08.БЕЛАСТОК.Гарадскія літаратурныя прагулянкі

Page 1

Н У М А Р 8 • Б Е Л А С Т О К ГАРАДСКІЯ Л І Т А Р А Т У Р Н Ы Я П Р А Г У Л Я Н К І П Р А Е К Т А Н Л А Й Н | П Р А С Т О Р А П О Л Ь С К А Й К У Л Ь Т У Р Ы

СЛОВА НА ПАЧАТАК

Гэй, мы едзем на ўсход! У горад на памежжы культур і натхненняў, дзе разнастайнасць не толькі бачная –

на ёй напраўду грунтуецца лакальная ідэнтычнасць.

У Беластоку (дый на Падляссі наогул) мы сустрэнемся з гісторыямі, смакамі, звычаямі і літаратурамі розных этнічных груп.

Ці жывуць тут у гармоніі з гэтай разнастайнасцю? Трэба будзе шмат прачытаць, шмат прайсці і, вядома ж, шукаць размоваў, каб гэта выявіць.

Н А В О К Л А Д Ц Ы : Б Е Л А С Т О К , В У Л . Л І П О В А , П А Ш Т О Ў К А , 1 9 1 6 К Р Ы Н І Ц А : B I B L I O T E K A N A R O D O W A , P O L O N A . P L
Ну, у дарогу!

Каралева польскіх

калядак

Бог прыходзіць, моц трухлее, Цар нябёс у чыстым зьзяньні! Змрок гарыць, сьвятло цямнее За мяжой абмежаваньня.

Быў сьмяротны, стаў трывала Ў вечнасьці

па-над вякамі, Калі Слова Целам стала, Нарадзіўшыся між намі.

(С)

Паэт эпохі Асветніцтва, стваральнік і галоўны прадстаўнік сентыментальнай плыні ў польскай лірыцы Францішак Карпіньскі цалкам упісваецца ў культурны ландшафт гэтага рэгіёну Рэчы Паспалітай. Ён нарадзіўся ў 1740 годзе ў Галаскове (цяпер Каламыйскі раён), атрымаў адукацыю ў Львове і Вене, быў госцем на абедах караля Станіслава Аўгуста, а ў 1785 годзе пасяліўся пры двары Браніцкіх, дзе стварыў “рэлігійныя песні” разам з самай вядомай “каралевай польскіх калядак ” – "Бог прыходзіць".

Упершыню песні прагучалі ў старым фарным касцёле – Архікатэдральнай базіліцы Успення Найсвяцейшай Панны Марыі ў 1792 годзе, пра што нагадвае мемарыяльная шыльда ўнутры. Калі вы збіраецеся на прагулянку па Беластоку ў чэрвені, памятайце, што ў старым фарным касцёле можна трапіць на нядзельны арганны канцэрт. А ўжо фестываляў царкоўнай музыкі на Падляшшы цяпер ажно два.

Тэкст Карпіньскага неўзабаве пасля публікацыі ўжо спявалі, але на розныя мелодыі. У наш час выкарыстоўваецца мелодыя, вытрыманая ў рытме паланэза. Мелодыя прыпісваецца Каралю

Курпіньскаму, але і яе народнае паходжанне не выключаецца Карпіньскі доўгі час жыў на Гродзеншчыне, сябраваў з мясцовымі літаратарамі, збіраў народныя вершы, казкі і песні (у тым ліку і беларускія). Пахаваны паэт у Лыскаве каля Пружан. Магіла Карпіньскага мае форму паменшанай вясковай хаты. Зверху змешчаны надпіс “Вось дом мой бедны”.

ФРАНЦІШАК
ПЕРАКЛАЎ АНДРЭЙ ХАДАНОВІЧ АРХІКАТЭДРАЛЬНАЯ БАЗІЛІКА Ў БЕЛАСТОКУ, СТАРЫ ФАРНЫ КАСЦЁЛ (XVII СТ.) I НОВЫ КАСЦЁЛ (XX СТ.).
КАРПІНЬСКІ,

Беластоцкі рай

Палац Браніцкіх у Беластоку – адна з найлепш захаваных познебарочных

магнацкіх рэзідэнцый саксонскай эпохі ў

стылі позняга барока на землях былой Рэчы Паспалітай. Яго называюць

“Версалем Падляшша”. Браніцкія збіралі

ў сябе мноства выдатных мастакоў, паэтаў, людзей навукі. Тут пісаў ўжо згаданы Францішак Карпіньскі, тут шмат гадоў працавала польская паэтка

перыяду барока Эльжбета Дружбацка і тут таксама ў 1748 годзе – за 17 гадоў да заснавання Нацыянальнага тэатра ў

Варшаве – паўстаў першы сталы тэатр на польскіх землях, Камедыяльня. У

будынку, які, на жаль, не захаваўся да нашых дзён, месцілася сцэна з маляванай заслонай і працавала бібліятэка.

Рай беластоцкі адкрыты для ўсіх у поўным шчасці, у абсалютнай раскошы ўсіх усцешыць, створаны Адамам і вернуты Янам.

(С) ЭЛЬЖБЕТА ДРУЖБАЦКА

MARYI PANNY: STARY KOŚCIÓŁ FARNY (XVII W.) I NOWY KOŚCIÓŁ

0
Б Е Л А С Т О К | 0 4
BAZYLIKA ARCHIKATEDRALNA WNIEBOWZIĘCIA NAJŚWIĘTSZEJ
(XX W ) ПАЛАЦ БРАНІЦКІХ У БЕЛАСТОКУ

Сярод надбужанскіх лясоў, у глыбокім, глухім Падляшшы, між былымі ўладаннямі Сапегаў і Радзівілаў, Коднем, Славатычамі, Владавай ляжыць гэты маёнтак, калісьці планавалася тут заснаваць рэзідэнцыю Сапегаў, пра што сведчыць цудоўны вялізны сад са стогадовымі ялінамі і шэрагамі грабаў. Сапегі пачалі былі нават узводзіць штось накшталт палаца, але справа скончылася толькі на лёхах і падмурках, на якіх дзед, пан Блажэй Мальскі паставіў мураваны дом. Сумны пляскаты краявід акружае двор, да якога вядзе з аднаго боку доўгая, прабітая праз лес прасека.

Старыя, адвечныя лясы з усіх бакоў апяразваюць сядзібу, схаваную ў бахматых дрэвах (...) у такім месцы я вырас, выхаваўся, такі вясёлы, такі любімы, нібы пасля выхаду адсюль мяне чакала адно толькі шчасце. (…) О, вясёлымі ўводзінамі ў жыццё стаў мяне Раманаў!

(С) ЮЗАФ ІГНАЦЫ КРАШЭЎСКІ

ПАРК У РАМАНАВАЕ ПАВОДЛЕ МАЛЮНКА Ю І КРАШЭЎСКАГА, КРЫНІЦА: MUZEUMKRASZEWSKIEGO.PL

У Раманаве, у дзедавым доме, Юзаф Ігнацы Крашэўскі правёў дзяцінства, а пазней, будучы вучнем бяльскай школы, часта прыязджаў сюды на вакацыі Па

дзеду маёнтак атрымаў у спадчыну

малодшы брат Юзафа Ігната, Каятан

Крашэўскі, мастак, скульптар, літаратар, музыкант і астраном, а таксама зацяты

калекцыянер. Ён зладзіў у тутэйшым

двары абсерваторыю, сабраў багаты

кнігазбор, які налічваў каля 10 тысяч тамоў, у тым ліку шмат старадаўніх

гравюр і рукапісаў, вельмі цікавую

калекцыю гістарычных партрэтаў XVIXVIII стст., калекцыю зброі і іншых

памятных рэчаў У раманаўскіх зборах

знаходзіўся амаль поўны набор усіх тагачасных выданняў твораў

Ю.І.Крашэўскага (а гэта, як мы ведаем, больш за 600 тамоў!) і дзясятак напісаных ім карцін. Апошнія нашчадкі Крашэўскіх з 'ехалі адсюль у 1939 годзе, у 1943 годзе сядзіба была падпалена Пасля рэканструкцыі тут працуе невялікі, але дагледжаны і дбайна кіраваны музей.

Гады майго знаходжання ў Раманаве былі вельмі шчаслівымі. Дні мае займала

навука, зусім не цяжкая, вясёлыя забавы, прагулкі па раманаўскім садзе, падчас якіх, разглядаючы

старыя дрэвы, цяністыя куткі, я вучыўся марыць і гадаць пра нейкай туманнае мінулае, здаецца, я проста згадваў яго.

(С) ЮЗАФ ІГНАЦЫ КРАШЭЎСКІ

ПОМНІК ЮЗАФА ІГНАЦЫЮ КРАШЭЎСКАМУ

ЛЯ МУЗЕЯ Ў РАМАНАВЕ, ЗДЫМАК: KAJAKOWAPRZYGODA PL

О, вясёлымі ўводзінамі ў жыццё стаў мяне Раманаў!

ПОМНІК ЛЮДОВІКУ ЗАМЕНГОФУ НЕПАДАЛЁК РЫНКА ПРАДСТАЎЛЯЕ

ЯГО МАЛАДЗЁНАМ, ВАКОЛ ЯКОГА РАСКІДАНЫЯ ЛІТАРЫ ТРОХ АЛФАВІТАЎ: ЛАЦІНСКАГА, ГАБРЭЙСКАГА І КІРЫЛІЦЫ –НАТХНЕННЕ ДЛЯ СТВАРАЛЬНІКА ЭСПЕРАНТА

Постаць Людвіка Заменгофа, стваральніка

мовы эсперанта, можна разглядаць як сімвал культурнай разнастайнасці Беластока Яго праца над эсперанта грунтавалася на ідэі стварэння ўніверсальнай мовы, якая дапамагла б наладзіць зносіны паміж рознымі народамі і культурамі. Людвік Лазар Заменгоф нарадзіўся ў Беластоку, дзе побач з палякамі жылі яўрэі, беларусы, рускія, немцы і іншыя. У 10 гадоў ён напісаў драму “Вавілонская вежа, або Беластоцкая трагедыя ў пяці дзеях ” , мяркуючы, што асноўнай прычынай

непаразуменняў і спрэчак паміж людзьмі з ’яўляецца моўны бар’ер. Ён хацеў разбурыць

гэты бар'ер, каб розныя народы маглі свабодна разумець адзін аднаго.

Яшчэ падчас вучобы ў гімназіі Заменгоф стварыў першую прымітыўную версію сваёй

мовы – Lingwe Uniwersala, цягам наступных некалькіх гадоў ён апрацаваў яшчэ тры версіі. 26 ліпеня 1887 года, пасля двух гадоў пошуку выдаўца ў друку з ’явілася кніга “Міжнародная

мова. Прадмова і поўны падручнік” пад псеўданімам Doktoro Esperanto, што значыць „доктар які мае надзею ” . З часам так стала называцца сама мова. Эсперанта пачала набіраць папулярнасць, што пацвярджалі тысячы навуковых і літаратурных выданняў, у т.л. поўны пераклад “Пана Тадэвуша”.

У такім горадзе больш дзе-колечы ўразлівая натура адчувае цяжкую нядолю шматмоўя і на кожным кроку пераконваецца, што размаітасць моваў – адзіная ці, прынамсі, галоўная прычына, якая разрывае чалавечую сям’ю і дзеліць яе на варожыя часткі.

(С) ЛЮДВІК ЗАМЕНГОФ

Б Е Л А С Т О К | 0 7
Doktoro Esperanto

Беларускія карані мае сям ' я Ігната Карповіча, які сваё культурнае паходжанне вызначае як “праваслаўная тутэйшасць” У дзяцінстве ён спачатку вывучыў дзедаву мову і размаўляў “ папросту”

Важным пунктам для Карповіча выяўляецца памежны характар Падляшша ва ўсёй яго аўтабіяграфічнасці. Менавіта Беласток мы бачым вачыма Мацька, галоўнага героя дэбютнага рамана “Неалё” З’еўшы некалькі упаковак заспакаяльных таблетак, Мацек ходзіць па горадзе ў пошуках гратэскавых прыгод Беласток таксама з ’яўляецца ў “Цудзе”, а на напісанне “Сонькі” Карповіча натхніў дзядзька, вядомы мастак Леон Тарасевіч Па чутках, апісаная гісторыя з вёскі Каралёва Стойла адбылася падчас Другой сусветнай вайны. Але галоўным героем карповічавых кніг у любым выпадку з 'яўляецца аповед, у якім спалучаюцца адразу ўсе магчымыя кантрасты, а калі вы прызвычайваецеся да гэтай сістэмы вымярэння, аўтар рэзка знаходзіць новы кірунак

Бо калі чалавек, а асабліва

вясковая баба, зашмат адчувае і захутка жыве, то нешта ў ім іскрыць, іскрыць, іскрыць, а потым уся праводка – кату пад хвост: Госпадзі наш Божа не прымае скаргаў і разам з тым часта забывае выслаць майстра ў робе, на якой чэрап і косьці, які касой падсякае ногі, сухажылы і зьвязкі, каб запанавала гэткая пераходная чысьціня і парадак, перад тым як наступіць чысьціня

сьветлых купалоў і

канчатковы парадак, адлюстраваны ў халодных

вачах сьвятых з залачоных дошак, у самым нутры

нябыту.

(С) ІГНАТ КАРПОВІЧ "СОНЬКА"

ПЕРАКЛАД МАРЫІ МАРТЫСЕВІЧ

ВОКЛАДКА НЯМЕЦКАГА ВЫДАННЯ РАМАНА ІГНАТА КАРПОВІЧА,
BERLIN VERLAG, 2017

ВОКЛАДКА БЕЛАРУСКАГА ВЫДАННЯ АКУЛЯРНІКА", ВЫДАВЕЦТВА ЯНУШКЕВІЧ

Падляскія

дэтэктывы

Адна з найпапулярнейшых польскіх аўтарак дэтэктыўных раманаў родам з Падляшша Яна нарадзілася ў Беластоку і вырасла ў Гайнаўцы ў сям'і з беларускімі каранямі Яе кнігі прадаюцца мільённымі накладамі. Катажына Бонда зрабіла мультыкультуралізм рэгіёну фонам для сваіх загадкавых гісторый і матывам для забойства Звычайна

яна старанна збірае матэрыялы, кансультуецца з адмыслоўцамі і шукае дыялогу з мясцовым насельніцтвам. На Падляшшы адбываецца дзеянне другой з кніг серыі пра прафайлерку Сашу Залуску "Акулярнік", ужо перакладзенай на беларускую мову, і крыху навейшай "Фларысткі"

Але затое ўсё больш чытачоў паведамляюць мне, што пасля прачытання маіх кніг, асабліва “Акулярніка” ці

“Фларысткі”, яны плануюць адпачынак у ваколіцах

Белавежскай пушчы, у Беластоку, Белавежы ці Гайнаўцы. Каштуюць бабку, варэнікі або сала і шукаюць мясцовы самагон, вышываныя хусты ці іконы.

(С) КАТАЖЫНА БОНДА Ў ІНТЭРВ'Ю ДЛЯ "PRZEDSIĘBIORCZE PODLASIE""

Б Е Л А С Т О К | 0 9

На ўсход ад Беластока ляжыць

Белавежская пушча – адзін з апошніх ацалелых абшараў

рэліктавай нізіннай пушчы. Гэта таксама важны культурны элемент рэгіёну, які ўплывае на мясцовую культуру і ідэнтычнасць Пра самы

гучны лес у Еўропе расказвае

рэпартаж Анны Камінскай –“Белавежа шэптам”

Слова маюць розныя людзі, звязаныя з пушчай: журналіст і публіцыст Юзаф Мацкевіч, які біў

трывогу з нагоды высечкі лесу, біёлаг і прафесар лясных навук

Сімона Косак, што пасялілася ў леснічоўцы разам з прыручанай

дзічыхай Жабкай, ведзьмакі і

браканьеры, бортнікі і

зубрагадоўцы Праваслаўныя, каталікі, габрэі і партыйныя. Гэта сапраўдная гісторыя з некалькіх

пакаленняў, дзеля якой варта выправіцца з места на лясны

шпацыр

Калі аддасцё перавагу гораду, звярніце ўвагу на рэпартаж

Марціна Концкага “Белая сіла, чорная памяць” Пра аўтара

кажуць, што:

ён змывае макіяж шматкультурнасці горада і паказвае тое яго аблічча, якое адны хацелі б памятаць, а іншыя імкнуцца забыць.

(С) АГНЕШКА ВАРНКЕ ДЛЯ CULTURE.PL

Кнігу віталі з вялікай цікаўнасцю і рэзкай рэакцыяй Рэпартаж (!) быў пастаўлены на сцэне Драматычнага

тэатра імя А Венгеркі і быў

адзначаны як найлепшая

пастаноўка і найлепшая адаптацыя.

таварыствамі ці ўстановамі. Таму можна выбраць Шлях муралаў, Шлях эсперанта ці нават Беларускі шлях;

па кнігі рэгіянальных выдавецтваў, самую розную гарбату і стравы з Кулінарнага шляху старога Беластока мы заходзім у “Akcent” на Рынку Касцюшкі. Таксама ёсць бібліятэка, так што можна пачытаць за столікам ці пакінуць штосьці сваё для іншых гасцей;

паспрабуйце высачыць у кнігарні або антыкварнай краме

кнігу "Сакрэты Беластока" (ёсць дзве часткі) гісторыка, колішняга дырэктара Падляскага музея Анджэя Ляхоўскага – паверце, у аповедах пра Беласток аўтар не мае сабе роўных.

Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.