прызнанне адбылося на Захадзе. Такія імёны натхняюць. Ротка — цудоўны прыклад... Вікторыя Казлоўская: На гледача вялікае ўражанне ро біць дзігітальная экспазіцыя, прысвечаная Ротку, з яго кар цінамі, фатаграфіямі, фразамі. Яны таксама ўвайшлі ў спад чыну, напрыклад, «Silence is so accurate» («Цішыня такая дакладная»). Мы зрабілі ў яго сектары пакой цішыні, як у яго знакамітай экуменічнай капэле ў Х’юстане, для якой ён напісаў 14 карцін. Мы ганарымся тым, што ва ўсіх біяграфіях Роткі месцам нараджэння ўказаны горад Дзвінск. Гэта наша агульная гіс Даўгаўпілса. На працягу прыкладна трох тыдняў майстры жывуць і працуюць непасрэдна ў Цэнтры Роткі, пасля ад крываюцца іх выставы. Мы даем ім магчымасць паездзіць, паглядзець наваколлі горада. Як правіла, мастакі самі аплачваюць праезд, мы — пражыванне, харчаванне, матэ рыялы. Адна работа (жывапісная) застаецца ў дарунак Артцэнтру. Што да публікі, то ў 2014 годзе ў нас было 116 тысяч на ведванняў. Сярод іх і мясцовыя жыхары, дзеці, мастакі, ла тышскія і замежныя турысты. Асабліва шмат людзей пры язджае ўлетку. Любоў Гаўрылюк: Адкрыць такі Арт-цэнтр — каласальная праца. Як у вас гэта атрымалася? Вікторыя Казлоўская: Цэнтр адкрыўся ў 2012-м. Да гэтага каля года ішла рэнавацыя будынка былога Арсенала ў Ды набургскай крэпасці канца XIX стагоддзя. А некалькі папя рэдніх гадоў цэлая каманда мастакоў, гісторыкаў мастац тва, краязнаўцаў, культуролагаў, прадстаўнікоў гарадской улады працавала над праектам. Каб прыняць рашэнне пра стварэнне Арт-цэнтра імя Марка Роткі, патрэбныя былі не толькі дазвол і адпаведнае фінансаванне, але і падтрымка сям’і. Мы яе атрымалі. Для таго каб размясціць Цэнтр Роткі ў гістарычным помні ку, то-бок на тэрыторыі крэпасці (фартыфікацыйнае збу даванне, помнік горадабудаўніцтва і архітэктуры дзяржаў нага значэння, намінаваны на прысваенне статусу аб’екта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА), спатрэбілася правесці археалагічнае і архітэктурнае даследаванні. Паколькі мы прасілі фінансаванне ў еўрапейскіх фондаў, трэба было падрыхтаваць для іх праекты і дачакацца зацвярджэння. Тое ж самае — праект і зацвярджэнне — у Гарадской Думе. Такім чынам, ад ідэі пра прыцягненне Роткі ў горад да яе рэалізацыі прайшло дзесяць гадоў. Я пачала працаваць у Арт-цэнтры на стадыі яго адкрыцця, але ўдзельнічала ў падрыхтоўцы і раней. Любоў Гаўрылюк: Ці існуе належная інфраструктура для мастацкіх і адукацыйных праектаў у Арт-цэнтры? Вікторыя Казлоўская: Так, працуе вялікая канферэнц-за ла і дзве малыя залы. Ёсць гасцявыя нумары для рэзідэн цый, канцэртная зала на сто чалавек, кавярня. Мы спадзя емся, што сабралі самую вялікую бібліятэку з выданнямі пра Ротку — альбомамі, даследаваннямі, каталогамі выстаў. Будынак Арсенала — дзве тысячы квадратных метраў вы ставачных пляцовак. Мы падзялілі плошчу на чатыры бло кі: першы прысвечаны Ротку, там практычна нічога не мя няецца; астатнія тры — для зменных экспазіцый, абнаўляем іх раз у тры месяцы. Летні сезон сёлета пачнецца 24 краса віка. Любоў Гаўрылюк: Давайце вернемся да самога Роткі... У Беларусі зусім нядаўна пачало фармавацца вельмі тра пяткое стаўленне да землякоў — выхадцаў з краіны, чыё
мастацтва 04/2015
торыя, горад, названы па імені ракі. Для вас гэта Заходняя Дзвіна, для нас Даўгава. Але Ротка — амерыканскі мастак, зразумела. Цэнтр супрацоўнічае з домам-музеем Шагала ў Віцебску, у нас праходзіла выстава Марка Шагала. Мы падтрымліваем разнастайныя мастацкія акцыі: Ноч музеяў, летнюю школу для моладзі, сімпозіумы па кера міцы (жнівень), графіцы (кастрычнік), тэкстылі (ліста пад). Сёлета ўпершыню пройдзе сімпозіум па архітэктуры (красавік). Усе яны суправаджаюцца выданнем альбомаў з тэкстамі куратараў і запрошаных экспертаў. На мерапры емстве па мультымедыя ў нас працавалі фатографы і пра грамісты — была падрыхтавана дзігітальная экскурсія па Цэнтры ў 3D-фармаце. На тэрыторыі крэпасці ёсць былы Парахавы склеп; мы плануем пашырыць Цэнтр і размясціць там вялікую ка лекцыю керамікі. Яе падарыў гораду наш зямляк, вядомы кераміст Петэрыс Марцінсанс, які працаваў у Рызе, але ў апошнія гады жыцця вярнуўся ў Даўгаўпілс. Заўсёды цікава праходзяць дзіцячыя летнікі з конкурсамі, прысвечанымі гораду: «Я з Даўгаўпілса», «Хованкі ў крэ пасці», «Шпацыры па Даўгаўпілсе». Сёння найбольш актуальнымі формамі прэзентацыі мы лі чым мультымедыя — светлавыя інсталяцыі, экспазіцыі, экс курсіі. Думаю, гэта найбольш цікава. Артыкул праілюстраваны творамі Ларса Странда з Нарвегіі, яго выстава пад назвай «За гарызонтам» праходзіла ў Мінску ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва пры падтрымцы Артцэнтра Марка Роткі. Арганізатар — галерэя «Артплац». 41