В І З У А Л Ь Н Ы Я М А С Т А Ц Т В Ы • М А Й С Т А Р - К Л А С
Канстанцін Куксо. ЗАЧ АП ІЦЬ НЕП АЎТ ОРН АЕ Дзмітрый Падбярэзскі МНЕ ЗДАЕ  Ц Ц А, Я Ш Ч Э Н Е АТ Р Ы М  АЎ Ш Ы Д Ы П Л  О М А, КА Н С  ТА Н Ц І Н КУ КС О ЎЖО СТАЎ АД Н  О Й З Л Е Г Е Н Д АЎ Ф І Л АЛ А Г І Ч Н А ГА ФА К УЛ ЬТ ЭТА Б ДУ П Е Р  Ш А Й П АЛ О В Ы 70-Х. І З УС І М Н Е Д З Я К У Ю Ч Ы С В А І М Н А В  У К О В  Ы М Д АС Я Г НЕНН  Я М. Я ГО Н Ы Н Е В Е РА Г ОД Н Ы ТАЛ Е Н Т РАС К Р Ы ЎС Я Ў І Н Ш А Й ГАЛ І Н Е. В О Б РА З Н А КАЖ У Ч Ы, КА Н С ТА Н Ц І Н П А К Л АЎ В О К А Н А СОТ Н І, Т Ы С Я Ч  Ы Л ЮДС К І Х Т В А Р  АЎ, АД З Н АЧ А Ю Ч Ы Ў І Х ТО Е АСА Б Л І В  А Е, Ш ТО Д А З В АЛ Я  Л А Ш А РЖ А М М АСТА К А Б Ы Ц Ь А Б С  АЛ ЮТ Н А Д А К  Л АД Н  Ы М І І Ў ТО Й ЖА Ч АС БЯСК  Р Ы ЎД Н Ы М  І. ХО Ц Ь КА Н Ф  Л І КТ Ы З Д А Р  АЛ І С  Я. П РА Г ЭТА І І Н Ш А Е — У ГУТА Р Ц Ы З КА Н С ТА Н Ц І Н А М КУ КС О.
Марыля Радовіч і Дзмітрый Падбярэзскі 36
М А С Т А Ц Т В А • Л Ю Т Ы 2 016
У якім узросце ты пачаў маляваць асэнса вана? — Маляваў я ад самога дзяцінства. Як усе дзеці малююць, так і я. За адным выклю чэннем: я адразу пачаў маляваць партрэты. Не любіў пейзажы. Аднак аніякай мастац кай адукацыі ў мяне няма. Пэўны час, праў да, хадзіў у Палац піянераў на заняткі ў Сяргея Пятровіча Каткова. Аднак як вучань я быў яму нецікавы: ну што можна зрабіць з хлопчыкам, які малюе толькі партрэты вя домых артыстаў, паклаўшы перад сабой іх фотаздымкі? Тлумачылася гэта тым, што ў маёй маці была знаёмая — дырэктарка кі натэатра. Туды я хадзіў і набіраў рэкламкі з фотаздымкамі кінаартыстаў, якія потым і перамалёўваў. Гэта, відаць, часткова і тлумачыць тое, што ты не пайшоў вучыцца па мастацкай лініі, а абраў філфак… — Ды мяне б нікуды не прынялі, нават у мастацкае вучылішча! Да таго ж я марыў быць артыстам. Таму праз увесь час мяне кідала то да малюнкаў, то да тэатра. Я на ведваў той жа Палац піянераў, браў удзел у пастаноўках Тэатра юнацкай творчасці. Потым быў народны тэатр Палаца культуры МТЗ. І недзе ў восьмым класе маляванне закінуў, думаў толькі пра акцёрскую буду чыню. Ну як закінуў... Мне ж у школе сумна было, настаўнікаў я не слухаўся. Яны мае малюнкі забіралі, але я пачаў маляваць на прамакатках, якія адбіраць было нельга, бо тады карысталіся атрамантам. Аднак мая кар’ера як артыста не склалася: я паступаў на акцёрскае ў Тэатральна-мастацкі інсты тут, калі курс набіралі Уладзімір Маланкін і Барыс Луцэнка. Прайшоў два туры, а на трэ цім Барыс Іванавіч мяне «заваліў», за што я яму цяпер вельмі ўдзячны. І што ж мне было рабіць потым? Хлопчык жа нічога не ўмеў, нічога не ведаў: у школе меў пяцёрку толь кі па чарчэнні, рэшта — чацвёркі ды тройкі. Таму тэхнічныя ВНУ адпадалі, заставаўся філфак. Ну яшчэ гістарычны факультэт. Кажуць, падчас навучання на філфаку ты здаваў экзамены дзякуючы не адказам на пытанні білетаў, а таму, што маляваў шар жы на выкладчыкаў…