1029

Page 1

ГОД ПРАЙШОЎ – ПЛЁН ЗАСТАЎСЯ Стар. 2

ІЕРОГЛІФЫ КУЛЬТУРЫ УСХОДУ

ЗАГАДКІ БІБЛІІ

Стар. 3

Стар. 4

ПАВАЖАНЫЯ КАЛЕГІ! ДАРАГІЯ СЯБРЫ! Мінае 2007 год. Перагортваючы яшчэ адну старонку жыцця, хочацца падзякаваць выкладчыкам і супрацоўнікам універсітэта за плённую і карысную працу, доб8 расумленныя адносіны да сваіх прафесійных абавязкаў. Гэта быў час напружанай працы і важных рашэнняў, немалых дасягненняў і новых выклікаў часу. Мы стараліся падтрымліваць высокі статус вядучай педагагічнай ВНУ краіны, што патрабавала значнай канцэнтрацыі намаганняў – навуковых, адміністратыўных, творчых. Не можа не радаваць павелічэнне колькасці дысертацыйных даследаванняў, смелыя і цікавыя праекты нашай студэнцкай моладзі. Мы можам ганарыцца, што наша alma mater стала сапраўдным членам Еўразійскай асацыяцыі універсітэтаў, працягвае плённа супрацоўнічаць з айчыннымі і замежнымі педагагічнымі ўстановамі. Наперадзе яшчэ шмат працы, і мы не будзем спыняцца на дасягнутым. Давайце пажадаем адзін аднаму, каб надыходзячы 2008 год быў цікавым і разнастайным, багатым на падзеі і прыемныя нечаканасці! Няхай ён стане для нас годам міру і згоды, няхай у нашым вялікім калектыве заўсёды пануюць камандны дух, ідэя карпаратыўнай салідарнасці, гармонія сяброўства і шчырая павага да калег і студэнтаў. Прыміце самыя цёплыя і сардэчныя віншаванні з Новым 2008 годам і Калядамі! Жадаю вам моцнага здароўя, вялікай веры, надзеі і цярпення. Няхай мір, шчасце, дабрабыт і каханне ніколі не пакінуць ваш дом і будуць вернымі спадарожнікамі на жыццёвым шляху! Рэктар БДПУ прафесар П. Дз. КУХАРЧЫК

•Навіны БДПУ П

АДАРУНКАМ для ўсіх работнікаў БДПУ ў сувязі з надыходзячымі святамі стане матэрыяльная дапамога ад рэк тарата ў памеры 120 000 рублёў кожнаму. Супрацоўнікі каледжа атрымаюць па 100 000 рублёў.

Г

АНАРОВЫЯ граматы Міністэрства спорту і турызму Рэс публікі Беларусь уручаны старшым выкладчыкам кафедры фізвыхавання і спорту Дз.А. Ігнатовічу і Т.В. Харашылавай на ўра чыстым пасяджэнні, прысвечаным 60 годдзю кафедры.

Аддзел кадраў

Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад прафесарскаAвыкладчыцкага складу з заключэннем кантракту на тэрмін, вызначаны Наймальнікам: загадчыкаў кафедраў (д.н., к.н., 23 разр. АТС) агульнай і дашкольнай педагогікі, батанікі і асноў сельскай гаспадаркі, тыфлапедагогікі, клінічнай і кансультатыўнай псіхалогіі; дацэнтаў кафедраў (к.н., 20 разр. АТС) паліталогіі і права, хіміі, бела рускага мовазнаўства; старшых выкладчыкаў кафедраў (19 разр. АТС) методык дашкольнай адукацыі, лагапедыі; выкладчыка кафедры (18 разр. АТС) народных інструментаў. Тэрмін падачы дакументаў – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18. Тэл. 226)46)59.

Мяжа сяброўству не замінка Днямі адбылася сустрэча студэнтаўAлітуаністаў 3–4 курсаў з Паслом Літоўскай Рэспублікі Эдмінасам БагA донасам і першым саветнікам Пасольства Дарусам Віткаўскасам. У гутарцы таксама бралі ўдзел рэктар БДПУ П.Дз. Кухарчык, першы прарэктар А.І. АндаA рала, дэкан факультэта беларускай філалогіі і кульA туры А.І. Лугоўскі, старшыня абшчыны літоўцаў у Беларусі Віталія Калеснікава. Аксана МІСЮКЕВІЧ Размова ішла аб перспектывах працаўладкавання выпускнікоў. На сённяшні дзень спецыялісты з веданнем літоўскай мовы патра буюцца ў Мытным камітэце, На цыянальнай бібліятэцы, Пасоль

стве, Гандлёва прамысловай пала це, у літоўскамоўных школах. Акрамя таго, абмяркоўвалі ся пытанні аб дапамозе Пасоль ства Літоўскай Рэспублікі на шым студэнтам, а менавіта за

Злева ад рэктара БДПУ П. Дз. Кухарчыка (у цэнтры) Пасол і першы саветнік Пасольства Літоўскай Рэспублікі

беспячэнні мастацкай і вучэб най літаратурай, праграмамі, аўдыё і відэаматэрыяламі; да памозе ў атрыманні бясплатнай шэнгенскай візы. Дыпламаты і кіраўніцтва БДПУ паабяцалі, што ў самым хуткім часе нашы студэнты атрымаюць магчы масць слухаць лекцыі прафеса раў літоўскіх універсітэтаў. Напрыканцы сустрэчы гаспа дары павіншавалі гасцей з на дыходзячым святам Калядаў. Памятным падарункам спада ру Паслу стала кніга аб пры родзе Беларусі.


ГОД ПРАЙШОЎ – ПЛЁН ЗАСТАЎСЯ Так павялося, что чалавеку цяжка абысціся без арыенціраў не толькі ў прасторы, але і ў часе. Разнастайныя памятныя даты, быццам «межавыя слупы» на дарозе жыцця, сігналізуюць: пройдзены яшчэ адзін адрэзак! Асаблівае месца ў іх пераліку належыць Новаму году і дню нараджэння. Нягледзячы на тое, што першы яшчэ на падыходзе, а другі ўжо «з бародA кай» (напачатку кастрычніка «Настаўніку» споўнілася 35), у гэтым нуA мары мы вырашылі разам адзначыць абодва святы. «Настаўнік» пасталеў – гэта відавоч на. Па першае, мы распрацавалі новы дызайн газеты, перайшоўшы ад раней шай эклектыкі да строгіх класічных форм. Па другое, нарэшце знайшлі тэх нічныя магчымасці для рэалізацыі сваіх задум (напэўна, вы ўжо ацанілі якасць фотаздымкаў і колераў!). Па трэцяе, уні версітэцкая газета ўзнавіла практыку правядзення конкурсаў. Вясной пада рункі ад «Н» атрымалі першыя шчасліў цы, а днямі рэдакцыйны калектыў так сама вылучыў пераможцаў у асобных на мінацыях – часам сур’ёзных, часам на паўжартаўлівых. Тытул «Міс Фота» – мара кожнай пры гажуні. Сёлета мы адзначылі ім выпус

кніцу музычна педагагічнага факультэта спявачку Аню ШАРКУНОВУ. Асабліва падкрэслім, што магчымасці Photoshop’а ўвогуле не выкарыстоўваліся – і гэта ста ла вырашальным аргументам «за». Сур’ ёзную канкурэнцыю Ганне склала прафе сар кафедры матэматыкі і методыкі вык ладання матэматыкі Ірына Аляксандраў на НОВІК. Яе партрэт быў такі арыгі нальны, што нам не засталося нічога іншага, як толькі ўвесці спецыяльную намінацыю «Лепшы рэтраздымак». «Сюжэтам года» прызнана падборка ма тэрыялаў «Памятаем пра мінулае, кла поцімся пра будучыню», прысвечаная дзейнасці валанцёрскай суполкі з факуль тэта сацыяльна педагагічных тэхналогій.

Вядомыя спартоўцы, прызёры міжнародных спаборніцтваў і ўлаA дальнікі ганаровых медалёў для большасці з нас знаходзяцца дзесьці ў адным вымярэнні з зоркамі эстрады і кіно, папулярнымі палітыA камі. Нацыянальныя героі жывуць у сваім таямнічым і прыцягальA ным свеце, іх жыццёвыя рытмы падпарадкоўваюцца жорсткаму графіA ку трэніровак, і нават немагчыма ўявіць, што іх шляхі ўвогуле могуць перасякацца з дарогамі простых смяротных. Тым больш надзвычайA най выглядае навіна: побач з намі ў магістратуры БДПУ сціпла вуA чыцца майстар спорту міжнароднага класа па лёгкай атлетыцы ў дзеA сяцібор’і Мікалай ШУБЯНОК! На яго рахунку ўжо шмат перамог, а наперадзе бліскацяць ашаламляльныя перспектывы ў Пекіне...

У ПЛАНАХ – АЛІМПІЙСКАЕ ЗОЛАТА – Мікалай, з чаго пачалося тваё за) хапленне спортам? – Мой бацька – трэнер выкладчык па лёгкай атлетыцы ў ДЮСШ. Менавіта ён даў мне пуцёўку ў спорт, але на прафесій ным узроўні я стаў займацца дзесяцібор’ ем ужо ва універсітэце. Тым больш, на факультэце народнай культуры для гэта га былі ўсе ўмовы! – Сарока на хвасце прынесла, што 2007 год быў для цябе асабліва ўдалым. Ці можна верыць лясной балаболцы?

2

– Чаму ж не? На Кубку Еўропы 2007 я заваяваў срэбраны медаль у асабістым першынстве, а ў камандных спаборніцт вах мы, беларусы, увогуле сталі пера можцамі! Яшчэ адзін неблагі вынік – 5 е месца на Сусветнай Універсіядзе, што праходзіла ў Бангкоку. Але галоўнае маё дасягненне – ліцэнзія на Алімпійскія гульні 2008. – Атрымаць запрашэнне на Алімпія) ду было няпроста? – Як ты, напэўна, ведаеш, спаборніцтвы дзесяціборцаў на Кубку Еўропы пра ходзяць у два этапы: у першы дзень пра водзяцца бег на 100 і 400 метраў, скачкі ў даўжыню і ў вышыню, штурханне ядра, а назаўтра – бег на 110 м з бар’ерамі, кідан не дыска і кап’я, скачкі з шастом, бег на 1500 м. За кожны вынік налічваецца пэў ная колькасць балаў. Усяго я набраў іх 8028; гэта прынесла мне ганаровае другое месца і білет у Паднябесную. – А які від спорту табе асабліва пада) баецца? – Найлепшыя вынікі паказваю ў бегу з бар’ерамі, люблю скачкі ў вышыню. – Дзякуй за размову, Мікалай. З на) дыходзячым Новым годам – і поспехаў табе на Алімпіядзе)2008!! Вікторыя ЖУК

Пераможцам у намінацыі «Дэбют года» стаў артыкул дэкана факультэта прыродаз наўства Н.У. НАВУМЕНКІ «Каб памяталі». «Знаходка года»: вядучая рубрыкі «Дзіўны свет вандраванняў» Вікторыя ЖУК, якая палюбілася ўжо чытачам газеты, у верасні стала штатным карэспандэнтам «Н». Разам з гэтай творчай асобай у нашы дзверы ўварваў ся вецер перамен – свежы, цікавы. «Ідэя года» – так мы «ахрысцілі» новую рубрыку «Стужка Мёбіуса», прапанаваную Вікторыяй. Наўрад ці хто здзівіцца, даведаўшыся, што самы пільны чытач «Настаўніка» – яго галоўны рэдактар Пётр Дзмітрыевіч КУХАРЧЫК. Менавіта ён заўважыў не дарэчнасць у № 11 ад 6 верасня. Здагада ліся, што мы маем на ўвазе? Свае вары янты адказу да 28 снежня накіроўвайце ў 127 ы пакой вучэбнага корпуса № 1. Спя шайцеся: прыз «За ўважлівасць» атрымае толькі самы хуткі! На жаль, год, з якім мы хутка развітаем ся, не толькі прыносіў новыя адкрыцці, но вых сяброў, новыя тэмы... Студэнты і магі странты – нашы пастаянныя аўтары – усё

ж калі небудзь ды заканчваюць навучан не. «Страта года» Канстанцін ЯБЛАЧКІН, вядучы рубрыкі «Спартыўны навігатар», час ад часу па старой памяці піша для «На стаўніка», але ён чалавек сур’ёзны, сямей ны, і вылучыць для нас хвілінку ў яго ат рымоўваецца ўсё радзей. А нам па раней шаму патрабуюцца грунтоўныя матэрыя лы пра спорт. Калі ў вас ёсць жаданне пад хапіць эстафету – шчыра вітаем! «Набыткам года» адзінагалосна палічылі НАВАГОДНЮЮ ЁЛАЧКУ. Зялёная пры гажуня ў шыкоўным святочным убранні прыйшла да нас літаральна тыдзень таму, і ўсе адразу зразумелі: рыхтаваць гэты ну мар будзе лёгка і весела. А яшчэ днямі рэ дакцыйны камп’ютэр падключылі да Інтэр нету. Віншуем вас, Валерый Міхайлавіч і Мікалай Аляксандравіч! Вы перамаглі ў на мінацыі «Дзед МарозA2007»! Увогуле, шмат чаго адбылося за дванацA цаць месяцаў. Былі радасці, былі цяжкасці – адным словам, як ва ўсіх. Што год наступA ны нам рыхтуе? Пажывем – пабачым! Рэдакцыйны калектыў «Н»

ЛЮДА АНТАНОВІЧ ЗА ХАЛАСЦЯКАМІ НЕ БЕГАЕ! Славянкі ва ўсе часы лічыліся зайздроснымі нявестамі. Пра іх выA ключную прыгажосць, працавітасць, вернасць, адчуванне ўласнай годA насці нават хадзілі легенды. Памятаеце купалаўскую Бандароўну? ПеA раможца праекту «Тры халасцякі» студэнтка факультэта беларускай філалогіі і культуры Людміла АНТАНОВІЧ у чымсьці падобная да яе – такая ж статная, з агністымі вачыма і непахіснымі прынцыпамі. Якога халасцяка пакіне раўнадушным такая красуня? –Люда, як ты рашылася даслаць сваю анкету на АНТ? – Самае цікавае, што за мяне гэта зрабіла сяс тра, прычым мы нават пасварыліся – я ж баялася сцэны. А потым патэлефанавалі, запрасілі... У выніку мне так спадабалася здымацца, што нават задумваюся аб перспектывах працаўлад кавання на ТБ. Да таго ж пасля заканчэння «Трох халасцякоў» АНТ прапанавала мне і нада лей удзельнічаць у розных праектах. – Адна з дзяўчат выйшла з рэаліці)шоу, спас) лаўшыся на несправядлівасць: гэта мужчыны па) вінны заваёўваць жанчын, а не наадварот... А ў цябе не ўзнікала такіх думак? – Сапраўды, больш лагічна было б арганізаваць шоу «Тры халасцячкі». Тым не менш я старалася паводзіць сябе такім чынам, каб не склалася ўражання, быццам я за кімсьці бегаю, – і Андрэю Чумачэнку спадабалася мая незалежнасць! – Дарэчы, якія ў вас зараз адносіны? – Шчыра кажучы, «кахання з першага погляду» не атрымалася, нягледзячы на тое, што ўсё гэтаму спрыяла. Мы проста сябруем, час ад часу сустракаемся сваёй кампаніяй. – А машыну як дзяліць будзеце? (У падарунак ад АНТ Люда і Андрэй атрымалі «Сітраен». – К. Ш.) – Мы абое ўласнікі аўто, але паўнапраўнымі гаспадарамі станем толькі праз паўгода. Як заплацім падаткі – прадамо. – З іншымі ўдзельнікамі «Халасцякоў» падтрымліваеш кантакты? – Мы пасябравалі з Таняй Левандоўскай («дзяўчына» Сяргея Курэйчыка), перазвонь ваюся з хлопцамі. З Сяргеем, праўда, знайсці агульную мову цяжкавата – надта складаны характар у чалавека! А вось Валерый не расчараваў: ён вельмі добры. Не падаліся залішне «зорнымі» і вядучыя – Іна Афанасьева і Яўген Булка. Дарэчы, Жэня запрасіў нас з Андрэем на адзін з выпускаў «Comedy club». – Што ты пажадаеш чытачам «Н» напярэдадні Новага года? – Здароўя – перш за ўсё! А калі хочаце чагосьці дамагчыся ў жыцці – не чакайце, пакуль вас нехта заўважыць. Кацярына ШЧАСНАЯ 20 снежня 2007 г.


Усход, як вядома, справа тонкая і загадкавая. Нават тыя, каму пашчасціла непасрэдна судакрануцца з усходнімі традыцыямі і культурай, зазначаюць: цалA кам спазнаць іх немагчыма, зразумець – тым больш. Але інтарэс да экзотыкі ад гэтага не змяншаецца. Спецыяльна для чытачоў «Н» тоеAсёе са свайго вопыту расказвае Валянціна Георгіеўна МАЛЕВІЧ, прафесар кафедры замежных моў, член Савета жанчын БДПУ, якая на працягу пяці гадоў працавала ў дыпламаA тычных прадстаўніцтвах Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы і Рэспубліцы Карэя, узначальвала Дэпартамент інфармацыі Пасольства РэсA публікі Беларусь у Паўднёвай Карэі.

ІЕРОГЛІФЫ КУЛЬТУРЫ УСХОДУ – Валянціна Георгіеўна, у да) лёкіх краінах Вам, вядома ж, даводзілася прыглядацца да лю) дзей. Калі можна, некалькі штрыхоў да партрэта жыха) роў Кітая і Карэі. – У вялікіх кітайскіх гарадах на сённяшні дзень жывуць мільёны людзей (у Пекіне – больш за 10, у Шанхаі – каля 12), і гаварыць пра нейкую агуль ную моду немагчыма. Там ёсць усё – і традыцыйнае адзенне будысцкіх манахаў, і тыбец кія яркія касцюмы, і навінкі папулярных дамоў моды. Мо ладзь аддае перавагу амерыкан скаму джынсаваму стылю. Кітаянкі ўражваюць элегантна сцю, грацыяй і прыроджаным густам у выбары адзення. А як артыстычна яны ездзяць на ве ласіпедах! У бясконцым патоку веласіпедыстаў вылучаюцца жа ночыя капялюшыкі з вэлюмам, белыя пальчаткі, туфлі на вы сокіх абцасах. Што да Паўднёвай Карэі, мно гія жыхары Сеула апранаюцца ў ханбукі – нацыянальнае адзен не, асабліва папулярнае сярод мо ладзі. Між іншым, для ўсіх лю дзей у ханбуках дзяржава пра дастаўляе бясплатны ўваход у музеі і скідкі ў рэстаранах. Карэйскія жанчыны ад прыро ды не надзелены кідкай прыга жосцю, але ніводная з іх не вый дзе на вуліцу без макіяжу, пры чоскі і высокіх абцасаў. Каб «зрабіць сабе аблічча», многія кабеты трацяць па 3–4 гадзіны на дзень! Можна толькі пазайзд росціць такой настойлівасці ў працы над сабой! – З Усходу да нас прыйшлі многія рэчы, без якіх сёння мы не ўяўляем свой побыт: папера і шоўк, компас і гарбата… Ве) даю, што Вы цікавіцеся трады) цыямі чаявання... – Доўгі час я вывучала рытуа лы прыгатавання і ўжывання гэтага напою. Сёння кніга пад назвай «Тайны містыкі чаяпіц ця» падрыхтавана да друку, і чытачоў чакае шмат адкрыц 20 снежня 2007 г.

цяў. Прывяду толькі адзін з прыкладаў. Прынята лічыць, што Кітай – радзіма гарбаты ўво гуле, але вядомая многім жэнь шэневая гарбата – чыста карэй скае культурнае дасягненне. Жы хары гэтай краіны ўпэўнены, што сапраўдны жэньшэнь («Чырвоны жэньшэнь») расце толькі ў карэйскіх вільготных

гарах і Паўночным За байкаллі. Усё астатняе там не цэніцца: светлы ад нагадовы жэньшэнь лічыц ца шкодным для стрававання і выкарыстоўваецца хіба што ў касметалогіі. – Усходняя кухня вельмі ціка) вая, але нашы нацыянальныя стравы ёй не саступаюць! Па чутках, беларускія яствы, якія Вы прадстаўлялі на вельмі вы) сокім узроўні, былі ацэнены эк) спертамі па заслугах. – Калі ў Сеуле да выдання рых тавалася першая ў свеце энцык лапедыя «Абед з Пасламі», больш за сто дыпламатычных прадстаў ніцтваў павінны былі пазнаёміць чытачоў са сваёй нацыянальнай кухняй. Прыйшлося, канешне, прасіць дачку, каб пераслала тыя з прадуктаў, якіх у Паўднёвай Карэі не знайсці. І нам удалося прадставіць сваю радзіму належ ным чынам: беларускі абед быў прызнаны міжнароднай эксперт най камісіяй адным з лепшых. Сярод страў – запечаная свініна з бруснічным варэннем, халаднік,

дранікі з грыбамі і мясам, печаныя яблыкі з мёдам... Кніга выдадзена на шасці кантынентах. – Увогуле, статус жонкі Пас) ла, напэўна, прадугледжвае асаблівы распарадак дзейнасці? – Так, я наведвала традыцый ныя штотыднёвыя прыёмы жо сюджаны так званы месячны ты, у госці да сяброў. У першы нак Паслоў (так званыя Tea) каляндар, згодна якому Новы дзень кітайскага Новага года, Party), сустракалася з жонкай год не мае фіксаванай даты; які выпадае звычайна на канец зрухі могуць складаць некалькі студзеня – пачатак лютага, на тыдняў. (Штосьці падобнае на дзвярах кожнага дома вывешва зіраецца і ў хрысціянскім кален юцца рукапісныя святочныя дары: Вялікдзень святкуецца іерогліфы або цэлыя каліграфі кожны год па сваіх да чныя скруткі з пажаданнямі тах.) Але многія з еўра шчасця ўсім блізкім і проста пра пейскіх традыцый, хожым. Кожная сям’я – багатая і бед асабліва святкаванне Каляд і Новага ная – рыхтуе на святочны стол года, добра пры не менш чым 30 страў з ялаві жыліся ў Азіі. чыны, свініны, рыбы і малюс Ёлкі, феер каў; лапкі і пупкі птушак – лю веркі, ліхта бімыя прысмакі кітайцаў і ка рыкі пры рэйцаў. Па традыцыі святочны ўваходзе стол ладзяць на вялікай дошцы, ў дом – якая свабодна круціцца, каб з у с і м кожны мог узяць ежу на свой не рэд густ. За навагоднім сталом у касць у вялікіх Кітаі збіраецца ўся сям’я. Свят гарадах Кітая і Карэі. каванне Новага Месячнага года Цікава, што традыцыі месяч доўжыцца два тыдні і заканч нага календара пры гэтым не па ваецца ў поўню на пятнаццаты П р э з і рушаюцца. Амаль на два тыдні дзень календара. дэнта краіны, гарадскія вуліцы пусцеюць: Вераніка МАНДЗІК жонкамі міністраў, людзі едуць у вёскі, на курор безумоўна, брала ўдзел у ме рапрыемствах жаночага пасольс СТРАВЫ КІТАЙСКАЙ КУХНІ кага клуба – дабрачынных акцы ад Валянціны Малевіч ях, наведванні школ, чытанні «ПАЛАЮЧЫ ДРАКОН» лекцый пра сваю краіну, працы ў Філе рыбы (судак, карп, марскі акунь) наразаюць невялікімі Міжнародным Чырвоным Кры лустачкамі і абмакваюць у яечны бялок, потым кавалкі пасы жы. Для ўсяго гэтага трэба вало паюць сухім крухмалам і смажаць на патэльні. Гатовую рыбу даць адметным тактам і ведаць як змешваюць са скрылькамі кансерваванага або свежага ананаса. мінімум дзве замежныя мовы – Страву заліваюць соусам: ваду з цукрам, соллю і таматнай пас англійскую і нямецкую. А сён тай кіпяцяць тры хвіліны, дабаўляюць крухмал, разведзены ў ня – яшчэ і кітайскую. Дарэ вадзе. Непасрэдна перад падачай на стол паліваюць каньяком чы, кітайская мова ўдала кладзец (лікёрам, брэндзі, ромам) і падпальваюць. ца на беларускае вымаўленне, і навучыцца ёй няцяжка. Пісаць ГАРБАТА З КВЕТКАМІ РУЖЫ І МАЛАКОМ жа па кітайску – асаблівы дар, як Вам спатрэбяцца 5 грамаў (1 дэсертная лыжка) чорнага чаю, дар мастака. 5 грамаў сушаных кветак ружы, малако і мёд на ваш густ. Па – Хутка прыйдзе Новы год – кладзіце чай і ружавыя бутоны ў заварачны чайнік, заліце некру а гэта ёлка, гірлянды, пада) тым кіпенем. Калі гарбата настоіцца, дабаўце мёд і малако. рункі... Ці ёсць штосьці падоб) Гэты напой здымае нервовую напружанасць, запавольвае пра нае ва ўсходніх краінах? цэсы старэння, карысны для скуры, надае бадзёрасці і энергіі. – Трэба адзначыць, што ў Кітаі і Карэі да сённяшняга дня распаў 3


З А ГА Д К А ВІФЛЕЕМСКАЙ ЗОРКІ ланенне вешчуноў» у падуанскай капліцы Арэна. Яго перакананне не было падмацавана астранамічнымі разлікамі, таму што ў XIV стагоддзі навуковым назіраннем камет амаль не займаліся; некато рыя філосафы нават сцвярджалі, што камета ўсяго адна, і з’яўляец ца яна толькі напярэдадні грандыёзных падзей. У XVIII стагоддзі англійскі астраном Эдмунд Галей разлічыў арбіту каметы, якую на Падчас свята Нараджэння Хрыстова радуюцца зіраў Джота, і прадказаў час яе наступнага з’яўлення. Сучасныя ас неба і зямля, зліваючыся ў агульным трыумфаванні. траномы вызначылі, што камета Галея пралятала над Зямлёю 5 ка Мы нанова перажываем падзеі двухтысячагадовай стрычніка 12 года пасля Нараджэння Хрыстова. Вядомы нямецкі астраном Ёган Кеплер прапанаваў сваю тэо даўніны, калі ў невялікім палесцінскім гарадку рыю, згодна якой Віфлеемская зорка – вынік злучэння некалькіх Віфлееме нарадзіўся наш Збавіцель Ісус Хрыстос. Яго бацькі Марыя і Іосіф былі людзьмі беднымі і затA нябесных цел. У 1603—1604 гадах ён назіраў цеснае злучэнне Юпі рымаліся на ноч у хляве побач з жывёламі. Тут, сяA тэра, Сатурна і Марса: тры планеты да такой ступені наблізіліся род бяскрыўдных і мілых стварэнняў, з’явілася на адна да адной, што іх святло злілося і нарадзіла новую «планету», свет Боганемаўля. Першай яго калыскай стала карA якая праіснавала нейкі час. Кеплер даследаваў, наколькі часта можа адбывацца падобная з’ява, і вызначыў перыяд у 800 гадоў. Калі мушка – яслі. адняць ад 1604 года два такія тэрміны, мы атрымоўваем 4 ы год Як паказальна ўсё, што здарылася з Ісусам Хрыстом! Ён прый пасля Н. Х. Большасць сучасных даследчыкаў Бібліі падтрымліваюць мер шоў на гэты свет, каб навучыць людзей любіць, і таму нарадзіўся не сярод раскошы, якая вядзе да спешчанасці і ачарсцвення душы, каванне Кеплера. Гісторык астраноміі Дэвід Х’юз звяртае ўвагу але ў бядноце і пакоры. Гэтым Збавіцель паказаў, што ў нашым на тое, што прыкладна на парозе нашай эры ў сузор’і Рыб сустрэ ліся Юпітэр і Сатурн. Згодна падлікам, свеце галоўнае не багацце, гордасць і слава любства, а цярпенне і бескарыслівая любоў. Пакланенне вешчуноў. XV ст. гэта злучэнне адбылося ў 7 годзе да Н. Х., прычым назіралася двойчы, і Увесь Сусвет адазваўся на Нараджэнне апошні раз менавіта ў студзені. У аст Госпада Ісуса Хрыста! Цудоўная зорка, што заззяла на небе, прывяла да ясляў трох ралогіі Юпітэр сімвалізуе найвышэй шую ўладу, у тым ліку і боскую, Са цароў вешчуноў. Золата, ладан і смірна, турн – яўрэяў. Пад кіраваннем сузор’я пакладзеныя імі да ног Боскага Дзіцяці, паказалі, што ўсе багацці свету не маюць Рыб знаходзіцца Палесціна. Халдзей скія мудрацы астролагі маглі адразу аніякай каштоўнасці ў параўнанні з тымі заўважыць рэдкую з’яву і ацаніць яе па духоўнымі скарбамі, якія прынёс людзям Нованароджаны. правілах свайго вучэння: у Палесціне, сярод яўрэяў, нарадзіўся Цар боскай Прырода Віфлеемскай зоркі ўжо не адно прыроды. стагоддзе застаецца прадметам навуковых Без сумнення, Віфлеемская зорка – рэч спрэчак. Асобныя даследчыкі Бібліі ўпэў вельмі складаная і неадназначная. ВешA нены, што яна ўвогуле не была нябесным чуны адчулі яе сімвалічны сэнс і прыйшлі целам у астранамічным сэнсе. Некаторыя да Ірада. Кніжнікі знайшлі ў прароцтвах, багасловы – напрыклад, Арыген – мерка што трэба ісці ў Віфлеем. Аднак у ЕванA валі, што падчас нараджэння Ісуса Хрыста геллі далей напісана, што зорка сама паA па небе праляцела камета (са старажытных вяла вешчуноў да Немаўляці і спынілася часоў каметы лічыліся вестунамі значных падзей). Фларэнтыйскі мастак Джота дзі Бандонэ вырашыў, што над месцам, дзе знаходзілася Святое Сямейства. Планеты так сябе Віфлеемскай зоркай была прыгожая камета, якую ён назіраў у паводзіць не могуць. Тайна гэтай з’явы не раскрыта і да сёння.

•Крокі Алесь МОЙСКІ

Калі ж Ісус нарадзіўся ў Віфлееме Іудзейскім у дні цара Ірада, прыйшлі ў Іерусалім вешчуны з усходу і кажуць: дзе народжаны Цар Іудзейскі? бо мы бачылі зорку Яго на ўсходзе і прыйшлі пакланіцца Яму (Матф. 2,1)2)

Святар Аляксандр ШЫМБАЛЁЎ

1301 годзе. У памяць пра сваё адкрыцце ён намаляваў фрэску «Пак

Шырокія крылы добрай славы Як сказаў Кармэн Сільва: «Шчасце – гэта адзінае, што можна даць іншаму, не адбіраючы нічога ў сябе». Так складана і так проста – ахвяраваць сваё сэрца тым, хто мае патрэбу ў любові! Валанцёры не патрабуюць узнагарод і прызнання, паміж імі няма спаборніцтва (і сапраўды: якой мерай вымяраецца дабрыня?), але кожнаму прыемна, калі яго натхнёная праца не застаецца незаўважанай. Сёння мы радуемся за студэнтаў ФСПТ і іх дэкана, якія былі ўзнагароджаны чатырма дыплоA мамі І ступені Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа. На рахунку валанцёраў БДПУ – акцыя «Падары ўсмешку дзецям», якой па куль што няма роўных у арA ганізацыйным плане. Яны выдатна ўмеюць наладжваць сувязі з грамадскасцю, зна

ходзіць спонсараў і партнёраў. Лепшы валанцёр года – Ілона Грыдзіна – таксама вучыцца ў нас на ФСПТ, узначальвае уні версітэцкую першасную аргані зацыю Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа. Дыпломам

І ступені за падтрымку раз віцця валанцёрскага руху і мо ладзевых ініцыятыў адзнача ны дэкан факультэта сацыяльA наAпедагагічных тэхналогій БДПУ Аляксандр Валер’евіч Касовіч. ВІНШУЕМ!

Непрыдуманыя гісторыі

А

ДНАМУ са сваіх рабоў Юлій Цэзар даў у навагодні вечар свабоду за тое, што той пажадаў яму пажыць у новым годзе больш доўга, чым у старым. «Гэта самае кур’ёзнае пажаданне за ўсе гады існавання ча лавецтва!» – аб’явіў Цэзар.

Н

ОВЫ год у сярэдневяковай Англіі пачынаўся ў сакавіку. Аднак рашэнню парламенту пера несці свята на 1 студзеня 1752 года супрацьстаяла жаночая апазіцыя. Дэлегацыя англічанак заявіла, што парламент не мае права рабіць жан чын старэйшымі на два месяцы.

КРЫЖ Я стаю на святой зямлі, Просты драўляны крыж, Ні чалавек, ні Гасподзь – Хтосьці недзе паміж. Абмываю сваімі слязьмі, Быццам шэрым дажджом, Чорныя думкі людзей, Будучы проста крыжом. За людзей, за іх дабрабыт Буду маліцца штодзень, На крылах я іх падыму, У небе падхопіць мой цень. А сам – на святой зямлі, Просты драўляны крыж, Ні чалавек, ні Гасподзь – Хтосьці недзе паміж...

ЗВАНЫ Нада мной гучаць званы, Як ад сонца віншаванне. Адбылося з ім спатканне На расе, дзе бачыў сны. Нада мной гучаць званы, Сонцам выклікана ўсмешка, Пракладалі промні сцежку Да царквы. Яе сыны – Нада мной гучаць званы! Кропель я расы нап’юся, Зноў жа шчыра ўсміхнуся: Радасць нам нясуць яны – Нада мной гучаць званы! Я свае заплюшчу вочы І пачну паціху крочыць Да святла, што льюць яны...

НОЧ Гэта ноч застанецца Са мной назаўсёды. Толькі рукі свае адвяду ад вачэй: Зоркі стануць кружыць Над зямлёй карагоды, Месяц будзе За блін залаты гарачэй. Азірнуся вакол: Нібы чорнаю кавай Нехта белы абрус недарэчна заліў. Я любуюся гэтай карцінай цікавай, Як палотнамі Ў век Сальвадора Далі.

Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

Заснавальнік – Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 579.

Выходзіць раз у два тыдні на беларускай мове. Аб’ём 4 паласы фармату А3. Распаўсюджваецца 226A40A19 ў вучэбных карпусах і інтэрнатах БДПУ бясплатна. http://www.new.bspu.unibel.by/newspaper

220809, г. МінскA50, вул. Савецкая, 18, п. 127.

Газета надрукавана з дыяпазітываў заказчыка ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». ЛП № 02330/0056850 ад 30.04.2004. 220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6. Тыраж 1000 экз. Зак. № 1312. Падпісана ў друк 20.12.2007 г. у 8.00.

Рэдактар Т. А. БАШМАКОВА


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.