Vizit may2017 program by

Page 1

21 28 МАЯ Грамадска актыўныя Азнаямляльная паездка прадстаўнікоў беларускіх НДА ў Польшчу

Досвед дыялогу з улалай і сацыяльнай анімацыі ў Польшчы


Дыялог улада - грамадзянская супольнасць польскі досьвед

НЯДЗЕЛЯ 21 МАЯ

ПАНЯДЗЕЛАК 22 МАЯ

АЎТОРАК 23 МАЯ

СЕРАДА 23 МАЯ

10:00 Выезд з Мінска, аўтавакзал «Дружная», кіроўца Валянцін, тел. (29) 662 02 28 (прыбл.)17:00 Прыезд у Варшаву, засяленне ў гатэль «Hit», вул. Księdza Ignacego Kłopotowskiegо 33, Варшава 19:00 Вячэра ў гатэлі

08:00 сняданак, гатэль «Hit»

08:00 сняданак, гатэль «Hit»

06:00 сняданак і выезд у горад Элк

09:00 прэзентацыя праграмы, удзельнікаў. Офіс SWCD, вул. Łucka 18/16

10:00 - 12:00 мясцовая ўлада і жыхары: інструменты падтрымкі ды актывізацыі, валанцёрства, грамадскія ініцыятывы

09:30 – 13:30 трэнінг на тэму „Дыялог улада - НДА: польскі досвед, Збігнеў Вэйцман, асацыяцыя Boris

Цэнтр грамадскай камунікацыі Варшаўскай мэрыі, вул. Senatorska 27, зал 149

13:30 - 14:30 абед кавярня «Metropolitan», вул. Grzybowska 47

упаўнаважаная па справах НДА г. Варшавы Эва Каланкевіч

15:30 – 17:30 прадстаўніцтва інтарэсаў польскіх НДА, грамадскі ўплыў на профільнае заканадаўства, наладжванне гарызантальных сувязяў (networking) Агульнапольская Федэрацыя Няўрадавых Арганізацый, вул. Strzelecka 3/12, Варшава дырэктар Лукаш Дамагала, кіраўнік праграм адвакатавання Кінга Палюбіцка

12:30 - 13:30 абед «Metropolitan»

11:30-13:00 мясцовая ўлада і жыхары: прыклад гораду Элка Гарадская мэрыя, вул. Małeckich 3, зал 36. упаўнаважаны па справах НДА Мацей Юхневіч 13:00-14:00 абед 14:00-16:00 пазітыўны ўплыў жыхароў на сваё атачэнне Асацыяцыя Adelfi, вул. Małeckich 3/1 старшыня Уршуля Падургель 16:30 -17:30 ад таварыства да Центра экалагічнай адукацыі Экалагічнае таварыства ў Элку, вул. Parkowa 12 старшыня Раман Пачкоўскі 19:00 Вячэра і начлег Двор «Dobarz», Dobarz 8/9, Trzcianne

14:00-16:00 дзеянні жыхароў па абароне сваіх інтарэсаў, рэалізацыі суседскіх ініцыятыў, будаванне лакальнага партнёрства на прыкладзе мікрараёна Яздаў, вул. Jazdów 18 17:00 Сумесная вячэра ў форме пікніка з інтэграцыйнымі гульнямі (калі дазволіць надвор’е)


сацыяльная анімацыя і актывізацыя жыхароў польскі досьвед

ЧАЦВЕР 25 МАЯ

ПЯТНІЦА 26 МАЯ

СУБОТА 27 МАЯ

НЯДЗЕЛЯ 28 МАЯ

06:00 сняданак, двор «Dobarz», вяртанне ў Варшаву

07:30 сняданак, гатэль „Hit”, выезд у Брвінаў

08:00 сняданак, гатэль „Hit”

11:30-13:30 Падсумаванне І часткі праграмы «Дыялог улада - грамадзянская супольнасць у Польшчы»

09:00 -10:30 Асвоіць прастору: супраца жыхароў вёскі Кашаец

08:00 сняданак, гатэль «Hit» 09:30 Вяртанне ў Беларусь

Збігнеў Вэйцман, асацыяцыя Boris 13:30 - 14:15 абед «Metropolitan»

11:00 - 12:30 Служэўскі дом культуры: анімацыйныя ініцыятывы для жыхароў, вул. Bacha 15

14:30 – 18:30 Трэнінг на тэму «Сацыяльная анімацыя і рэалізацыя сумесных ініцыятыў грамадзянамі ў Польшчы»

дырэктарка Эва Вільман 13:00 - 15:00 Сумесныя дзеянні жыхароў на прыкладзе мікрараёна Алеандраў, вул. Marszałkowska 10/16

Цэнтр лакальнай анімацыі (CAL), вул. Paca 40

15:30-16:30 абед

офіс SWCD, вул. Łucka 18/16

Богдан Скшыпчак, Магда Чарнэцка

Анна Лукаўска-Адамчык і жыхары вёскі Кашаец

17:00-18:30 Падсумаванне ІІ часткі праграмы «Сацыяльная анімацыя ў Польшчы» Цэнтр лакальнай анімацыі Магда Чарнэцка

09:30-12:00 Падсумаванне візіту: абмеркаванне польскага досведу, ацэнка прыдатнасці ў беларускіх умовах Агнешка Камароўска, старшыня SWCD офіс SWCD, вул. Łucka 18/16 13:00 Удзел у мерапрыемствах з нагоды Дня суседа мікрараён Грохаў, сквер каля школы і бібліятэкі, вул. Paca 40

АДКАЗНЫЯ АСОБЫ апякун групы: Юры Ліхтаровіч, тел. +48 603 723 540 перакладчык: Аляксандар Навіцкі


Асацыяцыя Boris

Цэнтр лакальнай актыўнасці

Асацыяцыя Boris (Борыс) вядзе дзеянні як на лакальным, так і на рэгіянальным, агульнапольскім ды міжнародным узроўнях. Мэтай іхных намаганняў з’яўляецца падтрымка развіцця лакальных арганізацый, а праз гэта росквіт малых лякальных грамадскасцяў. Усе іхныя праграмы накіраваныя на ўзмацненне няўрадавых арганізацый, уплыванне на працэс прыняцця рашэнняў публічнай адміністрацыяй, актывізаванне лакальных грамадскасцяў і заахвочванне да дабрачыннасці. (Stowarzyszenie Boris http://boris.org.pl)

«Адкрый сілу грамадскасці» – такі заклік скарочана адлюстроўвае філасофію і спосаб дзеяння арганізацыі, якая пераконвае, што змены і сацыяльнае развіццё трэба пачаць ад канкрэтнай грамадскасці: лакальнай, суседскай, віртуальнай, бізнесу. Аднак патэнцыял і сілу грамадскасці трэба ўмець адкрыць, падтрымліваць і развіваць. Гэтаму можна навучыцца. За 15 гадоў сваёй актыўнасці Цэнтр апрацаваў эфектыўны і ўніверсальны метад ажыўлення грамадскай энергіі, якую мы называем сацыяльнай анімацыяй. Яе прымяненне прыносіць рэальныя змены ў жыцці людзей і грамадскасці. Арганізацыя адукоўвае сацыяльных работнікаў, чыноўнікаў, бібліятэкараў, аніматараў культуры, настаўнікаў, падтрымлівае лакальныя публічныя ўстановы ў рэалізацыі паслуг для розных асяроддзяў і сацыяльных паслуг, а таксама грамадзянскага менеджменту. Яна адукоўвае работнікаў. (Centrum aktywności lokalnej (CAL) http://www.cal.org.pl)

Асацыяцыя Адэльфі Асацыяцыя Adelfi (Адэльфі) была зарэгістраваная ў чэрвені 2006 г. У ёй згуртаваліся тыя, хто хоча аказваць пазітыўны ўплыў на рэчаіснасць, якая атачае ўдзельнікаў. Арганізацыя накіроўвае свае дзеянні найчасцей на справы, якія нейкім чынам непасрэдна закранаюць яе сябраў, але праяўляе ініцыятывы таксама там, дзе падтрымка патрэбная камусьці іншаму. Сябры Adelfi пачуваюцца адказнымі за будаванне грамадзянскай супольнасці і перакананыя, што яны, будучы прадстаўнікамі грамадскасці, могуць ствараць і змяняць тое, што мажліва. (Stowarzyszenie Adelfi http://www.adelfi.pl)

Элцкае экалагічнае таварыства Таварыства вядзе Цэнтр Экалагічнай Адукацыі для прапагандавання ідэі экаразвіцця і фармавання грамадскай падтрымкі для экалагічных дзеянняў муніцыпалітэта. Заданне рэалізоўваецца праз адукацыю на тэму экалогіі, прыроды, развіццё турызму і краязнаўства, падтрымку руху аховы прыроды, супрацоўніцтва з няўрадавымі арганізацыямі і лакальнай грамадскасцю. (Ełckie stowarzyszenie ekologiczne http://cee.elk.pl/)

АРГАНІЗАЦЫІ

Асацыяцыя Oleandrów Асацыяцыя Oleandrów (Алеандраў) была створаная жыхарамі і прыхільнікамі мікрараёну Палуднёвэ Сьрудмесьце (Połódniowe Śródmieście) у 2011 г. для рэлізацыі сумесных суседскіх ініцыятыў (Stowarzyszenie Oleandrów http://www.oleandrow.pl)

Служэўскі дом культуры Дом культуры варшаўскага мікрараёну Служэў (Służew)– гэта месца грамадскай інтэграцыі ў галіне культуры, экалогіі і адпачынку. Найбольш эфектыўным і інавацыйным чынам ён задавальняе культурныя патрэбы праз адукацыю і мастацкую анімацыю дзяцей, моладзі і дарослых. Ён прэзентуе розныя галіны мастацтва. Супрацоўнічае з пляцоўкамі асветы, няўрадавымі арганізацыямі ў галіне культурных прэзентацый. Супрацоўнічае з усімі суб’ектамі, якія ўплываюць на культуру, архітэктуру і экалогію ў Польшчы і за мяжой. Гэта дом культуры адкрыты на свет, таму ён ставіць на шматкультурнасць. (Dom kultury na Służewie https://sdk.waw.pl)


Агульнапольская Федэрацыя Няўрадавых Арганізацый Федэрацыя паўстала ў выніку канферэнцыі «Будаванне рэпрэзентацыі трэцяга сектара», якую арганізавалі Асацыяцыя на карысць Форуму Няўрадавых Ініцыятыў i Сетка Падтрымкі Няўрадавых арганізацый SPLOT. На сустрэчу запрасілі прадстаўнікоў больш як 120 сетак, кааліцый, пагадненняў, галіновых і рэгіянальных федэрацый з усяе Польшчы. Арганізацыя дзейнічае на карысць магутнага трэцяга сектара праз развіццё супрацоўніцтва і стандартаў дзеяння, будавання пачуцця тоеснасці трэцяга сектара, абарону інтарэсаў няўрадавых арганізацый у супольных для ўсіх арганізацый справах, фармаванне спрыяльнага грамадскага стаўлення ў дачыненні трэцяга сектара. (Ogólnopolska Federacja Organizacji Pozarządowych http://ofop.eu)

ЭКСПЕРТЫ

Адкрыты Яздаў Паселішча Яздаў гэта комплекс 27 фінскіх домікаў у самым цэнтры Варшавы, месца, якое мае цікавую гісторыю і незвычайны характар. Гэтае надзвычай камернае, зялёнае паселішча пабудавалі адразу пасля заканчэння ІІ усясветнай вайны ў 1945 г. за Уяздаўскім паркам, на вул. Яздаў (Jazdów) у рамках паваеннай рэпарацыі, якую Фінляндыя мусіла даць СССР. Галоўнай мэтай дзейнасці Адкрытага Яздава з’яўляецца захаванне комплексу Яздаў у ягоным цяперашнім характары і дбанне пра ягоную гістарычную, прыродную і грамадскую спадчыну. Партнёрства Адкрыты Яздаў імкнецца выпрацаваць грамадскую сістэму кіравання тым месцам, уводзячы новыя, інавацыйныя механізмы супольных дзеянняў і супольнага прыймання рашэнняў. (Otwarty Jazdów http://jazdow.pl)

Зялёны куток / Бабскі гараж Міжгенерацыйная група, якая стварыла месцы лакальнай актыўнасці ў вёсцы Кашаец (Koszajec), што ў гміне Брвінаў (Brwinów) прушкаўскага (Pruszków) павету варшаўскага ваяводства. У вёсцы каля 160 жыхароў. (Zelony zakątek / Garaz Babski https://www. facebook.com/Koszajec/)

Анна Лукаўска-Адамчык У трэцім сектары 10 гадоў, дзейнічае на карысць сваёй мясцовасці. Ініцыявала сярод іншага стварэнне Кашаецкага Бабскага гаража – месца сустрэч жанчын. Старшыня Фундацыі WIEŚWIEJAK (ВЁСКА-ВЕДАЕ-ЯК) у вёсцы Кашаец. У 2016 г. атрымала тытул Вясковай лідаркі Мазавецкага ваяводства і апынулася ў Залатой Дзясятцы Жанчын Поспеху Мазоўша, дзе высока ацанілі яе грамадскую дзейнасць.

Збігнеў Вэйцман Сацыяльны палітык, няўрадавы дзеяч, у BORIS ад 1993 г. У якасці дарадцы, аніматара і трэнера (трэнер ІІІ ступені, супервайзар STOP) спецыялізуецца ў праблематыцы міжсектарнага супрацоўніцтва і стандартызацыі паслуг, лобінгавых дзеянняў і абароны правоў, стварэнні лакальных партнёрстваў, анімацыі і грамадскага прадпрымальніцтва. Аўтар і суаўтар больш як 30 кніг, выкладчык Універсітэту імя Ст.Вышыньскага ў Варшаве, Польскай Акадэміі Навук, Collegium Civitas.

Богдан Скшыпчак Старшыня ўправы Цэнтру Лакальнай Актыўнасці, аніматар, дзеяч лакальных і рэгіянальныя устаноў асяроддзевай адукацыі, гісторык і сацыяльны педагог, доктар гуманітарных навук.

Магда Чарнэцка Аніматарка і каардынатарка ў праграмах Лакальная Варшава (Warszawa Lokalna) i Суседскі Ку-Рух (Q-Ruch Sąsiedzki) з акадэмічным ухілам. Дактарантка Факультэце Педагогікі Варшаўскага Універсітэту, этнограф і педагог.


ФУНДАЦЫЯ БАТОРЫЯ Фундацыя імя Стэфана Баторыя, заснаваная ў 1988 г. амерыканскім фінансістам і філантропам Джорджам Сорасам і групай лідараў польскай дэмакратычнай апазіцыі 80-х гадоў — незалежная няўрадавая арганізацыя. Прыярытэтныя задачы Фундацыі: павышэнне якасці польскай дэмакратыі, узмацненне ролі грамадзянскіх інстытутаў у жыцці грамадства, развіццё міжнароднага супрацоўніцтва і салідарнасці. Асноўным метадам дзеяння Фундацыі з’яўляецца выдзяленне датацыяў на дзеянні няўрадавых арганізацыяў. Фундацыя таксама вядзе грамадскія кампаніі і заступніцкія дзеянні ды шмат іншага.

АБ’ЯДНАННЕ УСХОДНЕЕЎРАПЕЙСКІ ДЭМАКРАТЫЧНЫ ЦЭНТР Аб’яднанне Усходнееўрапейскі Дэмакратычны Цэнтр з’яўляецца незалежнай няўрадавай арганізацыяй, якая дзейнічае ад 2001 г. на карысць постсавецкіх краін у сферы лакальных медыяў, рэформы тэрытарыяльнага самакіравання і развіцця няўрадавых арганізацыяў. Дзякуючы глыбокім ведам пра сітуацыю і грамадзкапалітычныя ўмовы ў краінах дзеяння, Аб’яднанне дастасоўвае рэалізаваныя праграмы да патрэбаў лакальных партнёраў і праблемаў дадзенага рэгіёну.

АРГАНІЗАТАРЫ


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.