
У адрозненне ад шматлікіх
было шчаслівым.

нарадзіўся 30 чэрвеня
года на літоўска-польска-беларускім памежжы — у вёсачцы Шатэйні — у шляхетнай і
нябеднай сям’і, дзе панавала шматкультурная і талерантная атмасфера. Бацька, Аляксандр Мілаш, быў інжынерам, спецыялістам у галіне праектавання
і будавання дарог і мастоў. Маці, Вераніка з роду
Кунатаў, якую блізкія называлі Вэцяй, асоба, поўная жыцця, цікавасці да свету і людзей, моцная і
дзейная, вельмі паўплывала на станаўленне паэта.
«Перапляценне супярэчнасцяў, якое я адчуваю ў
сабе, усё больш выразна вымалёўваецца, калі я
намагаюся зразумець унутраны прынцып яе ўчынкаў, у тым ліку спакой, з якім яна прымала смерць ад

радасцю. Яшчэ адной яе рысай быў патрыятызм, але не звязаны з нацыяй або
дзяржавай — да гэтага яго варыянта
то-бок роднай правінцыі» («Родная Еўропа», пераклала Марына Шода).

Падлеткавы ўзрост
Мілашы — Аляксандр, Вераніка, Чэслаў,
Анджэй (нарадзіўся ў 1917-м) і бабуля
па мячы Станіслава — пераязджаюць на
іншую здымную кватэру, але застаюцца ў
Вільні — тут школа, універсітэт, магчымасць
знайсці працу, а таксама сваякі. Сям’я
не раскашавала, бацькаў заробак і пенсія
бабулі, удавы паўстанца 1863 года,
дазваляла стачаць канцы з канцамі, пагатоў
на тагачасным фоне агульна нізкага ўзроўню
жыцця гэта не адчувалася балюча. Вось
як Чэслаў Мілаш апісваў сваё юнацтва ў
кнізе эсэ «Родная Еўропа»: «Маё месца
зусім не адпавядала таму, што разумеецца
пад vie bourgeoise. Разам з адчуваннем, што трэба ведаць, хто я такі, ішлі побач
нястача і вымушаны мінімалізм патрэбаў,
а формы матэрыяльнага існавання былі
такімі прымітыўнымі, што прымушалі
здзіўляцца не аднаго
ў віленскай гімназіі. У пазнейшым вершы паэт адрэфлексуе так: «Пакінуў родны
дом, пятнаццацігадовы, / І быццам дзічка жыў, наследаваць гатовы / Вар’ятаў розных
ды ўсялякіх езуітаў. / Памылак нарабіў!
Але, калі б спыталі, / Сказаў бы: «Добры
шлях, а глупствы — так, дэталі» (тут і
далей — пераклад Андрэя Хадановіча, калі не пазначана іншае). І ў той жа год ці налета (даследчыкі-мілашазнаўцы вагаюцца) падлетак Чэсь прыязджае
каштанавая
закахаўся — рудавалосая пані Ірэна прыехала ў пансіянат без
і вучыла танцаваць танга знямелага ад захаплення хлопца, забаўляючыся сітуацыяй «з усмешкай дарослай жанчыны, / што далучае падлетка да таямніцаў». Без трагедыі, вядома, не абышлося. Неўзабаве ў пансіянат прыехалі тры варшаўскія выпускнікі, старэйшыя за Чэслава гады на два ці тры, але хлопец адчувае, нібы іх
асабліва моцнаю, і ён больш прагнуў жэсту, чым наступстваў, бо зарадзіў пісталет
толькі трыма патронамі. Крутануў барабан,
пакідаючы смерці абмежаваныя (...) шанцы,
то-бок згуляў у рулетку. Пасля чаго прыклаў
рулю да скроні і стрэліў — для таго, каб
пачуць "клік" курка» (рукапіс захоўваецца ў
Бібліятэцы Бэйнэке ).
Ды юнацтва само па сабе магутная
ацаляльная сіла. Чэслаў жыве, захапляецца прыродай, геаграфіяй — яго займаюць
уяўныя вандроўкі па геаграфічным атласе свету, — шмат чытае, бунтуе, шукаючы сваё светабачанне і свой голас, пачуваецца самотным, адасобленым — і пакрысе выспявае як асоба.
Юнацтва
Наступная адукацыйная прыступка ў жыцці
Чэслава Мілаша — Універсітэт імя Стэфана
Баторыя ў Вільні (што адкрыўся ў 1919-м на
месцы
перыяд мова выкладання была выключна
польская, хоць некаторыя польскія дзеячы
выступалі за роўную магчымасць навучання
па-польску, па-літоўску і па-беларуску).
Тут вучыўся Адам Міцкевіч... Чэслаў падаў
дакументы на гуманітарны факультэт, але польская філалогія, якой у той час найбольш
славіўся ўніверсітэт, не апраўдала ягоных
спадзяванняў: вельмі хутка Мілаш усвядоміў, што не хоча быць ані гісторыкам літаратуры, ані, пагатоў, настаўнікам, і менш чым
сябе з дробнамяшчанскасцю, займаліся самаадукацыяй, ладзілі балі і вулічныя спектаклі, любілі вандроўкі. З часткі Валацугаў потым паўстануць «Жагары», называныя «віленскім авангардам», — паэтычная група, адметная левым радыкалізмам, антыфашысцкімі і катастрафічнымі настроямі, адзін з заснавальнікаў якой — Чэслаў Мілаш разам з Тэадорам Буйніцкім (паэтам, сатырыкам, літаратурным крытыкам), Ежы Загурскім (паэтам, эсэістам, перакладчыкам), Казімежам Галабурдам (якога неўзабаве выключаць праз ягоны ўдзел у антысеміцкіх падзеях) і Стэфанам Ендрыхоўскім (будучым


дыпламатам, публіцыстам і палітыкам), і
літаратурны часопіс, дзе Мілаш быў адным
з рэдактараў. Слова «жагары», узятае з
віленскай гаворкі — у беларускай мове гэтым
дыялектызмам называюць сухое галлё на
распал, ламачча, але і напалову абвугленую
палаючую палку, якой можна грэбаць
у вогнішчы ці прынесці агонь, — мусіла
«падкрэсліць тутэйшасць» групы.
Тады ж, у час студэнцтва, адбываецца
паэтычны дэбют Чэслава Мілаша: менавіта
Тэадор Буйніцкі, як літаратурны кіраўнік
Alma Mater Vilnensis, прыняў у друк два Мілашавы
Інстытут прапаганды мастацтва, цэнтральны
офіс Польскага радыё. Урэшце віленскі філіял апошняга пакідае Мілаша пасля месячнай стажыроўкі.
У 1936 годзе выходзіць другі зборнік
вершаў — «Тры зімы», што поўніцца
прадчуваннем катастрофы. Літаратуразнаўцы
назавуць яго фундаментам далейшай творчасці
паэта, і гэта так. Катастрафізм, змрок,
апакаліптычныя візіі будучыні, усведамленне задушлівасці часу, уласнае грэшнасці — усё
гэта моцна баліць героям гэтых вершаў. Вось
«Аблокі», якія спачатку аўтар хацеў назваць
«Абуджэннем»:
Гляджу на вас на золку вачыма, поўнымі слёз, і знаю, што ўва мне пыха, пажада, жорсткасць і зерне пагарды
сплятаюць пасланне для мёртвага сну,
а найпякнейшыя фарбы маёй хлусні
захінулі праўду...
О, якія ж вы страшныя,
вартавыя свету, аблокі! Няхай я засну, няхай агорне мяне літасцівая ноч. (Вільня, 1935, пераклаў Алег Мінкін.)
На дварэ 1937-ы, у Вільні таксама пануе
атмасфера «палявання на ведзьмаў», на
працы ў дзяржаўнай установе Чэслаў Мілаш
не пачуваецца бяспечна: у віленскай рэдакцыі
Мілаша лічаць «падазроным левым», бо
той ставіць у праграму беларускі хор з
песняй «Лявоніха» ды запрашае лектара
габрэйскага паходжання з размовамі на
рэлігійныя тэмы. Не чакаючы звальнення і
па ім цалкам імавернага арышту, паэт, як
высветлілася

і

Загараджальныя, нібы плады, На золку ў цьмяным небе серабрацца.
...Ні злітавацца з іх ён больш не зможа, Ані спачуць супольнай іхняй долі. Рабочы ды дзяўчынка-шлёндра з Тамкі, Перад якімі — жах усходу сонца. (Пераклаў Лявон Баршчэўскі.)

Цэгла рудая й рэшткі калонаў за плотам —
Нібы камель абдзерты, чыя кара
Акно зачыні, там германскія крочаць Юноны,
Скачуць у рэкі мае, і мой свет канчаецца —
Той, дзе колісь рыбак над сеткаю соннай
Драмаў, а над ім — толькі ластаўка, толькі
чаіца.
Топчуць палі і пашы чорныя легіёны, Танчаць сцягі ў агнях, аж палыхае чырвоным
Над ложкам сцяна.
Анджэй Мілаш, малодшы брат Чэслава, у час
акупацыі жыў у Вільні і прымаў непасрэдны ўдзел
у працы польскага падполля, змог выратаваць і
пераправіць габрэйскую сям’ю ў Варшаву, дзе
Чэслаў
Варшавы» (№16, 29 ліпеня 1945). «Вясною 1943 года, цудоўнай ціхай ноччу, вясковай ноччу варшаўскага прадмесця, мы, стоячы на балконе, пачулі крык з гета. (...) Гэты крык марозіў кроў у жылах. Гэта быў крык тысячаў забіваных людзей, ён
дыпламатычную службу польскага камуністычнага ўрада. Ён хоча — і верыць, што можа
нешта карыснае.
Зразумей, за апошняй мяжою трывання
Пачынаецца ўсмешка, але не жывая, Там няма чалавека, ён там забывае, Ўсё, за што ён ішоў на змаганне. («Вальс».)
Пад канец 1945-га ў Кракаве выходзіць наступны
паэтычны зборнік Чэслава Мілаша — адзін з
першых у паваеннай Польшчы — «Выратаванне» (Ocalenie). Яго склалі вершы, напісаныя на
працягу 1932—1945, падзеленыя аўтарам на сем частак. Дзве з іх — істотныя ў творчым даробку Мілаша, палярныя цыклы «Свет. Наіўная паэма»
і «Галасы бедных людзей». Першая паэма, светлая, прасякнутая дзяцінствам


вогнішчаў смерці.
Іншы мараль заўважыць, Што справы людскія мінаюць
І забыццё наступае, Перш чым агонь дапалае.
Я ж думаў пра адзiноту Асуджаных на загубу... (пераклалі Юрась Бушлякоў і Андрэй Хадановіч.)
Увогуле «Вызваленне» — этапная кніга для Чэслава Мілаша як
Гэтыя простыя словы: Іншых проста саромеюся І размаўляю
Эміграцыя
Сучасны паэт не паказвае твару, бо ўбачаць, як вусціш скажае ягоныя рысы. Чэслаў Мілаш, «Двое ў Рыме»
Службоўца дыпмісіі камуністычнага польскага ўрада, Чэслаў Мілаш працуе ў Злучаных Штатах
Амерыкі, там у сям’і Чэслава і Яніны Мілашаў
нараджаецца першы сын Антоні ў 1947 годзе.
У 1949-м Мілаш едзе падчас адпачынку на
некалькі тыдняў у Польшчу. Яго моцна ўражвае
стан саветызаванай краіны і атмасфера прыгнёту.
Затым творцу накіроўваюць на працу ў Парыжы
першым сакратаром амбасады па культуры; ходзяць упартыя чуткі, што на яго палююць і збіраюцца
Гедройца, выдаўца і рэдактара «Культуры», а таксама
польская прапаганда абвяшчае
Мілаша «дэзерцірам», «ворагам» і «здраднікам»,
а таксама забараняе не толькі ягоныя творы, але і імя, максімум удаючыся да эўфемізмаў кшталту «аўтар «Вызвалення» / «Трох зім». Паказальны таксама быў «суд над Мілашам» — напрыканцы таго 1951-га адбылася двухдзённая нарада «па справе мастацкай творчасці», у якой бралі

Кніга сталася перакладзена на шмат моваў, і, як выявілася, праведзены ў ёй аналіз
стасуецца не толькі да таталітарызму
Савецкага Саюза і залежных ад яго краінаў,
але мае больш універсальны ахоп...
Дэманы тых часоў, на жаль, не зніклі, і я хацеў бы, каб беларускі пераклад гэтай
кнігі дапамог канчаткова пакінуць іх у
мінулым».
У 1960-м Мілаш пераязджае ў ЗША і
пачынае выкладаць славянскую літаратуру
ў Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі.
За дваццаць амерыканскіх гадоў творца
выпусціў пяць кніг паэзіі. Зборнік «Кароль
Попель і іншыя вершы» (1962), выдадзены Літаратурным інстытутам у Парыжы, уключае творы, напісаныя ў 1944—1962,
збольшага апублікаваныя на старонках «Культуры», і месціць адзін з першых
вершаў, што паўсталі ў Берклі, — «Павінен, не павінен» (пераклад Яна Чыквіна):
...Чалавек ужываць не павінен словаў
найдаражэйшых, Ні расколваць зерне, каб даведацца, што ў
сярэдзіне.
Ні кідаць крошкі хлеба, ні пляваць на
агонь
(Так, прынамсі, вучылі мяне ў Літве).
Калі ж узыходзіць на мармуровыя сходы
Хам, няхай намагаецца ботам пакінуць
драпіну
Дзеля напаміну, што сходы гэтыя доўжыцца не будуць.
«Гуця зачараваны» выйшаў там жа ў 1965-м, змяшчаў вершы 1962—1965 гадоў

Нобелеўскі лаўрэат
Той, хто лічыць нармальным стан рэчаў, калі моцныя трыумфуюць, слабыя гінуць, а жыццё сканчаецца смерцю, пагаджаецца на ўладу д’ябла. Чэслаў Мілаш
Са сваёй заўсёднай іроніяй Чэслаў Мілаш
расказваў, што, калі 9 кастрычніка 1980
года яму а чацвёртай раніцы патэлефанаваў шведскі журналіст з навіной пра Нобеля, творца адказаў: «Гэта няпраўда», — а затым
паклаў слухаўку і зноў спакойна заснуў.
Жартаваў паэт ці не, дакладна невядома, аднак вядома, што з канферэнцыі, якую
наваспечанаму Нобелеўскаму лаўрэату
арганізаваў факультэт славістыкі, Мілаш сышоў на сваю лекцыю, якую не меў
намеру адмяняць, і ўвогуле стараўся
прытрымлівацца свайго нармальнага
распарадку дня.
Слынны біёграф-мілашазнаўца Анджэй
Франашак у манументальнай кнізе «Мілаш. Біяграфія» занатаваў: «Уручэнне прэміі
каралём Карлам Густавам XVI адбылося
10 студзеня, а ў прачытанай Юленстэнам
ухвальнай прамове падкрэслівалася, што Мілаш «як у фізічным, так і ў духоўным
сэнсе пісьменнік-эмігрант — чужаніца, для якога фізічная эміграцыя па сутнасці
была адлюстраваннем метафізічнага, ці
проста рэлігійнага, духоўнага выгнання ў
агульначалавечым разуменні гэтага слова»,
а таксама выказвалася спадзяванне, што
агульначалавечае паразуменне магчымае, бо вершы, напісаныя на «малой» польскай мове, дзякуючы ангельшчыне дайшлі да
чытачоў яшчэ «меншай» шведскай мовы». Паглядзець фота з цырымоніі ўручэння Нобелеўскай прэміі

цягам стагоддзяў. Я маю на ўвазе Літву, зямлю міфаў і паэзіі. Мая сям’я ўжо ў XVI стагоддзі размаўляла па-польску, як многія сем’і ў Фінляндыі размаўлялі пашведску, а ў Ірландыі — па-ангельску. З гэтай прычыны я польскі паэт, а не літоўскі. Але ландшафты і, мажліва, духі Літвы не пакідалі мяне ніколі. (...) Толькі выкладаючы ў
Паэт, які вырас у такім свеце, павінен
шукаць рэальнасць праз сузіранне. (...)
Рэальнасць вымагае, каб ён замкнуўся
ў словах, але яна невыносная, і калі яе
кранаешся, калі яна зусім блізка, вусны
паэта не вымавяць нават скаргі Ёва: усё мастацтва — нішто ў параўнанні з чынам. Усё ж абхапіць рэальнасць так,
каб захоўвацца ёй ва ўсёй адвечнай
блытаніне ліха і дабра, роспачы і надзеі, можна толькі дзякуючы дыстанцыі, толькі
прыўзносячыся над ёй, але, у сваю чаргу, тады здаецца, што гэта маральная здрада» (пераклад Яўгена Бурага).
Пасля цырымоніі ў Швецыі Мілаш меў
прыватную аўдыенцыю ў Яна Паўла ІІ ў Рыме, затым шэраг прамоў і аўтарскіх сустрэч у свеце... Праз год Чэслаў
прачытаў там
цэнтральнаеўрапейскі паэт. Натуральна,
нягледзячы на цэнзарскія забаронныя спісы etc., стаўленне да Чэслава Мілаша
змянілася нават у ПНР.
Вяртанне
У 1993-м творца канчаткова вярнуўся ў
Польшчу, жыў у Кракаве, бо гэты горад, як
казаў сам паэт, найбольш блізкі да Вільні.
Памёр 14 жніўня 2004 года ў 11.10.
Спадчына, якую пакінуў па сабе Чэслаў
Мілаш, яго значэнне і ўплыў не паддаюцца
вымярэнню.
У верасні 2011-га, на стагоддзе з дня нараджэння паэта, Беларусь не засталася ўбаку
і
цікавыя аспекты літаратурнага мастацтва. Мілашу прысвечаны
раздзелаў планшэтнай выставы «Выгнаннікі па выбары», падрыхтаванай Нацыянальным інстытутам імя Асаліньскіх (Уроцлаў). Комікс «Польскія літаратурныя шляхі» (дызайн вокладкі — Рафал Шлапа, сцэнар — Мацей Ясіньскі, ілюстрацыі — Яцэк Міхальскі) быў падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Музеем літаратуры i Нацыянальным інстытутам імя Асаліньскіх.



