SZTUKA.МАстацтва вельмі польскае.#1-2023

Page 1


2023: patroni

Imię

Galeria

Czytelnia

Krytyka

МІКАЛАЙ

Яго называюць самым вядомым палякам

у свеце. 550 гадоў таму нарадзіўся

Мікалай Капернік, астраном, стваральнік

геліяцэнтрычнай тэорыі, канонік, юрыст,

матэматык, лекар, перакладчык, эканаміст.

Сапраўдны чалавек эпохі Адраджэння.

Мікалай Капернік быў выбітным розумам, які не баяўся ламаць усталяваныя схемы.

Яго смелая тэорыя геліяцэнтрычнай будовы

Сонечнай сістэмы, выяўленая ў працы

«Аб кручэнні нябесных сфер»,

Сваю галоўную працу — «Аб кручэнні» —

Капернік пісаў больш за

гадоў, паміж 1515—1530 гадамі, і дапрацоўваў усё наступнае дзесяцігоддзе. Упершыню праца са

нябесных сфер») была апублікаваная

шматлікія пошукі не былі паспяховымі. Адкрыццё

здзейсніла група навукоўцаў пад кіраўніцтвам Ежы Гансоўскага. Каб пераканацца ў сапраўднасці парэшткаў, навукоўцы правялі рэканструкцыю

асобы на падставе знойдзенага чэрапа, а таксама даследаванні ДНК.

Урачыстае пахаванне Мікалая Каперніка ў Фромбарку адбылося 22 мая 2010 года.

У гонар Мікалая Каперніка праводзяцца

конкурсы для маладых навукоўцаў, мастакоў, фатографаў, краязнаўцаў, працуе адмысловы турыстычны маршрут, ладзяцца навуковыя кангрэсы — і нават спартовыя

Партал NICOLAUS

COPERNICUS THORUNENSIS

Торунь, Інстытута гісторыі навукі

Польскай акадэміі навук,

будзе выпушчана накладам да 7000 асобнікаў, яе

можна набыць за 950 злотых.

Калекцыйная банкнота «Мікалай Капернік»

наміналам 20 злотых будзе выпушчаная накладам

да 100 000 асобнікаў. Яе можна набыць па цане

160 злотых. На адным баку банкноты — выява

астранома, так званы торуньскі партрэт. На

адваротным баку — манеты часоў Каперніка, а на

заднім плане змешчана выява замка Вармінскага капітула ў Ольштыне. Прысутнічае і абаронная

3D-выява, якае выяўляе геліяцэнтрычную сістэму.

Фота з сайта Нацыянальнага банка Польшчы. «Пяць стагоддзяў пасля Каперніка»

ХХІ Торуньскі фестываль навукі і

Фэст уваходзіць

2023: patroni

SACRUM I PROFANUM

Сёлета адзначаецца стогадовы юбілей

з дня нараджэння Ежы Навасельскага жывапісца ды іканапісца, карыкатурыста, сцэнографа, педагога, філосафа, тэарэтыка мастацтва і рэлігійнага мысляра, аднаго з самых выбітных дзеячаў польскай сучаснай культуры.

Ежы Навасельскі быў аўтарам шматлікіх тэкстаў пра мастацтва і рэлігію. Ён афармляў шматлікія рымска-каталіцкія, грэка-каталіцкія і праваслаўныя храмы.

Сейм Рэспублікі Польшча, перакананы ў велізарнай значнасці работ мастака, аддаючы яму даніну павагі, абвясціў 2023 Годам Ежы Навасельскага.

Наватары сакральнай формы

Выстава Ежы Навасельскага і Станіслава Немчыка «Спатканне» ў галерэі Bielska BWA. Роўна ў гадавіну з дня нараджэння мастака, 7 студзеня, галерэя Bielska BWA адкрыла выставу,

Духа (Тыхы), а таксама іншыя рэлігійныя творы, якія захоўваюцца ў Музеі абразоў у Супраслі. Мастак Ежы Навасельскі быў не проста жывапісцам і малявальшчыкам, але і праваслаўным тэолагам, які, акрамя свецкіх, ствараў і сакральныя працы. Аднак структура яго работ, нават

80-годдзе з дня нараджэння Станіслава

Немчыка (1943—2019), стваральніка

незвычайных касцёлаў, празванага «Польскім

Гаўдзі», будзе адзначацца ў верасні. Спадчыну

архітэктара, яго візіянерскія праекты цэркваў

паказалі на выставе з дапамогай эскізаў, малюнкаў і макетаў, а таксама фатаграфій рэалізаваных пабудоў. Праекты пана Станіслава

былі настолькі рэвалюцыйнымі, што большасць

з іх, нават створаных на замову, не былі рэалізаваныя і засталіся толькі на паперы.

Станіслаў Немчык найбольш знакаміты

будынкамі цэркваў, аднак ствараў і жылыя

дамы, а таксама праектаваў грамадскія месцы.

Ён заўсёды імкнуўся зразумець сутнасць

будучай пабудовы: каму яна павінна служыць,

дзеля якіх мэтаў узводзіцца, у якіх стасунках

павінна знаходзіцца з навакольным асяроддзем.

Любіў натуральныя матэрыялы: дрэва, камень, цэглу, аднак не баяўся спалучаць іх з сырым

бетонам, імкнуўся арганічна ўпісаць свае

пабудовы ў навакольнае асяроддзе і стварыць

ў

разуменні сакральнай прасторы. На месцы, прызначаным для касцёла, было чыстае

поле. На гэтым полі Станіслаў Немчык, як

Майсей у пустыні, спраектаваў «намёт» —

двухузроўневую пабудову з вялізным шатровым

дахам. Сцены яе выкладзены ўнутры

неапрацаванымі дошкамі.

У 1982 годзе, на апошнім этапе будаўніцтва, архітэктар запрасіў Ежы Навасельскага,

праваслаўнага мастака, вядомага сваімі

манументальнымі роспісамі ў храмах розных

абрадаў,

2023:

Зала сузірання

Выстава Ежы Навасельскага

У Музеі абразоў у Супраслі з 2019 года

функцыянуе зала імя прафесара Ежы

Навасельскага. Цяпер яе ператварылі ў

прастору, што нагадвае капліцу. Дзеля гэтага

працы мастака перавезлі са збору Сясцёр

Аблатак у Тынцы. Гэтыя творы знаходзіліся ў

капліцы ў манаскім доме.

Выстава арганізаваная ў рамках

мерапрыемства «Год Ежы Навасельскага ў

Музеі іконы ў Супраслі, філіял Падляшскага

музея ў Беластоку», суфінансаванага

Міністэрствам культуры і нацыянальнай

спадчыны. На выставе прадстаўлены алтарны

са

твораў з прыватнай калекцыі,

духоўнага разважання.

Іконы Ежы Навасельскага для Сясцёр Аблатак паўсталі як выраз яго сяброўства з тынецкімі бенедыкцінцамі, чый

айцец Адам Казлоўскі, перш чым уступіць у ордэн, скончыў факультэт

ПРАЦЯГ

Ваша прафесія не заўсёды была звязаная

з мастацтвам: некалі вы выкладалі ў

чыгуначным тэхнікуме. Як вы пачалі

займацца калекцыянаваннем плакатаў?

— Маю гісторыю трэба пачынаць яшчэ раней,

з таго часу, калі я марыў пра падарожжы

і хацеў стаць географам. Аднак тата сказаў, што я павінен вучыцца на інжынера-электрыка, бо

ў электронікі і электратэхнікі ёсць будучыня.

Таму пасля сярэдняй школы я паступіў у

Горна-металургічную акадэмію на факультэт электратэхнікі. Гэта было зусім не тое, што мне падабалася, таму вучобу я не завяршыў, але ў той жа час скончыў паліцэальную школу (курсы для выпускнікоў сярэдняй школы альбо тэхнікум. — Заўв. аўт.) па спецыяльнасці, звязанай з выкладаннем. А паколькі я яшчэ вучыўся на электратэхніцы,

свой тэхнікум, перайшоў у турфірму «Ювентур» і дзесяць гадоў

адпрацаваў у гэтай канторы, падарожнічаў,

аглядаў... Але аднойчы мяне сустрэў на

вуліцы дырэктар DESA ў Кракаве, фірмы, якая

гандлявала прадметамі мастацтва, і спытаў, ці

не хачу я стварыць галерэю плакатаў.

Цікава, чаму ён з такой прапановай звярнуўся

менавіта да вас?

— Ён ведаў, што я цікаўлюся плакатамі, бо я ўжо ладзіў выставы. Плакаты я калекцыянаваў

з дзяцінства, было ў мяне такое хобі, акрамя падарожжаў. А дзе іх захоўваць? Маркі вось, напрыклад, — у альбомах для марак,

Бо такія галерэі ўжо былі ў Варшаве. Паўсталі яны таму, што ў сталіцу падчас Міжнароднага

біенале плаката прыязджала шмат гасцей з-за

мяжы, якія хацелі набываць плакаты. Можна

было нейкі плакат на вуліцы лязом брытвы

выразаць, але дзе ўзяць новы? У Варшаве быў распродаж плакатаў у тэатрах, аднак толькі

падчас продажу білетаў, а гэта не тое. Так

з'явілася адна галерэя, потым другая, а ў

Кракаве не было. Як не было энтузіяста, які

б гэтым займаўся, бо тыя, хто разбіраўся ў

плакаце, звычайна працавалі ў музеях, а ў

музеях не займаюцца гандлем.

Так я змяніў працу і стаў

ўжо былі, бо я хадзіў, як казаў, па

бібліятэках,

плакатам.

Памяшканне пад галерэю знайшлося ў

Дамініканскіх крамах, там былі студыі мастакоў — па шкле, па метале, па тканінах.

Побач была вялікая выставачная галерэя, дзе

рэгулярна ладзіліся розныя выставы, а крыху

далей зноўку размяшчаліся памяшканні

рамеснікаў, так што палова гэтага будынка была адбудаваная дзякуючы кракаўскім

фірмам рамеснікаў. Тут была галерэя

фільма. Таму плакатамі займаліся рамеснікі, бо, каб распрацоўваць рэкламны плакат, неабавязкова быць мастаком,

кіраваць тут усім, у тым ліку кіно. Была створана Centrala Wynajmu Filmów, CWF, і кіраўнікі

а пасля раскладаў іх у студэнцкай сталоўцы.

Студэнты хадзілі туды на абед, а як выходзілі, набывалі мае плакаты. Так я пазнаёміўся з

Янам Леніцам, які ў той час быў прафесарам у

Берліне: ён стаў нада мной, калі я раскладаў

плакаты, адзін з іх быў ягоны.

З некаторымі аўтарамі я нават пасябраваў.

З тымі, з кім удалося, бо большасць мастакоў

польскай школы плаката жыла ў Варшаве: там

былі грошы, установы, што замаўлялі творы.

Усе, хто працаваў у іншых гарадах, хоць і рабілі

выдатныя плакаты, нашмат менш вядомыя.

Аднак тыя «варшавяне» паходзілі і з Кракава, і з Познані, і з іншых гарадоў: пасля заканчэння

вучобы — напрыклад, у Кракаве, — яны ехалі

ў Варшаву, бо там былі праца і грошы. Гэта

не афішуецца, але было так, што найлепшых

запрашалі ў Варшаву. А насамрэч у той жа час было вельмі шмат артыстаў у моцных асяродках, дзе дзейнічалі мастацкія школы, — у Кракаве, Гданьску, Уроцлаве.

Праблема цэнтра і перыферыі?..

— Так. Цяпер у «Фэйсбуку» пачынае

публікавацца інфармацыя пра недаацэненых мастакоў. Мой сябар з Гданьскага ўніверсітэта,

напрыклад, выклаў шмат плакатаў Крэховіча,

каб людзі паглядзелі, што рабілі мастакі з іншага мастацкага асяродка ў 1960—1970-х.

Як змяніўся плакат у Польшчы і яго роля

пасля палітычнай змены канца 1980-х?

— Мастацкі плакат гіне. Можна сказаць, што

гэта «польскае золата», бо няма ніводнай

іншай вобласці мастацтва, якая была б у свеце вядомая гэтак жа, як польскі плакат

таго перыяду, і ён плённа развіваецца па сёння. Аднак, каб плакат існаваў на вуліцы, ён мусіць быць замоўлены, надрукаваны і наклеены. Сёння

далей.

Агулам плакаты на вуліцы ёсць, іх таксама друкуюць вялікімі накладамі, за якія нехта

заплаціў. Калі плаціць горад, таму што хоча

нешта рэкламаваць, ён адразу патрабуе, каб

была інфармацыйная рамка, назва горада...

Сам плакат — пра іншае, а вакол яго — рамка

ды пералік спонсараў. Той праект, над якім

думаў мастак, проста знішчаны. У мяне такіх

плакатаў няма, бо яны мяне не цікавяць. Хоць

часам палоску з усімі гэтымі рэкламадаўцамі

можна адрэзаць, тады застаецца толькі выява.

З іншага боку, многія мастакі робяць свае творы

па-за межамі розных устаноў і выкладаюць

іх у сацыяльныя сеткі. Аднак не заўсёды іх друкуюць. Нават у мяне былі выпадкі, калі

я ладзіў выставу, а афішу, якая яе анансуе,

на

цікавіць.

Часам я рыхтую выставу на пэўную тэму і

мне файл для

друку альбо друкуе сам. Ну, гэта трохі

Насамрэч для нас мала што

па гісторыі польскага плаката. Зараз будзе

выстава пад назвай «Карусель, карусель».

Назву ўзялі з песні, якую спявала Катэрбская, «Karuzela, karuzela, co niedziela...». І гэта будзе

выстава крыху прысвечаная ёй, хоць плакатаў,

зробленых непасрэдна для яе, у мяне няма, бо калі такія і былі, то на плакаце абавязкова змяшчалася фатаграфія, а я такія плакаты не

збіраў. Я ніколі не цікавіўся фатаграфічнымі

плакатамі... Хачу яшчэ перагледзець усю сваю

калекцыю плакатаў, а яна вельмі вялікая, каб

да розных выстаў я мог падабраць адпаведныя

творы.

Якой вы бачыце будучыню галерэі?

— Галерэя працуе толькі ў камерцыйнай сістэме, бо непасрэдна ў галерэі я выстаў не

праводжу. Зладзіў некалькі разоў на самым

чалавек можа змясціцца? Напрыклад, на

адкрыцці першай выставы людзі стаялі перад

галерэяй на вуліцы, бо тут няма месца. Для

тое, што я магу

прадаць.

У маёй дачкі, напрыклад, усё па-іншаму, бо яе

галерэя на двух узроўнях, і на

Дык вось, некалькі разоў я зладзіў выставы ў

самой галерэі, а потым прыйшоў да высновы, што варта працаваць на выездзе, і не толькі

ў Варшаве, але і ў Празе, у Берліне, Парыжы. У сярэднім я рабіў да 20 выстаў у год. Уявіце

сабе, колькі высілкаў займае знаходзіць

памяшканні, адпраўляць творы, ездзіць... Я шмат ездзіў з плакатамі, таму што калі рабіў выставу, то было адкрыццё, і я павінен прысутнічаць на адкрыцці. Некалькі разоў быў у

карціны, там прыбыткі вышэй. А вось што заробіш

не ведаем, перажывём ці не, але прыходзіць

плакаты і каталог. Магчыма, гэта атрымаецца. Але хто думаў, што будзе такая пандэмія, што ўсё закрыюць? Тут было зачынена! Дык дзе ўзяць грошы, калі не прыходзяць купляць? Цяпер у нас чарговая

«Lilla Weneda». 2007.

ДАМІНІКА

Падзеі «Зімоўкі» адбываюцца ў непрыкметным

мястэчку Цукроўка. Галоўныя героі сталеюць у

атмасферы польскай правінцыі пачатку 2000-х з усімі складанасцямі трансфармацыйнага

перыяду эпохі і ўласнага ўзросту. Пакаленне іх

бацькоў і дзядоў таксама крыху разгубленае, і ўсе спрабуюць знайсці сябе ў новай

рэчаіснасці. У рамане ёсць усё: рэалізм і магія,

дэтэктыўная лінія і элементы трылеру, сямейная драма і выдатны паказ жыцця

невялічкага мястэчка недзе на поўдні Польшчы.

«Зімоўка» — магічны рэалізм у атмасферы

польскай правінцыі. На беларускую мову твор

пераклалі Алена Пятровіч і Уладзь Лянкевіч.

Мы пагутарылі з Дамінікай пра раман «Зімоўка», а таксама пра яе жыццё да

літаратурнай дзейнасці і пасля пандэміі.

На сёння ў вас выйшла ўжо тры кнігі. А чым вы

займаліся

З якой кнігай вы адчулі інтарэс да сваёй творчасці з боку чытачоў? Ці зацікавіліся вамі ўжо пасля выдання

Doppelganger»?

эпохі 90-х, у якой мы раслі, але якая на той час

гэта так званы Service Desk, дзе дыстанцыйна рамантавала камп’ютары ў Іспаніі. Цяпер, пасля поспеху «Зімоўкі», я нарэшце змагла прысвяціць сябе выключна пісьменніцкай дзейнасці.

З 2020 года ў сувязі з пандэміяй у многіх людзей кардынальна

цесныя, замкнёныя… пандэмічныя. Пагаворым пра беларускае выданне рамана «Зімоўка». Гэта першы пераклад ці

ўжо выходзілі замежнымі мовамі? — Першы! Пазней з’явіўся яшчэ і пераклад «Зімоўкі» на

або персанаж, спісаныя з

вашага жыцця? — У адрозненне ад многіх аўтараў, я рэдка пішу аўтабіяграфічныя ці напоўненыя

аўтабіяграфізмам творы. Часцей за ўсё я аддаю

перавагу мастацкай выдумцы. У тым ліку гэта

датычыць і рамана «Зімоўка».

А хто з персанажаў «Зімоўкі»

лёсу і нягодамі. У адным з інтэрв’ю вы

Зайздросная

дзівяцца

паралельна з Анджэем Вайдам ды Кшыштафам

Кеслёўскім. Заўзятары кіно добра ведаюць

пра чарговыя стужкі Рамана Паланскага

ды Кшытафа Занусі, сочаць за творчасцю

Агнешкі Холанд. Пра іх калегу і сучасніка Ежы

Скалімоўскага ўспаміналі куды радзей. Менавіта ўспаміналі, бо ў гэтым кінасезоне ўсё нечакана

змянілася, імя Скалімоўскага ізноў у першых

радках навінаў. Стужка Ежы Скалімоўскага «ІА» («EO») стала адной з галоўных сенсацый леташняга Канскага фестывалю, атрымала там прэстыжны Прыз журы, а цяпер

вылучаецца на прэмію «Оскар» ад Польшчы ў намінацыі «Найлепшы фільм на замежнай мове». Наш сённяшні аповед — пра

оскараўская камісія

яе вылучыла на прыз Амерыканскай

хоць айчынных канкурэнтаў у Скалімоўскага, як

заўсёды, было нямала. Дык што такога захапляльнага зняў

Тлумачачы філасофскі сэнс фільма, Скалімоўскі сказаў: «Мы, людзі, дзелім гэты свет з іншымі жывымі істотамі. І, на жаль, ставімся да іх няправільна. Мала таго, што без усякай павагі, але яшчэ і па-звярынаму іх выкарыстоўваем». Шмат хто піша, маўляў, «ІА» — гэта стужка пра тое, што жывёлы лепшыя за людзей. Самыя жорсткія, трагічныя кадры фільма прысвечаны менавіта бессаромнай эксплуатацыі жывёлы чалавекам.

Бунтар

гатовы да працы ў кіно і рыхтуецца да прэм'еры

новай стужкі, якую выпускае як прадзюсар.

За сваю доўгую кар'еру і жыццё творца неаднаразова давяраўся лёсу

мастаком, і нават баксёрам. Цяжкае ваеннае дзяцінства,

«Нявінных чарадзеяў». Вайда прапануе разам

папрацаваць над дыялогамі. Раскрытыкаваўшы

і перапісаўшы сцэнар (моладзь, маўляў, так не размаўляе), Скалімоўскі атрымлівае свой першы досвед і параду працягваць.

У адрозненне ад сваіх герояў, ён усё ж прыслухоўваецца да меркавання старэйшых і паступае ў Лодзінскую кінашколу, дзе імгненна сыходзіцца з Раманам Паланскім

і займае месца «другога пасля Рамана» (здаецца, не толькі ў лодзінскай тусоўцы, але і ва ўяўленні пра польскае кіно наогул).

Іх сумесны фільм «Нож у вадзе» быў

шматабяцальны як для рэжысёра, так і для суаўтара сцэнара. Апошні, не жадаючы

марнаваць час, адмотвае патроху плёнку для курсавых работ, здымае невялікія сцэны і да ўсеагульнага здзіўлення збірае з гэтых лапікаў свой першы поўнаметражны фільм «Без асаблівых прыкмет» (1964).

Да канца 1960-х трыццацігадовы Ежы

Скалімоўскі — голас пакалення з пэўнай вагой

міжнародных узнагарод. Акрылены славай, у 1967 годзе ён здымае «Рукі ўгору!» — свой найбольш складаны і палітызаваны фільм.

А напрыканцы сямідзясятых з'язджае з

Польшчы. Дзве карціны,

творчасці рэжысёра. На радзіму ён вяртаецца толькі

«Бар'ер» (1966)

Псіхалагічная драма, герой якой — малады сучасны чалавек, што спрабуе пераадолець бар'еры, якія адлучаюць яго ад свету: узрост, грошы, старыя культы, умоўнасці ды іерархіі. Герой кідае вучобу, акадэмічны

Калі ў 1981-м з'явілася магчымасць яе

распаўсюджвання, Ежы Скалімоўскі дарабіў

пралог. Ён быў зняты на каляровай стужцы,

а ўласна фільм — на чорна-белай. Прэм’ерны

паказ фільма адбыўся ў снежні 1981 года,

падчас першага Кангрэса польскай культуры.

Праз некалькі гадзін пасля заканчэння паказаў у

Польшчы было абвешчана ваеннае становішча.

Фільм выйшаў на экраны ў 1985 годзе без

пралогу.

«Старт» (1967)

Першая стужка, створаная Ежы Скалімоўскім

за мяжой, у Бельгіі. У галоўнай мужчынскай ролі тут любімы акцёр рэжысёраў французскай

Новай хвалі Жан-П’ер Лео. Зрэшты, і сам фільм стаў адным з яскравых прыкладаў таго, як рэжысёр скарыстаў напрацоўкі гэтага кірунку ў кінамастацтве.

«Глыбіня» (1970)

Цудоўная карціна пра «свінгуючы» Лондан, якую самі англічане ўключаюць у топ-100 найлепшых англійскіх фільмаў. Па форме гэта стандартная гісторыя сталення хлопчыка, безнадзейна закаханага ў дарослую

«Крык» (1978)

Сюжэт «Крыку», экранізацыі аднайменнага рамана

(2010)

успрыняты і кінакрытыкамі, і фестывальнай публікай. «Неабходнае забойства» — гэта гісторыя пра палоннага афганца, які бяжыць з сакрэтнай турмы ЦРУ, размешчанай

Ізабэла Густоўска

Прафесарка Акадэміі мастацтваў у Познані, кіруе Студыяй кіно і перформансу на

факультэце інтэрмедыя, а ў Collegium Da Vinci —

Студыяй малявання па праграме «Графіка».

Працуе ў розных медыя: маляванне аб'ектаў, графіка, фатаграфія, інсталяцыя, відэа,

відэаперформанс, кіно.

Прымала актыўны ўдзел у групе Od Nowa

і кіравала галерэяй ON разам з Крысцінай

Пятроўскай. Удзельнічала ў Біенале ў Сан-Паўлу (1983, 1987) і Венецыянскім біенале (1988).

З'яўляецца аўтаркай цыклаў «Абсалютнае

падабенства», «Жыццё — гэта гісторыя»,

«Выпадак Эдварда Х...», «Выпадак Ізы Г...», фільмаў «Імгненне», «Мастацтва цяжкага

выбару», «Мастацтва лёгкага выбару»,

«Выпадак Жазэфіны Х…» і інш.

Жыве і працуе ў Познані.

Раман Трацюк

Мастак, перформер, куратар. Удзельнік дуэта

«Бергамот» (разам з Вольгай Маслоўскай).

Выкладае ў Акадэміі мастацтваў у Познані.

У 2012-м атрымаў доктарскую ступень у

галіне выяўленчага мастацтва. У сваёй арт-практыцы актыўна засвойвае медыя: перфарматыўнае мастацтва, інсталяцыя (у тым ліку інтэрактыўная), відэа, аб'ект, жывапіс, фатаграфія; дзейнічае ў публічнай прасторы.

Цікавіцца тэмай перфарматыўнасці, узаемадзеяння мастака і гледача, даследуе праблемы іміджу і самапрэзентацыі ў СМІ

і інтэрнэце, выяўляе адметнасці мастацтва

ў паўсядзённым асяроддзі. Браў удзел у шматлікіх персанальных і групавых лакальных

але больш з ХХІ стагоддзя». Што гэта за час — мяжа стагоддзяў? Як вы яго адчуваеце і як вы яго пражываеце як мастачка, як чалавек і ці падзяляеце вы гэтыя паняцці? Як вы бачыце і транслюеце сваё разуменне часу як нейкай субстанцыі сучаснасці, таго, у чым мы цяпер жывём?

Ізабэла Густоўска: Гэта складанае пытанне. Я як

мастачка пражыла большую палову жыцця ў ХХ

стагоддзі. Але ўсё мяняецца. Не толькі мастацтва, але і жыццё, сацыяльная сітуацыя і палітычная, адукацыя. Мастацтва і мастакі ХХ стагоддзя карысталіся аналагавымі тэхналогіямі. Я, мастачка, карыстальніца новых тэхналогій, ужо знаходжуся ў лічбавым полі. Для мяне важным пунктам адліку было канцэптуальнае мастацтва, якое развівалася ў 1970—1980-х у Польшчы і сфармавала маё мысленне. Я

развіцця. Вядома, гэта была фіксацыя, але для

творчы патэнцыял — рэгістрацыя рэальнасці

ў мэтах

культуры і ў медыя да мастацтва 1970—1980-х.

Гэтая цікавасць і ў навуковым, і ў

плане. Мастацтва таго часу не столькі вяртаецца, колькі патрабуе, каб яго заўважылі, выклікае інтарэс не толькі прафесіяналаў, але і маладога

пакалення. Я назіраю гэта не толькі на маім асабістым прыкладзе,

Напрыклад, праект Secondary Archive, фрагмент якога летась быў паказаны на выставе Manifesta 14. Мастачкі там былі прадстаўлены праз галасы.

Цікава, як там функцыянавалі галасы жанчын.

Гэта былі гукі з розных сітуацый. Я, напрыклад, адправіла туды фрагмент маёй працы: паэтычны тэкст, маніфест «Я — візуальная мастачка». Гэта такая форма паміж вершам і маніфестам. Тэкст, з аднаго боку, з'яўляецца маніфестам, з другога —

прапануе варыянт развіцця падзей у будучыні, з палітычным падтэкстам (там ёсць радкі, што «кітайскае войска стаіць у кустах», пазней з'явіўся радок «рускае войска стаіць у кустах»). Ёсць у

гэтым маніфесце заклік да бунту, пратэсту. Не ў літаральным сэнсе, а ў сэнсе волевыяўлення мастакоў, якія маюць голас, і ён

толькі

такая візія вады, што залівае свет, — паводка; наступная

дэманстравалі і

словы: свабода, мастацтва, культура і інш.);

частка майго

жанчынамі (16-я старонка 16 кніг

аўтарства С'юзэн

і даследчыкі

сучаснага мастацтва параўноўвалі нашу практыку

з дзейнасцю японскай групы «Гутай».

Я лічу, што маладыя мастакі павінны

супрацоўнічаць і працаваць у гуртах і групоўках.

Гэта самы лепшы спосаб для развіцця —

пастаяннае абмеркаванне, дыскусія пра розныя

важныя тэмы, пра мастацтва, жыццё і палітыку...

І такая праца ў групе якраз была рэпрэзентаваная

намі ў ON Gallery ў Познані. Менавіта тут сумесна з

Крысцінай Пятроўскай

бачыць

сітуацыяй, і

на тых, хто да гэтага ставіцца крытычна.

Раман, а як вы бачыце гэтую сітуацыю з нагоды

салідарнасці ў асяроддзі ў Польшчы, у Познані

ў акадэмічным асяроддзі? Вы ж таксама даўно

выкладаеце.

Раман Трацюк: Я выкладаю ўжо 19 гадоў, але падобна на тое, што я завяршаю сваё

супрацоўніцтва з універсітэтам у Познані. Для

мяне непрымальная атмасфера і стыль кіравання.

Раней фінансаванне залежала ад вынікаў

мастацкіх дасягненняў людзей, якія працуюць на розных кафедрах, сёння гэта абсалютна суб'ектыўнае рэктарскае

што тады мяне вельмі цікавіла. З майго сённяшняга пункту гледжання, нельга сказаць, што гэта вельмі новыя медыя. У мяне вялізная колькасць камер, правадоў, носьбітаў

інфармацыі, некаторыя з іх практычна састарэлі.

Гэта вельмі цікавая перспектыва змен, якія адбыліся.

існаваць у гэтым асяроддзі. Такая камунікацыя можа быць больш інтымнай/ прыватнай — камунікацыяй канкрэтнага чалавека ці групы людзей. Яшчэ адным цікавым момантам з'яўляецца мастацтва пратэсту. Мастацтва, якое нараджаецца на вуліцы, мастацтва, якое займаецца праблемамі грамадства, груп людзей. І можа

сродка,

Як з гэтым быць?

Р. Т.: Заціранне межаў ёсць формай

эксперыменту. І мы арганізоўваем саму

магчымасць яго правядзення. Дзякуючы нашым

ён становіцца

пастаянна актуалізавацца і рэгулярна

што

неймаверную

«лакальнае vs. глабальнае» не працуюць, за выключэннем «закрытых»

Р. Т.: Так.

І. Г.: Я

з Раманам: мастак не можа быць

абыякавы да таго, што адбываецца ў свеце, але яго выказванні могуць быць вельмі розныя.

Я веру

Мне

«КАЛІ ВАМ

АБАВЯЗКОВА ПАТРЭБНАЯ АХВЯРА, ВАЗЬМІЦЕ МЯНЕ»

«28 мая 1863 года, калі жанчыны ў Мінску,

апранутыя ў жалобу, аплаквалі смерць

Серакоўскага, жаўнеры кідаліся на кабет, якія ішлі ў царкву, рвалі на шматкі іх жалобныя

(чорныя) сукенкі і зневажалі іх. Сярод агульнай

панікі дзве жанчыны захоўвалі спакой і

павольна ішлі дадому, гэта была спадарыня

Прашыньска са сваёй 16-гадовай дачкой.

Здзіўленыя паводзінамі нападаючых жаўнераў, яны назвалі іх учынкі подлымі. Тады жаўнеры

накінуліся на безабаронных жанчын, пачалі іх

біць, катаваць, нарэшце зацягнулі ў турму, дзе

зноў білі. На наступны дзень Мінск стаў сведкам

дзіўнага відовішча: на возе, запрэжаным

двума коньмі, везлі пані Прашыньскую з

дачкой, якія стаялі са звязанымі за спінай рукамі ў падраных сукенках. За імі стаялі два

наглядчыкі, якія, калі воз спыніўся, прымусілі

няшчасных жанчын пакланіцца натоўпу. Купка, напэўна, праплачаных агентаў бегала па вуліцы, абсыпала няшчасных абразамі. Праз

некалькі гадзін абедзве пані Прашыньскія, мокрыя ад дажджу і збітыя, былі “велікадушна” адпушчаныя». Так Марыя Брухальска ў сваёй кнізе “Ціхія

спагады, але яшчэ адной зброяй у барацьбе за свабоду і незалежнасць Літвы і Польшчы.

У літаратуры, праз якую было зроблена шмат для фармавання памяці аб удзельніках

паўстання, жанчыны з’яўляюцца толькі на

другім плане. Напрыклад, у вядомым цыкле апавяданняў Элізы Ажэшкі «Gloria victis», якія былі апублікаваныя праз 20 гадоў

здабываюць

рэпрэсіі шмат нашчадкаў удзельнікаў паўстання 1830 года. У параўнанні з 30-мі гадамі ХІХ стагоддзя, у 1863-м, нягледзячы на тое, што барацьба вялася ў прыватнай прасторы (сядзібах, маёнтках, дамах), паміж жанчынамі было больш формаў яднання і супрацы: напрыклад, Камітэты Кабет. Камітэты займаліся дапамогай параненым, нават арганізоўвалі

месцазнаходжанне дачкі, яе збілі 30 разоў кіем, прычым

Багатковай (Józefa Bogatkowa), бо яна была арыштаваная 20 кастрычніка 1864 года, але потым вызваленая. У Мінску таксама працаваў Жаночы камітэт, яго найбольш вядомымі ўдзельніцамі

Марцінкевіч, Казіміра Булеўска, Акалавоўна (імя не захавалася) і іншыя. Вялікі ўнёсак

Паўстанне 1863 года паклала канец гэтай

працы. Багадзельні ў Пінску і Вільні былі

закрытыя — за раздачу ежы галодным

паўстанцам. Іх заснавальніца Дамброўска

ненадоўга перажыла закрыццё справы свайго

жыцця і памерла да 1864 года. Некаторы час

дакументы падпісвала яе паплечніца Стэфанія

Яновіч.

Захаваліся звесткі, што ахвярамі нечуванай

жорсткасці расійскіх жаўнераў у 1863 годзе сталі сёстры дамініканкі ў Ружаным Стоку, што на Гродзеншчыне. Імперыя ўчыніла

над манастыром крывавую расправу, але

падрабязнасцяў не захавалася.

У кнізе са спісам вязняў у Вільні ёсць кароткі

запіс: Клеменціна Асяндоўская, гадоў 50-ці, ігумення манастыра ў Ашвеі Віцебскай

губерні, як палітычна ненадзейная накіравана

ў Табольскую губерню, аб чым сведчыў

даклад пад нумарам 4160 ваеннага начальніка Лівонскіх паветаў 10 сакавіка 1865 года. Уся справа захоўвалася ў Віцебскім архіве.

Жанчыны масава ўдзельнічалі ў палітычных

Скірмунтам. Тое, што прадстаўніца класа землеўласніц мела прафесію і досвед навучання ў Вільні і астатняй Еўропе, само па сабе гаворыць пра пэўную ступень

выконваць заданні па дастаўцы паведамленняў

і пошты па-за дзяржаўнай сістэмай. Звесткі

пра кур’ерак таксама трапляюць да нас

праз дакументацыю рэпрэсій. Кур’еркамі

працавалі

супакой арцыбіскупа Фіялкоўскага ў Асовай i Пінску. «Спяваем заўзята»,

запісвае ў сваім дзённіку Алена.

Czytelnia

Алена ў Пінску, а яе муж Казімір у Мінску

трапілі за краты. Падчас следства жанчына

лічылася зняволенай, але магла жыць у доме

сваёй маці ў Пінску, хоць там яе ахоўвалі

чатыры жаўнеры. Іх сядзіба ў Калодным на

Піншчыне была разрабаваная, і ўсё ж сялянам

удалося захаваць частку маёмасці.

На допытах Алена Скірмунт не згаджалася

змяніць сваіх поглядаў і перакананняў.

На дакор следчага, што яна не хоча сабе

яна адказала: «S’il vous faut absolument une victime, prenez moi / Калі вам

разам у Крым. 5 верасня 1869 года ў Крым

мусіла паехаць і Алена.

У другім выгнанні, пасля перапынку, яна

працягнула працу над шахматамі. Працэс ішоў

вельмі павольна, але гэта было абумоўлена

глыбінёй і амбітнасцю ідэі. У аснове праекта

ляжала вялікая падзея, пераможная для

польскай арміі, — гістарычная бітва 12

верасня 1683 года пад Венай паміж палякамі

кіраўніцтвам

маніфест паўстання).

Жанчыны выконвалі абавязкі кур’ерак і ваявалі са зброяй у руках.

Жанчыны зрабілі вялікую справу ў захаванні

памяці пра герояў паўстання — і ўмоўчвалі пра ўласны ўдзел. Але ж подзвіг палягае не толькі

ў непасрэдным удзеле ў супраціве, а яшчэ і ў

цярпенні ад наступстваў, пакут ад пераследу, які трываў шмат гадоў пасля.

Актыўны ўдзел жанчын у пратэстах

Прычыны пакарання жанчын на

літоўска-беларускіх землях

Супраца з паўстанцамі

• забеспячэнне, дастаўка ежы, адзення, перавязачных матэрыялаў, коней, зброі, пашыў

і мыццё бялізны — 348

• «сувязі з паўстанцамі» (кантакты і розная

дапамога) — 291

• укрыванне паўстанцаў, дапамога ў арганізацыі

ўцёкаў — 150

• хаванне і захоўванне зброі, забароненага

друку — 105

• прыём паўстанцаў

ў маёнтку або дома — 100

• укрыванне і лячэнне раненых — 17

• дапамога вязням — 14 • наведванне

1036

збройнай барацьбе

• агітацыя, падбухторванне да ўдзелу ў

паўстанні або дэманстрацыі, «падбухторванне» сялян — 77

паўстання, «рэвалюцыйная дзейнасць» — 40

• збор грошай на патрэбы паўстання — 31 • «лісты і паперы, забраныя пры арышце» — 15 • «удзел

— 28 • патрыятычнае выхаванне

паўстання» — 17

• пахаванне загінулага паўстанца, малітва за паўстанцаў — 6 Разам 54 Абарона ад рэпрэсій

14

Мод, рэмастэр, рэмэйк

Такія, як заява распрацоўнікаў, што незадоўга да

паляпшэнняў, удасканаленняў рухавічка, таксама выпраўленняў шэрагу дробных хібаў, багаў, дадае новыя рэчы і нават адзін квэст, вяртаючы яго з выразанага перад рэлізам у 2015-м кантэнту. Абнаўленне выкарыстоўвае

некаторую колькасць неафіцыйных фанацкіх

напрацовак апошніх гадоў. Адной з падобных

з'яўляецца безумоўна вартая ўвагі

«Brothers In Arms — TW3 Ultimate Bug Fix And

на сайтах vulkk.com, альбо thewitcher.com (афіцыйны пост). Абнаўленне не з'яўляецца асобным таварам і даступнае ўсім гульцам, хто набылі арыгінальную «The Witcher 3: Wild Hunt».

Адным з дагэтуль абуральна няспраўджаных запытаў грамадства з'яўляецца ідэя вядзьмарскага агрыкультурнага сімулятара,

Ну, досыць навін. Далей — уражанні, наўмысна без увагі на ўсё, што датычыцца сюжэта, — там

дастаткова ўнутраных канфліктаў, маральных

дылем, трагічных памылак і хокус-покус-арсблатанна, але ўсё-ткі пісаць пра сюжэт натхняе куды менш, як сюжэт пісаць.

Лётаючы як апараны па Скеліге, адзначаеш, як разнастайнасць і прапрацаванасць

свету праяўляецца праз вольнае, «непрадугледжанае» спалучэнне разнастайных

механік, што стварае таксама ж «не

прадугледжаны сцэнаром» камічны эфект.

«Падобна на дождж», — абыякава канстатуе Геральт на чацвёртую гадзіну бесперапыннай залевы ды пешага маршу па гразі. Бывае, што вядзьмар вызваляе ад монстраў нейкую

мясціну, туды вяртаюцца жыхары, сяляне глядзяць на ведзьмара ўдзячна, вачыма намякаючы, што калі статую мо і не пастаўлю, то дзяцей у твой гонар пэўна назаву, дзякуй табе, чалавеча, гніць бы нам у сырой зямлі, калі б не ты... Катсцэна заканчваецца, і ты толькі і паспяваеш што спінай павярнуцца, як ад той самай кабеты даносіцца глумлівае «баддзяга...» — гэта яшчэ самае мяккае, на што можа пашанцаваць.

у пакоі пры карчме, дзе спыняецца Енэфер.

У гэтым месцы разыграецца адна са шматлікіх

сцэн доўгага і складанага раману Геральта і

Енэфер, і кожны раз, калі вядзьмар уваходзіць

у пакой, пачынае граць музычная тэма

кахання — бліскучая і таямнічая, спакойная,

але глыбокая. Толькі вось па заканчэнні асноўнай сюжэтнай

Праца няўдзячная таму, што яна ніколі

заканчваецца, разнастайнасць

дачыненні аб'ёмы ўсё адно будуць успрымацца, як... ну так, выкананы абсалютны мінімум. Бо паўтарэнні, паўсюль праклятыя паўтарэнні — дзесяці хвілін не пабыўшы ў Белым Садзе, Геральт ужо двойчы абазваны фрыкам сустрэчнымі сялянамі, адным за адным па чарзе, не згаворваючыся (якія адважныя, вольналюбівыя сяляне тут: кпіць

пад акупацыяй...). Колькасць працы, укладзенай у фонавыя

таму што падслухоўваюцца — часам не з пачатку, часцяком не пачуўшы канца, ідучы альбо спыніўшыся, і зрэдку — нават далучыўшыся. Але так і надараецца, што шырокая праца пакутуе праз малую глыбіню. Ужо трэці раз праходзячы па вулачцы, якая вядзе да карчмы з

стражнік часам папытаецца, маўляў, а што

рабіцьмуць ведзьмары, калі ўсе монстры з

наваколля будуць нарэшце пазабіваныя...

Не адзін раз надараецца наблукваць на амаль

сцёртыя сляды драм, якія адбываліся шмат

пакаленняў таму, знаходзіць чужыя нататкі аб

прыгодах даўно мінулых, аднаўляць ланцужкі

падзей — пры гэтым без аніякай сюжэтнай

матывацыі, не выконваючы нічыё заданне, не

атрымліваючы ніякай «афіцыйнай узнагароды».

Але раз тут стаіць разбураная вежа — гэта не «проста вежа», ёсць ускосная прычына, чаму

навокал бадзяюцца нэккеры, а не ўтопцы, і г. д. І не адзін раз надараецца нагода для складанай чалавечай эмоцыі, што

— сведчанні

памкненняў, якіх больш няма. Але руіны нават

і

пачуццём. Аднак нічога не спыняецца, драма жыцця — часам няздзейсненыя жаданні, часам паламаныя лёсы — працягвае адбывацца, будзь то гульнявыя паляўнічыя на ведзьмаў ці

сапраўдныя «найміты» кобальтавых руднікоў:

гэта было актуальна ўвесь папярэдні час, і гэта

працягваецца проста цяпер. Недзе паміраюць

за свабоду, недзе ядуць дзяцей. І дапаможаш ты таму ў той самай ступені, у якой можна дапамагчы хлопцам, што ўжо спалілі кузню, ужо

1909.

адбіткі «канвергентнай эвалюцыі», пры якой

падобныя патрабаванні асяроддзя нараджаюць

падобныя формы. Але не выключана таксама, што абодва прыклады адносяцца да шматлікіх

драбніц «дамашняй работы», падрыхтоўкі

да працы над графічным і сюжэтным дызайнам «Ведзьмара».

адсылкі да арыгінальнай прозы

Сапкоўскага, ад незаўважна далікатнейшых і

да «З кульбітам?» — пытання Цыры, калі той

загадваюць саскочыць са сцяны. Ну і замест

Патрыцыя Лангава прэзентавала свае працы

на прыкладна 270 выставах у Польшчы і за

мяжой у 38 краінах свету (Аўстралія, Бельгія, Беларусь, Балівія, Бразілія, Балгарыя, Кітай, Кіпр, Эквадор, Эстонія, Францыя, Грэцыя, Іспанія, Ганконг, Інданезія, Іран, Індыя, Японія, Карэя, Ліхтэнштэйн, Літва, Македонія, Макаа, Малдова, Мексіка, Германія, Перу, Расія, Румынія, Славакія, Тайвань, Турцыя, Украіна, ЗША, Венесуэла, Венгрыя, Італія, Аб'яднаныя Арабскія Эміраты).

Адбылося звыш 10 персанальных выстаў

мастачкі, найважнейшыя з якіх — «Мастацтва

з трубкі» (Sztuka z tuby, 2018, Жэшаў), «Пра эмоцыі» (O emocjach, 2019, Гарліцэ), «Задаючы сабе пытанні» (Zadając sobie pytania, 2019, Жэшаў), «Каляровае бачанне» (Kolorowe Widzenie, 2019, Кракаў), «Пра людзей» (O Ludziach, 2020, Пшэмысль), «Жанчына і плакат» (Kobieta i plakat, 2020, Санак). Лангава атрымала 46 нацыянальных і міжнародных узнагарод, стыпендый і намінацый, яе працы

былі апублікаваныя прыкладна ў 60 галіновых выдавецтвах, каталогах конкурсаў і выстаў, а таксама ў школьным падручніку.

Паводле куратара і калекцыянера Кшыштафа Дыды, Патрыцыя Лангава выпрацавала стыль, што дазволіў ёй увайсці ў лік найлепшых сусветных мастакоў-плакатыстаў: «Тым самым яна стала часткай скарбу, якім з’яўляецца

польскі мастацкі

талент і адданасць гэтай галіне мастацтва.

Лангава — адна з самых вядомых сярод

польскіх плакатыстак маладога пакалення

за ўсе тэмы, уключаючы самыя складаныя — сацыяльныя.

• Faces of jazz. 2017.

• Dydo Poster Gallery. 2022.

• II

рамантычных

2022.

2022.

2020.

У сваёй творчасці Наталля Бажоўска

карыстаецца рознымі формамі выказвання:

напачатку гэта быў жывапіс, пазней

дадаліся скульптура, інсталяцыя і відэа.

У сваім мастацкім крэда аўтарка заяўляе пра

захапленне жыццём, прыродай, псіхікай і целам

чалавека, яна чэрпае натхненне з навакольнай

рэчаіснасці.

прыроды

не казачнай.

Наталля Бажоўска стала вядомай шырокай

публіцы сваім відэаперформансам 2014 года

пад назвай «Luna». У кадрах разгортваецца

гісторыя пра спробу сяброўства паміж

гісторыяй, запісам стану свядомасці.

Тэма выставы

Мастак

называе

разгортвае спектаклі

правакацыяй.

Ён ладзіць

галерэйных прастораў, і сваімі дзеяннямі

далікатна, а часам амаль незаўважна ўмешваецца ў навакольную рэчаіснасць. Бадзяноўскі па-

майстэрску тонка і іранічна падкрэслівае

парадаксальныя кантэксты і выкрывае клішэ і

звычкі, якія мы перасталі заўважаць.

На выставе ў фундацыі галерэі Foksal

дэманстравалася відэа, дзе мастак хадзіў у

пакеціку ад гарбаты замест касцюма. Падчас

персанальнай выставы на востраве Спайк, у Брыстолі, спадар

ціхай

трывожны матэрыял, нешта паміж драўнінай і пажоўклым

лісіным футрам. З яго можна ляпіць форму, складаючы ў рэчы з нулявой ступенню карыснасці, то-бок артэфакты — у вешалку для адзежы, венік ці самалёцік. Аднак большасць прадметаў

маюць зусім незразумелыя і непрактычныя

функцыі: яны пазначаюць станы — падвешанасці, раўнавагі, схопленасці, сціснутасці — і з'яўляюцца па вызначэнні абсурднымі, створанымі

ХХІХ Міжнародны фестываль прыемных

і непрыемных мастацтваў у Лодзі

Першы тэатральны фестываль, які быў

заснаваны ў Польшчы пасля краху камунізму, традыцыйна адкрывае цыкл самых важных

тэатральных фэстаў краіны. Тэма гэтага

года — «Вайна. Жанчына. Тэатр».

Сёлета фестываль прысвечаны Крысціне

Яндзе, выбітнай артыстцы, чый спектакль

«My Way» / «Мой шлях» адкрывае форум.

Таксама гледачы ўбачаць рэп-хіт пра шлях

да свабоднай Польшчы «1989» рэжысёркі

Катажыны Шынгеры (сумесная пастаноўка тэатра Юльюша Славацкага ў Кракаве і

Гданьскага Шэкспіраўскага тэатра ). Дзеянне адбываецца ў часы заняпаду Польскай

Народнай Рэспублікі, і гледачы маюць

магчымасць назіраць за сямейнымі парамі

Валенсаў, Фрасінюкоў і Куроняў. Спектакль нагадвае: герояў, якія змагаюцца за

свабодную Польшчу, не было б, калі б не іх

жонкі — гераіні-цені.

Драматычны тэатр у Варшаве прадставіць «Мастацтва інтанацыі» па п’есе Тадэвуша

Слабадзянэка. У чым заключаецца феномен самых вядомых тэатральных дзеячаў XX

стагоддзя? Чаму

за кулісы і

чэрпае натхненне з гісторыі тэатра, каб

з гастрольнай тэатральнай трупай падчас

падрыхтоўкі спектакля. Дэкарацыя

развальваецца, выканаўца галоўнай ролі, які

мае праблемы з алкаголем, знік без вестак,

а рэжысёр, што заблытаўся ў любоўных

прыгодах, спрабуе кантраляваць сваё жыццё

і каманду. Твор паказвае тэатр за кулісамі і агаляе нябачныя «швы». Клята звяртаецца

да фарсу ў асабліва драматычны для свету

момант. Здаецца, ён распытвае пра сэнс смеху ў часы, калі побач гінуць людзі, пра неабходнасць адарваць думкі ад злачыннай рэальнасці, пра бездапаможнасць мастацтва

перад вайной і пра забаўляльны патэнцыял тэатра.

Спектаклем завяршэння фестывалю стануць «Браты і сёстры» Томаса Бернхарда ў

пастаноўцы Крысціяна Люпы.

З 4 сакавіка па 2 красавіка.

• «Чаго не бачна». Тэатр «Узбярэжжа» ў Гданьску.

«OFF-Паўночны»

VII Фестываль малых драматычна-музычных

формаў у Лодзі

Спектаклі, монадрамы, канцэрты і «сольнікі»,

зоркі і дэбютанты — уся разнастайнасць

музычных тэатральных формаў будзе

традыцыйна прадстаўлена і на сёмым

фестывалі OFF. Яго сёлетнім слоганам стала назва верша Ёнаша Кофты «Заўсёды

варта» — варта прыслухоўвацца да свайго сэрца, пачуццяў, да іншага чалавека, мастацтва, прыроды. Варта, нягледзячы на

нягоды і пачуццё безнадзейнасці, тварыць і

выкарыстоўваць таленты, якімі мы надзеленыя. Тэмы спектакляў, выбраных для праграмы, вельмі разнастайныя, але, як падкрэслівае мастацкі кіраўнік і стваральнік фестывалю

Кшыштаф Ваўжыняк, усе яны кажуць пра тое, што варта інвеставаць у іншага чалавека і ўдзельнічаць у жыцці грамадства.

Пра спагаду і клопат распавядае пастаноўка «Калі-небудзь на востраве», які стане спектаклем адкрыцця фэсту. Гэты мюзікл рэжысёркі Агнешкі Плашайскай — польская

версія брадвейскага спектакля «Once on This Island». У ноч моцнага шторму спалоханая

дзяўчынка шукае прытулку. Ёй дапамагаюць

выпадковыя людзі, і каб супакоіць яе,

распавядаюць легенду пра цудоўны востраў, якім валодаюць магутныя, але капрызныя багі.

Падчас канцэрта «WAITS 2022» Конрад Імела

выканае 11 песень Тома Уэйтса ў перакладах Рамана Калакоўскага. Акцёр вяртаецца да

дома культуры «Світанак», — гэта гісторыя

шматгадовай дружбы дзвюх выдатных жанчын

Дзітрых. Мы бачым дзве розныя асобы і два

розныя тэмпераменты: стрыманую, пагардлівую

Марлен і спантанную Эдыт, якая пастаянна

шукае каханне.

У абедзвюх было заблытанае асабістае жыццё,

абедзве страцілі многае, але і ў Эдыт, і ў

Марлен было адно гарачае захапленне —

мастацтва. Менавіта любоў да спеваў і музыкі

аб'яднала гэтых цалкам розных жанчын.

Галоўныя хіты з рэпертуару артыстак стануць

неад'емнай часткай спектакля.

Музадрама Монікі Марыёці «Мая Ніна» —

іконы

«Аб сцяну разбілася не адна спрэчка, аб сцяну

разбілася не адна галава, і толькі сцяна стаіць».

Гэта гісторыя, натхнёная тэкстамі вулічных сцен, якія ўяўляюць з сябе фізічную праяву

крайніх чалавечых пачуццяў. У спектаклі

разглядаюцца пытанні адаптацыі, адпаведнасці нормам, славеснай агрэсіі, яе крыніц

XXIX Оперны фестываль у Быдгашчы

У пазамінулым нумары мы згадвалі 28

фестываль, які ладзіць Opera Nova, — праз

пандэмію оперны фэст у Быдгашчы праходзіў

летась напрыканцы кастрычніка. Cёлета ў красавіку рыхтуецца новы фестывальны

агляд, які па традыцыі будзе адкрывацца

прэм’ерным спектаклем гаспадароў — аперэтай

Франца Легара «Вясёлая ўдава». Дарэчы,

прайшло роўна 35 гадоў з моманту папярэдняй

пастаноўкі гэтага хіта на сцэне ў Быдгашчы.

Афіша фэсту ўтрымлівае шмат цікавых

прапаноў і для аматараў класікі, і для тых, хто

атрымлівае асалоду ад сучасных балетных, оперных і аперэтачных спектакляў, з якімі

прыедуць артысты з Харватыі, Чэхіі, Украіны

і Літвы. Таксама свае пастаноўкі прадставяць

Варшаўская камерная опера і Вялікі тэатр

Познані.

Прэзентацыю пачне Харвацкая балетная трупа

Рыека з балетным спектаклем «TransParada».

Затым Варшаўская камерная опера пакажа «Арфея і Эўрыдыку» Крыстофа Вілібальда Глюка. Нацыянальны тэатр у Брно прадставіць

камічную

«Баядэра», а таксама сучасную аперэту Леанарда Бернстайна

Кракаўскі кінафестываль

63-ці фэст пройдзе ў кінатэатрах горада з 28 мая па 4 чэрвеня і анлайн па ўсёй Польшчы з 2 па 18 чэрвеня.

Гэтым разам на серверы фестывалю было

загружана амаль 2500 дакументальных і

кароткаметражных, у тым ліку анімацыйных, фільмаў з усяго свету. З усіх прадстаўленых стужак

больш за 300 з'яўляюцца польскімі або сумеснай

вытворчасці.

— Мы, як заўсёды, робім фокус на харызматычных

персанажах і добра расказаных гісторыях

бясспрэчных мастацкіх вартасцяў, — кажа Кшыштаф Герат, дырэктар Кракаўскага

фестывалю.

Да сярэдзіны красавіка каманда адборшчыкаў

назаве фільмы, якія будуць прадстаўленыя ў чатырох розных конкурсах: трох міжнародных (дакументальнага, кароткаметражнага і

анімацыйных фільмаў), а таксама конкурсе

польскіх стужак. Займальныя гісторыі з усяго свету таксама ўвойдуць

«Оскар» у катэгорыях кароткаметражных

фільмаў (анімацыйных, дакументальных)

і дакументальных поўнаметражных фільмаў,

жа катэгорыях.

Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.