MASTACTVA Magazine 12/2020

Page 50

48

I n D es i g n

Што ро­біць ды­зайн акту­аль­ным? Ала Пі­га­льс­кая

Д

ы­зайн час­та звяз­ва­юць з эстэ­тыч­ны­мі якас­ця­мі прад­ме­та. Але стаў­лен­не ды­зай­ не­ра да эстэ­тыч­ных ха­рак­та­рыс­тык ды­ зайн-аб’ектаў так­са­ма мо­жа быць ве­ль­мі роз­ным. Ба­ра­ць­бу з п’янствам за са­вец­кім ча­сам мер­ка­ва­ ла­ся вес­ці пры да­па­мо­зе не­пры­го­жых эты­ке­так для спір­то­вых на­по­яў, пры гэ­тым пра па­ляп­шэн­ не якас­ці жыц­ця гра­ма­дзян, што зна­хо­дзі­лі ў алка­га­ліз­ме прад­уху ад без­вы­ход­нас­ці са­вец­ка­га по­бы­ту, ніх­то не ду­маў. А вось пра­ект па­ляп­шэн­ня эстэ­тыч­ных якас­цей свят­ло­адбі­ва­ль­ні­каў пры­нёс лі­тоў­скім ды­зай­не­рам вя­лі­кую па­пу­ляр­насць у спа­жыў­цоў. Яны вы­ка­за­лі зда­гад­ку, што лю­дзі не­ахвот­на но­сяць свят­ло­адбі­ва­ль­ні­кі, якія мо­гуць вы­ра­та­ваць жыц­цё на не­асвет­ле­ных учас­тках да­ро­гі, бо яны не­дас­тат­ко­ва пры­ваб­ныя, а лю­дзі ахвот­на но­сяць сты­лё­выя і мод­ныя рэ­чы. Свят­ло­ адбі­ва­ль­ні­кі зроб­ле­ны ў дзе­вя­ці роз­ных ко­ле­рах і з роз­най сту­пен­ню ад­бі­ва­ль­нас­ці. Гі­по­тэ­за вы­яві­ла­ся слуш­най, лі­тоў­скім ды­зай­не­рам уда­ло­ ся зра­біць і прад­аць ужо не­ка­ль­кі со­тняў ты­сяч экзэм­пля­раў па ўсім све­це. Эстэ­ты­ка ці пры­га­жосць да­па­ма­га­юць ука­ра­ ніць рэч у па­ўся­дзён­ныя пра­кты­кі, каб па­вы­сіць іх эфек­тыў­насць, зэ­ка­но­міць час, пра­сто­ру ці гро­шы спа­жыў­цу. Раз­віц­цё ды­зай­ну звя­за­нае з раз­умен­нем, што па­ўся­дзён­насць ва ўсёй сва­ёй ру­цін­нас­ці і ма­са­вас­ці з’яўля­ецца кры­ні­цай ідэй і прад­астаў­ляе плац­дарм для ма­са­ва­га спа­жыў­ца. Са­вец­кі ды­зайн сла­віў­ся не­прыз­нан­нем паўся­­ дзён­нас­ці. Ён быў ары­ента­ва­ны на вы­со­кія за­да­чы («вы­со­кія» — бо яны, час­цей за ўсё, бы­лі

«Мастацтва» № 12 (453)

спуш­ча­ныя «звер­ху») і са­цы­яль­ныя мэ­ты, сфар­ му­ля­ва­ныя та­кім чы­нам, што яны бы­лі не­да­ся­ га­ль­ныя ў блі­жэй­шай бу­ду­чы­ні, але спа­кус­лі­выя дзя­ку­ючы гла­ба­ль­най знач­нас­ці. Вя­до­мая пры­каз­ка: у той час, па­куль са­вец­кія інжы­не­ры і ра­бо­чыя пра­екту­юць кас­міч­ныя ка­ раб­лі, іх за­ход­нія ка­ле­гі па­ляп­ша­юць пра­ль­ныя па­ра­шкі. У Бе­ла­ру­сі пры­каз­ку ма­ды­фі­ка­ва­лі, па­ло­ха­ючы пра­цоў­ных мыц­цём пры­бі­ра­ль­няў у Поль­шчы. Та­кія пры­каз­кі вы­кры­ва­юць са­вец­кі страх пры­знан­ня, што ўсе хо­чуць ка­рыс­тац­ца якас­ны­мі пра­ль­ны­мі срод­ка­мі ды на­вед­ваць чыс­тыя гра­мад­скія пры­бі­ра­ль­ні і пры гэ­тым ма­ла ці­ка­вяц­ца не­да­сяж­ны­мі мэ­та­мі. Па­гар­да да па­ўся­дзён­на­га кам­фор­ту, звыч­ка жыць у аске­тыч­ ных (ка­лі не ска­заць — убо­гіх) умо­вах мас­кі­ру­ юцца гор­дас­цю за амбіт­ныя (пры­чым ня­рэд­ка бес­сэн­соў­ныя і бес­ка­рыс­ныя) пра­екты. За­сна­ван­не ВНІ­ІТЭ звя­за­нае са з’яўлен­нем мно­гіх бе­ла­рус­кіх та­ва­раў і ган­длё­вых ма­рак, якія ста­лі вя­до­мы­мі на ўсю кра­іну: лы­жы «Те­ле­ха­ны», ро­ва­ры «Аист», га­дзін­ні­кі «Луч» і іншыя, але ва ўмо­вах ад­сут­нас­ці кан­ку­рэн­цыі ган­длё­выя мар­кі на­ўрад ці вы­кон­ва­лі свае фун­кцыі. Так­са­ма як і рэ­кла­ма са­вец­ка­га шам­пан­ска­га ў СССР ні­як не кам­пен­са­ва­ла ад­сут­нас­ці вы­ба­ру ігрыс­тых він у са­вец­кіх гра­ма­дзян, бо на­ват адзі­нае най­мен­не ў вы­твор­час­ці бы­ло дэ­фі­цыт­ным. Але ме­на­ві­та тыя рэ­чы, якія да­ступ­ныя і ро­бяць па­ўся­дзён­насць бо­льш кам­фор­тнай, аказ­ва­юцца па-сап­раў­дна­му жа­да­ны­мі для ма­са­ва­га спа­жыў­ ца і мо­гуць быць кры­ні­цай сла­вы і да­бра­бы­ту.

Та­му ў ад­ука­цый­ных уста­но­вах Еўро­пы льві­ная до­ля пра­ектаў ты­чыц­ца но­вых эка­ла­гіч­ных тка­нін і тэк­сты­ль­ных ма­тэ­ры­ялаў для воп­рат­кі і аб­утку. Су­час­ныя ма­тэ­ры­ялы па­шы­ра­юць як се­зон­ныя, так і тэм­пе­ра­тур­ныя рэ­жы­мы для актыў­ных ві­даў во­ль­на­га ча­су. Якасць тэк­сты­лю спар­то­вай воп­ рат­кі да­зва­ляе за­ймац­ца спорт­ам круг­лы год на све­жым па­вет­ры без ад­чу­ван­ня ня­зруч­нас­цей у спё­ку і хо­лад. Кла­са­вая ба­ра­ць­ба, што рас­паў­сю­джва­ла­ся са­вец­кай ідэ­ало­гі­яй, увя­ла аб­ме­жа­ван­ні на опты­ку пра­фе­сій, дзе трэ­ба ба­чыць па­трэб­нас­ці ка­рыс­та­ль­ні­каў, а не іх ідэ­ала­гіч­ную кла­сі­фі­ка­ цыю. Ад­на з пра­блем са­вец­ка­га ды­зай­ну — ства­ рэн­не экс­клю­зіў­ных пра­ектаў (іх мож­на зра­біць у вы­твор­час­ці то­ль­кі ў адзі­ным экзэм­пля­ры), якія ад­ра­са­ва­ныя пры­ві­ле­ява­ным сла­ям на­се­ль­ніц­тва. Са­ты­рыч­ны са­вец­кі пла­кат да­клад­на раз­дзя­ляў пра­ві­ль­ных ра­бо­чых і ся­лян ад шкод­ні­каў-«вре­ ди­те­лей», сцвяр­джа­ючы як мі­ні­мум два кла­сы гра­ма­дзян. У той час як ды­зайн у ка­пі­та­ліс­тыч­ ным кан­тэк­сце, за­сноў­ва­ючы­ся на кла­са­вым падзе­ле гра­мад­ства, па­сту­по­ва ары­енту­ецца на ідэі інклю­зіў­нас­ці, пе­ра­адо­лен­не іе­рар­хій і звя­за­ных з імі аб­ме­жа­ван­няў. Та­му прад­укцыя вя­до­май швед­скай кам­па­ніі, што мае кра­мы і вы­ твор­час­ці ў мно­гіх кра­інах све­ту і ары­ента­ва­ная на сціп­лую плош­чу жыт­ла ды ўме­ра­ны бю­джэт на мэб­лю, аказ­ва­ецца бо­льш пры­ця­га­ль­най і за­пат­ра­ба­ва­най на­ват для гра­ма­дзян Бе­ла­ру­сі, чым мэб­ля бе­ла­рус­кіх вы­твор­цаў, у рэ­кла­ме якіх час­та пры­сут­ні­ча­юць спа­сыл­кі на экс­клю­зіў­насць і элі­тар­насць. Фе­мі­нізм вы­яўляе пра­бле­мы ня­роў­нас­ці жан­чын і муж­чын, ад якіх цяр­пяць аб­одва па­лы. Дзя­ку­ ючы фе­мі­ніз­му бы­лі ад­кры­тыя но­выя рын­кі і маг­чы­мас­ці па ме­ры атры­ман­ня жан­чы­най фі­ нан­са­вай са­ма­стой­нас­ці ў ХХ ста­год­дзі. І па сён­ня ён за­ста­ецца прад­уктыў­ным пол­ем для іна­ва­цый і ў інфар­ма­цый­ных тэх­на­ло­гі­ях. Чым бо­льш груп з уні­ка­ль­най ідэн­тыч­нас­цю, тым бо­льш маг­ чы­мас­цей для пра­па­ноў но­вых прад­уктаў, тым


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.