Культура питья - Meat&Drink

Page 74

национальное достояние

(узмацняе цыбуліны валасоў, дапамагае пры рэўматыз­ме). Даўней яго таксама выкарыстоў­ валі ў піваварстве замест хмеля, дадавалі ў збіцень, рабілі папу­ ляр­ную настойку на гарэлцы — аераўку, называную таксама «калмусоўкай» — ад лацінскай назвы расліны Acorus Calamus. Гэтая нарыхтоўка захоўвала ў нас сваё значэнне яшчэ ў ХІХ ст. Зрэшты, ў гаспадарцы для розных мэтаў ужывалі не толькі карэнішчы аеру. Вясной дзеці і беднякі ўжывалi ў ежу маладыя пабегi аеру (часткі лісця ля самага кораня) без усялякай апрацоўкi. Лiсце аеру, таксама як клёна i дуба, выкарыстоўвалi пры выпечцы хлеба — падкладалі заміж мукі на хлебную лапату пад боханы, саджаючы іх у печ. Такі хлеб атрымліваў прыемны дадатковы водар аеру. Сушаным лісцем таксама набівалі падушкі і матрасы.

Даўней ў народнай традыцыі аер, як і іншыя зёлкі, асабліва ўшаноўвалі пад час свята Троіцы, якое называлі таксама Зелянец. Кавалкі сушаных карэнішчаў аеру было прынята ў гэты дзень раскідаць па ўсёй хаце, як і ў некаторых шляхецкіх дамах, і на падворку, асабліва па дарож­ ках. Лічылася, што аер мае магічныя ўласцівасці і здольны адпалохваць нячыстых духаў, ды увогуле — усялякія беды, ад дому і ад тых, хто ў ім жыве. Бальзамічны водар аеру цяжка зблытаць з нейкім іншым, хаця «нюхачы»-знаўцы кажуць, што ён нагадвае тонкі змяшаны водар ружы, фіялкі, лаўровага лісця, імбіру і шалфею. ХАТНЯЯ АЕРАЎКА ВЫРАБУ АЎТАРА

Лекавыя і араматычныя ўлас­ цівасці аеру здаўна заваявалі папу­лярнасць і настойцы з карэ­ нішча на гарэлцы — аераўцы або інакш калмусоўцы. Што асаб­ліва ўражвае ў гэтым своеасаблівым

напоі аранжава-жоўтага колеру, дык гэта рэзкі кантраст паміж яго вельмі прыемным, бальзамічным водарам, ад якога інтуітыўна чакаеш салодкага смаку, і неча­ канай горыччу, праз якую кал­му­

АЕРАЎКА НА ЗУБНЫ БОЛЬ Аераўка ўжываецца таксама пры зубным болі: на паўлітры гарэлкі ў 60 градусаў бяруць 10 г дробнага парашку карэнішча аеру, ўзбоўтваюць, бутэльку закаркоўваюць, корак абвязваюць шпагатам. Бутэльку ў вертыкальным становішчы абкладваюць цестам і пякуць, як хлеб. Атрымліваецца як бы гарэлкавы адвар аеру, чарку якога набіраюць у рот і трымаюць на хворым зубе. У

72

|

культура питья

народзе прымаць гэтую ж гарэлку ўнутр пры падазрэннях на сухоты (туберкулёз). У такіх выпадках выпіваюць па чарцы гэтай гарэлкі перад абедам. Калі гарэлка замоцная, яе трохі разводзяць кіпячонай вадой. Кажуць, што пасля двухтыднёвага прыёму такой аераўкі кашаль становіцца мяккім, з'яўляецца апетыт і значна паляпшаецца агульны стан хворага. П'юць толькі адзін раз на дзень.


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.