10.ЛОДЗЬ. Гарадскія літаратурныя прагулянкі

Page 1

Л І Т А Р А Т У Р Н Ы Я П Р А Г У Л Я Н К І Н У М А Р 1 0 • Л О Д З Ь А Н Л А Й НП Р А Е К Т | П Р А С Т О Р А П О Л Ь С К А Й К У Л Ь Т У Р Ы
ГАРАДСКІЯ

Прыйшоў час апошняй прагулянкі ў

нашай серыі літаратурных даведнікаў.

Якой яна будзе? Хочацца, каб восеньскай і цёплай, поўнай гукаў

лета і добрых спадзяванняў у дажджлівыя часы няпэўнасці. Мы выпраўляемся ў горад з надзвычай

багатымі прамысловымі традыцыямі, у сталіцу польскага кіно, што стаіць на 18 рэках, аніводная з якіх, насуперак

шматлікім легендам, не перадала яму сваёй назвы – у Лодзь.

Пакажам сябе на славутай Пётркоўскай, але таксама пакруцімся

па завулках і пашукаем зацішныя кніжныя

У Лодзь нам і дарога! НА ВОКЛАДЦЫ: ГЖЭГАЖ ЗАЁНЦ, СТАЛЬНЫЯ КАНСТРУКЦЫІ ДАХУ НА ВАКЗАЛЕ ЛОДЗЬ ФАБРЫЧНАЯ, КРЫНІЦА: CANVA PRO
куткі. Паехалі!
СЛОВА НА ПАЧАТАК

прачынаецца

Уладзіслаў Станіслаў Рэймант – раманіст, навеліст, адзін з галоўных прадстаўнікоў рэалізму ў прозе Маладой Польшчы.

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры за чатырохтомную сялянскую эпапею “Мужыкі”. Адзін з найвыбітнейшых

пісьменнікаў у гісторыі польскай

літаратуры і, вядома ж, начны кашмар школьнікаў

Затое ў Дамку дзяжурнага па пераездзе, дзе будучы нобелеўскі лаўрэат жыў, працуючы на чыгунцы, цяпер жывуць іншыя людзі. І гэта выдатна, бо хто ведае, на што яны там натхняцца.

Для лодзінцаў жа Рэймант застаецца, перш за ўсё, аўтарам “лодзінскага рамана ўсіх часоў” –

“Зямлі запаветнай” Рыхтуючыся напісаць панарамны твор, пісьменнік хацеў спазнаць горад знутры, шмат назіраў, шпацыраваў і нават на некалькі тыдняў уладкаваўся на завод Ён спаборнічаў у напісанні з аўтарам іншага рамана пра Лодзь – Вінцэнтам Касякевічам (і, адпаведна, з яго “Бавоўнай”).

Рэймант нарадзіўся ў

Вялікіх Кабелях (100 км ад Лодзі), а на сённяшняй мапе ваяводства яго імя носяць Рэймантаўскія

Ліпцы – вёска ў скернявіцкам павеце, дзе адбываецца дзеянне “Мужыкоў”.

“Рэймантаўскія” дадаліся да Ліпцаў у 1983 годзе. У памяшканні былой тэкстыльнай

мануфактуры сям'і Вінкель працуе

Рэгіянальны музей імя Уладзіслава

Рэйманта.

ЯЦАК МАЛЬЧЭЎСКІ, ПАРТРЭТ УЛАДЗІСЛАВА РЭЙМАНТА, КРЫНІЦА: CYFROWE MNW ART PL

У другой палове XIX стагоддзя Лодзь стала біблейскім Ханаанам для ўсёй краіны. Сюды прыязджалі ў надзеі зарабіць капітал, але для многіх простых людзей гэта заставалася толькі мрояй. Горад выявіўся плавільным катлом, у якім цяжка выжыць. Адсюль і горкая іронія ў рэймантаўскай назве. Яна стала агульна прынятай назвай для Лодзі і з часам нават пазбавілася негатыву ў гучанні.

Л О Д З Ь | 0 3
Лодзь

Лодзь прачыналася.

Першы рэзкі фабрычны свіст працяў цішыню на досвітку, а за ім з усіх бакоў горада ўсё шумней пачалі

адгукацца іншыя, равучы ўпартымі хрыпатымі

галасамі, быццам хор пачварных пеўняў выводзіў

на ўсе жалезныя горлы заклік да працы.

Вялізныя фабрыкі, чые доўгія чорныя целыя і зграбныя шыі-коміны

відзежай стаялі ўначы, у туман і дождж, паволі

прачыналіся, бухалі полымем, дыхалі клубамі дыму, пачыналі жыць і варушыцца ў цемры, якая ўсё яшчэ закрывала зямлю.

Менавіта ў «Бавоўне» Касякевіча

з 'явіўся, а праз “Зямлю запаветную ” распаўсюдзіўся тэрмін “Лодзерменш”, тобок жыхар індустрыялізаванай Лодзі канца XIX – першай паловы XX

стагоддзя, надзвычай працавіты, упарты і здольны знайсці сябе ў новай

капіталістычнай сітуацыі. Цікава, што ў гісторыях рабочых тэрмін меў відавочна станоўчую афарбоўку, у той час як літаратары, і Рэймант, перш за ўсё, часцей малявалі гэтага персанажа як «знявечанага ў маральным сэнсе». Разам з тым, галоўныя героі “Зямлі запаветнай” (польскі шляхціц Караль Баравецкі, немец Макс Баум і габрэй Морыц Вельт) пачаткова ўяўляюць сабой прыклад суіснавання ў даваеннай Лодзі розных культур і народаў.

Аднак для аматара прыроды Рэйманта Лодзь – драпежны горад, што знішчае простых людзей і пажырае чалавечнасць у заможных прамыслоўцаў. Магчыма таму ў галерэі вялікіх лодзінцаў пісьменнік сядзіць на падарожным куфры – гатовы з ' ехаць адсюль як мага далей. З лодзінскага перыяду вядомыя два адрасы Рэйманта: кватэра на вул.Усходняй 50 і рэдакцыя газеты “Kurier Codzienny” на вул.Пётркоўскай 46.

ЛОДЗЬ ДА 1939 ГОДА, ЗДЫМАК ЗДЗІСЛАВА МАРЦІНКОЎСКАГА, КРЫНІЦА: POLONA PL (С) УЛАДЗІСЛАЎ РЭЙМАНТ
(С) ЮЛЬЯН ТУВІМ Гэй, нашчадак, пакіньма, забудзь Здагадкі "па справе Тувіма", Бо сам я кажу: Мой горад – Лодзь, Гэта мая радзіма!

Юльян Тувім

Паэт-віртуоз, сузаснавальнік літаратурнага кабарэ „Pod Picadorem” i паэтычнай групы „Skamander”, перакладчык французскай, нямецкай, лацінскай і рускай паэзіі Юльян Тувім нарадзіўся ў Лодзі на вуліцы Відзеўскай, 44 (цяпер Кілінскага, 46). Вучыўся ў Мужчынскай дзяржаўнай гімназіі і дэбютаваў у 1911 годзе перакладам на эсперанта вершаў Леапольда Стафа, чыю творчасць вельмі цаніў Тувім праславіўся як аўтар бліскучых тэкстаў для кабарэ, поўных музыкі, іроніі і парадоксаў вершаў для дзяцей і дарослых.

Лодзь мільгае ў розных вершах Тувіма, гэта месца дзеяння (Комінагорад!) паэмы “Кветкі польскія” – працятай болем, тугой і адзінотай песні, прысвечанай Польшчы і польскасці. “Кветкі польскія” былі напісаныя падчас Другой сусветнай вайны ў эміграцыі з думкай пра адраджэнне дзяржавы ў новым, лепшым абліччы Паэт лічыў паэму адным з найважнейшых сваіх твораў Можа таму, як паклон яго меркаванню, помнікавы Тувім на лаўцы трымае ў руцэ менавіта гэтую кнігу. Нос скульптуры выцерты, і прычына гэтаму –гарадская легенда, маўляў, калі пацерці нос паэту – будзе удача І так, мы пацерлі! Помнік саркастычнасці паэта можна знайсці ў двары дома на вул. Легіёна,ў 2 (у падворку кавярні-галерэі Surindustrialle).

Гэта адсылка да знакамітага

“Верша, у якім аўтар ветліва, але настойліва просіць шматлікія натоўпы блізкіх пацалаваць яго ў дупу". Якую частку паэта прадстаўляе помнік і да чаго запрашае, вы можаце здагадацца (ну або пайсці і зірнуць).

Л О Д З Ь | 0 6
ТУВІМ
ТЭАТРЫ
ФРАГМЕНТ
NARODOWE ARCHIWUM CYFROWE ЮЛЬЯН
У
CYRULIK WARSZAWSKI,
ЗДЫМКА С БЖАЗОЎСКАГА, КРЫНІЦА:

У Лодзі нарадзілася і вучылася польская паэтка, аўтарка тэатральных тэкстаў, радыёспектакляў, оперных лібрэта і кніг для дзяцей Яанна Кульмава. Яна працавала таксама рэжысёркай, дэбютаваўшы ў Тэатры Лодзінскай Зямлі. Яе літаратурны

даробак складаецца з рэфлексіўных і сатырычных твораў, поўных пачуцця гумару. Лодзі яна прысвяціла “Тапаграфію мыслення” – крыху казачны, крыху паэтычны аповед пра раннія гады жыцця.

У Лодзі дзіўна. У шафах у калідоры жывуць гаргоны, а на зімовай вуліцы стаіць дзяўчынка з запалкамі. На падворку

андэрсанаўскі свінапас грае

цудоўныя мелодыі, ажно танчыць драўляная лялька. Гэтыя чары, відаць, бяруцца з пераплеценых ўзорамі сецесійных пад’ездаў, з аздобна выгнутых рашотак, што хаваюць цемру ліфта з аксамітнымі лавачкамі і вялізнымі люстрамі. Бяруцца з пузатых эркераў і балконаў, падобных да карункавых гандол. І з ляпніны на плафонах, і з цёмных высокіх дзвярэй з бліскучымі клямкамі. А перш за ўсё, з палацаў, ускудлачаных, нібы паўліны. З прыселых індыкамі фабрык, што чырванеюць надвячоркам, быццам брыняючы крывёю.

(С) ЯАННА КУЛЬМАВА

ВОКЛАДКА КНІГІ ЯАННЫ КУЛЬМАВАЙ

“ТАПАГРАФІЯ МЫСЛЕННЯ”, ВЫДАВЕЦТВА ISKRY

О Д З Ь | 0 7

У Лодзі
дзіўна
Л

„BEAUTY/BAŁUTY”: МАСТАЦКІ НЕОН ДАНІЭЛЯ „GOUDА” ТВОРСКАГА, ПАКЛОН БАЛУЦЯЖАМ. КРЫНІЦА: UM ŁODZI

Лодзі прысвяціў кнігу ўспамінаў Арнольд Машковіч – пісьменнік, журналіст, перакладчык, лекар, папулярызатар навукі і стваральнік коміксаў, які прайшоў праз гета і лагеры смерці Ён вырас у Лодзі, ведаў гарадскія легенды і апісаў адну з іх у рамане “Балада пра Сляпога Макса”. Менахем Барнштэйн (той самы Сляпы Макс) быў каралём лодзінскага крымінальнага свету і кіраўніком мясцовай дзінтойры. Бедныя габрэі з раёна Балуты ставіліся да яго як да Месіі, бо заўжды маглі разлічваць на дапамогу Да вайны ён кіраваў падземным жыццём у горадзе. І дагэтуль з ’яўляецца квінтэсенцыяй міфа пра балуцяра –мясцовага прайдзісвета-хулігана, часта паважанага супольнасцю.

У гарадскім фальклоры наогул Балуты займаюць вельмі важнае месца. Гісторыі пра сапраўдных балуцяраў і балуцярак

карысталіся надзвычайнай папулярнасцю: Чумавы Антэк, Манька з Балут, Панна Францішка з Лагевніцкай

Пра лёс Менахема Барнштэйна, таксама вядомага як Дон Карлеоне з Балут і габрэйскі Яносік, можна прачытаць у кнізе журналіста, аматара гарадской гісторыі Рэмігіюша Пятроўскага “Сляпы Макс. Гісторыя лодзінскага Аль Капоне” Дагэтуль на сціплай магіле Барнштэйна лодзінцы заўважаюць (акрамя традыцыйных каменьчыкаў)

карты і манеты – на шчасце і ўдачу.

Крымінальнай Лодзі ў яе рэтра-абліччы

прысвечаныя дэтэктывы Марціна

Анджэеўскага, сучасныя загадкі

прадстаўляе Агнешка Плошай і – з бестселераў – “Lampiony” Катажыны Бонды.

Лодзь заканчвалася

Новым

(С) АРНОЛЬД МАШКОВІЧ

на
Рынку, але і на
поўнач цягнуліся раёны, што пульсавалі
жыццём. Толькі што іншай натуры.
Сляпы Макс, Чумавы Антэк i балуцкая банда

“Але

Лодзь я адчуваю найбольш, яе бляск і

галечу”

Кнігі Мануэлы Грэткоўскай, якая нарадзілася ў Лодзі, займаюць першыя пазіцыі ў спісах бестселераў, іх называюць

“постмадэрнісцкай, фемінісцкай, метафізічнай прозай”, якая, аднак, звяртаецца да шырокай і вельмі разнастайнай

аўдыторыі, сведчанне чаго – поўныя залы падчас аўтарскіх сустрэч. Мануэла Грэткоўска перапрацавала свой мігранцкі досвед у раманы аб новым польскім пакаленні, і Лодзь у іх выяўляецца

каштоўным

кампанентам "Але ці можна ўцячы ад Польшчы?”. Менавіта такое пытанне задае яе апошняя кніга.

"Пераправа" - наскрозь асабісты дзённік, які ахоплівае падзеі з лета 2020 года да позняй восені 2022 года і не ашчаджае трапных ацэнак рэальнасці.

Літаратурнай цытатай з уласнай мінуўшчыны.

Я пакінула Лодзь па ўласным выбары. На свеце ж столькі іншых месцаў. Але менавіта Лодзь я найбольш адчуваю, яе бляск і галечу. Чым яна будзе ў будучыні?
менавіта
Ў ІНТЭРВ’Ю ДЛЯ GAZETА WYBORCZA (С) МАНУЭЛА ГРЭТКОЎСКА

АНДЖЭЙ САПКОЎСКІ, СЕРЫЯ ПРА ВЕДЗЬМАРА, ВЫДАВЕЦТВА: SUPERNOVA, 2019,

Свет Ведзьмара, сквер Ведзьмара

Яго кнігі перакладзеныя амаль на дваццаць моў, ён лаўрэат шматлікіх польскіх і замежных прэмій, на аснове яго твораў былі створаныя комікс, поўнаметражны

фільм, два серыялы, серыя кампутарных RPG-гульняў і нават мюзікл. У 2018 годзе з нагоды юбілея Анджэя Сапкоўскага адзін з лодзінскіх сквераў атрымаў імя Ведзьмара, Геральта з Рывіі – галоўнага героя цыклу раманаў і апавяданняў, а так напраўду цэлага сусвету ў забаўляльнай індустрыі.

Такім тыповым “лодзермэншам” я, бадай што, і не з’яўляюся. Сям’я маёй маці – лодзінцы толькі ў

першым пакаленні, а мой бацька родам з

Віленшчыны. А я, і праўда, звязаны з Лоддзю. На жаль. Тут я нарадзіўся, вырас, вучыўся, працаваў, жаніўся, разводзіўся, тут я стаў пісьменнікам, і ўсё гэта пакуль што рухаецца ў бок лодзінскага морга. Здаецца, я адсюль не вырвуся, і гэта мая найвялікшая параза ў жыцці.

(С) АНДЖЭЙ САПКОЎСКІ

куды па кнігі і ўражанні?

Калі вы фанат/ка коміксу як жанру, абавязкова сачыце

за анонсамі Міжнароднага фестывалю коміксу і

гульняў, гэта самае маштабнае мерапрыемства такога

тыпу ў Польшчы і Цэнтральна-Усходняй Еўропе, якое

штогод прыцягвае ў Лодзь тысячы ўдзельнікаў з Польшчы і замежжа;

у букіністычную кнігарню „Book się rodzi” (назву

ацэняць тыя, хто быў з намі ў Беластоку), бо гэта, пагаворваюць, найлепшы букініст у Лодзі, поўны рэдкай

красы;

у кнігарню „Do dzieła” на сустрэчы Зухаватага кніжнага

клуба, аўтарскія сустрэчы, літаратурныя пабквізы без паба і цудоўны выбар кніг;

у незалежную сямейную Księgarniа E.Stompel i ў

Księgarniа Odkrywcy, у „Literа” па каву і дэсерт у

акружэнні кніг, або па кнігі ў акружэнні кавы і дэсертаў

– хто як любіць;

добра, у Музей кінематаграфіі, каб зірнуць, як слова

стаецца стужкай, бо ў Лодзі гэта так лёгка

Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.