Время и творчество Льва Бакста

Page 289

вольных мастацкіх майстэрнях, якія былі ператвораны ў Вышэйшы мастацка-тэхнічны інстытут у Петраградзе (1918–23). Першы дырэктар Віцебскага мастацкага вучылішча (1919). Эмігрыраваў у 1924 г. Працаваў у тэатрах Рыгі, Парыжа, Каўнаса і Нью-Ёрка (з 1925 г.). З 1929 г. Дабужынскі быў вядучым мастаком Каўнаскага дзяржаўнага драматычнага тэатра. Выкладаў у Каўнаскай мастацкай школе (1929–30). З 1939 г. жыў у ЗША. ЖУКОЎСКІ Станіслаў Юльянавіч (1873/1875, в. Ендрыхаўцы Гродзенскай губерні — ​1944, Прушкаў, каля Варшавы) Мастак, пейзажыст. Нарадзіўся ў сям’і арыстакрата, пазбаўленага ўладанняў і дваранскіх правоў за ўдзел у паўстанні 1863 г. у якасці спачуваючага. У 1892 г. насуперак волі бацькі адправіўся ў Маскву вучыцца жывапісу. Скончыў Маскоўскае вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства, вучыўся ў І. І. Левітана. З 1895 г. удзельнічаў у выставах перадзвіжнікаў. У 1899 г. карціна «Месяцовая ноч» была набыта ў збор Траццякоўскай галерэі. Да пачатку XX стагоддзя Жукоўскі стаў адным з самых вядомых у Расіі пейзажыстаў імпрэсіяністычнага напрамку. Удзельнічаў у выставах «Свету мастацтва». Жыў пераважна ў Маскве, дзе арганізаваў прыватную школу, у якой выкладаў з 1907 па 1917 г. У 1923 г. мастак пераехаў у Польшчу. Падчас Другой сусветнай вайны быў арыштаваны нацыстамі. Памёр у канцэнтрацыйным лагеры ў Прушкаве ў 1944 г. КАРОВІН Канстанцін Аляксеевіч (1861, Масква — 1 ​ 939, Парыж) Жывапісец, тэатральны мастак, педагог і пісьменнік. Нарадзіўся ў сям’і заможных купцоў. Вучыўся ў Аляксея Саўрасава і Васіля Паленава ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства (1875–86), а таксама ў Імператарскай Акадэміі мастацтваў (1882). Акадэмік жывапісу (1904). Член мастацкага гуртка Савы Мамантава (1885). Браў удзел у выставах (з 1878 г.). Удзельнічаў у выставах Таварыства перасоўных мастацкіх выстаў (1889–99), Маскоўскага таварыства мастакоў (1894–1907), выставе расійскіх і фінляндскіх мастакоў (1898), аб’яднання «Свет мастацтва» (1899–1906, 1921, 1922; член з 1900 г.), выставе сучаснага мастацтва (1903), выставах Саюза рускіх мастакоў (1903–23; член-заснавальнік), Таўрычаскай выставе старадаўніх партрэтаў у Санкт-Пецярбургу (1905), сусветных выставах у Чыкага (1893) і Парыжы (1900; два залатыя медалі), міжнародных выставах у Мюнхене (1898, 1913), Вене (1902), Венецыі (1907), Рыме (1911) і Мальме (1914), а таксама выставах рускага мастацтва ў Парыжы (1906, 1921), Берліне (1906, 1922) і Нью-Ёрку (1924). Распрацоўваў архітэктурныя праекты і мастацкія панэлі для Усерасійскай выставы ў Ніжнім Ноўгарадзе (1896) і Сусветнай выставы ў Парыжы (1900). Выкладаў у Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства (1901–18) і Дзяржаўных вольных мастацкіх майстэрнях (1918–19). У 1885–1891 і 1896–1898 гг. — ​дэкаратар Маскоўскай прыватнай рускай оперы С. І. Мамантава, у 1903–1910 гг. — ​мастак Вялікага тэатра, а з 1910 г. —​ галоўны дэкаратар і мастак-кансультант маскоўскіх Імператарскіх тэатраў. За час сваёй працы аформіў звыш 100 пастановак у маскоўскім Вялікім і пецярбургскім Марыінскім тэатрах. Рэфарматар тэатральнага жывапісу, стваральнік новага тыпу маляўнічых, відовішчных дэкарацый, эмацыянальна звязаных з ідэяй і настроем музычнага спектакля. Эмігрыраваў (1922). Жыў у Парыжы (1923–39). Працаваў у тэатрах Парыжа і іншых гарадоў. Напісаў мемуары (1929). КУЗНЯЦОЎ Мікалай Дзмітрыевіч ​ 929, (1850, маёнтак Сцяпанаўка, Адэскі павет, Херсонская губерня — 1 Сараева, Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў) Жывапісец, партрэтыст. Нарадзіўся ў сям’і буйнога землеўладальніка. Браў урокі ў мастака Ф. Ф. Мальмана ў Адэсе. У 1876–1879 вучыўся ў Імператарскай Акадэміі мастацтваў у П. Чысцякова. Падарожнічаў па Еўропе. Пазнаёміўся з С. І. Мамантавым і мастакамі Абрамцаўскага гуртка. Пісаў сцэны з сялянскага жыцця і сельскія краявіды. Аўтар партрэтаў: І. Рэпіна, В. Паленава, В. Васняцова, П. Чайкоўскага, А. Бенуа, Ф. Шаляпіна і інш. Пачаў выстаўляць свае творы з 1881 г. на мерапрыемствах Таварыства перасоўных мастацкіх выстаў. У 1897 г. быў прызначаны прафесарам — ​кіраўніком майстэрні батальнага жывапісу

289


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.