Польскі поспех, або чаму арганізацыі супрацоўнічаюць з уладамі, З. ВЕЙЦМАН

Page 1

Польскі поспех, або чаму арганізацыі супрацоўнічаюць з уладамі ЗБІГНЕЎ ВЭЙЦМАН


Збігнеў Вэйцман сацыяльны палітык, няўрадавы дзеяч, у BORIS ад 1993 г. У якасці дарадцы, аніматара і трэнера (трэнер ІІІ ступені, супервайзар STOP) спецыялізуецца ў праблематыцы міжсектарнага супрацоўніцтва і стандартызацыі паслуг, лобінгавых дзеянняў і абароны правоў, стварэнні лакальных партнёрстваў, анімацыі і грамадскага прадпрымальніцтва. Аўтар і суаўтар больш як 30 кніг, выкладчык Універсітэту імя Ст. Вышыньскага ў Варшаве, Польскай Акадэміі Навук, Collegium Civitas. Асацыяцыя Boris (Борыс) вядзе дзеянні як на лакальным, так і на рэгіянальным, агульнапольскім ды міжнародным узроўнях. Мэтай іхных намаганняў з’яўляецца падтрымка развіцця лакальных арганізацый, а праз гэта росквіт малых лякальных грамадскасцяў. Усе іхныя праграмы накіраваныя на ўзмацненне няўрадавых арганізацый, уплыванне на працэс прыняцця рашэнняў публічнай адміністрацыяй, актывізаванне лакальных грамадскасцяў і заахвочванне да дабрачыннасці. (Stowarzyszenie Boris http://boris.org.pl) Агнешка Камароўска заангажаваная ў падтрымку грамадзянскай супольнасьці ў краінах СНД. Асноўныя напрамкі спецыялізацыі ўключаюць у сябе падрыхтоўку і рэалізацыю праграм па падтрымцы грамадзянскай супольнасці і ўмацаванне патэнцыялу неўрадавага сектара і незалежных СМІ ў Беларусі ды Украіне. Мае рэгіянальны вопыт у рэалізацыі палітычных, сацыяльных і культурных праектаў ва Украіне, Беларусі і Расіі. Праводзіла ацэнку праектаў для розных польскіх ды міжнародных устаноў і арганізацый. У Асацыяцыі працуе з 2010 года, з’яўляецца старшынёй арганізацыі.

Рэдактура, графічны праект і афармленне Jacek Gałązka | Яцэк Галонзка Пераклад Zołak Pro Aleksander Navicki | Zołak Pro Аляксандар Навіцкі Выдавец Усходнееўрапейскі Дэмакратычны Цэнтр | 2017

Польскі поспех, або чаму арганізацыі супрацоўнічаюць з уладамі Збигнев Вейцман, Брошюра для белорусской группы (конспект) Агнешка Камароўска, зместавая канстультацыя


ЗБІГНЕЎ ВЭЙЦМАН

чаму арганізацыі супрацоўнічаюць з уладамі

120000 20% фундацый і грамадскіх аб’яднанняў ў Польшчы

палякаў валанцёраў

Г

історыя няўрадавага сектара ў дэмакратычнай Польшчы налічвае больш як паўстагоддзя, а лік фундацый і грамадскіх аб’яднанняў ацэньваюць недзе на 120 тысяч. У дзеяннях няўрадавых арганізацый у якасці валанцёраў штогод

удзельнічаюць амаль 20% палякаў, а больш як 100 тысяч працуюць у такіх арганізацыях на поўную стаўку. На такую сілу і патэнцыял арганізацый, якія паўстаюць самастойна ў адказ на незадаволеныя грамадскія патрэбы, нельга так проста махнуць рукой. Таму яны знайшлі сваё месца ў сістэмных вырашэннях, а лік мажлівых формаў супрацоўніцтва 3 сектара і дзяржаўнай адміністрацыі ўражвае. Закон

4

5


ЗБІГНЕЎ ВЭЙЦМАН

чаму арганізацыі супрацоўнічаюць з уладамі

аб дзейнасці на грамадскую карысць і валантарыят з 2003 г. ўвёў інавацыйныя механізмы і вырашэнні, якія сёння шырока выкарыстоўваюцца ў малых і буйнейшых адзінках тэрытарыяльнага самакіравання, незалежна ад іхнай заможнасці і распалажэння. Гэтая змена сітуацыі 3 сектара з’яўляецца эфектам няспыннай працы тысяч лідараў малых і вялікіх арганізацый, якія ствараюць нешаблонныя вырашэнні, уводзяць іх у сябе на месцах, а пазней паказваюць іншым — падчас канферэнцый, з’ездаў, семінараў — у якасці ўзору добрай практыкі, вартага пераймання. Ёсць нейкая вера і перакананне ў грамадскіх дзеяннях, што дзяліцца досведам і спосабамі добрага супрацоўніцтва з лакальнымі ўладамі і іншымі

Гданьск

Варшава

Гдыня

суб’ектамі карысна, бо гэта ініцыюе карысныя, хаця часам і не адразу заўважныя працэсы зменаў нават на агульнапольскім узроўні. Выдатнай ілюстрацыяй гэтаму з’яўляецца прыклад такіх

энтузіязму (змяншэння ліку сябраў і валанцёраў на карысць

гарадоў, як Гданьск, Гдыня і Варшава, дзе ў сярэдзіне 90-х гадоў

платнага персаналу), інавацыйнасці (дзяржава альбо рэчы вядо-

арганізацыям удалося прывесці да таго, што мясцовыя ўлады

мыя і распазнавальныя) і незалежнасці (больш як 50% польскіх

ўвялі сістэму супрацоўніцтва з НДА пры рэалізацыі публічных

арганізацый карыстаецца 1 альбо 2 крыніцамі грошай,

заданняў, з удзелам бюджэтных сродкаў і транспарэнтнымі

і ўсе яны публічныя).

працэдурамі. Першыя адкрытыя конкурсы прапаноў (Варшава

Таму, на хвалі ўнутранай (сама-) крытыкі і адносна невялікіх

1995, Гдыня і Гданьск 1996) не толькі дазволілі дасягнуць транс-

ведаў пра ролю няўрадавых арганізацый сярод жыхароў, у апошнія

парэнтную перадачу 3 сектару публічных грошай пад грамадскім

гады назіраецца рост штораз больш заўважнага паралельнага да

кантролем, але і з узроўню лакальнага эксперыменту, які ў 2003

няўрадавага сектара — грамадскаснага. У сваіх формах і дзеяннях ён

г. ахопліваў каля 100 гмін, сталі агульным законам для 2800

вельмі выразна адрозніваецца ад 3 сектара, хаця б большай ары-

муніцыпальных адзінак і цэнтральнай адміністрацыі.

ентацыяй на вырашэнне вельмі канкрэтных праблем звычайнымі

Поспех няўрадавага сектара, які вызначаецца сілай

людзьмі, асобнымі альбо ў невялікіх нефармальных ці суседзкіх гру-

уплыву на заканадаўства і канкрэтныя дзеянні шматлікіх

пах. Пры гэтым яны абапіраюцца не на публічныя сродкі, а шукаюць

міністэрстваў, устаноў і іншых муніцыпальных і ўрадавых

вельмі простых і паўсюдна даступных рэсурсаў, такіх, як прыватныя

суб’ектаў відавочны. Аднак арганізацыі за гэтыя 25 гадоў

грошы (напр. асабіста збіраныя, crowdfunding), прыватная ўласнасць

у вялікай ступені прывязалі свае дзеянні да адной крыніцы, якой

(напр. выкарыстоўваючы пазычаныя жыхарамі пустыры, гародзікі,

з’яўляюцца публічныя сродкі, што прывяло да страты іхнага

тэхніку), праца валанцёраў.

6

7


ЗБІГНЕЎ ВЭЙЦМАН

чаму арганізацыі супрацоўнічаюць з уладамі

Гісторыю развіцця супрацоўніцтва двух сектараў — грамадскага і публічнага — можна падзяліць на 3 выразныя фазы

1989 2003 2010 1990 2017 ‘90 Закон аб тэрытарыяльным самакіраванні быў ухвалены ў 1990 г., а Закон аб грамадскіх аб’яднаннях у 1989 г. Такім чынам, 90-я гады былі перыядам навязвання кантактаў паміж новымі партнёрамі, закладаннем падмуркаў супрацоўніцтва муніцыпалітэтаў і няўрадавага сектара, першых спробаў стварыць лакальныя сістэмы замоваў на выкананне публічных заданняў грамадскім арганізацыям.

8

‘00 На базе гэтых паасобных гарадскіх эксперыментаў, у якіх вельмі важную анімацыйную ролю адыгралі няўрадавыя цэнтры падтрымкі 3 сектара, якія ўтвараюць сетку SPLOT, у 2003 г. польскі парламент ухваліў Закон аб дсейнасці на грамадскую карысць і валантарыят. Таму можна сказаць, што ў гэтым дсесяцігоддсі разам з увядсеннем абавязковых нормаў закона прынцып супрацоўніцтва ахапіў усю краіну і трапіў у кожную гміну, павет ці ваяводства Польшчы.

‘10 А вось 2010-2017 гг. характэрызуюцца паяўленнем грамадскаснага сектара а з ім ініцыятыў знізу суседскага (CAL), лакальнага (партнёрства), гарадскога (гарадскія рухі) характару, накіраваных на вырашэнне канкрэтнай праблемы, займанне вольнага часу, дапамогу ў развіцці невялікіх грамадскасцяў, паляпшэнні уласнасных зносін (рух жыхароў) альбо працоўных дачыненняў (прэкарыят).

Карані супрацоўніцтва або пра значэнне лакальных эксперыментаў і неабходнасць супрацоўніцтва паміж арганізацыямі 3 сектара

С

упрацоўніцтва арганізацый грамадсянскага сектара і ўладаў у Польшчы пачалося ў сярэдзіне 90-х гадоў. Тады з ініцыатывы Рэгіянальнага Цэнтру, што дзейнічаў у Гданьску і Гдыні разам з BORIS з Варшавы,

прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў і фундацый з гэтых гарадоў вырашылі ўзгадніць з лакальнымі ўладамі нешта накшталт грамадскай дамовы аб супрацоўніцтве ў планаванні публічных заданняў і іх рэалізацыі 3 сектарам. Гледзячы на Варшаву ў тыя гады, упарадкаванне дачыненняў публічнага і няўрадавага сектараў стала адной з асноўных задач для няўрадавага сектара і самакіраванняў можна сказаць натуральным чынам. Лік няўрадавых арганізацый у гэтым горадзе яшчэ ў 1994 г. перавысілаў 5000, а іхны ўзровень індывідуальных кантактаў з муніцыпальнай адміністрацыяй перакрочыў пэўную крытычную масу. Магутныя вядомыя арганізацыі мелі свае сцежкі, па якіх яны даходзілі да адказных за прыняццё рашэнняў і да грошай, а новыя праблемы маладых арганізацый ніякім чынам не маглі трапіць у поле зацікаўленасці ўладаў. Таму настолькі вялікай па-

9


ЗБІГНЕЎ ВЭЙЦМАН

чаму арганізацыі супрацоўнічаюць з уладамі

трэбай стала нармалізацыя гэтых дачыненняў, каб яны сталі больш

дзейнасць забірае ўсю іхную энергію і цалкам займае наяўны пер-

«цывілізаванымі» і дазволілі няўрадавым арганізацыям мець роўныя

санал. Дадаткова перакананне, што нічога не ўдасца зрабіць, альбо

правы і абавязкі ў рэалізаванай самакіраваннямі грамадскай, куль-

што голас малой арганізацыі не лічыцца, прыводзіць да таго,

турнай, асветніцкай палітыцы ды інш.

што ніхто не робіць ніякіх крокаў, каб прапанаваць выпрацаваць

У тым самым часе самакіраванні Гданьска і Гдыні пачалі

заўвагі і прапановы для Праграмы. А калі загадзя не падбаць

піянерскую ініцыятыву навязвання партнёрскіх зносін з лакальнымі

пра нормы Праграмы супрацоўніцтва, не выпрацаваць супольна

няўрадавымі арганізацыямі. Эфектам гэтага было ўвядзенне ў 1995

істотных прынцыпаў і абшараў дзеяння, то можа выявіцца, што

г. (Гдыня — верасень, Гданьск — снежань) адпаведных юрыдычных

нашмат цяжэй рэалізаваць лакальныя дзеянні ці то ў фінансавай,

урэгуляванняў на лакальным узроўні, гзв. Праграм супрацоўніцтва.

ці ў нефінансавай сферы.

Гэты шлях абралі таксама іншыя самакіраванні, як вялікія (Кракаў, Познань, Шчэцін), як і меншыя (Цешын, Тчэў, Румія). Сёння ствараць такія праграмы ўжо абавязак, бо Пра-

Дапамога ў наладжванні дачыненняў публічнага і няўрадавага сектараў у сталіцы стала, такім чынам, асноўнай задачай для незалежнай арганізацыі BORIS (цэнтр падтрымкі

грама супрацоўніцтва гэта адзін з найважнейшых стратэгічных

няўрадавых арганізацый, заснаваны ў 1992 г.). У той перыяд у працах

дакументаў, якія акрэсліваюць ролю і вагу арганізацыі ў дадзенай

некалькіх камісій рады гміны Варшава ўдзельнічалі ў якасці гасцей

лакальнай грамадскасці. Там, дзе існуе партнёрскае спурацоўніцтва

прадстаўнікі няўрадавага сектара. Гэта была цяжкая і доўгая пра-

паміж муніцыпальным і няўрадавым сектарамі, праграма санкцы-

ца. Урэшце, праз некалькі месцаў такога досведу адзіным сталым

януе і дапаўняе гэтыя дачыненні. Там, дзе падобнае супрацоўніцтва

прадстаўніком варшаўскага няўрадавага асяроддзя стаў прадстаўнік

не адбываецца адпаведным чынам, гэты дакумент, асабліва яго

BORIS Збігнеў Вэйцман (Zbigniew Wejcman), які з’яўляецца

падрыхтоўка, можа быць шанцам дзеля навязання партнёрскіх

назіральнікам у Камісіі Сацыяльнай Дапамогі і Здароўя.

дачыненняў і акрэслення прынцыпаў і форм узаемадзеяння.

На працягу некалькіх месяцаў, пры дапамозе матэрыялаў і прэзентацый, апрацаваных групай няўрадавых арганізацый,

Праграма супрацоўніцтва гэта своеасаблівая Кансты-

камісія рады пазнаёмілася з асноўнымі фактамі, што да

туцыя прынцыпаў узаемадзеяння сектара публічнай

дзейнасці варшаўскіх фундацый і грамадскіх аб’яднанняў, іхных

адміністрацыі і няўрадавых арганізацый на лакальным

мажлівасцяў і абмежаванняў у сферы супрацоўніцтва

узроўні. Яна павінна ўтрымліваць найважнейшыя ўзгодненыя

з муніцыпалітэтамі. Дзякуючы разуменню і высокай ацэнцы ролі

напрамкі і прынцыпы супольных дзеянняў. Калі мы кажам пра

арганізацый у сферы сацыяльных дзеянняў як сябры камісіі,

супрацоўніцтва, то падрыхтоўка Праграмы не можа адбывацца

гэтак і прадстаўнікі арганізацый выразілі жаданне працаваць

без актыўнага ўдзелу абодвух бакоў. Гэтая актыўнасць не заўжды

над нармалізацыяй узаемных дачыненняў. У Варшаве ў 1995 г. для

дастатковая. Бывае, што арганізацыі не ведаюць, што рыхтуецца

праграмы супрацоўніцтва яшчэ не было добрага клімату, але

Праграма супрацоўніцтва, яны не зацікаўленыя ёй, бо бягучая

ідэя ўпарадкавання фінансавых узаемадачыненняў аказалася

10

11


ЗБІГНЕЎ ВЭЙЦМАН

чаму арганізацыі супрацоўнічаюць з уладамі

вельмі трапнай. Група, якая складалася з дэпутатаў, чыноўнікаў

адзін і другі партнёр не могуць існаваць адзін без аднаго, бо яны

і няўрадавых дзеячоў — якая працавала ў рамках адной з Камісій

маюць цалкам розныя кампетэнцыі і рэсурсы, таму яны патрэбныя

Рады без адмысловага статусу ці ўстаноўчага распараджэння

адзін аднаму, каб узаемадапаўняцца ў слабых месцах.

— за два месяцы апрацавала праект праграмы датацый для сацы-

Бар’еры паяўляюцца не толькі на стыку арганізацый

яльных няўрадавых арганізацый. 7 верасня 1995 г. яе прыняла Рада

і муніцыпалітэтаў, але таксама ў рамках самога няўрадавага

Гміны Варшава-Цэнтрум, дзякуючы чаму быў абвешчаны першы

сектара, які можа быць унутрана пасвараны, без вонкавай

ў Польшчы датацыйны конкурс, а каля 20 арганізацый змаглі

рэпрэзентацыі і галоўнае без супольнага голасу і падыходу.

атрымаць фінансавую падтрымку на агульную суму 380.000 зл.

Чыноўнікі вельмі часта кажуць пра сваю патрэбу размаўляць

У наступны год конкурс паўтарылі, а датацыі на суму 935.000 зл

з няўрадавым сектарам, а не з кожнай арганізацыяй паасобку.

атрымала каля 40 арганізацый. З году ў год пашыраўся тэматыч-

Адказам на такую сітуацыю можа быць стварэнне супольных

ны абсяг і памер квот, якія ў 2015 г. дасягнулі 130.000.000 зл.

кансультацыйна-дарадчых груп (рада дзейнасці грамадскай

Гэта не азначае, што ўвесь працэс даходжання да но-

карысці) ці дзеянне федэрацыі, звязу арганізацый з дадзена-

вых вырашэнняў адбыўся без перашкод. Перадусім у абодвух

га раёну ці галіновыя прадстаўніцтвы. Дадаткова арганізацыі

асяроддзях дамінавала стэрэатыпнае мысленне пра ролю і

часта канкуруюць між сабой у здабыванні сродкаў і рэалізацыі

функцыянаванне адміністрацыі і арганізацый. З аднаго боку

замоўленых заданняў. Да муніцыпалітэтаў яны надалей ста-

частка чыноўнікаў бачыла ў няўрадавых арганізацыях круцялёў,

вяцца як да найбольш пэўнай і найбольш даступнай крыніцы

якія імкнуцца як найболей нахапацца з бюджэту гміны. З дру-

фінансавання дзеянняў. Такі падыход і абапіранне ў вялікай меры

гога боку паяўляліся ўплывовыя арганізацыі, якія лічылі, што

на дафінансоўванне дзеянняў з муніцыпальнага бюджэту можа

адміністрацыя мае толькі даваць ім грошы, бо яны ж робяць

пагражаць арганізацыям стратай незалежнасці.

важныя і вялікія рэчы — незалежна ад таго, ці эфектыўна яны заплананаваныя і наколькі высокі ўзровень іх рэалізацыі. Такія перадузятасці вынікаюць галоўным чынам

Разуменне наяўных бар’ераў, спробы іх пераадолець абапіраючыся на супольныя дзеянні і адукацыю ў сферы ролі і заданняў абодвух сектараў могуць дапамагчы ў будаванні трыва-

з няведання спецыфікі функцыянавання сектара як публічнай

лых і партнёрскіх дачыненняў паміж муніцыпалітэтамі

адміністрацыі, гэтак і няўрадавага. Адзін з іх больш сфармалізаваны,

і арганізацыямі. У гэтай сітуацыі важная ўзаемная адукацыя

са структурамі і жорсткай класіфікацыяй бюджэту, другі хутка

на тэму роляў і дзеянняў муніцыпалітэтаў і арганізацый. Існуе так-

рэагуе на грамадскія патрэбы, эластычны і ўсё яшчэ часта дзейнічае

сама мажлівасць супольнай рэалізацыі праектаў, акцый

з патрэбы сэрца, па-валанцёрску. У такіх сітуацыях важна адкрыцца

і дробных дзеянняў, якія могуць дапамагчы збліжэнню. Інакш

на другі бок, пачаць дыскусіі і дэбаты пра ролю гэтых сектараў у ла-

з кругаварату памылковых меркаванняў і перакананняў не выйсці.

кальнай грамадскасці, заўважыць тое, што лучыць (як, прыкладам,

У скрайніх сітуацыях, калі дыялог ужо не дапамагае, арганізацыі

праца на грамадскую карысць у маштабе гміны, павету). Несумненна

неабходная падтрымка ўласных партнёраў, паразуменне.

12

13


ЗБІГНЕЎ ВЭЙЦМАН

Складнікі поспеху — дзейныя ўрэгуляванні, формы і прылады міжсектарнага супрацоўніцтва

чаму арганізацыі супрацоўнічаюць з уладамі

■ платную дзейнасць на грамадскую карысць (продаж статутных паслуг без прыбытку і без вядзення гаспадарчай дзейнасці) ■ установы грамадсянскага дыялогу (дарадча-кансультацыйныя групы, рады дзейнасці на грамадскую карысць).

Прыклады форм і прыладаў фінансавага і нефінансавага супрацоўніцтва

З

У законе пра дзейнасць на грамадскую карысць і валантарыят акон пра дзейнасць на грамадскую карысць, ухвалены

вельмі шмат цікавых механізмаў супрацоўніцтва няўрадавых

парламентам у 2003 г. стаў вялікім поспехам польскага

арганізацый і публічнай адміністрацыі муніцыпальнага

няўрадавага сектара. Над законам працавалі надзвы-

і ўрадавага ўзроўняў. Гэтыя формы трапілі ў закон не выпадко-

чай доўга, аж 7 гадоў, і за гэты час няўрадавы, урада-

ва і не дзякуючы чыімсці тэарэтычным разважанням. Усе яны

вы і дэпутацкі бакі прадставілі 16 праектаў закона. Канчатковае

раней былі прыдуманыя і выпрабаваныя ў нейкім месцы Поль-

ўхваленне закону адбылося дзякуючы асабістаму ўмяшанню

шчы. Пераважна прыдуманыя яны няўрадавым асяроддзем і былі

віцэпрем’ера ўраду — знаўцы грамадскай тэматыкі, праф. Гаўснэра

прапанаваныя для ўвядзення муніцыпалітэтамі. Так здарылася,

( Jerzy Hausner) — які прадставіў праект закону ў якасці ўрадавага,

напрыклад, з грамадсянскай ухваладаўчай ініцыятывай, якую

дзякуючы чаму праект трапіў на хуткі заканадаўчы шлях у Сэйм.

ўпершыню ўхвалілі ў Слупску (80.000 жыхароў), даючы звычайным людзям мажлівасць складаць гарадской радзе на галасаванне

Закон перадусім уводзіў: ■ дэфініцыю няўрадавай арганізацыі ■ дэфініцыю дзейнасці на грамадскую карысць ■ спіс сфер грамадскай карысці, важных для дзяржавы ■ адкрытыя конкурсы прапаноў, абавязковыя на ўсіх узроўнях дзяржавы і муніцыпалітэтаў ■ шмат інавацыйных форм супрацоўніцтва (малыя гранты, лакальная ініцыятыва, пазыкі з бюджэту, рэгрантынг з дзяржаўных сродкаў, стваранне стандартаў паслуг, супольнае планаванне публічных палітык, грамадскія кансультацыі, ухвалянне праграмаў супрацоўніцтва і шмат, шмат іншых.

14

праекты, якія змяняюць лакальнае права. Падобным прыкладам, на гэты раз з горада Ястшэмбе Здруй, была распрацоўка і ўвядзенне працэдуры выдачы няўрадавым арганізацыям беспрацэнтных пазык з гарадскога бюджэту. Старанні жыхароў Сопату, каб у гэтым невялікім горадзе ўвесці грамадзянскі бюджэт, скончыліся поспехам праз 3 гады працы, а сёння гэтай прыладай карыстаюцца дзясяткі муніцыпалітэтаў па ўсёй Польшчы (толькі Варшава прызначае пад непасрэдныя рашэнні жыхароў каля 60 млн. зл у год). Згаданая раней працэдура адкрытых конкурсаў прапаноў была апрацаваная пры ўдзеле шматлікіх варшаўскіх

15


ЗБІГНЕЎ ВЭЙЦМАН

чаму арганізацыі супрацоўнічаюць з уладамі

арганізацый і прымененая яшчэ ў 1995 г. Сёння гэта асноўны

сталых камісій у 2017 г. Гэтыя групы ствараюцца з зацікаўленых

і абавязковы для любой гміны, павета і ваяводства інструмент

прадстаўнікоў няўрадавых арганізацыяў, партнёрамі якіх з’яўляюцца

супрацоўніцтва з 3 сектарам.

адпаведныя аддзелы гарадскога ведамства. Камісіі не з’яўляюцца формай рэпрэзентацыіі сектара, а хутчэй месцам, дзе ўсе ахвотныя арганізацыіі праз сваіх прадстаўнікоў размаўляюць з прадстаўнікамі

Грамадзянскі дыялог з муніцыпальнымі ўладамі

горада пра канкрэтныя справы, датычныя як іхнай статутнай дзейнасці, гэтак і кампэтэнцый дадзенага аддзелу ў ведамстве.

Даволі часта здараецца, што арганізацыйная структура горада

У КГД натуральным чынам дамінуе сектарнае мысленне,

складаная і абапіраецца яна на вялікай ролі паасобных аддзелаў

і гэта добра, калі трэба вырашаць спецыялістычныя праблемы,

— культуры, асветы, сацыяльнай дапамогі ігд. Такая ведамасная

але небяспечна, калі трэба зірнуць на функцыянаванне суцэль-

палітыка не дазваляе стварыць аднастайную сістэму супрацоўніцтва

най сістэмы гарадскога арганізму. Адсюль ключавое значэнне

і прызнавання датацый у аддзелах, што толькі сведчыць пра магут-

для выражэння шырэйшых меркаванняў і пошуку вырашэнняў

насць чыноўніцкай махіны. Прынятая ў дадзеным горадзе мадэль

для ўсяго няўрадавага сектара ў дадзеным горадзе выконваюць

супрацоўніцтва звычайна неяк дастасаваная да тае рэчаіснасці.

Рады Дзейнасці на Грамадскую Карысць (РДГК). Яны з’яўляюцца

Больш за тое: часта канкрэтныя развязанні прамуюць таксама

арганізацыямі дыялогу, а сябраў радаў прызначае войт, бурмістр

прадстаўнікі няўрадавых арганізацый. Аднак галоўнае, каб

прэзідэнт горада альбо гміны, управа павету альбо ваяводства, якія

у мадэлі фінансавага супрацоўніцтва, якая функцыянуе такім

з’яўляюцца для РДГК дарадчым органам. Яшчэ важней тое, што Рада

чынам, стварылі і рэалізавалі сістэму лакальнага грамадзянскага

складаецца прынамсі на 50% з няўрадавага сектара,

дыялогу. Трэба сказаць, што факт існавання і пашырэння такой

а ў астатняй частцы з мясцовых дэпутатаў і чыноўнікаў. Гэта

мадэлі ў шматлікіх муніцыпалітэтах Польшчы з’яўляецца вялікім

прадстаўнікі трох наймацнейшых і найбольш значных асяроддзяў,

поспехам самой ідэі, хаця верагодна надалей далёка яму да поўнай

звязаных з сацыяльнай палітыкай і грамадзянскімі дзеяннямі

эфектыўнасці. Прыкладам такіх інструментаў дыялогу з лакальнымі

ў шырокім сэнсе гэтых паняццяў. Калі РДГК нешта на сваіх су-

ўладамі могуць быць «круглыя сталы», ці ствараныя ad hoc кан-

стрэчах узгодніць, то можна быць упэўненым, што гэта найбольш

сультацыйныя органы, аднак часта яны мала звязаныя з дзей-

аптымальнае і прымальнае для ўсіх партнёраў развязанне. У рамках

ннай сістэмай. Значна цікавейшым механізмам з’яўляюцца Рады

РДГК дадзеную праблему разглядаюць з розных пунктаў гледжан-

Дзейнасці на Грамадскую Карысць ці Камісіі Грамадскага Дыялогу.

ня, абмяркоўваюць мажлівыя развязанні, узважваюць падыходы.

Камісіі Грамадскага Дыялогу (КГД) гэта варшаўская пры-

Адсюль і карысныя эфекты працы Рады Дзейнасці на Грамадскую

лада, апрацаваная няўрадавым сектарам, які дзеячы спрабавалі

Карысць, прычым без якіх-небудзь выдаткаў (хаця муніцыпалітэты

змясціць у афіцыйнай гарадской палітыцы. Гэта ўдалося за 3 га-

могуць прызначыць нейкія сродкі напр. на дадатковую працу

ды, у 2004 г. і з таго часу КГД разрасліся ад аднае да больш як 50

экспертаў альбо на аплату выязнога паседжання).

16

17


ЗБІГНЕЎ ВЭЙЦМАН

чаму арганізацыі супрацоўнічаюць з уладамі

Энергія і прадпрымальнасць грамадзян у павышэнні якасці жыцця за апошнія 15 гадоў ішлі у двух выразных напрамках:

Адзін, які чэрпаў імпульсы з Закону пра Дзейнасць на Грамадскую Карысць (зверху), засяроджваўся на тым, каб апрацоўваць лакальныя сістэмы супрацоўніцтва, заключаць кантракты на публічныя заданні з 3 сектарам, ствараць эканамічныя падставы дзеля развіцця няўрадавых арганізацый (грамадская эканомія, 1% у якасці грамадсянскай крыніцы фінансавання).

(1%)

Другі напрамак (знізу) развіўся ў якасці рэакцыі на нядобры досвед няўрадавых арганізацый, якія загразлі ў бюракратыі і стаміліся разлічваць праекты. Побач з 3 сектарам паявіліся актыўныя жыхары, якія з уласных сродкаў пачалі рэалізаваць невялікія, але прывабныя для жыхароў і для медыяў нефармальныя ініцыятывы, звязаныя з канкрэтнымі патрэбамі, якія ўводзяць інавацыйныя развязанні абапіраючыся на наяўныя сродкі і рэсурсы. Спажывецкія кааператывы, гарадскія рухі, грамадсянскі бюджэт сёння лічацца не столькі цікавымі прыкладамі ініцыятыў жыхароў, колькі праявай глабальнай тэндэнцыі да змены парадыгмаў і форм грамадскай актыўнасці грамадзян.

Новы грамадскасны сектар — гарадскія рухі, грамадзянскі бюджэт і вясковыя (салэцкія) фонды, лакальная ініцыятыва, лакальныя партнерствы

Г

эты сектар расце і ягонай ролі нельга не ацаніць, бо ён становіць моцную канкурэнцыю для 3 сектара хаця б у актывізаванні жыхароў (ніякіх фармальнасцяў, абавязку ўступаць, бюракратыі, шырокае выкары-

стованне сацыяльных сетак, хуткае задавальненне грамадскіх альбо прыватных патрэбаў людзей, эластычныя і несхематычныя дзеянні), ці ў кантактах з публічнай адміністрацыяй (меншая арыентацыя на публічныя сродкі, дзеянні ў выглядзе акцый ці кароткатэрміновых ініцыятыў, прывабнасць і даступнасць публікаванай інфармацыі). Грамадскасны сектар валодае штораз цікавейшымі прыладамі аказвання ўплыву і ўвядзення грамадскіх зменаў. Да іх можна залічыць сацыяльныя сеткі, асабліва Facebook, дзе прамуюць новыя ініцыятывы, падзеі, зборы сродкаў, пратэсты і хепенінгі. Сярод інструментаў грамадскіх зменаў абавязкова трэба згадаць грамадзянскі бюджэт (у гарадах) і салэцкія фонды (ў вёсках), лакальную ініцыятыву ці лакальнае партнёрства.

18

19


ЗБІГНЕЎ ВЭЙЦМАН

чаму арганізацыі супрацоўнічаюць з уладамі

Грамадзянскія бюджэты ў гарадах і салэцкія фонды ў вёсках

Чыноўнікі муніцыпалітэтаў не верыфікуюць ідэй з пункту гледжан-

— гэта асноўная форма непасрэднага ўплыву грамадзян на дзеянні

ня прыдатнасці ці эфектыўнасці. Яны могуць толькі ацаніць іхную

уладаў, найбольш намацальныя і жывыя метады рэалізацыі дэ-

згоднасць з агульнымі кампетэнцыямі ведамства ў дадзенай галіне.

макратычнай улады. У апошнія гады штораз больш гарадоў і гмін

Грамадзянскі бюджэт, такім чынам, з’яўляецца грамадзкай

уводзіць гэтую мажлівасць, каб жыхары самі вырашалі, на што

дамовай рэалізаваць якую дамаўляюцца супольна лакальныя улады

ідзе частка лакальнага бюджэту.

і жыхары. Калі апошнія прымаюць рашэнне прызначыць сродкі,

Ідэя грамадзянскага бюджэту палягае ў выдзяленні з агульнага гарадскога бюджэту ягонай часткі (напр. 1%) і перадачы непас-

муніцыпалітэт выконвае гэтае рашэнне, замаўляючы працы ў форме тэндэра альбо выконваючы іх непасрэдна сваймі рэсурсамі.

рэдна грамадзянам мажлівасці вырашэння, куды прызначыць гэтыя сродкі. Працэс прыняцця рашэнняў праходзіць некалькі этапаў, якія

Лакальная ініцыятыва абапіраецца на актыўнасць жыхароў дад-

ўрэшце прыводзяць да выбару — шляхам галасавання ў інтэрнэце

зенага самакіравання, якія самі альбо за пасярэдніцтвам няўрадавай

ці традыцыйнага — найлепшых ідэй жыхароў. Гэта яны, ведаючы

арганізацыі могуць накіраваць заяву аб рэалізацыі публічнага

дэфіцыты сваіх мікрараёнаў і ваколіц, ведаюць, што можа быць

задання ў супрацоўніцтве з лакальным самакіраваннем. Падра-

патрэбным на іхнай вуліцы, у скверы, парку. Таму дзякуючы такому

бязны абсяг лакальных ініцыятыў акрэслівае арт. 19b Закону аб

падыходу жыхароў паўстаюць новыя дзіцячыя пляцоўкі, адмыс-

Дзейнасці на Грамадскую Карысць і Валантарыят. Гэта могуць быць

ловыя лавачкі для старэйшых, роварныя дарожкі, аб’екты малой

дзеянні, якія палягаюць у будоўлі дарог, каналізацыі, вадаправоднай

архітэктуры, новыя зялёныя тэрыторыі ці адукацыйныя сцежкі.

сеткі, будынкаў, аб’ектаў архітэктуры, харытатыўнай, грамадзян-

Прыкладаў інвестыцый не пералічыць, яны залежаць толькі ад

скай і культурнай дзейнасці, дзейнасці на карысць нацыяналь-

фантазіі іхных аўтараў. Пра тое, ці горад зоймецца іх рэалізацыяй,

ных і этнічных меншасцяў, прамоцыі і арганізацыі валантарыяту,

вырашаюць у галасаванні самі жыхары.

адукацыі, асветы і выхавання, дзейнасці ў галіне фізічнай культуры і

Рашэнні прымаюцца ў галасаванні, якое адбываецца пасля шматлікіх сустрэч з аўтарамі ідэй, падчас якіх ідэі часта паляп-

турызму, аховы прыроды, грамадскага парадку і бяспекі, ды інш. Важна тут тое, што жыхары дамаўляюцца, што пры дадзе-

шаюць, а часам аспрэчваюць і адхіляюць. Нярэдка падчас такіх

ным публічным заданні мае быць выкананая такая і такая праца,

суседскіх сустрэч розныя ідэі спалучаюць у адзін праект, а часам

а муніцыпалітэт робіць усё астатняе. Напрыклад, група жыхароў

першапачатковая канцэпцыя разыходзіцца ў некалькіх напрамках.

ачышчае ад пустазелля і смецця пустую пляцоўку за вёскай, а войт

Зразумела, аўтары ідэй не атрымліваюць ніякіх грошай, а адзінай

купляе металічныя брамкі і такім чынам паўстае футбольнае поле.

узнагародай для іх застаецца задаволенасць рэалізацыяй ідэі. За

Для рэалізацыі заданняў у рамках гэтага муніцыпалітэт не дае

гэтую частку адказваюць непасрэдна муніцыпалітэты, якія бя-

жыхарам ніякіх грошай, але ён можа выканаць акрэсленыя працы

руць на сябе абавязак выканаць усе прагаласаваныя праекты, калі

і даць жыхарам у карыстанне неабхотнае абсталяванне ці памяш-

яны змяшчаюцца ў юрыдычных мажлівасцях дадзенай адзінкі.

канне. Сутнасць лакальнай ініцыятывы ў тым, што адбываюцца

20

21


ЗБІГНЕЎ ВЭЙЦМАН

супольныя з боку самакіравання і мясцовых жыхароў дзеянні па рэалізацыі публічнага задання на карысць лакальнай грамадскасці, а не атрымліваюць датацыі ці іншыя сродкі. Усё рэалізуецца абапіраючыся на супольна прыняты план дзеянняў, падзел заданняў, іхны кошт і гарманаграму, якую падпісваюць муніцыпалітэт і неабыякавыя, актыўныя жыхары.

чаму арганізацыі супрацоўнічаюць з уладамі

■ праекты планаваныя абапіраючыся на лакальныя патрэбы; ■ эфектыўная сістэма камунікацыі з грамадскасцю (напрыклад «паблік» у Facebook, абвесткі на лесвічных клетках, улёткі ў крамах, мерапрыемствы); ■ будзе запэўненая падтрымка з боку муніцыпальны уладаў, у тым ліку фінансавая; ■ даступная публічная прастора для партнёрскіх дзеянняў, найлепей у формуле «суседскага дому».

Ідэя лакальных партнёрстваў абапіраецца на канцэпцыі развіцця лакальных грамадскасцяў на падставе разнародных

Лакальныя Партнёрствы характэрызуюцца такімі рысамі,

і не заўжды заўважальных рэсурсаў, якія ў гэтых грамадскасцяў

як добраахвотнасць удзелу партнёраў, супольнае вызначэнне

ёсць. Узорнай мадэллю развіцця такіх грамадскасцяў з’яўляецца

мэтаў, спосабаў дзеянняў, удзел шматлікіх партнёраў з розных

супрацоўніцтва розных суб’ектаў — уладаў і публічных устаноў,

сектароў, лучэнне іхных рэсурсаў, салідарны падзел поспехаў

прадпрыемстваў, няўрадавых арганізацый і груп жыхароў

і паразаў. Трэба таксама падкрэсліць у партнёрстве элемент

— на карысць сваёй мясцовасці. Партнёрствы таксама з’яўляюцца

раўнапраўнасці, аднолькавага ўплыву розных партнёраў на працу

месцам, у якім у Польшчы адбудоўваецца грамадскі капітал

групы, незалежна ад іхнага статусу і пазіцыі ў грамадскасці.

— нефармальныя, але прызнаныя партнёрамі важнымі нормы

Вартасцю Лакальных Партнёрстваў з’яўляецца таксама дзейнасць

і вартасці, такія, як давер і салідарнасць, ствараюць падмурак

вакол вырашэння істотных праблемаў, наяўных на супольным для

супрацоўнцтва і супольных дзеянняў на карысць развязвання

ўдзельнікаў паразумення абшары — у вёсцы, мікрараёне, раёне,

лакальных праблемаў.

гміне, павеце. Партнёрствы дзейнічаюць у розных сферах грамадскага развіцця: ладзяць сямейныя фесты, культурныя і спарто-

Некаторыя партнёрствы падпісваюць партнёрскія

выя мерапрыемствы, падтрымліваюць паўставанне новых форм

дэкларацыі, іншыя вырашаюць дзейнічаць нефармальна,

грамадскага апірышча і актывізацыі (святліцы, клубы, суседскія

абапіраючыся на супольна прынятыя прынцыпы і планы.

дамы), рэалізуюць праекты для розных узроставых катэгорый

Каб лакальныя партнёрствы маглі эфектыўна ўплываць на

і асяроддзяў, грамадзянскія акцыі і праекты.

грамадскія змены, у дадзенай грамадскасцю патрэбныя дадатковыя чыннікі, такія як: ■ наяўнасць грамадскага аніматара, які супольна з Партнёрствам будзе дбаць пра планаванне і арганізацыю мерапрыемстваў, развіццё суседскіх ініцыятыў;

22

» 23


ЗБІГНЕЎ ВЭЙЦМАН

чаму арганізацыі супрацоўнічаюць з уладамі

Ва ўмовах агульнай нястачы даверу, падзення маральных нормаў (праявай чаго можа быць карупцыя ці крадзеж прыватнай і супольнай маёмасці), ці незадавальняльнай палітычнай сітуацыі, людзі шукаюць месцаў бяспечнага развіцця і супрацоўніцтва з іншымі. Шмат для каго з іх гэта няўрадавыя арганізацыі якія рэалізуюць грамадскую місію абапіраючыся на вышэйшыя вартасці, а кааперацыя са шматлікімі разнароднымі асяроддзямі дазваляе хаця б часова аб’ядноўваць іх вакол нарослых сацыяльных, дэмаграфічных культурных ці іншых праблемаў. Для іншых больш прывабным выбарам будзе непасрэдны ўдзел у дзеяннях, якія служаць мне і майму бліжэйшаму атачэнню, без лішніх структур і бюракратычнай валакіты. Адсюль бярэцца штораз большая папулярнасць у Польшчы грамадскаснага сектара, хаця шматлікія ягоныя ўдзельнікі не ведаюць, што ён так называецца і не задумваюцца над значэннем таго, што яны ствараюць будучы ўзорам ці прынамсі арыенцірам для будучых пакаленняў. З пэўнага пункту гледжання, а ім з’яўляецца неабходнасць будаваць грамадскі капітал, важна, каб у гэтых дзеяннях паявіліся новыя дачыненні, кантакты, сеткі повязяў, загубленых вартасцяў: даверу, лаяльнасці, дзялення з іншымі і адкрытасці на іх.

24

25


Аб’яднанне Усходнееўрапейскі Дэмакратычны Цэнтр Аб’яднанне Усходнееўрапейскі Дэмакратычны Цэнтр з’яўляецца незалежнай няўрадавай арганізацыяй, якая дзейнічае ад 2001 г. на карысць постсавецкіх краін у сферы лакальных медыяў, рэформы тэрытарыяльнага самакіравання і развіцця няўрадавых арганізацыяў. Першапачаткова арганізацыя працавала выключна ў Беларусі. У чарговыя гады шырыня і тэрытарыяльны абсяг дзеянняў арганізацыі ахапіў таксама на пытанні, звязаныя з грамадзянскімі асяроддзямі і свабодай медыяў у іншых постсавецкіх краінах (Украіна, Расея, Малдавія, Кыргызстан, Таджыкістан). Дзякуючы глыбокім ведам пра сітуацыю і грамадзка палітычныя ўмовы ў краінах дзеяння, Аб’яднанне дастасоўвае рэалізаваныя праграмы да патрэбаў лакальных партнёраў і праблемаў дадзенага рэгіёну. За некалькі апошніх гадоў дзейнасці мы падрыхтавалі шэраг публікацыяў для журналістаў ды актывістаў НДА: «Рэдагаванне — падручнік для журналістаў мясцовых СМІ», «Инфографика в СМИ», «Інтэрнэт для актывістаў.Basics», «Кіраванне Кантэнтам і будучыня медыяў. Перадумовы да планавання развіцця выдавецтваў прэсы», Obrona praw człowieka na Białorusi. Kompendium wiedzy dla dziennikarzy, Анексія Криму та її наслідки для кримських змі та журналістів (Аналітичний звіт), «Спробы рэформаў і палітыка дзяржавы ў дачыненні грамадзянскага сектару, 2016-2017», Civil Society in Belarus, 2000-2015. Collection of texts”. Яны даступныя ў нашай бібліятэцы, а некаторыя на нашым сайце www.eedc.org. pl. Фундацыя Баторыя Фундацыя імя Стэфана Баторыя, заснаваная ў 1988 г. амерыканскім фінансістам і філантропам Джорджам Сорасам і групай лідараў польскай дэмакратычнай апазіцыі 80-х гадоў — незалежная няўрадавая арганізацыя. Прыярытэтныя задачы Фундацыі: павышэнне якасці польскай дэмакратыі, узмацнен- не ролі грамадзянскіх інстытутаў у жыцці грамадства, развіццё міжнароднага супрацоўніцтва і салідарнасці. Асноўным метадам дзеяння Фундацыі з’яўляецца выдзяленне датацыяў на дзеянні няўрадавых арганізацыяў. Фундацыя таксама вядзе грамадскія кампаніі і заступніцкія дзеянні ды шмат іншага.

Выдадзена пры падтрымцы Фундацыі Баторыя


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.