Время и творчество Льва Бакста

Page 10

Ураджэнец Гродна Леў Бакст увайшоў у гісторыю культуры як тэатральны мастак, адзін з найслынных дзеячаў аб’яднання «Свет мастацтва», кніжны ілюстратар, майстар станковага жывапісу. Беларускія музеі да нядаўняга часу не мелі жывапісных твораў гэтага выбітнага мастака ХХ стагоддзя. Сёння ў Нацыянальным мастацкім музеі ёсць тры яго аўталітаграфіі і бібліяграфічная рэдкасць — ​унікальная кніга парыжскага крытыка Арсэна Александэра 1913 года, у якой адноўлены эскізы да славутых балетаў антрэпрызы Сяргея Дзягілева, што паланілі Еўропу ў першай трэці ХХ стагоддзя. Калі тэатральная творчасць майстра, а таксама яго ілюстрацыі вядомы ўжо даволі шырокаму колу аматараў мастацтва, то ў значна меншай ступені ведаюць яго станковыя творы жывапісу і графікі. Выстаўка «Час і творчасць Льва Бакста» ў Мінску ўключае больш за 200 твораў, шэсць з якіх — гэта жывапісныя і графічныя работы мастака розных перыядаў, пачынаючы з вучнёўскага і заканчваючы сталымі гадамі. Яны былі набыты дзякуючы мэтанакіраванай рабоце, якую праводзіць у апошнія гады Белгазпрамбанк. Прыемна адзначыць той факт, што ў Беларусі пачынае паступова фарміравацца калекцыя твораў аднаго з самых значных мастакоў ХХ стагоддзя. На выстаўцы, акрамя твораў з карпаратыўнай калекцыі ААТ «Белгазпрамбанк» і Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, прадстаўлены шэдэўры яшчэ з пяці музеяў: Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага музея тэатральнага і музычнага мастацтва, Латвійскага нацыянальнага мастацкага музея, Мастацкага музея Літвы, Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, галерэі «Нашы мастакі» ў Маскве, а таксама Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прыватных галерэй і калекцыянераў з Беларусі і Расіі. Выказваю сардэчную ўдзячнасць арганізатарам выстаўкі і ўсім яе ўдзельнікам. Спадзяюся, што дадзены праект паспрыяе вяртанню творчасці Льва Бакста на сваю малую радзіму гэтак жа, як вярнуліся работы Н. Орды, І. Хруцкага, В. Ваньковіча, Ф. Рушчыца, С. Жукоўскага, папоўніўшы нацыянальную скарбніцу. І гэта вяртанне сусветна вядомага беларуса на родныя землі, безумоўна, будзе садзейнічаць далейшаму ўмацаванню агульнаеўрапейскай культурнай прасторы. Уладзімір Пракапцоў, генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь

10


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.