SACRUM I PROFANUM
• «Спатканне». Фрагмент экспазіцыі. Фота K. Morcinek.
2023: patroni
Сёлета адзначаецца стогадовы юбілей з дня нараджэння Ежы Навасельскага жывапісца ды іканапісца, карыкатурыста, сцэнографа, педагога, філосафа, тэарэтыка мастацтва і рэлігійнага мысляра, аднаго з самых выбітных дзеячаў польскай сучаснай культуры.
Ежы Навасельскі быў аўтарам шматлікіх тэкстаў пра мастацтва і рэлігію. Ён афармляў шматлікія рымска-каталіцкія, грэка-каталіцкія і праваслаўныя храмы. Сейм Рэспублікі Польшча, перакананы
ў велізарнай значнасці работ мастака, аддаючы яму даніну павагі, абвясціў 2023 Годам Ежы Навасельскага.
Наватары сакральнай формы
Выстава Ежы Навасельскага і Станіслава Немчыка «Спатканне» ў галерэі Bielska BWA. Роўна ў гадавіну з дня нараджэння мастака, 7 студзеня, галерэя Bielska BWA адкрыла выставу, прысвечаную як выбітнаму творцу, так і іншаму генію — архітэктару-візіянеру Станіславу Немчыку, бо ў выніку іх супрацы паўстаў сапраўдны шэдэўр: касцёл Святога Духа ў Тыхах. На выставе паказалі паліхромныя праекты Ежы Навасельскага, зробленыя ім для касцёла Святога Духа (Тыхы), а таксама іншыя рэлігійныя творы, якія захоўваюцца ў Музеі абразоў у Супраслі. Мастак Ежы Навасельскі быў не проста жывапісцам і малявальшчыкам, але і праваслаўным тэолагам, які, акрамя свецкіх, ствараў і сакральныя працы. Аднак структура яго работ, нават аголенай натуры ці нацюрмортаў, напісаных пад уплывам мастацтва мадэрнізму, падобная да ўніяцкага іканапісу. Жывапісныя інспірацыі ён атрымаў яшчэ ў падлеткавым узросце, калі здзейсніў паломніцтва ў Свята-Успенскую Пачаеўскую лаўру, а пасля гэтага наведаў у Львове ўкраінскі музей з калекцыяй абразоў. Пазней пан Ежы ўспамінаў: «Усё, што на працягу далейшага майго жыцця я рабіў у жывапісе, нават калі на першы погляд гэта здавалася адхіленнем ад абранага кірунку, вызначалася маім першым сутыкненнем з абразамі ў Львоўскім музеі».
13
80-годдзе з дня нараджэння Станіслава Немчыка (1943—2019), стваральніка незвычайных касцёлаў, празванага «Польскім Гаўдзі», будзе адзначацца ў верасні. Спадчыну архітэктара, яго візіянерскія праекты цэркваў паказалі на выставе з дапамогай эскізаў, малюнкаў і макетаў, а таксама фатаграфій рэалізаваных пабудоў. Праекты пана Станіслава былі настолькі рэвалюцыйнымі, што большасць з іх, нават створаных на замову, не былі рэалізаваныя і засталіся толькі на паперы. Станіслаў Немчык найбольш знакаміты будынкамі цэркваў, аднак ствараў і жылыя дамы, а таксама праектаваў грамадскія месцы. Ён заўсёды імкнуўся зразумець сутнасць будучай пабудовы: каму яна павінна служыць, дзеля якіх мэтаў узводзіцца, у якіх стасунках павінна знаходзіцца з навакольным асяроддзем. Любіў натуральныя матэрыялы: дрэва, камень, цэглу, аднак не баяўся спалучаць іх з сырым бетонам, імкнуўся арганічна ўпісаць свае пабудовы ў навакольнае асяроддзе і стварыць дыялог з гістарычнай традыцыяй. Праектуючы касцёл Святога Духа ў Тыхах, Станіслаў Немчык зрабіў рэвалюцыю ў разуменні сакральнай прасторы. На месцы, прызначаным для касцёла, было чыстае поле. На гэтым полі Станіслаў Немчык, як Майсей у пустыні, спраектаваў «намёт» — двухузроўневую пабудову з вялізным шатровым дахам. Сцены яе выкладзены ўнутры неапрацаванымі дошкамі.
У 1982 годзе, на апошнім этапе будаўніцтва, архітэктар запрасіў Ежы Навасельскага, праваслаўнага мастака, вядомага сваімі манументальнымі роспісамі ў храмах розных абрадаў, стварыць іканаграфічную праграму паліхроміі ў каталіцкім храме. На паверхні драўляных сцен Ежы Навасельскі асабіста намаляваў некалькі дзясяткаў выяў, якія адносяцца да ўніверсальнай хрысціянскай сімволікі, зразумелай як каталікам, так і праваслаўным.
Праект атрымаў прэмію SARP (Асацыяцыі польскіх архітэктараў) у 1996 годзе. У галерэі размешчаны праекты гэтай святыні аўтарства як Станіслава Немчыка, так і Ежы Навасельскага. • Роспісы Ежы Навасельскага ў касцёле Святога Духа ў Тыхах.
14 2023: patroni
• Роспісы Ежы Навасельскага ў касцёле Святога Духа ў Тыхах.
• «Спатканне». Фрагмент экспазіцыі. Фота K. Morcinek.
• «Спатканне». Фрагмент экспазіцыі. Фота K. Morcinek.
2023: заступніцы і заступнікі
• «Спатканне». Фрагмент экспазіцыі. Фота K. Morcinek.
• Касцёл Святога Духа ў Тыхах.
Зала сузірання
Выстава Ежы Навасельскага ў Музеі абразоў у Супраслі
У Музеі абразоў у Супраслі з 2019 года функцыянуе зала імя прафесара Ежы Навасельскага. Цяпер яе ператварылі ў прастору, што нагадвае капліцу. Дзеля гэтага працы мастака перавезлі са збору Сясцёр Аблатак у Тынцы. Гэтыя творы знаходзіліся ў капліцы ў манаскім доме.
Выстава арганізаваная ў рамках
мерапрыемства «Год Ежы Навасельскага ў Музеі іконы ў Супраслі, філіял Падляшскага музея ў Беластоку», суфінансаванага
Міністэрствам культуры і нацыянальнай спадчыны. На выставе прадстаўлены алтарны крыж са сцэнамі страсці і ўваскрашэння, абраз Маці Божай Перамогі і скінія. Дадалі некалькі твораў з прыватнай
калекцыі, сярод іх абраз Раства, напісаны рукой мастака парадак літургічных малітваў. Куратарка выставы Ева Залеўска стварыла экспазіцыю, узяўшы за ідэю перакананне творцы пра тое, што святы элемент пераўзыходзіць усе іншыя каштоўнасці ў мастацтве. Таму экспазіцыя з працамі майстра ператварылася ў месца сузірання і духоўнага разважання. Іконы Ежы Навасельскага для Сясцёр Аблатак паўсталі як выраз яго сяброўства з тынецкімі бенедыкцінцамі, чый абат айцец Адам Казлоўскі, перш чым уступіць у ордэн, скончыў факультэт жывапісу варшаўскай Акадэміі мастацтваў. Жывапіс стаў прычынай, якая заахвоціла мастака шукаць сэнс жыцця ў бенедыктынскім ордэне. Казлоўскі служыў паслушнікам і капеланам манаскага сходу Сясцёр Аблатак Сэрца Ісуса. Па яго парадзе сёстры звярнуліся да прафесара Навасельскага з просьбай спраектаваць іканаграфію капліцы ў новым манаскім доме.
Мастак у 1990 годзе выканаў алтарны крыж у францысканскім стылі, які змяшчае абраз Божай Маці, а таксама апраўленне скініі з
выявамі
анёльскіх сіл: анёлаў, херувімаў
і тронаў. Іконы першапачаткова былі ўстаноўлены ў капліцы. Праз некалькі гадоў дэкор быў зменены на традыцыйныя абразы, напісаныя адной з сясцёр.
На працягу года Ежы Навасельскага
ў Музеі абразоў раз на месяц будуць
праходзіць куратарскія экскурсіі ды іншыя мерапрыемствы, звязаныя з выставай, якая будзе доўжыцца да 19 снежня 2023 года. Праваўладальнікам сакральнай творчасці
Ежы Навасельскага з’яўляецца праваслаўны прыход Успення Прасвятой Багародзіцы ў Кракаве.
2023: patroni • Фрагмент экспазіцыі.
20
1. Ежы Навасельскі. Ікона Маці Божай Нікапеі (фрагмент). Алей на палатне на дошцы. 1990. Маёмасць: Кангрэгацыя Сясцёр Аблатак Найсвяцейшага Сэрца Ісуса ў Тынцы // фота Э. Залеўскай // Выстава, арганізаваная ў рамках мерапрыемства «Год Ежы Навасельскага ў Музеі іконы ў Супраслі, філіял Падляшскага музея ў Беластоку», суфінансаванага Міністэрствам культуры і нацыянальнай спадчыны // Праваўладальнікам сакральных твораў Ежы Навасельскага з’яўляецца праваслаўны прыход Успення Найсвяцейшай Багародзіцы ў Кракаве. 2 .Выстава, арганізаваная ў рамках мерапрыемства «Год Ежы Навасельскага ў Музеі іконы ў Супраслі, філіял Падляшскага музея ў Беластоку», суфінансаванага Міністэрствам культуры і нацыянальнай спадчыны. // Працы, прадстаўленыя на выставе, былі часткай абсталяванне капліцы ў кляштары Кангрэгацыі Сясцёр Аблатак Найсвяцейшага Сэрца Ісуса ў Тынцы, уласнасцю якой яны з’яўляюцца. Выставу дапаўняюць творы з прыватнай калекцыі: Вераікон, Абраз Божага Нараджэння і спіс літургічных малітваў // фота Э. Залеўскай // Праваўладальнікам сакральных твораў Ежы Навасельскага з’яўляецца праваслаўны прыход Успення Найсвяцейшай Багародзіцы ў Кракаве.
КШЫШТАФ ДЫДА: ГАЛЕРЭЯ ПЛАКАТА —
ПРАЦЯГ
МАЁЙ СТРАСЦІ ДА КАЛЕКЦЫЯНАВАННЯ»
Dydo Poster Gallery — адна з самых значных галерэй плаката ў Польшчы, што спецыялізуецца на продажы, друку і арганізацыі выстаў. Паразмаўлялі з яе заснавальнікам калекцыянерам Кшыштафам Дыдам пра яго прафесійны выбар і калекцыянаванне, пра польскую школу плаката і змены, якія адбыліся ў гэтым мастацтве за апошнія дзесяцігоддзі.
Imię
• Францішак Старавейскі. «Therese Desqueyroux». 1964.
• Патрыцыя Лангава. Афіша да выставы «Спорт у польскім плакаце». 2019.
Ваша прафесія не заўсёды была звязаная з мастацтвам: некалі вы выкладалі ў чыгуначным тэхнікуме. Як вы пачалі займацца калекцыянаваннем плакатаў?
— Маю гісторыю трэба пачынаць яшчэ раней, з таго часу, калі я марыў пра падарожжы і хацеў стаць географам. Аднак тата сказаў, што я павінен вучыцца на інжынера-электрыка, бо ў электронікі і электратэхнікі ёсць будучыня.
Таму пасля сярэдняй школы я паступіў у Горна-металургічную акадэмію на факультэт электратэхнікі. Гэта было зусім не тое, што мне падабалася, таму вучобу я не завяршыў, але ў той жа час скончыў паліцэальную школу (курсы для выпускнікоў сярэдняй школы альбо тэхнікум. — Заўв. аўт.) па спецыяльнасці, звязанай з выкладаннем. А паколькі я яшчэ вучыўся на электратэхніцы, дык пайшоў у чыгуначны тэхнікум, дзе таксама была электратэхніка, звязаная з забеспячэннем руху і сувязі на чыгунцы. Аднак увесь гэты час мару пра падарожжы я не пакідаў. Крыху дапамагаў і тэхнікум, бо тады чыгуначнікі мелі права раз на год афармляць білет за мяжу. Я шмат што тады пабачыў і на канікулах працаваў у турыстычным бюро, таму, закончыўшы свой тэхнікум, перайшоў у турфірму «Ювентур» і дзесяць гадоў адпрацаваў у гэтай канторы, падарожнічаў, аглядаў... Але аднойчы мяне сустрэў на вуліцы дырэктар DESA ў Кракаве, фірмы, якая гандлявала прадметамі мастацтва, і спытаў, ці не хачу я стварыць галерэю плакатаў. Цікава, чаму ён з такой прапановай звярнуўся менавіта да вас?
— Ён ведаў, што я цікаўлюся плакатамі, бо я ўжо ладзіў выставы. Плакаты я калекцыянаваў з дзяцінства, было ў мяне такое хобі, акрамя падарожжаў. А дзе іх захоўваць? Маркі вось, напрыклад, — у альбомах для марак, іх я таксама нейкі час збіраў. Аднак мой тата калекцыянаваў маркі, дык я не хацеў займацца тым жа, што і ён. У той час плакатаў на вуліцах было шмат, вельмі шмат, і яны даволі рытмічна мяняліся. Асабліва шмат было кінаафіш, таму я глядзеў на іх з цікавасцю. І стаў збіраць іх для калекцыі, а потым так паглыбіўся ў тэму, што пачаў хадзіць па бібліятэках, чытаў спецыяльную літаратуру. Стаў знаёміцца з аўтарамі гэтых работ.
• Францішак Старавейскі. «Каханак». 1970.
23
Плакатаў назбіралася шмат, таму я іх паказваў.
Так адбылася адна выстава, другая, трэцяя.
Дык вось, гэты дырэктар DESA паведаміў, што
ў яго на прыкмеце ёсць памяшканне. Чаму ўвогуле ўзнік такі запыт на галерэю плаката?
Бо такія галерэі ўжо былі ў Варшаве. Паўсталі яны таму, што ў сталіцу падчас Міжнароднага біенале плаката прыязджала шмат гасцей з-за мяжы, якія хацелі набываць плакаты. Можна было нейкі плакат на вуліцы лязом брытвы выразаць, але дзе ўзяць новы? У Варшаве быў распродаж плакатаў у тэатрах, аднак толькі падчас продажу білетаў, а гэта не тое. Так з'явілася адна галерэя, потым другая, а ў Кракаве не было. Як не было энтузіяста, які б гэтым займаўся, бо тыя, хто разбіраўся ў плакаце, звычайна працавалі ў музеях, а ў музеях не займаюцца гандлем.
Так я змяніў працу і стаў вучыцца таму, як функцыянуюць галерэі. Веды пра плакат у мяне ўжо былі, бо я хадзіў, як казаў, па бібліятэках, букіністычных крамах, шукаў кнігі, каталогі. Можна сказаць, што я самавук, бо не маю адукацыі гісторыка ці мастацтвазнаўцы, а досвед атрымаў праз штодзённую працу з плакатам.
Памяшканне пад галерэю знайшлося ў
Дамініканскіх крамах, там былі студыі мастакоў — па шкле, па метале, па тканінах.
Побач была вялікая выставачная галерэя, дзе рэгулярна ладзіліся розныя выставы, а крыху далей зноўку размяшчаліся памяшканні рамеснікаў, так што палова гэтага будынка была адбудаваная дзякуючы кракаўскім фірмам рамеснікаў. Тут была галерэя вядомага кракаўскага скульптара, яго звалі Кручэк, ён памёр, а памяшканне засталося пустым. І мы сюды заехалі.
У 2025-м будзе 40 гадоў, як мы працуем на гэтым месцы.
Вы пачалі збіраць гэтыя творы ў перыяд росквіту польскай школы плаката. Ці можаце растлумачыць, у чым яе адметнасць?
— Гэта агульны тэрмін, які ўзнік, імаверна, на Захадзе. Мастакі, якія прыязджалі ў Польшчу, бачылі, што польскі плакат адрозніваецца ад таго, што робяць яны.
Па сутнасці, плакат — гэта сродак рэкламы. Ён робіцца дзеля таго, каб нешта прадаць — тавар,
аднак гэта можа быць таксама тэатральны спектакль або фільм. Таму на Захадзе і ў Польшчы да Другой сусветнай вайны менавіта заказчык вызначаў, як павінен выглядаць
плакат. Той, хто прадаваў фільм, то-бок перадаваў яго ў эксплуатацыю і даваў дазвол на паказ, тлумачыў, як павінен выглядаць
постар для гэтага фільма. Таму плакатамі
займаліся рамеснікі, бо, каб распрацоўваць
рэкламны плакат, неабавязкова быць мастаком, выпускніком Акадэміі мастацтваў.
А пасля Другой сусветнай вайны дзяржава
стала кіраваць тут усім, у тым ліку кіно. Была створана Centrala Wynajmu Filmów, CWF, і кіраўнікі гэтай CWF меркавалі прыкладна
так: «Ну, мы тут толькі для таго, каб паказваць гэтыя фільмы, таму можна, каб плакаты былі мастацкімі».
А мастакі патрабавалі, каб ніхто не ўмешваўся ў іх працу, яны змянілі правілы: імкнуліся ўвасобіць сутнасць фільма ў адметнай выяве і зусім не збіраліся паказваць фотаздымкі акцёраў. Бо звычайна было так: калі, напрыклад, Жан Габэн сыграў галоўную ролю, на постары павінен быць Жан Габэн — каб быў выразны твар гэтага акцёра, яшчэ трэба сунуць яму ў руку пісталет ці нешта падобнае альбо змясціць сцэну пацалунка... Польская школа плаката ахоплівае зусім невялікі перыяд — ад канца 1950-х і да пачатку 1970-х. Тых, хто прыйшлі пасля і працягвалі такую стылістыку, я б не адносіў да гэтай школы, толькі першапраходцаў — Яна Леніцу, Рамана Цяслевіча, Вальдэмара Свежага, Генрыка Тамашэўскага і іншых творцаў. Я жыў у той час, таму мне блізкі той стыль. Але гэта былі сапраўды выдатныя творцы, што атрымалі сусветную славу. Генрык Тамашэўскі, Ян Леніца, Цяслевіч выкладалі ў іншых краінах: у Францыі і Германіі, нават у Мексіцы. Напрыклад, Віктар Гурка шмат гадоў быў там прафесарам, і мексіканцы нават лічаць яго «бацькам» мексіканскага мастацтва плаката, хоць у іх ёсць і свае «бацькі».
Польская школа плаката была вельмі папулярная на Захадзе, і вы нават прадавалі плакаты ў «капіталістычных краінах»...
— Былі такія выпадкі, што я высаджваўся
ў Заходнім Берліне з рулонам плакатаў,
Imię
•
а пасля раскладаў іх у студэнцкай сталоўцы. Студэнты хадзілі туды на абед, а як выходзілі, набывалі мае плакаты. Так я пазнаёміўся з
Янам Леніцам, які ў той час быў прафесарам у Берліне: ён стаў нада мной, калі я раскладаў плакаты, адзін з іх быў ягоны.
З некаторымі аўтарамі я нават пасябраваў.
З тымі, з кім удалося, бо большасць мастакоў польскай школы плаката жыла ў Варшаве: там былі грошы, установы, што замаўлялі творы. Усе, хто працаваў у іншых гарадах, хоць і рабілі выдатныя плакаты, нашмат менш вядомыя. Аднак тыя «варшавяне» паходзілі і з Кракава, і з Познані, і з іншых гарадоў: пасля заканчэння вучобы — напрыклад, у Кракаве, — яны ехалі ў Варшаву, бо там былі праца і грошы. Гэта не афішуецца, але было так, што найлепшых запрашалі ў Варшаву. А насамрэч у той жа час было вельмі шмат артыстаў у моцных асяродках, дзе дзейнічалі мастацкія школы, — у Кракаве, Гданьску, Уроцлаве. Праблема цэнтра і перыферыі?.. — Так. Цяпер у «Фэйсбуку» пачынае публікавацца інфармацыя пра недаацэненых мастакоў. Мой сябар з Гданьскага ўніверсітэта, напрыклад, выклаў шмат плакатаў Крэховіча, каб людзі паглядзелі, што рабілі мастакі з іншага мастацкага асяродка ў 1960—1970-х. Як змяніўся плакат у Польшчы і яго роля пасля палітычнай змены канца 1980-х? — Мастацкі плакат гіне. Можна сказаць, што гэта «польскае золата», бо няма ніводнай іншай вобласці мастацтва, якая была б у свеце вядомая гэтак жа, як польскі плакат таго перыяду, і ён плённа развіваецца па сёння. Аднак, каб плакат існаваў на вуліцы, ён мусіць быць замоўлены, надрукаваны і наклеены. Сёння можна замовіць, можна надрукаваць, але аказваецца, што расклеіць на вуліцы, як было раней, па некалькі тысяч штук, ужо праблематычна. Цяпер павінен быць слуп для аб'яў, нехта мусіць заплаціць за гэты слуп, а таксама за расклейку, а гэта вялізныя выдаткі. У сувязі з гэтым многія ўстановы цалкам адмовіліся ад такога тыпу рэкламы. Рэклама выглядае сёння так: плакат друкуюць у некалькіх асобніках і размяшчаюць на фасадзе тэатра і ў інтэрнэце, аднак купіць яго няма ў каго. Трэба звяртацца да мастака
• Плакат Францішка Старавейскага для калекцыі Кшыштафа Дыды.
Плакат Каі Рэнкас да выставы Францішка Старавейскага.
і пытаць дазволу надрукаваць яго або каб
аўтар сам надрукаваў і прадаў мне...
Таму нам, калекцыянерам і музеям, цікава, якім чынам плакат будзе функцыянаваць далей. Агулам плакаты на вуліцы ёсць, іх таксама друкуюць вялікімі накладамі, за якія нехта заплаціў. Калі плаціць горад, таму што хоча нешта рэкламаваць, ён адразу патрабуе, каб была інфармацыйная рамка, назва горада...
Сам плакат — пра іншае, а вакол яго — рамка ды пералік спонсараў. Той праект, над якім думаў мастак, проста знішчаны. У мяне такіх плакатаў няма, бо яны мяне не цікавяць. Хоць часам палоску з усімі гэтымі рэкламадаўцамі можна адрэзаць, тады застаецца толькі выява. З іншага боку, многія мастакі робяць свае творы па-за межамі розных устаноў і выкладаюць
іх у сацыяльныя сеткі. Аднак не заўсёды іх друкуюць. Нават у мяне былі выпадкі, калі я ладзіў выставу, а афішу, якая яе анансуе, выклаў у «Фэйсбук» і ў іншыя сацыяльныя сеткі. Усе яе бачаць, а на вуліцы няма. Дзе мне ўзяць грошы на друк, калі ў мяне няма спонсара? Бо калі будзе спонсар, то ён запатрабуе ўставіць свой лагатып. А мяне гэта не цікавіць. Часам я рыхтую выставу на пэўную тэму і ведаю, што мастак зрабіў адпаведны плакат, то я магу папрасіць яго дазволіць мне яго надрукаваць. Тады ён дасылае мне файл для друку альбо друкуе сам. Ну, гэта трохі дзіўна, але... Часам мастак робіць добры праект і ў нас ёсць бачанне, што нешта з гэтых плакатаў будзе прадавацца. Так плакат пачынае функцыянаваць проста як упрыгажэнне. На сцяне замест карціны за некалькі тысяч злотых можна павесіць плакат за некалькі дзясяткаў ці паўтары сотні злотых. І ёсць людзі, якія прыходзяць да нас і набываюць плакаты, каб павесіць іх у сябе дома, а ёсць тыя, што збіраюць іх. Здараюцца розныя сітуацыі, калі справа даходзіць да гандлю плакатам. Таму мы пастаянна шукаем грошы, каб утрымліваць нашу галерэю, весці тут іншую дзейнасць, напрыклад ладзіць выставы. Для гэтага павінна быць жаданне. Я тут не дзеля заробку, бо якія тут заробкі, гэта працяг маёй страсці да калекцыянавання. Ці змог сучасны польскі плакат захаваць сваю індывідуальнасць?
— Так, праз працяг традыцыі. Моладзь
ведае пра дасягненні найвялікшых польскіх плакатыстаў. На гэтай аснове яны спрабуюць ствараць сваё, выяўляць свае ідэі і фармаваць свой стыль. Напрыклад, я рыхтую выставу Патрыцыі Лангавы — у яе партфоліа, мабыць, больш за 200 прац, дзе ёсць і арыгінальнасць, і адчуванне традыцыі.
Як змянілася дзейнасць галерэі за апошнія дзесяцігоддзі?
— Насамрэч для нас мала што змянілася. Магу сказаць, што палепшала: мая дачка таксама адкрыла галерэю. Хоць яна працуе ў іншым месцы, каб зарабляць на жыццё, аднак знайшла час, каб некалькі разоў на тыдзень адчыняць дзверы галерэі, якая ўжо шэсць гадоў дзейнічае ў былым гатэлі «Краковія». Гэта частка Нацыянальнага музея ў Кракаве, ён будзе адрэканструяваны, там плануюцца розныя мастацкія майстэрні і музейныя выставы, але на першым паверсе яшчэ працуюць старыя крамкі, а таксама вялікая дызайнерская галерэя і галерэя плакатаў, якой кіруе мая дачка. Там можна ладзіць выставы, цяпер праходзіць выстава Францішка Старавейскага, прадстаўніка польскай школы плаката, мастака сюррэалістычнага кірунку. Францішак Старавейскі быў маім любімым мастаком
з таго часу, калі я быў яшчэ хлапчуком, з пачатку маёй зацікаўленасці да плаката. Потым надарылася магчымасць з ім пазнаёміцца, а цяпер мая дачка публікуе мае ўспаміны пра яго ў «Фэйсбуку». Напэўна, апошні раз я бачыў Францішка Старавейскага ў Вілянаве, гэта была яго выстава ў Музеі плаката, падчас юбілею варшаўскай галерэі. Мы з сябрам былі першымі, хто прыехаў у музей, і Францішак Старавейскі сустрэў нас на парозе і асабіста правёў па выставе. Гэта была мая апошняя сустрэча з ім, бо ён памёр праз два гады пасля гэтага. А як бываў у Кракаве, то таксама прыходзіў у галерэю. Быў і на адкрыцці галерэі. Старая гісторыя, шмат распавядаць... А я ўсё роўна, пакуль маю сілы, раблю выставы, якія лічу патрэбнымі. Я рыхтую выставу ў Германіі, у Дзюсельдорфе, і яшчэ некалькі. Я ўвесь час супрацоўнічаю з Бельскай галерэяй, дзе перыядычна ладзяцца нейкія выставы
Imię
па гісторыі польскага плаката. Зараз будзе выстава пад назвай «Карусель, карусель». Назву ўзялі з песні, якую спявала Катэрбская, «Karuzela, karuzela, co niedziela...». І гэта будзе выстава крыху прысвечаная ёй, хоць плакатаў, зробленых непасрэдна для яе, у мяне няма, бо калі такія і былі, то на плакаце абавязкова змяшчалася фатаграфія, а я такія плакаты не збіраў. Я ніколі не цікавіўся фатаграфічнымі плакатамі... Хачу яшчэ перагледзець усю сваю калекцыю плакатаў, а яна вельмі вялікая, каб да розных выстаў я мог падабраць адпаведныя творы. Якой вы бачыце будучыню галерэі?
— Галерэя працуе толькі ў камерцыйнай сістэме, бо непасрэдна ў галерэі я выстаў не праводжу. Зладзіў некалькі разоў на самым пачатку, каб ведалі, што яна ўвогуле ёсць. Аднак для выстаў тут няма ўмоў, бо колькі тут чалавек можа змясціцца? Напрыклад, на адкрыцці першай выставы людзі стаялі перад галерэяй на вуліцы, бо тут няма месца. Для мяне галерэя, якая павінна жыць продажам, не можа быць выставачнай прасторай. У мяне на сценах павінна быць толькі тое, што я магу прадаць.
У маёй дачкі, напрыклад, усё па-іншаму, бо яе галерэя на двух узроўнях, і на адным з іх можна паказаць выставу.
Дык вось, некалькі разоў я зладзіў выставы ў самой галерэі, а потым прыйшоў да высновы, што варта працаваць на выездзе, і не толькі ў Варшаве, але і ў Празе, у Берліне, Парыжы. У сярэднім я рабіў да 20 выстаў у год. Уявіце сабе, колькі высілкаў займае знаходзіць памяшканні, адпраўляць творы, ездзіць...
Я шмат ездзіў з плакатамі, таму што калі рабіў выставу, то было адкрыццё, і я павінен прысутнічаць на адкрыцці. Некалькі разоў быў у Беларусі, у Мінску. Мастацтва ўвогуле распаўсюджваецца па свеце не так, як палітыка. Паўсюль ёсць людзі, якія займаюцца мастацтвам, ці то ў Беларусі, ці то ва Украіне, ці то ў Францыі. Гэта ж аднадумцы, так? Аднойчы я паехаў на экалагічны семінар у Пецярбург з выставай экалагічных плакатаў. Пасля маёй прамовы, якую я зрабіў па-руску, да мяне падышоў кіраўнік міжнароднага біенале ў Маскве
27
• Кшыштаф Дыда ў сваёй галерэі.
• Патрыцыя Лангава. «Панама». 2019.
«Залатая пчала», які таксама працаваў як графічны дызайнер. І ён кажа: «Чаму б нам не зрабіць разам кнігу пра польскі плакат?» І гэтую кнігу мы зрабілі за тры месяцы, яна выйшла ў Расіі вялікім накладам, напэўна, дзесяць тысяч асобнікаў. Яна была на рускай мове, таму ў Польшчы яе не ведаюць, а свае 20 асобнікаў я аддаў музею. На той час гэта была самая прыгожая кніга пра польскі плакат! Вандроўкі па розных краінах — бонус у маёй працы. Бо калі казаць пра бізнэс, то тое, што мы тут зарабляем на плакатах, амаль усё ідзе на арэнду, святло, сувязь, інтэрнэт. Мо там, дзе прадаюцца карціны вядомых мастакоў, вялікая камісія за продаж карціны, там прыбыткі вышэй. А вось што заробіш на плакатах? Колькі плакатаў трэба прадаць? Часам такі абвал, ажно не ведаем, перажывём ці не, але прыходзіць нейкі калекцыянер і купляе дастаткова, каб усё ўратаваць. Што тут планаваць на будучыню? Натуральна, хацелася б выставу пра выдадзеныя намі плакаты і каталог. Магчыма, гэта атрымаецца. Але хто думаў, што будзе такая пандэмія, што ўсё закрыюць? Тут было зачынена! Дык дзе ўзяць грошы, калі не прыходзяць купляць? Цяпер у нас чарговая пандэмія — палітычная і ваенная, якая таксама б’е ў спіну, бо ўсё падаражэла, праблема з энерганосьбітамі. Цяпер цёпла, і ў нас тут быў дзясятак-другі градусаў. Радыятары выключаныя. Зіма была несуровая.
• Францішак Старавейскі. «Дзяды». 1974.
29 • Францішак Старавейскі. «Lilla Weneda».
2007.
• Дамініка Словік. Фота Войцеха Карлінскага з афіцыйнай фэйсбук-старонкі пісьменніцы.
ДАМІНІКА СЛОВІК:
МАГІЧНЫ АНТЫРЭАЛІЗМ, АБО ПОЛЬШЧА
МІНІЯЦЮРЫ
У 2021 годзе ў выдавецтве «Янушкевіч» выйшаў пераклад рамана «Зімоўка» Дамінікі Словік, адной з найбольш выбітных польскіх пісьменніц новага пакалення. Яе імя стала вядомым пасля выхаду дэбютнай кнігі «Atlas: Doppelganger» (2016). Другі раман, «Зімоўка» (2019), за вельмі кароткі час стаў у Польшчы бестселерам і атрымаў прэстыжную прэмію Paszport «Polityki». Вы можаце паглядзець буктрэйлер да кнігі, зроблены Інстытутам кнігі ў Кракаве.
Ў
Imię
Падзеі «Зімоўкі» адбываюцца ў непрыкметным мястэчку Цукроўка. Галоўныя героі сталеюць у атмасферы польскай правінцыі пачатку 2000-х з усімі складанасцямі трансфармацыйнага
перыяду эпохі і ўласнага ўзросту. Пакаленне іх бацькоў і дзядоў таксама крыху разгубленае, і ўсе спрабуюць знайсці сябе ў новай рэчаіснасці. У рамане ёсць усё: рэалізм і магія, дэтэктыўная лінія і элементы трылеру, сямейная драма і выдатны паказ жыцця невялічкага мястэчка недзе на поўдні Польшчы. «Зімоўка» — магічны рэалізм у атмасферы польскай правінцыі. На беларускую мову твор пераклалі Алена Пятровіч і Уладзь Лянкевіч. Мы пагутарылі з Дамінікай пра раман «Зімоўка», а таксама пра яе жыццё да літаратурнай дзейнасці і пасля пандэміі.
На сёння ў вас выйшла ўжо тры кнігі. А чым вы займаліся да таго, як сталі пісьменніцай? — Да таго, як заняцца пісьменніцкай дзейнасцю, я вывучала іспанскую філалогію ва ўніверсітэце. Таксама падчас вучобы падпрацоўвала. Напрыклад, шмат працавала на тэатральных фестывалях, якія ў той час праходзілі ў Кракаве. З якой кнігай вы адчулі інтарэс да сваёй творчасці з боку чытачоў? Ці зацікавіліся вамі ўжо пасля выдання першай кнігі «Atlas: Doppelganger»?
— Так, ужо пасля выхаду маёй дэбютнай кнігі я атрымала вельмі добрыя водгукі ад чытачоў. Асабліва шмат іх было ад маіх аднагодкаў. Рэч у тым, што многім спадабалася чытаць пра атмасферу эпохі 90-х, у якой мы раслі, але якая на той час яшчэ не была дастаткова апісаная ў літаратуры.
Мы ў Беларусі прывыклі, што пісьменнік — рэдка проста пісьменнік. Жыць з літаратуры ў Беларусі амаль немагчыма. А што з гэтым у Польшчы? І як асабіста ў вашай сітуацыі — пісьменніцтва для вас на сёння адзіная праца, з якой вы жывяце?
— У Польшчы гэта бывае па-рознаму. Толькі нямногія пісьменнікі, як сярод мужчын, так і сярод жанчын, могуць зарабляць сабе на жыццё выключна пісьменніцкай дзейнасцю. Большасць
сумяшчае напісанне кніг з працай, якая дае ім эканамічную бяспеку і гнуткі графік. Часцей за ўсё яны займаюцца фрылансам.
ад Інстытута кнігі ў Кракаве.
• Кадры з буктрэйлера да кнігі «Зімоўка»
Сваю другую кнігу, раман «Зімоўка», я змагла скончыць дзякуючы атрыманай стыпендыі. Але адразу пасля таго, як я даслала рукапіс рамана рэдактару, я выйшла на працу. Пасля гэтага на працягу 1,5 гадоў я працавала на тэлефонным аўтаадказчыку ў карпарацыі, гэта так званы Service Desk, дзе дыстанцыйна рамантавала камп’ютары ў Іспаніі. Цяпер, пасля поспеху «Зімоўкі», я нарэшце змагла прысвяціць сябе выключна пісьменніцкай дзейнасці.
З 2020 года ў сувязі з пандэміяй у многіх людзей кардынальна змяніўся лад жыцця і працы. Ці паўплывала гэта на вас?
— Так, у пачатку пандэміі ў маім жыцці з’явіліся два каты, і гэта была, магчыма, не наўпрост звязаная з пандэміяй, але вельмі фундаментальная перамена ў маім жыцці. Жыць з хатнімі жывёламі — гэта цудоўна. Увогуле спачатку мне падавалася, што акрамя гэтага пандэмія ніяк не паўплывала на мае прывычкі: пісьменніца, замкнёная ў пакоі перад камп’ютарам, насамрэч заўсёды працуе так, нібыта яна ў вечным лакдаўне. У той час я працавала над сваёй трэцяй кнігай, зборнікам апавяданняў пад назвай «Samosiejki», і ў нейкі момант, аднак, асэнсавала, што ўсе гэтыя новыя тэксты хоць і не гавораць наўпрост пра пандэмію, але яны душныя, цесныя, замкнёныя… пандэмічныя.
Пагаворым пра беларускае выданне рамана «Зімоўка». Гэта першы пераклад ці вашы кнігі ўжо выходзілі замежнымі мовамі?
— Першы! Пазней з’явіўся яшчэ і пераклад «Зімоўкі» на нямецкую мову.
Ці пісалі вы кнігу з думкай пра тое, як яе маглі б чытаць і ўспрымаць у іншых краінах?
— Калі я пісала «Зімоўку», то ўвогуле не думала пра гэта. Толькі цяпер мне падаецца, што гэта раман, які раскрывае многія агульныя моманты ў гісторыі краін былога Усходняга блока.
Я была ўражана, што фактычна пісьменніцадэбютантка другой кнігай піша такі вялікі раман.
У Беларусі пісьменнікі, не толькі дэбютанты, але і старэйшыя, рэдка пішуць тоўстыя раманы. Вы ад пачатку ведалі, якой атрымаецца «Зімоўка»?
— Вымушана прызнаць, першапачаткова я не думала, што гэты раман атрымаецца такім
32
Imię
аб’ёмным, але «Зімоўка» трошкі выйшла з-пад майго кантролю. Калі я дзялілася з выдаўцом задумай гэтай кнігі, то ўпэўнівала яго, маўляў, напішу раман за паўтара года. У выніку напісанне гэтага рамана заняло ў мяне 4 гады і 600 старонак.
У рамане ёсць нешта для вас асабістае? Нейкі канкрэтны эпізод або персанаж, спісаныя з вашага жыцця?
— У адрозненне ад многіх аўтараў, я рэдка пішу аўтабіяграфічныя ці напоўненыя аўтабіяграфізмам творы. Часцей за ўсё я аддаю перавагу мастацкай выдумцы. У тым ліку гэта датычыць і рамана «Зімоўка».
А хто з персанажаў «Зімоўкі» вам найбольш блізкі і чаму?
— Адзін з маіх любімых персанажаў у творы — гэта бабка Сарэцкая. Я ў захапленні ад яе ўпэўненасці і моцы перад рознымі выклікамі лёсу і нягодамі.
У адным з інтэрв’ю вы сказалі: «Для мяне Цукроўка — гэта не вобраз правінцыі, а Польшча ў мініяцюры». Растлумачце для беларускіх чытачоў, чаму гэта так?
— У польскай культуры існуе тэндэнцыя гаварыць пра правінцыю з двух пунктаў гледжання: або як пра вельмі адсталае месца, або як пра рамантычны ідэалізаваны міф. І ўсё гэта заўсёды на кантрасце з горадам, пра які расказваецца
з пункту гледжання гарадскога пісьменніка. Мне вельмі не хацелася, каб такая ж матрыца ўжывалася ў дачыненні да «Зімоўкі», таму што, па-першае, яна не мае нічога агульнага з рэальнасцю, а па-другое, падзеі ці тыпы людзей, якія паказаныя ў маёй кнізе, не «правінцыйныя», толькі польскія, і маглі б з такім жа поспехам з’явіцца ў адным з раёнаў вялікага горада. У крытыцы і водгуках чытачоў на раман «Зімоўка» часцей за ўсё сустракаецца выраз «магічны рэалізм». Ці пагаджаецеся вы з такім акрэсленнем свайго мастацкага метаду або называеце яго па-іншаму?
— Я звычайна смяюся, што «Зімоўка» — гэта магічны антырэалізм, бо магія ў творы аказваецца бессаромна развеяная.
Ці адсочваеце вы рэцэнзіі ад крытыкаў або водгукі ад чытачоў у сацыяльных сетках? Чыё меркаванне для вас больш важнае? І як вы ставіцеся да негатыўных водгукаў?
— Так, я чытаю водгукі чытачоў і крытыкаў. Для мяне важныя рэцэнзіі, якія я магу разглядаць у кантэксце, калі ведаю, што дадзены рэцэнзент — або чытач, які вядзе акаўнт у Instagram, не абавязкова, каб гэта быў журналіст, — любіць, што шануе, што чытае. Негатыўныя водгукі бывае вельмі цяжка прыняць, але з цягам часу я навучылася з імі спраўляцца. Пасля кожнай маёй апублікаванай кнігі я атрымлівала нейкую негатыўную рэцэнзію з канструктыўнай крытыкай, якая паўплывала на некаторыя мае пісьменніцкія рашэнні. Мяркую, дзякуючы ім я стала лепш пісаць. Заўсёды цікава ведаць, як літаратуру вашай краіны ацэньваюць за мяжой і ці ведаюць яе ўвогуле. Ці маеце вы нейкія веды пра беларускі літаратурны працэс? Ці можаце назваць пэўных аўтараў? — Пра беларускую літаратуру я ведаю вельмі мала. У апошнія гады на польскім кніжным рынку намецілася тэндэнцыя факусавацца на англасаксонскім рынку і перакладаць творы, якія карыстаюцца папулярнасцю дзякуючы спісам бестселераў The New York Times. Вядома, я знаёмая з творчасцю Святланы Алексіевіч і высока ацэньваю яе кнігі, але было б дзіўна, калі б я яе не ведала. Таксама ведаю, што вершы беларускіх паэтаў у Польшчы часта перакладае Багдан Задура. У Беларусі часта выходзяць пераклады польскіх аўтараў. А каго з польскіх пісьменнікаў вы можаце адзначыць у ліку сваіх улюбёных аўтараў?
— З класічных аўтараў, безумоўна, люблю Марыю Дамброўску. У працэсе сталення на мяне аказалі моцны ўплыў творы Вольгі Такарчук і Дароты Маслоўскай. З паэтак я люблю Малгажату Лебду. Ваша новая кніга «Samosiejki» — гэта зборнік апавяданняў. З чым звязаны пераход ад аб’ёмнага рамана да кароткай прозы? І што з гэтага вам падабаецца пісаць найбольш?
— І тое, і тое! Люблю праяўляць сябе ў новых формах і новых жанрах. Цяпер я працую над новым раманам, але мне хацелася б, каб гэта была кароткая і лаканічная кніга. Паралельна я збіраю нататкі для іншай задумы, і калі яна ўвасобіцца ў жыццё, то гэта будзе вялікі раман. У апошні час у сувязі з усімі падзеямі няпроста знайсці ў сабе сілы пісаць.
• Рэжысёр Ежы Скалімоўскі. Фота прадастаўлена Міжнародным кінфестывалем у Гвадалахары / By Festival Internacional de Cine en Guadalajara.
ІА
ВОСЛІК
Кінарэжысёр Ежы Скалімоўскі: жыццё, творчасць
І ЎСЕ-ЎСЕ-ЎСЕ... ФІЛЬМЫ ПАНА ЕЖЫ Imię
ды «Оскар-2023»
Зайздросная рыса польскага кіно — непарыўная сувязь пакаленняў. У той час як на экраны выходзяць дэбютныя стужкі трыццацігадовых выпускнікоў кінашкол, гледачы па ўсім свеце дзівяцца новыя фільмы тых, хто працаваў паралельна з Анджэем Вайдам ды Кшыштафам Кеслёўскім. Заўзятары кіно добра ведаюць
пра чарговыя стужкі Рамана Паланскага
ды Кшытафа Занусі, сочаць за творчасцю
Агнешкі Холанд. Пра іх калегу і сучасніка Ежы Скалімоўскага ўспаміналі куды радзей. Менавіта ўспаміналі, бо ў гэтым кінасезоне ўсё нечакана змянілася, імя Скалімоўскага ізноў у першых радках навінаў. Стужка Ежы Скалімоўскага «ІА» («EO») стала адной з галоўных сенсацый леташняга Канскага фестывалю, атрымала там прэстыжны Прыз журы, а цяпер вылучаецца на прэмію «Оскар» ад Польшчы ў намінацыі «Найлепшы фільм на замежнай мове». Наш сённяшні аповед — пра новы фільм Ежы Скалімоўскага, пакручасты лёс і няпросты характар творцы, а таксама найлепшыя стужкі з яго фільмаграфіі.
«Прыгожы, але невыносна сумны»
Менавіта такім чынам апісваюць стужку «ІА» кінакрытыкі. Што казаць, яны маюць рацыю. З адной агаворкай — «сумным» фільм Ежы Скалімоўскага можна назваць толькі ў сэнсе няпростых эмоцый. Што тычыцца іншага значэння гэтага слова, то «ІА», бадай, ці не самая цікавая карціна за мінулы год. Не дзіўна, што адмысловая польская оскараўская камісія менавіта яе вылучыла на прыз Амерыканскай кінаакадэміі, хоць айчынных канкурэнтаў у Скалімоўскага, як заўсёды, было нямала. Дык што такога захапляльнага зняў 84-гадовы творца? Ад самага пачатку трэба сказаць: Ежы Скалімоўскі ніколі не шукаў у рэжысуры лёгкіх шляхоў. З першых студэнцкіх работ яго стужкі прываблівалі гледача візуальнымі атракцыёнамі ды шматзначнымі трактоўкамі. Вось і новы фільм «ІА» не прапануе нейкага лёгкага відовішча. Наадварот, аўтар свядома перагружае сваё кіно складанымі мастацкімі вобразамі ды няпростымі эмоцыямі. Нездарма фільм так спадабаўся большасці кінакрытыкаў ды фестывальнай аўдыторыі. «ІА» куды бліжэйшы да неймаверных кінаэксперыментаў 1960-х, чым да сучасных размоўных фестывальных драм.
• «ІА». Кадр са стужкі.
35
Гэтая карціна — своеасаблівае роўд-муві, прысвечанае шэраму восліку, і гэтак жа немудрагеліста названае — «ІА». Нам паказваюць свет вачыма слабой маленькай жывёлы, якая адпраўляецца ў казачнае падарожжа і сустракае на сваім шляху добрых і дрэнных людзей. У самым пачатку вослік Іа вымушаны пакінуць цырк, дзе ён паспяхова і шчасліва выступаў разам з юнай дрэсіроўшчыцай Касандрай: у справу ўмешваюцца заабаронцы — і цырк вымушаны расстацца з Іа. Далей восліка чакаюць поўныя разнастайных прыгод падарожжы. І самым страшным зверам на шляху восліка нязменна аказваецца чалавек. Сучасная Еўропа, якую даследуе Іа, не менш небяспечная, чым і сотні гадоў таму, толькі людзі сталі яшчэ больш нецярпімымі, а сучасныя прылады забойства — больш прасунутымі.
Калі глядзіш «ІА», то згадваеш адразу колькі аналогій. Тут і талстоўскі Халстамер, і вослік — герой Апулея. Але найбольш Ежы Скалімоўскі натхняўся карцінай класіка сусветнага кіно, французскага рэжысёра Рабэра Брэсона «Наўдачу, Бальтазар» («Такое жыццё») 1966 года. Скалімоўскі адзначаў, што стужка Брэсона вельмі яму падабаецца і што «Наўдачу, Бальтазар» — самы важны для яго твор, бо гэта адзіны фільм, які яго сапраўды глыбока крануў. Ежы Скалімоўскі захапляўся стылем Брэсона, які ён апісаў як «пазбаўлены ўсякага сентыменталізму, бестурботны, амаль абыякавы». А цяпер надышла яго чарга распавесці сваю гісторыю пра восліка. І робіць ён гэта па-майстэрску. Дзеянне фільма, як ручаінка, цячэ праз горы і даліны, вёскі і гарады, а Іа застаецца мілым нявінным пакорлівым стварэннем усюды, куды б яго ні закінуў лёс, — на арэне цырка, на футбольным поле, у палацы італьянскіх арыстакратаў.
Сувязь паміж эпізодамі ў стужцы амаль умоўная, вослік не заўсёды з'яўляецца непасрэдным рухавіком аповеду. Рэжысёрскі почырк Скалімоўскага ў «ІА» відавочна родам з шасцідзясятых — эксперыменты з нелінейнай логікай сюжэта тады былі самай звычайнай справай. У «ІА» сюжэт развіваецца паступова, але фрагментарна. Такая пункцірная пабудова не самай працяглай, менш за паўтары гадзіны, але надзвычай насычанай карціны прымушае гледача быць сканцэнтраваным кожную секунду прагляду.
Imię
• «ІА». Кадр са стужкі.
Важныя функцыі ў фільме выконваюць вока кінакамеры і гук. Рэплікі акцёраў гучаць далёка не ва ўсіх сцэнах, а звыклыя для кіно дыялогі наогул з'яўляюцца ў адным з апошніх эпізодаў. Эмацыйны настрой стужцы надае выбітная музыка кампазітара Паўла Мікеціна, які раней ужо працаваў
і з Ежы Скалімоўскім, і з іншымі выбітнымі польскімі аўтарамі, у тым ліку з Анджэем Вайдам ды Малгажатай Шумоўскай.
Не менш важкую ролю адыгрывае праца кінааператара Міхала Дымэка. Творчы саюз гэтага маладога творцы, запатрабаванага сёння ў польскім кіно, і класіка Скалімоўскага аказаўся надзвычай плённым. «ІА» запоўнены самымі неймавернымі аператарскімі прыёмамі. Аб'ектыў кінакамеры Міхала Дымэка вельмі рухомы, ён дэманструе нам свет з пункту гледжання маленькага восліка і адначасова назірае за ўсімі насельнікамі планеты вокам нечага або некага ўсюдыіснага ды ўсёмагутнага.
Цікава, што вобраз героя-валацугі ў фільме ўвасобілі восем шэрых вослікаў, і ніводны на здымках не пацярпеў, нягледзячы на страсці, якія віруюць на экране. Падзеі ў розных эпізодах адбываюцца на значнай геаграфічнай адлегласці адна ад адной. Пачынаецца дзеянне ў Польшчы, а заканчваецца недзе ў Італіі, таму партнёрамі Іа па здымачнай пляцоўцы сталі еўрапейскія зоркі кіно. У ролі цыркачкі Касандры мы пазнаем цікавую маладую польскую акторку Сандру Джымальскую, найбольш вядомую нашаму гледачу з нашумелага серыяла «Сэксіфай». Іа таксама сустракае хлопца на імя Віта, якога выконвае маладая зорка італьянскага кіно Ларэнца Цурцола. Непараўнальная Ізабэль Юпэр з'яўляецца ў фільме бліжэй да фіналу, але менавіта ёй Скалімоўскі даручыў стварыць самы дасканалы чалавечы вобраз. Прыма французскага ды сусветнага экрана бліскуча ўвасобіла вобраз багатай і стомленай жыццём кабеты. Зрэшты, гэта толькі самыя галоўныя дзейныя асобы. Персанажаў, у тым ліку зусім без тэксту, у стужцы Ежы Скалімоўскага шмат. Хтосьці з іх праводзіць на экране лічаныя секунды, а хтосьці паспявае сыграць паўнавартасныя эпізоды. Але ўсе без выключэння імгненна западаюць у памяць і адыгрываюць сваю ролю ў лёсе маленькай безабароннай жывёлы.
Imię
• «ІА». Кадр са стужкі.
Imię
• «Нож у вадзе» (1962). Кадр са стужкі.
• «Без асаблівых прыкмет» (1964). Кадр са стужкі.
• «Рукі ўгору!» (1967—1981). Кадр са стужкі.
Тлумачачы філасофскі сэнс фільма, Скалімоўскі сказаў: «Мы, людзі, дзелім гэты свет з іншымі жывымі істотамі. І, на жаль, ставімся да іх няправільна. Мала таго, што без усякай павагі, але яшчэ і па-звярынаму іх выкарыстоўваем».
Шмат хто піша, маўляў, «ІА» — гэта стужка пра тое, што жывёлы лепшыя за людзей. Самыя жорсткія, трагічныя кадры фільма прысвечаны менавіта бессаромнай эксплуатацыі жывёлы чалавекам. У гэтым сэнсе «ІА» пераклікаецца з дакументальнай драмай Віктара Касакоўскага «Гунда», дзе ў якасці галоўнай гераіні выступае звычайная хатняя свіння ды іншыя свойскія жывёлы. Але, відавочна, за метафарай стаўлення да звяроў Ежы Скалімоўскі мае на ўвазе і адносіны чалавека да чалавека. Нездарма людзі ў фільме дэманструюць гвалт не толькі да Іа, але найперш да сабе падобных. На шчасце, трагічныя інтанацыі «ІА» не павінны пакідаць гледача пасля прагляду збянтэжаным. Ежы Скалімоўскі паказвае нам свет не толькі жудасным, але й неймаверна прыгожым. Тое і павінна стаць усім нам суцяшэннем.
Бунтар і эксперыментатар
Сёлета Ежы Скалімоўскаму споўніцца восемдзесят пяць, але ён па-ранейшаму гатовы да працы ў кіно і рыхтуецца да прэм'еры новай стужкі, якую выпускае як прадзюсар. За сваю доўгую кар'еру і жыццё творца неаднаразова давяраўся лёсу і, апрача заняткаў кінарэжысурай, быў і акцёрам, і мастаком, і нават баксёрам. Цяжкае ваеннае дзяцінства, школа, потым Варшаўскі ўніверсітэт. Атрымаўшы дыплом этнолага, Скалімоўскі амаль выпадкова патрапіў у кіно. Будучы кінематаграфіст пісаў нядрэнныя вершы і выпусціў некалькі зборнікаў, пра іх праз шмат гадоў ён будзе ўспамінаць з той паблажлівасцю, з якой нам уласціва глядзець на ўласнае мінулае. У 1959-м малады і цалкам паспяховы член Саюза пісьменнікаў Ежы Скалімоўскі трапляе на літаратурную рэзідэнцыю, дзе круціць фігі вераб’ям, але трапляецца на вочы Анджэю Вайду, які працаваў там жа над сцэнаром
38
«Нявінных чарадзеяў». Вайда прапануе разам папрацаваць над дыялогамі. Раскрытыкаваўшы і перапісаўшы сцэнар (моладзь, маўляў, так не размаўляе), Скалімоўскі атрымлівае свой першы досвед і параду працягваць.
У адрозненне ад сваіх герояў, ён усё ж прыслухоўваецца да меркавання старэйшых і паступае ў Лодзінскую кінашколу, дзе імгненна сыходзіцца з Раманам Паланскім і займае месца «другога пасля Рамана» (здаецца, не толькі ў лодзінскай тусоўцы, але і ва ўяўленні пра польскае кіно наогул). Іх сумесны фільм «Нож у вадзе» быў шматабяцальны як для рэжысёра, так і для суаўтара сцэнара. Апошні, не жадаючы марнаваць час, адмотвае патроху плёнку для курсавых работ, здымае невялікія сцэны і да ўсеагульнага здзіўлення збірае з гэтых лапікаў свой першы поўнаметражны фільм «Без асаблівых прыкмет» (1964).
Да канца 1960-х трыццацігадовы Ежы Скалімоўскі — голас пакалення з пэўнай вагой міжнародных узнагарод. Акрылены славай, у 1967 годзе ён здымае «Рукі ўгору!» — свой найбольш складаны і палітызаваны фільм.
А напрыканцы сямідзясятых з'язджае з Польшчы. Дзве карціны, знятыя Скалімоўскім у першыя гады яго знаходжання за мяжой, — «Старт» і «Глыбіня» — задалі новы напрамак творчасці рэжысёра. На радзіму ён вяртаецца толькі на пачатку 1990-х. І з гэтага моманту пачынаецца новы адлік яго творчасці, які даў плён у выглядзе «ІА», прыза ў Канах ды намінацыі на «Оскар».
Падчас замежных вандровак Ежы Скалімоўскі паспеў папрацаваць і ў розных еўрапейскіх краінах, і ў Галівудзе. Яго можна назваць адным з самых рознабаковых польскіх рэжысёраў, бо за сваю творчую кар'еру ён здымаў не толькі аўтарскае, але і абсалютна жанравае, камерцыйнае кіно, якое карысталася касавым поспехам.
Яшчэ адзін бок кінематаграфічнага жыцця Скалімоўскага — акцёрскі. Ён не проста сыграў у шэрагу ўласных фільмаў, а выканаў заўважныя ролі ў карцінах славутасцяў, кшталту Дэвіда Кроненберга, Мікі Каўрысмякі, Ціма Бёртана і, ясная рэч, у свайго сябра і старэйшага калегі Анджэя Вайды.
39
• «Фердыдурка» (1991). Кадр са стужкі.
• «Эротыка» (1961). Кадр са стужкі. • «Бар’ер» (1966). Кадр са стужкі.
Апрача кінематографа і літаратуры, Ежы Скалімоўскага заўсёды цікавіла выяўленчае мастацтва. Пасля вяртання ў Польшчу і камерцыйнага правалу стужкі «Фердыдурка» паводле Вітальда Гамбровіча ён на сямнаццаць гадоў пакінуў кіно і займаўся жывапісам. Удала: выставы твораў Ежы Скалімоўскага з поспехам праходзяць у розных кутках свету.
У адным з інтэрв'ю Скалімоўскі кажа, што працы любога мастака — адлюстраванне яго барацьбы са сваімі дэманамі, і калі гэты працэс камусьці цікавы, то значыць, усё не дарма. Зрэшты, такую барацьбу можна ўбачыць ва ўсіх знакавых творах Ежы Скалімоўскага, пра самыя важныя з якіх мы і хочам нагадаць.
«Эротыка» (1961) Троххвілінны эцюд разгортваецца ў неарганізаванай прасторы, поўнай газет. Атрыбутам, дзякуючы якому адбываецца сустрэча, з'яўляецца бруднае люстэрка, што служыць тут лямпай Аладзіна. Джын — мужчына, ненаўмысна выкліканы дзяўчынай. «Эротыка» стала адным з найлепшых вучэбных фільмаў за ўсю гісторыю Лодзінскай кінашколы і дэманструецца ў падборках найлепшых дэбютных работ за ўсе часы.
«Бар'ер» (1966) Псіхалагічная драма, герой якой — малады сучасны чалавек, што спрабуе пераадолець бар'еры, якія адлучаюць яго ад свету: узрост, грошы, старыя культы, умоўнасці ды іерархіі. Герой кідае вучобу, акадэмічны дом. «Калі я браў стыпендыю, я прадаваў сябе дзяржаве? Цяпер я магу прадаць сябе каму захачу!» Яго мары — ажаніцца з багатай жанчынай, атрымаць вілу ў прыгарадзе і паставіць спартовую машыну ў гараж. Мяшчанства, на яго думку, працэс непазбежны, таму трэба паскарацца. Аднак ён сустракае дзяўчыну, у якой іншыя ідэалы. Гэта прымушае героя перагледзець сваё стаўленне да жыцця і да сябе.
«Рукі ўгору!» (1967—1981)
Гэтая сюррэалістычная карціна, знятая ў 1967 годзе, у свой час не выйшла на экраны.
40
Imię
Калі ў 1981-м з'явілася магчымасць яе распаўсюджвання, Ежы Скалімоўскі дарабіў пралог. Ён быў зняты на каляровай стужцы, а ўласна фільм — на чорна-белай. Прэм’ерны паказ фільма адбыўся ў снежні 1981 года, падчас першага Кангрэса польскай культуры. Праз некалькі гадзін пасля заканчэння паказаў у Польшчы было абвешчана ваеннае становішча. Фільм выйшаў на экраны ў 1985 годзе без пралогу.
«Старт» (1967)
Першая стужка, створаная Ежы Скалімоўскім
за мяжой, у Бельгіі. У галоўнай мужчынскай ролі тут любімы акцёр рэжысёраў французскай Новай хвалі Жан-П’ер Лео. Зрэшты, і сам фільм стаў адным з яскравых прыкладаў таго, як рэжысёр скарыстаў напрацоўкі гэтага кірунку ў кінамастацтве.
«Глыбіня» (1970)
Цудоўная карціна пра «свінгуючы» Лондан, якую самі англічане ўключаюць у топ-100 найлепшых англійскіх фільмаў. Па форме гэта стандартная гісторыя сталення хлопчыка, безнадзейна закаханага ў дарослую дзяўчыну свабодных нораваў. Але па змесце фільм вельмі добра адлюстроўвае водар вольнай эпохі.
«Крык» (1978)
Сюжэт «Крыку», экранізацыі аднайменнага рамана Роберта Грэйвса, будуецца на любоўным трохкутніку. У многіх каталогах ён пазіцыянуецца як фільм жахаў. Складана закручаны сюжэт з даволі вытанчаным укладаннем, скокі ў наратыўнай схеме па часе і настроі. Гулкі магнетызм, акультныя інтанацыі, літаральны пошук гуку ператвараюць фільм у лабірынт, загадку, пазл, сабраўшы які глядач уздыхне з усмешкай задавальнення, як пасля цяжкай працы.
«Левая праца» / «Месяцовае святло» (1982) Адзін з самых паспяховых і дасюль актуальных фільмаў Скалімоўскага. «Левая праца» —
• «Старт» (1967). Кадр са стужкі.
• «Глыбіня» (1970). Кадр са стужкі.
• «Крык» (1978). Кадр са стужкі.
41
унутраны маналог польскага прараба Новака, які прыязджае ў Лондан з брыгадай з трох чалавек і валізкамі інструментаў і цвікоў. Лондан для палякаў — гэта страшнае жабрацкае жыццё з ежай у кансервавых бляшанках, начамі ў спальніках на бруднай падлозе сярод прарваных труб; усё гэта дзеля шчодрай платы ад нябачнага «боса». Але ў нейкі момант той перастае тэлефанаваць, нявесты — пісаць, а тэлефаністка — звязваць з Польшчай. Восемдзесят першы год: у краіне абвешчана ваеннае становішча...
«Плывучы маяк» (1985) Зняты ў Злучаных Штатах з сусветнымі зоркамі Клаусам-Марыяй Брандаўэрам ды Рабэрам
Дзювалем у галоўных ролях, фільм нагадвае атмасферай кнігі любімага Скалімоўскім Джозэфа Конрада. Гэта не падобны на папярэднія карціны рэжысёра псіхалагічны трылер. Гісторыя карабля, які нікуды не плыве і дзе капітан і яго сын аказваюцца закладнікамі няпрошаных гасцей, узятая з рамана нямецкага пісьменніка Зігфрыда Ленца.
«Essential Killing» / «Неабходнае забойства» (2010)
Вострасюжэтны палітычны трылер, з энтузіязмам успрыняты і кінакрытыкамі, і фестывальнай публікай. «Неабходнае забойства» — гэта гісторыя пра палоннага афганца, які бяжыць з сакрэтнай турмы ЦРУ, размешчанай дзесьці ў Цэнтральнай Еўропе, і вымушаны весці драматычную барацьбу за выжыванне.
• «Левая праца» / «Месяцавае святло» (1982). Кадр са стужкі.
• «Плывучы маяк» (1985). Кадр са стужкі.
• «Essential Killing» / «Неабходнае забойства» (2010). Кадр са стужкі.
42
Imię
43 • Жывапісныя творы Ежы Скалімоўскага. Выявы з сайта culture.pl.
КАМУНІКАЦЫЯ. МЕДЫЯ. КАНТЭКСТ
Мастакі мультымедыя Ізабэла Густоўска і Раман Трацюк Маімі суразмоўцамі сталі мастакі, што адрозніваюцца і салідарызуюцца праз час, месца і крэатыўныя практыкі. Прадстаўнікі розных пакаленняў, са сваім поглядам на сучаснасць, выразным разуменнем ролі мастацтва і культуры ў свеце, які змяняецца на вачах. Кіно, відэа, перформанс-арт, графіка, жывапіс, інсталяцыя, аб’ект — медыя, што служаць інструментам і формай, а сённяшні палітычны, сацыяльны, інстытуцыйны парадак дня — тэмай іх выказвання.
• Ізабэла Густоўска. «Маніфесты Ізы Г...». 2022. Мастацкая галерэя Wozownia ў Торуні.
Дзіта Войт
Imię
Ізабэла Густоўска Прафесарка Акадэміі мастацтваў у Познані, кіруе Студыяй кіно і перформансу на
факультэце інтэрмедыя, а ў Collegium Da Vinci — Студыяй малявання па праграме «Графіка». Працуе ў розных медыя: маляванне аб'ектаў, графіка, фатаграфія, інсталяцыя, відэа, відэаперформанс, кіно. Прымала актыўны ўдзел у групе Od Nowa і кіравала галерэяй ON разам з Крысцінай Пятроўскай. Удзельнічала ў Біенале ў Сан-Паўлу (1983, 1987) і Венецыянскім біенале (1988). З'яўляецца аўтаркай цыклаў «Абсалютнае падабенства», «Жыццё — гэта гісторыя», «Выпадак Эдварда Х...», «Выпадак Ізы Г...», фільмаў «Імгненне», «Мастацтва цяжкага выбару», «Мастацтва лёгкага выбару», «Выпадак Жазэфіны Х…» і інш. Жыве і працуе ў Познані.
Раман Трацюк Мастак, перформер, куратар. Удзельнік дуэта «Бергамот» (разам з Вольгай Маслоўскай). Выкладае ў Акадэміі мастацтваў у Познані. У 2012-м атрымаў доктарскую ступень у галіне выяўленчага мастацтва. У сваёй арт-практыцы актыўна засвойвае медыя: перфарматыўнае мастацтва, інсталяцыя (у тым ліку інтэрактыўная), відэа, аб'ект, жывапіс, фатаграфія; дзейнічае ў публічнай прасторы. Цікавіцца тэмай перфарматыўнасці, узаемадзеяння мастака і гледача, даследуе праблемы іміджу і самапрэзентацыі ў СМІ і інтэрнэце, выяўляе адметнасці мастацтва ў паўсядзённым асяроддзі. Браў удзел у шматлікіх персанальных і групавых лакальных і міжнародных выставачных праектах, у тым ліку Manifesta 9 (Хасельт, Бельгія), 3-е біенале сучаснага мастацтва ў Маскве (Расія) і інш. Жыве і працуе ў Познані. Мастачка.
Бэкграўнд
Сучаснае мастацтва звязанае з кантэкстам, лакальнымі і глабальнымі павесткамі. Таму, думаю, мы будзем сумяшчаць у нашай размове і тое, і іншае. І пачаць я прапаную з вашага бэкграўнду як мастачкі. У адным з інтэрв'ю вы казалі: «Я мастачка мяжы ХХ і ХХІ стагоддзяў,
45 • Ізабэла Густоўска. «1%». З цыкла «Струны часу». 2013. • Вольга Маслоўская і Раман Трацюк, група «Бергамот». Праект «Organic Life Mediations». 2012.
але больш з ХХІ стагоддзя». Што гэта за час — мяжа стагоддзяў? Як вы яго адчуваеце і як вы яго пражываеце як мастачка, як чалавек і ці падзяляеце вы гэтыя паняцці? Як вы бачыце і транслюеце сваё разуменне часу як нейкай субстанцыі сучаснасці, таго, у чым мы цяпер жывём?
Ізабэла Густоўска: Гэта складанае пытанне. Я як мастачка пражыла большую палову жыцця ў ХХ стагоддзі. Але ўсё мяняецца. Не толькі мастацтва, але і жыццё, сацыяльная сітуацыя і палітычная, адукацыя. Мастацтва і мастакі ХХ стагоддзя карысталіся аналагавымі тэхналогіямі. Я, мастачка, карыстальніца новых тэхналогій, ужо знаходжуся ў лічбавым полі. Для мяне важным пунктам адліку было канцэптуальнае мастацтва, якое развівалася ў 1970—1980-х у Польшчы і сфармавала маё мысленне. Я пачала цікавіцца канцэптуалізмам вельмі рана — у канцы маёй вучобы ў акадэміі. Тады існаваў інтарэс да новай фігуратыўнасці, а канцэптуальнае мастацтва было андэграўдным і дэманстравалася ў незалежных галерэях. У той жа час я адчувала, што менавіта такія сродкі, як фотаапарат, кінакамера, а пазней відэакамера далі новае жыццё, новы шанец для мастацкага развіцця. Вядома, гэта была фіксацыя, але для мяне ў выкарыстанні гэтых інструментаў быў вялікі творчы патэнцыял — рэгістрацыя рэальнасці ў мэтах мастацтва. Cёння мы назіраем зварот у культуры і ў медыя да мастацтва 1970—1980-х. Гэтая цікавасць і ў навуковым, і ў камерцыйным плане. Мастацтва таго часу не столькі вяртаецца, колькі патрабуе, каб яго заўважылі, выклікае інтарэс не толькі прафесіяналаў, але і маладога пакалення. Я назіраю гэта не толькі на маім асабістым прыкладзе, але і ў тых зменах, якія адбываюцца ў важных мастацкіх калекцыях, у літаратуры і кіно. Падчас маёй апошняй паездкі ў Нью-Ёрк я заўважыла, што ў экспазіцыях і музейных калекцыях з'явіліся новыя працы, накіраваныя на рэпрэзентацыю мультымедыя ў мастацтве, у тым ліку аналагавых, і, перадусім, на рэпрэзентацыю мастачак. Гэта важны трэнд. Гаворка ідзе пра творы з 1920-х да 1980-х. Гэта з'ява, звязаная з вяртаннем імёнаў мастачак, а таксама публікацый і даследаванняў іх творчасці, якія не маглі прабіцца ў свой час. Мастацтвазнаўцы і крытыкі ўпісваюць іх у гісторыю сучаснага мастацтва.
• Ізабэла Густоўска. «Маніфесты Ізы Г...». 2022. Мастацкая галерэя Wozownia ў Торуні.
46
Imię
Напрыклад, праект Secondary Archive, фрагмент якога летась быў паказаны на выставе Manifesta 14. Мастачкі там былі прадстаўлены праз галасы. Цікава, як там функцыянавалі галасы жанчын. Гэта былі гукі з розных сітуацый. Я, напрыклад, адправіла туды фрагмент маёй працы: паэтычны тэкст, маніфест «Я — візуальная мастачка». Гэта такая форма паміж вершам і маніфестам. Тэкст, з аднаго боку, з'яўляецца маніфестам, з другога — прапануе варыянт развіцця падзей у будучыні, з палітычным падтэкстам (там ёсць радкі, што «кітайскае войска стаіць у кустах», пазней з'явіўся радок «рускае войска стаіць у кустах»). Ёсць у гэтым маніфесце заклік да бунту, пратэсту. Не ў літаральным сэнсе, а ў сэнсе волевыяўлення мастакоў, якія маюць голас, і ён важны. І быць пачутым важна не толькі для саміх мастакоў, але і для ўсяго грамадства. Апошняя мая выстава ў Торуні называлася «Маніфест Ізы Г….». Гэта зварот да чатырох важных для мяне тэм: экалогія, такая візія вады, што залівае свет, — паводка; наступная тэма адносілася да мастацкай супольнасці і кантактаў унутры (яе прадстаўнікі ў маёй працы на транспарантах дэманстравалі і агучвалі важныя словы: свабода, мастацтва, культура і інш.); наступная частка майго выказвання, магчыма, самая важная ў гэтым праекце, называлася «16», і гэта былі фрагменты тэкстаў, узятыя з кніжак, напісаных жанчынамі (16-я старонка 16 кніг аўтарства С'юзэн Сонтаг, Рэбекі Солніт, Маргарэт Этвуд, Дорыс Лесінг і інш.), і праілюстраваныя відэа з маіх архіваў. У выніку атрымалася даволі цэласнае выказванне. Пасля гэтай выставы я адчула сябе і феміністкай, і палітычнай мастачкай. Мне думаецца, цяпер такі час, калі такія выказванні важныя.
Пытанні салідарнасці
Распавядаючы пра свой праект, вы згадалі, што сярод чатырох важных тэм ёсць тэма салідарнасці мастацкага асяроддзя. Наколькі гамагенная або фрагментаваная польская артсупольнасць, вакол якіх павестак фарміруецца, наколькі змяняецца з часам, якія канфігурацыі і характарыстыкі набывае?
І. Г.: У 1970—1980-х у пачатку маёй творчасці арт-супольнасць была вельмі згуртаванай
• «Мастацтва жанчын». Першая ў Польшчы выстава фемінісцкага мастацтва, ON Gallery у Познані, 1980.
• Ізабэла Густоўска. «Маніфесты Ізы Г...». 2022. Мастацкая галерэя Wozownia ў Торуні.
47
і арыентаванай на дыскусіі. І адным з такіх прыкладаў быў мой удзел у групе Od Nowa (разам з Багумілам Качмарэкам, Веславам Кшыжанякам, Войцехам Мюлерам і Лідзіяй Зялінскай), якія стваралі вялікія прасторавыя формы ў публічным ці прыродным асяроддзях. Крытыкі і даследчыкі сучаснага мастацтва параўноўвалі нашу практыку з дзейнасцю японскай групы «Гутай».
Я лічу, што маладыя мастакі павінны супрацоўнічаць і працаваць у гуртах і групоўках.
Гэта самы лепшы спосаб для развіцця — пастаяннае абмеркаванне, дыскусія пра розныя важныя тэмы, пра мастацтва, жыццё і палітыку...
І такая праца ў групе якраз была рэпрэзентаваная намі ў ON Gallery ў Познані. Менавіта тут сумесна з Крысцінай Пятроўскай мы зрабілі ў 1980-м першую ў Польшчы выставу фемінісцкага мастацтва, яна называлася «Мастацтва жанчын». Потым Крысціна эмігравала, а я вяла гэтую тэму ў галерэі да 1992 года. Такіх буйных выстаў, прысвечаных
фемінісцкаму мастацтву, было праведзена яшчэ 4-5. Тады гэты рух матэрыялізаваўся менавіта ў Познані, не ў Варшаве. Тыя выставы, якія мы арганізоўвалі, адбываліся не толькі ў ON Gallery, але ў розных галерэях. І гэта таксама мяне сфарміравала і паўплывала на мяне як на мастачку. Вось прыклад дзеяння арт-супольнасці. Групавыя мастацкія ініцыятывы выліваліся ў канкрэтныя выставачныя праекты. Такія ініцыятывы знізу. Наступны этап — гэта калі я больш сканцэнтравалася на сваёй творчасці і дыдактыцы. Можна сказаць, што мастацкая супольнасць была настроеная на пазітыўныя змены, і гэта большменш канструктыўна развівалася да 2015 года. Для эксперыментаў у сучасным мастацтве сёння атмасфера неадпаведная. Але засталася нейкая колькасць незалежных галерэй, дзе можна выстаўляцца, усё большую ролю адыгрываюць прыватныя галерэі, што робяць важныя тэматычныя выставы ў Польшчы. Такімі астраўкамі незалежнасці з'яўляюцца муніцыпальныя галерэі, якія фінансуюцца з бюджэтаў гарадоў: галерэі ў Сопаце, Беластоку, Познані, Зялёнай Гуры, Любліне. Цэнтры, якія былі важнымі даследчымі і інавацыйнымі пляцоўкамі, сёння праводзяць больш традыцыйную і кансерватыўную лінію. Тое ж адбываецца і ў адукацыі. Новае пакаленне
• Група «Бергамот». «Organic Work» на Manifesta 9 у Хасельце. 2012.
48
Imię
бачыць зусім іншыя гарызонты функцыянавання культуры і ўзаемадзеяння ўнутры яе. Вядома, у мяне ёсць маё кола аднадумцаў і сяброў, у якім я дзейнічаю. Гэтая сітуацыя падкрэсліла і справакавала менавіта падзел мастацкай супольнасці на тых, хто карыстаецца сітуацыяй, і на тых, хто да гэтага ставіцца крытычна.
Раман, а як вы бачыце гэтую сітуацыю з нагоды салідарнасці ў асяроддзі ў Польшчы, у Познані ў акадэмічным асяроддзі? Вы ж таксама даўно выкладаеце. Раман Трацюк: Я выкладаю ўжо 19 гадоў, але падобна на тое, што я завяршаю сваё супрацоўніцтва з універсітэтам у Познані. Для мяне непрымальная атмасфера і стыль кіравання. Раней фінансаванне залежала ад вынікаў
мастацкіх дасягненняў людзей, якія працуюць на розных кафедрах, сёння гэта абсалютна суб'ектыўнае рэктарскае рашэнне. Назіраю яшчэ адну тэндэнцыю — рух у карпаратыўным кірунку ў мастацкіх вышэйшых навучальных устаноў, якія ўсё больш арыентуюцца на дызайн і рамяство, а мастацкая дыскусія пераносіцца кудысьці ў іншыя вобласці. У гэтай галіне ёсць і пазітыўныя прыклады — з'явіліся новыя навучальныя ўстановы. Напрыклад, Акадэмія мастацтва ў Шчэціне, дзе ў асноўным працуюць мастакі сярэдняга пакалення, якіх запрасілі менавіта з-за іх дасягненняў, бо яны значныя мастакі.
Пытанні медыя і тэхналогій
Вас называюць «першай лэдзі мультымедыйнага мастацтва ў Польшчы» (Ізабэла Кавальчык). Вызначыцца з медыя ў вас атрымалася практычна з самага пачатку кар'еры, яшчэ студэнткай вы злучылі графічную прыроду выявы з фатаграфічнай і рухомай карцінкай кіно і выйшлі да перфарматыўных практык, спалучаючы статычнасць карціны з прайграваным відэа. Гэта быў спосаб салідарызацыі з рэчаіснасцю, спробай зафіксаваць час — тымі інструментамі, сродкамі, оптыкай, якое вам дае мастацтва?.. У адным інтэрв'ю вы сказалі, маўляў, «у мяне было адчуванне, што толькі мастацтва можа выратаваць мяне». І наколькі для вас медыя з'яўляецца вызначальным? Ці медыя для вас мэсэдж, як сцвярджаў Маршал Маклюэн?
49
• Раман Трацюк. Anonymous Self Portraits. 2012.
І. Г.: Маршал Маклюэн казаў пра сітуацыю ў мастацтве ХХ стагоддзя, і тады гэтая фармулёўка была абсалютна праўдзівая, адносілася да бягучага працэсу. Тут можна ўзгадаць Вітгенштэйна, які гаварыў пра мову і розныя формы. Але гэта былі мэсэджы 1950—1960-х гадоў. Тэорыі аб медыямастацтве былі звязаныя з канцэптуалізмам, што тады мяне вельмі цікавіла. З майго сённяшняга пункту гледжання, нельга сказаць, што гэта вельмі новыя медыя. У мяне вялізная колькасць камер, правадоў, носьбітаў інфармацыі, некаторыя з іх практычна састарэлі. Гэта вельмі цікавая перспектыва змен, якія адбыліся. Змены адбываюцца так хутка, што мы не можам стварыць нічога пастаяннага, перманентнага. Мы можам змяняць сваё стаўленне да свету, але ўжо праз хвіліну наша выказванне і наша тэхналогія можа быць нечытальная — так хутка ўсё адбываецца. Так што трансфармацыя медыя — вельмі вялікая і важная праблема. Цікавае пытанне ў кантэксце калекцыянавання медыямастацтва, праектаў 1980—1990-х, якія сёння складана рэканструяваць. Перш за ўсё я маю на ўвазе вялікія відэаінсталяцыі. Ёсць розныя выхады з сітуацыі: напрыклад, пры рэканструкцыі аб’екта Нам Джун Пайка ўсярэдзіне
• Ізабэла Густоўска. З цыкла «Абсалютнае падабенства». Цэнтр культуры «Замак» у Познані. Фота Рамана Трацюка.
старых манітораў змяшчаюць новыя тэхналогіі. Гэта важнае пытанне для людзей, якія займаліся медыямастацтвам больш за 50 гадоў таму. Гэта мяне навучыла, што не трэба прывязвацца да тэхналогіі. І што найважнейшае: ядром мастацкага выказвання з'яўляецца ідэя, канцэпцыя мастака, а не тэхналогія, якая праз імгненне можа не існаваць або будзе заменена іншай.
Ці бачыце вы пагрозу альбо, наадварот, пашырэнне гарызонту магчымасцяў у гэтай бясконцай варыяцыі рэпрэзентацыі для медыямастацтва ў інтэрнэце? Калі ўсе могуць прымерыць ролю мастака, калі існуе велізарны паток візуальнага матэрыялу, відэа ў сацсетках і інш.
І. Г.: Складанае пытанне, бо сёння мы з'яўляемся сведкамі развіцця штучнага інтэлекту, межы становяцца вельмі невыразнымі, і цяжка вызначыць долю ўдзелу ў тэхналогіі самога
мастака. Я разважаю, што можа мець значэнне для мастацкага выказвання, і прыходжу да высновы, што слова, тэкст. І візуальная частка, відэа ці фота, але больш хатняе, звязанае са штодзённасцю. Бо ў гэтым заключаецца натуральная камунікацыя: паміж людзьмі, а таксама паміж мастацкім светам і чалавекам.
Imię
А мастацтва знаходзіцца ў мностве месцаў, складана мець прэферэнцыі ў такой сітуацыі. Адбываецца гэтае немагчымае развіццё падзей будучыні. Трэба вучыцца функцыянаваць у ёй. Нас увесь час бамбуюць візуальнай інфармацыяй, да таго ж на вялікіх фарматах, і нам неабходна навучыцца існаваць у гэтым асяроддзі. Такая камунікацыя можа быць больш інтымнай/ прыватнай — камунікацыяй канкрэтнага чалавека ці групы людзей. Яшчэ адным цікавым момантам з'яўляецца мастацтва пратэсту. Мастацтва, якое нараджаецца на вуліцы, мастацтва, якое займаецца праблемамі грамадства, груп людзей. І можа быць рэпрэзентавана з дапамогай новых тэхналогій, што, у сваю чаргу, можа змяніць, як у 1968 годзе, карціну свету і мастацтва. Мо ўвогуле будзе вайна — і мастацтва стане непатрэбным. Р. Т.: Новыя медыя я разглядаю ў пазітыўнай перспектыве. Мне здаецца, што гэта інструмент, які не дагаджае мастацкаму выказванню, але дае новыя магчымасці мастакам. Напрыклад, мы з Вольгай Маслоўскай як гурт «Бергамот» працуем над праектам, у якім будзем узаемадзейнічаць са штучным інтэлектам. Гэта для нас вельмі цікавая з’ява. Цягам 26 гадоў працавалі з тэмай растварэння межаў паміж мастаком і гледачом.
• Ізабэла Густоўска. З цыкла «Абсалютнае падабенства». Цэнтр культуры «Замак» у Познані. Фота Рамана Трацюка.
Я сам працаваў з тэмамі функцыянавання такіх вобразаў, аўтапартрэтаў у інтэрнэце. Моманты трансфармацыі камунікацыі паміж людзьмі і тое, як тэхналогіі на гэта ўплываюць, стала для нас тэмай выказвання. Мы пераносім прадукты тэхналогій і іх саміх у прастору мастацтва і праводзім з імі эксперыменты, уцягваючы гледача, раствараючы адначасова паняцце аўтар—глядач. Я не скажу, што мяне як мастака гэта палохае, наадварот, робіцца тэмай для маіх пошукаў і даследаванняў.
І. Г.: Дадам, што я не супраць змен і новых тэхналогій. Хачу падкрэсліць часавы элемент: нарадзілася новае пакаленне, якое ніякіх адносін да гісторыі аналагавай часткі свету не мае. Адсюль ідзе рознае ўспрыманне свету. Я працую з новымі тэхналогіямі, але сярод маіх аднагодкаў гэта экзатычны інструмент. Я ж ад пачатку сваёй творчасці эксперыментую з медыя, уключаю іх у сваю працу.
Мастак і глядач. Ролі і формы камунікацыі
Змяняюцца тэхналогіі, змяняецца свет, змяняюцца мадэлі і прылады камунікацыі — у выніку трансфармуюцца ролі мастака і гледача.
«Бергамот» працуе з праблемай сувязей, мадэляў камунікацыі мастака і гледача. Новыя тэхналогіі, якія абнаўляюцца, медыя ў якасці сродка, інструмента, пула магчымасцяў, мяняюць і гледача. Як з гэтым быць? Р. Т.: Заціранне межаў ёсць формай эксперыменту. І мы арганізоўваем саму магчымасць яго правядзення. Дзякуючы нашым намаганням ён становіцца рэальным. У гэтым працэсе мы выкарыстоўваем усе свае веды і сродкі. Мы задаем пытанні наконт межаў, бо важна пастаянна актуалізавацца і рэгулярна знаходзіць адказы. Напрыклад, наш праект «Арганічная работа», у якім людзі, запаўняючы фармуляры, пішуць варыянты развіцця падзей, і мы рэалізоўваем абраныя сцэнары ў перформансах. У той жа час мы пакідаем за сабой свабоду інтэрпрэтацыі сцэнарыяў. Свайго роду гульня, у рамках якой мы абменьваемся энергіяй. Мы зыходзім з канцэпцыі, што не займаемся самавыяўленнем як мастакі. Рэчы, што нас цікавяць, знаходзяцца па-над намі, і для нас мастацтва — гэта спосаб камунікацыі. Вынік гэтай камунікацыі — некантралюемы, але сам працэс нараджае новы сумесны досвед, інфармацыю і інш. Гэты працэс для нас важны.
• Ізабэла Густоўска. З цыкла «Абсалютнае падабенства». Цэнтр культуры «Замак» у Познані. Фота Рамана Трацюка.
А пытанне мастак—глядач актуалізуецца ў кожным праекце? Для каго сёння медыямастак робіць праект, на ваш погляд?
І. Г.: Раман сказаў цікавую рэч, што мастак часам перакладае крэатыўную ролю на гледача, і ў мяне таксама была ідэя выкарыстоўваць
такую тактыку. Напрыклад, я выкарыстоўвала
элемент інтэрактыўнасці ў праекце «Абсалютнае падабенства» два гады таму, дзе я паказвала табліцы з QR-кодамі. Каб пракрасціся ўнутр гэтых прац, глядач павінен быў адсканаваць
код, табліц было 66. Гэты працэс зносін з працай быў глыбока індывідуальны. І кожны чалавек сам для сябе яго выбудоўваў адносна сваіх прэферэнцый. Своеасаблівы адыход ад лінеарнай нарацыі — гульня з гледачом. Яшчэ адна праца, якая будзе мець элемент інтэрактыўнасці, — спеўная скульптура «Макаўка». Тут я звяртаюся да фальклорнай песні «Сеяла баба мак, ды не ведала як, а дзед знаў, не сказаў, і гэта было так…». Я зраблю наадварот — што жанчына ведала больш, чым дзед. Пераварот стэрэатыпу. Такая феміністычная праца. Пры набліжэнні да аб'екта глядач таксама пачне рэагаваць, работа будзе рэалізоўвацца ў кантакце з ім. Гэта мая рэакцыя на «паварот да гледача», а таксама трансляцыя
Imię
пэўных актуальных камунікатаў, якія я хачу менавіта ў дадзены момант выказаць. Я шаную гледача больш і больш. Ягоная актыўнасць, на мой погляд, вельмі важная сёння.
Мастак і палітыка
У адным з інтэрв'ю на пытанне аб палітычным парадку дня і рэакцыі вашага мастацтва на пачатковым яго этапе вы сказалі: «Я была ў іншым свеце, у свеце мастацтва і культуры».
Што змянілася? Некаторыя з польскіх мастакоў кажуць, што сёння не час займацца мастацтвам, нехта наадварот сцвярджае яго аўтаномнасць. Зразумела, гэта крайнасці і, магчыма, асабістыя стратэгіі аўтараў, якія прапаведуюць тую ці іншую форму ўзаемадзеяння з сучаснасцю. Што вы думаеце з гэтай нагоды? I ці магчымая аўтаномія мастацтва?
І. Г.: Я не тая мастачка, якая пойдзе з транспарантам на барыкады, як у Дэлакруа.
Я веру ў тое, што можна казаць голасам свайго мастацтва. І гэты голас неабавязкова можа быць шэптам альбо маніфестацыяй на вуліцы. Сапраўды, у сваіх апошніх працах я звярнулася да формы маніфеста, але гэта мастацкія і палітычныя
• Ізабэла Густоўска. З цыкла «Абсалютнае падабенства». Цэнтр культуры «Замак» у Познані. Фота Рамана Трацюка.
маніфесты, паказаныя ў галерэі. Магчыма, я калінебудзь на вуліцу і выйду (смяецца). Магу сказаць, што планую зрабіць запіс разам з кампазітарам Патрыкам Ляхотам, дзе буду казаць пра цяжкія тэмы: пра мастака, свабоду, пазіцыю бунтара, сілу жанчын — усё больш гэтыя пытанні пранікаюць у маё мастацтва. Але гэта не будзе форма драматычная і адназначная. Важныя тэмы, і пры гэтым адкрытая, настроеная на камунікатыўнасць форма.
Р. Т.: Я з пакалення, якое рабіла свае першыя крокі ў часы «крытычнага мастацтва», і для мяне гэта пункт адліку. Так што ў мяне ніколі не было ілюзій наконт таго, што мастацтва аўтаномнае. Сёння перад намі стаіць вельмі важная дыскусія, такая «дэкаланізацыя» мастацтва, асуджэнне дэкаратыўнасці. Я лічу, што голас мастака вельмі важны, што мастак — перш за ўсё чалавек і член грамадства. Мастацтва цяпер адбываецца не толькі ў галерэях, але таксама ў публічных прасторах, social media. Доступ да інфармацыі непараўнальны з тым, што было яшчэ некалькі гадоў таму. Дыскусіі, выкліканыя мастакамі, могуць распаўсюджвацца без усялякіх перашкодаў. Мастацкая крытыка можа перакладацца на многія мовы свету. Мастакі сёння атрымліваюць
неймаверную сілу дзякуючы тэхналогіі, і можна казаць пра важныя рэчы не толькі на сваім двары. То-бок гэтыя абмежавальнікі «лакальнае vs. глабальнае» не працуюць, за выключэннем «закрытых» краін?
Р. Т.: Так.
І. Г.: Я згодна з Раманам: мастак не можа быць абыякавы да таго, што адбываецца ў свеце, але яго выказванні могуць быць вельмі розныя.
Я веру ў тое, што знойдуцца гледачы, якія будуць рэагаваць на самыя розныя па сваёй форме творы мастацтва.
Тэма вайны і антываенная павестка
Што вы думаеце пра вайну? Зразумела, цяпер мы знаходзімся ў кропцы, калі ў нас няма неабходнай часавай дыстанцыі для аналізу. Мы зыходзім з сітуацыі, якая разгортваецца перад нашымі вачыма… Ці ёсць дыскусія на гэтую тэму ў польскай арт-супольнасці?
І. Г.: Я не памятаю прац польскіх мастакоў, якія б непасрэдна тычыліся вайны. Напэўна, атмасфера вайны, страх уплываюць на мастацкую супольнасць і прысутнічаюць у многіх працах не даслоўна.
• Ізабэла Густоўска. З цыкла «Абсалютнае падабенства». Цэнтр культуры «Замак» у Познані. Фота Рамана Трацюка.
Р. Т.: Для мяне тэма вайны і антываенная павестка вельмі істотныя. Мне здаецца, што як фемінізм не адносіцца сёння толькі да жанчын, але да розных формаў дыскрымінацыі, гэтак жа і антываенная праца — гэта не толькі творы, якія паказваюць вайну. Вельмі важныя выказванні мастакоў, што паказваюць, якім чынам вайна ўвогуле становіцца магчымай. Якія працэсы ў грамадстве вядуць да такой сітуацыі. Хацеў бы падкрэсліць, што Antiwarcoalition.art — вельмі важная ініцыятыва, якую стварылі беларускія мастакі і куратары, — сёння мае такі міжнародны маштаб і прадстаўніцтва.
У Польшчы вельмі вялікая падтрымка Украіны, аднак у сваёй падтрымцы, у прынятых мерах, часам абмяжоўваецца нейкая свабода людзей. Тут ідзе рух у розных кірунках. Ніхто не падтрымлівае вайну, у Польшчы практычна ўсе гавораць адным голасам. Пытанне ў дзеяннях.
І. Г.: Мы зараз падыходзім да пытання, што важнейшае: твор мастацтва на тэму вайны альбо рэальная дапамога — матэрыяльная, фінансавая. Адзначу, што тут было праведзена шмат мастацкіх аўкцыёнаў у падтрымку бежанцаў з Украіны і Беларусі, напрыклад. Практычна ніхто не застаўся ўбаку.
Imię
Мне падаецца, сёння вельмі важны тэкст, слова, мастацкі фільм, не кажу пра дакументальнае кіно, якое рэагуе аператыўна і ўключае вялікія аўдыторыі. Фільм пра Навальнага, што мае шмат намінацый на «Оскар». Гэта такі вельмі сінтэтычны спосаб расказаць гісторыю героя. Яшчэ адзін фільм «На Заходнім фронце без змен» (2022), які распавядае пра гісторыю Першай сусветнай вайны. Такія паралелі таксама важныя для людзей, гэта спосаб упарадкаваць пазіцыю пра вайну.
Мне здаецца, рэцэпцыя аднаго і другога фільмаў вельмі паўплывае на людзей ва ўсім свеце. Абодва фільмы, што важна, абапіраюцца на факты. У параўнанні з такімі творамі прыдуманыя гісторыі прайграюць, бо з’яўляюцца вынікам уяўлення.
Тэма свабоды. Перавызначэнне
Сёння актуальная думка, што за свабоду і незалежнасць трэба плаціць, і яны вызначаюцца гэтай цаной. Што для вас свабода?
І. Г.: Вайна ва Украіне змяніла паняцце свабоды і тут таксама. Гэта не свабода напісання карціны ці праекта фільма. Трэба думаць пра іншы від свабоды. Мы прывыклі да доўгатэрміновай свабоды падчас міру. Нават калі ў Польшчы
• Ізабэла Густоўска. З цыкла «Абсалютнае падабенства». Цэнтр культуры «Замак» у Познані. Фота Рамана Трацюка.
былі праблемы са свабодай, тады не было вайны. Людзі сядзелі ў турмах, быў рух «Салідарнасць», але тады не было вайны. Важным фактам з'яўляецца тое, што практычна сышло пакаленне, якое памятае Другую сусветную. Так што трэба верыфікаваць паняцце свабоды, шанаваць і выкарыстоўваць кожную хвіліну, калі няма вайны. І таму, мне падаецца, слова і дакументы адыгрываюць вельмі важную ролю. Сёння з'яўляецца шмат кніг, біяграфій, якія расказваюць, напрыклад, пра гісторыю яўрэяў у Другой сусветнай вайне. Менавіта такі асабісты падыход, прыватныя гісторыі могуць надаць іншы аспект гісторыі афіцыйнай. Данесці інфармацыю з перспектывы «маленькіх» асабістых драм і лёсаў можа быць самай дзейснай зброяй, інструментам перадачы новым пакаленням гэтага вопыту, таго, што перажыло старэйшае пакаленне. Гэта адыграе сваю ролю ў фармаванні будучыні.
ВАМ
• Сястра візітантка Мар’я Зузанна Чапска. З малюнка Алены Скірмунт.
Czytelnia
АП Жанчыны ў паўстанні 1863 года
«КАЛІ
АБАВЯЗКОВА ПАТРЭБНАЯ АХВЯРА, ВАЗЬМІЦЕ МЯНЕ»
«28 мая 1863 года, калі жанчыны ў Мінску, апранутыя ў жалобу, аплаквалі смерць Серакоўскага, жаўнеры кідаліся на кабет, якія ішлі ў царкву, рвалі на шматкі іх жалобныя (чорныя) сукенкі і зневажалі іх. Сярод агульнай панікі дзве жанчыны захоўвалі спакой і павольна ішлі дадому, гэта была спадарыня Прашыньска са сваёй 16-гадовай дачкой. Здзіўленыя паводзінамі нападаючых жаўнераў, яны назвалі іх учынкі подлымі. Тады жаўнеры накінуліся на безабаронных жанчын, пачалі іх біць, катаваць, нарэшце зацягнулі ў турму, дзе зноў білі. На наступны дзень Мінск стаў сведкам дзіўнага відовішча: на возе, запрэжаным двума коньмі, везлі пані Прашыньскую з дачкой, якія стаялі са звязанымі за спінай рукамі ў падраных сукенках. За імі стаялі два наглядчыкі, якія, калі воз спыніўся, прымусілі няшчасных жанчын пакланіцца натоўпу. Купка, напэўна, праплачаных агентаў бегала па вуліцы, абсыпала няшчасных абразамі. Праз некалькі гадзін абедзве пані Прашыньскія, мокрыя ад дажджу і збітыя, былі “велікадушна” адпушчаныя». Так Марыя Брухальска ў сваёй кнізе “Ціхія гераіні. Удзел жанчын у Студзеньскім паўстанні” апісвае захады, якімі расійскія ўлады змагаліся з жалобай жанчын па героях паўстання 1863 года, і паказвае, што жалобнае адзенне было не проста выразам спагады, але яшчэ адной зброяй у барацьбе за свабоду і незалежнасць Літвы і Польшчы. У літаратуры, праз якую было зроблена шмат для фармавання памяці аб удзельніках паўстання, жанчыны з’яўляюцца толькі на другім плане. Напрыклад, у вядомым цыкле апавяданняў Элізы Ажэшкі «Gloria victis», якія былі апублікаваныя праз 20 гадоў пасля паўстання, толькі два творы прысвечаныя жанчынам і іх унёску ў паўстанне — «Bóg wie kto» і «Hekuba». «Bóg wie kto» напісаны з гумарам і лёгкасцю, у той час як астатнія творы вельмі сумныя і нават трагічныя. Дзяўчаты шыюць канфедэраткі і ў пэўны момант разумеюць, што ім бракуе матэрыялу. Адна з дзяўчат убачыла, што паліто малазнаёмага новага суседа пашытае дакладна з тых матэрыялаў, якіх не хапае. Дзяўчыны, найстарэйшай з якіх было 25 гадоў, вырашылі адрэзаць тканіну ад паліто суседа. Камічны
эфект сягае апагею, калі сусед апранаецца і бачыць, што ніжняй часткі няма і паліто стала больш падобным да балеро. Калі абвінавачванні паляцелі ў адрас слуг дому, дзяўчыны вырашаюць прызнацца. Гэтая смешная гісторыя адлюстроўвае, з якой адданасцю жанчыны і дзяўчаты ставіліся да сваіх абавязкаў падчас паўстання, але, канешне, з’яўляецца адчуванне, што іх удзел мае адценне вясёлай гульні. У той час як жанчыны пакутавалі ад стратаў, цяжкай працы і катаванняў, калі траплялі пад рэпрэсіі. Цяпер ужо не падлягае сумневу, што паўстанне 1863 года паспрыяла эмансіпацыі жанчын на тэрыторыі, якую тады называлі Літвой, — эмансіпацыі, якая адбывалася на тле прамысловай рэвалюцыі з выніклай урбанізацыяй. Што паўстанне дадае нам да разумення працэсаў эмансіпацыі? У адрозненне ад мірных часоў, у часы небяспекі жанчыны
57
• Аўтапартрэт Алены Скірмунт. 1855.
здабываюць нашмат больш прасторы для дзейнасці, але калі вяртаецца status quo, то прастора для самарэалізацыі значна звужаецца. Эмансіпацыя адбываецца не толькі праз дзейнасць, але і праз прызнанне значнасці іх унёску. І тут заўважная пэўная асіметрыя. Масавы ўдзел жанчын з розных сацыяльных слаёў грамадства кантрастуе з малой колькасцю даступных крыніц, дзе гаворыцца пра іх удзел. Дзейнасць жанчын найменей задакументаваная і таму найменш вядомая. Гэта аб’ектыўныя чыннікі таго, што ўнёсак жанчын застаецца ў ценю нават праз 160 гадоў пасля паўстання. Барацьба жанчын адбывалася ва ўласных дамах, засценках і маёнтках, то-бок у прыватнай прасторы, найменей відавочнай для сучаснікаў і яшчэ меней — для нашчадкаў. Амаль адзінай крыніцай застаюцца крымінальныя справы (пераважна звесткі аб
• Вокладка дзённіка Алены Скірмунт «З жыцця літвінкі 1827—1874. З лістоў і нататак». Складальнік Браніслаў Залескі. Познань, 1876.
тых, хто трапіў пад рэпрэсіі) ці публікацыі ў газетах кшталту «Пецярбургскіх нататак», дзе высмейвалі грамадзянскі супраціў жанчын Літвы і Польшчы. Але нават гэтыя сціплыя крыніцы сведчаць, што ў паўстанні 1863 года бралі ўдзел і падпалі пад рэпрэсіі шмат нашчадкаў удзельнікаў паўстання 1830 года. У параўнанні з 30-мі гадамі ХІХ стагоддзя, у 1863-м, нягледзячы на тое, што барацьба вялася ў прыватнай прасторы (сядзібах, маёнтках, дамах), паміж жанчынамі было больш формаў яднання і супрацы: напрыклад, Камітэты Кабет. Камітэты займаліся дапамогай параненым, нават арганізоўвалі шпіталі, збіралі грошы для падтрымкі рэпрэсаваных і пакараных, тых, што знаходзіліся за кратамі ці былі адпраўленыя ў выгнанне альбо на катаргу. Таксама падтрымлівалі і сем’і пацярпелых. Такі Камітэт Кабет існаваў у Горадні, яго асноўнай мэтай быў збор грошай, бялізны для паўстанцаў. Вядома, што за працу ў камітэце прысуд у выглядзе выгнання ў Тамбоў, а потым у Казань атрымала Тэадора Ромер (Teodorа Romerowа), хаця доказаў яе ўдзелу не было знойдзена. Таксама вядома пра допыт маці пані Маркоўскай з двара Маркава Бельскага павету Гродзенскай губерні, якая нібы была ўдзельніцай Камітэта Кабет. За тое, што маці не хацела выдаць месцазнаходжанне дачкі, яе збілі 30 разоў кіем, прычым расійскі жаўнер атрымаў за гэта 3 рублі ўзнагароды. Вядома імя кіраўніцы гарадзенскага Камітэта Кабет Юзэфы Багатковай (Józefa Bogatkowa), бо яна была арыштаваная 20 кастрычніка 1864 года, але потым вызваленая.
У Мінску таксама працаваў Жаночы камітэт, яго найбольш вядомымі ўдзельніцамі былі Каміла Марцінкевіч, Казіміра Булеўска, Акалавоўна (імя не захавалася) і іншыя.
Вялікі ўнёсак рабілі і манашкі (законніцы).
У Пінску ў якасці Бедных сясцёр, звязаных з Інстытутам пані Дамброўскай у Вільні, Гелена Анджэйкавіч, жонка Яраслава, маршалка Пінскага, і Антаніна Скірмунт арганізавалі швейную майстэрню і пад яе прыкрыццём вучылі асновам рэлігіі і польскай мовы, займаліся асветай сярод дзяцей мясцовых жыхароў. Уласнікі мясцовых маёнткаў і сядзіб адпраўлялі ў майстэрню прадукты і рабілі замовы.
58 Czytelnia
Паўстанне 1863 года паклала канец гэтай працы. Багадзельні ў Пінску і Вільні былі закрытыя — за раздачу ежы галодным паўстанцам. Іх заснавальніца Дамброўска
ненадоўга перажыла закрыццё справы свайго жыцця і памерла да 1864 года. Некаторы час дакументы падпісвала яе паплечніца Стэфанія Яновіч. Захаваліся звесткі, што ахвярамі нечуванай жорсткасці расійскіх жаўнераў у 1863 годзе сталі сёстры дамініканкі ў Ружаным Стоку, што на Гродзеншчыне. Імперыя ўчыніла
над манастыром крывавую расправу, але падрабязнасцяў не захавалася.
У кнізе са спісам вязняў у Вільні ёсць кароткі запіс: Клеменціна Асяндоўская, гадоў 50-ці, ігумення манастыра ў Ашвеі Віцебскай губерні, як палітычна ненадзейная накіравана ў Табольскую губерню, аб чым сведчыў даклад пад нумарам 4160 ваеннага начальніка Лівонскіх паветаў 10 сакавіка 1865 года. Уся справа захоўвалася ў Віцебскім архіве. Жанчыны масава ўдзельнічалі ў палітычных маніфестацыях. Гэта магло быць маленне ў касцёле па ахвярах катаванняў і гвалту Расійскай імперыі пачынаючы з 1861 года або нашэнне жалобнага адзення, за якое ў Каралеўстве Польскім і Галіцыі каралі штрафамі, а на Літве — кратамі, катаваннямі ці высылкай. Новая форма ўдзелу жанчын у барацьбе — выконваць заданні па дастаўцы паведамленняў і пошты па-за дзяржаўнай сістэмай. Звесткі пра кур’ерак таксама трапляюць да нас праз дакументацыю рэпрэсій. Кур’еркамі працавалі шмат дзяўчат, бо яны выклікалі менш падазрэнняў. Моднае і распаўсюджанае ў тыя часы крыналінавае адзенне вельмі пасавала да таго, каб у ім нешта хаваць: напрыклад, раздрукоўкі ці нават друкарскае абсталяванне! Але калі кур’ерак выкрывалі, то каралі нароўні з мужчынамі. Менавіта за гэта пазнала пераслед і Алена Скірмунт. Вядома, што яна была затрыманая пры перадачы данясення Рамуальду Траўгуту.
Гісторыя Алены Скірмунт вядомая не толькі праз крымінальныя хронікі, але і таму, што яна вяла дзённік, які быў выдадзены яе сябрам Браніславам Залескім з яго ж каментарамі.
Кніга «З жыцця Літвінкі 1827—1874. З лістоў і нататак» была выдадзеная ў Познані ў 1876 годзе. Алена Скірмунт — мастачка і скульптарка з Піншчыны, са знакамітага роду Скірмунтаў, пабралася шлюбам з Казімірам Скірмунтам. Тое, што прадстаўніца класа землеўласніц мела прафесію і досвед навучання ў Вільні і астатняй Еўропе, само па сабе гаворыць пра пэўную ступень эмансіпацыі жанчын сярэдзіны ХІХ стагоддзя.
Як і шматлікія жанчыны, Алена Скірмунт займалася асветай свайго асяродку, выкладала катэхізіс, заснавала школы ў дзвюх спадчынных вёсках, куды прыязджала і дапамагала ў навучальным працэсе, а таксама заахвочвала дзяцей кнігамі, садавіной і дробнымі падарункамі. Напрыклад, у вёсцы Хвядоры вяскоўцы збіралі грошы для найму 16-гадовага шляхціца, каб ён вучыў іх дзяцей чытаць і пісаць, і Алена, нягледзячы на ўрадавую забарону вучыць папольску, якая з’явілася нават да паўстання, у 1861 годзе, падтрымлівала гэтую ініцыятыву сялян і адмыслова для школы ўласнаруч рабіла ўзоры пісання / каліграфіі.
У кнізе «З жыцця Літвінкі» апавядаецца аб патрыятычных набажэнствах, якія пачыналіся ў Варшаве, а потым распаўсюдзіліся і па Літве, то за віленскіх вязняў, то з аказіі Гарадзельскай уніі, то за супакой арцыбіскупа Фіялкоўскага ў Асовай i Пінску. «Спяваем заўзята», — запісвае ў сваім дзённіку Алена.
Калі з Варшавы прыходзяць розныя звароты
аб святкаванні Уніі, Алена перапісвае іх, адаптуючы для сялян. Грамадскія спевы распаўсюджваліся ўсё шырэй, і ўжо
ў лістападзе 1861-га ў Пінску размяшчаюць казакаў, каб тыя выконвалі любыя загады паліцыі, у тым ліку спынялі масавыя спевы. Алена Скірмунт няшмат апавядае аб сваім і мужавым удзеле ў паўстанні — са зразумелых прычын, але падрабязна апісвае той выпадак, калі яе арыштавалі. У дзённіку Алена пазначае, што сама хацела даставіць дэпешу Рамуальду Траўгуту праз надзвычайную важнасць гэтай справы, але два хлопцы-пастушкі высачылі яе, на адваротным шляху Алену акружылі сяляне і здалі расійскім вайскоўцам.
59
Czytelnia
Алена ў Пінску, а яе муж Казімір у Мінску трапілі за краты. Падчас следства жанчына лічылася зняволенай, але магла жыць у доме сваёй маці ў Пінску, хоць там яе ахоўвалі чатыры жаўнеры. Іх сядзіба ў Калодным на Піншчыне была разрабаваная, і ўсё ж сялянам удалося захаваць частку маёмасці.
На допытах Алена Скірмунт не згаджалася змяніць сваіх поглядаў і перакананняў.
На дакор следчага, што яна не хоча сабе дапамагчы, яна адказала: «S’il vous faut absolument une victime, prenez moi / Калі вам абавязкова патрэбная ахвяра, вазьміце мяне». Справу Алены разглядаў асабіста Мураўёў. Напачатку было аб’яўлена, што яна паедзе ў выгнанне ў Табольск, але праз некалькі дзён пункт высылкі ўдакладнілі — Тамбоў. Пра гэты горад было вядома, што там ужо адбывалі сваё выгнанне шмат жанчын Літвы. Шлях да месца выгнання заняў каля месяца.
Алена Скірмунт ехала з двума слугамі
• Вокладка каталога польскіх шахмат «Венская экспедыцыя 1683» скульптаркі Алены Скірмунт 1883 года.
(Стэфаніяй і Язэпам), для сябе наймала воз, каб цярпець менш пакутаў у дарозе. Увесь шлях да Тамбова Алена змагалася за права
не аплачваць «прагоны» свайму эскорту — расійскім жаўнерам.
У Тамбове Алена Скірмунт мела гутарку з губернатарам на французскай. Той пераконваў, што «ісці супраць улады — гэта значыць ісці супраць сумлення», з чым Алена ніяк не магла пагадзіцца, бо лічыла, што за сумленнасць учынкаў нясе адказнасць сам чалавек, а не ўлада. Але ў Тамбове кабета пастанавіла «добрую частку патрыятызму ўкласці ў ашчаджэнне». У горадзе ўжо было шаснаццаць выгнанцаў, Алена стала сямнаццатай. Блізкае сяброўства склалася з Францішкам Багаткам з Горадні, Анітай Буйніцкай, маладой дзяўчынай, якую Алена запрасіла да сябе жыць. Некалькі месяцаў зваротаў да розных інстанцый расійскай бюракратыі дазволілі нарэшце мужу Алены пераехаць з Кастрамы ў Тамбоў, каб адбываць выгнанне разам. Тамбоў быў губернскім горадам, праз які вязні ішлі ў Сібір. Часцяком зняволеныя рабілі сабе шахматы з хлеба, каб пабавіць час за гульнёй. Доктар Фартунат Навіцкі з Валыні, які ўжо два гады быў у выгнанні, расказаў пра гэта Алене і папрасіў зрабіць мадэлі шахмат, каб з дапамогай гальванапластыкі размножыць іх і раздаваць засуджаным. Эксперыменты з гальванапластыкай не ўдаліся, але ідэя з шахматамі захапіла Алену, і яна працягнула працаваць над ёй, ператварыўшы ў амбітны мастацкі праект. У чэрвені (1864?) выйшаў указ, што выгнанцы мусілі выехаць з губернскіх гарадоў да малых павятовых гарадкоў. Сасланых раскідалі па дробных гарадках Расійскай імперыі, Алена з мужам трапілі ў Кірсанава, у якім існавала свая супольнасць выгнанцаў. У любы момант ім маглі загадаць выехаць куды заўгодна, каб не даць забыць, што яны вязні. Вясной 1867-га Скірмунты атрымалі дазвол вярнуцца на радзіму, таму яны адразу паехалі да сваіх дзяцей, якія падчас выгнання засталіся з бабуляй у Пінску. Нягледзячы на чатыры гады ў выгнанні, ужо праз некалькі месяцаў Казімір Скірмунт зноў атрымаў загад выехаць, гэтым
60
• Алена Скірмунт. Фігура «Пагоня» / «Рыцар». З каталога польскіх шахмат «Венская экспедыцыя 1683». • Алена Скірмунт. Фігура «Паляшук». З каталога польскіх шахмат «Венская экспедыцыя 1683».
разам у Крым. 5 верасня 1869 года ў Крым мусіла паехаць і Алена. У другім выгнанні, пасля перапынку, яна працягнула працу над шахматамі. Працэс ішоў вельмі павольна, але гэта было абумоўлена глыбінёй і амбітнасцю ідэі. У аснове праекта ляжала вялікая падзея, пераможная для польскай арміі, — гістарычная бітва 12 верасня 1683 года пад Венай паміж палякамі пад кіраўніцтвам Яна ІІІ Сабескага і арміяй Асманскай імперыі пад кіраўніцтвам візіра Кара Мустафы. Цэлы набор складаюць 32 шахматныя фігуркі, але Алена на выставе ў Вене ў 1872 годзе прадставіла 20 фігурак — 12 польскага боку і 8 турэцкага — і назвала іх «гістарычнымі паэмамі».
Фігура караля прадказальна прадстаўлена ў выглядзе Яна ІІІ Сабескага, цяпер яна захоўваецца ў Дрэздэнскім музеі. Замест каралевы была фігура гетмана Станіслава Ябланоўскага, а фігура каня ўяўляла з сябе Пагоню — літоўскі герб. Не менш цікавыя былі пешкі, яны ўвасаблялі розныя пласты
грамадства. Напрыклад, юнак у канфедэратцы, хлопец — прыгоннага селяніна, цюра (ciura — служачы ў ваенным лагеры), які суправаджаў на вайне свайго гаспадара і вёў вельмі вясёлае жыццё ды піў шмат віна… Фігурка палешука ці пінчука — ціхага і стомленага працаўніка зямлі, жыхара балоцістых лясоў, у тыповым убранні родных для Алены Скірмунт мясцін. На жаль, сярод шахматных фігур не знайшлося месца жанчынам, што яшчэ раз сведчыць: іх унёсак у агульную справу паўстанцаў застаўся недаацэнены нават самімі жанчынамі. Адсутнасць жанчын сімвалічна вяртае да розніцы паміж крымінальнымі хронікамі і мастацкім творам, паміж жорсткай рэчаіснасцю і мастацкім вобразам. Палкоўнік швейцарскай арміі Францішак Л. фон Эрлах, назіральнік за паўстаннем, звярнуў увагу на жанчын, якія «адыгрываюць такую надзвычай важную ролю ў цяперашнім паўстанні, што немагчыма атрымаць уяўленне пра гэта за мяжой, калі вы не бачылі на свае вочы. […] Жанчыны — сапраўдная душа паўстання».
61
Жанчыны дапамагалі параненым і пацярпелым, збіралі грошы, займаліся асветай вяскоўцаў і
месцічаў, перапісвалі паведамленні — і нават
самі пісалі іх так, каб было зразумела простым
людзям (Марыя Ільніцка рэдагавала, а можа, і пісала асноўны маніфест паўстання).
Жанчыны выконвалі абавязкі кур’ерак і ваявалі
са зброяй у руках.
Жанчыны зрабілі вялікую справу ў захаванні
памяці пра герояў паўстання — і ўмоўчвалі пра
ўласны ўдзел. Але ж подзвіг палягае не толькі ў непасрэдным удзеле ў супраціве, а яшчэ і ў цярпенні ад наступстваў, пакут ад пераследу, які трываў шмат гадоў пасля. Актыўны ўдзел жанчын у пратэстах праз амаль 160 гадоў паказвае пераемнасць
традыцыі, нават калі пра яе не расказана ў гістарычных даследаваннях ці мастацкіх творах. Пераемнасць не толькі ў актыўным удзеле і падтрымцы народнага руху, але і ў сціплым захаванні сведчанняў свайго ўдзелу.
Статыстычныя дадзеныя паводле артыкула Анны Бараньскай (Каталіцкі Любельскі ўніверсітэт Яна Паўла ІІ) «Удзел і роля кабет у студзеньскім паўстанні», апублікаваным у «Аглядзе гістарычных навук».
62 Czytelnia
Прычыны пакарання жанчын на літоўска-беларускіх землях
Супраца з паўстанцамі
• забеспячэнне, дастаўка ежы, адзення, перавязачных матэрыялаў, коней, зброі, пашыў і мыццё бялізны — 348
• «сувязі з паўстанцамі» (кантакты і розная дапамога) — 291
• укрыванне паўстанцаў, дапамога ў арганізацыі ўцёкаў — 150
• хаванне і захоўванне зброі, забароненага друку — 105
• прыём паўстанцаў або членаў Нацыянальнай арганізацыі ў маёнтку або дома — 100
• укрыванне і лячэнне раненых — 17
• дапамога вязням — 14
• наведванне паўстанцкіх атрадаў — 11
Разам 1036
Удзел у дзейнасці Народнай арганізацыі ці ў збройнай барацьбе
• агітацыя, падбухторванне да ўдзелу ў
паўстанні або дэманстрацыі, «падбухторванне»
сялян — 77
• удзел у паўстанцкай арганізацыі, «у дзейнасці тайнага польскага ўрада», у арганізацыі паўстання, «рэвалюцыйная дзейнасць» — 40
• збор грошай на патрэбы паўстання — 31
• «лісты і паперы, забраныя пры арышце» — 15
• «удзел у масавых беспарадках у сельскай
мясцовасці» — 11
• барацьба ў паўстанцкім атрадзе — 7
• кантакты з нацыянальнымі жандарамі, удзел у расстрэлах падазраваных у шпіянажы, схіленне людзей да «павешання» — 24
• інфармаванне паўстанцаў аб перамяшчэннях
расійскіх войск, перадача розных
паведамленняў — 10
• кур'ерскія паслугі, перасылка
карэспандэнцыі — 8
• распаўсюджванне паведамленняў і друку, кантакты з тайнымі друкарнямі — 1
Разам 222
Неданясенне
• неданясенне ўладам аб удзеле ў паўстанні
членаў сям'і, сваякоў, суседзяў, падначаленых
і інш., аб іншай дзейнасці
супраць улады — 147
• антыдзяржаўныя настроі — 99
• выступы супраць уладаў, распаўсюджванне
антыўрадавых чутак — 10
Разам 256
Удзел у маніфестацыях
удзел у дэманстрацыях, патрыятычных набажэнствах, выкананне забароненых песень, нашэнне «нацыянальнай жалобы» — 83 Разам 83
Уплыў на погляды ў сям'і і асяроддзі
• суадказнасць за членаў сям'і, служачых і падначаленых, «адпраўка сына (брата, мужа і інш.) на паўстанне» — 47
• перапіска (прыватная) з удзельнікамі паўстання — 28
• патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі — 6 Разам 81
Праява добразычлівасці да паўстанцаў
• «спагада да паўстанцаў» — 31
• «прыхільнасць да паўстання» — 17
• пахаванне загінулага паўстанца, малітва за паўстанцаў — 6 Разам 54
Абарона ад рэпрэсій
• ілжывыя сведчанні, знішчэнне доказаў віны, схіленне сялян да заступніцтва за арыштаваных паўстанцаў — 13
• невыкананне сілавых патрабаванняў, актыўнае і пасіўнае супраціўленне — 13
• пагражалі сялянам за даносы і супрацоўніцтва з расійцамі — 10
• нявыплата штрафаў, утойванне маёмасці ад секвестру — 2 Разам 38
Калектыўная адказнасць — 31
Іншае — 16
Брак дадзеных — 452 Разам 2724
«Вядзьмар 3»
14 снежня CD Projekt Red выпусціла доўгачаканае абнаўленне («рэмастэр», «нэкстген» і г. д.) «Ведзьмара» за нумарам тры, што дае нагоду гульцам і рэцэнзентам ізноў звярнуцца да шматгадовай тэмы шпурляння манеты і забівання монстраў. Пасля сціслых навін — некалькі ўражанняў, якія могуць падацца цікавымі людзям, знаёмым з першакрыніцай, на падставе іх магчымай невідавочнасці. Калі нашая папярэдняя развага была прысвечана форме, то гэтым разам мы засяродзімся на складніках сэнсу, але, па вялікім рахунку, размова пойдзе ўсё пра тое самае: чаму гуляць у такое фактычна неабходна падчас прафесійнай адукацыі і надзвычай прыемна пасля яе ж. Перафразуючы аднаго вампіра, «Вядзьмар» — як моцнае віно: лепш за ўсё спажываць дробнымі глыткамі... Ай, ніводны алкаголік гулец на свеце ніколі не дасць гэтаму веры. Вядзьмарскі свет дастаткова развіты, каб ствараць цяжкасці «вычарпальнаму аналізу»: рэчы аказваюцца не такімі, якімі выглядаюць на першы погляд, факты выяўляюцца з двайным дном, у пакойчыках эльфійскіх руін надта часта хаваюцца сланы, пра якіх ведае пераважная бальшыня тых, хто з гэтым светам знаёміцца з задавальненнем у вольны час. «Паўтара года назіраў я за сівым перакатнікам двулёзным у дзікай прыродзе, — будзе плакацца ў карчме падпіты студэнт з Аксенфурта. — Паўтара года вывучаў, думаў, што ведаю яго як свае пяць пальцаў. Ведаеш, што мярзотнік адкалоў на мінулым тыдні? Ён падаўся рабіць віно. Плакаў мой магістарскі тэзіс». Там на суседняй лаўцы абавязкова знойдзецца ўмудроны муж, які заўважыць, што аб’ект назірання ніякі не сівы перакатнік, а рывійскі адскок-ухіляльнік, таму ўвогуле няма чаго разважаць пра тое, у чым ні ўтапца не разумееш. На сучасных медыяплатформах сустракаюцца адмыслоўцы, якія зрабілі геральтазнаўства сваёй прафесіяй, прычым, каб пабудаваць калі не кар’еру, то крыніцу прыбытку, можна быць не шыракапрофільным геральтазнаўцам — прыкладам, спецыялізавацца ў асноўным па трэцяй частцы камп’ютарнай серыі. Грамадства высоўвае запыты, і тыя патрабуюць выканання — такія, як запыт на тысячы гадзін усемагчымага медыя паводле відэагульні, папаўненне каторага не збіраецца спыняцца вось ужо восьмы год пасля «той гульні» і якому абяцаюць новыя нагоды развіцця.
Czytelnia Рэмастэр гульні
ЯК ПРАФЕСІЯ • На гэтым месцы адбываецца развязка першага дадатку, Hearts of Stone.
ГЕРАЛЬТАЗНАЎСТВА
Мод, рэмастэр, рэмэйк
Такія, як заява распрацоўнікаў, што незадоўга да рэмастэру паставіла на вушы шэраг уражлівых ютубераў — маўляў, а яшчэ мы прынялі рашэнне перавыдаць Першага Ведзьмара! Такім чынам — будзе «Вядзьмар» сюжэтам першы, а выглядам — лепш за трэці. Але ўжо і нядаўні рэмастэр утрымлівае вялікую колькасць графічных паляпшэнняў, удасканаленняў рухавічка, таксама выпраўленняў шэрагу дробных хібаў, багаў, дадае новыя рэчы і нават адзін квэст, вяртаючы яго з выразанага перад рэлізам у 2015-м кантэнту. Абнаўленне выкарыстоўвае некаторую колькасць неафіцыйных фанацкіх напрацовак апошніх гадоў. Адной з падобных з'яўляецца безумоўна вартая ўвагі ўзніклая задоўга да снежаньскага рэмастэру фанацкая мадыфікацыя (мод) з красамоўнай назвай
«Brothers In Arms — TW3 Ultimate Bug Fix
And Restored Content Collection», такім чынам — вялікая неафіцыйная надбудова над трэцім «Ведзьмаром» з мэтай выправіць усе магчымыя тэхнічныя хібы і алгарытмічныя памылкі. Вядома, складаныя рэчы не ўдаюцца ідэальнымі, ужо гуляе па свеце свежы жарт «CD Projekt Red вяртае гульцам залаты 2015-ы», таму што новыя дзівосы трохмернай графікі ізноў аказаліся вельмі патрабавальнымі да
тэхнікі, прынамсі ў рэлізе для камп'ютараў, таму гульцы ізноў знаходзяцца ў становішчы, якое было актуальным для рэлізавай версіі Witcher 3, — на пачатку нават самыя свежыя гульнявыя відэакарты не гарантавалі абсалютна прыстойныя паводзіны рухавічка.
Найпадрабязнейшую справаздачу пра змены «The Witcher 3 Next-Gen Update» можна знайсці на сайтах vulkk.com, альбо thewitcher.com (афіцыйны пост). Абнаўленне не з'яўляецца асобным таварам і даступнае ўсім гульцам, хто набылі арыгінальную «The Witcher 3: Wild Hunt».
Адным з дагэтуль абуральна няспраўджаных запытаў грамадства з'яўляецца ідэя вядзьмарскага агрыкультурнага сімулятара, у якім Геральт цалкам канцэнтраваўся б на штодзённых праблемах маёнтка Корва Б'янка ў княстве Тусэнт (раз ужо шалёная фантазія распрацоўнікаў зрабіла яго ўладальнікам вінаробні), вырошчваючы фэнтэзійны вінаград, недалёка ад яго — фэнтэзійную бульбу, моркву, сланечнік. Карчуючы архіспоры, ганяючы нэкераў, залезлых ва ўгнаенні гуляў, часам — нячысціка, які панадзіўся ў капусту. Пакуль што толькі мод на Stardew Valley дае магчымасць павярхоўна пазнаёміцца з Геральтам-фермерам і ягонымі... каляжанкамі (?) Трыс і Енэфер (нячысцікі ў капусце не прадугледжаныя).
• Вядзьмарскі сыр.
Czytelnia
Сланы ў эльфійскіх руінах
Ну, досыць навін. Далей — уражанні, наўмысна без увагі на ўсё, што датычыцца сюжэта, — там дастаткова ўнутраных канфліктаў, маральных дылем, трагічных памылак і хокус-покус-арсблатанна, але ўсё-ткі пісаць пра сюжэт натхняе куды менш, як сюжэт пісаць.
Лётаючы як апараны па Скеліге, адзначаеш, як разнастайнасць і прапрацаванасць
свету праяўляецца праз вольнае, «непрадугледжанае» спалучэнне разнастайных механік, што стварае таксама ж «не прадугледжаны сцэнаром» камічны эфект. «Падобна на дождж», — абыякава канстатуе Геральт на чацвёртую гадзіну бесперапыннай залевы ды пешага маршу па гразі. Бывае, што вядзьмар вызваляе ад монстраў нейкую мясціну, туды вяртаюцца жыхары, сяляне глядзяць на ведзьмара ўдзячна, вачыма намякаючы, што калі статую мо і не пастаўлю, то дзяцей у твой гонар пэўна назаву, дзякуй табе, чалавеча, гніць бы нам у сырой зямлі, калі б не ты... Катсцэна заканчваецца, і ты толькі і паспяваеш што спінай павярнуцца, як ад той самай кабеты даносіцца глумлівае «баддзяга...» — гэта яшчэ самае мяккае, на што можа пашанцаваць.
Іншы захапляльны прыклад «эмергентнага гумару» — гукавае суправаджэнне ў Скеліге, у пакоі пры карчме, дзе спыняецца Енэфер. У гэтым месцы разыграецца адна са шматлікіх сцэн доўгага і складанага раману Геральта і Енэфер, і кожны раз, калі вядзьмар уваходзіць у пакой, пачынае граць музычная тэма кахання — бліскучая і таямнічая, спакойная, але глыбокая. Толькі вось па заканчэнні асноўнай сюжэтнай лініі Енэфер больш у гэтым пакойчыку не прысутнічае. Спраў у Скеліге шмат, а нагода вяртацца ў пакой
ёсць — там змяшчаецца Геральтаў бяздонны куфар з багаццем. І вось Енэфер няма, куфар ёсць, у чарговы раз Геральт уваходзіць у пакой, у чарговы раз пачынае граць таямнічая мелодыя кахання, роўна ў той момант, калі вечка куфра адкідаецца: «О, мая ўлюбёная, мая скрыначка...» Прафесійную павагу выклікае «праца творчая, але няўдзячная» па адухатварэнні навакольнага свету ўсемагчымай людской балбатнёй і дзеяй. Праца няўдзячная таму, што яна ніколі не заканчваецца, разнастайнасць немагчыма давесці да ладу, проста каласальныя ў абсалютным дачыненні аб'ёмы ўсё адно будуць успрымацца, як... ну так, выкананы абсалютны мінімум. Бо паўтарэнні, паўсюль праклятыя паўтарэнні — дзесяці хвілін не пабыўшы ў Белым Садзе, Геральт ужо двойчы абазваны фрыкам сустрэчнымі сялянамі, адным за адным па чарзе, не згаворваючыся (якія адважныя, вольналюбівыя сяляне тут: кпіць з узброенага незнаёмца падчас вайны, ды яшчэ пад акупацыяй...). Колькасць працы, укладзенай у фонавыя дыялогі — напісаныя, агучаныя, — складана пераацаніць, але... у Навіградзе тысячы жыхароў. Кожнаму па адной унікальнай фразе альбо кожнай групе па дыялогу — і ўсё роўна гэта будзе горад механічных папугаяў, навучаных паўтараць адно і тое ж. А фонавыя дыялогі завуцца фонавымі, таму што падслухоўваюцца — часам не з пачатку, часцяком не пачуўшы канца, ідучы альбо спыніўшыся, і зрэдку — нават далучыўшыся. Але так і надараецца, што шырокая праца пакутуе праз малую глыбіню. Ужо трэці раз праходзячы па вулачцы, якая вядзе да карчмы з «улюбёнай скрыначкай», пачынаеш чакаць: зараз гэтага хлопца пачнуць вучыць, каб ён не жор занадта шмат перад рэйдам, адразу за ім будзе зельнік з дакучлівым пакупніком,
• Геральт, Енэфер і Трыс для Stardew Valley.
67
Czytelnia
стражнік часам папытаецца, маўляў, а што рабіцьмуць ведзьмары, калі ўсе монстры з наваколля будуць нарэшце пазабіваныя...
Не адзін раз надараецца наблукваць на амаль сцёртыя сляды драм, якія адбываліся шмат пакаленняў таму, знаходзіць чужыя нататкі аб прыгодах даўно мінулых, аднаўляць ланцужкі
падзей — пры гэтым без аніякай сюжэтнай
матывацыі, не выконваючы нічыё заданне, не атрымліваючы ніякай «афіцыйнай узнагароды».
Але раз тут стаіць разбураная вежа — гэта не «проста вежа», ёсць ускосная прычына, чаму навокал бадзяюцца нэккеры, а не ўтопцы, і г. д. І не адзін раз надараецца нагода для складанай чалавечай эмоцыі, што ўзнікае ў сведак мінулага жыцця: калі людзі ўваходзяць у знішчаны артылерыйскім абстрэлам дом і знаходзяць там ацалелы школьны сшытак з класнай работай, альбо адкопваюць старажытную вілу, якая тысячу гадоў хавалася пад слоем глебы, альбо, альбо — сведчанні памкненняў, якіх больш няма. Але руіны нават віртуальных замкаў усё роўна сведчаць пра памкненні — і таксама здатныя пазнаёміць з апісаным пачуццём. Аднак нічога не спыняецца, драма жыцця — часам няздзейсненыя жаданні, часам паламаныя лёсы — працягвае адбывацца, будзь то гульнявыя паляўнічыя на ведзьмаў ці сапраўдныя «найміты» кобальтавых руднікоў: гэта было актуальна ўвесь папярэдні час, і гэта працягваецца проста цяпер. Недзе паміраюць за свабоду, недзе ядуць дзяцей. І дапаможаш ты таму ў той самай ступені, у якой можна дапамагчы хлопцам, што ўжо спалілі кузню, ужо скралі рог альбо там знайшлі лёгкія грошы на капішчы свінога бога.
З вядзьмарскай серыяй у агуле адным з вышэйпамянёных сланоў, што няўгледна сцішыліся ў пакоі крытыкаў, аказалася магчымасць пераносу персанажа з папярэдніх частак гульні ў больш познія. Сама па сабе такая рэч не з'яўляецца нечуванай у свеце RPG — не пазней як у 2000 годзе, «Baldur's Gate II: Shadows Of Amn» ужо давала магчымасць гуляць у новую прыгоду героем, развітым адпаведна з густамі гульца на працягу першай часткі. Але тады пад пераносам персанажа з гульні ў гульню меўся на ўвазе перанос ягоных колькасных характарыстык (уменняў
• Войцех Косак. Бітва пад Зелянцамі. Алей. 1898. Карціна прысвечана бітве пад Зелянцамі (1792), якая адбылася падчас вайны, што скончылася Другім Падзелам Рэчы Паспалітай (1793).
• Войцех Косак. Крыжацкае апостальства. Алей. 1909. Шэры даспех які з-за гульні святла можа здавацца чорным; чорна-залатая геральдыка; ну і стасункі з сялянамі — нічога не нагадвае?..
68
• Тэма «Вояў у вёсцы»: гульня не дае зручнага ракурсу, дзе праявілася б візуальнае падабенства з карцінай, але бойка адбываецца таксама пасля таго, як два рыцары ўвайшлі ў вёску, — цяпер яны з Геральтам абараняюць яе ад разбойнікаў.
і здольнасцяў), адаптаваных пад больш новую гульнявую сістэму, можа быць нават пра перанос рэчаў і кампаньёнаў. Але ніяк не пра перанос сюжэтнай сітуацыі! Раз героі пачынаюць новую прыгоду ў вязніцы — ну, значыць, нейкім чынам там апынуліся, нават калі ўсю папярэднюю гульню гулец быў сама законапаслухмянасць. І вось у вядзьмарскай серыі да некаторай колькасці другарадных сюжэтных ліній ці іх варыянтаў аказваецца немагчыма дабрацца, калі знаёміцца толькі з познімі часткамі серыі! Варыянты квэстаў, якія выключна трэцявядзьмарскі гулец ніколі не ўбачыць, таму што сістэма ўлічвае некаторую колькасць рашэнняў, якія маглі быць прынятыя ў папярэдніх частках серыі і якія па змоўчанні не лічацца здзейсненымі! Бясконцыя нагоды для новай і новай працы ва ўмовах абмежаванасці часу, бясконцае спакушэнне д'ябла, у чыёй уладзе засунуць грэшнага распрацоўніка ў Пекла Сцэнарнай
Неліноўнасці. Пра схаваныя альтэрнатыўныя варыянты развіцця падзей гульня не падказвае* ўвогуле ніяк — гэта сакрэт, які трэба адкрыць самастойна.
• Тэма «Воі ў вёсцы».
Ужо досыць пахадзіўшы па Велене, зусім у іншым месцы раптоўна ловіш сябе на думцы: а я ж ужо бачыў вось гэты стажок ля такога самага крывога плота. І млын падазрона падобны, і хата... Шэраг твораў Войцеха Косака, мастака другой паловы ХІХ — першай паловы ХХ стагоддзя, пасля 2015-га можа выклікаць дастаткова моцнае дэжа вю. З сюжэтнага боку кпіны, якія адпускаюцца некаторымі другараднымі квэстамі наконт сюжэтаў з рыцарскіх раманаў, даюць падставу прыгадаць жанр круцельскага рамана, які ўзнік як «нізкая» антытэза вышэйзгаданаму «высокаму» жанру (і да XVII стагоддзя ўжо да зубнога болю надакучыў). Парадыраванне састарэлай формы і зместу, ірванасць аповеду, прадстаўленага як «набор выпадкаў з жыцця», асабліва тэма сапраўднага жыцця, якое прасталюдзіну не пакідае месца для рыцарскай дабрадзейнасці, пакуль высакародны такую дабрадзейнасць выкарыстоўвае не больш як шырму для распусты, — наколькі гэтыя атрыбуты пасуюць для апісання камп'ютарнага твора з 2015 года? Цалкам верагодна, што тое і другое —
69
• Стажок у гульні «Вядзьмар 3».
адбіткі «канвергентнай эвалюцыі», пры якой падобныя патрабаванні асяроддзя нараджаюць падобныя формы. Але не выключана таксама, што абодва прыклады адносяцца да шматлікіх драбніц «дамашняй работы», падрыхтоўкі да працы над графічным і сюжэтным дызайнам «Ведзьмара». Што ўжо казаць пра разнастайныя адсылкі да арыгінальнай прозы Сапкоўскага, ад незаўважна далікатнейшых і да «З кульбітам?» — пытання Цыры, калі той загадваюць саскочыць са сцяны. Ну і замест завяршальнага абагульнення — два словы пра недахопы дызайну, выкарыстанай сімвальнай мовы. На пачатку гульні, калі гульца вучаць, як тут адчыняюцца дзверы, ля выйсця з самага першага пакою стаіць талерачка з сырам. О, што гэта за сыр! Распусна велізарны, самаўпэўнена жоўты. Але... з ім нельга ўзаемадзейнічаць! Гэта катастрафічна дрэнна — няма патрэбы тлумачыць сімвалічную значнасць вобразу сыру ў еўрапейскай культуры. І тут ён, падазрона — проста каля дзвярэй. Вытыркаецца. І пры гэтым — усяго толькі дэкарацыя. Нешта няладнае адбываецца ў вядзьмарскай цытадэлі, гэты сыр павінен быў стаць пачаткам слаўнай прыгоды. «А яшчэ будзе там сівы дзед. На трэці раз пачаўшы з сыру ў Каэр Морхене, закончыць віном у Корва Б'янка», — падцэнзурная частка прароцтва Ітліны, ці нешта накшталт. Але пра што можа сведчыць неінтэрактыўная патэльня на разбітым возе, было ўжо апісана папярэднім разам.
• Войцех Косак. Вясна 1813. Алей. 1902. Уся правінцыя Велен у «Ведзьмары» выглядае прыкладна так.
Czytelnia
• Войцех Косак. Рацлавіцкая панарама. Фрагмент з лірнікам. 1894.
• Кадр з гульні нагадвае фрагмент з укленчанымі ў «Рацлавіцкай панараме» Косака.
71
НОВАЕ ПАКАЛЕННЕ ШКОЛЫ ПОЛЬСКАГА ПЛАКАТА
Віртуальная выстава «Патрыцыя Лангава. Плакат. Выбранае з 2013— 2023» з калекцыі Dydo Poster Gallery. Выстава даступная да прагляду да 30 красавіка 2023 года.
Krytyka
• Плакат «Вердзі». 2020.
• Рэкламны плакат «Антыкварная крама “Азбука”». 2020. • У Падкарпацці. 2020.
Патрыцыя Лангава прэзентавала свае працы на прыкладна 270 выставах у Польшчы і за мяжой у 38 краінах свету (Аўстралія, Бельгія, Беларусь, Балівія, Бразілія, Балгарыя, Кітай, Кіпр, Эквадор, Эстонія, Францыя, Грэцыя, Іспанія, Ганконг, Інданезія, Іран, Індыя, Японія, Карэя, Ліхтэнштэйн, Літва, Македонія, Макаа, Малдова, Мексіка, Германія, Перу, Расія, Румынія, Славакія, Тайвань, Турцыя, Украіна, ЗША, Венесуэла, Венгрыя, Італія, Аб'яднаныя Арабскія Эміраты). Адбылося звыш 10 персанальных выстаў мастачкі, найважнейшыя з якіх — «Мастацтва з трубкі» (Sztuka z tuby, 2018, Жэшаў), «Пра эмоцыі» (O emocjach, 2019, Гарліцэ), «Задаючы сабе пытанні» (Zadając sobie pytania, 2019, Жэшаў), «Каляровае бачанне» (Kolorowe
Widzenie, 2019, Кракаў), «Пра людзей» (O Ludziach, 2020, Пшэмысль), «Жанчына і плакат» (Kobieta i plakat, 2020, Санак). Лангава атрымала 46 нацыянальных і міжнародных
узнагарод, стыпендый і намінацый, яе працы былі апублікаваныя прыкладна ў 60 галіновых выдавецтвах, каталогах конкурсаў і выстаў, а таксама ў школьным падручніку.
Паводле куратара і калекцыянера Кшыштафа Дыды, Патрыцыя Лангава выпрацавала стыль, што дазволіў ёй увайсці ў лік найлепшых сусветных мастакоў-плакатыстаў: «Тым самым яна стала часткай скарбу, якім з’яўляецца польскі мастацкі плакат. Яе поспех сведчыць як пра ўзровень адукацыі мастакоў-графікаў
у Польшчы, так і пра яе асабісты талент і адданасць гэтай галіне мастацтва.
Лангава — адна з самых вядомых сярод польскіх плакатыстак маладога пакалення
дзякуючы сваім арыгінальным, каларытным працам і ўдзелу ў агульнапольскіх і
міжнародных конкурсах, і я вельмі ўсцешаны, што магу з ёй супрацоўнічаць нароўні з такімі аўтарамі, прафесарамі польскіх мастацкіх навучальных устаноў, як Мечыслаў Гуроўскі, Лех Маеўскі, Уладыслаў Плюта, Пётр Кунцэ, Раман Каларус, Томаш Багуслаўскі, Міраслаў Адамчык і многімі іншымі. Мастачка заўсёды поўная энергіі і незвычайных ідэй. Я пазнаёміўся з ёй адразу ж пасля таго, як яна закончыла вучобу, дзякуючы яе прамоўтару і майму сябру прафесару Веславу
73
Krytyka
• «3 “П” – партрэт, плакат і паэзія». 2019.
• Фільм «Дзіця Размары». 2019.
• Куслівыя плакаты. 2016.
Гжэгорчыку з Жэшаўскага ўніверсітэта.
Яна самая маладая аўтарка з тых, з кім супрацоўнічаю я, а з нядаўняга часу і мая дачка Наталля, якая ўжо пяць гадоў кіруе Галерэяй плаката. Цягам некалькіх гадоў мы рэалізавалі больш за 10 друкаваных праектаў — плакаты да выстаў, да фільмаў і музыкі, звязаныя з літаратурай, рэкламныя афішы і афішы розных мерапрыемстваў.
Аўтарка бярэцца за ўсе тэмы, уключаючы самыя складаныя — сацыяльныя. Яна прафесійна
падыходзіць да рэалізацыі замоў і, што вельмі важна ў працы дызайнера, своечасова.
Патрыцыя Лангава няспынна здзіўляе новымі ідэямі. Усё гэта стала чыннікам яе поспехаў: мастачка з’яўляецца лаўрэаткай звыш 10 узнагарод і вылучэнняў, што прыносіць мне асаблівае задавальненне ад супрацоўніцтва з такой таленавітай творцай.
Я зычу Патрыцыі далейшых цудоўных поспехаў, бо веру, што яна яшчэ не сказала апошняга слова ні ў сваёй дынамічнай мастацкай кар’еры, ні ў дыдактычна-навуковай працы».
74
• Faces of jazz. 2017.
Krytyka
• Dydo Poster Gallery. 2022.
• II Фестываль рамантычных кампазіцый. 2020.
• Жанчына на кінаплакаце. 2022.
• Кінаплакат «Кіберыяда». 2022.
76
77
Выстава Наталлі Бажоўскай «Пра што шумяць вербы?» у глівіцкай галерэі ESTA Krytyka • Пакой ветру. Відэаінсталяцыя.
ГУКІ СЭРЦА Ў ЦЁМНЫМ КАЛІДОРЫ
• Відэаперформанс «Luna». 2014.
У сваёй творчасці Наталля Бажоўска карыстаецца рознымі формамі выказвання: напачатку гэта быў жывапіс, пазней дадаліся скульптура, інсталяцыя і відэа.
У сваім мастацкім крэда аўтарка заяўляе пра захапленне жыццём, прыродай, псіхікай і целам чалавека, яна чэрпае натхненне з навакольнай рэчаіснасці.
Назва выставы ўзятая з казкі, якую мастачка запомніла з дзяцінства. А ўспаміны дзяцінства, якое яна правяла ў гарах, любоў да хатніх і дзікіх жывёл паспрыялі моцнаму адчуванню сувязі з прыродай і ўсведамленню таго, што чалавек з'яўляецца яе часткай. «Прырода — мой дом, я родам адтуль. Мы ўсе прыйшлі з прыроды», — паўтарае Наталля ў сваіх інтэрв'ю, аднак прырода ў яе творчым пераўвасабленні паўстае зусім не казачнай. Наталля Бажоўска стала вядомай шырокай публіцы сваім відэаперформансам 2014 года пад назвай «Luna». У кадрах разгортваецца гісторыя пра спробу сяброўства паміж жанчынай і дзікай ваўчыцай і іх жаданне знайсці паразуменне. Відэа здымалася ў лесе — на эксперыментальнай прыроднай станцыі недалёка ад Познані (у супрацоўніцтве са спецыялістам па ваўках). Мастачка спрабуе адчуць прыроду праз эмпатыю, адмовіўшыся ад падпарадкавання або інструментальнага выкарыстання. На выставе ў галерэі Zachęta, дзе паказвалася гэта відэа, аўтарка ўводзіла гледача ў стан сугучнасці з прыродай, ствараючы своеасаблівую тэрапію, каб у спецыяльна ўладкаваным пакоі чалавек мог адчуць сябе дзіцем ва ўлонні маці. У перыяд з 2011 па 2015 год Бажоўска зрабіла серыю рунных скульптур, створаных з зямлі, гліны, моху і рэшткаў футра, атрыманых ад розных жывёл.
79
•
•
Раніцай. Алей. 2014.
Стваральніцы. Алей. 2022.
У серыі «Мікрасветы» (2016) мастачка стварыла кампазіцыі з прадметаў, прывезеных з розных паездак і змешчаных у слоікі. У інсталяцыі «Чырвоная яма» глядач можа ляжаць, слухаючы шум пупавіны і сэрцабіцце на заднім плане; «Пакой ветру» — гэта прастора, у якой мы перажываем пясчаную буру; «Прытулак» — цёмныя калідоры, праз якія мы праходзім, выкарыстоўваючы дотык і слых. Наталля Бажоўска мае дзве розныя
адукацыі — медыцынскую (спецыялізацыя
ў галіне псіхіятрыі) і мастацкую. Гэта дазваляе ёй асэнсоўваць феномены жыцця на стыку медыцынскіх ведаў і пачуццяў. Тут нараджаюцца вобразы сустрэч, адзінокіх дарог і загадкавых персанажаў. Думкі таксама відавочным чынам упісваюцца ў прыроду і распаўсюджваюцца, як вецер ці расліны. Такім чынам, кожнае палатно становіцца метафарычнай гісторыяй, запісам стану свядомасці. Тэма выставы ў глівіцкай галерэі ESTA закранае ядро стасункаў, якія адбываюцца на некалькіх узроўнях. «Пра што гудуць вярбы?» — гэта вынік праслухоўвання таго, што шуміць у свеце, навуковага чытання і асабістых сустрэч. Наталля Бажоўска праз свой жывапіс і аб'екты даводзіць на гэтай выставе: чалавек як частка прыроды вельмі залежны ад яе, але мусіць не змагацца з гэтым фактам, а проста дазволіць свайму целу, свайму розуму дзейнічаць у адпаведнасці з прыродай. І прагрэс цывілізацыі тут не павінен быць перашкодай, гэта, хутчэй, пытанне прызнання: не ўсё цалкам эстэтычна, гігіенічна або зменіцца толькі таму, што нам так зручней.
80
Krytyka
• Адна думка. Алей. 2022.
• Аб’ект. Аўтарская тэніка. 2022.
82 • Фрагменты экспазіцыі ў галерэі ESTA. • Люстэрка душы. Акрыл. 2020. • Гук думкі. Алей. 2022.
•
Krytyka
Думка. Алей. 2022.