30
#UNOVIS100
Чаму няма вядомых мастачак
УНОВІСа?
Хая Каган і Яўген ія Магарыл
У назву вын ес ен а перафраза ван ае пытанн е Лінд ы Нохлін « Чам у не было вялік іх мас тач ак?», што дак орлів ым рэ фрэн ам гучыць у большасц і дыск усій па так зван ым жа ноч ым пытанн і.
Н Ала Пігальская
а жаль, у адказ заўсёды высвятля юцца неспрыяльныя ўмовы доступу жанчын да адукацыі, пры такім ла дзе вялікіх мастачак быць не магло. Свет, у якім роўнасць дасягненняў стане магчымай і будзе актыўна за ахвочвацца грамадскімі інстытутамі, пакуль не існуе. Праблема ўзнікае не толькі ў тым, у якой ступені жанчынам даступныя адукацыя і прафесійная рэаліза цыя, але і ў тым, з якімі ўстаноўкамі пішацца гісторыя. Добра вядомыя прозвішчы вядучых творцаў Віцебскага авангарду, асабліва тых, што ў 1919 годзе ўжо былі сфармаванымі маста камі: Марка Шагала, Казіміра Малевіча, Веры Ермалаевай, Эль Лісіцкага. У цені майстроў — менш заўважныя, маладыя студэнты і выпускнікі Віцеб скай мастацкай вучэльні, ураджэнцы Віцебшчыны: Абрам і Міхаіл Векслеры, Леў Юдзін, Яфім Рояк, Іван Чарвінка, Ілля Чашнік і многія іншыя, якія сфарма валіся як мастакі пазней. Але яшчэ менш увагі надаецца студэнткам і выпускніцам ВНМВ, нават тым, хто ўваходзіў у аб’яднанне УНОВІС. На вядомай фатаграфіі 1922 года, зробленай у Віцебску падчас дырэктар ства Веры Ермалаевай, разам з Казімірам Малевічам прысутнічае моладзь — Ілля Чашнік, Мікалай Суэцін, а ў другім шэрагу стаяць Яўгенія Магарыл і Хая (Ганна) Каган. Прысутнасць студэнтак на фатаграфіі са знакамітымі выклад чыкамі дазваляе задумацца пра прафесійны лёс жанчын у мастацкім ася родку.
«Мастацтва» № 2(443)
На сёння не ўяўляецца магчы мым аднавіць поўны і дакладны спіс навучэнцаў у ВНМВ, але па спісе з кнігі «Витебск: классика и авангард» можна зразумець, што з 66 студэнтаў — 22 дзяўчыны ва ўзросце 19-20 гадоў, то-бок тра ціна ад агульнай колькасці, у тым ліку ўраджэнкі Віцебска і Віцеб скай губерні. Адзначым, што для Беларусі гэта сітуацыя была даво лі распаўсюджанай, бо ў большас ці навучальных устаноў, асабліва пачатковага ўзроўню, і нават у гімназіях вучаніц было шмат, а ў некаторых беларускіх рэгіёнах іх колькасць даходзіла да паловы. Выпускніцы школ і гімназій не маглі працягнуць адукацыю ва ўніверсітэтах і інстытутах, але ме лі магчымасць вучыцца на акушэ рак, стаматолагаў альбо настаў ніц. Цікавы факт, што ў школах і гімназіях на тэрыторыі Беларусі дзяўчынкі з яўрэйскіх сем’яў без асаблівых праблем прымаліся ў школы і гімназіі, у той час як для яўрэйскіх хлопчыкаў абмежаванне, так званая квота, выконвалася строга, бо яны мелі магчымасць працягнуць на вучанне ў ВНУ. «Левае» мастацтва (і асобныя напрамкі супрэматызму ў тым ліку) характары завалася заўважным удзелам жанчын (Вера Ермалаева, Ксенія Багуслаўская, Вольга Розанава, Ганна Ляпорская і інш). У групе УНОВІС, ядро якой складалі 40 чалавек, жанчын налічвалася ці не дзясятая частка: гэта ўжо згаданая Ве ра Ермалаева, Эма Гуровіч, Наталля Іванова, Хая Каган, Ніна Коган і Яўгенія Магарыл. З 1919 па 1921 гады прайшлі прынамсі дзве выставы УНОВІСа, у якіх сярод іншых узялі ўдзел Хая Каган і Яўгенія Магарыл. У гэты ж час праводзіліся выставы і ў Маскве, там былі прадстаўлены работы студэнтаў ВНМВ, сяб роў групы УНОВІС. У маі 1922-га адбыўся першы выпуск студэнтаў вучэльні, і значная частка выпускнікоў была сябрамі УНОВІСа (Ілля Чашнік, Мікалай Суэцін, Лазар Хідэкель, Ганна Каган, Яўгенія Магарыл, Яфім Рояк). Пасля змены кіраўніцтва вучэльні Малевіч і яго калегі з’ехалі ў Петраград. З матэрыялаў перапіскі вынікае: Малевіч быў вельмі зацікаўлены ў тым, каб плеяда віцебскіх вучняў рушыла за ім, таму Вера Ермалаева ўзялася ўлад коўваць выпускнікоў у Акадэмію мастацтваў, а таксама клапацілася пра іх размяшчэнне — некаторыя з навучэнцаў пасяліліся ў яе на кватэры. Пера піска Льва Юдзіна сведчыць, што пераехалі дзевяць выпускнікоў, прычым выключна сябры групы УНОВІС. Аднак існуе мноства згадак пра тое, што ўновісаўцы былі ў рознай ступені матываваныя перамяшчацца ў Петраград. Спачатку пераехалі Лазар Хідэкель і Абрам Векслер, потым — да 14 верас ня — пераехаў Леў Юдзін, Хая Каган і Яўгенія Магарыл — паміж 2 і 10 кас трычніка, Міхаіл Векслер — 21 кастрычніка. У лістах, якія Леў Юдзін рэгу