MASTACTVA Magazine 6/2020

Page 50

48

I n D es i g n

Ды­зайн, які спры­яе ўстой­лі­ва­му раз­віц­цю, — што гэ­та зна­чыць? Ала Пі­га­льс­кая прад­пры­емстве па­тра­ба­ва­лі знач­ных вы­сіл­каў. У по­стін­дус­тры­яль­ны пе­ры­яд пра­цоў­ныя ад­но­ сі­ны на­сто­ль­кі змя­ні­лі­ся, што за­пат­ра­ба­ва­ны­мі ака­за­лі­ся да­во­лі раз­на­стай­ныя якас­ці, а фі­зіч­ная вы­нос­лі­васць ста­ла да­лё­ка не са­май прэс­тыж­най і аплат­най. За са­вец­кім ча­сам на пла­ка­тах вы­яўля­лі­ся то­ль­кі квіт­не­ючыя, упэў­не­ныя ў са­бе прад­стаў­ні­кі пра­ ле­та­ры­яту. У на­шы ча­сы ў бе­ла­рус­кай са­цы­яль­най рэ­кла­ме так­са­ма не зна­хо­дзіц­ца мес­ца ўраз­лі­ вым гру­пам на­се­ль­ніц­тва. Ніх­то не сум­ня­ва­ецца, што гле­да­чу бо­льш пры­емна аса­цы­яваць ся­бе з моц­ны­мі, па­спя­хо­вы­мі і зда­ро­вы­мі лю­дзь­мі. Маг­ чы­ма, та­му гра­фіч­ны ды­зайн та­та­лі­тар­ных кра­ін, іх рэ­клам­ныя пла­ка­ты не страч­ва­юць сва­ёй пры­ваб­нас­ці: бо ба­га­тыя на та­кія вы­явы. Ба­чыць ураз­лі­вых лю­дзей і раз­маў­ляць з імі — усё гэ­та па­тра­буе ўнут­ра­най эма­цый­най пра­цы: спа­чу­ван­ ня і саў­дзе­лу (але не жа­лас­лі­вас­ці). Ці з’яўля­ецца маг­чы­масць аса­цы­яваць ся­бе са сла­бой, ураз­лі­ вай гру­пай пер­спек­тыў­най і як гэ­та су­адно­сіц­ца з ку­ль­там іна­ва­цый і пра­грэ­су?

П

ра­ект «Як пер­лі­на ў ма­ёй ру­цэ» (Like a pearl in my hand), вы­ка­на­ны га­лан­дскай сту­ды­яй Rob Van Hoesel у 2017 го­дзе, атры­маў за­ ла­тую ўзна­га­ро­ду ад жу­ры Еўра­пей­скай прэ­міі па ды­зай­не ED AWARDS. Аўтар­ка Ка­ры­на Хэс­пер на­ве­да­ла дзі­ця­чыя пры­тул­кі Бе­тэль у Пе­кі­не, дзе сфа­таг­ра­фа­ва­ла дзя­цей са сла­бым зро­кам і ўба­ чы­ла сха­ва­ны ад уся­го астат­ня­га све­ту бок жыц­ця Кі­тая: з-за па­лі­ты­кі «ад­на сям’я — ад­но дзі­ця» ба­ць­кі кі­да­юць дзя­цей, што на­ра­дзі­лі­ся са сла­ бым зро­кам (у 2015 го­дзе па­лі­ты­ку змяк­чы­лі: два дзі­ця­ці на ад­ну сям’ю). Да­рос­лым пра­сцей ад­даць у пры­ту­лак дзі­ця з аб­ме­жа­ва­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі і па­спра­ба­ваць на­ра­дзіць інша­га, чым пе­ра­ адо­лець цяж­кас­ці, звя­за­ныя з вы­ха­ван­нем. «Як пер­лі­на ў ма­ёй ру­цэ» скла­да­ецца з 32 ад­біт­каў, па­кры­тых чор­ным тэр­мах­ра­ма­тыч­ным атра­ман­ там, што пад уз­дзе­яннем цяп­ла ча­ла­ве­чых рук (20-25 гра­ду­саў Цэ­ль­сія) ро­бяц­ца пра­зрыс­ты­мі — і мож­на ўба­чыць парт­рэ­ты дзя­цей са сла­бым зро­кам, якіх па­кі­ну­лі ў пры­тул­ку. Інтэ­рак­тыў­ны пра­ект на­гляд­на дэ­ман­струе па­лі­ты­ку вы­клю­чэн­ ня ўраз­лі­вых дзя­цей з гра­мад­ства і ча­ла­ве­чую цеп­лы­ню, што вяр­тае іх з не­быц­ця. За­ка­на­мер­нае пы­тан­не: ча­му еўра­пей­скае гра­ мад­ства, за­ся­ро­джа­нае на пра­грэ­се і іна­ва­цы­ях, над­ае ўва­гу і за­ахвоч­вае пра­екты, у якіх па­ка­за­ ны не­зай­здрос­ны лёс ураз­лі­вых груп гра­ма­дзян за меж­амі Еўро­пы? Ча­му пра­ект ака­заў­ся на­ сто­ль­кі знач­ным, што яму ўру­чы­лі прэ­мію? Ча­му акту­аль­насць атрым­лі­ва­юць мэ­ты ўстой­лі­ва­га раз­віц­ця, у якіх аб­азна­ча­ны пра­бле­мы са­мых

«Мастацтва» № 6(447)

ураз­лі­вых лю­дзей: бед­насць і роз­ныя фор­мы ня­роў­нас­ці — ад эка­на­міч­най, ад­ука­цый­най, эка­ла­гіч­най да дыс­кры­мі­на­цыі ў пра­фе­сій­ным ася­род­ку? Фі­зіч­ная вы­нос­лі­васць доў­гі час з’яўля­ла­ ся за­ло­гам вы­жы­ван­ня ў да­індус­тры­яль­ную і індус­тры­яль­ную эпо­хі: да­індус­тры­яль­ныя фор­мы вя­дзен­ня гас­па­дар­кі і пра­ца на пра­мыс­ло­вым

Ёсць ня­ма­ла пры­кла­даў, ка­лі ві­зу­алі­за­цыя да­па­ ма­га­ла вы­ра­шаць важ­ныя пра­бле­мы. Ад­ным з са­мых ура­жа­ль­ных з’яўля­ецца вы­яўлен­не кры­ні­ цы халеры ў Лон­да­не ў ся­рэ­дзі­не ХІХ ста­год­дзя пры да­па­мо­зе кар­таг­ра­фа­ван­ня. У 1854 го­дзе эпі­дэ­мі­ёлаг Джон Сноў на­ма­гаў­ся раз­абрац­ца ў пры­чы­нах усплёс­ку эпі­дэ­міі халеры і на­но­сіў ад­ ра­сы смя­рот­на хво­рых на ма­пу го­ра­да (аб­азна­ча­ ны чырвонымі кроп­ка­мі). Ён уба­чыў, што вы­пад­кі за­ра­жэн­ня скан­цэн­тра­ва­ныя ў цэн­тры го­ра­да. У не­йкі мо­мант ста­ла ві­да­воч­на: усе жы­ха­ры гэ­ та­га квар­та­ла бя­руць ва­ду з на­пор­най стан­цыі на Бро­ад Стрыт (пазначана блакітным). Ва­кол іншых кры­ніц ва­ды та­кой жу­дас­най кар­ці­ны не на­зі­ ра­ла­ся. Па­сля пры­няц­ця ра­шэн­ня пра за­крыц­цё ка­лон­кі ў го­ра­дзе не бы­ло бо­льш ні­вод­на­га вы­пад­ку за­ра­жэн­ня. Ці вось пры­клад ба­ра­ць­бы з дыс­кры­мі­на­цы­яй з да­па­мо­гай рэ­кла­мы ў 2018 го­дзе ў ЗША, ка­лі вы­ шэй­шыя спар­то­выя лі­гі і спар­то­выя кар­па­ра­цыі аб’ядна­лі­ся, каб вы­ка­заць са­лі­дар­насць з афра­ аме­ры­ка­ца­мі, якія ста­тыс­тыч­на істот­на час­цей цер­пяць ад вы­ка­рыс­тан­ня зброі па­лі­цэй­скі­мі.


Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.
MASTACTVA Magazine 6/2020 by MASTACTVA magazine - Issuu