MASTACTVA Magazine 1/2017

Page 31

З гі сто р ыі му з ыч н ы х ін ст румен т аў

Ця­гам го­да пад гэ­тай руб­ры­кай мы бу­дзем рас­па­вя­ даць пра рэ­дкія, не­звы­чай­ныя му­зыч­ныя інстру­мен­ ты, пра тыя, што з’яві­лі­ся ва ўжыт­ку апош­нім ча­сам, і тыя, якія ўсё ра­дзей мож­на па­чуць на кан­цэр­тах.

Ду­да. Ма­гіч­ны гук

Дзміт­рый Пад­бя­рэз­скі Ка­лі па­ці­ка­віц­ца ў бе­ла­ру­са, які на­род­ны му­зыч­ны інстру­ мент сён­ня най­бо­льш па­пу­ляр­ ны, пер­шы­мі на­пэў­на на­за­вуць цым­ба­лы. У той жа час гіс­то­рыя айчын­най ду­ды ку­ды бо­льш ба­га­тая і са­лід­ная і да та­го ж мае мнос­тва не­ча­ка­ных фак­таў і на­ват кур’ёзаў. Пер­шы з іх я сус­трэў на сай­це nervmusic.ru, які сцвяр­джае, што ду­да — гэ­та вен­гер­ская ва­лын­ка, якая ад­роз­ні­ва­ецца ад іншых тым, што ў кан­струк­ цыю ўва­хо­дзіць упры­га­жэн­не ў вы­гля­дзе вы­ра­за­най з дрэ­ ва га­ла­вы каз­ла. Пра тое, што та­кую ж на­зву мае бе­ла­рус­кі інстру­мент, згад­кі ня­ма. Ад­ ва­рот­ная сі­ту­ацыя на сай­це dic.academic.ru: тут ду­да — бе­ ла­рус­кі на­род­ны інстру­мент, а вен­гер­скі не згад­ва­ецца. Бе­ла­рус­кая ду­да — ста­ра­жыт­ ны інстру­мент, які мае шмат «сва­якоў». Гэ­та ня­мец­кі дуд­ль­ зак, бал­гар­ская гай­да, лі­тоў­скі дуд­май­шыс, эстон­скі та­ру­піл, швед­ская сак­пі­па і г.д. У тэк­с­ тах ду­да згад­ва­ецца ад XV ст. і бы­ла ве­ль­мі рас­паў­сю­джа­ на ажно да ся­рэ­дзі­ны ХХ, ка­лі яе ці не за­га­дам вы­крас­лі­лі са спі­су на­род­ных інстру­мен­таў. Тым не менш ця­гам ста­год­ дзяў ду­да­ры на на­шых зем­лях Студзень, 2017

вель­мі ша­на­ва­лі­ся, іх за­пра­ша­ лі ба­дай на ўсе на­род­ныя свя­ ты. Бы­ла тра­ды­цыя вы­раб­ляць бур­дзюк (пу­зыр) для ду­ды са ску­ры ка­зы, якую пры­но­сі­лі ў ахвя­ру на Ка­ля­ды. Та­кія ду­ды жы­лі роў­на год: на­пя­рэ­дад­ні но­вых Ка­ля­даў іх раз­бі­ва­лі аб ду­бы і май­стра­ва­лі но­выя. Ка­лі не па­мы­ля­юся, упер­шы­ ню ду­ду я па­ба­чыў у ся­рэ­дзі­не 1980-х у май­стэр­ні Ула­дзі­мі­ра Пу­зы­ні. Пры­к лад­на ў той са­мы час сваю пер­шую ду­ду зра­біў і Алесь Лось. Му­зы­ка і май­стар па вы­ра­бе інстру­мен­таў То­ дар Каш­ку­рэ­віч рас­па­вёў мне, што ма­юцца тры асноў­ныя ві­ ды бе­ла­рус­кай ду­ды: з ад­ным бур­до­нам (гу­кам), з дву­ма і так зва­ная ма­цян­ка, якая мае тры

бур­до­ны. Драў­ля­ныя час­ткі ду­ ды вы­раб­ля­юць з ка­рэ­льс­кай бя­ро­зы, клё­на, гру­шы, ясе­ня, вяр­бы, бур­дзюк — най­час­цей са ску­ры ка­зы. Хо­дзіць па­га­ лос­ка, што най­лепш вы­ка­рыс­ тоў­ваць дрэ­ва, у якое тра­пі­ла ма­лан­ка, але драў­ні­ну не­ль­га су­шыць штуч­на, то­ль­кі на­ту­ ра­ль­ным чы­нам! Вар­та адзна­ чыць: шат­лан­дскія ва­лын­кі, ня­мец­кія дуд­ль­за­кі ма­юць бур­ до­ны, скі­ра­ва­ныя ўверх. Та­кая кан­струк­цыя аб­умоў­ле­на тым, што на гэ­тых інстру­мен­тах му­зы­ка вы­кон­ва­ецца ў ру­ху. У бе­ла­рус­кай ду­ды бур­до­ны скі­ра­ва­ныя ўніз. Труб­кі час­та ўпры­гож­ва­юць арна­мен­там ды ме­та­ліч­ны­мі кол­ца­мі. Вы­раб ду­ды — пра­цэс сво­е­ асаб­лі­вы. Лі­та­ра­ль­на ўсе май­ стры, якія іх ро­бяць, ка­жуць пра тое, што но­вы інстру­мент мо­жа на­ра­дзіц­ца да­во­лі хут­ ка, але ніх­то не фар­суе пра­ цэс. Пры­кла­дам, Алесь Лось май­струе што­год па дзве ду­ды. Аляк­сандр Сур­ба звы­чай­на вы­ дат­коў­вае на гэ­та ме­сяц. Та­кую ня­спеш­насць мож­на, ві­даць, па­тлу­ма­чыць тым, што сам пра­ цэс акты­ві­зуе пра­гу «ача­ла­ ве­чыць» інстру­мент, воб­раз­на ка­жу­чы — удых­нуць у яго ду­шу. Якая му­зы­ка вы­кон­ва­ла­ся на ду­дзе? Най­перш, зра­зу­ме­ла, тан­ца­ва­ль­ныя на­род­ныя ме­ ло­дыі, а так­са­ма аб­ра­да­выя тво­ры. Пі­са­ла­ся і аўтар­ская му­зы­ка, да пры­кла­ду — «Ваў­ка­ ва­льс» Каш­ку­рэ­ві­ча. На мя­жы ста­год­дзяў ду­да па­ча­ла актыў­ на вы­ка­рыс­тоў­вац­ца му­зы­ка­ мі, што вы­кон­ва­лі не то­ль­кі фа­льк­лор­ныя тво­ры, але рок і джаз. Ця­пер мож­на зга­даць

бо­льш за два дзя­сят­кі айчын­ ных ка­лек­ты­ваў, у інстру­мен­ та­рыі якіх ду­да за­ня­ла ці не лі­дзі­ру­ючыя па­зі­цыі. А вось у джа­зе я ўпер­шы­ню па­чуў ду­ду ў Літ­ве: на гэ­тым інстру­мен­це граў Скір­ман­тас Сас­наў­скас у скла­дзе свай­го квар­тэ­та пад­ час вы­сту­пу на фес­ты­ва­лі ў Бір­шта­на­се раз­ам з ва­ка­ль­ным фа­льк­лор­ным квар­тэ­там. І яшчэ адзін ці­ка­вы факт: той жа То­дар Каш­ку­рэ­віч у 2005-м вы­даў аль­бом «Tylos Labanora» пры ўдзе­ле лі­тоў­ска­га ду­да­ ра Гві­да­са Ко­ве­ры, у за­пі­се адзна­чыў­ся і зна­ка­мі­ты лі­тоў­ скі джа­за­вы сак­са­фа­ніст Пят­ рас Віш­няў­скас. На­зва плыт­кі зу­сім не вы­пад­ко­вая: ме­на­ві­та ў мясц­овас­ці Ла­ба­но­рас існа­ ва­лі най­бо­льш моц­ныя тра­ ды­цыі ду­дар­ска­га вы­ка­нан­ня. Як ба­чым, апош­ні­мі га­да­мі ду­ да імклі­ва і знач­на па­шы­рае межы свай­го ўплы­ву. Бо­льш за тое: ад­ра­джэн­не бе­ла­рус­кае ду­ды па­ўплы­ва­ла і на яе бы­та­ ван­не ў су­сед­няй Літ­ве. Ба­юся па­мы­ліц­ца, ад­нак ці не бо­льш за два дзя­сят­кі вы­раб­ле­ных То­да­рам Каш­ку­рэ­ві­чам дуд на­ бы­лі сва­іх гас­па­да­роў у Ле­ту­ве. Што да Бе­ла­ру­сі, то ў 2007 го­ дзе тут уз­нік­ла аб’яднан­не пад на­зваю «Ду­дар­скі клуб», пад сця­гі яко­га з ча­сам пры­йшлі амаль усе ду­да­ры кра­іны. Клуб пе­ры­ядыч­на ла­дзіць кан­цэр­ ты, а так­са­ма «Ду­дар­скія фэс­ ты», дзе вы­сту­па­юць му­зы­кі не толь­кі з Бе­ла­ру­сі, але й з су­сед­ ніх кра­ін. Ду­да на­сам­рэч ад­ыгры­вае ў ку­ль­тур­най спад­чы­не Бе­ла­ру­ сі ве­ль­мі істот­ную ро­лю. Вось яшчэ адзін за­йма­ль­ны факт: айчын­ны бро­вар «Brew Team» і лі­тоў­ская кам­па­нія «Dundulis» ня­даў­на па­ра­да­ва­лі ама­та­раў пі­ва но­вым га­тун­кам «Duda IPA». На­зва­ны ён быў у го­нар ме­на­ві­та ду­ды, му­зы­ка якой, як, зрэш­ты, і сам на­пой, аб’ядноў­ вае су­сед­скія на­ро­ды... З бе­ла­рус­ка­га фа­льк­ло­ру: без му­зы­кі, без ду­ды хо­дзяць но­гі не ту­ды. Тодар Кашкурэвіч і Гвідас Ковера на канцэрце ў Мінску. Фота з сайта novychas.by. 29


Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.
MASTACTVA Magazine 1/2017 by MASTACTVA magazine - Issuu