

Сёлета Прастора польскай культуры хоча запрасіць усіх аматараў літаратуры ў падарожжа – мы будзем вывучаць Польшчу, вяртацца ў вядомыя мясціны і пракладваць новыя дарогі слядамі аўтараў і аўтарак, герояў і гераінь найлепшых польскіх (дый не толькі!) кніг. Шчыра спадзяёмся, што нашы парады дапамогуць чытачам скласці ўласную мапу знаёмства з краінай і спіс літаратуры на будучыню. Вядома, найсмачнейшыя кніжныя кавы мы таксама згадаем.
(С) ЧЭСЛАЎ НЕМЭН
Варшава мае такую стракатую літаратурную гісторыю, што пасля кожнай прагулкі тут хочацца сунуць у кніжку нос, і а праз гэта кніжны мур расце, расце, расце… Што вынікае таксама з амаль поўнага разбурэння горада падчас Другой сусветнай вайны – пільнаму чытачу хочацца ведаць, як усё выглядала раней.
Раман "Лялька", аўтар – Прус, ставім побач
Класічныя сталічныя сцежкі вядуць слядамі Баляслава Пруса, яго апавяданняў і, вядома ж, яго “Лялькі” – культавага рамана XIX стагоддзя, недаацэненага вучнямі (бо хто ж у школьныя гады палюбляе абавязковае чытанне?) і любімая крытыкамі, гісторыкамі і пісьменнікамі. XXI стагоддзе змяніла план горада, але мы ўсё яшчэ можам прасачыць гісторыю пісьменніка і яго твора. Гэта сапраўдная таямніца, што адны раманы проста асуджаныя на забыццё, хай сабе і спазнаўшыдні славы і папулярнасці, а іншым час дае нейкае настолькі тонкае існаванне, у якім яны не старэюць і не змяняюцца. Час ставіцца да літаратуры інакш, чым да людзей. З “Лялькай” час не зрабіў нічога. Яна дзейнічае дзякуючы сваёй чароўнай дваістасці, уласцівай толькі шэдэўрам. Вольга Такарчук
Дзеянне рамана адбываецца паміж 1878 і 1879 гадамі ў Варшаве, з эпізодамі ў Парыжы і фіктыўным Заслаўі Моцна спрашчаючы, асноўны сюжэт твора –каханне збяднелага двараніна і купца ў поўнай красе Станіслава Вакульскага да арыстакраткі Ізабелы Ленцкай, але фонам выступае ўся эпоха – далёкая, жорсткая і ўсё яшчэ захапляльная. Шпацыр дарогай “Лялькі” вядзе ў асноўным вуліцай Кракаўскае прадмесце, дзе на камянічцы пад нумарам 4-6 віднее шыльда: “На гэтым месцы стаяў дом, у якім жыў у 1878-79 гадах Станіслаў Вакульскі, персанаж, створаны Баляславам Прусам у рамане “Лялька”, удзельнік паўстання 1863 года, былы сібірскі ссыльны, былы купец і жыхар Варшавы, філантроп і навуковец, народжаны ў 1832 годзе ” “Стары крамнік” Ігнацы Жэцкі жыў побач у камяніцыпа адрасе Кракаўскае прадмесце 7. Варта таксама зазірнуць у г.зв. “кармеліцкі” касцёл – Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Язэпа, дзе Ізабела Ленцкая збірала грошы на дабрачыннасць. Калі вы пакуль не ведаеце гэтых герояў, але хацелі б пазнаёміцца, ды акурат прагульваецеся па гэтых мясцінах, то найлепшае месца для набыцця кнігі – Галоўная навуковая кнігарня імя Баляслава Пруса насупраць універсітэта – менавіта ў гэтым будынку Прус размясціў галантарэйную крамку Вакульскага. Выправіцца туды на віртуальны шпацыр мы можам дзякуючы мапцы і электронным кніжкам (літары –тут, гук – тут, беларускі
Тырманд, аўтар культавага дэтэктыва “Злосны” і бескампраміснага “Дзённіка 1954”, быў адным з самых арыгінальных польскіх празаікаў другой паловы ХХ стагоддзя, нястомным папулярызатарам джаза, стылягам і тусоўшчыкам Падчас Другой сусветнай вайны габрэй па нараджэнні Тырманд перабраўся ў Швецыю, пазней працаваў у Даніі і Нарвегіі У красавіку 1946 года вярнуўся ў Польшчу – галоўным чынам, з любові да Варшавы. І менавіта гэтая любоў з ’яўляецца асновай усіх яго тэкстаў пра сталіцу, такую, якой яна была ў 1946–1953 гадах. І выяўляецца, што многіяяго назіранні актуальныя дагэтуль. “Злосны” прысвечаны Варшаве, “Злосны” і ёсць Варшава. Сюжэтна твора пачынаецца на варшаўскай плошчы Трох Крыжоў, і тут побач “Злосны” быў напісаны – 11 гадоў пісьменнік жыў і працаваў у будынку па адрасе вуліца Канапніцка 6 Тут жа ён арганізаваў джаз-клуб і сабраў першы польскі джэм-сэйшн Тырманд вёў бурапеннае жыццё Дзеянне дэтэктыва адбываецца ў пачатку 50-х гадоў ХХ стагоддзя ў розных кропках Варшавы, у тым ліку ў вельмі характэрных для пасляваеннага перыяду – узнесеным і адноўленым Старым горадзе, на цэнтральных вулках і на “Дзікім Захадзе” Волі (то-бок, на захад ад Палаца культуры і навукі), на руінах Муранава, у скалечаных вайной камяніцах, у Цэнтральным універмагу, на Торвары, у гандлёвай залі “Кошыкі”, на пражскім рынку Ружыцкага, а таксама на будаўнічых пляцоўках, пастарунках паліцыі, на вакзалах, у трамваях і аўтобусах, прыгарадных цягніках парках, у падазроных шалманах, сталоўках, кавярнях і рэстаранах Многія з апісаных у кнізе падзей аўтар размясціў непасрэдна побач са сваім месцам жыхарства. Дагэтуль працуе кавярня “Czytelnik” па адрасе: вуліца Вейска дом 12а, дзе
Пакаленне Калумбаў (таксама “ пакаленне 1920”) – літаратурная генерацыя польскіх пісьменнікаў, якія нарадзіліся каля 1920 года і для якіх перыяд уступлення ў дарослае жыццё прыпаў на гады Другой сусветнай вайны Менавіта вайна была досведам, які сфармаваў іх творчасць у найбольшай ступені, і ў Варшаве гэта было Варшаўскае паўстанне Да паўстання Кшыштаф Каміль Бачыньскі паспеў здаць іспыт на атэстат сталасці, выдаць некалькі тамоў выдатных вершаў – зусім не падобных на польскую паэзію таго часу, і ажаніцца. Ён быў забіты ў першыя дні супрацьстаяння, 4 жніўня 1944 года ў другой палове дня, абараняючы Палац Бланка, працяты стрэлам з вокнаў Вялікага тэатра. Прызнаны сучаснікамі найвыбітнейшым паэтам пакалення, ён меў 23 гады Быў пахаваны на падворку Ратушы (на гэтым месцы сёння ляжыць памятны камень), пасля вайны цела перанеслі на Вайсковыя могілкі на Павонзках (участак А22–2–25)
На Палацы Бланка была ўсталяваная мемарыяльная дошка ў памяць аб месцы смерці паэта. Жонка Бачыньскага Барбара загінула ў паўстанні праз месяц
У Варшаўскім паўстанні змагаўся і загінуў Тадэвуш Гайцы, аднагодак Бачыньскага і аўтар надзвычай шчырых вершаў, што апакаліптычна апісвалі жорсткую ваенную рэальнасць. Гайцы змагаўся ў Старым горадзе ў групе лейтэнанта Ежы Бандароўскага, загінуў 16 жніўня 1944 года ў камяніцы па адрасе вуліца Пжэязд 13 (сёння вуліца генерала Андэрса), узарванай нямецкімі салдатамі Хлопчык светлы, з чорнай зброяй ты ступіў у змрок і адчуў, як шчэрыць зубы ў звоне часу зло. Калі ўпаў ты, знакам крыжа блаславіўшы травы, гэта куля ці маркота сэрца разарвала? (С) КШЫШТАФ КАМІЛЬ БАЧЫНЬСКІ, ПЕРАКЛАД КАЦЯРЫНЫ МАЦІЕЎСКАЙ
У 1941 годзе ў акупаваную Варшаву з Львова вярнуўся Уладыслаў Шленгель – польскі паэт габрэйскага паходжання, аўтар тэкстаў для кабарэ і песень, журналіст, артыст. Ён вярнуўся дамоў – у камяніцу па адрасе вуліца Валіцув 14, і будынак гэты апынуўся ў гета. Тым не менш, Шленгель працягваў пісаць. А яшчэ ён прымаў актыўны ўдзел у дзейнасці кавярні “Sztuka”, дзе выступаў разам з Вацлавам Тэйтэльбаўмам, Верай Гран, Поляй Браўн, Марысяй Айзенштат, Анджэем Властам і піяністамі Янінай Прушыцкай і Уладыславам Шпільманам. Выступаў у дзіцячых спектаклях Дома сірот, якім кіраваў Януш Корчак. Свае вершы і песні Шлегель насычаў культурным каларытам той Варшавы, у якой нарадзіўся, – яго творы поўніліся сакавітымі і маляўнічых тыпамі з вуліц Хлоднай, Цеплай і Крахмальнай. Менавіта гэтыя вуліцы трапілі ў гета. Больш падрабязна
Праўда тое, пасля вайны Варшава стаяла ў руінах. Увесь народ адбудоўваў сваю сталіцу Па бліскучае ўвасабленне даваеннай Варшавы можна звярнуцца да хітоў апошняга дзесяцігоддзя “Król” і “Królewstwo” Шчэпана Твардаха. Што мы там знойдзем? Бруд Волі і элегантныя цэнтральныя вулкі, партавае гета і вулічныя бойкі – этнічны, сацыяльны, рэлігійны і палітычны суплёт Варшавы 1937 года. І над усімі падзеламі пануюць правілы гангстарскага свету, дзе сіла –найкаштоўнейшая валюта Па матывах кнігі былі створаны серыял і спектакль, і ўжо з ’явіліся экскурсіі слядамі герояў –цудоўная нагода для размоў пра крымінальны свет старой сталіцы, зоркай якога, несумненна, быў Тата Цясемка (сапр. Лукаш Семянткоўскі) –славуты гангстар, што трымаў пад кантролем раён Воля, прататып Кума Капліцы, героя “Караля”.
гады якой апісаў і апяяў незраўнаны знаўца фальклору
чарнякоўскай гаворкі Станіслаў Гжэсюк. Дзяцінства і юнацтва ён правёў у раёне Чарнякоў, дзе жыў на вуліцы Татшаньскай Гэта быў працоўны і прамысловы прыгарад Варшавы, вядомы сваім няпісаным кодэксам гонару, скандаламі, а таксама тым, як там гулялі, спявалі і танчылі. Гуляюць нашы – усе з дарогі!
Аркестр, натхнёны колішнімі дваровымі гуртамі, можна знайсці на скрыжаванні вуліц Флар’янскай і ксяндза Клапатоўскага ў раёне Прага-Поўнач. Станіслаў Гжэсюк граў на банджа, таму банджаліст абавязкова перадасць яму прывітанне. Пачытаць горача раім аўтабіяграфічны раман “Boso, ale w ostrogach”, паслухаць – “Bal na Gnojnej” (беларуская версія ў выкананні Змітра Вайцюшкевіча), і варта, сапраўды варта шукаць у аб’явах аўтэнтычныя пражскія рэтра-скокі з аркестрам і ўрокамі танца Гэта будзе вішанькай на варшаўскім літаратурным торце
1. “Варшава мая, а я ейны – скажу больш: я – гэта яна ” , – напісаў Януш Корчак у сваім “Дзённіку”. Прагулка шляхам Старога Доктара будзе поўніцца эмоцыямі 2 Слядамі герояў Аляксандра Каміньскага. Яго кніга-легенда “Kamienie na szaniec” апісвае лёс і дзейнасць Шэрых шэрагаў –польскай моладзі, якая падпольна змагалася супраць нямецкай акупацыі. 3. Чалавек бачыць бібліятэку – чалавек заходзіць у бібліятэку. Абавязкова варта завітаць улетку ў сады на даху Бібліятэкі
менш відавочны чытацкі выбар? Тады звярніце ўвагу
і
электронную кнігу Паўла Лэнчука “Літаратурныя веласіпедныя прагулкі” –суб’ектыўны даведнік з 20 маршрутамі па Варшаве і ваколіцах, галоўнай тэмай якіх з ’яўляецца, вядома ж, літаратура ў яе шырокім разуменні (ад песень Така Хэмінгуэя да постапакаліптычных раманаў).
7. Да мураноўскай алычы-мірабэлкі –спадчынніцы той, якая расла тут яшчэ ў часы гета і якую апісала Ханна Краль у сваім тэксце “Obecność”. Дрэўца перажыло вайну, але некалькі гадоў таму яго высеклі пад будаўніцтва шматкватэрнага дома. Пісьменніца Патрыцыя Даловы прывезла са Штатаў атожылак менавіта той мірабэлкі: сям ’ я ейных сяброў аднойчы пасадзіла ў сябе ў садзе мірабэлку-дачку мураноўскага дрэва Дрэва вырасла, адрадзілася, хоць і было зламанае, стала героем дзіцячай кнігі Цэзарыя Герасімовіча і мурала. Яно вялікае, пышнае, летась заквітнела і дало першы ўраджай. Сапраўдны сімвал памяці.
świata”