nastaunik 17(1046)

Page 3

Людміла ВАРАНЕЦКАЯ:

«ЛІЧУ СЯБЕ САМАДАСТАТКОВАЙ, АЛЕ НЕ САМАЗАДАВОЛЕНАЙ» Факультэту дашкольнай адукацыі сёлета спаўняецца 30 гадоў. Ня гледзячы на адносна малады ўзрост, ён паспеў ужо выгадаваць цэлую плеяду зацікаўленых і апантаных навукоўцаў — прафесіяналаў, твор цаў, практыкаў. Да гэтай кагорты з упэўненасцю можна аднесці і нова га дэкана ФДА Людмілу Мікалаеўну ВАРАНЕЦКУЮ. Мяркуючы па тым, з якой любоўю і захапленнем яна расказвае пра свой факультэт, відавочна: з такім кіраўніком не палохаюць аніякія цяжкасці. Вераніка МАНДЗІК ДЗЕНЬ НАРАДЖЭННЯ — ЗАЎЖДЫ СВЯТА — Трыццаць гадоў — для факультэта нават не юбілей. Тым не менш да гэтай даты мы прымеркавалі шэраг мерапры емстваў: сустрэчы з вядучымі навукоў цамі Беларусі ў галіне дашкольнай аду кацыі і ветэранамі факультэта, Дзень нараджэння кафедры агульнай і дзіця чай псіхалогіі, конкурс на лепшую эмб лему ФДА. Але, бадай, самая значная падзея — Міжнародная навукова прак тычная канферэнцыя «Актуальныя праблемы і тэндэнцыі сучаснай да школьнай адукацыі», якая адбудзецца 27 лістапада. КОЛЬКІ СЛОЎ ПРА БУДНІ… — Сваёй першараднай задачай на но вай пасадзе я лічу павышэнне прэстыжу факультэта. Недасведчаныя людзі часам

успрымаюць дашкольную адукацыю спрошчана, адсюль і крыху пагардлівае стаўленне да спецыялістаў у гэтай сфе ры. А між тым нашы выпускнікі атры моўваюць грунтоўную навукова тэарэ тычную базу па ўсіх галінах ведаў. Яны свядома выбіраюць прафесію і сапраўды хочуць працаваць з дзеткамі; гэта абу моўлівае іх вялікую цікавасць да прак тыкаарыентаванага навучання. У пад рыхтоўцы студэнтаў мы выкарыстоўва ем сучасныя адукацыйныя тэхналогіі, ствараем электронную бібліятэку. Трэба сказаць, што ў нас працуюць нераўнадуш ныя і прадуктыўныя ў творчым плане людзі. Напрыклад, праграма дашколь най адукацыі «Пралеска», якой сёння карыстаецца большасць дзіцячых садкоў рэспублікі, распрацавана нашымі вык ладчыкамі пад кіраўніцтвам прафесара Л. А. Панько!

…ПРА ШЛЯХ, ЯКІ КОЖНЫ ВЫБІРАЕ САМ… — Я вучылася на вячэрнім аддзяленні на шага факультэта, пры гэтым працавала вы хавальніцай у дзіцячым садку, а на пятым курсе нарадзіла дачку. І паверце, гэтыя аб ставіны не перашкодзілі мне скончыць на вучанне з чырвоным дыпломам, а пасля паступіць у аспірантуру. Я лічу, што педа гог — ідэальная прафесія для жанчыны. …ПРА ЎДЗЯЧНАСЦЬ… — Напрыканцы другога года навучан ня ў аспірантуры я абараніла кандыдац кую дысертацыю пад кіраўніцтвам Ада ма Антонавіча Грымаця. Ён навучыў мяне рабіць адкрыцці, выказваць свае думкі

праз навуковыя даследаванні і публіка цыі; з яго дапамогай я зразумела, што леп шая крыніца ведаў — гэта кніга. Школа Грымаця стала на сённяшні дзень брэн дам, і я ганаруся тым, што менавіта гэты чалавек увёў мяне ў свет навукі. Школу кіраўніка прайшла пад кіраў ніцтвам першага прарэктара А. І. Анда ралы ў якасці загадчыка кафедры Інсты тута павышэння кваліфікацыі і перапад рыхтоўкі педагагічных кадраў БДПУ. Ён навучыў браць на сябе адказнасць за прынятае рашэнне, працаваць з кадрамі, паважаць і цаніць прафесіяналізм су працоўнікаў. Яшчэ адна асоба, якой я ўдзячна за па раду і падтрымку, — доктар педагагічных навук, прафесар Іван Іванавіч Цыркун. Побач з ім увесь час вучышся — даследа ваць, ствараць. Да яго можна звярнуцца з любым прафесійным пытаннем, калі рап там зайшоў у тупік. Нядаўна Іван Іванавіч выдаў кнігу вершаў, ілюстрацыямі да якой сталі малюнкі яго ўнучкі. Гэта яшчэ раз пацвярджае, што таленавіты чалавек таленавіты ва ўсім. …І ПРА СТАЎЛЕННЕ ДА ЖЫЦЦЯ — Самае страшнае для мяне — пачуць ад чалавека словы «мне ўсё роўна», а яшчэ даведацца, што ў кагосьці няма мары. Тады трэба тэрмінова нешта мяняць у сабе! Я цаню любую працу, якая робіцца якас на, і лічу, што кожны павінен займацца сваёй справай. Не люблю ляноты ні ў сабе, ні ў людзях, якія знаходзяцца побач. Мяне заўжды цягне да новага, хочацца эк сперыментаваць. Лічу сябе самадастатко вай, але не самазадаволенай.

Аддзел кадраў • Настаўнік, які ўмеў натхняць Харошыя людзі нядоўга жывуць: Іх сэрцы згасаюць, а душы плывуць... С. Законнікаў

Кажуць, мужчына павінен пасадзіць дрэва, выгада ваць сына і пабудаваць дом. Чалавек, якога мы сёння ўзгадваем, за свой нядоўгі век здзейсніў значна больш. Ён пасадзіў не адно дрэва, а цэлы парк. Ён выгадаваў не толькі роднага сына, але стаў сапраўдным бацькам для дзесяткаў студэнтаў і аспірантаў. Урэшце, усім сваім жыццём і дзейнасцю ён сцвярджаў вечную ісціну: самае галоўнае ў чалавеку — Чалавечнасць. Нездарма яго зям ляк паэт Мікола Кутас сказаў у сваім вершы прысвя чэнні: «...трэба навучыцца мудра жыць, каб стаць урэшце проста чалавекам». Такім і застаўся ў памяці калег, вучняў, землякоў Адам Анто навіч ГРЫМАЦЬ. Нягледзячы на свае рэгаліі (дырэктар школы; дэкан факультэта павышэння кваліфікацыі; прарэктар па ву чэбнай рабоце МДПІ імя А. М. Горкага; загадчык кафедры педа гогікі БДПУ, Заслужаны работнік адукацыі), ён заставаўся ад крытай, спагадлівай і чулай Асобай, гатовай заўжды прыйсці на дапамогу. 17 кастрычніка яму споўнілася б 70 гадоў. У гэты памятны дзень на малую радзіму Адама Антонавіча, у вёску Ілля Вілейскага раёна, з’ехаліся яго вучні, калегі і сябры. У школе, якая зараз носіць яго імя, прагучала шмат цёплых і шчырых слоў. Былая аспірантка А. А. Грымаця дацэнт кафедры педагогікі Л. А. Казінец успамінае: Адам Антонавіч часта гаварыў, што хоча пражыць жыццё так, каб на радзіме яго паважалі і памяталі. Што ж, мара збылася: імя гэтага чалавека блізкае не толькі яго 6 лістапада 2008 г.

землякам, але вядомае далёка за межамі нашай краіны. Лідзія Аляксандраўна нагадала і асноўныя набыткі педагагічнай дзей насці свайго настаўніка: ініцыятыву стварэння педагагічных гімназій і класаў, даследаванне народнай педагогікі як сродку вы хавання, распрацоўку праблемы фарміравання нацыянальнай са масвядомасці школьнікаў... Загадчык кафедры педагогікі Мінскага дзяржаўнага лінгвістыч нага універсітэта У. В. Пашкевіч узгадвае Адама Антонавіча як цудоўнага навуковага кіраўніка. Яго аспіранты заўжды абараня ліся своечасова: ён умеў натхняць на працу. Ніколі не адмаўляў у кансультацыях і «чужынцам» – яго ведаў і ўвагі хапала на ўсіх. Нават цяпер Уладзімір Вячаслававіч прызнаецца: шкада, што ўжо немагчыма параіцца з любімым настаўнікам! Калісьці Адам Антонавіч гаварыў: «Забярыце ў мяне маіх вуч няў — і Грымаця не стане». Так, гэтага мудрага чалавека сёння няма з намі — але ў дзейнасці яго калег і выхаванцаў жывуць яго ідэі. Вераніка МАНДЗІК

Злева направа: прарэктар па навуковай рабоце М. С. Цэдрык, прарэктар па вучэбнай рабоце А. А. Грымаць, дэкан гістарычнага факультэта Л. А. Шульга (фота з архіву)

Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад прафесар ска выкладчыцкага складу з за ключэннем кантракту на тэрмін, вызначаны Наймальнікам: загадчыкаў кафедраў (д.н., 23 разр. АТС) інфарматыкі і асноў электронікі; дацэнтаў кафедраў (к.н., 20 разр. АТС) беларускага мовазнаў ства, агульнай фізікі, узроставай і педагагічнай псіхалогіі, агуль най біялогіі; старшых выкладчыкаў кафед раў (19 разр. АТС) агульнай і дашкольнай педагогікі, германа раманскага мовазнаўства; выкладчыкаў кафедраў (18 разр. АТС) беларускай літаратуры, тэо рыі і гісторыі культуры, беларус кай мовы і методыкі яе выкла дання, замежных моў, псіхалогіі. Тэрмін падачы дакументаў — 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18. Тэл. 226 46 59. 3


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.