nastaunik 6(1073)

Page 3

Днямі ва універсітэце адбыўся навуковаметадалагічны семінар для выкладчыкаў кафедраў грамадазнаўчых дысцыплін, на якім выступіў доктар гістарычных навук, дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі, акадэміксакратар аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Аляксандр Аляксандравіч КАВАЛЕНЯ. Зыходная ўстаноўка дакладчыка заключалася не ў тым, каб прачытаць змястоўную лекцыю для слухачоў, а каб абмяняцца думкамі з калегамі, паспрабаваць разам знайсці адказы на хвалюючыя пытанні. Тэма Вялікай Айчыннай вайны паранейшаму хвалюе і даследчыкаў, і літаратуразнаўцаў; не застаюцца ўбаку выкладчыкі і студэнты нашага уні­версітэта. Мільёны дзяцей і ўнукаў удзельнікаў той вайны імкнуцца знайсці найбольш вычар­ пальную і аб’ектыўную версію падзей 65гадовай даўніны. Прафесар А.А. Каваленя расказаў прысутным пра свой удзел у прадстаўнічай міжнароднай навуковапрактычнай канферэнцыі, якая праходзіла ў Маскве і прысвячалася 65й гадавіне Вялікай Перамогі над германскім фа­ шызмам. Усе найважнейшыя гістарычныя падзеі без вы­ключэння з цягам часу перажываюць этап пе­ раасэнсавання. І калі адны гісторыкі імкнуцца пера­гледзець падзеі Другой сусветнай вайны ў святле раней невядомых фактаў, то другія хочуць

задаволіць пэўныя палітычныя і ідэалагічныя інтарэсы. Пазіцыя беларускіх вучоных (і ўсё больш даследчыкаў пагаджаюцца з намі) у тым, каб не замоўчваць непрыемныя факты і падрабязнасці. А яшчэ — паглядзець на гісторыю праз суб’ектыўнае ўспрыняцце падзей іх удзельнікамі: партызанамі, дзецьмі, салдацкімі маці. Такі падыход дапаможа паказаць вядомыя падзеі ў зусім новым ракурсе. Сімвалічна, што тэма Вялікай Айчыннай вай­ ны, якая раней распрацоўвалася перш за ўсё гісторыкамі старэйшага і сярэдняга пакаленняў, усё больш хвалюе маладых даследчыкаў. Гэтая цікавасць сведчыць пра жаданне зразумець улас­ ную гісторыю дзеля таго, каб рухацца далей, бо без гістарычнай памяці пакаленняў немагчыма ствараць сучаснасць і будучыню. Ірына НІКІЦІНА, загадчык кафедры філасофіі

заголовок Эфектыўнасць і якасць адукацыі залежаць ад многіх фактараў. Для тых, хто вывучае замежную мову, самае важнае — магчымасць мець зносіны з яе непасрэднымі носьбітамі. Студэнтамлітуаністам з факультэта беларускай філалогіі і культуры ў гэтым плане пашанцавала: яны праходзяць педагагічную практыку ў Пяляскай прыватнай сярэдняй школе, дзе навучанне цалкам адбываецца палітоўску. Але галоўнае — вось ужо каторы год яны ўдасканальваюць свае веды і ўменні ў Вільнюскім педагагічным універсітэце, з якім нашу alma mater звязваюць даўнія сяброўскія і дзелавыя адносіны. Нядаўна студэнты і выкладчыкі ВПУ завіталі ў госці да нас: адны — каб атрымаць новы вопыт, другія — каб перадаць яго. Вераніка МАНДЗІК Да ліку апошніх адносіцца выкладчыца факультэта літуаністыкі ВПУ Лілія Александровіч. Правёўшы некалькі заняткаў з нашымі студэнтамі, яна адзначыла высокі ўзровень іх ведаў: « Я працавала з другім і пятым курсам, у асноўным мы займаліся развіццём вуснага маўлення, разглядалі найбольш эфектыўныя спосабы і прыёмы навучан­ ня літоўскай мове. Дзяўчаты цудоўна справіліся, я вельмі задаволена. Мы выбіралі нейкую тэму, цікавую для студэнтаў, і, абмяркоўваючы яе, вывучалі новыя моўныя канструкцыі. Падчас аднаго з заняткаў я

Усё глыбей у гісторыю адыходзяць падзеі 1941—1945 гг. Аднак тэма Вялікай Айчыннай вайны пры гэтым не толькі не становіцца менш актуальнай, але, наадварот, з’яўляецца прадметам павышанай цікавасці. І сёння, калі краіна рыхтуецца да святкавання 65й гадавіны з дня Вялікай Перамогі, гэтай праблеме ўдзяляецца асаблівая ўвага.

У

толькі афіцыйную лічбу, якая ўвайшла ў падручнікі (370 ты­ сяч чалавек), але і найноўшыя дадзеныя — 374 тысячы. У цэлым усе ўдзельнікі спра­ віліся з заданнямі вельмі добра, паказалі сваю дасведчанасць і шырокі кругагляд. Самымі лепшымі ў індывідуальным заліку аказаліся наступныя студэнты: І.Ю. Мікалаеў і А.Я. Махнач з факультэта прыродазнаўства (I і II месцы ад­ паведна), а трэцяе месца заняла М.У. Чарвінская (факультэт бе­ ларускай філалогіі і культуры). Вы лічыце, што таксама ня­б лага арыентуецеся ў гістарычных падзеях? У вас ёсць магчымасць праверыць свае веды і адказаць на некалькі пытанняў, якія былі прапанаваны ўдзельнікам алімпіяды. 1. Хто стварыў першы партызанскі атрад у Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны? 2. Які раённы цэнтр БССР пер­ шым быў вызвалены Чырвонай Арміяй? 3. У гонар чаго ці каго ўзведзены Курган славы на шашы Мінск — Масква? (У гонар франтоў, якія вызвалялі Беларусь)

29 красавіка 2010 г.

«Вайна вачыма дзяцей» і г.д. Ім хочацца ведаць, як дзейнічалі партызаны і падпольшчыкі, як жылі савецкія людзі ў палоне і на акупаванай тэрыторыі, бы­ тавыя падрабязнасці і многае іншае. Разважаючы, студэнты самастойна прыйшлі да высновы, што сапраўдныя жыццёвыя каштоўнасці вучаць жыць па самых высокіх мерках маральнасці і патрыятызму. ласную ацэнку ваен ным падзеям нельга даць без ведання дакладных фактаў — бітваў, дат, персаналій. Наколькі студэнты арыентуюцца ў тэарэ­ тычным матэрыяле па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны? Ад­ казаць на гэтае пытанне дапа­ магла алімпіяда, арганізаваная кафедрай айчыннай і сусветнай гісторыі. Удзел у ёй прынялі студэнты з усіх факультэтаў БДПУ (акрамя гістарычнага), і ўпершыню разам з імі свае сілы паспрабавалі старшакласнікі сталічных школ. Апрача тра­ дыцыйных адкрытых і закры­ тых тэстаў, былі прапанаваны і іншыя заданні. Дастаткова складана аказалася знайсці памылкі ў гістарычным даку­ менце. Затое пры выкананні астатніх заданняў удзель­н ікі паказалі сваю эрудыцыю. На­ прыклад, адказваючы на пытан­ не «Якая колькасць партызан дзейнічала на тэрыторыі Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вай­ ны», адна студэнтка ўказала не

(Камарын)

кія ж аспекты ваеннай тэматыкі цікавяць сучас­ ную моладзь? У чым заключа­ ецца сакрэт яе актуальнасці? Менавіта гэтым пытанням быў прысвечаны круглы стол, пра­ ведзены сярод першакурснікаў факультэта сацыяльнапедага­ гічных тэхналогій. Падчас гутаркі выявілася, што сту­ дэнты імкнуцца павысіць уз­ ровень сваіх ведаў пра вайну, а галоўнае — захаваць памяць пра яе падзеі. Многія прыносілі фота­здымкі , лісты, узнагаро­ ды сваіх сваякоў, якія зрабілі ўнёсак у Вялікую Перамогу. Гэта можна растлумачыць некалькімі прычынамі. Папершае, амаль кожная сям’я панесла страты ў выніку ваенных дзеянняў, і памяць беражліва ўтрымлівае ўспаміны пра тых, хто загінуў. Падругое, у гісторыі Вялікай Айчыннай ёсць яшчэ «белыя плямы», а моладзь хоча ведаць усю праўду пра вайну. Акрамя таго, кожны добра ўсведамляе, што галоўная задача чалавецт­ ва — захаванне міру і бяспекі на Зямлі, без чаго ўсё астатняе губляе сэнс. Нельга не звярнуць увагу і на тэматыку індывідуальных прац студэнтаў: яна істотна адрозніваецца ад той, што распрацоўвалася папярэднімі пакаленнямі. Сучасная моладзь цікавіцца такімі праблемамі, як «Цана Перамогі», «Удзел жанчын у ваенных падзеях»,

(В.З.Корж)

Я

Вольга ПАЎЛОЎСКАЯ, дацэнт кафедры айчыннай і сусветнай гісторыі

дала такое заданне: зрабіць рэкламу свайго універсітэта. Мы знайшлі столькі пунктаў, за якія можна пахваліць БДПУ! Гэта і зручнае месца размяшчэння, і выдатная матэрыяльнатэхнічная база, і высакаклас­ ныя спецыялісты, а яшчэ — дух творчасці і маладога запалу, якім нібы прасякнуты тут кожны сантыметр. А для нас, вядома, вельмі важна тое, што БДПУ — адзіная на тэрыторыі Беларусі навучальная ўстанова, дзе існуе спецыяльнасць «Літоўская мова». Чым жа запомніўся тыдзень, праведзены ў сценах нашай наву­ чальнай установы, студэнтам ВПУ? Аказалася, станоўчых эмоцый і ўражанняў ім хопіць надоўга! Вадзім Хлебародаў, 2гі курс, спецыяльнасць «Руская філалогія і міжкультурныя камунікацыі»: «Мы стараліся наведваць лекцыі па прадметах, якія не прадугледжаны нашымі вучэбнымі планамі. Напрыклад — дзяржаўная дзейнасць, падрыхтоўка да выхаваўчай працы ў летніку. Аднак асабіста для мяне галоўнай мэтай паездкі было пагля­дзець, як ажыццяўляецца студэнцкае самакіраванне ў вашым універсітэце (я сам з’яўляюся старшынёй савета свайго фа­ культэта). Я быў прыемна здзіўлены такой колькасцю найцікавейшых мерапрыемстваў, якія праходзяць у БДПУ, а таксама надзвычай высокім узроўнем іх правядзення. І гэта пры тым, што па вялікім ра­ хунку ўсё арганізуюць і ўвасабляюць самі ж студэнты! Мы з сябрам, напрыклад, як прадстаўнікі моцнай паловы чалавецтва ўвайшлі ў склад журы на конкурсе «Міс факультэта рускай філалогіі». Эмоцыі проста б’юць цераз край! Дзякуючы гэтай паездцы я поўны новых ідэй, думак, планаў і пастараюся ўсё гэта ўвасобіць на сваім факультэце. Вы мяне проста натхнілі!» Дзіяна Казлова, студэнтка філалагічнага факультэта: З задаваль­ неннем наведалі лекцыі па ўводзінах у мовазнаўства, хоць гэты курс прайшлі ўжо год назад. Проста мы даведаліся, што ў вас яго чытае прафесар А.А. Гіруцкі, па падручніку якога мы займаліся ў сваім універсітэце. Самі разумееце, адна справа — чытаць дапаможнік, і зусім іншая — паслухаць «жывую» лекцыю! Нам запомніцца добрая арганізацыя паездкі і проста фантастычная культурная праграма. Праўда, нават не хочацца пакідаць ваш універсітэт — мы ўжо марым 3


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.