
сакавік ‘2025 #16

У рамках замежнай
культурнай праграмы
польскага старшынства
ў Радзе ЕС з 14
студзеня па 30 чэрвеня
ў будынках Рады ЕС
і Еўрапарламента
праходзіць прэзентацыя
твораў сучаснага
польскага мастацтва
і дызайну пад агульнай
назвай «Рэгенерацыя», якая ўключае творы самых маладых
польскіх мастакоў, што смела выходзяць
на міжнародную
сцэну. Сярод гэтых твораў — інсталяцыя
Аліцыі Бялай «Пад цвёрдай зямлёй мяккая
зямля». Праца створана
ў адной з найстарэйшых
графічных тэхнік —
гравюры на медзі.
Падрабязней пра іншыя ціквосткі культурнай
праграмы польскага старшынства ў
Радзе ЕС чытайце на
старонках 4—11.
Заступнікі
Імя / Тэатр



НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ПРАГРАМА
Каардынатар нацыянальнай
праграмы — Нацыянальны цэнтр культуры , які арыентуецца на супрацоўніцтва і
дэцэнтралізацыю: лакальныя ініцыятывы
і прыцягненне суполак з розных куткоў
Польшчы. Сярод галоўных задач
праграмы — узмацняць культурную
дзейнасць на мясцовым узроўні і
прадстаўляць багацце польскіх рэгіёнаў.
Часткай нацыянальнай культурнай
праграмы польскага старшынства з’яўляецца грантавы праект Synergie
агульным памерам у 5 млн злотых. Каля





•
«MusicEverywhere».
• Chopin University Big Band.
• Heroes Orchestra.
Даніі, Нідэрландаў, Германіі, Партугаліі, ЗША і Інданезіі. Удзел бясплатны, кожнаму мерапрыемству папярэднічаюць музычныя майстар-класы пад кіраўніцтвам запрошаных артыстаў. Музыка як універсальны сродак выказвання адыгрывае вядучую ролю ў нацыянальнай праграме. 1 красавіка ў Катавіцах пройдзе міні-фестываль найлепшай польскай альтэрнатыўнай музыкі «The best Polish alt-pop» , яго праграма складаецца з канцэртаў пяці гуртоў, якія некалькі гадоў дзейнічаюць на польскай
сцэне, запісалі каштоўныя і якасныя альбомы, але не маюць медыйнай і інстытуцыйнай падтрымкі.
13 красавіка ў Зяленагурскай філармоніі
канцэрт хору «Music Everywhere» . Калектыў , які складаецца са студэнтаў, навучэнцаў і маладых спецыялістаў, атрымаў больш за 50 узнагарод рэспубліканскіх і міжнародных фестываляў. Акрамя працы над уласнымі праектамі, хор супрацоўнічае з вядучымі польскімі артыстамі падчас канцэртных турнэ па краіне.
28 красавіка ў Шчэцінскай філармоніі Мечыслава Карловіча пройдзе канцэрт Heroes Orchestra , вядомы чароўным выкананнем музыкі да відэагульняў.
1 траўня ў Нацыянальным форуме музыкі ва Уроцлаве адбудзецца канцэрт Chopin
University Big Band , а ў Вармінска-Мазурскай філармоніі імя





МІЖНАРОДНАЯ ПРАГРАМА «CULTURE SPARKS UNITY»
Падрабязны каляндар падзей шукайце на сайце міжнароднай праграмы poland2025eu . Замежная культурная праграма польскага старшынства ў Радзе ЕС ахоплівае ўсю Еўропу — амаль 100 канцэртаў, спектакляў, выстаў, кінапаказаў
Рэалізацыяй
апякуецца Інстытут Адама Міцкевіча . Пад слоганам «CULTURE SPARKS UNITY» / «Культура высякае іскры еднасці» прадстаўленыя найцікавейшыя з’явы сучаснай польскай сцэны, прычым на першы план выходзіць новае пакаленне творцаў. Праекты праграмы праходзяць як у краінах Еўрасаюза, так і ў краінахкандыдатках, і накіраваны на прасоўванне ідэй салідарнасці і міжнароднага супрацоўніцтва. У міжнароднай праграме ўдзельнічаюць не толькі польскія мастакі, але і тыя, хто з розных прычын былі вымушаныя пакінуць



мазаікі, якія распавядуць пра сілу еднасці, а таксама правядуць майстар-класы для мясцовай моладзі ў Кішынёве (Малдова) і Скоп’е (Паўночная Македонія).
Праект «Польская музыка ў вашым плэйлісце» — гэта пяць плэй-лістоў на Spotify, сабраных музычнымі экспертамі, каб пазнаёміць слухачоў са светам
польскай музыкі:
Polish Jazz — топ-трэкі сучаснай польскай джазавай сцэны.
Classic Reimagined — пераасэнсаванне класічнай музычнай спадчыны.
Classical Visions — музыка класічных кампазітараў ХХ стагоддзя і сучасных творцаў у выкананні маладых польскіх музыкантаў.
Sonic Wanderings — сучасная польская электронная музыка і эмбіент.
Heavy Pulse — блэк-метал, дум, хардкор і постметал.
З 14 студзеня па
практыкаваць міжасобасную і міжвідавую салідарнасць, а таксама выхоўваць пачуццё бяспекі і камфорту. «Рэгенерацыя» ўключае творы самых маладых польскіх мастакоў, якія смела

змяненне клімату з пункту гледжання
вады: кобальтавыя вадазборнікі
нагадваюць, што вада — бясцэнны рэсурс, які трэба шанаваць, дзяліцца і абараняць разам, а кампазіцыя з керамічнай пліткі ўтварае візуальную гісторыю пра яе абмежаваную даступнасць. Праца заахвочвае да разважанняў аб узаемазалежнасці, салідарнасці і супрацоўніцтве. Інсталяцыя Аліцыі Бялай «Пад цвёрдай зямлёй мяккая зямля» знаходзіцца ў штабкватэры Рады Еўрапейскага Саюза (будынак «Еўропа», Брусэль). Праца маладой польскай мастачкі
яе
люстраныя паверхні прымушаюць кожнага адлюстраванага ў ёй гледача і мінака
адчуць сябе часткай гэтага чароўнага
аднаўляльнага саду.
На працягу студзеня ў сучасным
культурным цэнтры DOKK1 у Орхусе (Данія) праходзіла выстава «Словы і метафары. Апошняя ілюстрацыя з Уроцлава», на якой дэманстраваліся творы маладых мастакоў і выкладчыкаў Акадэміі прыгожых мастацтваў імя Эўгеніюша Геперта ва Уроцлаве. Выстаўленыя творы, тэматыка якіх вар’юецца ад
пажары, вялікія паводкі, вывяржэнне
вулкана, — каб выявіць прыгажосць
пустэльных ландшафтаў. Цікаўнасць
да разбурэння — лейтматыў і аснова яе
мастацкай практыкі.
28 і 29 студзеня на Будапешцкім
міжнародным фестывалі дакументальнага
кіно (BIDF) прайшлі першыя паказы
польскіх стужак з праграмы «Салідарнасць
на экране: The Polish Presidency Film Review». «Лес» Лідзіі Дуды і «In Limbo»
Аліны Максіменка ўдзельнічалі ў асноўным
конкурсе знакамітага кінафэсту.
Кінапраграма, запушчаная Інстытутам Адама Міцкевіча, даследуе тэму
салідарнасці — аднаго з асноўных слупоў старшынства Польшчы ў Радзе ЕС, нароўні
з бяспекай. На працягу шасці месяцаў стужкі з праграмы будуць дэманстравацца на экранах еўрапейскіх артхаўсных
кінатэатраў і на кінафестывалях, у тым
ліку ў Мюнхене, Бялградзе, Парыжы,
Бруселі і Вене.
5 лютага ў брусельскім Цэнтры
выяўленчага мастацтва Bozar адбылася
сустрэча з польскай набеліяткай Вольгай
Такарчук, падчас якой абмяркоўваўся
апошні раман пісьменніцы «Empuzjon» .
Гэта першая з шэрагу сустрэч, на якіх
будуць прадстаўлены некаторыя з самых
натхняльных творцаў Польшчы.
У сярэдзіне лютага ў Бруселі прайшоў
флагманскі польскі фестываль з
міжнароднай рэпутацыяй — Unsound
Festival , прысвечаны апошнім з’явам
польскай электроннай і эксперыментальнай музыкі.
У Будапешце пад слоганам «Еўрапейскае сваяцтва. Усходнееўрапейскі погляд»


• «Elizabeth Costello | J.M. Coetzee».

Тэксты пра польскую і венгерскую фатаграфію
даступныя ў бясплатным інтэрнэт-выданні штоквартальніка.
З 28 лютага па 2 сакавіка ў Мадрыдзе ў
межах цыкла «Выбраныя польскія спектаклі на
еўрапейскіх тэатральных фестывалях» трывалі
паказы «Threesome / Тры» . Пастаноўка ў
харэаграфіі Войцеха Грудзіньскага натхнёная
жыццямі трох незвычайных польскіх танцораў
ХХ стагоддзя — Станіслава Шыманьскага, Войцеха Весялоўскага і Герарда Вілька, вядомых непераўзыдзеным талентам.
Таксама ў межах цыкла на найлепшых
еўрапейскіх сцэнах будуць прадстаўлены
больш за 30 пастановак польскіх рэжысёраў, у тым ліку «Quanta» і «Rohtko» Лукаша Тваркоўскага, «She was a friend of someone else» Госі Вдовік, «Мовы будучыні» Ані Новак і
«Elizabeth Costello | J.M. Coetzee» Кшыштафа
Варлікоўскага.
У Германіі і на Кіпры пройдзе надзвычай
цікавая перфарматыўна-танцавальная праграма, куратаркамі якой з’яўляюцца Яанна Лешняроўска і Марта Шыманьска.
Важным элементам праекта, створанага
ў супрацоўніцтве з Еўрапейскім цэнтрам
мастацтва HELLERAU у Дрэздэне і Dance House
Lemesos на Кіпры, будзе серыя семінараў
і лабараторый, што ўмацоўваюць дыялог і
адносіны ў асяроддзі сцэны перформансу.
У сакавіку ў будынку Суда Еўрапейскага Саюза
ў Люксембургу распачнецца прэзентацыя
мастачкі Магдалены Абакановіч . Канцэрт «Stabat Mater» , арганізаваны ў
супрацоўніцтве з Цэнтрам выяўленчага мастацтва Bozar у Бруселі, стане яркім
фестывалю Klara 2025. Сімфанічны аркестр Нацыянальнага Польскага радыё
18 чэрвеня Інстытут Адама Міцкевіча ў супрацоўніцтве з Flagey and Jazz Danmark прадставіць джазавы
у
Ноч выключнай музыкі спалучыць скандынаўскі артыстызм з
джазавай спадчынай. У мерапрыемстве выступіць Tomasz Stanko Experience
Scandinavian Art Ensemble.



знакамітай партрэтысткі (15 красавіка 1865 года ў Кракаве) і 85-я гадавіна яе смерці (26
1940 года ў Парыжы).


у
асела ў 1898 годзе, Вольга прыехала ўжо сфармаванай мастачкай. Гэты
горад даў ёй патрэбную для творчасці вольнасць, якую яна б не магла атрымаць у Кракаве, але
повязь з роднай краінай заставалася вельмі
моцнай.
У 1898-м Базнаньска стала сяброўкай Таварыства
польскіх мастакоў — арганізацыі, якая аб’яднала
найлепшых польскіх аўтараў перыяду Маладой
Польшчы. З Парыжа, як і з Мюнхена, яна штогод
высылала працы на выставы ў Кракаў, а ў 1930-

так добра адпавядае шэраму
чалавечага існавання

поглядам, які так добра апісвае чалавека канца
нашага стагоддзя».
Пасля 1900 года Вольга Базнаньска выразна змяніла свой стыль. Яна стала пісаць алейнымі
фарбамі на матавай, незагрунтаванай паверхні
палатна, мазкі наносіла сухой фарбай маленькімі
дотыкамі пэндзля. Часта саскрэбвала фарбу
нажом, пакідаючы незапісаныя ўчасткі. Дзякуючы
гэтаму метаду працы паўставала асаблівая матэрыя
жывапісу, лёгкая і мігатлівая паверхня. «Карціны
мае цудоўна выглядаюць, бо яны праўдзівыя, яны сумленныя, боскія, няма ў іх ні дробязнасці, ні
манернасці, ні выхвальства. Яны ціхія і жывыя, і нібы лёгкая заслона аддзяляе іх ад гледача. Яны знаходзяцца ў сваёй уласнай атмасферы», — пісала мастачка ў 1909 годзе.
Да пачатку Першай сусветнай вайны яна была





Магдалена Франкоўска — дызайнерка, візуальная мастачка, куратарка. Гісторык мастацтва, выпускніца Варшаўскага ўніверсітэта і аспірантуры камунікацыі
Інстытута сацыяльных навук Польскай
акадэміі навук у Варшаве. Выкладчыца гісторыі графічнага дызайну ў Інстытуце мастацтвазнаўства Польскай акадэміі навук.
Суаўтарка (разам з Артурам Франкоўскім)
манаграфіі пра Генрыка Берлеві, папярэдніка функцыянальнай тыпаграфікі. Куратарка серыі выстаў сучаснага графічнага дызайну:
«Eye on Poland» у Кітаі, Японіі, Паўднёвай Карэі і Бразіліі (2010—2017), «Enfant terrible.
La nouvelle affiche polonaise» у Бруселі (2013) і
«Cartel PL» у Балівіі (2013).
Сузаснавальніца студыі дызайну і мастацтва
Fontarte, якая дзейнічае з 2004 года. Партфоліа
Fontarte ўключае праекты для Музея сучаснага
мастацтва ў Варшаве, Нацыянальнага музея ў Варшаве, Нацыянальнай галерэі мастацтва
«Захэнта», Музея гісторыі польскіх габрэяў
POLIN, Нацыянальнай бібліятэкі, Фонду Археалогіі фатаграфіі, Нацыянальнага інстытута Фрыдэрыка Шапэна, BWA Design
Gallery Wrocław, фонду Bęc Zmiana, Інстытута Адама Міцкевіча і Польскіх інстытутаў у Бруселі, Вене, Нью-Дэлі і Токіа, Музеяў сучаснага мастацтва ў Барселоне, Любляне і Мальмё, Музея мадэрнізму і сучаснага мастацтва Ван Абэ ў Эйндховене,

Як ён змяніўся пасля выхаду Польшчы з сацыялістычнага блоку? — Сваім існаваннем конкурс абавязаны людзям, якія прысвяцілі кнізе свой талент і шматгадовую працу, энтузіястам, што рашуча змагаюцца за тое, каб вывесці польскую выдавецкую справу на сусветны ўзровень. Ідэя конкурсу нарадзілася ў 1950-я. Зніжэнне пасляваеннага
і ён мае агульнанацыянальны маштаб. У спаборніцтве ўдзельнічаюць кнігі, якія пабачылі свет у папярэднім каляндарным годзе ў выдавецтвах Польшчы, а таксама кнігі, аформленыя польскімі графічнымі дызайнерамі. За больш чым шэсцьдзесят гадоў існавання конкурсу мяняліся стылі дызайну, густы і тэхнічныя магчымасці. Ад 2022 года ён мае назву «Найпрыгажэйшыя польскія кнігі», але ягоная ідэя і фармат засталіся без зменаў — адабраць кнігі, якія вылучаюцца рэдактарскім

што арганізуе гэты конкурс, з’яўляецца незалежнай асацыяцыяй (НДА), якая




і яшчэ можа шмат чаго прапанаваць. Што тычыцца катэгорыі электронных кніг, то гэта выданні ў іншай тэхналогіі, на іншым носьбіце. Таму мы не плануем уводзіць гэтую катэгорыю ў конкурс бліжэйшым часам. Наколькі я ведаю, яны таксама не ўдзельнічаюць



звязаны, сярод іншага, з успрыманнем людзей і так
званых не-людзей, уключаючы штучны інтэлект.
Гэтым мы займаемся ў сваёй працы ўжо не адзін
дзясятак гадоў. Адначасова мы ствараем работы
на замову, афармляем кнігі, распрацоўваем
візуальную айдэнтыку і шрыфты, часам анімацыю, а таксама прасторавае размяшчэнне для ўстаноў, звязаных з сучасным мастацтвам. Працуем і над
мясцовымі, і над міжнароднымі праектамі.
Студыя Fontarte распрацоўвае шрыфты для
выстаў і выданняў у адпаведнасці з іх тэмамі: напрыклад, шрыфт Miljon FA быў распрацаваны
для выставы «Будучыня будзе іншай. Візіі і
практыкі сацыяльных мадэрнізацый пасля 1918 года» ў «Захэнце». Гэты шрыфт, як і Praesens FA, грунтуецца на авангардных традыцыях. Чым яны вас прывабліваюць?

Гэта былі нашыя тэксты пра дызайнераў і мастакоў, звязаных з авангардам, такіх як Мечыслаў Шчука, Тэрэза Жарновер і Генрык Берлеві, але таксама
даследаванні твораў класічных друкароў, такіх як
Людвік Гардоўскі, Адам Палтаўскі, Леон Урбаньскі і Анджэй Гейдрых. Якія шрыфты, нядаўна распрацаваныя ў
вы хацелі

Моніка Заянчкоўска і Беата Банбліньска — сузаснавальніцы ўнікальнага тэатра «Атофры» , у якім вось ужо 17 гадоў ставяць спектаклі для зусім маленькіх. Пастаноўкі на стыку руху, музыкі і танца сталі каталізатарам новай мадэлі інстытуцыі, і сёння «Атофры» можна назваць трэндсэтэрам у сваёй прафесійнай нішы. Наша гутарка разгортваецца вакол успамінаў і


мастацкім выхаваннем дзяцей і моладзі (заняткі танцамі, рухавым мастацтвам, рытмікай, сцэнічным рухам).
Дыпламаваны педагог Дома культуры №2 у Познані, кіруе танцавальным
гуртком «Акцэнт». Ставіць тэатральныя
пастаноўкі для дзяцей і падлеткаў
і з іх удзелам. Сяброўка PO Assitej .
Бенефіцыярка Інстытута Адама
Міцкевіча.
Беата Банбліньска
Выпускніца Музычнай акадэміі ў Познані. Супрадзюсарка першага ў Польшчы спектакля для самых маленькіх «Plumplumdzyńdzyńbum». Ініцыятарка і сузаснавальніца тэатра «Атофры».
Рэжысёрка спектакляў тэатра «Атофры», удзельніца і лаўрэатка тэатральных фестываляў па ўсім свеце.
культуры і нацыянальнай спадчыны ў галіне тэатра ў 2019 годзе. Бенефіцыярка Інстытута Адама Міцкевіча.
Тэатр для самых маленькіх «Атофры» Паводле маніфеста Монікі Заянчкоўскай і Беаты Банбліньскай, «Атофры» «быў арганізаваны з жадання тварыць з клопатам пра самых маленькіх дзяцей. У пошуках найбольш прыдатнага спосабу камунікацыі з малымі мы вырашылі, што музыка, рух і мастацтва дазволяць нам данесці да дзяцей
Пункт адліку. Асновы
Новы творчы праект — гэта заўсёды выразна
абазначаныя каардынаты, прачэрчаны
маршрут і пэўны графік руху. Што стала
пунктам адліку і як вызначаліся важныя
ключавыя арыенціры тэатра «Атофры»?
Беата: Перадусім мы кіраваліся інтарэсамі
дзіцяці. Сустрэча з тэатрам павінна быць
поўная станоўчых уражанняў. Дзейнасць, якая стымулюе дзіцячую цікаўнасць і ўяўленне, была
галоўным фокусам тэатра. Мы арыентаваліся на
тое, што будзе адчуваць дзіця ў год-два, падчас
прагляду першага ў сваім жыцці спектакля. Ці
не будуць дзеці баяцца, што іх зацікавіць, якія

інструментах і прадстаўляць жывую музыку.
Моніка: У нашай камандзе аднадумцаў
была трэцяя калега — Гражына Грабельна, музыкантка, мастачка, філасафіня. У той час яна працавала на познаньскім радыё, рабіла
адукацыйныя праграмы для дзяцей.
Цяжка патлумачыць нашыя першапачатковыя
мэты, у нас не было інстытуцыйных задач, мы
былі трыма сціплымі маладымі жанчынамі, якія хацелі зрабіць нешта творчае для дзяцей. Мы думалі пра стабільны мастацкі праект
гэта інавацыйны вопыт. У нас былі навыкі і агульнае бачанне: мы былі
музыканткамі, танцоркамі, спявачкамі,
Беата: Мастацкія сродкі, якія мы выкарыстоўваем для зносін з аўдыторыяй, — гэта музыка, рух і выяўленчае мастацтва, падабраныя далікатна, ненавязліва, без шаблонаў. Гэта дазваляе актывізаваць дзіцячае ўяўленне.
У «Люляйцы», спектаклі паводле старапольскіх
калыханак, мы выкарыстоўваем плоскія
пяцікутнікі, што пераплецены льнянымі
вяроўкамі і ўтвараюць хвост пеўня, калыску ці
каршуна. Аказваецца, гэтыя простыя прадметы, якія выкарыстоўваюцца з адпаведнымі рухамі і музыкай, вельмі чытэльныя. Так, гэта міждысцыплінарны, шматзадачны праект, што рэалізуецца ў цеснай сувязі з маленькімі
гледачамі, якія павінны сядзець з бацькамі, каб
пачувацца ў бяспецы. Часам дзеці выходзяць
на сцэну, размаўляюць і гуляюць з намі,
выказваюць свае эмоцыі падчас спектакля,
спяваюць і танцуюць. Мы адкрытыя да рэакцыі
гледачоў, але таксама думаем пра іх бяспеку.
Напрыклад, на нашых пастаноўках павінна быць
дастаткова святла, і яно ніколі не гасне.
Таксама акрэслю нашу сапраўды вялікую
выхаваўчую ролю для бацькоў. Увесь час мы
маем новую публіку, бо дзеці хутка растуць.
І кожны раз мы вучым дазваляць дзецям рэагаваць па-свойму. Спектаклі «Атофры»
не тлумачыць
маленькім гледачам, што яны павінны бачыць, няхай адчуюць гэта па-свойму.
Кантэнт: выклікі і магчымасці
Якія выступленні ці пастаноўкі былі найбольш важнымі або вырашальнымі ў гісторыі «Атофры»? Моніка: Першая сапраўды



Прэзентавалі яго і на фестывалі «Анімаёўка» ў Магілёве. Цяпер мы распрацоўваем два сапраўды розныя праекты:


важным для нас інтэрнацыянальным праектам сталі «Сляды».
сучаснасць як пра мінулае. Якая з канцэпцый
для вас больш блізкая?
Моніка: Мы ўсе ведаем, у які час жывём. Цяпер
вельмі цяжка думаць пра пазітыўную будучыню.
Для мяне галоўная мэта — прытрымлівацца
этычнай асновы, якая ёсць базай для нашай
тэатральнай справы.
Менавіта мы выбіраем уласны шлях і такім чынам
працуем на пазітыўны сцэнарый. Будуем нашу
будучыню паступова, ідзём да яе маленькімі
крокамі.
Часам абмяркоўваем з Беатай, што на нас ляжыць
вялікая адказнасць. Мы ўплываем на сваіх дзяцей, сяброў, суседзяў і нават мінакоў. Калі ўявіць архіў будучыні, то мая сённяшняя справа — гэта адзінае, што там ёсць. Калі я раблю гэта добра, спадзяюся, што гэта будзе



• «Пан Саці». Сцэна са спектакля. Фота Войтэха Вуйціка. Фота з сайта тэатра «Атофры».


«Крэатар культуры»: Марэк Катэрскі
3 2002 года выдатным асобам, чыя
творчасць паўплывала на развіццё і
папулярызацыю польскай культуры, уручаецца прэмія «Крэатар культуры». Яе
лаўрэатамі станавіліся Крысціян Люпа,
Томаш Станька, Агнешка Холанд, Крысціна
Янда і нават студыя CD Projekt Red, якая
распрацавала гульню «Вядзьмар».
Сёлета ганаровую ўзнагароду атрымаў
рэжысёр кіно і тэатра, драматург, дакументаліст і сцэнарыст Марэк Катэрскі , вядомы сваімі фільмамі пра лёс азлобленага інтэлігента Адася / Міхала Мяўчыньскага ( «Дом вар'ятаў»


«Пашпарт чытачоў»: Сандра Джымальска
З 2024 года спецыяльны «Пашпарт» уручаецца ад імя чытачоў «Палітыкі», і першай лаўрэаткай
узнагароды стала Сандра Джымальска.
Яе называюць адной з самых рознабаковых
актрыс пакалення трыццацігадовых, «з'явай,
а не звычайнай актрысай, што выпраменьвае
сумленнасць, адчувальнасць і ўнутраную
прыгажосць». Выпускніца Акадэміі тэатральнага
мастацтва ў Кракаве, Сандра Джымальска
найперш знаёмая беларускаму гледачу як
Моніка з нетфліксаўсага серыяла «Sexify».
Стварыла выдатныя вобразы ў стужках
«Апошні выпускны» Давіда Нікеля і «ІА» Ежы Скалімоўскага.
Летась Джымальска атрымала ўзнагароду
за лепшую жаночую ролю першага плану на
49-м
Адрыана Панэка, пра якую мы распавядаем


Каміла Тарабура адзначаная
стрыманых словаў там, дзе эмоцыі патрабуюць
«Сцэна»: Войцех Грудзіньскі
Уладальнік першага ў гісторыі «Пашпарта» ў
намінацыі «Сцэна», створанай для «іншага, чым
тэатр» перфарматыўнага мастацтва.
Харэограф і танцор Войцех Грудзіньскі скончыў Варшаўскую балетную школу, вывучаў сучасны танец у Ратэрдамскай акадэміі танца і
Вышэйшай школе DAS у Амстэрдаме. Ён стварае
віртуозныя, тонкія і пры гэтым не пазбаўленыя гумару харэаграфіі, спасылаецца ў сваіх работах як на асабісты вопыт, так і на гісторыю танца. Спектаклі Грудзіньскага адрозніваюцца
не толькі выдатнай харэаграфіяй і выкананнем, але і прадуманай драматургіяй, арыгінальнай музыкай і відэапраекцыямі. У ліку гучных пастановак Грудзіньскага —
«Dance Mom» пра стасункі паміж маці і сынам і «Threesome / Trzy», у якой харэограф бліскуча
і кранальна распавядае пра трох знакамітых балетмайстраў Вялікага тэатра часоў Польскай
Народнай Рэспублікі, з акцэнтам на тое, што часта
«Threesome / Trzy» дэманструецца



«Кніга»: Юль Лыскава
Пісьменнік, культуролаг, рэдактар і
перакладчык дзіцячых кніг, Юль Лыскава атрымаў узнагароду «за найвялікшы літаратурны сюрпрыз года, за смеласць і шырокі кругагляд, за смех і эмоцыі». Ягоная «Праўдзівая гісторыя Джэфры Уотэрса і яго айцоў» — гэта дэбютны раман, што «наэлектрызаваў польскі кніжны рынак», здзівіўшы размахам і літаратурнай сталасцю. Юль Лыскава скончыў Інстытут польскай культуры Варшаўскага ўнівэрсітэта, дзе абараніў дысертацыю, прысвечаную творчасці Станіслава
Stacja Literatura і TransPort Literacki. Над дэбютным творам



• Моніка Дражыньска. Фота Гражыны Макары, з сайта
мастачкі.
• З серыі «Срэбраныя і залатыя думкі». Серыя складаецца з больш чым 150 вышывак, якія дакументуюць надпісы на сценах, расцяжках з дэманстрацый, падслуханыя фрагменты размоў у трамваі,

«Візуальнае мастацтва»: Моніка Дражыньска
Мастачка, чыя творчасць «забаўляе, але таксама мабілізуе», адзначаная «за дзейнасць, якая набліжае людзей да мастацтва, а
людзей. За ўмелае спалучэнне артыстызму
актывізмам і штодзённасці — са святам». Візітнай карткай Монікі Дражыньскай, якая вывучала графіку ў
прыгожых мастацтваў імя Яна Матэйкі ў Кракаве , зрабілася вышыўка. Мастачка перанесла ў публічную прастору насценныя дываны, звязаныя з хатняй утульнасцю, і надала ім моцны сацыяльны сэнс. Праз сваю творчасць яна часта ўдзельнічала ў розных грамадскіх ініцыятывах. Напрыклад, запрашала людзей у праект «Вышывай»
на вуліцы гарадоў Польшчы і замежжа. Таксама стварыла Школу вышывання для жанчын і мужчын «Złote Rączki» .
Дзейнасць, якая гістарычна асацыявалася з гармоніяй, спакоем і прыняццем, стала прыладай разладу, выражэння расчаравання, бунту і супраціву. Моніка Дражыньска атрымала сапраўдны судовы прысуд — вымову



«Лічбавая культура»: NAFO (North Atlantic Fella Organization) — Каміль Дышэўскі
«Пашпарт» у катэгорыі «Лічбавая культура»
пачалі выдаваць з 2016 года. Намінацыя
ахоплівае ўсе формы культуры, якія бяруць
пачатак з праграмнага кода, з асаблівым
акцэнтам на відэагульнях, віртуальнай
рэальнасці і інтэрактыўных фільмах. Лаўрэатам
у гэтай катэгорыі стала, напрыклад, 11 bit
studios — распрацоўшчык «This War of Mine»,
гульні, што афіцыйна прызналі творам
мастацтва і нават вывучаюць у польскіх школах.
лаўрэат


Гэтыя два музыканты сёння вельмі вядомыя
асобы ў польскай джазавай піяністыцы, хоць і
прадстаўляюць, па сутнасці, два розныя пакаленні музычнай сцэны. Падалося цікавым задаць абодвум
па некалькі пытанняў, звязаных перадусім з
музычнай творчасцю. Такім чынам, гутарым з Лешкам Можджарам і Пятром Ажэхоўскім, якога ведаюць пад псеўданімам Pianohooligan.

ЛЕШАК МОЖДЖАР: ТВОРЦА, ПОЎНЫ
СЮРПРЫЗАЎ
Старонка музыканта Нарадзіўся ў Гданьску 23 сакавіка 1971 года. Музыкай пачаў займацца ва ўзросце
пяці гадоў. У 1994-м выйграў Міжнародны конкурс джазавай імправізацыі ў
Катавіцах. У 1999-м атрымаў узнагароду
«Фрыдэрык» у катэгорыі «Джазавы
музыкант года». Аўтар музыкі для кіно і тэатра, выступае як сола, так і ў складзе трыа. Мае ў даробку каля 20 аўтарскіх альбомаў (усяго ўдзельнічаў у запісе больш чым 100 альбомаў). Неаднаразовы пераможца ў анкетах часопіса «Джаз
Форум» у катэгорыях «Найлепшы
піяніст», «Музыкант года» і «Найлепшы кампазітар».
Як вы прыйшлі да джазавай музыкі?
— Калі мне было васямнаццаць, я пачуў альбом «Электрык бэнда» Чыка Карыа.
Насычаныя гармоніі з эпохі рамантызму, паламаная сучасная рытміка і стыхійнасць рок-н-ролу мяне захапілі. Гучанне было сучасным, у той жа час група ўжывала ўсе даробкі з часоў мінулых, і тады маёй марай зрабілася заіграць нешта такое

навучаючыся мове джазу, пачынаеш
выказваць уласныя, з кожным разам
больш складаныя думкі, і як толькі пачнеш свабодна размаўляць, то пачнеш ствараць уласную мову.
Ці былі ў вас у першыя гады выканання
джазавыя піяністы, і не толькі польскія, якія былі для вас узорам, і чаму?
— Наймацней мяне натхнялі Адам Маковіч, Чык Карыа, Оскар Пітэрсан, Мішэль Петручыяні…
надзвычайнай дакладнасцю. Я зарыентаваўся, як мікрафоны рэагуюць на дынаміку інструмента, зразумеў, што фартэпіяна найлепш чуваць у студыі, калі яно гучыць вельмі ціха і мае найбольш абертонаў. Тады я пачаў пісаць больш далікатную музыку, іграць са смычковымі аркестрамі, вучыўся кампанаванню і напісанню музыкі.
найбольш прыцягваюць Піянахуліган, Бася Дразкоў, Нікола Каладзейчык, Міхал Урублеўскі, Дамінік Ваня, Мацей Тубіс… Я мог бы яшчэ шмат называць імёнаў, польская джазавая піяністыка насамрэч з’яўляецца захапляльным светам. Ну і, зразумела, класіка польскага джазу: Войцех Кароляк, Адам Маковіч, Мячыслаў Кош, Славамір Кульповіч, Кшыштаф Камэда... Што вы думаеце, дарэчы,
Адзін з выдадзеных вамі альбомаў быў
запісаны ў 2004 годзе ў Карнэгі-холе
разам з Адамам Маковічам. Ці быў той
запіс пэўным крэатыўным этапам у вашай
творчасці?
— Маковіч валодае мноствам майстэрскіх тэхнік і розных трукаў на клавіятуры, мае незвычайную свабоду выкарыстання
левай рукі. Павінен прызнаць, што першыя рэпетыцыі з Адамам Маковічам былі ў
прынцыпе ўрокамі грання на фартэпіяна, і я
пакрыўся потам, спрабуючы зрабіцца яму
партнёрам. Гэта была для мяне, з аднаго
боку, захапляльная сітуацыя, а з іншага —
прыніжальная, таму што я быў змушаны
іграць з піяністам, уменне якога большае
за маё. Да ўсяго дадаліся прэстыжная зала, новы для мяне рэпертуар і тое, што за
Адамам Маковічам стаяў увесь яго досвед:
я слухаў ягоныя альбомы, калі мне было
восем гадоў!
Я быў уражаны тым канцэртам, нават узяў урок у амерыканскага
Фрыдмана, які, паслухаўшы мяне, сказаў: «Перш за ўсё
і пачаў іграць.
Ён фразаваў на фартэпіяна са
Гэта было для мяне прасвятленнем.
І гэта мяне ўратавала, я зразумеў: калі ты хочаш выконваць джаз, ты павінен быць
расслабленым. Урок змяніў мой настрой, і я здолеў псіхалагічна

ўтвараецца абсалютная магія. Якія ў вас повязі з тэатрам?
Я напісаў вельмі шмат тэатральнай музыкі. Праца ў тэатры навучыла мяне
пакоры. Памятаю, як быў шакаваны словамі
рэжысёра «А вось тут патрэбны дваццаць секунд гучнай музыкі, таму што ў гэты час будуць перасоўваць дэкарацыі». Для мяне музыка была нечым святым, але я хутка зразумеў,

ўдару, авалодаць формай твора, фактурай дынамікі.
І заўсёды генераваць у сабе веру, што тое, што я выконваю, мае сэнс. Найбольшага
напружання каштуе напаўненне ўяўнага свету
музыкі так, каб ён быў нібыта рэальным.
ПЁТР АЖЭХОЎСКІ: PIANOHOOLIGAN ЯКІ ЁН ЁСЦЬ
Старонка музыканта Піяніст, імправізатар, кампазітар. Нарадзіўся 31 снежня 1990 года ў Кракаве. Зацяты правакацыйны эксперыментатар, які руйнуе звыклыя ўяўленні пра творчыя акты на падставе індывідуальнай музычнай мовы, максімальна пашыраючы межы самых розных стылістык. Пераможца
міжнароднага конкурсу Montreux Jazz Solo

Piano Competition 2011 года. Выпускнік
Музычнага каледжа Берклі. Неаднаразовы намінант на прэмію «Фрыдэрык».
Калі вы ўпершыню сустрэліся з джазам і
якія былі ў вас уражанні?
— Гэта не так проста прыгадаць. Межы
заціраюцца, бо я, напэўна, спачатку граў
тую музыку, а пачаў яе слухаць пазней.
Бацька
ведаў, але пачаў ствараць музыку.
Думаю, першыя канцэрты, якія я наведваў
яшчэ дзіцём, — выступленні такіх кракаўскіх
музыкантаў, як Войцех
Добра памятаю ўражанне, якое зрабіла на
мяне выступленне Томаша Шукальскага з
ягоным «Квартэтам».
Дзе вы яшчэ, апрача Музычнага каледжа
Берклі, вучыліся музыцы? — Я нарадзіўся ў
у Швейцарыю
і выйграў. Менавіта тады я зразумеў, што насамрэч усё
іграў сола, хоць і не разумеў гэтага. З таго часу я мог свядома паказваць маё «прыватнае» публічна, а не толькі так, як раней,
Пры якіх абставінах паўстаў ваш артыстычны
псеўданім Pianohooligan?
— Гэта здарылася ў перыяд, калі я адкрываў
патэнцыял сольнага выканальніцтва і
санарастычныя магчымасці фартэпіяна.
Псеўданім адлюстроўваў, якім спосабам я іграў:
я падыходзіў да фартэпіяна, прагнучы выказаць
надзвычайныя эмоцыі, іншыя, чым тыя, што
вынікалі з джазавага стылю, які быў мне блізкі.
Наколькі гэты псеўданім адлюстроўвае ваш
артыстычны шлях? Таму што, з аднаго боку, вы маеце інтарэс да творчасці Пэндэрэцкага ці Баха, а з другога

«15 Studies for the Oberek» i «24 Preludia i Improwizacje»

быў Томі ЛіПума, чалавек, які разумее музыку і
вырашыў мяне прызнаць.
Ці застаецца джаз для вас творчым падмуркам?
— Джаз — гэта назва музычнага руху, які
даследуе творчую свабоду як выказванне
нашага нутра. Мяне менш цікавяць гістарычныя
формы, якія пакідае па сабе джаз, а куды
больш сіла джазу, што з’яўляецца сілай
нашай аўтэнтычнасці — сілай актуальнай.
Калі так разумець джаз, дык я пачуваюся яго
рэпрэзентантам.
Любіце выконваць джазавыя стандарты?
— Лічу за лепшае іх слухаць, бо яны гучалі сапраўды пераканальна ў тыя часы, калі
нараджаліся. Сёння стандарты зрабіліся акадэмічным канонам, усе мы
выконваць, у пэўным сэнсе ідучы тым самым

А быць можа, сольныя выступленні даюць вам большую


«Ванда Руткевіч. Апошняе падарожжа» / Wanda Rutkiewicz. Ostatnia wyprawa
Рэжысёрка Эліза Кубарска, 2024
Ванда Руткевіч — легенда сусветнага альпінізму.
16 кастрычніка 1979 года яна стала першай
еўрапейскай
Апошняе падарожжа» — захапляльная гісторыя, якая не саступае самым відовішчным ігравым стужкам.
Справа не толькі ў тым, што адважную альпіністку
і сёння добра памятаюць як сімвал свабоды
і самастойнасці ад абставін, меркавання


«Сімона Косак» / Simona Kossak
Рэжысёр Адрыан Панэк, 2024
Самы галоўны этап жыцця біёлага і
прыродазнаўцы Сімоны Косак (1943—2007)
звязаны з Белавежжам. Менавіта тут, у
Дзядзінцы яна пражыла большую частку прафесійнага жыцця і стала знакамітай як абаронца навакольнага асяроддзя і ці не
першая экаактывістка. Нашчадак знакамітага роду жывапісцаў, яна адзіная не звязала
Белавежскую пушчу чалавецтву, стала
папулярызатаркай жывёльнага свету гэтага ўнікальнага ляснога


«Нявызначанасць. Закаханы Міцкевіч» / Niepewność. Zakochany Mickiewicz
Рэжысёр Вальдэмар Шарэк, 2023
Герояў гэтай стужкі добра ведаюць не толькі палякі, але, зразумела, і беларусы. Больш за тое, падзеі фільма Вальдэмара Шарэка
разгортваюцца ў сядзібе паблізу Наваградка. Менавіта тут кіпяць жарсці любоўнага трохкутніка, удзельнікі якога — малады Адам Міцкевіч, яго каханая Марыля Верашчака ды сябар Міцкевіча, адзін са знакамітых віленскіх філаматаў Тамаш Зан. Бурныя стасункі з
Верашчакай, несумненна, моцна паўплывалі на творчасць Адама Міцкевіча. Самым вядомым
помнікам іх раману з’яўляецца IV частка
«Дзядоў», у якой паэт адлюстраваў няшчаснае
каханне Густава.
«Самы рамантычны фільм года» — менавіта
такім чынам рэкламуецца гэтая стужка.
Сапраўды, цяжка не пагадзіцца з такой рэкламай. Тут ёсць усе прыкметы жанру — маляўнічая прырода, утульныя сядзібы
ў класічным стылі, коні, дуэлі, прыгожыя жанчыны і мужныя кавалеры. Захапляльныя
ў якасці
кінааператара ды па тэлесерыялах пастаноўшчыку сапраўды ўдалося наблізіць Міцкевіча да сучаснікаў. Спадзяемся, прагляд стужкі падштурхне яшчэ


«Канапацка. Барацьба за золата» / Konopacka.
Walka o złoto
Рэжысёр Марэк Букоўскі, 2023
І яшчэ адна стужка, заснаваная на
рэальных падзеях. Гэта гісторыя
першай польскай алімпійскай чэмпіёнкі
Галіны Канапацкай (1990—1989). Падчас Алімпійскіх гульняў у Амстэрдаме ў 1928
годзе яна перамагла ў лёгкай атлетыцы
і прынесла Польшчы першае алімпійскае золата.
Галіна Канапацка не толькі выбітная
спартсменка, сімвал даваеннага жаночага спорту Польшчы, але і паэтка, якая
сябравала з самымі знанымі літаратарамі
міжваеннай эпохі. Артыкулы Канапацкай
для жаночых часопісаў, у якіх яна
распаўсюджвала фізічную культуру сярод жанчын, зрабілі вялікі ўклад у
папулярызацыю спорту сярод маладых дзяўчат у адроджанай Польшчы.
Гэта было першае, неверагодна захапляльнае, але яшчэ няпоўнае жыццё чэмпіёнкі. Другая частка, не менш неверагодная, пачалася восенню 1939 года. На пачатку Другой Сусветнай яны разам з мужам, палкоўнікам


«Марусаж. Арол з Татраў» / Marusarz.
Tatrzański orzeł
Рэжысёр Марэк Букоўскі, 2022
Станіслаў Марусаж (1913—1993) адзін з
выбітных герояў не толькі польскага спорту, але і ваеннага Супраціву. Да Другой Сусветнай ён быў каралём
удзельнічаў
Алімпіядах (ад 1932 да 1952

Гледачы атрымліваюць магчымасць
пазнаёміцца са Станіславам Марусажам і
як выбітным спартсменам, і як з чалавекам
незвычайнай смеласці і рашучасці, які
рэгулярна рызыкаваў жыццём, прабіраючыся
праз Татры з сакрэтнай інфармацыяй у
Венгрыю. У фільме старанна адноўлены рэаліі
эпохі — як даваеннага свету спорту, так і цёмных



рамантычнасці да сюррэалістычных

увайсці
зрабілі
на скульптара ўражанне. Некаторыя яго бюсты, асабліва генералаў і палітыкаў камуністычнай улады,




паміж гледачом і творам, што праяўлялася ў крыху адстароненых, выразных, збалансаваных формах яго работ. Ужо будучы спелым мастаком, Альфонс Карны параўноўваў стварэнне партрэта з узвядзеннем сабора. Майстэрства Карнага надзвычай дакладна апісаў Тадэвуш Прушкоўскі: «Чалавечая галава — гэта не нешта. Гэта самая складаная форма. Гэты выраз з неабмежаваным маштабам амаль
найтанчэйшым балансам. Архіцяжкая рэч. Што часам мае поспех



Адкрыты ў канцы кастрычніка 2024 года
будынак Музея сучаснага мастацтва, спраектаваны амерыканскім архітэктарам
Томасам Фіферам, выклікаў і дасюль
выклікае мноства эмоцый — ад скепсісу
да захаплення. Не ўсім падабаецца яго
размяшчэнне каля Палаца культуры і навукі сталінскай эпохі — занадта
мінімалістычны. Аднак ідэя «белага
куба» цалкам разбураецца, калі заходзіш
унутр, бо інтэр’еры музея здаюцца
несувымернымі сціплай абалонцы.
Па кантрасце з Палацам культуры і
навукі, які вертыкальна ўзвышаецца
над навакольным асяроддзем, будынак
варшаўскага МСМ гарызантальны і
складаецца з дзвюх прастакутных формаў.
Падвойная манументальная лесвіца — цэнтральны элемент музея — выглядае своеасаблівым візуальным каркасам, сэнсавай воссю ўсёй прасторы. Менавіта
вакол гэтай лесвіцы арганізаваны ўваходы ў залы
прызначаны для прыпынку
сузірання... Музей сучаснага мастацтва разам са сваёй міжнароднай калекцыяй пераехаў з павільёна на беразе Віслы ў новы гмах летась у кастрычніку. Сам музей быў заснаваны адносна нядаўна — у 2005 годзе, і з таго часу збіраецца калекцыя. Уключэнне ў яе




стварэння ў Варшаве рэпрэзентатыўнага для сусветнай культуры збору твораў сучаснага мастацтва. Калекцыя развіваецца ў двух напрамках: работы, звязаныя з гістарычнай авангарднай традыцыяй і з новымі мастацкімі тэндэнцыямі нашага часу. Адной з галоўных задач, якія суправаджаюць стварэнне калекцыі, з’яўляецца навуковая распрацоўка і ўключэнне спадчыны выбітных польскіх аўтараў у міжнародны канон. У 2011 годзе калекцыя пачала збірацца больш асэнсавана і сістэматычна — дзякуючы праграме Міністэрства культуры
21 лютага ў сваім новым будынку Музей сучаснага мастацтва паказаў 150 прац каля 100 мастакоў з уласнай калекцыі. Каля 60 працэнтаў работ — замежных аўтараў. Выставу выбудавалі такім чынам, каб польскае мастацтва можна было ўбачыць у шырокім міжнародным кантэксце. Таксама куратары хацелі паказаць усё багацце формаў, у якіх функцыянуе сучаснае мастацтва, — патлумачыла на прэзентацыі выставы дырэктарка музея Яана Мыткоўска. Таму ў экспазіцыі прэзентавалі жывапіс, скульптуру, інсталяцыі, фатаграфію, графіку, гукавое мастацтва і больш эксперыментальныя, перфарматыўныя, эфемерныя медыя. Ідэя экспазіцыі «Непастаянная выстава. 4 х калекцыя» — паказаць чатыры часткі, чатыры разы адзін і той жа



паміж сабой і ў той жа час ствараюць асобныя фрагменты адной гісторыі. Арганізаваныя вакол такіх паняццяў, як палітыка, поп-арт, сацрэалізм або абстракцыя, яны асвятляюць час ад 1950-х да нашых дзён. У першай частцы выставы пад назвай «Сцяг. Прыхільнасць, рэалізм і палітычнае мастацтва» сабраны творы, звязаныя з палітычнай павесткай і верай у важную ролю мастацтва. Працы паходзяць з розных краін, часоў і ўвасабляюць розныя ідэалагічныя канцэпты, то-бок некаторыя з іх з’яўляюцца адкрытай прапагандай. Як, напрыклад, ранняя скульптура «Дружба» вядомай польскай мастачкі Аліны Шапачнікаў 1954 года з выявамі рабочага і салдата, якія ўвасабляюць «брацкія» народы. Скульптура амаль паўстагоддзя прастаяла ў вестыбюлі Палаца культуры і навукі. Пасля 1992 года было прынята рашэнне аб яе ўтылізацыі, аднак, каб вынесці сацрэалістычны твор з будынка,
фрагменты так і не былі знойдзеныя, а ў пачатку ХХІ
польскім мастацтве пачалі пераглядаць, і знойдзеная на задворках скульптура стала часткай калекцыі Музея сучаснага мастацтва. Побач са скульптурай Шапачнікаў размешчана праца «Газелька» 2015 года ўкраінскага мастака Мікіты Кадана, якая паказвае сцяг, зроблены з фрагментаў кузава абстралянага аўтамабіля.



Гошка Мацуга ў вялікай скульптуры «Сямейны модуль» пераглядае ролі ў сацыялістычнай сям’і. У працы з цыклу «Вока за вока» Артур Жміеўскі стварае яркія вобразы, нібы фіксуючы новую рэальнасць, што абапіраецца на новыя тэхналогіі, але адначасова паказвае ідэю ўзаемакампенсацыі і падтрымкі. Другая частка выставы называецца «Пластыкі: цела, тавары, фетышы ад халоднай вайны да нашых дзён». Тут прадстаўлены творы, якія фіксуюць спажывецкія жаданні, захапленне поп-культурай, рэкламай і сродкамі масавай інфармацыі
калі не ўсёй выставы,
«Лега. Канцэнтрацыйны лагер» Збігнева Лібэры . Сем каробак лега складзеныя з існуючых набораў, але ў якасці мадэляў прапануюць сабраць будынкі з лагераў смерці. У сваёй практыцы аўтар часта стварае аб’екты, якія нагадваюць ужо існуючыя, але з радыкальна змененай функцыяй або, як казаў сам Лібэра, «генетычна мадыфікаваныя». Мастак першапачаткова
1966.



ад крэмавага, бэжавага да цёмнага. Гэтыя сюррэалістычныя грудзі-лямпы выглядаюць, з аднаго боку, карыснымі прадметамі, а з іншага — арганічнымі формамі.
Генрыке Наўман стварае мадэлі інтэр’еру сярэдняга класа, у якіх амаль усё выраблена з пластыкаў, што імітуюць высакародныя матэрыялы і здаюцца элементамі дэкарацый. Як адзінку вымярэння статусных амбіцый іх уладальнікаў, у акне Наўман змяшчае знак еўра, які замяняе насельнікам кватэры прыгожыя віды. Трэцяя частка выставы называецца «Пераніцаваны свет. Мастацтва, духоўнасць і будучыня суіснавання». Сабраныя тут творы адносяцца да катэгорый непрафесійнага і народнага мастацтва і іншых мастацкіх практык. Аб’екты і інсталяцыі аб’ядноўвае імкненне дасягаць глыбінь рэальнасці, выяўляючы яе схаваны, духоўны патэнцыял. Гэтая частка выставы была натхнёная працамі Рамана Станьчака , які належыць да пакалення мастакоў, што дэбютавалі падчас трансфармацыі палітычнай сістэмы і фіксавалі напружанасць гэтага перыяду, які, на думку Рамана, страціў самае важнае для мастацтва — адчувальнасць да іншага чалавека і досвед глыбіні. У пачатку гэтай экспазіцыі гледача сустракае манументальная тэкстыльная праца Малгажаты Міргі-Тас — частка яе інсталяцыі «Зачароўваючы свет» з дванаццаці шырокафарматных тканін, адпаведных дванаццаці месяцам



містычны аб’ект — рэінкарнацыю нейкага першабытнага духа ў сучаснай абалонцы. Акцэнтам экспазіцыі з’яўляецца інсталяцыя Даніэля Рыхарскага «Страхі» ў выглядзе маляўніча падвешаных крыжоў, апранутых у чалавечую вопратку. Інспірацыяй сталіся вясковыя экзатычныя пудзілы, усталяваныя на палях: праз гэтыя вобразы мастак нагадвае пра прысутнасць целаў, якія не ўпісваюцца ў вузкія рамкі ідэнтычнасцей. У гэтай жа зале размешчаны роспіс украінскай мастачкі
«Адно жыццё», які хоць і апісвае злачынствы ў Бучы, аднак дорыць надзею, бо
«Рэальныя абстракцыі. Аўтаномія мастацтва на фоне бедстваў сучаснасці». У ёй ставіцца пытанне пра межы мастацтва, яго незалежнасць і магчымасць захавання аўтаноміі. Творы, сабраныя ў гэтым раздзеле, часта выкарыстоўваюць мову абстракцыі, адну з асноўных катэгорый сучаснага мастацтва. Цэнтральнае месца ў гэтай частцы выставы займае скульптура Монікі Сасноўскай «Фасад», што з’яўляецца ілюстрацыяй распаду і катастрофы лагічнай сістэмы, якой з’яўляецца архітэктура. Мастачка прымушае металічную мадэрнісцкую канструкцыю скручвацца і губляць свае форму і функцыі — як нейкі персанаж у тэрмінальнай стадыі. Выстава, што адкрылася






падкрэслівае лучнасць гісторыі з сучаснасцю.
Музей пана Тадэвуша — гэта сучасная інстытуцыя, у якой расказваецца
падарожжа, поўнае элементаў рамантызму. Для польскіх гледачоў гэты праект можа
быць цікавы на многіх узроўнях. Па-першае, ён закранае ўніверсальныя тэмы, звязаныя з памяццю, бегам часу і пераходам, якія блізкія ўсім, незалежна ад нацыянальнасці. Акрамя таго, тэма "Адысеі" цесна пераплятаецца з гісторыяй і культурай Усходняй Еўропы, у тым ліку з Польшчай, асабліва ў кантэксце досведу, звязанага з вайной, сацыяльнымі зменамі


таго, фонд рэгулярна праводзіць выставы польскага мастацтва ў рамках Венецыянскага біенале, а падчас апошняга фэсту прывёз у цэнтр
Венецыі на плошчу Сан-Марка выставу Анджэя Урублеўскага. Цяперашняя выстава гэтага мастака ў Spectra Art Space іншая, але факт застаецца фактам: Анджэя



Гэтыя траўматычныя перажыванні сфармавалі
драматычны светапогляд і вызначылі
мастакоўскае крэда: «Мы хочам напісаць
карціну, якая б дапамагала адрозніць дабро ад
зла. Не хаваем ад вас небяспекі, наадварот: хочам, каб памяталі пра вайну і імперыялізм, пра атамную бомбу ў руках злых людзей.
Мы малюем карціны прыкрыя, як пах трупа, малюем і такія, перад якімі вы адчуеце



«Галасы непатрэбных
што
адзін з многіх з мільярда людзей, пра якіх кажуць, што мільярд людзей непатрэбны на свеце. І задаецца пытаннем, што зробяць з тым мільярдам непатрэбных людзей. У такой атмасферы
былі дакументальныя фатаграфіі з фіксацыямі экзекуцый і расстрэлаў, выкананыя гітлераўцамі ў Быдгашчы ў 1939 годзе. На некаторых з іх зафіксаваны сам момант

Часам гэту тэму ён вырашаў метафарычна, як, напрыклад, у карціне з рыбамі: пасечаныя целы рыб маюць цёмна-зялёны колер і нагадваюць колер мундзіра.
У гэтых карцінах мастак ужывае адметны каларыстычны код: мёртвых, а таксама
патэнцыйна мёртвых людзей ён увасабляе ў
розных адценнях сіняга. Напрыклад, у карціне, што імітуе шлюбную фатаграфію, фігура
мужчыны — блакітная. Становіцца відавочнай
задума мастака: сям’я фіксуе сябе на памяць
перад вайной. На звыклы сюжэт аўтар накладае
фільтр будучых здарэнняў.


для аўтапартрэта.
Цэлая серыя твораў паказвае кіроўцаў машын ці лакаматываў. І гэтыя сюжэты не жыццёвыя,
а цалкам сабе экзістэнцыяльныя. Глядач нібы
назірае за дарогай за спінамі кіроўцаў, але дарога
вядзе ў непраўдападобны краявід. Карціны
правакуюць пытанні: адкуль і куды едзе гэты
чалавек, што ён нам паказвае? Кульмінацыя серыі
— аўтобус без кіроўцы, які едзе ў холад, пустэчу і
невядомасць.
Завяршае кола вобразаў
…я пастаянна ў руху ўвесь час еду на хуткасці








Велікапосны


• «Вуха».
Тэатр Dzieci Zagłębia



«Магдалена Абакановіч. Пралог» Галерэя «Кардэгарда», Варшава
Польская скульптарка, «піянерка мастацкай тканіны» Магдалена Абакановіч лічыцца адной з самых уплывовых і шанаваных постацяў сусветнага мастацтва ХХ


Да 23 сакавіка.
«Сэнт-Айвс, і ў іншых месцах» Мастацкі
Лодзі
На выставе прадстаўлены працы брытанскіх мастакоў, звязаных з наваколлямі Сэнт-Айвса, невялікага партовага гарадка, размешчанага ў самай заходняй частцы паўвострава Карнуол у Вялікабрытаніі. Гэтае мястэчка стала Мекай авангардыстаў. Мастацкі музей у Лодзі аб’ядноўвае працы такіх майстроў, як Барбара Хэпворт, Бэн Нікалсан і Наум Габо, з працамі польскіх аўтараў



«Паўтарайце за мной II» Нацыянальная галерэя мастацтва «Захэнта»
Выстава , якая прадстаўляла Польшчу на Венецыянскім біенале мастацтваў, — гэта калектыўны партрэт сведак вайны, што працягваецца ва Украіне. У Венецыі выставу паглядзелі каля 400 тысяч наведнікаў.
У «Захэнце» праект прадстаўлены ў выглядзе аўдыявізуальнай інсталяцыі і складаецца з двух відэапрац, выкананых у 2022 і 2024 гадах. Іх героі — уцекачы, якія распавядаюць

калекцыя» выбудавана такім чынам, каб прэзентаваць польскае мастацтва ў шырокім міжнародным кантэксце. Чатыры
вялікія экспазіцыі, арганізаваныя вакол такіх
паняццяў, як палітыка, поп-арт, сацрэалізм або абстракцыя, асвятляюць час ад 1950-х да нашых дзён. Падрабязней пра выставу чытайце ў нашым артыкуле на старонцы 56.