы­ка­наў по­ўную за­га­дак, хоць бы на­ват па пы­ тан­нях аўтар­ства, «Пес­ню...» у вы­гля­дзе се­рыі вір­ту­озных афор­таў для экс­клю­ зіў­на­га ка­лек­цый­на­га вы­дан­ня. Юрый Яка­вен­ка шчыльна пра­ца­ваў з Джу­лі­яна Яка­му­чы, ад­ным з са­мых вя­до­ мых дру­ка­роў су­час­най Еўро­пы. Падоб­ нае пры­цяг­вае пад­обнае: май­стэр­ства мас­та­ка і май­стэр­ства кні­га­вы­дан­ня ў ад­па­вед­нас­ці з леп­шы­мі і са­мы­мі да­ра­ гі­мі, зра­зу­ме­ла, руч­ны­мі тэх­на­ло­гі­ямі злу­чы­лі­ся ў гэ­тых дру­ка­ва­ных шэ­дэў­ рах. У 2013-м го­дзе «Пес­ня Пес­няў» ад Яка­вен­кі і Яка­му­чы вы­йшла на іта­ль­ 1. янскай, а ў 2014-м — на англій­скай мо­

мастацтва 01/2015

вах, ты­ра­жом па 130 асоб­ні­каў. У якас­ці су­пра­ва­джэн­ня (так і хо­чац­ца ска­заць — эскор­ту) быў вы­пуш­ча­ны спе­цы­яль­ны шыкоўны ка­та­лог з уступ­ным арты­ку­ лам вя­до­ма­га іта­ль­янска­га лі­та­ра­тур­на­ га кры­ты­ка і мас­тац­тваз­наў­ца Ра­ма­на Ма­со­ні. Якасць усіх склад­ні­каў пра­екта да­зва­ляе ска­заць: ця­пер у нас ёсць доб­ ры стан­дарт. Вы­дан­ні бы­лі зроб­ле­ны ў дру­кар­скай май­стэр­ні «Stella» ў іта­ль­янскім го­ра­ дзе Сан-Бэ­не­дэ­та-дэль-Трон­та. Гіс­то­рыя за­ўжды ідзе па ко­ле: Іта­лія так ці інакш пры­сут­ні­чае на га­ры­зон­це, як і ў рэ­не­ сан­сныя ска­ры­наў­скія ча­сы! Вы­дан­ні на аб­едзвюх мо­вах уклю­ча­юць па шэсць ары­гі­на­ль­ных афор­таў Юрыя Яка­вен­кі з па­ра­дка­вым ну­ма­рам ад­біт­ка і под­пі­ сам аўта­ра на кож­най ілюс­тра­цыі. Усё гэ­та не­ве­ра­год­на ўраж­вае: спе­цы­яль­на пад­рых­та­ва­ная, з вы­тан­ча­на-ня­роў­ны­мі кра­ямі па­пе­ра, вы­ка­на­ны ўруч­ную да­ра­ гі ску­ра­ны пе­ра­плёт з ціс­нен­нем — усё, як ра­бі­ла­ся не­ка­ль­кі ста­год­дзяў та­му. Прад­мет рас­ко­шы і ка­лек­цы­янер­ска­га за­ча­ра­ван­ня. На­ват пра­фан ці ды­ле­тант раз­умее, што гэ­та ве­ль­мі каш­тоў­ная рэч, якую мож­на па­ра­ўнаць хі­ба што з юве­ лір­ным шэ­дэў­рам. Сты­ліс­ты­ка афор­таў ад­па­вя­дае агу­ль­ най кан­цэп­цыі — каш­тоў­насць у сты­лі глы­бо­ка­га рэ­тра: вы­кштал­цо­ныя ка­рун­ кі, скань і фі­ліг­рань... Дэ­ка­ра­тыў­насць сім­ва­лаў і арна­мен­та­ль­насць ме­та­фар. Пры­го­жыя, спле­це­ныя з це­лаў і рас­лін вян­кі і бу­ке­ты, але не, гэ­та не іке­ба­на. Гэ­ та рэ­не­сан­сныя ара­бес­кі плюс га­тыч­ны арна­мент са­ма­га па­лы­мя­на­га пе­ры­яду. Гэ­та ча­роў­ны тэх­ніч­ны сус­вет: кол­цы кру­цяц­ца, ме­та­мар­фо­зы здзяй­сня­юцца, сус­вет­ны ме­ха­нізм пра­цуе як га­дзін­нік. Эле­мен­ты яка­вен­каў­скіх кам­па­зі­цыйвян­коў злу­ча­юцца па пры­нцы­пе ка­ла­жа, пе­ра­пля­та­юцца лі­та­ра­ль­на так, як гэ­та ад­бы­ва­ецца са сло­ва­мі ў тка­ні­не тэк­сту «Пес­ні..»: ві­наг­рад­ныя ло­зы з ягня­та­мі, жа­но­чыя гру­дзі з гра­на­та­вы­мі зер­ня­мі, квет­кі з пла­да­мі, но­гі з ру­ка­мі, дзень з ноч­чу, про­фі­лі з тор­са­мі, ліс­це з воп­ рат­кай... Спля­та­юцца і ўтва­ра­юць скла­ да­ныя бія-тэх­на-кан­струк­цыі, чы­таць якія (да­клад­ней — раз­гад­ваць) мож­на і як скан­вор­ды, уз­бро­іўшы­ся слоў­ні­ка­мі мі­фаў і сім­ва­лаў сус­вет­най ку­ль­ту­ры. Мас­так па-май­стэр­ску гу­ляе ў бі­сер, але ў той жа сту­пе­ні вір­ту­озная, як і... не хо­ чац­ца ска­заць ха­лод­ная... мо­жа быць — ад­хі­ле­ная гу­ль­ня мае не­ка­ль­кі пол­юсаў успры­ман­ня — ад бяз­меж­на­га за­хап­лен­ ня і пры­хі­ль­нас­ці да га­ра­ча­га ад­маў­ 7


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.