Сіметрычна Адпраўны пункт «Месяца фатаграфіі» — экспазіцыя, прысвечаная асобе Валерыя Лабко. Гэта і сама «заўтрашняя фатаграфія», і тэма кабінета, адкуль ён даваў на сайты, у рассылку і перапіску мност ва спасылак, вялізныя тэксты, здзіўляючы адрасатаў сваёй над мернасцю. Добра, што гэта ўсё помніцца, але сеткавыя стасункі адбывалiся пазней. Пакуль жа аддамо належнае фатаграфіі. Мне здаецца наіўным прыпісваць фатаграфіі мінулых гадоў ры сы, якіх пры нараджэнні яна не мела. Партрэты Лабко былі парт рэтамі, а вуліца была вуліцай з яе рытмам, модай свайго часу,
Калі ж серыі «Беларускі клімат», «Next Stop — Soviet» разглядаць як пэўныя вектары свежых напрамкаў, спробу пяра на будучы ню, тады яны выглядаюць пераканаўчымі. Іх успрыняла Мінская школа фатаграфіі, і наступныя пакаленні аўтараў цалкам упэў нена развіваюць стрыт-фатаграфію як праектную, дадаючы ў яе ўсё новыя сацыяльныя праблемы, сюжэты. Цяпер, на момант на пісання артыкула, альбома «Заўтрашняя фатаграфія» яшчэ няма, але ён павінен распачаць «Бібліятэку Месяца» ўжо гэтымі днямі. Якая ж яна, тая, што здарылася на заўтра, то-бок народжаная сён ня беларуская фатаграфія? Адказ на пытанне — у групы «Лёд».
шыльдамі. Так, яму ўдаваліся псіхалагічныя вобразы, ён кіраваўся да чалавека патаемнага, з глыбіннымі эмоцыямі, утоенымі руха мі душы. Новымі тады былі многія тыпажы яго герояў, ракурсы, фрагменты прадметнага асяроддзя, спалучэння падрабязнасцей у рамках кадра. Гэта быў прыход постмадэрнізму з дыстанцыямі, дэканструкцыяй, пошукам знакаў, не заўважаных раней савецкі мі фатографамі. Магчыма, але таксама не факт. Атмасферу, якуюнебудзь асаблівую ментальнасць у гэтых партрэтах і вулічным жыцці мы знаходзім толькі цяпер — яна паддаецца апісанню і перадаецца як культурная спадчына. Як сышоўшая натура, амаль ужо класіка — вось бы Лабко пасмяяўся! Мне здаецца, ён мог да зволіць сабе пераацэнку, перагляд старых рэчаў.
Першая супольная выстава, але далёка не першы індывідуальны досвед аўтараў. Прычым у персанальных праектах, апублікава ных у Сеціве і ў папяровых выданнях, у конкурсах і нават сыг раных у тэатры. На мой погляд, гэта самы таямнічы на сённяшні дзень гурт. З патэнцыялам, не раскрытым у дэбютным сваім выха дзе. Але неяк адразу верыцца, што ён высокі. «Набыты рэфлекс», зрэшты, адносіцца да моднага сёння трэнду працы са стэрэаты памі. Тым, хто родам з савецкага мінулага, знаёмыя бытавыя рэ аліі: у выхадныя можна і на «Лінію Сталіна», вечарам будняга дня — канапа і тэлевізар, ужо на пэўнай дыстанцыі да вяшчання, але звыкла марнуючы час. Яшчэ некалькі мізансцэн разыгрыва юць удзельнікі: вось госці прыйшлі, вось былыя аднакласнікі ў 35