03.Гданьск, Гдыня, Сопат. Гарадскія літаратурныя прагулянкі

Page 1

Н У М А Р 3 • Г Д А Н Ь С К ’ Г Д Ы Н Я ’ С О П А Т ГАРАДСКІЯ Л І Т А Р А Т У Р Н Ы Я П Р А Г У Л Я Н К І П Р А Е К Т А Н Л А Й Н | П Р А С Т О Р А П О Л Ь С К А Й К У Л Ь Т У Р Ы

Сардэчна вітаем вас у трэцім нумары праекта “Гарадскія літаратурныя прагулянкі” На трэці шпацыр мы хацелі б запрасіць вас у Труймяста – тры гарады (Гданьск, Гдыня і Сопат) на беразе Балтыйскага мора, так што з надвор ’ ем можа быць па-рознаму. Смела бярыце з сабою цёплыя шкарпэткі, цёмныя акуляры, дажджавік, крэм ад сонца, параван і ёмістую торбу для добрых кніг. Так, гэта

рэгіён кантрастаў. Мы паплывём, паедзем, а калі згубімся (памятайма, што ў XVI

стагоддзі ганзейскі Гданьск быў большы за Парыж!) – сустрэнемся ля Нептуна, як падказвае нам традыцыя.

СЛОВА
ПАЧАТАК
НА

Любімы песіміст усяго інтэрнэту і

яго мама

Артур Шапенгаўэр нарадзіўся ў Гданьску і жыў тут даволі нядоўга – на знак пратэсту супраць пераходу горада пад уладу Прусіі бацькі філосафа з ’ехалі ў Гамбург Дом

Шапенгаўэраў месціўся на вуліцы Святога Духа, 45/47, пра што цяпер нагадвае мемарыяльная шыльда. Наогул сям ’ я была заможная і магла пахваліцца рознай

нерухомасцю ў горадзе, у сценах колішняга маёнтка Шапенгаўэраў паміж Стшыжай і Алівай (вул. Палянкі, 122) цяпер працуе Папраўчы інтэрнат. А крыху далей вуліцай Святога Духа ў бок брамы і Новай Матлавы стаяў дом маці філосафа, нямецкамоўнай пісьменніцы Яганны Шапенгаўэр з дому Тразінэр Цяпер тут размяшчаецца “Бібліятэка пад Чарапахай”.

Яганна Шапенгаўэр лічыцца адной з найвыбітнейшых жанчын свайго часу, усебакова адукаванай, з шырокім

кругаглядам і адкрытым розумам, яна пісала вершы, раманы, сябравала з Гётэ, пакінула па сабе мемуары – “Гданьскія

ўспаміны пра юнацтва”, дзе прадставіла

адзін з найпрыгажэйшых літаратурных партрэтаў горада канца XVIII стагоддзя –адукацыя, норавы, гульні, грамадскае жыццё і нават прышчэпкі і заручыны.

Г Д А Н Ь С К ’ Г Д Ы Н Я ’ С О П А Т | 0 3
ЧАРАПАХА НА ФАСАДЗЕ ДОМА ЯГАННЫ ШАПЕНГАЎЭР, ЦЯПЕР ВУЛ СВЯТОГА ДУХА, 111

ЛАВАЧКА ОСКАРА,

Галоўны горад. Стары горад, Перачны горад, Старое

Прадмесце, Малады горад.

Новы горад і Нізкі горад – усё, што ўзводзілася цягам сямі

стагоддзяў, выгарэла за тры дні. (...) У агні стаяла Хэкергасэ, Ланггасэ, Брайтгасэ, Вальвэбергасэ, і Вялікая, і Малая, гарэла Тобіясгасэ, Хундэгасэ, Грабэн у Старым горадзе, Грабэн у прадмесці, гарэлі валы і гарэў Доўгі мост — Кранавая брама была зроблена з дрэва і таму гарэла асабліва прыгожа. (...) Вуліца Святога Духа палала ў імя Святога Духа, а Фраўэнгасэ гарэла адразу ў імя Айца і Сына. Натуральна, што Дроўны рынак, Вугальны рынак і Сянны рынак таксама згарэлі.

(C) ГЮНТЭР ГРАС "БЛЯШАНЫ БАРАБАН"

Гданьская

трылогія

Пісьменнік нямецка-кашубскага паходжання Гюнтэр Грас нарадзіўся ў Вольным Горадзе Гданьску 16 кастрычніка 1927 года, і менавіта “Гданьская трылогія” прынесла яму сусветную вядомасць Раманы “Бляшаны барабан”, “Кот і мыш”, “Сабачыя гады” распавядаюць пра лёсы простых людзей на фоне росквіту фашызму і далёкага водгулля вайны ў “ горадзе пераплеценых культур ” –нямецкай, польскай і кашубскай. Гданьск выяўляецца важным героем гісторый Граса. Оскар Мацэрат – галоўны герой “Бляшанага барабана” – мае сваю лаўку ў гданьскім раёне Вжэшч на плошчы Выбіцкага, побач над фантанам застыла гераіня “Ката і мышы ” , “Сабачых гадоў” і крыху пазнейшага рамана “Траекторыя краба” – Тула Пакрыфке з парасонам у руцэ. У 2016 годзе пасля смерці аўтара трылогіі на лаўцы побач з Оскарам з ’явілася фігура Гюнтэра Граса.

Пісьменнік, як звычайна, паліць люльку, а па разгорнутай на ягонай назе кнізе паўзе слімак – адсылка да аўтабіяграфічнага твору “З дзённіка слімака”, сімвал няспешнага, але ўдумлівага і настойлівага імкнення да мэты

Г Д А Н Ь С К ’ Г Д Ы Н Я ’ С О П А Т | 0 4
ЗДЫМАК: GDAŃSKI ZARZĄD DRÓG I ZIELENI, WWW GZDIZ GDA PL

Смаўжы, віядук, Вайзэр

Гданьскія слімакі з ’яўляюцца героямі аднаго

з самых прыгожых апавяданняў у польскай літаратуры – “Смаўжы, калюжыны, дождж” Паўла Гюле (беларускі пераклад Марыны Шоды) з кнігі “Апавяданні на час пярэбараў”.

Усе апісаныя ў апавяданні месцы можна наведаць, большасць з іх знаходзіцца ў раёне Стшыжа Непадалёк згаданага касцёла

на мапе пазначаны Віядук Вайзэра Давідзіка, ён быў пабудаваны ў 1913 годзе і тады злучаў два стромыя адхілы. Папулярнасць і

назву віядук прыдбаў пасля выхаду ў 1987 годзе дэбютнай кнігі маладога гданьшчаніна

Паўла Гюле “Вайзэр Давідзік”, і калі вы яшчэ не чыталі гэтага рамана, то мы вам зайздросцім – гісторыя аднаго чароўнага

лета ў пасляваенным прыгарадзе Гданьска, напісана проста віртуозна. У 2013 годзе дзеля пашырэння чыгуначнай лініі

арыгінальны мост было вырашана знесці Горад зладзіў відовішчнае развітанне з віядукам, якое сабрала натоўпы гледачоў на чале з Паўлам Гюле. Побач з новым мостам былі ўсталяваныя арыгінальныя фрагменты балюстрады старога віядука Вайзэра.

глыбокія

канавы, па якіх зь лесу плыло вецьце, сьцябліны травы й маленькія шышкі. Я любіў стаяць у гэтым месцы. Вада булькатала па камянёх, вымытых з дарогі, струменьчыкі зьліваліся ў адну хуткую плынь, якая сьцякала ўніз па вуліцы Гамулкі, далей перасякала вуліцу

агромністыя калюжыны паабапал праезнай

часткі. Пагорак за касьцёлам ахутвала імжа, з хваёвых і яловых галінаў спадалі цяжкія кроплі, і ўсё, нават дахі дамоў і верх драўлянай званіцы, патанала ў аднастайным шуме. Штогод пах лета прыходзіў з боку мора.

(С) ПАВЕЛ ГЮЛЕ "СМАЎЖЫ, КАЛЮЖЫ, ДОЖДЖ"

ПЕРАКЛАД МАРЫНЫ ШОДЫ РАЗВІТАННЕ З ВІЯДУКАМ ВАЙЗЭРАМ (2013) ЗДЫМАК: TOMASZ BOŁT / АРХІЎ ПАРТАЛА WWW GDANSK NASZEMIASTO PL

Г Д А Н Ь С К ’ Г Д Ы Н Я ’ С О П А Т | 0 6
Спачатку быў дождж. Ён ішоў некалькі дзён, і наўпоблізь касьцёлу Ўваскрашэнцаў вада выдзеўбла
Хшаноўскага й нарэшце разьлівалася
ў

Элька і Вайзэр прайшлі трамвайныя

рэйкі, там, дзе робіць пятлю дванаццаты трамвай, і вуліцаю Пілётаў скіраваліся ў бок віядуку, які спалучаў Верхні Ўжэшч з Заспай над чыгуначнымі каляінамі, зь яго звычайна спускаліся на прыпынак. Вайзэр з Элькай спыніліся на віядуку і пэўны час глядзелі ў бок аэрадрому. Мы стаялі,

СТАРЫ ВІЯДУК ВАЙЗЭРА, ЗДЫМАК: WIKIMEDIA

COMMONS

Тапаграфія ў “Вайзэры Давідзіку”

прапісаная вельмі дакладна. Слядамі рамана ходзяць экскурсіі, але калі вы шукаеце міфічныя сцежкі рудога Вайзэра самастойна, абавязкова сядзьце на трамвай нумар чатыры і зганяйце ў Еліткова

Бо Еліткова

схаваўшыся

не магло існаваць бяз нас, гэтаксама, як горад ня мог існаваць бяз пляжу і затокі.

за плотам папяровай фабрыкі, і бачылі, што Вайэзэр выцягвае нешта з кішэні, а яна бярэ гэтае нешта ў руку і ўважліва разглядае. Цень старых дрэваў добра хаваў нас і, калі штосьці ў той дзень было ня так, як вылоўлівае зь мінулага мая памяць, то цень вялікіх клёнаў быў самым сапраўдным на сьвеце.

(С) ПАВЕЛ ГЮЛЕ "ВАЙЗЭР ДАВІДЗІК"

ПЕРАКЛАД МАРЫНЫ ШОДЫ

(С) ПАВЕЛ ГЮЛЕ "ВАЙЗЭР ДАВІДЗІК"

ПЕРАКЛАД МАРЫНЫ ШОДЫ

горада

Менавіта ў ваколіцах прыстані ГлеткаўЕліткова пачынаецца дзеянне яшчэ аднаго гданьскага твора – “Ганемана” Стэфана Хвіна (1995). Менавіта тут пры нявызначаных абставінах патанула разам з усімі пасажырамі прагулачнага судна “Stern” каханая галоўнага героя, прафесара Інстытута анатоміі Ганемана Фон гісторыі доктара – шматслойнае перапляценне лёсаў Вольнага Горада Гданьска да і пасля вайны, развітанне нямецкіх жыхароў з роднымі дамамі і пераняцце пульсу жыцця праз новых пасяленцаў з усходніх, страчаных зямель

напраўду
Палімпсест
ГДАНЬСК З'ЯЎЛЯЕЦЦА Ў ШМАТЛІКІХ КНІГАХ ПАЎЛА ГЮЛЕ, ШТО НАДЗВЫЧАЙ ЦЕШЫЦЬ НАШУ ПРАГУЛЯНАЧНУЮ ДУШУ Г Д А Н Ь С К ’ Г Д Ы Н Я ’ С О П А Т | 0 7

Доктар Ганеман, аднак, вырашае застацца – ці то выпадкова ці то праз разгубленасць. Гэта сапраўдны гімн у гонар горада ва ўсіх драбнюткіх праявах яго гісторыі і штодзённага жыцця.

Голас Бацькі лёгка дрыжаў: “Глядзі, там ужо мора!” “Мора? – Мама толькі

пакруціла галавою. - Што ты гаворыш, Юзічак? Мора павінна быць дзесьці

далей, ля Сопатаў, тут усё яшчэ Гданьск”. З урокаў геаграфіі ў

Марыянскіх святароў яна добра ведала, што Гданьск стаіць на рацэ Матлаве. Але Бацьку ажно горача стала ў грудзях ад аскепка блакіту за палямі

аэрапорта. Ён ніколі яшчэ не бачыў сапраўднага мора.

(С) СТЭФАН ХВІН "ГАНЕМАН"

У інтэрв’ю гарадскому часопісу “Prestiż”, распавядаючы пра любімыя мясціны, пісьменнік рэкамендуе кавярню “Cafe Delfin” каля Аліўскага парку са старымі чырвонымі крэсламі з суседняга, яшчэ нямецкіх часоў кінатэатра “Дэльфін”, ужо, на жаль, неіснуючага Калі вы чыталі “Ганемана”, то ведаеце, якую вагу аўтар надае звычайным

рэчам, і адчуеце тутэйшую атмасферу. Калі не чыталі, то тут акурат будзе прыемна засесці з кнігай

(С) СТЭФАН ЖАРОМСКІ

Пераезд у пасляваенны Сопат апісала ва “Успамінах” мастачка Моніка Жаромска, дачка Стэфана Жаромскага. У 1945 годзе яны з маці Ганнай пасяліліся ў колішняй нямецкай віле на вуліцы Шарлотэнштрасэ (цяпер – вуліца Ліпова). Менавіта Моніцы прысвечаны “Вецер з мора” (1922)

Стэфана Жаромскага – кніга, што спалучае ў сабе апавяданні, казкі, біяграфіі, рэпартажы і гістарычныя справаздачы, агульным элементам якіх выступае тэма Памор’я, а таксама кашубская міфалогія і вялікая туга Польшчы па моры. Натхненнем для пісьменніка стаў пачатак будаўніцтва порта ў Гдыні – менавіта неабходнасць мець мора стварыла гэты горад Знаходзячыся ў адпачынку на Балтыцы, Жаромскі амаль кожны дзень

ПРЫСТАНЬ У ЕЛІТКОВА, СТАРАЯ ПАШТОЎКА КРЫНІЦА: WWW POLONA PL

Вось так урываецца, уціскаецца і заходзіць у нічыю, безгаспардарную
бухту першы порт Польскай Рэспублікі.

Перад нейкай прыгожай жалезнай

брамай мы ўсе спыніліся, і Здзіслаў

Грабскі сказаў: “Гэта і ёсць ваш дом”. (...) Калі мы ўбачылі спальню з гіганцкім, падвойным, шлюбным ложкам letto, усю з ружовага дрэва, шафу на трое дзвярэй з люстэркамі, прыбіральні, фатэлі, дываны, падушкі, матрацы і пуховыя коўдры –мы не вытрымалі і пачалі смяяцца, залівацца проста шалёным рогатам, бо гэта было як з самага неверагоднага сну. Перанесці нас з руін на вуліцы Згода, з начавання абы-дзе, з харчавання абы-дзе, з усяго жыцця апошніх месяцаў, якое так напраўду былоз выклай галечай, з поўнай адсутнасці якога-колечы камфорту, дзе мы пазбавіліся найпрымітыўнейшых патрэбаў, прыняўшы гэта, зрэшты, як рэч натуральную і неабходную і

не пакутуючы над гэтым празмерна, – і паставіць ва ўсю гэтую чужую раскошу, дый яшчэ сказаць, што гэта наша – гэта было ўжо проста смешна.

(С) МОНІКА ЖАРОМСКА

Г Д А Н Ь С К ’ Г Д Ы Н Я ’ С О П А Т | 0 9

Усё, што тут пачалося

Гаворачы пра Труймяста, нельга не згадаць Суднаверф – усё, што тут пачалося ў 1970 годзе сфарміравала краіну, пра якую мы сёння гаворым “Польшча”. Цяпер можна падняцца на дах Еўрапейскага цэнтра салідарнасці і адсюль разглядаць напрацавана схіленыя краны. А калі спусціцца да Помніка загінулым суднабудаўнікам – Трох крыжоў з катвіцамі ў памяць аб ахвярах падзей снежня 1970 года, на барэльефе мы ўбачым фрагмент верша Чэслава Мілаша.

Помнік быў адкрыты 16 снежня 1980

года, праз некалькі месяцаў пасля атрымання паэтам Нобелеўскай прэміі Варта таксама памятаць, што да 1980 года існавала забарона на

публікацыю

твораў

Мілаша, нават згадваць ягонае імя было нельга, кнігі публікаваліся ў

падполлі ці кантрабандай правозіліся ў

Польшчу з-за мяжы Так што гэта была відавочная прыкмета пераменаў

ПОМНІК ЗАГІНУЛЫМ СУДНАБУДАЎНІКАМ, УВЕКАВЕЧВАЕ ПАМЯЦЬ АБ АХВЯРАХ ПАДЗЕЙ СНЕЖНЯ 1970 ГОДА І МЕСЦІЦЦА НА ПЛОШЧЫ САЛІДАРНАСЦІ Ў ГДАНЬСКУ, ЛЯ БРАМЫ № 2 ВЕРФІ, НЕПАДАЛЁК АД МЕСЦА, ДЗЕ ЗАГІНУЛІ ПЕРШЫЯ ЧАТЫРЫ ЧАЛАВЕКІ

ЗДЫМАК: LESTAT

(JAN MEHLICH) ДЛЯ WIKIMEDIA COMMONS

Ты, што пакрыўдзіць пасмеў чалавека, Боль і пакуты зняважыўшы смехам.

Не расслабляйся! Паэт не забудзе.

Можаш забіць яго – з’явіцца новы. Ён захавае ўсё ўчынкі і словы. (С) ЧЭСЛАЎ МІЛАШ ПЕРАКЛАЎ А.ХАДАНОВІЧ

Хто забіў, невядома, але вядома, што зноў тут

Труймяста можа пахваліцца: пісьменнікі з усёй Польшчы сталі часцей пераносіць сюды дзеянне сваіх дэтэктыўных раманаў Моду на рэтрадэтэктывы запачаткаваў Марэк Краеўскі, пасля поспеху вроцлаўскай серыі сумесна з Марыюшам Чубаем яны стварылі сучасны паморскі цыкл са старэйшым камісарам Яраславам Патэрам на чале І ўжо самастойна Краеўскі вярнуўся ў міжваенны Гданьск у дэтэктывах “Дзяўчына з чатырма пальцамі” (2019) і “Горад шпіёнаў” (2021)

33. Эдвард “Лысcі” Папельскі па ручэнні адпраўляецца са Львова ў оплены вайной выведак Гданьска. Ён тка выяўляе цёмны бок горада –дзвычай далёкі ад уяўленняў пра тычную перліну на ўзбярэжжы

лтыйскага мора. Партовыя завулкі ўняцца галечай і гвалтам, а бурапенныя алі зімовага мора часта змыкаюцца над ловамі новых ахвяр, якія занадта шмат далі.

адыцыйна дэтэктывы Краеўскага

зыгрываюцца ў старанна акрэсленых аграфічных і гістарычных рэаліях, таму спакойна пракласці

а Бохуса з дарадцам ўнай ролі

льным Горадзе м Памор’і, героі яго шукаюць сляды пулярную серыю скай” Катажына руймясце, тут ынальніка” – кніга мпатый прэміі о чакаюць трэці ыкі” Маргарыты астка атрымала га ” . Гданьск натхняе ракуроры пішуць – у ны раман Цырыла м ліку, на самую ектрыкаў у сэрцы зім, ці будзе гэта пракуратарскі

дэбют года
РАМАНЫ, ЛАКАЛІЗАВАНЫЯ Ў ТРУЙМЯСЦЕ
ДЭТЭКТЫЎНЫЯ
ШПІЁНАЎ"
КРАЕЎСКАГА Г Д А Н Ь С К ’ Г Д Ы Н Я ’ С О П А Т | 1 1
(C) З АНАТАЦЫІ ДА РАМАНА
"ГОРАД
МАРКА

Kaszëbë: паміж

Усходам і Захадам

Прыязджаючы ў Труймяста, мы прыязджаем на Кашубы Гэта культурны рэгіён на поўначы Польшчы, населены у т.л. кашубамі (карэннымі памаранамі) – носьбітамі кашубскай мовы, якая

з 2005 года мае статус польскай рэгіянальнай

мовы. Паводле журналіста і рэпарцёра Томаша Сламчыньскага, на фоне, здавалася б, маналітнай польскай ідэнтычнасці Кашубы

ўяўляюць з сябе надзвычай складаны рэгіён.

“Цягам доўгіх гадоў да іх ставіліся падазрона –для адных занадта польскія, для іншых занадта нямецкія. Распятыя паміж Усходам і Захадам, са сваёй мовай, усведамленнем сваёй адасобленасці, глыбока пагружаныя ў гісторыю, акружаны цудоўнай прыродай” Сламчыньскі вывучаў мову, збіраў матэрыял у экспедыцыях, і вынікам гэтага з ’яўляецца кніга “Kaszëbë” –уганараваная галоўнай прэміяй у катэгорыі “Рэпартаж і літаратура факту” на Конкурсе кашубскай і паморскай літаратуры. Узнагарода ўручаецца штогод на Кірмашы кашубскай і паморскай літаратуры – і, калі вы цікавіцеся культурай польскіх народаў, гэта падзея, вартая зорачкі ў падарожным календары З найноўшай кнігай Томаша Сламчыньскага (прэм’ера – 15 сакавіка 2023 года) можна рушыць у Сопат, колішнюю кашубскую вёску, а ў XVI стагоддзі там пачалі будаваць свае рэзідэнцыі багатыя гданьшчане – і так цягам стагоддзяў гартаваўся дух тутэйшага курорта

Дзве самыя турыстычныя і

разрэкламаваныя славутасці Сопата –

вуліца Герояў Монтэ-Касіна (то-бок

пешаходны бульвар Монцяк) і знакаміты

беласнежны пірс – мясцовыя абыходзяць

шырокім колам. Часам дадаючы, што калі б не фестываль Літаратурны Сопат, аніякія сілы не змусілі б іх выбрацца сюды ў разгар сезону. У жніўні 2023 года

фестываль пройдзе ў дванаццаты раз, а значыць нас чакаюць: аўтарскія сустрэчы, чытанні, кіна- і тэатральныя паказы, майстар-класы, кніжны кірмаш ля пірса, дыскусіі на пляжы – арганізатары ствараюць усе магчымасці дзеля таго, каб у месцах, не заўжды звычайных, задумацца пра тыя важныя рэчы, пра якія мы ўсё часцей забываем у віхуры дзён Сачыце за праграмай, бо яна хутка з ’явіцца.

Прыхільнікам і прыхільніцам Януша Леона Вішнеўскага мы рэкамендуем прыхапіць з сабой у Сопат яго кнігу “Гранд”, бо менавіта тут знаходзіцца гэты гатэль: “Аброслы гісторыяй і легендамі, сопацкі Гранд Гатэль выяўляецца месцам

надзвычайных падзей, а аўтар як анёлназіральнік суправаджае людзей, што праводзяць тут кароткія летнія выходныя ”

Вокладка намякае, што ў гэтым гатэлі

каханне змяняе людзей.

ФРАГМЕНТ МАПЫ КАШУБАЎ, КРЫНІЦА: WWW KASZEBSKO COM
... літаратурны дух курорта ...

паморскую кнігарню Czec (вул Сонечна, 17, Гдыня) і выбраць штосьці прыгожае на кашубскай мове;

у Гданьскі філіял Ваяводскай і Гарадской публічнай

бібліятэкі імя Джозэфа Конрада (вул. Мар'яцка, 42), бо гэта капітальны банк ведаў пра Труймяста, тут сабраныя

публікацыі пра Гданьск і Памор’е, а таксама літаратурныя

творы вядомых і менш вядомых пісьменнікаў рэгіёну.

Натуральна, тут таксама ладзяцца самыя розныя культурныя імпрэзы, заўжды звязаныя з абранай тэмай;

адно з найпрыгажэйшых польскіх выдавецтваў –

słowo/obraz terytoria – працуе ў Гданьску, але пакуль не мае ўласнай кнігарні. Варта пашукаць іх публікацыі (напрыклад, ужо згаданыя “Успаміны” Яганны Шапенгаўэр)

на кірмашы, у іншых прадаўцоў, на сайце (з магчымасцю забраць кнігі з офіса);

у кнігарню "Sztuka Wyboru" ў Гарнізоне культуры па кнігі і альбомы, прысвечаныя архітэктуры, дызайну, мастацтву, фатаграфіі, графіцы і кулінарыі. Вядома ж, штосьці пра

мадэрновую Гдыню пацешыць сэрца і вока;

па кнігі і не толькі:

у шафу – Szafa Gdańska па незвычайныя сувеніры з

Гданьскам, гравюры, фотаздымкі, кнігі, паштоўкі, рэпрынты старых даведнікаў, мапаў і іншыя неабходныя ў гаспадарцы чулага бібліяфіла рэчы;

у сопацкі Smak Słowa ля пірсу па публікацыі Выдавецтва

“Smak Słowa”, то-бок навуковыя і навукова-папулярныя кнігі

па псіхалогіі і сацыяльных навуках, аўтараў мастацкай

літаратуры з кола арабскай і нарвежскай моў і процьму іншых прыгожых выданняў;

у кнігарню пры Музеі горада Гдыні (а ў іх таксама ёсць сваё выдавецтва!) і ў кнігарню пры Музеі эміграцыі ў Гдыні (памятайце пра тое, што менавіта адсюль выправіліся ў свет мільёны палякаў, у тым ліку літаратараў – напрыклад, Вітальд Гамбровіч);

у Firmin – Кнігарню на Лавандавай вуліцы і найбліжэйшую кінакавярню “У Старым кадры” – па чароўную атмасферу і чароўныя кнігі.

Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.