Н У М А Р 6 • Л Ю Б Л І Н І Л Ю Б Л І Н Ш Ч Ы Н А ГАРАДСКІЯ Л І Т А Р А Т У Р Н Ы Я П Р А Г У Л Я Н К І П Р А Е К Т А Н Л А Й Н | П Р А С Т О Р А П О Л Ь С К А Й К У Л Ь Т У Р Ы
Гэтым разам мы едзем на ўсход, у самы вялікі і самы дынамічны горад па правым беразе Віслы – у Люблін. Тут цягам стагоддзяў суіснавалі розныя
супольнасці і культуры, а назва горада –паводле “Хронікі” Вінцэнта Кадлубка –паходзіць ад імені яго заснавальніцы Юліі, сястры Юлія Цэзара. Спраўдзім, што думаюць пра гэта фокуснікі на вузкіх вулачках люблінскага Старога
горада і якія яшчэ сакрэты там хаваюцца.
Ёсць у Любліне пуп свету і пеўнік на вежы, але вакол таксама дзеяцца дзеі.
СЛОВА НА
ПАЧАТАК
Bernardus Lublinensis:
любілі і
забаранілі
Бернат з Любліна – польскі паэт эпохі Адраджэння, перакладчык, байкапісец. Доўгі час ён лічыўся аўтарам першай кнігі, надрукаванай на польскай мове, аднак потым у рукі даследчыкаў трапіла ранейшая публікацыя Бернат нарадзіўся ў 1465 годзе, працаваў сакратаром і лекарам пры дварах і ў мяшчанаў, даволі часта змяняючы працадаўцаў. Яго малітоўнік “Рай душы”
(1513) карыстаўся вялікай папулярнасцю, а сапраўдным хітом стала вершаваная
біяграфія грэцкага байкапісца пад назвай “Жыццё Эзопа Фрыгія, мудраца
прыстойнага, з прыпавесцямі ягонымі”. Гэта былі смелыя насмешлівыя тэксты, рэдкія ў
той час, дапоўненыя перакладамі баек пра жывёл і людзей, лёгкія ў разуменні і запамінанні Творы так забаўлялі чытачоў, што ў 1603 годзе кніга трапіла ў першы польскі Індэкс забароненых кніг
На будынку люблінскага Трыбунала
ўсталяваная мемарыяльная шыльда ў гонар
“бацькі польскай пісьменнасці, выразніка радыкальных памкненняў народа ў эпоху Адраджэння”. Яшчэ адна шыльда з ’явілася пазней на будынку Ваяводскай публічнай
бібліятэкі на вул Нарутовіча, 4 Вы таксама можаце знайсці маляваны партрэт Бернардуса на камяніцы Кляновіца ў Старым горадзе.
Такім чынам, гэта
польскі пісьменнік
першы польскі
пісьменнік, бацька польскае літаратуры.
(C) АЛЯКСАНДР БРУКНЭР ПРА БЕРНАТА З ЛЮБЛІНА
Л Ю Б Л І Н | 0 3
ГРАВЮРА З КНІГІ І ХШАНОЎСКАГА "БЕРНАТА З ЛЮБЛІНА ЭЗОП" | WIKIMEDIA COMMONS
свет,
першы
нацыянальнае мовы, з абліччам выдатным, адметным поглядам на
і разам з тым
Ян з
Чарналясу
Чым зоймемся? Хто п’е –
сап’ецца. Лепш ня варта.
На грошы пагуляць?
Але падмане карта.
Без узаемнасьці кахаць –дурная праца, А выбухне ў ёй жарсьць –нядоўга й надарвацца.
Рабі, што хочацца: вось келіхі ды пляшкі, Вось карты, вось пасьцель… А я пісацьму фрашкі.
(С) ЯН КАХАНОЎСКІ
"НА ФРАШКІ", ПЕРАКЛАЎ А.ХАДАНОВІЧ
22 жніўня 1584 года ў Любліне падчас выступу перад каралём Стэфанам Баторым памёр адзін з найвыбітнейшых творцаў еўрапейскага Рэнесансу –Ян Каханоўскі Здарыўся апаплексічны ўдар У наш час Каханоўскі лічыцца паэтам, які зрабіў найбольшы ўнёсак у развіццё польскай літаратурнай мовы, бо ў творчасці імкнуўся да дасканаласці з гледзішча формы і зместу, празмерна не архаізуючы і не мадэрнізуючы выяўлены свет.
Свае найвялікшыя творы Каханоўскі напісаў у Чарналясе, дзе пасяліўся ў 1574 годзе – тады ён ужо адмовіўся ад прыдворнага жыцця. У той час была створана “Святаянская песня пра Сабутку”, новыя фрашкі, песні і парафразы псалмоў, а таксама пераклад “Псалтыра Давідава”. У 1579 годзе нечакана памерла любімая дачка пісьменніка Уршулька, а неўзабаве пасля гэтага крыху малодшая дачка Ганна, тады былі напісаныя жалобныя “Трэны” – наватарскі твор з дзіцём у ролі галоўнага героя Цяпер у сядзібе Яна Каханоўскага ў Чарналясе працуе Музей, з Любліна лепш за ўсё дабрацца туды машынай Дом месціцца сярод прыгожага парку, сама экспазіцыя невялікая, але старанна падрыхтаваная Вы таксама можаце наведаць склеп будынка і капліцу па суседстве, а крыху далей знаходзіцца помнік знакамітай ліпы, у цені якой пісаў Ян Каханоўскі. На дрэвах у парку ўсталяваныя калонкі, праз якія можна паслухаць урыўкі фрашак і псалмоў паэта. Экспазіцыю можна таксама наведаць віртуальна.
Л Ю Б Л І Н | 0 4
ЗДЫМАК: MUZEUMKOCHANOWSKI.PL
З вежы цікуе бляшаны пеўнік, з іншай – гадзіннік спеўны. Мур непарушны – марскі, нябесны –вокнамі трэснуў: лямпамі, зорамі. Люблін прысеў на ўзвышшы сам-насам з цішай. (С) ЮЗАФ ЧАХОВІЧ "ПАЭМА ПРА ГОРАД ЛЮБЛІН" ПЕРАКЛАЛА КАЦЯРЫНА МАЦІЕЎСКАЯ
Люблін прысеў на ўзвышшы...
Юзаф Чаховіч нарадзіўся, пісаў і памёр у Любліне Пра яго трагічную смерць нагадвае
помнік на плошчы Чаховіча. Горад памятае
яго як творцу настальгічнага, катастрафічнага, але таксама авангарднага і зачараванага сучаснасцю. А паэт пакінуў яму
“Паэму пра горад Люблін” Юзаф Чаховіч быў актыўным удзельнікам люблінскага
літаратурнага жыцця, рэдактарам больш за дзясятка часопісаў, а таксама супрацоўнікам Польскага радыё, для якога пісаў радыёспектаклі.
Быў у яго біяграфіі таксама беларускі эпізод Сваю першую педагагічную працу Юзаф Чаховіч атрымаў у браслаўскай школе, адкуль пазней яго перавялі ў суседнюю Слабодку. Свае ўражанні з таго перыяду (з 1 кастрычніка 1922 года па 1 сакавіка 1923 года) паэт запісаў у дзённіку, з якога захаваліся асобныя фрагменты
У траўні 1932 года разам з паэткай
Францішкай Арнштайн Чаховіч заснаваў
Люблінскі cаюз літаратараў, які аб’ядноўваў
вакол сябе пісьменнікаў з тагачаснага Люблінскага ваяводства, незалежна ад формы творчасці
Паэт загінуў пад абломкамі камяніцы падчас бамбардзіроўкі Любліна, у некалькіх сотнях
метраў ад роднага дома. Праз гады яго адкрываюць як аднаго з самых арыгінальных
і індывідуальных літаратараў свайго часу.
Музей Юзафа Чаховіча працуе ў Старым
горадзе ў доме на вуліцы Злотай 3.
(С) РАМАН КРАМШТЫК
ПАРТРЭТ ЮЗАФА ЧАХОВІЧА, 1931
КРЫНІЦА: WIKIMEDIA COMMONS
Л Ю Б Л І Н | 0 6
ФРАНЦІШКА АРНШТАЙН, ЗДЫМАК З ФОНДАЎ
ВАЯВОДСКАЙ ПУБЛІЧНАЙ БІБЛІЯТЭКІ
ІМЯ Г ЛАПАЦІНЬСКАГА Ў ЛЮБЛІНЕ
КРЫНІЦА: WIKIMEDIA COMMONS
Табе спяваю, мой Люблін...
Паэтка, драматургіня і перакладчыца Францішка Арнштайн была старэйшая за Юзафа Чаховіча на 32 гады. Нягледзячы на гэта, у 1934 годзе яны выпусцілі сумесны, прысвечаны Любліну зборнік “Старыя камяні” Дом Арнштайнаў у Старым горадзе на вул Злотай, 2 быў цэнтрам літаратурнага жыцця і руху за незалежнасць. Там збіралася моладзь, там чыталі паэтаў-рамантыкаў і мадэрністаў, ладзіліся сходы, нарады і патрыятычныя дыскусіі. Гэтага месца не мог прапусціць аніводны з выбітных гасцей Любліна.
Вайна заспела Францішку Арнштайн у
Швейцарыі, адкуль праз Міжземнае мора, а потым праз Сербію, Грэцыю, Балгарыю і Румынію яна дабралася ў Люблін і, падтрымліваючы сувязь са стралецкімі аб’яднаннямі і Польскай ваеннай арганізацыяй, працягнула сваю працу на карысць супраціву Францішка Арнштайн спалучала ў сабе габрэйскую і польскую культуры – паэтка паходзіла з даволі вядомай сям’і, яе маці, Мальвіна (Малка) Мейерсон, была пісьменніцай, яе брат Эміль Мейерсон уваходзіў у кола вядучых філосафаўэпістэміёлагаў. Арнштайн нібыта і адчувала сябе хрысціянкай, але так і не прыняла хрост, бо хацела быць пахаванай побач з сынам на люблінскім габрэйскім пагосце Абставіны яе смерці невядомыя, верагодна, загінула ў лагеры смерці ў Трэблінцы.
Пад старым скляпеннем Кракаўскай брамы
высока свеціць электрычнай лямпы месяцовае вока.
Страх непрытомны
сэрца ірве.
Адна не пайду туды, не!
(С) ФРАНЦІШКА АРНШТАЙН
Л Ю Б Л І Н | 0 7
Да Пруса і Жэромскага
Варта таксама наведаць два музеі ў ваколіцах Любліна, яны нашмат бліжэйшыя (за Чарналес!) і адназначна
прыгажэзныя: Музей Баляслава Пруса і Музей Стэфана Жаромскага ў курортным Наленчуве
Першы – адзіны ў Польшчы музей, прысвечаны памяці Баляслава Пруса, тобок Аляксандра Главацкага. Месціцца ва ўзведзенай у закапанскім стылі Ахронцы (так у XIX стагоддзі называлася дабрачынная ўстанова, створаная для догляду і выхавання дзяцей з бедных сем 'яў і сірот). У свой час Прус падтрымаў будаўніцтва менавіта гэтай Ахронкі, перадаўшы для публікацыі адзін са сваіх тэкстаў Тут можна ўбачыць кабінет аўтара "Лялькі", абсталяваны паводле фотаздымкаў з кабінета пісьменніка. Тут таксама можна ўбачыць яго славутыя, цудам ацалелыя акуляры. Кожны год у Наленчуве праводзяцца так званыя Маёўкі з панам Прусам.
Музей Стэфана Жаромскага размешчаны ў былой майстэрні пісьменніка, пабудаванай на ганарар, атрыманы за раман “Попел” у 1905 годзе Аўтар архітэктурнага праекта “Хаціны” – Ян Кошчыц-Віткевіч, рэалізатар многіх іншых праектаў на тэрыторыі
Наленчува, у т.л. згаданай вышэй Ахронкі.
Тут мы знойдзем арыгінальнае абсталяванне майстэрні пісьменніка –мэбля, асабістыя рэчы, сямейныя здымкі, карціны і малюнкі вядомых майстроў, а таксама самога Стэфана Жаромскага і яго жонкі. Менавіта тут была скончаная “Гісторыя граху”, называная “ сэксуальным рамансам ” або “ чыгуначным раманам ” , з нагоды гэтага твора ў тагачасным польскім літаратурным жыцці заварыліся гарачая спрэчкі
Пасля экскурсіі па музеях прапануем завітаць у Піяльню мінеральных водаў па глыток вады: на выбар маюцца крыніцы “Барбара”, “Цэліньскі” і “Кахання”.
ПАІЛКІ З НАЛЕНЧУВА
ЗДЫМАК: ZAMEK-LUBLIN.PL
Вока цадзіка
Вуліца Шырокая калісьці была галоўнай вуліцай габрэйскага
квартала. Пасля вайны тут пабудавалі Замкавую плошчу, што сваёй авальнай формай нагадвае вока.
У Любліне кажуць, што гэта
Ўсёвідушчае
вока цадзіка Яакава Іцхака Ха-Леві Горавіца, называнага таксама Люблінерам. Ён жыў тут непадалёк у XIX стагоддзі і праславіўся сваёй здольнасцю чытаць мінулае і будучыню, бачыць людзей і падзеі ў самых аддаленых кутках свету. Люблінер лекаваў людзей і быў адным з найважнейшых аўтарытэтаў для польскіх хасідаў.
Гісторыю іншага люблінскага габрэя апісаў нобелеўскі лаўрэат Ісаак Башэвіс Зінгер у рамане "Фокуснік з Любліна". Галоўны герой –ілюзіяніст Яша Мазур – кароль жыцця, блукае па свеце і паказвае свае штучкі, атрымліваючы асалоду ад надзвычайнай папулярнасці і пазбягаючы любой адказнасці Пасля многіх перыпетый ён вяртаецца ў родны дом на беразе люблінскай ракі Чахоўкі, тут ён хоча выкупіць сваю віну і тут загадвае замураваць сябе ў невялікай будзе на падворку Яша праводзіць дні ў малітвах і медытацыях, у выніку чаго суседзі пачынаюць ставіцца да яго як да Пакутніка і Цудатворца У Люблін цягнуцца пілігрымкі, але Яша прымае іх неахвотна.
Але такі ўжо ён быў. Заўжды ў новай ролі. Суплёт супярэчнасцяў, згустак процілегласцяў: вернік і блазан, добры і кепскі, фальшывы і шчыры усё перамяшалася. Ён мог кахаць многіх жанчын адначасова. Вось ён, Яша, гатовы адрачыся сваёй веры, а бывае знойдзе выдраную са святой кнігі старонку, падбярэ і паднясе да вуснаў... Людзі падобныя да замкоў, да кожнага трэба падабраць
ключык. Адзін толькі Яша ўмее адамкнуць любую душу.
(C) ІСААК БАШЭВІС ЗІНГЕР „ФОКУСНІК З ЛЮБЛІНА”
Экскурсіі слядамі Мазура ладзіць Цэнтр "Brama Grodzka – Teatr NN" (яны таксама граюць спектакль!), Ісаак Башэвіс Зінгер стаў апекуном Міжнароднага фестывалю "Слядамі Зінгера", а штогадовыя паказы вулічнага і цыркавога мастацтва атрымалі назву "Карнавал фокуснікаў" – у гэты час люблінскія вуліцы становяцца сцэнай, а жыхары горада могуць выбіраць ролі: артысты ці гледачы
(C) ІНСТАЛЯЦЫЯ ЯРАСЛАВА КАЗЯРЫ "ВОКА ЦАДЗІКА"| КРЫНІЦА: KOZIARA ART/INSTALACJE/
У ЛЮБЛІНЕ, 1954, ЗДЫМАК: ЭДВАРД ХАРТВІГ/
Завулак Хартвігаў
У 2004 годзе праход (фактычна
сходы), што злучае вуліцу Кавальску і
Рыбны рынак, быў названы Завулкам
Хартвігаў – у гонар адной з самых
шанаваных люблінскіх сем 'яў. Лёсы
некалькі пакаленняў апісала ў сваіх
успамінах і вершах дачка Юлія –
вядомая польская паэтка, а яе бацька
Людвік і брат Эдуард запісалі старыя
камяні, двары, балконы і іх людзей на
здымках сямейнай фотастудыі.
...
Ранак
люблінскі ранак
Шырокім лугам не-лугам
між пышных ліпаў пратаптанай
нацянькі сцежкай
ідуць на працу мужчыны і жанчыны
мінаюць
Замак і месца па сінагозе
потым царкву і рынак
Люблін
яшчэ не крэсы, але ўжо крэсы
вышытыя ручнікі на сталах
святыя абразкі на сценах
на адных іконы на іншых
палымнее сэрца Езуса
спевыя набожныя на розных мовах
застыў стогн забітых ...
(C) ЮЛІЯ ХАРТВІГ
GRODZKA - TEATR NN"
ЗАВУЛАК ХАРТВІГАЎ
АРХІЎ
ХАРТВІГАЎ/ OŚRODEK "BRAMA
і маўклівае паветра, у якім
Рэпартаж Ханны Краль “Надзвычай доўгая лінія” – гэта аповед пра лёс жыхароў люблінскай камяніцы на вуліцы Злотай 2 – той акурат, што належала сям’і Арнштайнаў. Гісторыі падвалаў, паддашкаў і ўсіх-усіх паверхаў – будуюць на паперы дом, узнаўляюць забытае, атуляюць клопатам памяць. Мы сустрэнем саму Францішку, яе мужа і яе сына, Юзафа Чаховіча і дзясяткі іншых людзей. І заўжды ў прозе Ханны Краль – аніводнага лішняга слова.
Калі вы маеце сантымент да Сянкевіча і сочыце за "размаітымі знакамі на небе і зямлі", памятайце, калі ласка, што між Люблінам і Варшавай у невялікім мястэчку Воля Окшэйска месціцца Музей Генрыка Сянкевіча – менавіта тут 5 траўня 1846 года з 'явіўся на свет будучы нобелеўскі лаўрэат
Вы, напэўна, ужо заўважылі, што мы спрабуем знайсці крымінальны след ў кожнай нашай прагулянцы. У Любліне гэта будзе "Цыкл дэтэктываў пра камісара Мацееўскага" Марціна Вроньскага: серыя складаецца з 10 тамоў і апісвае падзеі часоў міжваеннага дваццацігоддзя. Расследаванне вядзе Зыгмунт "Зыга" Мацееўскі, якога кінула жонка, але не пакінулі схільнасць да алкаголю і антыграмадскасць учынкаў". Пяты том серыі атрымаў
Прэмію Вялікага калібра
па кнігі і не толькі:
Абавязкова знайдзіце і падбярыце сабе па сэрцы падарожную кнігу Тэатра NN (Przewodnik Teatru NN), тобок агульней кажучы звярніце ўвагу на Выдавецтва
Цэнтра „Brama Grodzka – Teatr NN”, кнігі даступныя ў Centrum Informacji на вуліцы Гродзкай, 21;
у „Między słowami” – кнігарню і кавярню ў люблінскім
Старым горадзе, дзе паліцы прагінаюцца ад вялікай колькасці добрай літаратуры (аўтарскі выбар!), а буфет хавае духмяныя кавы і гарбаты;
у Sklepik Kulturalny люблінскага Centrum Spotkania Kultur па кнігі і стылёвыя канцылярскія тавары;
у „Dosłowna” ў будынку Centrum Kultury –тут можна знайсці кнігі амаль усіх найважнейшых польскіх выдавецтваў і сабраны цікавы букіністычны
кнігазбор – даваенныя часопісы і гістарычныя выданні класікаў літаратуры Вядома, адбываюцца таксама аўтарскія сустрэчы, а побач працуе кавярня –
гэта цудоўная нагода выхапіць штосьці з праграм
абодвух цэнтраў, бо культура і ёсць пуп люблінскага
свету.