SZTUKA. Мастацтва вельмі польскае. #2-2023

Page 20


Лабараторыя нябачных рэчаў.

Тэатральны эксперымент, накіраваны на выяўленне

недаказаных да гэтага часу тэзісаў, звязаных з рэчамі, сутнасцямі, працэсамі, якія немагчыма ўбачыць няўзброеным (а часам нават узброеным) вокам. Нябыт, выяўлены ў матэрыяльнай форме, спевы пра танец, танцы аб спевах, дэгустацыя водару, лялечныя доказы існавання паралельных светаў і абсалютных існасцяў; эмпірычныя вымярэнні канцэнтрацыі любові, апусканне сутнасці разумовых працэсаў —

гэта ўнікальныя, арыгінальныя сцэнічныя дзеянні з выкарыстаннем сродкаў выказвання тэатра ажыўленай формы, што ўяўляюць

з сябе непаўторны характар новай пастаноўкі групы Coincidentia.

Спектакль «INVISIBLE» быў паказаны

падчас V Міжнароднага фестывалю

лялечных тэатраў для дарослых «Метамарфозы лялек» у Беластоку.

2023: patroni

Nagrody

Czytelnia чАТЫРЫ

АЛЯКСАНДР

СТВАРАЛЬНІК

Віртуальная

выстава «Фрэдра

на плакаце» з

калекцыі Dydo

Poster Gallery

Сёлета мы адзначаем 230-ю гадавіну з дня

нараджэння графа Аляксандра Фрэдры (1793—1876) — найвыбітнейшага польскага

камедыёграфа, а таксама мемуарыста, паэта і

жаўнера напалеонаўскіх войнаў. З гэтай нагоды

Сейм Рэспублікі Польшча абвясціў 2023-ці

годам Аляксандра Фрэдры.

Аляксандр Фрэдра паходзіць са старога

дваранскага роду са шматвяковай традыцыяй, ён нарадзіўся 20 чэрвеня 1793 года ў

сямейным маёнтку ў Сурохаве каля Ярослава.

У 16-гадовым узросце пайшоў добраахвотнікам

у армію Варшаўскага Каралеўства пад

камандаваннем князя Юзафа Панятоўскага.

Сярод іншага, прымаў удзел у паходзе на

Маскву ў 1812 годзе, даслужыўся да звання

капітана. За мужнасць у баях быў адзначаны

Залатым крыжам ордэна Virtuti Militari, імператар французаў Напалеон Банапарт

узнагародзіў яго «Ордэнам ганаровага легіёна». Памёр у Львове 15 ліпеня 1876 года.

Стваральнік арыгінальнай польскай

вершаў для дзяцей.

Літаратурная творчасць Аляксандра

Фрэдры існавала і развівалася паралельна

з двума буйнымі напрамкамі ў польскай

літаратуры — рамантызмам і пазітывізмам, сам пісьменнік быў своеасаблівым ланцужком

паміж рыфмаванай асветніцкай камедыяй

і мяшчанскай камедыяй у духу Маладой

Польшчы. Пры гэтым ягоныя творы вольныя

ад дыдактыкі

альбо ажаніцца па волі сэрца. Найбольш

часта з’яўляюцца пастаноўкі яго камедый

«Муж і жонка» (першая — у 1821 годзе), «чужаземшчына» (1824), «Дамы і гусары» (1825), «Божухна, што ж гэта робіцца!» (1832),

«Дзявочыя зарокі» (1833), «Помста» (1834), «Пажыццёвая рэнта» (1835), «Вялікі чалавек для маwwwлых спраў» (1877). Да вадэвіля

«Новы Дон Кіхот» (1824) музыку напісаў

Станіслаў Манюшка.

Творы Аляксандра Фрэдры перакладзены на англійскую, венгерскую, нямецкую, румынскую, славацкую, французскую, чэшскую і іншыя

мовы. Беларускія пераклады самых знакамітых

вершаваных камедый Фрэдры зрабілі Марыя

Мартысевіч («Дзявочыя зарокі, або Магнетызм сэрца») і Андрэй Хадановіч («Помста»).

З усіх работ Фрэдры менавіта «Помста»

атрымала не толькі тэатральнае, але і

кінематаграфічнае ўвасабленне, прычым

двойчы: у 1956 годзе яе экранізаваў Антоній

Бахдзевіч, у 2002-м — Анджэй Вайда.

Пра віртуальную выставу «Фрэдра на плакаце»

распавядае спадар Анджэй

калекцыянер і заснавальнік галерэі Dydo

Poster Gallery: «У Польшчы няма тэатра, які не паставіў на

плакатыстаў, пачынаючы ад самых старэйшых, такіх як Тадэвуш граноўскі, Уладыслаў Дашэўскі, Анджэй Смачыньскі і Юзаф Шайна, а таксама стваральнікаў падмурку польскай

школы плаката: генрыка Тамашэўскага, Яна Леніцы, Францішка Старавейскага, Яна Младажэнца

Шматразова стваралі плакаты да прэм’ер Фрэдры такія мастакі, як Ежы чарняўскі, Мечыслаў гуроўскі і

плаката. Дарэчы, Анджэй Пангоўскі сёлета адзначае 70-ы дзень

нараджэння.

Выстава дэманструе розных мастакоў і

розныя стылі ў плакаце. Паказвае ўсё тое, што ўяўляе з сябе польскі мастацкі плакат.

У межах выставы прадстаўлены выкладчыкі

мастацкіх навучальных устаноў, прафесары

гжэгаж Маршалэк, Міраслаў Адамчык, Томаш

Багуслаўскі, Раман Каларус, Ян Ярамір

Алексюн, а таксама мастакі, некалі звязаныя з канкрэтнымі тэатрамі, — Вальдэмар Крыгер, Юзаф Шайна, Януш Вішнеўскі і Баляслаў

Польнар. Таксама прадстаўлены і абсалютна незалежныя творцы

гет-Станкевіч, Міхал Баторы, Віктар Садоўскі, Рафал Альбіньскі

Сенат Польшчы абвясціў 2023-і годам Яна

Матэйкі. Сёлета спаўняецца 185 гадоў

з дня нараджэння аднаго з самых знакамітых мастакоў Польшчы і 130 — з дня яго смерці,

а таксама 125 гадоў з часу стварэння першага

біяграфічнага музея на польскіх землях —

«Дома Яна Матэйкі». гэтая ўстанова з 1904-га з'яўляецца філіялам Нацыянальнага музея ў

Кракаве і захавальніцай памяці пра творцу.

24 чэрвеня народзіны мастака адсвяткавалі ў

Нацыянальным музеі Варшавы. Наведвальнікаў чакалі адмыслова падрыхтаваныя актыўнасці

на любы густ. На куратарскай экскурсіі па

экспазіцыі ў галерэі мастацтваў ХІХ ст. можна

было абмеркаваць майстэрню гістарычнага

свеце.

Выстава ў Кракаўскім нацыянальным музеі

адрозніваецца ад папярэдніх юбілейных

прэзентацый Яна Матэйкі тым, што ў значнай ступені парушае храналагічную паслядоўнасць. У назвах раздзелаў шмат пытальнікаў: «Што

ў марныя часы?», «У Цэнтральнай

2023: patroni

творчасць Матэйкі, што лічыцца заснавальнікам нацыянальнай школы гістарычнага жывапісу, была вельмі спецыфічнай і

2023: patroni

• Рэйтан. Упадак Польшчы. Алей. 1866.

• Polonia 1863 (Закаваная Польшча). Алей. 1864.

ці

гэтыя тры карціны, напісаныя паслядоўна, адна

за другой, з'яўляюцца ўвасабленнем разваг

мастака пра прычыны нацыянальнай катастрофы

канца XVIII стагоддзя, якія ён бачыць

у нявыкарыстаных шансах і памылках палітыкаў.

Сюжэты гэтых твораў паслядоўна апісваюць

прадбачанне нацыянальнай катастрофы («Станьчык»), заклік апамятацца («Казанне

Скаргі») і трагічную развязку («Рэйтан»).

На далейшае мастацтва Матэйкі моцна

паўплывала параза Студзеньскага паўстання, пасля якой аўтар адчуў патрэбу ў стварэнні карцін, якія б

Шматлікія

дыпломы і медалі, выдадзеныя ў гонар

мастака,

КРЫЖ,

2023:

Ядвіга Замойска нарадзілася ў 1831

годзе. Ва ўспамінах пра дзяцінства яна

згадвала меркаванне свайго бацькі Тытуса

Дзялыньскага, што палякі (мужчыны) павінны

ведаць мовы ўсіх трох імперый, паміж якімі

была падзеленая тэрыторыя Рэчы Паспалітай, каб вырашаць пытанні, звязаныя з маёнткамі, арыентавацца ў заканадаўстве і пільнаваць свае

інтарэсы. У той час як полькам патрэбна ведаць

толькі польскую! Ён тлумачыў гэта так: пакуль

жанчыны не будуць размаўляць ні па-нямецку, ні па-расійску, гэтыя мовы не ўціснуцца ў салоны, а значыць салоны застануцца

непрыступнымі для іншаземцаў.

Вядома, такое абмежаванне адукацыі дзяўчат

не можа не пужаць, але ў гэтым выказванні

перадусім цікавіць спалучэнне штодзённасці (інтарэсы і салоны) з грамадзянскімі

мэтамі польскага грамадства. Не адмова ці трансфармацыя сваіх традыцыйных роляў, а інтэграцыя грамадзянскіх абавязкаў

са штодзённасцю, насычэнне руціны грамадзянскімі сэнсамі. Ідэалагічны складнік штодзённасці

моманты становіцца асабліва заўважным

адукацыю

дзякуючы сям’і, заўсёды ў дасяжнасці

дзяўчыны была вялікая бібліятэка, якой яна з задавальненнем карысталася. Каштоўнасць

ведаў не ставілася ў сям’і Дзялыньскіх

пад сумнеў, нават з улікам таго, што пасля паўстання 1830 года маёмасць роду была секвестравана, і

яе багацці, беражом чысціню мовы як найдаражэйшы скарб, не дамо забыць старажытныя імёны і выразы, не заменім іх чужымі словамі, не шкодзім мове нядбайнасцю ў напісанні і выказванні.

Вучымся правільна гаварыць і пісаць. Мова — найкаштоўнейшы скарб, якому

2023: patroni

характару, але таксама праз няздольнасць

кіраваць сэрцамі і волямі. Адкуль гэта ідзе?

Адтуль, на жаль, што сёння выхаванне / адукацыя нам не толькі чужыя, але тройчы

чужыя, так што цяжкасць камунікацыі паміж

суайчыннікамі ўзрастае і будзе расці далей, калі не супрацьпаставіць гэтым чужым уплывам уплыў хатняга агменю пачынаючы з мовы і

нацыянальнай гісторыі. Людзі, выхаваныя

чужынцамі, у чужых думках і ўяўленнях, не ўмеюць размаўляць са сваімі суайчыннікамі

і часта ломяцца і губляюць сілы раней, чым

вучацца гэтаму, і паміраюць, перш чым могуць

паспяхова развіць сваю дзейнасць».

***

У 1852 годзе Ядвіга выйшла замуж за брата сваёй маці — Уладзіслава Замойскага, які

ў дыпламатычных справах «гатэля Ламбер» (манархічны Кансерватыўна-ліберальны лагер, заснаваны ў Парыжы ў 1833 годзе).

І да эміграцыі, і падчас яе Адам чартарыйскі шмат працаваў, каб праз прэсу ўтрымліваць

уплыў на тэрыторыях былой Рэчы Паспалітай

і Вялікага Княства Літоўскага. Нягледзячы на

розныя веравызнанні і мовы, якія панавалі

гэтых землях, чартарыйскі спрабаваў умацоўваць адчуванне еднасці і атаясамлення з

• гімнастыка

тэрасе школы. 1948—1950.

• гімнастыка на

школы. 1948—1950.

школьна-выхаваўчую працу, таму школа была перанесена

(паўднёвыя

і Славакіі, 1886—1887), потым у Кальварыю Зэбжыдоўску (1887—1889).

і школу зноўку адкрылі, але цяпер у закапаньскіх Кузніцах (1889—1949).

гаспадаркі не замяняе звычайнай школьнай адукацыі: «Навучанне доўжыцца адзін год — яно павінна дапоўніць адукацыю, неабходную жанчынам, але не можа замяніць навучанне ў школе, пасля якога студэнткі запрашаюцца да навучання ў нас». У лістах Ядвіга адзначае: «Наша Школа хатняй

гаспадаркі прызначана дапоўніць

школы сталі словы «Служыш Богу — служыш

Айчыне, служыш Айчыне — служыш Богу».

Навучанне ў школе цягнулася год

і прадугледжвала знаёмства з 18 практычнымі і

тэарэтычнымі дысцыплінамі.

Дзяўчатам быў рэкамендаваны спіс рэчаў і

ўбрання, якія спатрэбяцца падчас навучання.

Напрыклад, туфлі на нізкіх абцасах, прыдатныя

для працы, заняткаў спортам (напрыклад,

гульні ў тэніс) і прагулак у гарах, што

ладзіліся ў цёплыя поры года раз на тыдзень.

Таксама раілі прывезці зручныя сукенкі з

кішэнямі, а вось занадта шыкоўныя сукенкі,

каштоўнасці і «непатрэбныя цацанкі» прасілі

не браць. Бялізна, вопратка і ўсе рэчы мусілі

быць пазначаны ініцыяламі іх гаспадыні.

чэпчыкі ўстаноўленага ўзору рэкамендавалася

набываць у школе, і праз аднолькавыя белыя

галаўныя ўборы вучаніц называлі «сepculki» / «цэпцулькі».

Згодна з распарадкам дня, прачыналіся

вучаніцы ў 5.20. Да абеду займаліся

практычнымі заняткамі, пасля абеду — лекцыі і чытанне. На лекцыях па гісторыі асаблівая ўвага надавалася перыяду пасля падзелаў

Рэчы Паспалітай, паўстанням і барацьбе за

незалежнасць, то-бок менавіта тым тэмам, якія не выкладаліся ў школах. На занятках па «грамадзянскім выхаванні» рабіліся спробы

сфармаваць характар полькі-грамадзянкі.

Асноўныя тэмы: грамадства, дзяржава, эканамічнае жыццё, духоўная культура і становішча жанчыны ў Польшчы. Закранаўся шырокі спектр пытанняў: грамадская

салідарнасць, грамадскія інстытуты, грамадзянскія правы і абавязкі, геаграфічныя, гістарычныя і эканамічныя асаблівасці

Польшчы, прыродныя рэсурсы, сельская

гаспадарка, а таксама роля жанчыны ў сям'і

і чытанню. Адна з вучаніц, што атрымала пасведчанне аб заканчэнні Школы хатняй гаспадаркі ў 1928 годзе, прайшла 14 прадметаў, сярод якіх: рэлігія, польская мова, польская гісторыя, геаграфія, рахункі, геаметрыя, харавы спеў, тэорыя гаспадаркі, пранне, хатнія клопаты, кулінарыя, кройка, шыццё, цыроўка. Са спісу бачна, што менавіта гаспадаркі тычыцца меншая палова дысцыплін, астатнія можна назваць выхаваннем любові да бацькаўшчыны (у вызначэннях самой Ядвігі Замойскай). частка

дазвалялі больш эфектыўна весці гаспадарку. Ядвіга

у стагоддзі ХХ «выхаваннем патрыятызму».

Замойска ў сваіх кнігах піша менавіта пра

любоў да Бацькаўшчыны і не ўжывае слова

«патрыятызм», магчыма — праз меркаванні

бяспекі, каб улады ў чарговы раз не закрылі

школу.

Нягледзячы на тое, што Ядвіга Замойска

вырашыла прысвяціць сябе прызванню і справам мужа, яна здабыла ўласную рэпутацыю

і славу. Згодна з трапнай класіфікацыяй

Анджэя Валіцкага, Ядвіга Замойска дзейнічала

на скрыжаванні некалькіх эпох і некалькіх

падыходаў да канструявання ідэнтычнасці

польскай грамадзянскай супольнасці: «воля

народа» — гэта рамантычная ідэя аб народзе

як сукупнасці, «ідэя народа» — атаясамленне

народнай спадчыны з нацыяй, «інтарэс

народа» — прагматычны падыход да дасягнення мэтаў. гэтыя тры падыходы ўкладваюцца ў храналогію, але і ў пэўных

патрэба растлумачыць

з чаго будуецца і як умацоўваецца

адчуванне грамадзянскіх абавязкаў, любоў і

адданасць Бацькаўшчыне. Напрыклад, аўтарка падкрэслівае, што важныя не пачуцці,

2023: patroni

дзень. Замест асобнага геройскага ўчынку — вельмі паважлівы і ўдумлівы падыход да мовы, адукацыі, маёмасці, спосабаў удасканалення

Замойскай паказвае, як эмансіпацыя паўплывала

Сенат Рэспублікі Польшча абвясціў

2023-ці годам Віславы Шымборскай. Фонд

паэткі прадставіў у Сенаце выставу «Сто

гадоў! Шымборска», якая цягам года будзе

дэманстравацца ў бібліятэках, школах

і грамадскіх цэнтрах, каб «паэтка не

застыла ў бронзавай постаці са школьных

падручнікаў, а засталася такім цёплым, сардэчным чалавекам, якім была для сяброў».

На выставе, падрыхтаванай Фондам Віславы

Шымборскай, паказаныя найважнейшыя

падзеі ў жыцці паэткі і звязаныя з імі цытаты

з яе творчасці, а таксама калажы, дзіцячыя

малюнкі, фрагменты неапублікаваных

празаічных твораў і рукапісы. Прэзентацыя

беларускай версіі выставы запланаваная на

восень.

Віслава Шымборска нарадзілася ў 1923

годзе на захадзе Польшчы, у Правэнце ля

Курніцкага возера. У Кракаве яна скончыла

пачатковую школу і паступіла ў гімназію.

Падчас Другой сусветнай

але паўнавартасны дэбют адбыўся ў 1952 годзе са зборнікам вершаў «Таму жывём» (Dlatego żyjemy). Яе паэтычная кніга «Вершы», выдадзеная ў 1949-м, была забароненая для друку, бо «не адпавядала патрабаванням метаду сацрэалізму».

Потым з’явіліся «гуканне Еці» («Wołanie do Yeti», 1957), «Соль» («Sól», 1962), «Канец і пачатак» («Koniec i początek», 1993), «Імгненне» («Chwila», 2002), «Двукроп'е» («Dwukropek», 2005), «Тут» («Tutaj», 2009), «Дастаткова» («Wystarczy», 2012).

У васьмідзясятыя Шымборска стала часткай руху «Салідарнасць» і супрацоўнічала з Ежы гедройцам і парыжскім часопісам «Культура», была сяброўкай польскага ПЭН-клуба.

У 1996 годзе стала лаўрэаткай Нобелеўскай прэміі па літаратуры: «за паэзію, якая з іранічнай дакладнасцю дазваляе гістарычнаму і біялагічнаму кантэксту выяўляцца ў фрагментах чалавечай рэальнасці».

Віслава Шымборска

2023: patroni

szymborska.org.pl.

які шукае і запытвае, Віслава Шымборска

сёлета адсвяткавала б 100 гадоў.

г этым тэкстам мне хацелася б выказаць

сваё захапленне і ўдзячнасць аўтарцы, якая

навучыла разумець і прымаць неабсяжнасць

свету, не саромецца «няведанню», а самае галоўнае — быць свабоднай. У артыкуле будзе шмат простай мовы пісьменніцы

Пачатак

здзяйсняе той самы «важны крок», вызначаючы свой будучы прафесійны і жыццёвы шлях у гэты «свет рызыкі і адказнасці». г эта дадзенасць, нам нічога не застаецца, як зрабіць гэты крок.

«Гэта проста здарылася. Можа быць, тое была атмасфера ў маёй хаце. Гэта была інтэлектуальная сям’я, дзе мы шмат размаўлялі пра кнігі. Шмат чыталі. Асабліва мой бацька. Я пачала пісаць вершы, калі мне было пяць год… Калі напісаны мной верш падабаўся

раней, ён плаціў мне за мае маленькія “працы” і такім чынам мабілізаваў мяне на працяг дзейнасці. Я абавязана яму тым, чаго дабілася сёння. У моманты сумневаў ён станавіўся маім прыстанішчам» .

Смерць бацькі, з якім Віслава была вельмі блізкая, стала для яе сапраўдным выпрабаваннем. Ёй было 13 — перыяд сталення і станаўлення. Досвед акупацыі таксама пакінуў след у душы адчувальнай асобы ў перыяд самаўсведамлення. Яна мала распавядала аб гэтым. Адзінай крыніцай думак і перажыванняў

Паэт і ўлада

Дзе сапраўдны пачатак мастацтва, у тым

ліку паэтычнага? Відавочна, не ў фарватары

штодзённасці, усталяваных ідэалагічных

каардынатах, зразумелых і празрыстых догмах.

гэта заўсёды выхад за межы стандартызаванай

завядзёнкі, крытычнае, складанае стаўленне

да сябе і свету навокал. Само сабой, не

рэпрэзентацыя пануючай ідэалогіі, нават калі

яе прапаведнікі маніфестуюць усеагульную

выгоду. Тут важна своечасова задаць сабе

правільнае пытанне, выйсці за ўсталяваныя

«сцяжкі», разарваць ілюзорную добрасць тэорый

«усеагульнага чалавечага шчасця». «...да 1956 г. быў вельмі складаны час

для мастакоў. Каб тварыць, трэба было

адпавядаць стандартам, навязаным дзяржавай.

Вы павінны былі вытрымліваць свае працы ў

духу сацрэалізму. Пасля

дэбюты многіх

чалавецтва, але выбрала не самы лепшы з магчымых шляхоў. Я зрабіла гэта з-за любві да чалавецтва. Пасля я прыйшла да разумення, што любіць трэба не чалавецтва, а людзей.

Я не люблю чалавецтва, мне падабаюцца

асобы. Я спрабую зразумець людзей, але не магу

прапанаваць ім выратаванне.

Гэта быў вельмі цяжкі ўрок для мяне. Гэта была

памылка майго юнацтва.

Я сапраўды трыумфую. Мая рацыя зарывам ударыла ў неба.

Такое бачаць толькі прарокі, якім не вераць, толькі тыя, што кепска ўзяліся за справу, і ўсё магло здзейсніцца так хутка, што іх нібы зусім і не было.

Цяпер я выразна ўспамінаю, як людзі, убачыўшы мяне, змаўкалі на

паўслове.

Смех абрываўся.

Рукі распляталіся.

Дзеці беглі да маці.

Я не ведала іх ненадзейных імёнаў.

А тая песенька пра зялёны лісток — яе пры мне ніхто так і не даспяваў...

Фрагмент верша, пераклад Ганны Янкуты.

не магу ўявіць ніводнага пісьменніка, які не змагаўся б за свой спакой. На жаль, паэзія не нараджаецца ў шуме, у натоўпе ці ў аўтобусе. Павінны быць чатыры сцяны і ўпэўненасць, што тэлефон не зазвоніць. Вось што такое пісьменніцтва» . Блізкія Шымборскай людзі ўспамінаюць яе як неверагодна добрага, шчодрага, цёплага і спагадлівага чалавека. Здольнага да самаіроніі і выключна дасціпнага. Яна не сябравала з «усім

артыкуляваць прыярытэты і адказваць на

бягучыя выклікі. Шымборска лічыла, што яе вершы гавораць самі за сябе, яны і ёсць

самадастатковыя адзінкі выказвання аўтаркі ў

кантэксце часу і месца або — па-за імі.

«Я займаюся аскетычнай лірыкай, спакойнай, свабоднай ад бурных эмоцый і вялікіх страсцей.

2023:

Радасьць пісьма (Radość pisania)

Няўжо існуе такі сьвет,

каб я кіравала яго аўтаномным лёсам?

час, які скоўвае ланцугамі знакаў?

Нястомнае быцьцё па маім загадзе?

Радасьць пісьма.

Надзяленьне вечнасьцю.

Помста рукі сьмяротнай.

Фрагмент верша, пераклад Марыі Мартысевіч.

Місія

«Я не веру, што ў мяне ёсць місія.

Часам у мяне сапраўды ўзнікае духоўнае запатрабаванне сказаць нешта больш

агульнае пра свет, а часам і нешта асабістае. Звычайна я пішу для асобнага чытача,

Канцэпцыя пастаяннага

«не ведаю»

«Вы не можаце мець толькі адно пачуццё

ў адносінах да свету. Праходзячы гэтую

прыгоду, якую я называю жыццём, часам думаеш пра яе з адчаем, а часам з

пачуццём зачаравання. Часам матывам

паэзіі з'яўляецца глыбокая павага перад рэчамі. У дзяцінстве я нічому не дзівілася; зараз я ўсяму здзіўляюся. На кожную

дробязь, на якую я гляджу, на ліст ці

кветку, я кажу: “Чаму гэта? Што гэта?”

Ёсць і іншая матывацыя: цікаўнасць. Мне

цікавыя людзі, іх пачуцці, перажыванні, іх

лёс, што значыць само гэтае жыццё. Так

што гэта здзіўленне, цікаўнасць і сум, усё гэта аб'ядноўваецца для мяне... …І паэт, калі ён сапраўдны паэт, павінен нястомна паўтараць сам сабе: “не ведаю”. Кожным сваім вершам ён спрабуе нешта растлумачыць, і ледзь ён ставіць кропку, як яго пачынаюць адольваць сумневы, ён пачынае разумець, што тлумачэнне гэта недаўгавечнае і невычэрпнае.

І тады ён робіць яшчэ адну спробу і яшчэ адну, а потым усе гэтыя доказы яго незадаволенасці сабой гісторыкі літаратуры змацуюць вялізнай сашчэпкай і назавуць “творчым багажом”» .

Сярод матэрыяльных прадметаў

яна любіць гадзіньнікі з ківачом

і люстры, якія шчыруюць,

нават калі ніхто не глядзіць.

Яна ня кажа, адкуль прыбывае і калі зноў нам прападзе, але выразна чакае гэткіх пытаньняў.

Падобна, што як яна нам, так і мы ёй дзеля нечага патрэбныя.

Фрагмент верша, пераклад Хрысціны Граматовіч.

Канец?

Сёння

на 36

і

ў 18 краінах. Шэймас Хіні, Нобелеўскі лаўрэат 1995 года, ірландскі пісьменнік і паэт, параўноўваючы паэтку са сваім суайчыннікам Сэмюэлем Бэкетам, казаў: «Шымборска — як Бэкет — застанецца свабоднай. Як і ён, яна будзе па-ранейшаму ісці за той тоненькай стрэлкай компаса, якая ў яе ў галаве, і, мяркую, нішто не саб'е яе з гэтага шляху». …Самае галоўнае, што Віслава Шымборска жыла так, як хацецла жыць: «перастравоўвала» свае радасці і смуткі, прад’яўляла свету свае пытанні і адказы, свае «я не ведаю», існавала за гранню «штодзённага парадку

Канец і пачатак (Koniec i początek)

Пасля кожнай вайны

нехта павінен прыбрацца.

Сякі-такі парадак

не зробіцца сам сабой.

Нехта павінен паспіхваць друз

з дарогі на ўзбочыну, каб праехаць маглі

машыны, поўныя трупаў.

Нехта павінен грузнуць у попеле ды парэштках, спружынах канапаў, аскепках шкла і крывавых анучах.

[...]

Тыя, каму вядома, пра што гаворка, мусяць вызваліць месца для тых,

хто ведае мала.

І меней, чым мала.

І тым, хто нічога не ведае.

У траве, якая пакрыла прычыны і вынікі, нехта павінен ляжаць з каласком у зубах

і пазіраць на хмары.

Фрагмент верша, пераклад Алеся Емяльянава-Шыловіча.

1957 года да апошняга «Дастаткова» 2012 года, выдадзенага пасля смерці паэткі. Тут сабраны пераклады Ніны Мацяш, Андрэя Хадановіча, Алега Лойкі, Максіма Танка, Марыны Казлоўскай, Сяргея Прылуцкага, Кацярыны Маціеўскай, Наталлі Русецкай, ганны Янкуты, Антона Францішка Брыля.

ПРАЗ «ЦМОКАЎ»

Рэпутацыя Кракаўскага МКФ падмацоўваецца тым, што, апрача надзвычай цікавага ды

змястоўнага конкурсу, адбываецца шмат пазаконкурсных паказаў, паралельна праходзіць

вялікая індустрыяльная секцыя з пітчынгамі, сустрэчамі са славутасцямі свету кіно ды

анімацыі. Важкай перавагай фэсту ў Кракаве з'яўляецца таксама і тое, што ён сертыфікаваны

Амерыканскай кінаакадэміяй ды адбірае стужкі

на спашуканне прэміі «Оскар», а таксама рэкамендуе іх для ўдзелу ў штогадовым конкурсе на найлепшы фільм адпаведнай

Еўрапейскай кінаакадэміі.

Звычайна да ўдзелу ў фэсце запрашаюць

новыя стужкі, якія яшчэ не былі паказаныя,

мець харызматычных

персанажаў. Конкурсныя пастаноўкі

гісторыю ды

міфалогію. Сярод прызоў — залатыя і срэбныя вершнікі-лайконікі (сёлета ўпершыню

ды цмокі. Асабліва каштоўная — статуэтка

«Цмок цмокаў», што ўручаецца

Віт.

Яшчэ адна традыцыя Кракаўскага

Такім чынам сёлетні «Фокус

Nagrody i festiwale

мы знаходзім фільмы пра палітычную сітуацыю, чалавечыя стасункі, экалогію, сэксуальнасць і цялеснасць, інваліднасць, а таксама стужкі пра музыку, мастацтва, літаратуру і сродкі масавай інфармацыі. У межах Кракаўскага кінафестывалю праходзяць тры міжнародныя конкурсы: конкурс дакументальных фільмаў, кароткаметражных фільмаў, а таксама нацыянальны польскі конкурс. Асобны гонар адборшчыкаў — музыкальныя праграмы DocFilmMusic. чацвёрты

на Кракаўскім кінафестывалі, у тым ліку прызам глядацкіх сімпатый.

Менавіта «Песні Зямлі» былі рэкамендаваныя Кракаўскім кінафэстам на поўнаметражны Прыз Еўрапейскай кінаакадэміі. Варта дадаць таксама, што мантажом стужкі займаўся Міхал Лешчылоўскі, вядомы польска-шведскі кінематаграфіст, у біяграфіі якога

архіўныя фатаграфіі і матэрыялы, стваральнікі перапрацавалі займальныя сюжэты ў дакументальную форму. У падборцы фільмаў фэсту прадстаўлены розныя жанры:

я не з'яўляюся». гераіні фільма — небінарныя асобы: Шарон, былая фіналістка конкурсу прыгажосці «Міс Паўднёвая Афрыка», і Дымакатса — вядомая актывістка. Што іх аб'ядноўвае, так гэта інтэрсэксуальнасць, то-бок яны валодаюць рысамі абодвух палоў.

пытанне, якое ставіць аўтарка ў фільме: ці знойдзецца

фільмаў, у тым ліку 13 дакументальных, 13 ігравых і 11 анімацыйных. Яны змагаліся за «Залатога цмока», трох «Срэбных цмокаў» і месца ў кароткім спісе Еўрапейскай кінапрэміі і прэміі «Оскар». Для гэтай секцыі было адабрана цэлых пяць польскіх карцін. Яго разнастайная сюжэтная і эмацыйная палітра ўключала як самыя прывабныя, так і складаныя тэмы, як натхняльныя, так і папераджальныя сюжэты. Дакументальная

Nagrody i festiwale

задворках, шукаюць сваё

ды спадзяюцца на лепшае. «Underdog» — сацыяльнае кіно, расказанае з запалам, як у баевіку. галоўны герой, малады чалавек, спрабуе расплаціцца з доўгам, каб не страціць каморку,

фатаграфіі разбураных будынкаў у Марыупалі і

малюнкі пра вайну з дзённіка дзевяцігадовага хлопчыка. «Марыупаль. Сотня начэй»

прысвечаны дзецям, якія пакутуюць і былі

забітыя падчас вайны ва Украіне.

Найлепшым польскім поўнаметражным

дакументальным фільмам сталі «Асобы Агаты»

рэжысёркі Малгажаты Казэры. У 16-гадовым

узросце Агаце паведамілі пра смяротны

дыягназ — і ў той дзень яна нарадзілася наноў.

Праз 20 гадоў дзяўчына перанесла больш за 30 аперацый на твары, жыве ў Лондане

і ператварыла сваю барацьбу з хваробай у

мастацтва, а самай важнай тэрапіяй для яе

стала творчасць. «Фільм смелы, цяжкі, балючы, заспакаяльны, цудоўны колерамі, вобразамі і рашучасцю галоўнай

падтрымцы

«Крэатыўная

Кожны

якія

праз джаз пазнаёмілі з польскай музыкай увесь свет. Прызнацца, я даволі працяглы час думаў

над тым, каго хацелася б згадаць у першую

чаргу. Выбар быў няпросты. Але пакрысе ўсё склалася ў даволі ладную, як мне падалося, структуру. Я выбраў чатырох знакамітасцяў

польскага джазу зусім не выпадкова. З двума

гэтымі музыкамі (Намыслоўскі і Станька)

я сустракаўся асабіста на канцэртах у Мінску, альбом Маковіча быў адным з першых у маёй фанатэцы, дый пра Камэду маю сказаць

нешта асабістае. Да таго ж творчыя шляхі гэтых майстроў перасякаліся неаднойчы.

А таму няхай будзе такі вось суперквартэт.

КШЫШТАФ КАМЭДА

Кшыштаф Тшціньскі, які ўвайшоў у гісторыю

польскага джазу пад псеўданімам Камэда,

нарадзіўся ў канцы красавіка 1931 года ў

Познані. Пражыў ён да крыўднага мала, але

тым не менш яго, піяніста і пладавітага аўтара музыкі, небеспадстаўна лічаць пачынальнікам

сучаснага джазу ў Польшчы. Ужо ва ўзросце

чатырох гадоў ён пачаў вучыцца ігры на

фартэпіяна і, што неверагодна, быў прыняты

ў кансерваторыю Познані васьмігадовым. Ды

пачатак вайны паклаў, здавалася б, крыж на

ягонай музычнай кар’еры. Па

ён звярнуўся

напісання музыкі для кіно. Паўсталі яго першыя саўндтрэкі да стужак Рамана Паланскага «Два чалавекі з шафай» (1958), а таксама да фільма «Дзіця Размары» (1968), музыка да якога ўтрымлівала мелодыю славутай «Калыханкі», што з часам зрабілася адным з вечназялёных стандартаў сусветнага джазу. Паўстала музыка і да стужкі

ва ўзросце ўсяго 38 гадоў.

Кшыштаф Камэда пакінуў па сабе некалькі

выдадзеных яшчэ пры жыцці джазавых

альбомаў на чале з класічнай праграмай

«Astigmatic» (1966). Польская грамадскасць

не забывае творцу. Так, ад 1987 года Фонд польскай культуры прызначае ўзнагароды

яго імя для джазавай моладзі, ад 1995-

га ў Слупску адбываецца «Камэда джазфестываль», злучаны з міжнародным конкурсам кампазітараў імя Камэды. А ў 2010 Нацыянальны банк Польшчы выпусціў у яго гонар памятную манету з серыі «Польская забаўляльная музыка».

Што да маіх кантактаў з Кшыштафам Камэдам, дык мушу прызнацца, што цягам многіх гадоў я пра

Ураджэнец Жэшава, ён вучыўся ў

сярэдняй музычнай школе па класах

скрыпкі, фартэпіяна і трубы і ўжо тады

пачаў выступаць у кракаўскім джаз-

клубе «гелікон», а ўвосень 1962-га

ўвайшоў у склад квартэта Jazz Darings,

на чале якога стаяў Адам Маковіч.

Пазней ён узначальваў уласныя

калектывы, выступаў у многіх краінах

свету, супрацоўнічаў з вядучымі

джазмэнамі, пісаў музыку для тэатра,

кіно. Адметны ён яшчэ і ў тым, што

першым з польскіх музыкаў пачаў

запісвацца для славутай фірмы «ЕСМ

Records» (першы альбом для гэтай

фірмы меў назву «Balladyna», 1976). І ў

выніку згодна з апытаннем спецыялістаў

для часопіса «Jazz Forum» Томаша

Станьку прызналі найлепшым польскім

музыкам джазу 90-х гадоў мінулага

стагоддзя, ягоны квартэт (і секстэт) быў

прызнаны трэцім у катэгорыі «Ансамблі»,

вось у катэгорыю

найлепшае выданне ўсяго дзесяцігоддзя.

Мушу прызнацца, музыка Станькі заўсёды

была для мяне няпростай для ўспрымання.

Магчыма, ён выконваў тое, што істотна

адрознівалася ад музыкі, якую прапанавалі ягоныя калегі, — прыхільнікі традыцыі і

мэйнстрыму. Да праслухвання ягоных праграм, нават ранніх, неабходна было заўчасна

рыхтавацца. Творы Томаша Станькі нельга было

аўтаматычна адносіць да проста авангардных, гэты быў матэрыял, звернуты да дапытлівага

прадстаўляў праграму

свежанькага альбома «Soul of Things», атрымалася задаць трубачу колькі пытанняў. Найперш мяне цікавілі абставіны запісу гэтага альбома. Запісаны ён быў, нагадаю, у знакамітым храме Тадж-Махал. Станька быў нешматслоўны, сказаў, што

паэткі. На вялікі жаль, 29 ліпеня 2018 славуты Томаш Станька пакінуў гэты свет... Застаецца толькі згадаць некаторыя яго дасягненні. гэта першыя месцы ў часопісе «Jazz Forum» у катэгорыях «Музыка года» (2002, 2003, 2004, 2005, 2006, 2007), «Труба» (2002, 2003, 2004, 2005, 2006, 2007), «Кампазітар» (2002, 2003, 2004, 2006), «Альбом года» («Soul of Things», 2002, «Suspended Night», 2004, «Lontano», 2006).

ЗбІгНЕЎ НАМЫСЛОЎСКІ

Знаёмства з творчасцю гэтага саксафаніста,

кампазітара і аранжавальніка пачалося ў мяне таксама даўно, яшчэ ў 1970-я. Кола ягоных

супрацоўніцтваў з калегамі па джазе проста ўражвае! гэта і Кшыштаф Камэда, і чэслаў

Немэн, і Міхал Урбаняк, Януш Муняк, Кшыштаф

Хэрдзін, Лешак Можджэр.

І падчас павучання музыцы ён пачаткова спецыялізаваўся на фартэпіяна і віяланчэлі.

А ўвогуле пазней іграў на карнеце, гітары, барабанах, з лёгкасцю ды хуткасцю

авалодваючы новымі для сябе інструментамі.

Джаз Намыслоўскі пачаў выконваць у 1957-м, прычым спачатку захапляўся традыцыйным стылем, іграючы на трамбоне, пэўны час быў нават лідарам групы Modern Dixielanders. Ды

неўзабаве захапіўся сучасным джазам і ўзяў у рукі саксафон. У 1962 годзе ў складзе The Wrecker Анджэя Тшаскоўскага выступаў у ЗША, дзе група паўдзельнічала нават у праграме славутага фестывалю ў Ньюпарце.

фанатэцы пачалі з’яўляцца адпаведныя запісы, найбольш цікавымі і значнымі я назваў бы

праграмы «Winobranie», «Kuyaviak Goes Funky», «Air Conditon», якія часопіс «Jazz Forum» назваў альбомамі ўсіх часоў польскага джазу. А вось альбом «Lola» (1964), запісаны ў Лондане ў той

жа студыі, дзе пісаліся «Ролінг Стоўнз», быў

першай у гісторыі польскага джазу плыткай, выдадзенай па-за межамі Польшчы. Усяго ж у яго даробку звыш 30 аўтарскіх альбомаў.

Варта адзначыць, што Намыслоўскі, як і Томаш Станька, шмат эксперыментаваў, шукаючы ўсё новыя формы выказвання. Так, ён актыўна супрацоўнічаў з музыкамі-гуралямі, выступіў з такімі праектамі, як «Mozart in Jazz» і «Mozart Goes Jazz». І — гастролі па ўсім

Намыслоўскага ў нашага госця не было. Ён пра

яго нават не ведаў, а таму такі яму падарунак

ад Аркадзя быў проста шыкоўны!

Вось чаму зусім не выпадковым выглядае

спіс розных узнагарод Намыслоўскага.

«Фрэдэрыкамі» былі неаднаразова адзначаны

яго альбомы, а таксама ён займеў званне

«Джазавы музыкант года».

Неабходна адзначыць, што і яго сын, трамбаніст

Яцэк Намыслоўскі, займае сёння заўважнае

месца ў польскім джазе.

АДАМ МАКОВІч

гэта яшчэ адзін класік польскага джазу, абысці

якога я аніяк не мог. Пагатоў 17 лістапада 2009 года ён таксама выступіў з канцэртам у Мінску

і правёў у музвучэльні майстар-клас. Успамінаў пра

з першых у

Лонданскі філарманічны аркестр, Маскоўскі сімфанічны аркестр (праграма з музыкай Джорджа гершвіна). Сярод мноства запісаных альбомаў, у тым ліку з творамі гігантаў сусветнага джазу, неабходна адзначыць альбом «Makowicz vs. Możdżer at the Carnegie Hall», датаваны 2004 годам. Яго нязвыкласць вызначалася

маім вінілавым зборы.

Па першым праслухванні

творы Роджарса, Бернстайна, гершвіна, Портара, Цізола. І як вішанька да торта — славутая калыханка Камэды з фільма «Дзіця Размары». На заканчэнне нагадаю, што ў 2021-м Адам Маковіч быў адзначаны залатым «Фрыдэрыкам» — галоўнай музычнай узнагародай Польшчы.

• Адам Маковіч. Фота Станіслава Брыга з сайта музыканта.

ХТО ТЫ СЁННЯ — ЗОРНЫ ІМПЕРАТАР ЦІ САМУРАЙ бЕЗ МЯчА?..

За 2022 год сайт гульнявых навін gamepressure.com заўважыў 59 рэлізаў з Польшчы. Спіс, безумоўна, няпоўны. Працягваецца бум «ужытковых сімулятараў», іх проста незлічоная колькасць: можна рабіць цацачныя мадэлькі тэхнікі , даглядаць свойскіх улюбёнцаў , займацца рэстаўрацыяй

старых рэчаў альбо аўтамабіляў , увогуле

будаваць , рабіць печыва , шукаць косткі

тыраназаўраў , стаць новым Адамам Сэвіджам альбо проста электрыкам ,

планаваць вясельныя вечарыны , лазіць па гарах , УЛЬТЫМАТЫЎНА вудзіць рыбу ... Спіс далёка-далёка няпоўны. Да яго вось-вось

павінны далучыцца сімулятар бамжа і, трохі спагадзя, сімулятар Ісуса Хрыста .

Колькасць імкне да безлічы, і сітуацыя

працягвае пагаршацца. Прапаную звярнуць

увагу на, як падалося, найбольш цікавыя навінкі 2022 года. Не сімулятары.

Выбраныя чатыры гульні — дзве сюжэтныя

і дзве стратэгічныя. Асноўным крытэрам

адбору выступаў уласны, максімальна суб'ектыўны густ, некалькі безумоўна

цікавых рэлізаў не выбраныя альбо таму, што ўжо паміналіся ў папярэдніх

артыкулах, альбо праз ідэальныя

супадзенні з наступнымі тэмамі.

Катэгорыя ААА абмінаецца ўвагай: як

звычайна, яе прадстаўнікоў ( Dying Light 2 , Evil West , Outriders: Worldslayer ) і моўчкі

не заўважыць цяжка. Між іншым, варта

адзначыць, што 2023 год становіцца

годам, у якім заканчваецца асноўны цыкл распрацоўкі і плануецца рэліз шэрагу раней

Timberborn , World of Horror, The Invincible , Hellish Quart

Best Month Ever!

выкалаціць грошы з працадаўцы, якія той вінен. А дні гераіні ўжо палічаныя, свет абыякавы да яе невылечнай хваробы і васьмігадовага сына. І яна пускаецца breaking bad. гісторыя распавядаецца як успамін дарослага сына — як моцна (адпаведна са шматлікімі выбарамі гульца) паўплываў той «самы лепшы месяц» на ягоны характар і ўсё далейшае жыццё.

гісторыя ўзрушвае — не ў апошнюю чаргу

праз пачуццё праўдападабенства. Сітуацыі, у якія трапляюць героі, вырашаюцца не адно

дзякуючы выключным якасцям удзельнікаў

альбо экстраардынарным абставінам, а ўсе

павешаныя на сцяну стрэльбы абавязкова

выстрэльваюць.

Уражанне прафесійнага карыстання арсеналам

кінарэжысуры пацвярджаецца, варта толькі

звярнуць увагу на назву фірмы-распрацоўніка — Warsaw Film School Video Game & Film

Production Studio. гульня была падрыхтаваная выпускнікамі, студэнтамі і супрацоўнікамі

Варшаўскай кінашколы.

Trek to Yomi

Самай кінематаграфічнай гульнёй 2022 года стала Trek to Yomi, прыгодніцкая гульня (action adventure, hack and slash) пра падарожжа самурая, выкананая ў стылістыцы чорна-белага кіно, — аўтары натхняліся фільмамі Акіры Курасавы. «Каб выканаць клятву, дадзеную свайму паміраючаму настаўніку, малады самурай павінен супрацьстаяць сілам зла». Разнастайныя водгукі (прыклад спажывецкага эсэ, прыклад глядацкага) адзначаюць выбітную мастацкую і пастановачную працу і супольна

на правільную кнопку, але ўдзельнічаць,

расфакусаваўшыся, — і падзяліцца адначасова

на гульца і на гледача.

Дэкарацыі Trek to Yomi — гэта не стэрэатыпы

поп-культуры пра Японію, гульня пастаянна

выкарыстоўвае, ледзь не злоўжывае

дадатковымі планамі сцэны як сродкам

апавядання гісторыі. Сапраўды, «Самурай без

мяча падобны на самурая з мячом. Толькі

без мяча». Trek to Yomi — такі самурай: нават

з нечаканай адсутнасцю складанасці гульня

безумоўна вартая ўвагі.

***

Такім чынам, «пятага траўня» ў Мексіцы вымаўляецца як Cinco de Mayo, у Польшчы ж — як дзень сюжэтных гульняў. У іншыя дні

павыходзілі дзве гульні стратэгічныя — адна глабальная і адна, кажучы нястрога, эканамічная.

Stellar Monarch 2

Stellar Monarch 2 — другое ўвасабленне касмічнай стратэгіі Stellar Monarch,

інтэлекту

як вакол гэтага тры-дэ пачынае круціцца ўсё што толькі можна, і дзень за днём увага марнуецца

на пытанні кшталту эфектыўнасці рэндэрынгу і

асвятлення сцэн замест напаўнення гульнявога свету дадатковым сэнсам. Спецыфічнасць

графічнага выканання «Зорнага Манарха» ўскосна сведчыць пра расстаноўку прыярытэтаў, калі змесціва распрацоўваецца з большым імпэтам, чым абгортка.

orbit.industries

Прыхільнікам ладу

няма прычын застацца незадаволенымі! Магчымасць апынуцца як

арыстакратыі дэкадансу дае orbit.industries, гульня пра будаўніцтва

«Без гарсэта.

Каміла Кладэль

і польскія

скульптаркі

XIX стагоддзя»

ў Нацыянальным

музеі ў Варшаве

Экспазіцыя ў Нацыянальным музеі падрыхтаваная ў рамках даследчага праекта пра

скульптараў XIX—XX стагоддзяў, рэалізаванага ў супрацы з Музеем Радэна ў Парыжы, Музеем

Камілы Кладэль у Нажан-сюр-Сен і Музеем Антуана Бурдэля ў Парыжы.

На выставе дэманструюць працы наватарскага

пакалення польскіх скульптарак, большасць з якіх

жылі і тварылі адначасова з вядомай французскай

мастачкай Каміль Кладэль (1864—1943). Для

падрыхтоўкі праекта спатрэбіліся сур'ёзныя

даследчыя пошукі, бо ад многіх аўтарак не

засталося ніякіх звестак, толькі творы.

І таму адна з галоўных мэтаў выставы — аднавіць

памяць пра забытых творцаў, каб знайсці

ў гісторыі мастацтва. Тое

Радэна, а як паўнавартасная аўтарка.

Працэс пераасэнсавання творчасці Кладэль

пачаўся з выставы ў парыжскім

годзе.

мноства навуковых публікацый, а ў 2017-м

адкрыўся манаграфічны музей у Нажан-сюр-

іх

Антаніна Ражнятоўска (1860—1895).

Партрэт

Канстанцыі

Баранецкай, народжанай

Букар. гіпс. 1892. •

(1864—1943).

Пляткаркі. Бронза. 1893—1905.

• Тола Цэртовіч (1862—1918).

Хлопчык у малітве. Мармур. 1900.

(1856—1912).

(1827—1874).

1871.

• Тола Цэртовіч (1862—1918). Морфеус. Бронза. 1889. • Хелена Скірмунт (1827—1874).

гліна. 1870.

для царквы і грамадства, тут прадстаўлены

скульптуры, прызначаныя для грамадскай

прасторы. «Партрэт. Што жанчыне дазволена

ляпіць» засяроджваецца на партрэтным жанры, дзе таксама існавалі абмежаванні для жанчын. «Аголенае цела: рассоўванне межаў» — яшчэ

адзін этап на шляху мастачак да незалежнасці і прызнання, бо ў тыя часы адлюстраванне

аголенага цела лічылася непрыдатным для

жанчын заняткам і разглядалася як пагроза маралі.

У адрозненне ад Францыі, у творчасці польскіх скульптараў XIX стагоддзя матыў аголенага цела

практычна адсутнічаў. Яны рабілі скульптуры, прызначаныя для грамадскай прасторы, у памяць

аб гістарычных дзеячах. Полькі часцей

выконвалі замовы на партрэтныя скульптуры і

творы на рэлігійную тэматыку.

выдаткі на матэрыялы. Каб пачаць тварыць, жанчынам

(1860—1895).

перашкоды.

адукацыю, напрыклад у Парыжы, часта вярталіся сюды,

(1864—1943).

(1864—1943). Вальс. Бронза. 1889—1905.

родным

гэты досвед

паўплываў на яе

творчасць, якая адбываецца на стыку візуальных і перфарматыўных практык. Акрамя таго, мастачка дасюль працягвае супрацоўнічаць з тэатрам, ствараючы дэкарацыі для спектакляў. А ў 2019-м яна атрымала прэмію «Spojrzenia» ад Deutsche Bank — яе прызналі самай

на лесвічнай пляцоўцы, у спартзале і ў стылі

сяброўкі-задзіры, усю гэтую мітусню? Што

адбываецца з вашым жыватом, калі вы думаеце

пра гэта? Я мяркую, што ён не мяккі».

Экспазіцыя выставы Дамінікі Альшовы нагадвае

рэчы звыклага побыту, што зазналі катастрофу.

Ці прынамсі — забыццё.

З іншага боку, гэтыя аб'екты можна разглядаць

як амулеты, якія замаўляюць і ўтаймоўваюць

нашыя страхі. гэтыя рэчы, часта з асабістага

жыцця, мастачка ператварае ва ўніверсальныя,

напоўненыя тонкім гумарам выказванні пра стан

чалавека і рэальнасці.

Напрыклад, у «Кіпарысах» яна паказвае

дрэвы, якія ў Турцыі з'яўляюцца і сімвалам

жалобы па памерлых, але і сімвалам надзеі

на тое, што смерць можа быць пераможаная.

гэтая разламаныя і патрэсканыя

матэрыял вітражу і будзённыя рэчы, увасобленыя ў гэтай

не

патрэбныя у жыцці, становяцца элегантным артэфактам.

Сцэны падзення, разбівання і разлому заварожваць і зачароўваюць сваёй

рафінаванасцю і крохкасцю. Рэчыўны свет

без прысутнасці чалавека цалкам можа

ператварыцца ў дасканалы.

А прадметы мірных часоў — напрыклад, кубачак з печывам у выглядзе сэрцайка, — наадварот,

Summer Jazz Festival Kraków

28-ы Летні джазавы фестываль у Кракаве

Упершыню кракаўскі фэст быў арганізаваны

ў 1996-м падчас святкавання 40-годдзя

кабарэ «Piwnica pod Baranami». Стваральнік

і дырэктар фестывалю Вітальд Внук,

натхнёны легендарным заснавальнікам

кабарэ Пятром Скшынецкім, прадставіў у

ліпені цэлую серыю штодзённых канцэртаў.

г од за годам фэст пашыраў сваю

тэрыторыю — пляцоўкамі для выступоўцаў

сталі філармонія, Кракаўская опера, «Радыё Кракаў» і ўсе мясцовыя джазклубы. З 2000 года арганізуюцца выдатныя

канцэрты і мерапрыемствы пад адкрытым

небам, такія як Нядзеля Новага Арлеана

і Ноч джазу. Сёння Summer Jazz Festival

Kraków — найбуйнейшы польскі джазавы

фестываль і адзін з найбуйнейшых у

Еўропе.

Сярод зорных выступоўцаў фэсту ў 2023

годзе — Mike Verba All Stars (міжнародны праект Міхала Вербы, польскага фартэпіяннага віртуоза, кампазітара і прадзюсара), музыкант і кампазітар, уладальнік Grammy і The Edison Jazz/World Award Маркус Мілер, квартэт Мацея

гурт Yellowjackets, адзін з найвялікшых фартэпіянных віртуозаў

Warsaw Summer Jazz Days Пра ўзровень

Maciej Obara Quartet. 5

Ladies’ jazz festival

Канцэрты фестывалю жаночага джазу пройдуць у гдыні і Вейхерове. Адкрые фэст выступ

амерыканскай вакалісткі і кампазітаркі Ліз Врайт у Музычным тэатры гдыні. З ажно трыма

камернымі канцэртамі выступіць Анна Марыя Йопэк, якая колькі гадоў

«Loves The Beatles»,

Transfer.

16—24 ліпеня. «Old jazz meeting — Złota Tarka»

Пазней прэмію пачалі ўручаць і на Уроцлаўскім джазавым

Baltic Opera Festival

Фестываль Балтыйскай оперы быў створаны ў

Труймясце з ініцыятывы выдатнага польскага

бас-барытона Томаша Канечнага. Жаданне

скарыстацца неверагоднай прасторай Лясной

оперы ў Сопаце зарадзілася ў 2009 годзе, калі артыст упершыню выступіў на гэтай

сцэне ў «Золаце Рэйна» Рыхарда Вагнера.

Ініцыюючы фестываль, артыст спаслаўся на

даваенную традыцыю пастаноўкі оперных

твораў, дзякуючы якім Сопат у 1930-я называўся

Паўночным Байройтам.

Фестываль, які ўпершыню пройдзе ў ліпені

2023 года на сцэнах Лясной оперы ў Сопаце

пастаноўкі

«Метамарфозы лялек»

V Міжнародны фестываль лялечных тэатраў для

дарослых у Беластоку

гэта тэатральны фэст міжнароднага маштабу, у якім прадстаўлены прафесійныя тэатральныя

дзеячы. Ідэя ў тым, каб зламаць стэрэатыпы

пра ўспрыманне тэатра лялек як тэатра для

дзяцей і прадставіць найбольш каштоўныя

з'явы, арыгінальныя сродкі мастацкага

выказвання і тэндэнцыі ў сучасным лялечным

тэатры для дарослых. Фестываль збліжае і

натхняе мастацкія суполкі Польшчы і свету.

Удзельнікі мерапрыемства атрымаюць

магчымасць пазнаёміцца з шырокім спектрам сцэнічнай творчасці, прадстаўленым выбітнымі

польскімі і замежнымі тэатрамі лялек.

У фестывалі возьмуць удзел тэатры Plexus Polaire (Францыя), the Key Theater (Ізраіль), Дзяржаўны тэатр лялек Каўнаса (Літва), TAMTAM objektentheater i Cat Smits Company (Нідэрланды), Divadlo Alfa (чэхія) і Zero en Conducta (Іспанія). Усяго ў праграме фэсту

23 назвы, з якіх 14 прадставяць запрошаныя каманды. Астатнія 9 — апошнія спектаклі з рэпертуару Беластоцкага тэатра лялек, уключна з чэрвеньскай прэм'ерай «Помсты» Аляксандра Фрэдры. Фестываль лялечных метамарфоз таксама стане падставай для сумеснага

святкавання 70-годдзя Беластоцкага

лялек.

16—24 чэрвеня.

«Рэтраспектывы 2023: Пакаленні»

ХІІ Міжнародны тэатральны фестываль у Лодзі

Фэст пройдзе ў адным з самых важных месцаў

на культурнай мапе Лодзі — у адноўленых

будынках Мастацкай фабрыкі.

«Рэтраспектывы» — адзін з нямногіх польскіх фестываляў, які адхіляе падзел на тэатральныя

жанры і плыні, не дыферэнцыруе артыстаў

на прафесіяналаў і аматараў і прадстаўляе пры гэтым цікавыя тэатральныя, музычныя, грамадскія з'явы, што вызначаюць культурную самабытнасць сучаснага чалавека.

На працягу дзесяці дзён адбудуцца сустрэчыспектаклі, шоу, канцэрты і дыскусіі, прысвечаныя тэмам, якія турбуюць сучаснага чалавека, — вайна, кліматычная катастрофа, глабальныя і асабістыя крызісы. «…У часы гвалтоўных перамен, канфліктаў, разбурэння адносін, страты сэнсу, аспрэчвання ментальных і сямейных сувязяў мы шукаем

адказы ў самых блізкіх. Ці трэба кожнаму

пакаленню зноўку вызначаць сябе? Ці ўратуе

наступным пакаленням нешта большае, чым траўмы, страхі і разгубленасць? Запрошаныя творцы будуць накіроўваць нас гэтымі

пытаннямі ў сваіх спектаклях», — кажа Томаш

Радовіч, мастацкі кіраўнік фестывалю.

На «Рэтраспектывах» будзе прадстаўлена

дзевяць спектакляў, у тым

• «Full Measures». Дуэт «Livsmedlet», Фінляндыя.

• «IV RP Snów». Тэатр «Sztuka Nowa», Варшава. • «Вяртэп».

• «Я норм».

Харкаўскі дзяржаўны акадэмічны тэатр лялек, Украіна.

• «Робат». «Unia Teatr Niemożliwy», Варшава.

• «Morze ∞ możliwości» / «Мора ∞ магчымасці». Фонд «Gra/nice», Лодзь.

• «Сцяна з краявідам» група «Coincidentia», Беласток.

MALTA Festival

Познань

гаіці, Сінгапур, Конга, Беларусь, Турцыя —

гэтыя краіны згадваюцца ў праектах мастакоў, запрошаных на сёлетнюю «Мальту».

геаграфічныя месцы, раскіданыя па мапе свету, набываюць ідэнтычнасць у жэстах, рухах, вераваннях і культуры людзей, якія тут жывуць. Дзякуючы іх уяўленню геаграфія набывае сэнс, і ў той жа час само іх уяўленне залежыць ад

умоў. Менавіта гэтая лакальнасць уяўлення, яе цякучасць, зменлівасць і рух стала тэмай фестывалю ў 2023 годзе. Як трансфармуецца лакальнасць і як яе трансфармуюць творцы?

На абраных праектах няма цэтліка экзотыкі, наадварот, арганізатары фэсту зацікаўленыя

ў тым, каб паказаць лакальнасць

Reproduktor 500-700. 1968.

Reproduktor 400-440. 1968.

Выстава «Ян Хваўчык. Святло-ценьінфармацыя» Сучасны музей Уроцлава Ян Хваўчык (1924—2018) —

Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.