MASTACTVA Magazine 4/2020

Page 22

20

ВРэ­ і ­зцуэн­ а­ лзь­ іян ы я м а с­т ац­т в ы / Рэ­ц эн­з ія

Ад па­глыб­лен­ня па­ра­док­су да раў­на­ва­гі « Пра шкло » Во­л ь­г і Са­з ы­к і­н ай у На­ц ы­я на­л ь­н ым мас­тац­к ім му­з еі Лю­боў Гаў­ры­люк

Вы­ста­ва Во­ль­гі Са­зы­кі­най пра­ва­куе на раз­мо­ву пра су­час­нае мас­тац­тва. Пра­ва­ка­цыя скла­ла­ся з май­го раз­ва­жан­ня і ча­ты­рох на­та­так мас­тач­кі. Без уз­наў­лен­ня пры­га­жос­ці Па­ча­так ка­р’е­ры Во­ль­гі на шкло­за­во­дзе «Нё­ман» не­паз­беж­на быў звя­за­ны з дэ­ка­ра­тыў­нас­цю і сты­лі­за­цы­яй. Але і та­ды раз­умен­не ідэі і фор­мы ад тра­ ды­цыі пры­го­жых уты­лі­тар­ных рэ­чаў пры­вя­ло мас­тач­ку да та­го, што яна на­ зы­вае «сум­лен­ны­мі пра­екта­мі». Гэ­та і рас­пра­цоў­ка но­вых пры­ёмаў, і ў цэ­лым па­ча­так шля­ху, ка­лі май­стар ву­чыц­ца ад­чу­ваць ма­тэ­ры­ял, шу­кае асаб­лі­вае стаў­лен­не, утрым­лі­вае і раз­ві­вае яго. Вя­до­мы мас­так-шкляр Ула­дзі­мір Му­ рах­вер та­ды ска­заў Во­ль­зе, без уся­ка­га, зра­зу­ме­ла, асу­джэн­ня: «Вы на­ват не спра­бу­еце ра­біць пры­го­жа». З аб’ектаў та­го ча­су стаў вя­до­мы «Уз­дых» (1991): пра­зрыс­ты шар на да­ло­ні, са зрэ­за­най, не­апра­ца­ва­най вер­ха­ві­най. Во­ль­га лі­чы­ла, што гэ­та ме­та­фа­ра Твор­цы, які ўдых­нуў жыц­цё ў ча­ла­ве­ка, але «ста­ рэй­шыя та­ва­ры­шы» ба­чы­лі ня­скон­ча­ную ра­бо­ту. Ці­ка­ва, што ў тыя га­ды на пле­нэ­рах цал­кам пра­яві­ла­ся роз­ні­ца ў сты­ліс­ тыч­ных пад­ыхо­дах рас­ійскіх і пры­бал­тый­скіх ма­ла­дых мас­та­коў. Ва ўсход­ ніх ка­лег з «Му­хі» і «Стро­га­наў­кі» (ця­пер Санкт-Пе­цяр­бур­гская дзяр­жаў­ная мас­тац­ка-пра­мыс­ло­вая ака­дэ­мія імя А.Л. Штыг­лі­ца і Мас­коў­ская дзяр­жаў­ная мас­тац­ка-пра­мыс­ло­вая ака­дэ­мія імя С.Г. Стро­га­на­ва) моц­най бы­ла лі­та­ра­ тур­ная тра­ды­цыя — ім бы­лі ці­ка­выя ка­зач­ныя сю­жэ­ты, ко­ле­ры, рос­пі­сы і г.д. Шкля­ры з бал­тый­скіх рэ­спуб­лік пра­ца­ва­лі як мі­ні­ма­ліс­ты — з фак­ту­рай, тэк­ сту­рай, ла­ка­ніч­най фор­май. Во­ль­га па­йшла ў гэ­тым кі­рун­ку яшчэ да­лей: ёй бы­ло важ­на пад­крэс­ліць ды­ялог ма­тэ­ры­ялаў — ка­ме­ня і шкла, пяс­ку і шкла. Лю­боў да па­ра­дак­са­ль­на­га пра­цяг­ну­ла­ся ў пра­ектах з руч­ной па­пе­рай, па­пе­ рай і ба­га­він­нем, ка­вай. Ча­сам, у на­ступ­ных экс­пе­ры­мен­тах, іх утрым­лі­ва­ла жор­сткая ме­та­ліч­ная сет­ка або кан­сер­ва­выя бля­шан­кі, яны над­ава­лі фор­му на­ту­ра­ль­ным ма­тэ­ры­ялам. І ўсё гэ­та бы­ло ве­ль­мі да­лё­ка ад уз­наў­лен­ня пры­ га­жос­ці. Аб’­екты і інста­ля­цыі свед­чы­лі пра іншае: з раз­ва­жан­ня­мі пра пры­ро­ду ма­тэ­ ры­ялаў пры­хо­дзі­лі бо­льш глы­бо­кія мер­ка­ван­ні пра ўлас­ную пры­ро­ду. Мяр­ «Мастацтва» № 4(445)

кую, да сён­няш­ніх «Па­слан­няў» на вы­ста­ве ў НММ, да су­час­на­га мас­тац­тва шкла ве­ль­мі бліз­кі «Дзён­нік ды­хан­ня. Мі­мі­ка лёг­кіх» (1997) з за­пі­са­мі рыт­му ды­хан­ня — адзін з пер­шых кан­цэп­ту­аль­ных пра­ектаў, зроб­ле­ны Во­ль­гай у Швей­ца­рыі. За­ся­ро­джа­на і з по­ўным па­глыб­лен­нем у ся­бе мас­тач­ка фік­са­ва­ ла ў рэ­аль­ным ча­се свае ўды­хі і вы­ды­хі — ру­кой, бе­лы­мі лі­ні­ямі на чор­ным фо­не. У пэў­ным сэн­се гэ­ты тэкст — да­клад­ная хро­ні­ка ста­наў, якія ў роз­ных сі­ту­ацы­ях і ў роз­ны час бы­лі роз­ны­мі, і «тэк­сты лёг­кіх» на не­ка­ль­кіх па­лот­нах так­са­ма роз­ні­лі­ся. Та­кой жа кан­цэн­тра­цыі і па­сля­доў­нас­ці па­тра­буе пра­ца са шклом, але там у тэх­ні­цы вы­ка­нан­ня аўта­ру ідэі да­па­ма­гае май­стар у цэ­ ху. Не­пас­рэд­ны пе­ра­ход твор­ча­га імпу­ль­су ў аб’­ект са шкла Во­ль­га і ця­пер лі­чыць актам су­час­на­га мас­тац­тва. Яе дзея­нні, пры тым што пе­ра­ход ад­бы­ ва­ецца ў ба­на­ль­ных «тут і ця­пер», не ста­но­вяц­ца ад­люс­тра­ван­нем рэ­аль­нас­ ці: яны тран­слю­юць не­йкую ідэю, успа­мін або аса­біс­тае пе­ра­жы­ван­не. Яшчэ час­цей гэ­та ўсё ж та­кі рэ­флек­сія з на­го­ды пе­ра­жы­ван­ня, з вы­зна­чэн­нем яго каш­тоў­нас­ці, знач­нас­ці ў кан­тэк­сце іншых дос­ве­даў і пра­ктык. Не­ль­га не ска­заць у гэ­тай су­вя­зі пра два ві­дэ­афі­ль­мы Во­ль­гі: «Бу­лён для ду­шы» (2008) і «Ды­яло­гі» (у ка­лек­тыў­ным пра­екце «Vis-a-Vis. Акту­аль­ныя ды­яло­гі», 2010). Ця­лес­насць вы­сту­пае тут як сро­дак ка­му­ні­ка­цыі, ад­кры­вае ідэн­тыч­насць аўтар­кі зу­сім у іншым вы­мя­рэн­ні і якас­ці. Зра­зу­ме­ла, што, у па­ ра­ўнан­ні са ста­тыч­ны­мі аб’­екта­мі, у фі­ль­мах ёсць на­пру­жан­не — «Бу­лён для ду­шы» по­ўны яшчэ бо­ль­шых алю­зій, а ў «Ды­яло­гах» акцэнт пе­ра­но­сіц­ца на мі­гат­лі­выя жэс­ты су­раз­моў­цаў, спан­тан­насць, пра­цяг­ласць сцэн, рас­ка­за­ных ру­ка­мі.


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.