1150

Page 3

2014

1914

вярстаўся нумар САКРЭТЫ дэфектолагаў-наватараў АДКРЫТЫ •Калі Падарунак універсітэту з наУ пачатку кастрычніка на факультэце спецыяльнай адукацыі прайшло мерапрыемства «Педагог–творца–асоба», прысвечанае 100-годдзю БДПУ. Выкладчыкі і студэнты атрымалі ўнікальную магчымасць сустрэцца з выдатнымі навукоўцамі, дэфектолагамі-практыкамі, якія ўнеслі неацэнны ўклад у развіццё нацыянальнай сістэмы адукацыі. Гасцямі мерапрыемства сталі Т. Л. Ляшчынская, кандыдат педагагічных навук, дацэнт, вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі спецыяльнай адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі, і І. У. Вераценнікаў, старшы выкладчык кафедры дэфекталогіі Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, уладальнік дзвюх вышэйшых кваліфікацыйных катэгорый. Сустрэча праходзіла ў інтэрактыўным фармаце, які прыйшоўся даспадобы студэнтам і маладым навукоўцам. Пытанні вядучых не раз прымушалі педагогаў-наватараў паразважаць і задумацца, але ні ў каго не ўзнікла сумненняў у шчырасці і слушнасці іх адказаў. Госці раскрылі аўдыторыі таямніцы свайго прафесійнага майстэрства, узгадалі самыя цікавыя моманты з практыкі, яркія эпізоды студэнцкай маладосці, расказалі пра асабістае жыццё. Таццяна Лаўрэнцьеўна падзялілася з прысутнымі сваімі ўражаннямі ад цырымоніі ўзнагароджання яе крыштальным кубкам «Годнасць нацыі» тэлеканала АНТ (а ўвогуле за 64 гады плённай працы розных узнагарод набралася нямала). Надзвычай цікавым падалося тое, што расказала Таццяна Лаўрэнцьеўна пра гісторыю факультэта спецыяльнай адукацыі. У яе атрымалася сапраўдная экскурсія ў мінулае, якая дазволіла яскрава ўявіць сабе аўдыторыі, поўныя творчых і матываваных студэнтаў, выкладчыкаў, імёны якіх многія бачылі на вокладках падручнікаў. Часта ў размове ўздымалася тэма высокай ступені адказнасці дэфектолага. Госці факультэта на сваім рахунку маюць не адзін выпадак выратавання дзіцяці ад няправільна пастаў-

ленага дыягназу ці ад неразумення бацькоў. Ігар Уладзіміравіч прыгадаў сваю вучаніцу, ад працы з якой адмовіліся 12 дэфектолагаў. Дзяўчынка паўгода не размаўляла з педагогам, і яму прыходзілася ісці на «хітрыкі», каб актывізаваць яе ўвагу і выпрацаваць матывацыю да вучобы. Настаўнік знайшоў выйсце – маляванне. Спачатку дзяўчынка толькі размалёўвала карцінкі, якія ёй прапаноўваў Ігар Уладзіміравіч. Потым да малявання педагог далучыў задачкі па матэматыцы, прасіў вучаніцу падпісаць малюнкі, а праз паўгода яна раскрыла сваё маленькае сэрца і пачала размаўляць, смяяцца і даволі добра вучыцца. У некаторыя моманты сустрэчы, асабліва цёплыя і чуллівыя, на вачах прысутных блішчэлі слёзы. Ток-шоу прайшло на адным дыханні, доўга не сціхалі апладысменты ў гонар дэфектолагаў-наватараў. Госці і студэнты выказалі жаданне паўтарыць сустрэчу ў такім фармаце. Усе пагадзіліся, што падобныя мерапрыемствы не толькі фарміруюць асобу будучага дэфектолага, але і спрыяюць асобаснаму і творчаму падыходу да працы і навучання ва ўніверсітэце. Аляксандра БРЫКАВА, выкладчык факультэта спецыяльнай адукацыі

• Спецыяліст гартуецца на практыцы

годы яго 100-годдзя зрабіла мінчанка Г. З. Дзебелева. Прачытаўшы ў Інтэрнэце пра надыходзячы юбілей БДПУ, яна вырашыла перадаць нашай установе сямейную рэліквію – «Бібліятэку сусветнай літаратуры» – 200-томную серыю кніг выдавецтва «Мастацкая літаратура». Пісьмо з падзякай Галіне Зінатаўне накіраваў рэктар БДПУ прафесар А. І. Жук.

• Навіны БДПУ Д

ЗВЕ публічныя лекцыі для студэнтаў і супрацоўнікаў нашага ўніверсітэта 23 і 24 кастрычніка прачытаў прафесар Нікола Камода – вядомы ў Італіі спецыяліст у галіне прафілактычнай медыцыны і гігіены, каардынатар дагавора аб міжнародным супрацоўніцтве паміж Фларэнтыйскім дзяржаўным універсітэтам і БДПУ.

А

ДКРЫТАЯ лекцыя дырэктара Інстытута сацыялогіі адукацыі РАА, акадэміка Расійскай акадэміі адукацыі, прафесара В.С. Собкіна на тэму «Сучасны падлетак: каштоўнасныя арыентацыі і праблемы сацыялізацыі» адбудзецца 30 кастрычніка. У 11.00 у аўдыторыю 330 вучэбнага корпуса № 3 запрашаюцца супрацоўнікі, аспіранты, магістранты і студэнты БДПУ, а таксама псіхолагі і сацыяльныя педагогі ўстаноў адукацыі. «

ПЕРШЫ РАЗ У ПЕРШЫ КЛАС З усіх педагогаў, якія адкрывалі нам дзверы ў краіну ведаў, дапамагалі пракладваць дарогу ў самастойнае жыццё, часцей за ўсё мы ўзгадваем першую настаўніцу. Гэта і не дзіўна: менавіта яе ўвага, клопат, дасведчанасць спрыялі нашай адаптацыі да навучання ў школе, менавіта ад яе мы ўпершыню пачулі столькі новага, цікавага, захапляльнага… Разумеючы, якая важная місія ўскладзена на педагога, які пачынае працаваць з учарашнімі дашкалятамі, мы, студэнты 3-га курса факультэта пачатковай адукацыі, з пачуццём асаблівай адказнасці накіраваліся на педпрактыку «Першыя дні дзіцяці ў школе». З яе і пачаўся для нас новы навучальны год. Чым жа яна адметная? Мы ж і на першым, і на другім курсах працавалі ў школе. Але менавіта на гэтай практыцы судакрануліся з двума цудамі. Я маю на ўвазе першакласнікаў – такіх пацешных, непаўторных, крыху разгубленых! Другі цуд – гэта сам настаўнік у першыя школьныя дні. Нам прадаставілася ўнікальная магчымасць вывучаць «таямніцу першых школьных дзён» – тыя дзеянні, паводзіны настаўніка, якія ствараюць у класе атмасферу радасці пазнання, першых маленькіх адкрыццяў, нараджаюць ва ўчарашніх дашкалятаў усведамленне: «Я – вучань». Гасцінна адчынілі для нас дзверы пачатковая школа № 39, гімназія № 20, САШ № 138, 175, 85. Змест практыкі прадугледжваў назіранне за арганізацыяй урачыстай лінейкі ў Дзень ведаў, дзейнасцю настаўніка ў адаптацыйны перыяд, вывучэнне ўзроўню гатоўнасці дзяцей да школы, правядзенне фізкультхвілінак, рухомых гульняў, выхаваўчых мерапрыемстваў, фрагментаў урокаў інтэграванага курса «Уводзіны ў школьнае жыццё».

23 кастрычніка 2014 г.

Студэнткі Вераніка МАЦЮК, Валянціна КАЗІЦКАЯ і Алеся БОЛВАХ, якія праходзілі практыку ў гімназіі № 20 г. Мінска, адзначаюць: – Гімназія сапраўды выдатная, з пасямейнаму цёплай атмасферай. Усе настаўнікі надзвычай добразычлівыя. Мы наведалі першы бацькоўскі сход, назіралі за іх працай, за працэсам арганізацыі мерапрыемства. Крысціне ІВАНОВАЙ запомнілася, як настаўніца Любоў Міхайлаўна Трус уручала

кожнаму вучню незвычайны канверт з пажаданнямі і частавала дзяцей салодкім караваем. Марыя БЫКОЎСКАЯ: – Парог школы пераступілі 25 прыгожа апранутых хлопчыкаў і дзяўчынак, якія з гэтага моманту будуць з гонарам называць сябе вучнямі. І вось першы званок запрасіў дзяцей у клас на ўрок, дзе іх чакала падарожжа па Бацькаўшчыне з кнігай «Беларусь – мая Радзіма». Вялікі дзякуй нашым настаўнікам, якія дзяліліся сваім вопытам і раілі, як тлумачыць заданні, фармуляваць пытанні, якія метады выкарыстоўваць і г. д. Нездарма факультэт пачатковай адукацыі мае дэвіз «Сэрца аддаю дзецям». Калі бачыш гэтыя бліскучыя, ясныя вочы першакласнікаў, іх адкрытыя твары і ўсмешкі, хочацца хутчэй набыць прафесію, авалодаць майстэрствам настаўніка, каб аддаць дзеткам кавалачак свайго сэрца, каб абудзіць у іх жаданне вучыцца і пазнаваць навакольны свет… Наш кар.

А

ДУКАЦЫЯ і навука ў Беларусі: актуальныя праблемы і перспектывы развіцця ў ХХІ ст.» – такая тэма VІІ навуковапрактычнай канферэнцыі маладых вучоных БДПУ, якая сёлета прысвечана 100-годдзю alma mater.

У

мінулую пятніцу адбыліся першыя заняткі школы юных матэматыкаў. Для навучання зарэгістравалася больш за 80 вучняў школ Мінска і Мінскай вобласці.

Н

А БАЗЕ СШ № 3 г. Смалявічы 10 кастрычніка ў адпаведнасці з дагаворам аб супрацоўніцтве была адкрыта школа юных фізікаў. Перад вучнямі 9–10 класаў ад імя арганізатараў выступіў дэкан фізфака прафесар В. Р. Собаль. Заняткі па кінематыцы з дэманстрацыяй эксперымента правяла дацэнт кафедры методыкі выкладання фізікі В. М. Белая.

П

АДПІСАНЫ дагавор аб супрацоўніцтве паміж БДПУ і Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатрам оперы і балета. У яго рамках супрацоўнікі і студэнты нашага ўніверсітэта могуць набываць квіткі на спектаклі на льготных умовах, а таксама прысутнічаць на дапрэм’ерных паказах. Сёння на стадыі падпісання знаходзяцца дагаворы з Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Янкі Купалы, Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатрам імя Максіма Горкага, Рэспубліканскім тэатрам беларускай драматургіі.

3


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.