
травень ‘2024 #13


— «таму
сёння так патрэбныя праніклівасць і
бескампрамісны погляд на рэчаіснасць, якім нас паслядоўна вучыў Гамбровiч».
Інтэлектуал і правакатар, майстар вытанчаных гульняў розуму (нездарма ён вельмі любіў шахматы) з культурай, гісторыяй і традыцыямі, Гамбровіч — адзін з
найважнейшых творцаў польскай літаратуры
і натхняльнік сучаснай філасофскай думкі. Да яго творчасці пастаянна звяртаюцца, яго
коды цыркулююць у польскай культуры — нібы паветра, якім дыхаюць.
Бескампрамісны характар Гамбровіча зрабіў яго аўтсайдарам не толькі ў
камуністычнай Польшчы (што было б цалкам лагічна),

цэнтрамі свету. Заўсёды ў апазіцыі, заўсёды ў руху, мiгатлiвы
і неадназначны, у залежнасці ад абставін ён мог быць панікёрам, трыкстарам, гуру, кансерватарам або «марксістам».
Перыяды сталення
«Панядзелак
Вітальд Гамбровіч, «Дзённік»
Працу па стварэнні сябе мастаком пісьменнік
называў «карпатлівым чэрпаннем «дзіравай
лыжкай» з супу жыцця». З чаго ж быў звараны той суп?
Марыян Вітальд Гамбровiч нарадзіўся 4 жніўня
1904 года ў радавым маёнтку Малашыцы (каля Сандаміра), меў старэйшых братоў Януша і Ежы і сястру
ён называў чалавекам прыгожым,
пародзістым, уражлівым, мала чуллівым у
пытаннях мастацтва і
шырокім кругаглядам.
Антаніна
памешчыцкай сям’і, яна «мела надзвычай жывы
тэмперамент і яркае ўяўленне, была нервовай
і экзальтаванай». Ян Ануфрый Гамбровiч,
акрамя гаспадарання ў маёнтку ў Малашыцах, кiраваў прамысловымi прадпрыемствамi, якiя
належалi сям’i яго жонкi. Ён жа заснаваў
кардонную фабрыку «Вітулін», названую ў гонар
малодшага сына і прызначаную яму ў будучыні.
Гамбровіч называў свой сямейны дом
«адным вялікім дысанансам, які ўвесь
час раздзіраў вушы майго дзяцінства. На гэта было шмат прычын, і адна
галоўных
Іта — адно з хатніх імёнаў малога Гамбровіча) вучыцца на прыватных занятках, а канікулы праводзіць на вёсцы, у Малашыцах, дзе завязвае сяброўства з равеснікамі — сялянскімі сынамі. Старэйшы брат арганізаваў для яго «гвардыю» — атрад вясковых хлопцаў, якімі камандаваў Ітэк: «Натуральна, я перажываў страшэнныя пакуты, калі падчас муштры мая маці ці гувернантка здалёк крычалі, каб я не прамачыў ногі, і «Табе не холадна?». Гуляючы з сялянскімі дзецьмі, Вітальд усведамляў сацыяльную

іншай кучы». Над літаратурнай спадчынай Гамбровіча працавалі некалькі пакаленняў даследчыкаў, яшчэ адной грунтоўнай
манументальнай біяграфіяй бібліятэка гамбровічазнаўства папоўнілася ў 2017-м. Двухтомнік на амаль 1200 старонак «Гамбровіч.
Я, геній» напісала даследчыца Клеменціна Суханаў.

Пачатак Першай сусветнай вайны сям’я
Гамбровiчаў сустрэла якраз у прыфрантавых
Малашыцах. «Фронт пракаціўся праз нас
каля чатырох разоў, туды-сюды, далёкія
грымоты, гарматы, пажары, беглыя і
атакуючыя войскі, страляніна, трупы ля
сажалкі.... Смурод жорсткасці пранізваў мяне, хвалюючы…»
падсілкаваны вайной, згвалтаваннямі, салдацкімі спевамі і потам, прыкаваў мяне да гэтых цел, цяжкай працы і бруду. Непаўнавартаснасць назаўжды стала маім ідэалам». У канцы Першай сусветнай Польшча аднаўляе незалежнасць. «Які цудоўны быў 1918 год! Гэта было хвалюючае
Асобную ролю ў біяграфіі пісьменніка адыграла
польска-савецкая вайна: «Гэты 1920 год зрабіў
мяне істотай «не такой, як усе», ізаляванай, якая жыве на ўзбочыне грамадства. […]
Гэтая адарванасць ад супольнасці, ад нацыі, якая прымушае мяне шукаць свае дарогі
і жыць самастойна, пачалася для мяне ў той памятны год Варшаўскай бітвы». Калі
Чырвоная Армія набліжалася да Варшавы,
амаль увесь клас Вітальда адразу са школы
пайшоў на фронт. Ягоны брат Ежы служыў
добраахвотнікам у кавалерыі. Ціск на ўдзел
у патрыятычным паўстанні быў велізарны.
Равесніцы ганьбілі на вуліцах хлопцаў, якія яшчэ не паспелі апрануць форму. «Патрыятызм без гатоўнасці ахвяраваць жыццём за айчыну быў для мяне
і напышлівай
краіны сямейных гербаў, тытулаў і шабляў на сценах, супраць Польшчы Сянкевічаў, Базевічаў і цалуючых ручкі яснавяльможных паноў, супраць краіны тужурак, жакетаў і стаячых каўнерыкаў, гетр і штаноў у палосачку, супраць Айчыны, словам — супраць той формы польскасці, якая закасцянела сама ў сабе за доўгія гады няволі». Маці знайшла для сына «працу на месцы», запісаўшы ў

wirtualny.muzeumgombrowicza.pl

касцюмы, ужо
еўрапейскія, экзатычныя... Яшчэ доўга пасля Парыжа я шукаў у Польшчы нееўрапейскасць, спрабаваў выявіць, што такое польская
апавяданняў свайго першага твора —
«Помніка з акрэсу сталення» (акрэс — гэта перыяд), а таксама раман «Ferdydurke». Усола стане адзіным
Івашкевіч, Юльян Тувім, Антоні Слонімскі, Ян Ляхонь і Казімеж Вяжыньскі. Гамбровiч
Заўважаны прэсай пісьменнік-дэбютант пачынае сталае супрацоўніцтва ў якасці літаратурнага крытыка з некалькімі варшаўскімі газетамі, піша сваю першую п’есу — «Івона, прынцэса Бургундская», і дзве гісторыі,
праекце Збігнева Вільмана, была ўсталяваная
ў 2004 годзе. Паводле жонкі, Рыты Гамбровіч,
менавіта ў гэтай кватэры адбылася знакамітая
размова пісьменніка са служанкай Анэляй, якая
падказала яму канцоўку «Ferdydurke» («Канец і
амба, / А хто чытаў, таму блямба!», пераклад Васіля Сёмухі).
Раман выйшаў у кастрычніку 1937 года ў
выдавецтве Rój, дызайн вокладкі і ілюстрацыі
да першага выдання зрабіў сябра Бруна Шульц.
Аўтар «Цынамонавых крамаў» быў заўзятым
абаронцам твора: «Мае апошнія дні прайшлі пад
імклівым, ашаламляльным уражаннем, якое
зрабіла на мяне кніга Гамбровіча. Усе спробы
класіфікаваць гэтую кнігу праваліліся». У 1938 годзе Вітальд выпраўляецца ў падарожжа
праз Аўстрыю ў Італію, наведвае Вену, Рым і
Венецыю. Ён адчувае рост уплыву

адзначаны
у «Скамандэры» друкуецца аповесць «Пацук» (беларускі пераклад Алены Вальчук), у прэсе па частках друкуецца аповесць «Апантаныя» (выйдзе асобнай кнігай толькі ў 1973-м). І вось 29 ліпеня 1939 года ў Гдыні Гамбровіч садзіцца



«Chrobry» заходзіць
у порт Буэнас-Айрэса 20 жніўня 1939
года. Звесткі пра напад фашысцкай Германіі на Польшчу прымушаюць Гамбровіча прыняць
рашэнне застацца ў Аргенціне. Напрыканцы жыцця Гамбровіч
прызнаваўся, што ў
Аргенціну выправіўся выпадкова, толькі
на два тыдні, і калі б не пачалася вайна, то вярнуўся б у Польшчу. Але адбылося тое, што адбылося — і адбылося яно на шчасце для сусветнай літаратуры, бо «калі […] нада мной зачынілася вечка Аргенціны, толькі тады я змог нарэшце пачуць самога сябе».

Пра Буэнас-Айрэс 1940-х пісьменнік згадвае
так: «….гэта было стомна, жудасна, адчайна.
Вайна разбурыла маю сям’ю, сацыяльнае
становішча, радзіму, будучыню, я нічога не
меў, я быў нічым... І ўсё ж. І ўсё ж Аргенціна...
Які адпачынак! Якое вызваленне!..»
Самыя першыя гады ў эміграцыі былі самымі
цяжкімі. Увесь капітал пісьменніка складаў
трыста долараў, і іх надоўга не хапіла.
Гамбровічу давялося зведаць хваробы (у тым
ліку экзэму галавы, праблемы з печанню
і сіфіліс, які пісьменнік лячыў доўгі час) і
гранічную беднасць, нават галечу. Гамбровіч жыў у самых танных пансіянатах, гарадскіх халупах, набітых
барацьбы,
грамадства. Пратрываць у складаных умовах удавалася пры сціплай дапамозе польскіх і аргенцінскіх сяброў. Гамбровіч завязвае знаёмствы з вядомымі мясцовымі пісьменнікамі, па чыёй рэкамендацыі пачынае пісаць пад псеўданімам для часопісаў «Салідарыд», Océano і La Nación. Інтэлігенцыя, якая сустракалася з польскім творцам, рэагавала па-рознаму праз ягоную «правакацыйную і несур’ёзную манеру».

ніз, а яны былі верхам. Мяне вабіла цемра
Рэціра, а іх — святло Парыжа». (Заўважым,
што Рэціра — гэта партовы раён, дзе
Гамбровіч заводзіў інтымныя знаёмствы з
«простымі хлопцамі». Цікавыя разважанні
пра Рэціра і складаныя стасункі Гамбровіча
з яго сэксуальнасцю можна прачытаць у
эсэ Альгерда Бахарэвіча «Зразумейце маю
адзіноту».)
У гады Другой сусветнай Вітальд Гамбровіч не
пісаў новых твораў. Пасля заканчэння вайны ён спрабуе наладзіць жыццё — шукае
і «Рэкс», вакол якіх гуртаваліся ягоныя прыхільнікі. Алехандра Русовіч, Русо, адзін з блізкіх сяброў Гамбровіча ў Аргенціне, расказваў: «Я пазнаёміўся з ім аднойчы ўвечары зімой 1946 года. Ніколі раней са мной не здаралася нічога падобнага: сустрэцца з тым, чаго я больш за ўсё хацеў, — з ісцінай, увасобленай у
працаваць сем з паловай гадоў.
Першая і апошняя сталая праца ў жыцці
пісьменніка не прыносіла яму аніякага
задавальнення. Каляжанка няшчаснага
Гамбровіча нястомна дакладвала шэфу, пану Навінскаму, пра ўсе правіны і
«злачынствы» пана Вітальда кшталту «Сёння ён зноў спазніўся, сёння апрануты неахайна,
апельсіны есць агідна, выплёўвае семечкі
ў вядро для смецця, на кашулі адсутнічае
гузік» і «Самае страшнае, што сёння ён зноў
заснуў».
У пярэрвах між сном і паяданнем цытрусавых
пісьменнік плённа працуе — прынамсі, менавіта
падчас працы ў банку была напісана большая
частка аднаго з самых скандальных твораў
Гамбровіча — «Транс-Атлантык» .
Тэкст «Вянчання» пісьменнік дасылае сям’i i
некалькiм сябрам у Польшчу, у Буэнас-Айрэсе твор быў надрукаваны на іспанскай мове ў
лістападзе 1948 года ў музычным выдавецтве
EAM. Праз 15 гадоў, у 1963-м, аргенцінец Хорхе Лавелі
ў Польшчы пачнецца
ў 1974-м, праз пяць гадоў пасля смерці
Гамбровіча.
У траўні 1950-га, расчараваны адсутнасцю
вестак з Польшчы пра «Вянчанне», пісьменнік
пачаў ліставанне з Ежы Гедройцам, рэдактарам
парыжскай «Культуры», і паскардзіўся, што
не можа знайсці выдаўца для сваёй драмы ў
эміграцыі.
Тон пісьменніка быў сапраўды разгублены:
«Я нічога не бачу перад сабой... ніякай надзеі.
У мяне ўсё заканчваецца, не хочацца нічога пачынаць. Баланс? Пасля столькіх цяжкіх гадоў,
Kanon Literatury».

выпусціў «Вянчанне» і «Транс-Атлантык» — гэты аднатомнік стаў першай
Гамбровіча на польскай мове. У вядомым французскім часопісе Preuves, што выдаваўся Кангрэсам за свабоду культуры CCF, з’явіўся першы «еўрапейскі» тэкст пра Гамбровіча і аргенцінскае выданне «Ferdydurke». Пазней Preuves апублікуе некалькі фрагментаў рамана на французскай мове ў перакладзе Канстанціна (Кота) Яленскага, які стане блізкім сябрам і «неацэнным саюзнікам» Гамбровіча ў Еўропе. Гамбровіч намагаецца
1955-ты Гамбровіч назваў важным і
шчаслівым, бо «ён стаў годам вызвалення 1) ад банка і 2) ад перанізму». Увесну ён
канчаткова пакідае Banco Polaco і вырашае
цалкам прысвяціць сябе пісьменніцтву. Яго
падтрымліваюць стыпендыі Амерыканскага
камітэта Радыё Свабодная Еўропа і Кангрэса
за свабоду культуры, а таксама выкладанне
на курсах філасофіі. Вынікам сумленнай
пісьменніцкай працы па шэсць гадзін штодзень становіцца «Парнаграфія» — твор быў
завершаны ў лютым 1958-га.
Лібералізацыя культурнага жыцця ў Польшчы
пасля смерці Сталіна дала Гамбровічу
магчымасць легальна друкаваць творы
на радзіме — і гэта зноў падняло хвалю
абурэння ў колах дыяспары. Пісьменнік
падпісаў дамовы з айчыннымі выдавецтвамі
на публікацыю «Ferdydurke» (PIW, Варшава), «Транс-Атлантык» і «Вянчання» (Czytelnik, Варшава), а таксама зборніка апавяданняў
«Bakakaj» (Wydawnictwo Literackie, Кракаў) —
пашыранага выдання даваеннага зборніка
«Помніка з акрэсу сталення».
Па меркаванні даследчыкаў, міжнародную
вядомасць Гамбровічу прынесла якраз
папулярнасць у Польшчы падчас
кастрычніцкай адлігі, бо адкрыццё жалезнай
заслоны прывяло да ўзмацнення цікавасці
левых французскіх элітаў да таго, што
адбываецца ва Усходняй Еўропе. Пры гэтым
сам Гамбровiч не верыў, што «пыльная
Польшча» можа стаць годным плацдармам
для яго творчасці. На пісьменніка пасыпаліся
прапановы з польскіх тэатраў па ўсёй
краіне: напрыклад, Тадэвуш Бырскі ў
Кельцах заявіў пра гатоўнасць паставіць
«Вянчанне», Тадэвуш Кантар хацеў ставіць «Івону, прынцэсу Бургундскую». Гэтыя планы
ужо
года тэатр быў вымушаны спыніць паказы, з ліста брата Януша Вітальд Гамбровіч даведаўся, што яго творы ў Польшчы зноў пад забаронай. З добрых навінаў
у траўні 1957га «Культура» выдала першы том «Дзённіка» за перыяд з 1953 па 1956 гады. У Польшчы «Дзённік» будзе надрукаваны толькі ў 1986 годзе — у адцэнзураваным варыянце. Пасля
французскага перакладу «Ferdydurke» ў 1958 годзе цікавасць да творчасці Гамбровіча расце ў італьянскіх, амерыканскіх, англійскіх і нямецкіх выдаўцоў. Гамбровiч зрабіўся літаратурным адкрыццём, асобай узроўню
i iншых карыфеяў экзiстэнцыялiзму. На гэтым фоне менш за ўсё Гамбровічу хацелася, каб яго лічылі запозненым дэбютантам, эмігрантамадшчапенцам, яму не падабаліся згадкі пра ягонае польскае паходжанне ў прадмовах, бо ён хацеў лічыцца творцам універсальным. І патрабаваў ад выдаўцоў ганарары, адпаведныя пісьменніку найвышэйшага рангу. Гамбровіч
выданне рамана, а калі ў 1960-м у «Культуры» выходзіць «Парнаграфія», то падпiсвае дамову з выдавецтвам Julliard на французскi
шчаслівым таму, што не ведаю, што такое літаратурная
што
ўшанаванні, піетэт публікі і крытыкі, што я не «наш», што я ўвайшоў
паляпшацца, і закінуў мяне на амерыканскі
кантынент, у чужую мову, у адзіноту, у
свежасць ананімнасці, у краіну, багатую на
кароў, а не мастацтва. Лёд абыякавасці —
як добра ён кансервуе гонар!»
Даюцца ў знакі праблемы са здароўем, якія
суправаджалі Гамбровіча ўсё жыццё. Ён
пакутаваў на астму (сямейная хвароба, ад
прыступу якой памерла яго сястра Рэня),
у Буэнас-Айрэсе яму было дрэнна, узімку
нават халодна, таму Гамбровіч усё часцей
задумваўся аб пераездзе ў Барселону, дзе
клімат быў мякчэйшы для астматыкаў. Фонд
Форда вельмі ўчасна запрасіў пана Вітальда на гадавую пісьменніцкую рэзідэнцыю ў
Берлін, і Гамбровіч прыняў прапанову.
8 красавіка 1963 года на трансатлантычным
лайнеры «Федэрыка Коста» пісьменнік
прыбыў у Каны. І зноў — у той момант ён яшчэ не ведаў, што ніколі больш не ўбачыць
краіну, якую лічыў сваёй другой радзімай:
«Калі я сеў на борт у Буэнас-Айрэсе, у мяне за плячыма
(я
а са
у чамадане, чарнавік няскончанага рамана
«Космас» .
Еўрапейскія падарожжы і Ванс
У Берліне да Гамбровіча ставіліся «…з
вялікай і ўважлівай гасціннасцю, не менш уважлівым сяброўствам — але не, лухта, у гэтым палітыкі на грош, але шмат, мяркую, таго, што я паляк. Ясна. Як
nagrodagombrowicza.pl
паляк, я лёг на іх сумленне. Яны адчувалі сябе вінаватымі» . Тэзу пра пасляваенную нямецкую віну пісьменнік развівае і ў наступным параўнанні: «У мяне, чалавека з Аргенціны, хутчэй пазагістарычнага і нязвыклага, увесь час складалася ўражанне, што Берлін, нібы лэдзі Макбэт, увесь час мые рукі...» . «Чалавеку з Аргенціны» не хапала ў Берліне артыстычнага кафэ, ён паспрабаваў аднавіць традыцыю сяброўскіх сустрэч у кавярнях, падчас якіх можна было чытаць чарнавікі новых твораў і гуляць у шахматы, — завядзёнку, што пачалася яшчэ ў Варшаве і квітнела ў Буэнас-Айрэсе, аднак
заставацца са старымі коньмі ў гэтым літаратурным асяроддзі, якое мне страшэнна надакучыла» , — піша Гамбровіч у лісце да брата Януша. Падчас шпацыраў па садах Тыргартэна Гамбровіч «улавіў нейкія водары, сумесь травы, вады, камянёў, кары і яшчэ чагосьці, не ведаю чаго... так, Польшча, польскі водар, як у Малашыцах, у Бадзехаве, дзяцінства, так, так, менавіта яны, бо


зусім недалёка, можна сказаць, за мяжой,
тая ж самая прырода... якую я пакінуў чвэрць
стагоддзя таму. Смерць. Замкнулася кола, я
вярнуўся да гэтых пахаў, значыць — смерць.
Смерць. Не варта было пакідаць Амерыку.
Чаму я не зразумеў, што Еўропа для мяне — смерць? Бо для такога чалавека, як я, для
любога ў маёй сітуацыі кожнае набліжэнне да
дзяцінства, да маладосці павінна аказацца
забойным…». Чаканне сустрэчы са Смерцю расцягнулася на пяць гадоў.
У Польшчы пачалася чарговая агрэсіўная
прэсавая кампанія супраць пісьменніка, яго кляймілі ворагам польскасці і камунізму (частка
жыць вядомыя пісьменнікі. На выходныя сюды прыязджала шмат інтэлектуалаў, каб разам правесці час. Менавіта тут у 1964 годзе Вітальд Гамбровіч сустрэў Рыту Ламброс , якая стане ягонай паплечніцай, сакратаркай і жонкай. Разам яны пераехалі на поўдзень краіны, у Ванс, дзе на віле Alexandrine пісьменнік правёў
музей
пісьменніка «Espace Muséal Gombrowicz».
У сярэдзіне 1960-х міжнародная кар’ера Гамбровіча квітнела. «На 61-м годзе жыцця я дасягнуў таго, чаго звычайна дасягае чалавек у трыццаць: сямейнае жыццё, кватэра, сабака, кот, камфорт... І бясспрэчна (усё пра гэта сведчыць) я стаў «пісьменнікам» . «Космас», «Парнаграфія», «Ferdydurke», «Бакакай», «Аперэта» публікаваліся ў перакладах на французскую, партугальскую, іспанскую, італьянскую, англійскую, дацкую, нарвежскую, японскую мовы. Вялікі рэзананс выклікалі пастаноўкі «Івоны, прынцэсы Бургундскай» у Тэатры дэ Франс і ў Каралеўскім драматычным тэатры Стакгольма. «Прэм’ера «Івоны», піша стакгольмская «Wiadomości Polskie», ператварылася ў хвалебны гімн польскай драматургіі. Хм... Ой!» — іранічна заўважае пісьменнік. Нарэшце ён атрымліваў узнагароды, якія пацвярджалі значнасць яго літаратурных дасягненняў: Прэмію Фонду Альфрэда

чымсьці накшталт манастыра. Жыву як манах. У дзевяць сняданак, потым
пішу, у дванаццаць пошта, паездка на
машыне ў горы, злучаная са шпацырам,
вяртаемся, другі сняданак, газета, сон, карэспандэнцыя, чытанне... Хапае візітаў, таму што гэта ўсё ж такі салон Еўропы, увесь час хто-небудзь ды прыязджае з
Амерыкі, Аўстраліі, Швецыі, Польшчы, а
на святы цесна ад каралёў, фінансістаў, махараджаў, адміралаў, кіназорак. Але
нічога не адбываецца» .
У снежні 1968-га, за паўгода да смерці,
Гамбровіч і Ламброс пабраліся шлюбам.
Гэта не была гісторыя вялікага кахання —
пісьменнік шукаў надзейнага і
якому мог бы даверыць
«лірычным некралогу» «Хто такі Гамбровіч?» Чэслаў Мілаш вылучае квінтэсэнцыю літаратурнай спадчыны пісьменніка. Ён называе Гамбровіча не толькі «блазнам пры жыцці», які пасля смерці стаў «каралём-зданню», але і «барычам з польскага памешчыцкага
высокае ў непарыўнае і ўзаемавызначальнае цэлае. [...] Гэтую
парамі: сталасць — няспеласць, пачварнасць старасці

•


для Тэатра пад Мархольтам у 1904-м, паклалі пачатак сапраўднай гісторыі польскага тэатральнага плаката». Тэма тэатральнасці
адбываюцца
у гледачоў. Акцёрская ігра не даецца героям Гамбровіча лёгка і свабодна. Наадварот — яна прасякнута ўнутранай барацьбой з самім сабой, і ігранне сацыяльных роляў часта суправаджаецца пачуццём збянтэжанасці, дыскамфорту, сораму, прыніжэння, страху або жорсткай агіды да сябе і іншых». Гісторыя плакатаў да п’ес Гамбровіча пачынаецца толькі ў першай палове 1970-х.
Кшыштаф Дыда быў захоплены Гамбровічам амаль з першай

• Моніка Сойка. «Космас». 2010.
творы найстарэйшых прадстаўнікоў польскай школы плаката. «Самая старая — афіша Яна Леніцы, які асабіста
Odeon.

(2003),
(2004), "Івона…" Леха Маеўскага (2010), "Космас" Монікі


• Ежы Чарняўскі. «Ferdydurke». Тэатр «Powszechny» імя
Зыгмунта Хюбнера, Варшава. 1992.
• Лешак Жэброўскі. «Ferdydurke».
Польскі тэатр у Шчэціне. 1995.

•
«Powszechny»
«FERDYDURKE»
з акрэсу сталення», вядомай у пазнейшай версіі як «Бакакай». Гамбровіч, якога крытыкавалі за няспеласць, хацеў напісаць памфлет, разлічаны на літаратурных крытыкаў і іншых «культурных цётак». «Ferdydurke» ўпершыню ўздымае фундаментальныя для Гамбровiча тэмы, якiя пiсьменнiк будзе развiваць ва ўсёй сваёй далейшай творчасцi: няспеласць, непаўнавартаснасць / перавага, пытанне формы.
«ІВОНА, ПРЫНЦЭСА БУРГУНДСКАЯ»
Гісторыя нецікавай і маўклівай дзяўчыны, якую
па сваёй прыхамаці бярэ замуж прынц, — гэта
пародыя на п’есы Шэкспіра. Сам Гамбровіч
вызначаў жанр п’есы як камедыю. Пасіўная і
абыякавая, Івона выклікае згрызоты сумлення, нянавісць, агрэсію і выяўляе схаваныя інстынкты свайго атачэння.
Прэм’ера Гамбровіча на беларускай сцэне
таксама звязана з «Івонай…»: у 2004 годзе рэжысёр Аляксандр Гарцуеў паставіў «трагічны парадокс у дзвюх дзеях» у Купалаўскім тэатры (трэйлер спектакля).
«ВЯНЧАННЕ»
Калі «Івона…» — самая вядомая п’еса Гамбровіча ў свеце, то ў Польшчы найбольш часта ставіцца ягоная другая п’еса — «Вянчанне». Адметна, што аўтар вельмі хваляваўся за яе сцэнічны
лёс, бо «"Вянчанне" без тэатра — як рыба без вады, бо гэта не толькі п’еса, напісаная для
тэатра, але, прынамсі ў самой сваёй сутнасці, гэта самавызваленая тэатральнасць быцця.
Аднак я баюся, што ніхто, акрамя мяне, не
зможа гэта зрэжысаваць і што пастаноўка
праваліцца, на вялікі мой сорам, пахаваўшы
пад сабой на доўгія гады сцэнічную кар’еру
твора».
Гамбровіч ахарактарызаваў «Вянчанне» як
своеасаблівую «Missa solemnis» — «Урачыстую
месу» Бетховена, таксама ён спасылаецца
на творы Шэкспіра, асабліва на «Гамлета»: «Гэта драма сучаснага чалавека, свет якога
абваліўся, які (у сне) убачыў свой дом, што
ператварыўся ў шынок, і сваю нявесту, якая стала дзеўкай.



• Лешак Жэброўскі. «Спроба распазнаць», паводле «Вянчання». Тэатр «Teraz» у Зялёнцы. 2004.
Аляксандр Янушкевіч паставіў «Вянчанне» ў Беларускім дзяржаўным тэатры лялек. Спектакль выклікаў фурор у тэатральным асяродку і быў аднадушна прызнаны айчыннымі крытыкамі адным з найлепшых спектакляў года.
«ТРАНС-АТЛАНТЫК»
«"Транс-Атлантык" нарадзіўся для

• Томаш Багуслаўскі. «Транс-Атлантык». Тэатр «Rekwizytornia», Гданьск. 2003.
як
Пан Тадэвуш" à rebours (наадварот — аўт.). Гэтая паэма Міцкевіча, таксама напісаная ў эміграцыі сто гадоў таму, шэдэўр нашай нацыянальнай паэзіі, з’яўляецца
кампаніі!» Сатыра на польскую эміграцыю ў Буэнас-Айрэсе
дыяспары, твор быў успрыняты як замах на самыя святыя нацыянальныя
Аргенціне.
«ДЗЁННІК»
«Скажы сабе: людзі мараць цябе пазнаць. Яны прагнуць цябе. Яны цікавяцца табой. Прысвячай іх у свае справы, нават у тыя, да якіх ім і справы няма. Прымушай іх цікавіцца тым, што цікавіць цябе. І чым больш яны будуць ведаць пра цябе, тым больш ты будзеш ім патрэбны». Вітальд Гамбровіч, «Дзённік».
«Дзённік», які Гамбровіч пачаў пісаць у БуэнасАйрэсе і скончыў у Вансе, з’яўляўся справай усяго яго жыцця. Сваю «звышзадачу» ў лісце да выдаўца
Ежы Гедройца пісьменнік фармуляваў так: «Я
павінен выкаваць Гамбровіча-мысляра, Гамбровічагенія, Гамбровіча-дэманолага культуры і многіх іншых незаменных Гамбровічаў». Сярод асноўных тэм — «я, аўтабіяграфія, польскасць, радзіма, выгнанне, палітыка, камунізм, дэмістыфікацыя
культуры, музыка, індывідуум і маса, смерць, пакуты прыроды, жывёл, мастацтва, літаратура». Пісьменнік хваляваўся, распачынаючы працу: «О, як
я тады трапятаў! Тады я расстаўся з гратэскавай
мовай маіх твораў, нібы панцыр зняў — такім
бяззбройным




«ПАРНАГРАФІЯ» Пераклад на беларускую мову Валерыя Булгакава
Трэці раман Гамбровіча мае самую правакацыйную назву. Крыніцай для натхнення пісьменнік называў польскі «вясковы раман», а свой твор — «польскай сучаснай эратычнай нацыянальнай паэмай». Дзеянне рамана





Бальбіна Світыч-Відацка працягвае гісторыю
выбітных і прафесійна паспяховых жанчын, якія паходзяць з беларускіх зямель, а менавіта — з Палесся. Яна пераняла эстафету ад выдатнай
скульптаркі Алены Скірмунт і, верагодна, стасавалася з Марыяй Радзевіч, якая была патронкай гімназіі ў Кобрыне, а таксама фундатаркай другога паверха будынка той самай гімназіі, дзе Бальбіна выкладала
мастацкія дысцыпліны паміж дзвюма сусветнымі
войнамі. Таксама яна зрабіла бюст пісьменніцы.
Кузэн Марыі Радзевіч быў мужам Бальбіны,
а для сяброўкі Марыі, Ядвігі Скірмунт, Бальбіна
была цёцяй Байкай (мастачка не любіла свайго імя і прасіла называць яе так).
Дасягненняў Бальбіны Світыч-Відацкай нашмат
больш, чым звестак пра яе жыццё. Была адной
з першых выпускніц 1929 года кракаўскай
Акадэміі мастацтваў, бо пачала вучыцца там
неўзабаве пасля таго, як жанчыны атрымалі
да мастацкай адукацыі (першы «жаночы»
набор адбыўся ў 1919—1920 гг.). Была вучаніцай
складае больш за
тысячу скульптурных работ, але большасць
была страчана падчас Другой сусветнай
вайны. За адзін з гэтых твораў — скульптуру
«Паляшучка з дзіцем» — мастачка атрымала
залаты медаль на выставе 1935 года ў Пінску.
«Паляшучка…» была адлітая ў бронзе і
перададзеная маршалу Юзафу Пілсудскаму ў
дар ад палескай зямлі на дзень яго імянін.
Вядомасць Бальбіне прынёс скульптурны бюст
Тадэвуша Касцюшкі, які ў 1932 годзе быў



валасы, пераапранулася ў мужчыну і вучылася
ў Акадэміі прыгожых мастацтваў у Мюнхене
пад імем свайго брата Тадэвуша Гжымалы.
Містыфікацыя трымалася цэлы год (1911), але
калегі западозрылі, што Тадэвуш мог быць
жанчынай. Зоф’ю выратавала ад бяды маці: яна
прыехала з жаночымі рэчамі і забрала дачку з
акадэміі.
Бальбіна нарадзілася ў Магілёве ў 1901 годзе.
Яна хутка страціла бацькоў, Марыю з роду
Канарскіх і Нікадзіма Світыча. Калі ў горадзе
бушавала эпідэмія шкарлятыны, бацька-лекар,
верагодна, заразіў сваіх дачок, а пасля іх
смерці ад хваробы неўзабаве пайшоў з жыцця сам — ад роспачы не вытрывала сэрца. Праз
нейкі час маці дзяўчынкі памерла падчас родаў разам з
ўсяго тры гады,



верагодна, не захавалася. Аўтарка змагла
перадаць моц і сілу індывідуальнасці сваёй
зямлячкі.
Паводле сямейнай легенды, Бальбіна Світыч
і Івон Відацкі, уласнік маёнтка Глінішча
на Палессі, сустрэліся на балі ў Кобрыне.
А 9 жніўня 1932 года ў касцёле ў Гарадзеі
Пінскай дыяцэзіі Кобрынскага павета Палескага
ваяводства ў прысутнасці пробашча Браніслава
Капральскага маладыя Бальбіна Світыч і Івон
Фларыян Відацкі сказалі адно аднаму «Так».
У дзень вяселля Івону Відацкаму было 37 гадоў, Байцы — 31. Сведкамі былі Вітольд Шаўлоўскі —
верагодна, сябар жаніха, і Станіслава
Віткоўская — прыёмная маці нявесты. Месцам
правядзення вяселля маладыя абралі сядзібу ў
Грушаве, што належала Марыі Радзевіч, якая
даводзілася Івону стрыечнай сястрой.
Разам
Карына.
Менавіта ў перыяд паміж дзвюма сусветнымі
войнамі сфармаваўся пэўны творчы
і аўтарскі стыль Бальбіны Світыч-Відацкай:
мабыць, было натуральна для перыяду актыўнага будаўніцтва
замовы помнікаў на могілкі, Бальбіна
публічнай прасторы.
У 1938 годзе Бальбіна Світыч-Відацка атрымала
дзяржаўную стыпендыю на выраб скульптурных
партрэтаў тагачасных знакамітых асоб сталіцы.
У тым ліку яна стварыла бюсты Аляксандры
Пілсудскай, Марыяна Зындрам-Касцялкоўскага,
Кардыяна Юзафа Заморскага. У 1939 годзе
• Бальбіна
Світыч-Відацка разам з
мужам Івонам. Фота 1930-х, неўзабаве пасля вяселля, вясельных здымкаў не захавалася. Фота з сямейнага архіва дачкі скульптаркі, Ёвіты Салярскай, з афіцыйнай фб-старонкі «Слядамі Бальбіны СвітычВідацкай».



на выставу ў Маскву (другі варыянт твора, што
раней дастаўся ў падарунак Пілсудскаму).
Пасля мабілізацыі Івона ў армію скульптарка з
дзвюма дочкамі перабралася ў Кобрын. Бальбіна
пражыла там усю вайну, яе, напэўна, абараняў
статус папулярнай паважанай мастачкі, які
замацаваўся ў мясцовым асяродку.
Увосень 1941 года ў Кобрыне было створана
гета. З яго здолелі ўцячы каля сотні чалавек,
многія з іх уступілі ў партызанскія атрады.
Васьмярым габрэйскім дзецям дапамагалі
ксяндзы Ян Вольскі і Уладзіслаў Грабельны, якія хавалі іх у склепе пад сакрыстыяй касцёла
Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.
Верагодна, праз данос немцы выявілі сховішча, а святароў і дзяцей расстралялі.

пасылкамі.
У 1944 годзе скульптарка пераехала ў
Польшчу, на развітанне яна падарыла сябрам і суседзям некаторыя свае творы. Спачатку
Бальбіна Світыч-Відацка жыла ў Выжыску, дзе ўзначальвала аддзел культуры, потым
пераехала ў Бродніцу, у 1954-м — у Ольштын, дзе і пражыла рэшту





Заўважна змянілася стылістыка твораў — яны набылі манументальнасць і жорсткасць, што яскрава праявілася, напрыклад, у скульптуры-фантане, усталяванай перад Сельскагаспадарчай акадэміяй Ольштына. Бюсты выбітных людзей, якія мастачка рабіла цягам усяго жыцця, страцілі рамантычную мяккасць і сталі больш характарнымі. Вядома, нельга сказаць, што яе скульптуры гарманічна ўкладаліся ў канон сацыялістычнага рэалізму, але іх жыццёвая рэалістычнасць была вельмі выразная.







ад таго, з’яўляецца атака стральбой са штурмавых вінтовак, артылерыйскім агнём, стральбой з некалькіх ракетных установак або бамбардзіроўкай з паветра. Уменне распазнаваць іх дапамагае выратаваць жыцці. «Паўтарайце за мной II» паказвае вайну як калектыўны вопыт, незалежна ад узросту, паходжання, прафесійнага і сацыяльнага статусу, даючы голас сведкам і звяртаючы ўвагу на індывідуальнае перажыванне катастрофы». Паводле канцэпту



Як мяняліся «Фрыдэрыкі»
«Фрыдэрыкі» вядуць сваю гісторыю ад 1995 года.
Першы вялікі прарыў у гісторыі прэміі адбыўся ў 1999-м: Агульны сход сябраў Асацыяцыі вытворцаў аўдыё-відэа (ZPAV), арганізатара прэміі, заснаваў Фанаграфічную акадэмію. Невялікую рэвалюцыю прынёс і 2008-ы, калі ўпершыню «Фрыдэрыкі»
год,
папярэдні. У 2015 годзе Асацыяцыя вытворцаў аўдыё-відэа, прыслухаўшыся
ўказанні аркестру, а спевакі — трымаюць мікрафон. Усё


прадзюсараў,
і
фанаграфічнай супольнасці, якія ўваходзяць у Фанаграфічную акадэмію. Усе яны штораз выказваюць свае меркаванні наконт называння найлепшых шляхам двухэтапнага галасавання праз інтэрнэт. Сама Фанаграфічная


першым туры сябры кожнай
секцый вызначаюць тры найлепшыя пазіцыі, аддаючы ім пяць, тры альбо адзін
«Republika»,


блюзавую настальгію з інтэрпрэтацыйнай далікатнасцю. Другі «Залаты Фрыдэрык» у намінацыі «Попмузыка» Рада Акадэміі вырашыла прысудзіць Себасцьяну Імберовічу. Хіп-хоп-прадзюсар, больш вядомы як DJ 600 V, чыя дзейнасць вызначыла залатую эру гэтага жанру ў Польшчы. Для пакалення, людзей, якія выраслі на мяжы 1990—2000-х гадоў
ў
фестывалі, Міжнародным джазавым фестывалі «Тэмекула». У секцыі класічнай музыкі «Залатым Фрыдэрыкам» быў адзначаны выдатны польскі кампазітар і піяніст, якога называюць сучасным класікам, Кшыштаф Меер. Спадчыннік авангардных традыцый, ён сябраваў з найвялікшымі

«Фрыдэрык 2024»
Пляцоўкай для ўручэння найважнейшых
музычных узнагарод Польшчы стала
PreZero Arena Gliwice. Найлепшыя артысты
краіны прыехалі ў Сілезскае ваяводства,
каб ушанаваць сваімі выступленнямі 30-ы, юбілейны гала-канцэрт папулярнай музыкі
і джаза.
Аддамо належную ўвагу некаторым з
лаўрэатаў «Фрыдэрыкаў 2024» (поўны спіс
намінантаў і пераможцаў можна паглядзець
на сайце прэміі ).
За ўсе гады ўручэння прэміі найбольшыя
эмоцыі выклікала катэгорыя «Песня года».
З нагоды юбілею арганізатары разам
з радыё RMF FM зладзілі для слухачоў 10-дзённае галасаванне за хіт 30-годдзя
«Фрыдэрыка». Пераможцам стаў твор «Długość dźwięku samotności» знакамітага рок-гурта «Myslovitz» . Саўндтрэк да фільма «Мужыкі» ад L.U.C. & Rebel Babel Film Orchestra перамог у
«Альбом года — кіно, тэатр
года» і «Кампазітарам года», альбом Янэркі «Gipsowy odlew falsyfikatu» атрымаў званне «Альтэрнатыўны альбом года», а сінгл «Dupa jak sofa» атрымаў статуэтку ў катэгорыі «Песня года». Адметна, што творчыя дасягненні рок-музыканта былі адзначаны «Залатым Фрыдэрыкам» у 2015 годзе.

