Мастацтва №3'2013

Page 39

37

фо­та робертаса дацкуса.

МАСТАЦТВА САКАВІК 2013

    Г у ­та р­к і ў а нтра к ­ц е фо­та робертаса дацкуса.

па­ві­нен па­мер­ці? Зды­мі га­ла­ву. Будзь як ва­да: пры­мі фор­му са­су­да-спек­так­ля, у які ця­бе на­лі­ва­юць… «Не кан­цэрт» — гэ­та па­ста­ноў­ка з эле­мен­та­мі пер­фор­ман­су, пе­ра­сы­па­ная інтэр­ тэк­ста­мі са сту­жак з Бру­сам Лі ды з англа­моў­ных хі­тоў. Ця­пер ужо мож­на ска­заць, што для «Не Тэ­атра», удзе­ль­ні­кі яко­га, да­рэ­чы, па­чы­на­лі ме­на­ві­та з пер­фор­ман­саў і акцый, гэ­тая па­ста­ноў­ка аб­азна­чы­ла два кі­рун­кі по­шу­каў. Па-пер­шае, Ба­рэй­кіс і кам­па­нія ад­мо­ві­лі­ся ад кла­січ­най дра­ма­тур­гіі як асно­вы спек­так­ля. Шлях Ня­кро­шу­са ды Кар­шу­ но­ва­са, які стаў брэн­дам лі­тоў­ска­га тэ­атра, не пры­йшоў­ся ім да­спа­до­бы. Трэ­ба за­зна­чыць, што па­зней і Мас­ква, ахоп­ле­ная ідэ­ямі но­вай дра­мы, і ву­чо­ба ў Вік­та­ра Ры­жа­ко­ва, які шмат пра­цуе з су­час­ны­мі тэк­ста­мі, не змя­ні­лі пе­ра­ка­нан­няў Ві­да­са Ба­рэй­кі­са. Пад уплыў тэ­атра дра­ма­тур­га, у які пе­ра­ўтва­ра­ ецца рух но­вай дра­мы, ён так­са­ма не тра­піў. Збо­ль­ша­га «Не Тэ­атр» ад­маў­ляе лі­та­ра­ту­ра­цэн­трыч­насць і ства­рае спек­так­лі з ідэі, кан­цэп­цыі. Па-дру­гое, у «Не кан­цэр­це» аб­азна­ча­на ці­ка­васць да тэ­атра кам­па­зі­та­ра. У тым, што спек­такль трэ­ба па­чуць, Ві­дас пе­ра­ ка­на­ны і за­раз: да­сле­да­ван­ням у га­лі­не тэ­атра кам­па­зі­та­ра ён пры­свя­ціў сваю пра­цу ў Цэн­тры імя Усе­ва­ла­да Ме­ерхо­ль­да. У «Не кан­цэр­це» му­зы­ка (інтэр­тэк­сту­аль­ны ка­лаж) пад­па­ рад­ка­ва­ла са­бе дзея­нне, рух, тэм­па­рытм па­ста­ноў­кі і ста­ла яе кар­ка­сам. У 2011 го­дзе «Не Тэ­атр» вы­пус­ціў спек­такль «Тэ­ле­фон­ная кні­га». З афа­рыз­ма Ві­дас Ба­рэй­кіс і ка­ман­да ства­ры­лі спек­ такль. На­па­чат­ку пе­рад гле­да­ча­мі пра­но­сіц­ца ўся гіс­то­рыя ча­ла­вец­тва. Рас­па­вя­да­юць яе мал­пы. На­прык­лад, мал­па з нім­бам ся­дзіць на ўні­та­зе і гар­тае тэ­ле­фон­ны да­вед­нік. Адзін з гле­да­чоў, аб­ура­ны дзея­ннем, вы­хо­дзіць з за­лы і пе­ра­ўтва­ра­ ецца ў тэ­атра­ль­на­га дык­та­та­ра Ад­оль­фа Клі­шэ. Тыя тэ­атры, якія не да­го­дзяць яго гус­ту, бу­дуць сас­ла­ныя ў Сі­бір. І да­лей гле­да­чы на­зі­ра­юць за твор­чы­мі па­ку­та­мі тру­пы, што па­ка­за­ла сус­вет­ную гіс­то­рыю праз жыц­цё мал­паў. Па­ста­ноў­ка за­ха­ва­ла эле­мен­ты пер­фар­ма­тыў­нас­ці, ха­ рак­тэр­ныя для «Не Тэ­атра»: уступ з пры­ма­та­мі; тэ­ле­фон­ ныя зван­кі на вы­пад­ко­выя ну­ма­ры з мэ­тай да­ве­дац­ца, што ча­ла­век, які зды­мае слу­хаў­ку, ду­мае пра су­час­ны тэ­атр. Да та­го ж «Тэ­ле­фон­ная кні­га» па­зна­чы­ла тэ­ма­тыч­ны кі­ру­нак раз­віц­ця ру­ху: то­ль­кі тыя пы­тан­ні, якія на­сам­рэч хва­лю­юць рэ­жы­сё­ра і акцё­раў. Ка­лі на­па­чат­ку трэ­ба бы­ло вы­зна­чац­ца, што та­кое тэ­атр, што ёсць сап­раў­днае ў тэ­атры і які па­ві­нен быць рух пад пра­ва­ка­тыў­най на­звай «Не Тэ­атр», то на гэ­тую тэ­му і раз­ва­жа­лі. Ды­ялог з гле­да­чом пра твор­чую па­зі­цыю мас­та­ка пра­цяг­ нуў спек­такль «Mr. Fluxus, ці Шар­ла­та­ны?» (2012). Аб­мі­нуць ува­гай арт-рух «Флук­сус», які быў па­пу­ляр­ным па­ўста­год­дзя та­му, і не пра­вес­ці з ім па­ра­ле­ляў «Не Тэ­атр», ка­неч­не ж, не мог. Агу­ль­насць ідэй (сін­тэз роз­ных спо­са­баў са­ма­вы­яўлен­ня) ды форм (хэ­пе­нінг, ву­ліч­ныя акцыі) зра­бі­лі маж­лі­вай між­ча­ са­вую дыс­ку­сію пра аль­тэр­на­тыў­нае мас­тац­тва, яго пра­бле­мы і стэ­рэ­аты­пы. Асоб­нае зна­чэн­не ў «Mr. Fluxus, ці Шар­ла­та­ны?» мае анты­тэ­атр, ад­маў­лен­не пры­нцы­паў тэ­атра­ль­най ілю­зіі. Анты­тэ­атр — як фір­мо­вы стыль акцёр­скай ігры «Не Тэ­атра», як ад­на з мас­тац­кіх форм, які­мі ка­рыс­та­лі­ся ўдзе­ль­ні­кі ру­ху «Флук­сус», і ад­на­ча­со­ва як прад­мет раз­мо­вы. Апош­няя прэм’ера кры­ху па­хіс­ну­ла пры­нцы­пы «Не Тэ­ атра». У 2012 го­дзе Ві­дас Ба­рэй­кіс па­ста­віў у Ві­ль­нюс­кім ТЮ­Гу «Бай­цоў­скі клуб» Ча­ка Па­ла­ні­ка. Спек­такль ство­ра­ны па­вод­ле лі­та­ра­тур­на­га тво­ра, хоць і моц­на пе­ра­пра­ца­ва­на­га ў інсцэ­ні­роў­цы. Астат­няе за­ста­ло­ся без зме­наў. Але на­з­ваць Ві­да­са Ба­рэй­кі­са пра­ва­ка­та­рам хо­чац­ца з пэў­ най ага­вор­кай. Пра­ва­ка­цыя па­трэб­на яму не як та­кая, не дзе­ля эпа­та­жу, а то­ль­кі дзе­ля та­го, каб звяр­нуць ува­гу гле­да­чоў на тую тэ­му, якую б яны з за­да­ва­ль­нен­нем ува­гай аб­мі­ну­лі. «Не Тэ­атр» ру­ха­ецца ў ад­ва­рот­ным кі­рун­ку ад тэ­атра­ль­най ілю­зіі і зна­хо­дзіць усё но­выя спо­са­бы зра­біць ка­му­ні­ка­цыю па­між тэ­атрам і гле­да­чом су­час­най і двух­ба­ко­вай. 

...І стрэл у са­мае сэр­ца Ві­дас, ну што ж вы ўсё ад­маў­ля­еце? Су­­цэль­нае «не» ў вас — «Не Тэ­атр», «Не канцэрт»…

— Каб ства­рыць не­шта но­вае, да­во­дзіц­ца не­ча­му ка­заць «не». Маж­лі­ва, з ця­гам ча­су мы ад­ыдзем ад гэ­тай ідэі. Але для та­го, каб зра­біць пер­шы крок, трэ­ба пад­умаць, ад ча­го ад­мо­віц­ца. Ка­лі мы то­ль­кі па­чы­на­лі рух, усё ду­ма­лі: як жа яго на­зваць? Спа­ чат­ку ра­бі­лі роз­ныя ву­ліч­ныя акцыі — так на­зва «Не Тэ­атр» і пры­ ліп­ла. Мы ўзя­лі­ся за гэ­та не з мэ­тай за­ра­біць гро­шы, мець пра­ цу. Нам хо­чац­ца з да­па­мо­гай тэ­атра зра­зу­мець не­шта важ­нае, тое, што хва­люе аса­біс­та нас. Ну і трэ­ці год за­пар мы тры­ма­ем гэ­тую лі­нію. «Не Тэ­атр» — гэ­та та­кі тэ­атр ХХІ ста­год­дзя, які мае ма­ле­нь­ кі офіс (ён за­ймае па­ло­ву не­вя­лі­ка­га па­коя ў ку­ль­тур­ным цэн­тры «Друкарня мас­тац­тваў». — А.М.) ды ма­бі­ль­ныя рэ­пе­ты­цыі. Я гэ­тым за­да­во­ле­ны і не­як ска­заў сяб­рам: ка­лі ў нас па­чнец­ца тэ­атр без «не», я яго за­кон­чу. А як бы вы са­мі акрэс­лі­лі твор­чыя пры­нцы­пы ру­ху?

— Яшчэ з ча­соў ву­чо­бы на кур­се ў Гін­та­ра­са Вар­на­са мы шмат ра­ бот ства­ра­лі без лі­та­ра­тур­на­га ма­тэ­ры­ялу. Вы­цяг­ва­лі не­шта з ся­бе. На­прык­лад, у нас бы­лі пра­цы па дэ­ка­ло­гу Кіс­лёў­ска­га. Не па­вод­ле ма­тэ­ры­ялу, а зы­хо­дзя­чы з рэ­флек­сіі з на­го­ды «Ка­рот­ка­га фі­ль­ма пра ка­хан­не», «Ка­рот­ка­га фі­ль­ма пра за­бой­ства» і г.д. На­ват ка­лі мы бра­лі не­йкі лі­та­ра­тур­ны ма­тэ­ры­ял, ён за­ўсё­ды быў моц­на звя­ за­ны з на­мі. Мо­жа быць, гэ­та і ста­ла па­чат­кам пэў­най шко­лы. Усе на­шы ра­бо­ты зні­та­ва­ны па­між са­бой. І усе яны ма­юць не­па­рыў­ ную су­вязь з тым, што ад­бы­ва­ецца ў жыц­ці тут і ця­пер. Я раз­ва­жаю над тым, якую па­ста­віць кла­сі­ку, але мне па­куль што цяж­ка пра гэ­ та ду­маць. Вось ра­бі­лі мы «Бай­цоў­скі клуб», на­шу пер­шую пра­цу з лі­та­ра­тур­най асно­вай: я ўзяў кні­гу і пе­ра­кру­ціў яе так, як нам бы­ ло па­трэб­на, там, на­прык­лад, не­йкія англій­скія ма­на­ло­гі з’яві­лі­ся. Мне пад­аец­ца, што тое са­мае бу­дзе і з кла­сі­кай. Гэ­та наш пер­шы пры­нцып. Дру­гі: асноў­ны спо­саб ігры для акцё­раў — імпра­ві­за­цыя, про­ста бо­сы­мі на­га­мі ў вог­ніш­ча. Я пра­па­ную ідэю, акцё­ры пад­ клю­ча­юцца, і мы раз­ам ро­бім не­й­кую ла­ба­ра­то­рыю. Як на­ра­дзі­ла­ся ідэя «Тэ­ле­фон­най кні­гі»?

— Спяр­ша я пад­умаў: ча­му ніх­то не зра­біў гэ­та­га, ка­лі пра гэ­та столь­­кі га­во­раць? Су­пе­р­ідэя. На­ват про­ста з пун­кту гле­джан­ня пія­ру: ты мо­жаш яшчэ ні­чо­га не зра­біць, а ўжо пры­цяг­нуць шмат ува­гі. Гэ­та па­ста­ноў­ка з са­ма­га па­чат­ку падзея. І ка­лі я ўпэў­ніў­ ся, што рэ­жы­сё­ры на гэ­тую тэ­му так і не вы­ка­за­лі­ся, па­чаў ду­маць: пра што гэ­та маг­ло б быць? Мы та­ды то­ль­кі скон­чы­лі Ака­дэ­мію, то­ль­кі ства­ры­лі «Не Тэ­ атр», у на­шым ася­род­ку ві­ра­ва­лі пы­тан­ні пра ад­но­сі­ны з су­час­ным


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.