1184

Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

• Афіцыйная хроніка В

ІЦЭ-ПРЭЗІДЭНТАМ Асацыяцыі рэктараў педагагічных універсітэтаў Еўропы 17 кастрычніка абраны рэктар БДПУ А. І. Жук. У адпаведнасці з пратаколам Аляксандр Іванавіч выступіў перад калегамі на пленарным пасяджэнні з навуковым дакладам на тэму падрыхтоўкі магістраў педагагічнай адукацыі ў сацыякультурнай прасторы Еўропы.

Р

эктар БДПУ А. І. Жук узнагароджаны знакам Нацыянальнай акадэміі педагагічных навук Украіны «Ушинський К. Д.». Заслужаную ўзнагароду Аляксандру Іванавічу ўручыў вядомы вучоны, дзяржаўны і грамадскі дзеяч, прэзідэнт НАПН, акадэмік НАН Украіны В. Р. Крэмень. Урачыстая цырымонія адбылася 17 кастрычніка ў Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі. І яшчэ адной узнагароды быў удастоены рэктар БДПУ А. І. Жук падчас свайго візіту ва Украіну. Гэта – медаль «Н. П. Драгаманаў», якую Вучоная рада Нацыянальнага педагагічнага ўніверсітэта імя Н. П. Драгаманава прысуджае навукоўцам за значны ўклад у развіццё педагагічнай адукацыі. Ганаровы знак прызнання яго заслуг Аляксандру Іванавічу ўручыў рэктар НПУ В. П. Андрушчанка.

стаў членам навуковаадукацыйнага кансорцыуму ўстаноў вышэйшай адукацыі і НДІ Беларусі і Казахстана. Такое рашэнне 13 кастрычніка аднагалосна прынялі ўдзельнікі 5-га пасяджэння рабочай камісіі па каардынацыі дзейнасці аб’яднання. Перад прысутнымі з дакладам «БДПУ як вучэбна-навукова-інавацыйны цэнтр педагагічнай адукацыі Рэспублікі Беларусь» выступіла першы прарэктар універсітэта С. І. Копцева.

БДПУ

Н

АШУ ўстанову 13 кастрычніка наведала дэлегацыя Другога пекінскага ўніверсітэта замежных моў. Падчас візіту калег з КНР першы прарэктар БДПУ С. І. Копцева і прарэктар кітайскага ўніверсітэта Чжу Гуанхао падпісалі дагавор аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі.

Панядзелак, 31 кастрычніка 2016 года

№ 12 (1184)

ДЗЕНЬ БДПУ: БЕЗДАКОРНА, ПРЫГОЖА, ДУШЭЎНА У пяты раз у НДЦ «Зубраня» праходзіць змена «Ад захаплення – да педагагічнай прафесіі», і ў трэці – Дзень БДПУ. Дарэчы, майго роднага ўніверсітэта, які я скончыў з адзнакай у далёкім 1995-м. Для мяне гэты дзень вельмі сімвалічны: у яго задумцы асабіста я адсочваю нейкую сэнсавую пераемнасць, педагагічную метафару, плён і ацэнку ўласнай прафесійнай дзейнасці. Для ўсіх нас мерапрыемства стала сапраўдным святам, якое ўвабрала ў сябе самыя розныя арганізацыйныя фарматы: прэзентацыі, канцэрты, відэадэманстрацыі і інш. Абсалютна шчыра сцвярджаю, што курс развіцця ўніверсітэта вызначаны максімальна правільна, бо ўвачавідкі назіраю за творчым і арганізацыйным прагрэсам установы. Пагадзіцеся, маю права зрабіць такую выснову, паколькі не проста быў сведкам усіх педагагічных святаў змены «Ад захаплення – да педагагічнай прафесіі», а і з’яўляўся прамым іх арганізатарам. Тэхнічна бездакорна, візуальна прыгожа і вельмі душэўна. Дык вось, канцэрт. Не вельмі люблю гэтае слова, бо яно не адлюстроўвае ўсёй сутнасці ўбачанага. Гэта быў не про*** Прэзентацыя ўстановы адукацыі, выступленне яе рэктара, ста канцэрт студэнтаў і выкладчыкаў унікальнага ўніверсітэта, а сапраўдная шоу-праграма! Шыкоўнае вакальнае выкананне, канцэрт творчых калектываў… Дзень БДПУ паказаў, што ў певыдатныя танцавальныя кампазіцыі, арыгінальныя эстрадна- дагагічным універсітэце студэнты развіваюць свае здольнаспартыўныя нумары. Удзельнікі змены, дзеці, з вялікім зада- сці і таленты, знаходзяць справу па душы. Хацелася б асобна адзначыць і той настрой, з якім рэктар вальненнем, цеплынёй і захапленнем сустракалі артыстаў сцэны. І нават на першы погляд простыя да мінімалізму выхады БДПУ выступаў перад навучэнцамі, заваёўваючы прыхільнасць студэнтаў Інстытута псіхалогіі выклікалі шквал апладысментаў. прысутных, дэманструючы высокі ўзровень ведаў і свой праМае сімпатыі і асабісты «Оскар» я б прысудзіў Аляксандру фесіяналізм. Мы ўдзячны Аляксандру Іванавічу за тое, што ён Куставу і Марыі Хлань (вакальныя нумары), а таксама Ула- знайшоў час і прыехаў у НДЦ «Зубраня». Цяпер мы ведаем, што БДПУ – самая прэстыжная ўстанова вышэйшай адукацыі педагагічнага профілю ў нашай краіне. Наталля ПРЫМШЫЦ, Вікторыя МАРОЗАВА, Адэлія ТАНТАШАВА, удзельніцы змены *** Асабіста мне вельмі спадабаўся відэаролік аб адкрыцці стадыёна БДПУ. Новы спартыўны комплекс – гэта яшчэ адзін плюс на карысць універсітэта, бо спорт у наш час вельмі важны для моладзі. На прэс-канферэнцыю з удзелам рэктара сабраліся навучэнцы дзясятых класаў педагагічнага профілю – 40 лепшых маладых людзей змены мелі гонар сустрэцца з Аляксандрам Іванавічам і даведацца пра сённяшні і заўтрашні дні БДПУ. Вельмі прыемны той факт, што рэктар асабіста зацікаўлены ў развіцці ўніверсітэта. дзіміру Бубену і Уладзіміру Федаруку за віртуознае майстэрства На пытанне «Куды б Вы патрацілі мільён BYN?» ён адказаў: «На капітальны рамонт аднаго з карпусоў». А таксама павеігры на акардэоне. Брава! Круглы стол. Гэта такая рэч, якая не любіць сцэнарыяў. Таму даміў нам, што ў хуткім часе пачнецца стварэнне чарговага заўсёды хвалюешся, рыхтуешся, плануеш, прагназуеш. Правя- кафэ для студэнтаў (у вучэбным корпусе № 7. – Заўв. «Н»), дзенне круглых сталоў з Аляксандрам Іванавічам Жуком я назы- бо добрае харчаванне – залог здароўя. Мы змаглі ўпэўніцца, што БДПУ – адзіная сям’я, якая аб’ядваю адказным задавальненнем. Таму што, несумненна, адказна, але вынік выдатны! Пытанні дзеці падрыхтавалі розныя, многія ноўвае выкладчыкаў і студэнтаў, аспірантаў і школьнікаў педаз іх датычылі асабістага жыцця і станаўлення прафесійнай кар’еры гагічных класаў. Для ўсіх іх праводзіцца шэраг мерапрыемстваў, рэктара БДПУ. Лепшым прызнана пытанне Наталлі Дудзік: як спартыўных, так і культурных. Што да самога спадара рэктара, «Раскажыце пра свой шлях ад настаўніка да кіраўніка вяду- то здзівіла тое, што ён, акрамя работы, актыўна займаецца спорчай педагагічнай ВНУ». Так, проста. Але ўсё геніяльнае, як казаў там, а асабліва любіць плаванне. Аляксандра ГЕРМАНАВА, г. Смалявічы Гегель, проста. Нават пытанні з «пэйджара» ад удзельнікаў, што не трапілі на круглы стол, хоць і вызначаліся пэўнай нефармат(Пачатак. Заканчэнне на стар. 4.) насцю, аднак не паставілі ў тупік Аляксандра Іванавіча. Больш за тое, пацвердзілі, што прафесійны кіраўнік – гэта чалавек, які шмат чытае, займаецца спортам і прытрымліваецца актыўнага ладу жыцця. Ад сябе хачу выказаць вялікую ўдзячнасць Аляксандру Іванавічу, усім студэнтам і выкладчыкам вядучага педагагічнага ўніверсітэта краіны за падтрымку важнай і патрэбнай змены. Захапленні нараджаюць цікавасць, цікавасць нараджае матывы, матывы нараджаюць прафесіяналізм. Усё было цікава, займальна і вельмі прафесійна! Дзякуй! Алег ЮШКЕВІЧ, кіраўнік змены «Ад захаплення – да педагагічнай прафесіі»


• Ведай нашых! П

РАДСТАЎНІЦЫ Савета маладых вучоных БДПУ І. І. Кавяка (старшыня), В. У. Лагунова, К. М. Рэйт 11–15 кастрычніка прымалі ўдзел у І Міжнародным конкурсе маладых выкладчыкаў «Педагагічны пачатак». Мерапрыемства праводзілася на базе Маскоўскага педагагічнага дзяржаўнага ўніверсітэта і было прымеркавана да 25-годдзя стварэння Садружнасці Незалежных Дзяржаў і Года адукацыі ў СНД. Па выніках конкурсу В. У. Лагунова (факультэт прыродазнаўства) выйшла ў фінал, а затым перамагла ў намінацыі «За нетрывіяльны падыход у навучанні». Выкладчыкі І. І. Кавяка (гістарычны факультэт) і К. М. Рэйт (факультэт дашкольнай адукацыі) атрымалі лісты з падзякай ад выканаўчага дырэктара ЕАПУ Э. М. Нікіціна і рэктара МПДУ А. Л. Сямёнава. ІМН маці» – так называўся Рэспубліканскі конкурс творчых работ, у якім прынялі ўдзел больш за 300 студэнтаў з 7 устаноў вышэйшай адукацыі краіны, а таксама навучэнцы 10 педагагічных класаў. Мерапрыемства праводзілася ў рамках рэалізацыі сацыяльна-адукацыйнага праекта БДПУ і Беларускага саюза жанчын «Здаровая сям’я – здаровая нацыя». У Царкве Усіх Святых 12 кастрычніка граматамі і каштоўнымі падарункамі былі адзначаны лаўрэаты конкурсу. У іх ліку – прадстаўнікі БДПУ Алена Раманенка, Сяргей Талака, Настасся Маршалак. ДЗЕНЬ маці, 14 кастрычніка, у сценах нашага ўніверсітэта былі названы імёны пераможцаў у намінацыях. Сярод іх – студэнты alma mater Вера Малкіна («Літаратурная творчасць»), Люй Сіумін, Крысціна Сапагова, Эдуард Сямісотаў, Аляксандр Кустоў, Мікіта Камянецкі («Музычная творчасць»), Вольга Ярмольчык, Ганна Фралова («Мастацкавыяўленчая творчасць»), Марына Кузьміна («Мультымедыйная творчасць»), а таксама трое прадстаўнікоў педагагічных класаў. Узнагароджвалі пераможцаў першы прарэктар БДПУ С. І. Копцева, дэкан факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій В. В. Матынава, намеснік старшыні Беларускага саюза жанчын Р. А. Давідовіч, галоўны рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура» В. А. Шніп.

«

Г

У

• 2016 – Год культуры

9«Мільён кветак роднаму раёну» – так называўся агляд-конкурс Кастрычніцкага раёна сталіцы, прысвечаны Году культуры ў Беларусі. За перамогу ў ім змагаліся калектывы 19 інтэрнатаў устаноў адукацыі. Паводле вынікаў, якія былі падведзены 10 кастрычніка, «Гран-пры» конкурсу за лепшае азеляненне і кветкавае афармленне інтэрнатаў і Падзяку кіраўніка адміністрацыі атрымаў калектыў інтэрната № 1 БДПУ. Віншуем!

9 Рэктарат БДПУ паклапаціўся аб тым, каб сёлета прафесійнае свята Дзень настаўніка не абмяжоўвалася адным днём. Бясплатныя квіткі ў Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь на выступленне артыстаў Міхайлаўскага тэатра з Санкт-Пецярбурга (7 кастрычніка) і ў Палац Рэспублікі на канцэрт праграмы ХІ Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета (6 кастрычніка) атрымалі супрацоўнікі і студэнты ўніверсітэта.

• Аддзел кадраў Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны наймальнікам: дацэнтаў кафедраў (к.н., 20 разр. АТС) рускай і зарубежнай літаратуры, прыватных методык; старшых выкладчыкаў кафедраў (19 разр. АТС) лагапедыі, методыкі выкладання інтэграваных школьных курсаў, замежных моў, асноў спецыяльнай педагогікі і псіхалогіі; выкладчыкаў кафедраў (18 разр. АТС) методык дашкольнай адукацыі, спартыўна-педагагічных дысцыплін, агульнага і рускага мовазнаўства, методыкі выкладання інтэграваных школьных курсаў. Тэрмін падачы дакументаў – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: вул. Савецкая, 18/1, г. Мінск. Тэл. 226-46-59. 2

ПАДЗЯКІ І СЕРТЫФІКАТЫ ДЛЯ САМЫХ СУПЕРСКІХ ВАЖАТЫХ! Многія лічаць, што называць сябе сапраўдным студэнтам можа толькі той, хто пажыў у інтэрнаце. У мяне ж на гэты конт іншае меркаванне. Абсалютна ўпэўнены: увесь смак і каларыт студэнцтва адчуваецца тымі, хто хоць аднойчы быў удзельнікам студатрада. Няважна, чым ты займаўся: выхоўваў школьнікаў, дапамагаў дзецям з асаблівасцямі развіцця ці працаваў над добраўпарадкаваннем роднага ўніверсітэта. Галоўнае – ты рабіў гэта ў камандзе, адказна і зладжана, усведамляючы сацыяльную значнасць сваёй справы. Работа ў студатрадзе сапраўды збліжае, дапамагае знаходзіць сяброў і аднадумцаў. Тых, з кім асабліва радасна сустрэцца на традыцыйным злёце студэнцкіх атрадаў БДПУ «З восені ў лета!», які 21 кастрычніка ў чарговы раз сабраў удзельнікаў трэцяга працоўнага семестра. турыент“» сертыфікатам на набыццё форменнай вопраткі з сімволікай БДПУ. Дададзім, што ў яго складзе працавалі 75 студэнтаў, якія аказвалі дапамогу абітурыентам пры правядзенні тэсціравання і падчас прыёмнай кампаніі. Не былі забыты і валанцёрскія атрады. Падзяку рэктара за значны ўклад у развіццё дабрачыннага руху і сертыфікаты ад Мінгарвыканкама на выязную экскурсію і на наведванне Сёлета больш за тысячу танкаўцаў змаглі ўвайсці ў склад аднаго са студэнцкіх боўлінг-клуба атрымалі валанцёрскія ататрадаў, у ліку якіх было 17 педагагічных, рады «Дзеці сталіцы», «Міласэрнасць» 4 валанцёрскіх, 2 сэрвісныя, а таксама і «Роўнасць». Які ж атрад сёлета стаў лепшым сярод 8 будаўнічых. Усяго 31 фарміраванне! І з гэтай лічбай БДПУ стаў лідарам сярод студэнцкіх фарміраванняў БДПУ? Аўустаноў вышэйшай адукацыі Рэспублі- тарытэтнае журы размеркавала месцы наступным чынам: «бронза» была адкі Беларусь. Злёт традыцыйна адкрыў рэктар БДПУ дадзена педагагічнаму атраду «Данка» А. І. Жук. У прывітальным слове Аляк- факультэта пачатковай адукацыі, друсандр Іванавіч выказаў падзяку байцам, гім стаў атрад «Эверэст» гістарычнага факамандзірам і камісарам, узгадаў сваю культэта. І, нарэшце, дыпломам першай студатрадаўскую маладосць і пажадаў пер- ступені быў узнагароджаны педагагічны шакурснікам як мага хутчэй знайсці ся- атрад «Ніка» факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналобе ў гэтым папуляргій. Усе прызёры атным руху. Пасля рымалі ў якасці парэктар уручыў дыдарунка сертыфікапломы 21 лепшаты на наведванне му байцу. Акрамя мінскага аквапарка таго, яны таксама «Фрыстайл». атрымалі прызы ад спонсара злёту – ГА Калі афіцыйная «БРСМ» БДПУ. цырымонія ўзнагаЗатым былі ўзнароджання была загароджаны камівершана, на сцэне сары – людзі, на з’явіўся вялікі сябар якіх ускладзена аднашага ўніверсітэказная місія па арганізацыі работы сту- та, калега па летнім студатрадаўскім дэнцкіх атрадаў і якія сваім запалам, твор- руху, важаты з вялікім стажам працы чай стваральнай энергетыкай задаюць тон ў ДАЛ «Брыганціна», спявак, акцёр і тэі настрой усім байцам. левядучы Георгій Калдун. Артыст выканаў Асобна трэба адзначыць, што лета-2016 як аўтарскія песні, так і сусветныя хіты стала для выхаванцаў БДПУ наватарскім. мінулых гадоў, а таксама адказаў на пыСумесна з адміністрацыяй Кастрычніцкага танні студэнтаў, паабяцаўшы, што яшчэ раёна г. Мінска былі створаны 8 будаўнічых не раз завітае ў БДПУ. У заключным слоатрадаў, у якіх працавала 80 студэнтаў. ве Георгій адзначыў, што важацкая дзейПадчас летніх канікул байцы актыўна рых- насць – цяжкі хлеб і высокая адказнасць. тавалі вучэбныя карпусы і інтэрнаты alma Але, нягледзячы на гэта, работа важатаmater да новага навучальнага года. Самыя га – адна з самых цікавых і насычаных: старанныя працаўнікі былі заслужана працуючы ў летніку, ты робіш яркімі ўзнагароджаны дыпломамі і падарункамі і незабыўнымі не толькі свае канікулы, ад БРСМ. але і канікулы дзяцей, а ці не гэта самае З году ў год усё больш і больш маладых галоўнае? людзей прымае ўдзел у студатрадаўскім Елісей БАРАНАЎ, руху, пра што сведчыць дынамічнае павефакультэт прыродазнаўства лічэнне колькасці такіх фарміраванняў. У параўнанні з мінулым годам іх стала больш амаль удвая. Па добрай традыцыі падчас свята адзначылі лепшых навічкоў. У намінацыі «Дэбют года» былі ўзнагароджаны педагагічны атрад «Беларусачка» Інстытута інклюзіўнай адукацыі і педагагічны атрад «Медуніца» факультэта дашкольнай адукацыі. Таксама адміністрацыя ўніверсітэта заахвоціла сэрвісны атрад «Штаб „Абі31 кастрычніка 2016 г.


• Свет без межаў

ВЫВУЧАЕМ, АСЭНСОЎВАЕМ, СТВАРАЕМ

У перыяд з 26 верасня па 2 кастрычніка пры падтрымцы праекта Еўрапейскага Саюза MOST супрацоўнікі БДПУ вывучалі міжнародны вопыт слыхавой і маўленчай рэабілітацыі дзяцей з кахлеарнымі імплантамі ў цэнтры рэабілітацыі слыху і маўлення «SUVAG» (г. Заграб, Рэспубліка Харватыя). У праграме мабільнасці прынялі ўдзел намеснік дырэктара па навукова-метадычнай рабоце IПКіП В. В. Радыгіна, дэкан факультэта павышэння кваліфікацыі IПКіП В. В. Клязовіч і намеснік дырэктара Інстытута інклюзіўнай адукацыі С. М. ФЯКЛІСТАВА (кіраўнік групы), якая расказала пра вопыт, набыты ў выніку паездкі. спецыфіку арганізацыі інклюзіўнай адукацыі дзяцей з парушэннямі слыху і маўлення. Практычныя заняткі, праведзеныя супрацоўнікамі цэнтра на базе дыягнастычнага аддзялення, дзіцячага садка і школы «SUVAG», раскрылі магчымасці развіцця слыху і маўлення дзяцей з выкарыстаннем музычнай стымуляцыі, стымуляцыі рухамі, фанетычнай рытмікі. Пры наведванні агульнаадукацыйнай школы «Davorin Trstenjak» мы вывучылі шляхі адаптацыі навучальных праграм да індывідуальных магчымасцяў вучняў, варыятыўнага ўжывання метадычных прыёмаў, забеспячэння адпаведнай «маўленчай падтрымкі» на– Мы атрымалі ўнікальную магчымасць прайсці вучэнцаў. навучальны курс «Вербатанальны метад як сродак Асаблівай стала для нас сустрэча з дырэктарам цэнтслыхавой і маўленчай рэабілітацыі дзяцей з па- ра «SUVAG» Адындай Дульчыч, у працэсе гутаркі з якой рушэннем слыху». Дадзены метад, распрацаваны хар- былі вызначаны магчымасці ўзаемадзеяння дадзенай вацкім навукоўцам П. Губерына, заснаваны на установы з Інстытутам інклюзіўнай адукацыі і Інстытутам ўзаемасувязі развіцця мовы і рухаў, выкарыстанні павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДПУ. музычнай стымуляцыі як базы слыхавога і маўленчаПа выніках камандзіроўкі будуць распрацаваны га развіцця. Яго тэхнічную аснову складаюць ары- і ўкаранёны: гінальная электраакустычная апаратура і вібрацыйныя – праграма навучальных курсаў для настаўнікаў-дэўстаноўкі, распрацаваныя інжынерам В. Казіна, з якім фектолагаў і бацькоў па праблеме слыхавой і маўленчай нам пашчасціла сустрэцца і пагутарыць. Сёння больш рэабілітацыі; за 600 цэнтраў у 40 краінах свету працуюць па гэтым – праграма курсаў павышэння кваліфікацыі «Муметадзе, яго эфектыўнасць пацверджана шматгадовай зычная стымуляцыя як сродак карэкцыйнай працы гісторыяй. з дзецьмі з парушэннем слыху і парушэннямі маўлення»; У рамках адукацыйнай праграмы мы вывучалі вопыт – праграмы стажыровак для педагогаў агульнаадуузаемадзеяння розных спецыялістаў у працэсе слы- кацыйных школ «Мабільная метадычная падтрымка нахавой і маўленчай рэабілітацыі дзяцей з кахлеарнымі стаўнікаў, якія працуюць ва ўмовах інклюзіі» і «Псіхолаімплантамі рознага ўзросту; прынцыпы распрацоў- га-педагагічнае суправаджэнне вучня з асаблівасцямі кі індывідуальных праграм карэкцыйнай работы; псіхафізічнага развіцця ва ўмовах інклюзіўнай адукацыі».

• Канферэнц-зала

НАВУКОВАЯ ГАДАВІНА

Восень – традыцыйна плённая пара для тых, хто знаходзіцца ў нястомным навуковым пошуку, дзеліцца вынікамі сваіх даследаванняў і знаёміцца з набыткамі калег і аднадумцаў. Багатай на такія сустрэчы яна стала, у прыватнасці, для філалагічнага факультэта. Зусім нядаўна, 20 кастрычніка, тут у шосты раз прайшла Міжнародная канферэнцыя «А. С. Пушкін і сусветная культура», арганізаваная кафедрай рускай і зарубежнай літаратуры. А яшчэ сёлета ў дзясяты раз адбылася традыцыйная Міжнародная навуковая канферэнцыя «Танкаўскія чытанні», прымеркаваная да Года культуры ў Беларусі. Абмеркаваць шматгранную і багатую творчасць Максіма Танка сабраліся спецыялісты ў розных галінах філалогіі. На канферэнцыю прыехалі гуманітарыі практычна з усіх ВНУ нашай краіны, супрацоўнікі Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі, замежныя госці. Асабліва прадстаўнічай была дэлегацыя з Польшчы, у склад якой уваходзілі навукоўцы са Шлёнскага ўніверсітэта (Катавіцы) і Гуманітарнасацыяльнага ўніверсітэта SWPS (Варшава). Урачыстае адкрыццё форуму пачалося выступленнем дэкана філалагічнага факультэта прафесара Васіля Дзянісавіча Старычонка. Да гасцей БДПУ, выкладчыкаў і студэнтаў звярнуліся выпускнікі факультэта – галоўны рэдактар часопіса «Роднае слова» Зоя Іванаўна дых даследчыкаў». Удзельнікі СНДЛ факультэта, студэнПадліпская, галоўны рэдактар газеты «Культура» Сяргей ты БНТУ і ГДУ імя Ф. Скарыны агучылі свае навуковыя Сяргеевіч Трафілаў. Ад імя польскіх калег удзельнікаў назіранні, паслухалі даклады калег. канферэнцыі прывітала доктар габілітаваны, загадчык На юбілейнай канферэнцыі давялося выступіць стукафедры тэорыі і гісторыі культуры Шлёнскага ўнівер- дэнткам 2-га курса філалагічнага факультэта Алене сітэта Эва Касоўская. Узрушыў і захапіў слухачоў даклад Фендзіч і Вераніцы Машковіч (навуковы кіраўнік абезагадчыка аддзела навін культуры дырэкцыі канала дзвюх – Н. П. Лобань). «Культура» Беларускага радыё Уладзіміра АнатольеАлена Фендзіч: «Канферэнцыя „Танкаўскія чытанвіча Трапянка. Яго выступленне, у канцы якога прагу- ні“ – гэта цудоўная магчымасць праявіць сябе як даследчала літаратурна-музычная кампазіцыя па творах Мак- чык і, што вельмі важна, паслухаць даклады сталых, сіма Танка, стварыла своеасаблівую, узнёслую атма- вопытных вучоных, з якіх можна і трэба браць прыклад». сферу ў зале. Лірычнаму настрою прысутных паспрыяла Вераніка Машковіч: «Адзначу вельмі добразычліі выступленне рэжысёра народнага тэатра «Жывое вую атмасферу мерапрыемства. Спачатку я адчувала слова» Алесі Сівохінай. хваляванне, бо на канферэнцыі міжнароднага ўзроўню Пасля перапынку праца працягнулася ў шасці секцыях, выступаю ўпершыню. Аднак мяне і ўсіх маладых удзельдзе абмяркоўваліся творы класіка ў літаратуразнаўчым, нікаў „Танкаўскіх чытанняў“ падтрымлівалі нашы вылінгвістычным, культуралагічным і метадычным аспек- кладчыкі і ўсе прысутныя». тах. Традыцыйна працавала секцыя «Праблемы сучаснаНаталля ЗАЯЦ, намеснік дэкана га літаратуразнаўства і мовазнаўства ў работах малафілалагічнага факультэта па навуковай рабоце

31 кастрычніка 2016 г.

• Акадэмічная мабільнасць у дзеянні Н

АШ універсітэт 14 кастрыч ніка наведалі прадстаўнікі Еўразійскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Л. М. Гумілёва (Рэспубліка Казахстан). Падчас сустрэчы калегі з БДПУ і ЕНУ абмеркавалі праграму дзеяння на бліжэйшы час: правядзенне семінараў і вэбінараў, прысвечаных пытанням удасканалення падрыхтоўкі настаўнікаў, абмен студэнтамі і выкладчыкамі, сумесны ўдзел у магістарскіх праграмах і міжнародных навуковапрактычных канферэнцыях. Паміж універсітэтамі-партнёрамі была дасягнута дамоўленасць аб праходжанні навуковай стажыроўкі магістрантаў ЕНУ на базе Інстытута псіхалогіі БДПУ па спецыяльнасцях «Педагогіка і псіхалогія» і «Псіхалогія», а таксама аб павышэнні кваліфікацыі і перападрыхтоўцы казахстанскіх спецыялістаў у ІПКіП БДПУ. ЫРЭКТАР Інстытута псіхалогіі Д. Р. Дзьякаў 13–15 кастрычніка прымаў удзел у рабоце ІІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Медыцынская (клінічная) псіхалогія: гістарычныя традыцыі і сучасная практыка», якая праходзіла ў Яраслаўскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. Дзмітрый Рыгоравіч выступіў на пленарным пасяджэнні з дакладам «Развіццё самаідэнтыфікацыі як найвышэйшай псіхалагічнай функцыі ў інтэрнэтзалежных асоб юнацкага ўзросту». На сустрэчах з прадстаўнікамі рэктарата і прафесарска-выкладчыцкага складу ЯДМУ Д. Р. Дзьякаў абмеркаваў перспектывы супрацоўніцтва Інстытута псіхалогіі БДПУ і факультэта клінічнай псіхалогіі і сацыяльнай работы ЯДМУ ў галіне акадэмічных абменаў і арганізацыі сумесных навукова-даследчых праектаў. РАМКАХ рабочага візіту дэлегацыі Курганскай вобласці Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліку Беларусь 13 кастрычніка БДПУ наведаў в.а. рэктара Курганскага дзяржаўнага ўніверсітэта К. Г. Пракоф’еў. Ёсць усе падставы меркаваць, што яго візіт стане пачаткам партнёрскага ўзаемадзеяння дзвюх устаноў вышэйшай адукацыі. ЭЛЕГАЦЫЯ Інстытута інклюзіўнай адукацыі БДПУ ў складзе яго дырэктара В. В. Хітрук і дацэнта кафедры тыфлапедагогікі С. Я. Гайдукевіч 9–14 кастрычніка наведала ўніверсітэт NORD (г. Бадо, Каралеўства Нарвегія) у фармаце праграмы акадэмічных абменаў Erasmus+Global Mobility. Мэтай візіту стаў абмен вопытам падрыхтоўкі педагагічных кадраў для інклюзіўнай школы, а таксама вызначэнне стратэгічных напрамкаў супра-

Д

У

Д

цоўніцтва двух універсітэтаў. Калегі абмеркавалі магчымасць арганізацыі летняй школы па арт-педагогіцы для нарвежскіх студэнтаў на базе БДПУ ў чэрвені–ліпені 2017 г. і правядзення on-line лекцый і майстар-класаў для беларускіх і нарвежскіх студэнтаў. Удакладняліся магчымыя мадэлі міжвузаўскага супрацоўніцтва і акадэмічнай мабільнасці студэнцкай моладзі і прафесарска-выкладчыцкага складу ў рамках праграмы Erasmus+Global Mobility. 3


АРЫЕНЦІР НА ПЕДАГАГІЧНУЮ ПРАФЕСІЮ

• Рыхтуем маладую змену П

АДВЕДЗЕНЫ вынікі віктарыны па мастацтве, якую арганізаваў і правёў у рамках педагагічнага форуму факультэт эстэтычнай адукацыі БДПУ. Конкурс сярод навучэнцаў школ, гімназій і ліцэяў праходзіў у два этапы. Пераможцы ў трох узроставых групах 26 кастрычніка былі ўзнагароджаны каштоўнымі падарункамі і атрымалі сертыфікаты ўдзельнікаў. А БАЗЕ філіяла кафедры інфарматыкі і методыкі выкладання інфарматыкі фізіка-матэматычнага факультэта – у сярэдняй школе № 51 г. Мінска – 14 кастрычніка адбылася прэзентацыя навучальнага курса па робататэхніцы. Выкладчыкі БДПУ П. А. Харашэвіч і А. З. Кутыш расказалі вучням 7–8 класаў пра гісторыю стварэння робатаў і іх выкарыстанне ў сферы адукацыі, а яшчэ запрасілі ва ўніверсітэт на нядаўна створаныя курсы па зборцы і праграмаванні робататэхнічных канструкцый. РАЧЫСТАЕ пасвячэнне дзесяцікласнікаў у навучэнцы профільных класаў педагагічнай накіраванасці адбылося 7 кастрычніка ў мінскай гімназіі № 20. Са святам іх павіншавалі старэйшыя сябры, бацькі, настаўнікі, а таксама прадстаўнікі БДПУ – начальнік цэнтра развіцця педагагічнай адукацыі А. В. Пазняк, начальнік інавацыйна-метадычнага аддзела ЦРПА Ю. М. Ягорава, пяцікурснік гістарычнага факультэта Юрый Коўшык і студэнтка ФСПТ Лізавета Верас.

Н

У

«Н»-даведка. Сёння ў краіне створаны і працуюць больш чым 300 профільных класаў і груп педагагічнай накіраванасці, колькасць навучэнцаў у якіх перавышае 3500 чалавек – патэнцыяльных студэнтаў БДПУ.

ДЗЕНЬ БДПУ: БЕЗДАКОРНА, ПРЫГОЖА, ДУШЭЎНА (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

*** Падчас Дня БДПУ мы атрымалі шмат пазнавальнай інфармацыі пра студэнцкае жыццё, пра тое, як моладзь праводзіць свой вольны час, у дзейнасці якіх грамадскіх арганізацый і валанцёрскіх клубаў бярэ ўдзел. Аляксандр Іванавіч расказаў, чаму БДПУ з’яўляецца лідарам педагагічнай адукацыі ў краіне. Аб праўдзівасці слоў кіраўніка ўніверсітэта сведчылі яркія канцэртныя выступленні яго студэнтаў і выкладчыкаў: кожны нумар быў непаўторны. Майстэрства выканаўцаў не ведала межаў, пад іх ўплыў трапіла і ўся зала, атрымаўшы ў выніку мора добрага настрою і станоўчых эмоцый. Мы шмат пачулі аб прафесіі педагога ў цэлым і пра тое, што нас чакае, калі мы станем студэнтамі БДПУ, якія перавагі атрымаем пасля яго заканчэння. Многія ў гэты дзень дакладна вызначыліся з выбарам будучай alma mater. Кірыл ПАДАЛЯК, г. Магілёў

• ВВЦ паведамляе Набыць сувеніры з лагатыпам alma mater, канцылярскія прылады, кніжную прадукцыю, якая выпускаецца вучэбнавыдавецкім цэнтрам БДПУ, і многае іншае можна ў кіёсках універсітэта па адрасах: вул. Савецкая, 18 (вуч. корпус № 1), пр. Незалежнасці, 1 (вуч. корпус № 2), вул. Магілёўская, 37 (вуч. корпус № 5), вул. Скарыны, 13 (вуч. корпус № 7). Мы заўсёды рады прапанаваць нашым пакупнікам тавары па самых выгадных цэнах.

Праблема прафесійнага самавызначэння – адна з самых актуальных для сённяшніх старшакласнікаў. Наша задача – дапамагчы ім выбраць будучую сферу дзейнасці ў адпаведнасці з асабістымі інтарэсамі, жаданнямі і здольнасцямі. Найбольш эфектыўны спосаб выяўлення і падрыхтоўкі вучняў, матываваных на педагагічную працу, заключаецца ў сістэмнай і ўзгодненай прафарыентацыйнай рабоце школ і педагагічных ВНУ. Зладжаныя сумесныя дзеянні настаўнікаў СШ № 147 і № 153 г. Мінска і выкладчыкаў кафедры педагогікі БДПУ далі свой плён. З 1 верасня гэтага года на базе СШ № 147 адкрыўся педагагічны клас, на базе СШ № 153 – педагагічная група. Напярэдадні Дня настаўніка вучні разам з класнымі кіраўнікамі наведалі БДПУ. Дацэнт кафедры педагогікі Л. А. Казінец правяла для старшакласнікаў экскурсію па ўніверсітэце, расказала пра гістарычнае мінулае навучальнай установы, яе дасягненні на сучасным этапе, пазнаёміла з жыццёвым і творчым шляхам вядомых што зрабіла правільны жыццёвы выбар. Вучоба беларускіх вучоных, якія працавалі раней і працуюць ў педагагічнай групе дапаможа глыбей пазнаёсёння ва ўстанове адукацыі. Для будучых настаўнікаў міцца з прафесіяй настаўніка, раскрыць свае Лідзія Аляксандраўна прачытала лекцыю на тэму здольнасці, ацаніць прыдатнасць да абранай дзейнасці» (Аляксандра Снапко, дзесяцікласніца «Педагагічная прафесія і яе асаблівасці». Пасля першай сустрэчы з БДПУ школьнікі ахвот- СШ № 153). Выказваем словы шчырай падзякі дэкану на дзяліліся ўражаннямі: «Адчуваецца, што кіраўфакультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўніцтва ўніверсітэта клапоціцца пра сваіх студэнтаў». кі С. У. Якавенку, загадчыку філіяла кафед«Відаць, тут прыемна вучыцца», «Зразумела, што ры педагогікі Л. А. Казінец, адказнаму сакраі педагогі любяць сваю справу...», «На лекцыі Лідзіі тару прыёмнай камісіі С. І. Васільцу за арАляксандраўны ўсур’ёз задумалася пра прызнаганізацыю сустрэчы будучых педагогаў чэнне Настаўніка, пра ролю гэтай прафесіі ў жыцу БДПУ. ці кожнага чалавека» (Кацярына Рыжмакова, П. А. МЯЛАНІЧ, дырэктар СШ № 147 г. Мінска, вучаніца педагагічнага класа СШ № 147). «ПаМ. І. ПАЛЯШЧУК, дырэктар СШ № 153 г. Мінска гутарыўшы з вучонымі БДПУ, пераканалася,

СПАСЦІГАЕМ ПРЫГОЖАЕ РАЗАМ Сумесныя творчыя праекты студэнтаў і выкладчыкаў БДПУ з вучнямі школ – адзін з дзейсных метадаў забеспячэння практыкаарыентаванай падрыхтоўкі будучых педагогаў-музыкантаў. Гэта добра разумеюць прадстаўнікі факультэта эстэтычнай адукацыі, якія актыўна ўдзельнічалі ў Тыдні музыкі, што праводзіўся ДУА «Сярэдняя школа № 168 г. Мінска». Ініцыятарам гэтых сустрэч сталі дэкан факультэта І. І. Рыжыкава і дырэктар школы М. М. Восіпава. Лекцыю-канцэрт «Карціны прыроды ў музычных гуках» для навучэнцаў 4–7 класаў падрыхтавала аўтар гэтага артыкула разам са студэнтамі групы 44а. Прагучалі інструментальныя творы для фартэпіяна, скрыпкі, гітары, акардэона і цымбалаў кампазітараў розных краін. Кожнаму папярэднічаў расказ пра эпоху і кампазітара, а таксама пра сродкі музычнай выразнасці, дзякуючы якім школьнікі, па іх словах, «сярод лета пераносіліся ў зіму, чулі звон сакавіцкага капяжу, спеў жаўрука, шум дажджу». Для старшакласнікаў свае дзверы расчыніў лекторый «Духоўная музыка. Ад класікі да сучаснасці», боту майстэрань, дзе яны пазнаёміліся з рознымі падрыхтаваны сумесна кафедрай музычна-педага- відамі народных рамёстваў (ткацтва, кераміка, сагічнай адукацыі і загадчыкам аддзела бібліятэкі БДПУ ломапляценне, вышыўка, народны строй). А. В. Белавусавай пры ўдзеле студэнтаў групы 14а. Для педагогаў удзел у гэтых мерапрыемстКласічная музыка адпаведным чынам уздзейнічае на вах стаў яшчэ адной магчымасцю пашырыць слухачоў, знаходзіць водгук у глыбінях душы, фарміруе межы прафарыентацыйнай работы, для студобры густ. Яе гучанне ў выкананні спевакоў, прызнаных дэнтаў – атрымаць практычныя навыкі леку свеце, – Анрэа Бачэлі, Марціна Харкенса, Б’ёнс, тарскага майстэрства, арганізацыі пазаСелін Дзіён і інш. – дапаўнялася мастацкім відэара- школьнай працы, для вучняў – узбагаціць свае дам: рэпрадукцыямі палотнаў Рафаэля і Тыцыяна. веды ў сферы музычнай культуры і дакрануцЗаключны акорд Тыдня музыкі – лекцыя-эк- ца да Прыгожага. скурсія для навучэнцаў «Беларуская мастацкая кульЗдаецца, зусім нядаўна мы падводзілі вынікі мінутура: традыцыі і сучаснасць», якую правяла вы- лага навучальнага года, узгадвалі навукова-праккладчык кафедры мастацка-педагагічнай адукацыі тычныя канферэнцыі і мерапрыемствы, якія ствараН. А. Давідовіч у сценах нашага факультэта. Школь- юць на факультэце асаблівую атмасферу творчасці, нікам у займальнай форме расказалі і паказалі ра- дазваляюць раскрыцца кожнаму студэнту. Новы навучальны год абяцае быць яшчэ больш цікавым і плённым. Адна са значных падзей восені – правядзенне на базе ФЭА БДПУ 26–27 кастрычніка педагагічнага форуму па эстэтычнай адукацыі. Яго галоўнай мэтай стала забеспячэнне якасці выкладання дысцыплін эстэтычнага цыкла, развіццё навукова-даследчага патэнцыялу і метадычнай культуры настаўнікаў і выкладчыкаў, стварэнне ўмоў для павышэння прэстыжу педагагічнай прафесіі. Валянціна ЧАРНЯК, дацэнт кафедры музычна-педагагічнай адукацыі ФЭА

Вул. Савецкая, 18, п. 137, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

226-40-19

i

e-mail: nastaunik@bspu.by www.bspu.by

Выходзіць два разы ў месяц на беларускай мове. Аб’ём 4 паласы фармату А3. Распаўсюджваецца ў вучэбных карпусах і інтэрнатах БДПУ бясплатна.

Газета надрукавана ў Рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве «БудМедыяПраект». ЛП № 02330/71 ад 23.01.2014. Вул. В. Харужай, 13/61, Мінск, 220123. Тыраж 400 экз. Заказ 1348. Падпісана ў друк 28.10.2016 г. у 9.00.

Рэдактар Т. А. БАШМАКОВА


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.