
верасень ‘2024 #14
верасень ‘2024 #14
Нацыянальны цэнтр культуры абвяшчае
спадчыны «Gaude Polonia» на 2025 год.
Праграма «Gaude Polonia», распачатая ў 2003
годзе, служыць умацаванню культурных
Польшчай і яе суседзямі (найперш з Украінай і
Беларуссю), прасоўванню польскай культуры ў
Цэнтральна-Усходняй Еўропе і супрацоўніцтву паміж мастацкімі супольнасцямі
краін рэгіёна.
Атрыманая стыпендыя забяспечвае
ўдзельнікам праграмы «Gaude Polonia»
фінансаванне іх шасцімесячнага знаходжання ў Польшчы і
неабходна
конкурсе
• узрост да 40 гадоў (у выключных выпадках да 45 гадоў);
«Gaude Polonia 2024» можна
Распавядаючы пра вартасці
Polonia»,
• кіно (уключна з гісторыяй кіно і
кінакрытыкай),
• выяўленчае мастацтва (уключна з фатаграфіяй і мастацкай крытыкай),
• ахова культурнай спадчыны (уключна з
захаваннем твораў мастацтва і музейнай
справай),
• літаратура (уключна з перакладам),
• музыка (уключна з гісторыяй і музычнай
крытыкай),
Заступнікі
In Memoriam
У адрозненне ад шматлікіх
было шчаслівым.
нарадзіўся 30 чэрвеня
года на літоўска-польска-беларускім памежжы — у вёсачцы Шатэйні — у шляхетнай і
нябеднай сям’і, дзе панавала шматкультурная і талерантная атмасфера. Бацька, Аляксандр Мілаш, быў інжынерам, спецыялістам у галіне праектавання
і будавання дарог і мастоў. Маці, Вераніка з роду
Кунатаў, якую блізкія называлі Вэцяй, асоба, поўная жыцця, цікавасці да свету і людзей, моцная і
дзейная, вельмі паўплывала на станаўленне паэта.
«Перапляценне супярэчнасцяў, якое я адчуваю ў
сабе, усё больш выразна вымалёўваецца, калі я
намагаюся зразумець унутраны прынцып яе ўчынкаў, у тым ліку спакой, з якім яна прымала смерць ад
радасцю. Яшчэ адной яе рысай быў патрыятызм, але не звязаны з нацыяй або
дзяржавай — да гэтага яго варыянта
то-бок роднай правінцыі» («Родная Еўропа», пераклала Марына Шода).
Падлеткавы ўзрост
Мілашы — Аляксандр, Вераніка, Чэслаў,
Анджэй (нарадзіўся ў 1917-м) і бабуля
па мячы Станіслава — пераязджаюць на
іншую здымную кватэру, але застаюцца ў
Вільні — тут школа, універсітэт, магчымасць
знайсці працу, а таксама сваякі. Сям’я
не раскашавала, бацькаў заробак і пенсія
бабулі, удавы паўстанца 1863 года,
дазваляла стачаць канцы з канцамі, пагатоў
на тагачасным фоне агульна нізкага ўзроўню
жыцця гэта не адчувалася балюча. Вось
як Чэслаў Мілаш апісваў сваё юнацтва ў
кнізе эсэ «Родная Еўропа»: «Маё месца
зусім не адпавядала таму, што разумеецца
пад vie bourgeoise. Разам з адчуваннем, што трэба ведаць, хто я такі, ішлі побач
нястача і вымушаны мінімалізм патрэбаў,
а формы матэрыяльнага існавання былі
такімі прымітыўнымі, што прымушалі
здзіўляцца не аднаго
ў віленскай гімназіі. У пазнейшым вершы паэт адрэфлексуе так: «Пакінуў родны
дом, пятнаццацігадовы, / І быццам дзічка жыў, наследаваць гатовы / Вар’ятаў розных
ды ўсялякіх езуітаў. / Памылак нарабіў!
Але, калі б спыталі, / Сказаў бы: «Добры
шлях, а глупствы — так, дэталі» (тут і
далей — пераклад Андрэя Хадановіча, калі не пазначана іншае). І ў той жа год ці налета (даследчыкі-мілашазнаўцы вагаюцца) падлетак Чэсь прыязджае
каштанавая
закахаўся — рудавалосая пані Ірэна прыехала ў пансіянат без
і вучыла танцаваць танга знямелага ад захаплення хлопца, забаўляючыся сітуацыяй «з усмешкай дарослай жанчыны, / што далучае падлетка да таямніцаў». Без трагедыі, вядома, не абышлося. Неўзабаве ў пансіянат прыехалі тры варшаўскія выпускнікі, старэйшыя за Чэслава гады на два ці тры, але хлопец адчувае, нібы іх
асабліва моцнаю, і ён больш прагнуў жэсту, чым наступстваў, бо зарадзіў пісталет
толькі трыма патронамі. Крутануў барабан,
пакідаючы смерці абмежаваныя (...) шанцы,
то-бок згуляў у рулетку. Пасля чаго прыклаў
рулю да скроні і стрэліў — для таго, каб
пачуць "клік" курка» (рукапіс захоўваецца ў
Бібліятэцы Бэйнэке ).
Ды юнацтва само па сабе магутная
ацаляльная сіла. Чэслаў жыве, захапляецца прыродай, геаграфіяй — яго займаюць
уяўныя вандроўкі па геаграфічным атласе свету, — шмат чытае, бунтуе, шукаючы сваё светабачанне і свой голас, пачуваецца самотным, адасобленым — і пакрысе выспявае як асоба.
Юнацтва
Наступная адукацыйная прыступка ў жыцці
Чэслава Мілаша — Універсітэт імя Стэфана
Баторыя ў Вільні (што адкрыўся ў 1919-м на
месцы
перыяд мова выкладання была выключна
польская, хоць некаторыя польскія дзеячы
выступалі за роўную магчымасць навучання
па-польску, па-літоўску і па-беларуску).
Тут вучыўся Адам Міцкевіч... Чэслаў падаў
дакументы на гуманітарны факультэт, але польская філалогія, якой у той час найбольш
славіўся ўніверсітэт, не апраўдала ягоных
спадзяванняў: вельмі хутка Мілаш усвядоміў, што не хоча быць ані гісторыкам літаратуры, ані, пагатоў, настаўнікам, і менш чым
сябе з дробнамяшчанскасцю, займаліся самаадукацыяй, ладзілі балі і вулічныя спектаклі, любілі вандроўкі. З часткі Валацугаў потым паўстануць «Жагары», называныя «віленскім авангардам», — паэтычная група, адметная левым радыкалізмам, антыфашысцкімі і катастрафічнымі настроямі, адзін з заснавальнікаў якой — Чэслаў Мілаш разам з Тэадорам Буйніцкім (паэтам, сатырыкам, літаратурным крытыкам), Ежы Загурскім (паэтам, эсэістам, перакладчыкам), Казімежам Галабурдам (якога неўзабаве выключаць праз ягоны ўдзел у антысеміцкіх падзеях) і Стэфанам Ендрыхоўскім (будучым
дыпламатам, публіцыстам і палітыкам), і
літаратурны часопіс, дзе Мілаш быў адным
з рэдактараў. Слова «жагары», узятае з
віленскай гаворкі — у беларускай мове гэтым
дыялектызмам называюць сухое галлё на
распал, ламачча, але і напалову абвугленую
палаючую палку, якой можна грэбаць
у вогнішчы ці прынесці агонь, — мусіла
«падкрэсліць тутэйшасць» групы.
Тады ж, у час студэнцтва, адбываецца
паэтычны дэбют Чэслава Мілаша: менавіта
Тэадор Буйніцкі, як літаратурны кіраўнік часопіса Alma Mater Vilnensis, прыняў у друк два Мілашавы
Інстытут прапаганды мастацтва, цэнтральны
офіс Польскага радыё. Урэшце віленскі філіял апошняга пакідае Мілаша пасля месячнай стажыроўкі.
У 1936 годзе выходзіць другі зборнік
вершаў — «Тры зімы», што поўніцца
прадчуваннем катастрофы. Літаратуразнаўцы
назавуць яго фундаментам далейшай творчасці
паэта, і гэта так. Катастрафізм, змрок,
апакаліптычныя візіі будучыні, усведамленне задушлівасці часу, уласнае грэшнасці — усё
гэта моцна баліць героям гэтых вершаў. Вось
«Аблокі», якія спачатку аўтар хацеў назваць
«Абуджэннем»:
Гляджу на вас на золку вачыма, поўнымі слёз, і знаю, што ўва мне пыха, пажада, жорсткасць і зерне пагарды
сплятаюць пасланне для мёртвага сну,
а найпякнейшыя фарбы маёй хлусні
захінулі праўду...
О, якія ж вы страшныя,
вартавыя свету, аблокі! Няхай я засну, няхай агорне мяне літасцівая ноч. (Вільня, 1935, пераклаў Алег Мінкін.)
На дварэ 1937-ы, у Вільні таксама пануе
атмасфера «палявання на ведзьмаў», на
працы ў дзяржаўнай установе Чэслаў Мілаш
не пачуваецца бяспечна: у віленскай рэдакцыі
Мілаша лічаць «падазроным левым», бо
той ставіць у праграму беларускі хор з
песняй «Лявоніха» ды запрашае лектара
габрэйскага паходжання з размовамі на
рэлігійныя тэмы. Не чакаючы звальнення і
па ім цалкам імавернага арышту, паэт, як
высветлілася
і
Загараджальныя, нібы плады, На золку ў цьмяным небе серабрацца.
...Ні злітавацца з іх ён больш не зможа, Ані спачуць супольнай іхняй долі. Рабочы ды дзяўчынка-шлёндра з Тамкі, Перад якімі — жах усходу сонца. (Пераклаў Лявон Баршчэўскі.)
Цэгла рудая й рэшткі калонаў за плотам —
Нібы камель абдзерты, чыя кара
Акно зачыні, там германскія крочаць Юноны,
Скачуць у рэкі мае, і мой свет канчаецца —
Той, дзе колісь рыбак над сеткаю соннай
Драмаў, а над ім — толькі ластаўка, толькі
чаіца.
Топчуць палі і пашы чорныя легіёны, Танчаць сцягі ў агнях, аж палыхае чырвоным
Над ложкам сцяна.
Анджэй Мілаш, малодшы брат Чэслава, у час
акупацыі жыў у Вільні і прымаў непасрэдны ўдзел
у працы польскага падполля, змог выратаваць і
пераправіць габрэйскую сям’ю ў Варшаву, дзе
Чэслаў
Варшавы» (№16, 29 ліпеня 1945). «Вясною 1943 года, цудоўнай ціхай ноччу, вясковай ноччу варшаўскага прадмесця, мы, стоячы на балконе, пачулі крык з гета. (...) Гэты крык марозіў кроў у жылах. Гэта быў крык тысячаў забіваных людзей, ён
дыпламатычную службу польскага камуністычнага ўрада. Ён хоча — і верыць, што можа
нешта карыснае.
Зразумей, за апошняй мяжою трывання
Пачынаецца ўсмешка, але не жывая, Там няма чалавека, ён там забывае, Ўсё, за што ён ішоў на змаганне. («Вальс».)
Пад канец 1945-га ў Кракаве выходзіць наступны
паэтычны зборнік Чэслава Мілаша — адзін з
першых у паваеннай Польшчы — «Выратаванне» (Ocalenie). Яго склалі вершы, напісаныя на
працягу 1932—1945, падзеленыя аўтарам на сем частак. Дзве з іх — істотныя ў творчым даробку Мілаша, палярныя цыклы «Свет. Наіўная паэма»
і «Галасы бедных людзей». Першая паэма, светлая, прасякнутая дзяцінствам
вогнішчаў смерці.
Іншы мараль заўважыць, Што справы людскія мінаюць
І забыццё наступае, Перш чым агонь дапалае.
Я ж думаў пра адзiноту Асуджаных на загубу... (пераклалі Юрась Бушлякоў і Андрэй Хадановіч.)
Увогуле «Вызваленне» — этапная кніга для Чэслава Мілаша як
Гэтыя простыя словы: Іншых проста саромеюся І размаўляю
Эміграцыя
Сучасны паэт не паказвае твару, бо ўбачаць, як вусціш скажае ягоныя рысы. Чэслаў Мілаш, «Двое ў Рыме»
Службоўца дыпмісіі камуністычнага польскага ўрада, Чэслаў Мілаш працуе ў Злучаных Штатах
Амерыкі, там у сям’і Чэслава і Яніны Мілашаў
нараджаецца першы сын Антоні ў 1947 годзе.
У 1949-м Мілаш едзе падчас адпачынку на
некалькі тыдняў у Польшчу. Яго моцна ўражвае
стан саветызаванай краіны і атмасфера прыгнёту.
Затым творцу накіроўваюць на працу ў Парыжы
першым сакратаром амбасады па культуры; ходзяць упартыя чуткі, што на яго палююць і збіраюцца
Гедройца, выдаўца і рэдактара «Культуры», а таксама
польская прапаганда абвяшчае
Мілаша «дэзерцірам», «ворагам» і «здраднікам»,
а таксама забараняе не толькі ягоныя творы, але і імя, максімум удаючыся да эўфемізмаў кшталту «аўтар «Вызвалення» / «Трох зім». Паказальны таксама быў «суд над Мілашам» — напрыканцы таго 1951-га адбылася двухдзённая нарада «па справе мастацкай творчасці», у якой бралі
Кніга сталася перакладзена на шмат моваў, і, як выявілася, праведзены ў ёй аналіз
стасуецца не толькі да таталітарызму
Савецкага Саюза і залежных ад яго краінаў,
але мае больш універсальны ахоп...
Дэманы тых часоў, на жаль, не зніклі, і я хацеў бы, каб беларускі пераклад гэтай
кнігі дапамог канчаткова пакінуць іх у
мінулым».
У 1960-м Мілаш пераязджае ў ЗША і
пачынае выкладаць славянскую літаратуру
ў Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі.
За дваццаць амерыканскіх гадоў творца
выпусціў пяць кніг паэзіі. Зборнік «Кароль
Попель і іншыя вершы» (1962), выдадзены Літаратурным інстытутам у Парыжы, уключае творы, напісаныя ў 1944—1962,
збольшага апублікаваныя на старонках «Культуры», і месціць адзін з першых
вершаў, што паўсталі ў Берклі, — «Павінен, не павінен» (пераклад Яна Чыквіна):
...Чалавек ужываць не павінен словаў
найдаражэйшых, Ні расколваць зерне, каб даведацца, што ў
сярэдзіне.
Ні кідаць крошкі хлеба, ні пляваць на
агонь
(Так, прынамсі, вучылі мяне ў Літве).
Калі ж узыходзіць на мармуровыя сходы
Хам, няхай намагаецца ботам пакінуць
драпіну
Дзеля напаміну, што сходы гэтыя доўжыцца не будуць.
«Гуця зачараваны» выйшаў там жа ў 1965-м, змяшчаў вершы 1962—1965 гадоў
Нобелеўскі лаўрэат
Той, хто лічыць нармальным стан рэчаў, калі моцныя трыумфуюць, слабыя гінуць, а жыццё сканчаецца смерцю, пагаджаецца на ўладу д’ябла. Чэслаў Мілаш
Са сваёй заўсёднай іроніяй Чэслаў Мілаш
расказваў, што, калі 9 кастрычніка 1980
года яму а чацвёртай раніцы патэлефанаваў шведскі журналіст з навіной пра Нобеля, творца адказаў: «Гэта няпраўда», — а затым
паклаў слухаўку і зноў спакойна заснуў.
Жартаваў паэт ці не, дакладна невядома, аднак вядома, што з канферэнцыі, якую
наваспечанаму Нобелеўскаму лаўрэату
арганізаваў факультэт славістыкі, Мілаш сышоў на сваю лекцыю, якую не меў
намеру адмяняць, і ўвогуле стараўся
прытрымлівацца свайго нармальнага
распарадку дня.
Слынны біёграф-мілашазнаўца Анджэй
Франашак у манументальнай кнізе «Мілаш. Біяграфія» занатаваў: «Уручэнне прэміі
каралём Карлам Густавам XVI адбылося
10 студзеня, а ў прачытанай Юленстэнам
ухвальнай прамове падкрэслівалася, што Мілаш «як у фізічным, так і ў духоўным
сэнсе пісьменнік-эмігрант — чужаніца, для якога фізічная эміграцыя па сутнасці
была адлюстраваннем метафізічнага, ці
проста рэлігійнага, духоўнага выгнання ў
агульначалавечым разуменні гэтага слова»,
а таксама выказвалася спадзяванне, што
агульначалавечае паразуменне магчымае, бо вершы, напісаныя на «малой» польскай мове, дзякуючы ангельшчыне дайшлі да
чытачоў яшчэ «меншай» шведскай мовы». Паглядзець фота з цырымоніі ўручэння Нобелеўскай прэміі
цягам стагоддзяў. Я маю на ўвазе Літву, зямлю міфаў і паэзіі. Мая сям’я ўжо ў XVI стагоддзі размаўляла па-польску, як многія сем’і ў Фінляндыі размаўлялі пашведску, а ў Ірландыі — па-ангельску. З гэтай прычыны я польскі паэт, а не літоўскі. Але ландшафты і, мажліва, духі Літвы не пакідалі мяне ніколі. (...) Толькі выкладаючы ў
Паэт, які вырас у такім свеце, павінен
шукаць рэальнасць праз сузіранне. (...)
Рэальнасць вымагае, каб ён замкнуўся
ў словах, але яна невыносная, і калі яе
кранаешся, калі яна зусім блізка, вусны
паэта не вымавяць нават скаргі Ёва: усё мастацтва — нішто ў параўнанні з чынам. Усё ж абхапіць рэальнасць так,
каб захоўвацца ёй ва ўсёй адвечнай
блытаніне ліха і дабра, роспачы і надзеі, можна толькі дзякуючы дыстанцыі, толькі
прыўзносячыся над ёй, але, у сваю чаргу, тады здаецца, што гэта маральная здрада» (пераклад Яўгена Бурага).
Пасля цырымоніі ў Швецыі Мілаш меў
прыватную аўдыенцыю ў Яна Паўла ІІ ў Рыме, затым шэраг прамоў і аўтарскіх сустрэч у свеце... Праз год Чэслаў
прачытаў там
цэнтральнаеўрапейскі паэт. Натуральна,
нягледзячы на цэнзарскія забаронныя спісы etc., стаўленне да Чэслава Мілаша
змянілася нават у ПНР.
Вяртанне
У 1993-м творца канчаткова вярнуўся ў
Польшчу, жыў у Кракаве, бо гэты горад, як
казаў сам паэт, найбольш блізкі да Вільні.
Памёр 14 жніўня 2004 года ў 11.10.
Спадчына, якую пакінуў па сабе Чэслаў
Мілаш, яго значэнне і ўплыў не паддаюцца
вымярэнню.
У верасні 2011-га, на стагоддзе з дня нараджэння паэта, Беларусь не засталася ўбаку
і
цікавыя аспекты літаратурнага мастацтва. Мілашу прысвечаны
раздзелаў планшэтнай выставы «Выгнаннікі па выбары», падрыхтаванай Нацыянальным інстытутам імя Асаліньскіх (Уроцлаў). Комікс «Польскія літаратурныя шляхі» (дызайн вокладкі — Рафал Шлапа, сцэнар — Мацей Ясіньскі, ілюстрацыі — Яцэк Міхальскі) быў падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Музеем літаратуры i Нацыянальным інстытутам імя Асаліньскіх.
«Ён кіраваўся праўдай і служыў ёй. Свет каштоўнасцей, засвоены ў сямейным доме, ён
перанёс на старонкі сваіх кніг», — гаворыцца ў
пастанове Сейма.
«Мяне цікавіць праўда сінтэтычная, а не
дакументальная, з кожнага лёсу я бяру тое, што ў ім асаблівае, выключнае, пераканаўчае, моцнае, інакш усё было б шэрым і ніякім», — нібы ўдакладняў сам Ваньковіч шматкроць раней.
Фігура гэтая для нашай аўдыторыі не
надта знаёмая, ніводная кніга
сёння вёсцы на Міншчыне. Падабенстваў паміж імі, відавочна, куды меней, чым адрозненняў.
Аднак у Мельхіёра Ваньковіча з беларускім чытачом ёсць
што засталося ад шматвяковага котлішча роду Ваньковічаў. Старадаўняй
край бяроз, туманоў і верасоў, край маіх
продкаў ».
Хлопчыку тады было восем. Хаця, калі
верыць усім энцыклапедыям, нарадзіўся ён
менавіта ў той самай Калюжыцы. Здарылася тое 10 студзеня 1892 года — неўзабаве
пасля свята Трох Каралёў (або валхвоў у
праваслаўнай традыцыі), якія прынеслі
дарункі Дзіцятку Ісусу. Адным з тых, хто рушыў у небяспечны шлях услед за зоркай, быў акурат Мельхіёр (разам з Каспарам і
Бальтазарам). Таму тата — колішні паўстанец
з традыцыйным для гэтай катэгорыі шляхты
цяжкім лёсам — атрымаў добры аргумент, каб назваць сына сваім імем: ён і сам быў Мельхіёрам Ваньковічам.
Сямейнае шчасце было нядоўгім. Бацька памёр амаль адразу па нараджэнні сына, маючы ўсяго
у асветленым аднымі свечкамі салоне.
Між тым на дварэ ўжо было ХХ стагоддзе.
Чухканне паравозаў і гул фабрычных
гудкоў парушалі спакой нават такіх аазісаў
патрыярхальнага светапогляду, як шляхецкія двары ў глыбокай правінцыі.
З наступленнем новай эпохі Ваньковічы
змагаліся адчайна. Скажам, дзядзька
Мельхіёра, Отан Ваньковіч, ахвотна касплэіў такога ўзорнага шляхецкага традыцыяналіста часоў скону Рэчы Паспалітай, як Радзівіл
Пане Каханку. Свой пафас ды імпэт ці не самая яркая фігура таго перыяду скіравала ў тыя ўчынкі, якія тады здаваліся дзівацтвам,
а сёння мы б назвалі іх перфарматыўным
мастацтвам.
Отан стараўся не адставаць. Ён мог уехаць на
кані ў шыкоўны віленскі рэстаран або рушыць
па Вяллі ў кіраванай
навуку, Мель вяртаўся дахаты на вакацыі, набрынялы свежымі
нават
Заступнікі
— Самога хвакту я не бачыў, ён ужо быў
унутры, — адказвае селянін.
Пэўна, у 1930-я, у часы санацыйнай Польшчы, такі жарт выглядаў смешным і смелым.
Аскепкі знаёмага свету
Беларускія землі Мельхіёр пакінуў ужо ў 11
гадоў — ды з той пары вяртаўся сюды хіба
наездамі ці, найчасцей, ва ўспамінах. Апекуны
выправілі Ваньковіча спярша ў Закапанэ, а потым у Варшаву — вучыцца ў гімназіі. І менавіта там, у сталіцы Польшчы, адбываўся той пераходны перыяд, які пераўтварае хлапчука ў сталую асобу. Гвалтоўна падзеленая больш як стагоддзе таму краіна не спыняла барацьбы за сваю
незалежнасць. Царскія спецслужбы не паспявалі
ліквідоўваць таемныя таварыствы, як адразу з’яўляліся
Свой «Рой», які прымаў чужаніцаў
Зрэшты, доўга сумаваць па згаслым родавым
агмені Мельніёру Ваньковічу не давялося.
Падзеі тады, у 1917-м, развіваліся імкліва і
непрадказальна.
І вось неўзабаве Мельхіёр ужо сядзіць у камеры смяротнікаў. Яго вінавацяць у здрадзе, у
бунце супраць таго самага генерала Доўбар-
Мусніцкага, які, трапіўшы ў тупік, заключыў
з немцамі ўгоду аб расфарміраванні корпуса. Адна жанчына прыносіць яму ў камеру суп, хаця ахоўнікі жартуюць, што Ваньковіч можа не
паспець яго з’есці. Гэта ягоная жонка Зоф’я, з якой ён пабраўся ў 1916-м, бадай мімаходзь
апынуўшыся ў Кіеве. Пражывуць яны разам усё жыццё, болей за паўстагоддзя. Бо Мельхіёр не
толькі з’еў свой суп, але і атрымаў свабоду, раптоўна для сябе.
Ход гісторыі зрабіў чарговы свой піруэт.
кожнаму па кішэні.
Ды выдавецтва зарэкамендавала сябе не толькі ў масавым сегменце рынку. У 1934 годзе да Ваньковіча патрапіў зборнік апавяданняў вядомага хіба ў вузкіх колах мастака з «крэсаў». Гэта быў кніжны дэбют саракагадовага аўтара. Усе іншыя выдавецтвы — нават
спраў — і пачуваўся ў сваім кабінеце досыць упэўнена. Пакуль не
здарыўся адзін выпадак…
Ваньковіч заўсёды ставіўся да
пэўным скепсісам. Аднак калі міністр раптоўна
забараніў друкаваць інтэрв’ю з апазіцыйным
тады маршалам, прэс-сакратар, як ён потым згадваў, «узяў капялюш ды выйшаў на вуліцу». Здарылася тое літаральна за тры дні да
прамоцыі, уласцівай паспяховым выдавецтвам.
Так свет даведаўся пра, бадай, самы дзівосны феномен польскай літаратуры
Перасячэнне
Істотнай
беларускі
туды ў надзеі займець якую залатоўку на
пражытак, мастак пачуў радасную вестку: купілі
ўсё, што было! Ды атрымаў унушальную для
жабрака суму.
Натуральна, Драздовіч стаў распытваць
падрабязнасці. Як выявілася, усе дзесяць
кійкоў прыдбаў адзін чалавек. Яго прадавец
ідэнтыфікаваў лёгка: Мельхіёр Ваньковіч у
Другой Рэчы Паспалітай быў, як мы бы сёння сказалі, медыяперсонай.
Што кіравала ім? Можа, свядомы клопат пра
нехлямяжага летуценніка? А можа, тонкае
адчуванне стылю і разуменне каштоўнасці
густоўнага хэнд-мэйду?
На першы погляд, другая гіпотэза
Хаця б таму, што паспяховы выдавец і вечна паўгалодны
няўдаха-візіянер
так і проста.
Чытаючы тыя ж «Шчанячыя гады» Ваньковіча, дзівішся адной яго ўласцівасці, зусім не характэрнай для многіх сучасных аўтараў.
Ён не надта шмат піша пра сябе, пра свае
інтраспекцыі. Ды пры гэтым цікаўным ды пільным позіркам ахоплівае ўсё, што
адбываецца навокал. Як быццам бы несупынна
маніторыць свет на ўсе 360 градусаў. Таму цалкам верагодна, што Драздовіч трапіў
не пашкадаваў ды пачаў чытанне. А потым не мог адарвацца. На тытульным аркушы было выведзена:
Ваньковіча з самім прэзідэнтам Польшчы. З увагі
цукру атрымаў заданне неяк зрушыць воз з месца. Так склалася, што гэтую пасаду тады займаў менавіта Мельхіёр
Ваньковіч — у вольны ад выдавецкай працы час.
Паспрабаваць асягнуць мэту можна было
рознымі шляхамі. Самы відавочны —
паабяцаць занураным у штодзённыя клопаты
суграмадзянам салодкае жыццё. І візуалізаваць яго з дапамогай паўнагрудых паненак у
атмасферы люкса. Так звычайна рабілі ў тыя часы.
Ваньковіч,
салодкага.
Генеральны рэкламны ход быў прыдуманы: цукар не толькі прыемны, але і вельмі
карысны. Прычым найперш менавіта для
малечы. І Ваньковіч грунтаваў сваю рэкламную кампанію на меркаваннях навукоўцаў: маўляў,
цяпер у нас
з
праса. Адзін француз дзяліўся ўражаннямі пра падарожжа чыгункай праз Польшчу: краявіды прыгожыя, гарадкі дагледжаныя, адно не цямлю, якога ражна большасць з іх мае аднолькавую назву: «Cukier krzepi». Нейкі колкі на язык заўсёднік шынкоў прыдумаў слоган-адказ: «Wódka lepiej!». І, дарэчы, мог бы таксама атрымаць неблагі ганарар, каб быў спрытнейшым. Бо, ўслед за цукрам, польскія рэкламшчыкі навыперадкі
даводзіць карысць для здароўя і тавараў «18+» — напрыклад, тытуню альбо піва. Але ж Ваньковіч ужо
Журналісцкая (мабыць, сам Мельхіёр
шчаслівае жыццё ў Германіі польскай
меншасці. Артыкул той, вядома, так і не выйшаў.
Затое па вяртанні ў Варшаву Ваньковіч публікуе
кнігу «Па слядах Смэнтка» (Смэнтак — дэманічны
персанаж тамтэйшай міфалогіі).
У пераднавальнічнай Еўропе гэты трэвелог
немінуча набыў палітычны кантэкст. Там вялося
пра лёсы і светаадчуванне польскіх насельнікаў
краю, якія ўспрымалі сябе
што
нават пераклалі «Смэнтка» на нямецкую — праўда, толькі для службовага карыстання, у якасці ўзору
для сваіх прапагандыстаў.
А ў Польшчы кніга прадаецца
індыйскія войскі бясплённа штурмавалі нямецкія пазіцыі, несучы вялізныя страты. І вось у гэтую
каналізаваць інфармацыю пра тое, што адбываецца на
Гэтая тытанічная праца выклікала розгалас
сярод польскай эміграцыі. Хтосьці ўсхваляў
Ваньковіча: бітва за Монтэ-Касіна паказана вачыма яе шараговых удзельнікаў — простых салдатаў. І гэты «шматканальны» рэпартаж трапна ўхапіў сам нерв падзеі. Хтосьці, наадварот, упікаў аўтара: надта шмат розных
факталагічных нестыковак для дакументальнай прозы. У кагосьці былі і свае інтарэсы ці проста свая візія бітвы. Да ўсяго адносіны Ваньковіча
з лонданскім урадам ды многімі эмігранцкімі
асяродкамі ўжо тады былі даволі нацягнутымі.
Аднак і кнігі выходзяць адна за адной. Зборнік фельетонаў «Кундлізм» (гэты наватвор можна перакласці як «Дварняства») выклікае ў паваенных эмігранцкіх колах сапраўдны шал. У тыя часы, калі на душы было і так смутна (надзеі на пасляваеннае адраджэнне дэмакратычнай Польшчы не спраўдзіліся)
(што многія ўжо ўспрымаюць як здраду). А
потым, у 1958-м, і фізічна.
Аргумент у
жыць там, дзе ягоныя чытачы. «Я бачыў, што
кнігі, якія я пішу, за мяжой не патрэбныя, — тлумачыў потым сваё рашэнне Ваньковіч. — Мне здавалася,
сказаў сабе: "Вяртайся!"»
У Польскай народнай рэспубліцы, якая
перажывае адлігу, яго прымаюць ахвотна. Кнігі
выходзяць вялізнымі накладамі — праўда, трохі ў адцэнзураваным выглядзе, як у выпадку з той
самай «Бітвай за Монтэ-Касіна». На сустрэчы з
класікам набіваюцца поўныя залы. Аднак ідылія трывала нядоўга, як і адліга.
нежартоўны характар. На
на ўласную радзіму. Мінімальны тэрмін, які яму пагражае, — тры гады. Ды Ваньковіч не разгубіўся. Судовы працэс, дзе фарсам было ўсё (прыкладам, навязаныя яму «адвакаты»
Гласкам
Вітальдам Гамбровічам. Апошні збор твораў Ваньковіча налічвае 16 тамоў. Падазраю, беларускаму чытачу будуць цікавыя далёка не ўсе. Прыкладам, кніга «Эстафета», якая ўсхваляе міжваенныя дасягненні Польшчы, выкліча жывы інтарэс хіба сярод вузкіх спецыялістаў — не столькі эканамістаў, колькі даследчыкаў уплыву друкаванага
памятныя рэчы нядаўна памерлага бацькі, у тым
(напрыклад, першае выданне «Бітвы пры Монтэ-Касіна», 1945— 1947), сувенірныя фігуркі, прывезеныя з падарожжаў, друкавальная машынка і крыжык, складзены з абломкаў з-пад Монтэ-Касіна… Але ў пастаяннай экспазіцыі адсутнічаюць арыгіналы фатаграфій і альбомаў, якія належаць да фондаў аддзела дакументацыі
Здымкі з апісаннямі, адабраныя Ваньковічам, расклеены ў альбомы паводле яго
творы, што пераважна чытаюць або школьнікі пад прымусам, або выкладчыкі польскай мовы. На выставе дэманструюцца выданні падарожных рэпартажаў Ваньковіча
фотаздымкамі розных часоў: старымі — міжваеннага перыяду
навейшымі
канца ХХ — пачатку ХХІ ст., арыгінальнымі фотаздымкамі з выявамі пісьменніка, а таксама фрагмент рукапісу Казіміра Пашкоўскага, прысвечанага падарожжам Ваньковіча. Разам з аўтарам-вандроўнікам, які падарожнічаў па свеце пешшу, на байдарках і на аўтамабілі, гледачы выставы наведаюць
Сайт, прысвечаны Марыі Шыманоўскай
Фільм пра Марыю Шыманоўску з серыі
«Партрэты польскіх кампазітараў»,
падрыхтаваны Нацыянальным інстытутам
Фрыдэрыка Шапэна.
Паслухаць творы Марыі Шыманоўскай можна тут.
Існуе шмат апісанняў прыгажосці гэтай цёмнай
бландзінкі з блакітнымі вачыма, у позірку якой «было нешта ад чарадзейкі і дзіцяці». Піяністку
і кампазітарку Марыю Шыманоўску можна
прадставіць як адну з самых заможных жанчын Еўропы, чый дастатак быў забяспечаны выключна яе ўласнымі талентам і розумам. Або як жанчыну, якой прысвячалі вершы Гётэ, Міцкевіч і Пушкін. Або як першую жанчыну ў
Еўропе, што дасягнула статусу прафесійнага
музыканта і стала першай канцэртуючай
шляхецкага роду Лянцкаронскіх. У сям’і было дзесяць дзяцей (Марыя — чацвёртая), усе — таленавітыя і амбіцыйныя, прычым узровень іх адукацыі і выхавання выходзіў за межы звычайнага буржуазнага пераймання арыстакратычных практык. Напрыклад, у доме Валоўскіх праводзіліся музычныя вечары, гасцямі і выступоўцамі
элегантным сцэнічным вобразам і асабістым абаяннем, якое
прынесла ёй вялікую колькасць прыхільнікаў.
Сучаснікі адзначалі яе розум і выдатныя манеры, а таксама
фабрыкі музычных інструментаў, і папулярызацыя
Вывучэнне гэтага інструмента стала асновай адукацыі
•
1816.
Лічбавая бібліятэка POLONA.
commons.wikimedia.org
Крамянцы, Вінніцы і Львове. У яе больш не было сумненняў, ці варта займацца творчасцю. Пра слушнасць гэтага выбару сведчыла зацікаўленасць піяністкай у краінах
Мастацкая спадчына кампазітаркі склала больш за
сотню фартэпіянных твораў, сярод якіх мазуркі, накцюрны, вальсы, прэлюдыі, эцюды і менуэты.
Фрыдэрык Шапэн, Роберт Шуман і Станіслаў
Манюшка былі зачараваныя яе інавацыйнай
тэхнікай ігры на фартэпіяна. Крытыкі захапляліся яе «здольнасцю граць у лірычным стылі, выразнасцю, узмоцненай меладычным
арнаментам», а таксама хвалілі яе моц, бляск і
дакладнасць. Шыманоўска стала адным з першых
прафесійных фартэпіянных віртуозаў таго часу і, магчыма, адной з першых, хто выконвалі музыку
па памяці, — задоўга да Феранца Ліста і Клары
Шуман.
У Марыенбадзе Шыманоўска пазнаёмілася з Гётэ, які вельмі ўпадабаў кампанію польскай піяністкі і пакінуў пра яе колькі добрых слоў
піяністка наведала сям’ю Фелікса Мендэльсона, якому тады было пятнаццаць (пазней ён напіша зласліва: «яе прыхільнікі больш думаюць пра яе пекны твар, чым пра яе няпекную ігру…»). Ашаламляльны поспех напаткаў Марыю Шыманоўскую ў Парыжы, дзе яе выступленне разам са
канцэрты чаргуюцца
ў шматлікія салоны Рыма, Неапаля, Венецыі, Балоні. Гэта быў сапраўдны сцэнічны трыумф. Пасля — зноў выступленні ў Лондане, Парыжы (у 1925-м Шыманоўска выступае ў Луўры), Амстэрдаме, Гаазе, Бруселі… Пасля заканчэння гранд-турнэ летам
дзякуючы якім пазнаёмілася з Адамам
Міцкевічам. З ім, а таксама з піяністам Джонам
Філдам яна падтрымлівала пастаянныя цесныя
кантакты ў Расіі.
Тытул, прысвоены царскім указам, забяспечыў
Марыі Шыманоўскай поспех як высокааплатнай
выкладчыцы фартэпіяна, у ліку яе навучэнак
была, напрыклад, дачка цара Марыя. Казалі
нават пра асаблівую польскую манеру выканання, якую пераймалі
Цікавымі
знакамітасцяў ці ўдзельнікаў значных падзей. Сведчанні людзей звычайных, расповеды пра
іх штодзённасць, адлюстраваныя ў дзённіках,
дадаюць новае вымярэнне гістарычным
падзеям, ствараюць больш поўную карціну
пэўнага перыяду.
Для тых, хто бярэцца за напісанне дзённіка,
гэта выклік, падобны на напісанне дэтэктыва,
калі трэба разабрацца ў плыні падзей,
вылучыць вартае фіксацыі.
Мы ўжо зазначалі, наколькі ўдзел жанчын
у паўстанні 1863 года мала даследаваны і
апісаны. Згадвалі дзённікі скульптаркі Алены Скірмунт, якая апісвае не столькі ўдзел у самім паўстанні, колькі падзеі пасля яе арышту: суд, дарогу ў высылку, стасункі з расейцамі — канвоем і суддзямі, выпадковымі знаёмцамі, якія ставіліся са спагадай ці без. Такім чынам, успаміны «не ключавых», але істотных постацяў вельмі шмат дадаюць да разумення Студзеньскага паўстання як гістарычнай падзеі. Пра ўдзел жанчын у паўстанні 1830 года вядома
яшчэ менш, але з таго, што захавалася, можна зрабіць выснову: іх унёсак таксама быў значны.
Тым важнейшыя апублікаваныя дзённікі
паплечніцы Шымана (Сымона) Канарскага — Евы Фялінскай пра высылку ў Сібір «Wspomnienia z podróży do Syberii, pobytu w Berezowie i Saratowie», 1852/«Успаміны з паездкі ў Сібір, побыту ў Бярозаве і Саратаве». Успаміны распавядаюць пра варункі жыцця самой аўтаркі,
пра аўтахтонны народ — асцякоў (у ХХ ст. іх
пачалі называць хантамі) і расейскіх асаднікаў, то-бок каланізатараў, а таксама пра адарваных
ад сваіх каранёў выгнаннікаў,
Пасля ўспамінаў пра сібірскую
мужа ў Ваюціне (Луцкі раён, Украіна) быў секвестраваны. Такой крыніцай
Завадскім, прадстаўніком
захавалі палітычную тоеснасць
тэрыторыі былога ВКЛ), аддаючы перавагу ўспамінам і дзённікам. Яшчэ
арганізацыйна і, верагодна, матэрыяльна падтрымліваў пісьменнік Юзаф Крашэўскі, які таксама шчыльна супрацоўнічаў з Завадскімі. Ва «Успамінах жыцця» Ева Фялінская апісвае штодзённы побыт маёнткаў і сядзіб рознай ступені заможнасці на тэрыторыі Слуцкага павета: Узногі (цяпер Клецкі раён Мінскай вобласці), Галынкі (цяпер Гродзенскі раёне Гродзенскай вобласці), Навагрудка, Слуцка, Нясвіжа і інш.
Ева Фялінская нарадзілася ў 1793 годзе ў маёнтку ва Узнозе. Бацька Зыгмунт
забаў, шпацыраў і чытання кніг.
Ева паказвае цікавыя асаблівасці
некалькі гаспадарак моцна пацярпелі ад пажару і быў
пісьму, чытанню і арыфметыцы. Наступны этап
навучання (асабліва для больш таленавітых
вучаніц), па яе меркаванні, павінен быў складацца з інтэнсіўнага засваення замежных
моў, сучаснай геаграфіі, гісторыі, музыкі і
малявання.
Еву Фялінскую арыштавалі ў сакавіку 1839-га
займаліся ханты, якія не разумелі каштоўнасці
вынікаў сваёй працы, таму выменьвалі футры
на муку, каляровае шкло ці, у рэшце рэшт, на гарэлку.
Але, як зазначае Фялінская, каб атрымаць
нешта ад хантаў, трэба было размаўляць на іх
мове і ўмець з імі дамаўляцца, увайсці ў давер, што патрабавала пэўнага часу. Купцы-асаднікі
маглі пазычаць хантам нейкія рэчы і, паводле
Фялінскай, тыя былі вельмі сумленнымі і
заўсёды вярталі пазыку футрам, а калі гэтаму
перашкаджала смерць, то доўг вяртала сям’я.
Калі наступаў голад, ханты, апранутыя ў
смярдзючыя шкуры, прыходзілі ў Бярозаў па
хоць якое харчаванне. Тады ж Ева пабачыла, што ім даюць ежу, падобную на памыі, часцяком зліваючы рэшты недаедкаў у адну пасудзіну. Асіметрыя стасункаў з аўтахтоннымі жыхарамі
ў Сібір, яму споўнілася 16
атрымаў выдатную адукацыю і, у сваю чаргу, узяў
удзел у Познаньскім паўстанні 1848 года. На ўсё
жыццё сын
У гісторыі кіно не так шмат постацей, якія
вядомы ўсім і кожнаму. Тым больш такіх, што падабаюцца як кінаманам-інтэлектуалам, так і тым, хто абірае фільмы для прагляду
абсалютна выпадкова. Воблік Ежы Штура
вядомы, бадай, кожнаму беларускаму гледачу. Нават тым, хто па ўзросце прапусціў трыумф знакамітых камедый Юльюша
Махульскага ў яшчэ савецкім кінапракаце.
Так, Ежы Штур знакаміты ў нас найперш як
камедыйны акцёр. І сапраўды, яго постаць ідэальна падыходзіла для адпаведных роляў — са сваёй знешнасцю «сярэдняга чалавека» артыст выбітна выконваў ролі розных небарак,
інтэрпрэтацыі.
Але калі пра кінаакцёра Штура беларусы
збольшага ведаюць, то яго постаць у тэатры або
твар «маральнага непакою»
Кінарэжысёры
: у
не менш знакамітай стужцы «Трэцяя частка
ночы»
Ежы Штура ў кіно стала галоўная роля ў
«Распарадчыку бала» рэжысёра Фелікса
Фалька.
дапамагла зрабіць дваісты вобраз чалавека, што стараецца прасунуцца па кар’ернай
лесвіцы, надзвычай пазнавальным ды
пераканаўчым.
Зрэшты, тое быў «герой дня» — тых самых часоў пасля падаўлення пратэстаў 1970 года, калі польскае грамадства зразумела, што не
можа жыць па-старому, аднак вымушана было
неяк прыстасоўвацца да таталітарнай сістэмы.
сябе, нягледзячы ні на якія перашкоды ды кампрамісы з грамадствам. У Кшыштафа Кеслёўскага Ежы Штур здымаўся і ў такіх стужках, як «Выпадак» (1981), «Тры колеры. Белы» (1994) і, вядома ж, у знакамітым «Дэкалогу» (1988) — адным з самых
сам стаў здымаць фільмы, прысвяціў сваю
стужку «Гісторыі кахання» (1997) менавіта Кеслёўскаму.
Зразумела, здымаўся Ежы Штур і ў іншых
аўтараў «кіно маральнага непакою»: у «Без
наркозу» (1978) Анджэя Вайды, «З далёкай краіны» (1981) і «Годзе спакойнага сонца» (1984) Кшыштафа Занусі, «Правінцыйных
акцёрах» (1978) Агнешкі Холанд, «Шанцы» (1979) Фелікса Фалька.
«я — прафесар-энтамолаг...»
Супрацоўніцтва з маладым камедыёграфам Юльюшам Махульскім ператварыла і без таго вялікую акцёрскую
«Сэксмісія» (1983), «Кінгсайз» (1987), «Дэжа Вю» (1989) — здавалася б, немудрагелістыя
з
камедый імгненна сталі
А сам Ежы Штур назаўсёды стаў
менавіта
In Memoriam
ў «Новых амазонак») быў зразумелы па-за
межамі Польшчы. У самой краіне гэтая
парадыйная антыўтопія была слушна ўспрынята як сатыра на часы ваеннага становішча.
А вось фразы героя Штура з «Дэжа Вю», якая здымалася ва ўкраінскай Адэсе, ды яшчэ і з фірмовымі штураўскімі інтанацыямі
«прафесара-энтамолага, які едзе на Суматру
лавіць матылькоў», пайшлі ў народ і сталі, як цяпер кажуць, сапраўднымі мемамі і ў
рускамоўнай прасторы.
Здымаўся Ежы Штур у Махульскага і пазней,
напрыклад у «Кілеры» (1997), але новыя часы патрабавалі іншых камедыйных падыходаў.
Затое, калі Штур сам заняў крэсла рэжысёра, Махульскі выступіў у якасці прадзюсара яго фільмаў.
Маленькі гігант вялікай сцэны
Большасць публікі за межамі Польшчы нават не падазравала, што за камічнымі фігурамі герояў з фільмаў Махульскага
тэатральны акцёр.
Цяжка сказаць, якая кар’ера, кінематаграфічная або тэатральная, склалася ў Ежы Штура больш удала. Прынамсі ў тэатры ён пачаў іграць самыя сур’ёзныя ролі яшчэ да
таго, як стаў запатрабаваным у кіно.
Калі ў кінематографе
In Memoriam
Дастаеўскага, Вайда двойчы прапанаваў
Гамлета
бадай што, самай чаканай
тэатральным свеце.
Гэта былі, зразумела, не адзіныя сустрэчы
Штура
Палонія, і Рычарда ў «Рычардзе ІІІ» як у іншых рэжысёраў, так і ў самастойных рэжысёрскіх
пастаноўках. А яшчэ зорныя ролі ў спектаклях
па творах Славаміра Мрожака, Фрыдрыха
Дзюрэнмата, Антона Чэхава, Мальера, Аўгуста
Стрынберга, польскіх класікаў Станіслава
Выспяньскага і Аляксандра Фрэдры, і
процьмы сучасных аўтараў, камерцыйных і
эксперыментальных.
Самастойная кар’ера Ежы Штура як тэатральнага рэжысёра пачалася ў 1985
годзе са спектакля «Кантрабасіст» паводле рамана «Кантрабас» моднага тады Патрыка
Зюскінда. Поспех быў абсалютны. І з
кіно,
In Memoriam
За рэжысёрскім пультам Зрэшты, і ў
толькі акцёрская кар’ера. Яшчэ падчас працы
над «Кінааматарам» ён дапамагаў Кеслёўскаму
пісаць дыялогі. Атрымлівалася так добра, што
Штур напісаў дыялогі і да фільмаў Фелікса
Фалька, а да стужкі Славаміра Ідзяка «Сеанс» —
нават паўнавартасны сцэнарый.
Як вядома, і фразы для свайго героя з
«Сэксмісіі» Штур выдумляў сам. Паказальна, што
менавіта яны да гэтага часу выкарыстоўваюцца
палякамі розных пакаленняў як крылатыя.
Штур-кінарэжысёр парадаксальна дэбютаваў
менавіта ў тыя часы, якія сталі складанымі
для польскага кіно. Яго першы фільм «Спіс
палюбоўніц» (1995) зняты паводле рамана
і як рэжысёр, але, на жаль, яны амаль невядомыя беларускаму
тым,
з іх можа стаць цудоўным адкрыццём для аматараў польскага кіно. З мяккай іроніяй, а часам абсурдысцкім гумарам Штур апісвае сучаснікаў ды суайчыннікаў, недасканалы свет вакол і выйсце, якое аўтар спрабуе знайсці.
У «Гісторыях кахання» (1997) Штур намагаецца зразумець феномен самага незразумелага
з чалавечых пачуццяў, у «Тыдні з жыцця
мужчыны» (1999) і «Вялікай жывёле» (2000)
спрабуе вызначыць межы існавання
Юстына Вельгус
Тэатральная рэжысёрка, перформерка, харэографка, куратарка, паплечніца людзей з
абмежаванымі магчымасцямі, віцэ-прэзідэнтка праўлення фонду «Тэатр 21». З 2013 года
з’яўляецца сузаснавальніцай «Тэатра 21» і
Цэнтра інклюзіўнага мастацтва /Тэатр 21, дзе
адказвае за кіраванне міжнароднымі праграмамі і творчае развіццё каманды акцёраў і актрыс.
«тэатр 21»
«Тэатр 21» заснаваны ў 2005 годзе ў Варшаве, яго акцёрамі
займаецца адукацыяй, тэатральнай
педагогікай, выдавецкай дзейнасцю, арганізоўвае канферэнцыі, лекцыі і ўдзельнічае ў міжнародных сетках. У 2021 годзе кампанія атрымала ўзнагароду Paszport Polityki ў галіне
тэатральнага мастацтва. У 2018 годзе пачала працу сацыяльна-культурная iнстытуцыя
«Цэнтр Iнклюзіўнага мастацтва / Тэатр 21», што апякуецца творчасцю людзей з
абмежаванымі магчымасцямі.
Кантэкст
Звычайна інстытуцыі ўзнікаюць ва ўмовах сацыякультурных зменаў, спрыяльнай
Powszechny), Новым тэатрам, Тэатрам-студыяй, Тэатрам Baj, TR Warszawa. Такім чынам мы прысутнічалі ў рэпертуарах
масавых устаноў, што не характэрна для іншых інклюзіўных груп у Еўропе. Так,
сваіх памылках праз поспехі і няўдачы. Так ствараліся
я маю на ўвазе, што
публічны тэатр мае строгую структуру, сістэму ўзаемадзеяння ўнутры і гэтак далей. « т эатр 21» — гэта не правілы і рамкі, гэта больш пра парушэнне правілаў
і пашырэнне граніц.
— Калі мы пачыналі супрацоўніцтва з інстытуцыямі — тэатрамі ці фестывалямі,
тэатрах.
тэатральныя спатканні па акцёрскім
майстэрстве ў 2015 годзе. Гэта быў вельмі
важны жэст салідарнасці, знак таго, што
адбываюцца змены. Тады мы зразумелі, што
нам патрэбныя смелыя саюзнікі.
Так мы прыйшлі да сумеснай вытворчасці:
спачатку з Новым тэатрам зрабілі
спектакль для дзяцей «Індыйцы» , потым
«Суперспектакль» ва Усенародным тэатры.
Пасля дзвюх капрадукцый мы пачалі
дамаўляцца з тэатрамі на нашых умовах.
На першым месцы павінен быць адпаведны
падыход да акцёра, які мае сваё
меркаванне, свае магчымасці, а таксама
мае права на адмову. Мы паказалі, што цукровы дыябет
яе з прафесіі (замеры цукру і яда былі і застаюцца неад’емнай часткай рэпетыцыйнага
нашай установай.
досвед, мы сёння па-іншаму падыходзім да
сумеснай вытворчасці — з большым спакоем
і выразнай увагай да абодвух бакоў, бо інфармаванасць нашых партнёраў таксама розная.
Зрэшты, вы не інтэграваныя ў існую
сістэму, а прыдумалі сваю.
— Гэта не так проста. Мы стараемся быць
вернымі сабе і ў той жа час функцыянаваць у рэальнасці, якую мы змяняем, наколькі
гэта магчыма. Адсутнасць уласнай сцэнічнай інфраструктуры аўтаматычна прыводзіць
аднайменны фонд, пачаў працаваць Цэнтр інклюзіўнага мастацтва, пра які вы згадалі, адбываецца супрацоўніцтва не толькі з прафесійнымі тэатральнымі інстытуцыямі, але, напрыклад, з Biennale Warszawa. як вы лічыце, што
і мастакоў
інваліднасцю, да таго, што павінна быць арганізацыя, прысвечаная менавіта такім пачынанням. Мы лічылі, што досвед дазваляе нам узяць на сябе гэтую місію. Мы пачалі выдаваць кнігі, выпускаць пераклады, запрашаць іншых мастакоў, удзельнічаць у праектах, каб павысіць дасведчанасць аб створаным імі мастацтве і распаліць вакол іх дыскусію. Дзесяць гадоў таму фонду не існавала — толькі
Смаляр, журналіста Эдвіна Бендыка, псіхолага
і медыятарку Катажыну Чайку-Хэлмінскую,
пісьменніцу Сільвію Хутнік і прадстаўніка
бацькоў і апекуноў Лукаша Свянткоўскага.
Шмат чаго адбылося за гэтыя амаль 20
гадоў нашай працы ў Польшчы, напрыклад, 40-дзённая «акупацыя» Сейму ў 2018-м сем’ямі і людзьмі з інваліднасцю. Паводле падзеі мы
зрабілі спектакль «Рэвалюцыя, якой не было»
і паказалі яго падчас Біенале Варшава. Гэта быў вельмі важны момант, мы займелі шмат
прызнання, прызоў, у тым ліку самую галоўную ўзнагароду — Paszport POLITYKI (таксама ў
2019 годзе спектакль «Рэвалюцыя, якой не
было» быў узнагароджаны на Міжнародным тэатральным фестывалі «Боская камедыя» — заўв. Д.В.). Упершыню творцы з інваліднасцю
атрымалі такую мэйнстрым-прэмію. Працытую нашу праграмную дырэктарку Юстыну Ліпка-Канечную: «...Без пратэсту, арганізаванага сем’ямі людзей з інваліднасцю ў Сейме ў 2018
годзе, і пастаноўкі “Рэвалюцыя, якой не было”, што адсылае да гэтага пратэсту,
мы паказалі новае ўяўленне пра людзей з інваліднасцю
якой не было”
ўвайшла ў гісторыю польскага ідэйнага тэатра (engaged theater), рассунула межы свабоды, агаліла нябачныя сферы рэчаіснасці і, прасцей
кажучы, вельмі дапамагла нам як арганізацыі ва
ўзаемадзеянні з чыноўнікамі».
Гэтым спектаклем мы распачалі першы сезон Сацыяльнай установы культуры ў рамках інавацыйнай праграмы,
цела, то гэта ўжо палітычна. Так што на нас
ляжыць
азначае шмат складаных рашэнняў. Стараемся
быць дыпламатычнымі, але ў той жа час мы
вельмі радыкальныя. Такая грымучая
ўвазе не толькі публічнасць, якая робіць
галасы акцёраў з інваліднасцю больш яркімі, але і спосаб мыслення пра іх. таксама мову ўзаемадзеяння як паміж самімі творцамі, так і з гледачом, месца гледача ў гэтай сістэме
каардынат.
— Цяжка мець такі дыстанцыяваны погляд, калі ты шмат гадоў едзеш на хуткіх амерыканскіх
горках. Безумоўна, мы адчуваем змены як ва
ўспрыманні нас і нашай працы, так і змены
іміджу людзей з інваліднасцю. Паўтаруся, што вялікай падзеяй для вялізнай колькасці
людзей з інваліднасцю ў Польшчы і нашых сяброў за мяжой стала, калі акцёр «Тэатра 21» Даніэль Краеўскі атрымаў Paszport POLITYKI ў намінацыі «Тэатр ад імя каманды». Цырымонія транслявалася для мільёнаў тэлегледачоў.
Не было ні пяшчотнай музыкі, ні паблажліважаласнага паляпвання па плячы — на экране з’явіўся дарослы таленавіты акцёр з сіндромам Даўна і атрымаў прэстыжную ўзнагароду.
тэатрам, які не адпавядае ні рэчаіснасці, ні
гледачу.
Інклюзіўнае мастацтва
знішчыць само сябе. Каб засталося проста —
мастацтва. А для гэтага трэба паказваць розныя целы, розумы, станы і адчувальнасці —
рэалістычна адлюстраваць шматграннасць свету.
Барбара
года таму,
• Libido romantico.
грамадскай прасторай і рэсурсамі. Працэс
змены менталітэту патрабуе часу. Шмат
чаго змянілася, штосьці засталося звычкай.
І як казаў Зыгмунт Баўман, рэчаіснасць
цякучая. Трэба пабудаваць новую мадэль супольнасці, заснаваную на рэальнасці, з якой мы цяпер маем справу. Стратэгіі,
адказы схаваны ў меншасцях, сярод
людзей, якія кожны дзень сутыкаюцца
з тым, што іх не прымаюць часткай
супольнасці.
Я шмат чаму навучылася ў артыстаў з
інваліднасцю, а таксама ў квір-персон і іншых меншасцей. Навучылася цалкам мяняць ракурсы. У нашай камандзе ёсць людзі з сіндромам Даўна, якія вельмі добра размаўляюць, але ёсць
і
з сіндромам Даўна, сярод іх і Тэрэза, якая не размаўляе вербальна. За два месяцы працы мы павінны знайсці спосаб узаемадзеяння
і спосаб камунікацыі з публікай і артыстамі
Прафесійны вопыт
Вы ў тэатры з 2013-га. я кой
першапачаткова вы бачылі сваю ролю
ў гэтым праекце і ці змянілася яна за
апошнія дзесяць гадоў? Ці змянілі вы
прафесійныя прыярытэты, перспектыву
разважанняў і вытворчасці арт-праектаў?
Вы ствараеце, будуеце камунікацыю і
разам з камандай новую
мову. Не маглі б вы расказаць пра
ўнутраныя схаваныя практыкі і ваш уласны досвед?
— Мой тэатральны досвед — альтэрнатыўны
Я грала з Магдаленай
І я засталася. Шмат гадоў працавала харэографкай, суаўтаркай
Ліпка-Канечнай і Юстынай Собчык інтэнсіўна стваралі мастацкае трыа. Праз некаторы час
вырашылі падзяліць нашу творчасць на два
кірункі: асобна кіруе Юстына Собчык, а я
працую ў дуэце з Юстынай Ліпка-Канечнай.
За гэтыя гады мы прыйшлі да высновы, што
нас вабяць абсалютна розныя мовы тэатра, кірункі, эстэтыкі і тэмы. Такім чынам,
Грубае, невідавочнае, заблытанае было і застаецца маім полем даследаванняў.
Большую частку сваёй танцавальнай практыкі ў Берліне я танцавала, натхняючыся Стывам Пэкстанам і рухам кантактнай імправізацыі. Гэта пра тое, як быць партнёрам, плаўна мяняцца ролямі, як імправізаваць. Быць тут і цяпер. Такі спосаб мыслення я выкарыстоўваю на сцэне. Гэта ёсць у акцёраў «Тэатра 21». У адно імгненне яны рухаюцца ў некалькіх прасторах інтэрпрэтацыі, прачытання рэчаіснасці. Яны могуць па-вар’яцку пераходзіць ад балады
інструментам падтрымкі вялікіх працэсаў, якія тычацца нашага быцця на Зямлі.
Мастацтва дае магчымасць гаварыць
услых, бо без гэтага пачынаеш задыхацца.
Пазітыўныя сцэнары будучыні і роля творчых інстытутаў
Калі закранаць пытанні ўяўлення будучыні... Фармаванне рэакцый на крызісныя і дэструктыўныя з’явы сучаснасці, фармуляванне пазітыўных
праекцый будучыні таксама можа
ажыццяўляцца сродкамі мастацтва і быць
эфектыўным і пераканаўчым. Што вы
думаеце пра гэта?
— Мы, імаверна, добры прыклад. Мы шмат чаго перажылі. Але яшчэ змагаемся
выжыванне.
супольнасці, мовы, эстэтыку. Мы павінны спрабаваць увесь час.
Калі людзі прыходзяць у Цэнтр інклюзіўнага мастацтва і «Тэатр 21», яны атрымліваюць досвед не толькі ад таго, што бачаць выдатны спектакль або новы стан цела. Гэта працуе і ў іншых сітуацыях — у тым, як мы спраўляемся з новымі
З часоў, калі ўменне чытаць стала масавай
з’явай, чытанне ператварылася ў сферу, у якой
разварочвалася барацьба за ўвагу чытача і
нават за ўладу.
Краіны сацыялістычнага блока, да якіх
належала Польшча да 1989 года, і рэспублікі
Савецкага Саюза хваліліся высокімі кніжнымі
накладамі. Вялікі тыраж мусіў сведчыць
пра высокую зацікаўленасць грамадзян у
чытанні кніг афіцыйных выдавецтваў. Нават быў распаўсюджаны слоган, што СССР — самая чытаючая краіна ў свеце. Значна менш распаўсюджвалася інфармацыя, што, каб атрымаць адну дэфіцытную кнігу (якую сапраўды хацелі чытаць), трэба было здаць дзясяткі кілаграмаў макулатуры, што складалася з афіцыйных выданняў — тых
самых, надрукаваных вялікімі накладамі.
З
сумневаў, што жарт быў пра тыя
самыя «макулатурныя» выданні. Апроч дэфіцытных
хлуду, былі кнігі, якія чытаць
іх выданне і чытанне пагражала дзясяткамі
гадоў зняволення. Тым не менш людзі рызыкавалі, каб распаўсюджваць інфармацыю, сапраўды цікавую чытачам. Размова ідзе пра
пазацэнзурныя выданні: на польскай іх называлі
выданнямі «drugiego obiegu» — «другога
контуру», на беларускай — «самвыдатам».
Часцяком чытачы рабіліся і выдаўцамі, і распаўсюджвальнікамі пазацэнзурнай
літаратуры, бо, калі кніга падабалася, яе можна было перадрукаваць ці перафатаграфаваць і перадаць іншым давераным асобам. Такім чынам, аўтары, забароненыя да публікацыі ў афіцыйных выдавецтвах,
існавання была сакрэтнасць: чым лепш
удавалася яе ўтрымліваць, тым у большай
бяспецы знаходзіліся аўтары, друкары,
распаўсюджвальнікі і чытачы. Пра абставіны,
у якіх ствараліся выданні «другога контуру»,
можам меркаваць па ўскосных знаках і згадках,
а таксама з параўнання выданняў розных краін.
У перыяд «халоднай вайны» афіцыйныя сувязі
паміж краінамі Варшаўскага
дзён» на тытульным
аркушы пад словам «Зьмест» надрукавана: «Анізавошта рэдакцыя адказнасьці не нясе». Такім чынам выдаўцы і складальнікі
здымалі адказнасць з сябе і аўтараў. А
вось на вокладцы польскага часопіса «Almanach Humanistyczny» , які друкаваўся шаўкаграфіяй, чытаем: «Bez zgody i wiedzy… (Wszystkie teksty publikowane są bez wiedzy i zgody autorów)», што перакладаецца як: «Без
згоды і ведама... (Усе тэксты публікуюцца
без ведама і згоды аўтараў)». І ў беларускіх
і польскіх выданнях артыкулы і літаратурныя творы друкаваліся пад псеўданімамі ці
ананімна.
Адрозная стратэгія стварэння самвыдатчасопісаў склалася ў маскоўскіх дзеячаў.
Напрыклад, на вокладцы «МетрОполя» ўтрымліваецца патрабаванне спасылацца на часопіс і забарона аўтарам друкаваць свае
артыкулы асобна на працягу года: «[...]
Альманах “Метрополь” выпущен в виде
рукописи. Может быть издан типографским
способом только в данном составе. Никакие добавления и купюры не разрешаются
[…] Ссылка на альманах обязательна». Да
таго ж большасць твораў друкавалася пад сапраўднымі імёнамі аўтараў.
Пры параўнанні палітыкі распаўсюду і
дэкларацыі прыналежнасці аўтарскіх правоў, можна выказаць здагадку, што беларускія
выдаўцы мелі больш шчыльныя кантакты з
польскімі калегамі па выданнях літаратуры «другога контуру», чым з расейскімі, а таксама, што іх пераслед з боку дзяржбяспекі
літаратура» з 1979 па 1986 гады. Дубянецкі піша пра зайздрасць да калег з беластоцкай рэдакцыі штотыднёвай газеты «Ніва» , асабліва нумару, прысвечанаму Вялікадню, які немагчыма было стварыць у Беларусі. У параўнанні з беларускімі, польскія непадцэнзурныя выданні былі больш разнастайнымі па тэматыцы, фарматах і выкарыстоўвалі больш прасунутыя тэхналогіі
дзейнасці «Салідарнасці» ў 1980—1981-я каля 160 выдавецтваў і
друкарняў выдавалі 2,5 тысяч найменняў кніг і больш за 3 тысячы найменняў часопісаў. Выдавецкі рух узмацніўся пасля ўвядзення ваеннага становішча ў снежні 1981-га. Да 1988 года было выдадзена больш за 4,5 тысячы назваў
Маркі, надрукаваныя рухам «Салідарнасць», нельга было выкарыстоўваць для адпраўкі
ліста, але яны сведчылі пра сувязь
паміж людзьмі з розных куткоў краіны і ўзаемападтрымку. Колькасць, разнастайнасць і ўдасканальванні ў тэхніцы друку пазацэнзурных выданняў сведчаць пра тое, што патрэба мець альтэрнатыўныя сродкі інфармацыі перамагае рызыкі для жыцця і вольнасці, якія мелі выдаўцы і чытачы выданняў «другога контуру».
• Серыя марак з
Спорт — актуальная сёлета ў Польшчы тэма.
Па-першае, прайшлі XXXIII летнія Алімпійскія
гульні ў Парыжы, а па-другое, святкуецца стагоддзе дэбюту Польшчы на Алімпійскіх
гульнях і заваявання першых медалёў польскімі
спартоўцамі. Таму 2024-ы быў абвешчаны Годам
польскіх алімпійцаў.
У экспазіцыі экспазіцыі «SportArt. Алімпійскія
эмоцыі» прадстаўлена невялікая падборка з
сотняў прац, звязаных з рознымі відамі спорту
ў Польшчы і за мяжой. У асноўным — летнія
віды спорту, нешматлікія зімовыя сімвалічна
анансуюць XXV зімовыя Алімпійскія гульні 2026
года ў Мілане і Карціна-д’Ампецца.
Плакаты, прысвечаныя чэмпіянатам, спартакіядам, алімпіядам і іншым спартыўным
мерапрыемствам, інфармавалі заўзятараў
пра цікавыя матчы, гонкі, паядынкі на рынгу ці стадыёнах. У ранейшыя часы ахоп і ўплыў тэлебачання не меў такой дынамікі,
і на
стадыёнах натоўпы заўзятараў. Адначасова яны
былі важным інструментам тагачасных уладаў
Польскай Народнай Рэспублікі. Пры гэтым важна
адзначыць, што форма плакатаў вылучалася ў
асноўным высокімі стандартамі, якія стварылі
польскія творцы. Сярод прадстаўленых прац мы
знаходзім імёны многіх аўтараў, што належаць
да Польскай школы плаката. Гэта Ян Леніца, Эрык
стваральнікам афіцыйнага плаката. Гэта Вітальд Гордан (1888—1968), які зрабіў твор, прысвечаны зімовым гульням 1932 года ў Лэйк-Плэсідзе. Гэты аўтар нарадзіўся ў Варшаве, скончыў Акадэмію мастацтваў. Ён працягваў мастацкую адукацыю ў Парыжы, а потым назаўсёды пасяліўся ў ЗША, дзе быў паважаным графічным дызайнерам, ілюстратарам, стваральнікам муралаў, дэкаратарам і дызайнерам
плакаты, створаныя для такіх мерапрыемстваў, як II Міжнародныя моладзевыя гульні, Варшава (Тадэвуш Трэпкоўскі), VI Чэмпіянат Еўропы па баскетболе сярод жанчын, Лодзь
плакат распрацаваў Уладыслаў Плюта. Іншыя
прысвечаны лёгкай атлетыцы, фехтаванню,
веславанню, стральбе, гімнастыцы, цяжкай
атлетыцы, тэнісу, лыжам, хакею. Вельмі важнай
дысцыплінай з’яўляецца таксама футбол, і тут
побач з афішамі мерапрыемстваў можна сустрэць
плакаты канкрэтных футбольных клубаў.
У экспазіцыі таксама прадстаўлены і выставачныя
плакаты, звязаныя са спортам. Гэта, напрыклад, плакат пра выставу жывапісу, скульптуры, графікі ў Катавіцкім BWA ў 1976 годзе Томаша
Юры. Постар для выставы «Спартыўны плакат у
свеце» ў Вілянаве ў 1972 годзе быў распрацаваны
Генрыкам Тамашэўскім. Работа Францішка Старавейскага была створана ў 1996 годзе для выставы ў Музеі плаката ў Вілянаве
ў Токіа» 1966 года.
На працягу гадоў у звязанай са спортам тэматыцы
з’яўляюцца імёны новых дызайнераў. Сярод
іх Марыян Навіньскі, Мечыслаў Гуроўскі, Пётр Младажэнец, Лешак Жэброўскі, Веслаў
Гжэгорчык, Себасціян Кубіца, Томаш Кіпка і
многія, многія іншыя. Часта гэта плакаты для лакальных спартыўных мерапрыемстваў.
Сёння ў Польшчы спорт па-ранейшаму з’яўляецца важнай часткай грамадскага жыцця, аднак яго
•
• Рай. 1982.
стэрэатыпна
Робертам
хоць асамбляжы гэтых аўтараў падобныя толькі тым, што яны абодва карысталіся знойдзенымі рэчамі.
Тэхніка асамбляжу нагадвае калаж, аднак выкарыстоўвае аб’ёмныя
гэтыя сімвалы і значэнні, закладзеныя ў рэлігіі і кульце. Таксама яго цікавілі механізмы сацыяльнага прыгнёту, да гэтай тэмы ён звярнуўся ў працы, вельмі неадназначна ўспрынятай яго сучаснікамі. «Вышыванне характару» 1972 года ўяўляе сабой інсталяцыю, дзе пад
Нейкія прадметы ён — нібы іерогліфы —
надзяляў канкрэтнымі значэннямі, што
пераходзілі з твора ў твор. Напрыклад, галава
лялькі сімвалізавала істоту, якая не кантралюе свой лёс. Кавалак футра азначае жывёльнасць і сілу. Заплеценыя ў косы штучныя
валасы — пазнака ці чагосьці жывога, ці таго, што калісьці было жывым. «Не цікавіць мяне абсалют формы, колер, толькі змест», — Хасёр тлумачыў, што спалучае розныя прадметы ў сваіх творах паэтычна. Што мяркуе адкрытае выказванне і шматзначнасць сэнсаў. Так, у адной з яго
(«Сцяг св. пенсіянера», 1971). Як прызнаваўся сам мастак, спачатку ён збіраўся высмеяць
паўтарыць, — расказваў мастак. — У 1960
годзе я дастаў з зямлі першую адлітую форму. Я адмыў скульптуру, убачыў у ёй
пакутніка Себасцьяна і запаліў яму ў грудзях агонь».
Для стварэння гэтых скульптур аўтар
выкарыстоўваў арміраваны бетон і выкапаныя ў зямлі адтуліны, якія служылі формамі для
ліцця. Паверхня скульптур паўтарала заломы і зморшчыны глебы, увекавечвала іх
Гісторыя «Захэнты» даволі няпростая, установа некалькі разоў змяняла свае функцыі: ад таварыства выстаў да галерэі
сучаснага мастацтва. Выкажу меркаванне, што, калі паказваць калекцыю цалкам, гэта будзе вельмі заблытаная гісторыя.
Аднак чаму з усіх магчымых шляхоў
прэзентацыі вы выбралі менавіта
крытычнае мастацтва? І чаму акцэнт
зроблены на эмоцыях?
Катажына Каладзей-Падсядла: Выстава
адкрылася ў час трансфармацыі, якую цяпер
перажывае «Захэнта»: у верасні пройдзе
конкурс на пасаду новага дырэктара ці
дырэктаркі. Неўзабаве ў Варшаве адкрыецца
Музей сучаснага мастацтва, ладзіць новыя
праграмы Цэнтр сучаснага мастацтва «Замак Уяздоўскі», і мы задаём сабе пытанне: якую ролю выконвае сёння«Захэнта», дзе
яе месца на арт-мапе Варшавы? І вяртаемся
да пачатку, да 1860 года, калі тут з'явілася
Таварыства заахвочвання прыгожых
мастацтваў.
Гэта была грамадская ініцыятыва.
Таму, плануючы гэту выставу, мы спрабавалі
адказаць на пытанне, ці засталася «Захэнта»
месцам эмансіпацыі, месцам, якому людзі
могуць аддаць свой голас. І з гэтай прычыны звярнуліся да мастацтва крытычнага, прадстаўленага ў нашай калекцыі. З іншага
боку, гэты праект пра эмоцыі, бо кантакт з гэтымі
яе, мы адкрылі, што яна вельмі шчыльна
звязана з самавызначэннем інстытуцыі, з яе
гісторыяй. Гэта не музейная калекцыя, не
сістэматычная, з яе дапамогай немагчыма
прасачыць усю гісторыю мастацтва ХХ
стагоддзя. З аднаго боку, гэта добрая якасць, бо наш збор унікальны, з іншага — з'яўляецца
абмежаваннем. «Захэнта» не музей, нашай
мэтай не з'яўляецца калекцыянаванне твораў мастацтва, хоць ад пачатку стварэнне
калекцыі было ўпісана ў мэты інстытуцыі.
Калекцый «Захэнты» было некалькі.
Напрыклад, адна з іх, што збіралася да 1939 года, была цалкам перададзена
Нацыянальнаму музею ў Варшаве, і там
з'яўляецца вельмі важнай часткай збораў
польскага мастацтва. У сваю чаргу, пасля 1945 года наша калекцыя стала
рэактываваная, бо тут было створана
Цэнтральнае бюро выстаў. І гэта была зусім
іншая калекцыя і іншая палітыка. Пасля 1989
года адбыліся палітычныя трансфармацыі, што можна лічыць момантам, калі пачало
актыўна развівацца крытычнае мастацтва. Нашай інтэнцыяй не было стварэнне
выставы пра крытычнае мастацтва, аднак на
падставе нашага куратарскага даследавання
высветлілася, што яно ў нашым зборы
прадстаўлена вельмі добра.
ў гісторыю «Захэнты». У гэтых літаграфіях
мы можам прасачыць, якія абвінавачванні
з'яўляліся ў тагачасных медыя. У тым ліку
паўстала і гэта пытанне: ці з'яўляецца абіранне бульбы мастацтвам?
Міхал яхула: Працы, якія і сёння выклікаюць
неадназначную рэакцыю, належаць Збігневу
Ліберу, пачынальніку крытычнага мастацтва, які выразна фармуляваў вострыя пытанні
і стараў працы, што закраналі тэмы цела, грамадства і полу. Гэта, напрыклад, «The Doll You Love to Undress» (1998), у якім аўтар
паказаў тры аб'екты, што нагадваюць лялькі
для гульні — дзіцячыя целы з вынятымі ўнутранымі органамі. У гэтай працы ён
разважае на тэмы цела, яго выкарыстання і
прысутнасці цела ў медыя.
Таксама мы паказалі яго раннюю працу 1974
года, якая ўяўляе сабой відэа з рэгістрацыяй
«The Doll You Love to Undress».
чалавека, граніцы цела.
Катажына Каладзей-Падсядла: Таксама
важная праца — відэаінсталяцыя 1999 года Катажыны Казыры
твор, зроблены трыццаць гадоў таму, па-
ранейшаму выклікае гарачыя спрэчкі і
абуджае эмоцыі?
Катажына Каладзей-Падсядла: Гэта цікавае
пытанне: як цягам 30 гадоў змянілася ўражлівасць людзей — у стаўленні да
грамадства і да мастацкіх стратэгій.
Мы запрасілі актывістак-веганак і абаронцаў
жывёл Эльвіру Штэтнер і Катажыну
Левандоўску, каб яны актуалізавалі і
сфарміравалі сваю пазіцыю да «Піраміды
жывёл». Іх водгукам стаў праект «Слёзы
няшчасця»: яны прапанавалі ў 2024 годзе «Піраміду жывёл» пахаваць. Распачалася
дыскусія на гэтую тэму, з нашай перспектывы вельмі важная, таму што ідэяй гэтай выставы было прачытанне пэўных
даследаванне таго, як змянілася ўспрыманне
Міхал яхула: Адназначнага адказу няма, але
можна дапусціць, што сёння гэтыя працы былі
б выкананы іншым спосабам, з дапамогай іншых матэрыялаў.
У любым выпадку наша куратарская каманда хацела паказаць, што творы ў калекцыі
«Захэнты» не мёртвыя музейныя аб'екты,
а падлягаюць актуалізацыі, яны ўсё яшчэ
цікавыя, іх варта паказваць. А тэмы, якія
вырашалі мастакі, усё яшчэ актуальныя.
Катажына Каладзей-Падсядла: Таму важнай часткай выставы стала перфарматыўная праграма, у рамках якой былі запрошаны
асобы, што пераасэнсоўвалі розныя працы на
гэтай выставе. Гэтыя сучасныя каментары, такія як акцыя ці дыскусія, як, напрыклад, згаданы праект «Слёзы няшчасця», з'яўляюцца часткай выставы.
гэтага месца. Гэтыя два гады ўпісаныя ў
гісторыю, якая пастаянна творыцца. Цяпер
знаходзімся ў новым моманце, у якім рэалізуем наступныя выставы і маем большую вольнасць — мастацкую і куратарскую.
ўплывае Міністэрства
чынам на вашу дзейнасць? Вы не мусіце
рабіць выставы да важных дзяржаўных імпрэз?
Катажына Каладзей-Падсядла: Ніколі не
ўплывала, такога ніколі не было!
Міхал яхула: Кожны дырэктар ці дырэктарка
мае сваё праграмнае бачанне таго, як павінна функцыянаваць дзяржаўная інстытуцыя
мастацтва, людзі маюць розныя густы і
прыярытэты, але на гэтыя праграмы не ўплывае Міністэрства культуры.
Катажына Каладзей-Падсядла: Цяпер кіраўніцтва і каманда куратараў
распрацоўваюць новыя праграмы, і наша мэта — ахапіць больш грамадскіх слаёў, ладзіць розныя выставы — гістарычныя, індывідуальныя, праблемныя, для дзяцей. Калі
мы распрацоўвалі сёлетнюю праграму, то для
нас было важна, каб яна была разнастайная.
Выстава з калекцыі стала такім жэстам у бок грамадскасці: калі ўжо «Захэнта» не мае
сваёй пастаяннай экспазіцыі, ніколі
•
Праект маладой мастачкі Агаты Яраславец
пад дзіўнай назвай «Бізун замест
сонца» — пра непрысутнасць
ў
польскіх гарадоў. Выставе папярэднічала
даследаванне, з якога вынікала, што толькі
палова ўсіх людзей, якія жывуць у Варшаве, нарадзіліся ў ёй. Дадзеныя былі атрыманыя з перапісаў, якія праводзяцца з 80-х гадоў
ХІХ стагоддзя. Лічбы за гэты час амаль не
мяняюцца: амаль палова жыхароў Варшавы —
мігранты з невялікіх гарадоў і вёсак, як сто
гадоў таму, так і сёння.
Людзі з правінцыі фактычна з’яўляюцца
сузаснавальнікамі горада, аднак іх
культурную спадчыну паглынула дынаміка
вялікага места, яна знікла як з грамадскай
свядомасці, так і са старонак гісторыі. Культурнае адчужэнне да чалавека з
становіцца
Украінай. Пачаўся праект з зацікаўлення
дзяўчыны каменнымі прыгоннымі крыжамі , якія яна знаходзіла ў ваколіцах вёсак.
На выставе
права, распрацоўвае сюжэты, звязаныя з класавай ганьбай, цяжарам
ці зэдлік.
серыі «Жоўць» пані
спалучае керамічныя, стылізаваныя пад ракако ці барока элементы архітэктурнага арнаменту з сіліконавымі імітацыямі чалавечых органаў. Гэтая серыя звязаная з эмоцыямі, з абмежаваннямі
Марыюш Варас — рознабаковы мастак, аўтар некалькіх сотняў муралаў у больш чым сарака краінах, графічны дызайнер
і ілюстратар, таксама выкладчык і куратар.
У Цэнтры сучаснага мастацтва ŁAŹNIA
творца зладзіў выставу, у якой цалкам выкарыстоўваюцца новыя тэхналогіі, такім чынам атрымаўся інтэрактыўны эксперымент
з ужываннем сучасных інструментаў
творчасці — штучнага інтэлекту, 3D-візуалізацыі і агучвання.
У аснове гэтай працы ляжыць праект M-City: лічбавая бібліятэка элементаў — графічных
эквівалентаў розных гарадскіх аб’ектаў.
Каля дваццаці гадоў таму Марыюш зрабіў
праграму, якая дазваляла карыстальнікам будаваць гарады, выкарыстоўваючы
элементы з яго бібліятэкі, і ствараць
шаблоны для фізічных фрэсак. Гэта прывяло да з’яўлення
Асноўная праца, размешчаная ў галоўнай зале, складаецца з 360-градуснай праекцыі, у якой трохмерныя элементы рэагуюць на прысутнасць і рух гледачоў. Рух аўдыторыі запускае загадзя
вызначаныя паслядоўнасці дзеянняў у віртуальным свеце, пабудаваным з трохмерных аб’ектаў і тэкстураў, узятых з рэальных работ мастака. Як і ў астатніх праектах, тут выкарыстоўваюцца выявы, аб’екты і тэкстуры з аўтарскай бібліятэкі, апрацаваныя з дапамогай лічбавых графічных інструментаў і штучнага інтэлекту, навучанага
на суб’ектыўнасці. Прысутнасць чалавека
ўплывае на працэс генерацыі не толькі
ў дадзены момант, а і пакідае глыбокі
мікраадбітак у працэсе навучання
праграмы, уплываючы на дынаміку і форму бягучых і будучых малюнкаў. Гэта стварае атмасферу гульні і ўдзелу ў аўтарскім
творчым свеце, дзе заўважаюцца кожныя
прысутнасць і жэст, што дазваляе гледачу
не толькі знаёміцца з мастацтвам, але і
фармаваць і змяняць яго.
У апошнім пакоі паказаныя вынікі таго, як
штучны інтэлект вывучае мастацкі стыль
аўтара без уліку знешніх фактараў. Мэта
ў тым, каб даведацца пра
Papetura
Трэйлер гульні
« Papetura распавядае гісторыю
адзінокай папяровай істоты на імя Пэйп,
зняволенай у кветкавай турме. Аднойчы
Пэйпу ўдаецца ўцячы; ён сустракае
Туру, маленькую і чароўную. Разам ім
давядзецца супрацьстаяць вогненным
монстрам, што намагаюцца спаліць іх
папяровы свет».
Сярод крыніц натхнення аўтары
называюць Machinarium і Neverhood.
Гульня зроблена як інтэрактыўная стоп-анімацыя: калі рухавыя фігуркі
Neverhood ствараліся з гліна- альбо
пластылінападобнага матэрыялу, Papetura абрала медыума адпаведна
назве. Папера выкарыстоўваецца
не як выпадковая стылістычная
асаблівасць (што каштуе не проста
вялікіх — каласальных намаганняў),
але робіцца адным з краевугольных элементаў светабудовы: «Як можа
выглядаць свет, зроблены з паперы?
Якія праблемы можа мець ДУША ў
папяровым целе?» Гісторыя апавядаецца
музыкай, загадкамі, «анімацыяй і
дзіўным шумам» — гульня падтрымлівае
надзвычай удалую традыцыю нямога
сторытэлінгу. Будова сцэн, асвятленне, няўлоўнае пачуццё рэальнасці рэчаў, раскіданых па свеце, — усё
аднаўляе пачуццё ад самых лепшых
прадстаўнікоў жанру. І гэтае пачуццё
можна акрэсліць адным словам — МАЛА!
Як шкада, якая несправядлівасць, што кожная драбніца такіх сусветаў патрабуе ад аўтараў неверагодных намаганняў. Іншымі словамі: уявіце
Tormentum — Dark Sorrow, Tormentum II
Трэйлер гульні
«Цёмны» пойнт-энд-клік , візуальная
стылістыка якога натхнёная такімі
мастакамі, як Ханс Рудзі Гігер і Здзіслаў Бэксіньскі . Змрочны, сюррэалістычны, хворы свет, напоўнены змрочнымі
персанажамі ды агіднымі істотамі.
«Безыменны герой апынаецца паміж
фантазіяй і жахам. У падарожжы па дзіўных
землях ён намагаецца адкрыць ісціну — як
пра свет навокал, так і пра самога сябе».
Дзеянне пачынаецца з паветранага
карабля, які транспартуе героя ў
клетцы ў замак, дзе таго абяцаюць
закатаваць. Падкрэслена архетыпічныя, антырэалістычныя абставіны. Што тут можа адбыцца, акрамя гісторыі фармату «ўсё добрае супраць дрэннага»? Сапраўды, ёсць дастаткова прыкладаў пасрэднага сюжэта пасрэдных гульняў, дзе «ў-ў-ў, мы
адной з самых знакавых «пойнт-эндклік новай хвалі» ў сусветным маштабе,
карыстаецца нязбыўнай увагай фанатаў.
Пры гэтым крытычныя водгукі ў тэматычнай
прэсе змешаныя, «сямібальныя», ды гэтыя разборы выклікаюць у асноўным раздражненне, дзякуючы шаблону «нуу-у так, сюжэтна гэта шэдэўр, вельмі
кранальна, так-так, але тэхнічна
недасканала, і я не разумею сэнс развязкі». Зрэшты, дастаткова складана страваваць (г.зн. увесці ўва ўласную
карціну свету з тым, каб потым будаваць «над») досвед чакання смерці, якая ўсё не
наступае. Застаецца толькі здагадвацца, наколькі ў такім выпадку цяжка было
гэты досвед занатаваць і алічбаваць —
нягледзячы на тое, што ён наканаваны, здаецца, большасці людзей.
У 2018-м было аб’яўлена пра пачатак
працы над другой часткай, Tormentum
II збіраліся выпусціць у 2019 годзе. На
сённяшні дзень (верасень 2024-га) рэліз
пакуль не адбыўся, але на пытанне, ці
варта чакаць, у снежні 2023-га аўтары
адказвалі, што праца над гульнёй
працягваецца. У спустошаным тэхналогіяй свеце будучыні відэагульні адыграюць
крытычную ролю: яны застаюцца адной
з нешматлікіх крыніц часовай палёгкі ад
безнадзейнасці, што складае сучасную рэальнасць. Герой — распрацоўнік гульняў, ён марыць стварыць нешта, што дагэтуль не ўдавалася нікому, — напісаць свет, які
быў бы населены персанажамі, здольнымі
пацягацца розумам з жывым чалавекам. Герою, як яму здаецца, шанцуе — ён завалодвае сродкам, з дапамогай якога
можна дасягнуць недасягальнага. Але
Slice of Sea — гэта чароўны, захапляльны
пойнт-энд-клік ад Матэвуша Скутніка — мастака і геймдызайнера з багатым
партфоліа ўнікальных аўтарскіх гульняў, якія ён працягвае ствараць ужо каторае
дзесяцігоддзе. Героя прыгоды клічуць
Водарасць (Seaweed), ён — чарнявая
марская істота, што нейкім чынам
апынулася занадта далёка ў месцах пылу,
сухога паветра, а таксама — запусцення, закінутай тэхнікі, складаных механізмаў, якія паступова разбураюцца, але яшчэ захаваліся дастаткова, каб некаторыя з іх
можна было аднавіць і прымусіць паслужыць
трошкі галоўнай мэце Водарасці — вяртанню ў мора. Ды
брані — на сушы марской істоце гэта вельмі
дапамагае.
Прыкладам прымітыўнай утылітарысцкай
крытыкі жанру можа служыць рытарычнае
пытанне: навошта ўся гэтая алгарытміка,
наборы ўмоў і чаканні ад карыстальніка
нейкіх там рэакцый? Можна было б
мульцік намаляваць з не меншым поспехам!
Нерытарычны кароткі адказ: гэта так не
працуе. Доўгі адказ: кожны від медыя мае
свае жанравыя абмежаванні, анімацыя
не можа дазволіць сабе сюжэтныя хады
ці ўвогуле рухі аўтарскай думкі, якія
вымагаюць сапраўднай, сумленнай, без агаворак ІНТЭРАКТЫЎНАСЦІ,
неабмежаванасці часу, знешняй статычнасці. Гэтыя элементы дазваляюць
перадаць пачуццё быцця, працягласці
моманту, у той час як літаратура і
кінематограф вымушаны, прынамсі ў мэйнстрыме, разглядаць памкненне,
дзеянне.
Лінейны мультфільм у выглядзе запісу
поўнага праходжання гульні такога тыпу заўсёды з’яўляецца на відэаплатформах
кшталту YouTube. І з глядацкага, а не
гульнявога пункту гледжання праходжанні
не заўсёды выглядаюць захапляльна, бо на працягу некалькіх гадзін герой
«мульціка» толькі і робіць, што сноўдае
туды-сюды, пастаянна падбірае нейкія
вінцікі, гузікі, косткі, каменьчыкі, каб
неўзабаве знайсці ім прымяненне, больш-менш нечаканае. Але, вядома,
відэарэгістрацыя гульнявога працэсу
прыгоды пойнт-энд-клік не можа
адлюстраваць галоўны элемент — аб чым
думае гулец, не захоплены момантам
дзеяння ў сюжэце, а пакінуты сам-насам
Трэйлер гульні
Яшчэ
закранутага
стаўлення
медыя непасрэднасць уздзеяння. На
сённяшні
даць задавальненне, узбудзіць інтарэс: спачатку
суправаджэннем. Гульні ўласцівая
падкрэсленая «артавасць», характэрная для тых кірункаў, якія наўмысна
абмяжоўваюць свой набор «інструментаў уздзеяння на гульца» сродкамі больш сталага, узніклага раней за лічбавае, медыя. Так, візуальная навэла і тэкставы квэст прапануюць чытацкі досвед, часцяком эксперыментуючы з вобразам інтэрактыўнай кнігі (тым часам прыгода пойнт-энд-клік і квэст насалоджваюцца разнастайнымі прыёмамі, запазычанымі з анімацыі, рпг не цураюцца сваіх сваяцкіх сувязяў з кінематографам). ...З аднаго боку, «мастацтва» — не эквівалент «высокай культуры». Той, хто
падсвядома чакае чарговага кантакту
з добра знаёмым флёрам элітарнасці Мікеланджэла-Рафаэля, расчаруецца пры сутыкненні з вулічнай камедыяй дэль артэ, дзе Арлекін лупцуе П’еро, а незадаволены
натоўп можа мацюкамі ці гнілой рэпай
узнагародзіць невынаходлівых артыстаў, ды тыя і самі могуць адказаць. З
іншага боку, бывае, што чытач (гулец, глядач), які падрыхтаваўся загадзя да
ўзаемадзеяння з цёмнай, брутальнай тэмай твору, адкрывае, што... не чаканні не
спраўдзіліся, але страхі не апраўдаліся. І
аўтар, які распавядае пра самыя заганныя
бакі чалавечага быцця, выступае не
суддзёй-маралізатарам, але аналітыкам, доктарам у пошуку лепшых сродкаў
лекавання. Не вазьмуся сцвярджаць, што «Бурлеск адной ночы» — рыхт-у-рыхт такі
выпадак, але факт — узроставая катэгорыя твора «18+» не расшыфроўваецца як «шоккантэнт пры адсутнасці сэнсу».
The Taumaturge
Трэйлер гульні
Апошні твор сённяшняга пераліку —
The Taumaturge , ролевая гульня, што выйшла сёлета ў сакавіку. Дзеянне адбываецца ў Варшаве 1905 года, у царскай Польшчы
напярэдадні рэвалюцыі, герой — чалавек са
звышнатуральнымі здольнасцямі, эзатэрык альбо маг, здольны ўступаць у кантакт
з нематэрыяльнымі істотамі (Salutors).
Ён расследуе абставіны гібелі свайго бацькі.
Такім чынам, тут маем «чараўніцкі дэтэктыў», рпг, у якой расследаванне выступае адным
з накіроўвальных сюжэтных элементаў, а вядзецца яно з дапамогай звышнатуральных
здольнасцей пратаганіста — падобны рэцэпт сюжэтабудовы выпрабаваны ў
Свет
містычнага аспекту перадрэвалюцыйнай
Варшавы. Яго не вядуць за руку, не надта яўна, прынамсі, — герою дазволена
самастойна знаёміцца з сэнсам, схаваным на
смогавых вуліцах ці ў важкіх інтэр’ерах. Сама ідэя «тонкага свету», які існуе на адлегласці
выцягнутай рукі, прысутнічае ў кожным пад’ездзе, кожнай кватэры, натхняе і не
пакідае раўнадушным.
***
Спіс, як заўсёды, застаецца далёка не
поўным. Можна было б распавесці пра
вельмі кінематаграфічны Nobody Wants to Die , дэтэктыў пра расследаванне серыі
забойстваў, што адбываецца ў далёкай
будучыні, пасля таго як чалавецтва перамагло
старэнне плоці і дасягнула фактычнага бессмяроцця. Альбо пра вяртанне «польскага
Myst» — уваскрашэнне старажытнай серыі
квэстаў містычнага падарожжа Schizm, новая частка каторай узнікла ў сучаснасці
пад назвай Nemezis: Mysterious Journey III .
Вялікай увагі вартая і бліскучая The Last Show of Mr Chardish — прыгода ў трохмерным свеце «ад трэцяй асобы», у стылі «паліганальнасць
нізкая, кінематаграфічнасць высокая».
Вялікая праца з літаратурнай першакрыніцай
праведзена пры стварэнні гульні Dagon by H. P. Lovecraft . А ў якасці прыкладу
вынаходніцтва дасціпнай высокамастацкай эстэтыкі падышоў бы і Inkulinati , але пра яго згадвалася зусім нядаўна. Альбо памянуць пра поўную адсутнасць любога мастацкага афармлення, высокаэксперыментальны дызайн The
еўрапейскіх суседзяў, але і з творамі з далёкіх рэгіёнаў свету. Слухачы пачуюць музыку чатырох стагоддзяў: ад эпохі Адраджэння да сучаснасці. Праграму складаюць оперныя, сімфанічныя і камерныя творы, серыя фартэпіянных і вытанчаных вакальных канцэртаў. Адным з галоўных момантаў фэсту стане сусветная прэм'ера фартэпіяннага канцэрта Ежы Максімюка , напісанага
Фрэдэрыка Шапэна, які складаецца з жывых запісаў фестывальных канцэртаў і запісаў студыйных. Сёлета будзе завершаны ўнікальны ў сусветным маштабе праект, распачаты ў 2018 годзе, — поўны запіс усіх оперных твораў Станіслава Манюшкі, кампазітара, які нароўні з Шапэнам з'яўляецца найважнейшым творцам польскай музычнай культуры ХІХ стагоддзя. Вялікі праект выконваюць італьянскі аркестр Europa Galante, што спецыялізуецца на баракальнай музыцы, хор Падляскай оперы і філармоні і і
бібліятэкамі, мясцовымі культурнымі цэнтрамі і прыватнымі асобамі. Кожны год Дні еўрапейскай спадчыны маюць новую тэматыку (напрыклад, «Таямніцы штодзённасці», «Ландшафт спадчыны — ландшафтная спадчына», «Незалежнасць для ўсіх»). Сёлетнія польскія Дні праходзяць пад слоганам «Сцежкі. Сеткі. Сувязі». Каардынатарам Дзён выступае Нацыянальны інстытут спадчыны. Каб скласці ўласную персаналізаваную
XXXIV Міжнародны тэатральны фестываль MALTA Познань
Фестываль , заснаваны ў 1991 годзе, неўзабаве ператварыўся ў адну з галоўных культурных падзей Еўропы. Фэст, названы ў гонар штучнага возера Мальта ў Познані, адметны яркай і эклектычнай праграмай: тут ёсць і тэатральныя пастаноўкі, і танцавальныя выступленні, і музычныя канцэрты, і літаратурныя імпрэзы, і выставы выяўленчага мастацтва з усяго свету. Сёлетні фестываль прысвечаны жаночай культуры і накіраваны на пашырэнне правоў і магчымасцяў жанчын, прасоўванне збалансаванага падыходу паміж паламі. Другая важная тэма фэсту — прырода і экалагічная ўстойлівасць. Унікальнай часткай «Мальты» стане праект «Ведзьмы». Архаічныя забабоны прывялі да жорсткасці і гвалту ў адносінах да жанчын, аднак само слова «ведзьма» мае пазітыўныя канатацыі і паходзіць ад слова «ведаць», то-бок вядзьмаркі былі носьбіткамі ведаў. Адно з першых задакументаваных пакаранняў ведзьмы смерцю на вогнішчы адбылося ў сучаснай Познані. Скульптура ў памяць ахвяры самасуду, створаная Аліцыяй Бялай, будзе размешчана ў парку Stare Koryto Warta ў Хвалішаве
Фестывальны дэвіз датычыцца і спектакля «Дотык за дотык. Дансінг» харэографкі і танцоўшчыцы Катажыны Сікоры. Гэта падарожжа ў часе, якое запрашае ўсю публіку танчыць пад рытмы несмяротных мелодый. Тэма жаночай эмацыянальнасці закранаецца ў «Скарзе закаханай» Міры Манькі, якая непаўторна пераасэнсоўвае твор Шэкспіра. Сюжэт прадстаўлены ў сапраўды наватарскай форме — праз хор, у складзе якога будуць і глухія выканаўцы. Да вытокаў Шэкспіра вернецца і
непераўзыдзены майстар акцёрскага майстэрства Анджэй Севярын. Ягоны «Лір» — гэта погляд на ўладнага і пыхлівага манарха, але таксама на чалавека, кранутага болем, тугой і адзінотай. Сёлета на фэсце прадстаўлены выключныя спектаклі, якія падштурхоўваюць да разважанняў аб прыродзе, у тым ліку «Элізабэт Кастэла. Сем лекцый і пяць маральных апавяданняў» Кшыштафа Варлікоўскага і Новага тэатра, — пастаноўка, якая падымае важныя філасофскія, экалагічныя і сацыяльныя праблемы. Знакаміты познаньскі альтэрнатыўны Teatr Biuro Podróży пакажа спектакль пад адкрытым небам «Каспар» — інтэрпрэтацыю кранальнай
прадставіць вадэвіль Topsy Turvy са сваёй трупай Actor’s Gang. У літаратурнай праграме фэсту — сустрэча з лаўрэатам Нобелеўскай прэміі, пісьменнікам Арханам Памукам. Фонд імя Віславы Шымборскай, які апякуецца літаратурнай спадчынай набеліяткі , арганізуе вечар паэзіі «Што пасля Шымборскай?», на якім выступяць лаўрэаты прэміі Шымборскай ды прачытаюць яе вершы і ўласныя творы. У першыя дні фестывалю можна наведаць захапляльную мастацкую інсталяцыю Timisien ад Architects of Air. Лабірынт, поўны разнастайных стымулаў, прынясе шмат радасці дарослым і дзецям.
З 7 па 15 верасня.
Выстава «Мілаш. Вяртанне» Палац Рэчы Паспалітай (Палац Красіньскіх), Варшава
Галерэя выставы Каталог выставы
«Хто такі Чэслаў Мілаш сёння, калі глядзець з нашых берагоў? Што можа быць жывога ў яго паэзіі і чаму?» — на гэтыя пытанні спрабуе
некалькі гадоў. Натхненнем для архітэктуры выставы стаў верш Мілаша «Старонка 1» з цыкла «Асобны сшытак:
штодзённае жыццё і праца інтэлігента-эмігранта — сутыкненне
куратара, гэта калі прастора
становіцца сімвалічна-рэалістычным
унутранага свету Мілаша, з ягонымі жорсткімі расколамі і супярэчнасцямі: «Ідылія першай часткі кантрастуе з жахам апошняй. Майстэрня паэта, размешчаная ў самым цэнтры, адкрываецца з двух бакоў, адкуль можна выйсці да сцяны гета ці ў свет уяўлення, памяці і сузірання. Мілаш прайшоў і ў адны, і ў другія дзверы, і
адчуваў сябе дома…»
Да 14 кастрычніка.
ХХХ Міжнародны фестываль
• «Вянчанне». Тэатр «Банялука»,
Бразіліі, Канады, Манголіі, Ірана, Новай Зеландыі, Індыі і В'етнама. У прасторы лялечнага тэатра спосаб ігры, трактоўка матэрыі і сцэнічных сродкаў прынцыпова адрозніваецца ад драматычнага тэатра. Фестывальныя спектаклі шукаюць новую мову, спосаб камунікацыі з гледачом і прапануюць універсальныя тэмы, якія хвалююць людзей незалежна ад узросту. Акрамя ўласна пастановак, гледачоў заўсёды чакае мноства спадарожных мерапрыемстваў — выстаў, семінараў, майстар-класаў, канцэртаў, а таксама спектаклі на адкрытым паветры, даступныя для ўсіх ахвочых. Усё гэта робіць фэст святам не толькі лялечнікаў, але і жыхароў горада. Фестывальная праграма заўсёды з'яўляецца вынікам дбайнай праверкі і адбору. У сёлетняй праграме — пастаноўкі з Арменіі, Германіі, ЗША, Іспаніі, Польшчы, Славакіі, Францыі і Чэхіі. Гаспадары прадставяць тры спектаклі — дзіцячыя «Маленькі прынц» і «Козлік Матолек у Афрыцы» і твор для дарослых «Вянчанне» : «пастаноўшчыкі спектакля сутыкнуліся з самым непрыручаным і метафарычным творам Вітальда Гамбровіча . У дыскусіі з класікам яны ствараюць надзвычай яркую постапакаліптычную рэальнасць, у якой чалавек, асоба, ахвяра знаходзіцца
народную традыцыю. Можа падацца, што «Сын» — гэта перакладзены на сучасную мову народны міф пра тое, як дзяцей замяняюць падменышы ад усялякіх дэманічных істот. Аднак насамрэч спектакль закранае дасюль актуальную тэму сацыяльнага адчужэння, непаразумення і складаных сямейных адносін. «Я гарыла, ты чалавек» Апольскага тэатра лялькі і акцёра натхнёны жыццём Како — самай вядомай гарылы ў свеце, якая ўмела карыстацца
эксперымент ідзе не па плане... «Зорны» замежны ўдзельнік
сваю знакамітую пастаноўку «Дзе заўгодна», натхнёную раманам «Эдып, падарожнік» бельгійскага пісьменніка і псіхааналітыка Анры Башо. Эдып з'яўляецца ў выглядзе ледзяной марыянеткі,
• Багуслаў Польх. «Funky Koval».
Дызайн вокладкі. Першае выданне, 1992.
як летапісца паўсядзённага жыцця вёскі, мастака, зачараванага коньмі, іх прыгажосцю, характарам, і чулага назіральніка прыроды, які ўспрымае таксама духоўнае, рэлігійнамістычнае
яе
Выстава з’яўляецца кульмінацыяй даследчага праекта, які рэалізуецца
Кракаве.
С 27 верасня 2024-га да 26 студзеня 2025-га.
Багуслаў Польх. Рэтраспектыва BWA Zielona Góra На коміксах Багуслава Польха (1941—2019)
(1993—1995).
• Філіп Гульфер. «Quindo Rosa D_Quindo Violett Light, PV». Шаўкаграфія
BWA WARSZAWA.
XIV Warsaw Gallery Weekend
Warsaw
З 26 па 29 верасня. • Дамініка
Выстава «Ухапіць гета. Штодзённае жыццё ў Лодзінскім гета
вачыма мастакоў»
Габрэйскі гістарычны інстытут імя Эмануэля Рынгельблюма ў Варшаве
Выстава падрыхтавана да 80-й гадавіны ліквідацыі гета ў акупаванай Лодзі.
У экспазіцыі раскрыюць розныя аспекты вельмі складанага функцыянавання габрэяў у створаным немцамі «закрытым раёне». Паўсядзённасць
гета пакажуць з дапамогай калекцый Габрэйскага гістарычнага інстытута: праз арыгінальныя карціны і малюнкі, створаныя ў гета Юзафам Коўнерам, Ізраілем Лейзэровічам і Іцхакам Браўнерам, прадметы і памятныя альбомы
аддзелаў вытворчасці дываноў
капелюшоў — фабрык прымусовай працы, — фатаграфіі, эскізы
творы, іншыя здаюцца спантанным запісам рэальнасці або рэпартажам. Трэція былі створаныя на замову
габрэйскай адміністрацыі, іх мэтай было пераканаць немцаў у карыснасці працы лодзінскіх габрэяў