02. Кракаў. Гарадскія літаратурныя прагулянкі

Page 1

ГАРАДСКІЯ

Н У М А Р 2 • К Р А К А Ў Л І Т А Р А Т У Р Н Ы Я П Р А Г У Л Я Н К І П Р А Е К Т А Н Л А Й Н | П Р А С Т О Р А П О Л Ь С К А Й К У Л Ь Т У Р Ы

СЛОВА НА ПАЧАТАК

Кракаў – горад літаратуры, і гэта не лозунг, а факт – прэстыжны тытул “Горад літаратуры ЮНЕСКА” быў нададзены

ў 2013 годзе, то-бок ужо 10 гадоў таму. Што

гэта значыць? Горад прасоўвае

класічную

літаратуру, шукае сляды былых эпох, але клапоціцца таксама пра творцаў новага пакалення, падтрымлівае кніжныя крамы, кнігароў і выдавецтвы, стварае прыязную для чытачоў прастору – адным словам, чуйнуе.

Літаратурныя сцежкі ствараюць тут шчыльны суплёт, і так нам у гэтай блытаніне ўтульна, што мы запрашаем вас на прагулянку.

Н А В О К Л А Д Ц Ы : С Т А Н І С Л А Ў В Ы С П Я Н Ь С К І " П Л Я Н Т Ы Н А Д О С В І Т К У " К Р Ы Н І Ц А : W I K I M E D I A C O M M O N S

Сустрэнемся ля Адася

Адам Міцкевіч пры жыцці ніколі не быў у Кракаве, але менавіта ля яго помніка на плошчы Рынэк Глувны (Rynek Główny) цягам многіх гадоў сустракаюцца маладыя і старыя, кракавяне і турысты. Ля помніка адбываюцца розныя ўрачыстасці і традыцыйныя гарадскія

акцыі. 24 снежня – пярэдадзень Божага Нараджэння, а таксама народзіны Міцкевіча (нагадаем, што згодна з легендай, ён нарадзіўся ў карчме ля Наваградка), з гэтай нагоды кракаўскія прадавачкі кветак прыносяць да помніка бела-чырвоныя букеты Гэтай традыцыі больш за сто гадоў, кветкі ўскладалі на гэтым месцы нават падчас Другой сусветнай вайны, калі гэта было забаронена. Раніцай пасля перадвыпускнога

балю (вечарына за сто дзён да іспытаў называецца “studniówka”) вучні скачуць вакол помніка на адной назе, што павінна забяспечыць дапамогу Паэта на іспытах. Колькасць зробленых колаў будзе адпавядаць атрыманай адзнацы А ў першы чацвер снежня тут стартуе конкурс традыцыйных кракаўскіх батлеек.

Пад Адасем у Кракаве пачынаюцца

рамантычныя спатканні і шалёныя

вечарынкі, а мы прапануем вам прайсці

праз плошчу і зазірнуць у найстарэйшую

кнігарню ў Еўропе – на будынку змешчана шыльда, так што інфармацыя пэўная. Першую кнігарню тут адкрыў у 1610 годзе купец Франц Якуб Мэрцэніх. Памяшканне змяняла шмат уладальнікаў і цяпер належыць сетцы Empik, тут зрабілі залы, прысвечаныя Віславе Шымборскай і Чэславу Мілашу, бамбанулі літаратурны мурал, а ў дадатак да кніг ёсць кава з класным відам на плошчу і літаратурныя сустрэчы

К Р А К А Ў | 0 3
КНІГАРНЯ МЕСЦІЦЦА Ў БУДЫНКУ ПА АДРАСЕ RYNEK GŁÓWNY 23

КАЗІМЕЖ СІХУЛЬСКІ

КАБАРЭ ЗЯЛЁНАГА ШАРЫКА

КРЫНІЦА: WIKIMEDIA COMMONS

Знаходзячыся на плошчы Рынэк Глувны, абавязкова варта зірнуць на “Склеп пад баранамі” („Piwnicа pod Baranami”) –сутарэнне Палаца Патоцкіх У XV i XVI стст. Тут месцілася слаўная на ўсю акаліцу карчма, якую наведвалі такія зоркі як Ян Каханоўскі (яго называюць бацькам польскай паэзіі) і Мікалай Рэй (ён лічыцца бацькам ужо ўсяго польскага пісьменства). Такая гісторыя не змарнавалася, і ў 1956 годзе кракаўскія студэнты (у т.л. Пётр Скшынэцкі, Браніслаў Хромы і Кшыштаф Пендэрэцкі) заснавалі тут кабарэ – менавіта такое, якімі Польшча славіцца па ўсім свеце: тут спявалі самыя розныя творы, ад “Песні песняў” да газетных інтэрв’ю і апісання размнажэння слімакоў са старой энцыклапедыі. А яшчэ гэта быў цэнтр польскага джаза, з якога паўстаў Summer Jazz Festival Kraków – магчыма, адзін з найбуйнейшых у свеце.

Іншае славутае

літаратурнае кабарэ

Добрая вестка “Зялёнага шарыка”

абляцела ўсю краіну; паўсюль

напладзілася кабарэ: ад рабочых

арцеляў да мастацкіх салонаў, ад сталіц да глыбокай правінцыі, дзе яны звычайна заканчваліся

правалам, бо закраналі, не заўжды

далікатна, прыватныя справы

вядомых у мястэчку асобаў.

(С) ТАДЭВУШ БОЙ-ЖЭЛЕНЬСКІ

–“Зялёны шарык” паўстала ў 1904 годзе ў цукерні Апалінарыя Яна Міхаліка, вядомай як “Яма Міхаліка” („Jama Michalika”, бо там не было вокнаў) на вуліцы Фларыянскай, 45 у доме Бэлзінскай – гэта 5 хвілін пешшу ад Адася. Выступы збіралі мастакоў, літаратараў і навукоўцаў Першапачатковы прынцып быў такі, што кожны меў права (ці, у пэўным сэнсе, нават абавязак) выступіць перад публікай са сваім тэкстам або песняй, але памятаючы пра тое, што яго могуць асвістаць. Тут высмейвалі кансерватыўнае асяроддзе горада і канцэпцыю мастака як “ святара мастацтва ” . Мастак, паводле “Зялёнага шарыка ” , павінен быў быць блазнам і жартаўніком. На адкрыццё гледачоў прасілі прыйсці менавіта з “ над галавой разгайданым” зялёным шарыкам. Пасля ўдараў веку ў “Яме Міхаліка” зрабілі рамонт, выратавалі і аднавілі старыя роспісы і вітражы, нават вярнулі кабарэ. Значыць, можна зайсці!

К Р А К А Ў | 0 4
Кракаўскі барны рэалізм: палявыя даследаванні З Д Ы М А К : A N D R Z E J B A R A B A S Z / W I K I M E D I A C O M M O N S

Пазнаёміцца з сучаснымі кракаўскімі

творцамі можна ў “Вісяку” (“Zwisie”) – бары

“Vis-à-vis” каля “Склепа пад баранамі”.

Уваход адзначаны помнікам Пятру

Скшынэцкаму, а сам “Zwis” з ’яўляецца самым папулярным барам у польскай літаратуры, тут адбываецца дзеянне каля дваццаці твораў

Ежы Пільх пісаў пра “Zwis”, а іншыя аўтары

ўжо апісвалі самога Пільха ў “Zwisie” Творы Пільха стварылі вакол сябе цэлы свет і спрычыніліся да славы кракаўскіх бараў. “Visà-vis”, а таксама “Piękny pies” , “Dym” i

“Pierwszy Lokal Na Stolarskiej Po Lewej

Stronie Idąc Od Małego Rynku” былі ўвекавечаны ў серыі дэтэктываў Марціна Святліцкага – паэта, пісьменніка, вакаліста і аўтара гурта “Świetliki”, заўсёдніка і знаўцы кракаўскіх установаў. Ужо гавораць пра “кракаўскі барны рэалізм”, і гэта цікавая тэма для вечаровай прагулянкі. Мапай можа стаць праект Выдавецтва “Ha!art” і даследчыцы згаданай плыні Агнешкі Пудэлка: ад любімых пабаў Пільха, Барана і Святліцкага да ўсіх устаноў, якія яны прыдумалі (так, ёсць такія, і ёсць людзі, якія іх марна шукаюць). Здымаючы экранізацыю рамана Ежы Пільха “Спіс пралюбадзейніц”, рэжысёр Ежы Штур запрасіў аўтара сыграць аднаго з гасцей бара

васьмідзесятых,

дрынк-бары Vis-àvis я задавальняў сваю мала

эксцэнтрычную патрэбу ў

ананімнасці. Бывальцы ўстановы з ліку спецагентаў лічылі

мяне не вядомым ім агентам, мянялы – не вядомым ім

мянялам, а Уладыслаў М., галоўны рэдактар літаратурнага часопіса (які

прыходзіў туды

штодня) – членам нейкай не вядомай

яму партыйнай ячэйкі”.

К Р А К А Ў | 0 6
“...тады, у сярэдзіне
у
ЕЖЫ ПІЛЬХ ДЭТЫКТЫЎНУЮ СЕРЫЮ МАРЦІНА СВЯТЛІЦКАГА НАЗЫВАЮЦЬ ТАКСАМА АНТЫДЫТЭКТЫЎНАЙ, БО ЯНА КПІЦЬ З УСІХ ПРАВІЛАЎ ЖАНРУ
(С)

Набілісты ў Кракаве: слядамі

Віславы Шымборскай

і Чэслава Мілаша

Віслава Шымборска жыла ў Кракаве з

шасцігадовага ўзросту, тут яна паступіла ва

ўніверсітэт, працавала, публікавала зборнікі

вершаў, рабіла цудныя іранічныя калажы, хадзіла

на рынак (Нававейскі або Клепаж), на забароненыя фільмы (у дзяцінстве), джазавыя канцэрты, чорную каву і цыгарэтку. Усяго яна змяніла пяць адрасоў, апошні – вуліца Пястовска, 46 – сёння належыць Фонду Віславы Шымборскай і прымае ў госці польскіх і замежных творцаў, што прыязджаюць у Кракаў у рамках літаратурных рэзідэнцый Не звязаным са светам культуры наўпрост аматарам набілісткі, прапануецца некалькі дзён пражывання ў кватэры ў спалучэнні з удзелам у творчых

імпрэзах. На моцную чорную каву спадарыня

Віслава – і не толькі яна – любіла заходзіць у

Чэслава Мілаша з Віславай Шымборскай у Кракаве звязваў Дом літаратараў

Легендарны шматкватэрны дом па адрасе вул.Крупніча, 22 з 1945 года цягам паловы стагоддзя быў штаб-кватэрай Кракаўскага

аддзялення Саюзу літаратараў У трыццаці цесных кватэрах (але ж кватэрах!)

“Новую правінцыю” („Nowа

Prowincjа”) па адрасе вул. Брацка, 3, так што варта зазірнуць. Ля

ўваходу ў кавярню месціцца Дамафон паэзіі–націснуўшы абраную кнопку, мы пачуем Адама Загаеўскага, Эву Ліпску, Браніслава Мая, Рышарда Крыніцкага, Віславу Шымборску і Чэслава Мілаша, якія чытаюць свае вершы Хай верш аздобіць каву!

пражывала адначасова да сарака пісьменнікаў або пісьменніц з сем ’ямі. Паэт Канстанцін Ільдэфанс Галчынскі назваў будынак “Домам сарака прарокаў”, бо, калі гукнуць на падворку “Маэстра!”, –ва ўсіх вокнах з 'яўляліся галовы літаратараў. У розны час у доме на Крупнічнай жылі: Славамір Мрожак, Тадэвуш Ружэвіч, Тадэвуш Пайпер, Ежы Анджаеўскі, Галіна Пасвятоўска, Ганна Свіршчыньска, Стэфан Кісьлеўскі, Казімеж Брандыс, Станіслаў Дыгат, Леон Кручкоўскі, Міхал Русінэк, Эва Ліпска і многія іншыя

і мы ўсе тут страшна, невылечна цынічныя.

(С) КАНСТАНТЫ ІЛЬДЭФАНС ГАЛЬЧЫНСКІ

ЗДЫМАК: WWW MIESZKANIESZYMBORSKIEJ PL

К Р А К А Ў | 0 7
„Мы ў Кракаве ўсе жывём на Крупнічай

M як Мілаш

Пасля доўгага перыяду жыцця ў эміграцыі Чэслаў Мілаш вярнуўся ў Польшчу ўжо як нобелеўскі лаўрэат і пасяліўся ў Кракаве на першым паверсе ў доме па адрасе вул.Багуслаўскага, 3 – у зацішнай акаліцы паміж раёнамі Казімеж, Страдом і Стары горад Сёння кватэра служыць

літаратурнай рэзідэнцыяй, але зрэдчас таксама прымае экскурсіі. Кожны год у чэрвені Кракаў праводзіць вялікі Фестываль Мілаша – мноства сустрэч, прэзентацый, размоў, а ў апошні дзень уручаецца Прэмія імя Віславы Шымборскай

ШЫЛЬДА ПАМЯЦІ ЧЭСЛАВА МІЛАША НА ДОМЕ, ДЗЕ ЁН ЖЫЎ | ЗДЫМАК: WWW.KRAKOW.PL

Чытае ўвесь свет, чытаюць іншыя планеты

Напрыканцы 1945 года ў Кракаў пераехаў пісьменнік, чые творы сёння чытае ўвесь свет, і цалкам магчыма, што і іншыя планеты таксама, бо іншыя планеты ён ствараў сам. Гаворка ідзе пра Станіслава Лема. Калі вы яшчэ не чыталі яго кнігі па-польску, то можна зазірнуць па іх у

“Кнігарню

пад глобусам”. Яна месціцца побач з “Літаратурным выдавецтвам ” („Wydawnictwo Literackie”), з якім Лем быў звязаны з 1955 года на працягу ўсёй кар ' еры. Станіслаў Лем вельмі любіў салодкае, добра ведаў асартымент кракаўскіх цукерняў і найбольш высока ацэньваў пірожныя з гатэля “Cracovia” (ал Марш

Фердынанда Фоха 1), гатэль цяпер стаіць закінутым, але некалькі цукерняў побач засталося. Станіслаў Лем быў таксама аматарам навукі, футуролагам і візіянерам. У 2007

годзе яго імя было прысвоена адукацыйнаму парку для дзяцей і дарослых. Сад доследаў імя Станіслава Лема з 'яўляецца філіялам Музея гарадской інжынерыі ў Кракаве, праз адкрытую інтэрактыўную экспазіцыю і гульні тут расказваюць пра законы фізікі Узімку тэрыторыю сада займаюць светлавыя інсталяцыі.

Увага! Алярм! У “Кнігарні пад Глобусам” пачаўся рамонт: які

працягнецца прынамсі да лета. Кнігарні хочуць вярнуць сабе

даваенны выгляд. Трымаем кулачкі!

К Р А К А Ў | 0 8

Свет як у Мрожака

Пісьменнік і карыкатурыст, сусветная зорка тэатра абсурду Славамір Мрожак у Кракаве правёў маладосць і вярнуўся сюды пасля 33 гадоў эміграцыі. Тут ён крыяў пасля афазіі і пісаў аўтабіяграфію, вяртаючы сабе здольнасць карыстацца мовай. Вынік барацьбы з хваробай – пранізлівая аўтабіяграфія. Мрожак памёр праз 11 гадоў пасля яе публікацыі, у Ніцы, яго прах быў пахаваны ў Нацыянальным пантэоне ў Кракаве

“Прызвычаены да свабоды і ў самым росквіце сіл, я не мог зжыцца з думкай, што мой лёс – Польшча. Але цяпер я магу гаварыць і пісаць толькі па-польску і адчуваю палёгку, як хтосьці, хто пасля доўгай вандроўкі вярнуўся дамоў”

(С) СЛАВАМІР МРОЖАК

Усе нашы памерлыя

Нацыянальны пантэон – гэта месца спачынку найвыбітнейшых дзеячаў нацыянальнага мастацтва, культуры і навукі, працяг ідэі Крыпты нацыянальных прарокаў на Вавелі і Крыпты заслужаных на Скалцы. У Крыпце нацыянальных прарокаў пахаваныя Адам Міцкевіч і Юльюш Славацкі, а таксама ўвекавечаны Цыпрыян Каміль Норвід і Фрэдэрык Шапэн У Касцёле на Скалцы спачылі, сярод іншых, Ян Длугаш, Вінцэнты Поль, Юзаф Ігнацы Крашэўскі, Адам Аснык, Станіслаў Выспянскі, Чэслаў Мілаш. Пасля адмовы Айцоў Паўлінаў пашыраць Крыпту заслужаных, з ’явілася ідэя стварыць Нацыянальны пантэон пры Касцёле св.Пятра і Паўла (што на вул Гродзкай), там былі пахаваныя Славамір Мрожак і Адам Загаеўскі. Да Віславы Шымборскай і Марка Грахуты трэба ехаць на Ракавіцкія могілкі, там жа можна знайсці магілу беларускага паэта Алеся Гаруна, а Станіслаў Лем спачыў на Сальватары.

К Р А К А Ў | 0 9
РАКАВІЦКІЯ МОГІЛКІ ЗДЫМАК: ZYGMUNT PUT / WIKIMEDIA COMMONS

Ідзём па памяць

У Казімеж – былы габрэйскі квартал – мы ідзём па памяць. Пасля вайны тутэйшыя камяніцы стаялі пустымі і закінутымі, з вялікай габрэйскай супольнасці засталося ўсяго 10 адсоткаў.

Паціху ў раён вярталася жыццё, сёння тут збіраюцца мастакі, літаратары, тусоўшчыкі і ахвочыя да мінуўшчыны турысты. Калісьці на Гродзкай вуліцы працавала друкарня Юзафа

Фішэра – там друкаваліся вядомыя ідыш і габрэйскія паэты і пісьменнікі. Цяпер у Сінагозе Попера на Шырокай вуліцы месціцца кнігарня выдавецтва “Аўстэрыя” („Austeria”) з

найлепшым выбарам літаратуры ў галіне юдаікі і габрэйскай культуры, але не толькі. Аўтарскі праект выдавецтва – “Кнігі для пісання” – тэматычныя нататнікі, дапоўненыя фотаздымкамі і цытатамі, з гарадамі і пісьменнікамі на вокладках Напрыклад, з выявай Лема ці Выспяньскага ці дзясяткаў іншых творцаў. Вядома, ёсць таксама сам Кракаў.

П'еса “Вяселле” Станіслава Выспяньскага была напісана ў Кракаве, была алюзіяй на кракаўскія падзеі і прадстаўляла сілуэты рэальных кракавянаў. Усё пачалося з вяселля паэта

Люцыяна Рыдля і сялянкі Ядвігі Мікалайчык –шлюб выклікаў шмат спрэчак у творчым асяроддзі горада. Касцёльная ўрачыстасць прайшла ў

лістападзе 1900 года ў Марыянскім касцёле, а само вяселле зладзілі ў прыгарадным маёнтку, пазней названым “Рыдлювка”. Цяпер тут знаходзіцца Музей

Станіслаў Выспяньскі – творца з мноствам абліччаў: драматург, паэт, мастак, архітэктар і дызайнер мэблі. Адпаведна і кракаўскіх адрасоў у яго таксама было шмат. Цікава зірнуць на яго Сапфіравую майстэрню (вул Крвадэрска, 79) –там ён скончыў “Вяселле”, напісаў

“Лістападаўскую ноч” і “Вызваленне”, стварыў цыкл відаў на Курган Касцюшкі У часы гаспадара ўвесь пакой быў пафарбаваны ў сапфіравы колер, а на дзвярах вісела шыльда: “Тут жыве Станіслаў Выспяньскі і просіць яму не перашкаджаць ” .

Шпацыруючы па Старым горадзе, мы можам зайсці ў Базіліку айцоў Францішканаў і ўбачыць

СТАНІСЛАЎ ВЫСПЯНЬСКІ

ВІД НА КУРГАН КАСЦЮШКІ

КРЫНІЦА: WIKIMEDIA COMMONS

маладапольскую ” серыю вітражоў Выспяньскага разам з самым вядомым сецэсійным творам –

“Бог Айцец – Паўстань”. А потым можна ўзняцца

на Курган Касцюшкі, і адтуль паспрабаваць

знайсці акно, праз якое калісьці глядзеў на курган Выспяньскі.

“Тут жыве Станіслаў Выспяньскі і просіць
яму не перашкаджаць”

па кнігарнях:

у “De Revolutionibus Books&Cafe” па старанна падабраныя

кнігі з самых розных сфер, бо гэта месца было створанае

дзеля таго, каб пераадольваць бар’еры, у тым ліку бар’ер паміж чалавекам і добрай кавай;

у “Massolit” па выдатную падборку англамоўнай літаратуры

з галіны гуманітарных навук, фемінізму, gender-studies, юдаікі, гісторыі і літаратуры Польшчы, Цэнтральнай і Усходняй Еўропы;

у “Lokator” на Казімежы па “кнігі, якія пашыраюць

гарызонты, перасякаюць межы, парушаюць табу, ствараюць культуру і з ’яўляюцца яе часткай”;

у “MOCAK Bookstore” у Музеі сучаснага мастацтва, бо, калі дзесьці мастацтва аб’ядноўваюць з кнігарняй, мы ідзём туды;

у Кракаўскае фестывальнае бюро (Krakowskie Biurо Festiwalowe) можна і нават трэба зазірнуць, бо гэта адкрытая прастора, дзе ўвесь час штосьці адбываецца (і кнігарня там таксама ёсць). KBF арганізуе два найбуйнейшыя літаратурныя фестывалі ў Польшчы –Фестываль Мілаша і Фестываль Конрад, а таксама

каардынуе праграму “Кракаў – горад літаратуры ЮНЕСКА”.

Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.
02. Кракаў. Гарадскія літаратурныя прагулянкі by Przestrzeń_Kultury_Polskiej - Issuu