MASTACTVA Magazine 12/2015

Page 44

ТЭМА: Су­час­ная бе­ла­рус­кая ха­рэ­агра­фія

Ідэ­аль­нае це­ла — жы­вое це­ла Свят­ла­на Ула­ноў­ская Тэ­атр су­час­най ха­рэ­агра­фіі «SKVO’s Dance Company» ство­ра­ны ў 2012-м, ка­лі ты па­кі­ну­ла «D.O.Z.SK.I.». Воль­ га, што важ­на­га ад­бы­ло­ся за час тва­ ёй са­ма­стой­най пра­цы? У які бок ты кро­чыш? — Пры­хо­джу да вы­сно­вы, што дзе­ля рэ­алі­за­цыі якой-не­будзь ідэі ўсе срод­ кі доб­ рыя. Маю на ўва­ зе мас­ тац­ кія срод­кі. У су­час­ным тэ­атры ад­бы­ва­ юцца пра­цэ­сы, праз якія вы­зна­чыць жанр, кан­крэт­ны стыль ці тэн­дэн­цыю ве­ль­мі скла­да­на. Све­та­ўспры­ман­не ча­ла­ве­ка на­сто­ль­кі пе­ра­на­сы­ча­на інфар­ма­цы­яй, што, на мой по­гляд, пра­сцей за ўсё за­ле­жаць ад не­йкай ідэі ці воб­ра­за, якія на да­дзе­ны мо­мант ця­ бе бо­льш за ўсё хва­лю­юць, чым ад тэн­ дэн­цый ці будзь-якіх аб­ме­жа­ван­няў. На­прык­лад, «за­йма­юся то­ль­кі тан­ца­ ва­ль­ным тэ­атрам» ці «раб­лю вы­ключ­ на contemporary dance аль­бо physical theatre» — гэ­та страч­вае сён­ня ўся­кі сэнс. Эклек­ты­ка ў год­ным ува­саб­лен­ні цал­кам мае пра­ва быць. Мне не­ці­ка­ ва за­й­мац­ца про­ста ства­рэн­нем ру­ху. Хо­чац­ца ба­чыць бо­льш аб’ёмную і цэ­ лас­ную кар­ці­ну, каб ты не про­ста са­ чы­няў па, а каб та­бой кі­ра­ваў воб­раз. Якая ро­ля ад­во­дзіц­ца це­лу ў гэ­тай цэ­лас­най кар­ці­не? Як, па-твой­му, це­ ла мо­жа ся­бе вы­явіць у тан­цы?

42

— Це­ла мо­жа вы­явіць ся­бе на­ват не праз та­ нец. Мне зда­ ецца, што для та­го, каб це­ла га­ва­ры­ла, сён­ня не па­ трэб­ныя жан­ра­выя, ві­да­выя па­ся­рэд­ ні­кі. Про­ста ра­бі гэ­та свя­до­ма — з тым ба­га­жом, які ма­еш ця­пер. Це­ла мо­жа га­ва­рыць то­ль­кі пры ўмо­ве по­ўнай да­ лу­ча­нас­ці і по­ўнай пры­сут­нас­ці ў мо­ мант вы­маў­лен­ня. Для contemporary dance ха­рак­тэр­ на раз­мы­ван­не меж­аў па­між тан­ цам і так зва­ным не-тан­цам. Кож­ны рух, не аб­авяз­ко­ва вы­яўле­ны праз ха­рэа­гра­фіч­ныя фор­мы, пра­сцей­ шыя фі­зіч­ныя дзея­нні і жэс­ты — усё гэ­та мо­жа стаць ма­тэ­ры­ялам для тан­ца. — Я зна­хо­джу­ся на та­кім эта­пе, што ха­чу па­ста­віць ме­на­ві­та тан­ца­ва­ль­ны спек­такль. А да­клад­ней, спек­такль contemporary dance, дзе ёсць маё разу­мен­не тан­ца. Па­ко­ль­кі мне ўсё ж та­кі хо­чац­ца раз­абрац­ца, што гэ­та. То-бок для ця­ бе гэ­ та па­ куль што ўнут­ра­ны пра­цэс... — Так. Ён цяг­нец­ца бо­льш за год — з та­го ча­су, як мы пры­йшлі ў Ма­ла­ дзёж­ны тэ­атр. І я раз­умею, што гэ­ты геш­та­льт трэ­ба за­вяр­шыць. Ця­гам го­да ў мя­не ад­бы­ва­ла­ся ўсве­дам­лен­ не, як мо­жа му­ці­ра­ваць пер­ша­па­чат­ ко­ вая ідэя, ка­ лі ты яе доў­ гі час не

ўва­саб­ля­еш. Ад­бы­ва­ецца ве­ль­мі моц­ ная тран­сфар­ма­цыя, ад­маў­лен­не ад пры­ду­ма­на­га ра­ней, аб­ясцэ­нь­ван­не, ка­ лі ты раз­ уме­ еш, што не­ шта важ­ нае ўпуш­ча­на. З інша­га бо­ку, у гэ­тым ёсць мо­мант да­сле­да­ван­ня, ве­ль­мі ці­ ка­вы. Ка­лі з’яўля­ецца ідэя і ты ло­віш мо­мант сво­еа­саб­лі­вай «пстрыч­кі», так зва­на­га на­тхнен­ня, то трэ­ба ра­ біць тут і ця­пер, каб без мі­ні­ма­ль­ных ска­жэн­няў, сін­хрон­на з транс­фар­ ма­цы­яй сва­ёй дум­кі, па­йсці ў рэ­алі­ за­цыю за­ду­мы. На да­дзе­ны мо­мант у мя­не ёсць ве­ль­мі моц­ныя ві­зу­аль­ныя, апор­ныя воб­ра­зы, ад якіх ад­маў­ляц­ца не хо­чац­ца. А са­ма рэ­алі­за­цыя бу­дзе, на­пэў­на, ад­бы­вац­ца з ну­ля. Хо­чац­ца вы­йсці на іншы ўзро­вень ця­лес­най тран­сля­цыі. Хо­чац­ца жы­во­га, га­вар­ ко­га ў пра­цэ­се пры­сут­нас­ці це­ла. Мне зда­ецца, ме­на­ві­та та­му сён­ня ста­лі та­кі­мі па­пу­ляр­ны­мі ла­ба­ра­то­рыі. Бо ўсе гэ­та­га пра­гнуць — і пер­фор­ме­ры, і гле­да­чы. Ні­ко­му не хо­чац­ца хлу­сіць. І ўсім хо­чац­ца ад­чуць тое ня­ўлоў­нае «тут і ця­пер». Ла­ба­ра­то­рыя — гэ­та крок у не­вя­до­ мае, ры­зы­ка. На­пэў­на, то­ль­кі так і мож­на зра­біць ад­крыц­цё. — Згод­ ная. Ад­ нак я ха­ чу, каб усё ж быў та­нец. Каб спек­такль без сум­не­ву мож­на бы­ло на­зваць тан­ца­ва­ль­ным.

мастацтва 12/2015


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.