04.ПОЗНАНЬ.Гарадскія літаратурныя прагулянкі

Page 1

ГАРАДСКІЯ

Л І Т А Р А Т У Р Н Ы Я П Р А Г У Л Я Н К І П Р А Е К Т А Н Л А Й Н | П Р А С Т О Р А П О Л Ь С К А Й К У Л Ь Т У Р Ы

СЛОВА НА ПАЧАТАК

У вас ёсць чытацкія планы? Ці

падарожныя мары? Мы тут зразумелі, што хочам усяго і адразу, таму запрашаем вас на новую літаратурную

прагулянку, гэтым разам у сталіцу Велькапольшчы - у Познань. Тут бываў Адам Міцкевіч, тут ратушныя козлікі Пырэк і Тырэк прыдумляюць новыя гарадскія легенды, змешваюцца польскія і прускія традыцыі, а да кавы можна атрымаць святамарцінаўскі рагалік, шнэку з глянцам і бждонц.

А яшчэ гэта адзіны горад, згаданы ў польскім гімне. Паехалі!

Ianicius –Poeta Laureatus

І мы пачынаем нашу прагулку побач з

плошчай Стары Рынак (асцярожна, у Познані

шмат рыначных плошчаў), тут, на

скрыжаванні вуліц 23 Лютага і

Машталярскай, на куфры сядзіць выбітны польскі лацінскі паэт эпохі Адраджэння

Клеменс Яніцкі. Ён вучыўся ў Акадэміі

Любранскага ў Познані, потым выправіўся ў Італію і там у Падуі стаў паэтам-лаўрэатам, то-бок, атрымаў такую сабе папскую Нобелеўку. Польшча можа пахваліцца трыма такімі літаратарамі, адзначанымі

еўрапейскімі цэнтрамі асветы. На п ’ едэстале помніка, акрамя звестак пра паэта, змешчаны надпіс: “Забытым паэтам ” . Калі вы акурат забыліся, як гучыць паэзія Яніцкага, шчыра раім яго сатыру “Дыялог супраць разнастайнасці і зменлівасці

польскіх строяў” (лат In Polonici vestitus varietatem et inconstantiam dialogus, 1542).

Гэта першы вядомы літаратурны твор, у якім з ’яўляецца Станьчык як персанаж –прыдворны блазан Яна Ольбрахта, Аляксандра Ягелончыка, Жыгімонта Старога і Жыгімонта Аўгуста, вядомы сваім вострым пачуццём гумару. У творы ён выступае як Марасофус (што значыць, мудры блазан) і вядзе гарачую дыскусію з прывідам караля Ягайлы на тэму надзвычайнай важнасці – абмундзіраванне войска Ад аднаго толькі выгляду новых вайсковых строяў Ягайла вар ’ яцее, а Станьчык з ’едліва каментуе і старанна тлумачыць сэнс новых убораў Гучыць вельмі актуальна.

СТАНЬЧЫК, ФРАГМЕНТ КАРЦІНЫ ЯНА МАТЭЙКІ, 1862 ПОМНІК КЛЕМЕНСА ЯНІЦКАГА

П О З Н А Н Ь | 0 3

Кім быў Стэфан

Чарнецкі? Польскі

военачальнік, удзельнік

партызанскай вайны

супраць войскаў Карла

X Густава падчас

шведскага патопу. 14

снежня 1658 года

польская кавалерыя на

чале з Чарнецкім

пераправілася праз

марскі праліў АльсСунд і адбіла ў шведаў

востраў Альс і крэпасць

Кольдзінг у Ютландыі.

Менавіта гэтыя падзеі згадваюцца ў Мазурцы Дамброўскага.

JAK CZARNIECKI DO POZNANIA, PO SZWEDZKIM ZABORZE, DLA OJCZYZNY RATOWANIA WRÓCIM SIĘ PRZEZ MORZE.

(С) ПОЛЬСКІ НАЦЫЯНАЛЬНЫ ГІМН

Адзіны горад, згаданы ў Песні Польскіх Легіёнаў у Італіі – то-бок, у нацыянальным гімне – гэта Познань Аўтар тэксту – Юзаф Выбіцкі –літаратар і палітык, камергер апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага Аўтар мелодыі, заснаванай на матывах народнай мазуркі, застаецца невядомым Песня была напісана ў горадзе Рэджа нэль’Эмілія ў тагачаснай Цызальпінскай Рэспубліцы (цяпер Паўночная Італія) у 1797 годзе, калі там па ініцыятыве генерала Яна Генрыка Дамброўскага ствараліся Польскія Легіёны Салдаты і афіцэры, якія пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай эмігравалі з краіны хацелі змагацца за незалежнасць на баку Напалеона. З самага пачатку песня набыла папулярнасць сярод легіянераў, якія ахвоча спявалі яе Падчас трыумфальнага ўезду генерала Генрыка Дамброўскага і Юзафа Выбіцкага ў Познань 3 лістапада 1806 года Песню Легіёнаў спявалі натоўпы. Праз тры дні ўспыхнула першае пераможнае Велькапольскае паўстанне, якое далучыла большую частку Паўднёвай Прусіі да Варшаўскага герцагства. Кожны год у лістападзе познаньцы адзначаюць гэты гістарычны ўезд тэатралізаванай інсцэнізацыяй на Старым рынку. Пасля смерці Юзаф Выбіцкі быў пахаваны ў склепе познаньскага касцёла Святога Войцеха.

П О З Н А Н Ь | 0 4
Як Чарнецкі ў Познань прыбыў…

Міцкевіч велькапольскі

і векапомны

Прарок польскага рамантызму правёў у Велькапольшчы амаль год. У другой палове 1831 года ён меў намер перасекчы прускарасійскую мяжу і далучыцца да паўстання, ды планаў сваіх не рэалізаваў Але напісаў тут

яшчэ наведваў мясцовыя дваранскія сем’і, працаваў над рэдагаваннем сваіх твораў (у тагачасным Познані былі найлепшыя ўмовы для выдання польскай літаратуры) і трохі круціў рамансы. Некаторыя даследчыкі

лічаць, што менавіта велькапалянка Канстанцыя з Баяноўскіх Любеньска, тагачасная любоў Міцкевіча, стала прататыпам Тэлімены з “Пана Тадэвуша”.

яшчэ пагаворваюць, што сама ідэя паэмы зарадзілася менавіта тут.

У 1848 годзе іншы прарок Юльюш Славацкі прыбыў у Познань з Парыжа на вестку пра Вясну народаў Ён чакаў дакументаў, але праз некалькі месяцаў улады загадалі яму неадкладна пакінуць горад. Паэт быў абураны Ён сустрэў на вуліцы свайго знаёмага, пацягнуў яго ў цукерню Якаба Правосці ў гатэлі “Bazar” і замовіў два развітальныя келіхі віна –“ страмяную ” па польскім звычаі Хворы на сухоты Славацкі памёр праз год у Парыжы.

У адноўленую кавярню славутага гістарычнага “Bazar” можна завітаць на каву ці штосьці мацнейшае

ЮБІЛЕЙНЫ ЛАГАТЫП ГАТЭЛЮ "BAZAR" ЗДЫМАК: MUZEUM HISTORII MIASTA POZNANIA)

П О З Н А Н Ь | 0 6

“Рэдут Ардона” і “Смерць палкоўніка”, а
А

Габрыся рушыла хуткім крокам і неўзабаве апынулася ля брамы свайго дома. Гэта была прыгожая, хоць і закінутая сецесійная камяніца пад нумарам пяць на вуліцы Рузвельта. Яе браму атачаў шырокі ляпны фрыз з маляўнічай стужкай, а закутае ў жалезную агароджу вялікае дрэва з разгалістай кронай аздабляла балконы другога і трэцяга паверхаў. На першым паверсе, над прыхаванай у склепе майстэрняй па пашыве коўдар, месцілася кватэра Барэйкаў.

(С) МАЛГАЖАТА МУСЕРОВІЧ "НАЭЛЬКА"

Ежыцыяда

Познаньскі раён Ежыцы праславіўся як месца дзеяння цыклу раманаў для моладзі Малгажаты Мусеровіч З 1975 года ў друку выйшла 22 кнігі. Аўтарка інтэгруе ў тэкст рэальныя месцы і падзеі з гісторыі горада. Галоўнымі героямі серыі з ’яўляюцца шматлікія члены сям'і Барэйкаў – і гэта некалькі пакаленняў

Кожны том прысвечаны аднаму персанажу, але мае таксама даволі шмат адсылак да лёсаў іншых герояў. Асобныя тамы можна чытаць асобна адзін ад аднаго, але цяжка будзе выхапіць шматлікія алюзіі і спасылкі, не ведаючы частак папярэдніх Уся гісторыя пачынаецца ў сецесійнаэклектычнай камяніцы на вуліцы Рузвельта, 5, і гэта, бадай што, самы вядомы адрас ва ўсім Познані. Познань з Ежыцыяды мае некалькі сваіх даведнікаў (вось такі папяровы, або такі анлайн, дзе канкрэтныя месцы, дамы, паркі і вуліцы прадстаўлены з вялікім піетэтам і ў суправаджэнні цытат і фотаздымкаў.

Горад, створаны ў Ежыцыядзе, безумоўна, жыве ў свядомасці і ўяўленні чытачоў

ВОКЛАДКІ КНІГ З СЕРЫІ "ЕЖЫЦЫЯДА" МАЛГАЖАТЫ МУСЕРОВІЧ КАМЯНІЦА НА ВУЛ РУЗВЕЛЬТА 5, ЗДЫМАК: ROWEROMANIAK ДЛЯ WIKIMEDIA COMMONS

Родны брат Малгажаты Мусеровіч – паэт, вядучы прадстаўнік Новай хвалі, адзін з найвыбітнейшых польскіх перакладчыкаў

Станіслаў Бараньчак. Скончыў познаньскі

Універсітэт Адама Міцкевіча, дэбютаваў на старонках мясцовага штомесячніка “Одра”, актыўна ўдзельнічаў у апазіцыйнай

дзейнасці, а ў 1981 годзе з ’ехаў у ЗША, дзе пачаў працаваць у Гарвардскім універсітэце. Станіслаў Бараньчак памёр у 2014 годзе, пахаваны на могілках МаўнтОберн у Кембрыджы. З нагоды сямідзясятай гадавіны яго нараджэння і ў рамках святкавання саракагоддзя Камітэта абароны рабочых, да якога ён належаў, на сцяне Collegium Novum Універсітэта Адама Міцкевіча з’явіўся мурал у памяць пра Станіслава Баранчака. Ён глядзіць на мінакоў, запускаючы папяровы самалёцік са страфой верша “А так нямнога заставалася”. А на будынку на скрыжаванні вуліц Шыперскай і Эсткоўскага можна знайсці верш Бараньчака “Калі парцаляна, то толькі такая”.

П О З Н А Н Ь | 0 9

СТАНІСЛАЎ БАРАНЬЧАК

КАЛІ ПАРЦАЛЯНА, ТО ТОЛЬКІ ТАКАЯ

Калі парцаляна, то толькі такая, якой не шкада пад ботам нашэнніка альбо тракамі

танка;

калі фатэль, то не надта выгодны, такі, каб не было прыкра ўстаць і пайсці; калі адзежа, то каб панесці ў валізцы, калі кнігі, то каб панесці ў памяці;

калі планы, то каб на іх можна было забыцца,

як надыдзе пара зноўку перасяляцца на іншую вуліцу, кантынент, гістарычны этап альбо свет:

хто сказаў, быццам можна прызвычайвацца?

хто сказаў, быццам штось бывае назаўжды?

хіба ніхто не казаў табе, што ты ніколі

на гэтым свеце

не будзеш пачувацца як дома?

ПЕРАКЛАЎ АНДРЭЙ ХАДАНОВІЧ

П О З Н А Н Ь | 1 0

“Паштоўкай з дзяцінства” і “знойдзенай на гарышчы скарбонкай” чытачы называюць раман “Трэскі” познаньскай пісьменніцы Крысціны Кофты Дзеянне адбываецца на фоне пачатку камунізму, смерці Сталіна, познаньскіх забастовак і дэманстрацый

Чэрвеня 1956 года, апісаных у рамане як "набліжэнне навальніцы". Героі раманадзеці, яны растуць у невялікім двары, і іх дні запоўненыя бясконцымі гульнямі, радасцямі і смуткамі Ды назіраючы за будзённасцю шматкватэрнага дома, дзеці бачаць больш, чым могуць падумаць дарослыя.

кропля

Іншы велькапольскі аўтар, Якуб Малэцкі, размясціў у цені Познаня дзеянне свайго дэбютнага хорара “Памылкі” і бэстсэлера “Дрыжанне”.

„Дрыжанне” – гэта гісторыя пра шчыльна пераплеценыя лёсы дзвюх сем ’яў, што пачынаецца ў 1938 годзе і за якой чытачы сочаць цягам наступных 66 гадоў. Гістарычныя

падзеі зліваюцца са штодзённасцю

простых людзей ва ўсёй яе сімвалічнасці і магічнасці. Выключная адчувальнасць да чалавечых лёсаў суправаджаецца ў Малэцкага

– Не, гэта

не грымоты, штось нібы людзі

спяваюць, – ціха сказала Дворнічыха, падыходзячы бліжэй да Інжынерыхі.

З пад'езда выляцеў Павук.

Ён махаў рукамі і верашчаў

на ўвесь падворак:

– ЯНЫ ІДУЦЬ, ІДУЦЬ, зараз тут будуць!

(С) КРЫСЦІНА КОФТА

рэальнасцю тапаграфіі Аўтар добрасумленна рыхтуецца да адлюстравання рэалій і месцаў, а Познань, па яго ўласным прызнанні, носіць у сэрцы, так што ў гэтых адносінах яму можна цалкам давяраць.

П О З Н А Н Ь | 1 0
(С) STEFAN CHWIN "HANEMANN"
Ты крык, дрыжанне,
ў рацэ. (С) ЯКУБ МАЛЭЦКІ

Познань дэтыктыўны і д'ябальскі

Крымінальны Познань носіць у сэрцы Рышард Цвірлей. Дагэтуль ён стварыў два дэтэктыўныя цыклы пра познаньскіх копаў: “міліцэйскі” часоў ПНР і даваенны “паліцэйскі” цыкл. На Міжнародным фестывалі дэтэктываў у Вроцлаве раманы Рышарда Цвірлея пяць разоў былі намінаваныя на прэмію “Вялікага калібра” Скарб для аматараў жанру! Героі рэтрадэтыктываў цудоўна адчуваюць сябе ў міжваенным Познані, дзе амаль у кожным завулку хаваюцца дробныя зладзеі, ці нават жорсткія забойцы. Кажуць, цяжка падтрымліваць лад і парадак у горадзе, які ганарыцца традыцыяй прускага парадку і мяшчанскай стабільнасці. Тапаграфія вельмі дакладная, веданне рэалій таксама

Вы не можаце дазволіць сабе выдумляць, апісваючы канкрэтнае месца. Трэба там быць, і я быў у міліцэйскім пастарунку ў Познані ў васьмідзясятых гадах, а інтэр’еры ізалятара на Млынскай вядомыя мне са шматлікіх крыніц, у якіх ён апісаны. У пяцідзясятыя туды

трапіў мой бацька, яго – студэнта Дзяржаўнай школы выяўленчых

мастацтваў – абвінавачвалі ў шпіянажы, і таму я з першых рук ведаў, як выглядае ізалятар.

(C) РЫШАРД ЦВІРЛЕЙ

ДЛЯ „GŁOS WIELKOPOLSKI PLUS”

РЫШАРД ЦВІРЛЕЙ, ЗДЫМАК: WWW.RYSZARDCWIRLEJ.PL

...Таму, паночку каханы, не раю пытаць пра вуліцу Змагання Маладых ці пра вуліцу Змагання Старых, пытай лепш пра вуліцу Святы Марцін. Бо за такое пытанне можна часам і па шапцы атрымаць. Не любяць познаньцы, калі назвы іх вуліц перакручваюць. Заўжды Святы Марцін была, і Святы Марцін будзе. А як яе прыхадні

нейкія назавуць, нам няважна.

Шмат іх тут было. Прыйдуць, напаскудзяць і пойдуць. А вуліцы як былі, так і застануцца.

- Дык дзе тая вуліца Святы Марцін?

- А тут, паночку. Направа і налева.

У сваю чаргу, аўтар адных з самых чытаных прыгодніцкіх раманаў (з вельмі сімпатычным крымінальным светам на другім плане) свайго часу – Сяргей Пясецкі – згадвае Познань у гратэскавым творы “Сем пігулак Люцыфера. Праўдзівыя прыгоды д’ябла Маркі ў 1945 і 1946 гадах у незалежнай дэмакратычнай Польшчы, узноўленыя на падставе дакументаў, паказанняў сведкаў, газетных выразак і ўласных назіранняў аўтара”. Тут згадваецца, сярод іншага, славутая вуліца Святы Марцін і любоў познаньцаў да яе. Памятайце ж і вы, што аніякага “Святога Марціна” – у Познані – толькі “Святы Марцін”! І нам, вядома ж, цікава, што б Пясецкі сказаў пра абодва дэтэктыўныя цыклы Цвірлея.

П О З Н А Н Ь | 1 1
(C) СЯРГЕЙ ПЯСЕЦКI

Расстралялі мне сэрца ў Познані

Паэтка з Вільні і Варшавы, унучка Тамаша Зана, Казімера Ілакавічуўна пераехала ў Познань у 1946 годзе. Да гэтага яна вучылася ў Оксфардзе і Ягелонскім універсітэце, працавала ў

Міністэрстве замежных спраў і ў Міністэрстве ваенных спраў на пасадзе асабістага сакратара Юзафа Пілсудскага. Яна пасялілася ў

шматкватэрным доме на вуліцы Гаёвай, 4 і хоць часам адчувала сябе тут трохі ў выгнанні, прысвяціла гораду шмат вершаў, у т.л.

“Бамберачка”, “Д’яблы на Тумскім востраве” , “Восень у Познані”, “Лёгенькі алфавіт для экскурсій па Познані” і, мабыць, самы вядомы –“Расстралялі мне сэрца ў Познані”, прысвечаны падзеям 1956 года “Бамберачка” апісвае калодзеж, размешчаны на старой рынкавай плошчы ля заходняй сцяны Ратушы, вядомы сімвал Познаня Статуэтка над калодзежам прадстаўляе жанчыну ў бамберском строі, з каромыслам і конаўкамі, што выкарыстоўваюцца ў вінаробстве Пра гісторыю этнічнай групы, называнай бамбрамі, якія ў XVIII ст. прыехалі з ваколіц баварскага Бамберга ў Познань, можна даведацца, напрыклад, з кнігі Марыі Парадоўскай “Бамбры” або з калекцый Музея познаньскіх бамбраў.

У сваім вершы Ілакавічуўна сумуе па старым калодзежы, які пасля Другой сусветнай вайны каля дваццаці гадоў праляжаў на складах, каб толькі ў 1977

годзе вярнуцца на Стары рынак Пад Бамберкайможна сустрэцца, каб скіравацца потым у Кватэру-майстэрню Казімеры Ілакавічуўны (звярніце ўвагу, экскурсіі адбываюцца па папярэднім запісе) або на каву з традыцыйным познаньскім святамарцінскім рагалікам –

бо што гэта за літаратурная прагулянка без кавы?

КАЗІМЕРА ІЛАКАВІЧОЎНА ЗДЫМАК: NARODOWE ARCHIWUM CYFROWE

П О З Н А Н Ь | 1 2

КАЛОДЗЕЖ БАМБЕРКІ ЗДЫМАК: DENNIS JARVIS DLA WIKIMEDIA COMMONS

Познаньскай гарадской Галерэі “Арсенал” на плошчы

Стары Рынак “Kiosk” імкнецца быць сугучным галерэі, таму падабраныя выданні, у асноўным, датычаць сучаснага мастацтва, але знойдуцца

таксама кнігі на тэмы мастацкай крытыкі, філасофіі, дызайну, архітэктуры, кіно і мультымедыя;

і ў кнігарню “Arsenał” на Старым Рынку, бо гэта дзве розныя класныя кнігарні; у “Bookarest” у самым сэрцы раёна Лазар па заўжды

натхняльныя і старанна падабраныя кнігі, добрую

каву і рэкамендацыі Кніганошы без галавы. Менавіта ён намовіў нас аднойчы прачытаць рэпартаж “Познань. Горад грахоў” Марціна Концкага;

да кнігарні “Bookowskі” (адна знаходзіцца ў Цэнтры

Культуры “Замак”, другі філіял – на Ежыцах, вул.

Дамброўскага, 15) па мастацкую, дзіцячую і навуковую літаратуру. “Bookowski” таксама можна сустрэць у лесе, на возеры або ў лузе. Як вандроўная кнігарня яны возяць з сабой інтэрв’ю, аповеды пра людзей і месцы, фотаздымкі і прачытаныя кнігі.

Бо ім падабаецца!

у літаратурную кавярню і тэатр „U Przyjaciół”

па натхнёныя літаратурай тэатральныя і адукацыйныя праекты, па прыязную і спрыяльную для дыскусій атмасферу. І, вядома ж, па смачную каву і дэсерты;

у “Добрае месца” на вуліцы Негалеўскіх па кніжны дух і ў інтэрнэт-кнігарню выдавецтва “Druga Strona Poznania”, якое займаецца, сярод іншага, прамоцыяй горада і яго гісторыі (мы любім іх плакаты!);

i абавязкова паспрабуйце ўпаляваць "Blubry Starego Marycha" - кнігу, укладзеную на аснове аўдыёпраграм, у якіх карэнны

познанец па імені Стары Марых (тэксты пісаў Юльюш Кубел, а чытаў - Мар'ян Погаш)

"блюбрае" (баіць) пра горад, яго ўзлёты, падзенні, радасці і смуткі - з цудоўным

пачуццём гумару і ў найлепшых традыцыях

познаньскай гаворкі. Помнік Старога Марыха месціцца цяпер на вуліцы Паўвейскай.

па кнігі і не толькі: ПОМНІК СТАРОГА МАРЫХА, ЗДЫМАК: BIULETYN.POZNAN.PL

Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.