SZTUKA.Мастацтва вельмі польскае #ІІІ 2023

Page 1


#III 2023

Patroni

УЛАДЗІМЕЖ ПШЭРВАТЭТМАЕР. МАСТАК

ВЯСКОВАГА ЖЫЦЦЯ.............

МАЎКЛІВЫЯ ГЕРОІ, БУНТАРЫ І ПАЭТЫ................

Nagrody i festiwale

ГДЫНЯ-2023: ПЕРАЗАГРУЗКА НА ФОНЕ

48-ы фестываль польскіх гульнявых фільмаў..............

«МУЖЫКІ»: БЫЎ «НОБЕЛЬ», БУДЗЕ «ОСКАР»?..

Літаратурная класіка ў анімацыйным

Imię

індустрыі..............................

Krytyka

Dydo Poster

Gallery..................................

Kalendarium..........................

выдатна адукаваны: вывучаў жывапіс у Кракаве, Вене, Мюнхене, Парыжы і зноў у Кракаве ў

пладавітым творцам і пакінуў пасля сябе шмат карцін алеем, графічных работ, ілюстрацый,

дэкарацый, вітражоў, паліхроміі. Яго карціны на

вясковую тэму апісваюць

народныя тэмы, ён стаў крыніцай натхнення для

паслядоўнікаў. Яго працы можна ўбачыць у царкве Святога Мікалая ў Калішы, Вавельскім саборы, у цэрквах у Сасноўцы, Бечы, Вялічцы, Калішы або

Галгофе Зэбжыдоўскай. Таксама пісаў працы на

патрыятычна-вызваленчую тэму, такія як трыпціх «Рацлавіцы», «Алегорыя польскага вызвалення»

або «Сцягі», і ўдзельнічаў у стварэнні знакамітай

«Рацлавіцкай панарамы», дзе маляваў фрагменты, якія паказваюць сельскія сцэны.

У 1910—1919 гадах Тэтмаер быў уцягнуты ў вір

палітычных дзеянняў, прадстаўляючы Польскую

народную партыю. Ягоная палітычная дзейнасць

не спрыяла ягонаму мастацтву. Пасля вайны Уладзімеж Пшэрва-Тэтмаер спрабаваў

МАЎКЛІВЫЯ ГЕРОІ, БУНТАРЫ І ПАЭТЫ

2023—2024: patroni

Вітальд Гамбровіч. Бескампрамісны погляд на рэчаіснасць

Музей-прастора Гамбровіча «Espace Gombrowicz» у Вансе

Адзін з найвыдатнейшых і найбольш часта перакладаных польскіх пісьменнікаў ХХ стагоддзя, Вітальд Гамбровіч (1904—1969) паходзіў з заможнай шляхецкай сям’i. У аўтабіяграфічным творы «Свайго роду запавет» Гамбровіч пісаў, што ягоная сям’я 400 гадоў

як яго

1939.

Вітальда Гамбровіча — раманы «Фердыдурке» (1937; пераклад на беларускую мову Васіля Сёмухі), «Трансатлантык» (1953), «Парнаграфія» (1960; на беларускую мову пераклаў Валер Булгакаў) і «Космас» (1965), а таксама п’есы «Івона, прынцэса Бургундская» (1938; беларускі пераклад Наталлі Русецкай) і «Вянчанне» (1953). Важнай часткай яго творчасці стаў «Дзённік», напісаны

(1966, 1968, 1969).

ў адносінах з іншымі людзьмі і культурнай спадчынай, пачуццё абсурду, іронія, што закранае традыцыйныя каштоўнасці і погляды. «Калі мы хочам сфармаваць пакаленне сапраўды свабодных людзей, мы павінны паказаць ім увесь маштаб пагроз, каб яны не блыталі свабоду з яе камфортнай ілюзіяй. Таму нам так

патрэбныя праніклівасць і бескампрамісны погляд

на рэчаіснасць, чаму нас паслядоўна вучыў

Гамбровіч», — падкрэсліваецца ў рэзалюцыі.

Чэслаў Мілаш. Абавязак пісьменніка —

памятаць

Знакаміты польскі паэт, празаік, эсэіст,

звязаная з біяграфіяй аўтара. Сферу інтарэсаў

пісьменніка ілюструюць назвы трох яго важных

паэм: «Маральны трактат», «Паэтычны трактат» і

«Тэалагічны трактат».

На беларускую мову творы Мілаша перакладалі

Лявон Баршчэўскі, Антон Францішак Брыль, Валер

Булгакаў, Яўген Буры, Юрась Бушлякоў, Зміцер

Дзядзенка, Марына Казлоўская, Юрась Лаўрык, Марыя Мартысевіч, Кацярына Маціеўская, Алег

Мінкін, Сяргей Прылуцкі, Марыя Пушкіна, Алесь

Разанаў, Максім Танк, Андрэй Хадановіч, Алесь Чобат, Ян Чыквін, Марына Шода, Ганна Янкута ды іншыя.

Вінцэнты Вітас. Айцец незалежнай Польшчы

Вінцэнты Вітас (1874—1945) — польскі

дзеяч народнага руху, тройчы прэм’ер-міністр

Уладзіслаў Замойскі. Маўклівы герой

Дакументальна-гістарычны фільм пра графа Уладзіслава Замойскага.

Уладзіслаў Замойскі (1853—1924) — грамадскі дзеяч, інвестар, філантроп.

Інвеставаў у развіццё прамысловасці, тым самым забяспечваў карысць польскіх супрацоўнікаў і падрадчыкаў. Ён быў сузаснавальнікам

Зямельнага банка ў Познані, падтрымліваў сваю маці — Ядвігу

2023—2024:

якія ўдзельнічалі ў папулярызацыі і перадачы ведаў у галіне эканомікі. Налета

спаўняецца 100 гадоў эканамічным рэформам

Уладзіслава Грабскага, стварэнню польскага

злотага, заснаванню Банка Польскага і Банка

нацыянальнай гаспадаркі, выхаду кнігі Януша Корчака «Банкруцтва маленькага Джэка» — адной

з найважнейшых кніг у галіне практычнай і ўсеагульнай эканамічнай адукацыі, напісаных у

Польшчы.

Марэк Гласка. Чалавек, які прымяраў крыж

Наморшчаны лоб, цыгарэта ў роце, пастава ў стылі амерыканскага акцёра Джэймса Дзіна… Марэк Гласка (1934—1969) быў выдатным празаікам і аўтарам кінасцэнарыяў, сімвалам нон-канфармізму і іконай стылю

• Марэк Гласка і Кшыштаф Камэда. Фота Марэка НізічаНізіньскага, з сайта commons.wikimedia.org •

эмігранцкім выдавецтве «Instytut Literacki», вяртанне на

радзіму стала немагчымым. Гласка бадзяўся

час жыў у Ізраілі, дзе браўся за любую працу.

Стаміўшыся ад галечы і бяздомнасці, ён скончыў

жыццё самагубствам. Магчыма, з-за пачуцця

віны: менавіта Гласка выпадкова штурхнуў свайго сябра, выбітнага польскага джазавага музыку

Кшыштафа Камэду, так, што той стукнуўся галавой аб бардзюр, упаў

Рамуальд

У

спаўняецца

Рамуальда Траўгута (1826—1864) — кіраўніка

Студзеньскага паўстання, вялікага патрыёта, які аддаў жыццё за аднаўленне незалежнасці

Польшчы. Траўгут нарадзіўся ў вёсцы Шастакова

Гродзенскай губерні (цяпер — Камянецкі

раён Брэсцкай вобласці). Будаваў паспяховую кар’еру ў расійскім войску, але смерць жонкі і

двух дзяцей прывяла яго да нервовага зрыву, і ў 1862 годзе Траўгут пакінуў армію ў званні

падпалкоўніка. Пазней ён ажаніўся са сваячкай Тадэвуша

далікатнага, далікатнага — нічога, што лёгка раскрываецца

суразмоўцу. Толькі нейкая ўсёпаглынальная,

велізарная думка, якая нястомна працуе ў

маўклівай засяроджанасці, і пад яе покрывам —

таемны накал пачуццяў».

З рук Нацыянальнага ўрада Рамуальд

Траўгут атрымаў званне

Казімір Вяжыньскі. Сейсмограф, які запісвае лёс нацыі

Казімір Вяжыньскі (1894—1969) — выдатны мастак слова, непахісны ў адстойванні духу польскай незалежнасці. Пісьменнік Збігнеў Герберт ахарактарызаваў яго так: «Паэт, што, нібы сейсмограф, запісвае лёс нацыі». Паэтычным дэбютам Вяжыньскага стаў зборнік вершаў «Вясна і віно» (1919), які лічыўся адным з самых радасных зборнікаў паэзіі ў гісторыі Польшчы. Вяжыньскі стаў сузаснавальнікам найвядомейшай

Мельхіёр Ваньковіч. Бацька рэпартажу

Мельхіёр Ваньковіч (1892—1974) — адзін з

найвыдатнейшых польскіх журналістаў. Паходзіць з маёнтка Калюжыцы, што пад Мінскам, названы ў гонар бацькі — студзеньскага паўстанца, які памёр у год нараджэння сына. Ваньковіч быў майстрам рэпартажу, у якім спалучаў факты з элементамі фантастыкі: «Мяне цікавіць праўда сінтэтычная, а не дакументальная, я бяру з кожнага лёсу тое, што ў ім асаблівае, унікальнае, шчыльнае, моцнае, інакш яно было б шэрым і бляклым».

У 1924 годзе Ваньковіч заснаваў выдавецкае таварыства «Rój», якое публікавала Тувіма і

Гамбровіча, менавіта ў ім былі надрукаваныя

першыя выданні «Цынамонавых крамаў» і

Literackie»

«Kurier Poranny».

У 1958 годзе Ваньковіч вярнуўся ў Польшчу.

У 1964-м ён падпісаў «Ліст 34» да тагачасных уладаў ПНР, які ўтрымліваў пратэст супраць

культурнай палітыкі дзяржавы. Пісьменніка пачалі пераследаваць, абвінавацілі ў перадачы

Блаславёная сям’я Ульмаў

Сям’я Ульмаў належыць да вялікай групы

гераічных палякаў, што ратавалі габрэяў,

асуджаных на знішчэнне. Юзаф і Вікторыя

Ульмы жылі ў Маркаве на Падкарпацці, яны

ажаніліся ў 1935 годзе і нарадзілі шмат дзяцей: Стасю, Басю, Уладзю, Франю, Антося, Марысю,

а вясной 1944-га чакалі яшчэ адно дзіця.

Верагодна, са снежня 1942 года ў доме Ульмаў

знайшлі прытулак сем’і Гольдман, Дзіднер і

Грунфельд. Уся сям’я Ульмаў і габрэі, якіх яны

хавалі, былі забітыя фашыстамі 24 сакавіка 1944

года.

У 1995 годзе сям’я Ульмаў была ўзнагароджана

медалём «Праведнік народаў свету». З 2016 года ў Маркаве дзейнічае Музей палякаў, што ратавалі

габрэяў падчас Другой сусветнай вайны, якому нададзена імя сям’і

Вікторыя Ульма. 1935.

Ёзэф Ульма.1936.

2023—2024: patroni

27 ліпеня 1924 года на VIII летніх Алімпійскіх гульнях

а першы «зімовы» залаты

медаль належыць скакуну з трампліна Войцеху

Фартуне (Сапара, 1972).

Агулам 3012 польскіх спартоўцаў прынялі ўдзел у 23 летніх і 24 зімовых Алімпійскіх гульнях, яны

заваявалі 321 медаль: 79 залатых, 96 сярэбраных і 146 бронзавых.

гэта «новае адкрыццё». Змены на фэсце закранулі кіраўніцтва:

«Таранціна па-польску»

Трыумфатарам Гдыні-2023 стала каманда рэжысёра Паўла Маслёны, якая атрымала

ажно дзевяць узнагарод. Праўда, толькі адну

галоўную — «Залатыя львы» за найлепшы фільм

фестывалю. Але астатнія ўзнагароды, сярод якіх прызы ад журналістаў ды моладзевага журы,

кажуць самі за сябе.

Фільм «Кос», які распавядае пра падзеі вясны 1794 года, амаль адразу атрымаў азначэнне

«Таранціна па-польску» ад гледачоў і крытыкі.

У польскім гістарычным кіно, а яно, як мы

ведаем, надзвычай багатае на традыцыю, фільм Паўла Маслёны, раней вядомага па

фільме «Панічная атака» (2017), відаць, сапраўды новае слова, якім у свае часы былі стужкі аўтара «Крымінальнага чытва». Зрэшты, «Кос» больш нагадвае (і гэта адзначаюць усе эксперты) «Мярзотную васьмёрку» або «Джанга

вызваленага».

Аўтар сцэнарыя — дэбютант Міхал Зялінскі — прыдумаў сюжэт, у якім, вярнуўшыся зАмерыкі, Тадэвуш Касцюшка ў выкананні добра вядомага

і тым, што галоўны герой тут зусім не нацыянальны герой

двух кантынентаў, як можна было б падумаць, а малады шляхціч

форму».

Унікальным аўтарскім падыходам адрозніваецца

разгортваюцца

Nagrody i festiwale

Яна Халубэка

здымках («Багна», «25 год невінаватасці», «Вялікая вада»). Заслужанымі «Львамі» былі адзначаныя мастакі Марэк Варшэўскі (за сцэнаграфію) і Вераніка Арліньска (за касцюмы). «Двайнік» даводзіць: прафесійнае польскае кіно прайшло доўгі шлях, а польскія кінематаграфісты ўражваюць майстэрствам. Гэта яшчэ адзін прыклад таго, што ў Польшчы сёння здымаюць выдатнае кіно — забаўляльнае, але не пазбаўленае мастацкіх амбіцый.

Ян Халубэк. Падзеі ў

псіхалагічным трылеры «Дапельгангер. Двайнік» разыгрываюцца адначасова па абодва бакі «жалезнай заслоны». Адзін герой селіцца ў

Францыі, карыстаецца камфортам і свабодай, якія прапаноўвае заможны Захад, і зліваецца з

мясцовай супольнасцю,

які значыць «няшмат»). Дэмбоўскі, які атрымаў

што Дэмбоўскі

Nagrody

2023 год атрымаўся ўрадлівым на добрае

кіно. Тым не менш адной прэм’еры ў Польшчы чакалі з асаблівым пачуццём, бо папярэдняя праца яе аўтараў убачыла свет ажно ў 2017 годзе, а літаратурнай першакрыніцай

для новага фільма стаў культавы твор, адзначаны Нобелеўскай прэміяй.

Знаёмцеся — «Мужыкі». Фільм польскабрытанскага тандэма рэжысёраў ды сцэнарыстаў Дароты Кабелі і Х’ю

Уэлшмана паводле аднайменнай кнігі

Уладзіслава Станіслава Рэйманта. Пра тое, што «Мужыкі» сталі падзеяй не толькі для польскага, але і для сусветнага

кінамастацтва, сведчыць месца прэм’еры —

кінафестываль у Таронта (TIFF), надзвычай

прэстыжны, найбуйнейшы ў Паўночнай Амерыцы, адзін з пяці вядучых кінафорумаў

класа «А». Менавіта там часта прэзентуюць фільмы,

Першакрыніца

ад

Лодзі. Унікальны мікрасвет вясковай абшчыны —

нагода распавесці ўніверсальную і неймаверна

актуальную гісторыю пра трагічнае каханне і жыццё ў невялікай супольнасці, дзе жорсткія правілы гульні адводзяць

Уэлшман пазнаёміліся на сваім папярэднім праекце «Твой Вінсэнт» («Twój Vincent», у беларускім пракаце ішоў пад назвай «Ван Гог. З любоўю, Вінсэнт»).

Пасля некалькіх

перад тым, што навязана нам сіламі, якія вышэйшыя за нас. Страх, што ў любы момант мы

страціць тое, дзеля чаго ўпарта

часу ды высілкаў. Гэта так званая «анімацыя

жывапісу», вельмі працаёмкая, складаная работа, магчыма, ці не самы складаны шлях вытворчасці

анімацыйных стужак. Дастаткова сказаць, што

«Твой Вінсэнт» ствараўся амаль сем гадоў,

а праца над «Мужыкамі» была распачатая ў 2017

годзе, адразу пасля першага трыумфу Дароты

Кабелі і Х’ю Уэлшмана.

«Анімацыя жывапісу» выкарыстоўваецца

кінематаграфістамі досыць даўно. Але большасць

фільмаў у гэтай тэхніцы, у тым ліку першыя

рэжысёрскія вопыты Дароты Кабелі, праз

дарагавізну працэсу такой анімацыі вельмі

кароткія. Унікальнасць праектаў «Мужыкі» і «Твой Вінсэнт» у тым, што гэта паўнавартасныя поўнаметражныя стужкі, якія з вялікім поспехам ідуць на звычайных сеансах у кінатэатрах.

А ствараюць іх вельмі незвычайным чынам. Спачатку разыгрываюць

Ажыўленая «Młoda Polska» Гледачам

кадры, складзеныя нібы з ажыўленых стваральнікамі фільма карцін Вінсэнта Ван Гога. Для «Мужыкоў» таксама падабралі адпаведны стыль. На мяжы ХІХ і ХХ стагоддзяў у Польшчы атрымаў папулярнасць рух «Маладая Польшча». Эпоха мадэрну пранікла ў нацыянальную літаратуру,

Nagrody i festiwale

створанай на англійскай мове, здымаліся

іншаземныя акцёры, то ў «Мужыках», натуральна, былі задзейнічаны польскія.

Галоўныя ролі ў фільме выканалі Каміла

Ужэндоўска (Ягна), Роберт Гулячык (Антэк),

Міраслаў Бака (Мацей), Соня Міцеліца (Ханка), Эва Каспшык (Марцыяна Дамінікава).

Паводле відавочцаў, самы першы паказ на

фестывалі ў Таронта закончыўся гучнымі

апладысментамі. Міжнародная аўдыторыя

ўспрыняла польскіх «Мужыкоў» вельмі добра.

Рэцэнзенты адзначаюць, што ў параўнанні

вядомымі ў

ярка вылучаюцца на фоне сучаснай мэйнстрымнай анімацыі, атрымліваюць прэстыжныя прэміі, высока ацэньваюцца

гуку выбіраць?

Хочаш вер, хочаш не, але я ўжо

секвенсар, які

лучыць тыя аналагавыя сінтэзатары ў сапраўдны

аркестр. Да ўсяго гэта выдатная прылада для

кампазіцыі, з яго дапамогай можна мадэляваць

багата музычных параметраў, ствараючы як

барочную поліфанію, так і, скажам, drum’n’bass.

Але ж наогул мне важна, каб у працэсе іграння

была куды болей задзейнічана іншая вобласць

Што гэта наогул такое?

самадастатковы,

твор «Горад». Мы чуем, як нехта спускаецца па

сходах, адчыняе дзверы,

на

бяжыць, рэагуе на іншых людзей... Гэтыя гукі

нібы праводзяць нас праз горад — і ўтвараюць

музычны твор, які мае пульс, рытм, драматургію.

Можна сказаць, што гэта сапраўдны фільм, які, аднак, не мае выяў: яго можна толькі чуць. Падобныя гукавыя фільмы мы стваралі і ў нашым

кінатэатры. Гэта яшчэ

тут, вядома, казаць складана. Часам гэта можа

адчуваць толькі сам музыкант.

Сярод розных тваіх эксперыментальных экзерсісаў неяк выбіваецца блюзавы праект

«Polski Piach». Здавалася б, блюз у наш

век — гэта рэтраградства, суцэльны набор

стандартаў, бо ўсё, што можна было зрабіць у

ім новага, даўно ўжо зроблена… — Ведаеш, дзякуючы гэтаму гурту я зноў узяў у

рукі гітару — быў час, калі я перастаў у яе верыць

ды адсунуў убок. Але потым мяне сталі натхняць самыя першыя блюзмэны, якія на любой дошцы з

нацягнутым на яе дротам маглі сыграць так, што

душу выварочвае. Афраамерыканскі блюз — гэта

музыка чалавечай роспачы, смутку па вольнасці.

Хіба

душу ляжа. Гэта ўжо потым блюз злучыўся з рокам, з’явілася цяжкая рытм-секцыя, вялікія

прафесійныя гурты. Мне такое ўжо нецікава: там усё занадта фармальна, няма першаснага

духу, засталася толькі форма, пустая і нудная.

У гурце «Polski Piach», які, дарэчы, хутка

выпусціць сваю трэцюю плытку, мне хацелася

вярнуцца да каранёў блюзу. Хаця, паколькі мы

не афраамерыканцы, наш блюз мае адбіткі той

музыкі, якая ўласцівая ўжо для нашых шыротаў.

Мала ў гэтым цямлю, але

Музычны спектакль «1863 — Да свабоды»

Нацыянальны тэатр у Варшаве

Цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных памяці Студзеньскага паўстання, распачаўся сёлета 22 студзеня музычным спектаклем «1863 — Да свабоды». Імпрэза была падрыхтаваная Бюро «Niepodległa» ў супрацоўніцтве з Музеем гісторыі

Польшчы. Унікальнае тэатральна-музычнае відовішча пазнаёміла гледачоў з найважнейшымі падзеямі і асобамі паўстання. Музыканты выконвалі песні паўстанцаў у новых апрацоўках, а артысты зачытвалі літаратурныя ўшанаванні — творы Марыі Канапніцкай, Адама Асныка, Бруна Бяляўскага і Цыпрыяна Каміля Норвіда. Спектакль быў дапоўнены анімацыяй, якая тлумачыла

гістарычны кантэкст.

«Powstali 1863—64»

Музей гісторыі Польшчы

Прамацыйны ролік выставы

Ці была каса лепшая за карабін? Якім быў удзел жанчын у Студзеньскім паўстанні?

Якое дачыненне да паўстання мела кветка

бяссмертніку?.. Адказы на гэтыя ды іншыя

пытанні можна знайсці на выставе

набор адбіткаў паўстанцкіх пячатак.

«Powstali 1863—64» можна

Партал powstanie1863-64.pl

Электронны кампендыум ведаў пра Студзеньскае

паўстанне ўтрымлівае мапу найбольш важных і цікавых падзей, звязаных са святкаваннем 160-х угодкаў паўстання, што адбываюцца па ўсёй

Польшчы, каляндар, у якім падзеі Паўстання

выкладаюцца паступова, дзень за днём, падкасты

і аўдыякнігі, артыкулы

выяўленчым мастацтве, інтэрв’ю з даследчыкамі

(напрыклад, гутарка з прафесаркай Ялантай Сікорскай-Кулешай «Без жанчын Студзеньскае

не працягвалася б так доўга»). Настаўнікі і вучні

планы ўрокаў, вытрымкі з крыніц, размалёўкі і віктарыны.

ў

«Студзеньскае паўстанне. Шлях да

незалежнасці»

Галерэя Нацыянальнага цэнтра культуры

«Кардэгарда», Варшава

«Ніводная польская гістарычная падзея не

знайшла такога адлюстравання ў мастацтве, як

Паўстанне

ўспамінаем і

душу і ўяўленне», — адзначае дырэктар Нацыянальнага цэнтра культуры Рафал Вішнеўскі.

Камерная выстава паказвала графіку, малюнкі і акварэлі ўдзельнікаў паўстання, а таксама

«Пайшлі жарты па засценках. Паўстанне 1863»

Галерэя гістарычнага жывапісу Музея 10-га павільёна Варшаўскай цытадэлі

Менавіта ў Варшаўскай цытадэлі адбыўся

заключны драматычны акт паўстання — суд

над ягонымі кіраўнікамі.

Ядро экспазіцыі складае жывапіс

Войцеха Пяхоўскага (1849—1911),

мастака, які нарадзіўся каля Млавы.

Твор «Пушчык», напісаны ў 1907 годзе

ў рамантычным ключы, адлюстроўвае

смерць параненага паўстанца. Другая

карціна, напісаная ў 1890 годзе, вядомая

пад узаемазамяняльнымі шматзначнымі

назвамі: «Развітанне» або «Па хлеб».

Войцех Пяхоўскі атрымаў грунтоўную жывапісную адукацыю: быў вучнем Войцеха Герсана ў Варшаўскай

«Чорная сукенка. Патрыёткі ў барацьбе

за свабоду»

Музей Пана Тадэвуша (філіял Нацыянальнага інстытута імя Асалінскага)

Выстава, прысвечаная польскім патрыёткам, якія масава і з энтузіязмам змагаліся за

свабоду, складаецца з дзвюх частак: першая распавядае пра ўдзел польскіх жанчын у

паўстанні 1863—1864 гадоў, другая — пра

жанчын у перыяд польскай «Салідарнасці».

Нягледзячы

Czytelnia

«чорныя ўпрыгажэнні»: брошкі, каралі, бранзалеты, завушніцы. Ювелірныя вырабы, якія выкарыстоўваліся ў прапагандысцкіх

мэтах, вырабляліся з танных агульнадаступных матэрыялаў. У 1980-я ў якасці апазіцыйнага жэсту інтэрнаваныя жанчыны вышывалі сімвалы «Салідарнасці» на швэдрах, кашулях, шкарпэтках і шаліках, стваралі ручныя крыжы

з каранаванымі арламі, медальёны, пярсцёнкі, бранзалеты і ружанцы.

У наратыў выставы ўключаны кароткія

біяграфіі і дасягненні такіх яркіх асоб, як

аўтары ўспамінаў Эмілія Шварц і яе дачка

Тэадора Кісляньска, пісьменніца Эліза Ажэшка, удзельніца шматлікіх патрыятычных акцый

ў інтэнсіўнасці друку, бо

газеты трэба выпускаць бадай штодзённа, аператыўна збіраць і публікаваць навіны, што

не ідзе ні ў якае параўнанне з друкам кніг,

змест якіх рупліва рэдагуецца, рыхтуюцца ілюстрацыі і адмысловае аздабленне. Кнігі

вымагаюць значна павольнейшага тэмпу працы

тыпаграфіі, больш скіраванага на якасць, а не

хуткасць.

Друкарні ў поўнай меры адчулі ўсе ўзрушэнні, звязаныя як з падзеямі паўстання 1863 года, так і яго наступствамі. Гісторыя знакамітай

друкарні Юзафа Завадскага, што працавала ў

Вільні з 1805 года, ператрывала паўстанні 1830 і 1863 гадоў, рэпрэсіі

ст., дапаможа паглядзець

друкарняй з 1805 года і да сваёй смерці ў 1838-м, ягоную справу падхапіў старэйшы сын Адам, які кіраваў друкарняй да 1875-га, з 1875 па 1891 гады яе ўзначальваў малодшы

сын Юзафа, потым, да 1914-га, — унук Фелікс

Завадскі, а праўнук Юзаф — аж да 1939 года. Друкарская справа з’яўляецца бізнэсам: трэба

інвеставаць грошы ў абсталяванне, знайсці

матэрыял для друку, прадаць надрукаванае,

а непраданае захоўваць на складах, утрыманне

якіх таксама нечага каштуе. Усё гэта робіць

вельмі

Завадскія. Паводле Людвіга Абрамовіча, з 1854

па 1865 гады друкарня выпусціла 605 выданняў,

у тым ліку 348 (57,6%) на польскай, 114 (18,9%)

на літоўскай, 107 (17,6%) на лацінскай, 25 (4,1%)

на рускай, 11 (1,8%) на французскай і нямецкай

мовах. Такая кампазіцыя моваў сведчыць, што

прадстаўнікі дынастыі Завадскіх з’яўляліся

носьбітамі ідэнтычнасці, наследаванай ад

Вялікага Княства Літоўскага, калі людзі розных канфесій, грамадскіх станаў і

кірыліцы, таму ён і друкаваў свой першы твор беларускай лацінкай. Таксама ў друкарні Завадскага ў 1822 і 1823 годзе былі надрукаваныя першыя кнігі Адама Міцкевіча — два тамы «Poezye». Аднак трэба заўважыць, што і Дунін-Марцінкевіч, і Адам Міцкевіч друкавалі свае кнігі ў тыпаграфіі Завадскага «сваім

Рэпрэсіі да друкарняў

Пасля паўстання 1863 года найбольш

адчувальнай рэпрэсіўнай мерай для

тыпаграфій была забарона друкаваць

«польскім шрыфтам». Захады перавесці на

кірыліцу літоўскую і польскую мову выявіліся

няўдалымі, але, на жаль, былі паспяховымі

для мовы беларускай. Ад жніўня 1865га генерал-губернатарам Кауфманам было

забаронена друкаванне, продаж і прывоз з-за

мяжы кніг на літоўскай лацінскімі літарамі.

23 ліпеня генерал-губернатар Кауфман абвясціў

на шэсць літоўска-беларускіх губерняў:

1) забараняецца ўласнікам друкарань

валоданне польскімі літарамі;

2) пры цытаванні польскія тэксты павінны быць надрукаваны расійскімі літарамі;

3) формы для вытворчасці польскіх літар у

словалітнях павінны быць знішчаны.

Ідэі «блізасці» беларускага, украінскага народаў, распрацаваныя славянафіламі, заміналі друку

лацінкай на беларускай мове задоўга да паўстання

1863 года — ужо з 1850-х.

У пастанаўленні Галоўнага ўпраўлення цэнзуры

ад 26 верасня 1859 года

стылі) 1864 года ён заклікае спыніць ужыванне польскіх (лацінскіх) літар і патрабуе пераходзіць на кірыліцу.

20 снежня 1872 года (1 студзеня 1873 года

па новым стылі) забарона распаўсюдзілася

на гатычны шрыфт. У 1869 годзе ўлады дазволілі друкаваць на беларускай мове «грамадзянкай» (то-бок кірыліцай)

этнаграфічныя зборнікі.

нябожчыка, а таксама час і месца службы

і пахавання. — рэд. ) на французскай і іншыя

дробныя работы не дазвалялі ўтрымліваць

друкарню, таму Фелікс Завадскі робіць

яшчэ адзін неардынарны крок і запускае

вытворчасць.... свечак белага і жоўтага

воску. Кнігі справаздач вытворчасці і кнігі

ўліку разлікаў за продаж сведчаць, што

справа ішла добра. Меркавана, напрацаваная

сетка кантактаў з каталіцкім касцёлам праз

друк і продаж кніг, малітоўнікаў, падручнікаў

і часопісаў дазволіла Завадскім хутка змяніць

напрамак дзейнасці і наладзіць шырокі

распаўсюд свечак.

Час ад часу з’яўляюцца судовыя позвы з

абвінавачваннямі ў друку кніг на літоўскай

ці польскай мовах, але Завадскім удаецца

іх аспрэчыць. Па няпэўных звестках, пасля 1863 года друкары працягвалі выпускаць кнігі «польскімі» літарамі, але пазначалі ранейшы год — напрыклад, 1860-ы. Звесткі пра

ўзгадненне з цэнзурай таксама бралі з больш

ранніх выданняў (фактычна фальсіфікавалі іх). Месцам выдання мог быць пазначаны Львоў, які не падпадаў пад забароны

імперскіх улад. Падпольная дзейнасць

тыпаграфіі не дакументавалася, таму мы не

можам вызначыць, якім быў унёсак друкарні

Завадскага, але дакладна вядома, што яны

палічылі за лепшае заняцца вытворчасцю

свечак, чым пераходзіць на друк кірыліцай.

У 1880-я, па меры аслаблення палітыкі

русіфікацыі і забароны друкаваць лацінскімі

літарамі, вытворчасць свечак пакрысе

скарачаецца і на пачатку ХХ ст. друкарня

на газеты і актуальныя навіны. Тыпаграфія Завадскага друкавала перыядычныя выданні, якія прасоўвалі краёвую ідэю: «Przegląd Wileński» (галоўныя рэдактары Людвіг і Вітальд Абрамовічы, «Kurier Litewski» (рэдактар Мечыслаў Ялавецкі). У газетах на польскай мове друкуюцца інтэрв’ю Рамана Скірмунта, Эдварда Вайніловіча і іншых землеўласнікаў,

Друкарня Завадскіх

тэрмін спрычынілася да друку газеты кансерватыўнага нацыяналістычнага кірунку «Dziennik Wileński» , галоўным рэдактарам якога цягам 1907 года быў Раман Дмоўскі (газета пачала выдавацца яшчэ ў 1805—1806 гады, меркавана з ініцыятывы Юзафа Завадскага). Цікавыя стасункі з кансерватыўнымі дзеячамі складваюцца і ў 1920—1930-я, калі праўнук Юзаф

друкуе календары з адрасамі і нататкамі па гісторыі, якія канкуруюць з літаратурнымі календарамі, выдаванымі Элізай Ажэшка.

ВІТКАЦЫ.

МАСТАЦКІ ДЫЯГНАЗ ЭПОХІ КРЫЗІСУ

Станіслаў Ігнацы Віткевіч, вядомы пад псеўданімам Віткацы, быў адным з самых рознабаковых мастакоў сваёй эпохі, а таксама пісьменнікам, фатографам, філосафам, тэарэтыкам мастацтва і чалавекам тэатра.

• Аўтапартрэт. Алей. 1913.

літаратуры. Ужо ў маладым узросце Віткевіч пісаў драмы, філасофскія работы, цікавіўся жывапісам,

не толькі

як з’яву, што закранае грамадска-палітычную

• Фантазія — Казка. Алей. 1921—1922.

• Кіт і Андрамеда з цыкла «Астранамічныя кампазіцыі». Пастэль. 1918. З калекцыі Нацыянальнага музея ў Варшаве.

напісаныя пастэллю

малюнкаў, тры пастэльныя кампазіцыі, два партрэты вугалем, некалькі карцін алеем і адну акварэль. Творы адлюстроўваюць

«Ненасытнаць»

Найлепшым раманам Віткевіча лічыцца

«Ненасытнасць», твор у дзвюх частках («Абуджэнне» і «Вар’яцтва») быў апублікаваны ў варшаўскім выдавецтве «Dom Książki Polska»

ў 1930 годзе. Малады хлопец, сын суровага піваварнага барона, пасля заканчэння сярэдняй школы вяртаецца ў радавы маёнтак. Падзеі

разгортваюцца вельмі хутка. За адну ноч здараюцца смерць бацькі, двайная сэксуальная ініцыяцыя, а таксама серыя дзіўных знаёмстваў, якія адахвочваюць нашага героя ад мастацтва, філасофіі і рэлігіі. Потым адбываюцца

нацыяналізацыя сямейнага маёнтка, удар з боку каханкі (энергічнай старэючай femme fatale) і «падзенне» маці ў абдымкі хвацкага прадстаўніка «народа». Маляўнічым фонам

гэтых драматычных падзей з’яўляецца распусны political fiction: Польшча,

бальшавіцкімі рэспублікамі, пагрузілася ў хаос, «белыя» перамаглі ў Расіі, каб толькі паддацца

ўладзе бяздушных кітайцаў.

агідныя аспекты міжасабовых адносін, бліскуча

ператварае ў матэрыю спецыфічнай, гратэскнай мовы свежыя на той час фрэйдысцкія ідэі.

Экранізацыя «Ненасытнасці» ў рэжысуры

Віктара Гарадзецкага з’явілася ў 2003 годзе, у

фільме ўдзельнічалі Міхал Левандоўскі і Цэзары Пазура, а музыку да стужкі, якую называюць футурыстычным рымейкам «Сала, або

Ліцэнзаванне

падтрымкі і разнастайнасць асяроддзя —

з найлепшых. Яшчэ да нядаўняга часу Unity са

шматлікіх ракурсаў выглядаў як прылада-мара, пропуск у свет стварэння візуальна прывабных

цікавымі ідэямі, але без дасканалага валодання

праграмісцкім аспектам гульнявога дызайну. Такая хіба раней стала б фатальнай

збанкрутуюць. Знайшліся таксама кампаніі, якія абвясцілі: «Мы Unity не карыстаемся, але асуджаем». Тлумачэнні і ўдакладненні, з якімі выступалі прадстаўнікі кампаніі наконт

банан). У якасці паўнавартаснай гульні «McPixel» быў падрыхтаваны ў 2012 годзе. У 2022-м выйшаў працяг

дадаючы хаосу, названы адразу «McPixel 3». Дасціпнікі адразу ж падказалі, што першы — гэта прататып для Ludum Dare, афіцыйна першы — гэта насамрэч другі, і таму лічба 3 абгрунтаваная. У Steam жа можна набыць

колькасці аперацыйных сістэм і апаратных платформаў.

Czytelnia

«CountryBalls Heroes»

Праект, прысвечаны прыгодам краінакалабкоў (countryballs), у першую чаргу — Поландбола, на мапе і па правілах старажытнай пакрокавай стратэгіі «Heroes of Might and Magic III». Усё старое і добра знаёмае на месцы: нацыі з унікальнымі гарадамі, шахты і лесапілкі, нездаровая колькасць раскіданых па мапе скарбаў, паступовае даследаванне свету, пакрокавыя бітвы на хексаганальным полі... Усе дзівосныя месцы папрыдуманы наноў, якімі яны могуць быць у свеце Countryballs.

І да гэтага дададзены дасціпны, «мульцяшны», але гарманічны візуальны стыль, ну і сутнасць Countryballs: вышэй вушэй жарцікаў

пра нацыянальныя стэрэатыпы і палітыку

на тагачасную лютасць дня (2021 год). У

горадзе кожнай нацыі намалявана мноства

планам, збірайце магутныя артэфакты — і ў рэшце рэшт давядзіце, што ваш Краінакалабок — самы моцны».

«Soulash»

Яшчэ адным паспяховым увасабленнем рамантычнага міфу пра сапраўды незалежную, індывідуальную распрацоўку стала «Soulash», roguelike-гульня за аўтарствам Артура

Смяроўскага, «безнадзейнага летуценніка, які даследуе рэалістычныя спосабы ствараць звышамбіцыйныя

брудную анучу і дзіду «наточаныя граблі +1». Адпомсціць бездапаможным бабулям «збяры мне 31 ягаду для пірага»,

каласальнага намагання. Паколькі даступныя

матэрыялы не абяцаюць бяскрайніх абшараў

(але запаветнае «Open world» прысутнічае

ў афіцыйных апісаннях), варта чакаць не

«шырокага», але «глыбокага» падыходу да

будаўніцтва мадэлі свету. На карысць такой

здагадкі сведчыць што адна з асноўных сіл пратаганіста — здольнасць падарожнічаць у

часе, а таксама факт шматразовай прапрацоўкі

адных і тых жа месцаў у розныя сезоны і

розныя гады. Такім чынам, зроблена намаганне стварыць свет вялікім не ў прасторы, але

ў часе. Усё гэта ў сукупнасці з вельмі

дыхтоўным, багатым візуальным напаўненнем ставіць «The End of the Sun» на першае месца ў маім асабістым спісе заінтрыгаванасці

бліжэйшымі рэлізамі.

Якраз гэтая гульня аказалася ў групе рызыкі — прыгожасці гульні кіруюцца рухавічком Unity, траблы з якім падрабязна апісаныя ў пачатку

артыкула.

Дык што рабіць?

«The End of the Sun». Кадр

• «The End of the Sun».

Юніанізацыя

Магчыма, перспектыўнае рашэнне агучанай

праблемы — вельмі старое, вынайдзенае не

пазней за ХІХ стагоддзе. І яно вяртаецца ў

поле зроку дзякуючы ўлюбёнаму CD Projekt.

Падказка, што рабіць, прыйшла ў форме

трох хваляў звальненняў, якія адбыліся ў

розных аддзяленнях кампаніі на працягу

апошніх месяцаў. Здаецца, не так ужо і даўно

адгрымела вялікая прыгода рэлізу «Cyberpunk 2077», дзе, у сувязі з хранічным недахопам

рабочых рук, кампанія прыняла рашэнне

аб пераводзе распрацоўніцкага крыла на шасцідзённы рабочы тыдзень. Сёння кампанія пасоўваецца па беспрэцэдэнтна шырокім фронце распрацоўкі: адразу некалькі новых «вядзьмарскіх» гульняў, поўная пераробка першага «Ведзьмара», далейшае развіццё серыі «Cyberpunk», старт зусім новай франшызы... У спалучэнні са звальненнямі

гэтыя факты выглядаюць супярэчліва.

У адрозненне ад рэакцыі на пераўтварэнні

Unity, нельга сказаць, што ўсталявалася

аднабаковае меркаванне пра дзеянні

кіраўніцтва CD Projekt: наколькі жорсткая

крытыка адрасуецца стваральнікам

камп’ютарнага «Вядзьмара», настолькі ж гарачая апалагетыка намагаецца іх

абараніць.

Так ці інакш, адміністратыўныя пераўтварэнні

выклікалі моцнае пачуццё незадаволенасці

ў саміх супрацоўнікаў кампаніі CD Projekt. У выніку адзін з лейтматываў

«Вядзьмар»

ствараюць рыначную каштоўнасць пры ўсталяваным парадку, ім не стае ўлады

рашэнняў у пытаннях, што датычацца структуры кампаніі. Менавіта таму нам трэба арганізавацца і дзейнічаць у падобных становішчах з пазіцыі роўных правоў. Мы мяркуем, што масавыя звальненні — гэта пагроза індустрыі распрацоўкі

РЭЧЫ ДЛЯ

Віртуальная выстава

Томаша Багуслаўскага

«У плакаце ўся рэч» з калекцыі Dydo Poster Gallery.

Выстава даступная да прагляду да 29 снежня 2023 года.

• Томаш Багуслаўскі. Аўтар фота Zych.

Гэта частка юбілейнай персанальнай

выставы Томаша Багуслаўскага «Асабістыя

падлікі» / «Remanenty osobiste», што адкрылася

ў кастрычніку ў Арсенале мастацтваў ASP у Гданьску. Выстава суправаджае 28-е

Міжнароднае біенале плаката ў Варшаве.

Аўтар паказаў на ёй больш за 200 прац, створаных з 1982 па 2023 год, якія з’яўляюцца

падсумаваннем яго дзейнасці ў галіне плаката

да цяперашняга часу. Вось што кажа пра

выставу сам Багуслаўскі: «Скрынка пад назвай «уяўленне»... Мабыць, матэрыяльная, але ўсё

ж мімалётная, каб не сказаць — метафізічная...

Яе сутнасць не вычэрпваецца ні геаметрычнай

трохмернасцю, ні герметычным аддзяленнем

кавалка прасторы і далучэннем да яе зместу.

У закутках гэтай скрыні я знаходжу абрыўкі, згубленыя дробязі, недагледжаныя доказы

існавання, іх сляды, гукі і паслявобразы.

Мяне заўсёды цікавіла метафара — схаваная

ў фрагментах рэчаў і відавочная. Я спрабую

падзяліцца гэтым захапленнем у сваіх

«падліках», адкідаючы вечка скрынкі».

Багуслаўскі шукае натхненне для творчасці

у гісторыі мастацтва, захапляючыся

калажамі Пікаса і «Merzbilder» Курта

Швітэрса, так і ў паўсядзённасці, дзе калажы

і нечаканыя формы стварае само жыццё, —

на вуліцах, у сметнікавых кантэйнерах ці на

антыкварным рынку. Ён шукае метафары

ў брутальных прадметах ці старых рэчах, хоча

ўбачыць у іх сэнс, пачуць іх

Томаш Багуслаўскі нарадзіўся ў 1958-м у

Гданьску. Вучыўся ў 1977—1982 гадах на факультэце жывапісу і графікі гданьскай

графічнага

• 33-ці Міжнародны фестываль «Шапэн у фарбах восені».

• Амаж Ніжыньскаму. 2009.

• 39-ты Міжнародны фестываль джазавых піяністаў.

Каліш, 2012.

• Караль Шыманоўскі, «Кароль Рогер». Тэатр «Rekwizytornia», Гданьск, 2018.

Музея плаката ў Варшаве, Нацыянальнай бібліятэкі,

сучаснага

BWA

а таксама ў шматлікіх галерэях і прыватных калекцыях у Польшчы і за мяжой.

• Liberte — Egalite — Fraternite. 2020.

Летась Цэнтр сучаснага мастацтва «Замак

Уяздоўскі» распачаў цыкл паказаў творчасці

аўтараў, чые працы знаходзяцца ў калекцыі

Цэнтра.

Чарговая выстава цыклу — Малгажаты Турэвіч Лафранчы, скульптаркі, аўтаркі малюнкаў, фатаграфій і інсталяцый. З 1994 года мастачка

жыве і працуе ў Швейцарыі, яна выпускніца

факультэта архітэктуры Варшаўскай акадэміі

часцей за ўсё мастачка выкарыстоўвае мову

геаметрыі, а таксама надае вялікую ўвагу

канцэптуальнаму аспекту сваіх работ, пошуку

найбольш адэкватных формаў і ідэй, здольных

максімальна поўна выказаць змест.

Сфера натхнення Малгажаты Турэвіч Лафранчы — нямецкая філасофія, антрапасофія, матэматыка, фізіка. Яе мастацкая арыентацыі сфармаваліся

паміж авангарднымі традыцыямі і контркультурай 1970-х.

Паслядоўнае выкарыстанне прамысловых матэрыялаў уласцівае мастацтву Турэвіч

Лафранчы. У 1990-х творца выконвала працы ў

асноўным з трох металаў: медзі, латуні і сталі, спасылаючыся на тэорыю стыхій: вады, паветра, агню і зямлі, якая легла ў аснову данавуковага спосабу тлумачэння з’яў прыроды. Пазней у яе мастацтве з’явіліся сучасная пластмаса, сеткі, тэлефонныя кабелі, акрылавае шкло ці

пластык. Яе цікавяць як фізічныя характарыстыкі матэрыялаў, іх спецыфічнасць, напрыклад ступень ізаляцыі або ўспрымальнасць да

дэфармацыі, так і звязаная

імі

асацыяцый, метафорыка, узнікненне напружання паміж пачуццёвым вопытам і інтэлектуальнай

канструкцыяй — іх канцэптуалізацыяй. Жывапісныя працы адносяцца да

перыяду творчасці, у іх

ідэаграмы,

халодныя фіксацыі, а вобразы, што тояць у сабе загадку

Фестываль Кшыштафа Пэндэрэцкага ў Варшаве

Арганізатары — Варшаўская філармонія і

Асацыяцыя імя Людвіга ван Бетховена.

На фестывалі прагучыць музыка самога

Пэндэрэцкага, а таксама іншых выдатных кампазітараў: Вітальда Лютаслаўскага, Валянціна

Сільвестрава, Генрыка Мікалая Гурэцкага.

Варшаўскі філарманічны аркестр пад кіраўніцтвам Анджэя Барэйкі

дыялог паміж творцамі розных пакаленняў, паходжання і светапогляду. Гэта больш за 20 спектакляў з Польшчы і з-за мяжы, у тым

7 у асноўным конкурсе «Inferno». Сёлета «Боская камедыя» праходзіць пад слоганам «Пейзаж пасля бітвы».

нас саміх, закранаюць важныя тэмы, выступаюць на баку выключаных, за адкрытасць, за канфрантацыю. Гэта набор перформансаў, у якіх артысты шукаюць стратэгіі выжывання. Гаворка ідзе пра гнятлівыя, кашмарныя сітуацыі,

адмены, прысутную ў польскім тэатры.

Фестываль дае магчымасць убачыць на

кракаўскай сцэне легенд акцёрскага майстэрства:

Крысціну Янду ў спектаклі «Мой шлях», Даніэля

Альбрыхскага ў «Нечаканым вяртанні» і Анджэя

Севярына ў «Ліры».

«Боская камедыя» штогод становіцца святам

маладога тэатра. У межах праграмы «Paradiso»

будуць паказаныя два дыпломныя спектаклі

Кракаўскай акадэміі тэатральнага мастацтва

«Арэстэя» і «Анёлы ў Амерыцы» .

Праграму «Боскай камедыі» дапоўняць пастаноўкі

кракаўскіх сцэн: «Смерць коміваяжора» Teatr

Ludowy, «Я была жонкай Боба Марлі» тэатра KTO і

«Джэнер: стаць сабой» Тэатра Бараках.

З 8 па 16 снежня.

45-е

Bielska BWA Біенале

«Радыкальнае выхаванне» Галерэя Arsenał у Беластоку

Тэма выхавання разглядаецца на выставе ў

Беластоку праз прызму эканомікі клопату і сацыяльнай шчодрасці. Падчас нарастальных крызісаў, у тым ліку дэмаграфічнага, пры ідэалагічным і рэпрэсіўным падыходзе дзяржавы

да дзяцей і да іх выхавання, экспазіцыя,

курыраваная Элізай Урвановіч-Раецкай, вывучае феномен выхавання з індывідуальнага

і сацыяльнага пунктаў гледжання, адначасова

трактуючы дзяцей як прычынных і аўтаномных

суб’ектаў.

Да 21 студзеня 2024 года.

«Аб падзеле. Мастацтва на мяжы (польскагерманскай)» Нацыянальны музей у

На выставе ў Познані разважаюць

сцяны ва

ўнутраным дворыку прайграе размяшчэнне рэальнай

Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.