Т Э АТ Р • Р Э Ц Э Н З І Я
КУФАР БЕЗ ДНА
«Беларускія вадэвілі» братоў Далецкіх і Міхася Чарота ў Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача Жана Лашкевіч ...Хлопец мусіць жаніцца, бо ўгневае баць- ку. Дзеўцы-перастарку рупіць усцешыць бацьку замужжам. Закаханыя не могуць пабрацца праз варажнечу мацярок, пакуль бацька дзяўчыны не схопіцца за пугаўё... Умоўны патрыярхат пачатку мінулага ста годдзя. Прасцецкія сюжэты, падсвечаныя трагічнымі жыццямі сваіх стваральнікаў: «Міхалка» належыць Вацлаву Іваноўска му (псеўданім браты Далецкія), «Мікітаў лапаць» — Міхасю Чароту. П’есы дужа ўпа дабала савецкая тэатральная самадзей насць, а ва ўжытак прафесійнай сцэны іх дасканала ўвёў Барыс Утораў. Поспех пастаноўкі (1979) даў падставу Андрэю Андросіку аднавіць яе ў 1987 годзе. Вядо мую рэдакцыю скарыстаў і Уладзімір Са віцкі, папераджальна назваўшы спектакль «Беларускія вадэвілі»: наіўны прасцяка ваты жанр, «музыка, песні, інтрыгі і тан цы», «найбольш непрыкрытае тэатральнае прадстаўленне» — ні фокусам, ні прыёмам. Апошняе вызначэнне належыць Юрыю Завадскаму, знанаму практыку і тэарэтыку сцэнічнага мастацтва. Акцёрскае існаван не ў вадэвілі палягае ў тым, каб залучыць глядзельню да сябе ў сябры, дружбакі ды прыяцелі, любым коштам уцягнуць яе ў сцэнічны свет, даверыцца ёй да пошуку парады ці дапамогі. Рухацца й пакутваць лёгка, скакаць і бедаваць весела, дамаг чыся бездакорнай тэхнічнасці выканання ды бясконцай шчырасці пражывання. Без прафесійнай акцёрскай вывучкі можна даўмецца толькі характарнасці і сумнага падабенства жыццёвай праўдзе... У абедзвюх п’есах няшмат дзейных асоб, але рэжысёр вывеў на сцэну мала не ўсю трупу — тюгаўскую моладзь і пачаткоўцаў. Для іх удзел у танцавальных, спеўных і пластычных сцэнах стаўся своеасаблі вым прафесійным іспытам на ансамбле васць выканання і партнёрства — хоць бы з усмешлівым балакам панам Карытам, які ятрыцца і люцее, калі нешта не супадае з ягоным жаданнем (Алег Чэчанеў робіць гэтыя пераходы імгненнымі, пластычна падкрэслівае і правакуе залу на эмоцыі, а Леанід Улашчанка як бы спазняецца з ацэнкай, ператвараючы запаволенасць у характарную рысу натурыстага перса
нажа). Безумоўнай бацькоўскай апанта насцю, што мяжуе з дурнотай, сённяшняй глядзельні блізкія абодва. Часы змяніліся, нявесцін узрост (аж трыццаць восем га доў!) не выклікае смеху ці асуджэння, тым больш і Таццяна Ражаўская, і Ларыса Гор цава іграюць Адэльку па-свойму вельмі абаяльнай. Гэтая акалічнасць перадусім і бянтэжыць Міхалку, персанажа Генадзя Га ранскага і Улада Вінаградава… Пазнаваль- най жаночай непаслядоўнасцю Наталля Гарбаценка і Вольга Сініца надзяляюць ганарыстую Грыпіну, а Людміла Разумава (падступна) і Наталля Ваўчок (далікатна) распачынаюць зваду ў ролі Дар’і... Вобразам спектакля зрабіўся вясельны поезд, складзены з маляваных куфраў (вырашэнне мастачкі Ларысай Рулёвай). У «Міхалку» яны ўвасабляюць пасаг, у «Мікітавым лапці» — гаспадарскую за можнасць. На куфры, як на вазку, спа чывае Міхалка, сніць страшны сон, дзе бацькавы пагрозы хорам агучвае забі яцкая масоўка (так дасціпна апраўдана Міхалкава памылка, бо заспаным палі чыў пакаёўку Юльку за гаспадарову дач-
ку); адпрацаваўшы сталамі ды лавамі, куфры ператвараюцца ў імправізаваную сцэну, з якой дворня забаўляе меркава нага зяця пана Карыты; з куфраў з’яўля юцца хлопцы, палохаюць дзяўчат і такім чынам порстка мяняюць месца дзеян- ня. У «Мікітавым лапці» куфры налада ваныя хусткамі ды падушкамі — мацяркі закаханых і завадатаркі вясковых сварак адначасова падкупляюць і ўзбройваюць імі сваіх паплечнікаў... Са сховаў можна дастаць толькі тое, што загадзя пакладзена, але ўважлівы глядач заўважыць і невідавочнае: у вадэвільных куфрах няма дна. Дзве гэтыя акалічнасці злучацца толькі па сканчэнні спектакля як адкрыццё — бяздоннасці нацыяналь най скарбонкі і прагматычна-грэблівага спажывання ейнага змесціва ў сучасных жыццёвых рэаліях. Як непрыдатнага, са- псаванага, зведзенага да «чаркі і шквар кі». Непрыкрыты вадэвіль! Улад Вінаградаў (Міхалка), Алег Чэчанеў (пан Карыта). Фота Юліі Мацкевіч.
27